Надзея Лушчык
СТАНЦЫЯ МАЙГО ЮНАЦТВА
Не змагу, пэўна, з ёю расстацца я,
Хоць страляе марозам зіма:
Залацінка — мая гэта станцыя,
Я яе будавала сама.
І тайга застанецца ў памяці,
І прамёрзлыя сопкі наскрозь:
Залацінка — не проста станцыя,
Залацінка — мая маладосьць.
Працавалі аддана, старанна.
Час прысьпешваў: хутчэй і шпарчэй!
Песьняй звонкай будзілі заранак,
Адклікаўся нам песьняй ручэй.
Гартавалася нашая дружба,
Нібы ў полымі сталь, на гады.
Памагала яна нам адужаць
Сьпёку летнюю і халады.
Захаваю навек я у памяці
Вашых сэрцаў, сябры, прыгажосьць.
Залацінка — не проста станцыя,
Залацінка — мая маладосьць.
* * *
Пішу пісьмо сягоньня маме,
А за акном бялюткі сьнег.
У нас ужо зіма на БАМе
Са старту узяла разьбег.
Навокал стала бела-бела.
Цяпла ўжо не чакай — няма.
Зьнянацку ўпэўнена і сьмела
Прыйшла якуцкая зіма.
* * *
За акном прывычна твіст танцуюць
Сосны, што пастроіліся ў рад,
Разганяюць цішыню начную
Пад шалёны з ветрам сьнегапад.
Завіруха сьнег закружыць зьмейкай,
Сосны загамоняць мае зноў
І, ад твіста перайшоўшы к шэйку,
Ціхенька пастукаюць ў акно.
І пад танец іх прыемна марыць,
Станаўлюся я сама сабой.
Што завея мне і злыя хмары,
Калі сосны кружацца са мной!
Сосны мне свае раскажуць казкі,
Запытаюць ціхенька яны:
“Як жывеш, скажы нам, калі ласка,
І якія бачыш казкі-сны?”
І калі я ноччу прачынаюся,
Не заснуць больш: так не першы раз.
У акно гляджу і ўсьміхаюся:
Сосны пад акном танцуюць вальс.
Пераклад з рускай мовы.
/Работніца і Сялянка. № 9. Мінск. 1978. С. 1./
*
ДЭСАНТ
Надзея Лушчык і сама добра ўсьведамляла, што пабудова пасёлка — гэта пляцдарм для наступленьня на тайгу, трывалы тыл, які забясьпечыць перамогу. Але будаваць без праекта? Гэтага яна ніколі не рабіла. Там, у Слаўгарадзкім міжкалгасбудзе, дзе два гады працавала майстрам пасьля заканчэньня Брэсцкага інжынэрна-будаўнічага інстытута, патрабавалі, каб ніякіх адхіленьняў ад праекта не было. А калі хто-небудзь такое дапускаў, яго сурова ўшчувалі.
— Праект для будаўніка — закон,— заўсёды падкрэсьліваў старшыня міжкалгасбуда.
І яна старалася не адступацца ад чарцяжоў і разьлікаў праектантаў. А калі спасьцігла гэты непарушны закон, калі адчула ў сабе сілу і ўпэўненасьць — захацела праверыць свае здольнасьці на вялікай будоўлі. Так нарадзілася думка паехаць на БАМ. Тут якраз і першы беларускі камсамольска-маладзёжны атрад пачаў фарміравацца. Надзея Лушчык зьвярнулася са сваёй просьбай у Слаўгарадзкі райкам камсамола, дзе яе просьбу задаволілі, бо ведалі, што яна добры спэцыяліст.
Ведалі гэта і ў міжкалгасбудзе, таму адразу заўпарціліся.
— Мы цябе вучылі, зрабілі з цябе спэцыяліста, а ты вунь якая няўдзячная... Хіба не ведаеш, як у нас цяжка з кадрамі?
— Ведаю. Але ж я не на лягчэйшы ўчастак работы прашуся, — адказала на гэта Надзея.
У справу ўмяшаліся райкам і абком камсамола, і Надзю, нарэшце, адпусьцілі.
— Жадаем, каб ты і там будавала так, як у нас, — праводзячы яе, гаварылі пасаромленыя міжкалгасбудаўцы.
Але «там», ці, дакладней, тут, у Залацінцы, так, як у Слаўгарадзе, не выходзіла. Ні чарцяжоў, ні разьлікаў не было. Былі шчыты, і з іх трэба ставіць дамы і памяшканьні гаспадарчага прызначэньня. Майстар Надзея Лушчык, пад началам якой былі дзьве будаўнічыя брыгады, спачатку разгубілася.
— Няўжо ўсё жыцьцё свае думаеш па праекту будаваць? — запытаўся тагачасны галоўны інжынэр будаўніча-мантажнага поезда нумар 578 Георгій Міхайлавіч Ільяш. — Нам не праекты, а перш за ўсё жыльлё патрэбна.
Яна сэрцам і сама разумела гэта, таму не пярэчыла, будавала. Будавала прадуктовы і прамтаварны магазыны, пякарню, жыльлё. Будавала тое, што загадвалі і што было неабходна ў першую чаргу. Але хацелася нечага незвычайнага, магчыма, нават рамантычнага. І таму праз тры месяцы яна папрасілася накіраваць яе ў групу геадэзістаў Валянціны Макеевай.
Цяпер, здаецца, збылася мара: яна першапраходца ў тайзе, па вызначанай ёю прасецы праляжа чыгунка, пабягуць цягнікі, абуджаючы грукатам колаў замшэлае навакольле. Але ж з Залацінкі, якая ператварылася ў матэрыяльна-тэхнічную базу іхняга поезда, пачалі адпраўляцца і высаджвацца па будучай трасе чыгункі першыя дэсантныя атрады. Спачатку высадзіўся дэсант на БАМе, затым Янкане, у Тындзе, Лапрах і, нарэшце, на Беркакіце, асядлаўшы будучую трасу Малога БАМа.
Надзею Лушчык пацягнула туды, як магнітам, бо менавіта там былі самыя цяжкія і самыя рашаючыя ўчасткі будаўніцтва. Але цяпер яна была абрана членам камсамольскага камітэта поезда, і вырашаць, на якім участку ёй працаваць, мог толькі камітэт.
Выслухаўшы яе просьбу, тагачасны камісар атрада Мікалай Бондараў шматзначна паабяцаў:
— Якраз для дэсанта і падыходзіш. Вырашым. Неўзабаве пытаньне вырашалася на камітэце. Слухала Надзея, што гаварыў камісар, і вушам сваім не верыла: ён прапанаваў накіраваць яе на работу ў камітэт камсамола, а больш дакладна — назначыць вызваленым намесьнікам камісара.
— Але ж я не аб тым прасіла ў сваёй заяве!
— Ты прасілася ў адзін з дэсантаў, — адказаў Бондараў, — а так па ўсёй трасе будзеш езьдзіць.
Было гэта ў верасьні. Настала раньняя якуцкая зіма. Выпаў сьнег. Ударылі першыя маразы, асабліва адчувальныя пасьля кароткага гарачага лета. А яна, беларуская дзяўчына, павінна адправіцца ў свой першы асабісты дэсант ажно ў Янкан, за 230 кілямэтраў ад Залацінкі. Аўтобусы туды не ходзяць. Дабрацца можна толькі на спадарожнай машыне. Выйшла на Амурска-Якуцкую магістраль, пачала чакаць. Праносіліся грузавікі, але месцаў у кабінах не было. Са Станавога хрыбта павяваў слабы ветрык, але і яго было дастаткова, каб абпаліць твар сіверным марозам. Хаця б не абмарозіцца! У брыгадзе сочаць адзін за адным, каб такога не здарылася, а тут яна адна, сачыць няма каму, патрэбен самакантроль...
Нарэшце, заскрыпелі тармазы, і шафёр, адчыніўшы дзьверцы, весела запрасіў:
— Садзіся, дзяўчынка, эх, пракачу!
Толькі не разгонісься на ямах, занесеных сьнегам. Радавала, што машына, хоць і павольна, але рухалася наперад, дзе Надзю чакалі ажно тры будаўнічыя брыгады з іхняга поезда — Івана Аляхновіча, Пятра Шапавалава і Уладзіміра Керна. Там неабходна правесьці камсамольскі сход, падвесьці вынікі спаборніцтва, сабраць членскія ўзносы, выпусьціць баявыя лісткі... Шмат спраў у намесьніка камісара па палітычнай частцы. Яна спачатку і не ўяўляла, якая ў яе будзе карпатлівая і неабходная работа ва ўмовах, калі ўчасткі параскіданы на вялікай адлегласьці адзін ад аднаго, калі людзям неабходны і жывое слова, і весткі ад сяброў, што высадзіліся з іншым дэсантам, і, нарэшце, арганізацыя адпачынку. Гэты клопат ляжаў на яе плячах, за ўсё яна адказвала перад камітэтам камсамола і перад сваім сумленьнем.
Яе рэдка можна было сустрэць у Залацінцы. Вось і на гэты раз, прабыўшы на Янкане некалькі дзён, яна адтуль накіравалася ў брыгаду Паўла Глухатарэнкі, якая на разьезьдзе Лапры вяла мантаж водапрапускных труб пад чыгуначным насыпам. А адтуль — у Тынду, Беркакіт, дзе чакалі неадкладныя камсамольскія справы. Магчыма, у час гэтых паездак і нарадзілася ў Надзеі Лушчык жаданьне расказаць пра ўсё ўбачанае людзям, апець у вершах гераічную працу сваіх аднагодак. А гераізм, адданасьць справе, дзеля якой яны прыехалі сюды, яна бачыла на кожным кроку. І самі сабой нараджаліся словы, якія выліваліся ў вершы, няхай пакуль, магчыма, і не зусім дасканалыя, але шчырыя і праўдзівыя, напісаныя па гарачых сьлядах падзей.
I так дзень за днём, месяц за месяцам дзеля блізкай і дарагой справы. А потым зноў, як і раней, пацягнула на вытворчасьць, каб сваімі рукамі тварыць, рабіць гэтую справу. Яе не адпускаюць, але яна настойліва дабіваецца свайго, і, нарэшце, у верасьні 1976 года Надзея Лушчык, спэцыяліст з вышэйшай адукацыяй, пераходзіць працаваць мулярам у брыгаду Тамары Жураўлёвай. Свой учынак тлумачыць проста і натуральна:
— Брыгада адставала, вось і захацелася вывесьці яе з прарыву.
А цяпер новая пасада — нарміроўшчык. Новыя клопаты: правільная арганізацыя працы на ўчастках, кантроль за якасьцю і ўлік выкананых работ, складаньне нарадаў і вызначэньне расцэнак, каб рабочыя атрымалі тое, што зарабілі. Словам, зноў работа з людзьмі, як і ў той незабыўны час, калі паўсюдна па трасе высаджваліся дэсанты, на базе якіх ствараліся будаўніча-мантажныя паязды. Яны зараз і будуюць на Малым БАМе пастаянныя станцыі.
Дзённы клопат не дае спакою нават у час адпачынку. Ды і дзе тут засьнеш, калі за акном танцуюць свой адвечны танец сосны. Што ж, няхай танцуюць, няхай радуюць сэрца паэта...
У. Правасуд
/Работніца і Сялянка. № 9. Мінск. 1978. С. 2./
ЭТА СТАНЦИЯ — ЮНОСТЬ МОЯ
...Укрывалась земля
Лепестками, как инеем,
Над рекою березки
Вели хоровод.
И летела весна
С первым громом
и ливнями..,
С цветом вишен
У каждых ворот.
Именно так, как напасала Надежда Лущик, «с цветом вишен у каждых ворот», приходили к ней шестнадцать первых весен. Привычно и размеренно встречала их девчонка из маленькой белорусской деревеньки Грвозница, что в Брестской области. Летой помогала взрослым в поле, зимой спешила по тропинке среди сугробов в школу. И мечтала, мечтала о своих будущих голубых городах.
Затем был первый шаг к мечте: шумные аудитории Брестского строительного института, студенческая практика на ударных стройках. И... совсем неромантичное распределение — мастер-строитель «Межколхозстроя» города Славгорода. Слона планы: Усть-Илим или КамАЗ? И, случайно услышанная, и вдруг все определившая песня «Самоцветов» о БАМе — «Где-то багульник на сопках цветет».
Нелегко было получить одну на двух бамовских путевок выделенных на Славгородский райком комсомола. Но все же Надя добилась этого права. Затем был Минск, встреча в ЦК ЛКСМ Белоруссии, присвоение первому отряду имени известного белорусского подпольщика Н. Ф. Кедышко. Особенно запала в душу встреча с матерью Героя, которая. едва сдерживая слезы, рассказала о работе и гибели сына, а потом тепло пожелала ребятам трудовых успехов в далеком северном крае.
Как отличалась весна 1975 года от тех, белорусских! Они приехали на место строительства будущей Золотинки 3 апреля. Яркое весеннее солнце, теплая земля рыжих прогалин и необычно голубое небо сразу настроили всех 116 новоселов на оптимистический лад. Но ночью Южная Якутия преподнесла сюрприз: разыгралась пурга. Свой первый рабочий день на Малом БАМе мастер строительно-монтажного поезда № 578 Лущик начала с поисков заметенных снегом колышков-реперов на площадке для будущей столовой. Долгих восемь часов, пряча лица от колючего снега, бродили они по сугробам с прорабом А. П. Малинниковым... Но главные трудности и неприятности были впереди.
И они скоро обозначились. Подвезли панели для сборных домов, которые никому из мастеров строить не приходилось. И, как порей бывает в таких случаях, задержали документацию, описание последовательности операций.
До всего приходилось доходить самим. Первые дома собирали по два месяца вместо положенных двух недель. Не привезли рейки для заделки швов между листами сухой штукатурки, и было получено распоряжение обшивать стены без них. Как и следовало ожидать, приемная комиссия сделала серьезное замечание. Главный инженер, торопясь быстрее «принять меры», предложил Лущик «по собственному желанию, перейти в геодезисты.
— Фамилию его называть не надо, — попросила в разговоре Надя, — он потом сам предлагал вернуться на прежнее место. А свое действие определил просто: надо было кого-то наказать, а я была единственной девчонкой среди мастеров участков.
Незаслуженная обида, конечно. забылась не скоро. Но наступило лето, увлекла новая работа. Да и это было по-настоящему интересно — делать геодезическую разбивку проспекта Н. Кедышко, первых улиц — Белорусской и Якутской, определять на залесенных сопках площадки под клуб, школу, магазины.
А вечером в тесном вагончике Надя читала свои стихи, которые еще до приезда печатала в белорусских газетах. Ольга Журавская, Соня Крюковская, Люда Ваканова и другие девчата внимательно слушали, хвалили. Потом появились и первые строчки о БАМе.
В них, конечно. чувствовалось несовершенство, но покоряли откровенность, определенность жизненной позиции.
«Золотника — не просто станция, эта станция — юность моя», — писала Надя И это, действительно, было так. Золотника стала юностью Надежды Лущик. Здесь она сформировалась, росла как специалист вместе со своим поселком. Здесь комсомольцы, поверив в нее, избрали в состав комитета ВЛКСМ. Здесь, отвечая на многочисленные письма, адресованные на комитет комсомола СМП-578 незнакомыми людьми, она почувствовала интерес и гордость, которые проявляют во всей стране к стройке века и ее людям. А значит, и к ней, Надежде Лущик.
Поетому, наверное, она и напечатала свои стихи в галете «Байкало-Амурская магистраль». Их заметили. А через год некоторые из них вошли в поэтические сборники. Затем Надя стала участницей семинара молодых литераторов Малого БАМа, членом литобъединения «Золотое звено».
Сегодня она работает инженером-нормировщиком на строительстве каменного варианта Золотники. И, конечно, главным своим делом считает не стихи, а тот повседневный труд. Две недели «конторской» работы Лущик чередуются с полумесячными наблюдениями и замерами на стройке.
— Обычно к нормировщикам относятся не очень приветливо, — делится она, — но у нас ребята хорошо понимают назначение человека с секундомером, видят в нем своего помощника. А когда я нахожу какие-то слабые звенья в их работе, часто бывают благодарны. Да и наша четырехлетняя дружба, звание основателей станций, не позволяют опускаться до каких-то личностных выгод в ущерб главкому делу...
Поздно вечером возвращается с объектов Надя в свою комнату общежития. Отмыв усталые руки, достает заветную тетрадь, и ложатся на лист в клеточку новые строчки.
А потом, засыпая, видит во сне (так уж устроен человек!) свою далекую деревеньку, маму. Наверное, так, как написал в стихотворении, посвященном Н. Лущик, московский поэт Иван Бурсов:
И всплывает в памяти,
как пламя,
Трепет птичьих крыл
в березняке.
Вот, с глазами
в пол-Сибири, мама
Входит в дом
с подойником в руке.
И сжимает тишина
упрямо,
А потом, лишь только
сон — к глазам:
То ли Беларусь, а то
ли мама
Нежно гладит дочь
по волосам.
В. Федоров,
наш спец. корр.
Рисунки Б. Васильева.
/Социалистическая Якутия. Якутск. № 49. 27 февраля 1979. С. 4./
«...Во многих городах уже давно стало правилом прикреплять к новым домам небольшие таблички-паспорта, в которых сказано, кто их строил. Не забыли об этом и в Золотинке. На расположенных вдоль проспекта зданиях тоже видны такие таблички: «Поликлиника. Строила бригада Е. Павлюкевича. Комсорг — Н. Лущик». «Школа. Строила бригада Ф. Ваканова. Комсорг — А. Дучинский»... Много подобных «автографов» на домах, и каждый из них — это своего рода строка летописи ударных дел первопроходцев».
/Павлович В. Ю. Магистраль. Минск. 1979. С. 7./
Леанід Пранчак
ЗАЛАЦІНКА
Н. Лушчык
Сьнягі па твары білі злосна.
Праз непраглядную пургу
У халадэчы невыноснай
Мы уразаліся ў тайгу.
Не успрымалі усур’ёз
Вятры, мароз і сьнегу гурбы...
Ніхто не скардзіўся на лёс.
Ішлі,
Да болю сьцяўшы зубы,
Па цаліку, як па ральлі,
Па непраходнаму балоту...
Любоў да гэтае зямлі
Сцэментавана сольлю поту.
Мне кожны бамавец — сваяк,
Пасёлак хто з прасекі помніць.
Не баязьлівец, не мярзьляк,
Хто будаўнік, а не паломнік.
Хто быў у тыя дні са мной,
Хто не забыў той першы золак.
Страчае сёньня — родны, мой —
Сьвітаньне вокнамі пасёлак.
Куды прывабней гарады!
Ды гэты кут — мая крывінка.
Мае шчасьлівыя гады,
Маё юнацтва —
Залацінка.
/Леанід Пранчак. Першапутак. Вершы. Мінск. 1988. С. 18-19./
Дарагі Леанід Іванавіч!
Вы ўжо, пэўна, пачалі непакоіцца, ці дайшоў Ваш ліст да мяне, бо часу мінула дастаткова, каб сюд-туд схадзілі і два. Але патрэбен быў час, каб прачытаць Вашую кніжку, падумаць над ёю.
Перш за ўсе дзякуй за падарунак. Жывучы ў Якуцку ўжо васемнаццаты год, не думаў, што хтосьці з маладзейшых беларусаў ведае пра мяне, цікавіцца маёй думкай.
Вам, зразумела, яна цікавая перш-наперш тым, што я жыву ў Якуціі і магу Вашыя вершы праверыць на адчуваньне сьведкі, чалавека, які добра ведае тое, што Вы апісваеце. Што ж, Вы маеце рацыю. Я і на БАМе пабыў два разы, выступаў з вершамі перад будаўнікамі Залацінкі. Гэта было ў 1976 годзе. Але наша паездка скончылася сумна. Пра яе фінал Вы можаце меркаваць па апавяданьні “Фармаліст”, зьмешчаным у маім зборніку “Чароўны камень”. Там давялося сустрэцца і з Надзяй Лушчык, якой Вы прысьвяцілі верш. Дарэчы, прысьвяціў ёй верш і наш зямляк, маскоўскі паэт Іван Бурсаў, які таксама недзе ў гадах 1977-1978 пабыў на Малым БАМе. У 1977 годзе я быў кіраўніком паэтычнага сэмінара, у якім удзельнічала і Надзя. Цікава, дзе яна цяпер? Тады яна пісала рускія вершы, але, на мой погляд, павінна была вярнуцца да роднай мовы.
7 мая 1989 г. І. Ласкоў.
/З архіву аўтара./
*
«Синее, синее чудо!..»
Слово о Семёне Данилове (1917-1978)
Семён Петрович был другом, как сказал бы Владимир Маяковский, поэтов «хороших и разных»: от Николая Тряпкина до Андрея Вознесенского, – поскольку он, прежде всего, дружил с их необычным Словом, а через него и с ними самими.
Великий человек и великая скромность – вот неповторимые качества Семёна Петровича, которые внимательный собеседник, коим посчастливилось мне быть в далёком 1977-ом году, обнаруживал раз и навсегда.
Наша беседа открыла и уникальность познаний поэта: он читал наизусть Пушкина и Тютчева, на его устах была поэзия Мустая Карима и Петруся Бровки, Заки Нури и Мишши Юхмы, а Ярослав Смеляков, казалось, был его русско-якутским собратом.
В мае-июне того благословенного года мы, молодогвардейцы, проехали по малому и большому БАМу от Тынды до Беркакита, проводили вечера поэзии со строителями, а на станции Золотинка провели совещание молодых писателей, среди которых выделялись поэты-участники великой стройки.
В их стихи входила сама жизнь, – порой непритязательные и безыскусные, они трогали сердце именно этой самой жизнью, бившейся пульсом, как в стихах Нади Лущик, о которой я написал в тот же вечер строки:
На сцене этой свёл нас случай.
Застыли дальние шаги,
Когда читала Надя Лущик
С трибуны первые стихи.
Она давно на малом БАМе.
Её в лицо весь город знал.
«Пишу письмо сегодня маме…» –
Волнуясь, выплеснула в зал.
И в этом взгляде синеоком
Светилась радость и печаль
И Белоруссии далёкой
Плыла задумчивая даль.
Как сложилась её судьба? Откликнись, Надя, ежели попадёт тебе в руки этот номер «ОЛГ»...
Когда я рассказал Семёну Петровичу о молодых строителях БАМа и поэтах великой стройки, он повеселел (поэт давно болел) и тихим голосом произнёс:
– Не зря мы жили и писали. Не зря...
Иван Савельев
/Общеписательская Литературная газета. Москва. №1 (26). 2012. 7./
Памятае Надзею Лушчык і Хведар Ваканаў з Віцебшчыны, які дажываў свой век у занядбаньні ў Жатаі пад Якуцкам ды ў думках усё будаваў свой БАМ. Памёр 22 чэрвеня 2019 году. Апавядаў, што яна сябравала з ягонай былой жонкай ды братам...
Русляна Нашпаляхчык,
Койданава
8 ліпеня 1974 года ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову «Аб будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі», а 17-ы зьезд ВЛКСМ абвясьціў БАМ ударнай камсамольскай новабудоўляй. Пачалася актыўная прапагандысцкая кампанія па асваеньні Сыбіры. Дакацілася яна і да Маларытчыны.
- Мне адразу захацелася паехаць на БАМ, як толькі пра гэта даведалася, – успамінае Надзея Лушчык. – Я з цікавасьцю не раз разглядала геаграфічныя карты, а ў думках пастаянна злучала лініяй Байкал і Амур. На цаліну не трапіла, дык вырашыла: Байкала-Амурскую магістраль буду абавязкова будаваць. У рэшце рэшт, так і адбылося.
Надзея Данілаўна нарадзілася і вырасла ў в. Гвозьніца. Тут скончыла 8 клясаў. Марыла стаць настаўнікам матэматыкі. Для ажыцьцяўленьня задуманага давялося яшчэ 2 гады вучыцца ў в. Збураж, каб атрымаць атэстат сталасьці.
- Вельмі любіла ў школе матэматыку. Бачыла сябе толькі настаўнікам. Аднак нечакана зьмяніліся абставіны, у выніку чаго давялося зьмяніць свае дзіцячыя мары. Неспакойна было ад гэтага на душы. Я ўсё ж такі вырашыла даказаць і сабе, і іншым, што ў мяне ёсьць трывалыя веды, і ў ВНУ змагу паступіць сама. Таму дакумэнты падала ў Брэсцкі інжынэрна-будаўнічы інстытут на спэцыяльнасьць «Сельскагаспадарчае будаўніцтва», дзе конкурс быў 7,3 чалавека на месца.
Надзею Лушчык разьмеркавалі ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласьці, дзе ёй прапанавалі пасаду майстра. Першы аб’ект, які ўзводзіўся пад яе кіраўніцтвам, запомніўся назаўжды.
- Гэта быў тыповы кароўнік з чырвоным кутком і пячным ацяпленьнем, – кажа Надзея Данілаўна. – Я, малады спэцыяліст, вельмі перажывала за аб’ект, які будаваўся. Уклаліся ў графік. Нарэшце, настаў дзень прыёмкі. Прыехалі людзі з раёна. Унутры ўсё было добра зроблена, якасна. Тое ж самае – і знадворку. Хвалілі мяне, брыгаду. Праходзячы ля чырвонага кутка, я міжволі зірнула на дах і жахнулася: коміна не было. Па нейкіх прычынах яго забылі вывесьці наверх. Аб гэтым я сказала прарабу. Яму таксама стала не па сабе. Прараб, каб я не нарокам не нарабіла якой бяды, адразу пасадзіў у машыну і адвёз у кантору. Аб’ект прынялі. Калі камісія паехала, прымаецца рашэньне сабраць брыгаду і неадкладна «дарабіць» комін. Добра, што мы абдумаліся, бо назаўтра прыехаў высокі начальнік з раёна, каб асабіста праверыць наяўнасьць коміна ў печцы ў чырвоным кутку. У гэтым калгасе я яшчэ працавала 2 гады. А затым…
На Слаўгарадскі райкам прыйшло 2 пуцёўкі для накіраваньня на будаўніцтва БАМа. Пра гэта неяк выпадкова даведалася Надзея Лушчык. Яна з лепшай сяброўкай Людай Сашнянінай пайшла на прыём у райкам, каб папрасіцца паехаць у Сыбір.
- Жадаючых было многа, – гаворыць Надзея Данілаўна. – Нас чакаў строгі адбор. Аднак мне і сяброўцы пашанцавала. Ад радасьці былі на сёмым небе. Мы ж паедзем на будаўніцтва БАМа!
Здавалася, што ўсё ішло належным чынам. Збор у Магілёўскім абкаме камсамола, затым – у цэнтральным камітэце ў Мінску. Аднак камсамольскую пуцёўку Надзеі Лушчык не выдалі. Ёй адмовілі. «Такія спецыялісты, як вы, патрэбны ў Беларусі. Работы ў нас дастаткова», – такі быў дзяўчыне вынесены канчатковы вэрдыкт.
- Я не ведала, што далей рабіць. Вяртацца назад? Але ж мяне ў дальнюю дарогу зьбіралі практычна ўсім горадам. Купілі нават самае неабходнае: новыя валёнкі, цёплую фуфайку, рукавіцы… Параіўшыся з сяброўкай, вырашыла: усё ж такі паеду на БАМ… «зайцам», калі не даюць згоды зьверху. Білет купіла на свае грошы, села ў вагон да моладзі, якая ехала з Магілёва. У Маскве таксама не знайшла належнай падтрымкі, якую чакала ад чыноўнікаў. Аднак на БАМ усё ж такі рызыкнула паехаць, хоць і за свой кошт. Гэта было неадольнае жаданьне, якое нішто не магло спыніць. Я ж упартая была. Не супакоюся, пакуль свайго не дасягну. Сябе суцяшала думкаю, што з Сыбіры ў Беларусь ужо не вернуць. Аднак перакананай у гэтым не была.
Да Урала пра Надзею Лушчык ніхто і не ўспамінаў. Быццам бы і не было дзяўчыны ў цягніку. Але нечакана яе выклікалі ў штабны вагон.
- Са мной доўга тады размаўляў Мікалай Сьцяпанавіч Бондараў, камісар камсамольскага атрада. Ён паабяцаў, што ўсё будзе добра, і ўручыў камсамольскую пуцёўку.
Прыехалі на цягніку на чыгуначную станцыю «Скаварадзіно», што ў Амурскай вобласьці, адкуль на аўтобусах – у г. Тында, а пасьля – на станцыю «Залацінка» (Якуцкая вобласьць, побач з самай халоднай 60-й паралельлю). Нас ўсюды сустракалі з хлебам-сольлю. У Беларусі ўжо было па-вясноваму цёпла, а тут яшчэ ляжаў глыбокі сьнег. Вакол стаяла глухая непраходная тайга з хвоямі і лістоўніцамі.
- Залацінка так названа ў гонар аднайменнага пасёлка эвенкаў-аленяводаў, які знаходзіцца за 4 кілямэтры ад станцыі, – гаворыць Надзея Лушчык. – Зараз пасёлак называецца Іенгра, а «Залацінка» перайшла да новай чыгуначнай станцыі Малога БАМа. Дзень нараджэньня новай Залацінкі – 2 красавіка 1975 г., калі тут высадзіўся першы Беларускі ўдарны камсамольска-маладзёжны атрад імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кедышкі ў колькасьці 125 чалавек будаўніча-мантажнага цягніка-578. У яго ліку была і я.
2-3 месяцы камсамольцы жылі ў вагончыках, дзе былі створаны ўсе неабходныя ўмовы. Надзею Лушчык назначылі на пасаду майстра. Сярод брыгад было разгорнута сацыялістычнае спаборніцтва за права забіць першы калок на новым аб’екце, пакласьці першую цагліну.
За год працы кедышкаўцы пабудавалі: інтэрнат, сталовую, кантору, амбуляторыю, яслі-сад, магазыны, сховішчы, склады аддзелаў рабочага забесьпячэньня, хлебапякарню, Дом быту, склад выбуховых рэчываў… Лесарубы з брыгады рабілі прасекі для трасы чыгуначнай і аўтамабільнай дарогі да станцыі «Беркакіт»
Станцыю «Залацінка» лічылі адной з самых прыгожых на Малым БАМе. Пабудавалі яе на стромкім ўсходнім схіле даліны ручая Халаднікан, насупраць часовага пасёлка будаўнікоў.
- Працяглая зіма з маразамі да 40-45 градусаў, кароткае лета з 30-40-градуснай гарачынёй, сьнежныя завеі, вечная мерзлата, горныя хрыбты, балоты, непраходная тайга – да ўсяго гэтага я прывыкла і ўсё пераносіла лёгка.
У 1982 г. станцыя і пасёлак Залацінка былі здадзены ў пастаянную эксплуатацыю, таму беларускія камсамольцы пераехалі на станцыю «Чара» (Чыцінская вобласьць).
- Надзея Данілаўна, БАМу Вы аддалі больш за 13 гадоў свайго жыцця. Што Вас там утрымлівала?
- Мяне, інжынэра вытворча-тэхнічнага аддзела, вабіла рамантыка першаадкрыцьця і першапраходніцтва. Захопліваў сваёй прыгажосьцю гэты суровы край. Там я знайшла сапраўдных сяброў, там была любімая работа. Гэты край стаў для мяне другой радзімай. На БАМе было цікава: спаборніцтвы, мастацкая самадзейнасьць. Сумаваць не было калі. Гады, пражытыя на БАМе, не прайшлі бясьсьледна. Яны, напэўна, загартавалі характар. Нават і цяпер, калі бывае на душы неспакойна, дастаю з шафы альбом з бамаўскімі фотаздымкамі і ў які раз іх зноў пераглядаю. Залацінка назаўжды стала залатой старонкай майго жыцьця.
- На Маларытчыну Вы вярнуліся ў ліпені 1988 г. Чаму? На БАМе, дзе так Вам падабалася, плянавалі ж працаваць доўга?
- Жыццё непрадказальнае. Марым пра адно, а атрымліваецца часта зусім іншае. Я ведала, нават была ўпэўнена ў тым, што ў родны край вярнуся некалі абавязкова. Аднак не думала, што так хутка. 13 гадоў праляцелі для мяне як адно імгненьне. Як кажуць, не пасьпела нават і азірнуцца. Калі памёр мой бацька, то на пахаваньне, на жаль, спазьнілася. Мама вельмі перажывала з-за таго, што яна засталася практычна адна. Яна не настойвала, не гаварыла, каб я вярнулася дамоў назаўсёды. Але па яе вачах, выразу твару я здагадалася і ўсё добра разумела. Мама хацела, каб я была побач з ёю.
Яшчэ на год Надзея Лушчык вяртаецца на працу ў г. Тайшэт (Іркуцкая вобласьць). Такі тэрмін неабходна было «вытрымаць» да заканчэньня працоўнага дагавора. А потым, нягледзячы на тое, што яе ніяк не хацелі адпускаць з БАМа, вяртаецца ўсё ж такі ў родную Гвозьніцу. Тут жанчыне давялося многае пачынаць спачатку. На БАМе было ўсё, на Маларытчыне – практычна нічога. Але на новым месцы стала працаваць адказна. Інакш ужо і не магла…
За сваю шматгадовую і добрасумленную працу Надзея Лушчык узнагароджана мэдалём «За будаўніцтва БАМа» (1980 г.), мэдалём «30 гадоў БАМу» (2004 г.), знакам «Ганаровы транспартны будаўнік» (2005 г.), Пісьмом падзякі віцэ-прэзыдэнта Рэспублікі Саха (Якуція) (2005 г.), а таксама граматамі, у тым ліку – Ганаровай граматай ЦК ЛКСМБ у лістападзе 1977 г.
* * *
- Я часта ўспамінаю БАМ, – кажа Надзея Данілаўна. – І так хочацца там пабываць зноў.
У сакавіку 2005 года мара Надзеі Лушчык збылася. Яна прыехала на БАМ па запрашэньні ўрада Рэспублікі Саха (Якуція). Шаснаццаць чалавек з першага беларускага атрада разам завіталі ў Залацінку, каб успомніць сваю маладосьць. Герояў 70-х, як і шмат гадоў таму, зноў сустракалі на станцыі з хлебам-сольлю. Яны стаялі на той самай пляцоўцы, дзе калісьці знаходзіліся часовыя будынкі, і лёгка пазнавалі старыя мясьціны, якія прыкметна зьмяніліся, ахвотна ўспаміналі, дзе і што тады разьмяшчалася. Былыя бамаўцы падарожнічалі да Алдана (Якуція) па новай, незнаёмай чыгунцы, пачатак якой яны паклалі яшчэ ў сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя самаадданай працай сваіх рук. У Надзеі Данілаўны, як і ў кожнага з бамаўцаў, была ўпэўненасьць, што частка яе жыцця пражыта недарэмна. А гэта, безумоўна, самая ганаровая і лепшая з усіх узнагарод.
Мікалай Навумчык.
На здымках: маларытчанка Надзея Лушчык часта разглядае альбом з фотаздымкамі, зробленымі на БАМе; імгненьні сібірскага жыцьця.
Фота аўтара і з архіва Надзеі Лушчык.
/Голас часу. Маларыта. № 102. 31 снежня 2014. С. 4./
*
Надежда Лущик
СНЕГ НАД ЗОЛОТИНКОЙ
Снег над Золотинкой!
Снег над Золотинкой!
Он идет и кружится,
Смел и невесом.
Словно посетил меня,
Словно осенил меня
Из краев родимых,
Белорусских, сон.
Он на мягких лапах, —
Падает неслышно,
В белый цвет малярит
Сопки и дома...
Слышите — в Якутию,
Видите — в Якутию
Гостьей, — нет, хозяйкой —
Шествует зима.
Здравствуй, первозданность!
Здравствуй, обновленье!
Здравствуй, смех и радость!
Здравствуй, первый снег!
Пусть по снегу белому,
Пусть по свету белому
Торит тропку первую
Добрый человек!
ЁЙ ПАЭТЫ ВЕРШЫ ПРЫСВЯЦІЛІ…
Надзея Лушчык, маларытчанка, нарадзілася і вырасла ў в. Гвозніца. Тут закончыла 8 класаў. Марыла стаць настаўнікам матэматыкі. Для ажыццяўлення задуманага давялося яшчэ 2 гады вучыцца ў в. Збураж, каб атрымаць атэстат сталасці. Закончыўшы Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці “Сельскагаспадарчае будаўніцтва”, на першае месца працы паехала ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці. Тут дзяўчыне прапанавалі пасаду майстра. Праз некаторы час яна з сяброўкай рызыкнула паехаць на будаўніцтва БАМа. Гэта было неадольнае жаданне, якое нішто не магло спыніць. На цягніку прыехала на чыгуначную станцыю “Скаварадзіно”, што ў Амурскай вобласці, адкуль на аўтобусах – у г. Тында, а пасля – на станцыю “Залацінка” (Якуцкая вобласць, побач з самай халоднай 60-й паралеллю).
- Гэта было 2 красавіка 1975 г., – гаворыць Надзея Данілаўна, – калі ў Залацінцы высадзіўся першы Беларускі ўдарны камсамольска-маладзёжны атрад імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кедышкі ў колькасці 125 чалавек будаўніча-мантажнага цягніка-578. У яго ліку была і я.
БАМу Надзея Лушчык аддала больш за 13 гадоў свайго жыцця. Многія ведалі дзяўчыну на камсамольскай будоўлі. Днём яна старанна працавала, а вечарамі пісала вершы. Яны лёгка клаліся на паперу. Надзея Данілаўна пісала пра тое, чым жыла, што хвалявала дзявочае сэрца, турбавала яго, пра што марыла.
СТАНЦЫЯ МАЙГО ЮНАЦТВА
Не змагу, пэўна, з ёю расстацца я,
Хоць страляе марозам зіма:
Залацінка — мая гэта станцыя,
Я яе будавала сама.
І тайга застанецца ў памяці,
І прамёрзлыя сопкі наскрозь:
Залацінка — не проста станцыя,
Залацінка — мая маладосьць.
Працавалі аддана, старанна.
Час прысьпешваў: хутчэй і шпарчэй!
Песьняй звонкай будзілі заранак,
Адклікаўся нам песьняй ручэй.
Гартавалася нашая дружба,
Нібы ў полымі сталь, на гады.
Памагала яна нам адужаць
Сьпёку летнюю і халады.
Захаваю навек я у памяці
Вашых сэрцаў, сябры, прыгажосьць.
Залацінка — не проста станцыя,
Залацінка — мая маладосьць.
(Пераклад з рускай мовы).
- Дакладна памятаю, што першы верш у мяне з’явіўся ў верасні 1962 г., – кажа Надзея Лушчык. – Тады мне было ўсяго 11 гадоў. Ён называўся “Восень”. А вось рэгулярна пісаць вершы пачала ў 1963 г. Цяпер іх у мяне амаль 400.
Вершы Надзеі Данілаўны кранаюць сваёй шчырасцю, непасрэднасцю, рамантычным бачаннем навакольнай рэчаіснасці. Многім “бамаўцам” яны падабаліся. Надзея Лушчык часта дэкламавала свае творы на вечарах паэзіі. Прымала яна ўдзел і на нарадах маладых пісьменнікаў. Першае сур’ёзнае прызнанне таленту маладой паэткі – публікацыя яе вершаў на старонках часопіса “Работніца і сялянка”, (1978 г., № 9).
* * *
За акном прывычна твіст танцуюць
Сосны, што пастроіліся ў рад,
Разганяюць цішыню начную
Пад шалёны з ветрам сьнегапад.
Завіруха сьнег закружыць зьмейкай,
Сосны загамоняць мае зноў
І, ад твіста перайшоўшы к шэйку,
Ціхенька пастукаюць ў акно.
І пад танец іх прыемна марыць,
Станаўлюся я сама сабой.
Што завея мне і злыя хмары,
Калі сосны кружацца са мной!
Сосны мне свае раскажуць казкі,
Запытаюць ціхенька яны:
“Як жывеш, скажы нам, калі ласка,
І якія бачыш казкі-сны?”
І калі я ноччу прачынаюся,
Не заснуць больш: так не першы раз.
У акно гляджу і ўсьміхаюся:
Сосны пад акном танцуюць вальс.
(Пераклад з рускай мовы).
- Надзея Данілаўна, а дзе яшчэ друкаваліся вашы вершы?
- Нідзе… Пішу для сябе і пра тое, што праходзіць праз душу, закранае самыя патаемныя куточкі сэрца. Над адным вершам магу працаваць дзень або тыдзень ці нават месяц. Напісанае ніколі не адсылала ў рэдакцыі газет ці часопісаў. Але вершы ў друк ўсё ж такі трапілі. Дзякуючы сяброўцы, якая ўпотай ад мяне перадала некалькі вершаў у газету “Моладзь Якуціі”. Іх там надрукавалі. Акрамя таго, мне тры разы прапаноўвалі свае вершы выдаць на БАМе асобным зборнікам. Аднак я ўсё адмаўлялася, але працягвала па-ранейшаму пісаць, як кажуць, у стол.
Надзея Данілаўна на БАМе сумавала па родным доме, па блізкіх сэрцу мясцінах, бацьках… І гэты сум выліваўся ў яе ў паэтычныя радкі. Аднак не толькі гэта знаходзіла адлюстраванне ў іх.
* * *
Пішу пісьмо сягоньня маме,
А за акном бялюткі сьнег.
У нас ужо зіма на БАМе
Са старту узяла разьбег.
Навокал стала бела-бела.
Цяпла ўжо не чакай — няма.
Зьнянацку ўпэўнена і сьмела
Прыйшла якуцкая зіма.
“Там неабходна правесці камсамольскі сход, падвесці вынікі спаборніцтва, сабраць членскія ўзносы, выпусціць баявыя лісткі… Шмат спраў у намесніка камісара па палітычнай частцы Надзеі Лушчык. Дзяўчына спачатку і не ўяўляла, якая ў яе будзе карпатлівая і неабходная работа ва ўмовах, калі ўчасткі параскіданы на вялікай адлегласці адзін ад аднаго, калі людзям неабходны і жывое слова, і весткі ад сяброў, што высадзіліся з іншым дэсантам, і, нарэшце, арганізацыя адпачынку.
Яе рэдка можна было сустрэць у Залацінцы. Лапры, Тында, Беркакіт… Надзею Данілаўну ўсюды чакалі неадкладныя камсамольскія справы. Магчыма, у час гэтых паездак і нарадзілася ў Надзеі Лушчык жаданне расказаць пра ўсё ўбачанае людзям, апець у вершах гераічную працу сваіх аднагодкаў. А гераізм, адданасць справе, дзеля якой яны прыехалі сюды, яна бачыла на кожным кроку. І самі сабой нараджаліся словы, якія выліваліся ў вершы, напісаныя па гарачых слядах падзей”, – так пісаў пра Надзею Лушчык член ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Уладзімір Правасуд.
Свой верш Надзеі Лушчык прысвяціў і Леанід Пранчак, член Саюза пісьменнікаў СССР, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
ЗАЛАЦІНКА
Н. Лушчык
Снягі па твары білі злосна.
Праз непраглядную пургу
У халадэчы невыноснай
Мы ўразаліся ў тайгу.
Не ўспрымалі ўсур’ёз
Вятры, мароз і снегу гурбы…
Ніхто не скардзіўся на лёс.
Ішлі,
Да болю сцяўшы зубы,
Па цаліку, як па раллі,
Па непраходнаму балоту…
Любоў да гэтае зямлі
Сцэментавана соллю поту.
Мне кожны бамавец — сваяк,
Пасёлак хто з прасекі помніць.
Не баязлівец, не мярзляк,
Хто будаўнік, а не паломнік.
Хто быў у тыя дні са мной,
Хто не забыў той першы золак.
Страчае сёння — родны, мой —
Світанне вокнамі пасёлак.
Куды прывабней гарады!
Ды гэты кут — мая крывінка.
Мае шчаслівыя гады,
Маё юнацтва — Залацінка.
“Дарагі Леанід Іванавіч! …На БАМе давялося сустрэцца і з Надзяй Лушчык, якой Вы прысвяцілі верш. Дарэчы, прысвяціў ёй верш і наш зямляк, маскоўскі паэт Іван Бурсаў (член Саюза пісьменнікаў СССР), які таксама недзе ў гадах 1977-1978 пабыў на Малым БАМе. У 1977 годзе я быў кіраўніком паэтычнага семінара, у якім удзельнічала і Надзя. Цікава, дзе яна цяпер? Тады яна пісала рускія вершы, але, на мой погляд, павінна была вярнуцца да роднай мовы”. Іван Ласкоў, 7 мая 1989 г.Дарэчы, Іван Антонавіч – беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык, член СП СССР, СП ЯАССР і БССР.
У №1 (26) за 2012 г. “Агульнапісьменніцкай літаратурнай газеты Масквы” Іван Савельеў, паэт, празаік, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Расіі, пісаў: “У маі-чэрвені 1977г. мы, маладагвардзейцы, праехалі па Малому і Вялікаму БАМу ад Тынды да Беркакіта, праводзілі вечары паэзіі з будаўнікамі, а на станцыі Залацінка правялі нараду маладых пісьменнікаў, сярод якіх вылучаліся паэты- ўдзельнікі вялікай будоўлі. У іх вершы ўваходзіла само жыццё. Яны краналі сэрца менавіта гэтым самым жыццём, білі пульсам, як у вершах Надзі Лушчык, пра якую я напісаў у той жа вечар радкі:
На сцене этой свёл нас случай.
Застыли дальние шаги,
Когда читала Надя Лущик
С трибуны первые стихи.
Она давно на малом БАМе.
Её в лицо весь город знал.
«Пишу письмо сегодня маме…» –
Волнуясь, выплеснула в зал.
И в этом взгляде синеоком
Светилась радость и печаль
И Белоруссии далёкой
Плыла задумчивая даль.
Як склаўся яе лёс? Адгукніся, Надзя, калі патрапіць табе ў рукі гэты нумар “Агульнапісьменніцкай літаратурнай газеты Масквы”.
Мікалай Навумчык.
На здымку: Надзея Данілаўна Лушчык.
Фота аўтара.
/Голас часу. Маларыта. № 58. 29 ліпеня 2015. С. 8./
P. S.
Каб сустрэцца з Надзеяй Лушчык ды вырашыць сякія-такія пытаньні, было вырашана наведаць цалкам рускамоўнае мястэчка Маларыту, гэткае падмаскоўе. Знайсьці Надзею не атрымалася, бо нават рэдакцыя (ды і бібліятэка, дзе вядзецца рубрыка “Нашы Славутыя Землякі”) аб ёй нічога на гэты час ня ведала. Выказвалася нават меркаваньне што яна, магчыма, памерла... У Райаддзеле Міліцыі ганарліва паведамілі, што Адраснай даведкі, як ў Якуцку ў Маларыце няма, бо Маларыта не Якуцк. Яно і зразумела, бо ў Якуцку на вуліцах гучыць якуцкая мова , а ў Маларыце беларускай ня чутна... Ужо ў маршрутцы падумалася , што трэба было б зьвярнуцца ў мясцовую пэнсійную установу, але таксама не факт, што там бы паведамілі “сакрэтныя” дадзеныя...
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz