czwartek, 1 lutego 2018

ЎЎЎ Леніяна Кацьвіга. Шклоўскі сындром або верш знайшоў герояў. Койданава. "Кальвіна". 2018.



                                              У роднай вёсцы Беразякі. Жнівень 1973 г.
                                                       цётка Вольга ды цётка Манька
                                                    АЎТАБІЯГРАФІЯ
    ...Але я яшчэ прыяжджаў у Беразякі, у 1973 годзе з жонкай, у 1981 годзе з сынам, спыняючыся ў блізкіх сяброў. У 1984 годзе брат вярнуўся ў Беразякі. Увосень таго ж года я прывёз да яго старэйшага сына, які вучыўся ў мясцовай школе усю зіму і скончыў тут дзевяты клас. Гэта быў апошні раз, калі я быў у Беразяках, бо па сына езьдзіла летам 1985 года жонка.
    Чарнобыльская навала – гэта мая трагедыя, як і ўсіх жыхароў Краснапольшчыны. Мне страшна думаць, што апусьцее ўвесь мой раён, што ніколі ўжо не пайду па сваіх лясных сьцежках. Брат ужо пераехаў у Шклоўскі раён, каб ратаваць малодшую дачку, якая пачала сохнуць з-за радыяцыі. Беразякі дажываюць апошнія гады, адсяленьне ўжо заплянавана.
    Якуцк. 1990 г.











    /Паводле матэрыялаў Беларускага дзяржаўны архіву-музэю літаратуры і мастацтва/
    Леніяна Кацьвіга,
    Койданава

                                                                         ДАВЕДКА


    Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 года ў абласным горадзе Гомель Беларускай ССР ў сям’і рабочага. Бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, які уцёк адтуль у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад галадамору, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 году пайшоў на фронт і прапаў без зьвестак. Маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губэрні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, дзе працавала у калгасе, памерла ў 1963 годзе. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 года, Ваня Ласкоў дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З 1953 года Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме. Пасьля заканчэньня з залатым мэдалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, а ў 1966 годзе на аддзяленьне перакладу ў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыплёмам. Ад 1971 года па 1978 год працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газэты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва (1972-1977). З 1977 году ён старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР з 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 г. у прыгарадзе Якуцка.
    Юстына Ленская,
    Койданава