Юзаф /Józef, Иосиф, Krzysztof, Krzysztof Marjan, Krzysztof Maria, Христофор/ Швярніцкі /Szwiernicki, Szwiermicki, Швермицкий, Швемицкий/ [Написание фамилии священника встречается в двух вариантах: Шверницкий или Швермицкий. В нашей работе мы будем использовать первый вариант написания, поскольку сам священник использовал именно этот вариант (См.: НИАБ. Ф. 1781. Оп. 25. Д. 291). В работах некоторых польских исследователей используется второй вариант написания его фамилии. /Семенов Е. В. Католическая церковь в Забайкалье (1839-1930 гг.). Очерк истории. Улан-Удэ. 2009. С. 80./] - нар. “2 ліпеня 1812 г. у Іглаўцы Марыямпальскага павету” /Zieliński S. Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Warszawa. 1933. S. 535./ Вялікага княства Варшаўскага, “6 верасьня 1814 г. у в.. Варнупяны, парафія Даўкша”. /Śliwowska W. Zesłańcy polscy w Imperium Rosyjskim w pierwszej połowie XIX wieku. Słownik biograficzny. Warszawa. 1998. S. 603./, “8 верасьня 1814 г. у в. Варнупяны, парафія Даўкша, Кальварыйскага павету Аўгустаўскай губэрні” /Niebelski E. Józef Szwermicki (1814-1894) - Ojciec Krzysztof, marianin, powstaniec, zesłaniec b misjonarz dalekiej Syberii. // Teka Komisji Historycznej. O.L. PAN. T. X. Lublin. 2013. S. 89./ побач Марыямпаля ў зьбяднелай шляхецкай сям’і Адама ды Катарыны, у дзявоцтве Вайцяхоўскай, Швярніцкіх.
Удзельнічаў у Лістападаўскага паўстаньня 1830-1831 гг. супраць маскоўскага панаваньня ды быў паранены ў лютым 1831 г.
У 1832 г. прыняў паслушніцтва і пастрыгся ў манахі закону Марыянаў, зьмяніўшы сваё імя на Крыштап-Марыя. Пасьля тэалягічнага навучаньня 24 сьнежня 1837 г. ён быў пасьвечаны ў духоўны сан у м. Сейны. У кляштары выконваў абавязкі лектара (служка, які чытае “біблейскія гадзіны”). У 1839 г. яго пасылаюць у Інстытут Глуханямых у Варшаве, дзеля авалодваньня мэтодыкай навучаньня людзей пазбаўленых слыху і мовы. Праз год, пасьля атрыманьня кваліфікацыйнага пасьведчаньня навучаньня глуханямых, ён працягвае ў Марыямпальскім кляштары выконваць абавязкі лектара ды чытае казаньні некалькім глуханямым. У 1844 г. яго прызначаюць прыёрам (плябанам) Марыямпальскага кляштару Марыянаў. Швярніцкі кіраваў правозам з Прусіі забароненай літаратуры ды з дапамогай пастара Аляксандара Кавельмахера, якога ведаў па Кёнігсбэргу, адправіў у Вільню, вялікую партыю эмігранцкіх выданьняў.
Адзначым што Аляксандар Кавельмахер затым апынуўся ў Іркуцкай губэрні.
6 (18) сьнежня 1846 г. Швярніцкі быў арыштаваны ў Вільні. 19 кастрычніка (10 лістапада) 1847 г. па загадзе Намесьніка Царства Польскага Расейскай імпэрыі, найсьвятлейшага князя Варшаўскага і графа Эрыванскага Івана Паськевіча ён быў пераведзены ў Варшаўскую цытадэль дзеля правядзеньня вочных ставак ды дадатковых допытаў. 5 (17) траўня 1847 г. па прапанове Сьледчай камісіі, зацьверджанай намесьнікам, Швярніцкі 6 (18) чэрвеня 1948 г. быў “за ўпартасьць і непрызнаньне сваёй віны” разам з астатнімі абвінавачванымі быў аддадзены ваеннаму суду, які 16 (28) жніўня 1850 г. засудзіў яго на бестэрміновую катаргу ў Сыбір. 24 лістапада (6 сьнежня) 1850 г. Палявы Аўдытарыят паменшыў прысуд, замяніўшы катаргу на паселішча ў Іркуцкай губэрні пад наглядам паліцыі. Аднак толькі 20 лютага (па іншым зьвесткам 23 траўня) 1852 г. Паскевіч гэты прысуд зацьвердзіў.
16 сакавіка 1852 г. Швярницкі прыбыў у Іркуцк, дзе атрымаў дазвол выконваць сьвятарскія абавязкі ў мясцовым касьцёле. Ад 13 кастрычніка 1855 г. ён выконвае абавязкі плябана Іркуцкага касьцёлу, а ад 10 сьнежня 1855 г. адначасова і капэляна пры войсках (афіцыйна зацьверджаны 26 ліпеня 1856 г.). Пры касьцёле ён заарганізаваў бібліятэку ды рэгулярна наведваў каталіцкіх сасланых у Сыбіры за г. з. “польскую справу”, якіх, без адрозьненьня нацыянальнасьцяў, называлі тут агульнай назвай – “палякі” а іхнюю радзіму – “Польшчай”, як і ўсіх каталікоў, зрэшты, як і цяпер.
Каранацыйны маніфэст 1856 г. даў Швярніцкаму магчымасьць вярнуцца на радзіму, але ён добраахвотна застаецца ў Сыбіры - што Б. Дыбовский назваў “актам вялікай самаадданасьці”.
Пры садзейнічаньні кс. Швярніцкага пры касьцёле арганізоўваецца “Камітэт”, які ўзначаліў ураджэнец “ваколіцаў Бабруйску” Баляслаў Кукель “генэрал-маёр, начальнік штабу войскаў Усходняй Сыбіры”.
Пра дзейнасьць “Камітэту” сьведчыць і справа, якая захоўваецца ў Нацыянальным Архіве Рэспублікі Саха (Якутыя).
*
Комитета учреждённого
при Иркутской
Римско-католической
церкви
Декабря 15 дня 1856 г.
№ 38. В ЯКУТСКОЕ
Иркутск. ОБЛАСТНОЕ ПРАВЛЕНИЕ
По решительному определению надлежащих присутственных мест имение оставшееся после смерти бывшего вице-настоятеля Иркутской Римско-католической церкви священника Шайдевича обращено в пользу сей Церкви, вследствие чего Иркутская общая городовая управа между прочим препроводила в комитет долговую расписку Жабо, данную им покойному ксендзу Шайдевичу.
Препровождая при сем расписку сию комитет имеет честь покорнейше просить Правление предъявить оную Жабо по месту жительства его в Олекме и не оставит своим распоряжением о получении с него занятых им у ксендза Шайдевича денег, и доставлении в Комитет для обращения по принадлежности в доход Иркутской Римско-католической церкви.
Член комитета ксёндз Швермицкий.
Член комитета Отто Гржибовский.
Член комитета Болеслав Кукель.
Член комитета [не разборчиво]. /НА PC(Я) ф. 12 оп. 1 д. 1036 л. 1/
*
У 1857 г. Швярніцкі быў узнагароджаны “масавым” мэдалём “У памяць вайны 1853-1856”, якая была заснавана па завяршэньні Крымскай вайны (1853-1856) з выпадку каранацыі Аляксандра II. З часам кс. Швярніцкі атрымаў ад уладаў дазвол на місіянэрскую дзейнасьць сярод сваіх аднаверцаў ва Ўсходняй Сыбіры.
25 сакавіка 1859 г. ён выправіўся ў далёкі шлях, праз Аян у Якуцк, адзначаючы што “берагі Амуру, якія пазарасталі амаль усюды мандрынавым лесам, уяўлялі годныя увагі месцы, хаця і ня мелі ні бяздонных цясьнінаў, ні высокіх стромых скалаў, як на Лене”. /Janik M. Dzieje Polaków na Syberii. Kraków. 1928. S. 239./
Вярнуўся кс. Швярніцкі ў Іркуцк 15 студзеня 1860 г. Паведамленьне пра гэтае вандраваньне пад назвай “Wyjątki z podroży, odbytej przez ks. Krzysztofa Szwernickiego w krajach amurskich, w prowincji Irkuckiej, gubemju Irkuckiej, dla spelnienia poslug duchownych Katolikom, od 25 marca 1859 do 15 stycznia 1860 r.”, напісанае “на просьбу кс. Юзафа Рэнера”, які апублікаваў яго ў выданьні “Pamiętnik Religijno-Moralny” за 1861 г. (Ser. 2. T. 7. S. 161-189; 281-300; 397-421; 509-531; 643-665.). Затым гэтыя “Wyjątki z podroży”, былі перавыдадзеныя ў 1964 г. законьнікамі Марыянаў у Lower Bullingham, Hereford: Congregatio CC. RR. Marianotum [60, 34 s. [1] k. mapa złoż. : il. ; 27 cm.]. Seria: Collectanea Mariana Provinciae Americanae Sancti Stanislai Kostkae nr 10.
У студзені 1865 г. кс. Швярніцкі ізноў пабываў у Якуцку. Так паводле “Экстрактаў” - мэтрычных кнігаў Іркуцкага касьцёлу, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Менску (ф. 1781), бачна, што кс. Швярніцкі 10 студзеня 1865 г. у Якуцку ахрысьціў “маладзенца Яна” “незаконна” народжанага сына “сасланай на жыхарства” у Якуцк удавы Юзэфы Хадалевіч, а 11 студзеня “немаўля Канстанцыю”, дачку “высакародных калескага сакратара Гіпаліта і Эмілі, народжанай Кербер, Гамуліцкіх”. 20 студзеня 1865 г. ён ужо ў акруговым месьце Алёкмінску хрысьціць “немаўля Гіпаліта, сына Верхняўдзінскіх мяшчанаў Васіля ды Антаніны, народжанай Вайткевіч, Княжыцаў”.
26 чэрвеня 1866 г. выбухнула Кругабайкальскае паўстаньне, узьнятае сасланымі паўстанцамі 1863-1864 гг., якое скончылася няўдачай а ягоныя кіраўнікі былі асуджаныя на сьмяротную кару.
У Іркуцку “15 ноября, утром, за Якутской заставой близ шестого телеграфного столба от нее, был приведён к исполнению приговор военного суда над Шарамовичем, Целинским, Рейнером и Катковским... По прибытии на место казни, осужденные сошли с колесницы. Их дожидался для последнего напутствия кс. Иркутского костёла Шверницкий... Он был бледен, и руки его дрожали. Он подошёл к Шарамовичу, который видя нервное состояние ксендза, сказал:
- Отче! Вместо того чтобы нас подкрепить Божьим словом и придать нам мужество в последние минуты, ты сам упал духом, и, требуешь, поддерживания; рука, твоя, которая, должна, благословить нас, к отходу в жизнь вечную дрожит! Нам всё равно, где бы мы ни погибли за своё Отечество - у себя ли дома или в изгнании, мысль которая была всегда нашей путеводной звездой, не умрёт и после нас. Вот что нас укрепляет и утешает!
Сказав это, Шарамович обнялся с остальными товарищами, стоящими неподалёку, в отдельной группе, принял благословение от трепещущего ксендза и затем подошёл к одному из врытых в землю столбов”. /Возстаніе поляковъ въ Сибири 1866 года. // Сибирскiй архивъ. № 3-й. Январь 1912. Иркутскъ. 1911. С. 183-184./
3 студзеня 1868 г. кс. Швярніцкі ахрысціў у Якуцку “немаўля Іосіфа”, сына “сасланых у Сыбір па палітычных справах Уладзіслава і Казіміры, народжанай Манцевіч, Венцкоўскіх”.
У 1870 г. Швярніцкі быў узнагароджаны Ордэнам Сьвятога Станіслава трэцяй ступені і напрыканцы 1870 г. ізноў наведаў Якуцкую вобласьць.
*
«Настоятеля
Иркутской
Римско-Католической
Церкви.
14 ноября 1870 г.
№132 Господину Якутскому
г. Иркутск. Окружному Исправнику.
Прибуду я в г. Якутск для исполнения духовных треб по обряду Римско-Католической Церкви около Христова Рождества сего года, а потому, на основании откровенного предписания данного мне г. Председательствующем в Совете Главного Управления Восточной Сибири имею честь покорнейше просить Вашего Высокоблагородия, объявить заблаговременно всем лицам римско-католического исповедания обоего пола, доставить им возможность прибыть из мест своего жительства в город Якутск для исповеди и св. Причастия во время моей там бытности. А также имею честь просить отвести мне приличную квартиру для богослужения, доставить именные списки всех лиц упомянутого исповедания, находящихся в Вашем ведении и снабдить меня свидетельством о действительном исполнении духовных треб между ними.
Кс. Шверницкий
О предоставлении квартиры сообщено в Якутское Городское Полицейское Управление от 4 декабря за № 436». /НА РС(Я). ф. 15 оп. 1. д. 672. л. 1./
*
«К № 316
Я. О. И.
1870 г.
№ 439 Восточно-Кангаласской
4 декабря. Инородной Управе.
Настоятель Иркутской Римско-католической церкви от 14 минувшего ноября за № 132 уведомил меня, что он около 29 ч. с. декабря приедет в г. Якутск, для исполнения христианских треб и просит оповестить всех лиц Римско-католического исповедания, чтобы они к приезду его явились в город, для исповедания и св. Причастия. Вследствие сего предписываю Инородной Управе немедленно объявить всем полякам, проживающим в Восточно-Кангаласком улусе, чтобы они к 20 сего декабря явились в город для исповеди и св. Причастия за тем к 16 ч. настоящего декабря доставить мне именной список всем полякам, состоящим на причислении в Восточно-Кангаласском улусе с объяснением находящихся в отлучке.
7 декабря № 4337 и 447.
Такое же содержание всем Управам и крестьянским старостам Иркутского тракта и Амгинской слободы». /НА РС(Я). ф.15 оп. 1. д. 672. л.4./
*
З паважэньнем успамінаў пра кс. Швярніцкага і ураджэнец Менскай губэрні Апалінарый Сьвятарэцкі (Свентажэцкі), якога за ўдзел у паўстаньні 1863-1864 гг. выслалі ў Сыбір і ён нейкі час працаваў лекарам на залатых капальнях Алёкмінскай горнай сыстэмы ў Якуцкай вобласьці. /Zofja Kowalewska. Ze wspomnień wygnańca. W Wilnie. 1911. S. 202-203, 218-219, 222-223./ [2 Alba Ruthenia - Saga Sire: ЎЎЎ 2. Гіяцынта Бакшта. adzharajj-kut.blogspot.com›2020/02/2-1863-2-…]
Напрыканцы 1871 г. кс. Швярніцкі ізноў наведаў Якуцкую вобласьць.
*
«Настоятеля Иркутской
Римско-католической
Церкви.
13 ноября 1871 г.
№ 129 г. Господину Якутскому
Иркутск. Окружному Исправнику.
В последних числах декабря месяца сего года буду я исполнять духовные требы по обряду Римско-католической церкви в г. Якутске, поэтому имею честь Вашего Высокоблагородия просить заблаговременно объявить всем лицам Римско-католического исповедания, чтобы они во время моей бытности в г. Якутске могли исповедоваться и причащаться; а так же имею честь просить доставить именные списки всех лиц упомянутого исповедания и снабдить меня свидетельством в исполнение мною духовных треб между ними.
Кс. Шверницкий». /НА РС(Я). ф. 15. оп. 1. д. 1064. л. 1./
*
14 сьнежня 1874 г. кс. Швярніцкі хрысьціць у Алёкмінску “немаўля Аляксандара-Юліюса” сына “шляхціцаў Аляксандара [ураджэнец Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні] і Людзьвікі, народжанай Касьцінкевіч, Скачынскіх”, які пасьля зрабіўся расейскім акадэмікам, ляўрэатам Сталінскай прэміі. 31 сьнежня 1874 г. у Якуцку Швярніцкі хрысьціць “немаўля Пятра, сына Ўладзіслава і Казіміры Венцкоўскіх”. 12 студзеня 1875 г. у пас. Мухтуя хрысьціць “немаўля Казіміра-Рамуальда”, сына “шляхціцаў Рамуальда і Юстыны, народжанай Марук, Пліянтоўскіх”.
29 сьнежня 1875 г. на капальнях па рэчцы Вухаган Малапатамскага Таварыства хрысьціць Антаніну-Вінцэнту, дачку Адама і Алімпіі Германаў, Станіслава-Антона, Багдана-Іосіфа, Ганну-Элеанору - дзяцей Мэльхіёра і Станіславы, народжанай Гейдройц, Чыжык, Алену-Павуліну, Марыю-Віргінію - дачок “шляхціцаў з палітычных ссыльных” Іосіфа і Канстанцыі, народжанай Гедройц, Малецкіх. 10 студзеня 1876 г. у Нахтуйскім паселішчы хрысьціць Марыю-Алену, дачку Рамуальда і Юстыны Пліянтоўскіх. 18 студзеня 1876 г. у Якуцку хрысьціць Міхаіла, сына Ўладзіслава і Казіміры Венцкоўскіх. 19 сьнежня 1976 г. у Алёкмінску хрысьціць Антонія-Эдуарда, сына “шляхціцаў Аляксандара і Людзьвікі Скачынскіх”. 26 сьнежня ў Якуцку зьдзяйсьняе шлюб “шляхціца з палітычных ссыльных” Іосіфа Заастрожнага з Иосіфаю Брэжынскай, а таксама шлюб Яўстахія Вільканецкага з Павулінаю Барсук. На абодвух шлюбах сьведкамі былі “Баляслаў Знамероўскі, дараднік, і Сігізмунд Сурын, шляхціц”.
17 сьнежня 1878 г. кс. Швярніцкі ў Якуцку хрысьціць немаўля Станіслава, сына “палітычнага ссыльнага ўсяміласьціва прабачанага Яўстафія і Павуліны, народжанай Борсук, Вільканецкіх”. 21 сьнежня 1878 г. кс. Швярніцкі “на Васкрасенскай капальні па р. Вухаган Малапатамскага Таварыства” ахрысьціў Людзьвіка-Яна і Рамуальда-Дамініка, дзяцей Адама і Алімпіі Герман. 23 студзеня 1879 г. кс. Швярніцкі на Варанцоўскай прыстані на р. Віцім ахрысьціў немаўля Ядзьвігу, дачку “шляхціцаў Станіслава і Антаніны, народжанай Иодка, Пазнанскіх”.
У 1879 г. Швярніцкі быў узнагароджаны Ордэнам Сьвятой Ганны трэцяй ступені.
У жудасным пажары, які адбыўся на 22-24 чэрвеня 1879 г. у Іркуцку, выгарэлі 75 кварталаў. Згарэў і касьцёл, касьцельная маёмасьць ды асабістыя рэчы кс. Швярніцкага але ён адразу ж прыступіў да аднаўленьня касьцёлу, піша лісты сябрам заклікаючы іх да ахвяраваньня. Гэтыя заклікі публікуюць варшаўскія газэты, якія не засталося без адказу. Улетку 1881 г. на месцы згарэлага храму пачалося будаўніцтва новага цаглянага касьцёлу па праекце архітэктара Яна Туміловіча, зацьверджанага Іркуцкім генэрал-губэрнатарам Анучыным. Ужо 8 сьнежня 1884 г. у імпрэзу Бязгрэшнага зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў ім пачалося набажэнства.
«Польский политссыльный Дыбовский писал в своих воспоминаниях о том, с каким сочувствием и уважением рассказывал ему Швермицкий о стойком русском революционере Неустроеве [* Michał Janik. Dzieje polaków na Syberji. Kraków, 1928, стр. 374.]. Это - факт замечательный! Это свидетельство того, как политссыльные поляки восприняли события сибирского освободительного движения, как откликнулись они на гибель одного из первых сибирских революционеров и какую высокую оценку давали они его подвигу». /Богданова М. М. Неизвестные страницы истории русско-польской дружбы. Пребывание декабристов и польских революционеров в Иркутской губернии. // Новая Сибирь. Литературно-художественный альманах Иркутского отделения Союза писателей СССР. Иркутск. 1957. С. 290./ Адзначым што Бэнэдыкт Дыбоўскі ўраджэнец Менскай губэрні, а Канстантын Гаўрылавіч Невустроеў, “род. в г. Якутске в семье русского чиновника и матери-якутки” /Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 361./, які 26 верасьня 1883 г. у Іркуцкай турме даў аплявуху генэрал-губэрнатару Анучыну, за што 9 лістапада 1883 г. быў пакараны сьмерцю.
21 сакавіка 1884 г. кс. Швярніцкі адзначыў 50-годзьдзе сваёй службы сьвятаром. Рымскі папеж Леў XIII даслаў у Іркуцк уласнаручны ліст, у якім назваў юбіляра “гонарам каталіцкіх місіянэраў, умацаваньнем марыянаў і радасьцю сэрца папежа”. Да ліста былі прыкладзены залаты кубак і служэбнік, абгорнуты ў золата. Ад былых сыбіракоў Швярніцкі атрымаў кубак апавіты цярноўнікам.
У студзені 1894 г. Швярніцкі зрабіўся ахвярай нападу рабаўнікоў ды быў жорстка зьбіты. І ўжо “1894-го 31 д. октября м. в Иркутске скончался от внутренней болезни кс. Христофор Швермицкий... 82 года”. /НГАБ. Метрические экстракты Иркутской Римско-Католической церкви. Ф. 1781. Воп. 36. Спр. 138. Арк. 27 (адв.)./, “8. XII. 1894 у Сыбіры”. /Zieliński S. Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Warszawa. 1933. S. 535./ “Пам. 31 Х у Іркуцку пасьля шматмесячнай хваробы ад ранаў нанесеных яму невядомымі нападнікамі, якія зьдзекаваліся над старым у ягонай хаце. 3 лістапада XI т.г. у Іркуцкам касьцёле прайшло жалобнае набажэнства і пахаваньне на тамтэйшых старых Іерусалімскіх могілках”. /Śliwowska W. Zesłańcy polscy w Imperium Rosyjskim w pierwszej połowie XIX wieku. Słownik biograficzny. Warszawa. 1998. S. 604./ “Пам. 31 кастрычніка (12 лістапада) 1894 ў Іркуцку”. /Kijas A. Polacy w Rosji od XVII wieku do 1917 roku. Słownik biograficzny. Warszawa, Poznań. 2000. S. 348./
*
Літаратура:
* Kraj. Petersburg. № 41. 14 (26) Października 1894. S. 33.
* Kraj. Petersburg. № 46. 18 (30) Listopada 1894. S. 25.
* Священникъ Хр. Швермицкій (1812-✝1894). // Восточное Обозрѣнiе. Газета литературная и политическая. Иркутскъ. № 144. 9 декабря 1894. С. 2.
* Nedawno zmarł w Irkucku ś. p. ks. Krzysztof Szwermicki... // Kraj. Petersburg. № 4. 26 Stycznia (7 Lutego) 1895. S. 26.
* Ś. p. ks. Krzysztof Szwermicki. // Przegląd Katolicki. Warszawa. Nr. 7. Dnia 2 (14) Lutego 1895. S. 105.
* Возстаніе поляковъ въ Сибири 1866 года. // Сибирскiй Архивъ. № 3-й. Январь 1912. Иркутскъ. 1911. С. 183-184.
* Zofja Kowalewska. Ze wspomnień wygnańca. W Wilnie. 1911. S. 172, 201-203, 218, 222-223. 230.
* Zofja Kowalewska. Ze wspomnień wygnańca. W Wilnie. 1912. , S. 174, 204-206, 221, 225-226, 233.
* Michał Janik. Dzieje Polaków na Syberji. Kraków. 1928. S. 237-240, 465.
* Szwernicki Krzysztof Marjan ks. // Stanisław Zieliński. Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratorzy, emigrańci-pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. 1933. S. 535-536.
* М. М. Богданова. Неизвестные страницы истории русско-польской дружбы. Пребывание декабристов и польских революционеров в Иркутской губернии. // Новая Сибирь. Кн. 37. Иркутск. 1957. С. 287, 289-290.
* М. Богданова. Крестьянин-декабрист П. Ф. Дунцов-Выгодовский в вилюйской ссылке. // Ученые записки. Вып. 5. Якутск. 1958. С. 48.
* М. М. Богданова. Декабрист-крестьянин П. Ф. Выгодовский. Иркутск. 1959. С. 100-109.
* Б. Шостакович, Е. Ячменев. Польский костел. // Восточно-Сибирская Правда. Иркутск. № 255. 5 ноября 1988. С. 2.
* Szwernicki Krzysztof. // Wacław i Tadeusz Słabczyńcy. Słownik podróżników polskich. Warszawa. 1992. S. 303-304.
* Szwermicki (v. Szwernicki) Józef, w zakonie: Krzysztof Maria... // Wiktoria Śliwowska. Zesłańcy polscy w Imperium Rosyjskim w pierwszej połowie XIX wieku. Słownik biograficzny. Warszawa. 1998. S. 603-605.
* Szwernicki (Szwermicki) Józef. // Artur Kijas. Polacy w Rosji od XVII wieku do 1917 roku. Słownik biograficzny. Warszawa, Poznań. 2000. S. 348-349.
* Szwermicki Krzysztof. // Wiktoria Śliwowska. Syberia w życiu i pamięci Gieysztorów – zesłańców postyczniowych. Wilno-Sybir-Wiatka-Warszawa. Warszawa. 2000. S. 339-340.
* Лиля Бриг (По материалам, любезно предоставленным Алесем Барковским). Приключения польского ксендза в Якутии (дневниковые записки Кшиштофа Шверницкого, сделанные им в Якутской провинции) 26 марта 1859 г. – 25 января 1860 г. // Якутск вечерний. Якутск. № 29. 27 июля 2001. С. 25.
* Б. С. Шостакович. Начальный период истории иркутского римско-католического костела и прихода. // Конфессии народов Сибири в XVII – начале XX в.: развитие и взаимоотношение. Материалы Всероссийской научной конференции (3-4 февраля 2005 г.). Иркутск. 2005. С. 241-243.
* Семенов Е. В. Католическая церковь в Забайкалье (1839-1930 гг.). Очерк истории. Улан-Удэ. 2009. С. 6, 19, 68, 80,144.
* Б. С. Шостакович. Швермицкий (Шверницкий) Кшиштоф Марья, о. (светское имя Юзеф). // Историческая энциклопедия Сибири. С.-Я. Новосибирск. 2009. С. 524-225.
* Швермицкий (Шверницкий) Юзеф (Кшиштоф Марья – его имена в монашестве). // Иркутск. Историко-краеведческий словарь. 350-летию Иркутска посвящается. Иркутск. 2011. С. 562.
* Eugeniusz Niebelski. Józef Szwermicki (1814-1894) - Ojciec Krzysztof, marianin, powstaniec, zesłaniec b misjonarz dalekiej Syberii. // Teka Komisji Historycznej. O.L. PAN. T. X. Lublin. 2013. S. 88-103.
* Eugeniusz Niebelski. Szwermicki (Szwermicki) Józef, w zakonie Krzysztof Maria (1814-1894). // Polski Słownik Biograficzny. T. XLIX/4. Z. 203. Warszawa-Kraków. 2014. S. 481-484.
* Eugeniusz Niebelski. Benedykt Dybowski o misjonarzu Syberii Wschodniej - ks. Krzysztofie Szwermickim. // Zesłaniec. Nr 67. Warszawa Wrocław. 2016. S. 15-21.
* Anna Barańska. Rec.: Ksiądz Krzysztof Szwermicki 110 tysięcy wiorst po Syberii w1859 i 1860 roku, red. Eugeniusz Niebelski, Wydawnictwo Muzyczne „Polihymnia”, Lublin 2018, ss. 224. // Nasza Przeszłość. T. 130. Kraków. 2018. S. 343-347.
* Eugeniusz Niebelski. Szwermicki, Szwernicki czy może Szwirmicki? Przyczynek do biografii ksiedza-zesłańca, proboszcza w Irkucku w XIX wieku. // Nasza Przeszłość. T. 137. Nr 2. Kraków. 2022. S. 113-122.
* Eugeniusz Niebelski. Szwermicki, Szwernicki or maybe Szwirmicki? A contribution to the biography of an exile priest, parish priest in Irkutsk in the 19th century. // Nasza Przeszłość. T. 137. Nr 2. Kraków. 2022. S. 113-122.
* Jan Kosmowski. Marianin Krzysztof Szwermicki apostoł zesłańców syberyjskich i jego irkucka parafia. Warszawa. 1923. 387 s.
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz