niedziela, 12 kwietnia 2015

ЎЎЎ Агнешка Сідар-Дзярыказу. Магнасты Абрамовіч васпан Чукоткі. Койданава. "Кальвіна". 2015.


                                           Пожалуйста помогите! Я многодетная мама!
    Уважаемый Роман Аркадьевич, пишет Вам жительница г. Вилюйска Республики Саха (Якутия) РФ Кузьмина Любовь Игорьевна. Пишу Вам потому, что уверена что Вы не останетесь на стороне и поддержите многодетную семью. Знаю, что Вы будучи губернатором Чукотского АО очень много сделали на своем посту для простого населения. Поэтому думаю, что Вы постараетесь понять меня.
    Мне 27 лет, я замужем, у нас трое детей. Старшей дочке 4года, младшей дочке в марте 3 годика будет, а маленький долгожданный сын родился в октябре 2014года. Я сама по специальности менеджер в торговой сфере. У нас есть небольшой магазинчик по продаже авто аксессуаров. Муж ежедневно, до позднего вечера работает в службе такси. Он вообще не употребляет спиртных напитков и наркотиков (он вообще не знает, что я Вам пишу). Живем в арендуемой квартире за 15 тыс.руб.в месяц.
    Так уж получилось, что с 2013года мы с мужем начали брать кредиты в разных банках. Около года ежемесячно и успешно оплачивали, но вот с осени 2014 года начались перебои с оплатой кредита. В декабре 2014 года я пыталась оформить в Сбербанке кредит под залог квартиры бабушки в г. Якутске, на сумму 2 000 000 руб.под 13% год. В связи с кризисом нам сказали подойти после нового года. Когда в январе подошла в Сбербанк ставка повысилась до 35% год., и сказали, что выдачи кредитов приостановлены, начнут выдавать только с марта. Получив этот кредит, мы бы смогли досрочно закрыть более существенные кредиты. Часть полученного кредита в планах было пустить на расширение бизнеса (закупка товара и т.п.).
На данный момент, мы ежемесячно оплачиваем по 150 000 руб в месяц на кредиты. Мать мужа тоже пытается нам помочь, и оформила на свое имя несколько кредитов. Но с каждым днем все больше и больше окунаемся в этот омут..
    Роман Аркадьевич, Вы как человек успешный, сделавший очень удачную карьеру, Вы являетесь человеком для подражания. Искренне Вас прошу, если есть возможность финансово поддержать нас или посодействовать в получении кредита под залог квартиры в г. Якутске, на сумму 3-5 млн. руб. Пожалуйста не останьтесь в стороне! Нам надо поднять своих детей «на ноги»! Понимаю, что есть люди, для которых Ваша помощь куда более важна (матери одиночки, инвалиды). Но с каждыми месяцами наши кредиты все увеличиваются и увеличиваются, я не вижу конца этому! Только, если Вы поможете !!!
    С искренним уважением, Любовь Кузьмина.
    11 февраля 2015 в 9:12

                                                                         ДАВЕДКА



    Раман Аронавіч /Аркадзевіч/ Абрамовіч – нар. 24 кастрычніка 1966 г. у абласным м. Саратаў РСФСР – СССР. Ягонымі бацькамі былі Арон Нахімавіч Абрамовіч ды Ірына Васільеўна, у дзявоцтве Міхайленка.
    Да войны СССР з Нямеччынай бацькі Арона Рабіновіча — Нахім (Нахман) Лейбовіч (1887 — 6 чэрвеня 1942, лягер Рэшёты, Краснаярскі край) ды Тойбэ Сьцяпанаўна (1890 — ?) — жылі ў Беларусі, пасьля пераехалі ў м. Таўрогі Літоўскай ССР. У чэрвені 1941 г. сям’я Абрамовічаў разам з дзецьмі была высланая ў Сыбір. Бацькі апынуліся ў розных вагонах і страцілі адзін аднаго. Нахім Абрамовіч загінуў на катаржных працах. Тoйбэ змагла выгадаваць траіх сыноў — бацьку Рамана і яго двух дзядзькоў.
    Фаіна Барысаўна Грутман (1906-1991) з трохгадовай дачкой Ірынай Міхайленкай з Украіны была эвакуіравана ў Саратаў.
    Арон Нахімавіч Абрамовіч працаваў у Сыктыўкарскім саўнаргасе (Комі АССР) ды загінуў у выніку катастрофы на будоўлі, калі Раману было 4 гады. Маці памерла, калі Раману было 1,5 гады.
    Раман быў узяты на выхаваньне ў сям’ю брата свайго бацькі, Лейбы Нахімавіча Абрамовіча, і правёў значную частку свайго юнацтва ў горадзе Ухта (Комі АССР), дзе Лейба працаваў у той час начальнікам упраўленьня працоўнага забесьпячэньня “Пячорлеса” пры “Комілесрэсурсе”.
    У 1983 г. Раман скончыў гарадзкую школу № 2 і паступіў ва Ўхтынскі індустрыяльны інстытут, дзе адвучыўся два курсы. Пасьля адлічэньня быў закліканы на службу ў войска. Служыў шарагоўцам аўтаўзводу артылерыйскага палку. Затым паступіў у Маскоўскі інстытут нафты і газу імя Губкіна, які таксама так і ня скончыў. Падчас вучобы пражываў у свайго другога дзядзькі — Абрама Нахімавіча Абрамовіча ў Падмаскоўе.
    Ад 1987 па 1989 год працаваў мэханікам СУ-122 трэста “Масспэцмантаж”. Арганізаваў каапэратыў “Утульнасьць”, афіцыйная дзейнасьць якога складалася ў вытворчасьці цацак з палімэрных матэрыялаў. Партнэры Абрамовіча па “Утульнасьці” Яўген Швідлер і Валер Ойф пасьля склалі кіравальнае зьвяно “Сыбнафты”. У пачатку 1990-х Раман заснавальнік фірмаў: АТ “Меконг”, ІПП «Фірма „Супэртэхналёгія-Шышмареў“», АОЗТ “Эліта”, АОЗТ “Пэтролтранс”, АОЗТ “ГІД”, “НПР” і шматлікіх іншых.
    19 чэрвеня 1992 году Раман Абрамовіч у Маскве быў узяты пад варту ў парадку арт. 90 КПК РФ па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні крадзяжу 55 цыстэрнаў з дызэльным палівам з дзяржаўнага Ухтынскага нафтаперапрацоўчага заводу на суму каля 4 мільёнаў рублёў (крымінальная справа № 79067 пракуратуры Масквы). Паводле матэрыялаў сьледзтва, малое прадпрыемства “АВК”, якім кіраваў Абрамовіч, авалодала палівам па падробленых дакумэнтах. Змацоўваючы подпісам чыстасардэчныя паказаньні, Абрамовіч уласнаручна зрабіў у пратакол прыпіску: “Жадаю дадаць, што я, як дырэктар “АВК”, гатовы пакрыць шкоду, прычыненую маім прадпрыемствам дзяржаве».
    У 1993 годзе Раман Абрамовіч працягваў камэрцыйную дзейнасьць, у прыватнасьці па продажы нафты з гораду Наябрску. Фірма Абрамовіча АР “Меконг” займала другое месца пасьля “Балкар трэйдзінг” па аб’ёме продажу нафты з гэтага горада. Па некаторых дадзеных, гэтым Абрамовіч быў абавязаны знаёмству з Андрэем Горадзілавым, сынам кіраўніка “Наябрскнафтагазу” і першага прэзыдэнта “Сыбнафты”. Кажуць, прыкладна ў той жа час Раман Абрамовіч пазнаёміўся на Карыбскіх выспах з Барысам Беразоўскім.
    На паях з Барысам Беразоўскім Раманам Абрамовічам была створаная афшорная фірма Runicom Ltd, зарэгістраваная ў Гібралтары, і пяць яе “дачок” у Заходняй Эўропе. У 1993-1996 гг. Абрамовіч узначальваў Маскоўскае прадстаўніцтва кампаніі Runicom S.A., зарэгістраванай у Швэйцарыі.
    Ад 1995 г. Раман дзелавы партнэр прадпрымальнікаў Б. А. Беразоўскага ды А. П. Смаленскага. У пэрыяд з 1995 па 1996 г. Абрамовіч засноўвае яшчэ цэлы шэраг фірмаў: ЗАТ “Меконг”, ЗАТ “Цэнтурыён-М”, ААТ “Аграферт”, ЗАТ “Мультытранс”, ЗАТ “Ойлімпекс”, ЗАТ “Сыбреал”, ЗАТ “Форнафта”, ЗАТ “Сервет”, ЗАТ “Бранко”, ЗАТ “П. К.-Траст” а таксама ААТ “Вектар-А”, якія ён разам з Беразоўскім выкарыстаў для набыцьця акцый ААТ “Сыбнафта”.
    Па сьцьвярджэньні шматлікіх выданьняў, пачынаў прадпрымальніцкую дзейнасьць з шэрагу ашуканскіх апэрацый і крадзяжоў. Пазьней зблізіўся з Беразоўскім і сям’ёй Ельцына. Па сьцьвярджэньні Барыса Нямцова, Абрамовіч пышна гатаваў шашлыкі для Тацьцяны Дзячэнкі, дачкі Ельцына. Абрамовіч фінансаваў Ельцына, аднак адмаўляў іх асабістае знаёмства, сьцьвярджаючы: «я асабіста ня ведаю Барыса Мікалаевіча й наогул ня ўпэўнены, што ён ведае аб маім існаваньні». Тым ня менш лічаць, што менавіта дзякуючы гэтым сувязям Абрамовічу атрымалася атрымаць ва ўласнасьць нафтавую кампанію “Сыбнафта”.
    У чэрвені 1996 г. Раман Абрамовіч увайшоў у склад савета дырэктараў АТ “Наябрскнафтагаз” (асноўнае здабываючае падразьдзяленьне “Сыбнафты”), а таксама зрабіўся кіраўніком маскоўскага прадстаўніцтва “Сыбнафты”.
    Ад 1996 г. працаваў у Савеце дырэктараў Сыбірскай нафтавай кампаніі. У 1997 г. яму быў прададзены кантрольны пакет “Сыбнафты” за 180 мільёнаў даляраў на закладным аўкцыёне. Экcпэрты сьцьвярджаюць, што аўкцыён быў праведзены з парушэньнем заканадаўства.
     24 сьнежня 2000 г. Раман Абрамовіч абраны губэрнатарам Чукоцкай аўтаномнай акругі і ў цяперашняй афіцыйнай біяграфіі Абрамовіча значыцца заканчэньне Маскоўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі у 2001 годзе.
     29 траўня 2001 г. Абрамовіч быў выкліканы на допыт у Генэральную пракуратуру РФ, рамках сьледчых дзеяньняў па трох крымінальных справах у стаўленьні кіраўніцтва “Сыбнафты”. Зьлічальная палата афіцыйна прызнала прыватызацыю “Сыбнафты” вельмі неэфэктыўнай і немэтазгоднай. Прамыя страты дзяржавы пры продажы акцый склалі 18,6 трыльёнаў рублёў (2 мільярды 700 мільёнаў даляраў). Ускосныя страты па адзнаках экспэртаў перавышаюць гэтую суму.
    Ад 2003 г. Абрамовіч зьяўляецца ўладальнікам ангельскага футбольнага клюбу “Чэлсі”. Кіраўнік Зьлічальнай палаты Сяргей Сьцепашын напрамую зьвязаў адсутнасьць грошай у Фондзе дапамогі бездаглядным дзецям і куплю Раманам Абрамовічам “Чэлсі”.
    Ад гэтага часу Адрамовіч страчвае цікавасьць да Чукоткі і фактычна перабіраецца на месца жыхарства ў Вялікабрытанію. Нафтавую кампанію “Сыбнафта” ён прадаў “Газпраму” за 13 млрд даляраў і некалькі разоў спрабаваў сысьці з губэрнатарскага паста, але кожны раз пасьля сустрэчы з Уладзімерам Пуціным быў змушаны ад свайго намеру адмовіцца.
    Быў жанаты два разы. Першая жонка — Вольга Юр’еўна Лысова (1963 г. н.), другая жонка — Ірына Маландзіна (1967 г. н. з якой развод аформіў Чукоцкі акруговы суд у 2007 г.), жыве з няжонкай Дар’яй Жукавай (1981 г. н.). Мае 12 дзяцей: Ганна (1992),  Аркадзь (1993), Сафія (1995), Арына (2001), Ільля (2003), Аарон (2009), Лея (2013).
    Раман Абрамовіч валодае калекцыяй яхт, аўтамабіляў і асабнякоў, уладальнік вілы коштам £18 мільёнаў у Заходнім Сасэксе, пэнтхаўза за £29 мільёнаў у Кенсінгтоне, дома за £15 мільёнаў ва Францыі, 5-павярховага асабняка ў гіпшанскай Белгравіі за £11 мільёнаў, шасьціпавярховага катэджа за £18 мільёнаў у Найтсбрыджы, дома за £10 мільёнаў у Сэн-Трапэ і дачы ў Падмаскоўе за £8 мільёнаў. У яго ўласнасьці таксама знаходзяцца яхты: Pelorus за £72 мільёна з куленепрабівальным шклом і ўласнай падводнай лодкай, Ecstasea за £72 мільёна з басэйнам і турэцкай лазьняй і Le Grand Blue за £60 мільёнаў з верталётнай пляцоўкай. Авіяпарк складаецца з Boeing 767 за £56 мільёнаў, Boeing бізнэс-клясу за £28 мільёнаў і двух верталётаў па £35 мільёнаў кожны.
    Па дадзеных штогадовага рэйтынгу найбагатых людзей міру часопісу Forbes, Раман Абрамовіч стаў найбагацейшым грамадзянінам Расеі па выніках 2006 году. Яго маёмасьць ацэнена ў 18,7 мільярдаў даляраў. Аднак нягледзячы на тое, што яго багацьце павялічылася на 0,4 мільярды даляраў, губэрнатар Чукоцкай аўтаномнай акругі апусьціўся на пяць пазыцый у параўнаньні з мінулым годам, заняўшы 16 месца. Цяпер багацьце найбагатага расейца ў тры разы менш капіталу лідэра рэйтынгу Біла Гейтса.
    Раман Абрамовіч разам са сваімі партнэрамі праз зарэгістраваны ў Вялікабрытаніі холдынг Millhouse Capital кантралюе шырокія актывы ў Расеі. Праз пасрэдніцкія фірмы, па некаторых дадзеных, у “холдынг Абрамовіча” уваходзяць электрастанцыі, заводы па вытворчасьці легкавых і грузавых машын, аўтобусаў, папяровыя камбінаты, банкі й страхавыя кампаніі ў розных рэгіёнах Расеі. На долю гэтага “холдынга” па адзнаках экспэртаў прыходзіцца ад 3 да 4% ВУП Расеі.
    Агнешка Сідар-Дзярыказу,
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz