sobota, 29 sierpnia 2015

ЎЎЎ 1. Іван Ласкоў. Адкуль пайшла беларуская мова. Вып. 1. Койданава. "Кальвіна". 2015.





 
 
    Іван Ласкоў
                                                АДКУЛЬ ПАЙШЛА БЕЛАРУСКАЯ МОВА
    Адкуль пайшла беларуская мова?
    Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так.
    Жыла-была калісці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская.
    Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі - першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ “старажытнарускай” (“древнерусский язык”). Старажытнаруская мова мела магчымасьці застацца навек адзінай. Але адбыўся палітычны катаклізм: прыйшла навала з усходу. Татара-манголы захапілі большую частку Русі, рэштка трапіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, а потым - Рэчы Паспалітай. Да таго адзіны “старажытнарускі народ” аказаўся падзеленым. У выніку падзялілася, “распалася” і “старажытнаруская мова”: ад расейскай адпалі ўкраінская ды беларуская, што зазналі летувіскі і польскі ўплыў.
    Такая схема. Яна ўвайшла ў безліч школьных і інстытуцкіх, універсітэцкіх падручнікаў, з дапамогай якіх убіваецца ў галовы кожнаму новаму пакаленню. Нездарма ж адзін з чытачоў “Народнай газеты” выказаўся так: “Белорусский язык - это тот же русский, по которому походил польский сапог”. І што цікава, газэта не знайшла, чым гэта абвергнуць!..
    А абвергнуць жа можна было! І не толькі можна - трэба. Бо ёсць яшчэ людзі, якія ўспрымаюць змаганне за незалежнасць Беларусі як валтузню: маўляў, навошта нам незалежнасць, калі беларусы - тыя самыя “рускія”, па якіх пахадзіў польскі бот? Раз яны былі калісьці гвалтоўна адарваны ад “рускіх” братоў, дык чаму б да іх не вярнуцца? Менавіта гэтага і дамагаўся сотні гадоў расейскі царызм, а пасля яго - КПСС на чале з Леніным, Сталіным, Хрушчовым, Брэжневым.
    Любая просьценькая схема ўражвае сваёй закончанасцю. Але давайце накладзём яе на гістарычныя факты.
    Найноўшы “Лингвистический энциклопедический словарь” (М., 1990) сцвярджае, што “древнерусский язык” распаўся на тры асобныя ўсходнеславянскія мовы ў ХІV-ХV стагоддзях (с. 143). Сапраўды, калі чытаць літаратуру, створаную на тэрыторыях Расеі, Украіны ды Беларусі, то можна заўважыць, што да ХV стагоддзя і нават пазней яна пісалася на адной мове, а потым на Беларусі ды Украіне тэксты пачынаюць усё болей ад яе адхіляцца. Але ці не прымаем мы за распад мовы штось іншае?
    Лінгвісты з доктарскімі ступенямі, акадэмікі не могуць не ведаць, што і сёння кніжная мова і гутарковая - не адно і тое ж. І сёння, напрыклад, у Беларусі існуе дыялектны падзел, ажно паляшук ды палачанін, гаворачы кожны па-свойму, не надта разумеюць адзін аднаго. А кніжную мову Кіеўскай Русі чамусьці лічаць адзінай гутарковай для ўсяе дзяржавы!
    Згодна з “Лингвистическим энциклопедическим словарем” (с. 143), “старажытнаруская мова” сфармавалася ўжо ў 7-8 стагоддзях. Значыцца, да свайго “распаду” існавала 700-800 гадоў! І раптам – “распалася”. З-за падзелу “древнерусского народа” паміж татарамі ды Літвой.
    Калі такое магчыма, дык павінны быць і іншыя прыклады распаду мовы. Але дзе яны?
    Ні ў 14-15 стагоддзях, ні перад імі, ні пасьля іх у Еўропе не распадалася аніводная мова, хаця народы, было, падзяляліся. Так, нямецкі этнас дзяліўся паміж дзесяткамі дзяржаў. Але ў моўным сэнсе застаўся адзіным. Частка румынаў стагоддзі стагнала пад прыгнётам Турцыі, частка ўваходзіла ў Аўстра-Венгрыю з яе афіцыйнай нямецкай моваю. Але з-за гэтага дзве румынскія мовы не ўзніклі. Больш за сто гадоў палова Польшчы знаходзілася пад Расеяй, палова - пад Германіяй ды Аўстра-Венгрыяй. Але польская мова ад таго не падзялілася.
    Дык, можа, “древнерусский народ” пасьля падзелу трапіў у нейкія асаблівыя ўмовы? Аніяк не скажаш гэтага! Ці маглі зрабіць татары на расейцаў сур’ёзны моўны ўплыў, калі жылі далёка ў стэпах, а “кіраванне” Масквой з іх боку вылівалася толькі ў збіраньне даніны ды рабаўніцкія набегі? Невыпадкова ж расейская мова - найбліжэйшая да “старажытнарускай”.
    А аб якім моўным ціску з боку летувісаў можна гаварыць, калі ў Вялікім княстве Літоўскім дзяржаўнай мовай напачатку была менавіта “старажытнаруская”, якую замяніла старабеларуская? Летувісы ж і пісьмовасці не мелі аж да 16 стагоддзя. Можна прама сказаць, што ў Вялікім княстве меліся якраз найлепшыя ўмовы для захавання і развіцьця “старажытнарускай». Дык чаму ж яна тут, згодна з “Лингвистическим энциклопедическим словарем”, ужо з 14 стагоддзя пачынае саступаць месца беларускай?
    І яшчэ загадкавая з’ява. Чаму ў межах Вялікага княства Літоўскага са “старажытнарускай” утварыліся аж дзве новыя мовы - беларуская ды ўкраінская? Чаму ўкраінская не бліжэйшая да расейскай, хаця Кіеў быў “адарваны” ад Расеі на 200 гадоў меней, чым Беларусь? (Да сярэдзіны 14 стагоддзя разам з Масквой уваходзіў у склад Залатой Арды, а ў 1654 годзе далучыўся да Расеі, у той час як Беларусь была захоплена Расеяй напрыканцы 18 стагоддзя, татарскага ж панаваньня не ведала зусім).
    Камуністычная расейская філалогія такіх пытанняў не ставіць, бо яны невыгодныя для тэорыі адзінага паходжання расейцаў, украінцаў ды беларусаў, не працуюць “на грядущее” зліццё ўкраінцаў ды беларусаў з расейцамі, г.зн. паглынанне апошнімі першых. Дык паспрабуем адказаць на іх самі. А для гэтага ў першую чаргу прыгледзімся: што ж гэта за “старажытнаруская мова”, ад якой пайшла нібыта наша?
    Як было ўжо згадана, “Лингвистический энциклопедический словарь” вызначае часам яе сфармавання “ў Старажытнарускай дзяржаве” сёмае-восьмае стагоддзі. Пры гэтым аўтара артыкула “Древнерусский язык” В. В. Іванова зусім не бянтэжыць, што Рурык паводле летапісных зьвестак пачаў князяваць толькі ў 862 годзе, г.зн. ані ў сёмым, ані ў восьмым стагоддзях Старажытнарускай дзяржавы не існавала. І як звесьці гэта са сьцвярджэннем таго ж “Лингвистического...”, што “старажытнаруская (усходнеславянская) мова” ідзе непасрэдна ад агульнаславянскай (с. 95)? Калі “старажытнаруская” - прамая наступніца агульнаславянскай, то навошта для яе “фармавання” была патрэбна дзяржава?
    Вось у чым рэч. Схеме моўнага разьвіцьця: агульнаславянская мова - усходнеславянская супярэчаць факты. Бо як трэба разумець генэалогію моў? Драбленне моў выклікалася драбленнем іхніх носьбітаў - вось як. Калі існавала некалі агульнаславянская мова, то гэта значыць, што было адно нейкае племя, якое карысталася ёю. Потым, павялічыўшыся, яно падзялілася на тры плямёны: паўднёвае, заходняе і ўсходняе. Адпаведна гэтаму з ранейшай агульнай іх мовы ўзніклі тры новыя: паўднёваславянская, заходнеславянская ды ўсходнеславянская. А тыя, у сваю чаргу падзяліўшыся, далі сучасныя славянскія мовы...
    Нешта падобнае і накрэслівае кіеўскі летапіс – “Аповесць мінулых гадоў” (“Повесть временных лет”). Ён паведамляе, што славяне спачатку жылі на Дунаі, адкуль разышліся “и прозвашася имены своими, где съдше на которомъ мъсте”. Так узьніклі маравы, чэхі, харваты, сербы, харутане. Славяне, што прыйшлі на Віслу, спачатку назваліся ляхамі. Потым ляхі падзяліліся, у выніку чаго зьявіліся палякі, луцічы, мазаўшане, памаране.
    Такім чынам, для заходніх славянаў прама ўказваецца носьбіт іх агульнай мовы - ляхі. Для паўднёваславянскай жа мовы такога носьбіту не ўказваецца. Не згадана ў летапісе і племя, ад якога пайшлі б, як ад ляхаў палякі, луцічы, мазаўшане ды памаране, усходнеславянскія плямёны.
    Згодна з “Аповесцю...”, славянамі Кіеўскай Русі былі славяне Ноўгарада, паляне (раён Кіева), север (Чарнігаўшчына), драўляне (на паўночны захад ад Кіева), драгавічы (між Прыпяццю і Дзвіною) ды палачане (Полацак). І ні слова пра тое, каб усе яны былі нашчадкам аднаго племя.
    Адкуль канкрэтна прыйшло кожнае? Пра гэта летапіс маўчыць. Ясна ўсё ж, што не ўсе з Дунаю, бо тады летапісец сказаў бы. А мы што ведаем?
    У арыгінале “Аповесьці...” палякі названы палянамі. (Гл. Изборник. М., 1969, с. 28). Гэтаксама звалася і племя, што жыло вакол Кіева. Хто-небудзь скажа: ну і што? Там палі - і там палі, дык чаму і тыя, і другія не маглі назвацца ад поля? А вось паглядзіце, што піша аўтар “Аповесці...”: “Бяше около града (Кіева. - І. Л.) лъсъ и боръ великъ” (Изборник, с. 32). Бачыце, не “поле”, а “лъсъ и боръ великъ”! І займаліся паляне Кіева галоўным чынам не земляробствам: “бяху ловяще звърь, бяху мужи мудри и смыслени, нарицахуся поляне” (тамсама). Дык ці можна дапускаць, што паляне Кіева - частка палянаў Віслы? Думаю - можна.
    З палянамі Кіева суседзілі севяране. Гэтая назва дадзеная ўжо дасьледчыкамі, бо ў летапісе сказана - СЕВЕР (Изборник, с. 28). Ці не гаворыць такая назва, што гэтае племя першапачаткова было самым паўночным з усіх славянскіх? Цалкам магчыма - гаворыць. А дзе была славянская поўнач? Узбярэжжа Балтыйскага мора.
    У Ноўгарадзе жылі славене. Такое ж імя сёньня носяць грамадзяне Славеніі. Але былі і заходнія СЛАВІНЫ, роднасныя кашубам. І вось што цікава: мова ноўгарадскіх бяроставых грамат 10-12 стст. мела агульныя рысы з ЗАХОДНЕСЛАВЯНСКІМІ дыялектамі (“Лингвистический энциклопедический словарь”, с. 98). Так што і ноўгарадцы маглі прыйсці аднекуль з Польшчы.
    Нашы продкі крывічы і радзімічы, безумоўна, прыйшлі з захаду (гл. М. Ермаловіч. Старажытная Беларусь. 1990, с. 28, 37). Драгавічоў жа Мікола Іванавіч залічвае ў тыя плямёны, якія прыйшлі з поўдня. У той жа час былі драгавічы і палабскія (гл. тамсама, с. 22).
    Такім чынам, большасьць славянскіх плямёнаў на ўсход прыйшла з захаду, астатнія - з поўдня. Зразумела, што гаворкі іх не маглі быць аднолькавыя. Хоць філолагі пра гэта не гавораць, але ўсведамляюць. Адсюль і тэзіс аб “фармаванні” з тых гаворак агульнай усходнеславянскай мовы: не было, дык сфармавалася!
    Але як жа яна магла сфармавацца ў 7-8 стагоддзях, хай сабе і была дзяржава (якой напраўдзе не было)? Што ўяўляла сабою дзяржава ў тыя часы? Сядзеў у сталіцы вялікі князь ды збіраў даніну. Вось практычна і ўся дзяржава. Гаспадарка - натуральная: што людзі здабывалі ды вырошчвалі, тое і елі. Мабілізацыя ў княскую дружыну не вялася, набіралася яна з княскага акружэння. Такім чынам, насельніцтва не перамешвалася, рух яго ў межах дзяржавы быў мінімальны. Пісьмовасці не было, адукацыя адсутнічала. Як жа магла ў такіх умовах з розных гаворак выпрацавацца адна агульная мова?
    Мы ж добра ведаем, што нават і Расейская імпэрыя, з яе паліцэйска-адміністрацыйным апаратам, распаўсюджанай пачатковай школай, прэсай і іншымі спосабамі пашырэння мовы, не змагла ператварыць у расейцаў усе падпарадкаваныя народы. Так што само па сабе стварэньне дзяржавы яшчэ не вядзе да моўнай кансалідацыі краю.
    Праўда, у Кіеўскай дзяржаве была мова, на якой пісаліся творы ды дакумэнты і ў Кіеве, і ў Полацку, і ў Маскве. І ніякіх іншых моў ад таго часу не засталося. Але ці таму, што яна ўвогуле была адна? Можа, таму, што іншыя не фіксаваліся на паперы?
    Дарэчы, філолагі сьцьвярджаюць, што ў Кіеўскай Русі было аж дзве пісьмовыя мовы. Адна - гэта тая, што прыйшла сюды разам з хрысьціянствам, мова Святога Пісання. Другая - тая, што ўжо была тут, з 7-8 стагоддзяў. Першую называюць царкоўнаславянскай (стараславянскай), другую - старажытнарускай.
    Чым жа адрозьніваюцца яны між сабою? На гэта адказвае М. Самсонаў, аўтар падручніка “Древнерусский язык”. Цікавая рэч - аказваецца, толькі фанетыкай! Прычым і фанетычных адрозненняў - усяго 8: у царкоўнаславянскай - глава, млъко, бръгъ, шлъмъ, у “старажытнарускай” - голова, молоко, берегъ, шеломъ; у царкоўнаславянскай елень, езеро, единъ, у “старажытнарускай” – олень, озеро, одинъ; у царкоўнаславянскай - югъ, южинъ, юноша, у “старажытнарускай” - оугъ, оужинъ, оуноша і да т.п. Ды яшчэ некалькі самастойных слоў у “старажытнарускай”: у царкоўнаславянскай - истина, съвъдътель, бракьъ, у ёй  - правъда, видокъ, сватьба. І ўсё! Марфалагічных адрозненняў - ніякіх, прыстаўкі і суфіксы “старажытнарускай” - царкоўнаславянскія. (Гл. Н. Г. Самсонов. Древнерусский язык. М., 1973, с. 71-75). І гэта дзьве розныя мовы? Ды тут жа і пра дыялекты нельга гаварыць! А “знаўцы” дзеляць кіеварускую літаратуру: вось гэты твор напісаны на царкоўнаславянскай, а гэтыя (“Руская праўда”, “Павучэнне Уладзіміра Манамаха”, “Слова аб паходзе Ігаравым”, “Маленне Данілы-вязьня”) - на старажытнарускай... Нягледзячы на тое, што і “старажытнарускія” шчодра перасыпаныя “ўсімі асаблівасцямі” царкоўнаславянскай. Вось маленькі, але красамоўны прыклад. На пачатку “Слова аб паходзе Ігаравым” маецца такі зварот: “О бояне, соловию стараго времени! А бы ты сиа плъкы ущекотал, скача, славию, по мыслену древу”. Як бачыце, у адным сказе - царкоўнаславянскае славию і “старажытнарускае” соловию, што азначае адно і тое ж (салавей).
    Для параўнаньня адзначу, што наш Ф. М. Янкоўскі знаходзіць паміж беларускай і расейскай мовамі 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагічныя і болей за два дзесяткі сынтаксічных (гл. Ф. Янкоўскі. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 1983, с. 21-38). Ужо не кажу пра лексічныя, якія ніхто не лічыў. І то знаходзяцца расейскія філолагі, якія не супроць залічыць беларускую мову ў “наречия” расейскай (адзін такі разумнік выкладаў у Літаратурным інстытуце, калі я там вучыўся). А тут - усяго 8 фанетычных адрозненняў, некалькі іншых слоў, і ўжо сцвярджаецца наяўнасць самастойнай “старажытнарускай” мовы.
    Час ужо паставіць кропкі над “і”: старажытнарускай мовы ніколі не існавала, ні пісьмовай, ні гутарковай. Былі гаворкі палянаў, драўлянаў, крывічаў і г.д. А тое, што нам засталося ад Кіеўскай Русі на паперы, напісана на царкоўнаславянскай, мове Бібліі. Іначай і быць не магло. Мова Бібліі, як і сама яна, у тыя часы лічылася свяшчэннай і адзіна магчымай для пісьмовага выкарыстання. Тое самае было і з лацінай у Заходняй Еўропе. Для таго каб прыйсці да думкі, што і іх прыродная мова можа ўжывацца на пісьме, людзі павінны былі зазнаць рэвалюцыю свядомасці. Невыпадкова ж першы помнік польскай мовы датуецца сярэдзінай ХІV стагоддзя (гл. “Лингвистический энциклопедический словарь”, с. 383). І яшчэ некалькі стагоддзяў уся Еўропа пісала на лаціне не толькі рэлігійныя кнігі, але і законы, і трактаты, і мастацкую літаратуру, як “Пахвальба дурноце” Э. Ратэрдамскага, “Песьня пра зубра” М. Гусоўскага.
    Царкоўнаславянская мова ва Усходняй Еўропе выконвала тую ж ролю, што і лаціна ў Заходняй. Біблія была не толькі Свяшчэнным Пісаннем, але і адзіным падручнікам, па якім вучыліся чытаць і пісаць. Але ж веданьне чужой мовы ніколі не бывае стопрацэнтным. Таму і кіеўскія аўтары, пішучы на царкоўнаславянскай, рабілі супраць яе памылкі: замест “славию” – “соловию”, “градъ” – “городъ”, “млеко” – “молоко” і г.д. Маглі ўставіць і нейкае вядомае ад нараджэньня слова, асабліва калі ў Бібліі не знаходзілася адэквата. Тым і тлумачацца адступленні ад мовы Пісання ў пэўных творах. І ці правільна памылкі супраць мовы абвяшчаць мовай?
    Калі б агульная ўсходнеславянская мова існавала, то яна была б зусім іншай, чым царкоўнаславянская. Мы ж ужо гаварылі, што большасць славянскіх плямёнаў Кіеўскай Русі прыйшла з захаду, і гаворкі іх былі заходнія, блізкія да польскіх, чэшскіх, мараўскіх, лужыцкіх. Асабліва гэта тычыцца гаворкі палянаў, што ўяўлялі сабою частку палянаў Віслы. А царкоўнаславянская мова - выхадзень з самага крайняга поўдня славянскага арэалу. Перакладчыкі Бібліі на яе Кірыла і Мяфодзій нарадзіліся і вырасьлі ў грэцкім горадзе Салонікі, дзе тады было нямала балгараў. На мову тых баўгараў яны і перакладалі Біблію з грэцкай. Дасканала гаворку салоніцкіх славян яны, безумоўна, не ведалі і актыўна ўносілі ў пераклад і грэцкія словы, і грэцкія граматычныя з’явы, як дзеепрыметнікі, клічны склон, парны лік і інш. Таму царкоўнаславянская мова - паўднёваславянская ды яшчэ элінізаваная. “Старажытнаруская”, калі б яна існавала, павінна была б адрознівацца ад яе прыблізна так, як адрозніваецца польская ад балгарскай. А паміж “старажытнарускай” ды царкоўнаславянскай знаходзяць толькі восем фанетычных розьніц...
    Разуменне таго, што славянскія гаворкі Беларусі былі пераважна заходнімі, мае вялікае значэнне. Не, па нашай мове “польскі бот” не хадзіў. Яна сама па сабе, ад вытоку была блізкая да польскай, як блізкія да той чэшская, славацкая, лужыцкая. Вялікая колькасць беларускіх слоў, што супадаюць з аналагічнымі польскімі, існуе ў ёй спрадвечна: бачыць, кахаць, рэч, уласны і гэтак далей. Свой жа сённяшні ўсходнеславянскі выгляд беларуская мова набыла ў выніку сямісотгадовага ціску з боку царкоўнаславянскай.
    Не дзяржава, а царква выканала гіганцкую працу па ператварэньні заходнеславянскай моўнай плыні ў нешта такое, што завецца цяпер усходнеславянскай падгрупай моў. Бо дзяржава карысталася пісьмовай мовай час ад часу, а царква - кожны дзень. Па ўсёй краіне, у кожным храме. Вы ўявіце сабе, дзень пры дні, з году ў год, ад пакалення да пакалення народ чуе ў царкве адну і тую ж мову. На ёй завучвае модлы, спявае псалмы. Ці ёсць лепшы спосаб для вывучэння мовы? Ужо не кажу пра тое, што царкоўнаславянская была мовай Бога, і, далучыўшыся да яе, вернік нібы атрымліваў магчымасць гаварыць з Творцам!
    Моц царквы ў гэтым сэнсе добра разумелі маскоўскія манархі, што мелі на мэце ўніфікацыю свае стракатае па мове дзяржавы. “Адным з галоўных клопатаў Івана Васільевіча (Жахлівага. - І. Л.) было абрусенне падпалых пад уладу яго іншародцаў. Сродкам для выканання гэтай важнай дзяржаўнай мэты было распаўсюджванне паміж напалову дзікімі плямёнамі хрысціянскай веры. І мы бачым, што Іван Васільевіч і потым Гадуноў прымалі для распаўсюджвання хрысціянства самыя энэргічныя захады. Хрышчэнне было гвалтоўнае, адначасова з ім ішло разбурэнне мячэцяў у мусульманаў, керамецяў, свяшчэнных гаёў у паганаў і г.д.”. (П. И. Мельников. Очерки мордвы, Саранск, 1981, с. 33). П. Мельнікаў (расейскі пісьменьнік Андрэй Пячэрскі) паказвае і вынікі гэтага наступу на мардву. Нейкі пан Н. запрашае аўтара на эрзянскае вяселле. Аўтар прызнаецца: “Але я не ведаю па-мардоўску, нічога не зразумею”. Н. супакойвае: “Слова мардоўскага не пачуеце: ва ўсёй Цярэшаўскай воласьці наўрад ці знойдзецца цяпер чалавек, які б ведаў сваю ранейшую мову” (тамсама, с. 110. Твор напісаны да 1851 года).
    Сёння царква не з’яўляецца манапалістам моўнага ўздзеяння: школа, прэса, кнігавыданне і іншыя сучасныя сродкі - магутнейшыя, чым царкоўная імша. Але не звяртаць увагі на моўную ролю царквы нельга. Беларуская дзяржава, калі яна дбае аб захаванні мовы, павінна ў першую чаргу падтрымліваць тыя канфесіі і тых святароў, якія вядуць богаслужбу па-беларуску.
    Кіеўская Русь як адзіная дзяржава існавала паводле гістарычных мерак вельмі нядоўга. Полацкае княства ў яе ўваходзіла, напрыклад, усяго гадоў 70. Зразумела, за такі тэрмін у беспісьмовыя часы вялікіх моўных зрухаў адбыцца не магло. Ды Русь распалася на княствы, а фактар царкоўнаславянскай мовы працягваў дзейнічаць. І пасля прыходу захопнікаў-татараў - таксама, бо рэлігію ж у сувязі з гэтым усходнія славяне не змянілі. Царкоўнаславянская мова як у Вялікім княстве Літоўскім, так і ў Масковіі заставалася дзяржаўнай, шліфавалася і ўдасканальвалася, набывала ўласных граматыстаў. Але набліжаўся час Рэфармацыі, калі грамадства пачало ўспрымаць, што народная мова заслугоўвае не меншай увагі, чым царкоўная, калі, урэшце, і Біблія пачала перакладацца на самыя розныя нацыянальныя мовы, да чаго дачыніўся і наш Скарына. І паступова з-пад спуду царкоўнаславянскай мовы пачынае выпіраць, а потым і вырывацца народнае, размоўнае слова.
    Калі ўважліва прыгледзецца да гэтых навацый у помніках беларускай пісьмовасці, пачынаючы з 15 стагоддзя, то можна пераканацца, што яны маюць заходні характар. Іх лічаць запазычаннямі з польскай, але яны - не польскія, ці скажам болей дакладна, далёка не цалкам польскія. Гэта можна добра праілюстраваць мэмуарамі Ф. Еўлашоўскага ды лістамі Ф. Кміты-Чарнабыльскага, напісанымі ў другой палове 16 стагоддзя (гл. Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі 17 ст. 1983; Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. 1975). Гэтыя творы так перасыпаны, здавалася б, польскімі словамі, што складваецца ўражанне: аўтары пішуць па-польску, толькі кірыліцай і з вялікімі памылкамі. Але гэта не пальшчызна. Гэта - жывая мова беларускіх асяроддзяў, з якіх выйшлі аўтары, заўважу, асяроддзі праваслаўныя. Чаму не пальшчызна? Таму, што гэтаму супярэчыць шэраг характэрных рысаў. Вядома, што ў польскай мове на месцы этымалягічнага “р” часта ўжываецца “ш” або “ж”: “тшы” (тры), “жэка” (рака). Гэта - характэрная і непаўторная прыкмета польскай мовы. А ў творах Еўлашоўскага ды Кміты-Чарнабыльскага словы, якія мы ўспрымаем як польскія, пішуцца толькі праз «р»: пригода (па-польску пшыгода), трэба (тшэба), пришлое (пшышлэ) і г.д. Тое сама тычыцца і польскага “у” на месцы этымалягічнага “о”. Еўлашоўскі і Кміта-Чарнабыльскі пішуць “кроль”, “кторы”, “премовивши”, у той час як па-польску “круль”, “ктуры”, “пшемувівшы”. І гэта не выпадковыя абмылкі, а рэгулярна вытрыманы на працягу ўсяго рукапісу падыход. Тым часам абодва аўтары добра ведалі польскую мову. Пра гэта сведчыць, напрыклад, ліст Кміты-Чарнабыльскага, напісаны па-польску, дзе няма аніякіх памылак (гл. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці, с. 108-109). Значыць, Кміта-Чарнабыльскі добра адрозніваў польскае ад свайго. Сваім жа ў беларускай мове быў вялікі пласт слоў, агульных для беларускай і польскай, які існаваў у беларускіх гаворках ад часоў заходнеславянскага супольніцтва. Толькі продкі беларусаў вымаўлялі гэтыя словы па-свойму, у прыватнасці, без замены “р” на “ш” ды “ж” і “о” на “у”.
    Увогуле, калі не прызнаць, што славянскія гаворкі Беларусі спаконвечна былі блізкімі да польскіх, то немагчыма растлумачыць тую павальную добраахвотную паланізацыю, што урэшце, заліла беларускую шляхту. Бо што яшчэ: цяга да болей высокай культуры? Але ж Вялікае княства Літоўскае мела сваю, не ніжэйшую. Мела пісьмовасць, не маладзейшую за польскую, шматжанравую літаратуру, гарады і замкі. Пераход да каталіцызму? Але касьцёл у тыя часы працаваў яшчэ на лаціне, што аніяк не магло далучаць верніка да польскай мовы.
    Думаецца, што старабеларуская пісьмовая мова не адлюстроўвае сапраўднага стану старабеларускай размоўнай, якая была значна бліжэй да пальшчызны. Пры гэтым пісьмовая была цесна зьвязаная з царкоўнаславянскай, г.зн. мовай царквы. А 17-18 стагоддзі былі ўжо новым часам, калі рэлігійнае і свецкае стала рэзка падзяляцца, свецкае рабіцца прыярытэтным. Польская ж мова была тады чыста свецкай. Можа, таму і хіснулася да яе маларэлігійная шляхта Вялікага княства, што мяняла веру як пальчаткі?
    Сказанае пра спаконвечную роднаснасць польскай і беларускай моў (якой тлумачацца і уніі ВКЛ з Польшчай) зусім не азначае, што мы можам хапаць без разбору любое польскае слова, як толькі не можам прыгадаць свайго. Адна рэч - старадаўні агульны пласт, а другая - новая польская лексыка, створаная польскім народам за апошнія стагоддзі: навошта нам яна? Беларускай мовай таксама назапашаныя незлічоныя скарбы, асабліва ў дыялектах. Думаецца, што перад нашымі лінгвістамі стаіць вялікая задача па звядзенні ўсіх дыялектных збораў у адзін шматтомны слоўнік, які б заўсёды быў пад рукой кожнага пісьменніка, газэтчыка, настаўніка і ўсіх іншых, хто мае дачыненьне да мовы.
    Старабеларуская пісьмовая мова - гэта поле змагання беларускай з царкоўнаславянскай. Згодна з логікай развіцьця гэтая барацьба мусіла скончыцца перамогай народнай мовы. Але на гэта не стала часу: старабеларуская ў 1696 годзе была пазбаўлена статуса дзяржаўнай і спыніла сваё існаванне. Царкоўнаславянская ж як мова царквы працягвала жыць у праваслаўных ды уніяцкіх храмах. І, здавалася б, яна павінна была знішчыць народную дашчэнту, замяніць яе сабой. Ды гэтага не адбылося, дзякуючы невычэрпнаму запасу жыццёвых сіл народнай мовы, не растрачаных яшчэ і сёння.
    Прыблізна гэткі ж лёс і ўкраінскай мовы, што з беларускай мае адны, заходнеславянскія карані. Вось перада мною ўкраінскі тэкст - пераклад апавядання Л. Дайнекі “Горад, восень і я”. Як шмат і тут “паланізмаў”. І што цікава: тыя самыя “паланізмы” жывуць або жылі і ў нашай мове. Місто - па-польску място, па-беларуску места (цяпер часьцей “горад”). Рок - па-польску рок, беларусы-эмігранты таксама ўжываюць рок (год). Будинок - будынэк - будынак. Світанок - сьвітанэк - світанак. Чекати - чэкаць - чакаць...
    Украінскія словы місто, рок, будинок, світанок, чекати выпісаны мною з аднаго абзаца, што складаецца з чатырох радкоў (Рідня. Оповідання молодих біларуських письменників. Киів, 1980, с. 79). Калі ўсё гэта - запазычанні з польскай, дык чаму беларусы і ўкраінцы так дружна запазычвалі адны і тыя словы? А колькі можна яшчэ дадаць у гэты беларуска-ўкраінска-польскі запас. Кахаць, бачыць, трэба, уласны... Без ліку такіх слоў! А ў расейскай мове іх няма.
    Такім чынам, вытокі беларускай і ўкраінскай моў вельмі блізкія. Ціснуў іх і агульны прэс царкоўнаславянскай. Не мае значэння, што Кіеў быў на дзвесце гадоў меней “адарваны” ад Расеі, чым Менск ды Полацк: царкоўнаславянская мова “апрацоўвала” беларускую ды ўкраінскую мовы адзін часавы адрэзак, ад прыняцьця хросту да часоў канчатковага падзелу на царкоўнае і свецкае ў культуры. Адсюль і выключная блізкасць моў-сёстраў.
    Іншы быў гістарычны шлях у расейскай мовы. Расейская - гэта фактычна царкоўнаславянская, лагічны вынік яе шматстагодняга развіцьця, у той час як беларуская ды ўкраінская - вынік змагання мясцовых, заходнеславянскіх гаворак супраць царкоўнаславянскай мовы.
    Выходзіць, у Расеі мясцовыя славянскія гаворкі былі цалкам вынішчаныя царкоўнай мовай? Не зусім так. На поўдзень ад Масквы маюцца моўныя асаблівасці, блізкія да беларускіх (напрыклад, яканне). Але гэта толькі выспачкі ў моры расейскай літаратурнай мовы з яе прастамоўнымі варыянтамі. Нездарма лічыцца, што расейская мова практычна не мае дыялектаў.
    Чаму ж расейцы так паддаліся мове-прыблудзе, падпарадкавалі ёй сваё духовае жыцьцё? Каб адказаць на гэтае пытанне, давайце разгледзім “стартавы” плямённы склад расейцаў.
    Паводле “Аповесці мінулых гадоў” на расейскай тэрыторыі жыло толькі адно славянскае племя: славены Ноўгарада. Прычым яно, трэба думаць, было зусім невялічкім, бо з прыходам варагаў змяніла сваю назву на “русь”: “И от тъхъ варягъ прозвася Руская земля, новугородьци, ти суть людье ноугородьци от рода варяжьска, преже бо бъша словени” (Изборник, с. 34). Затое фіна-ўгорскіх плямёнаў, згодна з тым жа творам, было аж некалькі: чудзь, весь, мурама, мера. Праўда, афіцыйны пункт гледжання такі, што з плямёнаў, якія ўвайшлі ў склад расейцаў, славянскімі былі яшчэ ўсходнія крывічы ды вяцічы. Шмат пораху траціць У. Чывіліхін, каб давесці, быццам вяцічы - тое самае слова, што і венеды, лацінская назва старажытных славян (гл. В. Чивилихин. Память. Роман-газета, 1982, №. 17, с. 37-40). Але што агульнага ў гэтых двух словах, апрача першае літары? А тым часам удмурты здаўна падзяляліся на дзве вялікія групы - КАЛМЕЗ і ВАТКА (М. Г. Атаманов. Удмуртская ономастика. Ижевск, 1988, с. 18). Яшчэ ў другой палове 18 стагоддзя ўдмурты жылі і ў Сярэднім Паволжы (В. М. Кабузан. Народы России в ХVІІІ веке. Численность и этнический состав. М., 1990, с. 140). Вельмі падобна, што жылі яны і на тэрыторыі будучай Масквы. Тут была, напрыклад, вёска Бутырка. Гэтая назва асацыіруецца цяпер са змрочным астрожным замкам, дзе давялося пакутаваць і нашаму Францішку Аляхновічу. А па-ўдмурцку БУТЫРКА – “кучаравы”.
    Ці будзе хто аспрэчваць, што ВАТКА куды бліжэйшае да ВЯЦІЧЫ, чым венеды? Славянскі суфікс “-іч” у ВЯЦІЧЫ не сьведчыць пра славянскасць КОРАНЯ, суфікс мог быць далучаны славянамі. На такую думку наводзіць наступны факт. У першым творы старажытнарасейскай літаратуры “Слово о погибели Рускыя земли” сярод розных пералічаных аўтарам плямёнаў згадваюцца і “ТОЙМИЧИ ПОГАНИИ” (Изборник, с. 326). Каментатар зазначае: “Тоймічы - адно з фінскіх плямёнаў, што жылі на р. Тойме, доплыве Паўночнай Дзвіны” (тамсама, с. 738). Дык чаму не магло атрымацца ВЯЦІЧЫ з ВАТКА, як ТОЙМІЧЫ з ТОЙМА? А археолаг піша: “Відавочна, пэўныя славянскія групы сярэднявечча, напрыклад, ВЯЦІЧЫ І ЎСХОДНІЯ КРЫВІЧЫ, УЯЎЛЯЛІ САБОЮ НЕ СТОЛЬКІ СЛАВЯН, КОЛЬКІ АСІМІЛЯВАНАЕ СЛАВЯНАМІ ФІНСКАЕ НАСЕЛЬНІЦТВА” (Т. И. Алексеева. Антропологический состав восточно-славянских народов и проблема их происхождения. У кн.: Этногенез финно-угорских народов по данным антропологии. М., 1974, с. 74. Падкрэсьлена мной. - І. Л.).
    Гэта лагічна. Раз славяне рухаліся з захаду, дык ясна, што чым далей на ўсход, тым меней іх дабіралася. Не хачу сказаць, што ў складзе расейцаў славянскі элемэнт адсутнічаў зусім. Але сюды прасочваліся толькі асобныя нешматлікія групы тых жа драгавічоў, радзімічаў, палянаў, севяранаў, драўлянаў. Настолькі нешматлікія, што сваімі назвамі не пакінулі следу ў пісьмовых крыніцах. Яны сваёй прысутнасцю рыхтавалі глебу для славянізацыі краю. Але галоўную ролю адыграла праваслаўная царква.
    Вельмі важна адзначыць, што неславянскай была і тая тэрыторыя, дзе ўрэшце склалася расейская літаратурная мова - Масква і вакол Масквы. Тут яшчэ ў 11-12 стагоддзях жыло племя голядзь. Дасьледчыкі абвясцілі яго балцкім, мне ж здаецца, што яно было фіна-угорскім. Але не гэта галоўнае. Важна, што голядзь не была славянскай. Таму, славянізаваўшыся праз царкву, яна засвоіла цалкам царкоўную мову, якая стала тут размоўнай. Мо таму і перанеслі сваю сталіцу ў Маскву багабойныя ўладзіміра-суздальскія князі, што мясцовая мова была копіяй мовы Пісання? І ў далейшым пільна сачылі за яе чысьцінёю, раз-пораз прымушаючы вымятаць з царкоўных кніг нацяганыя з мясцовых гаворак словы, - гэтае вымятанне філолагі называюць “другім паўднёваславянскім уплывам”.
    На Беларусі таксама жылі неславяне. Нам вядомыя назвы такіх неславянскіх плямёнаў, як літва, яцьвезь, лотва, латыгола і інш. Але шчыльнасць славянскага насельніцтва тут была непараўнальна вышэйшай, чым у Расеі. Таму пераважная большасць не славян славянізавалася яшчэ да ўвядзення хрысціянства, перайшоўшы на заходнеславянскія гаворкі суседзяў. Толькі літва ды яцьвезь захоўваліся і надалей. Літва была нават хрышчоная за Ягайлам у каталіцызм. І калі б касьцёл працаваў на польскай мове, то мы хутчэй за ўсё не мелі б яе ў сваім складзе. Але ў тыя часы рабочай мовай каталіцкіх святароў была лаціна, і літва ў асноўным не паланізавалася, а дзякуючы цеснаму суседству са славянамі Вялікага княства паволі перайшла на мову, якую сёння завём беларускай.
    Не ўсе фіна-угры Расеі прынялі царкоўнаславянскую мову. Цэлы шэраг народаў, як мардва, марыйцы, комі, удмурты, карэлы, адбіўся ад яе наступу, захаваў сябе. Іншых заліла царкоўная славяншчына. Ад ранейшых сваіх гаворак яны захавалі толькі асобныя словы, паходжанне якіх цяпер этымолягі не могуць вызначыць.
    Пераход жа на больш-менш блізкую мову, якога вымагала царква ад беларусаў ды ўкраінцаў, аказаўся складанейшым. Засвоіць болей блізкую мову, здавалася б, прасцей. Але гэта не так. Нездарма ж суіснуюць дыялекты адной і той самай мовы. Калі суседзі ўзаемна разумеюць адзін аднаго без перакладу, ім зусім неабавязкова пераходзіць на суседскую мову, каб сумовіцца. Так было і з мовай Пісання. Беларус разумеў яе, але пераходзіць на яе, каб “гаварыць з Богам”, не меў патрэбы, Бог і так павінен быў яго разумець. Беларус засвойваў з царкоўнаславянскай словы, зусім непадобныя да сваіх, і карыстаўся імі, падобныя ж працягваў казаць па-свойму. Царкоўнаславянская мова засявала мясцовыя гаворкі сваім лексічным каменем, але анічога не магла зрабіць з мясцовым вымаўленнем і граматыкай. Так і цягнулася гэтае змаганне сотні гадоў, прывёўшы да таго стану нашай мовы, які маем ад часоў Дуніна-Марцінкевіча, Насовіча, Багушэвіча.
    Гэтае змаганне працягваецца і сёньня, ужо не з царкоўнаславянскай, а з яе наступніцай - расейскай мовай. Як раней з амбона, так цяпер па радыё ды тэлебачанні, у тэатрах ды кінатэатрах, са старонак кніг і газэт, з вуснаў настаўнікаў ды прафэсараў яна грыміць штодзень, ад світання да змяркання ўсюды, дзе б ні стаяў ці сядзеў, ішоў ці ехаў, працаваў ці драмаў беларус. Але нашая мова - жыве, і веру - будзе жыць. Асабліва калі мы зразумеем нарэшце, што ў беларусаў - свая гісторыя, свой лёс, свая мова, якая прайшла цяжкі і пакутлівы, але гераічны шлях.

    /Літаратура і Мастацтва. Мінск. № 13. 27 сакавіка 1992. С. 14-15./















    /З гісторыяй на “Вы”. Публіцыстычныя артыкулы. Вып. 2. Мінск. 1994. С. 298-312./

















    Камэнтатарка паведамляе, што гэты твор друкуецца паводле газэты “Літаратура і Мастацтва” за 19 жніўня 1989 году, але ў гэтае верыцца з цяжкасьцю. Пэўна кнігазборцы сарамліва забаранілі ёй паведамляць сапраўдную крыніцу ўзнаўленьня тэксту.

    Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 года ў абласным горадзе Гомель Беларускай ССР ў сям’і рабочага. Бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, які уцёк адтуль у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад галадамору, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 году пайшоў на фронт і прапаў без зьвестак. Маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губэрні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, дзе працавала у калгасе, памерла ў 1963 годзе. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 года, Ваня Ласкоў дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З 1953 года Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме. Пасьля заканчэньня з залатым мэдалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, а ў 1966 годзе на аддзяленьне перакладу ў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыплёмам. Ад 1971 года па 1978 год працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газэты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва (1972-1977). З 1977 году ён старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзідыуму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР з 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 г. у прыгарадзе Якуцка.
    Юстына Ленская,
    Койданава





piątek, 28 sierpnia 2015

ЎЎЎ 4. Іван Ласкоў. На падводных крылах. Аповесьці. Ч. 4. Водгукі. Койданава. "Кальвіна". 2015.


 
 
 
    Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 года ў абласным горадзе Гомель Беларускай ССР ў сям’і рабочага. Бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, які уцёк адтуль у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад галадамору, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 году пайшоў на фронт і прапаў без зьвестак. Маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губэрні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, дзе працавала у калгасе, памерла ў 1963 годзе. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 года, Ваня Ласкоў дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З 1953 года Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме. Пасьля заканчэньня з залатым мэдалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, а ў 1966 годзе на аддзяленьне перакладу ў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыплёмам. Ад 1971 года па 1978 год працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газэты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва (1972-1977). З 1977 году ён старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзідыуму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР з 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 г. у прыгарадзе Якуцка.
    Юстына Ленская,
    Койданава


                                                                 ЦЕНА ПРИПИСКИ
    Приписками главный антигерой повести Ивана Ласкова «Туман» /Полярная звезда, №.1, 1985 г./ Сигизмунд Петрович Головня занимается ежеквартально и находит этому свой оправдания. Есть у наго, руководителя прииска, нашло других грехов - поэтому, узнав, о приезде комиссия для расследования сигнала, посланного одним из жителей посёлка, попадает он в затруднительное положение Он торопится поскорей вернуться из Приленска, где находятся управление, к себе в Рудный, чтобы как можно быстрее уничтожить улики.
    Нелётная погода заставляет его сесть на «Ракету», хотя он уже давно дал себе зарок на пользоваться этим демократичным плавсредством, ибо длинный рейс превращался во внеплановый приём. Но на этот раз именно «Ракета» помогает ему познакомиться с автором доноса на себя – Радостновым.
    Эти два незнакомых ранее человека оказываются связанными друг с другом тесными узами. Многое объединяет их - и аромат воспоминаний детства, /они учились в одной школе, где имя Головни было на устах у всех, - он был известным легкоатлетом/, и муки ревности /Нина, жена Радостнова, - секретарша и любовница Головни/. Но временное сближение этих двух персонажей происходит не на равных: с одной стороны, это сильный, уверенный в себе хищник, временно застигнутый врасплох, с другой - слабый, сломленный обстоятельствами человек, опустившийся на самое дно человеческого бытия. Головня заставляет Радостнова сдавать одну позицию за другой и достигает цели; убеждает Радостнова в том, что тот должен уехать из Рудного - тогда сигнал к приезду комиссия станет анонимным и потеряет в какой-то степени свою силу.
    Автор умело закручивает тугую пружину сюжета - стремительно движется «Ракета» по реке и так же стремительно действие повести.
    Головня успел наметить все пути «обороны», чтоб скрыть приписки и другие свои неблаговидные дела. Ему только нужно два-три дня до приезда комиссии, чтобы успеть двухэтажную дачу, которую он строил для себя, превратить в профилакторий, бросить строителей на завершение «замороженного» объекта - школы и переселить туда ребятишек, уничтожить документы о премировании за третий квартал, а то, что сделано в третьем, выдать за второй квартал - и тогда премия станет законной. Обдумал он что сделать с рудой и проходкой штольни, чтоб приписанные цифры походили на истинные, так оказать, напустить «туман». Но реальный, всамделишный туман смял все точные расчёты Головни: «Ракета» дальше идти не может.
    В повести намечается интересный поворот в судьбе Радостнова - перед ним замерцал свет надежды. Капитон Ефремович, самый опытный судоводитель Приленского порта, оказывает ему доверие и протягивает руку помощи. Образ этот выписан автором с большой симпатией, и не случайно самые светлые страницы повести связаны с этим героем. В Капитоне Ефремовиче много сердечности и теплоты, он честен и принципиален. Он приглашает Радостнова в капитанскую рубку и даже доверяет ему штурвал - и Радостнов преображается. Головня с удивлением отмечает и его отличную реакцию, и зоркий глаз, и уверенные движения. Радостнов окрылен представившейся ему возможностью встать на ноги.
    Автор акцентирует внимание на разной системе управления людьми: Капитан Ефремович видит в каждом подчиненном человека и старается помочь ему, если это в его силах, Сигизмунд Петрович - принижает их, обезличивая, лишая инициативы... Даже такие положительные качества Головни как ум, сила, организаторские способности, деловая хватка, если они не освещены высокой нравственностью, оборачиваются против человека. Играя на желании пассажиров скорей добраться до посёлка, он провоцирует бунт на судне, используя похмельный страх Радостнова, заставляет его вести судно в туман. Жестокой ценой заплачено за это решение: Головня и Радостнов погибают, раздавленные двухтонным грейфером, который перевозит «Ракета»...
    Писательский почерк Ласкова привлекает точностью в изображении умело выбранной деталью, умением видеть окружающей мир как бы в перспективе. Автор не делает окончательных выводов, предоставляя читателю возможность додумать то, что осталось за пределами повествования.
                                                                                                                   Мэри Софианиди
    678170, Мирный ЯАССР,
    Комсомольская, 4, кв. 31.
   Софианиди Мэри Михайловна.



                                                                          РЭЦЭНЗІЯ
                                                     Яўгена Лецкі на кнігу Івана Ласкова
                                                                 “На падводных крылах”.
    Мне апошнім часам шанцуе на машынапісы гумарыстычна-сатырычнай прозы: праз мае рукі прайшлі “Бацька ў калаўроце” Р. Семашкевіча, аповесьць П. Палітыкі, раман Р. Лазуркіна “Паштэт з салаўіных языкоў”, аповесьць В. Дубінкі. А вось цяпер трапіла кніга Івана Ласкова.
    Даводзіцца толькі радавацца адраджэньню занядбаных на працягу добрага часу жанраў, якіх вельмі не ставала нашай занадта ўжо сур’ёзнай літаратуры. Маючы бясспрэчныя і досыць высокія здабыткі ў сваіх лепшых гатунках, у горшых яна вельмі часта патанае ў бытапісальніцтве, з-за чаго становіцца цягамотнай і нецікавай чытачу. А між тым праблема чытэльнасьці, адваёвы чытача сёньня для нашай літаратуры робіцца ўсё больш вострай, бадай, такой жа самай актуальнай, як гэта было на пачатку стагодзьдзя, калі беларускаму слову даводзілася ламаць у беларускіх сэрцах лёд халоднай адчужанасьці і абыякавасьці да ўсяго роднага, бо, як вядома, на працягу доўгіх вякоў падвойнага ўціску гэтае роднае ўсякім чынам вытручвалася, ганьбавалася і прыніжалася...
    Прыгадаем, што шлях да людзкіх сэрцаў і душаў прыгожае пісьменства, у першую чаргу так званыя нашаніўскія паэты і празаікі, у неўмалой меры пракладвалі сродкамі сатыры і гумару. Маладая беларуская літаратура высьмейвала, іранізавала, пацяшалася, выхоўвала чалавека і адначасова замацоўвала свае пазыцыі ў людзкой сьвядомасьці, сьцьвярджала сябе ў сьвеце, а праз сябе і свой народ, яго нацыянальную самабытнасьць і годнасьць, духоўную незалежнасьць. І многае з таго, што адстойвала беларускае слова на пачатку рэвалюцыйнага Адраджэньня народа, засталося праграмным на будучыню, успрымаецца актуальным і ў наш час.
    Апрача грамадзкіх, сацыяльных задач у літаратуры, само сабой зразумела, есьць і свае ўласна-эстэтычныя, якія, аднак жа, не існуюць у ізаляцыі ад першых. Ці не самай істотнай у шэрагу іншых зьяўляецца стварэньне мастацкіх характараў.
    Тое, што наша літаратура доўгі час пазбаўляла сябе гумарыстычна-сатырычных сродкаў асэнсаваньня жыцьця відочна звужала і спрошчвала бачаньне ёю нацыянальнага характару, бо беларусу, што вельмі добра відаць на прыкладзе вуснай народнай творчасьці, заўсёды арганічна быў уласьцівы сьмех, гумар, сатыра. А яны, у сваю чаргу, вельмі шмат даюць для разьвіцьця мовы. для яе папулярызацыі сярод шырокіх народных пластоў.
    Факты ў карысьць гумару і сатыры можна было бы множыць далей, але ў гэтым наўрад ці ёсьць патрэба, бо тэарэтычна ў неабходнасьці іх ніхто не сумняваецца, ніхто ў прынцыпе не адмаўляе іх права на жыцьцё. Важна тут адзначыць іншае: гэтую патрэбу не толькі тэарэтычна, усьвядомілі, а і прыступілі да яе практычнай рэалізацыі маладая беларускія пісьменьнікі. Сваёй лёгкай рукою пачатак паклаў Рыгор Семашкевіч, усьлед за ім пайшлі іншыя, кожны сваім шляхам. Але гэтае адраджэньне сатырычна-гумарыстычнага жанру ідзе не без цяжкасьцей і пакут.
    Наша агульная бяда — дробнатэм’е, сьмех на пустым месцы, лёгкаважкае блазнаваньне, сюжэтная неўладкаванасьць, адсутнасьць значнай думкі, ідэі, праблемы, здольных па-мастацку арганізаваць твор, малалікасьць выпукла абмаляваных жывых характараў. Ёсьць, вядома, нямала і знаходак, але пра іх патрэбна асобная гаворка.
    На агульным фоне ўключаныя ў кнігу дзьве аповесьці Івана Ласкова выглядаюць вельмі нават няблага. Перш за ўсё прываблівае ў іх культура пісьма. І адна з яе неадменных і самых характэрных якасьцей — культура мовы.
    Улічыўшы тое, што Іван Ласкоў у асноўным выхоўваўся і жыў у рускамоўным асяродзьдзі, вучыўся на хімфаку, працяглы час пісаў па-руску, а цяпер атабарыўся ўдалечыні ад Беларусі — гэтаму можна толькі парадавацца, нават падзівіцца, паставіўшы яго ў прыклад многім нашым “мальчышкам і дзяўчонкам”, адны з якіх з лёгкай душою выракліся роднай мовы, а другія так блякла і каструбавата пішуць на ёй, што хочацца пажадаць, каб лепш ужо яны зусім не пісалі. Верыцца, што пераход з адной моўнай стыхіі ў другую быў для Ласкова не проста функцыянальнай — прычыны могуць быць самыя розныя! — а душэўнай справай, маральна высока ўсьвядомленым сыноўнім абавязкам перад годным народам, перад яго лепшымі прадстаўнікамі, якія нястомна і самаахвярна засьцерагалі беларусаў ад небыцьця як духоўна самабытнай славянскай нацыі,
    Іван Ласкоў, разам з гэтым, чалавек таленавіты. Добра выявілася гэта ўжо ў яго арыгінальнай і адметнай паэтычнай кнізе “Кружное лета”. Кнізе, па належнаму не ацэненую нашай крытыкай, што вядома, не робіць ёй гонару. Залішне наша крытыка слабая, кволая і блізарукая, каб убачыць дасягнутае аўтарам, які жыве дзесьці за гарамі, за даламі, у далёкай Якуціі. Ёй бы хоць спраўна абслужыць тых, хто навідавоку, знаходзіцца пры пасадах і званьнях! Але такое бяды — пасады пераходзяць ад адных да другіх, а сапраўдная літаратура нязьменна застаецца незалежна ні ад якіх допінгаў і зьнешніх падпорак. Ёсьць усе падставы меркаваць, што ў сур’ёзнага літаратара, у сапраўднага пісьменьніка складваецца Іван Ласкоў.
    Апрача паэзіі, я дасюль быў знаёмы з яго дзіцячай кніжкай” Андрэй-Эндэрэй”. Спачатку прачытаў яе сам, потым апрабаваў на дачцы-другаклясьніцы. Спадабалася абаім. Сёньня ў кнізе “На падводных крылах” Іван Ласкоў выступае перада мною зусім у новай якасьці, што сьведчыць аб шырыні яго творчага дыяпазону, аб уменьні абнаўляцца і пераўвасабляцца.
    Сказаць, што перад намі гумарыстычна-сатырычная проза — яшчэ далёка не ўсё сказаць. З не меншай падставай можна аднесьці яе і да дэтэктыўна-прыгодніцкай. Дарэчы, такое спалучэньне не новае ў савецкай літаратуры. Прыгадаем сабе хоць бы славутыя раманы Ільфа і Пятрова.
    Праглядваецца тут, асабліва ў аповесьці “Туман” і больш блізкі па часе, але агіяграфічна і сьветапоглядна значна больш аддалены ад нас вопыт Артура Хэйлі, прынамсі рамана “Аэрапорт”, дзе тэхніцызм у веданьні абранага матэрыялу ўдала спалучыўся з незвычайна напружаным сюжэтам.
    Самалёт у Хэйлі ляціць з прабоінай у корпусе, “Ракета” ў Ласкова плыве з грэйфэрам на дзюбе, што таксама яе ставіць на грань аварыі. І там, і тут пасажыры знаходзяцца ў стане небясьпекі, пастаяннага напружаньня. І там, і тут з імі здараюцца нечаканасьці і выпадковасьці.
    Ласкоў толькі пачынае асвойваць новы для сябе і для бедларускай прозы жанр і таму з пункту гледжаньня зробленасьці, зманціраванасьці яго рэч відавочна ўступае раману Хэйлі. Асаблівую ўвагу варта зьвягнуць на канец аповесьці — дзеяньне абрываецца абсалютна нечакана і выпадкова, сюжэт застаецца па-мастацку лягічна не завершаным. Але ёсьць у беларускага пісьменьніка тое, чаго бракуе амэрыканскаму — гуманізм, спагадлівасьць чалавеку, перажывальнасьць за яго ўдачы і няшчасьці, маральная напоўненасьць, уважлівасьць да чалавечай душы, да духоўнага ў асобы.
    У Хэйлі тэхніцызм выступае ў якасьці своеасаблівага сьветабачаньня: і на людзей, і на мэханізмы ён глядзіць з аднолькавай доляй халоднай адчужанасьці, І гэта, насуперак бясспрэчнай майстравітасьці аўтара, выклікае ў нас пачуцьцё спасьцярогі, апасеньня за літаратуру, якая заўжды хварэла пісьменьніцкай душой за чалавека, за маральны стан грамадзтва.
    Я б не сказаў, што гэтыя якасьці вельмі ўжо абвострана і ярка сьцьвярджаюць сябе у аповесьцях Івана Ласкова. Ды наўрад ці варта было ад яго чакаць гэтага ў межах абранага тут жанру — абвостраная праблематыка куды больш пасуе да прозы з яўна выяўленымі прыкметамі прытчавасьці, або нават да традыцыйнага сацыяльна-бытавога жанру. Але і ў абазначаных сабе рамках пісьменьнік не цураецца ставіць сацыяльныя і маральныя праблемы. Так у аповесьці “На падводных крылах” выведзены два цэнтральныя пэрсанажы: сумленны, спагадны і працавіты Качкін сьцьвярджае сваю маральную перавагу перад хітрым, падлізьлівым да начальства і падлаватым у адносінах са сваімі калегамі па працы Гусцовым. Праўда, апошні ў асноўным разаблачаецца па зададзенай, залішне жорсткай праграме, ідзе пры гэтым на яўнае злачынства, не беручы пад увагу не толькі чыста чалавечую элемэнтарную прыстойнасьць, але і дзяржаўныя інтарэсы, моц савецкіх законаў. А ён жа па сутнасьці не дурань і зусім не ў яго інтарэсах і не ў яго натуры самахоць садзіць галаву ў пятлю. У гэтым сэнсе куды больш элястычнай у адносінах да адмоўных герояў уяўляецца пазыцыя аўтара ў аповесьці “Туман”, дзе ён імкнецца і з посьпехам вынаходзіць тонкія сродкі іроніі, сьмеху, сарказму, аддае належную ўвагу псыхалягічнай матывацыі ўчынкаў і паводзін пэрсанажаў. У першай жа “тонкасьці” найперш выяўляюцца ў апавядальнай плыні, досыць шчодра перасыпанай зіхоткімі знаходкамі-сьмяшынкамі, знаходкамі-выслоўямі. Той, хто будзе чытаць аповесьць, спадзяёмся, ад душы парадуецца востраму і адначасова вясёламу нораву аўтара, яго здольнасьці мысьліць парадаксальна-лягічна.
    Аповесьць вызначаецца нестандартнасьцю, а, значыць, і непрывычнасьцю формы. Калі я ўзяўся чытаць, то, прызнаюся, адразу быў падумаў — выпэндрываецца чалавек немаведама чаго! Але потым, учытаўшыся, пагадзіўся з аўтарам, прызнаў правамернасьць менавіта такой манеры, хоць для майго асабістага вопыту яна ўяўляецца далёкай і чужой.
    Ласкоў нібы знарок пісаў аповесьць ў рэзкавата-палемічным да традыцыйнай прозы ключы, не толькі не хаваў гэтага, а, наадварот, выпукляў. Выявілася гэта і ў жанравым вызначэньні твора, названым “тэлевізійны шматсэрыйны непрафэсійны баявік”.
    Так па літаратурнаму задзірыста паводзілі сябе хіба што рускія футурысты, а ў нас іх беларускія пасьлядоўцы, члены суполкі “Літаратурная камуна”. Не думаю, што сваёй аповесьцю Ласкоў абазначыць нейкі новы кірунак у беларускай прозе. Яна, мяркую, як ішла, так і далей будзе ісьці па выпрабаваным традыцыйна-рэалістычным рэчышчы. Аднак станавіцца усё больш відавочным, што гэтае рэчышча робіцца вузкаватым і цеснаватым, што іншыя літаратуры, напрыклад лацінаамэрыканская далёка вырушылі наперад, узьнікае такім чынам пагроза, што новая плынь можа затванець, зацягнуцца раскай, яшчэ больш суцішыць свой бег. Таму пошукі, сьвежыя струмені, якім, скажам, уяўляецца паэтычная творчасьць Алеся Разанава, на гэтым этапе разьвіцьця ёй неабходны і карысны. Выразна выяўленую тэндэнцыю абнаўленьня нясуць сабой і аповесьці Івана Ласкова.
    Што хацелася б пажадаць аўтару. Найперш пазбаўляцца ад хібаў, уласьцівых усёй нашай гумарыстычна-сатырычнай прозе, у той ці іншай меры і прозе Ласкова ў прыватнасьці. Сьмялей выходзіць на значную праблематыку, больш выпукла і ярка ляпіць мастацкія характары. Здольнасьці аўтару не бракуе, хоць вельмі часта стыль у яго “самодовлеет”, не дае магчымасьці выразна акрэсьліцца мастацкаму вобразу. Таму найбольшыя удачы, мабыць, у гэтай кнізе напаткалі аўтара дзесьці ўбаку ад асноўнай задумы. Маюцца на ўвазе так званыя эпізадычныя пэрсанажы. Такім у аповесьці “На падводных крылах” выступае вобраз якута, які эмацыянальна ўзьдзейнічае на нас арыгінальнасьцю свайго думаньня і маўленьня. Я не сустракаў, ва ўсялікім разе не памятаю, каб у літаратуры на беларускай мове так арганічна ўзнаўлялася далёкая нам псыхалёгія тыпу якуцкай. Калі і надаралася спатыкаць прадстаўнікоў неславянскіх нацый, то ўсё ж налёт штучнасьці, робленасьці, скантруяванасьці і прыблізнасьці ў перадачы іх псыхалёгіі, думкі і слова выразна адчуваўся. Кажучы пра гэта, не хачу прынізіць іншых аўтараў і аб’явіць Івана Ласкова Геніяльным. Проста, мабыць, не надаралася ў нас выпадку, каб беларускі пісьменьнік столькі пажыў, так зросься з далёкім ад нас народам. Веру і спадзяюся, што гэта толькі заяўка на будучыя значныя адкрыцьці і творчыя знаходкі, што ў далейшым сродкамі роднай мовы Ласкоў псыхалягічна і эмацыйна наблізіць да нас, беларусаў, пакуль што слаба вядомы якуцкі народ, дасьць магчымасьць зразумець яго нацыянальны характар, як гэта ў адносінах да іншых сыбірскіх паўночных народаў зрабіў сапраўдны інтэрнацыяналіста рускі пісьменьнік Іван Меншыкаў.
    Паколькі гаворка зайшла пра пэрспэктывы, то, думаецца, у Ласкова ёсьць вялікія магчымасьці як у сэнсе шырыні разгарненьня сваіх прыродных задаткаў, так і арыгінальнасьці самасьцьвярджэньня ў беларускай просе. Не кажу тут пра наватарскія пошукі, бо іх адгадаць, а тым больш высільвацца нешта падказаць аўтару — справа марная. Выкажу меркаваньне наконт зьместу, дакладней — адносна мастацкіх характараў. Гэта, па-першае, паказ беларуса на чужыне, сярод тых жа якутаў. Тут можна адкрыць шмат новага, зьмястоўнага і цікавага. Нагадаем пра ўжо зробленае ў беларускай прозе: творчы набытак Максыма Гарэцкага, раман Янкі Брыля “Птушкі і гнёзды”. Называю тут найбольш відочнае, вяршыннае. Скажыце, небагата. Але які вопыт, якая ўдзячная для насьледаваньня традыцыя! Подступ для яе разьвіцьця бачыцца мне і ў кнізе Ласкова.
    У аповесьці “На падводных крылах” ёсьць вобраз беларуса Качкіна, які, дарэчы, не толькі не ўсьведамляе глыбока сваёй нацыянальнай прыналежнасьці, сваёй генэтычнай далучанасьці да роднага народа, яго традыцый, звычаяў, мовы, гісторыі і культуры, але нават не здагадваецца аб “качынай” этымалёгіі ўласнага прозьвішча, мяркуючы наіўна, што яна мае непасрэдную сувязь і роднасьць з марской качкай (гайданкай), пра якую, мабыць, не ведалі і не чулі ў Беларусі тады, калі нашы далёкія прашчуры прыдумлялі сабе імёны і прозьвішчы. Вось сапраўды дзе Іван, які не памятае свайго радства! І калі прадстаўніку іншага народа прызнацца, пагадзіцца з такой непамятлівасьцю лічылася б адзнакай вялікай ганьбы і самапрыніжэньня, то наш братка-беларус не бачыць у гэтым нічога кепскага і ганебнага, лічыць сваё няведаньня звычайнай зьявай.
    Не ведаюць сваіх каранёў, не адчуваюць прывязанасьці да роднай зямлі і героі “Туману” — выхадцы з Магілёўшчыны. Аб сваёй нацыянальнасьці адзін з іх (Радаснаў) прыгадвае толькі тады, калі яму трэба паддобрыцца і ўвайсьці ў давер да другога (Галаўні), каб лягчэй было абвесьці яго вакол пальца. І гэта таксама тыпова і паказальна для нашай нацыянальнай псыхалёгіі, якая адтуль, з далечыні, бачыцца Ласкову, бадай, больш абвострана і відуча, чым многім з нас, хто жыве сярод свайго народа.
    Аддаўшы належнае паказу праяў “антысьвядомасьці” ў сьвядомасьці беларусаў, з часам, мяркую, празаік зьвернецца ў сваёй творчасьці і да супрацьлеглых зьяў, створыць вобразы людзей, якія, знаходзячыся ў далечыні ад сваёй сінявокай радзімы, з большай душэўнай прасьветленасьцю будуць адчуваць смутак і тугу па ёй, разумець яе славу, раны і боль, як гэта, дарэчы, адчуваюць героі Гарэцкага і Брыля, адчувае, спадзяюся, і сам Ласкоў.
    Але вернемся да ўжо зробленага. Ёсьць ў аповесьці “Туман” эпізадычны, але асабіста для мяне самы што трэба галоўны вобраз. Галоўны не па колькасьці адведзеных на яго ўвасабленьне старонак, а па выразнасьці мастацкай і сацыяльнай ёмістасьці, дасягнутых эканомна і нешматслоўна. Гаворка ідзе пра кемлівага пракіднога дзядзька, які вязе прадаваць на шахты сланечнікавыя семкі. Але якая хватка ў чалавека: варта было Радаснаву купіць у яго дзьве шклянкі “тавару”, як ён адразу зьмікіціў, што ў гэтай бядовай сытуацыі (“Ракета” спынілася ў тумане і невядома калі рушыць у дарогу) можна зрабіць сабе добры інтарэс. І вось ужо, нейкую гадзіну счакаўшы, бачым мы даўжэзную чаргу да дзедавых мяхоў — семкі на вачах бы растаюць, і цана за іх расьце на вачах. Усё гэта адбываецца з жартам і сьмехам, зь вясёлым азартам – артыст дый годзе гэты дзядок!
    У савецкай літаратуры выведзены сотні, а мо і тысячы дзядкоў, але гэтага ні з кім не зблытаеш, хоць многіх іншых асабіста распазнаць і вырозьніць досыць цяжка. Што тут казаць: вельмі часта пісьменьнікі нашы эксплуатуюць традыцыйнага дзеда, глядзяць на яго праз своеасаблівыя акуляры схем і стандартаў.
    Але мусіць, варта мне і спыніцца, каб не трапляць у ролю якога-небудзь гаваркога дзядка.
    Вывад, думаю, ясны: уключыць кнігу Івана Ласкова “На падводных крылах” у плян рэдпадрыхтоўкі і выданьня. Спадарожнага ветру ёй, спрыяй — каб без туману! — пагоды!!!
    10 кастрычніка 1983 года
    /подпіс/ Лецка.
 
                                                                       КНІГАПІС
          І. Ласкоў. На падводных крылах. Аповесці. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1990.
    Пісьменьнік, як вядома, ужо шмат гадоў жыве ў Якуціі, але па-ранейшаму не парывае сувязі з Беларусьсю, не забывае роднай мовы. Пацьвярджэньнем таму і новая кніга прозы І. Ласкова. Першая аповесьць “На падводных крылах” аўтарам пазначана, як “тэлевізійны шматсэрыйны непрафэсійны баявік”. Ёсьць у гэтым творы нечаканыя сюжэтныя павароты. Галоўнае, што прываблівае ў “баевіку”, - вобраз галоўнага героя капітана Качкіна, які працуе на рачной “Ракеце”. Ён з кагорты людзей, якія зьяўляюцца, так сказаць, носьбітамі народнага духу.
    У аповесьці “Туман” таксама вострыя сюжэтныя калізіі, але на гэты раз пісьменьнік у куды больш “сур’ёзным” пляне падыходзіць да вырашэньня ўзаемаадносін паміж галоўнымі героямі.
    /Літаратура і Мастацтва. Мінск. 7 снежня 1990. С. 6./

                                                                     СЯРОД КНІГ

    Мікола Міхневіч
    [Алесь Марціновіч]
                                                      КАПІТАН КАЧКІН I ІНШЫЯ
                І. Ласкоў. На падводных крылах. Аповесці. “Мастацкая літаратура”, 1990.
    Вам не сустракаўся капітан Качкін? Вы нічога не ведаеце пра гэтага чалавека з “дзіцячай душой”, які адчувае сябе гаспадаром не толькі на сваёй “Ракеце”, але і ва ўсім порце слаўнага горада Кукуйска? Скажу па шчырасьці, асабіста з ім я таксама не знаёмы, тым не менш уяўляю яго, абветранага, ды не сіверамі Поўначы, а жыцьцёвымі выпрабаваньнямі. Дапамог мне ў гэтым пісьменьнік Іван Ласкоў, які прысьвяціў Філімону Філімонавічу Качкіну аповесьць “На падводных крылах”.
    У творы Качкін расказвае пра сябе і свае прыгоды-нягоды. І гэта зусім і не аповесьць, а “тэлевізійны шматсэрыйны баявік”. Праўда, нездарма кажуць: справа не ў жанры, а ў тым, чым гэты жанр напоўнены. Застаецца аддаць аўтару належнае. Ёсьць у “баевіку”, напісаным з добрым веданьнем жыцьця, разуменьнем адметнасьці працы рачнікоў, усіх гэтых “ракетчыкаў”, як не без гонару называе іх, а значыць, і сябе капітан Качкін, і досьціп з тонкім гумарам, і сарказм з едкай усьмешкай, і нечаканасьці, няхай не з разраду Агаты Крысьці, але такія, што з поўнай падставай можна вядомае сказаць: жыцьцё пражыць — не поле перайсьці.
    Толькі не будзем забягаць наперад. Спакваля прыгледзімся да Качкіна, паспрабуем высьветліць, што ён за чалавек і да чаго імкнецца. Балазе, зрабіць гэта не так і цяжка. Капітанава душа — наросхрыст. Ён нічога не ўтойвае, падрабязна расказвае і пра людзей, якія поруч. Часам нібы забываецца і пачынае расказваць ад трэцяй асобы. Што ж, капітану Качкіну такое дазваляецца. Глянуць на сябе збоку — гэта не толькі магчымасьць самазадаволена ўзвысіцца, як можа падацца, а сьцьвердзіць тое, што сумненьня не выклікае. Асоба ёсьць асоба. Хочаце — раўняйцеся на яе, хочаце — зайздросьце, але факт застаецца фактам.
    Баявік пачынаецца: “Кукуйскі час — чатыры гадзіны роўна. Вады — пад самы вакзал. “Ракета” гушкаецца, бы ў гамаку. З машыны выскоквае заклапочаны чалавек. Рукі — у масьле да локцяў. Гэта я, капітан Качкін.
    Ён дае нырца ў домік з вадой (пра загадкавы “домік з вадой”, дарагі чытач, ты яшчэ даведаесься. — М. М.). Драіць далоні. Адзначае, што тут чыста і ўтульна. Потым ён зазірае ў домік з вадой для пасажыраў. Тут таксама чыста і ўтульна. Задаволена ўсьміхаецца капітан. Усё падабаецца сёньня яму. З яўнай радасьцю азірае ён белакалённы вакзал, аўтобусны прыпынак (яшчэ пусты), фантан (сухі ад нараджэньня). Выцірае памалу працоўны пот голай ад локця рукой. На салярнага колеру скуры ледзь сінее плён юнацкіх роздумаў: “Нет в жызни полнава щасця”.
    Дакладней, гэта — яшчэ не сам “баявік”, а, як бы лепш сказаць, — яго “жыцьцёвая” частка. І. Ласкоў, знаёмячы з Качкіным, нязьмушана паказвае, наколькі неардынарны чалавек, як вятры абставін шмуткуюць капітанаву душу, як вымушаны ён пастаянна прыстасоўвацца да іх, каб выжыць, выстаяць, застацца самім сабой. Яго “дзіцячая душа” працівіцца злу, абыякавасьці — усяму таму, што стала прапісалася на рачным флёце.
    Але выступленьні Філімона Філімонавіча, пры ўсёй вабнасьці, нясуць і адбітак пэўнай несур’езнасьці, а то і проста наіўнасьці. Згадаю, напрыклад, той самы “домік з вадой”. Узьнікла словазлучэньне ў лексыконе рачнікоў пасьля таго, як Качкін вырашыў змагацца з грубасьцю: “Абвяшчаю бязьлітасную барацьбу за чысьціню мовы. Мат-перамат канчаем”.Папраўдзе, у Філімона Філімонавіча і асабістыя прычыны былі. Неяк “Ракету” на буй панесла. Забыўся Качкін, што “сувязь суднавая чамусьці ўключаная была”, зарыфмаваў гэтае слоўца адпаведна, а сярод пасажыраў “два філялягічныя дактары” знаходзіліся. Але гэта між іншым. Галоўнае, Качкін усьвядоміў неабходнасьць змаганьня за чысьціню мовы, заклікаў падначаленых “вырваць грубыя словы з коранем” і браць “на ўзбраеньне эўфэнізмы”.
    Пасьля падобнага філялягічнага “пераўзбраеньня” і зьявіўся замест традыцыйнага гальюна “домік з вадой”. Праўда, у таго-сяго з каманды ўзьнікла сумненьне, як быць з “трохпавярховымі” — «эўфэнізм да кожнага слова шукаць ці толькі да галоўнага”. Качкін і на гэты раз праявіў катэгарычнасьць: “Да трохпавярховых увогуле падыход іншы. Іх абрэвіятурай даём”.
    У такія, даволі пікантныя, сытуацыі герой І. Ласкова трапляе часта і заўсёды з гонарам выходзіць з іх. Нават тады, калі, здавалася б, плакаць трэба. Качкін не быў бы Качкіным, каб для яго ўзьнікла бязвыхаднае становішча.
    Да чаго ўжо было прыкра на душы, калі ён нечакана вярнуўся з рэйса і засьпеў на сваёй кватэры не каго-небудзь, а капітана-дублёра, свайго другога памочніка Гусьца. Жыцьцё ёсьць жыцьцё, нырца, карыстаючыся словамі Качкіна, і акна не дасі. Жонка, разумеючы, што страчвае Філімона Філімонавіча назаўсёды, чым толькі не палохае яго. І пазбаўленьнем кватэры, і што за дачку, якую ўдачарыў, алімэнты плаціць будзе. Да ўсяго — невясёлай пэрспэктывай “ператварыцца ў біча” і памерці пад плотам. Але Качкін і не думае мірыцца: “Як цябе абмінуць? — засяроджана мазгуе капітан. — Закалодзіла фарватэр...”
    “— На камбузе гарыць! — раптам учуўшы, радасна паведамляе ён.
    — Божухна! Гэта ж пірог! — пляскае ў ладкі акула (гэта таксама эўфэнізм Качкіна адносна жонкі. — М. М.) і браняносцам сьвішча міма Качкіна».
    Шлях свабодны! “Хоць пірог не дастаўся Гусьцу”, — не без задавальненьня думае капітан, уцякаючы з уласнай кватэры”.
    Жыцьцёвы няўдачнік, Качкін? З пункту гледжаньня абывацеля, яго і сапраўды лёгка папракнуць у няздольнасьці “ўвайсьці” ў абставіны, прыстасавацца да іх, нахрапіста вырваць тое, што як быццам табе аднаму і патрабуецца. Качкін жа там, дзе, здавалася б, неабходна праявіць волю, паказаць характар, больш разважае, чым дзейнічае, таму і трапляе ў самыя нечаканыя сытуацыі. Разам з тым ён — неблагі, душэўна адкрыты і шчодры. Адкуль жа ў такім разе гэтае прама-такі анэкдатычнае існаваньне? Падумаць толькі, на чалавека і сьвет, і людзі! Не пасьпеў зьмірыцца са здрадай жонкі, абсталявацца ў пакойчыку, які аддала цешча, як на табе, новае насланьнё. Вырашыў рамонт пачаць і... — “да адной сьцяны набліжаецца Качкін, да другой — з якой пачаць? З той, дзе — добра памятае — партрэт акулін вісеў. Пасярод шпалеры аж закучаравіліся — як барада лесавіка. Набраў у жменю ды як тузане!”
    Хочаце — верце, а хочаце не... “Глядзіць Качкін — вачам не верыць: няма сьцяны!” Ён да другой — тое ж самае... Хоць сьмейся, хоць плач, але ад гэтага не лягчэй. Сякі-такі прытулак меў, а цяпер і таго няма. Канечне, памяшканьне аварыйным было, але ж да Качкіна людзі ў ім жылі і хоць бы што... А мо і сапраўды маюць нейкі загадкавы сэнс словы, па юначай наіўнасьці вытатуіраваныя Качкіным у маладосьці: “Нет в жызни полнава щасця”. Каму ёсьць, а Качкіну няма! Можа, і на самай справе — гледзячы пад якой зоркай чалавек народзіцца? Адзін палец аб палец ударыць лянуецца, а прыпяваючы жыве. Ды яшчэ і іншых павучае. Другі ж на многае здатны — і працавіты, і шчыры, а — глядзіш — пастаянна нешта не ладзіцца. Усё не так. Усё праз пень-калоду.
    Магчыма, і сам Качкін з падобных няўдачнікаў? Пісьменьнік такіх пытаньняў як быццам і не ставіць. Яны самі ўзьнікаюць, чым далей разгортваецца палатно лёсу Качкіна. І што цікава, чым часьцей Філімон Філімонавіч трапляе ў цэйтнот, тым больш на яго абрушваюцца ўсе гэтыя напасьці. Здавалася б, чалавек зусім “на мялі”, “Ракета” на рамонце, дык падумаць толькі, новае насланьнё. Ужо даўно і забыўся, што недзе ёсьць родная дачка, а яна, бачыце, пра бацьку памятае. Зьявілася нечакана-нягадана і адразу, як і бацька, у наступ пайшла:
    «— Качкін?
    — Я.
    — Навіна, Качкін! Табе не трэба болей плаціць алімэнты.
    — А што здарылася? — ад нечаканасьці спрабуе зьбялець Качкін. Спроба бескарысная, бо не для таго загараў Качкін у рэйсах насустрач сонцу. — Няшчасны выпадак?
    — Гледзячы для каго! Для Катамаранава — магчыма.
    — Хто такі Катамаранаў?
    — Мой муж. Я выйшла замуж, Качкін!”
    А ці не лепей усе гэтыя дзівацтвы, якія раз-пораз падсьцерагаюць Качкіна, як падводныя рыфы яго “Ракету”, узяць і растлумачыць звычайнай неардынарнасьцю чалавека. Балазе, такія характары-тыпы ў нашай літаратуры сустракаліся. “Сваякамі” ж Качкіна я назваў бы найперш байдунцаў Янкі Брыля. Няважна, што тыя са звычайнай беларускай вёскі Ніжнія Байдуны, а гэты з якуцкага горада Кукуйска. Відавочная роднасьць душ і адпаведнасьць паводзін. Як пэрсанажам Я. Брыля цесна ў атмасфэры той абмежаванасьці, дзе ўсе даўно і кожнага ведаюць, а душа іхняя прагне палёту фантазіі, так Качкіну няўтульна ў рамках заўсёдных,падобных навігацыйных будняў. Каб усё напачатку інакш сталася, магчыма, не кацерам-“ракетай” кіраваў бы ён, а сягаў бы ў завоблачныя вышыні. Цяпер можна так сьцьвярджаць не сумняваючыся. Гэта раней мы “ведалі”, што толькі там, “у іх”, за мяжой, сутыкнуўшыся з суровай рэчаіснасьцю, блякнуць самыя сьветлыя мары. У нас жа як быццам такога няма і быць не можа. Можа, яшчэ як можа. Найлепшае пацьвярджэньне таму качкіны-рамантыкі, якіх часта кідае на жыцьцёвыя мелі, што застаецца толькі паверыць: “Нет в жызнни полнава щасця”. Нельга сказаць, каб І. Ласкоў ставіўся да Качкіна з паблажлівасьцю, даруючы яму слабасьці характару. Наадварот, адносіны пісьменьніка да героя патрабавальна-строгія. Аўтар, зразумела, здатны не заўважыць яго асобныя грахі, але ён не прамінае выпадку, каб іранічна паставіцца да ўсяго, што гатова разбурыць Качкіна як асобу, ператварыць яго ў бязвольнага жыцьцёвага ныціка, пазбаўленага пэрспэктыў у сваім лёсе.
    Вызначэньне жанру аповесьці як “шматсэрыйнага баевіка” не магло не паўплываць на яе сюжэтную пабудову. Разьбіўка на невялікія “кінэматаграфічныя” разьдзелы, пастаяннае выкарыстаньне эпізодаў з руб-кампаніі (тлумачэньне таксама ў духу жанру: “руб-кампаніяй завецца кампанія (да дзесяці асоб), што за адсутнасьцю кают-кампаніі зьбіраецца патравіць у рубцы”). Частыя зноскі, удакладненьні — усё гэта стварае атмасфэру нечага загадкава-рамантычнага.
    Хоць нельга не бачыць і іншага. І. Ласкоў калі-нікалі злоўжывае чытацкім даверам, зьяўляюцца стылявыя паўторы, чаргуюцца падобныя выпадкі з жыцьця пэрсанажа, асабліва тады, калі праходзіць чарговы рэйс і ўсе жарты капітана Качкіна ператвараюцца ў звычайныя “хохмачкі”. Бывае, яны нагадваюць “гумар з нацяжкай”. Аўтару вельмі ж ужо хочацца і далей сьмяшыць, але гэта не заўсёды яму ўдаецца на належным узроўні. Не апошняя прычына падобных “праколак” і ў тым, што пры дынамічнасьці твора, яго ляканічнасьці ўсё ж, хоць і за рэдкім выключэньнем, відавочная і расьцягнутасьць.
    Возьмем выпадак, калі Качкін даведаўся, што касір-правадніца Галя нарадзіла ад яго дзіця. У адрозьненьне ад некаторых іншых мужчын ён у такі час не зьбіраецца хавацца ў кустах. А калі маладой маці спатрэбілася калярыйная ежа, а ўрачы падказалі асятрыну, не задумваючыся, накіраваўся на рыбалку, а правільней — на браканьерства. Сьмешна, канечне, што пасьля штрафу некалькі рыбін абышліся яму ажно... трыста пяцьдзесят сем рублёў пяцьдзесят капеек. Сапраўды, за што-што, а за каханьне неабходна заўсёды плаціць, прытым па самым высокім рахунку. І не толькі маральным.
    Пра “рыбалку”, дарэчы, у прысутнасьці капітанавага саперніка Гусьца, расказваецца нуднавата. У гэтай гаворцы шмат неабавязковасьцей, якія ў звычайным творы больш-менш сышлі б, але ў “баевіку” як іх прыняць? Сам жа Філімон Філімонавіч, каб яму прыпаднесьлі нешта падобнае, доўга не разважаючы, зазначыў бы: адпрацаваць усё неабходна так, “каб ні сучка ні задзірынкі”...
    У аповесьці ж “Туман”, жанр якой пазначаны як “восеньскае здарэньне” ў адрозьненьне ад “шматсэрыйнага баевіка” сытуацыя больш будзённая і разам з тым жыцьцёвая. Генэральны дырэктар камбіната Сігізмунд Пятровіч Галаўня даведваецца, што на яго паступіў сыгнал, “а па бытавому кажучы, данос”. І не ананімны, а за подпісам нейкага Радаснава: “Распусьнічае з сакратаркай”, “Збудаваў дачу за кошт камбіната” і г. д. Справа ўскладняецца, бо ў пісьме ўсё праўда. І тое, што Сігізмунд Пятровіч разьвёў любошчы з падначаленай, і што кватэру ёй выдзеліў, і што службовым становішчам злоўжывае. Выйсьце адно: затрымаць праверачную камісію, а па магчымасьці, і загадкавага Радаснава, які, як пазьней высьвятляецца, законны муж сакратаркі. Ды скуль было ведаць пра гэта Сігізмунду Пятровічу, калі сама жанчына яго інакш, як Градусавым, і не называе.
    Калі ў “баевіку” ўсё трымалася на “дзівосах” у паводзінах Качкіна, адсюль і адпаведныя сытуацыі, дык у аповесьці “Туман” якраз скразной лініяй зьяўляецца... туман. Туман — як павалока, што доўгі час хавае сапраўдны твар і сапраўдную сутнасьць Галаўні... Туман — як зьява прыроды, што можа пераблытаць пляны рачнікоў... Туман — як няздольнасьць асобных людзей цьвяроза ацаніць свае ўчынкі і паводзіны, а ў выніку ўзьнікненьне хісткага становішча. Нездарма, перш чым пачуў непрыемную для яго навіну, Сігізмунд Пятровіч прачытаў на борце грузавіка: “Вадзіцель! Будзь абачлівым ва ўмовах туману, асабліва калі туман у галаве”. Туман засьпее Галаўню і на катэры, дзе ён выпадкова сустрэнецца, а потым і пазнаёміцца з Радаснавым. І ў гэтым творы таксама многае прадвызначае зьбег абставін, ледзь не фатальнасьць лёсу. Тым не менш аповесьць “Туман”, я сказаў бы, проза самая што ні ёсьць сур’ёзная і галоўны герой яе — так званы дзелавы чалавек, да якога ўсе мы доўгі час прыглядаліся, як упішацца ён у рамкі сацыялістычнага рэалізму, а ён, аказваецца, у штодзённым жыцьці даўно ёсьць і не проста існуе, а жыве, дзейнічае.
    Мяркуйце самі: “усё ў Рудным належала Сігізмунду Пятровічу: і камбінат, і пасёлкі, усё з жыльлёвым фондам, клюбамі, школамі, дзіцячымі садамі; дарогі, тэхніка, кадры...” І за ўсё Галаўня адказваў. Адказваў і адначасова нёс цяжкую ношу, якую аднойчы ўзваліў на ўласныя плечы. Гэтая ноша, паколькі гаспадарчыя сувязі ў грамадзтве заблытаныя, у сваю чаргу вымагала і прыняцьця рашэньняў, якія не заўсёды стасаваліся з маральнымі нормамі. Але што зробіш, калі прыпіскі, і заніжаныя расцэнкі, і яшчэ шмат што іншае неабходна было Галаўню, каб выжыць і, як гэта ні дзіўна, зноў жа захаваць моцную ўладу.
    Пра гэта Галаўня, дарэчы, расказвае не каму-небудзь, а самому Радаснаву на невялікім востраве, куды “Ракета” прычаліла з-за густога туману. Абодва яны, і Галаўня, і Радаснаў, ужо шмат ведаюць адзін пра аднаго. Але не ўсё, таму і гуляюць як бы ў хованкі.
    Калі Радаснаў “пілаваньнем уласнай душы на дробныя часткі” займаецца, такая ў яго патрэба зьяўляецца ў першыя гадзіны пахмельля, дык Галаўня, бадай, ці не ўпершыню задумваецца над сваім жыцьцём. Раней ён у падобным самакапаньні проста не меў асаблівай патрэбы. Хіба што калі перанёс цяжкую спартыўную траўму, але гэта даўно забылася. Сёньня ў яго ёсьць усё, што патрэбна дзелавому чалавеку: пасада, паслухмяныя падначаленыя, шырокі размах работы. Для сьцьвярджэньня мужчынскага самалюбства яшчэ і каханка.
    На самай жа справе і алькаголік Радаснаў, і дзелавы чалавек Галаўня, як гэта ні дзіўна, падобныя між сабой. Падобныя ў адным: у пэўнай жыцьцёвай непрыстасаванасьці. Сапраўдныя няўдачы першага і міражныя посьпехі другога — нешта туманнае. Іншая справа, што напачатку туман гэты не бачыцца. Цяпер жа ён “не толькі не разьвеяўся — згусьціўся”. У першую чаргу туман не дае магчымасьці рухацца далей “Ракеце”. Але павалока няпэўнасьці кранулася і душаў. Толькі цяпер яны зразумелі, што абодвух — і мужа, і каханка — вадзіла “за нос адна і тая ж жанчына. Спойвала мужа, каб пастаянна адчуваў сябе ніякавата, не мог здагадацца, што ў бязьдзетнасьці вінавата сама. Фліртавала з дырэктарам і адначасова трымала мужа як прыкрыцьцё, бо так лепей было растлумачыць, чаму начальнік без чаргі выдзеліў ёй, сваёй сакратарцы, жыльле. Да ўсяго прыхоўвала запісачкі Галаўні. На ўсялякі выпадак Радаснаў выкарыстоўвае іх у лісьце пра злоўжываньні Сігізмунда Пятровіча службовым становішчам.
    Сымбалічна, калі Галаўня ўсё ж угаварыў Радаснава, былога капітана-дублёра, сьпісанага на бераг з-за пастаяннага п’янства, стаць за штурвал. Нягледзячы на туман, яны працягвалі плаваньне і загінулі. “Абліўшыся потам, Радаснаў скінуў газ, крутануў штурвал налева. Але было позна. “Ракета” спатыкнулася, як конь, што не адолеў плота, абодвума крыламі, як конь чатырма нагамі, намёртва ўразаючыся ў донны пясок... Разам з насьцілам, які ўтаптаўся сківіцамі, грэйфэр, падмяўшы Галаўню, паехаў праз нос з “Ракеты”. Руль у Радаснава вырвала з рук, а яго самога панесла пад панельлю праз лабавое шкло на палубу”.
    Так сталася, што ў адрозьненьне ад іншых, каго зьвёў разам гэты рэйс (“з пасажыраў сур'ёзна пацярпеў толькі мужчына ў чорным плашчы, які так і стаяў да канца ля буфэтнай стойкі”), толькі Радаснаў і Галаўня жывуць як бы ў пастаянным тумане, выдаючы мройнае за сапраўднае. “Восеньскае здарэньне” з’ява невыпадковая, а, можна сказаць, у нейкай ступені непазьбежная, заканамерная. Рана ці позна, але і ў зьнешне спакойным жыцьці Галаўні павінна было надарыцца такое, што паставіла б кропку над усім трывалым. Проста ён залішне правільны, каб, усьвядоміўшы, як той жа Качкін, што “нет в жызни полнава щасця”, заставацца аптымістам. У яго “ці пан, ці прапаў”. Сярэдзіны няма і быць не можа. Адсюль і драматычнасьць становішча.
    Часам аповесьці бракуе псыхалягічнай заглыбленасьці пэрсанажаў. У асобных выпадках гэтая небясьпека падсьцерагала аўтара і ў “баевіку”, але там становішча ратавала асаблівасьць жанру, спрацоўвала адметнасьць у гаворцы пра Качкіна і яго падначаленых. У “Тумане” ж сама проза жыцьця, будні, якія патрабуюць ад чалавека і выразнасьці пазыцыі, і цьвёрдасьці характару. Галаўню яшчэ неяк можна апраўдаць. Ён баіцца Радаснава, заігрывае перад ім, але наўрад ці быў бы такім спакойным, ураўнаважаным Радаснаў, ведаючы, што перад ім сапернік, палюбоўнік жонкі. Не дапамагло б і традыцыйнае “пілаваньне душы” пад час пахмельля, бо спрацавала б звычайная  рэўнасьць.
    Кніга I. Ласкова пабудавана на матэрыяле ў многім для беларускай літаратуры новым, пашырае яе абсягі, выводзіць на новыя тэматычныя пласты. Радуе, што аўтар, яці дзесяткі гадоў адарваны ад роднай зямлі (для тых, хто з пісьменьнікам пазнаёміцца ўпершыню, нагадаем, што ён жыве ў Якуцку), не забыўся, не адцураўся роднай мовы. У Мінску выпусьціў аповесьць для дзяцей “Андрэй-Эндэрэй, або Беларус на полюсе холаду”, выдаў паэму “Кульга”. І вось другая кніга прозы. Падобная адданасьць бацькаўшчыне заслугоўвае самай шчырай пахвалы.
    /Полымя. Мінск. № 2. 1991. С. 251-254./

                                                            УРОКИ  ЛИТЕРАТУРЫ

    Якутское речное училище осуществляет основной набор курсантов на базе неполной средней школы. Что привлекает мальчишек в профессии речника? Наверное, то, что профессия эта мужественная и связана она с природой. Однако учебная программа построена так, что почти нет на I курсе спецдисциплин, но необходимо познакомить ребят поближе с работой на флоте и, конечно, вызвать желание читать книги.
    Сейчас у меня разработана система занятий по произведениям о моряках. Занятия разные по форме проведения. Например, заочная экскурсия «Литературная Одесса». Начинается она с рассказа о пребывании в Одессе А. С. Пушкина, а заканчивается стихами о море, моряках одесского поэта Ивана Рядченко. На фоне кинофрагмента об Одессе звучит песня «Свидание» в исполнении Л. О. Утесова. И, конечно, знакомимся мы с воспоминаниями К. Г. Паустовского, который в 20-е годы работал в одесской газете «Моряк». На этом занятии у всех учащихся есть возможность побыть в роли экскурсовода.
    Большой материал для размышления дает знакомство с повестью латышского писателя З. Скуиня «Большая рыба». Это рассказ о трагической судьбе небольшого рыболовецкого судна. По этому произведению провожу урок-суд. В судебном процессе участвуют десять учеников, остальным дается задание: написать рецензию на этот своеобразный спектакль или сочинение «Моя обвинительная речь на суде». Роль председателя суда оставляю за собой, а роль обвинителя исполняет преподаватель спецдисциплин. Такой урок дает возможность курсантам пережить судьбу своего героя, ответить на вопрос, почему он оказался в такой ситуации, кто виноват в гибели людей. Кроме того, курсанты получают общие сведения об уставе службы на судах.
    Многие книги, к которым мы обращаемся, написаны якутскими авторами. Это повесть «Случайный отстой», рассказы «Капитан Корепанов» и «По методу Софанкова» Авдеева, рассказ «Опасный рейс» Шамшурина, повести «На подводных крыльях» и «Туман» Ласкова.
    Хочу подробнее остановиться на повести Ласкова «Туман». Несколько слов об авторе. И. А. Ласков родился в Белоруссии, а в Якутии с 1971 г., с 1977 г. работает литературным сотрудником журнала «Полярная звезда». Повесть «Туман» опубликована в книге «Лето циклов», которая вышла в издательстве «Советский писатель» в 1987 г. По этой повести провожу беседу, в которой, как правило, принимает участие преподаватель спецдисциплин или работник флота. События, о которых рассказывается в произведении, проходят быстро. Начальник прииска Головня узнает, что на него поступила жалоба, подкрепленная серьезными документами. Он начинает активно действовать, чтобы опровергнуть факты. Для этого ему необходимо срочно до приезда комиссии вылететь на прииск. Но погода нелетная, и волею судьбы Головня и автор жалобы, бывший капитан-дублер Радостнов, оказываются на одной «Ракете». В ходе обсуждения поднимаются многие психологические, нравственные, производственные вопросы. Произведение проникнуто романтикой речного флота. Автор во всех деталях знает профессиональные секреты своих героев.
    Занятия, о которых я рассказала, способствуют знакомству курсантов с будущей специальностью. В своих сочинениях о том, каким должен быть командир флота, они отмечают, что профессия речника, требует знаний, дисциплины, ответственности. «Готовы ли вы к этому? Д
    О. И. Пашкевич,
    преподаватель Якутского речного училища.
    /Специалист. № 1. Москва. 1993. С. 34./
 



                                                                   Анатольевич!
    Прочитала книгу, которую ты мне подарил, Ивана Ласкова «Лето циклонов» (Москва, 1987), про Якутский речной порт. Много погрешностей и недостоверностей. «Ракетчики» рассказывали автору «байки», а он им и верил. А в «Тумане» вообще, крупный начальник едет безбилетником на «Ракете» и «жрет» дорогущий коньяк с бичами - это нонсенс. Ему бы подали для поездки самолет. На гравийный участок в те годы ходило 5-6 грузовых судов (8 часов ходу), поэтому вести грейфер на «Ракете», это то же самое, что вести на угольный разрез кабину БЕЛаза на крыше автобуса «Икарус» с пассажирами, обгоняющего самосвалы...
    Елена Савченкова-Шекурова,
    капитан т/х ОС-21,
    Якутский речной порт.
 

                                    ДВЕ  РОДИНЫ  В ТВОРЧЕСТВЕ  ИВАНА  ЛАСКОВА
    О. И. Пашкевич
    Кандидат филологических наук, доцент,
    Якутский институт водного транспорта (филиал),
    Новосибирская государственная академия водного транспорта,
    г. Якутск, Республика Саха (Якутия), Россия
    Судьба белорусского поэта, прозаика, литературного критика Ивана Антоновича Ласкова (19. 06. 1941 - 29. 06. 1994) была тесно связана с Беларусью и Якутией, что нашло широкое освещение в его творчестве.
    В 1964 году будущий писатель окончил химический факультет Белорусского государственного университета, а в 1966 году увидел свет его первый поэтический сборник «Стихия». В нем Иван Ласков говорит от имени своего современника - молодого учёного, жаждущего научных открытии...
    В край долгой якутской зимы, суровых морозов Иван Ласков приехал в 1971 году. Здесь он работал в газете «Молодёжь Якутии», Якутском книжном издательстве, редакции журнала «Полярная звезда»...
    Действии прозаических книг И. А. Ласкова обычно разворачиваются в Якутии, но героями многих из них являются белорусы, которым присущи такие черты национального менталитета, как «уравновешенность, сдержанность, терпеливость... приветливость, гостеприимство»...
    Сложные взаимоотношения между земляками из Могилева лежат в основе сюжета повести «Туман» (1982-1983). События, о которых идёт повествование, происходят в течение нескольких дней. Начальник прииска Головня узнаёт, что на него поступила жалоба, подкрепленная серьезными документами. Боясь избежать наказания и потерять должность, он начинает активно действовать, чтобы скрыть факты, и решает срочно, до приезда комиссии, прибыть на прииск. Однако этому препятствует нелётная погода, и волею судьбы Головня и автор жалобы, бывший капитан-дублёр Радостнов оказываются на одной «Ракете». Писатель рассматривает в повести многие вопросы: это и алкоголизм, и приписки ради выполнения плана, карьеризм, пренебрежение техникой безопасности, верность выбранной профессии. Произведение «Туман», также как и написанная ранее повесть «На подводных крыльях» (1979-1980), проникнута романтикой флота.
    Автор во всех деталях знает нелёгкий труд речников, особенности навигации на северных реках, которая длится недолго, потому мечтают капитаны зимой о рейсах: «И полетим в разные стороны: кто в Хандыгу, кто в Олёкму, тройка на Соттинцы, «Метеор» на Сангар. А кому-то выпадет и Вилюй. Лети и лети до ледостава»...
    /Социосфера. № 4. Пенза. 2014. С. 63-66./

                                      Книги. На белорусском языке - купить Книги....

                                    books.ay.by На белорусском языке Следующие 96 лотов
                                      Іван Ласкоў. На падводных крылах. 2 дня 60 000 руб.
                                                                         Беларусь
 
                                          #5012554105 Продажа по фиксированной цене
                                                    Іван Ласкоў. На падводных крылах.
                                                 Только для проверенных покупателей
                                                           Состояние лота: Хорошее
                                               Цена: 60 000 бел. руб.  ≈ 244,18 р. ≈ 3,59 $
                                                    До завершения осталось: 8 дней
                                             Окончание торгов:  30 августа 2015 в 22:17:47

                                                Фотографии лота Все 2 Фото продавца 2

 

                                                                       Описание лота
                                                                     Автор: Іван Ласкоў
                                                   Издательство: Мастацкая литература
                                                                    Год издания: 1990
                                                                       Страниц: 248
                                                          Переплет: Твердый переплет
                                                          Состояние товара: Хорошее
    Іван Антонавіч ЛАСКОЎ (19 чэрвеня 1941, Гомель — 29 ліпеня 1994) — беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар “фінскай” канцэпцыі паходжаньня беларусаў. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябар СП СССР (1973), таксама сябар СП ЯАССР і БССР.
 

                                                                            Brigita 239
                                                                    Физическое лицо
                                                        4 человека посмотрели этот лот
                                 Покупатель первым выходит на связь в течение недели!
                                                        Контактные данные продавца
                                                Доставка из города Могилев, Беларусь
                                              Отправка почтой в другой город по стране
                                                                    Передача лично
                                                                          Оплата
                                  Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
                                          Полная предоплата до отправки лота по почте
    /Ay.bylot/van-lasko-na-padvodnyh-krylah…/