piątek, 6 marca 2015

ЎЎЎ Віка Матраска. Цацачныя якуткі. Койданава. "Кальвіна". 2015.


 

                                                                              ЁЛКА

    У нас ёсьць скрынка, дзе захоўваюцца ўсе цацкі-гірлянды да наступнага году. Яна адная і тая ж яшчэ з часоў дзяцінства. Тады яшчэ шарыкі былі шклянымі і абыходзіцца з імі трэба было надзвычай асьцярожна. Цяпер мала што засталося са старых цацак. З кожным годам некалькі разьбіваецца, пэўная колькасьць маральна старэе і ўжо ніколі ня вешаецца на елку.

 

 

    Елачныя цацкі - ня толькі шарыкі. Старыя шкляныя шышкі, птушкі, дамкі  і чалавечкі... яны неверагодныя. Размаляваныя ўручную і ня вельмі ўмела. Кожны мазок - унікальны. Хоць фарба часткова аблупілася, гэтыя цацкі ня хочацца выкідваць. Ты ўсё адно дастаеш іх са скрынкі і вешаеш пасярод аднолькавых каляровых шарыкаў. Мая любімая - дзяўчынка. Хутчэй за ўсё - якутка, хаця я магу памыляцца. Засталася яшчэ з тых часоў, калі тата быў маленькім... Дзеды Марозы, Санты Клаўсы, Сьнягуркі, Алені - ўсё гэта фуфло. Для мяне Новы Год заўсёды асацыяваўся з гэтай раскосай дзяўчынкай...

    Пишет palasatka (рalasatka)

    @ 2007-12-15 01:44:00

    palasatka.livejournal.com/278336.html

 



poniedziałek, 2 marca 2015

ЎЎЎ Індзігіра Муксун. Зыранская бібліятэкарка Сьвятлана Аўрамчык. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    Сьвятлана Мікалаеўна Аўрамчык – нарадзілася ў сям’і беларускага пісьменьніка Міколы Аўрамчыка.
    Пасьля заканчэньню інстытуту ў 1969-1972 гг. працавала бібліятэкаркай у райцэнтры Зыранка Верхнекалымскага раёну Якуцкай АССР.
    Жыве ў Менску, сталіцы Рэспублікі Беларусь.


    Мікола Якаўлевіч Аўрамчык – нар. 14 студзеня 1920 г. у в. Плёсы Магілёўскага вуезду Гомельскай губэрні РСФСР, у сялянскай сям’і.
    Вучыўся ў школах вёсак Плёсах і Цялушы. У 1938 г. паступіў на філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту, адначасова працаваў у рэдакцыі газэты “Піянер Беларусі”. У часе вайны СССР з Нямеччынай ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Пры акружэньні ў чэрвені 1942 г. быў узяты ў палон гішпанцамі, пасьля немцамі, быў вывезены ў Рур на каменнавугальныя шахты. У красавіку 1945 г. быў вызвалены ангельцамі. Пасьля вайны год працаваў на аднаўленьні Данбасу. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1949 г. Працаваў у рэдакцыях газэт “Чырвоная змена”, “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Полымя”, у 1953-1980 гг. — рэдактар аддзелу паэзіі часопіса “Маладосць”. Сябра СП СССР ад 1947 г.. Апошім часам жыве ў вёсцы Ступяні Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласьці РБ, друкуецца ў часопісе “Дзеяслоў”.
    Узнагароджаны ордэнамі “Знак Пашаны”, Айчыннай вайны II ступені і мэдалямі. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў». Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).




    Літаратура:
    Далідовіч Г.  ...І Мікола Аўрамчык. // Маладосьць. № 1. Мінск. 2000. С. 191-199.
    Лабадзенка Г. Паэт Мікола Аўрамчык у 79 гадоў ажаніўся са сваім першым каханьнем. // Звязда. Мінск. 6 сакавіка 2010. С. 1-2.
    Індзігіра Муксун,
    Койданава