Рышард Качароўскі
(Ryszard Kaczorowski) – нар. 26 лістапада 1919 г. у м. Беласток Польская
Рэспубліка (Rzeczpospolita Polska, II Rzeczpospolita) у шляхецкай сям’і Вацлава
і Ядзьвігі з Савіцкіх, Качароўскіх гербу Jelita.
Пасьля прыходу ў
верасьні 1939 г. у Беласток РСЧА Рышард арганізаваў Шарыя шэрагі (Szare
Szeregi) — вайсковую структуру польскіх гарцэраў, дзе займаў пасаду камэнданта
Беластоцкай акругі.
17 ліпеня 1940 г.
быў арыштаваны НКУС і 1 лютага 1941 г Вярхоўным Судом БССР быў прыгавораны да
сьмяротнага пакараньня. Пасьля 100 дзён знаходжаньня ў камэры сьмяротнікаў сьмяротны
прысуд быў заменены на 10 гадоў ППЛ. Зьняволеньне адбываў на Калыме.
Са зьняволеньня
вызвалены на аснове пагадненьня Сікорскага-Майскага пра ўтварэньне польскай
арміі генэрала Андэрса ў СССР. Удзельнічаў у бітве пад Монтэ-Касына.
Пасьля вайны
застаўся ў Вялікабрытаніі, у 1955-1988 гг. кіраваў польскім гарцэрствам на
эміграцыі. У 1986 г. быў абраны міністрам замежных спраў ураду Польскай
Рэспублікі ў выгнаньні, а 19 ліпеня 1989 г. заняў пасаду прэзыдэнта Польскай
Рэспублікі ў выгнаньні.
22 сьнежня 1990 г.,
пасьля першых свабодных прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы, перадаў сымбалі
прэзыдэнцкай улады Польскай Рэспублікі новаабранаму прэзыдэнту Леху Валэнсу.
Ад 2004 г. ганаровы
кавалер I клясы (Рыцар Вялікага Крыжа) брытанскага Ордэна Сьв. Міхала і Сьв.
Юрыя.
10 красавіка 2010 г.
загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам. Пахаваны ў Варшаве.
Арцёма
Нядапалака,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz