“З
1914 года Гарун быў на Лене вадалівам. даплываў аж да Якуцка. На баржы № 18
рыхтаваў ён да друку свой зборнік “Матчын дар” пасланы ў восень 1914 г. у
Вільню”. /Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня. 1920.
С. 188./ “У працягу 1914 году ён быў вадалівам
на Лене, даплываў нават да Іркуцку”. /Піотуховіч М.
М. нарысы гісторыі беларускай
літаратуры. Ч. 1. (Агляд літаратурна-ідэолёгічных плыняў ХІХ і пачатку ХХ в. ).
Менск. 1928. С. 170./
БАЖАНЬНЕ
Не
прашу я, Божухна, скарбамі ўладаці.
Дай
мне толькі сілы зарабляць, каб жыць,
Каб
і ў дзень, як прыйдзе мне душу аддаці,
Хлеб
я свой штодзённы працай мог здабыць.
Не
прашу я, Божухна, Твайго сьвету знаці —
Ўсе
пачаткі, зьмены, і канцы, і рух, —
Дай
адно людзкую праўду мне паняці
І яе
быць верным, найпадданьшым з слуг.
І
усё тут, Божухна, чым патурбаваці
Я
хачу сягоньня, просячы Цябе:
Дай
мне праўду знаці, і ў людзях спаўняці,
І
заўсёды з працы хлеб свой мець сабе.
Барка
на Лене. 1914 г.
/Вольны Сьцяг. № 1. Менск. 1921./
НА ВІЦІМЕ*
Адзін у жалезнай дамавіне**
Ляжу без дум, ляжу без слоў,
Ні маю сноў, ні бачу сноў,
Німа бажаньняў і ў спаміне.
Навокал хлюпае вада -
Ракі ні вернай дар нішчыры;
Наўсьцяж зьвініць, як сьпевы ліры,
Пасьпешных хваляк чарада.
Часамі ў шчылінку зірне
Праменьчык
сонца зелянь бора,
Між гор скалістая разора,
А у ёй шумлівы вадаспад,
Заімкі*** беднай вокны хат,
Рыбак
у чоўне прамільгне, -
Нішто нівабіць больш мяне!
Німа ў душы адгучных нот,
Кудысь падзеўся рым званчасты,
А чорны сум, як гад кальчасты,
Спыняе сэрца мерны ход.
Плыву адзін у дамавіне, -
Здаецца стыне ў жылах кроў.
Так голы куст у глухой цясьніне,
Між
шчэбняў скал, у прытулку соў.
Без дум і слоў паволі гіне.
*Віцім – сыбірская рэчка.
**У віціні на рэчцы.
***Высялак – па-сыбірскі.
/Вольная Беларусь. Менск 21
красавіка 1918. С. 110./
* * *
Між дзьвюх высокіх град пахмурных
дзікіх скал,
Як хопіць вока ўшыр, рабее дробны
вал;
Стаіць, здаецца так, руччоў [тайгі]
дачка,
Пястуньня
гэтых гор, магутная рака.
Часамі, як бы пункт малюсенькі
здалёк,
Чалдона прабяжыць па валу тым чаўнок.
Часамі праплывець з бярвен[няў]
двух-трох [плыт],
На ім варн[ак] нядбала правіць бот...
/Алесь Гарун.
Сэрцам пачуты звон. Мінск. 1991. С. 207./
“У 1913 годзе транспартную работу на Лене ўжо
выконвала 36 параплаваў. 30 мэталічных ды 83 драўляных баржаў”. /Молодых И. Ф.
Пути сообщения Якутии. // Якутия. Ленинград. 1927. С. 618; 621./
Баржа – несамаходнае судна, якое буксіруе параплаў. Праца
на ёй у параўнаньні са сплавам давала больш сталы заробак.
Вадаліў або шкіпэр – камандзір на
несамаходным рачным судне, у абавязкі якога ўваходзяць арганізацыя работы
каманды, трыманьне ў спраўнасьці корпуса судна, надбудоваў, абсталяваньня і
інвэнтару, прыём і выдача грузаў і забесьпячэньне захаванасьці пры перавозцы. /Словарь речных и
морских терминов. Т. 1. Москва. 1955. С. 58; Словарь речных и морских терминов.
Т. 2. Москва. 1956. С. 265./
“1.
Вадаліў – рабочы. які вылівае або адкачвае ваду на
баржы... Звычайна на баржах для адкачваньня вады ёсьць асобы рабочы – вадаліў,
які абавязаны выкачваць з баржы ваду”. Гл. “Успенский,
Из путевых заметок”. 2. Старшыня судовых
рабочых, старшы рабочы на баржы. “Сплаўшчык абавязаны толькі сплаўляць барку ў
цэласьці, а ўсё астатняе – справа вадаліва. Так што на барцы сапраўдным
гаспадаром зьяўляецца вадаліў”. Мамин-Сибиряк,
“Бойцы”. /Словарь
русского языка. Т. 1. Москва. 1981. С. 193./
“Вадаліў наймаўся самім гаспадаром, ён сачыў за
станам судна, за адлівам вады пад час плаваньня, адказваў за захаванасьць
грузу, выконваў цясьлярскія працы”. /Истомина Э.
Г. Водные пути России во второй половине
ХVII – начале XIX века. Москва. 1982. С. 96./
А мы ж ведаем што Алесь Прушынскі быў
выдатны сталяр.
“Напачатку сплаўным суднабудаваньнем на р. Лене
займаліся арцелі волскіх цесьляроў і ад іх пайшоў на Лене волскі тэрмін вадаліў
але прыстасаваны да ленскіх асаблівасьцяў”. /Павлов А. С. Лена – река
труженица. // Ленский водник. Якутск. 28 августа 1991. С. 4./
А. Прушынскі “цэлы год працаваў вадалівам”. /Гарбінскі Ю. Дар Алеся Гаруна. // Беларуская мова і
літаратура ў школе. № 1. Мінск. 1991. С. 48./ але вадалівам можна была працаваць ад сілы 5
месяцаў – тэрмін навігацыі на Лене. Працаваў А. Прушынскі і на мэталічных
баржах. “Адзін у жалезнай дамавіне... (у віціне на рэчцы)”. /”На Віціме” - Гарун А. Сэрцам пачуты звон. Паэзія, проза,
драматургія, публіцыстыка. Мінск. 1991.С. 126./ “Гарун пачаў працаваць на баржы на Лене, магчыма нат, што простым бурлаком”. /Максымюк І. Люблю і я скляпенне зор. // Ніва. Беласток.
19 ліпеня 1987. С. 4./
На Волзе ў
“дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі ў паняцьце “бурлакі” зрэдку ўключаліся ўсе
катэгорыі суднарабочых, у тым ліку і найбольш кваліфікаваныя – лёцманы,
вадалівы, косныя і іншыя. У такіх выпадках пад бурлачаствам разумеліся ўсе віды
работ па абслугоўваньню суднаў”. /Истомина Э.
Г. Водные пути России во второй половине
ХVII – начале XIX века. Москва. 1982. С. 96./
Адзначым, што Канстанцін Піліпавіч Сандлер – габрэй, сын
вартаўніка, 1885, в. Нядойка Магілёўскай губэрні, РСДРП, у 1914 годзе паселены
ў Бірульскай акрузе Іркуцкай губэрні, матрос на баржах, настаўнічаў да 1917 г. /Политическая каторга и ссылка. Биографический
справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С.
569./
“Дакладна невядома, калі А. Прушынскі падаў у
губэрнскую турэмную інспэкцыю прашэньне на права запісацца ў сяляне. Ва ўсякім
разе, адбылося гэта не пазьней 16 сакавіка 1914 г., калі з Іркуцка ў сяло
Макараўскае на ссыльнапасяленца быў накіраваны запыт. 29 травеня ў валасным
упраўленьні складаецца копія артыкульнага сьпісу А. Прушынскага. У дакладной
запісцы высокаму губэрнскаму начальству паведамлялася, што памянёны “политический” паводзіць сябе добра, займаецца сталярствам, уласнай гаспадаркі не мае і
маніфэстаў да яго не прымянялася. Трэба думаць, што ўлетку 1914 г. рашэньнем
спэцыяльнай камісіі губэрнскай турэмнай інспэкцыі А. Прушынскі быў запісаны ў
сяляне”. /Гарбінскі Ю. Жынкін А.
Сібірскіе дарогі беларускай гісторыі. // Маладосць. №. 3. Мінск. 1992.
С.145./
“Увесну 1914 г. А. Прушынскі па маніфесьце атрымаў права
запісацца ў сяляне, што ў многім аблегчыла ягоны далейшы побыт. Цяпер былы
“политическій” меў
права на жыхарства па ўсёй Сыбіры, а значыць і магчымасьць на сталую працу ў
прамысловых раёнах Прыбайкальля. Такі вэрдыкт вынесла Іркуцкая губэрнская
турэмная інспэкцыя. задаволіўшы прашэньне ссыльнапасяленца Макараўскай воласьці
Аляксандра Прушынскага. А напярэдадні ў данясеньні высокаму начальству валасное
ўпраўленьне паведамляла, што памянёны палітычны ссыльны “поведенія одобртельного, образа жизни кроткого, занимается
столярнымъ ремесломъ, самозаведенія и оседлости на мѣсте причисленія не имеетъ;
въ ссылке проживает более 4-хъ летъ, недоимки за нимъ не состоитъ”. Да восені таго ж года А. Прушінскі працаваў вадалівам на
баржы № 18, дзе ў вольную хвіліну карпеў над рукапісам сваёй першай паэтычнай
кніжкі”. /Гарбінскі Ю. Народу на алтар свой дыямент прынёс... Гарун:
1887-1920. // Вяртаньня маўклівая споведзь. Постаці творцаў беларускай гісторыі
ў кантэксце часу. Мінск. 1994. С. 134./
“Вясной 1914 г., працуючы на Лене вадалівам, А. Гарун
падрыхтаваў рукапіс паэтычнага зборніка “Матчын дар”, у які ўвайшлі вершы,
напісаныя ў няволі (1907-1914 гг.)”. /Гарбінскі Ю. Дар
Алеся Гаруна. // Беларуская мова і літаратура ў школе. № 1. Мінск. 1991. С. 51./
“Адносна лепшыя жыцьцёвыя справы ды больш-менш
гарантаваная капейка крыху палепшылі матэрыяльнае становішча А. Прушынскага.
Але душа выгнаньніка паўсюдна трызьніла бацькаўшчынай. “Радкі зьвінаючых слоў”
адліваліся ў вершы, з якіх і нараджаўся яго Матчын дар” Рукапіс паэтычнага
зборніка улетку 1914 г. будзе дасланы ў Вільню. Але толькі праз чатыры гады
пабачыць сьвет”. /Гарбінскі Ю. Жынкін
А. Сібірскіе дарогі беларускай гісторыі.
// Маладосць. №. 12. Мінск. 1992. С. 145./ З
прысьвячэньнем: “Гэтую першую кніжку думак і песьняў сваіх матцэ сваёй
прысьвячаю”. /Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і
песьні. 1907-1914 г.г. Менск. 1918. С. 3./
“Вершы, умешчаныя у зборніку “Матчын дар” напісаны аўтарам
у няволі, - у пэрыядзе 1907-1914 гг. У пачатку ліпня 1914 году зборннік быў
перасланы з Сыбіры для друку ў Вільню, дзе яго выданьнем хацела заняцца
“Беларускае Выдавецкае Таварыства”, Але паўстаўшая тагды вайна адсунула выйсьце
кнігі на цэлых 4 гады. Выдавецкая Камісія”.
/Алесь Гарун. Матчын
дар. Думы і песьні. 1907-1914 г.г. Менск. 1918. С. 2./
“Зьмешчаныя ў зборніку “Матчын дар” (1918) яго вершы
напісаны ў 1907-14 гг. На ўсіх іх ляжыць сьлед творчасьці у няволі. Замест
прадмовы да “Матчынага дару” стаіць верш “Людзям”, які адразу захоплівае чытаньніка
трагічнасьцю настрою і дае ключ к разуменьню ўсяе кніжкі. Тут мы бачым, што
аўтар – сапраўдны, прыроджаны паэт, каторы, аднак, не можа аддацца творчасьці
так, як бы хацеў, бо замінаюць гэтаму цяжкія ўмовы жыцьця. Паэт жаліцца: “Бо
мой прыгон глытае час, мне воля – рэдкі дар”. Яго паэзію спарадзілі мукі душы,
“па краю родным сум”; гэта – не пісаньне для другіх, не творчасьць для чужога
вока і для свае прыемнасьці, а гэта балючыя развагі паэта з самім сабою, жаданьне
ўцішыць боль, запісанае на паперу для самога сябе. У далікатнай засмучонасьці
настрою, у шчырасьці і трагічнасьці думак – галоўнае багацьце паэзіі Гаруна...”/Гарэцкі М. Гісторыя
беларускай літаратуры. Менск. 1922. С. 339./
“Прыходзіцца нават дзівіцца, што пясьняр здужаў даць нам
хоць – адзін цэльны зборнік, тым болей, што ў гэтым невялічкім зборніку мы не
знаходзім літаратурнага сьмецьця. а толькі чыстыя крышталі мастацтва”. /Піотуховіч М. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Ч.
1. (Агляд літаратурна-ідэолёгічных плыняў ХІХ і пачатку ХХ в.). Менск. 1928. С.
172./
Алесь Прушынскі пэўна часта бываў у Якуцку, а мо і нейк час там жыў. “Паштовая Скрынка. Алесю Гаруну у Якуцку. Вершык Ваш
атрымалі, друкуем. Прысылайце болей на гэтыя тэмы”. /Наша ніва. Вільня. 18 верэсьня 1914. С. 4./
У газэце “Вольны сьцяг” /Менск. № 4 (6) за 15 мая 1921./ пры артыкуле У. Ігнатоўскга
“Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі) быў зьмешчаны фотаздымак, які потым
неаднойчы перадрукоўваўся, пад фотаздымкам подпіс: “Я. Лёсік і Алесь Гарун у Сыбіры
на пасяленьні, Бадайбо Якуцкай вобласьці у 1914 г.”.
І за тое, што “жадаў зямлі і волі працоўнаму люду пайшоў малады пясьняр у
Сыбір, дзе быў у Якутчыне 9 гадоў”. /Дыяменты
беларускага прыгожага пісьменства. № 1. Кіеў. 1919. С. 79./ “А. В. Прушинский – минский уроженец, из семьи
чернорабочих ... с 1908 г. отбывал политическую ссылку в Якутской области”. /Карский Е. Ф. Белорусы. Т. III. Очерки словесности
белорусского племени. 3. Художественная литература на народном языке.
Петроград. 1922./
“Кацярына Брэшка-Брашкоўская прасядзела ў Іркуцку два
гады. Урад плянаваў адправіць яе ў Ніжне-Калымск, але 17 траўня 1914 года яе
пад моцным канвоям павезьлі ў Якуцк. Але там яна прабыла нядоўга. З-за
сур’ёзнай хваробы ёй дазволілі жыць у Іркуцку, але быў “устаноўлены свайго роду
кірэнскі рэжым”. /Попов И. И. Екатерина Константиновна Брешко-Брешковская
Бабушка Русской Революции. Москва. 1918. С. 34./ Магчыма ў Якуцку А.
Прушынскі мог з ёй таксама сустракацца.
У
Якуцку ў той час ужо другі год выходзіў часопіс “Ленские волны”, куды дасылалі
свае літаратурныя творы шмат хто са ссыльных, нават з Томску. але Алесь
Прушынскі быў абыякавы да расейскага друку.
У 1914 годзе Аляксандр Прушынскі
апублікаваў “Каму
што: Жарт; Шчасце Мацея: (Старадаўняя казка) // Апавяданні і легенды вершамі
розных аўтараў. Вільня; Каму што...; “Нічога на небе... І зоркі ніводнай...”:
[Вершы] // Беларускі каляндар на 1914 год. Вільня; Праводзіны: [Верш] // Дзень
штукарства. Вільня; Н. н. 18 вер.; З навагодніх думак: [Верш] // Беларусь. 3
студ. /Пад псеўд. А. Сумны; Прывітанне: [Верш] // Там жа. 16 студз. /Пад псеўд.
А. Сумны; Браты! Дакуль мы будзем спаць?: [Верш] // Там жа. 2 крас. /Пад псеўд
А. Сумны; Каб быў молад...: [Верш] // Там жа. 24 крас. /Пад псеўд. А. Сумны; На
прыміцыю кс. Г.: [Верш] // Там жа. 30 мая / Пад псеўд. А. Сумны; Скуль у мяне:
[Верш] // Там жа. 26 чэрв. /Пад псеўд. А. Сумны; Хмары: [Верш] // Там жа. 1 жн.
Пад псеўд. А. Сумны; Слонца: [Верш] // Там жа. 4 вер. /Пад псеўд. А. Сумны;
Гімн роднай мове: [Верш] // Там жа 24 снеж /Пад псеўд. А. Сумны”. /Грышкевіч В. Н. Алесь Гарун. Бібліяграфія. // Беларускія
пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1993. С. 144./ {Z Nawahodnych dumak. /Biełarus. 3 studnia [A. Sumny.]; Prywitańnie. /Biełarus. 16 studnia [A. Sumny.]; Boża
moj! Ja czuju znoŭ... /Biełarus. 20 lutaha [A. Sumny.];
Braty! Dakul my budziem spać? /Biełarus. 2 krasawika [A. Sumny.];
Kab byŭ moład... /Biełarus. 24 krasawika [A. Sumny.];
Na prymiciju ks. H. /Biełarus. № 22. 30 maja [A. Sumny.];
Skul ŭ mianie... /Biełarus. № 26. 26 czerwenia [A. Sumny.];
Chmary /Biełarus. № 31. 1 żniŭnia [A. Sumny.];
Słonca /Biełaruś. 4
wieraśnia [A.
Sumny.]; Pieśnia /Biełarus. 16 kastrycznika [A. Sumny.];
Hymn rodnaj mowie /Biełarus. 24 śnieżnia [A. Sumny.]}. Таксама быў
напісаны: “Разваж, гаю зеляненькі...”. /Вершы з
аўтографаў 1907-1920 гг. // Алесь Гарун. Сэрцам пачуты звон. Паэзія. Проза.
Драматургія. Публіцыстыка. Мінск. 1991. С. 189, 353./
З
НАВАГОДНІХ ДУМАК
Новы
рочак ўжо настаў —
Ці канчатак ўбачым?
Дажывем?
Хто б сказаў?
Сколькі раз заплачым?
Немаведама.
Не знаны
Рочак з віхрам йдзе —
Ночкай цёмнай праваджаны:
Людцы сьпяць сабе...
Ой,
не сьпіце, не ляжыце
Вы, людцы, у хаце,
На сьвет
божы паглядзіце —
Што трэ працаваці!
Каб мець ў хаціне дастатак:
Хлеба і да хлеба,
Аплаціць
жыцьця падатак,
Заслужыці
неба...
Не з
замкнёнымі вачыма
Трэба йсьці праз жыцьце,
А
ўзірацца “абаіма” —
Шклы яшчэ купіці:
Сьвет
навукі ў гаспадарцы,
Як быці здаровым,
Не
шукаць вясельля ў чарцы
Ды жыцьцё нанова
Распачаці
з Новым рокам,
Працы, сілы, волі —
І
спаткаці сьмелым вокам
Прышлу сваю долю!..
1914
ПРЫВІТАНЬНЕ
З
чужой і далёкай краіны
Вітаем
цябе, родна мова, —
Раскіданы
скрозь твае сыны —
Вітаем,
бацькоўскае слова!
Пайшлі
мы за грошам, за хлебам —
Бадзяцца
па сьвеце шырокім,
Рассталіся
з родным нам небам
Ды
згінулі ў краі далёкім.
Паміжы
народаў чужых
Забыліся
дзедавай мовы
І
песьняў, звычаяў сваіх —
Выродкамі
стацца гатовы...
Не ў
памяці вёска у полі,
Ды
нівы, ды рэчкі-балоты,
Не ў
думцы браты, што у болі
З
вялікае стогнуць бядоты...
Усенька
забыліся... доўга
Жылі
мы — як? Самі не знаем:
Сваёй
была Вісла і Волга,
Не ў
думцы, што родны край маем...
Хоць,
праўда, не надта харошы,
Хоць
бедны — балоты з пяскамі, —
А
ўсё ж даражэйшы за грошы,
Бо з
нашых прадзедаў касьцямі,
Бо ў
ім і цяпер засталіся
Там
родныя нашы браты
І з
мовай, што мы забыліся
Для
іншай—другой і — наўды!..
Аж раптама вестка дзіўная
Нягадана неяк дайшла,
Што наша гаворка жывая
У друку ўжо йдзе да сяла,
Што словамі дзедаў сваіх
Ў газэтах там вучаць ўсяго —
Што трэба любіці усіх,
Што трэба трымацца свайго!
Вяліка
было наша зьдзіўленьне,
А
радасьці не ўжо і конца —
Што
ўрэшце адвечна зацьменьне
Разгоне
народнае слонца!..
І шчасьце
вяліка пачулі
Ў
змарнелых сіроцкіх грудзях,
Лягчэй
мімаволі ўздыхнулі
За
прышлы Бацькоўшчыны шлях!..
З
чужой і далёкай краіны
Вітаем
цябе, родна мова,
Раскіданы
скрозь твае сыны —
Вітаем,
бацькоўскае слова!..
1914
* * *
Божа мой! Я чую зноў —
Як
мацнее ў мяне кроў.
А у грудзях сэрца б’ецца,
Па галоўцы жа
вінецца
Думка
нова, ды старая,
А
вагромна, а сьвятая...
А ўсяму, ўсяму прычына:
Мая родная зямліна —
Ўжо
варушыцца, ўстае,
Падымаецца,
жыве...
Гэта чую я без слоў,
Дык мацнее ў мяне кроў!..
1914
БРАТЫ! ДАКУЛЬ МЫ БУДЗЕМ СПАЦЬ?
Браты!
дакуль мы будзем спаць
Страшэнным
сном, бо сном магілы?!
Браты! ці не пара ўжо ўстаць —
Да
працы ўзяцца што ёсьць сілы?!
Увакола
нас жыцьцё кіпіць,
Мы —
толькі мы — яшчэ сьпімо,
Калі
ж народным жыцьцем жыць —
Калі
мы ўрэшце пачнямо?!
Над
намі хмурны вісяць ночы,
І
громы бед не будзяць нас,
Бо
закрываем свае вочы —
Не
бачым, як народ уграз
Ў
лятаргу грозным лежымо,
І
страх бярэ яго прарваць,
Ды дзіўны сны падчас сьнімо,
Што
трудна нават расказаць...
Што
мы — не мы! нам нат здаецца,
Вялікасьць
інша нас дурыць —
І
сэрца шмат каго з нас б’ецца,
Каб
як для іншых толькі жыць...
Чужое
славіць слаўна імя
Сваёю
працаю-крывёй
І
жыць ў затрутым славай дыме —
І
гінуць... гінуць. Божа мой!
Для
краю гінуць — для братоў,
Зьбяднелых,
цёмных і няшчасных,
Што
мучацца вось ад вякоў,
Не
маючы дзён жыцьця ясных...
І
гінуці для роднай мовы
Сваіх
бацькоў і запрадзедаў, —
Браточак
мой! ах, каб ты ведаў —
Страшэнна
гэта рэч... гатовы
Хутчэй
дык я на сьмерць лютую,
На
вечны ў пекле цяжкі мукі —
Зьмяніць
чым мову на чужую,
Здрадзіцелем
чым быці ўнукаў!..
Браты!
Кругом жыцьцё кіпіць,
А мы й далей яшчэ сьпімо...
Калі ж народным жыцьцем жыць,
Калі
мы ўрэшце пачнямо?!
Даволі спаць! І вон што злое —
Магільны
сон пара прарваць...
Нашто нам толькі ўсё чужое?
Пара да працы сваёй ўстаць!..
Пара!
Пара! Нясецца стогн
Вялікі.
громкі з-пад магілы,
Шумяць лясы з усіх старон —
Пара
устаць, злучыць нам сілы!
Рука
у руку, усе разам,
З
вялікай думкаю адной,
Як за
цудоўным нам абразам —
Ўсяго
народу грамадой —
Павінны
ўстаць, ісьці мы дружна
Па
лепшу долю прышлых векаў!..
Даволі
жыці нам зялмужны!..
Пара
мець імя чалавекаў!..
1914
СКУЛЬ У МЯНЕ...
Скуль
у мяне
Мора дум —
Дзіўны шум —
Болю мора,
Жалю, гора
Нахлыне?..
Што
зрабіў
Я каму?
Не згану —
Што спакой
Сьвяты мой
Загубіў...
Што удзень
Сяк і так —
Усяляк
—
Я вось б’юся,
Валачуся,
Моў той
цень...
А уночы
Нейка
мара,
Думак хмара —
Так нясецца,
Аж вінецца,
Аж рагоча—
Аж баюся...
Чую стогн
Ды
гамон,
Працы гукі —
Цяжкі мукі
Беларусі...
Далей
бачу:
Народ мой
Возе гной...
Хоць маўчыць,
Стагнаціць,
Сьлёзна плача —
Наракае
На усё —
На жыцьцё,
Кепску волю,
Горку долю...
І не мае
Ён
ўспамогі...
Цішына,
Цемната,
Не відаць,
Не згадаць—
Дарогі...
1914
КАБ
БЫЎ МОЛАД...
Каб
быў молад,
Я
кахаў бы,
Ў
холад-голад
Я сьпяваў
бы
Песьні
веры
Ў свае
сілы,
Што
без меры
Пружаць
жылы...
І ў спадзеі
Лепшай
долі —
Праз
завеі
Бед,
нядолі —
Йшоў
бы чынам
Да здабыцьця
Братам,
сынам
Права жыцьця...
А дарогай
Вечнай
мэтай,
З
думкай Бога
Усяму сьвету
Я
каханьне
Даў
б законам,
Каб з
зараньня
Аж да
скону
Быў
тут кожны
З
нас шчасьлівым —
Калі можна
Ім быць — жывым!..
Каб быў молад,
Я кахаў бы,
У холад-голад
Я сьпяваў бы!..
1914
НА
ПРЫМІЦЫЮ кс. Г.
“Каль ўзяўся, браточак, за гуж,
Цяпер
не кажы, што не дуж”, —
Так у гутарцы нашай
стаіць...
Раз ксяндзом адважыўся быць,
То
ужо ж не аглядвайся ў зад,
Хоць кліча хто — маці ці брат.
Ты непрыстанна йдзі ўпярод —
Туды аж да райскіх варот...
Ідзі
цераз працу і поты
І ці
ёсьць, ці няма мо ахвоты —
Ідзі, пакуль маеш ты сілы,
Ідзі — аж да самай магілы...
І
бойся назад аглядацца,
Каб
часам калісьці не стацца —
З вялікага жалю за тым,
Што кінуў, — стаўпом саляным,
Як
жонка з Закону Старога...
Ты
мей прад сабой толькі Бога
У небе далёкім — высокім
Ды люд Яго ў сьвеце шырокім...
А
ты, мой браток, паміж Імі
Моў
Анял які са сьвятымі
Мадлітвамі стой і хадзі,
Каль
ёсьць дзе нязгода — гадзі.
І
шчэ вось адно: дарагі!
Народ
наш людзі з горам спраглі.
Жывець ён, мой Лазар, убогі —
Помні! З цябе ён чакае ўспамогі!
Дык
памятуй вечна аб ім
У
думцы і ў сэрцы тваім,
Каб душы збаўляючы з грэху,
Меў ён і земску пацеху!..
Дык
будзь жа такім, як наш Збаўца:
Ён
мовы і вольнасьці даўца
Вучыў у тэй мове народу,
З якога быў целам і родам!..
Прыклад
гэта вечны і ясны!..
Жыві
жа, працуй і будзь шчасны!..
1914
ХМАРЫ
Бягуць,
ідуць па небе хмаркі —
То
цёмныя, то палавыя,
То
белыя — маўляў жывыя
Разьветру
небнага пачваркі.
Бягуць... куды? чаму?ды скуль?
Ідуць...
навошта? што ім трэба?
Іх
вецер гоне — гульль і гульль...
Гуляюць
хмаркі, крыюць неба.
Лятуць
над высямі-даламі
І над
вясковым цёмным борам,
Ў
дарозе вечна, вечна самі,
Лятуць
адны з сваім прасторам —
Маркотна,
цяжка, з краю ў край...
І,
мусіць, трудненька жыць ім,
Бо
дзе прыкмецяць земскі рай
Са
збожжам, кветкамі, з усім,
Што
слонейка ды ніўка-маці
Ў
злучэньні зродзяць цудны дары,
А
чалавеку, моў дзіцяці,
Даюць
як плату і ахвяру...
Зьбяруцца
хмаркі грознай тучай
Аддумак
горатных нядолі,
А
цяжкасьці, што іх так муча,
І
дрогнуць громам над палямі...
Пачнуць
сьвяціць маланак блыскам
Ды
біць грымотна перунамі,
Над
нівай зьвісшы нізка-нізка,
Заплачуць
буйнымі сьлязамі...
Пачнуць
дзяліцца, йсьці далей —
Ў
бяськрэсным пустыры-прасторы,
Бягуць
ужо йзноў — як раней...
І
так заўсёды — ноч і дзень —
Лятуць
над высямі-даламі...
Зямлі
кідаюць сумны цень
І
плачуць частымі сьлязамі.
1914
СЛОНЦА
Слонца праменна,
Вечна-штодзенна
Ходзе
над намі —
Толькі
вачамі
Бачым
неўсёды:
Хмар
карагоды
Крыюць
праменьні...
Мы тагды ў цені
Ходзім,
працуем,
Долю
гаруем...
Робімся
сумны —
Ды не
разумны,
Трацім
надзею,
Верыць
не сьмеем,
Што хмар не будзе,
Што
слонца людзям
Твару
пакажа,
Што
сілы ўражы
Цемры,
марозу—
Жыцьцёвай
грозы —
Зьлечыць,
злагодзіць,
Жыцьце
адродзіць.
Бо
слонца сіла
Вечна-штодзенна,
Добра ды міла
Слонца
праменна!..
1914
ПРАВОДЗІНЫ
Браце
мой любы!.. Ідзеш на вайну...
—
Кліча агульны прыказ...
Кінеш
радзімую ты старану,
Кінеш
сямейку і нас!
Можа, не ўбачымся болей з табой —
Бог яго ведае, брат!
Як праканаціся ў долі сьляпой:
Пусьце? — не пусьце назад?
Сорам
і ганьба для сьвету вайна,
Як
ні мяркуй, ні судзі;
З
боскіх законаў сьмяецца яна...
Мусіш,
аднак жа... Ідзі!
Йдзі, не трывожся: маленькіх тваіх
Будзем карміць, даглядаць,
Ў разе ж... дай Бог, каб вярнуўся да іх!..
Будзем, як ты, гадаваць.
Гэтак...
І ўсё, што хацеў я сказаць?
Пэўне, усё... Пачакай!
Нам
пастарайся адтуль напісаць,
З думкі
сваіх не спускай.
Потым...
Пасунуцца ў бітву палкі —
Ты баязьлівым не будзь:
Сьмелага сэрца не раняць штыкі,
Кулі яго не праб’юць.
Будзе
праціўнік пабіты ляжаць, —
Ты
пашкадуй яго, брат!
Раны завяжаш, паможаш устаць, —
Й ён
чалавек і салдат.
Брат, у далёкай сваёй старане
Мае ён дзетак,
сям’ю...
Помста ці хцівасьць цябе як штурхне,
Ўспомні сямейку сваю.
Старасьці, цноце не помні ураз,
Гэтым
сумленьня не плям.
Быў
чалавекам ты, браце, у нас,
Будзь чалавекам і там.
Мы у Вялікага будзем прасіць,
Ты каб вярнуўся здароў...
Н-ну! — разьвітаемся...
Сэрца баліць...
Дай жа абнімемся зноў!
1914,14/VІІІ
ПЕСЬНЯ
Віхар
шугае у полі,
Грушу
на межы калыша —
Выйшаў
шукаць я долі,
З
роднай вёсанькі выйшаў.
Цеснай мне была хаціна,
Вузкім вясковы загон,
Нудная проста дзяўчына...
Меці хацеў я разгон
Жыцьця
ў вялікім замчышчы,
Горнай
кароне лясоў,
Громы
вясёлых ігрышчаў,
Пекнай
дзяўчыны любоў...
Некалькі лет мінавала,
Сьвету я многа прайшоў:
Болю і гора нямала
На
тэй дарозе знайшоў.
Віхар
шугаў, ды не ў полі,
А па
зялезных дахох;
З сумнаю горкаю доляй
Хоцькі
ды сам сябе спрог.
Места жаданых прастораў,
Горнай краіны лясоў,
Паміж паддашных я нораў
Нейкі прытулак найшоў.
Места вясёлай музыкі,
Мела
што ёмка іграць, —
Чутны
праклёны і крыкі, —
Вулічны гуты бразджаць.
Места дзяўчыны каханай —
Продаж і купля адна...
Ах, чым так людзі
паганы?
І чым няшчасны так я?..
Годзе!
даволі! цягацца,
Жыць
жабраком гарадзкім —
Трэба
да працы узяцца
Хоць
на загоне вузкім!..
Кіну
нязьбыты жаданьні,
К роднае вёсцы пайду —
Там я дзяўчыны каханьне
Сэрца прастога найду.
Цеснай
не будзе мне хата,
Жыцьце
цяпер я пазнаў:
Той
ёсьць шчасьлівы, багаты,
Хто
сваё родна ўкахаў...
Віхар шугае хай ў полі,
Грушу на межы калыша —
Выйсьці, шукаці ўжо долі
З вёскі ніколі б не выйшаў.
1914
ГІМН РОДНАЙ МОВЕ
О,
мова родная мая!
Вяскова,
проста, а сьвятая —
Хацеў
бы сьвету крыкнуць я,
Што
сэрцам ўсёгды паўтараю:
Хвала
табе! О, церпяліва,
За муку вечную тваю —
Дагэтуль
ты ўсяму надзіва
Схавала
моц вялікую...
Не
згінула... мерлі хаця
Прадзеды,
дзеды і іх ўнукі —
Табой
ж гаворыць іх дзіця,
І
зноў ты, мова, церпіш мукі...
Хвала
табе! Бо дні вякамі
Ішлі
над гэным сьветам ўсім,
А ты
трывала ўсьцяж і з намі...
Хвала
табе — табе і ім,
Хто
здрады ў жыцьцейку не знаў,
Нягледзячы
на хмары бед,
Хто
ўсьцяж табою стараваў,
Сьцярпеўшы
зьдзекаў перасьлед.
Хвала
табе! Прайшло ўжо тое...
Хоць
не зусім, але мінецца:
Пачулі
мы, што нам сьвятое
І да
чаго сардэнька б’ецца...
Хвала
табе! О, дарагая!
О,
беларуска проста мова!
Што
сон магільны прарываеш,
Нясеш
нам знак на жыцьце нова!
Хвала
табе! Вяліку справу
Спраўляеш
ты між нас сярод,
Адвечнай
кормячы нас стравай,
Даеш
салодкі жыцьця мёд.
Хвала
ж табе — на кожным месцы
Па
вёсках ўсіх ды гарадох,
Па
Беларусі кожнай рэсцы
Гудзеў
бы я, каб толькі мог!..
Хвала
табе! — гудзеў бы ўсім,
На
ўсю Бацькоўшчыны зямліцу,
Каб
толькі вось братом сьплючым
Дапамагчы
са сну збудзіцца...
Хвала
табе, о, родна мова.
Шапочуць
лісьці, рэчкі, зоры —
Гаворыць
поле скрозь вяскова,
Грымяць
лясы, прыгоркі, горы...
Хвала табе — няхай ж нясецца
Па
Беларусі ўсёй шырокай...
Да
сонейка няхай ўздымецца,
Да зорачак ў высі высокай!..
Хвала
табе няхай жа будзе
У
кожным сэрцы, ў кожнай грудзі?
І ад
малога, й ад старога,
І ад
мяне, сына тваёга, —
Хвала
табе!..
1914
ЛЮДЗЯМ
Люблю
і я скляпеньне зор,
Люблю
зямлі абшар,
І роўны луг, і ўзгібы гор,
І
шум лясны, і гвар.
Люблю
жыцьцё, а ў ім людзей
І
кшталты іхніх душ,
Люблю
вянкі плясьці з надзей, —
А не
паэт. — Чаму ж?
Часамі праца ўдзень кіпіць, —
Цярплю і я прыгон, —
Аж
косьць аб косьць ў плячу рыпіць...
Пачуеш ў сэрцы
звон...
Ухопіш зык, за ім другі,
За
тымі больш ідуць,
Зьліюцца
ў шых даўгі-даўгі
І
цэлы дзень гудуць.
Загасьне дзень, іду дамоў,
Кладуся спаць, — і ў
ноч
Цякуць радкі зьвінючых слоў,
І сон адходзіць проч.
Тагды пішу. Перад
вачмі
Нясецца
зданьняў рой,
І
хтось стаіць па-за плячмі,
Здаецца, блізкі, свой.
Абыйме шыю пара рук
І кос дзявочых шоўк,
Ўзмацніцца ў сэрцы мерны стук,
А звон ўдушы не змоўк...
Зірну: пакой пусты, няма...
А час сьлізнуў, як
вуж.
І за вакном радзее цьма...
А не
паэт... — Чаму ж?
Бо мой
прыгон глытае час,
Мне
воля — рэдкі дар.
Такіх
паэтаў шмат у нас,
Дзе
сам народ — пясьняр.
Сваіх
тут жменьку я сьпісаў
Маркотных
песьняў-дум;
Маёй
душы іх сам сьпяваў
Па
краю родным сум.
Скажу
яшчэ, чаго б хацеў:
З
дзявочых вусн пачуць
Хаця
б адзін мой бедны сьпеў,
Хаця
б калі-небудзь!
1914
/Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і песьні. 1907-1914 г.г. Менск. 1918. С. 5-6./
У
ПРЫПАР
Прыпарыла,
Нахмарыла
І
ўдарыла!
— Сьвяты
Ільля...
Маланка
ўраз зьявілася,
Мільгнула і звалілася,
І
дожджыкам аблілася
Гарачая
зямля.
Кроплі
разам, згодна, жвава
Пояць
ўсё, што хоча піць:
Збожжа,
дрэвы, кветкі, травы,
Вулкі
хочуць затапіць,
Б’юць
у стрэхі, мыюць шыбы,
Мыюць
хаты, мочуць сад,
Ў
рэчцы спожыў маюць рыбы...
—
Хто ў прыпар дажджу не рад?
Сьцішаецца,
Зьмяншаецца,
Ўнімаецца.
—
Няма!
І
слонка паказалася,
Маўляў,
само купалася;
Прыемна
усьміхаецца,
Блішчыць,
пераліваецца,
Яскрава
адбіваецца,
На траўцы, на лісточку,
У
рэчцы, ў раўчачочку,
На
вулачцы, ў садочку,
Зямля ўздыхае поўнымі,
Шчасьлівымі,
чароўнымі
Грудзямі
усіма.
/Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і песьні. 1907-1914
г.г. Менск. 1918. С. 79./
ДОБРЫЯ
ДЗЕЦІ
Паставілі
дзеці сіло. Вераб’я
Хацелі
злавіць на пацеху,
Злавілі
сініцу, крычаць: — Вой-я-я!
А
радасьці колькі, а сьмеху!
Імчацца да маткі: — Сінічка, глядзі!
— А дзе ж вы узялі? — Злавілі,
Дастань ты ёй клетку, хутчэй пасадзі.
— Нядобра вы,
дзеткі, зрабілі!
— Мы
будзем яе і паіць і карміць,
Сьпявала
б нам птушка прыгожа.
—
Ах, дзеткі! ў няволі яна замаўчыць,
Сьпяваць
у няволі не можа...
Успомніце толькі, як нудна сядзець,
Як з хаты мароз не пушчае.
То ж дзень, вам здаецца, як тыдзень ідзець,
Хоць я і усяк
разважаю.
А
птушку вы хочаце з хаткі яе
Узяць,
пасадзіць у чужую...
Не
мучце, пусьціце, рыбулькі мае,
На
волю яе залатую.
І матчыны словы у сэрцах дзяцей
Ласкавыя струны
кранулі,
І добрыя дзеці — прыклад для людзей! —
Сініцы свабоду вярнулі.
/Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і песьні. 1907-1914
г.г. Менск. 1918. С. 80./
САЛАВЕЙКА
Салавейку
ўзялі ды з гаю,
Пасадзілі у клетку за краты.
У маю
Тэй
страты
Найцяжэйшай
дазнаў салаўюшка.
Распусьціўся лісток на дубочку,
Апранулась зямелька у краскі;
А ў ночку,
А з ласкі
Не сьпявае ніхто над рачушкай.
Ой,
чаму ж, салавейка, ты болі
Чараўнічых
сьпявоў не счыняеш?
Што волі
Не маеш
І сьпяваці не будзеш ніколі?
/Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і песьні. 1907-1914
г.г. Менск. 1918. С. 81./
ДЗЯЎЧАЦІ
Цябе
спаткаў і сам не знаю,
Ад сэрца
шчырага кажу,
Якую,
дзеўча, думку маю
І сьпеў
аб тым які злажу.
Здаецца, нешта ўскаланула
У
душы маёй ты неўзнарок,
Былога струны закранула, —
Зьвіняць ледзь чутна аддалёк.
Ці ж
будзе час, што нам спаткацца
Яшчэ
раз здарыцца калі
І струны
сэрца разбрымяцца
У
тыя песьні, што былі?
Ніхто не скажа! Толькі знаю
І не ўтаюся ад цябе:
Няхай цябе я не спаткаю, —
Пакінеш сьлед ты па сабе.
І ў
час, калі гадзінай шарай,
Сярод
бязьлюдзьдзя, пустаты,
Нуда
абляжэць чорнай хмарай,
Праменьнем
сонца будзеш ты!
/Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і песьні. 1907-1914
г.г. Менск. 1918. С. 82./
АСЕНЬНІ
СЬПЕЎ
Пойдзем,
каханачка, двое
У
лес у густы,
Ціхі, бо скончыў сваё панаваньне;
Жоўкне,
галее, мураўка ў ім вяне,
Чарнеюць кусты.
Пойдзем, галубка, пад дубам
Прысядзем,
мая.
Гэнам
убачым лістоў ападаньне,
Шэлест іх сумны пачуем, шаптаньне
І звоны ручая.
Будзем
адны мы на сьвеце
З табою,
адны
Тыя,
што прыйдзем у часе скананьня
Беднаму
лесу сказаць на жагнанне:
—Да новай вясны!
/Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і песьні. 1907-1914
г.г. Менск. 1918. С. 83./
ПЕСЬНЯ
Прыказала
слонца ветру
Перастаці,
Прамаўляла:
“Годзе, ветрэ,
Бусаваці”.
Прамаўляла:
“Дай жывёлам
Адпачынку,
Перастань
жа, ветрэ, дзьмуці
Безупынку”.
І
ўзышло ў бліскучай шаце
Залатое
І
пястуець любым вокам
Ўсё жывое.
Не
сядзіцца ветру ў хаце —
Быстраходу,
Не
уцерпеў, узьняўся бурай
Ад заходу.
Карагоды
хмар па небе
Панясліся,
Паліліся
з неба сьлёзы,
Паліліся...
Прамаўляла
дзеўча сэрцу —
Ненаглядзе:
“Не хадзі ты вішні есьці
Ў чужым садзе.
Не
хадзі к другой ў залёты,
Не ўдавайся,
У
другія вочкі, любы,
Не ўглядайся”.
Лугавой
лілеяй дзеўча
Расквітала,
Цалавала
сваю ўцеху —
Мілавала.
А
няверны той удаўся
За другою, —
З
млынароўнай пахаджае
Над ракою.
З млынароўнай жарты строіць
Каля млына,
А дзяўчына сохне, вяне,
Як галіна...
Ой, з-за хмарак ясна слонца
Йшчэ узыйдзе,
Да дзяўчыны ж любы ў вечар
Больш не прыйдзе.
/Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і песьні. 1907-1914
г.г. Менск. 1918. С. 84-85./
МЯЦЕЛІЦА
Ой, спаліце, перуны,
Майго Янку, бо дурны!
Назаляе толькі мне,
А каб сватацца, дык не!
Я казала, дый не раз:
Прысылай сватоў да нас;
Татка добры, ён аддасьць,
У пасаг — цялушку дасьць.
А той Янка, той благі,
Ўсё сьмяецца — “гі-гі-гі!”
Да
таго ж часамі кпіць:
“Ну, чаго табе карціць?”
Ой, праліцеся, дажджы,
А ты, Яначка, пажджы:
Учыню табе бяду,
За нікога не пайду!
/Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і песьні. 1907-1914
г.г. Менск. 1918. С. 87./
ХАТКА
Там, дзе сумна, з краю бора
Ў тры ваконцы сьвеціць хатка,
І з лясной травой гавора
Буракоў і бульбы градка;
Дзе жаўцеюць тры загоны,
А на кожным па дубочку,
Ціха шэпча бор зялёны
І глядзіцца ў ручаёчку;
Дзе чутно, як сонца грае
На праменьнях сьвету горда
І ніколі незьмірае
Зык шчасьлівага акорда, —
У тэй хатцы, пры тым боры
Асялілісь аж тры горы:
Сын даўно пайшоў ў жаўнерку,
Хоць, здаецца, меў ён льготы...
Ах, згубілі Казімерку
У жаўнерцы тэй сухоты!
Доню мелі... Божа воля!
Выйшла замуж, ён п’яніца...
Што падзееш? мусіць, доля!..
І памерла белаліца.
Мелі месца. Хлеб трымаўся,
Быў
рызман, хаця і зрэбны,
Пан лясьнічы штосьць ўзлаваўся:
“Вы мне, кажа, непатрэбны...”
Аж тры жалі, аж тры горы,
Там у хатцы, там пры боры!
/Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і песьні. 1907-1914
г.г. Менск. 1918. С. 92./
ДВА КАХАНЬНІ
У аднэй Марылі, маладой дзяўчыны,
Быў каханак Яська, вагнявы хлапчына.
Што ні вечар прыйдзе, што ні ночка
стане,
А ў іх у садочку аб адным шаптаньне:
“Дадушы, — Марыля свайму Янку кажа, —
Хіба сьмерць без часу нас з табой разьвяжа”.
“Не кажы няпраўды, — малайчына вучыць, —
Нас ні Бог, ні людзі і ні сьмерць
разлучаць”.
І сядзяць і шэпчуць да зары-сьвітаньня,
Былі вішні ў садзе сьведкі мілаваньня...
А настаў дзянёчак — да Марылі ў сваты
Прыляцеў панічык, шляхцючок багаты,
І дзявоча сэрца, — ах, слабое, знана!
—
Перайшло ад Яся да другога пана.
Хіба ж Ясь заплакаў? Не з таго
дзесятку!
Пакахаў другую, пакахаў Агатку.
І цяпер, як цемразь западзе над
вёскай,
Ён сядзіць з Агаткай пад старой бярозкай;
Пралятаюць змрокі неўсьцярэжна хутка,
І ўся ноч здаецца, як адна мінутка!
А жыла ж Антоля, — мусіць, мела долю,
Ды згубіла долю ў шырокаму полю.
Мела двух прыгожых, мела двух
каханкаў,
І
адзін быў Янка, і другі быў Янка.
(Дзьве душы няродных ў адным целе жылі
І дзяўчыну кожна паасоб любілі.)
Адзін з шчырым сэрцам, а другі з
няверным
Надарылі дзеўку жалем непамерным.
Як адзін цалуе, ненагляду песьціць,
Дык другі мяркуе, як бы абясьчэсьціць.
Як адзін ў садочку з любай пахаджае,
То другі у прочкі ў думцы ад’яжджае.
Як адзін бажыўся, абяцаў жаніцца,
То другі у лыжцы жычыў утапіцца.
І
ў канцы-ся стала, чаму было стаці:
Прычытала маці над дачкой у хаце:
“Ах, мая дачушка! А мая ж рыбулька,
А
мая ж ты птушка, а мая ж зязюлька!
А чаму ж ты, доню, губкі сашчаміла?
А чаму ж ты, дзеткі, вочанькі
закрыла?
А чаму. дачухна, міла не ўсьміхнесься?
А чаму, красухна, мне не адгукнесься?
Што ж табе не добра, што ж было не
міла?
Ці ж тваю галоўку не сама я мыла?
Ці ж тваю сарочку не сама я ткала?
Ці
ж тваеі сьмерткі я, скажы, чакала?..”
Так было з Антоляй, што не мела долі
Ці згубіла долю ў каласістым полі.
Як
жа тыя злыдні? Хоць адзін шкадуе?
Э! адзін часамі, а другі ганьбуе.
Як былі ж абодва у ядыным целе,
Дык жаніўся Янка і згуляў вясельле.
/Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і песьні. 1907-1914
г.г. Менск. 1918. С. 88-89./
* * *
Разваж,
гаю зеляненькі,
Маё
сумаваньнейка!
Няма,
чуеш, дзяўчынанькі,
Маёга
каханьнейка.
Жыве, праўда, няверная,
Мая прываротніца,
З другім недзе
мілуецца,
За мной не маркоціцца.
А
мне цяжка, убогаму,
Трываці самотнаму;
Хаджу,
ліха шукаючы,
Па сьвеце
журботнаму.
Разваж, гаю зялёненькі,
Маё сумаваннейка!
Спачыць дай стамлёнаму
Ад сьлёзаў каханьнейка.
1914
/Алесь Гарун. Сэрцам пачуты звон. Мінск. 1991. С. 189./
ЗАВІРУХА
Завіруха скача ноччу
Патарочай,
плача, вые;
Пухавыя
сыне ў вочы
Сьнегавінкі мне; рагоча.
Йду
навобмацк; ледзь жывы я,
Нежывыя
суну ногі
Без дарогі. Цела ные,
Калянее;
верставы я
Прамінаю
слуп убогі,
Траярогі
крыж збуцвелы,
Пасівелы,
цёмны, строгі.
Не
чакаю дапамогі...
Прыступае
нехта белы,
Асьмялелы.
Вот ўсьцігае,
Акаляе,
скамянелы,
Пасінелы,
— абнімае.
Завіруха
—
Рагатуха
сыпе сьнегу
І ў
прабегу шэпча ў вуха:
“Заначуеш — не
пачуеш:
Я
завею, я угрэю,
Зараз
ляжаш, дзякуй скажаш,
Мне ты скажаш”. Завіруха —
Рагатуха
шэпча ў вуха.
Ажно
чую: раптам злая
Улягае,
уціхае
Завіруха.
Замірае.
Праясьняе
ў полі. Нікне,
Ані
зыкне вецер-сватка.
Бачу—хатка.
Як
тры зоркі, тры ваконцы
Пры
гасьцінцу. Вераценцы
Дыму
ў неба ўюцца, пнуцца.
Хатка,
вокны, дым сьмяюцца,
Клічуць,
вабяць, сустрачаюць,
Прывячаюць,
запрашаюць.
Голас
чую родных, мілых.
Ўзмацаваўшыся
на сілах,
Крыкнуць рады: “Згінь ты, гора”.
А
яно ў адказ гавора:
— Над табою
Сьнег гурбою.
1914
г. Сыбір
/Вольная Беларусь.
Менск. 31 сьнежня 1917./
НЕКАЛІ
З ліста да А. Б.
Будзе, браце, панаваці
У сваёй хаце беларус,
Звычай родны шанаваці
(Пойме шаннасьць, скіне глуз).
Гора збудзецца старонка
Разам з брацьмі усіма;
Засьпявае вольна, звонка,
Пойдзе ўдаль, дзе зім няма.
/Алесь Гарун. Сэрцам пачуты звон. Мінск. 1991. С. 189./
* * *
За вакном, за гратамі, на волі,
Над усім пануючы спакой,
А над ім ў аксамітнаму полі,
Над срабрыстай можнаю ракой,
Заўжды цэлай, неўбываючай ніколі,
Пахаджаюць зоркі чарадой.
/Алесь
Гарун. Сэрцам пачуты звон. Мінск. 1991. С. 206./
*
* *
Дзе ясныя зоры, на неба дарога,
Ясьней, як усюды, ўначы зіхацяць, —
На поўначы горы — каменныя груды,
Нахмурыўшысь строга, самотна стаяць.
Ад часу счарнелі іх можныя грудзі,
Падаўшыся сіле адменных пагод.
Лясамі зьбяднелі на доўгія мілі,
Згубілі пакрасу — лясоў карагод...
/Алесь
Гарун. Сэрцам пачуты звон. Мінск. 1991. С. 206-207./
* * *
Вецер асеньні халодны, сярдзіты...
Жоўтыя плачуць бярозкі...
[Суфіт паўдзенны] імглою закрыты,
Дожджыку дробнага сьлёзкі.
Часам на момант імгла разарвецца,
Слонка далёкае гляне,
Смутнае дзеткам сваім усьміх[нецца].
Беднае! Й слонейка вяне.
Вецер асеньні, халодны, зрыўчасты
Лес абдзірае з убёру.
Дожджык драбнюткі, [дадзейлівы],
часты...
Сумна у гэткую пору!
/Алесь
Гарун. Сэрцам пачуты звон. Мінск. 1991. С. 207./
Друкаваўся і Язэп Лёсік: “1914. Віншаванне з салдатаў” [Верш] // Беларус. 24 снеж. /
Пад псеўд. Я. Л. Апалчэнец; Ці запраўды мы ніколі не будзем мець свайго
Міцкевіча, Пушкіна, Сенкевіча, Талстога? // Н. н. 7 лют. / Пад крыпт. Я. Л.;
Першынка: [Апавяданне] Там жа. 27 сак.” // Драздова З. У., Жынкін А. У.
Лёсік Язэп. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны
слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 39-40./
“Апавяданьне без назвы” было напісана аўтарам з 19
лютага па 25 чэрвеня 1914 г. Упершыню друкавалася па частках у 1917-1919 гг.
Прынамсі разьдзел “Яўхім-Плашка” у газ. “Вольная Беларусь” 1917 г. № 1, 28 мая
за подпісам: Язэп Лёсік”. /Лёсік Я. Творы.
Мінск. 1994. С. 328./
“WİNSZAWAŃNIE Z SAŁDATAŬ
Winszuju was z Światam
Bożym Naradżeńniam,
Najpiersz mamu z tatam
Z djbrym pawadzeńniam;
I siostry i braćcia
Winszuju ŭsich z światam
Chto żywieć u chacie
I z mamaj i z tatam.
Żadaju wiasioła
Świata
światkawaci,
Pryszoŭszy z kaścioła
Kalady śpiewaci.
Dyk hromka śpiewajcia.
Na hora
zabudźcia,
Boha wychwalajcia,
Wiasiołymi budźcia.
J.
L. (Apałczeńniec)
/Biełarus. Wilnia. 18 snieżnia 1914./
“Яму, каляднаму віншаваньню, “больш адпавядала б назва
“Віншаваньне з ссылкі”, чым “Віншаваньне з салдатаў”. Але, мусіць, таго
вымагала цензура, ды й доля салдацкая была не лепшай тады за долю
ссыльна-пасяленца”. /Жынкін А. Змагар за вольную Беларусь. // Лёсік Я. Творы. Мінск. 1994. С. 6./
“За вайной, якая пачалася, ссыльныя сачылі з захоплівацкім
інтарэсам. У ссылцы так жа, як і на вайне, утварылася два лягеры: былі абаронцы
і паражэнцы. У Кірэнскай калёніі паражэнцы былі ў большасьці. Ніводзін сход
ссыльных не праходзіў без таго, каб прыхільнікі двух кропак бачаньня не
паспрачаліся, не палаяліся. Абаронцы, хаця і выступалі заўсёды арганізавана,
пад ціскам масы заўсёды адступалі. Некалькі чалавек абаронцаў пад кіраўніцтвам
спраўніка і жандарскага ротмістра, павялі агітацыю за арганізацыю з сасланых
добраахвотнага атраду. Але іх агітацыя мела мала посьпеху, ахвотнікаў ехаць на
фронт біцца за цара-бацюшку, знайшлося ўсяго 10 чалавек, якія таксама на фронт
не ўехалі. Спраўнік і ротмістар, якія думалі над гэтай задумкай зрабіць сабе
кар’еру і якія абяцалі клапатаць, дзе належыць аб дазволе ссыльным ехаць на
фронт, убачыўшы рэзультаты агітацыі, адмовіліся што-небудзь распачаць. Больш
такіх спробаў ужо не рабілася”. /Тарасов П.
Н. В Сибирь – на поселение. // Пути
революции. № 2. Харьков. 1926. С. 171./ Пэўна каб трапіць на радзіму. дзе
адбываліся ваенныя дзеяньні, Я. Лосік і запісаўся ў салдаты.
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz