niedziela, 12 lipca 2015

ЎЎЎ 3. Тальля Куранахская. Беларускія "кулакі" ў Алданскім раёне ЯАССР. Ч. 3. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    ЕСЬМАН Васіль Васільевіч – нар. у 1896 (1895) г. на х. Ячны [Калінкавіцкі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. 
У 1930 г. высланы як кулак з Мазырскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, кап. Непрыкметная, сталяр. Арыштаваны 27 снежня 1937 г. НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 15 чэрвеня 1938 г. асуджаны да 10 гадоў ППЛ. 20 снежня 1941 г. памёр у Алданскай турме ад крывазліцьця ў мозг. Заключэннем Пракуратуры ЯАССР ад 10 сакавіка 1989 г. рэабілітаваны па Указе ПВС СССР ад 16 студзеня 1989 г. Справа. № 3274-р. /Есьман Василий Васильевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 111./

    ЕСЬМАН Феафанія Васільлеўна – нар. у 1897 г. на х. Ячны [Калінкавіцкі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Муж Прыходзька Пракоп Міхайлавіч.

    ЕСЬМАН Васіль Васільевіч – нар. у 1921 г. [Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Мазырскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. Арыштаваны 27 красавіка 1946 г. па арт. 58-10 ч. 2 КК РСФСР. Прыгаворам Алданскага акруговага суду ЯАССР ад 26 ліпеня 1946 г асуджаны да  7 гадоў п/в. Заключэньнем Пракуратуры ЯАССР ад 29 сьнежня 1992 г. рэабілітаваны па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. Справа. № 4480-р. /Есьман Василий Васильевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 111./

    ЕСЬМАНТОВІЧ (Эсьмантовіч, Эсьмановіч) Антось Марцінавіч (Марцьянавіч) – нар. у 1897 г. у в. Плюсна [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], немец. У 1930 г. высланы як кулак-шпіён па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск, старацель. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 21 красавіка 1994 рэабілітаваны. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг. /Эсмаитович Антон Мартынович. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 60; Эсмантович Антон Мартьянович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 418./

    ЕСЬМАНТОВІЧ (Эсьмантовіч) Марыя Мікалаеўна – нар. у 1905 г. у в. Плюсна [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як жонка кулака-шпіёна па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск. У 1934 г. нар. Эсмановіч Валянціна Антонаўна, па мужы Чакан, якая ад 21 красавіка 1994 г. рэабілітаваная, а ў 1998 г. узнагароджаная пасьведчаньнем да мэдалі “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”, пражывала: Алданскій р-н, п. Ленінскій, вул. 1, корп. 1, кв. 9. 22 сьнежня 1937 г. нар. Эсмановіч Лідзія Антонаўна, па мужы Фралова. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п. 26 красавіка рэабілітаваная. Пражывала: Алданскій р-н, п. Ленінскій, вул. 1, корп. 1, кв. 9. /Чекан Валентина Антоновна. // Память. Поименная книга-мемориал ветеранам тыла, награжденным в 1991-2000 гг. удостоверением к медали «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 8. Якутск. 2000. С. 24/

    ЕСЬМАНТОВІЧ (Эсьмантовіч) Марыя Антонаўна – нар. у 1926 г. у в. Плюсна [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У замужжы Семякіна. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 20 сакавіка 1996 рэабілітавана. Пражывала: 678953 г. Тамот, вул. Айчынная 9-19. /Семякина (Эсмантович) Мария Антоновна Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 302./

    ЕЎЛАШ Назар Клімавіч – нар. у 1903 г. у в. Адамаўка [Рэчыцкага р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Рэчыцкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, рабочы шахты № 3. Арыштаваны 14 лістапада 1937 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1, 58- 11 КК РСФСР. Прыгаворам Вярхоўнага суда ЯАССР ад 16 сьнежня 1937 г. асуджаны да 10 гадоў п/в. Заключэньнем Пракуратуры РС(Я) ад 30 верасьня 1992 г. рэабілітаваны па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. Справа № 3432-р. /Евлаш Назар Климович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 106./


    ЖАРАЎ (Жораў) Алесь Ісакавіч – нар. у 1895 г. у в. Галькаўшчына [Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак у адміністрацыйным парадку за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны, барак № 4. 29 верасьня 1935 г. на кап. Ніжні Сталінск пабраўся другім шлюбам з хатняй гаспадыняй Агаркавай Марыяй Міхайлаўнай 1912 г. н. 13 красавіка 1936 г. нар. Жараў Віктар Аляксандравіч. У 1936 г. працаваў табэльшчыкам на капальні Ленінская крыніца, потым загадчык шавецкай майстэрні “Гуж-кустарь”. Арыштаваны 2 лютага 1943 г. Алданскім АА НКУС ЯАССР па артыкулам 58-10 ч. 2 ды 58-11 КК РСФСР. Прыгаворам Алданскага акруговага суду ЯАССР ад 12 сакавіка 1943 г. асуджаны да ВМП. Вызначэньнем Вярхоўнага суда РСФСР ад 30 красавіка 1943 г. ВМП замененая на 10 гадоў п/в. Пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 сьнежня 1971 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 3054-р. /Жоров Александр Исакович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 114./

    ЖВЫРБЛЕЎСКАЯ Моніка Вікеньцеўна – нар. у 1859 г. на х. Журавінка [Кіраўскі р-н Магілёўская вобл. РБ] (в. Аляксандраўка) [Клічаўскага р-на Магілёўская вобл. РБ], ліцьвінка. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ у адміністрацыйным парадку за межы БССР. Пражывала ў Алданскім раёне ЯАССР. 2 жніўня 1932 г. памерла ад старасьці ў с/п на кап. Верхні Сталінск.

    ЖВЫРБЛЕЎСКІ Іван Андрэевіч – нар. у 1906 г. на х. Журавіны (в. Аляксандраўка) [Клічаўскага р-н Магілёўская вобл. РБ], літовец. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ у адміністрацыйным парадку за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, шахце № 6. У 1939 г. цясьляр камунальнага аддзелу на кап. ЯЦВК. 2 верасьня 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і вызвалены ад с/п. Шараговы 604 СП 195 СД. 13 лютага 1943 г. палегл і пахаваны ў г. Славянску Данецкай вобл. УССР. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 17 сакавіка 1994 г. рэабілітаваны. /Жвырблевский Иван Андреевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 112; Жвирблевский Иван Андреевич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 115./

    ЖВЫРБЛЕЎСКАЯ Мария Аляксандраўна - нар. у 1907 (1908) г. на х. Журавінка (в. Аляксандраўка) [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ у адміністрацыйным парадку за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, раздатчыца ў сталоўцы. У 1931 г. нар. Жвырблеўская Аляксандра Іванаўна, якая 10 чэрвеня 1950 г. у г. Алдане пабралася шлюбам з Аверкіным. У 1934 нар. Жвырблеўская Зінаіда Іванаўна, якая 4 чэрвеня 1937 г. памерла ад адзёру. 14 верасьня (кастрычніка) 1939 г. нар. Жвырблеўскі Генадзь Іванавіч, які вучыўся на канамэханіка і ў 1987 г. працаваў дырэктарам Алданскай кінасеткі, пражываў: г. Алдан вул Кузьняцова д. 37 кв. 2. Вызваленая ад с/п у 1942 г. як чалец сям’і пакліканага ў шэрагі РСЧА. 30 жніўня 1991 г. памерла ў г. Алдан Якуцкай-Саха ССР РФ. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 17 сакавіка 1994 г. рэабілітаваная. /Жвырблевская Мария Александровна. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 112./

    ЖВЫРБЛЕЎСКІ Антось Андрэевіч – нар. у 1913 г. на х. Журавінка (в. Аляксандраўка) [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ у адміністрацыйным парадку за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Тырканда. У 1947 г. зьняты з уліку с/п і выехаў у Беларусь. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 16 сакавіка 1994 г. рэабілітаваны.

    ЖДАНОВІЧ Івась Язэпавіч – нар. у 1897 г. на х. Ражнетава [Асіповіцкага р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. 
У 1930 г. высланы як кулак за контррэвалюцыйную дзейнасьць за межы БССР. Пражываў на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны, ч/р. 5 лістапада 1938 г. арыштаваны Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 28 верасьня 1940 г. асуджаны да 8 гадоў ППЛ. 2 лютага 1942 г. памёр ад плеўрыту. Пастановай прэзыдыюма Вярхоўнага суда ЯАССР ад 16 кастрычніка 1968 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства. Рэабілітаваны. Справа № 3040-р. /Жданович Иван Иосифович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 112./

    ЖОГЛА Вакул Сьцяпанавіч – нар. у 1880 г. у в. Стадолічы [Лельчыцкі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 25 лютага 1942 г. перададзены на ўтрыманьне сыну Жогла Аляксандру Вакулавічу.

    ЖОГЛА Алесь Вакулавіч – нар. [Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ЖОГЛА Васіль Вакулавіч – нар. у 1928 г. у в. Стадолічы [Лельчыцкі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1940 г. асуджаны па арт. 162 КК РСФСР на 3 гады высылкі ў Верхаянскі раён ЯАССР. 2 сьнежня 1943 г. прыбыў з калёніі за дакумэнтамі. У 1945 г. асуджаны па арт. 162 КК РСФСР на 1 год і 3 мес. п/в.

    ЖУКОЎСКІ Івась Самойлавіч – нар. у 1903 г. [Круглянскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, старацель. Пабраўся шлюбам з Башкевіч Вольгай Сямёнаўнай. 26 кастрычніка 1936 г. нар. Жукоўская Ніна Іванаўна. 27 сакавіка 1940 г. нар. Жукоўская Валянціна Іванаўна. Алданскім РВК пакліканы ў шэрагі РСЧА. Шараговы 296 СП 13 СД. 22 студзеня 1945 г. палегл і пахаваны ў г. Славкув Келецкага ваяводзтва Польшчы. /Жуковский Иван Самойлович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 118./

    ЖУКОЎСКАЯ Тацьцяна Трафімаўна – нар. у 1907 г. [Круглянскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. У 1930 г. нар. Жукоўскі Ўладзімер Іванавіч, які 5 лістапада 1931 г. памёр ад запаленьня лёгкіх. 22 кастрычніка 1931 г. памерла ад сыпнога тыфусу на кап. Верхне Сталінск Алданскага р-на ЯАССР, пра што заявіў Іван Жукоўскі.

    ЖУКОЎСКІ Абрам Самойлавіч – нар. у 1909 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Сярэдне-Сераброўск, адкатчык, шахце № 5. 29 кастрычніка 1936 г. нар. Жукоўскі Віктар Абрамавіч ад хатняй гаспадыні Марыі Іванаўны, 1913 г. н., які памёр 29 чэрвеня 1936 г. ад праносу.

    ЖУРАЎСКІ Антось Платонавіч – нар. у 1899 г. у в. Мехедовічы [Петрыкаўскі р-н Гомельская вобл. РБ], паляк. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Лебядзіны. 8 красавіка 1938 г. прыцягваўся на кап. Ніжне Сталінск да адказнасьці па арт. 58-6. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. /Журавский Антон Платонович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 84./

    ЖУРАЎСКІ Алесь Платонавіч - нар. у 1903 г. у в. Міхалевічы (Мехедовічы) [Петрыкаўскі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. Жонка Мацьвеева Вера Ільінічна. У 1935 г. нар. Жураўскі Анатоль Аляксандравіч. 9 кастрычніка 1937 г. нар Жураўская Валянціна Аляксандраўна, якая 1 чэрвеня 1938 г. памерла ад таксычнай дыспэпсіі. 8 красавіка 1938 г. прыцягваўся на кап. Ніжне Сталінск да адказнасьці па арт. 58-6. 7 траўня 1938 г. вызвалены. У 1939 г. пабраўся 2-м шлюбам з ч/р. Карпавай Настасьсяй Паўлаўнай, 1915 г. н. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РВК і 14 лістапада 1942 г. зьняты з уліку с/п. Шараговы  320 СП 11 СД. 23 студзеня 1943 г. палегл і пахаваны ў раб. п. № 7 Мгінскага р-на Ленінградзкай вобл. /Журавский Александр Платонович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 84; /Жуковский Александр Платонович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 118./

     ЖУРАЎСКАЯ Валянціна Антонаўна – нар. у 1926 г. [Петрыкаўскі р-н Гомельская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Лебядзіны. 20 верасьня 1946 г. пабралася шлюбам з шафёрам Інякіным Сямёнам Максімавічам, 1918 г. н. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Журавская Валентина Антоновна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 42./

    ЖУРАЎСКІ Васіль Хведаравіч – нар. у 1903 (1900) г. у в. Рудня Удалёўская [Лоеўскі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 16 сьнежня 1937 г. асуджаны Вярхоўным судом ЯАССР па арт. 58-10 і 11 КК РСФСР на 10 гадоў п/в. 30 верасьня 1992 г. рэабілітаваны. /Журавский Василий Федорович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 115./

    ЖУРАЎСКАЯ Апалінарыя Андрэеўна – нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Лебядзіны. 17 чэрвеня 1936 г. нар. Жураўскі Віктар Васільлевіч, які 16 траўня 1937 г. памёр ад запаленьня лёгкіх. 14 сьнежня 1938 г. нар. Жураўскі Валер Васільлевіч. Жураўскі В. В. зьвяртаўся па рэабілітацыю, які ў п. Лебядзіным у 1996 г. узнагароджаны пасьведчаньнем да мэдалі “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.” /Журавский Василий Васильевич. // Память. Поименная книга-мемориал ветеранам тыла, награжденным в 1991-2000 гг. удостоверением к медали «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 8. Якутск. 2000. С. 19./

    ЖУРАЎСКАЯ Прасіньня Якаўлеўна – нар. у 1906 г. [Лоеўскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхне-Сталінск, забойшчыца. У 1932 г. нар. Ахраменка Васіль Васільлевіч. 17 студзеня 1938 г. нар. Жураўская Ніна Васільлеўна. 19 лютага 1940 г. нар. Ахраменка Валянціна Васільеўна. 31 ліпеня 1940 пабралася шлюбам з Ахраменкам Васілём Піліпавічам, 1899 г. н. 10 верасьня 1941 г. нар. Ахраменка Людміла Васільеўна, якая 20 ліпеня 1942 г. памерла ад флегмы шыі. У 1942 г. вызваленая ад с/п, як чалец сям’і пакліканага ў РСЧА. 2 жніўня 1946 г. нар. Ахраменка Валер Васільлевіч. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг. /Журавская Ефросинья Яковлевна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 42./

    ЖЫЗЬНЕЎСКІ Мікалай Язэпавіч – нар у 1897 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. Шараговы, у верасьні 1944 г. палегл. /Жизневский Николай Иосифович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1995. С. 148./

    ЖЫЦКІ Міхась Пракопавіч – нар. у 1899 г. на х. Чарга [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, кап. імя ЯЦВК. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    ЖЫЦКІ Рыгор Пракопавіч – нар. у 1909 г. у в. Кузьмічы [Любанскі р-н Мінскай вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў ў Алданскім раёне ЯАССР. У 1942 г. пакліканы ў РСЧА.


    ЗАБЛОЦКІ Кастусь Антонавіч – нар. у 1884 г. у в. Савалуцк (Нежын) [Любанскі р-н. Мінская вобл. РБ]. 5 красавіка 1930 г. арыштаваны і 15 красавіка 1930 г. высланы як кулак па арт. 64 и 72 у Сыбір у парадку высяленьня адзіночак АСЭ з Бабруйскай акругі за межы БССР [арх. справа № 28050-с у КДБ РБ]. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1932 г. памёр. 16 студзеня 1989 г. рэабілітаваны. /Заблоцкі Канстанцін Антонавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Любанскага раёна. Мінск. 1996. С. 136./

    ЗАБЛОЦКАЯ (Плышэўская) Міхаліна Мацьвееўна – нар у 1885 г. [Любанскі р-н. Мінская Вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п. У 1953 г. памерла. 4 студзеня 1993 г. рэабілітаваная.

    ЗАБЛОЦКАЯ (Шышкоўская) Прасіньня Канстанцінаўна – нар у 1910 г. [Любанскі р-н. Мінская Вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка Тройкай АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п. У 1987 г. памерла. 4 студзеня 1993 г. рэабілітаваная.

    ЗАБЛОЦКІ Алесь Канстанцінавіч – нар. у 1912 г. на х. Савалуцк. [Любанскі р-н. Мінская Вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. Палегл у 1944 г. 4 студзеня 1993 г. рэабілітаваны.

    ЗАБЛОЦКІ Івась Канстанцінавіч – нар. у 1914 г. на х. Савалуцк. [Любанскі р-н. Мінская Вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы у РСЧА. Палегл у 1942 г. 4 студзеня 1993 г. рэабілітаваны.

    ЗАБЛОЦКІ Міхась Канстанцінавіч – нар. у 1921 (1920) г. на х. Савалуцк. [Любанскі р-н. Мінская Вобл. РБ]. 
У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. У 1939 г. скончыў Якуцкае пэдагагічнае вучылішча, працаваў настаўнікам. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы у РСЧА. Удзельнічаў у вайне з Японіяй. В 1946 г. дэмабілізаваны. Пабраўся шлюбам з Лявонцьевай Верай Міхайлаўнай, 1919 г. н. 31 сакавіка 1947 г. нар. Заблоцкая Людміла Міхайлаўна. Працаваў дырэктарам школаў у п. Лебядзіны і Верхні Куранах. В 1978 г. выехаў в г. Канск. 4 студзеня 1993 г. рэабілітаваны. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, мэдалём “За перамогу над Японіяй”, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга, знакам “Выдатнік народнай адукацыі РСФСР”, шматлікімі юбілейнымі мэдалямі /Заблоцкий Михаил Константинович. // Память. Администрация Алданского Улуса. Память. Часть ІІ. Якутск. 1994; Заболоцкий Михаил Константинович. // Память. Поименная книга-мемориал. Воины якутяне–участники Великой отечественной войны 1941-1945 гг. и ветераны тыла. Кн. 9. Якутск. 2004. С. 25/.

    ЗАБЛОЦКІ Аркадзь Канстанцінавіч – нар. 26 кастрычніка 1922 г. на х. Савалуцк [Любанскі р-н. Мінская Вобл. РБ]. 15 красавіка 1930 г. высланы як кулак разам з бацькамі з Бабруйскай акругі за межы БССР. 31 траўня 1930 г. дастаўлены на с/п у Алданскі раён ЯАССР, ЯЦВК. 9 чэрвеня 1940 г. вызвалены ад п/п. Алданскім РВК пакліканы у РСЧА. Інвалід ІІ гр. ВАВ. Пабраўся шлюбам з Краснапольскай Ганнай Яўгенаўнай, 1929 г. н. У 1947 г. настаўнік школы № 23 г. Алдана. Вярнуўся ў Беларусь, пражываў: 222812 Мінская вобл. Пухавіцкі р-н, в. Блужа. 4 студзеня 1993 г. рэабілітаваны.

    ЗАБЛОЦКІ Мікалай Канстанцінавіч – нар. у 1922 г. на х. Савалуцк [Любанскі р-н. Мінская Вобл. РБ]. 15 красавіка 1930 г. высланы як кулак разам з бацькамі з Бабруйскай акругі за межы БССР. 31 траўня 1930 г. дастаўлены на с/п у Алданскі раён ЯАССР, ЯЦВК. Алданскім РВК пакліканы у РСЧА. У 1962 г. памёр у в. Сарочы Любанскага р-на Менскай вобл. РБ. 4 студзеня 1993 г. рэабілітаваны.

    ЗАБЛОЦКАЯ Таісься Канстанцінаўна – нар у 1929 г. [Любанскі р-н. Мінская Вобл. РБ.]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкай АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1931 г. памерла. 4 студзеня 1993 г. рэабілітаваная.

    ЗАГОРСКІ Болісь Казіміравіч – нар. 1888 г. у в. Бушавіч [Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Якакіт, к-с “3-я Пяцігодка”. 22 ліпеня 1942 г. памёр ад цынгі у п/п.

    ЗАГОРСКАЯ Ядзьвіга Сымонаўна – нар. у 1890 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Якакіт, інвалідка. 19 верасьня 1942 г. памерла ад зьнясіленьня.

    ЗАГОРСКІ Язэп Баляслававіч – нар. у 1922 г. у в Жыхары [Полацкага р-н Віцебская вобл. РБ], рускі. У 1930 г. высланы як кулак разам з бацькамі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Якакут, рабочым у к-се “3-я Пяцігодка”. 31 сакавіка 1942 г. арыштаваны “за злоснае ухіленьне ад выплаты ваеннага падатку” па ар. 59-6. Алданскі нарсуд 11 траўня 1942 г. прысудзіў яго да 1 году і 6 месяцаў зьняволеньня. 12 траўня 1942 г. з Алданскай турмы № 2 перавезены у ППК № 3. 15 сьнежня 1942 г. памёр.

    ЗАЙЦАЎ Рыгор Акімавіч – нар. у 1899 г. у в. Карпаўка [Лоеўскі р-н Гомельскай вобл. РБ]. 24 красавіка 1930 г. высланы як кулак-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ЗАЛАТАР Марыя - нар. на х. Галабурда [Крупскі р-н Мінскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з Халопеніцкага раёну за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. Мела дзяцей: Юзэфу, Браніслава ды Асю

    ЗАЛЕЎСКІ Антось Антонавіч – нар. у 1884 г. у в. Чміль /Емільчинськая воласьць Валынскай губэрні/ [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. 24 сакавіка 1938 г. арыштаваны Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Алданскага сэктара НКУС ЯАССР ад 30 сакавіка 1938 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 311-р. /Залевский Антон Антонович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том первый. Якутск. 2002. С. 85-86./

    ЗАМБЕРГ Сымон Юстынавіч – нар. у 1879 г. у в. Папартнае [Верхнядзьвінскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 13 сакавіка 1932 г. памёр ад міякарду.

    ЗАМБЕРГ Юзэфа (Юлія) Язэпаўна – нар. у 1886 г. на х. Факшына, пражывала ў в. Папартнае [Верхнядзьвінскі р-на Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, на кап. імя ЯЦВК. 17 чэрвеня 1933 г. пабралася шлюбам з Шацілам Язэпам Іванавічам, 1884 г. н.

    ЗАМБЕРГ Сымон Юстынавіч – нар. у 1917 г. у в. Папартнае [Верхнядзьвінскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ЗАМБЕРГ Браніслава Сямёнаўна – нар. у в. Папартнае [Верхнядзьвінскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ЗАМБЕРГ Марыя Сямёнаўна – нар. у в. Папартнае [Верхнядзьвінскі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ЗАМБРЖЫЦКІ Антось Аляксандравіч – нар. у 1885 г. у в. Цялядавічы [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1931 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў не с/п у Алданскім р-не ЯАССР, на кап. імя ЯЦВК, рахункавод. 20 студзеня 1939 г. памёр ад дыябэтычнай комы. Заявіла Бараздова.

    ЗГОРСКІ (Загорскі) Цімох (Трахім) Ігнацьевіч – нар. у 1891 г. у м. Петрыкаў [Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, 2-гі Арачон, п/п № 26. Арыштаваны 17 траўня 1931 г. Алданскім АА АДПУ па арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай Алданскага АА АДПУ ад 25 чэрвеня 1931 г. справа спыненая за невінаватасьцю. 24 сакавіка 1938 г. арыштаваны Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай НКУС ЯАССР ад 7 траўня 1938 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства. У студзені 1947 г. зьняты з уліку с/п. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. Рэабілітаваны, справы № 1590-р ды № 320-р. /Згорский Трофим Игнатьевич. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 43; Загорский Тимофей Игнатьевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 85; Згорский Трофим Игнатович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 88./

    ЗГОРСКІ Васіль Ігнатавіч – нар. у 1894 г. у м. Тураў [Жыткавіцкі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Непрыкметны. 17 траўня 1931 г. арыштаваны Алданскім акруговым аддзелам АДПУ па арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай Алданскага АА АДПУ ад 25 чэрвеня 1931 г. справа спыненая за невінаватасьцю, рэабілітаваны. Справа № 1589-р. 24 лістапада 1945 г. зьняты з уліку с/п. /Згорский Василий Игнатович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том первый. Якутск. 2002. С. 88./

    ЗІНКЕВІЧ Антось Аляксандравіч – нар. у 1890 г. у в. Расамагіна [Расонскі р-н Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 25 сакавіка 1934 г. памёр.

    ЗІНКЕВІЧ (Зянкевіч, Зянковіч) Кастусь Іванавіч – нар. у 1900 (1898) г. у м. Петрыкаў [Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. па пастанове Тройкі паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ высланы як кулак, АСЭ ды бандыт за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, кап. Непрыкметная, шавец. 17 траўня 1931 г. арыштаваны Якуцкім абласным аддзелам АДПУ ЯАССР па арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры Калегіі АДПУ з пад варты выпушчаны з залікам тэрміну папярэдняга зьняволеньня. Пражываў на капальні Ніжні-Сталінск, Шавец на шахце № 4. Арыштаваны 5 кастрычніка 1938 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР. Прыгаворам Судовай калегіі па крымінальным справам Вярхоўнага суда ЯАССР ад 4 сакавіка 1939 г. апраўданы. Заключэньнем Пракуратуры ЯАССР ад 17 ліпеня 1989 г. па Указу ПВС СССР ад 16 кастрычніка 1989 г. рэабілітаваны Справы № 242-р ды 2494-р. /Зинкевич Константин Иванович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С 89; Зенкевич (Зинкевич) Константин Иванович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 120./

    ЗІНКЕВІЧ Вікторыя Сьцяпанаўна – нар. у 1905 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 29 ліпеня 1937 г. нар. Зінковіч Любоў Канстанцінаўна.

    ЗІНКЕВІЧ Мікалай Іванавіч – нар. у 1914 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1940 г. майстар арцелі “Праца”. Жонка Чуйка Марыя Сямёнаўна, 1914 г. н., хатняя гаспадыня. 28 студзеня 1940 г. нар. Зінкевіч Любоў Мікалаеўна.

    ЗІНОЎЕЎ Астап Рыгоравіч – нар. у 1887 г. у в. Растапольле [Магілёўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1929 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, быдляр. 23 студзеня 1944 г. памёр ад дэкампэнсаванага пароку сэрца.

    ЗІНОЎЕВА Тэкля Язэпаўна – нар. у 1885 г. у в. Растапольле [Магілёўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1929 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала у Алданскім раёне ЯАССР, на кап. імя ЯЦВК. 1 верасьня 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    ЗУБЛЕВІЧ Антось Альбэртавіч – нар. у 1883 [1896] г. у в. Кустаўніца [Мазырскі р-н Гомельская вобл. РБ], паляк. 
У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, сталяр. 24 сакавіка 1938 г. арыштаваны па арт. 58-6 КК РСФСР, але быў вызвалены. 25 чэрвеня 1941 г. арыштаваны па арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР. Прыгаворам Алданскага акруговага суда ЯАССР ад 18 жніўня 1941 г. асуджаны да 10 гадоў п/в. Заключэньнем Пракуратуры PC(Я) ад 17 сакавіка 1992 г. па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. рэабілітаваны. Справа № 1933-р. Па пастанове Пракуратуры РС (Я) ад 28 жніўня 2002 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 557-р. /Зублевич Антон Альбертович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 90; Зублевич Антон Альбертович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 121-122./

    ЗУБЛЕВІЧ (Зіблевіч) Клара Эразмаўна – нар. у 1894 г. у в. Кустаўніца [Мазырскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне Сталінск.

    ЗУБЛЕВІЧ (Зубелевіч) Эрык Антонавіч – нар. у 1921 г. у в. Кустаўніца [Мазырскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне Сталінск. У 1946 г. мэханік-інспэктар акруговай кінасеткі. 26 чэрвеня 1946 г. пабраўся шлюбам з начальніцаю пашпартнага аддзелу г. Алдана Казанцавай Марыяй Мікалаеўнай, 1922 г. н. У 1947 г. загадчык мастацкай кінафікацыі г. Алдана. 30 сакавіка 1947 г. нар. Зублевіч Клара Эрыкаўна.

    ЗУЕЎ Антось Хведаравіч – нар. у 1893 г. у в. Зуі [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў у Алданскім р-не ЯАССР, на кап. Арачон. 5 сьнежня 1932 г. арыштаваны ЯАААДПУ па арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай ЯАААДПУ ад 14 лютага 1933 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 443-р. /Зуев Антон Федорович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С 90./

    ЗЬВІРНІК (Звірнік, Збірнік) Івась (Якаў) Паўлавіч – нар. у 1905 г. у в. Пятровічы [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў у Алданскім раёне ЯАССР. 17 лістапада 1934 г. вызвалены ад с/п і адноўлены ў выбарчых правах.

    ЗЬМІЧАРОЎСКІ Пятрусь Станіслававіч – нар. у 1878 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 29 студзеня 1943 г. памёр.

    ЗЬМІЧАРОЎСКАЯ Франя Антонаўна – нар. у 1886 г. [РБ], полька. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала у Алданскім р-не ЯАССР. 7 кастрычніка 1941 г. памерла на кап. Верхні Сталінск ад язьвенай урэміі. Заявіў Зьмічароўскі Язэп Пятровіч.

    ЗЬМІЧАРОЎСКІ Язэп Пятровіч – нар. у 1913 г. у в. Ясень [Асіповіцкі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне Сталінск. Пабраўся шлюбам з Рудзінскай (Іёнавай) Ганна Хведараўна, 1921 г. н., выхавацелькай ў дзіцячым садку. 9 чэрвеня 1946 г. нар Рудзінская Вера Язэпаўна, якую 13 лютага 1953 г. удачарыў. У 1947 г. вызвалены ад с/п. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг. /Змичеровский Иосиф Петрович. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 43./

    ЗЬМІЧАРОЎСКАЯ Эмілія Флярыянаўна – нар. у 1892 г. на х. Роўнае [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ], полька, беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, лесасэктар, у 1935 г. прыбіральшчыца ў клюбе камэндатуры. 29 кастрычніка 1935 г. 2-м шлюбам на капальні Ленінская крыніца пабралася з Каюкалам Якавам Хведаравічам. У 1973 г. памерла ад атэрасклерозу.

    ЗЬМІЧАРОЎСКІ Эдвард Вікенцьевіч – нар. у 1912 г. у в. Роўнае [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ], беларус. 1 лютага 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні Сталінск, працаваў у лесасэктары, у 1940 г. загадчык пошты. 25 лютага 1940 г. пабраўся шлюбам з бугальтаркай пасялковага савету Чырковай Клаўдзіяй Васільеўнай, 1919 г. н. 27 лістапада 1944 г. перададзены на ўтрыманьне. 5 студзеня 1944 г. нар. Зьмічароўская Рамуальда Эдуардаўна (па мужы Гарбунова), якая 16 лютага 1996 г. была рэабілітаваная. У 1945 г. загадчык клюбу. 12 ліпеня 1945 г. нар. Зьмічароўскі Станіслаў Эдуардавіч. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    ЗЬМІЧАРОЎСКІ Івась Вікенцьевіч – нар. у 1913 г. у в. Роўнае [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ], беларус. 1 лютага 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне Сталінск, у 1935 ч/р на кап. Верхне-Сталінск, у 1940 г. у арцелі “Гуж-Саматужнік” у г. Алдан, загадчык вытворчасьці. 14 кастрычніка 1943 г. разьвёўся. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    ЗЬМІЧАРОЎСКАЯ Прасіньня Міхайлаўна – нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1996 г. узнагароджаная пасьведчаньнем да мэдалі “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.” /Змичаровская Ефросиния Михайловна. // Память. Поименная книга-мемориал ветеранам тыла, награжденным в 1991-2000 гг. удостоверением к медали «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 8. Якутск. 2000. С. 18./

    ЗЬМІЧАРОЎСКІ (Звечароўскі) Мечыслаў Вікенцьевіч – нар. у 1919 г. [РБ], беларус. У 1948 г. начальнік АЛП УЧТЛ. 22 лістапада 1948 г. пабраўся шлюбам з бугальтаркай дзяржбанку Куўшынавай Кацярынай Хведараўнай, 1926 г. н.

    ЗЬМІЧАРОЎСКАЯ Рамуаль Вікенцьеўна – нар. 2 чэрвеня 1921 г. [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1953 г. прыехала ў Алданскі раён ЯАССР. Муж, з якім фактычна жывуць з 1942 г., Шпіронак Віктар Лявонавіч, 1923 г. н., беларус, урадж. Вушацкага р-ну, цясьляр. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 17 сакавіка 1994 рэабілітавана. Пражывала: Алдан. вул. Гагарына 19-2. /Шпиронок (Змичеровская) Роммуальда Викентьевна, // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 416./

    ЗЬМІЧАРОЎСКАЯ Клаўдзія Вікенцьеўна (Васільлеўна) – нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг. /Змичеровская Клавдия Васильевна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 43./

    ЗЯЗЮЛЯ Івась Антонавіч – нар. у 1900 (1901) г. на х. Карпаўка, пражываў у в. Крыніца [Слаўгарадзкі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў у Алданскім р-не ЯАССР, бурыльшчык. Жонка Паўловіч Вольга Антонаўна, 1902 г. нар. 14 верасьня 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. 10 сьнежня 1942 г. вызвалены ад с/п. У жніўні 1943 г. палегл. Месца пахаваньня невядомае. /Зезюля Иван Антонович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 158; Зезюля Иван Антонович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 6. Якутск. 1998. С. 334./

    ЗЯЛЁНКА Хведар Севасьцьянавіч – нар. у 1905 г. у в. Трайчаны [Ямінскі с/с Любанскі р-н Мінская вобл РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні Сталінск. 9 верасьня 1934 г. пабраўся 2-м шлюбам на кап. Сярэдне Сталінскай з украінкай Серабранскай Агрыпінай Іванаўнай, 1908 (1910) г. н. урадж. в. Барухі [Паўлаўскі р-н Варонескай вобл РФ]. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і 10 сьнежня 1942 г. вызвалены ад с/п.

    ЗЯЛЁНКА Марыя Аляксееўна – нар. у 1910 г. у в. Трайчаны [Ямінскі с/с Любанскі р-н Мінская вобл РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні Сталінск. 10 сьнежня 1942 г. вызваленая ад с/п.


    ІВАНОЎ Івась Міхайлавіч - [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 11 жніўня 1942 г. памёр ад слабасьці сардэчнай мышцы ды парушэньні нармалёвага крывезвароту у калёніі № 3 на кап. Турук.

    ІВАНОВА Юзэфа Мікалаеўна – нар у 1905 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 18 сьнежня 1942 г. вызваленая ад с/п

    ІВАНОЎ Алесь Мікалаевіч – нар. у 1912 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, палявод. 23 лютага 1935 г. пабраўся шлюбам з поварам Сасноўскай Ганнай Панфілаўнай, 1913 г. н.

    ІВАНОЎСКІ Пятрусь Іванавіч – нар. у 1869 (1875) г. в Трылесіна [Чашніцкі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Аршанскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, ЯЦВК. 21 жніўня 1942 г. памёр ад дэкампэнсацыі сэрца.

    ІВАНОЎСКІ Алесь Пятровіч – нар. у 1905 (1900) г. у в. Загаранкі [Круглянскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ у адміністрацыйным парадку за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск. У 1935 г. нар. Іваноўская Надзея Пятроўна. 1 лістапада 1938 г. пабраўся 2-м шлюбам з Цімафеевай Антанінай Васільеўнай, 1912 г. н., якая была высланая з в. Галічына Ціхвінскага р-ну Ленінградзкай воб. 3 чэрвеня 1939 г. нар. Іваноўскі Генадзь Аляксандравіч, які 20 чэрвеня 1939 г. памёр ад энтэракаліту. 19 студзеня 1941 г. нар. Іваноўскі Уладзімер, які пражываў: 678946 п. Лебядзіны, вул. Кастрычніцкая 58-2. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і вызвалены ад с/п разам з сям’ёй. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 7 сьнежня 1994 г. рэабілітаваны разам з жонкай. /Ивановский Александр Петрович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 126; Ивановская Антонина Васильевна. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 126./

    ІВАНОЎСКІ Міхась Пятровіч – нар. у 1916 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 6 ліпеня 1942 г. памёр ад крупознай пнэўманіі.

    ІВАШКА Андрусь Іванавіч – нар. у 1910 г. у в. Лотвіны [Капыльскага р-н Мінская вобл. РБ], беларус. 
У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Лебядзіны, майстар сьвідраваньня. У кастрычніку 1931 г. пабраўся шлюбам з Ашчарбовіч Марыяй Паўлаўнай, 1913 г. н. 14 чэрвеня 1945 г. арыштаваны Алданскім акруговым аддзелам НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 2 КК РСФСР. Прыгаворам Алданскага акруговага суда ад 30 лістапада 1945 г. асуджаны да 7 гадоў п/в. Заключэньнем Пракуратуры РС(Я) ад 23 красавіка 1992 г. рэабілітаваны па Закону РС(Я) ад 18 кастрычніка 1991 г. Справа № 4636-р. /Ивашко Андрей Иванович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 126./

    ІВАШКА Андрэй Іванавіч – нар. у 1910 г. у в. Лотвіны [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ІВАШКА Міхась С. – нар. у 1866 (1876) г. [РБ], У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ІВАШКА Лізавета Кандрацьеўна – нар. у 1878 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала у Алданскім раёне ЯАССР.

    ІВАШКА Міхась Міхайлавіч – нар. у 1903 г. у в. Лотвіны [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў у Алданскім раёне ЯАССР, Верхне Сталінск.

    ІВАШКА Прасіньня Міхайлаўна – нар. у 1906 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ІВАШКА Міхась Міхайлавіч – нар. у 1929 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ІВАШКЕВІЧ Сабусь Ігнатавіч – нар. у 1887 г. у в. Ямінск [Любанскі р-н Мінскай вобл. РБ], беларус. 
У 1930 г. высланы як кулак у адміністратыўным парадку за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-н ЯАССР, Лебядзіны, цесьляр-сталяр гаража трэста “Якутзолата”. 11 студзеня 1941 г. арыштаваны Алданскім акруговым аддзелам НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1 ды 58-11 КК РСФСР. Прыгаворам Алданскага акруговага суда ад 10 красавіка 1941 г. асуджаны да 10 гадоў п/в. Пастановай пленума ВС СССР ад 26 чэрвеня 1958 г. справа спыненая за адсутнасьцю склада злачынства, рэабілітаваны. Справа № 2515-р. /Ивашкевич Севостьян Игнатьевич. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 126./

    ІВАШКЕВІЧ Разалія Фадзееўна – нар. у 1897 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 4 жніўня 1937 г. нар. Івашкевіч Тадэвуш.

    ІВАШКЕВІЧ Юлісь Савасьцянавіч – нар. у 1920 г. у в. Ямінск [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 10 жніўня 1940 г. нар. Ніцыеўская Людміла Юліянаўна ад Нецыеўскай Леанарды Станіславаўны, 1900 г. н.

    ІВАШКЕВІЧ Леакадзія Севасьцянаўна – нар. у 1922 (1932) г. у в. Ямінск [Ямінскі с/с Любанскага р-на Менскай вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Алдан. Бугальтар ППК № 3. Арыштаваная 20 кастрычніка 1944 г. і в/т Паветранай трасы Краснаярск-Уэлькаль 22 сьнежня 1944 г. асуджаная па Указу 193-17 “а” да 8 гадоў п/в. У ліпені 1947 г. пераведзеная ў Алданскі ППЛ. 18 кастрычніка 1947 г. вызваленая па Указу ад 16 жніўня 1947 г.

    ІГНАЦЕНКА Лукаш Андрэевіч (Еўдакімавіч) – нар. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ІГНАЦЕНКА Зьміцер Еўдакімавіч – нар. ў 1912 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, на кап. імя ЯЦВК.

    ІГНАЦЕНКА Івась Еўдакімавіч – нар ў 1922 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў у на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Срэдні Сталінск. 22 сьнежня 1941 г. вызвалены ад с/п.

    ІГНАЦЕНКА Таісься Еўдакімаўна – нар ў 1929 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, на кап. імя ЯЦВК.

    ІЗАХ (Ізох) Аўгіньня Зьміцераўна – нар ў 1863 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Сярэдне-Сераброўская. 18 лютага 1933 г. памерла ад старэчай драхласьці.

    ІЗАХ (Ізох) Алесь Міхайлавіч – нар. у 1901 г. у в. Гонча (Гончамки) [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак Бабруйскай акругі па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 14 верасьня 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і 17 лістапада 1942 г. вызвалены ад с/п. У сьнежні 1943 г. палегл. Месца пахаваньня не выяўленае. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 11 траўня 1995 г. рэабілітаваны. /Изох Александр Михайлович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 175; Изох Александр Михайлович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 6. Якутск. 1998. С. 335; Изох Александр Михайлович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 127./

    ІЗАХ (Ізох) Настасься Давыдаўна – нар. у 1901 г. у в. Гонча [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ у адміністратыўным парадку з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала у Алданскім раёне ЯАССР. У 1934 г. нар. Ізах Аляксандар Аляксандравіч. У 1937 г. нар. Изах (па мужы Васіна) Марыя Аляксандраўна, якая пражывала: 3523000 РСФСР, Краснадарскі край, г. Вусьць-Лабінск, вул. Камсамольская 130. 12 верасьня 1942 г. вызваленая ад с/п. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 11 траўня 1995 г. рэабілітаваная пасьмяротна. /Изох Анастасия Давыдовна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 44; Изох Анастасия Давыдовна. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 127./

    ІЗАХ (Ізох) Івась Міхайлавіч – нар. у 1902 г. у в. Гонча [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ у адміністратыўным парадку з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхні-Сталінск.

    ІЛЬЛЮКЕВІЧ Кастусь Якаўлевіч – нар у 1903 г. [РБ] У 1931 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах, качагар шахты № 4. У 1939 г. ч/р Куранахскай сельгасарцелі. У 1945 г. мэханік ў к-се імя Ільліча Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Ильюкевич Константин Яковлевич. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 44./

    ІЛЬЛЮКЕВІЧ Вікторыя Сафронаўна – нар у 1903 г. у в. Богушы, пражывала ў в. Шастакі [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1931 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражывала у Алданскім раёне ЯАССР, Куранах, матарыстка шахты № 4. У 1933 г. нар. Ільлюкевіч Сафія Канстацінаўна. 8 жніўня 1937 г. нар. Ільлюкевіч Апалён Канстанцінавіч. 26 кастрычніка 1939 г. нар. Ільлюкевіч Яўген Канстанцінавіч. У 1939 г. цялятніца  Куранахскай сельгасарцелі. 1 кастрычніка 1945 г. нар. Ільлюкевіч Станіслаў Канстанцінавіч. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.


    КАВАЛЕЎСКІ Язэп Антонавіч – нар. у 1886 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ч/р. 12 сьнежня 1932 г. памёр на кап. Арачон.

    КАВАЛЕЎСКАЯ Вікторыя Фларыянаўна – нар. у 1885 г. [РБ], беларуска, палячка. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала ў Алданскім р-не ЯАССР. У 1936 г. табэльшчыца. 2-м шлюбам 26 сьнежня 1936 г. пабралася з Квяцінскім Апалінарам Бенядзіктавічам.

    КАВЕНЯ Мікіта Васільлевіч – нар. у 1884 (1903) г. у в. Кацельна [Полацкі р-на Віцебскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КАВЕНЯ Ганна Васільеўна – нар. у 1889 (1900) г. у в. Кацельна [Полацкі р-на Віцебскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, с-с “Ленінец”. 20 лютага 1943 г. пабралася шлюбам з Камаровым Сідарам Яфрэмавічам. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КАВЕНЯ Віталь Васільлевіч – нар. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. Шараговы 564 СП, 195 СД. 26 лютага 1943 г. палегл, месца пахаваньня не выяўленае. /Ковеня Виталий Васильевич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 155./

    КАВЕНЯ Любоў Андрэеўна – нар. у 1909 г. у в. Кацельна [Полацкі р-на Віцебскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала у Алданскім р-не ЯАССР. Муж Прыменка Канстантын Пракопавіч, 1902 г. н., высланы з Жытомірскай вобл. У 1933 г. нар. Прыменка Ўладзімер Канстанцінавіч. 28 сьнежня 1935 г. нар. Прыменка Барыс Канстанцінавіч. У 1942 г. вызваленая ад с/п.

    КАЗАКЕВІЧ Івась Міхайлавіч – нар. у 1903 (1902) г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Пакліканы Алданскім РВК у РСЧА. Шараговы 941 СП, 265 СД. 20 сакавіка 1943 г. палегл і пахаваны ў в. Лодва Мгінскага р-на Ленінградзкай вобл. РСФСР. /Казакевич Иван Михайлович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 142./

    КАЗАКЕВІЧ Адась Міхайлавіч – нар. у 1910 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, стайнік. 5 ліпеня 1931 г. пабраўся шлюбам з Ярашэнка Лізаветай Цімафееўнай, з якой у красавіку 1934 г. скасаваў шлюб. 8 ліпеня 1934 (13 лістапада 1946) г. пабраўся шлюбам з Рудзінскай Антанінай Адамаўнай 1912 г. н. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і вызвалены ад с/п. У 1946 г. шавец арцелі “Алдан –саматужнік”.

    КАЗАКЕВІЧ Антось Міхайлавіч – нар. у 1914 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, бурыльшчык на шахце № 3, лесасек. Жонка Сідарава Антаніна Васільеўна, 1916 г. н. 5 кастрычніка 1939 г. нар. Казакевіч Анатоль Антонавіч, які 1 жніўня 1940 г. памёр ад дыспэпсіі. 27 траўня 1941 г. нар. Казакевіч Мікалай Антонавіч, які 13 чэрвеня 1941 г. памёр ад праносу. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і 14 лістапада 1942 г. вызвалены ад с/п. Шараговы 564 СП, 195 СД. 17 сьнежня 1942 г. палегл, места пахаваньня не выяўленае. /Казакевич Антон Михайлович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 142./

    КАЗАКЕВІЧ Пятрусь Лявонцьцевіч – нар. у 1880 г. [РБ] У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ч/р.

    КАЗАКЕВІЧ Прасіньня Якаўлеўна – нар. у 1884 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], 2 кл. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, на кап. імя ЯЦВК, краўчыха. 24 студзеня 1933 г. нар. Казакевіч Вольга Пятроўна, якая 12 жніўня 1933 г. памерла ад дызэнтэрыі у г. Тамот. 3 верасьня 1941 г. як удава 2-м шлюбам пабралася са старацелем удаўцом Бажэнавым Павалам Андрэевічам, 1893 г. н.

    КАЗАКЕВІЧ Пятрусь Пятровічнар. у 1913 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 годзе як кулак па пастанове Тройкі АДПУ высланы за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, рабочы. Арыштаваны 25 красавіка 1938 г. Алданскім сэктарам НКВД ЯАССР па арт. 58-12 КК РСФСР. Прыгаворам Вярхоўнага суду ЯАССР ад 9 чэрвеня 1938 года апраўданы. Вызначэньнем Вярхоўнага суду СССР ад 2 сьнежня 1938 года прыгавор суду адменены, справа накіравана на новы разгляд. Прыгаворам Вярхоўнага суду ЯАССР ад 26 студня 1939 года асуджаны да 2 гадоў п/в. Алданскім РВК пакліканы у РСЧА. Шараговы 633 СП, 157 СД. 6 студзеня 1943 года палегл і пахаваны ў п. Ягадны Сталінградзкай вобл. РФ. Заключэньнем Пракуратуры РФ ад 23 красавіка 1992 рэабілітаваны па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 года. Справа 4420-р. /Казакевич Петр Петрович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 142; Казакевич Петр Петрович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 130./

    КАЗАКЕВІЧ Настасься Пятроўна – нар. у 1921 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, цырульнік. 28 кастрычніка 1946 г. нар. Казакевіч Валянціна Максімаўна, якая 31 сьнежня 1946 г. памерла.

    КАЗАКЕВІЧ Платон Аляксандравіч – нар. у 1901 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і 14 лістапада 1942 г. вызвалены ад с/п. Шараговы 1006 СП, 266 СД. 17 ліпеня 1943 г. палегл, месца пахаваньня не выяўленае. /Казакевич Платон Александрович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 142./

    КАЗАКЕВІЧ Вольга Язэпаўна – нар. у 1906 г. [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. 14 лістапада 1942 г. вызваленая ад с/п.

    КАЗАКЕВІЧ Ніна Платонаўна – нар. у 1925 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КАЗАКЕВІЧ Ганна Платонаўна – нар. у 1928 г. на х. Куценка [Любанскага р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КАЗАКЕВІЧ Юстын Яраслававіч – нар. у 1883 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак-аднаасобнік па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Джэканда, Верхне-Сталінск, ЯЦВК. У 1989 г. рэабілітаваны. /Казакевіч Усцін Яраслававіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Любанскага раёна. Мінск. 1996. С. 131./

    КАЗАКЕВІЧ Аляксандрына Аляксандраўна – нар. у 1891 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. 25 лістапада 1937 г. памерла ад запаленьня брушыны.

    КАЗАКЕВІЧ Васіль Юстынавіч – нар. у 1912 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. Шараговы 22 гв. мотастралковай брыгады. 5 сакавіка 1945 г. палегл і пахаваны ў г. Люблін у Польшчы. /Казакевич Василий Устинович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 142./

    КАЗАКЕВІЧ Алесь (Аляксей) Юстынавіч (Мартынавіч) – нар. у 1914 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. Шараговы 604 СП, 195 СД. 15 лютага 1943 г. палегл і пахаваны ў с. Сямёнаўка Славянскага р-на Данецкай вобласьці УССР. /Казакевич Александр Устинович (Мартынович). // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 142./

    КАЗАКЕВІЧ Ганна Юстынаўна – нар. у 1916 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны, ч/р. 5 лістапада 1936 г. пабралася шлюбам з Зыкавым Васілём Іванавічам, 1910 г. н.

    КАЗАКЕВІЧ Яўген Юстынавіч – нар. у 1919 г. у в. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. У лютым 1943 г. палегл. /Казакевич Евгений Устинович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 6. Якутск. 1998. С. 16./

    КАЗАКЕВІЧ Вольга Юстынаўна – нар. у 1921 г. на х. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Джэканда, Верхне-Сталінск, ЯЦВК. ч/р. Пабралася шлюбам з Коневым. Пражывала: 223810 БССР, Мінская вобл., г. Любань, вул. Інтэрнацыянальная 63-2.

    КАЗАКЕВІЧ Івась Юстынавіч – нар. у 1923 (1924) г. у в. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КАЗАКЕВІЧ Пятрусь Юстынавіч – нар. у 1927 г. у в. Куценка [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КАЗЛОЎСКІ Пятрусь Вікенцьевіч - нар. 20 сьнежня 1907 (1904) г. у в. Зарудавічы [РБ], беларус. 
У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, старацель. Арыштаваны 17 лістапада 1937 г. УДБ НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 15 чэрвеня 1938 г. асуджаны да 10 гадоў п/в у ППЛ. Заключэньнем ваеннай пракуратуры ЗабВА ад 5 ліпеня 1989 г. рэабілітаваны па Указе ПВС СССР ад 16 студня 1989 г. Справа№ 3201-р. /Козловский Петр Викентьевич. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005 г. С. 154-155./

    КАЗЛОЎСКІ Антось Вікенцьевіч - нар. у 1901 (1909) г. у в. Зацяклясьсе [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ], беларус, паляк. 
9 красавіка 1930 г. арыштаваны і 24 красавіка 1930 г. высланы як кулак-аднаасобнік за межы БССР. Пражываў у Алданскм раёне ЯАССР, ЯЦВК, рабочы. Арыштаваны 27 сьнежня 1937 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 25 траўня 1938 г. асуджаны да ВМП. Расстраляны 10 ліпеня 1938 г. на капальні Непрыкметная Алданскага раёна ЯАССР. Заключэньнем Ваеннай пракуратуры ЗабВА ад 4 траўня 1989 г. рэабілітаваны па Указу ПВС СССР ад 16 студня 1989 г. Справа № 3222-р. /Казлоўскі Антон Вікенцьевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Лепельскага раёна. Мінск. 1999. С. 162; Козловский Антон Викентьевич. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 154./

    КАЗЛОЎСКІ Бронісь Язэпавіч – нар. у 1899 (1890) г. на х. Грыда (в. Вараненская) [Віцебская вобл. РБ], паляк, 4 кл. У 1930 г. па пастанове Тройкі паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па БССР па артыкулам 65 ды 72 КК РСФСР за тое, што пад час “Польскае акупацыі садзейнічаў белапалякам ды займаўся кантрабандай”, высланы як “кулак-дваранін” з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, грузчык. Арыштаваны 24 сакавіка 1938 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай НКУС ЯАССР ад 8 траўня 1938 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства. Жонка Ганна Пятроўна, 1910 г. н., у 1946 г. майстар арцелі “Гарняк”. 17 верасьня 1946 г. нар. Казлоўская Галіна Браніславаўна. Рэабілітаваны, справа № 322-р. /Козловский Бронислав Иосифович // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 105./

    КАЗЛОЎСКІ Чэсь Язэпавіч – нар. у 1910 г. на х. Града [Лепельскі р-н Віцебская вобл. РБ], паляк, беларус, 5 кл. 8 сакавіка 1930 г. арыштаваны ды 24 красавіка 1930 г. па пастанове Тройкі АДПУ высланы як “кулак-кантрабандыст” ды АСЭ разам з сям’ёй з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, шавец. У 1938 г. загадчык цэху арцелі “Алдан-Саматужнік”. Жонка Надзея Васільеўна, 1916 г. н., беларуска, кравецкі майстар Атэлье Мод трэсту “Якутзолата”. 3 красавіка 1938 г. нар. Казлоўскі Віктар Мечыслававіч. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. Рэабілітаваны 29 чэрвеня 1989 г. пракуратурай Віцебскай вобл. /Козловский Мячеслав Иосифофич. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 45./

    КАЗЛОЎСКАЯ Эмілія Язэпаўна – нар. у 1913 г. [РБ], полька. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Муж Беляноўскі Вячаслаў Уладзімеравіч, 1915 г. н., паляк. 30 студзеня нар. Беляноўскі Уладзіслаў Вячаслававіч.

    КАЗЛОЎСКАЯ Цэцылія Язэпаўна – нар. у 1914 г. [РБ], полька. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала у Алданскім р-не ЯАССР, с-с “Ударнік”. 21 жніўня 1939 г. пабралася шлюбам з Клабуковым Рыгорам Сьцяпанавічам, 1916 г. н. 4 верасьня 1941 г. нар. Клабукоў Віктар Рыгоравіч. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Козловская Цицирия Осиповна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 45./

    КАЛАЦІЛА Ягор Адамавіч – нар. у 1884 г. у в. Бацьвінаўка [Крычаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 1 лютага 1936 г. вызвалены ад с/п.

    КАЛАЦІЛА Антаніна Іванаўна – нар. у 1884 (1871) г. [Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 1 лютага 1936 г. вызваленая ад с/п.

    КАЛАЧУК (Каланчук) Міхась Іванавіч – нар. у 1899 г. у в. Грабава [Петрыкаўскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск. У 1935 г. вызвалены ад с/п. Жонка Саладоўнікава Марыя Іванаўна, 1908 г. н., даярка саўгасу “Ленінец”. 12 сьнежня 1941 г. нар. Калачук Уладзімер Міхайлавіч, які 22 студзеня 1941 г. памёр ад сэпсісу. У 1941 г. Алданскім РВК пакліканы у РСЧА.

    КАЛЕСЬНІКАЎ Сымон Маркавіч – нар. у 1896 г. на х. Яцкаўшчына [Чачэрскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КАЛЕСЬНІКАВА Пелагея Савельеўна – нар. у 1896 г. у в. Яшкаўшчына [Чачэрскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КАЛІНОЎСКІ Трахім Кірылавіч – нар. у 1881 г. [Быхаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, стайнік. 28 жніўня 1945 г. памёр ад левабаковага плеўрыту. Заявіў Каліноўскі Арсень.

    КАЛІНОЎСКІ Прокша Кірылавіч – нар. у 1882 г. у в. Пятроўкі, пражываў у в. Істопкі [Быхаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Тырканда. 30 ліпеня 1950 г. памёр.

    КАЛІНОЎСКІ Арсень Кірылавіч – нар. у 1888 г. у г. Бабруйску, пражываў у в. Істопкі. [Быхаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, Непрыкметны. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КАЛІНОЎСКАЯ Агапа Рыгораўна – нар. у 1889 г. у г. Бабруйску, пражываў у в. Істопкі. [Быхаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. У 1931 г. нар. дачка Каліноўская Марыя Арсенаўна. 26 жніўня 1936 г. нар. Каліноўскі Рыгор Арсенавіч, які 6 лютага 1937 г. памёр ад запаленьня лёгкіх. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КАЛІНОЎСКІ Волесь Арсенавіч – нар. у 1917 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, тралёўшчык. Жонка Цэбіна Серафіма Іванаўна, 1918 (1925) г. н. афіцыянтка ў сталоўцы. 11 красавіка 1941 г. нар. Каліноўскі Юры Валянцінавіч. 21 красавіка 1945 г. нар. Каліноўская Лідзія Валянцінаўна. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КАЛІНОЎСКІ Вінцусь (Віктар) Арсенавіч – нар. у 1918 (1920) г. у в. Істопкі. [Быхаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/ у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, тралёўшчык. 6 лістапада 1940 г. пабраўся шлюбам з Шубадзёравай Марыяй Мікалаеўнай, 1921 г. н. Алданскім РВК пакліканым ў РСЧА. Шараговы. У траўні 1943 г. палегл. Месца пахаваньня не выяўленае. /Калиновский Викенций Арсентьевич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 181./

    КАЛІНОЎСКІ Язэп Арсенавіч – нар. у 1919 г. у в. Істопкі. [Быхаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Сябра УЛКСМ. 12 красавіка 1942 г. пакліканы Алданскім РВК у РСЧА, палегл. /Калиновский Иосиф Арсентьевич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 336./

    КАЛТЫГІН Івась Ігнатавіч – нар. у 1895 г. у в. Ждановічы [Шклоўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КАЛТЫГІНА Марыя Сідараўна – нар. у 1896 г. [Шклоўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск.

    КАЛТЫГІНА Дар’я Іванаўна – нар. у 1910 (1911, 909) г. у в. Ждановічы [Шклоўскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларуска. 21 студзеня 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму РВК з Лупалоўскага р-ну за межы БССР. Ад 3 траўня 1930 г. пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, рахункавод. Муж Аўдзееў Канстанцін Яфімавіч, 1898 г. н., дыспэтчар аўтапарку. 5 жніўня 1938 г. нар. Аўдзеева Лілія Канстанцінаўна. 6 верасьня 1939 г. нар. Аўдзееў Валянцін Канстанцінавіч, які 2 траўня 1940 г. памёр ад запаленьня лёгкіх. 27 сьнежня 1941 г. нар. Аўдзеева Людміла Канстанцінаўна. У 1943 г. нар. Аўдзеева Дыяна Канстанцінаўна. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 19 сьнежня 1994 г. рэабілітаваная. Пражывала: Томск. вул. Пірагова 19-28. /Авдеева Дарья Ивановна. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. C. 9./

    КАЛТЫГІН Мікалай Іванавіч – нар. у 1915 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, забойшчык. Жонка Нарэціна Хвядора Іванаўна, 1915 г. н. 8 сьнежня 1937 г. нар. Калтыгін Віталь Мікалаевіч.

    КАЛЯНЮК (Каленюк) Барыс Сьцяпанавіч – нар. у 1908 г. у в. Беліва (Белева) [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Аршанскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КАНАНОВІЧ Каліна Міхайлавіч – нар. у 1902 г. у в. Глушкавічы [Лельчыцкі р-н Гомельская вобл. РБ]. ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК, Селігдарбуд, рабочы лесанарыхтовак. 29 студзеня 1933 г. арыштаваны Алданскім асобым сэктарам Якуцкага абласнога аддзела АДПУ па арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР. 10 красавіка 1933 г. мера стрыманьня зьмененая на падпіску аб нявыезьдзе. 22 ліпеня 1933 г. справа спыненая з фармулёўкаю “прымаючы пад увагу іхняе сацыяльнае паходжаньне”, ён быў вызвалены з-пад варты. Заключэньнем Пракуратуры PC(Я) ад 7 ліпеня 2000 г. па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. рэабілітаваны. Справа № 1600-р. /Кононович Калина Михайлович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 108./

    КАНДРАТОВІЧ Алесь Іванавіч – нар. у 1880 г. у в. Міхалкі [Мазырскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КАНОПЛІЧ Сымон Платонавіч – нар. у 1880 г. у в. Махновічы [Мазырскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. /Канопліч Сямён Платонавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Мазырскага раёна. Мінск. 1997. С. 183./

    КАНУХОЎ Максым Андрэевіч - нар. у 1901 г. у в. Лешчанка [Краснапольскага р-на Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, лесасек. 16 красавіка 1935 г. арыштаваны Алданскім сэктарам  НКУС ЯАССР па артыкулам 16, 59-3, 58-10, ч. 1 КК РСФСР. Прыгаворам Галоўнага суда ЯАССР ад 16 жніўня 1935 г. асуджаны да 5 гадоў п/в. Заключэньнем Пракуратуры РС(Я) ад 20 кастрычніка 1992 г. рэабілітаваны па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991. Справа № 4514-р. /Конухов Максим Андреевич. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 160./

    КАНЧЫНА Лявон Анікеевіч – нар. у 1882 (1897) г. у в. Мелкавічы [Салігорскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1948 г. пераехаў у Мінск, працаваў на Аўтазаводзе цесьляром. Памёр ў 1983 годзе.

    КАНЧЫНА Ганна Сямёнаўна – нар. у 1882 (1897) г. у в. Мелкавічы [Салігорскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. выслана як кулачка за межы БССР. 4 дзетак засталося на радзіме ў сваякоў. Памерла ў дарозе.

    КАНЧЭЎСКІ Сяргей Пятровіч – нар. у 1887 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 17 верасьня 1932 г. памёр ад сухотаў.

    КАНЧЭЎСКАЯ Аўгіньня Яўстахаўна – нар. у 1901 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 10 траўня 1935 г. пабралася шлюбам з бугальтарам Лагіным Сяргеем Прохаравічам, 1901 г. н.

    КАПАНЕЦ Івась Конанавіч – нар. у 1874 (1884) г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў у Алданскім р-не ЯАССР. 15 красавіка 1932 г. памёр ад паралічу сэрца на кап. Ніжні-Сталінск.

    КАПАНЕЦ Сьцепаніда Пятроўна – нар. у 1891 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ч/р. 29 верасьня 1936 г. як удава пабралася 2-м шлюбам з удаўцом украінцам Круглікавым Эмануілам Барысавічам, 1888 г. н.

    КАПАНЕЦ Васіль Іванавіч – нар. у 1916 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 24 траўня 1945 г. вызвалены ад зьняволеньня. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КАПАНЕЦ Марыя Іванаўна – нар. у 1923 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала ў Алданскім р-не ЯАССР. У 1947 г. настаўніца ў Алдане. 6 лістапада 1947 г. нар. Капанец Васіль Міхайлавіч, якога 5 траўня 1965 г. усынавіў Нікіцін Мікалай Васільевіч.

    КАПЕЙКА (Капейкін) Івась Ільліч – нар. у 1894 (1892) г. у в. Жыцін [Асіповіцкі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак-бандыт па пастанове Тройкі АДПУ па арт. 58-4-10 КК РСФСР за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1944 г. на яго была заведзеная справа МУС ЯАССР. У сакавіку 1945 г. вызвалены ад с/п. У 1955 г. справа МУС ЯАССР зьнішчаная.

    КАПЕЙКА (Капейкіна) Алена Іванаўна – нар. у 1915 г. [РБ], беларуска, украінка. У 1930 г. высланы як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, афіцыянтка. 28 траўня 1935 г. на кап. Ніжне-Сталінск пабралася шлюбам з украінцам Кавальчуком Васілём Аляксандравічам. 16 красавіка нар. Кавальчук Зінаіда Васільлеўна.

    КАРАТКЕВІЧ Адась Францавіч – нар. у 1873 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1933 г. этапаваны ў распараджэньне Тайшэцкай камэндатуры.

    КАРАТКЕВІЧ Настасься Пятроўна – нар. у 1875 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1933 г. этапаваная ў распараджэньне Тайшэцкай камэндатуры.

    КАРАТКЕВІЧ Стапусь Францавіч – нар. у 1900 г. у в. Грабянёва [Магілёўскі раён Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, пільшчык дроў. 29 жніўня 1942 г. памёр ад дэкампэнсацыі сэрца.

    КАРАТКЕВІЧ Ганна Мартынаўна – нар. у 1900 г. у в. Грабянёва [Магілёўскі раён Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, лесасэктар. Памерла.

    КАРАТКЕВІЧ Алесь Сьцяпанавіч – нар. 20 чэрвеня 1923 г. у в. Грабянёва [Магілёўскі раён Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск. У верасьні 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. 21 сьнежня 1942 г. паранены пад Сталінградам. У баях за Ўкраіну страціў зрок. Узнагароджаны мэдалём “За працоўную доблесьць”, масажыст. Пражываў: РСФСР, Стаўрапольскі край, Пяцігорск, Цепласерная 28-16.

    КАРАТКЕВІЧ Мікалай Сьцяпанавіч – нар. у в. Грабянёва [Магілёўскі раён Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Памёр.

    КАРАТКЕВІЧ Вольга Сьцяпанаўна – нар. у 1930 г. у в. Грабянёва [Магілёўскі раён Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск. 23 верасьня 1935 г. памерла ад сухотаў.

    КАРАТКЕВІЧ Міхась Фаміч – нар. 1907 (1902) г. у в. Грабянёва [Магілёўскі раён Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах. Жонка Юлія Сьцяпанаўна. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА і 16 лістапада 1942 г. вызвалены ад с/п, шараговы. У лютым 1943 г. палегл. Месца пахаваньня не выяўленае. /Короткович Михаил Фомич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 202./

    КАРАТКЕВІЧ Юлія Сьцяпанаўна – нар. у 1907 г. у в. Грабянёва [Магілёўскі раён Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1931 г. нар. Караткевіч Марыя Міхайлаўна. 16 лістапада 1942 г. вызваленая ад с/п. Зьвярталася ў МУС Магілёўскага аблвыканкаму па кампэнсацыю страчанай маёмасьці.

    КАРАТКЕВІЧ Вячаслаў Міхайлавіч – нар. 1 лютага 1930 г. у в. Грабянёва [Магілёўскі раён Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў у Алданскім р-не ЯАССР. 7 красавіка 1934 г. памёр на кап. Средне-Сталінск ад запаленьня лёгкіх.

    КАРЗУН (Корзун) Алесь Сьцяпанавіч – нар. у 1864 (1896) г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў у Алданскім раёне ЯАССР. 23 траўня 1943 г. памёр ад энтэракаліту.

    КАРЗУН (Корзун) Вольга Язэпаўна – нар. у 1895 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.



    КАРЗУН (Корзун) Вольга Аляксандраўна – нар. у 1914 г. у в. Касынічы [Салігорскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюма РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. Пабралася шлюбам Берасьневічам Ігнатам Язэпавічам. 29 сьнежня 1937 г. нар. Берасьневіч Ніна Ігнацьеўна. 2 жніўня 1939 г. нар. Берасьневіч Анатоль Ігнацьевіч. 12 сьнежня 1941 г. нар. Берасьневіч Мікалай Ігнацьевіч, які памёр 2 ліпеня 1942 г. ад запаленьня вантробаў пасьля запаленьня лёгкіх. 10 сьнежня 1942 г. вызваленая ад утрыманьня ў п/п са зьняцьцем з уліку. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Бересневич Ольга Александровна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 37./

    КАРЛОВІЧ Антось Міхайлавіч – нар. у 1880 (1878, 1881) г. у в. Крывое Сяло [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. 3 сакавіка 1930 г. быў раскулачаны і высланы як кулак без канфіскацыі маёмасьці па 2-й катэгорыі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах, стайнік. 13 чэрвеня 1943 г. памёр ад дэкампэнсацыі сэрца. 16 красавіка 1989 г. рэабілітаваны. /Карловіч Антон Францавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Капыльскага раёна. Мінск. 2001. С. 178./

    КАРЛОВІЧ Алена Адамаўна – нар. у 1902 г. у в. Крывое Сяло [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. 4 дзяцей не высылалася: Стась і Фэлікс – загінулі ў вайну з немцамі, Фэля і Ядзя (па мужы Малевіч) пражывалі: Капыль вул. Энгельса 55. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 27 сакавіка 1936 г. нар. Карловіч Васіль Антонавіч. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п. 12 лютага 1993 г. рэабілітаваная. /Карловіч Алена Адамаўна. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Капыльскага раёна. Мінск. 2001. С. 178./

    КАРНАЖЫЦКІ (Кернажыцкі) Васіль Мартынавіч – нар. у 1893 (1889) г. у в. Балотчыцы [Слуцкі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск, Верхні–Сталінск, цясьляр. 12 сакавіка 1934 г. памёр ад цырозу печані.

    КАРНАЖЫЦКАЯ Аляксандра Пятроўна – нар. у 1898 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулачка з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КАРНАЖЫЦКІ (Кернажыцкі) Міхась Васільлевіч – нар. у 1923 (1929) г. у в. Балотчыцы [Слуцкі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КАРНАЖЫЦКІ Алесь Васільлевіч – нар. у 1925 г. у в. Балотчыцы [Слуцкі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КАРСАК (Корсак) Пранцісь Ігнатавіч - нар. у 1894 (1883) г. у в. Цінаўка (г. Віцебску) [Полацкі р-н Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, ЯЦВК. 24 сакавіка 1938 г. арыштаваны Алданскім сэктарам НКВД ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 10 кастрычніка 1938 г. асуджаны да ВМП. Расстраляны 5 сьнежня 1938 г. у г. Алдане. Заключэньнем Пракуратуры ЯАССР от 10 красавіка 1989 г. рэабілітаваны па Указу ПВС СССР ад 16 студзеня 1989 г. Справа № 3292-р. /Корсак Франц Игнатьевич. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 162./

    КАРСАК (Корсак) Браніслава Францаўна – нар. у 1908 г. [РБ], полька. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, ЯЦВК. Муж Гарбаценка Міхаіл Цярэньцявіч. 3 лістапада 1939 г. нар. Гарбаценка Валянціна Міхайлаўна, якая 2 ліпеня 1941 г. памерла ад дыспэпсіі. 16 ліпеня 1942 г. памерла ад пароку сэрца.

    КАРСАК (Корсак) Анатоль Францавіч - нар. у 1910 г. у в. Цінаўка [Полацкі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КАРСАК (Корсак) Уладзя Францавіч - нар. у 1912 г. у в. Цінаўка [Полацкі р-н Віцебская вобл. РБ], 1кл. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Лебядзіны. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КАРСАК (Корсак) Ромусь Францавіч - нар. у 1919 г. [Полацкі р-на Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Лебядзіны. Жонка Галіна Георгіеўна, руская, 1917 г. н., загадчыца магазыну. 17 лістапада 1941 г. нар. Корсак Валерый Раманавіч. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА, шараговы, палегл. /Корсак Роман Францевич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 342./

    КАРСАК (Корсак) Зыгмусь Францавіч - нар. у 1921 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з памежнай паласы за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КАРСАК (Корсак) Ядзьвіга Францаўна – нар. у 1923 г. у в. Цінаўка [Полацкі р-на Віцебская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР, Лебядзіны. 15 лютага 1917 г. пабралася шлюбам са шкіпэрам экспэдыцыі Сафонавым Іванам Зіноўевічам, 1917 г. н. 18 ліпеня 1946 г. нар. Сафонава Тацьцяна Іванаўна.

    КАРЧЭЎСКІ Паўлюк Язэпавіч - нар у 1880 г. у в Дуброва, пражываў на х. Жазноўкін [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжні-Сталінск. 5 чэрвеня 1937 г. памёр ад пароку сэрца.

    КАРЧЭЎСКАЯ Юзэфа Іванаўна - нар у 1883 (1881) г. [Віцебская вобл. РБ], полька. У 1930 г. высланая як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. Была на утрыманьні дачкі Міхаліны. 30 чэрвеня 1947 г. памерла ад сухотаў ды сардэчнай недастатковасьці ў бальніцы г. Тамот.

    КАРЧЭЎСКАЯ Каміла Паўлаўна - нар у 1910 г. [Віцебская вобл. РБ], полька. У 1930 г. высланая як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, вартаўнік-прыбіральшчыца. 3 жніўня 1942 г. нар. Карчэўская Валянціна Тарасаўна, ад Думброўскага Тараса Васільевіча, 1906 г. н., тапографа трэста “Якутзолата”, які меў неакрэсьленае места жыхарства, а Карчэўская Валянціна Аляксееўна рэабілітавана, за тое што яна нарадзілася на сэцпаселішчы, 21 кастрычніка 1997 г. МУС РС(Я).

    КАРЧЭЎСКІ Ігнась Паўлавіч - нар у 1911 г. [Віцебская вобл. РБ], паляк. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КАРЧЭЎСКАЯ Саламея (Сафія) Паўлаўна - нар у 1915 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 7 лістапада 1933 вызваленая ад с/п.

    КАРЧЭЎСКІ Болісь Паўлавіч - нар у 1917 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КАРЧЭЎСКАЯ Міхаліна Паўлаўна - нар у 1920 г. [Віцебская вобл. РБ], полька. У 1930 г. высланая як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. У 1948 г. працавала мэдсястрой у бальніцы г. Тамота. 17 верасьня 1948 г. пабралася шлюбам з начальнікам палітычнай часткі Тамотскай ГПК Калупанавым Мікітам Пятровічам, 1918 г. н., але 1 кастрычніка 1948 г. шлюб скасавала, засталася дачка.

    КАРЧЭЎСКІ Рафаіл Паўлавіч - нар у 1922 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КАСАБУЦКІ Івась Апанасавіч (Аляксеевіч) – нар. у 1880 г. в Лугавая (х. Броды, в. Сьвінка) [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. [Памёр яшчэ да раскулачваньня ў 1924 г.]. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Рэабілітаваны ў 1993 г. /Касабуцкі Іван Апанасавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Капыльскага раёна. Мінск. 2001. С. 182./

    КАСАБУЦКАЯ Сьцепаніда Рыгораўна – нар. у 1881 г. у в. Лугавая (х. Броды, в. Сьвінка) [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. [Памерла на шляху да спэцпасяленьня]. Пражывала с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Рэабілітаваная ў 1993 г. /Касабуцкая Сцепаніда Рыгораўна. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Капыльскага раёна. Мінск. 2001. С. 182./

    КАСАБУЦКІ Мікалай Іванавіч – нар. у 1900 г. на х. Броды (в. Сьвінка) [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, ЯЦВК, ч/р, пільшчык дроў.

    КАСАБУЦКАЯ Соф’я Якаўлеўна – нар. у 1911 г. на х. Броды (в. Сьвінка) [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ], беларуска, 3 кл. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, ЯЦВК. 4 красавіка 1934 г. нар. Касабуцкі Аляксандр Мікалаевіч. 15 кастрычніка 1936 г. нар. Касабуцкі Станіслаў Мікалаевіч. 5 жніўня нар. Касабуцкая Іраіда Мікалаеўна. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КАСАБУЦКІ Пятрусь Іванавіч – нар. у 1909 г. на х. Броды (в. Сьвінка) [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, ЯЦВК. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КАСАБУЦКАЯ Вольга Іванаўна – нар. у 1910 (1912, 1915) г. на х. Броды (в. Сьвінка) [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах. 1 чэрвеня 1932 г. пабралася шлюбам з Сініцкім Міхасём Якаўлевічам, 1902 г. н. 12 чэрвеня 1933 г. нар. Сініцкая (у замустве Давыдзенка) Валянціна Міхайлаўна, якая пражывала: 223036 Беларусь, Мінскі р-н, Заслаўль, Набярэжная 9.

    КАСАБУЦКАЯ Алена Іванаўна – нар. у 1915 г. на х. Броды (в. Сьвінка) [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1992 г. дасылала запыты на рэабілітацыю, пражывала: 223036 Беларусь, Мінскі р-н, Заслаўль, Набярэжная 35.

    КАСЬЦЮКЕВІЧ Мікалай Сямёнавіч – нар. у 1895 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжні-Сталінск, лесасэктар, пільшчы. 16 лютага 1937 г. памёр ад язвы страўніка.

    КАСЬЦЮКЕВІЧ Клімусь Сямёнавіч – нар. у 1880 г. у в. Загліньнікі [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжні-Сталінск. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Костюкевич Климентий Семенович. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 46./

    КАСЬЦЮКЕВІЧ Надзея Кліменцьеўна – нар. у 1910 г. у в. Загліньнікі [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як дачка кулака па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхне-Сталінск. 17 студзеня 1936 г. ад цырульніка Паршуты Хведара Сьцяпанавіча, 1897 г. н. нар. Касьцюкевіч Анатоль, які 4 лютага 1936 г. памёр ад прыроджанай слабасьці. 30 студзеня 1937 г. ад Паршуты нар. Касьцюкевіч Хведар. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Костюкевич Надежда Климентьевна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 46./

    КАСЬЦЮКЕВІЧ Настасься Кліменцьеўна – нар. у 1912 г. у в. Загліньнікі [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхні-Сталінск, вартаўнік. 9 жніўня 1940 г. нар. Пацэвіч Уладзімер Сігізмундавіч. 1 студзеня 1947 г. нар. Пацэвіч Людміла Сігізмундаўна. 15 студзеня 1947 г. пабралася шлюбам з Пацэвічам Сігізмундам Язэпавічам. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КАСЬЦЮКЕВІЧ Ганна Кліменцьеўна – нар. у 1913 г. у в. Загліньнікі [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як дачка кулака па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхні-Сталінск, у 1938 г. повар на кап. Алах-Юнь. 15 лістапада 1938 г. нар. Шаўкуноў Віталь Іванавіч, ад старацеля Шаўкунова Івана Сьцяпанавіча. У 1944 г. краўчыха арцелі “Алдан-Саматужнік”. 13 лістапада 1944 г. пабралася шлюбам з Давыдзёнкам Зьміцерам Васільлевічам, 1915 г. н. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Костюкевич Анна Климентьевна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 46./

    КАСЬЦЮКЕВІЧ Васіль Кліменцьевіч – нар. у 1918 г. у в. Загліньнікі [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхні-Сталінск, радыст на пошце, загадчык радыёвузлу. 17 верасьня 1938 г. пабраўся шлюбам з лістаношай Асяледчанкай Феакцістай Іванаўнай, 1919 г. н. 25 красавіка 1939 г. нар. Касьцюкевіч Эма Васільеўна, якая была узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Костюкевич Евгения Васильевна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 46./

    КАСЬЦЮКЕВІЧ Паўлюк Кліменцьевіч – нар. у 1928 г. у в. Загліньнікі [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 23 сьнежня 1944 г. зьняты з уліку с/п.

    КАСЬЦЮЧЭНКА Івась Піліпавіч – нар. у 1881 г. у в. Дамці [Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжні-Сталінск.

    КАСЬЦЮЧЭНКА Хадора – нар. у 1889 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжні-Сталінск.

    КАСЬЦЮЧЭНКА Паўлюк Іванавіч – нар. у 1913 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КАСЬЦЮЧЭНКА Пятрусь Іванавіч – нар. у 1915 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КАСЬЦЮЧЭНКА (Касьцючонак) Настасься Іванаўна – нар. у 1920 (1912) г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала у Алданскім раёне ЯАССР. У 1948 г. настаўніца школы № 3 кап. 2-й Арачон. 23 жніўня 1948 г. пабралася шлюбам з настаўнікам Бархатавым Леанідам Уладзімеравічам.

    КАСЬЦЮЧЭНКА Алесь Іванавіч – нар. у 1923 (1922) г. [Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. У 1947 г. пэнсіянэр, інвалід ВАВ. 26 лістапада 1947 г. пабраўся шлюбам з Матрухінай Любоўю Мікалаеўнай, 1929 г. н., настаўніцай школы на кап. 2-й Арачон.

    КАСЬЦЮЧЭНКА Іван Іванавіч (Дмітріевіч) – нар. у 1925 г. [Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. Узнагароджаны мэдалямі “За баявыя заслугі” ды “За перамогу над Нямеччынай”. Памёр ў 1984 г. /Костюченко Иван Дмитриевич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, умершим после демобилизации. Кн. 4. Якутск. 1995. С. 8./

    КАЎШЫРКА Мікіта [Нічыпар, Нікіфар] Васільевіч [Архіпавіч] - нар. у 1883 г. [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны, цясьляр. Памёр 27 лютага 1943 г.

    КАЎШЫРКА Вольга Мікітаўна – нар. у 1906 г. [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. У 1942 г. у г. Тамот ЯАССР пабралася шлюбам з малдаванінам Гарбузом Савай Васільевічам, 1898 г. н., які працаваў майстрам. У 1946 г. працавала фэльчаркай на капальні Німгер. 15 студзеня 1946 г. нар. Гарбуз Зінаіда Савічна.

    КАЎШЫРКА (Каўшыркаў) Хвядот Мікітавіч – нар. у 1916 г. [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхне-Сталінск. 16 траўня 1935 г. памёр пасьля апэрацыі.

    КАЎШЫРКА Ганна Мікітаўна – нар. у 1921 г. [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. У 1948 г. працавала лябаранткай СЭС. 4 сьнежня 1948 г. пабралася шлюбам з Сураўцавым Пётрам Барысавічам, 1919 г. н., які працаваў у СЭС.

    КАЎШЫРКА Пятрусь Мікітавіч – нар. у 1921 г. у в. Стаялы [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. 
У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, трэст “Алданзолата”, старацель. У 1941 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА. Служыў ў размаітых родах войску. Удзельнічаў у вайне з Японіяй. Дэмабілізаваны ў 1947 г. Узнагароджаны ордэнам “Айчыннай вайны” 2-й ступені, мэдалямі “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Нямеччынай” ды “За перамогу над Японіяй”, а таксама юбілейнымі мэдалямі. Працаваў на капальні Ленінская. /Ковширко Петр Никитович. // Память. Исполнительный комитет Алданского районного совета народных депутатов. Якутск. 1990; Ковширко Петр Никитович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 6. Якутск. 1998. С. 53; Ковширко Петр Никитович. // Память. Поименная книга-мемориал. Воины якутяне – участники Великой отечественной войны 1941-1945 гг. и ветераны тыла. Книга девятая. Якутск. 2004. С. 25./

    КАЎШЫРКА Макар Архіпавіч – нар. у 1899 г. у в. Стаялы. [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларус. 27 красавіка 1930 г. арыштаваны як кулак-бандыт, які ў 1920-1922 гг. удзельнічаў у бандах Клеца, Шацька ды іншых, агітаваў сялян супраць арганізацыі калгасаў, зрываў пляны калектывізацыі, быў асуджаны па пастанове Тройкі пры ППА АДПУ па БВА па артыкулам 72 і 80 КК БССР ды высланы ў парадку высяленьня адзіночак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск, каваль. У 1934 г. на кап. Куранах, конюх. 27 красавіка 1989 г. рэабілітаваны. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Ковширка Макар Архипович. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 45./

    КАЎШЫРКА Марыя Рыгораўна [Браніславаўна, Парамонаўна, Сяргееўна] – нар. у 1900 [1893] г. у в. Стаялы [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхне-Сталінск. 8 лютага 1933 г. у п. Куранах нар. Каўшырка [у замужжы Яфрэмава] Валянціна Макараўну, якая ў 1947 г. была вызваленая ад с/п., а 12 красавіка 1995 г. прызнаная пацярпеўшай ад незаконных рэпрэсій ды 2 лютага 1995 г. рэабілітаваная, пражывала: 678944 п. Ленінскі вул Леніна 14-11. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КАЎШЫРКА Хведар Макаравіч – нар. у 1924 (1926) г. [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. Алданскім РВК ЯАССР пакліканы ў РСЧА. Шараговы 1022 СП, 269 СД. 23 верасьня 1943 г. палегл і быў пахаваны ў в. Ніўная Мглінскага р-на Бранскай вобл. РСФСР. /Ковширко Федор Макарович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 155./

    КАЎШЫРКА Івась Макаравіч – нар. у 1926 [1924] г. ў в. Стаялы. [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КАЎШЫРКА Васіль Макаравіч – нар. у 1928 г. у в. Стаялы. [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 20 сьнежня 1944 г. быў вызвалены ад с/п. п. У 1992 г. узнагароджаная пасьведчаньнем да мэдалі “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.” /Ковширко Василий Макарович. // Память. Поименная книга-мемориал ветеранам тыла, награжденным в 1991-2000 гг. удостоверением к медали «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 8. Якутск. 2000. С. 12./

    КАЎШЫРКА Алесь (Хведар) Макаравіч – нар. у 1929 г. у в. Стаялы. [Клічаўскі р-н Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КАШАВЕНКА Яўген Захаравіч – нар. у 1893 г. у в. Марыбаль, пражываў у в. Шчакатава [Мазырскі р-н Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў у Алданскім раёне ЯАССР, на кап. Лебядзіная. 14 лістапада 1942 г. вызвалены ад с/п.

    КАШКУРЭВІЧ Язэп Вікенцьевіч – нар. у 1897 г. у в. Плюсна [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за к/р дзейнасьць па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжні-Сталінск, цясьляр. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КАШКУРЭВІЧ Язэп Язэпавіч – нар. у 1928 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с\п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. Узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. У 1997 г. узнагароджаны пасьведчаньнем да мэдалі “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.” /Кашкуревич Иосиф Инокентьевич. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 45; Кашкуревич Иосиф Иосифович. // Память. Поименная книга-мемориал ветеранам тыла, награжденным в 1991-2000 гг. удостоверением к медали «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 8. Якутск. 2000. С. 22; Кашкуревич Валентина Семеновна. // Память. Поименная книга-мемориал ветеранам тыла, награжденным в 1991-2000 гг. удостоверением к медали «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 8. Якутск. 2000. С. 19./

    КАШЫЦКІ Ўладзя Рыгоравіч – нар. у 1898 г. у в. Жыціна [Асіповіцкі р-н, Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, ч/р. 8 красавіка 1935 г. памёр ад сардэчнай слабасьці.

    КАШЫЦКАЯ Ганна Данілаўна. нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п  у Алданскім раёне ЯАССР.

    КАЮКАЛА Якаў Хведаравіч - нар. у 1898 г. у м. Петрыкаў [Гомельская вобл. РБ], беларус.  
У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Якакут. 29 кастрычніка 1935 г. пабраўся шлюбам на капальні Ленінская крыніца са Зьмічароўскай Эмілія Флярыянаўна 1892 г. н. Пад час арышту жыў у м. Якуцк пячнік Гаспадарчага аддзела НКУС ЯАССР. Арыштаваны 19 лістапада 1937 г. НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 22 лютага 1938 г. асуджаны да 10 гадоў ППЛ. Заключэньнем Пракуратуры ЯАССР ад 10 красавіка 1989 г. рэабілітаваны па Указу ПВС СССР ад 16 студня 1989 г. Справа № 3370-р. /Каюкало Яков Федорович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920 - 1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 137./

    КВІЦІНСКІ Апалінар Бенядзіктавіч - нар. у 1886 г. в. Парусеўшчына [Лепельскі р-н Віцебскай вобл. РБ], паляк. У 1930 г. высланы як кулак у адміністрацыйным парадку за межы БССР. Пражываў на с/п  у Алданскім р-не ЯАССР, на кап. Непрыкметнай, конюх саўгасу пры НКУС. 26 сьнежня 1936 г. пабраўся шлюбам з Кавалеўскай Вікторыяй Фларыянаўнай. Арыштаваны 3 лютага 1938 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС ад 10 кастрычніка 1938 г. асуджаны да ВМП. Расстраляны 12 кастрычніка 1938 г. на капальні Непрыкметнай. Заключэньнем Пракуратуры ЯАССР ад 10 красавіка 1989 г. рэабілітаваны па Указу ПВС СССР ад 16 студня 1989 г. Справа № 3301-р. /Квитинский Апполинарий Бенедиктович // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 138./

    КЕЎЛІЧ Ганна Язэпаўна – нар. у 1886 г. у в. Гіраўка [Вушацкі р-н, Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхне-Сталінск. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КЕЎЛІЧ Стась Браніслававіч (Баляслававіч) – нар. у 1908 г. у в. Гіраўка [Вушацкі р-н, Віцебская вобл. РБ], паляк, беларус. У 1930 г. высланы як кулак-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, пекар. У 1935 г. кладаўшчык да загадчык пашывачнай майстэрні. 29 кастрычніка 1935 г. пабраўся шлюбам з майстрыхай пашывачнай майстэрні Міронавай Кацярынай Васільеўнай, 1909 г. н., высланай з в. Стрыцілава Ленінградзкай вобласьці. 1 жніўня 1936 г. нар. Кеўліч Кайд (Клейд) Станіслававіч, які 1 кастрычніка 1940 г. памёр ад запаленьня лёгкіх. 4 чэрвеня нар. Кеўліч Людміла (Мадліда) Станіславаўна. У 1946 г. заг. цэху арцелі “Гарняк”. 2 сакавіка 1946 г. нар. Кеўліч Вячаслаў Станіслававіч. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КЕЎЛІЧ Уладзя Браніслававіч (Баляслававіч) – нар. у 1912 г. [Вушацкі р-н, Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Тырканда. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. 27 студзеня 1948 г. пабраўся шлюбам з Цябінай Ганнай Сямёнаўнай, 1924 г. н., фэльчаркай СЭС.

    КЕЎЛІЧ Ядзьвіга Браніславаўна – нар. у 1916 г. [Вушацкі р-н, Віцебская вобл. РБ], палячка. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск, краўчыха. 29 ліпеня 1935 г. пабралася шлюбам з краўцом Доўгалем Аляксандрам Васільевічем.

    КЕЎЛІЧ Яніна Браніславаўна – нар. у 1925 г. [Вушацкі р-н, Віцебская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1945 г. бугальтар акруговай бальніцы. 23 лістапада 1946 г. нар. Рэвут Эмілія Антонаўна. 2 сьнежня 1946 г. пабралася шлюбам (11 лістапада 1981 г. ў Полацку) з галоўным электрыкам Рэвутам Антонам Іванавічам, 1917 г. н.

    КЛАДНІЦКІ Язэп Ульлянавіч – нар. у 1887 г. у в. Гальніца [Расонскі р-н, Віцебская вобл. РБ], 2 кл. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюма РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхне-Сталінск. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КЛАДНІЦКАЯ Ева Рабертаўна – нар. у 1898 г. у в. Гальніца [Расонскі р-н, Віцебская вобл. РБ], 3 кл. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюма РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхне-Сталінская. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КЛЕЦКІ Аркадзь Міхайлавіч – нар. у 1897 г. у в. Малкава [Глускі р-на Магілёўская вобл. РБ], беларус, 4 кл. 25 сакавіка 1930 г. арыштаваны і высланы як кулак-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ па арт. 58-2 і 10 КК РСФСР за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Верхні-Сталінск, грузчык. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. 20 ліпеня 1959 г. рэабілітаваны. /Клецкі Аркадзь Міхайлавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глускага раёна. Мінск. 1999. С. 227./

    КЛЕЦКІ Язэп (Язып) Міхайлавіч – нар. у 1900 (1906) г. у в. Малкава [Глускі р-на Магілёўскай вобл. РБ], беларус, 5 кл. 27 сакавіка 1930 г. арыштаваны і высланы як кулак-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах, кладаўшчык сельгасарцелі. Жонка, высланая кулачка з Белазёрскага р-ну Валагодзкай вобл., Клецкая Ірына Іванаўна. 28 ліпеня 1937 г. нар. Клецкі Анатоль Язэпавіч, які 25 ліпеня 1964 г. пабраўся шлюбам з Цішкевіч Зінаідай Міхайлаўнай. Арыштаваны 3 лістапада 1937 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па артыкулах 58-7, 58-10 ды 58-11 КК РСФСР. 15 сакавіка 1938 г. абвінавачваньне было перакваліфікаванае на арт. 58-7 КК РСФСР. Вызначэньнем ВС ЯАССР ад 12 чэрвеня 1938 г. справа была накіраваная на дасьледаваньне. 27 чэрвеня 1938 г. ВС ЯАССР па арт. 58-10 КК РСФСР прыгаварыў да 5 гадоў п/в. 1 траўня 1939 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства. 15 верасьня 1943 г. памёр ад кровазьліцьця ў мозг у псыхаізалятары с/п. 20 ліпеня 1959 г. рэабілітаваны ў БССР. Заключэньнем Пракуратуры РС(Я) ад 29 сакавіка 1997 г. па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. рэабілітаваны. Справа № 1198-р. /Клецкі Іосіф Міхайлавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глускага раёна. Мінск. 1999. С. 227; Клецкий Иосиф Михайлович. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 103./

    КЛЕЦКІ Мікалай Міхайлавіч – нар. у 1909 г. у в. Малкава [Глускі р-на Магілёўская вобл. РБ], беларус. 25 сакавіка 1930 г. арыштаваны і высланы як кулак-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1947 г. зьняты з уліку с/п. 20 ліпеня 1959 г. рэабілітаваны. /Клецкі Мікалай Міхайлавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глускага раёна. Мінск. 1999. С. 227./

    КЛІМЧЫНСКІ Алесь Хведаравіч – нар. у 1892 г. у в. Балванаўка [Чачэрскі р-на Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, на кап. Тырканда.

    КЛЮЕЎ Васіль Іванавіч – нар. у 1903 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў у Алданскім раёне ЯАССР.

    КРАВЕЦКІ Карпусь Мікалаевіч – нар. у 1874 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў у Алданскім раёне ЯАССР.

    КРАСНАПОЛЬСКІ Генрых Антонавіч – нар. у 1886 г. на х. Старый Мост (в. Хобная) [Калінкавіцкі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус, 3 кл. У 1930 г. як кулак-АСЭ ды бандыт-пятлюравец па пастанове Тройкай АДПУ высланы з Мазырскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, ЯЦВК, дзесятнік. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КРАСНАПОЛЬСКІ Мікалай Генрыхавіч – нар. у 1921 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. як кулак высланы з Ельскага р-на за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы у РСЧА. У жніўні 1944 г. палегл. Месца пахаваньня не выяўленае. /Краснопольский Николай Генрихович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 205./

    КРАСНАПОЛЬСКАЯ Ніна Генрыхаўна – нар. у 1922 г. [Гомельская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. як кулачка высланая за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР, нянька д/с № 11. Пабралася шлюбам з Бандарэнкам Пётрам Міхайлавічам, 1922 г. н. 15 лютага 1942 г. нар. Лідзія Пятроўна Бандарэнка. У 1942 г. вызваленая ад с/п, як жонка пакліканага у РСЧА.

    КРАСНАПОЛЬСКАЯ Ганна Яўгенаўна (Генрыхаўна) – нар. у 1929 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. як кулачка высланая за межы БССР. Пражывала ў Алданскім раёне ЯАССР, на кап. ЯЦВК. Пабралася шлюбам з Заблоцкім Аркадзем Канстанцінавічам. 17 жніўня 1947 г. нар. Алена Аркадзьеўна Заблоцкая. У 1950 г. вярнулася ў Беларусь, працавала бібліятэкаркай, загадчыцай СДК у Блужы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. БССР

    КРАСЬКА (Красько) Васіль Іванавіч – нар. у 1899 г. у в. Заручча [Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. як кулак высланы з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, ЯЦВК, забойшчык. Жонка Лагута Ефрасіньня Пятроўна, 1901 г. н. 24 сьнежня 1937 (1927) г. нар. Краська Раіса Васільеўна. У 1940 г. на кап. Якакіт, у к-се 3-я Пяцігодка, вартаўнік. 12 жніўня 1940 г. нар. Краська Галіна Васільеўна, якая 17 ліпеня 1941 г. памерла. 20 сакавіка 1942 г. за ухіленьне ад платы дзяржпадатку ды крадзеж зьняволены па арт. 59-6, 160 п. д. ў Алданскую турму № 2. 12 траўня 1942 г. асуджаны на 3 гады п/в. 11 ліпеня 1942 г. памёр у выхаваўча-працаўнай калёніі № 3.

    КРАЎЦОВА Тэкля Васільеўна - нар. у 1895 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, кап. Ленінская Крыніца. 2 чэрвеня 1935 г. пабралася шлюбам з Вераб’ёвым Іванам Карпавічам, 1897 г. н.

    КРАЎЦОЎ Сьцяпусь Васільевіч - нар. у 1900 г. на х. Завячэльле [Вушацкі р-н Віцебская вобл. РБ], рускі. 
У 1930 г. высланы як кулак за межы Полацкай акругі БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск ч/р, потым не працаваў па інваліднасьці. Арыштаваны 25 чэрвеня 1941 НКУС ЯАССР па ч. 2 арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 2 траўня 1942 г. асуджаны да 5 гадоў ППЛ. Заключэньнем Пракуратуры ЯАССР ад 29 сакавіка 1989 г. рэабілітаваны па Указу ПВС СССР от 16 студня 1989 г. Справа № 3403-р. /Кравцов Степан Васильевич. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 166./

    КРАЎЦОЎ Алесь Васільевіч - [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. Пакліканы Алах-Юньскім РВК у РСЧА. У жніўні 1943 г. палегл. /Кравцов Александр Степанович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 205./

    КРУПА Ігнась Юльянавіч - нар. у 1895 г. у в. Крушнікі [Мазырскага р-на Гомельскай вобл. РБ], беларус. 
У 1930 г. быў высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Якакут. Да арышту пражываў ў м. Якуцк ЯАССР, цесьля Гаспадарчага аддзелу НКУС ЯАССР. Арыштаваны 3 сьнежня 1937 г. НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР 15 лютага 1938 г. асуджаны да ВМП. Расстраляны 16 сакавіка 1938 г. у Якуцку. Вызначэньнем Пракуратуры ЯАССР ад 10 красавіка 1989 г. рэабілітаваны па Указу ПВС СССР ад 16 студня 1989 г. Справа № 3286-р. /Круппа Игнатий Юлианович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 169./

    КРУПА Міхась (Міханя) Пятровіч - нар. у 1899 г. у в. Крушнікі [Мазырскі р-н Гомельская вобл. РБ], паляк, 4 кл. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ па арт. 58-2 КК РСФСР за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Тырканда.

    КРУЧ Акім Сьцяпанавіч - нар. у 1886 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, на Верхні-Сталінск. 7 студзеня 1932 г. памёр.

    КРЫЛОЎ Алесь Іванавіч - нар. у 1910 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, шавец. Пабраўся шлюбам з Цікачовай Еўдакіяй Мікітаўнай, 1914 г. н. 17 лютага 1936 г. нар. мёртванароджаная дачка. 21 жніўня 1937 г. нар. Крылоў Анатоль Аляксандравіч. У 1941 г. брыгадзір шавецкага цэху арцелі “Праца”, жонка краўчыха. 20 лютага 1941 г. нар. Крылоў Барыс Аляксандравіч.

    КРЫЦКІ Навум Давыдавіч - нар. у 1880 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КРЫЦКАЯ Лізавета Вікенцьеўна - нар. у 1882 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КРЫЦКІ Іван Навумавіч - нар. у 1900 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КРЫЦКІ Пятрусь Навумавіч - нар. у 1908 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КРЫЦКІ Алесь Навумавіч - нар. у 1910 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КРЫЦКІ Мікалай Навумавіч - нар. у 1913 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КРЫЦКІ Ўладзімер Навумавіч - нар. у в. Піліпавічы [Капыльскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУБАЛЬСКІ Івась Язэпавіч - нар. у [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, ЯЦВК, быдляр. 15 ліпеня 1937 г. памёр. Заявіў Быкаў Аляксандр Васільлевіч.

    КУДРАВЕЦ Зьміцер Іванавіч - нар. у 1896 г. у в. Бярозаўка [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, кап. Непрыкметная, Ніжні-Сталінск. 21 лістапада 1936 г. памёр ад крывязьліцьця ў мозг.

    КУДРАВЕЦ Еўдакія Макараўна - нар. у 1902 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, кап. Непрыкметная.

    КУДРАВЕЦ Вольга Зьміцераўна - нар. у 1923 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КУДРАВЕЦ Міхась Іванавіч - нар. у 1925 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУДРАВЕЦ Мікалай Іванавіч - нар. у 1927 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КУЗІН Піліп Маркавіч - нар. у 1902 г. у в. Нядашава [Магілёўская вобл. РБ], рускі. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, кап. імя ЯЦВК, рабочы шахты № 1. Арыштаваны 21 сакавіка 1938 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па ч. 1 арт. 58-10 КК РСФСР. Прыгаворам Вярхоўнага суда ЯАССР ад 24 красавіка 1938 г. асуджаны да 5 гадоў п/в. Вызначэньнем Пракуратуры РС(Я) ад 25 верасьня 1992 г. рэабілітаваны па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. Справа № 4521-р. /Кузин Филипп Маркович. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 171./

    КУЗІН Ларывон Маркавіч - нар. у 1908 г. у в. Нядашава [Магілёўская вобл. РБ], 7 кл. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Лебядзіны. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КУЗЬМІН Пятрусь Рыгоравіч - нар. у 1892 г. у в. Кругі [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КУЗЬМІНА Марыя Паўлаўна - нар. у 1882 г. у в. Кругі [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР, кап. Ніжні-Сталінск. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КУЗЬМІНА Марфа Пятроўна - нар. у 1928 г. у в. Кругі [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ ў складзе сям’і ў адміністрацыйным парадку за межы БССР. Пражывала ў Алданскім раёне ЯАССР. 21 сьнежня 1944 г. вызваленая ад с/п. Вызначэньнем МУС РС(Я) ад 20 сакавіка 1997 г. рэабілітаваная: 652090 РСФСР, Кемераўская вобл. г. Анжеро-Судженск, ул. Міра 31-3, па мужы Бортава. /Кузьмина Марфа Петровна // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 173./

    КУЗЬМІН Івась Пятровіч - нар. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 13 жніўня 1933 г. памёр.

    КУЛАЖОНАК Патап Хведаравіч - нар. у 1892 (1902) г. у в. Чаркоўская [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак-бандыт, удзельнік банды Караткевіча і Капца, па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжні-Сталінск, старацель. 24 жніўня 1944 г. памёр ад інтаксыфікацыі ў сувязі з непраходнасьцю кішэчніка. Заявіла Кулажонак “Е. П.”

    КУЛАЖОНАК Ганна Яўхімаўна, 1897 г. н. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 16 жніўня 1942 г. нар. Кулажонак Валянціна Патапаўна.

    КУЛАЖОНАК Арцём Патапавіч - нар. у 1924 (1929) г. [Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. У 1946 г. пабраўся шлюбам з цырульнікам арцелі “Прысак” Карташовай Тацьцянай Іванаўнай, 1924 г. н., з якой 15 лютага 1977 г. разьвёўся ў Петрыкаве Гомельскай вобл. БССР. 16 траўня 1947 г. нар. Кулажонак Леанід Арцёмавіч.

    КУЛАКОЎСКІ Апалінар Язэпавіч - нар. у 1888 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЛЕНКА Ганна Мацьвееўна - нар. у 1889 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па арт. 20-54-2; 54-11 КК РСФСР за межы БССР. Пражывала на с/п ў Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЛЕЎСКІ Алесь Мікіпаравіч - нар. у 1892 г. у в. Старадворцы [Салігорскі р-н Мінская вобл. РБ]. Арыштаваны ў 1929 г. і ў 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1947 г. зьняты з уліку с/п., Якакут. У 1939 г. пераведзены ў г. Якуцк, працаваў у клюбе МУС. 6 лютага 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КУЛЕЎСКАЯ Аляксандрына Іванаўна - нар. у 1893 г. у в. Старадворцы [Салігорскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Засталіся ў сваякоў на радзіме дзеці Аркадзь, 1921 г. н., Вольга, 1923 г. н, ды Кастусь, 1926 г. н., які 2 кастрычніка 1992 г. рэабілітаваны, пражываў: 220129 Мінск, вул. Дняпроўская 84. Пражывала на с/п ў Алданскім р-не ЯАССР.

    КУЛЕЎСКАЯ Ганна Мікіпараўна - нар. у 1911 (1905, 1909) г. у в. Старадворцы [Салігорскі р-н Мінская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала ў Алданскім раёне ЯАССР, кап. Ніжне-Сталінск. 17 кастрычніка 1933 г. пабралася шлюбам з Некрашэвічам Аляксандрам Уладзімеравічам, 1904 г. н. 18 сьнежня 1934 г. нар. Некрашэвіч Мікалай Аляксандравіч, які 7 студзеня 1935 г. памёр ад слабасьці страўніка. 30 чэрвеня 1936 г. нар. Некрашэвіч Валянціна Аляксандраўна, якая 27 ліпеня 1937 г. памерла ад запаленьня лёгкіх. 3 лютага 1939 г. нар. Некрашэвіч Ніна Аляксандраўна, якая 4 лютага 1940 г. памерла ад адзёру. 8 красавікв 1941 г. нар Некрашэвіч Аляксандр Аляксандравіч, які 17 лістапада 1941 г. памёр ад запаленьня лёгкіх. 11 студзеня 1943 г. вызваленая ад с/п, як жонка пакліканага у РСЧА. У 1947 г. вярнулася ў БССР.

    КУЛЕШ Сяргусь Паўлавіч - нар. у 1893 г. у в. Старыя Юркавічы [Любанскі р-на Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, на кап. імя ЯЦВК, рабочы шахты. Арыштаваны 25 кастрычніка 1937 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па артыкулам 58-10, ч. 1, 58-11 КК РСФСР. Прыгаворам Вярхоўнага суда ЯАССР ад 16 сьнежня 1937 г. асуджаны да 10 гадоў п/в. Заключэньнем Пракуратуры РС(Я) ад 30 верасьня 1992 г рэабілітаваны па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. Справа № 3432-р. /Кулеш Сергей Павлович. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005 г. С. 174./

    КУЛЕШ Антося Канстанцінаўна - нар. у 1896 г. [Любанскі р-на Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЛЕШ Андрусь Сяргеевіч - нар. у 1915 г. [Любанскі р-на Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЛЕШ Івась Сяргеевіч - нар. у 1918 г. [Любанскі р-на Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЛЕШ Мікалай Сяргеевіч - нар. у 1921 г. [Любанскі р-на Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЛЕШ Надзея Сяргееўна - нар. у 1923 г. [Любанскі р-на Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЛЕШ Уладзя Сяргеевіч - нар. у 1928 г. [Любанскі р-на Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЛІНКІН Васіль Андрэевіч - нар. у 1884 г. у в. Бабовічы [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжні-Сталінск, ч/р. 3 лістапада 1935 г. памёр ад брушнога тыфу. /Кулінкін Васіль Андрэевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомельскага раёна. Кн. 1. Мінск. 1998. С. 193./

    КУЛІНКІНА Вольга Хведасееўна - нар. у 1890 г. у в. Бабовічы [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КУЛІНКІН Івась Васільлевіч - нар. у 1911 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў у Алданскім р-не ЯАССР.

    КУЛІНКІНА Тацьцяна Васільлеўна - нар. у 1914 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЛІНКІНА Ганна Васільлеўна - нар. у 1916 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЛІНКІНА Ніна Васільлеўна - нар. у 1927 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЛІНКІН Алесь Васільлевіч - нар. у 1919 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КУЛІНКІН Пятрусь Васільлевіч - нар. у 1922 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КУЛІНКІН Міхась Васільлевіч - нар. у 1924 г. [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КУНЦЭВІЧ Натальля Язэпаўна - нар. у 1898 г. у в. Засмужжа [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КУНЦЭВІЧ Лазар Язэпавіч - нар. у 1878 г. [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск. 7 лютага 1941 (1943) памёр ад крывязьліцьця ў мозг.

    КУНЦЭВІЧ Праскоўя Рыгораўна - нар. у 1882 г. у в. Засмужжа [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск. 30 лістапада 1944 г. перададзеная на ўтрыманьне.

    КУНЦЭВІЧ Алесь Лазаравіч - нар. у 1906 г. у в. Засмужжа [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск. 29 траўня 1938 г. нар. Восіпава Нэля Аляксандраўна. Пабраўся шлюбам з буфэтчыцай Восіпавай Верай Яфімаўнай, 1916 г. н. 17 лістапада 1942 г. вызвалены ад с/п, як пакліканы у РСЧА. Шараговы 604 СП, 195 СД. 27 лютага 1943 г. палегл, мейца пахаваньня не выяўленае. 21 кастрычніка 1944 г. нар. Кунцэвіч Уладзімер Аляксандравіч ды Кунцэвіч Валянцін Аляксандравіч. /Кунцевич Александр Лазаревич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 181./

    КУНЦЭВІЧ Вольга Лазараўна - нар. у 1910 г. у в. Засмужжа [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск.

    КУНЦЭВІЧ Ганна Лазараўна - нар. у 1911 г. у в. Засмужжа [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У ліпені 1932 г. пабралася шлюбам з Ашчабровічам Аляксандрам Паўлавічам. 25 лістапада 1935 г. вернуты выбарчыя правы. 28 ліпеня 1940 г. нар. Ашчабровіч Веніямін Аляксандравіч. 8 ліпеня 1942 г. нар. Ашчабровіч Луіза (Муза) Аляксандраўна, якая 30 жніўня 1942 г. памерла ад таксычнай дыспэпсіі. 10 сьнежня 1942 г. зьнятая з уліку с/п.

    КУНЦЭВІЧ Уладзя Лазаравіч (Ларывонавіч) - нар. у 1914 г. у в. Засмужжа [Любанскі р-н Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. У 1947 г. інструмэнтальшчык у аўтапарку кап. Ніжне-Сталінск. 5 студзеня 1947 г. нар. Кунцэвіч Людміла Ўладзімераўна. 4 лютага 1947 г. пабраўся шлюбам з інжынэрам Дзяржстраху Мецкевіч (Мацкевіч) Аляксандрай Зьміцераўнай (Дзямідаўнай).

    КУРАЛЕНКА Хрол Савельлевіч - нар. у 1869 г. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. Перададзены на ўтрыманьне сыну на кап. Шчарбінская. 21 лютага 1936 г. памёр.

    КУРАЛЕНКА (Курыленка) Міхась Хролавіч - нар. у 1909 г. у в. Нядашава [Магілёўская вобл. РБ], беларус, 5 кл. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, кап. імя ЯЦВК, забойшчык шахты № 1. 7 траўня 1937 г. пабраўся шлюбам з украінкай Каламійцевай Надзеяй Ільлінічнай, 1912 г. н., кладаўшчыцай шахты № 1. 24 верасьня 1938 г. нар Курыленка Мікалай Міхайлавіч. 25 траўня 1942 г. нар. Курыленка Зінаіда Міхайлаўна. 24 ліпеня 1945 г. нар Курыленка Віктар Міхайлавіч. 20 жніўня 1969 г. усім ім прозьвішча было выпраленае на Кураленка аб чым была зробленая і дасланая даведка архіва ЗАГСа ЯАССР. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КУРАЛЕНЯ Гарась Андрэевіч - нар. у 1895 г. у в. Макавішчы, пражываў у в. Лапушаны (х. Прусы) [Старадароскі р-н Мінская вобл. РБ], 4 кл. 15 красавіка 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ, згодна арт. 58-4-10 КК РСФСР за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. У 1943 г. на працоўным фронце на кап. Тырканда, п. Спакойны. 23 лістапада 1943 г. памёр ў г. Тамот ад запаленьня лёгкіх. 21 сакавіка 1996 г. рэабілітаваны. /Кураленя Герасім Андрэевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Старадарожскага раёна. Мінск. 1998. С. 99./

    КУРАЛЕНЯ Сафія Максімаўна - нар. у 1909 г. [Мінская вобл. РБ]. 15 красавіка 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжні-Сталінск. Нар. Кураленя Сьцяпан Герасімавіч, які праз 2 гады памёр. 27 студзеня 1935 г. нар. Кураленя Серафіма Герасімаўна, якая 5 ліпеня 1936 г. памерла ад дызэнтэрыі. 10 красавіка 1937 г. нар. Кураленя Раіса Герасімаўна. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КУРАЛЕНЯ Аляксей Герасімавіч - нар. у 1922 г. на х. Прусы [Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА, палегл.

    КУРАЛЕНЯ Марыя Герасімаўна - нар. у 1926 г. на х. Прусы [Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. пры раскулачваньні бацькоў была пакінутая ў сваякоў у Беларусі, але у 1937 г. прыехала да бацькоў. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжні-Сталінск. Зьвярталася па рэабілітацыю: 680033 РСФСР, г. Хабараўск, вул. Ціхаакіянская 221-94.

    КУРАЛЕНЯ Івась Герасімавіч - нар. у 1926 г. на х. Прусы [Мінская вобл. РБ]. У 1930 г. пры раскулачваньні бацькоў быў пакінуты ў сваякоў у Беларусі, але у 1937 г. прыехаў да бацькоў. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжні-Сталінск, памёр.

    КУХАРАЎ Ромусь Максымавіч - нар. у 1878 г. у в. Ржаўка [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, Лебядзіны. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КУХАРАВА Васіліса Мітрафанаўна - нар. у 1887 г. у в. Ржаўка [Магілёўская вобл. РБ], 1 кл. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    КУЦЕЧКА Івась Іванавіч - нар. у 1883 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР. 5 ліпеня 1932 г. памёр.

    КУЦЕЧКА У. М. - нар. у 1884 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЦЕЧКА Хведар Іванавіч - нар. у 1910 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЦЕЧКА Якаў Іванавіч - нар. у 1915 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЦЕЧКА Хрысьціна Іванаўна - нар. у 1922 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    КУЧЫНСКІ Адась Язэпавіч - нар. у 1882 г. у в. Малінаўка [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, кап. імя ЯЦВК, барак № 16.

    КУЧЫНСКАЯ Настасься Пятроўна - нар. у 1886 г. у в. Малінаўка [Гомельская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулачка з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, кап. імя ЯЦВК. 16 лістапада 1931 г. на кап. Бай-Урах пабралася 2-м шлюбам як удава з санітарам Блажынам Сьцяпанам Хведаравічам, 1877 г. н., у якога гэта быў 3-ці шлюб.

    КУЧЫНСКІ Пранцісь Адамавіч - нар. у 1910 г. у в. Малінаўка [Гомельская вобл. РБ], паляк, беларус, 3 кл. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, кап. імя ЯЦВК, барак № 16, ч/р., цясьляр. У 1940 г. пабраўся шлюбам з Скосаравай Крысьцінай Якаўлеўнай, 1914 г. н., матарысткай шахты № 4. 8 студзеня 1940 г. нар. Кучынская Галіна Францаўна. 9 жніўня 1941 г. нар. Кучынская Валянціна Францаўна. 23 чэрвеня 1944 нар. Кучынская Любоў Францаўна. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    КУЧЫНСКІ Пятрусь Антонавіч - нар. у 1905 г. у в. Міжрэчча [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    КУЧЫНСКАЯ Яніна Антонаўна - нар. у 1914 г. [Віцебская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1935 г. 29 студзеня 1938 г. пабралася шлюбам з Казырацкім Віктарам Ільлічом 1909 г. н. забойшчыкам шахты № 3. 16 жніўня 1938 г. нар. Казырацкі Пётар Віктаравіч.

    КУЧЫНСКІ Ромась Антонавіч - нар. у 1917 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.


    ЛАБАНАВА Клаўдзія Мікалаеўна – нар. у 1918 г. [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ЛАБАНАЎ Алесь Мікалаевіч (Нилович) – нар. у 1921 г. у в. Смолеўшчына [Полацкій р-н Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п. у Алданскім раёне ЯАССР. Алданскім РВК быў пакліканы ў РСЧА. У 1943 г. палегл. /Лобанов Александр Нилович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 222./

    ЛАБАНОВІЧ Алімпіяда Сямёнаўна – нар. у 1893 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім раёне ЯАССР.

    ЛАБАЦЭВІЧ Вячаслаў Францавіч – нар. у 1885 (1899) г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак, яки быщ пісарчуком Лельчыцкага валаснога праўленьня, за межы БССР. Пражываў на с/п. у Алданскім раёне ЯАССР, Непрыкметны, пісарчук. 17 траўня 1931 г. Алданскім акруговым аддзелам АДПУ прыцягнуты да адказнасьці па арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай Алданского АААДПУ ад 25 чэрвеня 1931 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 1407-р. 20 лютага 1943 г. памёр. Заявіла Лабацэвіч Таісься Пр. /Лобацевич Вячеслав Францевич. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том первый. Якутск. 2002 г. С 130./

    ЛАБЧЭЎСКІ Стафан Якубавіч – нар. у 1884 г. у в. Зуева [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п. у Алданскім раёне ЯАССР. 25 верасьня 1945 г. памёр.

    ЛАБЧЭЎСКАЯ Юлія Казімераўна – нар. у 1891 г. у в. Зуева [Віцебская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка з Полацкай акругі за межы БССР. Пражывала на с/п. у Алданскім р-не ЯАССР. 1 верасьня зьнятая з уліку с/п.

    ЛАБЭЦКІ Стась Францавіч – нар. у 1881 (1878) г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 3 студзеня 1939 г. памёр ад рака страўніка.

    ЛАБЭЦКАЯ Міхаліна Юстынаўна – нар. у 1882 г. у в. Зуева [Віцебская вобл. РБ.]. У 1930 г. высланая як кулачка па пастанове Прэзыдыюму РВК (Тройкі АДПУ) за межы БССР. Пражываў на с/п. у Алданскім раёне ЯАССР, Ніжне-Сталінск. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 2 кастрычніка 1997 г. рэабілітаваная. /Лабецкая Михайлина Устиновна. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 178./

    ЛАБЭЦКІ Павал Станіслававіч – нар. у 1909 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п. у Алданскім раёне ЯАССР.

    ЛАБЭЦКІ Алесь Станіслававіч – нар. у 1912 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п. у Алданскім раёне ЯАССР. Жонка Марыя Максімаўна, 1922 г. н. У 1946 г. шафёр.

    ЛАБЭЦКІ Бронісь Станіслававіч – нар. у 1919 г. у в. Зуева [Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п. у Алданскім раёне ЯАССР. Пабраўся шлюбам з Смольнікавай Зояй Якаўлеўнай 1920 г. н., выселенай кулачкай з Валагодзкай вобл. 7 лістапада 1942 г. нар. Лабэцкая Людміла Браніславаўна. У 1942 г. Алданскім РВК пакліканы ў РСЧА са зьняцьцем сям’і з уліку с/п. У 1945 г. настаўнік школы № 5 уНіжне-Сталінску. 8 кастрычніка 1945 г. нар. Лабецкі Ўладзімер Браніслававіч. Заключэньнем МУС РС(Я) ад 2 кастрычніка 1997 г. рэабілітаваны. Пражываў: 630006 РСФСР, Новасыбірск, вул. Д. Давыдава 5-195. /Лабецкий Ронислав Станиславович. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 178./

    ЛАБЭЦКІ Язэп Станіслававіч – нар. у 1921 (1922) г. у в. Шчытаўка [Віцебская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п. у Алданскім раёне ЯАССР. Пакліканы Алданскім РВК (Якуцкім АГВК) ў РСЧА. сяржант, зам. кам. аддзяленьня 47 СД. 28 сьнежня 1942 (15 студзеня 1943) г. палегл і пахаваны ў в. Вузкая, Усьвяцкага (Аляксееўка Невельскага) р-на Пскоўскай вобл. /Лобецкий Иосиф Станиславович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 1. Якутск. 1992. С. 223; Лабецкий Иосиф Станиславович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 185./

    ЛАГІНОВІЧ Уладзя Фэліксавіч – нар. у 1901 г. у в. Варанеўшчына [Мінская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п. у Алданскім раёне ЯАССР. Жонка Самунлава Эмілія Леанардаўна, 1904 г. н. 18 кастрычніка 1942 г. пакліканы Алданскім РВК ў РСЧА і 10 сьнежня 1942 г. вызвалены ад с/п разам з сям’ёй.

    ЛАКОВІЧ Лукаш Пракопавіч – нар. у 1909 (1912) г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п. у Алданскім раёне ЯАССР, Джэканда У 1934 г. пабраўся 3-м шлюбам з Праскоўяй Іванаўнай, 1913 г. н. У 1941 г. пакліканы ў РСЧА. У лістападзе 1943 г. палегл, мейсца пахаваньня не выяўленае. /Лакович Лука Прокопьевич. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, погибшим и умершим в госпиталях в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. Кн. 3. Якутск. 1995. С. 186./

    ЛАПА Васіль Уласавіч – нар. у 1908 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п. у Алданскім раёне ЯАССР. Пабраўся шлюбам з беларускай Ірынай Мітрафанаўнай, 1913 г. н. 7 ліпеня 1941 г. нар. Лапа Аляксандр Васільлевіч.

    ЛАПЕКА Кірэй Пятровіч - нар. у 1895 (1894) г. у в. Буды [Асьвейскі р-н Віцебская вобл РБ], беларус. 
У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі БССР за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск, возчык капальніцкага сэктару. Жонка Лаўрут Алена Мікалаеўна. 6 чэрвеня нар. Уладзімер Кірылавіч, якому 19 верасьня 1964 г. было высланае паўторнае пасьведчаньне аб нараджэньні. 11 лютага 1934 г. пабраўся 2-м шлюбам з Сарокай Апалінарыяй Мартынаўнай, з якой разьвёўся 16 жніўня 1935 г. Арыштаваны 5 студня 1938 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 23 траўня 1938 г. асуджаны да ВМП. Расстраляны 22 чэрвеня 1938 г. на кап. Непрыкметная Алданского раёна ЯАССР. Вызначэньнем Ваеннай пракуратуры ЗабВА ад 1 ліпеня 1989 г. рэабілітаваны па Указу ПВС СССР ад 16 студзеня 1989 г. Справа № 3327-р. /Лапеко Кирилл Петрович. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 181./

    ЛАПЕКА Клаўдзія Кірылаўна - нар. у 1915 г. [Віцебская вобл РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    ЛАПЕКА Тамара Кірылаўна - нар. у 1917 г. [Віцебская вобл РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    ЛАПЕКА Роза Кірылаўна - нар. у 1917 г. [Віцебская вобл РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    ЛАПЕКА Цімох Кірылавіч - нар. у 1922 г. [Віцебская вобл РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы Полацкай акругі БССР. 
Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск. Скончыў Якуцкае рачное вучылішча, завочна НІФТ. Ад 1964 г. начальнік Пеледуйскай РЭБ ЯАССР. Ад 1973 г. начальнік Ленскай прыстані у ЯАССР. /Вишнякова О. “Представить трудно мне теперь...” // Ленский водник. Якутск. 12 августа 2000 г. С. 2./


    ЛАПЕКА Волісь Кірылавіч - нар. у 1924 г. [Віцебская вобл. РБ]. 
У 1930 г. высланы як кулак за межы Полацкай акругі БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск. Скончыў з чырвоным дыплёмам Якуцкае рачное вучылішча. Працаваў у плянавым аддзеле Якуцкай прыстані, потым у камэрцыйнай службе ЛАРП. Ад 1963 г. начальнік Якуцкага рачнога порта. Пражываў: 606200 РСФСР, Ніжагародзкая вобл. г. Кстава, 5 мкр. 25-60. /Лапеко В. К.  Письмо с воспоминаниями. // Ленский водник. Якутск. 4 апреля 1992. С. 4; Лихау И. Настоящий начальник. // Якутия. Якутск. 8 декабря 2000. С. 2; Якутский речной порт. 100 лет. Якутск. 2000. С.4./

    ЛАПЕТА Івась Зьміцеравіч - нар. у 1898 (1889) г. у м. Петрыкава [Гомельская вобл. РБ], беларус, 2 кл. У 1930 г. высланы як кулак-АСЭ, бандыт, удзельнік банды Балаховіча, па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, забойшчык. У красавіку 1932 г. пабраўся 2-м шлюбам з Урбан Натальлей Мартынаўнай, 1914 г. н. У 1947 г. зьняты з уліку с/п.

    ЛАПЦІК Паўлюк Сямёнавіч - нар. у 1888 г. у в. Нежын [Любанскі р-н Мінская обл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    ЛАПЦІК Георгій Патапавіч (Паўлавіч) - нар. у 1888 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1938 г. заг. бэнзакалёнкі. Пабраўся шлюбам з Панамарчук Антанінай Фамінічнай, 1920 г. н. 6 жніўня 1938 г. нар. Лапцік Валянціна Георгіеўна.

    ЛАЎРЫНОВІЧ Матруна Іванаўна - нар. у 1869 г. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 13 кастрычніка 1932 г. памерла.

    ЛЕВАНОВІЧ Васіль Ермалаевіч - нар. у 1886 г. у в. Буркава [Глускі р-н Магілёўская вобл. РБ], сярэдняя адукацыя. У 1930 г. высланы як кулак-дваранін па пастанове Асобай Тройкі РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Куранах, бугальтар сельгасарцелі. Арыштаваны 3 лістапада 1937 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па артыкулам 58-7, 58-10, 58-11 КК РСФСР. 15 сакавіка 1938 г. абвінавачваньне перакваліфікаванае на арт. 58-7 КК РСФСР. Вызначэньнем Вярхоўнага суда ЯАССР ад 12 чэрвеня 1938 г. справа накіраваная на дасьледаваньне. 27 чэрвеня 1938 г. Вярхоўны суд ЯАССР па арт. 58-10 КК РСФСР прыгаварыў да 10 гадоў п/в. 29 жніўня 1939 г. справа спыненая. 23 верасьня 1939 г. нар Левановіч Веніямін Васільлевіч, беларус, які 15 кастрычніка 1941 г. памёр ад пэрытаніту. Вызначэньнем Пракуратуры PC(Я) ад 29 сакавіка 2001 г. па Закону РФ от 18 кастрычніка 1991 г. рэабілітаваны. Справа  № 1198-р. /Леваневич (Леванович) Василий Ермолаевич. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 123./

    ЛЕВАНОВІЧ Генадзь Васільлевіч - нар. у 1926 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1942 г. вучань майстра драгі № 4 на кап. Ніжне-Сталінск. 2 чэрвеня 1942 г. патануў.

    ЛЕВАНОВІЧ Лідзія Васільлеўна - нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.”. /Леванович Лидия Васильевна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 47./

    ЛЕВАНОВІЧ Макар Рыгоравіч - нар. у 1914 г. у в. Красьнік [Магілёўская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Ніжне-Сталінск, старацель. 17 кастрычніка 1940 г. пабраўся шлюбам з Калоцьцевай Ірынай Хведараўнай, 1917 г. н. 27 жніўня 1941 г. нар. Левановіч Віктар Макаравіч. У 1942 г. пакліканы ў РСЧА.

    ЛІПАЕЎ Кірэй Сямёнавіч - нар. у 1904 г. у в. Кунцы [Магілёўская обл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 10 сьнежня 1942 г. вызвалены ад с/п.

    ЛІПАЕВА Матруна Васільлеўна - нар. у 1909 г. на х. Кунцы [Бялынічскі р-н Магілёўская обл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 10 сьнежня 1942 г. вызвалены ад с/п. У 1938 г. нар. Ліпаеў Віктар Кірылавіч.

    ЛІПАЕВА Аўгіньня Савельеўна (Сямёнаўна) - нар. у 1913 г. [РБ], беларуска. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, кап. Верхні-Куранах, матарыстка шахты № 1. У 1939 г. пабралася шлюбам з украінцам Дашчэнка Цярэнціем Апанасавічам, 1912 г. н.

    ЛІПСКІ Пранцісь Хведаравіч - нар. у 1888 г. [РБ], паляк. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 26 верасьня 1931 г. памёр ад пухліны печані.

    ЛІСОЎСКІ (Ласоўскі) Язэп Эдуардавіч - нар. у 1906 г. [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. 10 студзеня 1933 г. памёр ад рожы.

    ЛІСОЎСКАЯ (Ласоўская) Антаніна Аляксандраўна - нар. у 1908 г. [РБ], беларуска, немка, украінка. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, кап. Ніжні-Сталінск, прачка. 17 красавіка 1932 г. нар. Лісоўскі Язэп Францавіч, які 1 сьнежня 1933 г. памёр ад запаленьня лёгкіх. 19 лістапада 1935 г. пабралася 2-м шлюбам з Лядвігам Міхасём Пятровічам. Інвалід 2-й групы. 8 верасьня 1944 г. памерла.

    ЛІСОЎСКАЯ (Ластоўская) Гунефа Іванаўна - нар. [РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг. /Ластовская Гунефа Ивановна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 47./

    ЛІЦ Караль Пятровіч – нар. у 1889 г. на х. Дэмаўшчына [Віцебская воб. РБ], латыш. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім раёне ЯАССР, кап. Сярэдне-Сераброўская, возчык дроў. Арыштаваны 23 траўня 1933 г. па арт. 58-7 КК РСФСР і асуджаны да 10 гадоў п/в. 20 кастрычніка 1933 г. злачынства перакваліфікаванае на арт. 79-3. Справа 2304.

    ЛУЗАН Сідар Міхайлавіч (Мікалаевіч) - нар. у 1886 (1885) г. у в. Махнавічы [Мазырскі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак і ўдзельнік банды Краські па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, на кап. Куранах, старацель. У 1938 г. возчык у саўгасе “Ленінец”. 2 чэрвеня 1938 г. на кап. Ніжні-Сталінск пабраўся 2-м шлюбам з Аўгусьціновіч Анэляй Францаўнай, 1902 г. н. /Лузан Сідар Міхайлавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Мазырскага раёна. Мінск. 1997. С. 183./

    ЛУКАШОНАК Раман Іванавіч - нар. у 1893 г. у в. Красава [Віцебская вобл. РБ], паляк. У 1930 г. высланы як кулак з Полацкай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    ЛУКАШЭВІЧ Сільвук Іванавіч - нар. у 1893 г. у в. Букчы [Гомельская вобл. РБ], паляк. У 1930 г. высланы як кулак з Мазырскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР.

    ЛУК’ЯНЕНКА Адась Трахімавіч - нар. у 1903 г. у в. Казялужа [Брагінскі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, на кап. Ніжне-Сталінск, ч/р, забойшчык шахты імя Горкага. 14 студзеня 1936 г. пабраўся 2-м шлюбам со Статкевіч Ганнай Сямёнаўнай, з якой 17 ліпеня 1936 г. разьвёўся. 27 студзеня 1940 г. ад Пігачавай Ульляны Ларывонаўны нар. Лук’яненка Уладзімер Адамавіч. 23 сакавіка 1942 г. памёр на кап. Лебядзіная ад крупознага запаленьня лёгкіх.

    ЛУК’ЯНЕНКА Івась Данілавіч -  нар. у 1908 г. у в. Жары [Рэчыцкі р-н Гомельская вобл. РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак у адміністрацыйным парадку з Гомельскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, на кап. Верхне-Сталінск, качагар. Арыштаваны 8 студня 1937 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па ч. 1 арт 58-10 КК РСФСР. Прыгаворам Вярхоўнага суда ЯАССР ад 8 красавіка 1937 г. па ч. 1 арт. 58-10 КК РСФСР асуджаны да 5 гадоў п/в. Пастановай прэзыдыюму Вярхоўнага суда РСФСР ад 14 чэрвеня 1989 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 3207-р. /Лукьяненка Иван Данилович. // Книга Памяти. Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 200./

    ЛУНЕВІЧ Стапусь Іванавіч - нар. у 1864 г. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Верхне-Сталінск. 4 траўня 1936 г. памёр ад старэчай слабасьці.

    ЛУНЕВІЧ Адась Сьцяпанавіч - нар. у 1907 г. у в. Праточная [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюму РВК за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У 1942 г. пакліканы ў РСЧА і вызвалены ад с/п.

    ЛУНЕВІЧ Домна Васільлеўна - нар. у 1908 г. [Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланая як кулачка за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, кап. Верхне-Сталінск. У 1947 г. зьнятая з уліку с/п.

    ЛЯДВІГ Міхась Пятровіч – нар. у 1890 (1904, 1889/ г. у в. Ельня, пражываў у в. Махнавічы [Гомельскай вобл. РБ], немец, паляк, беларус, 3 кл. 
У 1930 г. высланы як кулак-АСЭ па пастанове Тройкі АДПУ за межы БССР. Пражывала на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Якакут, цясьляр. 19 лістапада 1935 г. пабраўся 2-м шлюбам з Ласоўскай (Лісоўскай) Антанінай Аляксандраўнай. кап. Інтэрнацыянальная Крыніца. Арыштаваны 24 сакавіка 1938 г. Алданскім сэктарам НКУС ЯАССР па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Алданскага сэктара НКУС ЯАССР ад 20 траўня 1938 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны Справа № 313-р. У 1946 г. на выснове Дырэктывы МУС СССР № 68 ад 20 сакавіка 1946 г. пастаўлены на ўлік спэцпаселішча, як асоба нямецкай нацыянальнасьці. У 1950 г. у г. Тамот нар. Лядвіг (Парысава) Вольга Міхайлаўна, якая за тое што нар. на спэцпаселішчы рэабілітаваная 23 студзеня 1996 г. МУС РС(Я). Вызвалены ад спэцпаселішча 7 кастрычніка 1954 г. Рэабілітаваны 19 сьнежня 1995 МУС РС(Я). Справа № 1-8365. /Лядвіг Міхаіл Пятровіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Мазырскага раёна. Мінск. 1997. С. 183; Лядвиг Михаил Петрович. // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 1. Якутск. 2002. С. 133; Лядвиг Михаил Петрович // Книга Памяти. Книга–мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Т. 2. Якутск. 2005. С. 214./

    ЛЯШЧЭНЯ Пятрусь Іванавіч - нар. у 1863 г. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Тамот. 27 лютага 1933 г. Заявіла Тэкла Ляшчэня.

    ЛЯШЧЭНЯ (Ляшчына, Лешчэня) Паўлюк Пятровіч - нар. у 1895 (1901) г. на х. Западар’е (Западзер’е) [Глускі р-на Магілёўская вобл. РБ]. У 1930 г. высланы як кулак з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР. У жніўні 1932 г. пабраўся 2-м шлюбам з Сарокай Апалінарыяй Мартынаўнай. 31 траўня 1936 г. памёр. /Лешчэня Павел Пятровіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глускага раёна. Мінск. 1999. С. 240./

    ЛЯШЧЭНЯ Ягор Пятровіч - нар. у 1906 г. на х. Западольле [РБ], беларус. У 1930 г. высланы як кулак па пастанове Прэзыдыюма РВК з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, Тамот, цясьляр. У лютым 1932 г. нар. Ляшчэня Анатоль Ягоравіч, які 28 жніўня 1932 г. памёр ад праносу. У 1942 г. вызвалены ад с/п.

    ЛЯШЧЭНЯ Марыя Мікалаеўна - нар. у 1906 г. на х. Жывун [Глускі р-н Магілёўская вобл. РБ], беларуска. У 1930 г. высланы як кулачка па пастанове Тройкі АДПУ з Бабруйскай акругі за межы БССР. Пражываў на с/п у Алданскім р-не ЯАССР, кап. Якакут. 11 сьнежня 31 г. на кап. Непрыкметная пабралася 2-м шлюбам з Доўнерам Андрэем Антонавічам. 20 чэрвеня 1932 г. нар. Доўнер Мікалай Андрэевіч, які 6 жніўня 1932 г. памёр ад запаленьня лёгкіх на кап. Сярэдне-Сталінск. 8 жніўня 1934 г. нар Доўнер Лідзія Андрэеўна. У 1937 г. нар. Доўнер Валянцін Андрэевіч. У 1947 г. вызваленая ад с/п.

    ЛЯШЧЭНЯ Хвядося Ісакаўна (Іванаўна) - нар. [РБ]. У 1930 г. высланы як кулачка за межы БССР. Узнагароджаная мэдалём “За доблесную працу ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг. /Лещеня Федосья Исаковна. // Память. Поименная книга-мемориал. Ветеранам тыла, награжденным в 1946-1950 гг. Медалью «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. Кн. 7. Якутск. 1999. С. 47./




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz