Бата-Мунка Дзям’янавіч
Ванкееў - нар. 4 лютага 1977 г. у с. Магсахон Кіжынгінскага раёну Бурацкай АССР
(РСФСР – СССР).
Распачаў спартовую кар’еру ў Буратыі ды працягнуў у Якутыі, дзе быў зроблены якасны рывок наперад. Гэта
навочна паказваюць ягоныя вынікі: пераможца Кубка Расіі, чэмпіён і двухразовы
срэбны прызёр чэмпіянатаў Расіі, уладальнік бронзавага мэдалю Кубка Сьвету 2002
г., майстар спорту міжнароднага клясу. У канцы 2002 г. Фэдэрацыя бокса Расіі
дазволіла Бата-Мунка выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сьцягам
Рэспублікі Беларусь і ён зрабіўся двухразовым чэмпіёнам Беларусі (2002, 2003).
У канцы 2004 г. дапамог зборнай Беларусі зрабіцца бронзавым прызёрам Кубка
Сьвету. Усе свае лепшыя байцоўскія якасьці ён выявіў у красавіку 2004 г. на
адборачным турніры да Атэнскай Алімпіяды ў Варшаве, ён бронзавы прызёр
Чэмпіянату Эўропы 2006 году, чалец алімпійскай зборнай Беларусі на Алімпійскіх
гульнях 2004 году.
Літаратура:
На Европе Балакшин за Россию, Ванкеев за Белоруссию. // Эхо Столицы.
Якутск. 30 января 2004. С. 24.
Хрызеіда Батыевіч,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz