Эдуард Яфімавіч Аляксееў -
нар. 4 сьнежня 1937 г. у м. Якуцку, сталіцы ЯАССР у складзе РСФСР – СССР, у сям’і
Заслужаных настаўнікаў ЯАССР – бацька Яфім Георгіевіч Аляксееў (1912-1972), ураджэнец Мегінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці,
маці Ася Мацьвееўна Аляксеева, у дзявоцтве Іцкавіч (1911-1974), дачка Мордуха, казначэя
габрэйскай пахавальнай абшчыны на Салтыкоўскіх могілках ў Маскве, якога вывезьлі
ў Якуцк.
В 1952–1956 гг. Эдуард
вучыўся ў Цэнтральнай музыкальнай школе-дзесяцігодцы пры Маскоўскай дзяржаўнай
кансэрваторыі у Абрама Уладзіміравіча Шацкеса (фартэпіяна) ды Людмілы Пятроўны
Фокінай (тэорыя музыкі), якую скончыў з залатым мэдалём.
В 1956–1961 гг. займаўся на тэарэтыка-кампазытарскім
факультэты Маскоўскай кансэрваторыі, (кляс прафэсара Леа Абрамавіча Мазэля),
які скончыў з адзнакай. Там жа у 1959 г. распачаў працоўную дзейнасьць
лябарантам Кабінэту народнай музыкі Маскоўскай кансэрваторыі.
У 1961-1963 гг. - выкладчык у
Якуцкай музычнай ды Якуцкім пэдагагічнай вучэльнях.
У 1963-66 гг. займаўся ў асьпірантуры
Інстытуту гісторыі мастацтваў СССР АН СССР у Віктара Міхайлавіча Беляева
(музыкальная фальклярыстыка).
У 1964-1993 гг. працаваў у
Маскве ў Інстытуце гісторыі мастацтваў (ад 1977 г. УНДІ мастацтвазнаўства, ад
1992 г. Дзяржаўны інстытут мастацтвазнаўства), дзе стварыў сэктар-лябараторыю
агульнай тэорыі музычнага фальклору.
У 1972-1992 гг. кіраваў
Усесаюзнай камісіяй па народнай музычнай творчасьці Саюза кампазытараў СССР.
У якасьці рэдактара-складальніка
выпускаў сэрыю складанак “Из коллекции фольклориста” (20 выпускаў з прыкладаньнем
грамкружэлак, Масква, 1974-1989). Распрацаваныя для гэтай сэрыі прыёмы
рэдагаваньня нотных тэкстаў скарыстаны затым у працы над шматтомнай сэрыяй “Памятники
фольклора народов Сибири и Дальнего Востока” (першыя 10 тт. сэрыі, як і працы
Аляксеева 1980-х гадоў, былі высунуты ў 1995 г. на сушуканьне Дзяржаўнае прэміі
РФ). Удзельнічаў у стварэньні фільма пра шаманаў “Dream Times” (рэжысёр-апэратар
Андрыс Слапіньш, кансультант-этнограф Алена Сяргееўна Новік, 1987, прыз 1-го
Міжнароднага фэсту аўдыёвізуальнай антрапалёгіі. Пярну, Эстонія, 1987 г.).
Вёў сэмінары маладых фальклярыстаў, браў
удзел у арганізацыі міжнародных навуковых канфэрэнцый, усесаюзных
справаздачна-экспэдыцыйных сэсій, фальклорных канцэртаў і фэстаў.
Праводзіў комплексныя
экспэдыцыі ў Якутыю, на Алтай, у Абхазію, Аджарыю. Адыгею, Башкірыю, Беларусь /Алексеев Эдуард
Ефимович. // Энциклопедия культуры и искусства Якутии. Кн. 1. Якутск. 2011. С.
17./, Буратыю. Заходнюю Грузію, Сванетыю, Манголію, Туву, Калмыкію,
Кіргізію, Крым, Узбэкістан, Краснадарскі край і інш. Запісваў узоры музычнага
фальклору рускіх, эвенаў, эвенкаў, юкагіраў, чукчаў, эскімосаў, калмыкаў,
габрэяў, цыган, крымскіх татараў, шапсугаў, а таксама песьні бардаў і музыку
фальк-рок-ансамбляў.
У 1993-1996 гг. - навуковы
супрацоўнік Інстытута праблем малалікіх народаў Поўначы ў м. Якуцк.
У 1996-1997 гг. віцэ-прэзыдэнт
Акадэміі духоўнасьці РС(Я).
Ад 1997 г. жыве ў Амэрыцы, бо
там лепш чым у Якуцку, супрацоўнік International Institute of Boston.
Аўтар шэрагу музычных твораў,
а таксама навуковых прац па пытаньнях музычнага мастацтва і музычнага
фальклору. Прынамсі пісаў пра М. І. Аладава у сувязі
апрацоўкай ім якуцкіх песьняў якія ўвайшлі у зборнік: saqa ɯrгьlarɯn nuotalara.
мɔskubaʃa аda:m іskire:bin aʃalbɯt saqa nuotalarum bɯnagra:dap dien
uonna ala:dap dien mu:sukahɯttar tupsaran ɔŋɔrbuttara. bastakɯ aŋa:rɯn bɯnagra:dap
tupsarbɯta ikkis aŋa:rɯn аla:dap tupsaran ɔŋɔrbuta. мɔskuba. 1927. 26 s.
Муза
Гудзьбіт,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz