sobota, 21 maja 2016

ЎЎЎ Німгіра Клявіш. Дырэктар музычнай школы ў паселішчы Беркакіт Барыс Харэвіч. Койданава. "Кальвіна". 2016.


    Барыс Пятровіч Харэвіч нарадзіўся 2 красавіка 1951 года ў абласным м. Віцебск БССР (СССР). Скончыў музычную вучэльню ў м. Маладзечна Мінскай вобласьці, затым кансэрваторыю (аддзяленне народных інструментаў). Працаваў дырэктарам музычнай школы ў пасёлку Беркакит Нерунгрынскага раёну Якуцкай АССР [Валентина Ванчикова. СУПЕР, Борис Петрович! Слушала прям с удовольствием Вас! Спасибо Вам огромное!!! (ученица ДМШ п. Беркакит РС(Я) Алимкина Валентина)]. Выкладаў у музычнай школе ў Маладзечне, Лебедзева і Палачанах (Маладзечанскі раён Мінскай вобласьці). Кіраваў музычнай школай ў Любані Вілейскага раёна. Ад 2010 году выкладае музыку па клясе гармонік ў Вілейскай гімназіі № 2. Рэспублікі Беларусь. Пражывае щ Маладзечне.
    Німгіра Клявіш,
    Койданава.


                                                  Настаўнік Вілейскай гімназіі №2
                                                           атрымаў Гран-пры
                                           міжнароднага фэстывалю народнай музыкі
    Настаўнік Вілейскай гімназіі №2 Барыс Харэвіч атрымаў Гран-пры міжнароднага фэстывалю народнай музыкі “Зьвіняць цымбалы і гармонік”, што напачатку чэрвеня адбыўся ў Паставах.
    У шаснаццаты раз гэта адметнае сьвята народнага мастацтва, аднолькава цікавае ў прафэсійным пляне і для выканаўцаў-аматараў, і для дасьледчыкаў, сабрала гасьцей. Сваю творчасьць у рамках фэстывальнага конкурсу прадэманстравалі каля 30 калектываў і індывідуальных артыстаў. Акрамя беларусаў з усіх абласьцей краіны, на пастаўскі фэст прыехалі госьці з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Славакіі, Польшчы і, нават, з Вэнэсуэлы.
    Журы конкурсу ўзначальваў народны артыст Беларусі, наш зямляк прафэсар Міхаіл Казінец.

                                                        Міхаіл Казінец і Барыс Харэвіч

                                                          Яўген Дзярбенка і Барыс Харэвіч
    Ірына Трубач
    /Шлях Перамогі. Вілейка. 18 чэрвеня 2013./


                                           Первый выпускник Рогачевской ДШИ
                                      Борис Харевич дал концерт в родной школе

                                              Виртуоз гармони Борис Харевич
    Неделя музыки и детского творчества, стартовавшая в Рогачевской ДШИ, своим громким открытием предвестила ее учащимся насыщенное на культурные мероприятия, встречи и события время школьных каникул. Концерт первого выпускника нашей школы искусств, окончившего Белорусскую академию музыки, руководителя единственной в стране этношколы по классу гармони в Вилейке, композитора, участника и победителя многих республиканских и международных музыкальных конкурсов Бориса Харевича приотворил завесу в мир высокого искусства. За его виртуозным исполнением на гармони известных белорусских, русских и даже латиноамериканских мелодий и ритмов юные и взрослые рогачевцы следили с широко открытыми глазами, внимая каждому звуку и движению пальцев маэстро.
    Музыкальная встреча, сопровождавшаяся интересными вопросами о творческой биографии исполнителя, его искрометными ответами и добрым юмором, бурными овациями зрителей, пролетела со скоростью звука.
    После выступления своими впечатлениями о концерте с Борисом Петровичем поделилась хозяйка праздника — директор Рогачевской ДШИ Елена Сергутина, а также гости, среди которых были заместитель председателя райисполкома Василий Корольчук и начальник районного отдела культуры Михаил Зайцев.
    Что ж, незабываемая встреча с талантливым земляком Борисом Харевичем стала для учеников и педагогов школы искусств лучшим украшением недели музыки и детского творчества.
    Виктория Рогожникова.
    Фото Раисы Боровой.
    /Свабоднае Слова. Рагачоў. 4 красавіка 2012./




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz