Раман Міхайлавіч Дзьмітрыеў -
нар. 7 сакавіка 1949 г. у с. Бэстээх Жыганскага раёну Якуцкай АССР (РСФСР _
СССР).
Выхаванец Чурапчинской
школы-інтэрната вольнай барацьбы Зьміцера Коркіна. Савецкі барэц вольнага
стылю, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1972 г. ў Мюнхэне, срэбны прызёр Алімпійскіх
гульняў 1976 г. ў Манрэалі, чэмпіён Сьвету і Эўропы, шасьціразовы чэмпіён СССР.
На клюбным узроўні выступаў за ЦСКА.
Ад 1981 г. па 1985 г. трэнэр
Спорткамітэту СССР. Працаваў старшым трэнэрам зборнай каманды ЯАССР і старшым
трэнэрам моладзевай зборнай Расійскай Фэдэрацыі па вольнай барацьбе.
Неаднаразова бываў у Беларусі.
Пасьля завяршэньня кар’еры
спартоўца і трэнэра быў першым намесьнікам міністра па справах моладзі і спорту
РС(Я); начальнікам Кіраваньня па пытаньнях спорту Сталага прадстаўніцтва РС(Я)
пры Прэзыдэнце РФ; сталым прадстаўніком Дзяржаўнага Сходу (Іл Тумэн) Рэспублікі
Саха (Якутыя) у Фэдэральным Сходзе Расійскай Фэдэрацыі; дэпутатам Дзяржаўнага
Сходу (Іл Тумэн) РС(Я) (фракцыя “Адзіная Расія”), чальцом Камітэту па справах
сям’і, дзяцінства, моладзі, фізычнай культуры і спорту.
Памёр 11 лютага 2010 г. у м.
Якуцк Рэспублікі Саха (Якутыя) і пахаваны на Маганскіх могілках.
Зьяўляецца ганаровы грамадзянінам
места Якуцк ды Жыганскага, Вілюйскага і Чурапчынскага ўлусаў РС(Я).
Імем Рамана Дзьмітрыева
названы адзін з самалётаў Sukhoi Superjet 100 (RA-89012) авіякампаніі “Якутыя”.
Літаратура:
Покоренный Олимп. Посвящается светлой
памяти родителей олимпийского чемпиона Р. М. Дмитриева Александры Николаевны
Шадриной и Михаила Романовича Дмитриева, старшего брата, двукратного чемпиона
СССР Гаврила Михайловича Дмитриева. Якутск. 2006. 216 с.
Эраста
Змаганьнік,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz