АБРАМОВІЧ Чэсь Уладзіслававіч (Уладзімеравіч) – нар. ў 1903 г. у в. Кустаўніца [Мазырскі
р-н Гомельская вобл. РБ], паляк. У 1930 г. высланы як кулак
Мазырскім АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 21
кастрычніка 1935 г. ад краўчыхі Маладцовай Аляксандры Мікалаеўны, 1909 г. н.,
нар. сын Абрамовіч Уладзімер Вячаслававіч, які 3 траўня 1977 г. у
Севастопальскім ЗАГСе зьмяніў сваё прозьвішча Абрамовіч на Маладцоў. 29
красавіка 1935 г. вызвалены ад ссылкі са зьняцьцем з уліку.
АБУХОВІЧ Вінцусь Антонавіч – нар. у 1888 г. у в. Вільноўка [Віцебская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Тырканда, шавец. 2 жніўня 1936 г. перададзены
разам з сям’ёй на ўтрыманьне брату Абуховічу Івану Антонавічу ў г. Куйбышаў.
АБУХОВІЧ Люцыя (Лідзія)
Леанардаўна – нар. у 1892 г. у в. Вільноўка [Віцебская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая
як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне
ЯАССР, Тырканда, хатняя гаспадыня. 20 верасьня 1932 г. нар. Абуховіч Марыя
Вікенцьеўна. 2 жніўня 1936 г. перададзеная на ўтрыманьне Абуховіч І. А. у г.
Куйбышаў.
АБУХОВІЧ
Бронісь Мікалавіч – нар. у 1888 г. у в. Бярозаўка [Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.
АГРЫЗКА Антось Адамавіч – нар. у 1870 г. у
в. Сызаўшчына [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР.
Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 25 красавіка 1932 г. памёр (пасьв. № 108).
АГРЫЗКА Адоль Антонавіч – нар. у 1898 г. [Лепельскі р-н
Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай
акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У
шлюбе ня быў. 22 красавіка 1931 г. памёр (пасьв. №
333/3), цела дзеля пахаваньня забраў Васіль Чэнскі.
АДЗІНЕЦ (Адынец)
Стась Язэпавіч – нар. у 1895 г. у в. Бандзелі [Верхнядзьвінскі р-н Віцебская вобл. РБ]. 24 красавіка 1930 г. высланы як кулак-АСЭ па пастанове АДПУ пры
БВА за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.
АКРУТ (Окрут) Пятрусь Сьцяпанавіч – нар. у
1880 г. у в. Сіманавічы [Глускі р-н Магілёўская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Усмун, рабочы. 6 жніўня 1931 г. памёр ад
сыпнога тыфу (пасьв. № 12), цела дзеля
пахаваньня забрала дачка Ганна з п. Арачон.
АКРУТ (Окрут) Марыя Сабінаўна – нар. у 1885
г. у в. Драчава [Асіпавіцкі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у
Алданскім раёне ЯАССР. 9 студзеня 1935 г. перададзеная на ўтрыманьне дачцэ
Ганьне.
АКРУТ (Окрут)
Ганна Пятроўна – нар. у 1914 (1924) г. [Магілёўская
вобл. РБ], руская. У 1930 г. высланая як кулачка за
межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Арачон. У 1934 г.
адноўленая ў выбарчых правах, выдадзены пашпарт № 168297, афіцыянтка ў
сталоўцы. 31 сакавіка 1935 г. пабралася шлюбам з ч/р Кашыным Аляксандрам
Цітавічам, 1912 (1922) г. н.
АКУШКА Пранцысь Дзянісавіч – [РБ] У
1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.
16 жніўня 1933 г. памёр.
АКУШКА Ясь Францавіч – нар. у 1896 г. [РБ]. У
1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім раёне ЯАССР. 28 траўня 1943 г. памёр ад упадку сардэчнай дзейнасьці
у т/п. г. Алдан.
АКУШКА Данель Францавіч – нар. у 1913 г. у
в. Падасовічы [Гомельская вобл. РБ], беларус, 2
кл. У 1930 г. высланы як кулак-шляхціц па пастанове Тройкі АДПУ са
Сьвяцілавіцкага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР,
Тырканда. 22 жніўня 1946 г. нар. Акушка Аляксандар Данілавіч. 4 верасьня 1946
г. пабраўся шлюбам з хатняй гаспадыняй Ананьневай Клаўдзіяй Васільеўнай, 1919
г. н. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
АЛЕЙЧАНКА Івась Хведаравіч – нар. у 1881 г.
у в. Бярозаўка [Веткаўскі р-н Гомельская вобл. РБ]
У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне
ЯАССР. У верасьні 1935 г. зьняты з уліку с/п.
АЛЬХІМОВІЧ Нікіпар Адамавіч – нар. у 1893
г. [РБ]. У
1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР,
Верхне-Сталінск, лесасек. 23 траўня 1942 г. памёр ад крупознага запаленьня
лёгкіх, цела для пахаваньня забраў Мухін Мітрафан Сямёнавіч.
АЛЬХІМОВІЧ Ефрасіньня Язэпаўна – нар. у
1890 г. у в. Домкіна [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім
раёне ЯАССР, Верхне-Сталінск. 21 красавіка 1933 г. нар. Альхімовіч Адам
Мікіпаравіч, які 22 сакавіка 1934 г. памёр ад адзёру. У 1947 г. зьнятая з уліку
с/п.
АЛЬХІМОВІЧ Вольга Мікіфараўна – нар. у 1924
г. [Любанскі
р-н Мінская вобл. РБ]. У
1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне
ЯАССР. 11 сакавіка 1946 г. на кап. Ключ Латышкі пабралася шлюбам з
Прастакішыным Рыгорам Дзьмітрыевічам, 1921 г. н., заг. мэд пунктам. У 1947 г.
фэльчарка ў амбуляторыі п. ІІ-й Арачон. 11 сакавіка 1947 г. нар. Альхімовіч
Рыгор Рыгоравіч, якога ўсынавіў 10 студзеня 1950 г. у г. Алдан Зайчанка Дзяніс
Філімонавіч, але 8 красавіка 1966 г. ён у Сьмелянскім гор. ЗАГСе ізноў вярнуў
сабе прозьвішча Альхімовіч
АЛЯКСЕЕЎ Паўлюк Рыгоравіч – нар. у 1894 г ў
в. Ніжабродзьдзе [Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, у к-се
“Ленінец”, майстар пашывачнага цэху. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
АЛЯКСЕЕВА Клаўдзія Аляксееўна – нар. у 1898
г. [Віцебская
вобл. РБ], У
1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне
ЯАССР, Ніжне-Сталінск, швачка,. 24 красавіка 1938 г. нар. Аляксееў Генадзь
Паўлавіч.
АЛЯШКЕВІЧ Уладысь Вікенцьевіч
(Інакенцьевіч) – нар. у 1888 г. у в. Навіны [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск 22 жніўня 1933 г. памёр ад раку
страўніка.
АЛЯШКЕВІЧ Антаніна Карлаўна (Кірылаўна) –
нар. у 1889 г. [РБ],
літоўка. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у
Алданскім раёне ЯАССР, Верхне-Сталінск, вартаўнік клюбу. 30 верасьня 1934 г. як
удава пабралася шлюбам з Мазуркевічам Пятром Ігнацьевічам, 1897 г. н. 30
красавіка 1942 г. памерла ад пароку сэрца.
АЛЯШКЕВІЧ Валянціна Ўладзімераўна – нар. у
1921 г. [РБ],
беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у
Алданскім раёне ЯАССР, бугальтар. Пабралася шлюбам з Суваевым Аляксандрам
Канстанцінавічам, 1912 г. н., вет. урачом у п. Чульман. 19 кастрычніка 1943 г.
нар. Суваева Сьвятлана Аляксандраўна.
АЛЯШКЕВІЧ Вацлаў
(Вацлава) Уладзіміравіч (Уладзіміраўна) –
нар. у 1923 г. у в. Навіны [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ]. Лепельскага р-на Віцебскай вобл. У 1930 г. высланы (ая) як кулак (чка)
за межы БССР. Пражываў (ла) на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР. 20 чэрвеня 1940 г. вызвалены (ая)
ад с/п.
АНІСКАВЕЦ Алесь Савельевіч – нар. у 1896 г.
у в. Казялужжа [Хойніцкі р-н Гомельская вобл. вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак ды саматужнік-гандляр па пастанове
Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1942 г. вызвалены ад с/п.
АНОШКА Вітольд Паўлавіч – нар. у 1883 г. у
в. Паплаўшчына [Магілёўская вобл. РБ]. 29
ліпеня 1930 г. высланы як кулак пастановай Прэзыдыюму РВК за межы БССР.
Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, кап.
Канава, ч/р. 1 красавіка 1940 г. памёр ад дэкампэнсаванага пароку сэрца.
АНОШКА Лізавета Мацьвееўна – нар. у 1890 г.
у в. Паплаўшчына [Магілёўская вобл. вобл. РБ]. У
1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах. 26 сакавіка 1942 г. памерла ад сэптычнага
запаленьня правага лёгкага.
АНОШКА Агнія Вітольдаўна – нар. у 1914 г. у
в. Паплаўшчына [Магілёўская вобл. вобл. РБ]. 29
ліпеня 1930 г. высланая як кулачка разам з бацькамі па пастанове Прэзыдыюма
РВК. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
17 красавіка 1934 г. пабралася шлюбам з Восіпавым Міхаілам Іванавічам, 1912 г.
н. 24 чэрвеня 1935 г. нар. Восіпаў Валянцін Міхайлавіч, які памер 26 жніўня
1935 г. 26 студзеня 1937 г. нар. Восіпава Ніна Міхайлаўна, беларуска, па мужы
Слюняева. 29 ліпеня 1938 г. нар. Восіпаў Вітольд Міхайлавіч, які пражываў ў г.
Алдан і 14 красавіка 1995 г. прызнаны пацярпеўшым ад с/п. 10 сьнежня 1942 г.
вызваленая ад с/п са зьняцьцем з уліку. 20 сакавіка 1946 г. нар. Восіпава
Галіна Міхайлаўна , якая пражывала: 678901 г. Алдан вул. Стральцова 2-5.
Памерла.
АНОШКА Пятрусь Вітольдавіч (Вітальевіч) – нар. 12 верасьня 1924 г. у в.
Паплаўшчына [Магілёўскай вобл. РБ]
29 ліпеня 1930 г. высланы як кулак разам з
бацькамі па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 6 сакавіка 1941 г.
зьняты з ўліку і вызвалены з с/п. Настаўнік школы № 14 ў п. Верхні Куранах. У
1942 г. пакліканы Алданскім РВК у РСЧА. На фронце неаднаразова быў паранены. У
1944 г. загінуў вызваляючы Беларусь, месца пахаваньня не выяўленае. /Аношко Петр Витальевич. //
Память. Исполнительный комитет Алданского районного совета народных депутатов.
Якутск. 1990. С. 17; Аношко Петр Витальевич. // Память. Книга-мемориал
воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной
войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 23; Аношко Петр Витальевич. //
Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, умершим после демобилизации. Кн. 4.
Якутск. 1995. С. 5; Аношко Петр Витальдович. // Память. Книга-мемориал
воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной
войны 1941-1945 гг. Кн. 6. Якутск. 1998. С. 330./
АНОШКА Эрэгіна (Ірына)
Вітольдаўна – нар. у 1926 г. у в. Паплаўшчына [Магілёўскай
вобл. РБ]. 29 ліпеня 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму
РВК у адміністратыўным парадку. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхні Куранах, к-с імя Ільліча, шафёр. 24
лістапада 1942 г. зьнятая з уліку с/п, як чалец сям’і пакліканага ў шэрагі
РСЧА. 23 красавіка 1946 г. нар. Аношка Надзея Вітольдаўна, якую 9 жніўня 1953
удачарыў Гункевіч Язэп Мікалаевіч і яна зрабілася Гункевіч (у замужжы
Савельева) Надзея Язэпаўна, пражывала: 678950 п. Верхні Куранах АБЗ д. 1/2. 29
студзеня 1949 г. нар. Гункевіч (у замужжы Чэкерда) Яўгеньня Язэпаўна,
пражывала: 678961 п. Ніжні Куранах, вул. Працоўная 39/1. 23 верасьня 1951 г. нар.
Гункевіч Уладзімер Язэпавіч, які пражываў: Ніжні Куранах, вул. Будаўнікоў
16/38. 10 студзеня 1952 г. пабралася шлюбам з беларусам Гункевічам Язэпам
Мікалаевічам. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 15 траўня 1996 г. рэабілітаваная.
Пражывала: Верхні Куранах, Працоўная 39/1. Пабралася шлюбам з Усманавым. /Оношко Эррегина Витольдовна. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2.
Якутск. 2005. С. 255./
АНТАНОВІЧ (Антонов)
Макся (Міхась) Хведаравіч – нар. у 1899 г. у
м. Старобін (в. Стараград) [РБ].
У 1930 г. высланы як кулак-АСЭ па пастанове Цімкавіцкага (Цішкаўскага) памежнага атрада з Бабруйскай акругі
за межы БССР на 5 гадоў. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР. 19 кастрычніка 1934 г. зьняты з уліку с/п. Пражываў у Якуцку, бляхар у гаражы НКУС. 20
лютага 1938 г. асуджаны па арт. 58-6 да ВМП. 20 сакавіка 1938 г. прысуд
прыведзены ў выканьне. 10 красавіка 1989 г. рэабілітаваны. Справа 3368 - р. /Антонович Максим Федорович. //
Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий
1920-1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005. C. 20./
АРЖАНІК Мікола Сьцяпанавіч – нар. у 1885 г.
у в. Востраў [Асьвейскі р-н Віцебская вобл. РБ], беларус, 2 кл. У 1930 г. высланы як кулак-АСЭ і
удзельнік “зялёнай банды” па пастанове Тройкі АДПУ. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Якакіт, вартаўнік
к-су “з-я Пяцігодка”, вартаўнік магазына № 13. Пабраўся шлюбам з Солтан (Трыбель) Аляксандрай Хведараўнай, 1900 г. н. У 1947
г. зьняты з уліку с/п.
АСІПЕНКА Герась Іванавіч – нар. у 1882 г. у
в. Чудзяны. [Чэрыкаўскі р-н Магілёўская вобл.
РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Магілёўскай
акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР.
АСМАЛОЎСКІ Алесь Андрэевіч – нар. у 1887 г.
[РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Тамот. 27 красавіка 1933 г. памёр ад праносу.
АСМАЛОЎСКАЯ Марыя Якаўлеўна – нар. у 1895
г. на х. Вінцэда [Касьцюковіцкі
р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г.
высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Тамот, с-с “Пяцігодка”. У лютым 1931 г. нар.
Асмалоўская Лідзія Аляксандраўна, якая памерла 4 жніўня 1932 г. ад дызэнтэрыі.
28 чэрвеня 1934 г. пабралася ў Ніжне-Сталінску шлюбам з сасланым з Беларусі
Сакаловым Якавам Апанасавічам. 13 траўня 1935 г. нар. Сакалоў Хведар Якаўлевіч,
які памёр 6 верасьня 1935 г. У 1936 г. нар. Сакалоў Пётра Якаўлевіч. 23 жніўня
1939 г. нар. Сакалоў Андрэй Якаўлевіч. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п. Пражывала
ў п. Якакут.
АСМАЛОЎСКІ Яўген Аляксандравіч – нар. у
1920 г. у в. Брацькавічы (Браткашы) [Касьцюковіцкі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы разам з бацькамі як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. Шараговы 237 СП 69 СД. Палегл 27 жніўня
1943 г. Пахаваны ў в. Стралецкая Сеўскага р-на Бранскай вобл. РСФСР. /Осмоловский Евгений Александрович. // Память. Книга-мемориал
воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной
войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 243./
АСМАЛОЎСКАЯ Любоў Аляксандраўна – нар. у
1921 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая
разам з бацькамі як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, дарожніца. 13 сакавіка 1938 г. пабралася
шлюбам з сасланым з Беларусі Таргонскім Іванам Антонавічам. 31 жніўня 1940 г.
нар. Таргонская Надзея Іванаўна.
АСМАЛОЎСКАЯ Сафія Аляксандраўна – нар. у
1922 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая
разам з бацькамі як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, старацель. 16 верасьня 1945 г. нар. Асмалоўская
Ніна Іванаўна.
АСМЫКОВІЧ Івась Дзянісавіч – нар. у 1890 г.
у в. Слабада (Германовічы) [Глускі р-на
Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак-бандыт,
удзельнік банды Караткевіча, па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. /Асмыковіч Іван Дзянісавіч. // Памяць.
Гісторыка-дакументальная хроніка Глускага раёна. Мінск. 1999. С. 240./
АСМЫКОВІЧ Хрысьціна Данілаўна – нар. у 1892
г. у в. Германова Слабада [Гомельская вобл. РБ]. 4 кл. У 1930 г.
высланая як кулачка за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Ніжне-Сталінск. У 1947 г. зьнятая з уліку з с/п.
АСМЫКОВІЧ (Асмакович)
Мікола Іванавіч - [РБ].
У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну
1941-1945 гг.”.
/Асмакович Николай
Иванович. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в
1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне
1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 36./
АСТАНКЕВІЧ Мацяш Дзям’янавіч – нар. у 1883
г. у в. Камароўка [Магілёўская
вобл. РБ], беларус, 4 кл. У 1930 г. высланы як кулак за к-р
дзейнасьць па пастанове Тройкі АДПУ з Чавускага р-на Магілёўскай акругі За межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, к-с “Ленінец”,
каваль.
АСТАНКЕВІЧ Кацярына Аляксандраўна – нар. у
1885 г. [РБ].
У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР.
АСТАНКЕВІЧ Ганна Мацьвееўна – нар. у 1915
г. [РБ]. У
1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Ніжне-Сталінск. 29 кастрычніка 1936 г. памерла ад пароку сэрца.
АСТАПЕНКА Матруна Аляксандраўна – нар. у
1878 г. у в. Нежыхаў, пражывала ў в. Верхняя Слабада [Брагінскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за па пастанове Прэзыдыюму РВК, за
межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ч/р. У 1942 г. зьнятая з
уліку с/п.
АСТАПЕНКА Мікуць Цітавіч – нар. у 1904 г. у
в. Верхняя Слабада [Брагінскі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах, сельгасарцель,
пячнік. У 1942 г. зьняты з уліку с/п.
АСТАПЕНКА Ганна Іванаўна – нар. у 1904 г. у
в. Верхняя Слабада [Брагінскі р-н Гомельская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму
РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ч/р. 10 кастрычніка
1935 г. нар. Астапенка Васіль Мікалаевіч. У 1942 г. зьнятая з уліку с/п.
АСТАПЕНКА Кірэй Цітавіч – нар. у 1909 (1910) г. у в. Верхняя Слабада [Брагінскі р-н
Гомельская вобл. РБ], беларус У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Куранах, к-с імя Ільліча. У 1940 г. пабраўся шлюбам з Матоўнікавай Тацьцянай
Анісімаўнай, 1919 г. н. 19 кастрычніка 1940 г. нар. Астапенка Уладзімер
Кірылавіч. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і зьняты з уліку с/п.
Шараговы 117 АСБ. 26 лістапада 1942 г. палегл і пахаваны ў в. Шаркі
Маладутаўскага р-на Цьвярской вобл. РСФСР. /Остапенко Кирилл Титович. //
Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы
Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 243, 302;
Остапенко Кирилл Титович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и
умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 6.
Якутск. 1998. С. 334./
АСТАПЕНКА Алесь Цітавіч – нар. у 1912 г. [РБ], беларус.
У 1930 г. высланы як кулак па пастанове за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР. У 1948 г. у п. Верхні Куранах 19 траўня 1948 г. пабраўся
шлюбам з Радкевіч (Макаравай) Лізаветай
Вячаславаўнай, 1916 г. н.
АЎГУСЦІНОВІЧ (Аўгустовіч) Анцыядым - [РБ]. У
1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
АЎГУСЦІНОВІЧ (Аўгустовіч)
Анэля Францішкаўна – нар. у 1894 г. на х. Устрань [Віцебскай вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка з Лепельскага р-на за
межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах, с-с “Ленінец”,
даярка. 2 чэрвеня 1938 г. пабралася 2-м шлюбам з Лузанам Сідарам Мікалаевічам,
1885 г. н.
АЎГУСЦІНОВІЧ (Аўгустовіч) Стась Анцыядавіч
– нар. у 1916 г. на х. Устронь (Цэтэсіўль) [Віцебскай вобл.
РБ], паляк. У 1930 г. высланы як кулак разам
з бацькамі з Лепельскага р-ну за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР. У 1936 г. адноўлены ў выбарчых правах. Пражываў: 658410 Алтайскі край,
Локцеўскі р-н, г. Гарняк вул. Бурава 72.
АЎГУСЦІНОВІЧ (Аўгустовіч)
Альбэрт Анцыядавіч – нар. у 1924 г. на х. Устрань [Лепельскага р-н Віцебскай вобл. РБ], паляк. У 1930 г. высланы як кулак разам з бацькамі за межы БССР.
Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах. 31 студзеня 1941 г. вызвалены
ад с/п.
АЎГУСЦІНОВІЧ (Аўгустовіч)
Ясь (Івась) Анцыядавіч (Анцыядзімавіч, Астапавіч) – нар. у 1926 г. [РБ]. У
1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
11 чэрвеня 1933 г. памёр ад запаленьня лёгкіх.
АЎРАМЕНКА Паўлюк Канстанцінавіч – нар. у
1895 г. у в. Каралін [Гомельская вобл. РБ], беларус. 2 кл. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі
АДПУ згодна арт. 58-2, 58-10 КК РСФСР з Мазырскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР, Лебядзіны, старацель. 11 лістапада 1946 г. пабраўся шлюбам Карсак
Сьцепанідай Антонаўнай, 1891 г. н.
АЎРАМКАЎ Пятрусь Іванавіч – нар. у 1907 г.
у [Магілёўская вобл, РБ].
рускі. У 1930 г. высланы як кулак з Прапойскага р-ну БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск качагар
лесапілкі. Арыштаваны 19 сьнежня 1931 г. Алданскім асобым сэктарам АДПУ ЯАССР
па арт. 58-9, 59-3 КК РСФСР. 26 лютага 1932 г. забіты пры ўцёках. Пастановай
Алданскага АС АДПУ ЯАССР ад 19 сакавіка 1932 г. справа спыненая. Заключэньнем
Пракуратуры PC(Я) ад 13 красавіка 1992 г. па Законе РФ ад 18 кастрычніка 1991
г. рэабілітаваны. Справа № 381-р. /Аврамков Петр Иванович. // Книга
Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий
1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 8./
АХРАМЕНКА Васіль Піліпавіч – нар. у 1899 (1890) г. у в. Любань [Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Прэзыдыюму РВК з Парыцкага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Верхні Куранах. 31 ліпеня 1940 пабраўся шлюбам з
Жураўскай Ефрасіньняй Якаўлеўнай, 1906 г. н. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы
ў РСЧА і зьняты з уліку с/п.
АХРАМОВІЧ Віктось Вікенцьевіч – нар. у 1854
г. [РБ]. У
1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Верхне-Сталінск. 12 красавіка 1934 г. памёр. 15 жніўня 1996 г. рэабілітаваны.
АХРАМОВІЧ Сабіна Іванаўна – нар. у 1859 г. [РБ]. У
1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Верхне-Сталінск. 22 траўня 1942 г. памерла ад крупознага запаленьня
лёгкіх
АХРАМОВІЧ Паўлюк Віктаравіч – нар. у 1890
г. у в. Сялянская Клёўка (Сялян-Клеўка) [Бялыніцкі р-н
Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 9 лютага 1935 г. памёр ад
зрушэньня мазгоў пры падзеньні.
АХРАМОВІЧ Юлія Вікенцьеўна – нар. у 1901 г.
у в. Папоўка, пражыла ў в. Сялянская Клёўка [Бялыніцкі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларуска, 2 кл. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове
Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК,
прыбіральшчыца. У 1932 г. нар. Ахрамовіч Галіна Паўлаўна, у замужжы Мелешкевіч.
2-м шлюбам пабралася Хаўратовічам Міколам Іванавічам, 1900 г. н. 27 траўня 1939
г. нар. Хаўратовіч Ніна Мікалаеўна, якая 11 жніўня 1940 г. памерла ад
тубэркулёзу вантробаў. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п. 7 ліпеня 1994 г.
рэабілітавана.
АХРАМОВІЧ Вера Паўлаўна – [РБ]. У
1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР.
АХРАМОВІЧ Лёнюсь Віктаравіч – нар. у 1908
г. у в. Перавясьсе [Бялыніцкі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус, 4 кл. У 1930 г. высланы разам з бацькамі як кулак па
пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Тырканда, старацель. 2 красавіка 1946 г. пабраўся шлюбам (фактычна пражывалі ад
15 лютага 1945 г.) з Драздовіч Ганнай Ігнатаўнай, 1917 г. н. У 1947 г. зьняты з
уліку с/п. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну
1941-1945 гг. 15 жніўня 1996 г.
рэабілітаваны. /Охрамович
Леонид Викторович. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла,
награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой
Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 51./
АХРАМОВІЧ Ясь Паўлавіч (Аляксандравіч) – нар. у 1894 (1874) г. [РБ], беларус, паляк. У 1930 г. высланы як кулак
за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, цясьляр, лесасек. 14
сакавіка 1994 г. рэабілітаваны.
АХРАМОВІЧ (у
дзявоцтве Залеская) Сахвея Іванаўна – нар. ў 1897 г. у в. Баранавічы (Барана-Віла) [Бабруйскага р-н Магілёўская вобл. РБ], полька. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, прыбіральшчыца, сьвінарка. 8 траўня 1934 г. нар.
Ахрамовіч Станіслаў Іванавіч, якога 11 лістапада 1943 г. усынавіў Марчанка
Мацьвей Андрэевіч, але 15 жніўня 1945 г. памёр у п. Верхне-Сталінск ад
запаленьня лёгкіх. 14 сьнежня 1936 г. Ахрамовіч Аляксандар Іванавіч, якога 11
лістапада 1943 г. ўсынавіў Марчанка Мацьвей Андрэевіч і ён зрабіўся Марчанкам
Аляксандрам Мацьвеевіч. 3 верасьня 1939 г. нар. Ахрамовіч Марыя Іванаўна, у
замужжы Сьлесарова, якую 11 лістапада 1943 г. удачарыў Марчанка Мацьвей
Андрэевіч), пражывала: г. Алдан вул. Тарабукіна 63-3. Пабралася шлюбам з
Марчанкам Мацьвеем Андрэевічам.
АЧКАС (Очкас)
Кастусь Вікенцьевіч – нар. у 1900 г. у в. Аступ
[Менская
вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Прэзыдыюму РВК з Капыльскага р-ну за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і10 сьнежня 1942
г. зьняты з уліку с/п разам з сям’ёй. Палёгл у сакавіку 1944 г., месца
пахаваньня не выяўленае.
/Очкас Константин Викентьевич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам,
погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945
гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 281./
АЧКАС (Очкас)
Марыя Васільеўна – нар. у 1901 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск.
Пабралася шлюбам са старацелям Архіпавым Мацьвеям Пятровічам. 27 ліпеня 1944 г.
нар. Архіпава Галіна Мацьвееўна.
АЧКАС (Очкас) Вольга Вікенцьеўна (Інакенцьеўна) – нар. у 1903 г. у в. Аступ [Менская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г.
высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 10
сьнежня 1942 г. вызваленая з с/п. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў
Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг. /Очкас Ольга Викентьевна. //
Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг.
Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 51./
АЧКАС (Очкас)
Язэп Вікенцьевіч – нар. у 1910 (1911) г. у в.
Аступ [Менская
вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Прэзыдыюму РВК з Капыльскага р-ну за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Сярэдне-Сталінск, забойшчык. 24 лютага 1936 г. пабраўся
шлюбам з афіцыянткай сталовай № 2 удавой Архіпавай Марыяй Парамонаўнай (Пятроўнай), 1910 г. н. 14 лютага 1939 г. нар. Ачкас
Уладзімер Язэпавіч. 1 жніўня 1939 г. нар. Ачкас Яўген Язэпавіч, які 9 сакавіка
1943 г. памёр ад запаленьня лёгкіх. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і
10 сьнежня 1942 г. зьняты з уліку с/п разам з сям’ёй. У 1946 г. рацыяналізатар
рудаўпраўленьня п. Ніжне-Сталінск. 10 жніўня 1946 г. нар. Ачкас Галіна
Язэпаўна.
АШЧАБРОВІЧ Паўлюк Іванавіч – нар. у 1879 г.
у в. Шымчычы [РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 13 ліпеня 1937
г. перададзены на ўтрыманьне сыну Аляксандру разам з дачкой Ганнай.
АШЧАБРОВІЧ Алесь Паўлавіч – нар. у 1908 г.
у в. Красьнік [Асіповіцкага р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюма РВК
за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск,
старацель. У ліпені 1932 г. пабраўся шлюбам з Кунцэвіч Ганнай Лазараўнай. 25
лістапада 1933 г. адноўлены ў выбарчых правах. У 1942 г. Алданскім РВК
пакліканы ў РСЧА і ў сьнежні 1942 г. зьняты з уліку ў с/п.
АШЧАБРОВІЧ Сафа Паўлаўна – нар. у 1912 г. [РБ], беларуска.
У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюма РВК за межы БССР.
Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Пабралася шлюбам са старацелем
Зьметрэнкам Васілём Мінавічам, 1910 г. н. 12 кастрычніка 1939 г. нар.
Зьметрэнка Галіна Васільеўна.
АШЧАБРОВІЧ Марыя Паўлаўна (Парамонаўна) – нар. у 1913 г. у в. Краснік [Асіповіцкі р-на
Магілёўская вобл. РБ], беларуска.У 1930 г. высланая як кулачка
па пастанове Прэзыдыюма РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Лебядзіны, Сярэдне-Сталінск.У кастрычніку 1931 г. у пабралася шлюбам з Івашкам
Андрэем Іванавічам, 1910 г. н. У 1933 г. нар. Івашка Яўген Андрэевіч. 15
верасьня 1935 г. нар. неданошаная
двойня: Івашка Ніна Андрэеўна, якая 22 верасьня 1935 г. памерла ды Івашка
Казімер Андрэевіч, які 27 верасьня 1935 г. памёр. 11 траўня 1937 г. нар.
неданошаная Івашка Ніна Андрэеўна, якая 14 траўня 1937 г. памерла. 2 сьнежня
1938 г. нар. неданошаная двойня: Івашка Пётра Андрэевіч, які 5 сьнежня 1938 г.
памёр ды Івашка Павал Андрэевіч, які 7 сьнежня 1938 г. памёр. 5 лістапада 1940
г. нар. Івашка Анатоль Андрэевіч. 24 сьнежня 1944 г. нар. двойня: Івашка Людміла Андрэеўна, якая 12 жніўня 1944
г. памерла ды Івашка Галіна Андрэеўна,
якая 14 жніўня 1944 г. памерла. 14 студзеня 1946 г. нар. Івашка Уладзімір
Андрэевіч. У 1947 г. вызваленая ад с/п.
АШЧАБРОВІЧ Міхась Паўлавіч – нар. у 1918 г. у
в. Краснік [Асіповіцкі
р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус.У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. 28
жніўня 1936 г. зьняты з уліку с/п. як адноўлены ў выбарчых правах пастановай
Прэзыдыюма Алданскага Райвыканкаму. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. Лейтэнант,
камандзір стралковага ўзводу 60 гв. СП. 12 красавіка 1945 г. палегл і пахаваны
ў в. Кольх у Аўстрыі. /Ащербович Михаил Павлович. // Память.
Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой
Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 31; Ащербрович Михаил
Павлович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в
госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 6. Якутск.
1998. С. 331./
АШЧАБРОВІЧ Ганна Паўлаўна - нар. у 1921 г.
у в. Краснік [Асіповіцкі р-на Магілёўская вобл. РБ], беларуска.
У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. 13 ліпеня 1937 г. перададзена на
ўтрыманьне брату Аляксандру разам з бацькам.
БАГАМАЗ Якуб Арцёмавіч – нар. у 1904 г. на
х. Барок [Любанскага р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове ПП АДПУ па БВА з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР. 15 кастрычніка зьняты з уліку с/п.
БАГДАН Мікалай Рыгоравіч – нар. у 1894 г. на х. Акопы [Нараўлянскі р-н
Гомельская вобл. РБ].
У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
БАГДАН Мікалай Мікітавіч (Мікалаевіч) – нар. у 1921 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. Шараговы 1 ПДГП 5гв.
ПДД. 20 лістапада 1943 г. палегл і пахаваны ў в. Н. Ліпава Кіраўскай вобл.
РСФСР. /Богдан Николай Никитович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам,
погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945
гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 44./
БАГРОЎ Васіль Пятровіч – нар. у 1914 г. у в. Урэчча [Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як
кулак па пастанове Прэзыдыюма Райвыканкама з Прапойскага р-на за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, качагар с/п № 118. 7 сакавіка 1935 г. пабраўся
шлюбам з ч/р Усьцінавай Нінай Канстанцінаўнай (Капітонаўнай), 1915 (1917) г. н. 31 траўня 1936 г. нар. Багроў
Сяргей Васільевіч, які 23 жніўня 1937 г. памёр ад запаленьня лёгкіх. 16 лютага
1938 г. нар. Багроў Іван Васільевіч, які памёр 22 лютага 1938 г. У 1941 заг.
склада лесаўчастка кап. імя ЯЦВК шахты № 3. 3 лістапада 1941 г. нар. Багрова
Валянціна Васільеўна. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і 10 сьнежня
1942 г. вызвалены ад с/п. 21 сакавіка 1947 г. Багрова Ніна Канстанцінаўна ад
Скуратоўскага Антона Сьцяпанавіча нарадзіла сына Багрова Анатоля Антонавіча,
які 21 ліпеня 1947 г. памёр ад пнэўманіі. 17 лістапада 1995 г. рэабілітаваны.
БАЛАШОЎ Георгій Лонгінавіч – нар. у 1876 г.
у м. Чачэрск [Гомельская вобл. РБ], рускі. У 1930 г. высланы як
кулак за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, бугальтар
камунальнага аддзелу трэста “Якутзолата”. Арыштаваны 27 сакавіка 1938 г.
Алданскім сэкатарам НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР. Прысудам Вярхоўнага
суду ЯАССР ад 9 чэрвеня 1938 г. асуджаны да 8 гадоў п/в. Заключэньнем
Пракуратуры PC(Я) ад 25 сакавіка 1992 г. па Законе РФ ад 18 кастрычніка 1991 г.
рэабілітаваны. Справа № 2379-р. Балашоў Сяргей Георгіевіч, які нар. у 1916 г. у
г. Новай Ладага і пражываў у Г. Ноўгарад, быў арыштаваны ў 1938 г. і ў тым жа
годзе растраляны. /Балашов
Георгий Лонгинович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий
1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 24./
БАНДАРЭНКА Купрэй Маркавіч – нар. у 1892 г. у в. Чубарэвічы [Гомельскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Хойніцкага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР. 2 студзеня 1938 г. памёр.
БАНДАРЭНКА Кацярына Купрыянаўна – нар. у 1914 г. [РБ], беларуска. Пражывала на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. 3 лютага 1939 г. атрымала пашпарт. У 1946 г.
працавала ў аўтапарку. 10 жніўня 1946 г. нар. дачка Бандарэнка Людміла
Ціханаўна.
БАНДАРЭНКА Івась Купрыянавіч – нар. у 1921 г. у в. Палесьсе [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы ў
РСЧА, шараговы. 13 лютага 1945 г. памёр ад ранаў і пахаваны ў г. Сувалкі,
Польшча. /Бондаренко
Иван Куприянович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим
в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск.
1992. С. 67./
БАНДАРЭНКА Міхась (Міхань) Купрыянавіч – нар. у 1926 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. У 1946 г. электраманцёр ЛПУ.
БАРАДЗЕЙКА Андрусь Хведаравіч – нар. у 1900 г. у в. Сабалеўка [Клімавіцкага р-на
Магілёўскай вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове
Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Якукут.
Пабраўся шлюбам з Аляксандрай Панцялееўнай, 1906 г. н., высланай з в. Кляўза
Ліпавецкага р-на УССР. У 1934 г. нар. Барадзейка Ўладзімер Андрэевіч. Інвалід
працы ІІІ гр. 29 кастрычніка 1946 г. памёр ад дэкампэнсаванага пароку сэрца у
п. Верхне-Сталінск.
БАРАЗДОЎ Міхась Іванавіч – нар. у 1909 г. у в. Мікалаеўка [Шклоўскі р-на
Магілёўская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюма Райвыканкама за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1942 г. вызвалены ад с/п.
БАРАЗДОВА (Баразнова, Баразна) Аляксандра Іванаўна – нар. у 1912 (1909, 1914) г. у в. Вайнілава [Асіповіцкі р-н
Магілёўская вобл. РБ]
У 1930 г. высланая як кулачка, з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. 26 лістапада 1935 г. пабралася шлюбам з
цесьляром на капальні Касалапавым Фёдарам Сямёнавічам, 1916 (1914) г. н., ураджэнцам Аболінскага
р-на Краснаярскага краю. 4 кастрычніка 1936 г. нар. дачка Касалапава Валянціна
Хведараўна, якае пражывала: Алдан, ЯЦВК, вул. Піянэрская.
БАРАЗДОВА Пелагея Іванаўна – нар.
у 1915 г. [РБ],
беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР.
БАРАЗНА Хведар Іванавіч – нар. у 1889 г. у в. Вязычына [Асіповіцкі р-н
Магілёўская вобл РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, лесасек. 2 лютага 1933 г. памёр
ад пароку сэрца.
БАРАЗНА Марыя Емяльянаўна – [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР.
Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск. 2 лютага 1935 г. памерла
ад старэчай драхласьці на кап. Шчарбінская, шахта № 6.
БАРАНОЎСКІ Ігнась Дзянісавіч – нар. у 1864 г. у в. Забалацьце, пражываў
у в. Туманаўка [Магілёўскі р-н Магілёўская вобл. РБ].
У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. Інвалід ІІ-й групы. 13 студзеня 1945 г. памёр
ад упадку сардэчнай дзейнасьці. Заявіла Макарава Прасіньня Ігнатаўна.
БАРАНОЎСКАЯ Аляксандра Віктараўна – нар. у 1869 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за
межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. 5 студзеня 1943 г.
памерла ад пароку сэрца. Заявіла Макарава Прасіньня Ігнацьеўна.
БАРАНОЎСКІ Мікалай Ігнатавіч – нар. у 1910 г. у в. Туманаўка [Магілёўскі р-н
Магілёўская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, ч/р. 23 красавіка 1936 г. пабраўся шлюбам
з адкатчыцай шахты № 1 Геюк Яўгеніяй Раманаўнай, 1912 г. н. высланай з в.
Плоская Шэпятоўскага р-на Каменец-Падольскай вобл. УССР. 22 студзеня 1937 г.
нар. Бараноўскі Аляксандр Мікалаевіч, які 22 сакавіка 1939 г. памёр. 25 сьнежня
1939 г. нар. Бараноўская Валянціна Мікалаеўна. 2 лістапада 1941 г. нар. Бараноўскі
Мікалай Мікалаевіч, які потым зрабіўся Касьціцын Мікалай Мікалаевіч. У 1940 г. заг. коннага двару. У
1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і зьняты з уліку с/п. Малодшы сяржант, 9
сакавіка 1943 г. палегл і пахаваны ў г. Балаклея Харкаўскай вобл. УССР. /Барановский Николай Игнатьевич. // Память.
Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в годы Великой Отечественной
войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 58./
БАРАНОЎСКАЯ Прасіньня Ігнацьеўна – нар. у 1912 г. у в. Туманаўка [Магілёўскага р-на
Магілёўскай вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як
кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР, ЯЦВК, шахта № 3. Пабралася шлюбам з шафёрам с-су “Ударнік”
Макаравым Аляксеем Сяргеевічам. 25 жніўня 1935 г. адноўленая ў выбарчых правах.
1 траўня 1941 г. нар. Макараў Аляксей Аляксеевіч. У 1942 г. (у сакавіку 1943 г.) вызваленая ад с/п. Макараў
Генадзь Аляксеевіч пражываў: 678900 г. Алдан вул. Алданская д. 23-2.
БАРАНОЎСКІ Ігнась Іванавіч – нар. у 1883 г. у в. Парэчча [Акцябарскі р-н
Гомельская вобл. РБ].
У 1930 г. высланы як кулак-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ па БССР за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Джэканда, Тырканда, Верхне-Сталінск. 16
красавіка 1945 г. перададзены на ўтрыманьне. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
БАРАНОЎСКАЯ Кацярына Іванаўна – нар. у 1884 (1889) г. в. Парэчча [Акцябарскі р-н
Гомельская вобл. РБ].
У 1930 г. высланая як кулачка-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ па БССР за межы
БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
БАРАНОЎСКАЯ Ганна Ігнатаўна – нар. у 1913 г. в. Парэчча [Акцябарскі р-н
Гомельская вобл. РБ]. У
1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1934 (1935) адноўленая ў выбарчых правах. У 1993 г. памерла.
БАРАНОЎСКАЯ Вольга Ігнатаўна – нар. у 1916 г. в. Парэчча [Акцябарскі р-н
Гомельская вобл. РБ]. У
1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Джэканда, Тырканда,
Верхне-Сталінск. У 1939 г. скончыла Ніжне-Сталінскую сярэднюю школу і паехала
паступаць у інстытут. Пражывала: 220077, Мінск, Убарэвіча, 136-8.
БАРАНОЎСКІ Юстын Андрэевіч – нар. у 1894 г. у в Малкава [Глускі р-на
Магілёўская вобл. РБ],
беларус. 4 кл. 26 сакавіка 1930 г. арыштаваны і высланы як кулак-АСЭ па
пастанове Тройкі АДПУ па арт. 58-2 і 58-10 КК РСФСР за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, лесасек. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. 20 ліпеня 1959
г. рэабілітаваны. /Бараноўскі Усцін Андрэевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка
Глускага раёна. Мінск. 1999. С. 221./
БАРАНОЎСКАЯ Настасься Сьцяпанаўна – нар. у 1906 г. у в. Сялец, пражывала
ў в. Малкава [Глускі р-на Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ
за межы БССР. Верхне-Сталінск. 1 верасьня 1934 г. нар. Бараноўскі Антон
Усьцінавіч, які 8 сакавіка 1937 г. памёр ад адзёру. У 1947 г. зьнятая з уліку
с/п.
БАРАНОЎСКІ Нічыпар Андрэевіч – нар. у 1902 г. у в Малкава [Глускі р-на
Магілёўская вобл. РБ],
беларус, паляк. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Ніжне-Сталінск, Сярэдне-Сталінск. Арыштаваны 24 сакавіка 1938 г. Алданскім
сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай НКУС ЯАССР ад 8 траўня
1938 г. справа спынена за адсутнасьцю складу злачынства. У 1941
дрованарыхтоўшчык пры райбальніцы ў Ніжне-Сталінску. 28 лістапада 1941 г. ад Белан Яніны
Язэпаўны, 1912 г. н., у п. Сярэдне-Сталінск нар. Бараноўскі Мікалай
Нічыпаравіч. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і 17 лістападу 1942 г.
зьняты з уліку с/п, палегл. 20 ліпеня 1959 г. (25 жніўня 1992 г.) рэабілітаваны. Справа №
321-р. /Барановский Никифор Андреевич. //
Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в годы Великой
Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 304; Память. Книга –
мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в годы Великой Отечественной войны
1941-1945 гг. К. 6. Якутск. 1998. С. 331; Бараноўскі Нічыпар Андрэевіч. // Памяць.
Гісторыка-дакументальная хроніка Глускага раёна. Мінск.
1999. С. 221; Барановский
Никифор Андреевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических
репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 25./
БАРАНОЎСКІ Івась Андрэевіч – нар. у 1908 г. у в Малкава [Глускі р-на
Магілёўская вобл. РБ],
беларус, 7 кл. 25 сакавіка 1930 г. арыштаваны і высланы як кулак-АСЭ па
пастанове Тройкі АДПУ па арт. 58-2 і 58-10 КК РСФСР за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, лесасек. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. 20 ліпеня 1959
г. рэабілітаваны. /Бараноўскі Іван Андрэевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка
Глускага раёна. Мінск. 1999. С. 221./
БАРДЗЕЛОЎСКІ Алесь Іванавіч -
нар. у 1888 г. [РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. 20 студзеня 1943 г. памёр ад пароку сэрца.
БАРДЗЕЛОЎСКАЯ Сахвея Кліменцьеўна – нар. 2 сакавіка 1897 (1886) г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. У 1931 г. нар. Бардзелоўская
Людміла Аляксандраўна, якая 21 верасьня 1933 г. памерла. 7 студзеня нар. Бардзелоўскі
Іван Аляксандравіч, які пражываў: 678900 г. Алдан, вул. Дзяржынскага 8-4. 11
лютага 1937 г. нар. Бардзелоўская Марыя Аляксандраўна, якая 1 сакавіка 1937 г. памерла.
5 сьнежня 1953 г. памерла.
БАРДЗЕЛОЎСКІ В. Ф. – [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Сьведчыў аб с/п Пяткевіч А. Я.
БАРКУНОВА Сьцепаніда Іванаўна - нар. у 1862 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Усмун. 17 верасьня 1932 г.
памерла ад гнойнага заражэньня.
БАРКУНОЎ Макар Гаўрылавіч – нар. у 1906 г. у в. Завароты [Шклоўскі р-н
Магілёўская вобл. РБ],
беларус. 7 кл. У 1930 г. высланы як кулак-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ па арт.
58-10 ды 82 КК РСФСР за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Тырканда, рабочы. 22 ліпеня 1946
г. пабраўся шлюбам з прыбіральшчыцай у школе Паўлючэнкай Дар’яй Сямёнаўнай,
1922 г. н. 15 верасьня 1946 г. нар. Баркунова Валянціна Макараўна. У 1947 г.
зьняты з уліку с/п.
БАРОЎСКІ Лук’ян Язэпавіч – нар. у 1880 г. на х. Дуб [РБ]Мазырскай акругі. У 1930 г.
высланы як кулак. 10 красавіка 1942 г. памёр.
БАРТАШЭВІЧ Баляслаў Ігнатавіч (Іванавіч) – нар. у 1901 г. у в. Андросаўшчына [Капыльскі р-н Мінская
вобл. РБ], беларус. У
1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК па арт. 58, разам з сям’ёй
за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1945 г.
вызвалены ад с/п. 11 ліпеня 1947 г. памёр ад старасьці. 10 чэрвеня 1993 г.
рэабілітаваны. /Барташэвіч Баляслаў Ігнатавіч. // Памяць.
Гісторыка-дакументальная хроніка Капыльскага раёна. Мінск. 2001. С. 181./
БАРТАШЭВІЧ Пелагея Іванаўна – нар. у 9 сьнежня 1898 (1900) г. у в. Кунцаўшчына, пражывала у
в. Андросаўшчына [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму
РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У
1947 г. зьнятая з уліку с/п. 13 жніўня 1947 г. ўзнагароджаная мэдалём “За
доблесную працу ў пэрыяд Вялікай Айчынай вайны”. 10 сакавіка 1952 г. інвалід ІІ
групы. 10 красавіка 1953 г. рэабілітаваная. У 1967 г. выяжджала ў Польшчу да
сваякоў. /Барташевич Пелагея Ивановна. // Память. Поименная книга-мемориал.
Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в
Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 36./
БАРТАШЭВІЧ Івась Баляслававіч – нар. 22 чэрвеня 1927 г. у в.
Андросаўшчына [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ].
У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Средне-Сталінск. 10 сьнежня 1943 г. вызвалены ад с/п. Скончыў 10 клясаў,
мэханічны факультэт Горнага тэхнікума. Працаваў мэханікам на дразе. 10 чэрвеня
1993 г. рэабілітаваны
БАРТАШЭВІЧ Станіслава Баляславаўна – нар. 9 ліпеня 1929 г. на х.
Андросаўшчына [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка-сераднячка з
Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Сярэдне-Сталінск,
Ніжне-Сталінск. У 1936-1940 гг. вучылася ў школе , у 1940-1946 гг. вучылася ў
школе № 5. У 1945 г. вызваленая ад с/п. У 1946 г. паступіла ў Томскі мэдыцынскі
інстытут імя Молатава на пэдыятрычнае аддзяленьне. У 1950 г. атрымлівала
стыпэндыю імя Молатава. У 1952 г. закончыла інстытут з адзнакай. Працавала ў
Цюменскай вобл. РСФСР. 10 чэрвеня 1993 г. рэабілітаваная. Сын Гурын Уладзімір
Віктаравіч пражываў: 357010 Стаўрапольскі край, с. Качубееўскае 1, пер.
Вучыцельскі 5.
БАРЫСАЎ Васіль Ігнатавіч – нар. у 1877 г. у в. Новая Аляксандраўка [Шклоўскі р-н
Магілёўская вобл. РБ]. 19 студзеня 1930 г. высланы як
кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Джэканда, Арачон,
Сярэдне-Сераброўск, Верхне-Сталінск. 17 лютага 1937 г. перададзены на
ўтрыманьне Савелаву П. Г. 7 лістападу 1937 г. вызвалены ад с/п. У траўні 1937
г. выехаў у г. Шклоў.
БАРЫСАВА Ганна Паўлаўна – нар. у 1879 г. у в. Новая Аляксандраўка [Шклоўскі р-н
Магілёўская вобл. РБ] 19
студзеня 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР. 17 лютага 1937 г. перададзеная на ўтрыманьне Савелаву П. Г. 7 лістападу
1937 г. вызваленая ад с/п. У траўні 1937 г. выехала ў г. Шклоў.
БАРЫСАВА Алена Васільеўна – нар. у 1911 г. у в. Новая Аляксандраўка [Шклоўскі р-н
Магілёўская вобл. РБ] 19
студзеня 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР, Джэканда, Арачон, Сярэдне-Сераброўск, Верхне-Сталінск,
Ніжне-Сталінск. У 1936 г. жыла ў п/п № 7, працавала ў с-се “Ленінец”. 13 траўня
1936 г. у п. Ніжне-Сталінск пабралася шлюбам з Савёлавым Паўлам Рыгоравічам,
1910 г. н. 13 лістапада 1936 г. нар. Савёлаў Уладзімір Паўлавіч, які памёр 16
лютага 1937 г. 7 лістапада 1937 г. вызваленая ад с/п. У траўні 1937 г. выехала
ў г. Шклоў. Пражывала: г. Віцебск, вул. Гагарына 162-11.
БАРЫСАВА Настасься Васільеўна – нар. у 1913 г. у в. Новая Аляксандраўка [Шклоўскі р-н
Магілёўская вобл. РБ] 19
студзеня 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР. 7 лістапада 1937 г. вызвалены ад с/п. У траўні 1937 г. выехала ў г.
Шклоў.
БАТУРА Івась Рыгоравіч – нар. у 1983 (1889) г. у в. Галяні [Магілёўскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус.
У 1930 г. высланы як
кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск, ч/р. 24
чэрвеня 1941 г. арыштаваны Алданскім Акруговым Аддзелам НКУС ЯАССР па артыкулам
58-10 ч. 2 ды 58-11 КК РСФСР. Прыгаворам Алданскага акруговага суда ЯАССР ад 30
ліпеня 1941 г. асуджаны да ВМП. Расстраляны 10 студзеня 1941 г. у г. Алдан
ЯАССР. Заключэньнем Пракуратуры РС(Я) ад 27 лістапада (20 кастрычніка) 1992 г. рэабілітаваны па Закону
РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. Справа № 4646-р. /Батура Иван Григорьевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2.
Якутск. 2005. С 28./
БАТУРА Настасься Ісакаўна (Іванаўна) – нар. у 1882 г. у в. Галяні [Магілёўская вобл. РБ], беларуска.
У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне Сталінск, хатняя гаспадыня.
24 чэрвеня 1941 г. арыштаваная Алданскім Акруговым Аддзелам НКУС ЯАССР па
артыкулам 58-10 ч. 2 ды 58-11 КК РСФСР. Прыгаворам Алданскага акруговага суда
ЯАССР ад 30 ліпеня 1941 г. асуджаная да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Заключэньнем Пракуратуры РС(Я) ад 27 [20 кастрычніка] лістапада 1992 г. рэабілітаваная па Закону РФ ад
18 кастрычніка 1991 г. Справа № 4646-р. /Батура
Анастасия Исаковна. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах
политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С 28./
БАХАНОВІЧ Івась Сямёнавіч – нар. у 1896 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як
кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск,
п/п № 4, падхопчык на шахте №1 , Шчарбінская. У 1935 г. заявіў пра сьмерць
сасланай Сініцкай Вольгі Ўладзімераўны. 14 ліпеня 1936 г. пабраўся шлюбам з
сасланай Сарокай Апалінарыяй Мартынаўнай, 1899 г. н. 31 траўня 1942 г. памёр ад
дэкампэнсаванага пароку сэрца. Заявіў Сарока Казімер Францавіч.
БЕЛАДЗЕД Кастусь Аляксандравіч – нар. у 1907 г. у в. Хмельнікі [Асьвейскі р-н
Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. Мл. с-т 113 МТД 119
гв. СД. 12 лютага 1944 г. палегл і пахаваны ў в. Цыні Латвійскай ССР. /Белодед Константин Александрович. // Память.
Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в годы Великой Отечественной
войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 61./
БЕЛАН Гарась Сяргеевіч – нар. у 1887 г. у в. Трайчаны [Любанскі р-н Мінская
вобл. РБ], беларус. 2
кл. У 1930 г. высланы як кулак-бандыт па пастанове Тройкі АДПУ па арт. 58-4 ды
58-10 КК РСФСР за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны,
рабочы. 18 траўня 1943 г. у памёр ад кровазьліцьця ў мозг.
БЕЛАН Антося Іванаўна – нар. у 1887 г. у в. Трайчаны [Любанскі р-н Мінская
вобл. РБ] У 1930 г. высланая як кулачка па
пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Лебядзіны. У 1947 зьнятая з уліку с/п.
БЕЛАН Хведар Герасімавіч – нар. у 1904 г. у в. Трайчаны [Любанскі р-н Мінская
вобл. РБ] У 1930 г.
высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Лебядзіны, Верхні Селігдар. 29 чэрвеня 1933 г. ад сухотаў.
БЕЛАН Ганна Самсонаўна – нар. у 1894 г. у в. Трайчаны [Любанскі р-н Мінская
вобл. РБ], беларуска.
У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Верхні Селігдар. У 1932 г. нар. Белан Уладзімер Хведаравіч, які памёр у 24
чэрвеня 1933 г. ад зьнясільваньня. У 1936 г. пабралася шлюбам з Тарасевічам
Аляксандрам Андрэевічам. У 1942 г. вызваленая ад с/п, як жонка пакліканага ў
РСЧА.
БЕЛАН Вавіла Герасімавіч – нар. у 1914 г. у в. Трайчаны [Любанскі р-н Мінская
вобл. РБ], беларус. У
1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны,
крапільшчык шахты. 14 ліпеня 1945 г. нар. Белан Людміла Вавілаўна. 23 верасьня
1945 г. пабраўся 2-м шлюбам з Кузінай Надзеяй Міхайлаўнай, 1914 г. н. 17 жніўня
1946 нар. Белан Леанід Вавілавіч. У 1947 г. вызвалены ад с/п.
БЕЛАН Марыя Дзьмітрыеўна, 1915 г. [РБ] У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. 21 жніўня 1938 г. нар. Белан Уладзімер
Вавілавіч. 9 лютага 1942 г. нар. Белан Раіса Вавілаўна, якая 6 красавіка 1942
г. памерла ад аслабленьня сардэчнай дзейнасьці. 24 чэрвеня 1942 г. памерла ад сухотаў
ды пароку сэрца.
БЕЛАН Аляксандра Герасімаўна – нар. у 1919 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. 9
верасьня 1940 г. пабралася шлюбам з адкатчыкам шахты Абоціным Ільлём Фадзеевічам,
1914 г. н.
БЕЛАН (Белян) Ганна Герасімаўна – нар. у 1924 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны,
адкатчыца. 11 лютага 1946 г. пабралася шлюбам з канваірам у калёніі (кам.
аддзяленьня ППК № 3) Бязьлепкіным Аляксандрам Ільічом. 14 ліпеня 1946 г. нар.
Бязьлепкін Мікалай Аляксандравіч. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў
Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Белян Анна
Герасимовна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным
в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне
1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 37./
БЕЛАН Івась Герасімавіч – нар. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР. 24 чэрвеня 1933 г. памёр.
БЕЛАН Марыя Герасімаўна – нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў
Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Белан
Мария Герасимовна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла,
награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой
Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 37./
БЕЛЫ Васіль Аляксандравіч – нар. у 1900 (1899) г. у в. Мялешкавічы [Мазырскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. /Белы Васіль
Аляксандравіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Мазырскага раёна.
Мінск. 1997. С. 179./
БЕЛАЯ Ірына Еўдакімаўна – нар. [РБ] У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую
Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Белая Ирина Евдокимовна. //
Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг.
Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7.
Якутск. 1999. С. 37./
БЕРАЗОЎСКІ Міхась Іванавіч –
нар. у 1891 г. у в. Парэчча [Акцябарскі
р-н Гомельская вобл. РБ],
беларус, 3 кл. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове тройкі АДПУ па арт. 58-8-10 КК РСФСР за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
БЕРАЗОЎСКАЯ Надзея Андрэеўна – нар. у 1896 г. у в. Парэчча [Акцябарскі р-н
Гомельская вобл. РБ].
У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.
БЕРАЗОЎСКІ Івась Міхайлавіч – нар. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР. 22 красавіка 1939 г. памёр ад сухотах.
БЕРАЗОЎСКАЯ Ніна Міхайлаўна – нар. у 1922 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1947 г.
фэльчар на кап. ЯЦВК. 25 чэрвеня 1947 г. нар. Ласкутоў Мікалай Мікалаевіч. 7
ліпеня 1947 г. пабралася шлюбам з золатапрыёмшчыкам Ласкутовым Мікалаем
Іванавічам.
БЕРАЗОЎСКІ Рыгор Міканоравіч – нар. у 1892
г. на х. Хмялейня (в. Майсееўка) [Сьветлагорскі р-н Гомельская вобл. РФ.], рускі.
У 1930 г. высланы як кулак з Парыцкага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, ЯЦВК, качагар. 24 чэрвеня 1941 г. арыштаваны
Алданскім Акруговым Аддзелам НКУС ЯАССР па артыкулам па арт. 58-10 ч. 2 ды
58-11 КК РСФСР. Прыгаворам Алданскага акруговага суда ЯАССР ад 30 ліпеня 1941
г. асуджаны да 10 г. п/в. Заключэньнем Пракуратуры PC(Я) ад 27 лістапада 1992 г.
рэабілітаваны па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991. Справа 4646-р. /Березовский Григорий Никандрович. // Книга Памяти.
Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х
годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 33-34./
БЯРАЗОЎСКАЯ Марыя Сьцяпанаўна – нар. у 1895
г. на х. Хмелева (Чмелева) [РБ] У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі
АДПУ за межы БССР. Пражывала
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. 30 кастрычніка 1933 г. нар. Вускава
Клара Міхайлаўна ад матарыста Ускава Міхаіла Яфрэмафіча. У 1947 г. зьнятая з
уліку с/п.
БЕРАСЬНЕВІЧ (Берсеневіч) Ігнась Язэпавіч – нар. у 1899 г. у в. Андросаўшчына [Капыльскі р-н Мінская
вобл. РБ], беларус. У
1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюма РВК за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, Верхне-Сталінск, старацель. Пабраўся шлюбам з
сасланай з Беларусі Корзун Вольгай Аляксандраўнай, 1914 г. н. У 1942 г.
пакліканы ў РСЧА і 10 сьнежня 1942 г. вызвалены разам з сям’ёй ад с/п са
зьняцьцем з уліку. Шараговы. Палегл. /Берсеневич Игнат Иосифович.
// Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в
годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 306;
Берсеневич Игнат Иосифович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим
и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 6.
Якутск. 1998. С. 331./
БЕРАСНЕВІЧ Лідзія Іванаўна – нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, санітарка. 11 красавіка 1938 г. памерла ад міліярнага
тубэркулёзу.
БІРУЛЕНКА Пратас Мікалаевіч –
нар. у 1885 г. у в. Новы Барсук [Рэчыцкі р-на Гомельскай вобл. РБ], беларус. 4 красавіка 1930 г.
высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1947
г. зьняты з уліку с/п. Працаваў у г. Якуцку печніком у Авіягрупе, пражываў па
вул. Халтурына № 19.
БІЧКОЎСКІ Яўхім Яўхімавіч – нар. у в. Елькі [Гомельская вбл. РБ] Мазырскай акругі.
У 1930 г. высланы як кулак-бандыт па пастанове Тройкі АДПУ з Каралінскага р-на
Мазырскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск.
У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
БОБР (Баброў) Міхась
Казімеравіч – нар. у 1893 г. у в. Зарубанае [Мазырскага р-на Гомельская вобл. РБ] У 1930 г. высланы як кулак-бандыт
па пастанове Тройкі АДПУ. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 4 сакавіка
1934 г. зьняты з уліку с/п. 28 жніўня 1942 г. памёр.
БОБРЫК Ганна Харытонаўна – нар. у 1888 г. [РБ] Чорнарабочая на кап. І Арачэн. 11
траўня 1942 г. памерла ад пароку сэрца.
БОБРЫК Пятрусь Хведаравіч – нар. у 1895 (1896) г. у в. Вялікае
Сяло [Полацкі
р-н Віцебская вобл. РБ],
беларус. 4 кл. У 1930 г. высланы з Полацкай
акругі як кулак-арандатар-эксплуататар па пастанове Тройкі АДПУ за удзел у
контррэвалюцыйным руху і падтрымліваньні сувязі з Польшчай за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, ч/р. Арыштаваны 24
сакавіка 1938 г. на кап. Сярэдне-Сталінск Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт.
58-6 КК РСФСР. Пастановай НКУС ЯАССР ад 8 траўня 1938 г. справа спынена за
адсутнасьцю складу злачынства. У 1939 г. пабраўся 2-м шлюбам з Вільчанскай
Юзэфай Андрэеўнай, 1902 г. н. У 1939 г. чорнарабочы ў саўгасе “Ленінец”. У 1947
г. зьняты з уліку с/п. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікай
Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”. Рэабілітаваны, справа № 315-р. /Бобрик Петр Федорович. // Память.
Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью
«За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск.
1999. С. 37; Бобрык Петр
Федорович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий
1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 30./
БОБРЫК Ядзьвіга Сьцяпанаўна – нар. у 1904 г. [Полацкі р-н Віцебская
вобл. РБ] У 1930 г.
высланая як кулачка з Ветрынскага р-на за межы БССР. Пражывала на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Сярэдне-Сталінск. 15 студзеня 1933 г. нар. Бобрык Марыя
Пятроўна. 11 лістапада
1933 г. памерла.
БОБРЫК Альфрэд Пятровіч – нар. у 1927 г. у в. Вялікае Сяло [Полацкі р-н
Віцебская вобл. РБ]. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Да траўня 1941 г. выхоўваўся ў дзіцячым доме г. Алдан.
БОБРЫК Валянціна Пятроўна – нар. у 1904 г. у Вялікае Сяло [Полацкі р-н Віцебская
вобл. РБ] Да траўня 1941 г. выхоўвалася ў
дзіцячым доме г. Алдан.
БОГУШ Пятрусь Міхайлавіч – нар. у 1867 (1870) г. у в. Калінаўка (Малыя Гарадзяцічы, Дворышча) [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ] У 1929 г. раскулачаны па
пастанове Аблвыканкаму і ў 1930 г. высланы за межы БССР (Арх. справа 18408-с,
61952 РБ). Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, вартаўнік.
БОГУШ
(Калоша) Прасіньня Міхайлаўна – нар. [Любанскі р-н Мінская
вобл. РБ] У 1930 г. высланая
як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. Памерла.
БОГУШ Макар Пятровіч – нар. у 1906 (1907) г. у в. Бабатка [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з
Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў
на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Тырканда. Узнагароджаны медалём “За доблесную
працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”. 5 траўня 1995 г. рэабілітаваны. /Богуш
Макар Петрович. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла,
награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой
Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 37./
БОГУШ Кастусь Пятровіч – нар. у 1908 г. у в. Дворышча, пражываў у в. Калінаўка
[Любанскі
р-н Мінскай вобл. РБ].
У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.
БОГУШ Івась Пятровіч - нар. у 1911 (1912) г. у в. Калінаўка (Бабатка, Дворышча) [Любанскі р-н Мінскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак-АСЭ
па пастанове Тройкі АДПУ з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п ў
Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, забойшчык шахты № 1. У 1930 г. пабраўся шлюбам з Кузьняцовай Кацярынаю Аляксандраўнай, 1911 г.
р., высланай з в. Прыслон Чарапавецкага р-на Валагодзкай вобл. 23 кастрычніка
1937 (1938) г. нар. Богуш Людміла Іванаўна,
якая была рэабілітаваная 1 жніўня 1996 г. 15 сакавіка 1938 г. ад дарожніцы Богуш Зоі
Рыгораўны, 1918 г. н. нар. дачка Богуш Валянціна Іванаўна. 17 сьнежня 1940 г. на кап.
Верхне-Сталінск нар. Богуш Валянцін Іванавіч. 3 чэрвеня 1943 г. на кап. ЯЦВК
нар. Богуш Любоў Іванаўна, якая 26 кастрычніка 1943 г. памерла ад таксычнага зьнясіленьня.
Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945
гг.”. 5 траўня 1995 г. рэабілітаваны. /Богуш Иван Петрович. // Память.
Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью
«За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск.
1999. С. 37./
БОГУШ Праскоўя (Параскева) Пятроўна – нар. 1914 (1916) г. у в. Дворышча, пражывала ў в. Калінаўка [Любанскі р-н Мінскай
вобл. [РБ] У 1930 г. высланая як кулачка за
межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск. 25
лістапада 1933 г. вызваленая ад с/п. Прадавец золатаскупкі № 13. 20 лютага
1935 г. нар. Богуш Валянціна Іванаўна. Пабралася шлюбам з забойшчыкам шахты № 8 кап. Верхні
Куранах, Чарамушнікавым Іванам Фамінічовым, 1912 г. 14 сьнежня
1938 г. нар. Чарамушнікава Тамара Іванаўна. Узнагароджаная мэдалём “За
доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”. 5 траўня 1995 г.
рэабілітаваная. Пражывала: г. Алдан, вул. Савецкая 76-1. /Богуш
Прасковья Петровна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла,
награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой
Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 37./
БОГУШ Тацьцяна Пятроўна – нар. у 1818 г. [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ] беларуска, 4 кл. У 1930 г. высланая
як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. Пражывала, па
мужы Плышэўская: 223817 БССР Мінская вобл. Любанскі р-н, в. Дворышча. Памерла.
БОГУШ Паўлюк Міхайлавіч – нар. у 1900 (1905) г. у в. Новыя Галоўчыцы [Петрыкаўскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як
кулак-адзіночка з Мазырскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР, Сярэдне-Сталінск. 5 траўня 1932 г. пабраўся шлюбам з Неўмержыцкай
Ганнай Ільлінічнай, 1912 г. н. з якай 26 траўня 1932 г. скасаваў шлюб. 7
лістапада 1933 г. вызвалены ад с/п. 27 лістапада 1933 г. памёр ад узрушэньня
мазгоў.
БРАГА Халімон Хведаравіч – нар. у 1888 г. у в. Жыцін [Асіповіцкі р-н Магілёўскай
вобл. РБ], беларус, 4 кл. У 1930 г. высланы
як удзельнік
Шапятоўскага
паўстаньня і былы староста па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Тырканда, ч/р. У 1947 г. вызвалены ад с/п.
БРУЙ Ірына Максімаўна – нар. у в. Юркавічы [Мінская обл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму
РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхні-Сталінск. 20
лістапада 1935 г. пабралася шлюбам з Варанецкім Церахам Сяргеевічам. 19 сьнежня
1937 г. нар. Варанецкая Надзея Цярэнцьеўна. У 1947 г. вызваленая ад с/п.
БРЫКУНОВА Сьцепаніда Іванаўна – нар. у 1906 г. у в Сеўкі [Лоеўскі р-н Гомельская
вобл. РБ]. У 1930 г.
высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 11
верасьня 1934 г. зьнятая з уліку с/п.
БУДКЕВІЧ Івась Сямёнавіч – нар. у 1894 г. у в. Узнога [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ] У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Прэзыдыюма РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск.
У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
БУДОВІЧ Пятрусь Васільевіч – нар. у 1882, у [Капыльскі р-н Мінская
вобл. РБ]. У 1930 г. высланы
як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 20 верасьня 1930
г. памёр ад сухотаў у лягеры асаблівага прызначэньня.
БУКА Стась Карлавіч – нар. у 1893 г. у в Шніткаўшчына [Вшацкі р-н Віцебская
вобл. РБ], беларус.
У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі БССР разам з жонкай і 4-ма
дзецьмі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск,
стайнік конскага двара трэста “Якутзолата”. Арыштаваны 25 чэрвеня 1941 г.
Алданскім сэктарам НКДБ ЯАССР па арт. 58-10 ч. 2 КК РСФСР. Прыгаворам
Алданскага акруговага суд ЯАССР ад 29 верасьня 1941 г асуджаны да 8 гадоў п/в.
У 1941 г. памёр у Алданскай турме ад пухліны на сэрцы. Заключэньнем Пракуратуры
РС(Я) ад 8 траўня 1992 г. рэабілітаваны па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г.
Справа № 4755-р. /Бука Станислав Карлович. // Книга
Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920 -
1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С 43./
БУКА Адэля Францаўна – нар. у 1901 г. у в. Шніткаўшчына [Вушацкі р-н Віцебская
вобл. РБ], беларуска.
У 1830 г высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Ніжне-Сталінск санітарка ў аптэцы. 7 лютага 1945 г. пабралася 2-м шлюбам
са Сьвірыдовічам Аляксеем Лявонцьевічам
БУКІНІЧ Іван Анупрыевіч – нар. у 1900 г. у в. Сідараўка [Клімавіцкага р-на
Магілёўская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Якакут ч/р, тралёўшчык ЦЭС. Арыштаваны 18 красавіка 1947 г. Алданскім
АСП МУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР. Прыгаворам Алданскага акруговага
суда ад 16 траўня 1947 г. асуджаны да 7 гадоў п/в. Заключэньнем Пракуратуры
РС(Я) ад 20 сакавіка 1992 г. рэабілітаваны па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991
г. Справа № 4275-р. /Букинич Иван Ануфриевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2.
Якутск. 2005. С 43./
БУЛАТ Ігнась Уладзімеравіч – нар. у 1884 г. у в. Душава [Капыльскі р-н Мінская
вобл. РБ] У 1929 г.
высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 17 кастрычніка
1935 г. памёр ад пароку сэрца. Заявіла Булат Алена.
БУЛАТ Алена - [РБ]
У 1929 г. высланая як кулак за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР.
БУЛАТ Язэп Адамавіч – нар. у 1908 г. у в. Душава [Капыльскі р-н Мінская
вобл. РБ] У 1930 г.
высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, стайнік. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную Вайну 1941-1945
гг.”. /Булат Иосиф Адамович. // Память. Поименная
книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За
доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск.
1999. С. 38./
БУЛАТ Ганна Раманаўна – нар. у 1918 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, санітаркай. 13 кастрычніка 1944 г. нар. Булат
Станіслава Язэпаўна.
БУЛАТ Вячаслаў Адамавіч – нар. у 1920 г. у в. Душава [Капыльскі р-н Мінская
вобл. РБ]. У 1930 г. высланы
як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. 4
лютага 1945 г. ад Таранды Ніны Іванаўны, 1926 г. н. нар. Таранда Вячаслаў
Вячаслававіч. 2 лістапада 1945 г. пабраўся шлюбам з Вядзёрнікавай Праскоўяй Іванаўнай,
1925 г. н. У 1946 г. шафёр у п. Лебядзіны. 28 чэрвеня 1946 г. нар. Булат
Валянціна Вячаславаўна, якая пражывала: Алдан, вул. Сляпнёва 16-2.
Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную Вайну 1941-1945
гг.”. /Булат Вячеслав Адамович. // Память. Поименная
книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За
доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск.
1999. С. 38./
БУЛАЎСКІ Эдвард Ігнатавіч – нар. у 1885 г. у в. Дзедзіна [Віцебскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з
Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1937 г.
памёр.
БУЛАЎСКАЯ Марыя Баніфацьеўна – нар. у 1891 г. у в. Дзедзіна [Віцебская вобл. РБ] У 1930 г. высланая як кулачка з
Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У
чэрвені 1940 г. перададзеная на ўтрыманьне дзяцей, якія знаходзіліся ў м.
Віцебск.
БУРАК Стапусь Трахімавіч – нар. у 1898 г. у в Красова [Верхнядзьвінскі р-н
Віцебская вобл. РБ], беларус.
У 1930 г. высланы як кулак з Асьвейскага
р-на Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Ніжне-Сталінск, ч/р. Пражываў са Сьпірыдовіч Сахвеяй Іванаўнай, 1905 г. н. Арыштаваны
28 сьнежня 1937 г. НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады
пры НКУС СССР ад 23 траўня 1938 г. асуджаны да ВМП. Расстраляны 22 чэрвеня 1938
г. на капальні Непрыкметная Алданскага раёна ЯАССР. Заключэньнем Ваеннай
пракуратуры ЗабВА ад 1 ліпеня 1989 г. рэабілітаваны па Указу ПВС СССР от 16
студзеня 1989. Справа № 3328-р. /Бурак Степан Трофимович. //
Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий
1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С 44./
БУРАЎ Якаў Сімплацьевіч – [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах, вартаўнік на сенакосе к-са імя Ільіча. 5
жніўня 1942 г. памёр ад пароку (зьнясіленьне) сэрца. Заявіла Бурава Пелагея
Васільеўна.
БУРАВА Еўдакія Антонаўна – нар. у 1889 г. у в. Вострава, пражывала ў в.
Стары Двор [Віцебская
вобл РБ]. У 1930 г.
высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюма Полацкага РВК. Пражывала на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск.
БУРАЎ Якаў Якаўлевіч – нар. у 1905 г. у в. Стары Двор [Віцебскай вобл. РБ] У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Куранах, возчык с/х арцелі, качагар, каваль у к-се імя Ільліча. У 1942 г. пакліканы
Алданскім РВК у РСЧА. Шараговы 321 СД. 12 ліпеня 1944 г. палегл і пахаваны ў в.
Верхняя Брода Цьвярской вобл. РСФСР. /Буров Яков Яковлевич. //
Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы
Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 74; Буров
Яков Яковлевич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в
госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 6. Якутск.
1998. С. 331./
БУРАВА Пелагея Васільеўна – нар. у 1910 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах. 19 траўня 1934 г
нар. Бурава Зінаіда Якаўлеўна. 13 студзеня 1938 г. нар. Бураў Васіль Якаўлевіч.
5 траўня 1940 г. нар. Бурава Тамара Якаўлеўна, якая 9 ліпеня 1940 г. памерла ад
таксычнай дыспэпсіі.
БУРАЎ Аляксей Якаўлевіч – нар. у в. Стары Двор [Віцебская вобл. РБ] У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. У 1942 г. пакліканы Алданскім РВК у РСЧА. Шараговы
1271 СП,
387 СД.
10 лютага 1943 г. палегл і пахаваны на ст. Багаяўленская Растоўскай вобл.
РСФСР. /Буров Алексей Яковлевич. // Память.
Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой
Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 54; Буров Алексей
Яковлевич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в
госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 6. Якутск. 1998.
С. 331./
БУРСКАЯ Стафанія Венядзіктаўна – нар. у 1864 г. у в. Журавец [Магілёўская
вобл. РБ] У 1930 г. высланая як кулачка за
межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 30 чэрвеня памерла ад
старасьці.
БУРСКІ Ўладзімер Людвікавіч – нар. у 1904 (1908) г. у в. Аколіца-Журавая (Шанкава, Шачкава,) [Магілёўскай вобл. РБ], беларус.
У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Непрыкметны, Ніжне-Сталінскі ч/р, сьлюсар. Арыштаваны 28 лістапада 1932 г.
Алданскім АС АДПУ ЯАССР па арт. 58-7 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры
НКУС СССР ад 16 сакавіка 1933 г. асуджаны да 10 гадоў ППЛ. Заключэньнем
Пракуратуры ЯАССР ад 29 сакавіка 1989 г. рэабілітаваны па Указу ПВС СССР ад 16
студзеня 1989 г. Справа № 3248-р. /Рад.
Разбудите старшину Бурского. // Алданский рабочий. Незаметный. 12 декабря 1931;
Бурский Владимир Людвигович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2.
Якутск. 2005. С 44./
БУРСКІ Стась Людвікавіч – нар. у 1913 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР. 16 ліпеня 1933 г. арыштаваны. 1 кастрычніка 1933 г.
асуджаны па арт. 58-7 да 10 гадоў ППЛ.
БЫКАЎ Алесь Васільевіч – [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР. 8 сьнежня 1942 г. памёр.
БЫКАВА Марыя Яўгеньеўна – нар. у 1904 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. 4 жніўня 1941 г. нар. Грамыка
Ларыса Данілаўна. 11 верасьня 1941 г. пабралася шлюбам з Грамыкам Данілам
Яфімавічам, 1914 г. н. 3 сакавіка 1945 г. нар. Грамыка Галіна Данілаўна. 11
чэрвеня 1946 г. нар. Грамыка Пётар Данілавіч.
БЫКОЎСКІ Івась Іванавіч – нар. у 1866 г. [РБ] У 1930 г. высланы як кулак з Магілёўскага раёна за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
БЫХАН Арцём Макаравіч – нар. у 1859 г. у в. Старажоўцы [Жыткавіцкі р-н
Гомельская вобл. РБ].
У 1930 г. высланы як кулак з Мазырскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР.
БЭДЗІК (Бедзік) Зьміцер
Васільевіч – нар. у 1899 г. у в. Нежын [Любанскі р-н Мінская вобл РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з
Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
БЯЛЬКЕВІЧ [Белькевіч] Міканор
Іванавіч – нар. у 1882 г. у в. Старадворцы [Салігорскага р-н
Мінская вобл. РБ], беларус. Арыштаваны напрыканцы 1929 г. і быў
высланы ў 1930 г. як кулак, дваранін ды чыноўнік царскай арміі, за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, ЯЦВК, цясьляр. Арыштаваны 20 студзеня 1938 г. НКУС ЯАССР па арт.
58-10 ч.1 КК РСФСР. Прысудам выяздной сесіі Вярхоўнага суду ЯАССР ад 20
студзеня асуджаны да 10 гадоў п/в у ППЛ ды 5 гадам паразы ў правах, які 24
красавіка 1938 г зацьвердзіла Спэцкалегія ВС РСФСР, адхіліўшы касацыйную
скаргу. Асуджаны павінен быў накіраваны ў ў п. Верхні-Ганчароўск, спэцляг
Паўночна-Дарожны. 18 траўня 1943 г памер у г. Алдан ад міякардыту. Пастановай
прэзыдыюма Вярхоўнага суду РСФСР ад 28 чэрвеня 1989 г. справа спынена за
адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 457-р. /Баркоўскі А. Якуцкія Матэрыялы аб
рэпрэсаваных беларусах. // Беларусіка Albaruthenika № 17. Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу
цывілізацый. Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская
культура ў дыялогу цывілізацый». Мінск. 2001 г. Мінск. 2001.
С. 128-132; Белькевич Никанор Иванович. //
Книга
Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий
1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 27./
БЯЗЬПАЛАЎ [Безпалаў] Міхась Маркіянавіч – нар. у
1897 г. у в. Барыскавічы [Мазырскі р-н
Гомельская воб. РБ], рускі.
У 1930 г. высланы як
кулак у па пастанове Тройкі
пры НКУС БССР за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР, ЯЦВК,
шахта № 1, забойшчык. Арыштаваны 5 студзеня 1938 г. Алданскім сэктарам НКУС
ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай прэзыдыюму ВС ЯАССР ад 22 ліпеня 1959
г. справа спынена за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа №
2606-р. /Беспалов Михаил Маркиянович. // Книга Памяти.
Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920 - 1950-х
годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 34./
ВАЛАТКЕВІЧ Язэп
Васільевіч – нар. у 1897 г. у в. Журавічы [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Глускага
р-на Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР,
Тырканда, Ніжне-Сталінск. 2-м шлюбам пабраўся з Вольга Іванаўна, 1908 г. н.,
буфетчыцай ў сталоўцы. 11 ліпеня 1941 г. нар. сын Валадковіч Генадзь Язэпавіч,
які памёр 10 сакавіка 1943 г. ад дыстрафіі. У чэрвені 1947 г. зьняты з уліку с/п.
Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікай айчыннай вайне ў 1941-1945
гг.”. /Володкович Иосиф
Васильевич. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг.
Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7.
Якутск. 1999. С. 39./
ВАЛАТКЕВІЧ (Сыцька) Ганна Хведараўна – нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР.
Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР. 21 траўня 1933 г. памерла.
ВАЛАТКЕВІЧ Яўстах Канстанцінавіч – нар. у
1900 [1902; 1905] г. у в. Глыбокае [Віцебская вобл. РБ], паляк, беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў
на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР, кап. Сярэдне-Сераброўская, грузчык, арцель
“Гуж-Саматужнік”, Якакуцкая сельгасарцель, пільшчык. У 1937 г. жыў у п/п на капальні Сярэдне-Сераброўскай Алданскага р-на
ЯАССР, грузчык, пільшчык. Да арышту пражываў у п. Уклан Тамоцкага р-на ЯАССР.
23 сакавіка 1947 г. Ваенны трыбунал В-СВА асудзіў яго па арт. 58-1б да 10 гадоў
п/в ды 5 гадоў п/п. 29 сакавіка 1947 г. з ППК № 4. накіраваны у Джугджурляг.
Памёр 16 лютага 1948 г. Жонка Матыка Вера Іванаўна, 1910 г. н.
ВАЛАДКОВІЧ
Івась Данілавіч – нар. у 1894 (1895) г. у в.
Ямінск [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ],
беларуска. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ ў
адміністрацыйным парадку з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск, старацель, шахцёр. У студзені 1947 г.
зьняты з уліку с/п. Выехаў у г. Арэнбург. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 30
красавіка 1992 г. рэабілітаваны. /Володкович
Иван Данилович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах
политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 69./
ВАЛАДКОВІЧ
Ганна Іванаўна – нар. у 1897 г. у в. Ямінск [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ],
беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка з Бабруйскай акругі за межы БССР.
Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1947 г. зьнятая з
уліку с/п. Выехала у г. Арэнбург.
ВАЛАДКОВІЧ
Лідзія Іванаўна – нар. у 1920 г. у в. Ямінск [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У
1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне
ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1939 г. паступіла ў Варонежскі Дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Працавала ў Арэнбурскім краязнаўчым музэі. Пражывала: 460000 Арэнбург, вул.
Пралетарская 13-20. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную
працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Володкович Лидия Ивановна. // Память. Поименная
книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За
доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск.
1999. С. 39./
ВАЛАДКОВІЧ Ніна
Іванаўна – нар. у 1922 г. у в. Ямінск [Любанскі р-н
Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала
ў с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. Пасля 1947 г. выехала ў г.
Арэнбург. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў
Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Володкович Нина Ивановна. // Память. Поименная
книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За
доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск.
1999. С. 39./
ВАЛАДКОВІЧ Вольга Іванаўна – нар. у
1924 г. у в. Ямінск [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ].
У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала ў с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Ніжне-Сталінск. Узнагароджаная мэдалём “За
доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Володкович Ольга Ивановна. // Память.
Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью
«За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск.
1999. С. 39./
ВАЛАДКОВІЧ
Надзея Іванаўна – нар. у 1927 г. у в. Ямінск [Любанскі р-н Менская вобл. РБ]. У
1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала ў с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Ніжне-Сталінск. Памерла ў г. Алдан ЯАССР.
ВАЛАДКОВІЧ
Стафан Антонавіч – нар. у 1902 г. [РБ],
паляк, беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім раёне ЯАССР, Верхне-Сталінск, ч/р, старацель. 21 ліпеня 1942 г. памер
ад сардэчнай слабасьці.
ВАЛАДКОВІЧ
Марыя Ігнатаўна (Сьцяпанаўна) – нар. у 1902
г. у Танежыцы [Слуцкі р-н Мінская вобл. РБ],
беларуска. У 1930 г. высланая па пастанове Тройкі АДПУ як жонка кулака за межы
БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР, Верхне-Сталінск. 2 кастрычніка
1932 г. нар. Уладковіч (Владкович) Ганна
Стафанаўна, якая памерла 19 верасьня 1933 г. 17 чэрвеня 1934 г. нар. Уладковіч
(Владкович) Генадзь Стафанавіч, які памёр 24
жніўня 1935 г. ад сапсаваньня страўніка. 24 красавіка 1937 г. нар. Валадковіч
Тамара Сьцяпанаўна, якая памерла 21 чэрвені 1937 г. ад агульнай слабасьці ды
Валадковіч Мікалай (Анатоль) Сьцяпанавіч, які
памёр 28 чэрвеня 1937 г. ад сапсаваньня страўніка. У 1947 г. зьнятая з уліку
с/п.
ВАЛАДКОВІЧ (Вайтовіч) Яўген Сьцяпанавіч – нар. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР.
Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР: 678900 Алдан, вул. Алданская
29-1.
ВАЛАДКОВІЧ Галіна Сьцяпанаўна – нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР.
Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Володкович Галина Степановна. //
Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг.
Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7.
Якутск. 1999. С. 39./
ВАЛАСОВІЧ Івась
Анупрэевіч – нар. у 1879 г. [РБ]. У 1930 г.
высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР,
Сярэдне-Сталінск. У 1939 г. перададзены на ўтрыманьне. 15 ліпеня 1943 г. памёр
ад дэкампэнсаванага пароку сэрца.
ВАЛАСОВІЧ Агапа
Іванаўна – нар. у 1916 г. [РБ]. У 1930 г. высланая
як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР, афіцыянтка
сталовай № 5. 21 кастрычніка 1936 г. пабралася шлюбам з заўмагам Кулаковым
Сямёнам Іванавічам, 1917 г. н.
ВАЛАСОВІЧ
Надзея Іванаўна – нар. у 1916 г. [РБ]. У 1930
г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР,
Куранах.
ВАЛЧАНСКАЯ Еўдакія Паўлаўна – нар. у 1915 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР. 7 сьнежня 1935 г. пабралася шлюбам са Зьмічароўскім Іванам
Вікенцьевічам.14 ліпеня 1937 г. нар. Зьмічароўскі Вікенцій Іванавіч. 7 жніўня
1940 г. нар. Зьмічароўскі Віктар Іванавіч. 14 кастрычніка 1943 г. скасавала
шлюб.
ВАЛЧАНСКАЯ Настасься Андрэеўна – нар. у 1915 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР. 4 лістапада 1936 г. пабралася шлюбам з Грыневічам
Мікалаем Васільевічам, 1879 г. н.
ВАРАНЕЦКІ Апанас Анупрэевіч –
нар. у 1865 г. [РБ] У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР. 7 лістапада 1934 г. адноўлены ў выбарчых правах
ВАРАНЕЦКАЯ Пелагея Ігнацьеўна –
нар. у 1865 г. [РБ] У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 7 лістапада 1934 г. адноўленая ў выбарчых правах.
ВАРАНЕЦКІ Андрусь Апанасавіч –
нар. у 1895 г. у в. Красава (Крысава) [Віцебская
вобл. РБ]. У 1930 г.
высланы як кулак па пастанове паседжаньня Тройкі АДПУ па БВА з Асьвейскага р-на
за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР. 7 лістапада
1934 г. адноўлены ў выбарчых правах.
ВАРАНЕЦКАЯ Лізавета Ігнацьеўна – нар. у 1895 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ВАРАНЕЦКІ
Міхед Андрэевіч – нар. у 1924 г. [РБ]. У
1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 7 лістапада 1934 г. адноўлены
ў выбарчых правах.
ВАРАНЕЦКАЯ Любоў Андрэеўна – нар. у 1926 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ВАРАНЕЦКАЯ Ніна Андрэеўна – нар. у 1927 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ВАРАНЕЦКІ
Кастусь Андрэевіч – нар. у 1929 г. [РБ]. У
1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ВАРАНЕЦКІ Васіль Апанасавіч –
нар. у 1904 (1905) г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР. 7 лістапада 1934 г. адноўлены ў выбарчых правах.
ВАРАНЕЦКАЯ Алена Хведараўна –
нар. у 1905 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 7 лістапада 1934 г. адноўлены ў выбарчых правах.
ВАРАНЕЦКІ (Варнецкі) Церах Сяргеевіч – нар. у 1892 (1893)
г. у в. Красава [Віцебская
вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Якакут, барак № 21 шавец, рабочы электрастанцыі. 20 лістапада 1935 г. пабраўся
шлюбам з сасланай Бруй Ірынай Максімаўнай, 1897 г. н. 5 лістапада 1942 г. арыштаваны
Алданскім акруговым аддзелам НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 2 КК РСФСР. Прыгаворам
Алданскага акруговага суда ад 30 лістапада 1942 г. асуджаны да ВМП. Вызначэньнем
ВС РСФСР ад 29 красавіка 1943 г. ВМП было заменнае на 10 гадоў п/в. Заключэньнем
Пракуратуры РС(Я) ад 6 красавіка 1992 г. рэабілітаваны па Закону РФ ад 18
кастрычніка 1991 г. Справа № 4306-р. /Воронецкий Терентий Сергеевич. // Книга
Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий
1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 69.
ВАРПУЛЁЎ (Варапулёў) Мікіта Антонавіч – нар. у
1895 г. у в. Горкі [Віцебская вобл. РБ], 4 кл. У 1930 г. як кулак-АСЭ
і ўдзельнік банды Альбехтоўскага па пастанове Тройкі АДПУ высланы з Полацкай
акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Якакут, к-с “3-я Пяцігодка”.
19 чэрвеня 1945 г. памёр ад саркомы печані на кап. Непрыкметная, аб чым заявіў
Аржанік Мікіта Сьцяпанавіч.
ВАСАНСКІ Пятрусь Іванавіч –
нар. у 1903 г. у в. Перавесьсе [Веткаўскі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак, сын памешчыка, з Камарынскага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, ч/р, лесасэктар. 15 лютага 1931 г. скасаваў шлюб з
Краўчанка Пелагеяй Міронаўнай, з якой засталіся 4 сыны. 25 кастрычніка 1937 г. арыштаваны
Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ды 58-11 КК РСФСР. Прыгаворам ВС
ЯАССР ад 16 сьнежня 1937 г. асуджаны да 10 гадоў п/в. Заключэньнем Пракуратуры
РС(Я) ад 30 верасьня 1992 г. рэабілітаваны па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991
г. Справа 3432-р. /Васанский
Петр Иванович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах
политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 59./
ВАСАНСКАЯ (Краўчанка) Пелагея Міронаўна - нар. у 1911 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у
Алданскім раёне ЯАССР, Верхні-Сталінск. 15 лютага 1931 г. скасавала шлюб з
Васанскім Пятром Іванавічам (у яе засталіся 4 хлапцы). 14 лютага 1936 г.
пабралася шлюбам з рахункаводам пошты Слушканцом Арцёмам Мікалаевічам.
ВАСІЛЕНКА Андрусь Навумавіч –
нар. у 1870 г. у в. Бардзінічы [Чавускі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак
за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ВАСІЛЕНКА Дар’я Апанасаўна –
нар. у 1868 г. у в. Бардзінічы [Чавускі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 28 жніўня 1933
г. памерла.
ВАСІЛЕНКА Міхась Андрэевіч –
нар. у 1889 г. у в Бардзінічы [Чавускі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У
1930 г. высланы як кулак з Магілёўскай кругі за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Непрыкметны, ЯЦВК, п/п № 67, земляроб. 17 траўня 1931 г. арыштаваны
Якуцкім абласным аддзелам АДПУ па арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады
пры Калегіі АДПУ ад 28 лістапада 1931 г. справа спыненая, вызвалены з пад
варты, з залікам папярэдняга зьняволеньня. Заключэньнем Пракуратуры ЯАССР ад 23
траўня 1989 г. па Указу ПВС СССР ад 16 студзеня 1989 г. рэабілітаваны. Справа
244-р. /Василенко Петр Федорович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1.
Якутск. 2002. С. 39./
ВАСІЛЕНКА Ксенія Платонаўна –
нар. у 1904 г. у в Бардзінічы [Чавускі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г.
высланая як кулачка-АСЭ з Магілёўскай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, бур. уч № 3, рабочая. 16 чэрвеня 1935 г.
нар. Васіленка Ганна Міхайлаўна.У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.
ВАСІЛЕНКА Вольга Міхайлаўна –
нар. у 1929 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ВАСІЛЕНКА Кацярына Андрэеўна –
нар. у 1906 г. у в. Бардзінічы [Чавускі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.
ВАСІЛЕНКА Зоя Андрэеўна – нар.
у 1914 г. у в. Бардзінічы [Чавускі р-н Магілёўская вобл. РБ], руская. У 1930 г. высланая
як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Тырканда,
апальшчыца. Пабралася шлюбам са старацелям Карпецам Хведарам Антонавічам. 1 траўня
1936 г. нарадзілася Карпец Марыя Хведараўна.
ВАСІЛЕЎСКІ Хведар Давыдавіч –
нар. у 1903 г. у в. Турэц (Турыец) [Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак па пастанове Тройкі АДПУ з Ветрынскага р-ну за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, Верхне-Сталінск, Лебядзіны,
дзесятнік. У ліпені 1937 г. зьняты з уліку с/п.
ВАСІЛЕЎСКАЯ Тацьцяна Кірылаўна
– нар. у 1906 г. на х. Туржына [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка па пастанове Тройкі АДПУ з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск.
ВАСЬКЕВІЧ Абрась [Аўрам] Міхайлавіч – нар. у 1892 г.
у в. Сарокі [Мазырскі
р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, кап. Непрыкметная. 17 траўня 1931 г. арыштаваны Алданскім
акруговым аддзелам АДПУ па арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай Алданскага
акруговага аддзела АДПУ ад 25 чэрвеня 1931 г. справа спыненая за невінаватасьцю.
Жонка Леаніда Сьцяпанаўна, хатняя гаспадыня. 20 сакавіка 1937 г. на кап.
Ніжні-Сталінск нар. Васкевіч Леанора Абрамаўна. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. Працаваў
сталяром у пэдінстытуце г. Якуцка ЯАССР. Рэабілітаваны. Справа № 1588-р. /Васкевич Авраам Михайлович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1.
Якутск. 2002. С. 42./
ВАСЬКЕВІЧ Леаніда Сьцяпанаўна –
нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск,
хатняя гаспадыня. 20 сакавіка 1937 г. нар. Васкевіч Леанора Абрамаўна.
ВАЎЧОК Хведар Мікалаевіч (Міхайлавіч) – нар. у 1896 г. у в. Казялужа
[Хойніцкі
р-н Гомельская вобл. РБ], беларус, 3 кл. У 1930 г. высланы па пастанове Тройкі АДПУ як удзельнік
банды Балаховіча і Сапляка за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССРУ, Лебядзіны, стайнік. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
ВАЎЧОК (Волчэк) Надзея Сямёнаўна (Сьцяпанаўна) – нар. у 1901 (1900) г. у в. Казялужа [Хойніцкі р-н
Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка-бандытка за межы БССР. Пражывала на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны, лесасэктар. 9 красавіка 1936 г. нар. Ваўчок
Аляксей Хведаравіч. 19 красавіка 1938 г. нарадзіўся Ваўчок Мікалай Хведаравіч,
які 13 чэрвеня 1938 г. памёр ад дыспэпсіі. У 1939 г. заявіла аб нараджэньні Шаўлоўскага Віктара Міхайлавіча. 15
сьнежня 1940 г. нарадзілася Ваўчок Валянціна Хведараўна, якая 30 верасьня 1942
г. памерла ад аслабленьня сардэчнай дзейнасьці. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.
ВЕРАБ’ЁЎ (Вараб’ёў) Трыхван Аляксандравіч – нар.
у 1886 г. у в. Хацкавічы [Чавускі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак
за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1947 г.
зьняты з уліку с/п.
ВЕРАБ’ЁВА (Вараб’ёва) Праскоўя Анісімаўна – нар. у
1888 г. у в. Хацкавічы (Хацкаўка) [Чавускі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.
ВЕРАКСА (Вяракса, Вераска)
Мікалай Лаўрэнцьевіч – нар. у 1894 г., у в. Рудня Удалеўская (ур. Масьцішча) [Лоеўскі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус, селянін-бядняк, жонка Т. С., дачка В. М.
У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Тройкі АДПУ з Гомельскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не БССР, Ніжне-Сталінск, с/п № 6, земляроб. 20 сьнежня 1932 г.
пабраўся шлюбам з Міхневіч Ганавефай Іванаўнай. У 1937 г. рахункавод Якакуцкай
с/г арцелі, табэльшчык на шахце № 8, бугальтар рудаўпраўленьня на кап. Лебядзінская. 6 чэрвеня
1942 г. асуджаны па арт. 58-10 ч. 2 да ВМП, якое было замененае да 10 гадоў
п/в. Рэабілітаваны 25 верасьня 1992 г. Справа № 4524. /Вераксо Николай
Лаврентьевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах
политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 63./
ВЕРАС [Верес] Алесь
Лаўрэнавіч – нар. у 1900 г. у в. Забродзьдзе [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак
па пастанове Тройкі АДПУ з Капаткевіцкага -на за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, земляроб. 1 верасьня 1932 пабраўся
шлюбам з сасланай Сакаловай Марыяй Міхайлаўнай, 1909 г. н. ур. в. Замошкі Ціхвінскага
р-на Ленінградскай вобл. У 1932 г. нар. Верас Галіна Аляксандраўна. 21
кастрычніка 1937 г. на кап. імя ЯЦВК арыштаваны НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1
КК РСФСР. Прыгаворам ВС ЯАССР ад 7 сьнежня 1937 г. асуджаны да 5 гадоў п/в. 28
лістапада 1931 г. Пастановай Прэзыдыюму ВС РСФСР ад 14 траўня 1957 г. справа
спыненая за адсутнасьцю складу злачынства. Рэабілітаваны 31 траўня 1989 г.
Справа 243 р. /Верос (Верес)
Александр Лаврентьевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных
жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 42.
ВЕРЫНСКАЯ Антаніна - нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР.
ВЕРЫНСКІ Васіль Данілавіч –
нар. у 1899 г. на х. Вярхі [Любанскі р-н
РБ], беларус.
У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Асобай нарады АДПУ з Бабруйскай акругі
за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 17 лістапада 1942 г. зьняты
з уліку с/п.
ВЕРЫНСКАЯ Надзея Сцяпанаўна –
нар. у 1899 г. на х. Вярхі [Любанскі
Мінская вобл. РБ],
беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Асобай нарады АДПУ з
Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 17
лістапада 1942 г. зьняты з уліку с/п.
ВЕРЫНСКІ (Вярцінскі) Андрусь (Пятрусь) Васільевіч – нар. у 1906 г. [Мінская
вобл. РБ]. У 1930 г.
высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 3 траўня
1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА, шараговы У чэрвені 1943 г. палегл,
месца пахаваньня не выяўленае. /Вертинский Петр Андреевич. // Память. Книга-мемориал
воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной
войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 68./
ВЕРЫНСКАЯ Марыя Васільеўна –
нар. у 1927 г. на х. Вярхі [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая
як кулачка па пастанове Асобай нарады АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у
Алданскім раёне ЯАССР.
ВЕРЫНСКАЯ Любоў Васільеўна –
нар. у 1930 г. на х. Вярхі [РБ]. У 1930 г. як кулачка
высланая за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Якакіт, к-с “3-я
Пяцігодка”. 13 лістапада 1946 г. памерла ад гнойнага плеўрыту лёгкіх.
ВЕРЫНСКІ Рыгор Данілавіч – нар.
у 1903 г. у в. Вярхі [Любанскі РБ], беларус, 4 кл. У 1930 г. па пастанове
Тройкі АДПУ высланы як кулак, к-р, удзельнік банды Караткевіча, асуджаны па
арт. 58 пункты 4 і 10 КК РСФСР з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім раёне ЯАССР, к-с “3-я Пяцігодка”, рабочы. Пабраўся шлюбам з
сасланай Ліпкінай Таісіяй Васільеўнай, 1912 г. высланай як кулачка з Вышаградзкага
р-на Валагодзкай вобл. 29 траўня 1938 г. нар. Верынская Раіса Рыгораўна, якая
12 чэрвеня 1940 г. памерла ад запаленьня лёгкіх. 17 лістапада 1942 г. зьняты з
уліку с/п. 5 кастрычніка 1940 г. нар. Верынскі Алег Рыгоравіч, які пражываў:
678900 г. Алдан вул . Рабенькага 5/4. 5 сьнежня 1945 г нар. Верынская (у
замустве Калінчук) Нэла Рыгораўна, якая пражывала: 678900 г. Алдан вул .
Дзяржынскага 21а кв 15. У 1952 г. нар. Верынскі Анатоль Рыгоравіч,
які пражываў: Алданскі р-н, п. Ленінскі, вул. Першамайская 13-6.
ВІЛЬЧЫНСКІ Эдвард Андрэевіч – нар.
у 1883 г. у в. Волья Першая [Расонскі
р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак
па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР,
Ніжне-Сталінск.
ВІЛЬЧЫНСКАЯ (Валчанская) Настасься Андрэеўна – нар. у
1884 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 4 лістапада
пабралася 2-м шлюбам з Грыневічам Мікалаем Васільевічам.
ВІЛЬЧЫНСКАЯ (Вільчанская) Юзэфа Андрэеўна – 1903 (1902) г. в. Гарадзецкая [Віцебскай
вобл. РБ]. У 1930 г.
высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ з Ветрынскага р-на за межы БССР. Пражывала
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1939 г. пабралася шлюбам з
Бобрыкам Пятром Хведаравічам. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.
ВІТКОЎСКАЯ Антося Казімераўна –
нар. у 1870 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка
за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. 5
красавіка 1934 г. памерла аб чым заявіў Віткоўскі Даніла.
ВІТКОЎСКІ Раймунд
Уладзіслававіч (Уладзімеравіч) - нар. у 1904 г. у в. Турчалава
[Клічаўскі
р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, арцель “Гарняк”, возчык. 20
кастрычніка 1944 г. памёр ад сухотаў. Заявіў Віткоўскі Альбэрт Раймундавіч.
ВІТКОЎСКІ Альберт Раймондавіч –
нар. у 1926 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У
1948 г. працаваў тэхнікам-геолягам у п. Верхні-Куранах. 21 чэрвеня 1948 г.
пабраўся шлюбам з тэхнікам-геолягам Певуновай Паўлай Іванаўнай, 1927 г. н.
ВОСІПАЎ Міхась Іванавіч – нар.
у 1912 г. у в. Сіманаўшчына [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах, к-с імя Ільіча. 17
красавіка 1934 г. пабраўся шлюбам з Аношкай Агніяй Вітольдаўнай. 13 верасьня
1942 г. пакліканы ў шэрагі РСЧА. 10 сьнежня 1942 г. вызвалены ад с/п разам з
сям’ёю.
ВУГРЫНОВІЧ (Угрыновіч) Раман Іванавіч – нар. у 1880 г. у в. Сьвіслач [Пухавіцкі р-н Мінская
вобл. РБ], беларус. У
1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ВУЛЬЛЯНСКІ (Вульлянскі) Хведар Сабінавіч – нар. у 1880 г.
на х. Садкі [Калінкавіцкі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Мазырскай акругі за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 12 чэрвеня 1933 г. памёр.
ВУМЕЦКІ (Умецкі) Апалінар
Марцінавіч – нар. у 1890 (1888)
г. у в. Чырвоны Бераг [Калічаўскі р-н Магілеўская вобл. РБ], паляк, беларус. 26 сакавіка 1930
г. высланы як кулак-аднаасобнік за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Лебядзіны, конюх. 16 жніўня 1942 г. па пастанове н/с 2-га вуч.
Алданскага р-на па арт. 162 п. Е на 1 год п/в. 1 кастрычніка 1942 г. памёр у
калёніі № 3 кап. Турук. 24 красавіка 1989 г. рэабілітаваны. /Умецкі Апалінар
Мартынавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Клічаўскага раёна.
Мінск. 1995. С. 143./
ВУМЕЦКАЯ (Умецкая) Ганна Апалінараўна – нар. у 1925 г. у [РБ], палька. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны,
рахункавод. 8 студзеня 1946 г. пабралася шлюбам з навучэнцм Горнага тэхнікума
Косаравым Анатолем Дзьмітрыевічам, 1920 г. н. 7 студзеня 1946 г. нар. Косараў
Валерый Анатольевіч.
ВУРБАН (Урбан) Хведар Аляксеевіч – нар. у 1890 г. у в. Прудок [Лепельскі р-н
Віцебская вобл. РБ] 3
кл. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР.
Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, шахта № 5, ч/р,
інвалід 2-й групы. 25 траўня 1943 г. памёр ад паралічу сэрца.
ВУРБАН (Урбан) Ірына Сідараўна – нар. у 1890 г. у в. Прудок [Лепельскі р-н
Віцебская вобл. РБ]
н/п. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР.
Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, лесасэктар, с/п № 9.
У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.
ВУРБАН (Урбан) Рыгор Аляксеевіч – нар. у 1899 г. [Лепельскі р-н
Віцебская вобл. РБ]. У
1930 г. высланы як кулак па пастанове за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР.
ВУРБАН (Урбан) Рыгор Аляксеевіч – нар. у 1882 г. [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, інвалід 2-й
групы. 20 ліпеня 1942 г. памёр ад пароку сэрца, дэкампэсацыя сардэчнай дзейнасьці.
ВУРБАН (Урбан) Ефрасіньня Кандрацьцеўна – нар. у 1877 г. у в. Прудок,
пражывала ў в. Пышнагор’е [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па
пастанове Тройкі АДПУ з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.
ВУРБАН (Урбан) Натальля Марцінаўна (Марцьцянаўна) – нар. у 1914 г. у в.
Пышнагор’е [Віцебская
вобл. РБ]. У 1930 г.
высланая як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР. У красавіку 1932 г. пабралася шлюбам з Лапетам Іванам
Зьміцеравічам. 16 лютага 1933 г. нар. Лапета Вера Іванаўна, якая 14 чэрвеня
1937 г. памерла ад запаленьня лёгкіх. 7 сакавіка 1935 г. нар. Лапета Уладзімер
Іванавіч, якому 20 сакавіка 1957 г. дасылалася архіўная даведка ЗАГС у
Калінінград. 25 траўня 1938 г. нар Лапета Валянціна Іванаўна.
ВУРБАН (Урбан) Васіль
Марцінавіч – нар. у 1919 г. у в. Пышнагоры [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Лепельскага р-на за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1941 г. Алданскім РВК пакліканы
ў РСЧА. Шэраговы, б/п. 31 сьнежня 1942 г. палегл і пахаваны у балцы Эрык (Ерык)
Кацельнікаўскага р-на Сталінградзкай вобласьці. /Урбан Василий Мартынович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы
Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 2. Якутск. 1993. С. 210./
ВУРБАН (Урбан) Любоў Марцінаўна – нар. у 1922 (1916) г. у в. Пышнагоры [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з
Лепельскага р-на за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
Заключэньнем МУС РС(Я) ад 20 сьнежня 1996 рэабілітаваная. /Ефимова (Урбан) Любовь Мартыновна // Книга Памяти. Книга-мемориал
о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 112./
ВУРБАН (Урбан) Ганна
Марцінаўна – нар. у 1924 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 11 студзеня 1949 г. пабралася шлюбам з Голубам
Пятром Уладзімеравічам, 1922 г. н. 9 чэрвеня 1949 г. нар. Голуб Валянціна
Пятроўна, якая пражывала: Алдан, вул. Кузьняцова 41-2.
ВУСЬЦІНАЎ (Усьцінаў)
Піліп Хведаравіч – нар. у 1872 г. [Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як
кулак з Лупалоўскага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
7 лютага 1937 г. перададзены на ўтрыманьне зяцю Шурпіну Пракопу Сямёнавічу са
зьняцьцем з уліку с/п..
ВЫСОЦКІ Сабін Антонавіч – нар. у 1895 г. [РБ],
У 1930 г. высланы як кулак-АСЭ па
пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ВЯРБІЦКІ Пятрусь Андрэевіч – нар. у 1903 г. у в. Чырвоная Буда [Чавускі р-н Магілёўская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР. У 1945 г. зьняты з уліку с/п. Пражываў
у г. Якуцку, клюб МУС, Рускі драматычны тэатар, сталяр.
ВЯРГЕЙ Мікалай Іванавіч – нар. у 1890 г. у в. Макаравічы [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы
БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР.
ВЯРЫГА Альбін Дзяменцьевіч (Дзьмітрыевіч) – нар. у 1891 г. у в. Шунькі
[Віцебская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК з Расонскага
р-на за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Верхне-Сталінск. 31 траўня 1936 г. пабраўся 2-м шлюбам з Грыневіч Мальвінай
Вячаславаўнай, а 27 жніўня 1936 г. скасаваў з ёй шлюб. У 1947 г. зьняты з уліку
с/п. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную Вайну
1941-1945 гг.”. /Вярыга Альбин Дементьевич. // Память. Поименная книга-мемориал.
Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в
Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 38./
ВЯРЫГА Марыя Адамаўна – нар. у 1900 г. [РБ] У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Верхне-Сталінск.
ВЯРЫГА Альберт Альбінавіч - [РБ] У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР.
ВЯРЫГА Казімір Альбінавіч - [РБ] У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР.
ВЯРЫГА Марыян Дзяменцьевіч – нар. у 1897 г. у в. Шунькі (Ізунічы
Шчунькі, Жунькі) [Віцебская
вобл. РБ], беларус.
У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, ч/р. 5
студзеня 1938 г. арыштаваны Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК
РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС ЯАССР ад 15 чэрвеня 1938 г. асуджаны.
да 10 гадоў п/в у ППЛ. 12 жніўня 1938 г. этапаваны ў Паўночны чыгуначнадарожны
лягер НКУС СССР. Заключэньнем Пракуратуры ЯАССР ад 10 красавіка 1989 г.
рэабілітаваны па Ўказу ПВС СССР ад 16 студзеня 1989 г. Справа № 3373-р. /Верига (Вериго)
Марьян Дементьевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических
репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 63./
ВЯРЫГА Адэля Міхайлаўна – нар.
у 1901 г. у в. Шунькі [Віцебскай
вобл. РБ]У 1930 г. высланая як кулачка па
пастанове Прэзыдыюма РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Верхне-Сталінск.
ГАЙКОВІЧ Тадэвуш (Фадзей) Казімеравіч – нар. у 1891 г. у в Анзотаўка (Андропаўка), пражываў у в. Сукнеўшчына [Віцебская вобл. РБ], беларус, 4 кл. У 1930 г.
высланы як кулак-арандатар, які пад час польскай акупацыі садзейнічаў выяўленьню
савецкага актыву, па пастанове Тройкі АДПУ з Лепельскага р-ну за межы БССР.
Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Пабраўся 2-м шлюбам з сасланай з
Ленінградзкай вобл. Вольгай Рыгораўнай, 1906 г. н. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 8
сьнежня 1994 г. рэабілітаваны. /Гайкович Ольга Григорьевна.
// Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950
гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн.
7. Якутск. 1999. С. 40; Гайкович Фадей Казимирович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2.
Якутск. 2005. С. 73./
ГАЙКОВІЧ (Тарнаўская) Яніна Людвікаўна – нар. у 1898 г.
[Віцебская
вобл. РБ]. У 1930 г.
высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, 2-й
Арачон. 2 ліпеня 1932 г. памерла.
ГАЙКОВІЧ (Сасноўская) Станіслава
Фадзееўна – нар. у 1924 г. у в. Анзотаўка [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Пабралася шлюбам з Чарнецкім Вячаславам
Казімеравіча. 12 студзеня 1942 г. нар. Чарнецкі Генадзь Вячаслававіч. У сьнежні
1942 г. вызваленая ад с/п як чалец сям’і пакліканага ў РСЧА. Пражывала: Алдан, вул Касмачова 24-5.
ГАЙКОВІЧ Фэлікс Хвадзеевіч – нар. у 1926.
г. у в. Анзотаўка [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Джэканда. У 1931 г. памёр.
ГАЙКОВІЧ Казімер Хвадзеевіч – нар. у 1928.
г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Непрыкметны. У 1930 г.
памёр.
ГАЛАВАЧЭНКА Гарась Хведаравіч – нар. у 1861
г. у в. Іванішавічы [Слаўгарадзкі
р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак з Парыцкага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.
ГАЛАВАЧЭНКА Хведар Герасімавіч – нар. у
1886 г. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г.
высланы як кулак з Бабруйскай акругі. за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім
р-не ЯАССР, к-с “Ленінец”. 18 ліпеня 1942 г. памёр ад дэкампэнсацыі сардэчнай
дзейнасьці.
ГАЛАВАЧЭНКА Пятрусь Аверкіевіч – нар. у
1885 у в. Іванішавічы [Магілёўская
вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР,
ГАЛАЎНЯ Антось Антонавіч – нар. у 1885 г. у
в. Васілеўшчына, пражываў у в. Кунцы [Бялыніцкі
р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак
і ўдзельнік хэўры Карася па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п
ў Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, стайнік.
ГАЛАЎНЯ Аляксандра Савельеўна - нар. у 1880
г. у в. Васілеўшчына, пражывала ў в. Кунцы [Бялыніцкі
р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім
р-не ЯАССР, ЯЦВК.
ГАЛАЎНЯ Піліп (Франц) Антонавіч
- нар. у 1896 г. у в. Васілеўшчына, пражываў у в. Кунцы [Бялыніцкі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус, 2 кл. У 1930 г. высланы як кулак і ўдзельнік хэўры Карася па
пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР,
ЯЦВК, стайнік.
ГАЛАЎНЯ Ганна Віктараўна - нар. у 1905 г. у в. Васілеўшчына, пражывала ў
в. Кунцы [Бялыніцкі р-н Магілёўская
вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка-АС па
пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР,
ЯЦВК.
ГАЛАЎНЯ Бронісь Францавіч (Піліпавіч) - нар. у
1913 г. у в. Кунцы [Бялыніцкі
р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, шафёр. 14
лютага 1941 (1944) г. нар. Цярэньцеў Віктар Браніслававіч. 1 сьнежня 1946 г. пабраўся
шлюбам з дыспэтчарам Цярэньцевай Капіталінай Аляксандраўнай, 1923 г. н., з якой
фактычна пражываў з 13 траўня 1942 г. 15 лютага 1946 г. нар. Галаўня Валер
Баляслававіч (Браніслававіч).
ГАЛАЎНЯ Яніна (Марына) Францаўна
(Піліпаўна) – нар. у 1921 г. [РБ], беларуска.
У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не
ЯАССР, ЯЦВК. 11 траўня пабралася шлюбам з Трацэўскім Павалам Хведаравічам, 1909
г. н.
ГАЛАЎНЯ Альбіна Піліпаўна – нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР.
Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. Пражывала: 353330 Краснадарскі
край, Крымск, вул. Бялінскага 60.
ГАРАВЫ Язэп Маркавіч – нар. у в. Здручча [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове
Тройкі АДПУ з Парэцкага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не
ЯАССР, Ніжні-Сталінск.
ГАРАДЗЕЦКІ Мікалай Андрэевіч – нар. у 1883
г. у в. Вялікае Забалацьце [Магілёўскі
р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск. 24 сьнежня 1942 г. зьняты з уліку с/п. Пасьля 1948
г. выехаў у Магілёў дзе і памёр.
ГАРАДЗЕЦКАЯ – [Магілёўская
вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск. 24 сьнежня 1942 г. зьнятая з
уліку с/п. Пасьля 1948 г. выехала у Магілёў дзе і памерла.
ГАРАДЗЕЦКІ Ўладзя Мікалаевіч – нар. у 1909
г. у в. Вялікае Забалацьце [Магілёўская
вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак разам з
бацькамі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск. 7
лістапада 1933 г. як ударнік золатаздабычы зьняты з уліку с/п. Пасьля
атрыманьня пашпарту выехаў у Беларусь.
ГАРАДЗЕЦКІ Васіль Мікалаевіч – нар. у 1911
г. у в. Вялікае Забалацьце [Магілёўская
вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР.
Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск. Скончыў Горную школу в
Алдане і выехаў у Беларусь.
ГАРАДЗЕЦКІ Івась Мікалаевіч – нар. у 1917
г. у в. Вялікае Забалацьце [Магілёўская
вобл. РБ]. 10 красавіка 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Непрыкметны,
Джэканда, Срэдне-Сталінск, Ніжні-Сталінск. У 1938 г. закончыў школу № 5. і
накіраваны дзеля паступленьня ў Якуцкі пэдінстытут. У 1939 г. быў зьняты з
уліку с/п і выехаў у Магілёў, дзе быў пакліканы ў РСЧА. Удзельнічаў у баях пад
Таганрогам, дзе быў паранены, інвалід ВАВ ІІ гр. Вярнуўся у званьні ахвіцэра ў Ніжне-Сталінск,
працаваў ваенруком ў школе № 5. Узнагароджаны
мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую
Айчынную вайну 1941-1945 гг. Пражываў: 241037 Бранск,
Чырвонаармейская 160-53. /Городецкий Иван Николаевич.
// Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950
гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн.
7. Якутск. 1999. С. 40./
ГАРАДЗЕЦКАЯ Надзея Мікалаеўна – нар. у 1921
г. у в. Вялікае Забалацьце [Магілёўская
вобл. РБ], беларуска. У 1930 г.
высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Непрыкметны,
Ніжні-Сталінск, рахункаводам ў ясьлях № 5. Пабралася шлюбам з Траянавым
Міхаілам Міхайлавічам, бугальтарам арцелі “Праца”. 19 лютага 1940 г. нар.
Траянава Галіна Міхайлаўна. Пражывала: 241001 Бранск, вул. Гарбатава 17-11.
ГАРАДЗЕЦКІ Міхась Мікалаевіч – нар. у 1927
г. у у в. Вялікае Забалацьце [Магілёўская
вобл. РБ]. 10 красавіка 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск. Журналіст. /Гарадзецкі М. Спецперасяленцы. // Полымя. № 4. Мінск. 1992. С.
135-147./
ГАРАЙМОВІЧ Язэп Аляксандравіч – нар. у 1888
г. у в. Макавічы [Глускі р-н Магілёўская вобл.
РБ], беларус, 3 кл. У 1930 г. высланы як
кулак-дваранін па пастанове Тройкі АДПУ з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхні-Сталінск, цесьляр-сталяр. 6 ліпеня 1943
г. памёр ад дэкампэнсаванага пароку сэрца.
ГАРАЙМОВІЧ Ганна Сямёнаўна – нар. у 1902 г.
у в. Макавічы [Глускі р-н Магілёўская вобл.
РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы
БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхні-Сталінск. 4 лістапада
1939 г. нар. Гараймовіч Надзея Язэпаўна.
ГАРАЙМОВІЧ Раіса Язэпаўна - нар. у 1924 г. у
в. Макавічы [Глускі р-н Магілёўская вобл.
РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР.
Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхні-Сталінск. 11 сакавіка 1941 г.
зьнятая з уліку с/п.
ГАРАЙМОВІЧ Аляксандар Язэпавіч - [Глускі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР, Верхні-Сталінск.
ГАРАЙМОВІЧ Генадзь Язэпавіч – [Глускі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1933 г. высланы як кулак да бацькоў за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск.
ГАРБАЦЕНКА Пятрусь Цярэнцьевіч – нар. у 1880 г. у в.
Сосніца [Полацкі р-н Віцебскай
вобл. РБ], беларус, мешчанін, свая гаспадарка. У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, рабочы.
Арыштаваны 17 траўня 1931 г. Алданскім акруговым аддзелам АДПУ па арт. 58-10 КК
РСФСР. Пастановай Алданскага АА АДПУ ад 22 ліпеня 1931 г. справа спыненая за
невінаватасьцю, рэабілітаваны. Справа № 1592-р. /Горбатенко Петр Терентьевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1.
Якутск. 2002. С. 55./
ГАРБАЦЕНКА Хведар Пятровіч - нар. у 1914 г. у в.
Сосніца [Полацкі р-н Віцебская
вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск,
п/п № 8, шахта № 6. 14 студзеня 1936 г. пабраўся шлюбам з раздатчыцай сталовай
Даставалавай Ганнай Хведараўнай, 1915 г. н., рускай. 31 кастрычніка 1936 г.
нар. Гарбаценка Ніна Хведараўна. 11 сакавіка 1940 г. нар. Гарбаценка Георгій
Хведаравіч. 8 ліпеня 1944 г нар. Гарбаценка Тамара Хведараўна. У 1944 г. горны
майстар трэсту “Саюзслюда”, п. Хвойны.
ГАРБАЦЕНКА Міхась Цярэнцьевіч – нар. у 1881 [1879,
1880, 1889, 1890.] г. у в. Сосніца [Полацкі р-н Віцебская
вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак, удзельнік банды Полацкага р-на,
па Пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
ЯЦВК, рабочы. Арыштаваны 17 траўня 1931 г. Алданскім акруговым аддзелам АДПУ па
арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай Алданскага АА АДПУ ад 22 ліпеня 1931 г. справа
спыненая за невінаватасьцю. Жонка Корсак Браніслава Францаўна, 1908 г. н. У
ліпені 1946 г. вызвалены ад с/п і перададзены на утрыманьне. Рэабілітаваны Справа
№ 1591-р. /Горбатенко Михаил Терентьевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1.
Якутск. 2002.
С. 55./
ГАРБАЧЭЎСКІ Уладзімер Ларывонавіч – нар. у 1885 (1888) г. на х. Забродзьдзе [Глускі р-н Магілёўская вобл. РБ], рускі. У
1930 г. высланы як кулак-АС за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, ЯЦВК, брыгадзір мехцэху параадтайкі шахты № 1. Арыштаваны 4 лістапада (21
кастрычніка) 1937 г. Алданскім сектором НКУС ЯАССР по арт. 58-7,
58-10, 58-11 КК РСФСР. (20 красавіка асуджаны да 6 гадоў п/в.) Пастановай УДБ
НКУС ЯАССР ад 25 траўня 1938 г. (ад 4 лютага 1940 г.) справа
спыненая (за адсутнасцю складу злачынства) на выснове
арт. 204 п. “б” УПК РСФСР. 23 ліпеня 1940 г. памёр на капальні Лебядзіная ад
крывазьліцьця ў цэнтральную нэрвовую сыстэму пры няшчасным выпадку пад час
паездкі на аўтамашыне. Заключэньнем Пракуратуры PC (Я) ад 7 чэрвеня 2000 г. па
Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. рэабілітаваны. Справа № 1404-р. ды № 1366-р. /Горбачевский Владимир Илларионович.
// Книга
Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий
1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 55; Горбачевский Владимир Илларионович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1.
Якутск. 2002.
С. 55./
ГАРБАЧЭЎСКІ Івась Ларывонавіч – нар. у 1896 (1890,
1986)
г. у в. Мікуль-Гарадок, пражываў на х. Забродзьдзе [Глускі
р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. Арыштаваны 10 красавіка 1930 г. і высланы як
кулак па пастанове Тройкі АДПУ ад 27 красавіка 1930 г. на Поўнач за
антысавецкую агітацыю з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п ў
Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, слюсар шахты № 3. Арыштаваны 24 сакавіка 1938 г.
Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР по арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай НКУС ЯАССР ад
16 траўня 1938 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства. У кастрычніку
1945 г. выехаў у Беларусь. 16 студзеня 1989 г. рэабілітаваны. Справа № 319-р. /Горбачевский Иван Илларионович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1.
Якутск. 2002.
С. 55./
ГАРБАЧЭЎСКАЯ (Савіцкая) Ганна Андрэеўна - [РБ]. У 1930 г.
высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК.
У кастрычніку 1945 г. выехала у Бабруйск.
ГАРБАЧЭЎСКАЯ Ніна Іванаўна – нар. 29 ліпеня 1921 г. [РБ], беларуска. У 1930 г.
высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, ад 1941 г. працавала настаўніцай.
4 чэрвеня 1945 г. пабралася шлюбам са студэнтам Горнага тэхнікума Казанцавым
Максімам Хведаравічам, 1918 г. н. У 1974 г. пераехала ў Беларусь разам з
сям’ёй. Пражывала: 213809 Бабруйск, вул. 50 год УЛКСМ 55-1.
ГАРБАЧЭЎСКІ Анатоль Іванавіч – нар. 1 студзеня 1924 г. у в. Харомнае [Глускі р-н Магілёўская вобл. РБ], рускі. У 1930 г.
высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. 10 верасьня 1942 г. Алданскім РВК
пакліканы ў РСЧА. Шараговы, ад жніўня 1943 г. сяржант, камандзір стралковага
ўзвода, дзяжурны ахвіцэр па 1974 г. у Бабруйску, па 1984 г. інспэктар па працы
ў Бабруйску. Інвалід І гр. ВАВ. Пражываў: 213808 Бабруйск, вул. Максіма Горкага
41-323.
ГАРДЗІЁНАК Лазар Адамавіч – нар. у 1874 г. у в Закаліўе [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. ысланы як кулак за межы БССР. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. 28 траўня 1942 г. памёр ад пароку сэрца.
ГАРДЗІЁНАК Пятро Лазаравіч – нар. у 1914 г. [Лепельскі р-н
Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. У 1942 г. заявіў аб сьмерці
Гардзіёнка Лазара Адамавіча.
ГАРДЗІЁНАК Алена Лазараўна – нар. у 1915 (1914) г. [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка
разам з бацькамі за межы БССР. 25 лістапада 1933 г. вызваленая ад с/п.
ГАРДЗІЁНАК Антося Лазараўна – нар. у 1917 г. у в. Закаліўе [Лепельскі р-н
Віцебская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка
з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не
ЯАССР, Лебядзіны, ч/р.
5 верасьня 1939 г. пабралася шлюбам з Васільевым Максымам Георгіевічам, 1915 г.
н. 16 сьнежня 1940 г. вызваленая ад с/п.
ГАРДЗІЁНАК (Гардзінок) Ганна Лазараўна – нар. у 1919 г. [Лепельскі р-н
Віцебская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як
дачка кулака за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР,
Верхне-Сталінск, прыбіральшчыца
барака № 41. 21 чэрвеня 1933 г. памерла ад сухотаў.
ГАРДЗІЕНКА Стапусь Андрэевіч – нар. у 1897 (1917) у в. Зацяклясьсе [Лепельскі р-н Віцебская
вобл. РБ].
У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Тырканда.
ГАРУЗАЎ Ігнась Андрэевіч – нар. у 1882 г. у в. Трыпольле [Расонскі р-н Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. 7 лютага 1937 г. вернуты на радзіму як непрацаздольны, інвалід ІІ гр.
ГЕРАСІМАЎ Дарафей Карповіч – нар. у 1887 г. у в. Дзейчына [Расонскага
р-н Віцебская вобл.РБ], беларус, 2 кл. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове
Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, вартаўнік.
ГЕРАСІМАЎ Хведар Карповіч – нар. у 1887 г. у в. Дзейчына [Расонскі р-н Віцебская
вобл. РБ], беларус, 2 кл. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове
Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, лесасэктар. 26 траўня 1940 г.
пабраўся 2-м шлюбам з Нікановіч Вольгай Васільеўнай, 1905 г. н.
ГЕРАСІМАЎ Ільля Карповіч – нар. у 1900 г. у в. Дзейчына [Расонскі р-н Віцебская
вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.
ГЕРАСТОВІЧ Алесь Васільевіч – нар. у 1892 г. у в. Нежын (х. Куценка). [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]У 1930 г. высланы як кулак
аднаасобнік за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. 11 красаквіка 1943 г. памёр.
ГЖЭЛЯК
Іван (Ян) Фаміч – нар. у 1895 г. у в.
Воля-Гелноўская Люблінскай губ, пражываў ў в. Красналучка [Лепельскі р-н
Віцебская вобл. РБ], паляк.
У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі НКУС БССР за межы БССР. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Сярэдне-Сталінск, ч/р. Арыштаваны 5 студзеня 1938
г. па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарадай пры НКУС СССР ад 25 траўня
1938 г. прыгавораны да ВМП. Расстраляны 10 ліпеня 1938 г. (23
сакавіка 1944 г. памёр). Пастановай прэзыдыюма ВС ЯАССР ад 26 сакавіка 1958 г.
справа спыненая за недаказанасьцю, рэабілітаваны пасьмяротна. Справа № 2496-р. /Гжеляк Иван
Фомич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических
репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 78./
ГЖЭЛЯК (Гуральская) Сахвея
Андрэеўна – нар. у 1897 г. у в. Красналучка [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка
за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск.
ГЖЭЛЯК Вацлаў Іванавіч – нар. у 1919 г. у
в. Красналучка [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы
БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.
ГЖЭЛЯК Ніна Іванаўна – нар. у 1924 г. у в.
Красналучка [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. раскулачаная, але
пакінутая на радзіме у дзядулі з бабуляй. У 1934 г. высланая да бацькоў за межы
БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. У 1943 г. пратрымала траўму на
прадпрыемстве і з таго часу знаходзілася у Доме інвалідаў.
ГЖЭЛЯК Казімер Іванавіч – нар. 4 сакавіка
1928 г. у в. Красналучка [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г.
высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п ў
Алданскім р-не ЯАССР. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 12 студзеня 1996 г.
рэабілітаваны. Пражываў: Краснаярскі край, Канск, вул. Эйдэмана 8-73. /Гжеляк Казимир
Иванович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах
политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 78./
ГЖЭЛЯК Сігізмунд Іванавіч – нар. 7 сакавіка
1929 г. у в. Красналучка [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г.
высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п ў
Алданскім р-не ЯАССР. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 14 снежня 1994 г. рэабілітаваны.
Пражываў: 188691 Ленінградзкая вобл., Шлісэльбург, вул. Кірава 16д. /Гжеляк Сигизмунд
Ивановисч. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических
репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 78./
ГЛАДУН Іван Паўлавіч – нар. у 1893 г. у в. Камаровічы [Петрыкаўскі р-н
Гомельская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак-адзіночка за межы БССР. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. 25 лістапада 1933 г. вызвалены ад с/п. 29 лістапада 1937 г. расстраляны. /Гладун Іван
Паўлавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Петрыкаўскага раёна.
Мінск. 1995. С. 150./
ГЛУШЫНА Марыя Язэпаўна – нар. у 1883 г. у в. Казакі, пражывала ў в.
Жаўніна [Віцебскай
вобл. РБ] У 1930 г.
высланая як кулачка з Дрысенскага р-на па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск.
ГОЛУБ Якаў Андрэевіч – нар. у 1897 г. у м.
Петрыкаў. [Гомельская вобл. РБ]. 27 красавіка 1930 г. высланы як
бандыт-кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім
р-не ЯАССР, ЯЦВК, Якакіт, Ніжне-Сталінск. У 1947 г. вызвалены ад с/п. 11 жніўня
1961 г. быў рэабілітаваны Гомельскім судом. У 1962 г. выехаў у м. Петрыкаў. У
1966 г. памёр.
ГОЛУБ Марыя Герасімаўна – нар. у 1899 г. [Гомельская вобл. РБ] У 1930 г. высланая як кулачка
па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.
ГОЛУБ Андрэй Якаўлевіч – нар. 9 лютага 1929
г. у м. Петрыкаў. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Тройкі АДПУ у складзе сям’і у адміністрацыйным парадку за межы БССР.
Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 22 сакавіка
1996 г. рэабілітаваны. У
1996 г. узнагароджаны пасьведчаньнем да мэдалі “За доблесную працу ў Вялікую
Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. Пражываў: 678944 Алданскі р-н, п. Ленінскі, вул. Сімона
Васільева. /Голубь Андрей Яковлевич. // Память. Поименная книга-мемориал ветеранам
тыла, награжденным в 1991-2000 гг. удостоверением к медали «За доблестный труд
в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 8. Якутск. 2000. С. 19; Голубь Андрей
Яковлевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах
политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 81./
ГОЛУБ Уладзя
Станіслававіч – нар. у 1899 г. у в. Галубішчына Жытомірскай губ., пражываў у в.
Акопы /х. Жэня/ [Нараўлянскі р-н Гомельская вобл. РБ],
украінец, працаваў на ўласнай гаспадарцы, расьціў 3-х дзяцей. 8 красавіка 1930
г. арыштаваны і як кулак-бандыт, удзельнік банды Цярэшчанкі, па пастанове
Тройкі АДПУ пры ПП ад 27 красавіка 1930 г. за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім раёне ЯАССР, ЯЦВК, слюсар. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. Выехаў на былое
месца жыхарства. 10 жніўня 1989 г. рэабілітаваны. /Голуб Уладзімір
Станіслававіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Нараўлянскага раёна.
Мінск. 1998. С. 122./
ГОЛУБ Пятрусь Ўладзімеравіч – нар. у 1922 г. [РБ]. У 1930 г. высланы
як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. Жонка Урбан Ганна Мартынаўна, 1924 г. н.
ГОРСКІ Сьцяпан /Сямён/ Сьцяпанавіч – нар. у 1881 (1883)
г. у в. Васілевічы [Рэчыцкі р-н Гомельская вобл. РБ],
рускі, 4 кл. У 1930 г. высланы як кулак-паліцэйскі па пастанове Тройкі АДПУ па
арт. 58-3 п. 10 КК РСФСР за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не
ЯАССР, Ніжне-Сталінск, вартаўнік.
ГОРСКІ Пятрусь Сьцяпанавіч – нар. у 1901 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы
БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. Вызвалены
ад вайсковае службы з-за язвы страўніка. 10 сакавіка 1942 г. памёр ад язвы
страўніка. Заявіў Горскі М. П.
ГРАМАКОЎСКІ Казімер Сідаравіч – нар. у 1869 г. у в. Грамакі [Шклоўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не
ЯАССР, Якакут.
ГРАМАКОЎСКІ Алесь Казімеравіч – нар. у 1903 г. у в. Грамакі [Шклоўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Тройкі АДПУ з Лупалоўскага р-на за межы БССР. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.
ГРАМАКОЎСКАЯ Кацярына Кузьмінічна /Казімераўна/ – нар. у 1919 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Сярэдне-Сталінск. Муж Варэнікаў Іван Сяргеевіч, 1919
г. н., украінец, рабочы Зелянгасу, м. Гомель. 21 сакавіка 1941 г. нар.
Варэнікава Людміла Іванаўна.
ГРАМАКОЎСКІ Стась Маркавіч – нар. у 1894 г. у в. Грамакі [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Тройкі АДПУ з Дрыбінскага р-на за межы БССР. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. 7 лістапада
1933 г. вызвалены ад с/п разам з сям’ёй.
ГРАМАКОЎСКАЯ Ірына Казімераўна – нар. у 1895 г. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы
БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. 7 лістапада
1933 г. вызваленая ад с/п.
ГРАМАКОЎСКАЯ Людміла Станіславаўна – нар. у 1930 г. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы
БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.
7 лістапада 1933 г. вызваленая ад с/п.
ГРАМЫКА Эдуард Іванавіч – нар. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г.
высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.
ГРАМЫКА Ганна Стафанаўна. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г.
высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не
ЯАССР.
ГРАМЫКА (Грамыкін) Міхаіл Эдуардавіч – нар. у 1902 г. на х. Старына [Магілеўскі р-н Магілёўскай вобл. РБ], беларус. 4 траўня 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Куранах, шахта № 6, ч/р. У 1942 г.
Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. У лютым 1944 г. палегл, месца пахаваньня
невядомае. /Громыко Михаил Эдуардович. //
Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы
Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 114; Громыко
Михаил Эдуардович. // Память. Книга-мемориал
воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной
войны 1941-1945 гг. Кн. 6. Якутск. 1998. С. 333./
ГРАМЫКА Вера Капітонаўна (Каэтанаўна) – нар. у 1904 г. у в. Старына [Магілеўскі р-н Магілёўскай вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове
Прэзыдыюму РВК за межы БССР, Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Верхні
Куранах, буфэтчыца У 1939 г. буфэтчыца. 16 лютага 1936 г. нар. Грамыка (Грамыкін) Яўген
Міхайлавіч. 10 студзеня 1936 г. нар. Грамыка Валерыян (Валянцін) Міхайлавіч,
які 27 траўня 1940 г. памёр ад запаленьня лёгкіх. У 1942 г. вызваленая ад с/п. Узнагароджаная
мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую
Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Громыко Вера Кайтановна. //
Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг.
Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7.
Якутск. 1999. С. 40./
ГРАМЫКА Валянціна Міхайлаўна – нар. 8
чэрвеня 1929 г. у в. Старына [Магілеўскі
р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па
пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.
У 1942 г. вызваленая ад с/п. У 1948 г. выехала з ЯАССР. Пражывала: 187740
Ленінградзкая вобл, Падпароцьце, вул Чырвонаармейская 14а, кв. 47.
Муж Бараеў.
ГРАМЫКА Ванда Эдуардаўна – нар. у 1917 г. у
в. Старына [Магілеўскі р-н
Магілёўскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка (мела 2
малатарні ды шмат рагатага быдла) за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім
р-не ЯАССР. 22 кастрычніка 1942 г. зьнятая з уліку с/п.
ГРАМЫКА Элеанора Эдуардаўна – нар. у 1920
г. на х. Старына [Магілеўскі р-н
Магілёўскай вобл. РБ]. 22 лютага 1930 г. высланая як кулачка
па Пастанове Тройкі АДПУ ў складзе сям’і ў адміністрацыйным за межы БССР. Пражывала
на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны, прадаўшчыца ў магазыне № 2. 24
чэрвеня 1937 г. нар. Марозава Надзея, якая 22 кастрычніка 1937 г. памерла ад
крупознага запаленьня лёгкіх. У 1942 г. зьнятая з уліку с/п. 13 сакавіка 1946
г. пабралася шлюбам з забойшчыкам Марозавым Хведарам Кузьмічом, 1912 (1917) г. н. 17
лютага 1946 г. нар. Марозаў Уладзімер Хведаравіч. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 22
лютага 1996 г. рэабілітаваная. /Громыко Элеанора Эдуардовна. //
Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий
1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 88./
ГРАМЫКА (Гарамыка) Івась Яўхімавіч – нар. у 1902 г. на х. Рудня [Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак з Прапойскага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не
ЯАССР, Верхне-Сталінск, пякарні № 1, пекар. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
Узнагароджаны мэдалём “За
доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Громыко
Иван Иосифович. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла,
награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой
Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 40./
ГРАМЫКА Юзэфа Мікалаеўна – нар.
у 1905 г. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка
за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. 18 жніўня 1934 г. нар. Грамыка
Віталь Іванавіч. 25 сьнежня 1935 г. нар. Грамыка Мікалай Іванавіч. 12 верасьня
1942 г. нар. Грамыка Леаніда Іванаўна.
ГРАМЫКА Даніла Яўхімавіч – нар. у 1914 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск,
у с-с “Ленінец”, сталяр. 16 верасьня 1941 г. пабраўся шлюбам Быкавай Нінай
Піліпаўнай (Марыяй Яўгенаўнай), 1920 г. н. 4 жніўня 1941 г. нар.
Грамыка Ларыса Данілаўна. У 1945 г. інвалід ВАВ ІІ гр. 3 сакавіка 1945 г. нар.
Грамыка Галіна Данілаўна. 11 лістапада 1946 г. нар. Грамыка Пётар Данілавіч.
ГРЫБ Андрэй Іванавіч – нар. у
1884 г. у в. Кармазы [Старадарожскі
р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. 23 жніўня 1940 г. перададзены
на ўтрыманьне сыну Грыбу Пятру Андрэевічу.
ГРЫБ Міхаіл Андрэевіч – нар. у
1914 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. 5 сакавіка 1944 г. памёр ад
язьвенай хваробы. Заявіла Ганькова Кацярына Яўхімаўна.
ГРЫБ Настасься Андрэеўна – нар.
у 1915 г. у в. Кармазы [Старадарожскі
р-н Мінская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г.
высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не
ЯАССР, майстрыха арцелі
“Праца”. 9 сакавіка 1939 г. перададзеная на ўтрыманьне мужу Пахомаву Паўлу
Іванавічу, 1910 г. н.
ГРЫБ Пятрусь Андрэевіч – нар. у 1916. г. у
в. Кармазы [Старадарожскі
р-н Мінская вобл. РБ], беларус, б/п. У 1930 г.
высланы як кулак за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы ў
РСЧА, шараговы. У сьнежні 1941 г. палегл, месца пахаваньня не устаноўленае. /Гриб Петр Андреевич. // Память.
Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой
Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 109; Гриб Петр Андреевич.
// Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в
годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 6. Якутск. 1998. С. 332./
ГРЫНЕВІЧ Мікалай Васільевіч –
нар. у 1879 г. [РБ] У 1930 г. высланы, як кулак, які
служыў памочнікам валаснога пісарчука ды вураднікам ў м. Расіна Аршанскай акругі, за межы
БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, рахункавод лесасэктару. 4
лістапада 1936 г. пабраўся 3-м шлюбам з Валчанскай Анастасіяй Андрэеўнай.
ГРЫНЕВІЧ Сяргей Мікалаевіч –
нар. у 1908 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.
ГРЫНЕВІЧ Аляксей Мікалаевіч –
нар. у 1923 г. у в. Зайцава [Горацкі
р-н Магілёўская
вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як
кулак за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. 3 верасьня 1941 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА, чал. УЛКСМ, мл.
сяржант, кам. аддзяленьня 13 гв. СД. 19 сакавіка 1944 г. палегл і пахаваны ў в.
Касагарыеўка Кіраваградзкай вобл. УССР. /Гриневич Алексей
Николаевич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в
госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995.
С. 87./
ГРЫНЕВІЧ Стась Іванавіч – нар.
у 1883 г. ў в. Пустка [Віцебская вобл. РБ], паляк. У 1930 г. высланы як
кулак з Расонскага р-на за межы БССР, шахцёр. 22 лютага 1936 г. памёр.
ГРЫНЕВІЧ Мальвіна Вячаславаўна
– нар. у 1892 (1880). [Віцебская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая
як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР,
Верхне-Сталінск, /п № 8, прыбіральшчыца. 8 кастрычніка 1933 г. нар.
дачка Грыневіч Вікторыя Станіславаўна, якая 3 ліпеня 1936 г. памерла ад хваробы
страўніка. 31 траўня 1936 г. 2-м шлюбам пабралася з Вярыгам Альбінам
Дзяменьцевічам але 27 жніўня 1936 г. шлюб скасавала.
ГРЫНЕВІЧ Аўгіньня Станіславаўна – нар. у 1908 г. [Віцебская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая
як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.
ГРЫНЕВІЧ Яўген Станіслававіч (Сьцяпанавіч) – нар. у 1909 (1910)
г. у в. Шунькі [Віцебская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Расонскага р-на за межы БССР. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР. Непрыкметная, сталяр РАУ НКУС. 25 жніўня
1936 г. пабраўся шлюбам з ч/р Дударчык Браніславай Сямёнаўнай, 1918 г. н. 9
жніўня 1941 г пакліканы Якуцкім АРВК ў РСЧА. 11 чэрвеня 1946 г. дэмабілізаваўся.
Рабіўся запыт па рэабілітацыю з м. Себеж Пскоўскай вобласьці РСФСР. /Гриневич
Евгений Станиславович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и
умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 6.
Якутск. 1998. С. 84./
ГРЫНЕВІЧ Леанід Сьцяпанавіч (Станіслававіч) нар. у 1918 г. [Віцебская вобл. РБ]. У
1930 г. высланы як кулак з за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Тамот. 10 ліпеня 1933 г. патануў.
ГРЫНЕВІЧ Валянцін Станіслававіч – нар. у 1920 г. [Віцебская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак з за межы БССР. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР,
Верхне-Сталінск. 1 траўня 1946 г. нар. Грыневіч Валер Валянцінавіч. 10 траўня 1946
г. пабраўся шлюбам з беларускай Несцярэнкай Клаўдзіяй Міхайлаўнай, 1919 г. н. 9
траўня 1947 г. нар. Грыневіч Любоў Валянцінаўна.
ГРЫНЕВІЧ Андрусь Антонавіч -
нар. у 1899 (1900) г. у в. Аголіцкая Рудня [Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. РБ], беларус. 27
траўня 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі пры Паўнамоцным
прадстаўніку АДПУ БССР па артыкулам 64, 72, 58-2. 58-10 КК РСФСР за межы БССР у
Сыбір. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, шахта № 3, ч/р. 13 красавіка 1933
г. пабраўся шлюбам з мэд. сястрой бальніцы Ягоравай Тацьцянай Якаўлеўнай, 1911
г. н., сасланай з в. Круцінкі Ціхвінскага р-на Ленінградзкай вобл. РСФСР, якая
11 студзеня 1943 г. была зьнятая з уліку с/п Уйманава Тацьцяна Якаўлеўна. 13
красавіка 1935 г. нар. Грыневіч Барыс Андрэевіч, які 24 сакавіка 1936 г. памер
ад сухотаў. 8 верасьня 1937 г. нар. Грыневіч Раіса Андрэеўна, якая 7 жніўня
1938 г. памерла ад дызэнтэрыі. Працаваў кладаўшчыком камунальнага аддзела
трэста “Якутзолата”. 25 сакавіка 1938 г. арыштаваны Алданскім сэктарам НКУС
ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР. Прыгаворам ВС ЯАССР ад 25 чэрвеня 1938 г. асуджаны да 5 г. п/в. Пастановай прэзыдыюму
Вярхоўнага суда РСФСР ад 19 лютага 1960 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу
злачынства. Рэабілітаваны. Справа № 2769-р. /Гриневич
Андрей Антонович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах
политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 88./
ГРЫНЕВІЧ
Лізавета Антонаўна – нар. у 1914 г. [РБ].
У 1930 г.
высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не
ЯАССР, Верхне-Сталінск, ліквідатар. 15
сакавіка 1936 г. пабралася шлюбам з прадаўцом у золатаскупцы Мурашовым
Аляксандрам Ільічом, 1911 г. н.
ГРЫШЧАНКА Яўхім
Андрэевіч – нар. у 1895 г. у в. Карпаўка [Лоеўскі р-н Гомельская
вобл. РБ],
рускі беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на
с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Якакут, цясьляр
клюбу МУС г. Якуцка. У красавіку 1946 (1947) г. зьняты з уліку с/п.
ГУДВІЛОВІЧ
Хвядосься Варфаламееўна – нар. у 1904 г. на х. Падлужы [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па
пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не
ЯАССР, ЯЦВК.
ГУДВІЛОВІЧ
Мікалай Варфаламеевіч – нар. у 1907 г. на х. Падлужы [Глускі
р-н Магілёўская вобл. РБ].
У 1930 г. высланы як кулак за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне
ЯАССР. /Гудвіловіч
Мікалай Варфаламеевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глускага
раёна. Мінск. 1999. С. 243./
ГУДВІЛОВІЧ
Сахвея Варфаламееўна – нар. у 1907 г. на х. Падлужы [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з
Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 29 лістапада 1939 г. пабралася шлюбам з Драздовічам
Клеафасам Ігнатавічам. 10 сьнежня 1942 г. вызваленая ад с/п.
ГУЛЕВІЧ Паўлюк
Пракопавіч – нар. у 1889 г. у в. Рудня Нісімкавіцкая [Чачэрскі р-н Гомельская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне
ЯАССР, Ніжне-Сталінск, забойшчык. У 1947 г. зьняты з уліку
с/п.
ГУРНОВІЧ (Гурыновіч) Хведар Іванавіч – нар. у 1885 г. у в. Іванішчавічы [Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з
Парыцкага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.
ГУРЫНОВІЧ
Ромусь Іванавіч – нар. у 1879 г. у в. Траецкая Слабада [Асіповіцкі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У
1930 г. высланы як кулак па пастанове Бабруйскага РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне
ЯАССР. 15 кастрычніка 1935 г. вызвалены ад
с/п.
ГУТАКОЎСКІ
Юліян Ігнацьевіч – нар. у 1889 г. у в. Асінаўка [Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з
Дрысенскага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.
ГУТКОЎСКІ
Паўлюк Міхайлавіч – нар. у 1891 (1896) у в. Міхайлаўка [Гомельская вобл. РБ],
беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Рэчыцкага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне
ЯАССР, Ніжне-Сталінск. 8 чэрвеня 1935 г. памёр.
ДАВЫДЗЁНАК Васіль Акімавіч – нар. у 1877 г.
[Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 29 сьнежня 1942 г. перададзены на утрыманьне сыну.
ДАВЫДЗЁНАК Настасься Якаўлеўна – нар. у
1874 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР.
Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 29 сьнежня 1942 г. перададзеная на
утрыманьне сыну.
ДАВЫДЗЁНАК Надзея Васільеўна – нар. у 1913
г. у в. Нача [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з Ветрынскага р-ну за межы БССР.
Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ДАВЫДЗЁНАК Зьміцер Васільевіч - нар. у 1915
(1916) г. у в. Нача [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г.
высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, лесасек. 20 лютага 1941 г. вызвалены ад с/п. У 1945
г. шавец арцелі “Алдан-Саматужнік”. 13 лістапада 1944 г. пабраўся шлюбам з
Касьцюкевіч Ганнай Кліменцьцеўнай
Узнагароджаны мэдалём “За
доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Давыденок
Дмитрий Васильевич. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла,
награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой
Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 41./
ДАВЫДЗЁНАК Васіль Васільевіч – нар. у 1917
г. у в. Нача [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г.
высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Лебядзіны, адкатчык. Пабраўся шлюбам з буфэтчыцай Праваротавай Сафіяй
Васільеўнай, 1920 г. н. 13 верасьня 1940 г. нар. Давыдзёнак Нэля Васільеўна ды
Давыдзёнак Галіна Васільеўна. 13 сьнежня 1940 г. зьняты з уліку с/п.
ДАВЫДЗЁНАК Уладзя Васільевіч – нар. у 1923 г.
в. Нача [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г.
высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ДАВЫДОЎСКІ Гаўрусь Сьцяпанавіч – нар. ў
1880 г. на х. Станіслава /Станіславава; Станіслаўскім/ (в. Ясень) [Асіповіцкі р-н Магілёўская
вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з
Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ДАВЫДОЎСКІ (Давідоўскі) Івась Гаўрылавіч – нар. у 1912
г. на х. Станіслаўскі (в. Ясень) [Асіповіцкі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус.
У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах, к-с імя Ільліча. 11 красавіка 1935 г.
пабраўся шлюбам з прачкай (афіцыянткай) сталовай № 3 кап. Няелавай Настасьсяй
Пятроўнай, 1912 г. н., высланай з
Ленінградзкай вобл. РСФСР. 6 сакавіка 1936 г. нар. Дывыдоўскі Пятрусь Іванавіч,
які 27 жніўня 1936 г. памёр ад хваробы страўніка. 23 кастрычніка 1938 г. нар.
Давідоўскі Валянцін Іванавіч, які пражываў па адрасе: 198096 Санкт-Пецярбург,
вул. Аўтоўская 8-74. 23 сакавіка 1940 г. нар. Давідоўская Серафіма Іванаўна,
якая 28 ліпеня 1940 г. памерла ад дыспэпсіі. 25 чэрвеня 1941 г. арыштаваны Алданскім
акруговым аддзелам НКДБ ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР. Прыгаворам Алданскага
акруговага суду ад 24 ліпеня 1941 г. асуджаны да 8 гадоў п/в. 5 сакавіка 1942
г. нар. Давыдоўскі Ўладзімер Іванавіч, які 8 жніўня 1942 г. памёр ад крупознага
запаленьня лёгкіх аб чым заявіла Давыдоўская Вольга Пятроўна. 11 сьнежня 1948
г. вызвалены з ППЛ-3 (з прымяненьнем залікаў) па адбыцьцю тэрміну. Заключэньнем
Пракуратуры РС(Я) ад 6 лютага 1992 г. рэабілітаваны па Закону РФ ад 18
кастрычніка 1991 г. Справа № 4212-р. /Довыдовская Анастасия Петровна. // Память. Поименная книга-мемориал.
Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в
Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 41; Давыдовский Иван Гаврилович. // Книга Памяти. Книга-мемориал
о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2.
Якутск. 2005. C. 91./
ДАВЫДОЎСКІ Міхась
Гаўрылавіч – нар. ў 1913 г. на х. Станіслаўскі (в.
Ясень) [Асіповіцкі р-н Магілёўская
вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з
Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Верхне-Сталінск, адкатчык. 28 лютага 1939 г. пабраўся шлюбам з рахункаводам Мурашкай
Вольгай Пятроўнай, 1917 г. н. 11 жніўня 1941 г. нар. Давыдоўскі Ўладзімер
Міхайлавіч, які 28 лістапада 1942 г. памёр ад запаленьня лёгкіх. 13 верасьня
1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і 16 лістапада 1942 г. вызвалены ад с/п.
28 траўня 1943 г. нар. Давыдоўская Ніна Міхайлаўна. /Давыдовская
Ольга Петровна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла,
награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой
Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 41./
ДАВЫДОЎСКІ Пятрусь Гаўрылавіч – нар. ў 1918
г. на х. Станіслаўскі (в. Ясень) [Асіповіцкі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск. 5 сакавіка 1934 г. ад
запаленьня лёгкіх.
ДАВЫДОЎСКІ Мікалай Сьцяпанавіч – нар. у
1883 г. у в. Ясень [Асіповіцкі
р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Верхне-Сталінск, сталяр. 20 чэрвеня 1938 г. памёр ад пухліны галаўнога
мозгу.
ДАВЫДОЎСКАЯ Валянціна Мікалаеўна – нар. ў
1910 (1914) г. [Магілёўская вобл. РБ], беларуска.
У 1930 г. высланая як кулачка з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, шахта № 5, адкатчыца, буфэтчыца.
24 чэрвеня 1936 г. нар. Шапашнікава Людміла Зьміцераўна. 22 жніўня 1937 г. нар
Шапашнікава Тамара Зьміцераўна. 16 красавіка 1946 г. пабралася шлюбам з
украінцам Шапашнікавым Зьміцерам Іванавічам, 1907 г. н., які ў 1935 г. быў
культработнікам камэндатуры на кап. Верхне-Сталінск, а потым нач. калёніі ў м.
Тамот (Укулан) Алданскага р-на ЯАССР. У 1946 г. працавала ў аддзеле забесьпячэньня
экспэдыцыі калёніі м. Тамот (Укулан).
ДАВЫДОЎСКІ Язэп Мікалаевіч – нар. ў 1913 г.
на х. Станіслаўскі (в. Ясень) [Асіповіцкі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус.
У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ з Бабруйскай акругі за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1942 г. зьняты з уліку с/п.
ДАВЫДОЎСКІ Хведар Мікалаевіч – нар. у 1921
г. у в. Ясень [Асіповіцкі р-н Магілёўская
вобл. РБ], беларус. У 1930 г., высланы як кулак з
Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, вучань
9 клясу. 8 студзеня 1938 г. арыштаваны Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт.
58-10 ч. 1 КК РСФСР. Прыгаворам ВС ЯАССР ад 27 студзеня 1939 г. асуджаны да 5
гадоў п/в. Заключэньнем Пракуратуры РС(Я) ад 26 траўня 1992 г. рэабілітаваны па
Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. Справа № 4723-р. /Довыдовский
Федор Николаевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал
о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920 - 1950-х годов. Т. 2.
Якутск. 2005. C. 99./
ДАЙНЕКА Івась Васільевіч – нар. ў 1908 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ДАЙНЕКА Кацярына Іванаўна – [РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР,
Сярэдні-Сераброўск. 1 красавіка 1934
г. нар. Дайнека Аляксандар Іванавіч.
ДАЛЕНАЎ (Дамкоў, Дашкоў)
Пятрусь Іванавіч – нар. ў 1898 (1899) г. на х. Кузьмін Рог (в. Рудня) [Чачэрскі р-н Гомельскай вобл.
РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове
Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У верасьні
1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў шэрагі РСЧА і 17 лістапада 1942 г. вызвалены
ад с/п.
ДАЛІДОВІЧ Аляксей Васілевіч – нар. ў 1906 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Сярэдне-Сераброўск. У 1933 г. папраўся шлюбам з
прыбіральшчыцай Фукс Лізаветай Якаўлеўнай, 1914 г. н. 19 верасьня 1935 г. нар.
Далідовіч Віктар Аляксеевіч, які 18 сакавіка 1936 г. памёр ад запаленьня
лёгкіх. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА.
ДАМБРОЎСКІ Антось Станіслававіч – нар. ў 1895 г. у в. Бандзелі, пражаваў у в. Рнягі [Віцебская вобл. РБ]. У 1929 г. высланы як
кулак-дваранін па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Тырканда. У 1947 г. вызвалены ад с/п.
ДАМБРОЎСКАЯ Эма Станіславаўна – нар. ў 1907 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1929 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР. 7 лістапада 1933 вызваленая ад с/п.
ДАНІЛЕНКА Івась Мікалавіч – нар. ў 1880 г. у в. Азарычы [Слаўгарадзкі
р-н Магілёўскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па
пастанове Прэзыдыюму РВК з Прапойскага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім р-не ЯАССР, Верхні-Сталінск. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
ДАНІЛЕНКА Тацьцяна Іванаўна – нар. ў 1871 (1881) г. у в. Азарычы [Слаўгарадзкі
р-н Магілёўскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка па пастанове Прэзыдыюму РВК з Прапойскага р-на за межы БССР. Пражывала
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхні-Сталінск. 23 кастрычніка 1944 г. памерла
ад крупознага запаленьня лёгкіх. Заявіў Д. Ів. Мік.
ДАНІЛЕНКА Мікалай Іванавіч – нар. ў 1903 г. у в. Чыкаўка [Слаўгарадзкі
р-н Магілёўскай вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК з Прапойскага р-на за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У жніўні 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА.
У лютым 1943 г. палегл, месца пахаваньня невядомае. /Даниленко Николай Иванович. //
Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы
Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1995. С. 119./
ДАНІЛОВІЧ Івась Іванавіч – нар. у 1877 г. у
в. Зуева [Шумілінскі р-н Віцебская вобл.
РБ], паляк. У 1930 г. быў высланы як кулак па пастанове
Тройкі АДПУ з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Ніжне-Сталінск. 20 чэрвеня 1942 г. памёр ад дэкампэнсацыі сардэчнай
дзейнасьці.
ДАНІЛОВІЧ Юзэфа Казімераўна – нар. у 1880
г. у в. Зуева [Шумілінскі р-н Віцебская вобл.
РБ], палячка. У 1930 г. была высланая як кулачка па пастанове
Тройкі АДПУ з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР.
ДАНІЛОВІЧ (Данилевич) Паўлюк Іванавіч – нар. у 1914
г. у в. Зуева [Шумілінскі р-н Віцебскай вобл.
РБ] Беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове
Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск,
рабочы лесасэктару. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. 19 сакавіка 1948 г. пабраўся
шлюбам з Сагалавай Пелагеяй Васільеўнай, 1924 г. н. Узнагароджаны
мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую
Айчынную вайну 1941-1945 гг. /Данилевич Павел Иванович.
// Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950
гг. медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн.
7. Якутск. 1999. С. 41./
ДАНІЛОВІЧ Паўліна Іванаўна – нар. 7 сьнежня
1919 г. у в. Зуева [Шумілінскі
р-н Віцебскай вобл. РБ.] Полька. У 1930 г. была
высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ ў адміністрацыйным парадку з Полацкай
акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1947 г. інспэктар
па бюджэту РАЙФА у г. Алдан ЯАССР. 18 жніўня 1947 г. нарадзіўся Даніловіч
Анатоль Андрэевіч. Пабралася шлюбам з Суворавым Іванам Андрэевічам, які нар. у
1919 г. у м. Клінцы Гомельскай губэрні (Бранская вобл. РФ). 20 верасьня 1951 г. у г. Алдан
нар. Суворава Тацьцяна Іванаўна. 8 сьнежня 1952 г. у г. Алдан нар. Суворава
Вольга Іванаўна. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 28 ліпеня 1997 г. рэабілітаваная.
Узнагароджаная мэдалём “За
доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Данилевич
Полина. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в
1946-1950 гг. медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне
1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 41; Данилович Павлина Ивановна. // Книга Памяти. Книга-мемориал
о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2.
Якутск. 2005. C. 93./
ДАРАСЕВІЧ (Дурасевіч) Мікадзім Антонавіч – нар. у 1869
г. [Магілёўскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР, Верхні-Сталінск. 18 жніўня 1942 г. памёр ад старасьці.
ДАРАСЕВІЧ Прасіньня Авакумаўна – нар. у 1877 г. [Магілёўскай вобл. РБ]. У
1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР. У 1939 г. вернутыя выбарчыя правы. /В золотом Алдане. // Социалистическая
Якутия. Якутск. 25 декабря 1939. С. 1./
ДАРАСЕВІЧ Стась Мікадзімавіч – нар. у 1913
г. у в. Бясчыньне [Магілёўская
вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як
кулак-дваранін за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Тырканда,
старацель. 17 сакавіка 1941 г. пабраўся шлюбам з Шылавай Лідзіяй Паўлаўнай,
1919 г. н. 24 студзеня 1941 г. нар. Дарасевіч Галіна Станіславаўна, якая 20
сьнежня 1946 г. памерла ад таксычнай дыспэпсіі (пранос і ваніты). 19 студзеня
1942 г. нар. Дарасевіч Тамара Станіславаўна, якая 18 лютага 1942 г. памерла. 7
сьнежня 1944 г. нар. Дарасевіч Віктар Станіслававіч. У 1947 г. зьняты з уліку
с/п. У 1992 г. у п. Ніжні-Куранах узнагароджаны
пасьведчаньнем да мэдалі “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945
гг.”. /Доросевич Станислав Никодимовіч. // Память.
Поименная книга-мемориал ветеранам тыла, награжденным в 1991-2000 гг.
удостоверением к медали «За доблестный труд в Великой Отечественной войне
1941-1945 гг. Кн. 8. Якутск. 2000. С. 16.; Доросевич
Лидия Павловна. // Память. Поименная книга-мемориал ветеранам тыла,
награжденным в 1991-2000 гг. удостоверением к медали «За доблестный труд в
Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 8. Якутск. 2000. С. 16./
ДАРАФЕЙЧЫК Івась Васільевіч – нар. у 1872 г.
[РБ]. У 1930 г.
высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 12
кастрычніка 1933 г. памёр.
ДАРАФЕЙЧЫК Хведар Іванавіч –
нар. у 1900 г. у в. Вязаўніца [Асіповіцкі
р-н Магілёўскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак
па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР, Якакут. 12 верасьня 1942 г. нар. Дарафейчык Іван Хведаравіч. 5 чэрвеня 1946
г. ад Зялінскай Марыі Язэпаўны (Юзэфаўны), 1914 г. н. нар. Зялінская Ганна
Хведараўна. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую
Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Дорофейчик Федор Иванович.
// Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950
гг. медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн.
7. Якутск. 1999. С. 41./
ДАРАФЕЙЧЫК Стахван Іванавіч –
нар. у 1903 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак-адзіночка за межы БССР. Адзіночка. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 25 лістапада 1933 г. зьняты з уліку с/п.
ДАРАШЭНКА (Дарашчэнка) Міхась
Мікітавіч – нар. у 1889 (1880) г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак, які служыў у царскім войску ды меў
працоўную сілу, за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ДАРАШЭНКА (Дарашчэнка) Вулюта
Піліпаўна – нар. у 1884 г. [Гомельская
вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па арт. 94 п. 3. тэрмінам
на 5 гадоў за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ДАЎГАЛЯ (Доўгаль) Васіль Апанасавіч - нар. у
1883 г. [РБ]. 15 красавіка 1930 (1934) г. высланы як кулак-адзіночка-АСЭ
па арт. 72 КК БССР і арт 58-10 КК РСФСР за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ДАЎГАЛЬ (Доўгаль) Алесь Васільевіч - нар. у
1912 г. у в. Пратасевічы [Асіповіцкі р-н Магілёўская вобл РБ.], беларус. У 1930 г. высланы як кулак разам з бацькамі з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, кравец. 29 ліпеня 1935 г. пабраўся
шлюбам з краўчыхай Кеўліч Ядвігай Браніславаўнай, 1916 г. н.
ДАЎГАПОЛ Пятрусь Міхайлавіч – нар.
у 1890 г. на х. Марозава [Віцебская
вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Ветрынскага
р-на за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 16 красавіка 1997 г. на запыт
з Віцебску, што магчыма яго выслалі ў ЯАССР, быў дадзены адказ, што зьвесткі
пра яго у архіве МУС РС(Я) не выяўленыя.
ДАЎГАПОЛ Натальля Сяргееўна –
нар. у 1890 г. на х. Марозава [Віцебская
вобл. РБ]. У 1930 г. быў высланая як кулачка за межы
БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР. 16 красавіка 1997 г. на запыт з Віцебску,
што магчыма яе выслалі ў ЯАССР, быў дадзены адказ, што зьвесткі пра яе у архіве
МУС РС(Я) не выяўленыя.
ДЗМІТРЫЕНКА Івась Паўлавіч – нар. у 1901 г. у в. Хобнае [Калінкавіцкага р-н Гомельская вобл. РБ], беларус.
У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. 17 красавіка 1936 г. на
кап. Верхне-Сталінск пабраўся шлюбам з сасланай
Жылічавай Васілісай Гаўрыльлевай. Арыштаваны 5 лістапада 1938 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР. Пад час арышту пражываў на
капальні Лебядзіная Алданскага р-на ЯАССР, сьлюсар на шахце № 5. Прыгаворам ВС ЯАССР ад 2 сакавіка 1939 г. асуджаны да 7 г. п/в.
Вызначэньнем ВС РСФСР ад 25 ліпеня 1939 г. справа накіраваная на дадатковае дасьледаваньне.
Пастановай УДБ НКУС ЯАССР ад 1 лютага 1940 г. справа
спыненая за адсутнасьцю складу злачынства. Рэабілітаваны. Справа № 1234-р. /Дмитриенко Иван Павлович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных
жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 69./
ДЗЬМІТРЫЕЎ Хведар Паўлавіч –
нар. у 1887 г. у в. Трубільня [Краснапольскі
РБ]. У 1930 г. быў высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 28 верасьня 1942 г. памёр ад
дэкампэсаванага пароку сэрца на кап. Турук.
ДЗЯГЦЯРОЎ Хведар Прохаравіч – нар. у
1886 (1885) г. у в.
Міляцін [Крычаўскі рн Магілёўскай вобл.
РБ], беларус. У 1930 г.
высланы як кулак з Магілёўскай акругі ў адміністратыўным парадку за межы БССР.
Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Сярэдне-Сяраброўск, рабочы. 6 сьнежня 1932 г. арыштаваны Якуцкім абласным аддзелам АДПУ па арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай ЯАААДПУ ад 14 лютага 1933 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 443-р. /Дегтерев Федор Прохорович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1.
Якутск. 2002. С. 66-67./
ДОЎНАР (Доўнэр) Андрусь Антонавіч - нар. у 1897 г. у в. Добрынка [Старадароскі р-н Менская вобл
РБ.], беларус,
3 кл. 15 сакавіка 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ па арт. 58 п. 4 і 10 КК РСФСР за
межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Якакут, цясьляр. 11 сьнежня
1931 г. пабраўся шлюбам з Ляшчэняй Марыяй Мікалаеўнай. У 1947 г. зьняты з уліку
с/п. 12 траўня 1989 г. рэабілітаваны. /Доўнар Андрэй Антонавіч.
// Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Старадарожскага раёна. Мінск. 1998.
С. 99./
ДРАБЫШЭЎСКІ Іван Хролавіч - нар. у 1877 г. у в. Вухова [Веткаўскі р-н Гомельская вобл.
РБ.]. У 1930 г.
высланы як кулак за межы БССР.
Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ДРАБЫШЭЎСКІ Казімер (Кузьма) Міхайлавіч (Іванавіч) - нар. у 1903 г. у в. Вухова [Веткаўскі р-н Гомельская вобл.
РБ.], беларус,
паляк. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім
р-не ЯАССР. Ніжне-Сталінск, забойшчык. 17 траўня 1934 г. нарадзіўся
Драбышэўскі Аляксей Кузьміч. 2 красавіка 1935 г. пабраўся
шлюбам з с/п Гаўрылавай (Гаўрылкінай) Аляксандрай Кандрацьеўнай, 1909 г. н.,
якая 15 красавіка 1944 г. памерла ад сухотаў. 1 кастрычніка 1942 г. Алданскім
РВК пакліканы ў РСЧА і 10 сьнежня 1942 г. зьняты з уліку с/п.
ДРАБЫШЭЎСКІ Хрол (Пранціш) Іванавіч - нар. у 1904 (1905) г. у в. Вухова [Веткаўскі р-н Гомельская вобл.
РБ.]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 27 жніўня 1942 памёр ад
крывазьліцьця ў мозг у п/п на кап. Інтэрнацыянальная крыніца.
ДРАБЫШЭЎСКАЯ (Кончыц) Настасься Ларывонаўна – нар. у 1911 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка
за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 21 жніўня 1938 г. нар
Драбышэўскі Аляксандар Хролавіч. 25 жніўня 1938 г. нар. Драбышэўская Марыя
Хролаўна.
ДРАБЫШЭЎСКІ Мікалай Іванавіч - нар. у 1908 г. у в. Вухова [Веткаўскі р-н Гомельская вобл.
РБ], беларус, паляк. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове
Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, с-с “Ударнік”,
стайнік. 19 сакавіка 1936 г. пабраўся шлюбам з Багданавай Агрыпінай Іванаўнай,
1914 г. н. 13 красавіка 1937 г. нарадзіўся Драбышэўскі Леанід Мікалаевіч, які
31 траўня 1938 г памёр ад запаленьня лёгкіх. 20 красавіка 1941 г. нар.
Драбышэўская Галіна Мікалаеўна. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.
ДРАБЫШЭЎСКАЯ Стася Іванаўна - нар. у 1910 г. у в. Вухова [Веткаўскі
р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР.
ДРАЗДОВІЧ
Ігнась Пятровіч – нар. у 1880 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР.
ДРАЗДОВІЧ
Клеафас Ігнацьевіч – нар. у 1903 г. у в Вусаўшчына [Віцебская вобл. РБ], паляк, беларус. У 1930 г.
высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ з Ветрынскага р-на за межы БССР. Пражываў
на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 29
лістапада пабраўся шлюбам з Гудвіловіч Сахвеяй Варфаламееўнай, 1907 г. н. 10
сьнежня 1942 г. вызвалены ад с/п.
ДРАЗДОВІЧ Фэлікс
(Піліп) Ігнатавіч – нар. у 1910 г. у в Вусаўшчына [Віцебская вобл. РБ]. У
1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. 17 чэрвеня 1944 г., інвалід ІІ гр., памёр ад
крупознага запаленьня лёгкіх. Заявіла Драздовіч Ганна Ігнатаўна.
ДРАЗДОВІЧ
Леанард Ігнатавіч – нар. у 1912 г. у в Вусаўшчына [Віцебская вобл. РБ], паляк. У 1930 г. высланы як
кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР.
ДРАЗДОВІЧ
Ганна Ігнатаўна – нар. у 1917 г. у в Вусаўшчына [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР. 2 красавіка 1946 г пабралася шлюбам з Ахрамовічам Леанідам Віктаравічам,
1908 г. н., з якім фактычна жыла ад 15 лютага 1945 г. 14 сакавіка 1946 г.
нарадзіўся Ахрамовіч Пятрусь Леанідавіч, які пражываў: г. Алдан, вул. Леніна 1-55.
ДРЫГА Алесь Лук’янавіч - нар. у 1886 г. у в. Белка [Петрыкаўскі р-на Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, кап. Арачон, земляроб. Арыштаваны 17 траўня
1931 г. Алданскім АА АДПУ ЯАССР па арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай Алданскага АА АДПУ
ад 25 чэрвеня 1931 г. срава
спыненая за недаказанасьцю, У 1933 г. этапіраваны з “ОСП АОСГПУ”
ў распараджэньне Тайшэцкай камэндатуры ПП АДПУ НКУС. Рэабілітаваны, справа № 1548-р. /Дриго Александр Лукьянович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о
реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1.
Якутск. 2002. С. 72./
ДРЫНЯ Архіп Сьцяпанавіч – нар. у 1889 г. у
в. Камаровічы [Петрыкаўскі р-н Гомельская вобл. РБ].
У 1930 г. высланы як кулак з
Мазырскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Сярэдне-Сталінск,
інвалід. Арыштаваны 5 студзеня 1938 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт.
58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС ЯАССР ад 15 чэрвеня 1938 г.
асуджаны да 10 г. ППЛ. Вызначэньнем Ваеннага трыбунала ЗабВА ад 2 кастрычніка
1959 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа
№ 2617-р. /Дрыня
Архип Степанович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах
политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 100.
ДУБІНА (Дубін) Лукаш Дзямідавіч – нар. у 1899 г. у в. Жыцін [Асіповіцкі
р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус.
У 1930 г.высланы
як кулак па пастанове
Прэзыдыюму РВК з
Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, рабочы. Арыштаваны 27 сьнежня 1937 г. Алданскім
сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС
СССР ад 15 чэрвеня 1938 г. асуджаны да 10 гадоў ППЛ. Заключэньнем Пракуратуры
ЯАССР ад 10 красавіка 1989 г. рэабілітаваны па Указу ПВС СССР ад 16 студзеня
1989 г. Справа № 3272-р. /Дубина Лука Демидович. // Книга
Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных
жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 101./
ДУБІНІНА (Дубіна) Параска
Пракопаўна – нар. у 1901 г. у в. Жыцін [Асіповіцкі
р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г.
высланая як кулачка па пастанове
Прэзыдыюму РВК з
Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.
ДУБОВІК [Дубровік] Івась Сьцяпанавіч – нар. у
1881 г. у в. Новае Курганьне [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы
як кулак-АСЭ па пастанове
Тройкі АДПУ за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, стайнік. 12 чэрвеня
1945 г. памёр ад упадку сардэчнай дзейнасьці.
ДУБОВІК Стась Іванавіч – нар у 1914 г. [РБ] У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1945 г. заявіў аб сьмерці
бацькі.
ДУБОВІК Паўлюк Івановіч – нар. у 1916 г. [РБ], беларус. У 1930 г. па высланы як кулак за
межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ДУБОВІК Леанора Іванаўна – 1923. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па
пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.
ДУДАРЧЫК Сямён Адамавіч – нар 1887. у в.
Сітнікі [Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак
з Ігуменскага р-на за межы БССР. Пражываў на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Якакут. Працаваў у Якуцку ў гасп. аддз. МУС ЯАССР. У
1947 г. зьняты з уліку с/п.
ДУДАРЧЫК Браніслава Сямёнаўна – нар. у 1918
г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы
БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ч/р. 29
жніўня 1936 г. пабралася шлюбам з Грыневічам Яўгенам Станіслававічам.
ДУДАРЧЫК Цімох
Яўхімавіч – нар. у 1903 (1904, 1906) г. на х.
Чырвоны Барок (в. Барок) [Любанскі р-н Мінская вобл РБ], беларус.
Пражываў разам з сястрой Стэфай. 15 красавіка 1930 (1932) г. высланы
як кулак-аднаасобнік па арт. 64, 72 КК БССР у Сыбір, у парадку высяленьня
адзіночак (спр. № 17690-с у КДБ Беларусі). Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, ч/р. 16 верасьня 1942 г. памёр
ад апэндыцыту на кап. Верхне-Сталінск. Заявіла жонка Дударчык Вльляна Сямёнаўна.
17 сакавіка 1962 г. рэабілітаваны. /Дударчык Цімафей Яфімавіч. // Памяць.
Гісторыка-дакументальная хроніка Любанскага раёна. Мінск. 1996. С. 132./
ДУДАРЧЫК Ульляна Сямёнаўна
(Яўхімаўна) – нар. у 1909 г. в. Чырвоны Барок [РБ] У 1930 г. высланая
як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ. Пражывала на
с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, горны цэх, ч/р. 12 кастрычніка 1936 г. нар.
Дударчык Лідзія (Надзея) Цімафееўна. 3 кастрычніка 1939 г. нар. Дударчык
Генадзь Цімафеевіч, які пражываў: 220083 Мінск, вул. Уборевіча 56-97, т.
40-23-2. 1947 зьнятая з уліку с/п. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую
Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. У 1954 (1957) г. вярнулася ў Беларусь.
Пражывала ў в. Рэдкавічы Любанскага р-на Мінскай вобласьці. /Дударчик Ульяна Ефимовна. // Память.
Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. медалью
«За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск.
1999. С. 41./
ДУДАРЧЫК Ларыса Цімафееўна – нар. 1930 г. у
в. Чырвоны Барок. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па
пастанове Тройкі АДПУ. Пражывала на с/п у Алданскім р-не
ЯАССР.
ДУДЧАНКА [Дурчанка] Арсень
Паўлавіч – нар. у 1904 (1902) г. у в. Княжабор’е [Ельскага
р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК з Мазырскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, рабочы.
Арыштаваны 27 сьнежня 1937 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК
РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 15 чэрвеня 1938 г. асуджаны да
10 гадоў ППЛ. Пастановай Прэзыдыюму ВС ЯАССР ад 21 ліпеня 1962 г. справа
спыненая за адсутнасьцю складу злачынства. Рэабілітаваны ад 21 ліпеня 1962 г.
Справа № 2905-р. /Дудченко Арсентий
Павлович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах
политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 102./
ДУЛЕБЕНЕЦ Марка Назаравіч – нар. у 1901 (1903) г. у в. Турэц [Клічаўскага р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як
кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у
Алданскім раёне ЯАССР.
ДУРАСЕВІЧ Івась Сільвестравіч – нар. у 1988 г. у в. Азёры [Магілёўскай вобл. РБ] У 1930 г. высланы як
кулак з Магілёўскай акругі за межы
БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Джэканда, сталяр, пячнік. У 1933
г. вызвалены ад с/п як няправільна высланы, узноўлены ў правах грамадзіна СССР
з вольным правам пражываньня.
ДУРАСЕВІЧ Прасіньня Авакумаўна – нар. у 1887 (1871, 1884). [РБ] У 1930 г. высланая як
кулачка з Магілёўскай акругі за межы
БССР. Пражывала ў
Алданскім раёне ЯАССР. 25 лістапада 1933 г. вызваленая ад с/п.
ДУРАСЕВІЧ Аўгіньня Іванаўна – нар. у 1914 г. у в. Азёры [Магілёўскаяы вобл. РБ] У 1930 г. высланая як
кулачка з Магілёўскай акругі за межы
БССР. Пражывала на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР. 25 лістапада 1933 г. вызваленая ад с/п.
ДУРАСЕВІЧ Антось Іванавіч – нар. у 1917 г. у в. Азёры [Магілёўская вобл. РБ] У 1930 г. высланы як
кулак з Магілёўскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне
ЯАССР. 25 лістапада 1933 г. вызвалены ад с/п.
ДУРАСЕВІЧ Кастусь Іванавіч – нар. у 1920 г. у в. Азёры [Магілёўскай вобл. РБ] У 1930 г. высланы як
кулак з Магілёўскай акругі за межы
БССР. Пражываў на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР. 25 лістапада 1933 г. вызвалены ад с/п. Пабраўся шлюбам
з Смазновай Аляксандрай Мікалаеўнай, 1921 г. н., хатняй гаспадыняй. 22 ліпеня 1942
г. нар. дачка Дурасевіч Тэма Канстанцінаўна. Ад 1942 г. у РСЧА. У 1993 г. падаў
заяву ў Магілёўскі аблвыканкам аб кампэнсацыі кошту забранай маёмасьці пры
раскулачваньні. Пражываў: 630008 Новасыбірск, вул. Чэхава 195-40.
ДУШКЕВІЧ Кастусь Баніфацьевіч – нар. у 1867 г. у в. Каменка. [Магілёўская вобл. РБ], паляк. У 1930 г. высланы як кулак з Магілёўскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Тамот. 18 чэрвеня
1933 г. памёр ад цынгі і старасьці.
ДУШКЕВІЧ Ганна Антонаўна – нар. у 1875 г. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка з Магілёўскай акругі за межы
БССР. Пражывала на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР. 27 ліпеня 1935 г. памерла ад старасьці.
ДУШКЕВІЧ Ядзьвіга Канстанцінаўна – нар. у 1916 г. у в. Каменка. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як
кулачка з Магілёўскай акругі за межы
БССР. Пражывала на с/п
у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, санітарка. 23 жніўня 1935 г. пабралася шлюбам
з Амосавым Хведарам Мацьвеевічам, 1908 г. н., забойшчыка шахты № 6. 12 сакавіка
1937 г. нар. Амосава Марыя Хведараўна. 6 сьнежня 1939 г. нар. Амосаў Мікалай
Хведаравіч. 24 лютага 1941 г. вызваленая ад с/п. 18 сьнежня 1947 г. нар. Амосаў
Генадзь Хведаравіч.
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz