poniedziałek, 2 marca 2015

ЎЎЎ Індзігіра Муксун. Зыранская бібліятэкарка Сьвятлана Аўрамчык. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    Сьвятлана Мікалаеўна Аўрамчык – нарадзілася ў сям’і беларускага пісьменьніка Міколы Аўрамчыка.
    Пасьля заканчэньню інстытуту ў 1969-1972 гг. працавала бібліятэкаркай у райцэнтры Зыранка Верхнекалымскага раёну Якуцкай АССР.
    Жыве ў Менску, сталіцы Рэспублікі Беларусь.


    Мікола Якаўлевіч Аўрамчык – нар. 14 студзеня 1920 г. у в. Плёсы Магілёўскага вуезду Гомельскай губэрні РСФСР, у сялянскай сям’і.
    Вучыўся ў школах вёсак Плёсах і Цялушы. У 1938 г. паступіў на філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту, адначасова працаваў у рэдакцыі газэты “Піянер Беларусі”. У часе вайны СССР з Нямеччынай ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Пры акружэньні ў чэрвені 1942 г. быў узяты ў палон гішпанцамі, пасьля немцамі, быў вывезены ў Рур на каменнавугальныя шахты. У красавіку 1945 г. быў вызвалены ангельцамі. Пасьля вайны год працаваў на аднаўленьні Данбасу. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1949 г. Працаваў у рэдакцыях газэт “Чырвоная змена”, “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Полымя”, у 1953-1980 гг. — рэдактар аддзелу паэзіі часопіса “Маладосць”. Сябра СП СССР ад 1947 г.. Апошім часам жыве ў вёсцы Ступяні Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласьці РБ, друкуецца ў часопісе “Дзеяслоў”.
    Узнагароджаны ордэнамі “Знак Пашаны”, Айчыннай вайны II ступені і мэдалямі. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў». Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).




    Літаратура:
    Далідовіч Г.  ...І Мікола Аўрамчык. // Маладосьць. № 1. Мінск. 2000. С. 191-199.
    Лабадзенка Г. Паэт Мікола Аўрамчык у 79 гадоў ажаніўся са сваім першым каханьнем. // Звязда. Мінск. 6 сакавіка 2010. С. 1-2.
    Індзігіра Муксун,
    Койданава
 
 
 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz