Тацьцяна Рыгораўна Мархель нарадзілася 19
студзеня 1939 г. у в. Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна Менскай вобласьці.
У 1957-1959 гг. працавала мэдычнай сястрой
у 6-й гарадзкой клінічнай бальніцы г. Менску. У 1959-1963 гг. вучылася ў Беларускім
тэатральна-мастацкім інстытуце.
У 1963-1966 гг. працавала ў Гарадзенскім
абласным драматычным тэатры. З 1966 па 1967 год працавала ў Дзяржаўным тэатры
для дзяцей і юнацтва Казахстану, г. Алма-Ата. З 1967 па 1970 год працавала ў Магілёўскім
драматычным тэатры.
У 1970-1986 гг. працавала ў НАДТ імя Я.
Коласа ў Віцебску. У 1987-1993 гг. працавала ў Тэатры-студыі кінаактора.
У
верасьні 1991 г. акторка Тацьцяна Мархель, фальклёрны ансамбаль «Рунь», народны
майстра па кераміцы Сымон Саўрыцкі ды спадар Яўген Лецка, наведалі, па лініі
стварэньня міжнароднай арганізацыі “Бацькаўшчына”, сваіх землякоў у Якуцку,
дзеля азнаямленьня з дзейнасьцю мясцовай суполкі “Суродзіч”. Тады ж Тацьцяне
Мархель давялося выступіць на якуцкім радыё, дзе яна у кароткай прамове на
беларускай мове запрасіла якуцян на выступленьне ансамбля “Рунь” ды прасьпявала
адну з песень з кінафільма “Людзіна балоце” (1991), створанаму па рамане Івана
Мележа, які дарэчы транляваўся па Усесаюзнаму тэлебачаньню.
Ад 1993 году Тацьцяна Мархель працуе ў Рэспубліканскім
тэатры беларускай драматургіі.
Сябра Беларускага саюзу
кінэматаграфістаў з 1984 году. Заслужаная артыстка БССР (1984). мэдаль
Францыска Скарыны (2004). Народная артыстка Рэспублікі Беларусь (2011).
Літаратура:
*
Скорабагатчанка А. В. Мархель
Таццяна Рыгораўна. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 144-145.
* Гамзовіч
Р. Знакамітая Таццяна Мархель нават
маўчыць па-беларуску. // Голас Радзімы. Мінск. 1 студзеня 2004. С. 7.
Дамініка Ложак,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz