Марыя
Іванаўна Папова родам з беларускага места Полацак. Падчас вайны яна
пазнаёмілася з Мікалаем Гаўрылавічам Паповым, а ў 1949 г. прыехала з ім на яго
радзіму у Якуцкую АССР.
Землякі
мужа пакахалі Марыю Іванаўну за яе працавітасьць, сьветлую душу і добры характар.
Доўгі час яна працавала санітаркай ў лякарні, а затым пястункай у яслях-садзе.
Пасьля
выхаду на пэнсію - няньчыць унукаў, выгадоўвае гародніну, даглядае за скацінай.
У Марыі Іванаўны вялікая сям’я: 14 дзяцей, 45 унукаў, 5 праўнукаў. Свайго мужа
яна пахавала ў 1993 годзе. Вялікія і дужыя карані пусьціла дзяўчына з Беларусі
на паўночнай зямлі, якая зрабілася яе другой радзімай. А жыве Марыя Іванаўна
Папова ва Уалбінскім насьлезе Татцінскага вулусу Рэспублікі Саха (Якутыя).
Літаратура:
* Попова Мария
Ивановна. // Большая семья. Матери-героини Республики
Саха (Якутия). [Книга третья.]. Якутск. 1998. С. 27.
Захарынія Сьвінтух,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz