sobota, 30 stycznia 2016

ЎЎЎ Луцэся Лясун. Шкоднік Бабіцкі ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2016.

 

    Антон Іванавіч Бабіцкі (Бабитский) - нар. у 1902 г. на х. (в.) Лісуны Барысаўскага р-на Менскай вобл. [па іншых зьвестках у с. Белазерцава, Барыслаўскага р-на. БАССР], беларус, скончыў у Барысаве 4 кл., 1 курс ляснога факультэта Кіеўскага інстытута ў 1927 г. Працаваў лесахімікам (спэцыяліст па падсочцы) у Ніжневудзінскім хімлесгасе Іркуцкай вобласьці, дзе 12 ліпеня 1938 г. быў арыштаваны.
                                                    Выписка из протокола № 51
                                  Заседание Тройки УНКВД по Иркутской области
                                                        от 2 августа 1938 г.
    «Обвиняется в том, что является активным участником к-р правотроцкистской организации, завербован участником этой же к-р организации Маторовым в 1936 г. Систематически проводил вредительскую работу в Н. Удинском лесохиме, а именно производил сбор живицы плохого качества, для этого давал установку по всем участкам ненакрывать приемники и бочкотару, куда собиралась живица, в результате 20-30% было засорено живицы. Затягивал начало работ по сбору живицы, этим срывал выполнение плана по сбору живицы. Проводил планирование приемников вредительски. В 37 г. на участок Атгай было заброшено 30000 приемников, которых там совершенно не требовалось. В результате  вредительской деятельности некоторые лесохимические участки выполняли производственные планы на 40-50% Виновным себя признал» (Докладчик тов. Кулаков.)
    Быў асуджаны 2 жніўня 1938 г. па арт. 58-7-11 (кр. шкода.) Тройкай УНКУС па Іркуцкай вобл. як удзельнік паўстанцкай права-трацкісцкай арганізацыі да 10 гадоў пазбаўленьня волі і 3 гады паразы ў правах.
    20 лютага 1949 г. асуджаны паўторна в/т в/МУС “Дальбуда” на 3 г. пазбаўленьня волі за крадзеж на падставе Ўказу 1947 г.
    26 траўня 1951 г. з Індляга (п. Аляксітавы) накіраваны ў бестэрміновую ссылку ў п. Вусьць-Нэра Аймяконскага р-на Якуцкай АССР. Узяў у жонкі жанчыну (Завадзкая Валянціна Паўлаўна, 1910 г. нар.) з дачкой (Цемнікава Іна Ўладзіміраўна, 1936 г. нар.), якая пражывала ва Вусьць-Нэре. Працаваў у Індзігірскім Упраўленьні (водны аддзел) грузчыкам.
    12 верасьня 1955 г. Камісія Іркуцкай вобласьці па пераглядзе крымінальных спраў асуджаных за контррэвалюцыйныя злачынствы на падставе арт. 204 пастанавіла справу спыніць і са ссылкі Бабіцкага вызваліць.
    20 кастрычніка 1955 г. Бабіцкі быў вызвалены ад с/п на падставе Ўказу ВС СССР ад 27 сакавіка 1953 г.
    У 1955 г. Бабіцкі вярнуўся ў Н. Вудзінск,  спадзеючыся знайдзі дзяцей ад першай жонкі: Георгія (Генрыха) і Эдуарда (Эрнэста).
    26 жніўня 1993 г. 73-летняя гр. Колобкова Л. Т. (664018 г. Іркуцк, вул. Барадзіна 39-47) рабіла запыт пра пошук нашчадкаў Бабіцкага ў МУС Рэспублікі Саха (Якуція) для перадачы ў спадчыну сваёй нерухомасьці.
    В. П. Завадская памерла 18 верасьня 1988 г., а І. В. Цемнікава пражывала ў г. Ленске па вул. Першамайскай 11-24 РС(Я)
    /Па матэрыялах асабістай справы № 11168./
    Луцэся Лясун,
    Койданава



Brak komentarzy:

Prześlij komentarz