ЁЛКА
У нас ёсьць скрынка, дзе захоўваюцца ўсе цацкі-гірлянды да наступнага году. Яна адная і тая ж яшчэ з часоў дзяцінства. Тады яшчэ шарыкі былі шклянымі і абыходзіцца з імі трэба было надзвычай асьцярожна. Цяпер мала што засталося са старых цацак. З кожным годам некалькі разьбіваецца, пэўная колькасьць маральна старэе і ўжо ніколі ня вешаецца на елку.
Елачныя цацкі - ня толькі шарыкі. Старыя шкляныя шышкі, птушкі, дамкі і чалавечкі... яны неверагодныя. Размаляваныя ўручную і ня вельмі ўмела. Кожны мазок - унікальны. Хоць фарба часткова аблупілася, гэтыя цацкі ня хочацца выкідваць. Ты ўсё адно дастаеш іх са скрынкі і вешаеш пасярод аднолькавых каляровых шарыкаў. Мая любімая - дзяўчынка. Хутчэй за ўсё - якутка, хаця я магу памыляцца. Засталася яшчэ з тых часоў, калі тата быў маленькім... Дзеды Марозы, Санты Клаўсы, Сьнягуркі, Алені - ўсё гэта фуфло. Для мяне Новы Год заўсёды асацыяваўся з гэтай раскосай дзяўчынкай...
Пишет palasatka (рalasatka)
@ 2007-12-15 01:44:00
palasatka.livejournal.com/278336.html