poniedziałek, 28 kwietnia 2014

ЎЎЎ 8-1. Нэрчана Індзігірская. Цярністы шлях Сяргея Новіка ды Якутыя. Ч. 8. Сш. 1. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    “26 жніўня памёр старэйшы беларускі пісьменнік Сяргей Новік-Пяюн (Сяргей Міхайлавіч Новік). Ад нас пайшоў чалавек рэдкага, трагічнага лёсу, шчыры і самаахвярны змагар за нацыянальнае Адраджэнне Беларусі...
    “На многія гады гвалтоўна адарваны ад роднай бацькаўшчыны, кратамі ўсіх рэжымаў Сяргей Новік-Пяюн склаў песні, якія загучалі ў народзе, як гімн свабодзе і незалежнасці ...
    Светлая Памяць пра паэта – змагара, сапраўднага патрыёта-беларуса Сяргея Новіка-Пеюна будзе жыць у нашых сэрцах. пакуль жыве Беларусь.
    Саюз пісьменнікаў Беларусі. /Сяргей Новік–Пяюн. [некралог] // Літаратура і мастацтва. Мінск. 2 верасня. 1994. С. 15./
    Апошніх пяць гадоў яго жыцця мы былі суседзямі. Ён жыў на вуліцы Купрыянава ў доме № 9 на другім паверсе ў аднапакаёвай кватэры, палову якой займалі скрынкі напоўненыя рукапісамі, выразкамі, малюнкамі дзяцей, што прыходзілі да яго. А да яго хадзілі многія.
Адны ішлі мэтанакіравана, як Талакоўцы, Анатоль Сыс, Людка Сільнова і  г. д., ды заходзілі выпадковыя, якія рабіліся зачараваныя гасціннасцю гаспадара кватэры, як былая загадчыца аддзелу рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Таццяна Рошчына, што трапіла на кватэру да Сяргея Новіка па службова-грамадскім справам под час перапісу. Ён любіў гасцей. І ягоная кватэра была своеасаблівым культурным цэнтрам, дзе часта сустракалася беларуская інтэлігенцыя і радавалася, што Беларусь стала незалежнай краінай. А як сам радаваўся Сяргей Міхайлавіч! І колькі разоў мне давялося слухаць знакамітыя “Зорачкі” ў аўтарскім выкананні! І цяпер, часам, гуляючы па вуліцы Купрыянава, спыняюся каля дома Новіка-Пяюна і ўспамінаю тыя часы, калі мы сябравалі. А помніцца вельмі шмат, бо не было тыдня, каб я з жонкай не заходзіўся да яго. Сёння чамусьці ўспомніўся званок Сяргея Міхайлавіча: “Тэрмінова хадзіце да мяне! Ратуйце! Мне загналі нож прама ў сэрца!” Пачуўшы такое, я кінуў тэлефонную трубку і, на хаду апранаючыся, пабег да паэта. Дзверы былі не замкнутыя. Забягаю ў кватэру. У прыхожай крыві няма. Заглядаю ў пакой. Чыста, а гаспадар ляжыць на ложку і праз слёзы ў вачах глядзіць на мяне. Я пытаюся: “Міліцыю выклікалі?”, а Сяргей Міхайлавіч, сумна ўздыхаючы, адказвае: “Ніякая міліцыя,
ніякія дактары мне ўжо не дапамогуць!”. “А дзе нож?”- пытаюся я, зазіраючы пад коўдру паэта. Праз некаторы час, супакоіўшыся, Сяргей Міхайлавіч расказаў мне, што дзяўчына, якая ўжо гадоў пятнаццаць прыходзіць да яго, для якой ён піша вершы і наогул жыве, некалькі месяцаў назад выйшла замуж і пра гэта ён сёння даведаўся. І я ўсё зразумеў… /vik-shnip. livejournal. com /64886.html/
    Памёр Сяргей Міхайлавіч Новік, пакутнік за Беларушчыну, 26 жніўня 1994 г. у Мінску і пахаваны ў вёсцы Лявонавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
                          Уладзімір Пецюкевіч
                                                         БЫВАЙ!
                                          Бывай, мой Дружа даражэнькі,
                                          Спыніўся той жыццёвы крок,
                                          Прымі тужлівых слоўцаў жменьку,
                                          3 якіх я звіў табе вянок.
                                              Няўхільны лёс растацца змусіў...
                                              Бывай, Паэт, бывай, Пяюн,
                                              Ты жыў, пяяў для Беларусі,
                                              Не шкадаваў душэўных струн.
                                          Ты мужным сэрцам, мудрым Словам
                                          Імкнуўся ўвесь Сусвет абняць...
                                          “... гудзе зялёная дуброва,
                                          Жалобна “Зорачкі” гараць...
                                          Бывай, мой Дружа даражэнькі!
                           /Літаратура і мастацтва. Мінск. 2 верасня. 1994. С. 15./
    Дакумэнты аб Сяргею Новіку захоўваюцца ў: “ЦНБ АН Беларусі. аддз. рукап., ф. 5, воп. 1. адз. 1, с. 240; ЦБ АН Літвы, аддз. рукап., ф. 21, адз. зах. 1.” /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
    Ужо даўно я збіралася напісаць у “Ніву” пра зборнік паэзіі Сяргея Новіка-Пеюна “Песні з-за кратаў”. Аўтар прыслаў мне яго ў снежні 1993 года. Раптам прыйшла з Менска сумная вестка: Сяргей Новік-Пяюн не жыве. Памёр ён 26 жніўня 1994 г. на 88 годзе жыцця. Пачала я чарговы раз гартаць “Песні з-за кратаў”. У кожным вершы - безмежная любоў да Беларусі. Бясспрэчна - гэта нацыянальная плынь у літаратуры. Таму, мабыць, у Беларусі так доўга і марудна яна выдавалася.
    Думаю пра жыццё і паэзію Сяргея Новіка-Пеюна. Колькі ж у ім было любві да бацькаўшчыны, якой нішто не было ў стане яе зламаць. А жыццё ўвесь час кідала паэта ў ссылкі і турмы. Ягоны лёс - гэта лёс Беларусі, нікому непатрэбнай, закінутай і забытай. Здаецца, больш публікавалася ягоных твораў у Заходняй Беларусі пад Польшчай, чым пасля вайны ў Савецкай Беларусі....
    Сяргей Новік-Пяюн, якому ў жыцці не шанцавала, амаль 30 гадоў правёў у ссылках і турмах, Там ствараў свае вершы, часта без паперы, у памяці...
    У скромнай кватэры пры вуліцы Купрыянава 8 у Менску - шмат асабістых і сямейных памятак, кожная мае сваю пакутную гісторыю. Найбольшай каштоўнасцю лічыў Сяргей Новік-Пяюн вышытую ягонай сястрой Пагоню. Альбомы, кнігі, карціны - яны даўжэй жывуць, чым чалавек. Цяжка сёння думаць, што гэты хатні архіў застаўся без гаспадара – Сяргея Пеюна, Маладога Дзядка, Крыўца-Сяргея, Сярожы-Пастушка ў адной асобе. [Крывец Сяргей Міхайлавіч нар. у 1909 г. у в Сухінічы (Дубна) Гарадзенскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Рос без бацькі. Ад 1915 года – бежанец у Саратаўскай губэрні. Два гады вучыўся ў мясцовай школе, дзе выявіў здольнасьці ў маляваньні. Пасьля вяртаньня ў 1921 г. на радзіму быў пастухом, парабкам, цесьляром. Некалькі разоў беспасьпяхова спрабаваў перайсьці польска-савецкую мяжу. Ад 1925 г. сакратар гуртка ТБШ, вёў культурна-асьветніцкую работу на вёсцы. Ад 1928 г. друкаваў вершы ў часопісе “Заранка”. Псеўд.: С. Пастушок, Сярожа Пастушок, Сымон Табала. У 1930-1933 жыў у Гародні, працаваў цесьляром. Ад 1933 г. у Беластоку, у 1940-1941 гг. вучыўся ў Беластоцкім пэдагагічным інстытуце, 1944 г. публікаваўся ў «Новай Дарозе» (Беласток). Пасьля прыходу Саветаў, пакліканы ў войска. Пры штурме Гдыні быў цяжка паранены і неўзабаве 28 сакавіка 1945 г. памёр. У 1972 г. выйшла кніжка вершаў “Дубок”, укладзеная Р. Шырмам, які быў знаёмы з С. Крыўцом.].
    Пацяклі слёзы з вачэй па закончыўшым жыццё паэту. Аднак вечнымі асталіся ягоныя радкі пра любоў да Беларусі...” /Глагоўская Л.  Сяргей Новік-Пяюн і “Песні з-за кратаў” // Ніва. Беласток. 2 кастрычніка 1994. С. 8./
    Драматычна склаўся лёс беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна, якому давялося стаць вязнем трох рэжымаў. Але аб усім па парадку...
    Так і жыў у ёй да сваёй смерці 26 жніўня 1994 года. Вядома, цяжка было аднаму. Асабліва калі падкралася старасць. На шчасце. наведваліся сябры, заходзілі вучні, каб паслухаць чалавека-легенду. А яшчэ парадкаваў Сяргей Міхайлавіч багатыя архіўныя матэрыялы, пісаў вершы”...
    На жаль, у пасляваенныя гады Сяргей Міхайлавіч не шмат друкаваўся. На тое існавалі прычыны... І пісалася не гэтак хутка, як у маладосці... І з-за сціпласці не ўмеў аббіваць парогі рэдакцый і выдавецтваў...” /Марціновіч А.  “Ды праз шыбы разбітыя з волі мне вітанне пахучы шле бэз”. // Народная газета. Мінск. 4 верасня 1994. С. 3./
                                             ЛЯВОНАВІЧЫ  НА МЕНШЧЫНЕ
                                                         Падарожжы Свабоды
                                                              20.12.2004 21:03
                              Ягор Маёрчык, Лявонавічы, Нясьвіскі раён, Меншчына
                          (эфір 20 сьнежня). Новая перадача сэрыі “Палітычная геаграфія”.
    Я на малой радзіме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-Пеюна, у вёсцы Лявонавічы Нясьвіскага раёну Меншчыны. Для свайго паселішча гэты чалавек зрабіў болей, чым хто іншы. Ён заснаваў хор, тэатар, бібліятэку і гурток Таварыства беларускай школы. Унёсак належным чынам ацанілі ўсе ўлады: яго высылалі за палякамі, спрабавалі расстраляць немцы і кідалі ў турму саветы.
    Адрас першай сустрэчы — вясковая бібліятэка. Маладая загадчыца Марына Чайко ўсяго некалькі гадоў як вярнулася з дэкрэтнага адпачынку.
    (Чайко: ) “Вельмі многа чытаюць раманаў, дэтэктываў, некаторыя дарослыя людзі любяць чытаць казкі. Хтосьці такім чынам хоча вярнуцца ў сваё дзяцінства”.
    (Карэспандэнт: ) “Ці карыстаецца попытам беларуская літаратура? Якіх аўтараў людзі болей чытаюць, якіх меней?”
    (Чайко: ) “Збольшага прыходзяць школьнікі й просяць тое, што патрэбна па праграме — Быкаў, Колас, Купала, Караткевіч. Некаторыя бацькі стараюцца прывучваць сваіх дзяцей да беларускай літаратуры, камусьці падабаецца гэты язык”.
    (Карэспандэнт: ) “Якраз хацеў запытацца пра працоўную мову бібліятэкі”.
    (Чайко: ) “У нашай вёсцы людзі гавораць на двух языках. Чыста беларускі — язык красівы, але ён нямножка слажнаваты. Дапусьцім, паедзеш у Менск — есьлі ты начынаеш разгаварываць на чыста беларускам, людзі абарачываюцца і глядзяць на цябе, як ты ўсё раўно разгаварываеш на нямецкам”.
    (Карэспандэнт: ) “Ну а вы прапагандуеце беларускую мову? Якім чынам гэта адбываецца?”
    (Чайко: ) “Ёсьць у нас мерапрыяція, каторыя пасьвяшчоныя іменна беларускай мове. На гэтых мерапрыяціях мы таксама стараемся разгаварываць па-беларуску. Да нас часта людзі прыяжджаюць, якія на беларускам языке гавораць. І мы тады стараемся на беларускам размаўляць”.
    (Карэспандэнт: ) “А цяжкасьці вы адчуваеце, альбо ў вас ўсё добра?”
    (Чайко: ) “В аснаўном у нас нармальна, дзе-та ёсьць ячшэ хужа. Канечне, хацелася б, каб нашая бібліятэка імела более-менее від. У нас саўрэменнасьць. Людзі набываюць сабе кампутар, а тут абыкнавеннага рамонта няльзя зьдзелаць”.
    Для шырокай публікі творчасьць Новіка-Пеюна — гэта найперш знакамітыя песьні “Над Шчарай” і “Зорачкі”. Апошняя стала гітом другі раз пасьля таго, як трапіла ў супольны музычны праект “Я нарадзіўся тут”.
    (Карэспандэнт: ) “Хацеў распытаць пра вашага знакамітага сваяка. Што вы пра яго ведаеце?”
    (Матус: ) “Усе. Хор тут рабіў. І мы ў хор да яго хадзілі. Але ўжо не хаджу. Мужык адзін памёр, другі мужык памёр, а пасьля і сын. Ужо мне не да песьняў”.
    (Карэспандэнт: ) “А Пеюна песьні ведаеце?”
    (Матус: ) “А хто іх ужо ведае?“
    (Карэспандэнт: ) “Зорачку” прасьпяваеце?”
    (Матус: ) “Не ужо, забылася словы”.
    Яўгенія Матус — пляменніца Новіка-Пеюна. Выбіраючы паміж творчасьцю сваяка і народнымі песьнямі, перавагу аддае апошнім.
    (Карэспандэнт: ) “Лявонавічы — малая радзіма Пеюна. Вашая вёска выбіваецца з шэрагу астатніх? Ці езьдзяць да вас турысты? Улады, можа, болей клапоцяцца? Я маю на ўвазе раённыя”.
    (Матус: ) “Раённыя едуць да старшыні ў кантору, у сельсавет, а да нас ніхто нічога ня мае. А ад сельсавету мы нічога ня бачым. Яшчэ і падганяюць нас, каб мы самі абкашвалі дарогі. Да мяне сам старшыня сельсавету прыходзіў. Скажа: “Скасі!” Я яму кажу: “А вашая маці косіць?” “Гэта — вашая справа!” Але кашу — куды падзецца? У вёсках усё бывае: і добрае, і кепскае. Як ёсьць мужчына і баба — жыць добра. А як адна засталася — дык што рабіць?”
    (Карэспандэнт: ) “А прымака якога ўзяць?”
    (Матус: ) “Ужо не гады”.
    (Карэспандэнт: ) “А каб толькі гаспадарку трымаць?”
    (Матус: ) “Гэта хіба толькі й застаецца”.
    (Карэспандэнт: ) “У Беларусі была цэлая кампанія газыфікацыі вясковай мясцовасьці. Вам гэта зрабілі задарма альбо патрабавалі нейкія грошы?”
    (Матус: ) “Усё сама: і трубы набывала сама, і батарэі набывала сама, і прывозіла сама — парабілі ўсё самі. Нам толькі падключылі”.
    (Карэспандэнт: ) “У якую капейчыну вам гэта абышлося?”
    (Матус: ) “Калі двух мільёнаў!”
    Ля мэханічнага двара тутэйшай калектыўнай гаспадаркі стаіць мікрааўтобус з адметнай каляровай гамай — белы з чырвонай паласой. На патрыятычным транспарце гаспадар возіць бульбу на продаж у Менск. З гэтага і корміцца, бо асноўны заробак пакідае жадаць лепшага.
    (Карэспандэнт: ) “Прыгожы ў вас мікрааўтобус: белы з чырвонаю паласою. Гэта нейкая адмыловая расфарбоўка?”
    (Спадар: ) “Такі мне прыгналі. Я яго і набыў”.
    (Карэспандэнт: ) “Жыцьцё ў Лявонавіча, якім словамі яго можна апісаць”.
    (Спадар: ) “Гэтае жыцьцё зьвязанае з працай у сельскай гаспадарцы. Што да калгасу, ёсьць таксама цяжкасьці, фінансавыя асабліва. Бо новая тэхніка цяпер дарагая, прадаецца яна па лізінгу, а сельскагаспадарчая прадукцыя таньнее з кожным годам”.
    (Карэспандэнт: ) “У вас цяпер СПК? Ці як называецца гаспадарка?”
    (Спадар: ) “У нас закрытае акцыянэрнае таварыства. “1 траўня”. Назваў цяпер шмат, а сэнс не мяняецца: як кіравалі з раёну ды вобласьці, так і кіруюць. Мы павінны атрымліваць дывідэнды і акцыі, але фактычна нічога няма”.
    (Карэспандэнт: ) “Знакамтая “Дырэктыва №1” пра падвышэньне працоўнай дысцыпліны некім чынам паўплывала на працу тых, хто жыве ў Лявонавічах?”
    (Спадар: ) “Нейкіх карэнных зрухаў ня ўнесла. Прыжалі трохі — людзі падпарадкаваліся. Многія з п’янкамі пастаянна трапляюцца. Выганяць, а пасьля зноў возьмуць. Што да жыцьця на тэрыторыі сельскага савету, добрае ў тым, што заасфальтавалі дарогу і дагледзелі могілкі — вонкавы выгляд зьмяніўся. Мінусы — шмат праблемаў у людзей старэйшага ўзросту. Пэнсіі на ўсё патрэбнае не хапае — і прыходзіцца працаваць”.
    Пэнсіянэрцы Ніны Касарэвіч больш даспадобы прыйшлася б звычайная грунтоўка, а ня цьвёрды асфальт. Тлумчэньне, на першы погляд, вельмі нават дзіўнае: падаць на пясок ня так балюча.
    (Касарэвіч: ) “Баліць… Паляжаў, халодным чым прылажыў… Нібыта адышло. Далей пасунуўся. Упаў — пасьпяхова падняўся. Значыць, нагі не зламаў, мяккая пасадка. Упаў — галаву разьбіў, кроў палілася. Суседку паклікала, каб дапамагла ўтаймаваць. На вёску мала ўвагі зьвяртаюць. Прышлюць сюды такога доктара, зь якім няма пра што гаварыць. Месяц-два пабудзе і забіраюць. Мабыць, пайшоў на падвышэньне. Цяперашнія дактары гэтак робяць: “Дзе баліць?” — “У грудзях баліць”. Узяў трубку, паслухаў і ўжо нешта выпісвае. Ён ня ціску, не тэмпэратуры не памерае — нічога! Выпісаў ён мне таблеткі, я іх набыла, а яны мне не дапамаглі. І не найду таблетак, якія б супынілі боль”.
    (Карэспандэнт: ) “А калі зьвярнуцца ў Нясьвіж у раённы шпіталь?”
    (Касарэвіч: ) “А які сэнс туды ехаць? Заедзеш, пабудзеш у таго доктара дзесяць хвілінаў, а тады пяць гадзінаў чакай аўтобуса назад”.
    (Карэспандэнт: ) “Калі не карыстацца таблеткамі, можна паспрабаваць даўнейшыя рэцэпты зь зёлак. Можа, вы такім чынам спрабуеце ўтаймаваць боль?”
    (Касарэвіч: ) “Я да Любы зьвяртаюся. Яна мне лекаў надае”.
    (Карэспандэнт: ) “Знахарка яна?”
    (Касарэвіч: ) “Ага. Добра травы ведае. Ля платоў пазьбірае, дасьць. У яе ля склепу ёсьць нейкі палігончык. Я там паходзіць — і нешта найдзе”.
    Народная лекарка баба Люба, яна ж Любоў Шынгель.З выгляду цалкам адпавядае занятку: невялічкага росту ды яшчэ сагнутая кручком, худая. Адна толькі нестыкоўка — настрой у яе заўсёды вясёлы, нехмурная і немаўклівая. Праўда, пра знахарства размаўляць адмовілася. Спадарыня Шынгель цікавая яшчэ і тым, што ейная хата стаіць на тым месцы, дзе некалі быў дом бацькоў Новіка-Пеюна.
    (Карэспандэнт: ) “Атрымліваецца, што вашая хата стаіць на тым месцы, дзе некалі была хата Новіка-Пеюна?”
    (Шынгель: ) “Так. Зайка, я ўжо сама забылася. Колькі я на гэтым месцы жыву… Яшчэ два ягоныя ясені сядзяць ля маёй хаты”.
    (Карэспандэнт: ) “А што стала з папярэдняй хатай?”
    (Шынгель: ) “Яны выбраліся ў Слонім, і яе разабралі на дровы. Мы на гэтым месцы пабудаваліся і сталі жыць. Ой! Ён да нас зусім малы бегаў. Пайшла аднаго разу да іх у хату, а ён услонам мне па пальцах стукнуў. І ён ня ведаў, што рабіць — так бегаў вакол, ня ведаў, як мне пальцы палячыць. Гэты Пяюн быў такі драпятун!”
    (Карэспандэнт: ) “Пальцы палячыў?”
    (Шынгель: ) “Так. Пашаптаў — і боль пакінуў пальцы”.
    (Карэспандэнт: ) “Вы даўно на пэнсіі?”
    (Шынгель: ) “Даўно. Мне ўжо 79 гадоў”.
    (Карэспандэнт: ) “Гаспадарку яшчэ некую трымаеце?”
    (Шынгель: ) “Сьвіньні, куры, сабаку”.
    (Карэспандэнт: ) “А сілаў хапае, каб усё гэта трымаць і даглядаць?”
    (Шынгель: ) “Была большая сіла, як маці насіла. А цяпер што рабіць? Сілы паменшала — і рукі ўжо кароткія”.
    (Карэспандэнт: ) “Вы ўсё жартуеце, а я вас сур’ёзна пытаюся”.
    (Шынгель: ) “Я ж вам і гавару, што мне рабіць хочацца. Вось сёньня павезла малоць. Змалола і прыехала назад”.
    (Карэспандэнт: ) “Самі павезьлі?”
    (Шынгель: ) “Так”.
    (Карэспандэнт: ) “На ровары пакацілі?”
    (Шынгель: ) “У мяне ёсьць “КАМАЗ”.
    (Карэспандэнт: ) “Я ж вас сур’ёзна пытаюся…”
    (Шынгель: ) “Каляска ў мяне ёсьць. Я на яе — і павезла”.
    (Карэспандэнт: ) “А чаму вы яе “КАМАЗам” называеце?”
    (Шынгель: ) “Бо гэта мой “КАМАЗ”, ён мяне выручае”.
    Са старшынём сельсавету Ўладзімерам Мірончыкам я наўмысна гутару ў самую апошнюю чаргу. Гэта як у судзе: абараняюцца пасьля таго, як прагучалі абвінавачаньні. На закіды пра празьмерную актыўнасьць у справе добраўпарадкаваньня спадар Мірончык адказвае, што гэта дзяржаўная палітыка. Пра канкрэтную дапамогу састарэлым вяскоўцам кажа так: робім тое, што можам — і што дазваляюць фінансы.
    (Карэспандэнт: ) “Нам казалі, што ёсьць такая ідэя — зрабіць музэй. У якой стадыі вырашэньне гэтай праблемы?”
    (Мірончык: ) “Патрэбны будынак. Будынак мусіць быць добрым. Яго трэба ўмацаваць, каб яго ніхто не абакраў. Самі разумееце, людзі розныя ходзяць і на гэтых гістарычных дакумэнтах робяць вялікія грошы”.
    (Карэспандэнт: ) “Праблема ў памяшканьні ці праблема ў грошах?”
    (Мірончык: ) “У грошах. Іх няма. Тут у нас была старая школа. Мы яе паглядзелі. Разумееце, няма ахвоты такую добрую ідэю з музэем уваткнуць ў гэтую развалюху. Пасьля вырашылі зрабіць музэй у школе. І зрухі ўжо ёсьць. Дзяцей у школе стала мала. Там адвядзем клясу. Лічу, што гэта быў бы такі аптымальны варыянт. І гэта быў бы музэй ня толькі Новіка-Пеюна, таксама пра ўдзельнікаў вайны, пра партызанскі рух, наагул пра знакамітых людзей, якія вырасьлі на нашай зямлі”.
    Жыхары Лявонавічаў лічаць, што музэй Сяргея Новіка-Пеюна стварыць яны папросту абавязаныя хаця б з удзячнасьці. Праўда, калі ў адну залю зьмесьцяць інфармацыю пра яго, а таксама пра савецкіх дзеячоў, можа стацца так, што пісьменьнік зноў апынецца побач са сваімі катамі. /Радыё Свабода © /
    Серыя кампакт-дыскаў "Беларускі музычны архіў", якую вось ужо больш за пяць гадоў выдае лэйбл "БМАgroup", прэтэндуе стаць не толькі зборам айчынных музычных рарытэтаў (накшталт выданняў сусветна вядомых нашых кампазітараў С.Манюшкі, М.Равенскага, М.Агінскага), але і своеасаблівым Greatest Hits сучаснага поп-рынку. Менавіта такім атрымаўся трыб’ют-альбом геніяльнай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш "Жыць для Беларусі", з якога песні гуртоў "P. L. A. N. ", "zIGZAG", "Iris7" і сёння не выходзяць з абдымкаў прэстыжнейшых гіт-парадаў краіны.
    Чарговы праект такога кшталту - дыск-прысвячэнне класіку беларускай песні і педагогу Сяргею Міхайлавічу Новіку-Пяюну, якому гэтым летам споўнілася б 100 гадоў (27.08.1906 - 26.08.1994). Альбом плануецца назваць "Дні лятуць" (паводле самай вядомай песні "Зорачкі" гэтага адзначанага яшчэ Янкам Купалам аўтара).
    Сяргей Новік-Пяюн пражыў доўгае, але надта складанае жыццё. Дастаткова сказаць, што гэтая рамантычная творчая натура паспела адчуць смак турэмнай баланды і польскіх, і нямецкіх, і сталінскіх турмаў. Але слава песень Новіка-Пяюна дасягнула яшчэ больш разгорнутай геаграфіі: тыя ж знакамітыя "Зорачкі" выконвалі як свае народныя і французы, немцы, чэхі, украінцы… Славуты Данчык яшчэ пры жыцці аўтара выдаў у Нью-Йорку ў сваім выкананні і "Зорачкі", і "Вечар над Шчарай". Трапіў новікаўскі эвергрын і ў самы папулярны беларускі альбом рубяжа стагоддзяў "Я нарадзіўся тут", дзе "Зорачкі" выканаў Аляксандр Памідораў.
     Натуральна, усе гэтыя версіі ўвойдуць і ў новы праект "БМАgroup", у якім акрамя таго выявілі жаданне прыняць удзел гурты "P. L. A. N. ", "zIGZAG", "Ростра", "Яраш & Піт". Але лэйбл звяртаецца і да больш маладых творчых сілаў з заклікам належным чынам адзначыць прыкметны юбілей таленавітага беларускага песняра. Жадаючыя, узяць удзел у праекце могуць зьвяртацца па тэл. 6490888, альбо пісаць на w1979@tut.by
    Вітаўт Мартыненка.

    [BEL] (Rock/Folk/Авторская песня) Сяргей Новік-Пяюн. Дні лятуць. Песьні з-за кратаў (Беларускі музычны архіў) - 2005, FLAC (image+.cue), lossless

     Сяргей Новік-Пяюн. Дні лятуць. Песьні з-за кратаў (Беларускі музычны архіў).
 

                                                   01.* Бава – Праз акіян
                                                   02. P.L.A.N. – Краскі шчасьця
                                                   03. Тацьцяна Беланогая – Над калыскай
                                                   04. Яраш Малішэўскі – А.С. (Табе я не казаў…)
                                                   05.* Данчык – Зорачкі
                                                   06. Ростра – Ночка
                                                   07. Барыс Вайханскі – Калі гляджу
                                                    08. ZIGZAG – Дзіўны май
                                                    09. Жаба ў каляіне – Музыкай вясьнянаю
                                                    10. Інэса Леаданская – Голасам магутным…
                                                    11.* Чырвоным па Белым – Мама! Матуля мая!
                                                    12. Jus Gladii – Ночка
                                                    13. Голая Манашка – Павязаны…
                                                    14. Анатоль Вашчанка – Шкада мне дзён…
                                                    15. ZIGZAG – Пурга
                                                    16. Ларыса Сімаковіч – Калыханка
                                                    17.* Віктар шалкевіч – Ёлачка
                                                    18. Данчык – Вечар над Шчарай
                                                    19. Тацьцяна Беланогая – Ночка
                                                    20. Amas Kanti (дзіцячы ансамбль) – Гімн юных эсперантыстаў
                                                    21. Водгук-квартэт – Белы сьнег*
                                                    Бонус-трэкі (архіўныя запісы).
                                                    Сяргей Новік-Пяюн сьпявае свайго аўтарства творы:
                                                    22. Калі б я мог быць вольнай птушкай…
                                                    23. Белы сьнег.
    Год 1994-ы прынёс нам, беларускім эсперантыстам, сумную падзею: у Мінску памёр адзін са старэйшых беларускіх эсперантыстаў, вядомы беларускі паэт Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн... Сяргей Новік-Пяюн быў разнабакова таленавітым чалавекам. Да сваіх вершаў ён пісаў музыку. Ён таксама добра маляваў і займаўся фатаграфіяй. Я вельмі любіў наведваць яго ў ягонай кватэры на вуліцы Купрыянава ў Мінску. Яго смерць выклікала глыбокі боль у сэрцах шматлікіх яго сяброў. /Паўлюкавец А.  З кагорты беларускіх эсперантыстаў. // Акно. № 3-4. 1995. С. 88./ [Адзначым, што сам Адам Аляксандравіч Паўлюкавец, 1939 г. н., былы вядучы менскага эспэранта-клюбу “Аптыміст”, памёр 28 кастрычніка 1994 г. у Менску. Пераклаў творы Sergo Novik–Pjajun на мову эсперанта: Griza domo /Шэры дом/; Kurage ciam diru veron... /Кажы заўсёды праўду сьмела...]
    Памёр 26 жніўня 1994 году. Паэт. які за Беларускую справу, амаль усё сваё жыцьцё мучыўся ў польскіх, нямецкіх і савецкіх турмах і лягерох”. /Памяці Сяргея Новіка-Пяюна. // Весткі й паведамленьні Аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Нью Йорк. № 310. 15 красавіка 1995. С. 2./
    26 жніўня, у суботу, у Петрапаўлаўскай царкве на Нямізе адбылася паніхіда за светлую памяць Паэта - Сяргея Новіка-Пяюна. Год мінуў, як ён адышоў да жыцця вечнага. Гэтая ж нагода сабрала ў сераду, 23 жніўня, ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прыхільнікаў яго таленту, а таксама сяброў ды знаёмых на вечарыне “Зорачкі”, зладжанай Беларускім
паэтычным тэатрам аднаго акцёра “ЗЬНІЧ”. Здавалася б, падзея сумная і жалобная сабрала разам людзей. Пакутнаю дарогаю церпніка прайшоў паэт у гэтым жыцці. Але ж як светла і лёгка, як цёпла і шчыра прамаўлялася ўсё, што ўспаміналася пра гэтага чалавека. Жнівень, спякота, яшчэ не скончыўся час адпачынкаў, але ў зале людзей было багата - у асноўным творчая інтэлігенцыя. Здзівіўся, убачыўшы зусім малых дзетак. Але высветлілася, што Сяргей Міхайлавіч быў як дзед і бацька шмат у каго з прысутных. Мы чулі ягоны голас, запісаны на стужцы, апошні прыжыццёвы запіс. Сяргей Міхайлавіч спяваў. Гэта было ў красавіку леташняга года. Да яго ў маленькую кватэру на вуліцы Купрыянава прыйшлі госці. Сп-р Уладзімір Кармілкін, які зрабіў гэты запіс, казаў, што Сяргей Міхайлавіч не хацеў спяваць, але нехта з гасцей паведаміў, што неўзабаве ў Зянона Пазьняка дзень нараджэння, і тады Новік-Пяюн заспяваў свае песні, сказаўшы, што гэта – ягоны падарунак.
    Вечарына складвалася, як нізка ўспамінаў, кожны з каторых – адметная пацерка у ёй. Сп-р Яраслаў Пархута згадаў той маленькі лапік прасторы - аднапакаёвачку, дзе жыў апошнія гады наш паэт. Быў гэта, па словах сп. Пархуты, і музей, і школа для яго: выходзіў ён адтуль пасля сумоўяў з гаспадаром з новаю ведай і новым досведам. Карціны, рэдкія кнігі, незвычайныя падарункі, абразы ў чырвоным куце – шмат дзівоснага можна было тут пабачыць. Шмат хто наведваў самотнага гаспадара. Верныя сябры дапамаглі зрабіць гэты куток прыватным жытлом, але Сяргей Міхайлавіч вельмі мала пакарыстаўся ім як незалежны гаспадар.
    Сп-р Сяргей Грахоўскі разважаў глыбока і трапна над лёсам паэта. А ці ж толькі паэта? Талентам кампазітара, музыканта, мастака быў адораны гэты чалавек, да якога цягнулася усё маладое і прыгожае. Горкімі былі тыя разважанні: ад усіх уладаў цярпеў Новік-Пяюн за Беларусь: ад дэфензівы, гестапа, НКУС. Але найбольш цяжкімі былі 10 гадоў папраўчых работ на Калыме. Калі яго нарэшце ў 1984-м, на 80-м годзе жыцця, прынялі ў Саюз пісьменнікаў, Нілу Гілевічу як старшыні саюза давялося даваць усялякія тлумачэнні раздражнёным і незадаволеным ідэалагічным начальнікам у ЦК КПБ. Калі б не турмы ды лагеры, як асляпляльна заззялі б таленты Сяргея Новіка-Пяюна, скрушліва разважаў Сяргей Грахоўскі. А эпіграфам да ягонае біяграфіі ён паставіў бы купалаўскія радкі: “Колькі талентаў звялося, не аплаканых нікім...” І далей, паводле сп-ра Грахоўскага, варта было б увесці на Беларусі званне “Народны Пакутнік”. Шмат знайшлося б асобаў, годных гэтага звання, але першым, напэўна, быў бы Сяргей Новік-Пяюн.
    Адметнасцю вечарыны я назваў бы яе сардэчна-сямейную атмасферу. Сапраўды, людзі папрыходзілі сем’ямі - называліся Дзягілевы, Бабковы, Матрунчыкі, Жуковічы, Шніп-Рублеўскія... Да кожнай з іх Сяргей Міхайлавіч меў дачыненне: у каго быў хросным, каго суцешваў, каму даваў добрыя парады... Вольга Бабкова, супрацоўніца Нацыянальнага архіва, распавяла, што Сяргею Міхайлавічу сніліся прарочыя сны. Аднойчы ён расказаў Вользе, як бачыў сваё пахаванне. Калі ж яго сапраўды хавалі, стаяў белы дзень, было цёпла, пыл выбіваўся з-пад колаў грузавікоў, што ехалі да Лявонавічаў на могілкі, і быў той пагорак, з якога Сяргей Міхайлавіч назіраў усё гэта ў сне. I, казала сп-ня Вольга, было ўвесь час адчуванне прысутнасці самога Сяргея Міхайлавіча: не было жалобнае прыгнечанасці.
    Таццяна Матрунчык (яна разам з сёстрамі брацтва трох Віленскіх Пакутнікаў даглядала нямоглага паэта ў шпіталі) была ўражаная глыбокаю малітоўнасцю гэтага чалавека. Ён адчуваў сябе вельмі кепска, але ніколі ні на што не наракаў “Дзякуй, родненькія, дзякуй”, - злятала ўвесь час з ягоных вуснаў. У адным з нумароў часопіса “Праваслаўе ў Беларусі і ў сьвеце” [№ 3, 1995] надрукаваны верш Новіка-Пяюна “Малітва”. Па вобразах і настроях ён вельмі перагукваецца з вядомым вершам Наталлі Арсенневай. Спачатку падумалася, што верш Пяюна спазнаў уплыў арсеннеўскіх радкоў. Але вось што напісана пад творам: 1944 г., Слонім, турма, у чаканні расстрэлу. Малітваю за Беларусь было тады прасякнутае паветра, і чуйныя душы паэтаў адгукаліся на яе. Сяргей Міхайлавіч, працягвала думку Таццяна, меў глыбокі хрысціянскі досвед, ён і цяпер моліцца за нас.
    Сп-ня Вера Жуковіч, настаўніца, раніцою дня, калі адбывалася вечарына, была пакліканаю да дырэктара школы. Што ж пачула настаўніца? А тое, што леташнія першакласнікі беларускамоўных класаў у гэтым навучальным годзе будуць вучыцца па-руску. Я не дачуў, што станецца з леташнімі шасцікласнікамі, якія навучаліся па-беларуску. Але нават калі ў сёмым класе і далей іх будуць вучыць хоць па-марсіянску, яны ўжо не забудуцца на сваю мову. Не забудуцца яшчэ і таму, што да іх прыходзіў паэт Новік-Пяюн, а калі захварэў, яны прыходзілі да яго пагутарыць, паспяваць, пазабаўляцца. І так лёгка, з такою асалодаю чыталі і завучвалі ягоныя спеўныя вершы! Сп-ня Вера разам з Сяргеем Новікам-Пяюном захаваюць у сённяшніх дзетак, а заўтрашніх дарослых любоў і пашану да роднага Слова.
    Гучалі на вечарыне ўспаміны і песні маладых інтэлектуалаў-палітыкаў, сп-роў Палупанава і Знаўца, для якіх кароткія сустрэчы з Сяргеем Новікам-Пяюном сталіся нібыта адкрыццём. Сп-ня Галіна Смоляк, арганістка касцёла святых Сымона і Алены, мае свае містычныя стасункі з паэтам. На яе думку, толькі яго нябёснае заступніцтва давала ёй упэўненасць і моц пераадолець усе неспрыяльныя прыгоды і ў час прыбыць на вечарыну. Гучалі на ёй і цымбалікі звонкія, на якіх граў майстра сп-р Алесь Лявончык. І ўсе, так бы мовіць, кветкі ўспамінаў, гаркава-пахучыя, знітавала ў вянок дзяўчына-зорачка, яснавокая паненка Жэня Жуковіч. Яна чытала вершы Сяргея Новіка-Пяюна, які напэўна ж моцна цешыўся б, гледзячы на яе.
    ...Душа чыстая, тонкая, радасная,.. датклівы, але ж вясёлы і гаваркі, памятлівы і дасціпны,.. ён ніколі не заклікаў да крыві, але прасіў не помсціць нікому і ніколі... - гучалі словы ўспамінаў пра паэта. Скончылася ж вечарына супольнаю малітваю за Беларусь і фоназапісам песняў Сяргея Новіка-Пяюна ў выкананні Данчыка. Ўсё пачутае і пабачанае не было выключна спантаннаю імправізацыяй. Гэта была сапраўды добра прадуманая і моцна збудаваная імпрэза. Пра сцэнарый парупілася знаная паэтка і літаратар, сп-ня Людміла Рублеўская, якая паспяхова выканала ролю вядучай.
    І апошняе, што хачу сказаць. На пачатку вечарыны прагучала думка, што ёсць на шляху нашае Айчыны да Беларусі зоркі і зорачкі, якія асвятляюць гэты шлях і не даюць збіцца. Дык вось, паэт Сяргей Новік-Пяюн ёсць тое святло, якое, паводле Евангелля, у цемры свеціць, і цемра не паглыне яго. “Я малюся за вас”, - заўсёды казаў ён на развітанне”. /Калістра З.  “Я малюся за Вас...” // Голас Радзімы. Мінск. 7 верасня 1995. С. 6./
    У Архіве - два нядаўнія лісты. Першы - ад карэспандэнта з абласнога цэнтра. У ім і такія радкі: “Сапраўдную аскоміну набіла ўжо “лагерная” тэма...
    “Другі - з далёкай Якуціі, ад пісьменніка Івана Ласкова (нядаўна ён пайшоў з жыцця). Дык вось што пісаў Іван Антонавіч: “У мясцовым КДБ чытаю таўшчэзныя тамы са справы Пеўзняка, ураджэнца Беларусі, першага сакратара Якуцкага абкома УКП(б), рэпрэсіраванага ў трыццатыя гады. Усяго ж каля двух дзесяткаў беларусаў - з тых, хто ўсталёўваў савецкую ўладу ў Якуціі, трапіла ў сталінскія жорны. І дзе толькі нас не знішчалі”.
    Пачынаючы расповед пра лёс беларускага паэта, кампазітара, мастака, краязнаўца, нашага сучасніка Сяргея Новіка-Пяюна (летась яго не стала), да слоў Івана Ласкова дадаць можна і наступнае: “I хто толькі нас ні знішчаў!” Прыкладам можа быць жыццё Сяргея Новіка-Пяюна...
    Памёр паэт, пакінуўшы нам памяць пра шматпакутны свой лёс. Пасля Сяргея Міхайлавіча застаўся багаты архіў. Ён перададзены ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Няма сумненняў, што сярод шматлікіх ёмістых папак, захаваных Сяргеем Міхайлавічам папер месціцца нямала таямніц з гісторыі беларускай культуры”. /Карлюкевіч А.  Вязень трох рэжымаў. // Голас Радзімы. Мінск. 7 верасня 1995./
    Сяргея Новіка-Пеюна шчодра адарыла прырода здольнасцямі паэта і перакладчыка, апавядальніка і драматурга, а яшчэ - мастака, музыкі і кампазітара, Дзесяткі яго карцін захоўваліся ў СлонІмскім краязнаўчым музеі, але падчас вайны былі разрабаваныя. I толькі “Краявід” (1919), “Партрэт Адама Міцкевіча” (1926) і “Першы снег” (1927) удалося зберагчы сястры Марусі. Шмат акварэльных малюнкаў захоўваецца ў музеі ў Нясвіжы, у К. Я. Шышыгінай. Іграць на скрыпцы ў юныя гады ён навучыўся ў прафесара Тадэвуша Тадроўскага, яшчэ вучыўся музыцы ў прафесара Віленскай кансерваторыі пані Катажыны Плішка-Банасевіч. Але яго скрыпка, як і пэндзлі, рана пайшлі на спачын... Часы былі суровыя. Чужыя таталітарныя рэжымы каралі найперш нацыянальна свядомых людзей. Каля трыццаці гадоў няволі Сяргея Новіка-Пеюна - белапольскай, нямецка-фашысцкай і самай працяглай савецка-сталінскай - надоўга вырывалі з рук пяро і пэндзаль, скрыпку і ноты, перарывалі сувязь з выдаўцамі і чытачамі, са школаю і сцэнай, з усім родным асяроддзем, з крыніцамі духоўнасці, не давалі на ўсю моц разгарнуцца шматграннаму таленту. Але працаваў інтэлект. I, дзякуючы фенаменальнай памяці, на скрыжалях сэрца заставалася ўсё тое, што найбольш узрушыла паэта. І цяпер пражытыя гады вязня, праз якія пранёс ён вялікую любоў да Бацькаўшчыны, свайго народа, успрымаюцца як перамога духу, перамога праўды над хлуснёй, дабра над злом.
    Нягледзячы на суровыя выпрабаванні, Сяргей Міхайлавіч пражыў некароткае жыццё - 88 гадоў. Верыў у Бога, і вера яму дапамагала. Хачу падкрэсліць: гады ягоных зняволенняў у суме склалі больш, чым усё жыццё Багдановіча. Смяротную небяспеку перажыў ён у вайну...
    Гэта быў, бясспрэчна, жыццялюб і чалавекалюб. Зведаў так многа зла, ды не зрабіўся помслівы, злосны, нелюдзімы - ён дараваў паклёпнікам і заставаўся добразычлівым, чулым, шчырым, ветлівым, заставаўся рыцарам.
    Яго аднапакаёўка ў доме № 9 па вуліцы Купрыянава, якая ўмяшчала процьму рэдкіх выданняў, папак з успамінамі, нататкамі, пісьмамі, карцін і партрэтаў вядомых людзей, была і своеасаблівым музеем і культурным асяродкам, дзе нярэдка бывалі сёй-той з пісьменнікаў, музыкаў, мастакоў, журналістаў, настаўнікаў, студэнтаў. Некаторыя сюды прыходзілі з дзецьмі, з унукамі. Адна настаўніца мне распавядала, як ён прыняў яе з цэлым класам вучняў і як змог усіх размясціць у пакоі і зацікавіць, трымаць кожнага ў полі зроку. Атрымаўся выключны творчы кантакт: дзеці дэкламавалі вершы, яго і А. Гаруна, спявалі, інсцэніравалі казку, уважліва ў сваю чаргу слухалі цікавыя расповяды, гутаркі і песні гасціннага гаспадара. На прыязнасць і любоў людзі яму адказвалі тым жа.
    Сяргею Новіку-Пеюну прысвяціла адзін з вершаў вядомая паэтка Валерыя Кустава, яму дарылі свае малюнкі Вераніка Шніп, Алесь Фаменка, Ганулька Бабкова; яму спявалі пад гітару Лана Медзіч і Аксана Забаштанская; яго малявалі вядомыя мастакі А. Марачкін, М. Купава,  Я. Кулік, В. Барабанцаў, У. Хадаровіч, К. Дзягілева. Скульптар С. Кляшчук стварыў ягоны бюст, пісьменнік Яраслаў Пархута напісаў “Адысею Маладога Дзядка”. Ён бачыўся з Янкам Купалам. З ім сябравалі Зоська Верас, Рыгор Шырма, Генадзь Цітовіч. З ім ліставаўся Міхась Забэйда-Суміцкі. Ён гатовы быў сябраваць з цэлым светам людзей.
    Дзядзьку Сяргея цікава было слухаць. Да глыбокай старасці ён валодаў выдатнай памяццю, добрым голасам, часта спяваў песні на розных мовах. А яшчэ дасканала валодаў моваю эсперанта. Па просьбе таго ці іншага госця выконваў свае песні і рамансы.
    У песеннай творчасці ён, відавочна, дасягнуў найбольшых поспехаў. Апрача ўжо згаданых “Зорачак”, на яго творчым рахунку - цудоўныя рамансы “Белы снег”, “КалІ гляджу на неба сінь...”, песні “Кветка шчасця”, “Слонімскі вальс”, “Мама, матуля мая”, шэраг іншых твораў.
    У МІністэрстве культуры наважыліся выдаць яго зборнік-спеўнік “Пад звон кайданоў”. Справа, на жаль, спынілася, тармазнулася на стадыі аранжыровак, а пазней, вядома, не стала і сродкаў... Але вядомасць Новіка-Пеюна, паэта-песенніка і кампазітара, і без такога спеўніка ўзрастала. Яго песні, рамансы, гімны ўсё часцей гучалі ў канцэртных праграмах. Постаць змагара і пакутніка як жывая гісторыя і легенда ўсе больш вабіла людзей. Перыёдыка і радыё апавядалі пра яго, нярэдка друкаваліся вершы, песні, успаміны. Ён дачакаўся выхаду ў свет сваёй кнігі “Песні з-за кратаў”. Дарэчы, гэта трэці зборнік (пасля кніжак “Заўсёды з песняй” і “Зорачкі ясныя”), выдадзены ў савецкі перыяд. “Тэатральная Беларусь” надрукавала яго пераклад пушкінскай “Русалкі”. Праявы людской увагі і падтрымкі жывілі збалелае сэрца, сілкавалі душу і тады, калі нітачка жыцця ўсё больш танчэла. Сяргей Міхайлавіч, як дзіця, радаваўся кожнаму выступленню ў прэсе, кожнаму пісьму, тэлефонным званкам, сустрэчам з сябрамі і проста добрымі людзьмІ.
    Пры сустрэчы пра ўсе расказваў, зачытваў, да прыкладу, водгукі на яго зборнік і прачулыя пісьмы М.Танка, Н.Гілевіча, П.Пруднікава, М.Дуксы.
    Добра помніцца і цудоўная творчая вечарына С.Новіка-Пеюна ў сталічным Доме літаратара. Быў аншлаг. Гучала жыццярадасная музыка, спяваліся песні, рамансы, гімны.
    Пазней тут праходзіла грамадзянская паніхіда і гучала жалобная музыка.
    Цела шматпакутніка вярнулася ў Лявонавічы – да роднае зямлі. А душа яго працягвае служыць Бацькаўшчыне. Сучаснікам і нашчадкам засталіся творы паэта, кампазітара і мастака - скарбы яго сэрца і памяці”. /Жуковіч В.  Жывая легенда. // Пралеска. № 8. Мінск. 1996. С. 40-41./
    Для кожнага беларускасць мае пачатак. Такі ўжо лёс нашай нацыі, што далёка не ўсе з нараджэння, генетычна, атрымліваюць усведамленне прыналежнасці не да тэрыторыі,а да Айчыны, народа, нацыянальнага святла. Нараджэнне ўласна маёй беларускасці звязана з Сяргеем Міхайлавічам Новікам-Пяюном. За гэта нізкі яму паклон і вялікі дзякуй. Ён, чалавек шматпакутнага лёсу, быў крыніцай, здольнай наталіць выключную смагу...
    “Нягледзячы на астрожныя выпрабаванні, на многія пакуты, Сяргей Новік-Пяюн заўжды заставаўся чалавекам дзейсным...
    І яму – Сяргею Новіку-Пяюну - плацілі ўдзячнасцю, заўсёднай шчодрасцю.
    “Хаця не толькі гэтыя тры пакутныя этапы - польскі, фашысцкі, сталінскі астрогі... Быў яшчэ адзін астрог - савецкі, у гарадской кватэры. Калі з цяжкасцю даваўся кожны радок. Калі ці не дваццаць гадоў ляжаў у выдавецтве рукапіс зборніка вершаў. А ў Саюз пісьменнікаў прынялі толькі ў 1984 годзе. Але ён - Сяргей Новік-Пяюн - заўжды быў прыкладам змагання, трываласці. Быў і застанецца прыкладам служэння Беларусі, таксама Айчыне-пакутніцы/. /Карлюкевіч А.  Вязень стагоддзя. Вольны вязень трох рэжымаў. 27 жніўня 1996 года паэту Сяргею Новіку-Пяюну споўнілася б 90 гадоў. // Звязда. Мінск. 28 жніўня 1996. С. 4./
    Пятнаццатага жніўня 1996 г. беларусы католікі святкавалі Прачыстую – Унебаўзяцце Панны Марыі, Успенне Багародзіцы. Наўмысна да таго не прывязваючыся, так сталася само сабою, у гэты дзень адбылася імпрэза, прысвечаная Сяргею Новіку-Пеюну, нашаму незабыўнаму паэту. 27 жніўня яму споўнілася б дзевяноста. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з ініцыятывы Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зьніч” другім ужо разам сабраліся людзі: тыя, хто асабіста ведаў паэта, і тыя, хто яго не ведаў, але з’яўляюцца паклоннікамі ягонага таленту, мастацкага і чалавечага; сабраліся, каб ушанаваць памяць пра яго. Даты нараджэння і смерці гэтага чалавека стаяць вельмі блізка адна адной. Нарадзіўся 27 жніўня, памёр 26-га, на заканчэнне праваслаўнага Успенскага посту. Чалавек, які меў дыплом каталіцкай навучальнай установы горада Парыжа, што давала яму права стаць святаром, ён з асабліваю пяшчотаю й трымценнем ставіўся да Найсвяцейшай Маці Божай.
    Добра памятаю леташнюю вечарыну, дзе абрынуўся цэлы вадаспад успамінаў і падрабязнасцяў яго жыцця. Здавалася б, цяпер можна чакаць толькі варыяцыяў ужо пачутага. Але ж не. У атмасферы цеплыні і ўдзячнасці да паэта людзі, у асноўным маладога і зусім маладога веку, дзяліліся ўспамінамі і думкамі пра Сяргея Міхайлавіча, адкрываючы новыя абставіны і факты, нават таямніцы незвычайнага чалавека. Як летась, так і гэтым разам кідалася ў вочы, што ў зале было шмат дзяцей. Тут няма выпадковасці. Спадар Сяргей вельмі любіў дзіцячы народ. У ягонай аднапакаёўцы па вуліцы Волаха ў Мінску ад канца 70-х і амаль дзесяцігоддзе існаваў дзіцячы патрыятычны клуб “Дружба не разлі вадой”. Сябрамі клуба былі суседскія дзеці і цэлыя класы бліжэйшай школы. Чым займаўся клуб? Дзеткі бавілі час у творчым сумоўі, у гутарках з гаспадаром кватэры, нават вывучалі мову эсперанта. Адкрыю яшчэ адзін “страшны” факт: клуб займаўся самавыдавецкай дзейнасцю. Самаробныя кніжачкі з дзіцячымі вершыкамі памерам у далонь, змайстраваныя рукою Сяргея Новіка-Пеюна, можна было бачыць на палічках невялікае выставы, зладжанай у зале. Ці не ўвасобіліся ў пільнасці і дбайнасці, з якімі Сяргей Міхайлавіч ставіўся да афармлення гэтых іскрынак дзіцячага таленту, ягоныя ўласныя туга і жаданне ўбачыць зборнікі сваіх вершаў? Такіх “самавыдаў” у Новіка-Пеюна назбіраліся цэлыя скрыні. Патрэба менавіта ў дзіцячым сяброўстве, мяркую, была яшчэ і з прычыны тугі па ўласных дзецях. Яны былі ў яго. Гэта адна з яго балючых таямніц. Сын памёр зусім маленькім у Слоніме. Дзве дачкі і цяпер жывуць недзе ў Піцеры ды ў Польшчы. Але кантактаў з імі ў Новіка-Пеюна не было. Спадар Сяргей быў чалавекам надзвычай зычлівым. Сказаць, што ён быў адкрытым, можна ў тым сэнсе, што быў сумоўны і адкрыты да людзей сваёй дабрынёю. Але журбу і душэўныя раны хаваў і трымаў у сабе. Не скардзіўся, вельмі рэдка звяртаўся з просьбамі. Побытавае ж існаванне было часам больш чым сціплым.
    Шмат што было дадзена гэтаму чалавеку. Паводле паэткі Людмілы Рублеўскай, якая вяла вечарыну, ён мог бы быць класічным беларускім паэтам, мастаком, кампазітарам. У яго было мастакоўскае бачанне свету. Творчая спадчына Новіка-Пеюна яшчэ не апрацаваная і не асэнсаваная. Апроч дзівосных “Зорачак” (што ўжо ёсць класікай) народ Беларусі практычна нічога не ведае. А між іншым ім напісана больш за сто песняў і рамансаў - наймілагучнейшых. “Словы ў паэта, як фарбы ў мастака”, - казаў ён.
    Дарэчы, дзе былі створаны тыя “Зорачкі”? У ваколіцах Гданьска, на выгнанні. А чаму ён туды трапіў? А таму што збіраў подпісы сваіх землякоў за беларускую школу.
    Драўляны будынак яе ён пабудаваў разам з братам; яны і навакольны люд хацелі, каб школа гэтая была беларускаю. Яго арыштавалі і выслалі з крэсаў усходніх у землі паўночныя, каб набраўся пальшчызны. Гэта 30-я гады. Цяпер іншы час, няма быццам крэсаў. Але ёсць праблема беларускае школы, мо’ нават і большая, чым была тады.
    Рэчы, што засталіся ў кватэры Новіка-Пеюна, набылі статус мемарыяльных і перадаюцца ў музей гісторыі беларускай літаратуры, што ў Траецкім прадмесці ў Мінску. Сярод гэтых рэчаў – “Пагоня”, вышытая рукою сястры паэта, Кацярыны, у 1938 годзе. Дзіўна, што гэты скарб захаваўся да нашага часу. Па нейкіх прычынах (можа сапраўды важных) супрацоўнікі музея не дазволілі дэманстраваць гэтую рэліквію на вечарыне. Але шкада!
    Сяргей Міхайлавіч меў яшчэ адзін дар - лекавання словам. Ён ведаў безліч замоваў. Літаратар Уладзімір Пецюкевіч, былы сябра дзіцячага клуба, успамінаў, як спадар Сяргей дапамог яму паправіць звернутае плячо. А прамаўляў ён словы такія: “Ішоў Хрыстос праз залаты масток па храсточках. Храсточкі ўвагнуліся, хвароба ўлякнулася”. І сапраўды, плячо хутка стала на месца.
    Адзін нечаканы, спантанны эпізод вечарыны стрэмкаю сядзіць у душы, прымушае разважаць і сумнявацца. Паэт пахаваны ў сябе на радзіме, на могілках вёскі Лявонавічы пад Нясвіжам. Помнік яшчэ не ўсталяваны. Апошнія месяцы перад адыходам з жыцця зямнога самотным паэтам найбольш апекаваліся сябры брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў. Спадарыня Вольга Зубовіч, якая міласэрна і самаахвярна ўзяла на сябе найбольшы клопат дагляду нямоглага чалавека, якая сябравала з ім са сваіх школьных гадоў і якой, мяркую, Сяргей Міхайлавіч даверыў сваю спадчыну, сказала, што на магіле будзе ўсталяваны праваслаўны крыж. Такое паведамленне выклікала недаўменне часткі прысутных у зале. Не тое што пратэст, але пэўную нязгоду. Канешне, праваслаўнае брацтва ўзяло чынны ўдзел у доглядзе паэта - чалавека, які быў у патрэбе. Сабораваў і прычашчаў яго праваслаўны святар. “Сяргей Міхайлавіч быў бы не супраць такога рашэння”, - сказала спадарыня Вольга. І ўсё ж... Глыбокі і шчыры вернік Сяргей Новік-Пяюн паходзіў з традыцыйна каталіцкай сям’і, вучыўся ў каталіцкай навучальнай установе. Безумоўна, глыбокая вера не рабіла яго канфесійным фанатыкам. Па сведчанні Зміцера Марчука, знаўца песеннай спадчыны паэта, з якім спадар Зміцер быў у блізкіх і даверлівых стасунках, Новік-Пяюн вельмі спачуваў грэка-католікам. Сам Зміцер не хаваў свайго пратэстанцтва. Гэта Беларусь, краіна сумоўяў, гэта нашыя рэаліі. “Быў бы не супраць...” Тут усё ж прысутнічае няпэўнасць. Ізноў жа, дазволю меркаваць, такога чалавека на парозе вечнасці не магло не хваляваць, як станецца потым.
    Адно маю сказаць. Як на маю думку, адназначнае рашэнне - праваслаўны крыж на магіле Сяргея Новіка-Пеюна - не паспрыяе ладу ў беларускім нацыянальна свядомым грамадстве. Гэта адлюстравала рэакцыя залы ў часе імпрэзы. Магчымае наступства – такая акалічнасць не дасць супакою душы паэта. Справа вельмі далікатная і патрабуе надзвычайнага такту. Манаполія і эгаізм, з якога б боку яны ні зыходзілі, тут не да месца.
    Я шчыра перапрашаю ўсіх, каго міжвольна мог пакрыўдзіць сваімі развагамі.
    Паэтка Валянціна Аксак звярнула ўвагу на тое, што на гэты год прыпадае некалькі датаў жыцця і творчасці Новіка-Пеюна: 90-годдзе з дня нараджэння, 75 год ад пачатку літаратурнай творчасці (1921 год), 70 год з дня з’яўлення ў віленскай газеце першага друкаванага верша (1926 год). Шмат было ўспамінаў, шмат было выступоўцаў. Гучалі вершы і песні Сяргея Новіка-Пеюна. Маю думку: пакуль жывыя ўспаміны, пакуль ёсць людзі, якім ёсць што сказаць пра паэта, можа варта парупіцца ды сабраць тыя ўспаміны разам і, дасць Бог, выдаць іх?” /Калістра З.  “Зорачкі ІІ”. (Імпрэза да 90-годдзя Сяргея Новіка-Пеюна). // Голас Радзімы. Мінск. 12 верасня 1996. С. 5, 7./
    Так, гэта быў таленавіты мастак. чые карціны з’яўляюцца ўвасабленнем спакойнай і мудрай гармоніі жыцця, якой быў пазбаўлены сам творца, музыка, душа якога заўсёды імкнулася да песні як да адзінага выйсця і паратунку ў ліхія часы, і паэт – аўтар узнёслых, шчырых. прачулых вершаў пра волю ды шчасце, якога няма, складзеных за кратамі і на высылках...
    Новік-Пяюн належаў да нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі. Як паэт ён заявіў аб сабе менавіта ў той час; вызваленчая барацьба і свабодалюбівыя ідэі якога выклікалі да жыцця вершы. Але было нешта і раней, бо паэтам-змагаром можна стаць, а не нарадзіцца...
    Каб, перажыўшы столькі, не зламацца і не зняверыцца, трэба быць вельмі моцным чалавекам. Такая магутная воля да жыцця, непахісная вера і любоў да людзей праз цяжкія выпрабаванні, відаць даецца як вялікі дар, і даецца не кожнаму. І, мусіць, нездарма сярод запісаў паэта ёсць такі “Злосны лёс пэўна нам пазайздросціць...” /Якавенка Н. [навуковы супрацоўнік музея] “Мяне шчасцем не парадавала доля” [Артыкул падрыхтаваны на аснове архіўных матэрыялаў Сяргея Новіка-Пеюна, перададзеных Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры спадкаемцай Вольгай Міхайлаўнай Сугойдзь-Зубовіч.]. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 24 студзеня 1997. С. 6-7./
    Незайздросны лёс выпаў Сяргею Міхайлавічу Новіку-Пеюну. Высылкі, несправядлівыя абвінавачванні, турмы, жыццё ў далечыні ад Беларусі...
    Душа паэта, адлучаная ад Радзімы, спявала і гэтым жыла, спявала песні з-за кратаў, пакутніцкія, балючыя песні...
    Увогуле паэзія С. Новіка-Пеюна здзіўляе сваёй меладычнасцю і музычнасцю, лірызмам. Можа, гэта абумоўлена лёсам; блуканнем па пакутах, можа, гэтак праявілася спрадвечнае, закладзенае на ментальным узроўні, імкненне народа выліваць сваё гора ў песню. Гора - то беспрасветнае безнадзейнае, то са светлай верай у лепшае – у вяртанне на Радзіму...
    Так, няхай пазайздросціць злосны лёс. Хай зайздросціць чалавеку, які, прайшоўшы праз пекла, не згубіў свой голас, сваю песню. Яна прыляцела з-за кратаў да нашчадкаў...” /Шчэрба Л.  “Злосны лёс пэўна нам пазайздросціць...” // Першацвет. № 10. Мінск. 1997. С. 84-86./
    В недавнем прошлом музею посчастливилось заполучить документы и вещи из собрания литератора Сергея Новика-Пеюна. Он прожил долгую жизнь и жизнь его не баловала - С. Новика-Пеюна власти преследовали во все времена. Писателю довелось узнать и польские, и немецкие, и советские тюрьмы да лагеря. Но вопреки всему он не сломался.
    Оказывается, С. Новик-Пеюн был неплохим рисовальщиком. Об этом говорят его графические работы. Любопытны и другие материалы из собрания Новика-Пеюна - записная книжка с автографами Н. Арсеневой, Н. Гутько, М. Новика и других друзей писателя...” /Осинович О.  Жизнь их не баловала. // Книга и мы. Минск. 20-26 февраля 1998. С. 2./
    Рыхтаваўся яшчэ да выдання і зборнік рамансаў Новіка-Пеюна, дзе яму належаць і словы, і музыка...
    (Рукапісныя ўспаміны С. М. Новіка-Пеюна захоўваюцца ў архіве А. М. Карлюкевіча)...
    І ўвесь час – у сталінскім лагеры, пасля вызвалення - Сяргей Новік-Пяюн пісаў. Не зважаючы на хваробы, нястачы, працаваў. Па чыісьці мерках яго – паэта – жыццё не склалася. А як мне падаецца, жыццё ў колішняга гімназіста атрымалася магутнае, трывалае, вартае вялікай грамадскай пашаны.
    Апошнія дзесяцігоддзі свайго жыцця Сяргей Міхайлавіч праводзіў альбо ў сваёй кватэры, альбо ў бальніцы. Незлічоныя хваробы не давалі магчымасці актыўна рухацца. І ўсё ж Сяргей Міхайлавіч быў у эпіцэнтры жыцця. Да паэта ў кватэру ішлі дзеці - юныя літаратары, юныя мастакі. Новік-Пяюн кожнаму знаходзіў занятак па душы. У кватэры пісьменніка утварыўся сапраўдны клуб. І назву ён займеў: “Дружба - не-разлі-вадой”. Здавалася б, навошта ўсё гэта чалавеку нямогламу, хвораму? Але ж здаровай была яго душа. Але ж жылі ў памяці гады, праведзеныя ў гімназіі. І нязгасным было жаданне - перш чым пайсці з жыцця, нешта аддаць нашчадкам. І сёння многа добрых, цёплых слоў пра Новіка-Пеюна могуць сказаць стаўшыя прафесіянальнымі літаратарамі Уладзімір Ягоўдзік, Уладзімір Пецюкевіч, шмат хто яшчэ. І, безумоўна, у значнай ступені гэта адбылося дзякуючы сціпламу, высокаадукаванаму Новіку-Пеюну”. /Карлюкевіч А., Карлюкевіч В.  Ёсць такая выключная планета. Гімназічнае выхаванне на прыкладзе лёсу выпускніка Нясвіжскай рускай гімназіі, беларускага паэта, кампазітара, мастака, краязнаўца Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пеюна. // Настаўніцкая газета. Мінск. 20 сакавіка 1999. С. 4./
    Свае вершы і казкі ў заходнебеларускіх дзіцячых выданнях Сяргей Новік-Пяюн падпісваў псеўданімам “Малады Дзядок”. Ён такім і застаўся да канца жыцця - жыццярадасным, нястомным і рухавым. Вы толькі пераступалі парог яго аднапакаёвай кватэркі, а ён ужо мітусіўся вакол вас, без супынку расказваючы пра Зоську Верас, Міхася Забэйду-Суміцкага, Гальяша Леўчыка... На прапанову таксама прысесці нязменна адказваў, што за жыццё насядзеўся – і пры паляках, і пры немцах, і пры Саветах...
    Жытло ягонае было сапраўдным музеем. Безліч кніг - многія з аўтографамі класікаў. Віленскія старадрукі. Уласнаручныя нотныя запісы Рыгора Шырмы. Карціны беларускіх майстроў - памятаецца пейзаж Пётры Сергіевіча...
    Помню, як напрыканцы шматспадзеўных 80-х гадоў, падчас трэцяга ці чацвёртага майго прыходу, усхваляваны гаспадар паказаў сваю найдаражэйшую рэліквію - вышытую рукамі ягонай сястры “Пагоню”, што вісела на сцяне за шырмай, падалей ад чужых вачэй.
    Да Сяргея Новіка-Пяюна чародамі ішлі наведнікі - дзеці, падлеткі, студэнты. Слухалі яго вершы і песні, разглядалі яго калекцыі - пасвячаліся ў беларусы. Калі Сяргей Міхайлавіч памёр і навечна паехаў у свае Лявонавічы, што ў Нясвіжскім раёне, у свеце адчувальна паменела дабрыні”. /Скобла М.  Сяргей Новік-Пяюн. // Звязда. Мінск. 17 чэрвеня 1999. С. 2./
    Яркі прыклад – творчасць Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пяюна, паэта з Заходняй Беларусі. Прыйшоўшы ў літаратуру зусім маладым чалавекам... Сяргей Новік засведчыў сябе летапісцам, выказнікам занепакоенасці за гістарычны лёс беларускай нацыі... Лёс паэта – лёс зэка?! Лаканічна-простыя, ясныя вершы Сяргея Новіка-Пяюна, безумоўна, трымалі паэта ў ранейшым часе, калі мець на ўвазе шкалу мастацкай пераемнасці. Так, Максім Танк, Валянцін Таўлай, Міхась Васілёк сягнулі вышэй. Талент нясвіжскага аўтара “песенек”, мажліва, не такі агромісты, як узгаданых майстроў. Ды толькі паўнакроўнай карціны заходнебеларускай паэзіі нельга уявіць без Новіка-Пяюна... Турмы, лагеры – месца сталага пражывання-існавання Сяргея Міхайлавіча пры розных рэжымах-уладах... Пасля сябе паэт пакінуў агромністы архіў. Ён перададзены ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Мажліва з цягам часу, разабраўшы усё як след, мы зразумеем, якога маштабу Асоба Беларуса жыла побач з намі”. /Ціхановіч Н.  Паэзія як дакумент выпрабаванняў. // Чырвоная змена. Мінск. 30 чэрвеня 1999. С. 4./
    Я толькі што вярнулася з Сафіі, дзе даведалася пра пераклад беларускага верша С. Новіка-Пеюна на эсперанто. Вельмі шкадую, што раней нічога не атрымлівалася - мае знаёмыя, якія сцвярджалі, што ведаюць мову эсперанта, не маглі як след перакласці назву выдання, таму калі давялося трапіць у Нацыянальную бібліятэку ў Сафіі, я шукала не тое. Цяпер я зрабіла ксеракопію, якую дашлю ў Якуцк беларусісту Алесю Баркоўскаму, але хачу таксама і Вам падаць назву гэтай унікальнай публікацыі: КАNТО DЕ JUNAJ ЕSРЕRАNТІSТОJ // РАСО. Оfісіаlа оrgаnо dе lа mоndpаса еsреrаntо mоvаdо. VІ-а jаrо. N 68-69. Вulgаrа еldоnо. Julіо-Аugustо 1959. Унізе перакладу толькі імя аўтара: Sеrgо Nоvіc”. /Георгиева-Козарава В. [Габрава]  З навагодняй пошты. // Кантакты і дыялогі. № 11-12. Мінск. 1999. С. 38./
    Сяргей Новік-Пяюн... Быў час, калі пасля доўгага замоўчвання, імя гэтага чалавека загучала досыць шырока. Загучала на радыё, замільгацелі артыкулы ў газетах, часопісах. Раптоўна шматпакутны лёс вязня трох рэжымаў - за польскім часам, фашысцкага і сталінскага - зрабіўся актуальным, патрэбным, прабачце за жорсткасць, для мастацкага, публіцыстычнага ўвасаблення. А вось цяпер дык і маўчаць. Чаму маўчалі раней, да перабудовачных павеваў 1980-х, зразумела. А зараз... Не ўсе з адраджэнскіх выданняў нават у 1996-м заўважылі 90-годдзе з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча. Маўчаць і архівісты, музейшчыкі за выключэннем хіба што толькі адной публікацыі ў “Літаратуры і мастацтве”. А каб толькі ў агуле апісаць сабраныя Маладым Дзядком (адзін з паэтавых псеўданімаў) прыкметы беларушчыны, не хопіць і ладнага фаліянта.
    Мне пашчасціла на знаёмства з Сяргеем Міхайлавічам. Таму ўжо і ў роскідзе маіх папер, ва ўласнай бібліятэцы - прыкметы, сведчанні, адмеціны знаёмства і сяброўства з паэтам, яго лісты, паштоўкі, аўтографы, кнігі, фотаздымкі...
    Шэсць паштовак, надпісаных прыгожым драбнюткім почыркам. Шэсць прывітанняў з Радзімы, з роднай беларускай стараны. Налічыў, дваццаць чатыры сказы на прыгожай, мілагучнай мове. А для мяне яны што вялізныя, бясконцыя раманы. Пра Новіка-Пяюна. Пра пакутніка-адзінку і пакутніцу-краіну.
    Ведаю, у Сяргея Міхайлавіча шмат было карэспандэнтаў. Сабраць бы ўсю яго эпісталярыю і выдаць кніжачкай. Упэўнены, з пісьмаў, цёплых вітанняў, няхай сабе і выбарачна, магла б атрымацца выключная школка любові да роднай мовы, да Беларусі”. /Карлюкевіч А. Ішлі паштоўкі з Мінска. // Карлюкевіч А.  І векавечны толькі край... Мінск. 2000. С. 85-89./


    Напісаў больш за 100 песень (словы і музыка Н.-П.)... Пераклаў на бел. мову... польскую камедыю А. Абрамовіча і Р. Рушковскага “Муж у ветлівасці”... “Першага вінакура” Л. Талстога”. /Саламевіч І. У.  Новік-Пяюн Сяргей Міхайлавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 371./
    Ёсць людзі, жыццё якіх становіцца легендай задоўга да таго, як яны пакінуць нашу грэшную зямлю. Гэтаму спрыяюць не толькі іх высокія маральныя якасці, жыццёвыя мэты, але і адпаведныя гістарычныя, бытавыя абставіны. Такім чалавекам стаў Сяргей Новік-Пяюн...
    Новіка-Пяюна не стала. Але засталася беларусам яго паэзія, яго мужны прыклад змагання за светлы лёс Радзімы”. / Дзелянкоўскі М.  Нязгасныя зорачкі ўспамінаў. // Голас Радзімы. Мінск. 6 лютага. 2002. С. 7. /
    Чалавек, пра якога вы сёння пачуеце, мае незвычайны жьццёвы лёс. Імя яго не назавеш шырока вядомым, але без яго асобы не будзе поўнай карціна нашага літаратурнага жыцця, нашай культурнай спадчыны. У нечым біяграфія Сяргея пачалася тыпова...
    Нядобразычліўцы не давалі спакою С. Новіку-Пяюну да самай яго смерці: абвінавачвалі ў нейкіх грахах у вайну, паклёпнічалі, закідваючы пісьмамі ўсемагчымыя інстанцыі. Бог даў С. Новіку-Пяюну доўгае жыццё - паэт памер у 1994 г., маючы 88 гадоў. Ніколі не губляў ён аптымізму, спадзявання на лепшае...
    У самых цяжкіх умовах паэт не губляў сваёй веры ў народ...
    Сяргей Новік-Пяюн усё сваё складанейшае жыццё не здрадзіў сваім поглядам. Гэта быў адраджэнец-патрыёт. Такім ён прыйшоў у беларускую паэзію ў юнацтве...
    Памёр Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн 26 жніўня 1994 г. Але жыццё гэтага чалавека - не проста яшчэ адзін прыклад таго, як рэпрэсіі згубілі асобу, знявечылі лёс, змарнавалі здольнасці, прынеслі пакуты ні за што. Мы бачым чалавека высокіх маральных якасцяў, патрыёта, адданага свайму народу. I добра, што жыццё і творчасць такіх людзей робіцца зараз вядомай іх суайчыннікам. Хай на літаратурным небасхіле Беларусі гарыць зорачка С. Новіка-Пяюна, можа, не надта яркая, але ясная і своеасаблівая, як песні, што ён пакінуў.../Смірнова Л. [г. Мінск]  Песні жыцця чалавечага. Да 100-годдзя Сяргея Новіка-Пяюна (14. 08. 1906-26. 08. 1994). [Літаратурная гадзіна] // Бібліятэка прапануе. № 3. Мінск. 2006. С. 4-7./
 
Пишет Aксана Бязлепкіна (euga)
@ 2006-06-17 21:48:00

    Гісторыя знаёмства: Гілевічы


magdalena_jo_jo
2006-06-20 11:31 pm UTC (ссылка)
А пакуль што ўзгадаю. Я ад сп. Рублеўскай пачула гісторыю, як у сталым веку закахаўся Новікаў-Пяюн. Ня ведаеш? Мяне гэта так уразіла, што я, шчыра кажу, напісала б штосьці па матывах. Апрача памяці сп.Людмілы гэта недзе зафіксавана?


euga
2006-06-21 04:57 pm UTC (ссылка)
А-а-а-а, я нічога пра гэта не ведаю!!! Раскажы, як ён закахаўся ў сталым веку. Хоць у двух словах.



magdalena_jo_jo
2006-06-25 12:12 am UTC (ссылка)
Закахаўся ў дзяўчыну маладзейшую гадоў на 50...



euga
2006-06-25 07:04 am UTC (ссылка)
Ат, нецікава :) Каб жа ў старэйшую на 50 год "дзяўчыну" :)))

/Шэптам/: А чым скончылася?



zmila
2006-06-22 07:34 am UTC (ссылка)
ыгы. у мяне было такое, што ў маім жж у камэнтах дзяўчына вывучала эспэранту, спрабавала перакладаць, пісаць на маёй улюбёнай мове. а таксама было, што цікавіліся роварамі, пыталіся дапамогі выбраць і інш.
але як ты правільна пісала, існуюць такія тармазы (буквалисты), што калі дзяўчына ад іх нечага хоча (паміж радкоў), дык ёй лепш проста прыйсьці і згвалціць, а не маляваць Z's ці флудзіць у камэнтах.



euga
2006-06-23 06:02 pm UTC (ссылка)
Як народ кажа ў такіх выпадках: "Мы не шукаем лёгкіх шляхоў" :)

    Сяргей Новік-Пяюн па натуры быў чалавек неспакойны, турботны, ні хвілінкі не мог пасядзець на адным месцы. Ва ўсялякім разе мне ён такім запоўніўся пад час яго наведвання на менскай кватэры. Яму гэтак хацелася мне шмат чаго распавесці, паказаць, і ён падхапіўся з крэсла і бег шукаць то якіясь фотаздымкі, то дзённікавыя запісы. Мне гэта, безумоўна, усе было надзвычай цікава, але на гэты раз хацелася проста паслухаць ягоныя амплітудныя расповяды пра яго няпростае, зігзагавае, маланкавае жыццё. Я папрасіў яго не мітусіцца, пасядзець са мною якую хвілінку ціха і распавесці самая цікавыя моманты з яго жыцця.
    - Браток мой! - сказаў ён, прыпыніўшыся. - Калі я распавяду табе пра самыя цікавыя моманты свайго жыцця, збярэцца не на адну кнігу. Але табе дастаткова на першы раз толькі адно ведаць: от ты кажаш: “Сядзь, пасядзі!” А я ж, браток, за ўсімі ўладамі сядзеў. За палякамі сядзеў, за немцамі сядзеў, за саветамі сядзеў. То дазволь мне хоць трохі пахадзіць! - згарэзіў ён і згадаў такія старонкі з свайго жыцця, што і напраўду тых аповядаў яго хапіла б не на адну кнігу. Сцісла, але на густым замесе пададзены ў біябібліяграфічным слоўніку “Беларускія пісьменнікі біяграфічныя звесткі, пра яго:..
    То ці мог мяне не зацікавіць чалавек такога лёсу як Новік-Пяюн?!
    Як бачым, Сяргей Новік-Пяюн прайшоў праз ўсе выпрабаванні, выжыў, выдужаў. І выдужаць яму дапамагла глыбокая вера ў свой народ, у ягоную самабытнасць, у моц роднага слова.
    Менавіта за глыбокую веру ў свае роднае слова ён прыняў гэтулькі пакутаў. Яго даўно трэба было залічыць да ўсіх святых Беларусі.
    Ён наш Ісус Хрыстос. Любіў дзяцей. У ЗаходняЙ Беларусі выдаваў для іх часопіс “Заранка”, а на сваёй менавіта кватэры стварыў з дзецьмі патрыятычны клуб. Невыпадкова адзін з ягоных псеўданімаў быў Малады Дзядок. Ведаў не адну мову. Сярод іх мову эсперанта. На ўсіх гэтых мовах ён пісаў...
    Апошнім часам Сяргей Новік-Пяюн жыў адзін і часта яго маўклівымі суразмоўцамі былі постаці, адбітыя на гэтых партрэтах, фотаздымках. Яны былі ўсе яму дарагія. Пра кожнага з іх ён мог распавядаць доўга і цікава. Зрокава памятаю: у адным нататніку чырвоным атрамантам былі запісы пра Самойлу. Я хацеў іх ці пачытаць, ні займець коп’ю, Ці то гэта адклалі на потым. Але гэтага “потым” чамусь не было. На жаль.
    Сапраўднае яго прозвішча Новік. Сяргей Новік. Ён, як вядома, меў некалькі псеўданімаў. Але самы вядомы з іх і самы пашыраны стаўся Пяюн. І гэты псеўданім цалкам адпавядаў характару пісьменніка, ягонай музе. Невыпадкова найбольшая ягоная ўдача ў песенным жанры. Ягоныя песні “Зорачкі”, “Слонімскі вальс” дый і іншыя ведае ўся Беларусь. Да многіх сваіх твораў Новік-Пяюн напісаў музыку сам. Дык чым жа не Пяюн, не Пясьняр!. Згадайма, у якой жорсткай рэчаіснасці склалася ягонае жыццё: не адзін раз быў на валаску ад смерці, але ён і праз гэтае пякельнае жыццё заставаўся Пяюном. Ці не ў гэтым моц нашай нацыі, яе вытрываласць?
    Хай жа ўрокі мужнасці Сяргея Новіка, які стаўся, Пяюном, заўсёды будуць для нас узорам адданасці Радзіме, Бацькаўшчыне.”. /Содаль У. Доля беларуса. // Наша слова. Мінск. 23 жніўня 2006. С. 2./
    27 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна.
    Напярэдадні юбілею беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна дастаў я з паліц свайго хатняга архіва цэлую папку яго пісем, выразак з газет, паштовак, лістоў з вершамі. Яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага мужнага, цярплівага, таленавітага і сціплага чалавека. Лісты Сяргей Міхайлавіч пісаў вялікія, шчырыя, сур’ёзныя. У пісьмах заўсёды мяне называў па-бацьку і на “вы”, а пры сустрэчах - на “ты” і проста па імені. На лістах абавязкова ставіў тры пячаткі: адна была з адваротным адрасам, на другой было напісана “Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн г. Мінск", а на трэцяй былі словы “Сяргей Новік-Пяюн”...
    Сябраваў я з Сяргеем Міхайлавічам шмат гадоў. Ён часта наведваў Слонім, дзе жыла яго сястра, заходзіў да мяне ў рэдакцыю раённай газеты, дзе я працаваў. А калі я бываў у Мінску - забягаў да яго ў маленькую аднапакаёўку па вуліцы Купрыянава. Пра што толькі ён мне не расказваў!.. Але найбольш любіў распавядаць пра Слонім, пра мастака Антона Карніцкага, 180 карцін якога вывезлі немцы ў Германію падчас другой сусветнай вайны, пра гісторыка і краязнаўца Язэпа Стаброўскага, пра генерала Яўгена Леашэню і пра іншых землякоў. Часта паэт згадваў пра сустрэчу з Янкам Купалам у Слоніме ў 1939 годзе...
    Аднойчы я прыехаў да Сяргея Новіка-Пеюна ў Мінск, а ён адчыняе дзверы ў лагернай фуфайцы з нумарам на плячах. “Гэта мой сталінскі касцюм”, - сказаў Сяргей Міхайлавіч. А пасля сеў на табурэтку і ціха заспяваў свае славутыя “Зорачкі”...
    З вачэй у паэта пакаціліся слёзы. Гэты выпадак памятаецца мне да сённяшніх дзён. Не верыцца, як змог выжыць Сяргей Новік-Пяюн у тых жыццёвых сітуацыях, у якіх ён бываў. Бо лёс яго не песціў...
    У сваіх паэтычных кнігах Сяргей Новік-Пяюн пісаў пра тое, што сам перажыў у астрогах, лагерах і ссылках. Паэтычныя радкі яго прасякнуты пяшчотай да Бацькаўшчыны, верай у заўтрашні дзень...
    2006 год — гэта не толькі 100-годдзе з дня нараджэння Сяргея Новіка-Пеюна, але і 80-годдзе Лявонавіцкага народнага хору, які ён арганізаваў, і 85-годдзе яго літаратурнай творчасці. Таму памяць пра паэта ў народзе яшчэ жыве”. /Чыгрын С.  Паэт, які заўсёды жыў песняй. // Ніва. Беласток. 27 жніўня 2006. С. 9./
    Неяк на пачатку года я натрапіў на старую папку часін радыёстанцыі “Беларуская маладзёжная”. Убачыў пажоўклыя аркушы радыёэсэ “Асуджаны на зімовую сцюжу” і інтэрв’ю з пісьменнікам, паэтам і музыкантам Сяргеем Новікам-Пеюном. Гэтая споведзь існуе цяпер толькі ў адным экземпляры – зусім нядаўна, на сумежжы вякоў, апантана знішчаліся надзвычай каштоўныя і ўнікальныя архіўныя матэрыялы Дзяржтэлерадыё, па сутнасці, летапіс XX стагоддзя. Летась напрыканцы жніўня адзначаўся 100-гадовы юбілей Новіка-Пеюна. І, магчыма, усё сказанае ім тады, падчас аднаго з апошніх  інтэрв’ю, павінна было прагучаць менавіта зараз - як зварот да нашчадкаў, як яго пасмяротны запавет... 
  Але, хоць знішчаны голас, засталася, на шчасце, прынамсі раздрукоўка сказанага”. /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 52/
 
     [Содаль Ўл.  Я за ўсімі ўладамі сядзеў. // Наша ніва. Менск. 1 верасня 2006. С. 38.]
Калі называецца прозвішча Новік-Пяюн, у памяці паўстае постаць хударлявага, жвавага чалавека, яго светлае аблічча з дабрэннымі вачыма, шчыраю, прыязнаю ўсмешкаю, мілагучным голасам. Сялянскі сын, ён выхаваў у сабе лепшыя рысы нацыянальнага інтэлігента, не застаўся інертным заходнікам, халодным назіральнікам за тым, як мяняюцца на радзіме ўлады - польская, нямецкая, савецкая, - а стаўся змагаром за Бацькаўшчыну. Народжаны на пачатку ХХ стагоддзя – 14 (27). 08. 1906, - ё'н мог бы дажыць да гэтага свайго цудоўнага юбілею. Не дажыў, пакінуў белы свет у 1994 годзе.
    Працяглая няволя, якою каралі яго пры ўсіх уладах, не магла не падарваць здароўе і ўрэшце падкараціць жыццё. Але гены ўнаследаваў моцныя, дый Бог, няйнакш, бярог, не даў загінуць ад холаду, голаду, пакутаў душы і цела. За свае пражытыя гады - амаль 88 - ён мог на ўвесь свет праславіць Беларусь, бо ствараў вершы і песні, нарысы і артыкулы, быў здатным перакладчыкам, маляваў карціны, граў на скрыпцы, меў фенаменальную памяць (многія свае вершы склаў без паперы і алоўка, будучы вязнем); а ў сяброўскіх колах выконваў песні не толькі на славянскіх мовах (польскай, рускай, украінскай), а й на літоўскай, нямецкай, французскай, а яшчэ на эсперанта, якою валодаў ці не найбольш дасканала... “Таленавіты – значыць небяспечны”, - узгадаўся радок з верша Жэні Янішчыц. Менавіта небяспечным бачыўся Сяргей Новік-Пяюн як белапольскаму і нямецка-фашысцкаму, так і савецка-сталінскаму рэжымам, якія надоўга вырывалі з рук творцы пяро і пэндзлік, скрыпку і ноты, пазбаўлялі самага дарагога - свабоды. Гады ягоных зняволенняў склалі больш часу, чым усе жыццё Максіма Багдановіча. Ды, як гаворыцца, пра ўсе па парадку.
    Засталося дзівоснае ўражанне, быццам ведаў дзядзьку Сяргея ўсё жыццё, хоць як след пазнаёміліся мы перад ягоным 80-годдзем. I пасябравалі. Аднапакаёўка ў доме № 9 па вуліцы Купрыянава ў Мінску, дзе ён жыў, была сведкай нашых даволі частых сустрэч. “Родненькі мой!”, “Васілёчак!” - так звяртаўся ён да мяне на парозе свайго жытла, “Добры дзень, родненькі!” - вітаўся па тэлефоне. Гэтак жа ласкава і развітваўся, пры тым кожны раз перадаваў прывітанне маім сямейнікам, называючы іх пайменна. На развітанне ніколі не забываўся сказаць запаветнае: “Жыве Беларусь!”...
    Аднаго разу я запытаўся ў Сяргея Міхайлавіча, што памагала выжыць яму, вязню польскага астрога, нямецкага лагера смерці і сталінскай катаргі. Адказ быў кароткі: “Вера ў Бога”. У вершы “Малітва” паэт, звяртаючыся да Ўсявышняга, дбае не столькі пра сваё вызваленне, колькі пра свабоду ўсяе краіны:
                            О, Божа мой мілы, о,
                                                                Божа мой правы,
                            Пашлі светлай волі хутчэй нам зару!
                            О, вызваль з страшлівай
                                                                       няволі крывавай
                            Народ мой і маці маю - Беларусь!
    На жаль, я не маю даты напісання гэтага верша. Думаецца, яго стварыў аўтар у вайну. Вялікая Айчынная бяда яго заспела ў Слоніме, дзе ён, вызвалены Чырвонай Арміяй ад паўторнай польскай турмы (гэтым разам у Баранавічах)...
    Мая жонка, настаўніца, аднойчы завітала да яго з цэлым класам вучняў, пасля з захапленнем распавадала, як гаспадар змог усіх размясціць у пакоі і зацікавіць, трымаць кожнае дзіця ў полі зроку...
    Наведваючы Сяргея Міхайлавіча дома і размаўляючы з ім я дзівіўся: чаму ён пазбягае размоў пра перажытае ім? Мяне ледзь не абурала тое, што ён амаль за 30 гадоў пасля трэцяга зняволення не даверыў паперы свае роздумы з пекла зямнога жыцця. “Дзе раман, альбо аповесць, альбо бы цыкл апавяданняў? – задаваў я сабе пытанне. - Сам не можа то няхай бы распавёў камусьці з вядомых пісьменнікаў!” Карцела дайсці да ісціны: няўжо ён зламаны ўдарамі лёсу, несправядлівасцю, людской жорсткасцю?...
    Толькі пасля смерці Сяргея Міхайлавіча я даведаўся, што “чужымі” выраслі дзве ягоныя дачкі; адна, старэйшая, жыве ў Польшчы, другая – у Санкт-Пецярбургу. Раслі яны з бабуляй, якая ва ўсіх бедах сям’і вінаваціла якраз яго: маўляў, дзеля палітыкі ахвяраваў усім... І выхавала сэрцах дзяўчынак калі не варожасць то абыякавасць у адносінах да бацькі. Значыць, трагедыя, звязаная з гібеллю жонкі і сына, паглыбілася, і вырвацца з яе не мог ён да скону. А няхай бы расказаў пра гэта чытачам ці проста добрым людзям – і цяжар хоць крыху палягчэў бы.
    Васіль Жуковіч
    Май 1996, ліпень 2006”. /Жуковіч В  Пакутнік з ХХ стагоддзя. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 15 верасня 2006. С. 14./


    Пераехаўшы з Полацку ў Менск, я нечакана даведаўся, што наняў кватэру побач з домам, дзе жыў аўтар адной з маіх найулюбёнейшых песьняў.
    Песьня, якую я ўпершыню пачуў у выкананьні, паэта і барда Сержука Сокалава-Воюша, а затым беларускага сьпевака з Амэрыкі - Данчыка, называлася “Зорачкі”, а яе аўтарам быў Сяргей Новік-Пяюн.
    Праз пару дзён я ужо разглядаўся ў ягонай падобнай да музэю аднапакаёўцы з кніжнымі рарытэтамі, карцінамі Пётры Сергіевіча і нотнымі сшыткамі Рыгора Шырмы. Увішны вясёлы ўладальнік усяго гэтага  багацця тым часам разыгрываў сваю, як потым выявілася, традыцыйную пры нечым першым візыце  сцэнку. “Сядай, сядай даражэнькі”. Госьць сядаў, а гаспадар, якому тады даўно ўжо ішоў дзявяты дзясятак, працягваў стаяць. Візытант натуральна, прасіў прысесьці і самога Сяргея Міхайлавіча. І тады той жыцьцярадасна адказваў: “А я, даражэнькі, ужо наседзеўся. Сядзеў пры ўсіх: пры паляках, пры немцах, пры саветах...”
    Усё было праўда...
    Ён усё вытрымаў, захаваўшы і своеасаблівае пачуццё гумару, і, я сказаў бы, эпікурэйскае стаўленьне жыцьця, і цязводную веру ў сьветлую зорку Айчыны.
    Энцыкляпэдьія гісторыі Беларусі і ўнівэрсальная Беларуская Энцыкляпэдыя дружна пашыраюць “дэзу”, паведамляючы, што зборнік Сяргея Новіка-Пеюна “Песьні з-за кратаў” застаўся ў рукапісе. Насамрэч гэтая ўнікальная, амаль цалкам напісаная ў няволі кніга пабачыла сьвет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 1993 годзе, і аўтар яшчэ пасьпеў падпісаць мне яе сваім непаўторным бісэрным почыркам, які быў, відаць, вынікам аднолькавай нястачы паперы ў самых розных турмах, дзе ён сядзеў за Беларусь.
    Новік-Пяюн напісаў болей за сто песьняў. Далёка ня кожны з калегаў Сяргея Міхайлавіча мог бы пахваліцца, што хоць адна зь іхніх песьняў стала народнай яшчэ пры жыцьці аўтара. Новік-Пяюн падараваў нам такіх цэлыя дзьве – “Над Шсчарай” (“Слонімскі вальс”) і згаданыя ўжо “Зорачкі /Арлоў У.  Сяргей Новік-Пяюн. // Арлоў У.  Імёны Свабоды. Радыё Свабодная Эўропа. 2007. С. 278-279./
 

    Да 100-га юбілею паэта і кампазітара Сяргея Новіка была выпушчаная марка. Таксама з гэтай нагоды прадзюсерскі цэнтр “Беларуская музычная альтэрнатыва” выпусціла дыскам з серы “Беларускі музычны архіў” на вершы беларускага паэта – альбом “Дні лятуць. Песьні з-за кратаў” (2005 г.), прэзентацыя якога прайшла ў Чырвоным касцёле ў Мінску. Альбом унікальны тым, што ён утрымлівае архіўныя запісы жывога голасу Сяргея Новіка, як ён чытае вершы і як спявае свае песні. Таксама выдавецкі цэнтр “Марка” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпочта” па ініцыятыве грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.
    Сланімчанка Аляксандра Кліменцьеўна Пышко была замужам за родным пляменнікам Сяргея Новіка-Пеюна — Міхасём Пышком. Міхась Пышко — сын Кацярыны Міхайлаўны Новік — роднай сястры Сяргея Новіка-Пеюна. У паэта было тры сястры — Марыя, Аляксандра (Шура) і Кацярына. Шура жыла на Нясвіжчыне, а Марыя і Кацярына — у Слоніме.
    Сяргей Новік-Пяюн любіў бываць у горадзе над Шчарай. Спыняўся ён у Кацярыны, але там не прападаў, бо ў Слоніме ў яго было шмат сяброў. Па словах Аляксандры Пышко, са сваім мужам Міхасём Пышком яна пазнаёмілася ў 1958 годзе ў бальніцы, куды абодва трапілі па хваробе. «Міхасю тады было 18 гадоў. Ён вельмі закахаўся ў мяне, дый мне гэты хлопец спадабаўся. Я тады і не ведала, што яго родны дзядзька Сяргей Міхайлавіч быў паэтам, адбываў тэрмін у сталінскіх лагерах у Якуціі. Гэта потым я ўсё даведалася і ад мужа, і ад сваёй свекрыві Кацярыны Міхайлаўны (сястры Сяргея Новіка-Пеюна) і ад яго самога. Бо ён вельмі любіў майго Міхася. Яны шмат гутарылі пра жыццё, пра Беларусь, пра наш лёс», — падчас сустрэчы пачала распавядаць Аляксандра Кліменцьеўна.
    “А ці праўда, Аляксандра Кліменцьеўна, што ваша свякроў некалі вышыла Пагоню. І трымала ў сябе яе да таго часу, пакуль не забраў Пагоню Сяргей Новік-Пяюн?” — пытаюся ў спадарыні Пышко. «Магчыма. Але я Пагоні не бачыла. Толькі ведаю, што мая свякроў, сапраўды, вельмі добра вышывала. Аляксандра Кліменцьеўна пайшла ў другі пакой сваёй кватэры і прынесла вышыты партрэт, на якім дзеці збіраюць у лесе грыбкі, а таксама прыгожа вышываны ручнік. “Вось гэта таксама мая свякроў вышывала”, — прызналася жанчына. А потым яна памаўчала і ціха спытала: а дзе цяпер наша Пагоня? “Па маёй інфармацыі, вышытая Кацярынай Новік Пагоня цяпер знаходзіцца ў сховішчы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва”, — адказваю жанчыне.
    Яна памаўчала, а потым пачала распавядаць, што лёс у Сяргея Новіка-Пеюна аказаўся нялёгкім. Ён быў жанаты, жонку звалі Людміла. У іх было дзве дачкі. «Але жонка з адною дачкою выехала ў Польшчу і больш сувязей з Сяргеем Міхайлавічам яны не мелі. Другая дачка нібыта засталася ў Беларусі, але таксама не кантактавала з ім. Іншыя распавядаюць, што жонка Людміла Новік з дзвюма дочкамі выехала ў Польшчу і там жыла. Адно я ведаю, што жонка і дочкі ніколі пасля лагераў з Сяргеем Міхайлавічам не сустракаліся. Ён толькі ў добрых адносінах быў са сваімі сёстрамі, якіх любіў і якія яго моцна любілі і шанавалі. А яшчэ Сяргей Міхайлавіч вельмі любіў Беларусь”, — расказала Аляксандра Пышко.”. /Чыгрын С.  Сяргей Новік-Пяюн любіл Беларусь. // Новы час. Мінск. 17 лютага 2013./
    Дорогой читатель!
    Сегодня в школьном улусе почти все знают о Б. Ручьеве, А. Алдан-Семенове, В. Шаламове, С. Новике-Пеюне, Н. Воронецком и других...
    Мария Поликарповна Боярова,
    Заслуженный учитель РФ,
    Почетный работник народного образования РФ”.
    /Мой край, воспетый музой страдания и любви. (По материалам литературно-краеведческого музея Томторской средней школы имени Н. М. Заблоцкого-Чысхана). Сост. М. П. Боярова. Якутск. 2006. С. 4; Мой край, воспетый музой страдания и любви. (По материалам литературно-краеведческого музея Томторской средней школы имени Н. М. Заблоцкого-Чысхана). Сост. М. П. Боярова. Якутск. 2009. С. 4./
                                          СЕРГЕЙ МИХАИЛОВИЧ НОВИК-ПЕЮН
    В газете «Северная заря» Оймяконского улуса были напечатаны материалы о С. М. Новике-Пеюне, авторе всеми любимой в Беларуси и всегда очень популярной песни «Звездчки». Песню эту пели заключенные в польских, советских, немецких лагерях на белорусском, русском, польском и украинском языках. Не зря литературоведы и филологи утверждают и сегодня, что имя С. Новика-Пеюна осталось бы в литературе даже тогда, если б кроме этой песни он ничего не написал.
    Судьба обошлась с ним сурово. А жизнь начиналась красиво.
    Уроженец деревни Леоновичи Слуцкого уезда Минской губернии (родился 14 августа 1906 г.), успешно окончив Несвижскую русскую гимназию, поступил учиться на белорусские учительские курсы в городе Вильно.
    Получив звание учителя, двадцатилетний Сергей Новик создает в родной деревне белорусский народный хор, где сам блестяще играет на скрипке.
    Видимо, патриотические чувства юноши были настолько сильны, что вскоре во всех соседних деревнях появились тайные белорусские театры и библиотеки. Польские власти в этих организаторских действиях увидели национализм, и вскоре молодой учитель был арестован.
    Осужденный на пять лет ссылки, он, зарабатывая себе на жизнь, занимается и литературным творчеством. Первые произведения - стихи и пьесы - были написаны для детей.
    Широкую известность молодому поэту принесла песня “Звездочки”.
    В 1931 году он возвращается в родные Леоновичи, но живет он там совсем немного. В 1939 году, когда отдельной книгой выходит его пьеса “Прадка пад крыжам”, вновь оказывается в тюрьме.
    Благодаря “Освободительному походу” Красной Армии в 1939 году выходит из тюрьмы. Сергей Новик работает инспектором отдела народного образования в городе Слоним, затем его назначают директором Слонимского краеведческого музея.
    С начала войны с Германией, раненый во время бомбежки, Сергей Новик вместе с археологом И. Стабровским вынесли экспонаты из музея и спрятали их в подвале, где они пролежали до конца войны.
    Сохранились в архивах письма Новика-Пеюна. Несколько из этих писем было напечатано в «Северной заре» благодаря Алесю Барковскому, постоянному корреспонденту газеты. В одном из писем близким Пеюн рассказывает о том, как немцы бесчинствовали в селе, мародерствовали, сжигали хаты и били людей. Его жена Людочка (так он ее называет) спасла 60 советских детей, которых поместили в детском доме. Сам Сергей Новик стал работать в подпольном антифашистском комитете. Переметнувшийся к фашистам некий Жултэк Вацлав донес на Новика. Арестованному вынесли приговор: расстрел, но спасла его болезнь. К больному тифом приходила жена, и через несколько дней была арестована и она.
    Людмилу фашисты расстреляли в ночь с 1 на 2 декабря в лагере, Сергея погнали в лес вместе с 600 другими заключенными и начали всех расстреливать. Партизанское соединение бригады маршала Рокоссовского с этой группы отбило 140 человек, в числе которых оказался и Новик.
    Государственная комиссия по расследованию злодейств в 9 могилах в 1945 году нашла 16 000 трупов, замученных фашистами.
    Но 14 декабря 1944 года Новик вновь оказывается в Слонимской тюрьме, на этот раз его арестовали органы НКВД. На Колыму его привезли как “пособника фашистских оккупантов”. Работал в прииске “Нелькан”, добывал золото, был лесорубом, шахтером, дробильщиком руды. Затем его перевели в известный всей Колыме прииск “Аляскитовый”. Только после смерти Сталина он получил возможность поселиться в поселке Усть-Нера.
    И к 1956 году стали появляться первые заметки и стихи Сергея Новик на страницах “Северной зари”.
    В Усть-Нере Сергей Михайлович работал регистратором в больнице.
    В 1958 году военным трибуналом Белорусского военного округа он был реабилитирован и вернулся на родину. В 1993 году в Минске вышла его книга “Песни из-за решеток”. Умер 26 августа 1994 года.
                                                           Пурга
                                              Загуляла, закружила
                                              С диким хохотом пурга,
                                              За ночь снегу навалила,
                                              Путь-дороги замела.
                                                  Ветер спрыгнул с гор-громадин,
                                                  Будто злобный командир,
                                                  Облаков тугих отряды
                                                  Бьет, гоняет вдоль и вширь.
                                              Бурей люто завывает
                                              Свистит, охает, поет,
                                              Снег охапками бросает
                                              Крыши ломит, крыши рвет.
                                                  А под утро утихает,
                                                  И малым щенком скулит...
                                                  И земля вся отдыхает -
                                                  В белой кофте крепко спит.
                                              Цветком дивным по тревоге
                                              Солнце светлое встает.
                                              Первый легонький морозец
                                              Лед на лужицах кует.
    /Мой край, воспетый музой страдания и любви. (По материалам литературно-краеведческого музея Томторской средней школы имени Н. М. Заблоцкого-Чысхана). Сост. М. П. Боярова. Якутск. 2006. С. 91-93; Мой край, воспетый музой страдания и любви. (По материалам литературно-краеведческого музея Томторской средней школы имени Н. М. Заблоцкого-Чысхана). Сост. М. П. Боярова. Якутск. 2009. С. 91-93./

                        20 НЕЧАКАНЫХ ФАКТАЎ ПРА СЯРГЕЯ НОВІКА-ПЯЮНА

                                                        27 жніўня 2016, 09:00

                                                                Васіль Дэ Эм


                                                            Сяргей Новік-Пяюн. 1939 год
    27 жніўня — 110 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Новіка-Пяюна. Паэт, кампазытар, перакладчык, мастак, выдавец, актор, чалавек, які за беларускасьць сядзеў у турмах пры ўсіх рэжымах.

                                                 Яго паэзія пачалася з карыкатуры

    «З маленства я прывык быць адзінокім. Гэта адзінота разьвіла ва мне назіральнасьць і летуценнасьць. І вось, падпарадкоўваючыся першым уражаньням, у маім розуме міжволі прамільгнула думка намаляваць карыкатуру на аднаго з выкладчыкаў... Намаляваўшы карыкатуру, я пачаў сёе-тое прыдумляць да яе. Калі я напісаў адну страфу, то міжволі заўважыў, што ў мяне атрымалася хоць няважная, але ўсё ж — рыфма... Разахвочаны, я стаў пісаць далей...»​ (Якавенка Н. «Мяне шчасьцем не парадавала доля» // Літаратура і мастацтва. 24 студзеня 1997.)
 
                            Янка Купала. Партрэт работы Рамана Семашкевіча. 1932 год

                                    Свой псэўданім займеў дзякуючы Янку Купалу

    У 1939 годзе Сяргей Новік-Пяюн сустракаўся з паэтам, калі той прыехаў у Вільню. Пры знаёмстве з Купалам прадставіўся: «Сяргей Новік». Паэт, праглядаючы яго надрукаваныя вершы, заўважыў: «А тут напісана „Сяргей Пяюн“. „Гэта мой псэўданім...“ „Вось яно што! (...) Даўно друкуесься?“ „З 1926 году“. „А, дык, значыць, цябе ведаюць як Пяюна! Тады іншая справа!.. Але найлепш пішы (...) праз злучок — Сяргей Новік-Пяюн“». (Сяргей Новік-Пяюн. Мая сустрэча зь Янкам Купалам // Першацвет. 1993. № 12.)
 
                                                   Вокладка часопіса «Маланка»

            Сьмяяўся з прагавітасьці папоў, але шкадаваў, калі тых крыўдзілі езуіты

    У часопісе «Маланка» (1926, № 3) зьмясьціў жарт «„Добры“ прыклад»:
    Прыхаджанін: Скажэце, бацюшка, як гэта маглі Вас з кансысторыі назначыць у наш прыход, не запытаўшыся ў нас, прыхаджанаў?​
    Бацюшка: «Глупые люди!» — а калі вы нанімаеце пастуха да сваіх сьвіньней, ці пытаецеся ў іх: здаволены яны сваім пастухом, ці не!?».
    У зацемцы «Езуіты працуюць» (газэта «Сын Беларуса», 13 ліпеня 1924) абураўся:
«...дзякуючы абядненьню і роспачы сярод вясковага праваслаўнага духавенства, манахі-езуіты (...) бэсьцяць у надта лоўкі спосаб правасл. сьвяшчэньнікаў, паказываюць на развал праваслаўнае царквы і выхваляюць на фоне гэтага рэлігію каталіцкую, як пануючую ў Польшчы... (...) ...ухітраюцца паставіць справу так, што гэтых загнаных сьвяшчэньнікаў польская ўлада высяляе нават з граніцаў ваяводзтва».
 
                                                               Францішак Аляхновіч

                   Быў у захапленьні ад мастацкага аздабленьня сваіх спэктакляў

    Як рэжысэр дэбютаваў у роднай вёсцы Лявонавічы пастаноўкай пʼесы Францішка Аляхновіча «Птушка шчасьця», дзе сыграў галоўную ролю селяніна Янкі. У лісьце «„Птушка шчасьця“ на вёсцы» («Сялянская ніва», 23 верасьня 1926) адзначаў:
    «...Надта добрае ўражэньне на гледзячых зрабілі маладыя вясковыя артысты-аматары (...) яны патрапілі хораша збудаваць сцэну, дастаць усё патрэбнае, каб здаволіць усім вымаганьням аўтаравым. (...) Надта ўжо добра выглядала дэкорацыя 2-га акту („Рай“). Трудна было сваім вачом даць веры, што гэта робіцца на вёсцы і ў звычайным будынку».
 
                                                         Вокладка часопіса «Заранка»,
               зь якім стала супрацоўнічаў Новік-Пяюн пад псэўданімам «Малады Дзядок»

                                      Ніколі ня правіў сваіх вершаваных твораў

«У маіх вершах і песьнях ёсьць адна асаблівасьць. Я іх аддаю ў друк у такім выглядзе, як былі некалі складзены. Можа, яны і патрабуюць праўкі, але я іх ня праўлю, бо яны для мяне помнікі, што ўзьніклі аднойчы адным вечарам, адным днём, калі прыходзіла да мяне натхненьне. Як склаліся верш і песьня, такімі і застаюцца...»
 
                                                    Ілюстрацыя да «Заранкі». 1931 г., № 1

                                                               рэагаваў на крытыку

    У якуцкіх газэтах знаходзім такія крытычныя выказваньні:
    «С. Новик сверх меры увлекается красивыми словами. Горы у него „брильянтовые“, чело „омраченное“, греза „золотая“, глаза „чудесные“, заря „прелестная“...» (Ю. Шамшурин // Молодой коммунист (Якутск). № 24. 24 февраля 1957);
    «Любви к Северу посвятил свое стихотворение С. Новик (п. Усть-Нера). Он восклицает: „Родной наш Север, ты не хуже Юга!“ Это звучит неплохо. Но в стихах нет запоминающихся образов, изобразительные средства языка бедны...» (А. Тарасов // Социалистическая Якутия (Якутск). № 211. 6 сентября 1957.)
    Паэт на гэта адказваў вершам:
    «В своем письме меня ты упрекаешь,
    Что южной краской Север описал,
    И понял сразу я: ведь Севера не знаешь,
    Ты в кабинете собственном застрял...»
    (Северная заря (Усть-Нера). № 71. 4 сентября 1957.)
 
                     Ілюстрацыя аўтара да пʼесы «Ёлка Дзеда Мароза». Заранка. 1927 г.№ 8-9

                                                     Яго раздражнялі хлопчыкі-ліхачы

     «...по улице поселка с заложенными за спину руками лихо мчался на велосипеде ученик 7 класса (...). Когда взрослые делали ему замечания, он сердито отмахивался и дерзил. А на следующее утро отец привез [его] в поликлинику с тяжелым ранением правого коленного сустава и высокой температурой. (...) По улицам (...) по-прежнему во всех направлениях снуют велосипедисты (...), мчатся наперегонки, нарушая правила уличного движения, рискуют попасть под автомашины. С такой беспорядочной ездой на велосипедах надо покончить». (Северная заря (Усть-Нера). № 39. 16 мая 1957.)
 
           Пʼеса С. Новіка-Пяюна (Маладога Дзядка) «Ёлка Дзеда Мароза» (малюнкі аўтара).
                                                     Заранка. 1927 г. № 8–9

                                                 Меў дар лекаваньня словам

    «Сяргей Міхайлавіч меў (...) дар — лекаваньня словам. Ён ведаў безьліч замоваў. Літаратар Уладзімер Пецюкевіч, былы сябра дзіцячага клюбу, успамінаў, як спадар Сяргей дапамог яму паправіць зьвернутае плячо. А прамаўляў ён словы такія: «Ішоў Хрыстос праз залаты масток па храсточках. Храсточкі ўвагнуліся, хвароба ўлякнулася». І сапраўды, плячо хутка стала на месца. (Калістра З. «Зорачкі ІІ». (Імпрэза да 90-годьдзя Сяргея Новіка-Пяюна) // Голас Радзімы. 12 верасьня 1996.)

                           Раіў маладым літаратарам не пісаць палітычных твораў

    «Ён, дарэчы, заўсёды мне нагадваў, што трэба пісаць пра сваё жыцьцё, жыцьцё свайго народу, апісваць прыроду, а ня лезьці ў палітыку. Ды ніколі не ўспамінаць пра тых «правадыроў» — Сталіна і Гітлера. (Дземідовіч Н. Сяргей Новік-Пяюн — «Малады Дзядок» // Veritas. № 1 (3). Менск. 2005.)
 
                                                        Сяргей Новік-Пяюн. 1929 год

                            Не любіў, калі казалі «Дзень добры!», «раніцой» і «мажліва»

    У лісьце ад 20 лістапада 1988 г. пісаў:
    «Я некалькі разоў званіў у рэдакцыю тыднёвіка „Беларускае тэлебачаньне і радыё“, каб зьвярталіся да чытачоў па-беларуску „добры дзень“, а не па-польску „дзень добры“! Па-беларуску сьпярша стаіць прыметнік, а пасьля імя, а па-польску наадварот: сьпярша — імя, а пасьля — прыметнік. А рэдакцыя, хоць абяцала выправіць памылку, працягвае далей яе друкаваць. Яшчэ пішуць „раніцой», хаця па-беларуску трэба „раніцай». Ужываюць польскае слова „мажліва“ замест беларускага „магчыма“, „па крайняй меры“ замест беларускага слова „прынамсі“. (Чыгрын С. Паэт, які заўсёды жыў песьняй // Ніва (Беласток). 27 жніўня 2006.)

    Падтрымліваў Мікіту Хрушчова ў барацьбе супраць абстракцыянізму і фармалізму

    «Зь вялікім хваляваньнем і ўдзячнасьцю я ўспрыняў прамову Мікіты Сяргеевіча Хрушчова, зь якою ён выступіў на сустрэчы зь дзеячамі літаратуры і мастацтва. Абстракцыянізм і фармалізм чужыя і варожыя нашаму (...) народу (...), і ён бязьлітасна адмятае безыдэйнасьць і безгустоўшчыну. Наш народ любіць і цэніць усё прыгожае. Ён любіць добрыя кнігі, карціны, музыку. Ён за літаратуру і мастацтва вялікай праўды, высокай ідэйнасьці і мастацкай сілы». (Чырвоная змена. 19 сакавіка 1963.)
 
                                            Удзельнікі спэктакля «Ёлка Дзеда Мароза»:
                Віктар Жыбуль, Джэці, Мюр Фарыдовіч, Максім Іўкін (архіў Віктара Жыбуля)

                                                        Не любіў, калі яго перабівалі

    Па ўспамінах Валярыны Куставай, калі малыя дзеці, не даслухаўшы паэта, пачыналі задаваць пытаньні, ён заўсёды зь пераканаўчай мяккасьцю казаў: «...трэба даслухаць, калі гавораць!Тады ты будзеш мець адказ на сваё пытаньне!». Журналістаў прасіў не задаваць яму пытаньняў зьнянацку, рэзкім тонам, не перабіваць, бо пачынае нэрвавацца, блытацца, узьнікаюць асацыяцыі, што ён на допыце ў сьледчага.

                  Каб ня граў на музычных інструмэнтах, яму перабілі пальцы

    «Я скрыпач і мандалініст, але цяпер не магу граць, бо мне папсавалі ў лягеры сьмерці пальцы. Таму ствараю толькі ў памяці і запісваю на магнітафон...» (Давыдоўскі Ул. Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пяюна // Абажур. № 7–8. 2006).
    «Тут моцна бʼюць па галаве, нават рукі адбілі, каб на скрыпцы не іграў. (...) Страшэнныя катаваньні, калі, здавалася, ламаюць ня толькі рукі і ногі, а саму душу скручваюць вяроўкай, дабіваючыся прызнаньняў» (Марціновіч А. «Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне...» / Марціновіч А. Сувязь. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Менск. 1994).
    Валярына Кустава прыгадвала: «...пры мне ён браў скрыпку, рабіў пару акордаў, але граць ня мог — пальцы ня слухаліся. Калі ён даведаўся, што я граю на скрыпцы, то вельмі ўсьцешыўся і прасіў, каб я для яго сыграла».
 
                              Вокладка апошняй прыжыцьцёвай кнігі Сяргея Новіка-Пяюна
                         «Песьні з-за кратаў» з дарчым подпісам Леаніду Дранько-Майсюку

                                             У яго за адну ноч пасівелі і выпалі валасы

    «...27 лістапада 1943 года (...) Яго і сяброў (...) расстрэльвалі (...) ня раз, ня два, ня тры... Ажно сем разоў вадзілі (...) стралялі, зноў вялі ў турму і зноў на расстрэл. Не маглі паверыць вязьні, што засталіся жыць. (...) раніцай Сяргей Міхайлавіч хацеў было па звычцы прыгладзіць непаслухмяныя галасы і ў зьдзіўленьні затрымаў руку, адчуўшы, што яны... выпадаюць пасмамі... У руцэ засталася ледзь ня ўся прычоска... (Марціновіч А. «Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне...» / Марціновіч А. Сувязь. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Менск. 1994.)

                                       Зь лягерных кайданоў зрабіў сабе пярсьцёнкі

    «Гэта ж я вам меўся паказаць свае сувэніры, ледзь не забыўся», — і пачаў зь вялікай каробкі даставаць меншыя і паказваць, што ў іх было. (...) бачу (...) крыж жаўтавата-крэмавага колеру і масіўны персьцень ці то са сталі, ці зь іншага якога мэталу. На іх — выдрапаны даты, месца і прозьвішча: „1945–1958. Калыма. Сяргей Новік-Пяюн“. Узьнімаю дапытлівы позірк на Сяргея Міхайлавіча і чую ў адказ: „Гэты крыж з косьці маманта. Знайшлі ў рудніку, дзе дабывалі малібдэн. А на пярсьцёнкі пайшлі кайданы, якія цішком схавалі ад вартаўнікоў“». (Мацкевіч В. Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пяюна. / Голас Радзімы. 21 мая 1992.)
 
                                    Рукапіс успамінаў Сяргея Новіка-Пяюна пра Зоську Верас

                                        Цешча не магла дараваць яму сьмерць сваёй дачкі

    Васіль Жуковіч адзначаў: «Толькі пасьля сьмерці Сяргея Міхайлавіча я даведаўся, што „чужымі“ вырасьлі дзьве ягоныя дачкі; адна, старэйшая, жыве ў Польшчы, другая — у Санкт-Пецярбургу. Расьлі яны з бабуляй, якая ва ўсіх бедах сямʼі вінаваціла якраз яго: маўляў, дзеля палітыкі ахвяраваў усім...» (Жуковіч В. Пакутнік з ХХ стагодзьдзя. // Літаратура і мастацтва. 15 верасьня 2006).
    Дачка Зоя пісала: «Как бы ты чувствовал себя, если бы тебе утверждали, что самый любимый человек, как папа, убил любимого человека, как мама? Скажи? Какими средствами я [могу] отстаивать Вашу честь (...) и мою любовь к Вам, папа... я не попала под влияние бабушки...».
    Новік-Пяюн тлумачыў сваёй дачцэ і цешчы, Леакадзіі Гарусавай: «25 лістапада 1943 года мяне арыштавалі (...) Я быў асуджаны на расстрэл. (...) Людка ня вытрымала і прабіралася ў шпіталь зь дзеткамі, ратавала, лячыла мяне. (...) шпікі няўсыпна сачылі за ёю. Людка (...) пайшла да Жултэк [Вацлаў Жултэк, сьледчы СД. — В. Дэ Эм] прасіць, каб дапамог мяне вызваліць. А як жа ён будзе вызваляць, калі ён сам пасадзіў са сваімі калегамі? „Няхай гіне!“ — сказаў Жултэк. Людка яму тады: „Ну, добра! Сёньня мы сядзім, а заўтра вы будзеце сядзець!“ (...) Жултэк схваціў Людку і пасадзіў у вязьніцу. 9 чэрвеня 1944 г. я сустрэўся зь Людкай на вастрожным падворку, адкуль нас павезьлі за Баранавічы ў Колдычэва — лягер сьмерці. Там камэндантам быў немец (...) а рэшта ахоўнікаў — даўнейшыя ахвіцэры і падахвіцэры б. польскае арміі Мацкевіч, Юзэф Фрончак і іншыя. (...) Вось гэтыя паны расстралялі Людку ў ноч з 1 на 2 ліпеня 1944 г. проста ў лягеры».
 
                                                 Зоська Верас (фота Сяргея Панізьніка)

                          Крыўдзіўся на дачку, што тая лічыць польскую мову роднай

    З ліста дачкі Зоі (1 IV. 55 г.): «Папочка, ты не обижайся, что меня зовут „Зося“, а не „Зоя“, я в душе называю себя именем счастья и мудрости „Зоей“, но ведь наверно не хочешь этого, чтобы твоя дочь имела в школе неприятности. Так ты не обижайся дорогой. (...) я написала его [верш. — В. Дэ Эм] в польском языке. Ты не обижайся. Всякий язык нужно уважать, каждый язык имеет свою прелесть. (...) Ты дорогой мой папочка должен уважать и ценить этот язык, польский язык, если ты только горячо любил нашу любимую и дорогую мамочку. Я его тоже люблю так как свой родимый, потому, что этим языком говорила мама. А я маму очень люблю. Не думай, что это чужие мысли, это мысли моего сердца».

                                           Цешча хадайнічала перад савецкай уладай,

              каб Новіка-Пяюна вызвалілі зь лягераў і адправілі да дзяцей у Польшчу

    «...29 ІХ 1954. Председателю Совета Министров Советского Союза Георгию Максимилиановичу Маленкову. (...) Простите меня Родной, что (...) осмеливаюсь к вам обратиться (...).Дорогой Товарищ! Я бедная старая женщина не могу понять, как это могло случиться что-бы тот, который столько выстрадал от гитлеровцев и освобожденный Спасительницей Красной Армией, попал в Сибирь, где уже 9 лет пребывает! Умоляю Вас Милостивый Отец взгляните в эту трагедию! Велите расследовать это судопроизводство! Освободите моего несчастного зятя. Пусть он вернется к своим деткам и своим родным...».
    У адказ Новік-Пяюн напісаў заяву: «Спецкоменданту тов. Карпову п. Нера. (...) Заявление. На вопрос, предложенный мне Вами, заявляю: В Польшу ехать я не собирался и не собираюсь. С. Новик. (подпіс) Нера, 27 — І — 1955 г.»

                    Пакутаваў ад адзіноты і ў прыступе адчаю зьнішчыў свой раман

    «Не ходят ко мне и соседи. (...) Некому помочь. Разболелся совсем — стенокардия, приступ за приступом. В один из недавних дней четыре раза терял сознание. Сегодня два приступа было. А тут еще четыре месяца подряд какие-то бандиты ломились в дверь по ночам. Звал на помощь, но хоть бы кто откликнулся! Правда, сейчас спокоен — поставил квартиру под охрану. Но в такой обстановке и жить как-то не очень хочется: всем стал чужим. На день рождения, 27 августа, поздравить пришли в основном совершенно незнакомые люди, студенты. Несколько лет назад в приступе отчаяния уничтожил рукопись романа „Подлость“, который писал восемь лет. А сколько рукописей ждут своего часа! Надо и их предать огню — никому, похоже, мои писания не нужны...» (Брыль В. «Чужой» среди своих // Советская Белоруссия. 23 декабря 1993.)
 
                             Новік-Пяюн С. Песьні з-за кратаў (архіў Л. Дранько-Майсюка)
                                    Яму прысьніўся прарочы сон пра сваё пахаваньне
    Вольга Бабкова ўзгадвае, што незадоўга да сьмерці Сяргей Новік-Пяюн расказаў ёй, што яму прысьнілася ягонае пахаваньне. «Калі ж мы хавалі яго ў Лявонавічах, усё было дакладна так, як у тым сьне: сонечны дзень, на небе ні хмаркі, ад машыны, якая везла труну, выбіваўся вялікі белы пыл, што нічога навокал ня бачна». Спадарыня Вольга згадвае таксама, што Новік-Пяюн не хацеў аніякай пахавальнай музыкі: «Гучалі „Зорачкі“ і „Метель“ Грыгорыя Сьвірыдава. Гэта былі самыя ўрачыстыя і сьветлыя паховіны, якія я ведаю».
                                                                              * * *
                                                                 Выкарыстаная літаратура:
    Беларускія пісьменьнікі. Том 4. Менск, 1994.
    Брыль В. «Чужой» среди своих // Советская Белоруссия. Минск. 23 декабря 1993.
    Верас Зоська. Я помню ўсё: Успаміны, лісты. Гарадзенская бібліятэка, 2013.
    Давыдоўскі Ул. Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пяюна // Абажур. № 7-8. Менск. 2006.
    Дземідовіч Н. Сяргей Новік-Пяюн — «Малады Дзядок» // Veritas. № 1. (3). Менск. 2005.
    Жуковіч В Пакутнік з ХХ стагодзьдзя // Літаратура і мастацтва. 15 верасьня 2006.
    Марціновіч А. «Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне..» / Марціновіч А. Сувязь. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Менск. 1994.
    Калістра З. «Зорачкі ІІ». (Імпрэза да 90-годзьдзя Сяргея Новіка-Пяюна) // Голас Радзімы. 12 верасня 1996.
    Мацкевіч В. Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пяюна // Голас Радзімы. 21 мая 1992.
    Новік-Пяюн. С. Мая сустрэча з Янкам Купалам // Першацьвет. № 12. 1993.
    Новік-Пяюн С. Песьні з-за кратаў. Менск. 1993.
    Северная заря (Усть-Нера). № 39. 16 мая 1957.
    Северная заря (Усть-Нера). № 71. 4 сентября 1957.
    Сын Беларуса. 13 ліпеня 1924. http://elibrary.mab.lt/handle/1/25/recent-submissions?offset=120
    Сялянская ніва. 23 верасьня 1926. http://elibrary.mab.lt/handle/1/25/recent-submissions?offset=120
    Тарасов А. // Социалистическая Якутия. Якутск. № 211. 6 сентября 1957.
    Чыгрын С. Паэт, які заўсёды жыў песьняй // Ніва (Беласток). 27 жніўня 2006.
    Чырвоная змена. 19 сакавіка 1963.
    Шамшурин Ю. // Молодой коммунист (Якутск). № 24. 24 февраля 1957.
    Якавенка Н. «Мяне шчасьцем не парадавала доля» (Артыкул падрыхтаваны на аснове архіўных матэрыялаў Сяргея Новіка-Пяюна, перададзеных Дзяржаўнаму музэю гісторыі беларускай літаратуры спадкаемцай Вольгай Міхайлаўнай Сугойдзь-Зубовіч) // Літаратура і мастацтва. 24 студзеня 1997.
    http://acarajjj-kut.blogspot.com.by/2014/04/i-2013.html
 

                                                                     Васіль Дэ Эм

    Васіль Дэ Эм (Васіль Дранько-Майсюк) — драматург, актор, дзіцячы пэдагог, мастак. Нарадзіўся ў мястэчку Давыд-Гарадок. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (рэжысура драмы).

                                                         Усе камэнтары (3)

    В.А.
    27.08.2016 14:21
    Лёс Сяргея Новіка-Пеюна -- лёс Беларусі. Адзінота, самота, калючы дрот, попел спаленага рукапісу... Дзякуй аўтару за звесткі, якія хвалююць.
    Міха
    27.08.2016 22:43
    Вельмі цікава, дзякуй! Ведаў Сяргея Міхайлавіча, гасцяваў неяк.
    Алена
    30.08.2016 14:13
    Ен жыу,здаецца недзе у раене вулiц Волаха i К.Лiбанкета. Мацi прыносiла яму пенсiю, а аднойчы i мяне узяла з сабой. Помню, што уся невялiчая кватэрка была запоунена кнiгамi, газэтамi,часопiсамi... Новiк-Пяюн аб нечым мяне запытау, а потым падаравау паштоуку з аутографам. Паштоука на жаль ня захавалася. Гэта было вельмi дауно...
    /20 нечаканых фактаў, 13 люты 2017 | Радыё Свабода svaboda.org›z/17541/