“З 1915 года паэт падаўся на прыіскі ў Бадайбо, дзе і
дачакаўся рэвалюцыі”. /Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня. 1920.
С. 188./
“Разам
з Прушынскім падаўся і Лёсік – “дзе працуе (успаміны Ванды Лёсік) памочнікам
пісара ў канторы залатых капальняў да 1917 г.)”. /Лёсік Я. Творы. Мінск. 1994. С. 321./
* * *
Добры
вечар, мой Язэпка!
Добры
вечар, мой каханы!
Мой
ты браце, мой зямляча,
Мой
ты дружа неслухмяны.
Ці ж не я прасіў астацца
Гэтта зімку зімаваці,
Каб хоць зрэдку ды спаткацца,
Разам
хвільку скаратаці?
Не!
Папоў яму мілейшы,
Ён прыяцель,
кум і сват!
З
кім Язэп, а з гэтай шэльмай
Хоць у пекла ехаць рад!
Што ж ты выйграў? “Дон Отэлло?”
Ёсьць жа “Чуда” ў Бадайбе.
Мо
прысватаў там дзяўчыну?
Ой,
не лжы, брат, не табе!
Можа, службай выйграў гэнам, —
Больш там пэнсыі бярэш,
Лепш ясі, чысьцей там ходзіш? —
Не
паверу, хоць зарэж!
Служба
й гэтта — чым не служба?
Ганіць — значыць саграшыць:
Можна й выспацца, й пад’есці,
І гульнуць, як набяжыць.
Што
й казаць — ты выйграў мала,
“Як на мыдле пан
Заблоцкі”,
Як
той хлопчык, што [то] брату
Каўбасу
зьмяняў на клёцкі.
“Ніц не зробіш”, бо “рызыка” —
Гэта звычай шляхціцовы.
“Не шкадуе той валоссяў,
Хто ужо не мае гловы”.
Мушу скончыць нараканьні,
Бо
не бачу з іх карысьці.
Ты ж
далёка — не дастануць.
Будзе
час яшчэ калісьці!
Не
сярдуй, што гэтак лаю:
Сумна,
прыкра, вось і мушу
Хоць
над тым, каго я знаю,
Адвясьці на момант душу.
А на
сэрцы, браце, гэтак, —
Хоць
ты вешайся ад болю.
Думкі б’юцца, як бы птушка,
Хочуць
вырвацца з няволі.
Ветрам дзікім паляцеў бы,
Воўкам
нёсься бы галодным, —
Толькі б згэтуль адпусьцілі
На
відзеньне з краем родным.
А
трымае злая сіла,
І
няма з ёй сілы біцца;
І няма душы
спагаднай,
З
кім бы горам падзяліцца.
Напішы
ж ты мне, Язэпка, —
Ўспомні,
брат, аб нашай дружбе,
Аб
усім, што гэнам бачыш,
Аб
сваім жыцьці, аб службе.
Як
ты час праводзіш вольны,
З кім там
знаешся, гамоніш;
Як
ты журбу, як ты гора
Ад
сябе штодзеньне гоніш.
Буду
дзякаваць за гэта,
Буду
знаць, што ёсьць жа гдзесь
Мой
Язэпка, мой каханы,
Мой
прыяцель...
Твой
Алесь.
1916
/Вершы з аўтографаў 1907-1920 гг. // Алесь Гарун. Сэрцам пачуты звон.
Паэзія. Проза. Драматургія. Публіцыстыка. Мінск. 1991. С. 190-192./
“З 1915 г. ён
працаваў спачатку на Пракопаўскім прыйску “Ленскага Залатопр. Тавар. (35 в. ад
Бадайбо), а потым перавёўся на Фядосаўскі (60 в. ад Бадайбо), дзе і дачакаўся
рэвалюцыі, служачы пад канец горным дзесятнікам”. /Папоў М. Трэція
ўгодкі па сьмерці Алеся Гаруна. // Наш Сьцяг. № 18. Вільня. 29 ліпня 1923.С.2./
“У 1915 г. разам з Язэпам Лёсікам, падаўся на залатыя
капальні Бадайбо. Працаваў спачатку на Пракопаўскай капальні, а потым падаўся
на Фядосаўскую, дзе служыў горным дзесятнікам”. /Гарбінскі Ю. “Народу на алтар свой
дыямент прынёс...” Гарун: 1887-1920. // Вяртання маўклівая споведзь. Постаці
творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мінск. 1994. С. 134./
ПЕСЬНЯ КАПАЧОЎ*
У цяжкай працы мы жывём,
Спачынку мы не знаем,
Ядзім нясмачна, горка п’ём,
А што за гэта маем?
Пагарду тых, каму
ідуць
Работы нашай плёны,
Што нашай працаю жывуць
Ўспаёны і ўскармлёны.
Руку нам грэбуюць падаць:
Ім простасьць разіць вочы,
Душы не хочуць ў нас прызнаць,
Бо
мы — народ рабочы.
Глядзяць на нас, як
на сваіх
Валоў нямых, бясслоўных:
Працуй, працуй ды слухай іх,
Тваіх паноў знароўных.
Сваёй не важся воляй жыць,
Стлумі свой розум просты:
Парадкі іхнія
судзіць,
На гэта — не дарос ты!
З дзяціных дзён аж
да труны
Цярплівасьці нас вучаць,
Спрабуй не слухаць
іх — яны
Без літасьці
замучаць.
Ў адно зьмяшаныя з быдлём,
Мы так жылі адвеку,
Аднак мы хутка зажывём,
Як сьледна чалавеку.
Панамі ў сьвеце
будзем мы
І свой лад пастановім, —
Насталім толькі ўсе
ламы
І дзюбы кайл** падновім!
Прыіск “Пракопьевскій”. Зіма 1915 г.
* “Капачамі” называюцца на залатых прыісках
людзі, каторыя, не працуючы, як іншыя работнікі ад гаспадара, ці працуючы
толькі для віду, займаюцца здабычай золата на сваю руку з старых шахтаў,
пакінутых пяскоў і г. д., што забараняецца як гаспадарамі, так і горнай
паліцыяй. Гэта сьмелыя, адважныя, спрытныя людзі, часта багатыя, працуючыя
толькі дзеля мілаваньня капацтва, з вялікай асабістай амбіцыяй і з асабліва
гостракрытычным стасункам да сучаснай сацыяльнай няроўнасьці.
* “Кайла” —начыньне накшталт аднадзюбага
малатка, каторым рудакопы выкалупываюць і выбіваюць з зямлі патрэбны ім пласт
пяску з цяжкаю рудой, каменным вуглем, залатым пяском і г. д.
/Вольны Сьцяг. № 1. Менск. 1921./
“Неўзабаве А.
Прушынскі перабіраецца ў Бадайбо на залатыя капальні Ленскага
золатапрамысловага таварыства “Лензото”. Узімку 1915 г. служыць вартаўнічым пры
адной з кантор Бадайбінскай рэзыдэнцыі “Лензото”. Так, прынамсі, сьцьвярджае
Ванда Лёсік. З 8 ліпеня 1915 г. А. Прушынскі пераходзіць на службу ў
Феадосьеўскае ўпраўленьне Ленска-Віцімскай золатапрамысловай акругі. Тут,
паводле выяўленых архіўных матэрыялаў, ён дастае месца “помощника смотрителя
горных рабочих ІІІ разряда” з месячным заробкам 95 рублёў”. /Гарбінскі Ю. Жынкін А.
Сібірскіе дарогі беларускай гісторыі. // Маладосць. №. 3. Мінск. 1992.
С. 145./
“Прыйшлося пабыць і золатаздабытчыкам, на капальнях ў Бадайбо. Зусім як у раманах Джэка Лёндана! Тайга, халодная, імклівая рэчка, сухарлявы чалавек з валошкавымі вачыма ўглядваецца ў чужое неба... Дарэчы, на залатых капальнях у Бадайбо Гарун робіцца меншавіком і нават уваходзіць у выканаўчы камітэт партыі”. /Рублевская Л. Золотоискатель с Нового Двора. // СБ. Беларусь сегодня. Минск. 5 апреля 2017. С. 14./ Праўда назваць Гаруна золаташукальнікам, гэта што назваць сакратарку кіраўніка аграмястэчка хлебаробам.
“Федасееўская капальня заснавана ў 1850 г. З 1929 гэта раб. пасёлак. Цяпер называецца Арцёмаўск, у гонар рэвалюцыянэра Ф. А. Сяргеева (парт. псэўд. Арцём), які ў 1910 г. адбываў ссылку ў Кірэнскай акрузе. з Бадайбо да яе ішла вузкакалейка (75 км), якая абслугоўвала капальні на правым беразе р. Віцім пры ўпадзеньні ў яго Бадайбо (бліз. 90 км), на якім было 20 капалень. У 1903 атрымаў статус горада (раней была капальніцкая рэзыдэнцыя). Па перапісу 1917 г. ў Бадайбо налічвалася 6105 жых. (3, 623 м. ды 2, 482 ж.), а на Федосьеўскай 3890 жых, на Надзеждзенскай капальні працавала 1 пач. адз.” /Сибирская советская энциклопедия. Т. 1. Москва. 1929. Стлб. 361-362./
“Прыйшлося пабыць і золатаздабытчыкам, на капальнях ў Бадайбо. Зусім як у раманах Джэка Лёндана! Тайга, халодная, імклівая рэчка, сухарлявы чалавек з валошкавымі вачыма ўглядваецца ў чужое неба... Дарэчы, на залатых капальнях у Бадайбо Гарун робіцца меншавіком і нават уваходзіць у выканаўчы камітэт партыі”. /Рублевская Л. Золотоискатель с Нового Двора. // СБ. Беларусь сегодня. Минск. 5 апреля 2017. С. 14./ Праўда назваць Гаруна золаташукальнікам, гэта што назваць сакратарку кіраўніка аграмястэчка хлебаробам.
“Федасееўская капальня заснавана ў 1850 г. З 1929 гэта раб. пасёлак. Цяпер называецца Арцёмаўск, у гонар рэвалюцыянэра Ф. А. Сяргеева (парт. псэўд. Арцём), які ў 1910 г. адбываў ссылку ў Кірэнскай акрузе. з Бадайбо да яе ішла вузкакалейка (75 км), якая абслугоўвала капальні на правым беразе р. Віцім пры ўпадзеньні ў яго Бадайбо (бліз. 90 км), на якім было 20 капалень. У 1903 атрымаў статус горада (раней была капальніцкая рэзыдэнцыя). Па перапісу 1917 г. ў Бадайбо налічвалася 6105 жых. (3, 623 м. ды 2, 482 ж.), а на Федосьеўскай 3890 жых, на Надзеждзенскай капальні працавала 1 пач. адз.” /Сибирская советская энциклопедия. Т. 1. Москва. 1929. Стлб. 361-362./
Напрыканцы 1915 года “У Іркуцку я сустрэўся
кірэнчанінам Усьціновічам і пасяліўся з ім ў адным пакоі. Пакуль у нас былі
грошы, мы пра падысканьне працы шмат не думалі. Наведвалі тэатры, канцэрты,
лекцыі і т. п., але калі нашы капіталы зусім амаль растаялі, я знайшоў часовую
працу па сваёй спэцыяльнасьці ў друкарні”. /
Тарасов П. Н. В Сибирь – на поселение.
// Пути революции. № 2. Харьков. 1926. С. 172./ У 1916 годзе Тарасаў
уехаў на Амур, у Чыце быў арыштаваны і зьняволены ў Аляксандраўскім цэнтралу.
/Баркоўскі А. Першы
пераклад з Алеся Гаруна. // Голас Радзімы. Мінск. 7 верасьня 1995. С. 4./
Часопіс “Ленские волны”, выходзіў у Якуцку ў
1913-1915 гадах. “Характарызуючы рэдактара часопіса,
супрацоўнік “Якутской окраины”, палітссыльны Ул. Віленскі-Сыбіракоў адзначае,
што грамадзянскі фэльчар, меншавік “Н. Е. Олейников” прыбыў ў Якуцк у 1908 г.,
калі быў асуджаны ў Іркуцку па справе сацыял-дэмакратычнай арганізацыі”.
/Коробцова Р. К.
Журнал “Ленские волны” (80 лет со дня выхода). // Якутия – 1993. Календарь знаменательных и памятных дат.
Якутск. 1992. С. 53./ “Як сьведчаць
сучасьнікі, гэта быў вельмі прадпрымальны чалавек. Ён займаўся ня толькі
лекарскай практыкай, але і на імя сваёй жонкі “Е. Р. Олейниковой” утрымліваў
аптэкарскі магазын ды выдаваў літаратурна-публіцыстычны часопіс “Ленские
волны”, які выходзіў штомесяц”. /Канаев Н.
П. Русско-якутские литературные связи.
Москва. 1965. С. 169-175./ “Под псевдонимом В.
Баршевский или Вс. Баршевский скрыт известный в своё время якутский и читинский
издатель В. А. Скворцов”. /Михайлова М. “Ленские волны”. // Полярная звезда. № 3.
Якутск. 1990. С. 115./
“Баршевский, Всеволод, поэт, сотр. жур. “Лен. Волны” (1914
и 1916). Житель Киренска”. /Здобнов Н. В. Материалы для сибирского словаря писателей.
(Предварительный список поэтов, беллетристов, драматургов и критиков). Приложение
к журналу «Северная Азия». № 1 (13). Москва. 1927. С. 12./ “Баршевский,
Всеволод, псевд. В. А. Скворцова”. ... “Скворцов, Всеволод Александрович
(псевд. Всеволод Баршевский), поэт, сотр. Харбинских, Владивостокских и др.
дальневосточных газет, затем жур. “Ленские Волны” (1914 и 1916) и др. изданий.
Был на каторге и в ссылке. Уроженец Сибири”. /Здобнов
Н. В. Материалы для сибирского словаря
писателей. (Предварительный список поэтов, беллетристов, драматургов и
критиков). Москва. 1927. С. 58, 59./
«Баршевский, Всеволод = Всев. Ал-др. Скворцов. В д.-вост.
изд. Ист.: Здобнов 58, 59.». /Масанов И. Ф.
Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей. Т. 1. Алфавитный
указатель псевдонимов. Москва. 1956. С. 147./
«Скворцов, Всеволод Александрович, поэт, сотр.
дальневосточных изданий. Псевд.: Баршевский, Всеволод». /Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых
и общественных деятелей. Т. 4. Новые дополнения к алфавитному указателю
псевдонимов. Москва. 1960. С. 435./
«Баршевский Всеволод – Скворцов В. А.» ... «Скворцов
Всеволод Александрович якутск. и читинск. изд. (1913-1915) и др. газет 20-х
годов. – Вс. Б-ский; Всеволод Баршевский». /Петряев
Е. Д. Псевдонимы литераторов-сибиряков. Новосибирск. 1973. С. 7, 63./
У
гэты пэрыяд нейкі Скварцоў жыў сярод сасланых у Кірэнску. “У нас [у Кірэнску] дзейнічаў свой суд. Вельмі гучных спраў было ў нас
дзьве: Таўстапятава-Красухіна ды Трацьцякова-Скварцова. Трацьцякоў (зьбіцьцё
таварыша) быў прызнаны, што дзейнічаў у стане моцнага душэўнага ўзрушэньня,
якое было выклікана недарэчнымі паводзінамі Скварцова, і толькі быў пазбаўлены
права займаць выбарныя пасады”. /Курочкин
С. История одной столовки. // Сибирская
ссылка. Москва. 1927. С. 163./
Належыць Баршэўскаму, акрамя ўласных вершаў, і пераклад:
ПОГРЕБЕНИЕ
(с польского)
Ложиться звон
погребальный,
Рыдают трубы органа...
Сегодня хоронят солдата –
Хоронят чужого улана.
Вчера
пал в битве под лесом,
Пулею в сердце сраженный...
Гей! Никто по нем тут не плачет;
Печален обряд похоронный...
Видать, был малый не робкий:
Лежит изрубленный в храме –
В
запекшейся крови рейтузы.
Мундир с золотыми шнурами...
Залита кровью рубаха,
Под ней жестокая рана...
Могилу в овраге капают –
Ой, доля ж ты , доля улана!
«В
землю его опустите
По
христиански и чинно...
За
чужые пал преступленья.
За
грехи чужие и вины...
Под вражьим билось мундиром
Любовью сердце больное...
Забудете шнуры золотые,
Загляните в сердце родное!..»
Ложиться звон погребальный,
Рыдают трубы органа –
Опускают в землю мазуры
Сраженного в битве улана...
Киренск
Вс. Баршевский
/Ленские волны. № 8. Якутск. 1915. С. 2./
Алесь
Прушынскі “У часе вайны пісаў ён вельмі мала;
зьмешчаныя ў зборніку “Матчын дар” (1918). Яго вершы напісаны ў 1907-1914 гг.
на ўсіх іх ляжыць сьлед творчасьці ў няволі”. /Гарэцкі
М. Гісторыя беларускай літаратуры.
Масква-Ленінград. 1924. С. 339./
У 1915 годзе Аляксандр Прушынскі
апублікаваў “У
чужыне. Думы: [Верш] Н. н. 16 крас.; Чалавек без крыві: Апавяданне // Там жа. 1
мая; На варце: [Верш] // Там жа. 29 мая; Чалавечая кроў: [Верш] // Там жа. 5
чэрв.”. /Грышкевіч В. Н. Алесь Гарун. Бібліяграфія. // Беларускія
пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1993. С. 144./
ЧАЛАВЕК БЕЗ КРЫВІ
Нядаўна
ў нашым N-ску памёр мой стары
прыяцель, на жаль, не сваёй сьмерцю. Нябожчык вярнуўся з ссылкі і спачатку быў
вясёлы і ўсё зьбіраўся зноў узяцца за працу на карысьць роднай старонкі. А ў
нядоўгім часе з ім зрабілася нейкая зьмена — спахмурнеў, пачаў адсоўвацца ад
людзей, нават блізкіх, і ў канцы налажыў на сябе рукі.
Аб
цікавым жыцьці гэтага чалавека з чыстым сэрцам і вялікімі здольнасьцямі, а
неласкавай доляй я яшчэ спадзяюся расказаць некалі чытачам, а пакуль што друкую
яго, здаецца, ядыны твор, знойдзены мною сярод другіх папераў нябожчыка. Мо
людзі, знаўшыя яго, зразумеюць, якую муку нёс у сабе гэты чалавек, і слова
асуду яму не зьляціць з іх вуснаў.
—Дык
чаму, пытаецеся, твар мой бледны такі, і вочы запалыя, і рукі белыя з сінімі
жылкамі, і ад чаго пахілы я, кволы, як тое зельле, што расьцець у скляпох сярод
вільгоці і гнілога паветра? А той, знаны вам, быў саўсім іншым чалавекам! Чаму
ж? Хіба трэба яшчэ пытацца? Хіба нават каб не ведалі, не можна адгадаць, што я
прыйшоў з няволі?! Хіба твар мой, вочы мае, рукі мае, карк мой крывы і цела
кволае не сьведчаць вам, што я — чалавек без крыві? З няволі, з няволі
вярнуўся, — зразумейце гэта і не пытайцеся больш!
Хай
кроў мая гнілая, вільготная, хай сэрца мае, як дрыгва, — пашкадуйце мяне і не
пытайцеся!
Ах,
сорам мне, ах, ганьба мне! Пракляцьце на галаву маю, на дзень той, што першы
ясным сонейкам павітаў мяне, — няшчасьце дому свайго і гора маткі сваёй...
Галубачка мая сівакрылая! зязюлечка! ластавачка мая гаротная! Ці помніш ты, як
бянёхала мяне малога, як плакала ты над калыскай маёй, калі плакаў я, і як сьмяялася,
калі я сьмяяўся? Ці помніш ты дзень той прыгожы, калі, пагнаўшыся за свавольным
зайчыкам, якога любае сонейка пусьціла праз балонку ў хатку нашу, я аддзяліўся
ад лавы і зрабіў першыя два крокі па бітай падлозе? Якім шчасьцем засьвяціліся
вочы твае тагды і сама ты абпрамянілася, як сонца! А смачнейшыя выбіраючы
кавалачкі хлеба і сала, укладала ў торбачку маю — дзянны харч мой у школку, —
помніш ты? А ці помніш, матачка, як далёка за ваколіцу выходзіла ты спаткаць
мяне са школы? Якою гордасьцяй залівалася тваё сэрца і твар твой расьцьвітаў,
калі ты чула пахвалы мне ад чужых? І потым як, спагадаючы моладасьці, пазірала
на мяне з маёй мілаю і, згодная ў сэрцы з маім выбарам, казала: “Добрая з вас,
дзетачкі, пара”? Помніш ты? Помніш жа?
Ах,
бачу я, помніш ты гэта і нават болей чым помніш! Думкі і вочы твае не нацешацца
тым, што прайшло ўжо, і дні сягоньняшнія замяніла ты ўчарашнімі днямі. Дык
адарвіся ж ад іх! Прызнай жа твайго пярвінку, улі ў сэрца маё кроплечку роднага
пачуцьця і ўбачыш, як заб’ецца яно, як чырвоным зробіцца твар мой, і вясёлымі
вочы, і простым карк мой, і моцным цела.
У
няволі, у няволі жыў я гэтыя гады, і захірэў без роднага паветра, і зрабіўся,
як гнілое зельле ў гнілым скляпу!
А
цяжкая ж гэта рэч — няволя — і што яна з людзьмі робіць!..
Сьпярша,
як злоўленае арлё, нічога не ведаеш і кідаесься ў вокны на жалезныя краты, у
шчылінкі — усюдах, адкуль ідзець сьвет, — абы ўцячы, абы вярнуць сабе волю. Але
ж не: краты моцныя і шчылінкі вузкія, і цераз іх не працісьнесься. Яшчэ не
трацячы надзеі, пачынаеш біць галавой і кулакамі і ўсім целам стукацца аб сьценкі
дарма! Мур стаіць сабе нязрушаны, а галаве і ўсяму робіцца балюча. У злосьці, у
роспачы грызеш гады сабе рукі і разьдзіраеш грудзі свае да крыві, плачаш.
крычыш — дарма, толькі жорстка-сардэчная варта рагоча, гледзячы на твае мукі. У
канцы нестаець сілы. Кідаесься на падлогу, моцна сьплюшчываеш вочы і хочаш
памерці. І сьмерць не ідзе! Мучысься гэтак; зьмяняюцца дні і ночы, у сэрцы
тваім надзея зьмяняецца роспаччу і роспач надзеяй многа-многа разоў, і толькі
тагды, паціху і паволі, як астрожны вартаўнік, падкрадаецца к табе сьмерць.
Каб
жа ж гэта была яна! Каб не жыць саўсім! Не бачыць, не думаць, не хацець, не
быць!
У
няволі гэтак не паміраюць. Вось я з белым тварам, і рукамі з сінімі жылкамі, і
вачмі без жыцьця, а хто скажа з вас, што я нябожчык? Усе забыліся, ніхто не
можа пазнаць, нават родная маці кажа: “Гэта не сын мой”, а ніхто не скажа, што
я нябожчык.
Бо
сьмерць мая — жыцьцё маё, і гэта сьмерць, якой паміраюць у няволі. Толькі
тамака можна гэтак цяжка канаць, так мучыцца не стогнучы, бо няма каму слухаць
і каму памагчы. Толькі тамака, у няволі, прыходзіць нехта ці нешта і, раз
прыпаўшы да грудзей, ужо не адыходзіць, пакуль не высьсе ўсёй крыві і сам не
атруціцца той атрутаю, якую пусьціў у жылы.
І
калі яно пачнецца, адразу перастаеш усьміхацца нават найлепшаму ў сьвеце:
яснаму сонцу і прамінуўшым дням сваім. І гневацца на найгоршае ў сьвеце, на зьнявагі
чалавечай павагі тваёй перастаеш. Ясны дзень, ці ходзяць на небе чорныя хмары —
усё роўна. Далі табе спакою ці дратуюць цябе і зьдзекуюцца над табой — усё
роўна. Нічога не жадаецца сабе, ні другім. Нічога не хочаш рабіць. Сьвет
навокал робіцца мутным і белым, як вочы сьляпога, і невыразным, як твар
звар’яцелага. Нешта парнае, праціўнае, замест паветра, уліваецца ў грудзі,
ласкоча ў горле, туманіць розум і робіцца тваёй істотаю. Ах, цяжка мне, людзі!
Чаму
гэта сэрца чалавечае такое, што ёсьць у ім нейкія сховы, дзе крыецца людзкі
боль? Чаму, забыўшыся аб мінуўшчыне, успамінаеш будучыню, а ўбачыўшы наперадзе
сябе чорную бяздонную яму, баісься яе, і, маўляў, забрытаны конь, пакіраваны
ўночы рукой бясьпечнага ездака, стаіш і круціш галавою, і ўпіраесься, не хочучы
далей ісьці, і, шкадуючы жыцьцё сваё, трасесься ўсім целам? Нашто мне жыцьцё,
калі яно — сьмерць, калі родныя мае не ведаюць мяне, а маці цураецца мяне? І
хіба вам, людзі, што не хочаце прыняць мяне за свайго, не ўсё роўна? Нашто
пытаецеся, чаму твар мой бляды? Нашто дакучаеце, даведаючыся, чаму вочы мае
запалыя і рукі белыя з сінімі жылкамі? Праз цікавасьць? Хіба ёсьць закон такі паміж
вас чужое гора абцяжаць сваёй безупыннай цікавасьцю і дзеля памаўзлівасьці сваёй
бярэдзіць чужыя раны? Ці, можа. міласэрдзе ўзварухнула сэрца ваша і,
пашкадаваўшы мяне. запыталіся? Тое міласэрдзе, якое робіць цуды і падымае з
ложа сьмерці, якое золатам праменьняў сваіх прабівае цьму, і душы сьляпыя выводзіць
з панства роспачы, і пахучымі кветкамі абсыпае іх, і купае ў млечнай расе
векавечнага шчасьця? Калі гэтак, не пытайце ж, а бардзей прыміце мяне на грудзі
свае і скажыце мне: “Брат мой” і “Сын мой”, каб сэрца маё, разагрэўшыся ад
ласкі вашай, часьцей забілася і вышэй узьнімаліся грудзі, набіраючы роднага
паветра, і зноў палілася ў жылы чырвоная кроў, і кветкамі жыцьця аздобіўся
твар, і шчасьцем заблішчэлі вочы. Ці найзьлейшых сабак сваіх нацкуйце на мяне,
каб яны перагрызьлі горла маё, забралі сьмерць маю і жыцьцё маё, і я не скажу,
што вы без літасьці.
Бо
з няволі, з няволі вярнуўся я і не маю спакою!..
1915
НА ВАРЦЕ
Стаіць ён на варце, і плюшчацца вочы,
А цела хацела б пайсьці на спакой
Заснулі бажаньня, нічога не хоча,
Не можа крануці рукой.
Тры месяцы з дому... Сабраўся ад жніва,
З народам паходам
пайшоў ваяваць...
Успомніцца часам —
як там, ці жывы?
А хто дапамог ім звазіць, паараць?
Тры месяцы з дому... Акопы, атакі,
Гарматы, гранаты і тысячы куль...
А як там у хаце мае небаракі, —
Ніякае зьвесткі адтуль?
Каруся адна... Ці памогуць суседзі?
А хіба ж маглі бы іначай зрабіць?!
Бо маюць жа сэрца, і
ён, як прыедзе,
Здалее за ўсё і усім
адплаціць.
Суседзі памогуць!.. Што ж дзеецца ў вёсцы?
Ці спорны, ці чорны удаўся там год?
Якое надвор’е, ці сьнег, ці марозцы,
Ці, можа, завеі? Які ж умалот?
Стаіць ён, вартуе, зьліпаюцца
вочы,
І цела хацела б спакою, заснуць...
А сэрца спакою не
знае, не хоча,
А
думкі ад варты лятуць ды лятуць!
Люты, 1915 г.
У ЧУЖЫНЕ
Думы
Якія жальбы?! Нашто мне плакаць?
Прад кім, з чаго?
— Сьвет людзкі крывёю зьліты,
Цяжкім болем твар парыты, —
Твар яго!
Ну, што ж, няволя?
Няхай, нядоля?
Сьцярплю я сам.
Там, у вайне абнятым краі,
Сьмерць зьбірае
ураджаі, —
Косіць там!
Няхай памру я... адзін... ў чужыне...
— Няхай! гатоў.
Там, дзе гром, дзе сьвішчуць кулі,
Сном апошнім шмат паснулі,
— Шмат братоў!..
Пакінь жа, сэрца,
тужыць аб волі
Цяпер, пакінь!
Зьлійся з горам бедных матак,
Жонак,
дзетак, ніваў, хатак
Ці загінь.
1915 г.. 1 марца
ЧАЛАВЕЧАЯ КРОЎ
Гэй ты, людзкая
кроў, чалавечая кроў,
Разьліваесься ты па зямліцы.
Ад пачатку людзей, ад пачатку вякоў,
Ад граніцы яе да граніцы.
Не шкадуюць цябе,
неашчадна ліюць,
Мэрам ты і не варта
нічога,
Па калені ў табе пасуваюцца, йдуць...
А куды? — без адказу
дарога.
За дабро, дзеля зла праліваюць цябе,
Дзеля крыўды і скрыўджанай праўды,
Дзеля старых багоў ў маляваным грабе,
Дзеля новых — нязнаных запраўды.
І здаецца, няхай
прабягуць, пралятуць
Векі цэлыя братняе згоды,
Ані высахнеш ты,
будзеш чэмерам труць
Кожнай радасьці людзкае
ўсходы...
Разьліваесься ты, чалавечая кроў,
Безнадзейны усякія лекі,
І няма на цябе лекароў, знахароў
Запыніць, зачыніці навекі.
15 марца 1915 г.
“У адным з дакумэнтаў за 1916-1917 гг. прозьвішча
паэта сустракаем у сьпісе ссыльнапасяленцаў, якіх па маніфэсьце перавялі ў
сяляне, але, як адзначалася ў дакумэнце, “без права возвращения в Европейскую Россию”. Запіс у сяляне прынёс палёгку былому “политическому”, бо даваў
мажлівасьць жыць на ўсёй тэрыторыі Сыбіры. Неўзабаве А. Прушынскі перабіраецца
ў Бадайбо на залатыя капальні Ленскага золатапрамысловага таварыства “Лензото”. Узімку 1915
г. служыць вартаўнічым пры адной з кантор бадайбінскай рэзыдэнцыі “Лензото”. Так,
прынамсі, сьцьвярджае Ванда Лёсік. З 8 ліпеня 1915 г. А. Прушынскі пераходзіць
на службу ў Феадосьеўскае ўпраўленьне Ленска-Віцімскай золатапрамысловай
акругі. Тут, паводле выяўленых архіўных матэрыялаў, ён дастае месца “помощника смотрителя горных рабочих III разряда” з месячным заробкам 95 рублёў. Частку грошай,
заробленых у Бадайбо, пасьля вяртаньня з Сыбіры паэт ахвяруе на аднаўленьне
заняпалай беларускай кнігарні ў Мінску.
Быў
на капальнях і “Алфер Цімафей Паўлавіч – 1879, в.
Капцевіч Віцебскай губэрні, РСДРП, 1916-1917 канторшчык на залатых капальнях”.
/Политическая каторга
и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и
ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 834./
У 1916 годзе Аляксандр Прушынскі
апублікаваў “Гора
мне цяжкае, гора безсчаснаму...”; Навакол: [Верш] // Беларускі каляндар на 1916
г. Вільня”. /Грышкевіч В. Н. Алесь Гарун. Бібліяграфія. // Беларускія
пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1993. С. 144./
У НОЧ НА НОВЫ ГОД
Сяджу я адзін у сьвятліцы
З душою, агорнутай сумам.
Гадзіньнік стары на паліцы
Ўтуруе самотлівым думам.
Усё прамінае у
часе:
Няволя, самота, пакута,
—
А йшчэ што у долі ў
запасе?
“Дванаццаць гадзін і
мінута”.
Жыцьцё уцякае нязначна,
Па
хвілечцы хвілька. Чаму ты
Не ловіш яго, неабачны?
“Дванаццаць гадзін,
дзьве мінуты”.
Без сьледу, без знаку,
цень ценьню
Праз жыцьце ідзеш
у труну ты.
Якое ж найлепшае
меньне
Тваё, чалавеча? —
“Мінуты!”
1916
/Вольная Беларусь. Менск. 7 студзеня 1918./
ТРЭНЫ
З гадоў няволі
Беларускі
мой радзімы краю,
Чым
ты стаўся горшым перад сьветам —
Строгім
гэтым...
Цяжкім лёсам ён за што цябе карае —
Забівае?
Скрозь
пажэжа, пусткі і руіны,
Скрозь
нядоля, голад і галота,
Скрозь
стагнота.
Тут
— што людзі! — ў полі кожная быліна —
Сіраціна.
Падрабнеўся
твой народ на часьці,
Зносіць
ён благое ліхалецьце
Па
ўсім сьвеце,
Апынуўся
дзе, раскіданы няшчасьцем,
Злой напасьцяй.
Перад
гэтым быў ты, край, багаты,
Меў
лясы, бязьмежныя, як мора, —
Гора,
гора!..
Павыгублена ўсё. Дзе
людзі, дзе гарматы,
Спраўцы страты.
Дык
прызнайся ж мне, радзімы краю!
Завініўся
чым ты перад сьветам:
Гневам
гэтым
На
цябе нялюдзкім ён за што палае,
Так
карае?
Зіма 1916 г.
/Рунь. № 9-10. Менск. 1920./
* * *
Не
журуся, што не маю
Дзён шчасьлівых!
Што
ж такое,
Мусіць,
доля мая — гора
Векавое...
Не
журуся, што ўздыхаю
Па
айчыне
На
чужыне!
Мусіць,
доля, што і жыцьце
Тут загіне...
Не
журуся, што здароўе
Гора
з’ела,
Што не
служыць!
Хто
ні ў чым не знае шчасьця,
Той не
тужыць.
Жыцьця,
шчасьця і здароўя
Я не
маю.
Што
ж такое, —
Неяк з часам дацягнуся
На
спакой я.
1916
/Алесь Гарун. Сэрцам
пачуты звон. Мінск. 1991. С. 189-190./
Далей архіўны сьлед А. Прушынскага губляецца
зноў. Астатні раз яго прозьвішча сустрэнецца ў паперах Феадосьеўскага
ўпраўленьня “Лензото”, якія датуюцца травенем 1917 года”. /Гарбінскі Ю. Жынкін А.
Сібірскіе дарогі беларускай гісторыі. // Маладосць. №. 3. Мінск. 1992.
С.145./
На
залатых капальнях Прушынскі “і дачакаўся рэвалюцыі.
У часе Кераншчыны быў сябрам выканаўчага камітэту
Ленскага Золатапрамысловага Вокругу, адкуль яго абралі на паўнамоцнага па
абароне працы”. /Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня. 1921.
С. 188./ “Пачынае
працаваць ва ўстанове, якая займаецца абаронай працы. Установа гэта мела
супольныя рысы з прафсаюзнымі арганізацыямі”.
/Баршчэўскі А.
Нашаніўская пара. Алесь Гарун – частка ІІ. // Ніва. Беласток. 6
красавіка 1975. С. 4./
“Там і прычакаў Лютаўскую рэвалюцыю. Быў абраны сябрам
Савета Ленска-Віцімскай золатапрамысловай акругі, а затым і упаўнаважаным па
абароне працы”. /Гарбінскі Ю. “Народу на алтар свой дыямент прынёс...”
Гарун: 1887-1920. // Вяртання маўклівая споведзь. Постаці творцаў беларускай
гісторыі ў кантэксце часу. Мінск. 1994. С. 134./
“Калі на капальні прыйшла вестка аб рэвалюцыі 1917 г.
падзеньне самаўладзьдзя было сустрэтае рабочымі з бурнай радасьцю.
Першая вестка пра гэта была атрыманая мною
2 сакавіка. Паведаміў мне аб перавароце паліт. катаржанін Дубнікаў па тэлефоне
на капальню “Вясеньнюю”, якая знаходзілася ў 60 вёрстах ад Бадайбо.
- Віншую! Мы свабодныя! Мікалай арыштаваны,
і самаўладзьдзе пала!
Гэткага радаснага паведамленьня я ў той
час, як і большасьць сасланых, не чакаў і першы момант не ведаў, як рэагаваць
на яго. Але разгубленасьць прайшла, і, сьпехам намеціўшы плян дзеяньняў, я
кінуўся ў кашары рабочых. Там было яшчэ двое сасланых: Бойдаш і другі,
прозьвішча якога на памятаю. Разам мы неадкладна склікалі мітынг, на якім,
акрамя мяне, выступалі рабочыя, якія прыехалі з Уралу. За ноч былі падрыхтаваны
сьцягі, і раніцаю наступнага дня мы стройнаю калёнаю накіраваліся на
Федосьеўскую капальню. Адтуль каля трох тысячаў чалавек, са сьпевамі
рэвалюцыйных песьняў і масаю сьцягоў, якія луналі, рушылі да месца расстрэлу,
на Надзежджанскую капальню, куды ўжо непарыўнаю стужкаю сьцякаліся рабочыя з
іншых капальняў.
У мітынгу, які адбыўся тут, удзельнічала
звыш трох тысячаў чалавек. Выступалі сасланыя: Папоў А. Ф., Іваноў Ф. Т.,
Барадзін, Захараў, Грышпан і іншыя. Каб накрэсьліць далейшы плян дзеяньняў,
сасланыя пасьля мітынгу вырашылі сабрацца ў школе Феадосіеўскай капальні. На
нараду прыйшлі: Папоў, Іваноў, Холад, Земзей [мо Зелязей?],
Грышпан, Міт, Учадзе, Левітас, я, і іншыя, усяго каля 20 чалавек...
Пасьля доўгіх перамоваў нарадай было
пастаноўлена прыняць актыўны ўдзел ў выбарах у Раду рабочых дэпутатаў і
распачаць агітацыю за выпрацаваны сьпіс кандыдатаў, у якім значыліся імёны
палітычных сасланых. Апошняе было параўнальна лёгкай справай, так як палітычныя
ссыльныя, якія вылучаліся сваім разьвіцьцём, украпленыя ў шырокую масу
горнарабочых і рабочых мэханічных майстэрань, так і ў масу служачых,
карысталіся папулярнасьцю і сымпатыямі рабочага насельніцтва... Першае паседжаньне
толькі што абранай Рады адбылося 9 сакавіка 1917 году. Старшынёй Рады быў
абраны т. Цімафееў (ссыльны), таварышам старшыні Шчарбінін і сакратаром Папоў,
таксама сасланыя. Уяўленьне аб форме ўлады і функцыях Рады было ў той час
вельмі неакрэсьленым. Большасьць сяброў Рады разглядвала апошняе як нешта
аналягічнае павятоваму земству, пакліканаму існаваць у якасьці часовай установы
да скліканьня ўстаноўчага сходу. Яшчэ да выбараў прэзыдыюму Рады на сходзе
выбарных 5 сакавіка было пастаноўлена адправіць наступную тэлеграму ў цэнтар:
“Петраград Савету рабочых і салдацкіх
дэпутатаў (выканаўчаму Камітэту дзяржаўнай думы).
....Насельніцтва віншуе новую ўладу, якая
ўсталюе ў Расеі народнае праўленьне шляхам скліканьня ўстаноўчага сходу на
выснове ўсеагульнага, роўнага ды тайнага галасаваньня і сьцьвердзіць свабоду
народу...”. /Иванов-Мартынов. От
монорхизма к Советам на далекой окраине (Витимский и Олекминский
золотопромышленные округа). // Иркутская ссылка. Москва. 1934. С. 230-234./
“Імпэрыялістычная вайна, якая дацягнула сваю
далонь за гарматным мясам нават да Ленскіх капальняў, гэтак ладна пачысьціла
шэрагі “капачоў”, што верхаводам капальняў прыйшлося, на злом галавы дапусьціць
у сваё царства “палітычных сасланых”, якіх яны так баяліся пасьля падзей 1912
г.”. /Мирный Н.
Февраль на Ленских приисках. // Пути революции. Кн. 1. Харьков. 1927. С.
101./ Пасьля г. зв.
“Ленскага расстрэлу” “большасьць рабочых, якія знаходзіліся на капальнях, былі вывезены за
межы краю. Новы набор даў рабочых з Уралу, з чыгунак Сыбіры ды Эўрапейскай
часткі Расеі. Па свайму агульнаму ўзроўню гэтая маса была значна вышэй за тую
якая была да 1912 г. Аўтарытэтам у яе карысталіся не “капачы” - стары тып
шукальніка, вышэйшай асалодай якога была знаходка самародка, кароткачасовы
шырокі разгул або ператварэньне ў маленькага ўласьніка, а
рэвалюцыйна-падбухтораныя рабочыя... Не “капачы”, як бывала раней, а яны праплялі
ў арцельныя старасты і рабіліся кіраўнікамі масы, паступова разьвіваючы яе
сьвядомасьць да ўзроўня яснага разуменьня сваіх інтарэсаў”. /Иванов-Мартынов. От монорхизма к Советам на далекой окраине
(Витимский и Олекминский золотопромышленные округа). // Иркутская ссылка.
Москва. 1934. С. 230./
Капач – невялікая жалезная рыдлёўка з прамой лопасьцю. якая мела
закругленьне або клінападобнае лязо. /Иркутский
областной словарь. Вып. 1. Иркутск. 1973. С. 218./
“Як вынік гэткага дапушчэньня у пачатку 1917 года на ўсіх
капальнях “палітыкі” уяўлялі сабой гэткую народнасьць, якая часта трапляецца як
кітайцы, карэйцы, татары ды іншыя.
Палітыка можна было сустрэць і сярод
кіраўнікоў капальнямі, і ў шахце, і ў забоі.
Гэткае прарываньне наскрозь усёй тоўшчы
капальніцкага сацыяльнага ладу не замарудзіла выявіцца і на ўзаемадзеяньнях
паміж асобнымі слаямі гэтае тоўшчы так напр. да гэтага рабочыя зусім не
дапускаліся ў высакародныя сьцены сходу служачых (клюбу)...
Дык вось, гэтая та каша і прыправілася
палітыкамі, а за гэтым не замарудзіла пасьледаваць і паступова разлажэньне
капальніцкай сыстэмы. У шахтах сустракацца пачалі на віду ва ўсіх рабочых
сябры, з якіх адзін быў наглядчык, другі наглядвальны. Сярод высокіх
крухмальных каўнерчыкаў у клюбе служачых пачалі зьяўляцца касавароткі рабочых.
Ды наогул атмасфэра выражэньня як бы пачала “здаваць”.
Я служыў тады ў канторы Феадосіеўскай
капальні, самай значнай групы. У ёй налічвалася больш 500 рабочых ды да 500
чалавек служачых. З палітыкаў, што тады працавалі ды служылі там, памятаю:
Лебядзінчанку Г., Аўчарава В., Урданта М., Ратынскага М., Барадзіна, Малярчука
К., Рыбака Е., Арлова Я., Сокала , Завадзкага І., Папова А. А., Папова А. Ф.,
Іванова Ф., Учадзе, Іванова, Мартынава, Прушынскага [C. 102.], Сельскага,
Марозава, ды яшчэ гэткую значную фігуру, як інжынэр Малазёмаў А. П., які
адбываў катаргу ў Акатуі па справе, здаецца, Пецярбургскай арганізацыі С-Д
бальшавікоў і трапіўшага, дзякуючы асабістым сувязям, як казалі. адразу з
катаргі на капальні, у якасьці ўпраўляючага, спачатку невялічкай капальні, а
потым Феадосіеўскай групай.
Праца. Тры разы на тыдзень кіно. І ўсё. Што
было рабіць яшчэ нам? Гуляць у карты? Піць? Захапляліся адны. Больш за ўсё
зьбіраліся па вечарах для размоваў на чыёйсьці кватэры. У прыватнасьці вельмі
шмат размоў ды спрэчак было ў нас аб вайне... Але рэвалюцыі ніхто не чакаў. І
тым аглушальны быў гром.
4 сакавіка 1917 г. у канторы капальні
жыцьцё пачалося як заўсёды. Прыходзілі рабочыя, атрымоўвалі патрэбныя ім
даведкі і сыходзілі. Кур’еры з шахтаў прыносілі розныя зьвесткі, табэлі,
разьметачныя журналы наглядчыкаў.
Т. Васянеева папрасілі да тэлефону. Праз
хвіліны тры Васянееў, пабляднелы ды з радасна-разгубленай усьмешкай на твары,
мне шэпча: - “Зараз я размаўляў з Бадайбо; атрымана тэлеграма, што ў Расеі
пераварот, але падрабязнасьцяў яшчэ няма”. У душу штосьці так грукнула, што
ажна дыхаць зрабілася нечым. Ці ня вутка?
Клічуць ў кабінэт упраўляючага капальнямі.
Заходжу. Там усе палітыкі, якія працавалі ў канторы. Малазёмаў (кіраўнік)
зачыніў дзьверы кабінэту і дае кароткую інфармацыю. Зьвесткі аб перавароце
пацьвярджаюцца, хаця падрабязнасьцяў яшчэ няма. Малазёмаў задае ўсьлед за гэтым
пытаньне: “Што павінны зараз рабіць мы, палітыкі”, і адказвае: “Пакуль не
атрымалі больш падрабязных ды грунтоўных зьвестак, ад якіх-небудзь дзеяньняў
неабходна ўстрымацца, а то да меншавікоў увогуле адносіны насьцярожаныя і на
выпадак няўдалага зыходу там, у Расеі, усю віну тут зваляць на нас”. Нявольна
згаджаемся з гэтым ды перадаём пра гэтае сваёй братве па шахтам...
Раніцай 5-га сакавіка ашаламляльная навіна:
са ўсіх капальняў сышла ў невядомым накірунку уся паліцыя на чале са
спраўнікам, прыставамі ды ўраднікамі.
Выклікаем Бадайбо: “Што новага –
“Атрыманы толькі што сьвежыя тэлеграмы. Цар адрокся за сябе ды за сына ад
прастолу на карысьць брата Міхаіла. Міхаіл здрэфіў ды адказаўся ад прастолу.
Утварыўся часовы Урад; у складзе урада Керанскі”.
Зрабілася зразумелым, што сапраўды
рэвалюцыя, ды таксама відавочна і тое, што трэба прымацца за справу, а то па
капальнях папаўзла жуда: паліцыі няма, улады няма, будуць рабаваць, рэзаць.
Запрацавалі тэлефоны. Сход ссыльных быў кімсьці назначаны на нашай капальні, у
школе вечарам.
Настаў вечар. Лес саней, коней вакол школы.
Са ўсіх капальняў зьехалася публіка. І ў школе, ярка асьветленай, урачыста
выбіраўся Прэзыдыюм Сходу. На абвесцы дню адно толькі пытаньне: бягучы момант.
Слова для дакладу бярэ Малазёмаў... “Мы павінны
дзейнічаць з асаблівай асьцярожнасьцю . Падрыхтоўваць паступова размовамі па
шахтах, растлумачваньнямі сэнс падзей, якія адбываюцца...” Нехта просіць
слова... “тав. Малазёмаў гаворыць, як кіраўнік, а не як рэвалюцыянэр ды
сацыяліст” “Не нашымі рукамі гасіць рэвалюцыю...”.
І пайшло. Адразу два лягеры
апрэдзеліліся... Ледзь ці не да раніцы спрачаліся і ўсё такі партыя за
неадкладныя і рашучыя дзеяньні апынулася ў большасьці. Было вырашана з раніцы
на другі дзень, на футбольнай пляцоўцы Надзежджанскай капальні, стварыць
агульны мітынг, аб чым шырока абвясьціць рабочых ды служачых усіх капальняў.
Тут жа было створана асобнае Бюро Палітссыльных дзеля кіраўніцтва ўсёй працай,
якому і даручылі таксама арганізацыю мітынгу.
На другі дзень, 6 сакавіка, з раніцы
пацягнуліся групы рабочых у накірунку да Надзежджанскай капальні. Дзе-нідзе з
чырвонымі сьцягамі і песьнямі. Гэта нашы “перад вялі”.
Футбольная пляцоўка заліваецца народам.
Эстрада для музыкаў упрыгожана чырвонымі сьцягамі ды ператвораная ў трыбуну.
Стрыманы гул галасоў, на тварах сканцэнтраванасьць і што ўсяго зьдзіўляе –
нідзе ня бачна п’яных...
Нарэшце мітынг адкрыты. Адзін за другім
выходзяць на трыбуну таварышы. Ліюцца прамовы. Разгортваецца перад разумовым
уяўленьнем слухачоў крывавая казка барацьбы з расейскім самаўладзьдзем. Да
10000 пар вачэй упіваюцца ў аратара і глядзяць, глядзяць...
Тут жа на мітынгу выбіраецца выканаўчы
камітэт. У яго трапляюць амаль усе палітычныя. Камітэту даручаецца:
1). Узяць на сябе ўсю паўнату ўлады, аж да
стварэньня Рады Дэпутатаў; 2). Незамарудна арганізаваць народную міліцыю; 3).
Прыняць усе меры да захаваньня парадку на капальнях і віноўных у парушэньні
гэтага неадкладна прыцягваць да грамадзянскага суду; 4). Правесьці выбары
дэпутатаў у Раду.
Для собскага кіраўніцтва:
1. Катэгарычна ня піць; 2). захаваць
парадак ды спакой; 3). Не парушаць правільнай хады работаў.
А для рэвалюцыі:
1. Віншуем!; 2). Далоў самаўладзьдзе!; 3).
Няхай жыве рэвалюцыя!
Гэткі прыблізна зьмест прынятых рэзалюцыяў.
Раптам нехта крыкнуў: - “Да магілаў!” Усе
зразумелі. “Да магілаў, да магілаў!” – раздалася вакол. Наперадзе чырвоныя
сьцягі ды мясцовы духавы аркестра, які няўмела нагульваў кавалкі Марсэльезы,
пачынаючы яе па-руску і заканчваючы па-француску.
За сьцягамі ды аркестрам бясконцая істужка
па дарозе рабочых. Паміж Надзежджанскай ды Пракофьеўскай капальнямі, над лініяй
Бадайбаінскай вузкакалейкі, насупраць сопкі, пакрытай чэзлым кустоўем, купка
маладых бярозак. Паміж бярозкамі крыжы, а пад крыжамі ахвяры знакамітага
Ленскага расстрэлу, пад якімі да зьмярканьня ў першы раз ліліся свабодныя
прамовы. Разыходзіліся ціха. Якаясьці журба адчувалася пасьля шматчасовага
ўздыму. Чым закончыцца – перамогай ці паразай? Калі будзе спроба вярнуць старое
– лепш памерці ў баі, - так хтосьці з таварышаў побач са мною рэзюмаваў,
відавочна, не маё толькі пытаньне.
На другі дзень, - О, цуд рэвалюцыі! – на
капальнях ніводнага п’янога. Распавядалі аб выпадках цяжкага зьбіваньня асобаў,
якія спрабавалі парушыць мітынговае рашэньне не піць. Хада работаў нічым не
парушалася. Панаваў спакой і рэвалюцыйны парадак. А на фоне гэтага спакою
арганізоўвалася міліцыя; утвараліся камісіі; абмяркоўваліся кандыдатуры ў Раду.
Усё старое самаўладнае баязьліва схавалася або надзела ветлівую да рэвалюцыі
маску. Але не ўстрымалася
і сыкнула: «у Якуцку ўсе палітычныя ссыльныя расстраляныя, старая ўлада на
месцы». З Бадайбо зараз жа ў Якуцк запыт і на наступны дзень у Бадайбінскім
лістку тэлеграфны адказ: «Чуткі бязглуздыя, мы ва ўладзе, начальнікам краю тав.
Пятроўскі».
І гадзюка прыкусіла язычок.
А калі 25 траўня па ст. ст. наша 2-я ўжо партыя “амніставаных” адчальвала на параплаве ад Бадайбінскіх берагоў, на капальнях і ў сталіцы іх – г. Бадайбо – пачалася ўжо крытыка улады ды “усялякае хваляваньне грамадзкай думкі”.
Рэвалюцыя ішла далей...” /Мирный Н. Февраль на Ленских приисках. // Пути
революции. Кн. 1. Харьков. 1927. С. 101- 105./
А вось як апісвае першыя дні пасьля
Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Сямён Сібіракоў, які адбываў ссылку ў Ічэры: “Сэрца ірвалася ў Цэнтральную
Расею, а час году,транспартныя і матэрыяльныя ўмовы недазвалялі ехаць да
ўскрыцьця ракі. Некалькі чалавек сасланых праехалі раз Ічэру на паштовых конях,
сьпяшаючыся па зімовай дарозе дабрацца да Іркуцка. Памятаю, пасьля сустрэчы на
дарозе з сасланымі Ічэрскай воласьці т. Левітасам, які выехаў з Бадайбо на
паштовых, я доўга глядзеў усьлед ягоным каням, якія хутка убягалі” /Сибиряков С.
Последние дни в ссылке. Москва. 1927. С. 12./
“У маі 1917 паэт пакідае Сыбір і на некаторы час спыняецца ў
Маскве. Тут ён запазнаецца з Язэпам Дылам і неўзабаве стане сябрам ЦБ
Беларускай Народнай Грамады. Зьяўляючыся фактычна маскоўскай філіяй БСГ, яна
стала беларускім культурна-палітычным асяродкам на чужыне і аб’яднала вакол
сябе беларусаў-бежанцаў, каб у далейшым спрыяць іх вяртаньню на Бацькаўшчыну.
... Нягледзячы на хваробу, у Маскве ён прымае чынны ўдзел у камітэце па справах
бежанскага руху і толькі напрыканцы верасьня 1917 г. вяртаецца нарэшце ў родны
Мінск.”. /Гарбінскі Ю. “Народу на алтар свой дыямент прынёс...”
Гарун: 1887-1920. // Вяртаньня маўклівая споведзь. Постаці творцаў беларускай
гісторыі ў кантэксце часу. Мінск. 1994. С 147-148./
“У Менск вярнуўся (цераз 9 гадоў) 22 верасьня 1917
году – з разьбітым здароўем. худы, зжаўцелы, з пастаянным дэлікатна-тужлівым
поглядам і нейкай дакорнай маўклівасьцю. Нікаліва не адпачыўшы. адразу
завінуўся ля беларускай грамадзкай працы”. /Гарэцкі М. Гісторыя беларускай
літаратуры. Вільня. 1921. С 188./
“Прыехаўшы ў Мінск , пісьменьнік-рэвалюцыянэр адразу
ж трапіў на зьезд беларусаў-вайскоўцаў Заходнага фронту”. /Гарбінскі Ю.
“Народу на алтар свой дыямент прынёс...” Гарун: 1887-1920. // Вяртаньня
маўклівая споведзь. Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу.
Мінск. 1994. С 148./
“Трэба было бачыць, з якім энтузіязмам, з якой шчырай
радасьцю вітаў народ старога байца... Няможна было ні плакаць з радасьці, ні
сьмяяцца разам. У ва ўсіх блішчэлі сьлёзы: і ў яго і ў акружаючых яго. Тады
здавалася, што ў канцы канцоў засьвяціла і наша сонца, якога чакалі такія, як
Гарун. Кожнае сказанае ім слова. прачытаны другім яго верш выклікаў бурны
пляскаў у далоні. Гэта было сьвята, гэта была першая ўзнагарода яму за яго
пакуты”. /Našy straty. Aleś Harun. // Kalendar „Krynica” na 1921 hod. Wilnia. 1920. S. 26-27./
“Расказваў ён мне аб
сваім жыцьці на вёсцы, а потым у месьце, аб сваіх бацьках, асабліва аб маці,
якую ён любіў неяк асабліва. Ён, як малое дзіця, называў яе ласкальнымі,
пяшчотнымі словамі, ён думаў аб ёй, прыгадваў, што яна ў гэты момант робіць,
дзе яе думкі. Недарма і зборнік сваіх вешаў ён назваў “Матчын дар”. Яго
гаротнае жыцьцё, яго пакуты, яго перажываньні, як мне думаецца, змусілі яго
падпісаць свае першыя вершы, а потым і
зборнік псэўданімам Алесь Гарун” /Шыла М. Алесь Гарун. // На суд гісторыі. Успаміны.
Дыялогі. Мінск. 1994. С. 41./
“У Менск вярнуўся ён у 1917 годзе. Многа зазнаў ён гора за
гэты час, так што лепшага псэўданіму яму як «Гарун» цяжка й прыдумаць. (У прозе
ж ён падпісваўся матчынай дзявочай фаміліяй “Жывіца”)”. /Папоў М. Трэція
ўгодкі па сьмерці Алеся Гаруна. // Наш Сьцяг. № 18. Вільня. 29 ліпня 1923. С.2./
“З 1908 г. да рэвалюцыі 1917 г. цяжка
пакутваў паэта ў глухім і далёкім куце у Кірэнскім павеце Іркуцкай губэрні, і
недарма ўзяў сабе псеўданім – “Гарун”. /Гарэцкі М. Гісторыя
беларускай літаратуры. Масква-Ленінград. 1924. С. 317./
Сп. Юры Латышонак (на жаль зараз ужо
нябожчык) пад час выпадковай сустрэчы восеньню 1988 г у аўтобусе
Беласток-Супрасль выказаў думку што псэўданім “Гарун” ідзе ад этнаграфічнага
назову “Гаруны” з якіх мабыць паходзіць даўняя радзіна ягонай маці, быў жа ж у
яго псэўданім “Жывіца” ад прозьвішча ягонай маці. Перадаў сп. Лтышонак у Менск
нават ксэракопію працы Янкі Станкевіча, з якой ён узяў зьвесткі аб “Гарунах”
для сваёй гіпотэзы. Я гэтыя ксэраадбіткі, па прозьбе Ю. Латышонка, аддаў Алесю
Бяляцкаму, але мабыць яны нікога не зацікавілі або не мелі сэнсу. Але ж усё з
пададзім урыўкі з гэтае працы: “Жыхары царкоўных сёлаў Пусцівельскага пав.: Лінова, Новае Слабады й
Калішчаў завуцца Гарунамі... Сваёй вопраткаю а ўборамі Гаруны розьняцца як ад
Маларусаў, так і ад Вялікарусаў Пуцівельскага пав... Гаруны вельмі
музыкальныя...Тая-ж (што ў Гаруноў) гаворка, чутна і ў некаторых сёлах,
сумежных із Глінскай пустынёй, прыкладам у царк. сяле Козіна, дарма што жыхары
Козіна і не завуцца “Гарунамі” вопраткаю розьняцца ад “Гаруноў”. Дададзім што
такая самая мова і ў паветавым месьце Пуціўлю”. /Станкевіч Я. Беларусы
Пуцівельскага павету, б. Курскае губэрні. // Веда. № 8 (13) 1952.Nеw-York. USA. б. 242./
Язэп Лёсік “У засланьні ў Сыбіры прабыў ён
аж 9 гадоў. Вярнуўшыся адтуль выдаваў у Менску ў 1917-1918 гг. лепшы беларускі
тыднёвік “Вольная Беларусь”. /Гарэцкі М. Гісторыя беларускай
літаратуры. Вільня. 1921. С. 203./
Вярнуўся Лёсік у Менск у красавіку 1917 г.
і стала жыве ў Менску, рэдагуе газэты “Вольная Беларусь”, Звон, Беларусь, выдае
кніжкі. /Лёсік Я. Творы. С. 321./
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz