Злата
Ісакаўна Лявіт /Лавит/ - нар. у 1913 г. у мяст.
Вішнева Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.
АЎТАБІЯГРАФІЯ
Нарадзілася ў 1913 г. у Віленскай губэрні, мястэчка Вішнева. З пяцігадовага
ўзросту да 16 гадоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах Менску ды Сімфэропалю.
У
1928 г. скончыла 8 кл. у м. Сімфэропаль, у 1932 г. Крымскі Рабфак, у 1937 г.
Садавінагароднінны факультэт Крымскага с/х інстытуту імя Калініна ды была
накіраваная на працу ў агралябараторыю саўгаса імя Чкалава Бахчысарайскага
раёна Крымскай АССР.
Ад
1938 г. у Севастопалі ў філіяле інстытута “Магарач” пры заводзе вінаградных
сокаў - тэхноляг, у 1941 г. мікрабіёляг на Вінзаводзе ў м. Севастопаль.
У
лістападзе 1941 г. эвакуяваная ў м. Будзёнаўск Арджанікідзеўскага краю –
дыспэтчар аўтаатрада № 4, у чэрвені 1942 г. эвакуяц. ў Алма-Ату, прац. да 1943
г. начальнікам кадраў Упр. Кінафікацыі.
Травень 1943 - студзені 1944 г. студэнтка курсаў Сыноптыкаў. У студзені
па разнарадцы Масквы накіраваная ў м. Якуцк у Гідрамэтыёўпраўленьне дзеля
абслугоўваньня авіятрасы Краснаярск-Уэлькаль.
Ад
сакавіка 1944 г. па ліпень 1946 г. сыноптык у аэрапортах Берелёх і Сеймчан.
Ад
1946 г. тэхноляг ў Міністэрстве Харчовай Прамысловасьці ЯАССР.
Партузысканьне за адмову выехаць у аэрапорт Сангар у сакавіку 1946 г.
Габрэйка. Мэдаль. “За перамогу над Германіей”, 1946 г., адзінокая.
1947 г. сакр. пярвіч. парт. арганізацыі Мін. харч. прам. ЯАССР.
/НА РС(Я) [Партийный архив
Якутского ОК КПСС] Ф. 4. Воп. 39. Спр. 726. Арк. 4./
Выпусьціла брашуру: Лавит, Злата Исааковна. Наземный способ силосования. Крымское обл. упр. сельского хозяйства. Отд. с.-х. науки. [Симферополь.] Крымиздат. 1957. 10 с.
Выпусьціла брашуру: Лавит, Злата Исааковна. Наземный способ силосования. Крымское обл. упр. сельского хозяйства. Отд. с.-х. науки. [Симферополь.] Крымиздат. 1957. 10 с.
Астапія Срэбра,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz