Фаіна Барухаўна /Ала Барысаўна/ Певзнер /Пугачева/ [Не только у Аллы Пугачевой. // Северная
Заря. Усть-Нера. 4 ноября 1995. С. 3.] - нар. 15
красавіка 1949 г. у сталічным месьце Масква РСФСР (СССР).
Павал і Марыя Пугачовы, у якіх
было 7 дзяцей пражывалі ў в. Узгорск Быхаўскага павету Магілёўскай губэрні.
Марыя у акрузе была вядомай лекаркай і варажбіткай ды дажыла амаль да 90 гадоў,
была пахаваная ў вёсцы Нядашава ў Магілёўскай губэрні, Павел памёр ва ўзросьце
каля 40 гадоў і пахаваны ў вёсцы Узгорск. У іхняга сына дзеда Міхаіла Пугачова, была родная сястра
Настасься, дачка якой (стрыечная пляменьніца Пугачовай) — Валянціна Пятроўна
Валуева (72 гады на 2009 год, пражывала ў вёсцы Нядашава). У пэрыяд
калектывізацыі Міхаіл зьяжджае ў Маскву дзе і застаецца. Там у яго нараджаецца
Барыс, бацька Пугачовай.
З канцэртамі Ала Пугачова пабывала ў Якутыі (прынамсі ў г. Мірным на 40-годдзе
алмазнай прамысловасьці, ды
Беларусі.
Пад час канцэртаў у
2002 г., яна “свой тур пачала з краінаў Балтыі, а затым адправілася ў Беларусь. У Мінск сьпявачка прыбыла ў адзін час з Галкіным - ён павінен быў
удзельнічаць у яе канцэрце. Сьпявачка і гумарыст пасяліліся
ў розных нумарах гатэля. Кожную
раніцу да гасьцініцы падавалі два лімузыны - чорны і белы. Але Максім і Ала
сядалі ў белы лімузын, чорны ж ішоў усьлед за ім паражняком.
На канцэрце, наблізіўшыся да ўрадавай ложы, Пугачова
на імгненьне зьбянтэжылася: “О Божа,
Пал Палыч, і вы тут!” - павітала яна дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Паўла Барадзіна.
Вярнуўшыся на падмосткі, Пугачова прасьпявала песьню
“Вачам не веру” і скончыла яе экспромтам,
накіраваным ужо да Галкіна: “Чо
ты глядзіш, ідзі да нас! Я так радасная, што ты прыехаў падтрымаць мяне, можа быць, у самую журботную хвіліну. Ды ці
мала што людзі скажуць! Мы ж з
табой сябры!”
Сьпявачка зьдзівіла публіку
адкрыцьцём пра тое, што яна зьяўляецца далёкай сваячкаю Александра
Лукашэнкі. - Гэта амаль мой
сваяк, але ён нават не ведае аб гэтым. І не даведаецца, з якога баку мы сваякі!
(Дзед Пугачовай сапраўды родам
з Магілёўшчыны.) Будзе мучыцца:
“Божа мой, сваячка Пугачова! Жах!” /Комсомольская правда! В Белоруссии. Минск. № 61/14.
5-12 апреля 2002. С. 10./
Бывала, таксама ў Якутыі і яе дачка Крысьціна Арбакайце ад цыркавога
артыста Мікаласа Арбакаса.
Літаратура:
* Не только у Аллы Пугачевой. // Северная Заря. Усть-Нера. 4 ноября 1995. С. 3.
* Рамазанов Р,
Мармазов Р., Кузичева Е. Алла наняла
самолет, чтобы прилететь к Галкину. // Комсомольская правда! В Белоруссии.
Минск. № 61/14. 5-12 апреля 2002. С. 10./
Комсомольская правда. Москва. 5 апреля 2002.
* Ефимова И. Кристина Орбакайте: «Без прически, без лица – зато от души». // Якутия. Якутск. 17 сентября 2004. С. 11.
* Михайлова Н. «Песни моей мамы прозвучат в Якутске». // Эхо столицы. Якутск. 17 сентября 2004. С. 25.
Тэця Дуплікатар,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz