НА
ПАДВОДНЫХ КРЫЛАХ
(Тэлевізійны
шматсэрыйны непрафэсійны баявік)
Сябрам маім, капітанам —
з пажаданьнем ляцець на надводных крылах,
не
сустракаючы падводных камянёў
Качкін
[Аўтар цалкам і
поўнасьцю далучаецца да гэтага пажаданьня]
Для таго, каб ісьці па падводных крылах,
патрэбна
магутнасьць
не меней за дзевяцьсот конскіх сіл.
З крылатых выразаў
рубк-кампаніі
[Рубк-кампаніяй завецца кампанія (да дзесяці асоб), што за
адсутнасьцю
кают-кампаніі зьбіраецца патравіць у рубцы
(з тлумачэньняў рубк-кампаніі)]
* ЗМАГАР З ГУСЬЦОМ І АХВЯРА
АБСТАВІН, ЯШЧЭ КАПІТАН КАЧКІН
У ШМАТСЭРЫЙНЫМ
ШМАТАБЯЦАЮЧЫМ ТЭЛЕБАЕВІКУ
«НА ПАДВОДНЫХ КРЫЛАХ»
СЭРЫЯ ТРЭЦЯЯ
З ракетаматкі трывожна махаюць усьлед босы
мэханік і Гуля ў адным туфлі. За штурвалам — не схільны да забабонаў капітан.
Поплеч — верны Фінікаў.
“Ракета-200” з баяздольнай рэшткай экіпажа
бярэ курс на Бясьцях. Мэханік — на капцёрку. Гуля — на майстэрню (не ведае,
бедная, што тая сама па рамонце!).
А злы дух капітанскіх няшчасьцяў не дрэмле.
І калі “Ракета 200” мерыцца грацыёзна выйсьці з канала па вольную волю, з-пад
носа ўзьнімаецца зграя чаек. Р-раз — і прадукт жыцьцядзейнасьці адной з іх расплываецца
на лабавым шкле.
— Усім знакам знак! — падскоквае ў
захапленьні Фінікаў. — Што б нарабіў ён з Андрэем Барысавічам!
— Гэта ўжо не знак, а сьвінства, — уздыхае
капітан. — Змахні анучкай, бо фарватэру не бачу.
Паварот направа — перавалка, паварот налева
— перавалка, дванаццаць кэмэ па прамой — Бясьцях.
— Каб яшчэ не астравы — га, капітан? Мінут
за пятнаццаць дайшлі б?
— Каб яшчэ не па вадзе, а на паветры, — з
вышыні жыцьцёвага вопыту кпіць з матарыста капітан.
Толькі так — не
па-іншаму
(З інтэрв’ю рубк-кампаніі)
— Да вайны Бэстээххэ [У Бясьцях
(якуцк.)] мой так
плыві: тут сюды-туды, туды-сюды параход бегай. Два паверхі параход. Не скора
бегай. Поўны сутка бегай. Верхні паверх — чаланек сядзі, чамадан стой. Ніжні
паверх — аўтамабіль сьмярдзі, карова мукай.
— Гэта што ж: паром — грузапасажырскі?
— Толькі так, не па-іншаму. Хто па-другому
кажы — збрашы. Пасажыр з каманда на востраў сыдзі, мас [Дровы] збірай. Без мас параход не бегай.
Бэстээххэ чалавечка-малайца: бычка рэж, мяса смаж. Ведай: параход харчы [Грошы] вязі, усё купі.
Дэбаркадэру ў ноздры — хваля. Гэта
“Ракета-200” швартуецца ў Бясьцяху.
“Дзе ж партфэлі каханыя?” — думае капітан,
углядаючыся ў маналітны натоўп, што чакае пераправы. З вышыні рубкі яму добра
відаць, што прынцаў на гэтым мітынгу няма. Такія заўсёды стаяць трошкі ўбаку,
каб не замінаць тым, хто з білетамі.
Ну і кіно! Падрабязна глядзець — званітуе.
Стаім — чакаем. Няма. Вось ужо “Аржакоў” ідзе — ноў [Не (англ.)]. Адскокваем ад прычала, бо як
прыстане да нас “Аржакоў” — канец “Ракеце”, бясьцяхцы затопчуць. Нагрузіўся,
пайшоў — нон. Зноў прывязваемся, чакаем. «Амосаў” ідзе — найн! А грузу на
прыстані — мо галоў трыста, “Амосаву” пад завязку. Адскокваем ад прыстані, бо
як прыстане да нас “Амосаў”... І чую я: нешта не тое ў мяне над нагамі. Нехта
бегае па “Ракеце”, бегае, бегае... капытамі малоціць. Тэ тэ-мэ!
— Што такое там у цябе? — крычу па суднавай
сувязі.
— Чарцей паналезла! Ганяю! — адказвае
Фінікаў. Цьфу, зараза. Гэта значыць, пакуль дэбаркадэр мы бокам грэлі, з
дзесятак спрытнюгаў міма трапа пракралася. На “Амосаве”, бач, марудна і цесна
ім. Прынцы знайшліся! Ды яшчэ: “Мы не дарма! Заплоцім!” Патрэбны мне твае
грошы. Вунь паявіліся ўжо! Ручкай адзін: сюды, маўляў! Да тарца дэбаркадэра. Як
жа прыладкавацца нават і да тарца, калі “Амосаў» не адваліў? Замінае, гад!
І вось, пакуль я так разважаю, “Амосаў”
адыходзіць, а ў шчыліну, што ўтварылася, чортведама адкуль уськлізьвае
трохсотка! Вымахвае з рубкі Гусец — дзюба на ўсе трыццаць два! А той, што
ручкай ківаў:
— Го! Біблейскаму першачалавеку — віват!
Вынік: гусак наперадзе вязе мужыкоў з
партфэлямі і заўтра несумненна пойдзе ў спэцрэйс, а мы вязём спрытнюгаў, якіх
не ў стане абілеціць (няма ў нас бясьцяхскіх білетаў!). І куды пойдзем заўтра —
Шулей ведае.
Пасьля рэйса
З прычала нумар два працавітыя геолягі грузяць
“Ракету-300”. Над трапам плывуць рукзакі, тэадаліты, скрынкі з напіткамі.
Задаволены Гусец лашчыць падбародзьдзе. У ценю ракетаматкі чарнее ад злосьці і
сораму “Ракета-200”. Капітан не без падвываньня апавядае мэханіку, што шнуруе
адабраныя ў Фінікава бацінкі:
— Тэ-тэ-мэ... Зноў перапончаталапы
падседзеў. На прычал кульнуўся, бягу да Шулея: чаму Гусца напярэймы паслаў? А
Шулей: а чаму ты так доўга капаўся, не вёз? Я: везьці не было каго! Ён: брашы
болей. Гусец міма са Слупоў ішоў, бачыў. Што бачыў? — я. Што каля дэбаркадэра
дрэйфаваў, завесьці не мог. Зноў балёны? — ён. Тут я пра ўсё тэ-тэ мэ забыўся
ды як пакрыю! Шкло ў дыспэтчарскай пасыпалася. Вось так. Зарабіў тры дні
адгулу. “Ракеце” адгул.
— Адгул? — з незавязаным бацінкам
выпростваецца мэханік. — А плян?
— Для таго і адгул.
— Ды за што?
— Будзеш ведаць, кажа, як замест
кіраўніцтва зайцоў вазіць. Тэ-тэ-мэ!
— Ну і добра, — нечакана цішэе філёзаф
мэханік. — Ліха з ім. плянам. Месячны без спэцрэйса ўсё адно не выцягнуць. Адасьпімся...
Тылы падцягнем.
— Якія тылы?
— У сямейным сэнсе.
— Ад такіх тылоў я на любы фронт гатовы.
Добры хлопец Андрэй! Капітану не папікае.
Без рэйса
Вуліца Гарэлая, дом семнаццаць.
Двухпавярховы, шаснаццаць кватэр.
У куце двара — ледавік, пасярод — лужына.
Ледавік жыве ад зімы амаль некрануты.
Утварыўся дзякуючы чалавеку. Дакладней, тром. Па спэцыяльнасьці —
слесарам-сантэхнікам. Гэта яны, рамантуючы цеплатрасу, не прыкмецілі не такі
ўжо і непрыкметны сьвішч. Так узьнік ледавік імя трох гэтых сантэхнікаў,
прозьвішчы якіх, на жаль, шырокай публіцы невядомыя.
Да гэтага часу ў суседняй кацельні нумар 13
у паедзенай пылам насьценгазэце, якую ўжо можна сьмела здаваць у Музэй
камунальнай гаспадаркі (разьдзел: «Гады 70-я») чырванеюць (такі колер чарнілаў)
непадкупныя радкі:
Раскинулось море широко
Утечкой горячей воды,
И деньги далёко-далёко
Навек за водой уплыли.
Штучнае
мора ў двары дома семнаццаць па вуліцы Гарэлай адносіцца да тых рэдкіх
вадаёмаў, што прыносяць невыгоды насельнікам іх берагоў круглы год: узімку яна
не замярзае (тэ сьвішча да 80°), а летам не высыхае (яе водныя рэсурсы папаўняе
ледавік). Капітан неаднойчы мачыў абутак (улетку бацінкі, зімой валёнкі) у
двары свае былое цешчы. Не без пэўнай прыкрасьці цяпер вывальваецца ён з чэрава
“Фантамаса” і лезе ў кішэню па ключ.
“Тэ-тэ-мэ! — думае ён. — Дзіўны даміна! У
аніводным акне сьвятла няма. А час такі, што без агню сядзець позна, класьціся
рана. Хто ж яго насяляе? Багацеі (у кожнага дача) ці скнары (на лямпачках
эканомяць)?”
Капітан, выцягнуўшы рукі, ступае ў чорны,
як вугальны бункер, пад’езд і шнырыць ключом у дзьвярах.
“Не прывядзі Пасейдон памыліцца! Сунесься ў
чужую, а цябе чым-небудзь непуховым”, — думае ён, не здагадваючыся яшчэ, што
для яго настала ноч думак. Адчыняе і пстрыкае выключальнікам.
“Усё ясна. Сьвятла ў доме няма. Ах ты,
зараза! І неба ў хмарах. Як жа тут распрануцца без грукату?”
Без грукату не абыходзіцца: толькі робіць
крок капітан з перадпакою, нейкая д’ябальшчына кідае над ногі чамадан.
“Ух!”
Капітан устае, хістаючыся, як у шторм. Яшчэ
крок! Д’ябальшчьна кідае пад ногі рукзак.
“Дастаткова! — думае капітан. — Трэцім
разам можа кінуць такое, што і без ног застанесься”.
Ён кладзе галаву на рукзак, ногі на чамадан
і заплюшчвае вочы, каб неадкладна ўцячы ад д’ябальшчыны ў мрою. У той жа момант
ён выразна чуе, як за сьцяной нешта пудовае з крэктам падае на падлогу. На
кухні сам па сабе адкрываецца кран, выпускае сьпіцу вады і закрываецца. Па
столі зладжаным строем нібы маршыруе полчышча прусакоў. У падвале, якога няма.
цягнуць мех з малочнымі пляшкамі.
Капітан кладзе галаву на чамадан, ногі па
рукзак. Цяпер у падвале. якога няма, пляшкавы ВІА наярвае канканную тарабаршчыну,
на столі зладжаным строем маршыруе полчышча пацукоў, а за сьцяной чутны
чалавечыя крокі. Дзіўнага ў гэтым апошнім пры сучаснай хатняй акустыцы няма,
але капітан ясна адчувае, што гэтыя крокі даносяцца з другога крыла будынка, а
ён іх чуе так, быццам яны за сьцяною.
“Што за дом? З прывідамі! Тэ-тэ-мэ!” — не
без раздражненьня думае капітан і кладзецца паміж чамаданам і рукзаком.
Вокамгненна засынае.
Капітан устае а чацьвёртай з неправетранай
галавой, быццам надоечы кульнуў, і не адну, а тры-чатыры, і не чаго-небудзь. а
саляркі ў сумесі з маслам (машынным).
“Гм, кватэрка, — думае ён, азіраючы
асабістыя рэчы (чамадан, рукзак, раскладушку — вось што пад ногі б трапіла!) і
некаторыя іншыя дробязі, дастаўленыя сюды з пакінутага капітанам раю адным
рэйсам таксі. — Запусьціла цешча (былая). Шпалеры абтрапаліся, падлога
разьехалася, адзінае акно — і тое пабітае. Усё патрабуе цьвёрдай і ўмелай
мужчынскай, капітанскай рукі”.
Падлічыўшы па пальцах, што трох дзён адгулу
на накіданую праграму замала, капітан яшчэ паўтары сэкунды ўзважвае, а потым
зачыняе па сабе дзьверы і бярэ курс на “Ракету-200”.
Ён без пасьпеху ўзыходзіць па ўнутраным
трапе і падымае люк у рубку. І трэба ж: першае, што бачыць — дзьве пары абутку
пад ляжанкай: новенькія пантофлі з неадарваным яшчэ ярлыком і туфлі з прыбітай
ужо плятформай.
“Тэ-тэ-мэ, — разважае з гневам капітан,
рухаючыся па трапе назад. — Вось ён, падман жыцьця! Куды ні кінь — на апучкавай
рэчы шаўковы ярлык. А ты думаеш — яна ўся шаўковая”.
Пяць гадзін роўна. На “Ракетах” бразгаюць
дзьверцы, грымяць пад нагамі палубы, булькочуць вада і масла. Экіпажы рыхтуюць
судны ў рэйс. Толькі Качкін ідзе і ідзе па пясчанай перамычцы, што кожнае лета
ў межань злучае тут берагі канала. Ён чаравікамі чэрпае пясок, а з галавы усё
не ідуць плятформы ў суседзтве з пантофлямі.
“Зноў пантофлі прынёс! Чаму не тапачкі? — з
яшчэ вялікшым гневам думае капітан. — Асабіста за борт павыкідаю!”
Ён ідзе і разумее, што справа зусім не ў
пантофлях, а ў тым, што замест іх маглі б стаяць і чаравікі. Ён перабірае ў
памяці розныя позіркі касіра-правадніка — прамыя, касыя, сабачыя і спадылба,
позіркі, адрасаваныя яму, на якія не было дадзсна адказу.
“Саромеесься ўсё жыцьцё, а саромецца не
трэба. Эх!”
А пясок шамаціць-шамаціць, а сонца
пячэ-пячэ, а вада блішчыць і сьлепіць, і абсалютна невядома, што рабіць тры дні
недарэчнага адгулу, які толькі пачынаецца.
Ну вось і другі бок капала: той жа пясок,
але з кусточкамі. На ліха яны патрэбныя, з камарамі. Капітан робіць левы паварот,
каб не адрывацца ад суднавага ходу, без якога, вядома, капітан не капітан, а
пешаход. І тут, пераадолеўшы яшчэ дваццаць мэ прыбярэжжа, агледжвае пад нагамі
лёску.
“Закідушка? У порце? Так сказаць, у Мёртвым
моры? Вар’яцтва! — забывае капітан як абутак свой, так і чужы. — А дзе ж калок?
Да чаго яна прывязана? Гэта ж трэба: столькі жылкі змарнаваць! Дэфіцытнай
нулёўкі. На тры закідушкі б хапіла!”
А закідушка вядзе капітана ў лазьняк, дзе
ён (капітан) не без зьдзіўленьня знаходзіць будан з кантэйнэравых сьценак, пад
які і дае лёска нырца.
“А мо і не лёска гэта зусім? Тэлефонны
кабэль. Прамы провад у канцылярыю Пасейдона. Га?”
Уважліва вывучыўшы пляцдарм, што прылягае
да будана, капітан угледжвае:
1) Вогнішча;
1а) чаііпік ла вогпішчы;
2) столік з кантэйнэрнай сьценкі;
2а) пляшку на століку.
“Тэ-тэ-мэ! Разьмясьціўся з густам!” —
адабрае капітан, зразумеўшы, што невядомы сыбарыт з дэфіцытам расправіўся, каб
трымацца за лёску, не выходзячы з хаты.
— Ну як, аматар? Бярэ? — з пэўнай
насьмешкай пытае капітан, па-панібрацку настукаўшы кулаком па даху. З будана
паказваецца сьпярша не пад корань голены твар, а потым яго гаспадар у поўным
складзе — з рукамі і нагамі:
— А чаму б і не браць? Чэрві ў мяне
ўкормленыя.
— Каб рыбу лавіць, чарвей мала. Трэба, каб
яшчэ і рыба была.
— Ёсць! — не здаецца сыбарыт. — На закусь
хапае! Не верыш? Кідай якар.
— Ну, кідаю, — здымае мічманку капітан і
садзіцца на пасылачную скрынку з адрасам: “Цалінаград, вуліца Трактарная, дом
5, кватэра 55, Пятрову Пятру Пятровічу”. Чаго толькі не вывудзіць з Лены
гаспадарлівы чалавек!
— Лі, — ківае на пляшку аматар.
— Куды? Шклянкі ж няма.
— Абавязкова табе прамежкавы порт! Грузі
непасрэдна, прагрэсіўным мэтадам.
— Ну, гружу. А закусь-то, закусь дзе?
— Галаву задзяры!
— Не бачу!
— Ну і зрок у цябе! — з папрокам кажа
сыбарыт. — А яшчэ капітан!
Ён падымаецца на дыбачкі і аднекуль з
вецьця дастае рыбіну такой велічыні, што ў акварыюм яе ўжо не кожны рызыкнуў бы
пасадзіць:
— Ласуйся!
— Сам саліў? — як ад салатнай лыжкі аджыкі,
зьлёгку крывіцца капітан.
— Бачыш, сьпёка якая! Не пасоліш — не
зьясі.
Як саліць рыбу
(З патэнтаў рубк-кампаніі)
Пецька раніцай, да рэйса, з дэбаркадэра, у
Алёкмінску, вудай на чарвяка — умее! — нацягаў яльцоў. Слоік літровы бітком,
коптарам, як селядцоў у бочцы. На карме падвесілі. Дадому прысьвісталі — поўны
парадак, як з магазына, першы гатунак — есьці можна! Што значыць ракетная
хуткасьць.
— Дык кажаш, улоў багаты? Якую частку
дзённага мы з табой зжэрлі?
— Дзесятую начнога. Днём не рыбалю.
— У-у! І ўсе такія вялізныя? А чаму адно
ўночы? Што за каціная звычка?
—
Жонка не пускае.
— Удзень у рыбу не пускае?
— Ды не. Дадому ні ўдзень, ні ўночы. Месяц
ужо рыбалю. Днём на рабоце, а ўночы тут.
— Вось як! Месяц! Гэта ўжо не твая жонка, —
з энэргічнай сымпатыяй усклікае капітан. — Слухай, зямляк, у сапраўдную рыбу
хочаш? Хоць за сто кэмэ, хоць за дзьвесьце. На “Ракеце”. Га? У суботу раненька
туды, у нядзелю вечарам назад. Плыві ды цешся! Гэта табе толькі ракетчык
уладзіць. Ніхто болей! А заўтра субота якраз.
— Не,— паразважаўшы ў думках, не шкадуе
ўголас зямляк. — Няварта.
— Няварта? Тэ-тэ-мэ!
— Ці многа радасьці за сто кэмэ ад магазына
рыбаліць? “Ну і дзівак!” — зайздросьціць капітан, успамінаючы, колькі гадоў не
рыбачыў. На вадзе жывеш, а скупнуцца — і тое часу няма!
Не без апаскі ідзе капітан міма роднага
судна: не ўбачыць бы зноў лішняе. І тут не ад рубкі — з прычала, як гром з
яснага неба:
— Філімон Філімонавіч! Такая навіна!
Яшчэ не зусім верачы, капітан азіраецца і
бачыць перад сабой касіра-правадніка — як паказвае агляд, у шпільках. А Фінікаў
з рубкі — плятформы ў руках:
— Паўлітэрка, Гулька, з цябе! Да поўначы
мусоліў — гатова!
— Дзякуй, Эдзік!
— Дык што за навіна? — ясьнее капітан
цнатлівай “Ракеты-200”.
— Галя!
— Што Галя?
— Сына!
— Што сына?
— Ну, гэта самае! — чырванее непаўналетні
касір-праваднік.
— Хто радыраваў?
— Вось!
І дастае ліст у выглядзе салдацкага
трохкутніка часоў вайны, што скончылася задоўга да нараджэньня як Галі, так і
Гулі. Капітан разгортвае дэпэшу — туды ж суне свой ружовы парасячы нос і
рулявы-матарыст.
“Добры дзень, Гуля! Піша табе Галя. У мяне
асаблівых навін няма, толькі крыху сумна, што ніхто не пры ходзіць. Ну, ды я
ведаю, кожны дзень рэйс. Я не крыўдую. Тры дні назад у мяне паявіўся хлопчык.
Канечне, заўчасна. Нават трох кэгэ не важыць, што з маім ростам дзіўна. Як
назваць, яшчэ не вырашыла. Мне падабаецца Філімон, як у нашага капітана, але ці
спадабаецца яму? (Маю на ўвазе сына.) Усё ж такі крыху старамодна...”
“Уф! — перапыняе чытаньне ўлешчаны капітан.
— Толькі гэтага не хапала. Такі козыр для акулы! Зрэшты, якая мне справа цяпер
да яе козыраў”.
Варушаць губамі Гуля і Фінікаў, дачытваючы
пасланьне:
“Увогуле, усё нічога! Толькі вось малака
мала. Тут парад надавалі розных: і сала, маўляў, трэба есьці, і асятрыну
нават... Ад асятрыны, кажуць, умомант будзе. Лепш, чым ад сала.
Ну, пакуль. Прывітаньне Філімону
Філімонавічу, Андрэю Барысавічу, Адаму Мі...”
— Цьфу! — перапыняе чытаньне Качкін. — Што
ж, — выносіць ён пастанову, — капітан — не правадніца, у гэтым сэнсе паяўленьне
дзіцяці мужчынскага полу можна толькі вітаць. А мода — што мода? Яна і
зьмяніцца можа. Ды і не ў модзе справа. Я вось Філімон, а капітанам стаў. І
бацька мой Філімон таксама капітаніў. Так што цяпер галоўная задача — сала і
асятрына. Фінікаў! Адвязвай судна.
Дзесяты кэмэ. Зачапіўшыся якарам за
востраў. сыта дрэмле даўгая самаходная абора — плыўмагазін 1368.
Экіпаж “Ракеты-200” у няпоўным складзе
(капітан, матарыст, правадніца) з непакоем шыбуе ўздоўж прылаўка:
— Перац, чай, ляўровы ліст... Сала! Дзе
сала? Чай, ляўровы ліст, перац... Дзе асятрына?
— Чаго захацелі! — пазяхае за прылаўкам М.
Піваварава, вядомая ўсім экіпажам сваімі чулымі адносінамі (згодна “Кукуйскаму
водніку”). — Сала на рынку, а асятрына ў вадзе.
— Тэ-тэ-мэ! — падводзіць рысу капітан. —
Ну, дзеці мае, ваша задача — сала. Асятрыну бяру на сябе.
Кукуйскі час — амаль дваццаць дзьве
гадзіны. Капітан у сваім новым жытле, дзе да гэтага часу чамусь не гарыць
электрычнасьць і не чуваць ніводнага суседа, у паўзмроку рыхтуецца да
браканьерскай вылазкі: перамотвае закідушкі, замяняе ржавыя кручкі, час ад часу
зазірае ў слоік з этыкеткай “Россольник” — ці не распаўзьліся чэрві якіх
накапаў, не адыходзячы ад уласнага дома (ёсьць і ў яго свае перавагі!). З
братамі-ракетчыкамі дамоўлена: выкінуць на Аўтарсыт і забяруць праз суткі. Буханка
хлеба, кэгэ “Экстры” з дзьвюх палоў (сыпкай і цякучай) — чаго яшчэ? Сьпі
спакойна да раньня, дарагі таварыш!..
Рэйс без рэйса. Не без прыгод
Невядомы кэмэ. Аўтарсыт. Выкінуты на
востраў “Ракетай-222” капітан рухаецца зыгзагам насустрач удачы.
“Тэ-мэ! Шкоднікі! — думае ён без асаблівай
злосьці — У рэйсе, ці бачыце, ні грама яны. Ну, Смалякоў кніжнік, а Кузьняцоў?
Ваенмор у адстаўцы! І не ўгаворыш. Прыйшлося аднаму паўкагэ ўгаворваць. Якая
рыба цяпер?”
Ён махае на ўсё рукой, кідае на пляж рукзак
і раскрывае яго. Але з “Экстры” засталася палова толькі сыпкая, узятая для
захаваньня ўлову. Тады ён кладзецца побач носам да неба і засынае шчасьлівым
сном старога. што яшчэ не злавіў на сваю галаву праклятую залатую рыбку.
Плоткі бягуць ад берага, чайкі крывуліну
робяць, абмінаючы востраў, нават лазьняк не варушыць лісьцем. Сьпіцьтчалавек!
Гэта я. капітан Качкін, зьліты з прыродай. А па яго не запарушаных ветрам
сьлядах ідзе не чалавек у выглядзе чалавека. Гэта ён, капітан Гусец.
Ён набліжаецца, неўразуменна глядзіць на
Качкіпа і задумваецца, якое б сьвінства ўчыніць. Але ў гэты час не без падмогі
Пасейдона Качкін разьлупае блакітныя, і Гусец міжволі робіць крок назад.
“Яшчэ і сьніцца, зараза”, — не на жарт
сярдуе Качкін. Ён спрабуе адвярнуцца, але настойлівы Пасейдон падсоўвае яму пад
шчаку лазовы пянёк.
— Ну што, мірыцца будзем ці біцца? — пытае
малагабарытны, але бясстрашны Качкін.
— Навошта біцца? Я сюды рыбу лавіць прыйшоў,
— ступае другі крок назад Гусец.
— Ну, лаві, — уздыхае Качкін. — Дарэчы! —
успамінае ён.— Чым ты ловіш? Закідушкамі? Вудамі? Ты ж бочкамі прывозіў!
— Сакрэт фірмы,— ганарліва ўсьміхаецца
Гуссц. — Сеткай!
— Сеткай? Але ж для яе лодка патрэбна!
— А я
з берага.
— Жардзінай піхаеш? З такой здабытку мала.
Тры-чатыры мэ — не сетка!
— А дваццаць пяць не хочаш? — на правах
калегі-капітана ўпершыню на “ты” хваліцца Гусец.
— Дваццаць пяць? З берага? Хацеў бы я
паглядзець!
— Калі ласка. Толькі не тут. Мой снарад на
мелкім месцы лепей дзейнічае, дзе плыні няма. Пойдзеш за мной да канца вострава
— пакажу.
— Іду!
Як лавіць рыбу
(Са знаходак рубк-кампаніі)
На Волзе-Доне па мінутах, як гадзіньнік,
ходзіш. Расклад бы табліцу множаньня ў памяці трымаеш. І рыбгас — таксама: па
нашым раскладзе працуе. Раз затрымаліся мы на паўгадзіны. А яны стаміліся
чакаць — невады завялі. Пачакайце! — моляць. Ну, не рэзаць жа крыламі снасьці.
Вывалаклі ды нам за дабрыню на борт — бух! Такога асятрышчу — век не забуду!
Усім экіпажам тыдзень закусвалі.
Вось так: па паўгадзіны адчаліш пазьней —
будзеш з асятрынай!
Астравы рачныя заўжды канчаюцца мельлю —
зносіць плыньню сюды пясок і зьлева, і справа. Востраў доўга бугрыцца яшчэ пад
вадой, як падводная лодка.
Так разважае Качкін на беразе не пустэльных
хваль. А пакуль ён гэта робіць, практычны Гусец займаецца, як здаецца Качкіну,
непрактычнай справай: закіданьнем з берага дваццаціпяцімэвай сеткі.
Іранічны Качкін чакае, што зараз Гусец
дастане з рукзака снасьць, будзе доўга і нудна яе разблытваць (якія там
дваццаць пяць! Дзесяць было б!), а потым прадэманструе дзівы спрактыкаванасьці
— ці то дыскабольскія, ці то кідальніка молата. А Гусец вымае з рукзака
турысцкую сякерку, звальвае вербалозіну, высякае каляк таўшчынёй, як вядучы
вал, абухом заганяе ў дол, прывязвае тросік (на выгляд мэталічны, а гнуткі ж —
як змяя!) і расьціскае далонь:
— Вось мая сетка.
А на далоні — жмут павуціньня (і не
разгледзіш! Як у модніц на прычосках) ды курганок шроту. Праўда, шрот блішчыць,
як імпартны. Ну і што?
— Правадніц такою штукай лавіць,— адкрыта
смяецца Качкін.
А Гусец з-за пляча шрацінкі фр-р-р!
Паляцелі, паляцелі... Павуцінка на сонцы бліснула, потым: буль-буль-буль! Усё
далей і далей.
І як нічога не было.
— На джгіроў пастка,— не здаецца Качкін.
— Джгіроў, васпане, будзеце самі на
закідушкі лавіць,— сухавата адгукаецца Гусец. — У маёй сетцы яны не
затрымліваюцца. Занадта дзіравая для іх.
— А якое ачко?
— Меней за кіло не бяром. Хоць шчупак, хоць
сіг.
— Парвецца смарчка! Ты яе не з уласных
кучараў майстраваў?
— У мяне валасы прамыя.
— Не можа быць, каб усюды.
— Кпіш, васпане? Дык ведай, што хутчэй
закідушкі твае парвуцца. Швэды якасьць на першым месцы трываюць. Я па Алдане
раз камель пудовы выцягнуў. Хоць бы хны! Вось тады і пераканаўся: недарэмна
дзьвесьце карбованцаў загнаў.
— Дзьвесьце? Тэ-тэ-мэ!
— За прыдатную рэч і дзьвесьце дваццаць не
шкада. Акупіцца! Адно нядобра: азёрная. На плынь не разьлічана. На мелізьне
прыходзіцца ставіць. А тут і рыбы меней і драбнейшая яна.
— Тэ-тэ-мэ! — яшчэ раз усклікае прыніжаны
капітан і ідзе закідаць свае самаробныя, у параўнаньні з Гусьцом можна сказаць.
дзіцячыя прылады.
Людзі як людзі грузілы ў алюмініевых лыжках
льюць што аладкі здымаюць. Качкін не той: алюмінію не давярае, жалезныя лыжкі
бярэ. Плаўлены сьвінец прыстае да жалеза — зубамі не аддзярэш. Качкін лыжкам
ручкі зубім адсякае. Грузілы яго, асабліва ўночы, што бомбы гахкаюць — ніякай
кансьпірацыі. Затое, Качкін лічыць, за дно трымаюцца лепш.
Аўтарсыт — калі зьверху зірнуць — як
сьляза, што што падае супраць цячэньня. Мая ці, дай божа, яго? — паэтычна думае
Качкін, чакаючы рыбы. А рака цячэ, і сонца пячэ, і рыба ці сьпіць, ці дрэмле.
Во, прачнулася. Урэшце! Выцягвае Качкін
адну закідушку — без чарвей. Другую выцягвае — тэ-тэ мэ! — таксама. Выцягвае
трэцюю...
— Няма на вас акулы маёй! — злуе Качкін на
рыбную дробязь, што аблізвае кручкі, не падсякаючыся.Толькі шпурне закідушку,
пацягне назад — гатова: кручкі чыстыя, як з магазына.
А з мелізны Гусец ступае, нібы
праходжваючыся, міма ступае, а ўсё ж затрымаецца, кіне:
— Багацееш?
— Драбнота жыцьця не дае! — не хавае
Качкін.
— А ў нас акунёк. Або:
— А ў нас сіжок. Або:
— А ў нас таймяшок.
І ўрэшце:
— А ў нас асяцёрчык.
— А куды ты яго? — не вытрымлівае няўдачнік
Качкін, што выправіўся на Аўтарсыт менавіта па гэты тавар.
— Не ў раку ж назад!
— Дзе маскаваць будзеш?
— У вядры.
— У цябе што, і вядро са Швэцыі? Асятроў
нябачнымі робіць?
— Рыбнагляду баісься? Дарэмна. Тут яго не
бывае. Мёртвая зона. Выпадкова, думаеш, пісака паш тут лазіць? Я адразу
здагадаўся, што гэты астравок асятрынкай папахвае.
— Хто пісака?
— Ды паэт, якога ўвесну за вушы з вады
выцягвалі.
— А мне здаецца, ён не на асятроў.
— Ідэалізіруеш, Вуткін! Пардон — Качкін.
Няма чалавека, каб асятра злавіў і выпусьціў. А тут і не хочаш — зловіш. Я
разьлічваю, дзесяткі два вазьму.
— Цьфу, зараза! — плюецца Качкін, калі
Гусец бярэ кірунак назад, да сваёй здабычлівай швэдкі.
Ужо і сонца на захад павярнула, ужо і
камарыкі ажылі, а Качкін па-ранейшаму: як не меў, так і не мае. Толькі чарвей
удвая менш стала. Растаюць на вачах, як абломкі крыг у чэрвені.
“Яшчэ наперадзе ноч”, — суцяшаецца Качкін,
адклаўшы па пасьля непрыемную думку — на што лавіць, калі скорміць усю прынаду.
А тут “Ракета” падвальвае. Зьнізу ідзе, па
часе — з Сангара. “Трохсотка”! Гусец да судна ідзе, скрутак над пахай. Сур’ёзны
скрутак, паўпуда пацягне. Па-марскому брыдзе, уразвалку. Капітанам стаў — хаду
паважную завёў. Яму ўласны мэханік трап спускае (уласны дублёр за рулём). Побач
два матарысты ўюцца, каб пад локцейкі падтрымаць. А Гусец:
— Не, сябры! Не сяду. У мяне яшчэ дзень
адпачынку! І ловіцца. Вось, вазьмі,— гэта ён мэханіку. — Пакладзі ў
халадзільнік і каб без мяне не чапаць. А заўтра вам ізноў на Сангар — з Шулеем
дамоўлена. Будзеце туды ісьці — падыдзіце. Пакуль!
І мэханік без гуку сыходзіць у салён — там,
у капцы яго, халадзільнік, матарысты без гуку ўсьцягваюць трап; адна
“Ракета-300”, кладучыся на курс, як узвые!
І вось настае ноч, а Качкіну няма чаго баяцца
рыбнагляду, што ён і робіць. Не баіцца і Гусец. Кладзе ды кладзе сабе асятроў у
вядро: пашчы ў вадзе, хвасты ў неба. Тыя хвасты Качкін за дзьвесьце мэ бачыць.
“Чым жа цябе прынадзіць? — пытаецца ён у
нязлоўленай рыбы. — Тэ-тэ-мэ! Насьмешка лёсу. Адзін у порце з мазуту акунёў
цягае, другі і ў акварыюме не падловіць. Такое кіно!”
А тут Гусец быццам бы міма ступае,
шчупачышчу пад пахай нясе. Чорны такі шчупачышча ў прыцемку, хлебарэзка
(рыбарэзка, дакладней) — як у каменедрабільні. Без павагі кідае на пясок, сам
побач сядае, пальчыкамі шчупаку рэбры перабірае.
— Бачыш, што пападаецца! — хваліцца. — Не
кажы, што рыбы няма.
А Качкін якраз закідушку на кантроль вярнуў
і сам пераканаўся: ёсьць-такі рыба! Праўда, такая, што лепш без яе. Джгір напароўся,
ды такое ж страшыдла — рыбаяшчар сярод джгіроў. Так ды гэтак Качкін яго — не
здымаецца з кручка: праглынуў да пупа, няйначай. Абрыбіўся Качкін! Хоць і
шкада, ірвануў павадок ды разам з кручком джгіра праз плячо — шмяк!
— Ай! Ая-яй! — узьвіваецца раптам Гусец.
— Што з табой? Якая муха ўкусіла? — быццам
нічога не ведае Качкін.
— Каб жа муха! Шчупак цяпнуў! Я яго, гада,
лашчу, а ён!..
— Н-на. Няўдзячнае стварэньне. Я б па тваім
месцы яго папружкай, — раіць помсьлівы Качкін.
— Сьмяесься! Сьмешна табе! А тут уся рука ў
крыві.
— Ану, пакажы! — схіляецца над пацярпеўшым
Качкін, адкідаючы ботам джгіра, і не без задавальненьня нават пры зорах
упэўніваецца, што хаця Гусец і збрахаў, але не вельмі. — За гэткае не папружкай
варта — дубцом.
— І галоўнае ж, шчыпле! Атрутная скаціна.
Не рыбіна, а кобра!
— Такія раны вылечваюцца толькі сьпіртам, —
зацірае Качкін джгіра ў пясок.
— Ты думаеш?
— Быў на маёй памяці адзін падобны выпадак,
— з надзеяй ілжэ далей Качкін. — Заапарк у Новасыбірск прывезьлі. Пайшлі мы з
Васькам. Васька ў клетку з тыграм кукіш сунуў. З тыграм жарты кепскія. Але
залячылі сьпіртам. Нават гангрэны [Даруем Качкіну
мэдневуцтва. Відаць, здаровы чалавек. (Заўвага аўтара)] не было.
— А што ты ў Новасыбірску рабіў? — з
недаверам упіваецца поглядам Гусец.
— Як што? Дыплём завочна выкалочваў.
— Ая-яй! У-у-у, — гатовы паверыць Гусец. —
Добра. Пайшлі да майго рукзака. Мо паможа НЗ.
“Ах ты, зараза непітушчая, — радасна
скаліцца ў цемры Качкін, ледзь пасьпяваючы за Гусьцом, што, нарэшце, паверыў. —
Спрытна я ўсё-такі! Хоць і выпадкам, а ўдала. Ды яшчэ дзьвесьце зарабіў”.
А ноч ідзе сама па сабе, міргаючы
зьнічкамі.
— Навошта табе гэтулькі асятроў? — раптам
успамінае Качкін сваю галоўную мэту, канчаючы Гусьцоў НЗ.
— А табе навошта? Хочаш жа ўзяць. Я бачу!
— Мне б і двух хапіла. У лепшым выпадку,
трох.
— Дык навошта?
— На малако.
— Тавараабмен?
— Галя во нарадзіла! Ці не твайго? Малога
карміць не можа. Кажуць, асятрына памагае.
— Так
сказаць, сакавітыя кармы садзейнічаюць даеньню. Што ж, Качкін, тры для
байструка замнога. А двух я табе дам.
— Ды ну?
— Былому свайму капітану для сваёй былой
правадніцы не дам? За каго ты лічыш мяне, Качкін?
“Ад чаго толькі сьпірт не лечыць! — радасна
думае Качкін. — Ад сквапнасьці нават!”
— А калі і сам хочаш здабыць, — павучальна
працягвае Гусец, — то вось табе парада: выкінь чарвей да бісу! Вунь у лужыне
ўюноў поўна. Якуты, чуў, толькі на іх асятра і ловяць!
Раньне ідзе на Аўтарсыт не толькі з усходу,
але і з поўначы: там жа палярны дзень. Зладжаны наступ дзьвюх лявін сьвятла не
страшны Гусьцу: сьпіць Гусец у шаўковай імпартнай палатцы. Праўда, пяты
тырчаць, і каб не быў Гусьцом Гусец, Качкін іх абавязкова б паказытаў.
Качкіну не да сну. Самалюбства яго
распалена, як дызэль. Энэргічна і не без выніку рые вядром лужыну ён, паказаную
добразычліўцам Гусьцом. Ляцяць чорныя пырскі. Лужына памалу ператвараецца ў
катлаван. Хутка сюды можна будзе пускаць свойскіх качак (тэ-мы-мэ. Гусей!).
Качкін урэшце з палёгкай выпростваецца і
паварочваецца назад, каб сабраць уюноў, што пераможна кідаў за плечы. І што ж?
Ніводнага!
— Праз зямлю яны, ці што, праваліліся, —
утрапёна мармыча ён.
Раптам яго азарае: вядома! Праваліліся! У пясок!
Гэта ж іх звычайны занятак!
Разгараецца раньне. Нязломны Качкін рые
вядром новы катлаван.
Сьпіць Гусец у шаўковай палатцы. Сьпіць і
Качкін: замучыўся, бедалага. У яго палац з лазовых калякоў і падручных сродкаў,
знойдзеных у новай кватэры (ад цешчы засталіся): цыраты, вяроўкі бялізнавай і
прышчэпак.
Дрэмлюць у вядры Гусьца асятры, млява
варушачы хвастамі, што падсыхаюць. Болей гуманны і, як яму здаецца. болей
абачлівы Качкін сваіх двух ад рыбнагляду схаваў: насадзіў на кукан і на доўгім
шнуры пусьціў пасьціся ў Лену.
Кукуйскі час паміж дзевятай і дзесятай.
Дакладней ведае Гусец, бо свой гадзіньнік Качкін забыў дома. Ён старанна хвошча
раку закідушкамі, але асятры не зьвяртаюць увагі і на ўюноў. А драбнейшай рыбе
ўюны не да пашчы.
А вось і Гусец, трывога па твары:
— Філімонавіч. колькі “Ракет” уніз пайшло?
— Як заведзена: тры. На Вілюй, Хандыгу і
Сангар.
— Што ж мае не спыпіліся? Я б яшчэ ў
халадзільнік порцыю дадаў. Ну, я ім! — паказвае адзін са сваіх шматлікіх
кіпцюроў былы дублёр Качкіна.
“Тэ-мэ-тэ, — прадбачыць Качкін,— калі ты
ім, дык і яны табе. Жалезны флёцкі закон”.
Сядзіць Качкін на беразе, адпачывае.
Надакучыла дарэмна закідушнічаць. Сядзіць марыць, што ўсё ж такі зловіць сваіх,
а Гусьцовых Гусьцу аддасьць. Раптам глядзіць — па Лене веер маторак. Тры,
чатыры, пяць, дзесяць... Ды гарлапаняць нешта.
“Куды гэта іх?” — ляніва думае Качкін,
пераціраючы пясок жорнамі далоняў.
Яшчэ адна... Тры. Пяць! Уцякаюць. Далібог,
уцякаюць!
Занепакоіўся Качкін, карму ад пяску
адарваў. Позна! Два “Прагрэсы” прастуюць, адзін да яго, другі да Гусьца. Другі
наперадзе нават. Атлет з пісталетам! На хаду нагу за борт выносіць, рука па
кабуры.
“Прапаў гусак”, — не без пэўнага жалю думае
Качкін: тырчаць жа хвасты з вядра. Над сабой сякеры не адчувае: схаваў!
Вось маторка на пяску, як губны гармонік,
сыграла. Буц! — на бераг чалавечак. Карацейшы за Качкіна, а запарожскія вусы да
шыі і кабура да калена:
— Інспэктар рыбааховы Пупоўкін! Надгляд
улову!
— Які там улоў,— бязвоблачна скаліцца
Качкін.
— А што ў вядры? Уюны? Асятроў здабываеце?
— Угу,— дабрадушна згаджаецца Качкін,
упэўнены ў сваёй бясьпецы.— А як здагадаліся?
— Уюп — прынада на асятра.
— А на шчупака не прынада?
— Гм...— спатыкаецца на слове Пупоўкін. —
Магчыма. Выцягніце закідушкі.
— Калі ласка!
І Качкін бярэцца за лёску. Адной рукой.
“Бух!” — чуецца з Лены. “А-я-яй! — успыхваюць кудлы на галаве Качкіна.— Гэта ж
трэба: падсек! І калі!” Ён ліхаманкава выбірае лёску, нібы працуе пілой, і
выцягвае пад ногі Пупоўкіна трох асятроў! Эх, каб на паўгадзіны раней!
— Гэта не лічыцца! — крычыць Качкін, з
нянавісьцю шпурляючы іх назад.— Гэта я, таварыш інспэктар, пры вас злавіў!
— Само сабой, — не спрачаецца той, а сам
аблізваецца. Так і зырыць вакол. Дзе, маўляў, такі ўмелы рыбак ранейшы ўлоў
прыхаваў?
Шукае, шукае, а што знойдзеш. Бачыць —
быццам парыта. З-за папружкі рыдлёўку — раз! Два! — і яма! Экскаватар бы
пазайздросьціў.
— Малайчына, — кажа, — добра хаваеш.
— Было б што, — адмаўляецца Качкін.
А тут ад Гусьца атлет з пісталетам.
Утаропіўся Качкін — пазнаў: гэта ж той самы, якога Гусец у першым рэйсе
падабраў!
— Добры дзень, — сухавата. — Інспэктар
рыбааховы Ігнацьеў. Знайшоў? — гэта Пупоўкіну.
— Няма, відаць, — здаецца запарожац.
— Ёсьць, — упэўнена кажа Ігнацьеў.— У мяне
дакладныя зьвесткі.
Падымае бродні — і ў ваду! Грот-мачта, не
Пупоўкін. Пуп замачыць не баіцца. Сюды-туды па дзесяць крокаў, клюшню ў ваду і
каляк выцягвае. Качкінскі каляк, са шнуром.
— Малавопытны браканьер, — Пупоўкіну лекцыю
чытае, — заўжды ў рацэ ўтойвае. Дзьве адразу выгоды, лічыць: і рыба не
згадзіцца, і наш брат не знойдзе.
— Скуль жа ведаць, што малавопытны! На лбе
не напісана.
— На лбе не напісана, — працягвае лекцыю
грот-мачта, — а ў вядры яго напісана. Вопытны браканьер уюноў на ўсеагульны
агляд не выставіць. Што ж, грамадзянін! Пройдземце да маёй лодкі, складзём
пратакол.
Ідзе Качкін за Ігнацьцевым. пясок з Качкіна
сыплецца: седзячы, у штаны набраў. У галаве сто рэ на двух асятроў множыць.
Гэта яшчэ нічога. Вось Гусец уліп: яму не меней як на пяць множыць прыйдзецца.
Зірк — папаўляжыць сабе ля вогнішча Гусоц, як Даная, чайнік грэе. А хвасты
асятрыныя з вядра як тырчалі, так і тырчаць.
Дастае Ігнацьеў пляншэтку з лодкі, на нос
сядае. Качкін прад ім, як пяціклясьнік, што ў кут наставілі.
— Прозьвішча? Імя? Імя па бацьку? Месца
работы? Хатні адрас?
Дакладвае Качкін, а ў самога галава ў бок
Гусьцовых трафэяў так і вернецца. “Вось як хаваць трэба! Што пад носам, не
відно”.
— Што ж вы, Філімон Філімонавіч, асятровых
малявак ловіце? Растлумачце вашы паводзіны.
— Ды што тлумачыць! Усё адно не паверыце. І
рыбу адбераце.
— Значыць, вам гэтая “рыба” ў двукосьсі —
да зарэзу. Так?
— Ну а як жа!
— Першы раз браканьера бачу, які б не
заяўляў, што злавіў выпадкова. А то яшчэ: гэта не я! Гэта хтосьці іншы! Можа,
учора, мо пазаўчора! Так. Гэтых двух асятроў злавілі вы, і злавілі з напярэднім
памерам?
— Злавіў, калі праўду сказаць, не я, але
рыба мая.
— Усё ж такі не вы. Мо Адам Міхайлавіч?
— Тэ-тэ-мэ,— схамянаецца Качкін, убачыўшы,
што сумленнасьць яго ў даным выпадку выглядае як нешта іншае. — Я, я!
Абмовіўся.
— Канечне, вы. Пра гэта сьведчаць асятры,
якіх вы выцягнулі на вачах у інспэктара Пупоўкіна, і прынада, на якую вы іх
лавілі. Дык навошта вам асятры?
— Правад... жонка нарадзіла, карміць не
можа: малака няма...
— Калі ў вас такая патрэба ў асятрыным
мясе, чаму не прыдбалі ліцэнзію?
— Чаго-чаго?
— Зараз скажаце, што чуць не чулі. А мы ўжо
месяцы тры толькі пра іх і дудзім. І ў газэтах, і па радыё, і па тэле. Ці ж не
выгадна для вас, аматараў? Плоціш дзяржаве пяць рублёў і на працягу трох дзён
можаш лавіць асятра. Хочаш пяць ці дзесяць — бяры адпаведна ліцэнзій.
— Газэты... Ведаеце, што такое навігацыя?
Літары забываеш!
— А вунь Адам Міхайлавіч, ваш калега.
Таксама ў навігацыі. А ловіць па ліцэнзіях!
Эх, Качкін! Быў жа капітан, а стаў не тое
што качка — курыца мокрая. А гусак хвост распусьціў, чай у глотку са сьвістам:
ффф? ххх! Па ліцэнзіях ловіць. Хвасты з вядра, а ён чай: ффф! “Не бывае тут
рыбнагляду!”
А мэтэаўмовы такія сонечныя, бачнасьць —
неабмежаваная, і вось табе: капітан Качкін зьбіўся з курса. Гэта ён не сам
дапяў. Гэта яму рыбінспэктар Ігнацьеў убівае:
— Ішлі б законным шляхам, прыдбалі б
ліцэнзію, былі б і з асятрынай, і з малаком. А так адказ трымаць давядзецца.
— І вялікі адказ? — без вялікага страху
пытае Качкін, бо са стратай двухсот рублёў пасьпеў амаль памірыцца. (“Эх! Было,
прапівалася болей”.)
— Лічыце самі. Па-першае, кампэнсацыя за
ўрон, нанесены дзяржаве вылавам двух асятроў — дзвесьце рублёў...
— Чаму “па-першае”? — устрывожваецца
Качкін. — Няўжо і “па-другое” есьць?
— Па-другое — кампэнсацыя за ўрон, нанесены
вылавам... Колькі міног, Пупоўкін?
— Дваццаць дзьве ў вядры і тры на кручках
трох закідушак! Перад тым як насаджваць, парушальнік разразае міногу на тры
прыблізна роўныя часткі! — рапартуе Пупоўкін.
— Кампэнсацыя за ўрон, нанесены вылавам
дваццаці пяці міног — па два рублі за асобіну...
— Што яшчэ за міногі? — не разумее Качкін.
— Мінога — гэта тое, што вы, браканьеры,
завеце ўюном.
— Ніколі не чуў, каб уюна забаранялася
браць.
— Звычайна і не забараняецца. Але калі
вылаў рыбы вядзецца з парушэньнем, бярэцца кампэнсацыя не толькі за асятра,
нельму і муксуна, а і за іншыя каштоўныя рыбы: тайменя, лянка, харыюса.
рапушку, сіга. Апошняя ў гэтым сьпісе мінога, але гэта не значыць, што яе можна
зьнішчаць беспакарана.
— Тэ-тэ-мэ! — толькі і можа вымавіць
Качкін.
— Па-трэцяе, парушэньне вамі дапушчана
сур’ёзнае, за такія накладваюцца падвышаны штраф. Думаю, усе сто.
— Мама родная! — вохкае Качкін.
— Ну, і нарэшце, калі вы хочаце пакінуць
сабе асятроў, то павінны яшчэ заплаціць за рыбу па яе розьнічнай цане — пяць
рублёў за кіляграм. Пупоўкін! Колькі яго маляўкі важаць?
— Паўтара кіло! — рапартуе Пупоўкін,
гайдаючы рэчавы доказ на бязьмене.
— Такім чынам, агульная сума таго, што вам
прыйдзецца ўнесьці за ваш ганебны ўчынак, трыста пяцьдзесят сем рублёў
пяцьдзесят капеек. Раю ўплаціць як мага хутчэй. Так вы ўнікнеце выкліку ў суд і
ўпамінаньня вашага прозьвішча ў друку.
— Я аднаго не разумею, — дзёрзка кажа,
ачомаўшыся, Качкін, — чаму за адно і тое ж тройчы бераце?
— Тройчы? — бянтэжыцца інспэктар.
— За што сем пяцьдзесят?
— За асятрыну пяць рублёў кіло.
— А дзьвесьце за што?
— За ўрон.
— Што такое ўрон? Украдзеная рыба? Але ж я
плачу за яе сем пяцьдзесят.
— Сем пяцьдзесят — розьнічная цана.
Дзьвесьце рублёў — урон.
— Ён жа, гэты ўрон, каштуе сем пяцьдзесят.
За што дзьвесьце?
— А гэта каб вас адвучыць ад парушэньняў.
— Значыць, дзьвесьце — гэта штраф. За што ж
тады яшчэ сто?
— Кампэнсацыя ўрону — адно, штраф — іншае.
— Як іншае, калі ўзятая мной рыба каштуе
сем пяцьдзесят!
— Досыць! — зьвярэе Ігнацьеў.— Балабоніць з
вамі. Шмат такіх, як вы, па берагах чакае. Пупоўкін! Ты яго закідушкі не забыў?
— У лодцы! — рапартуе Пупоўкін.
— О! Мае закідушкі! — заломвае рукі
Качкін.— Сем гадоў імі лавіў!
— Шчасьце ваша, што без лодкі. А то б
забралі і лодку.
— А “Ракету” б забралі? — крычыць наўздагон
Качкін.
— З “Ракетай” пападзесься — забяром! —
некарэктна адгукаецца з ракі Ігнацьеў.
— Чорта лысага. Падавісься! Тэ-тэ-мэ! —
лямантуе Качкін.
П’е Качкін чай з чужога кацялка, бо
распальваць уласнае вогнішча — ніякага жаданьня. Чай у Гусьца таксама імпартны
— цэйлёнскі. Аж чырвоны, пад каньяк. Даўно не траплялася Качкіну такога
смакаваць.
— З гэтымі спрачацца бескарысна! — бы
суцяшае Гусец. — Ганчакі! Ці дакладней — бульдогі. Мёртвая хватка. Не ўпросіш.
Бо ў іх матэрыяльная зацікаўленасьць. Вось ты кінеш ім трыста шэсьцьдзесят —
дзяржаве, думаеш? На гэтыя грошы рыбаахова жыве. Дваццаць пяць працэнтаў
Ігнацьеў з Пупоўкіным надзеляць. Прэмія! За тое, што злавілі. Ну-к, палічы. Па
сорак з хвосьцікам на рыла. Цябе пашкадаваць — сябе не шкадаваць, Качкін.
— А мне здалося, ты з імі сябруеш,— бурчыць
Качкін.
— Сябруеш! Мне іх лепей уведаць ахвота, каб
абдурваць лацьвей.
— А чаму не сказаў, што па ліцэнзіях ловіш?
— А што карысьці табе? — вілюе Гусец.— Ты ж
на востраве іх не купіў бы. Нат у мяне. Бо выпісваецца на прозьвішча.
— Каб я ведаў, што ты па ліцэнзіях ловіш, я
б асьцеражнейшы быў. А то думаю: вунь чалавек у вядры трымае! Чаго баяцца.
— Ты ж не ў вядры трымаў. Далей схаваў, а
мне не сказаў. Дык хто сумленьнейшы?
— Тэ-тэ-мэ,— лезе ў патыліцу дзіцячая душа
Качкін.
Стаіць Качкін на курганку, “Ракету-222” з
Хандыгі чакае. А падвор’е задні ход дае: было ж і неба чыстае і на зямлі
ўтульна! Дык вось: набегла па неба страшыдлаў, і ўжо не ўтульна. Стаіць Качкін,
як конь, курган абцасам б’е. Не выключана, што заіржэ неўзабаве. Даеш
“Ракету-222”! З утульнай і чыстай рубкай.
Тут Гусец падвальвае, гнецца пад рукзаком.
— Што ў цябе там? Калекцыя якараў?
— Асятры,— ганарыцца Гусец.
— Калі пасьпеў? У вядры ж, здаецца, штук
пяць было.
— Пяць,— згаджаецца, — ды тыя пяць — для
адводу вачэй. Ліцэнзій шэсьць, а іх пяць. Адчуваеш? Бы і ліцэнзій не апраўдаў.
Які там лішак, маўляў — не ловіцца!
— Ты ж яшчэ мог бы лавіць і лавіць.
Сангарскі рэйс пазьней. Ці набраў вышэй галавы?
— Маленькая помста,— з мантэкрыставым
бляскам у зрэнках рэжа Гусец. — Паеду з табой, па дзвесьце дваццаць двойцы. Хай
паварожаць мае, куды капітан падзеўся. Будуць ведаць другі раз, як не спыняцца,
калі загадана.
“Ну і паскудны ты ўсё ж таварыш, — думае
Качкін.— Хоць і двух асятроў даў”.
Сонца моршчыцца, Лена чарнее ўсім заходнім
берагам: з-за гарызонту вылазіць хмара ў выглядзе Змея Гарынавіча
(трохгаловага). На перакуленым вядры пануры Качкін. Побач у позе ўласнага
помніка вялікасны Гусец.
— Загнулася, відаць, твая спадарожка! —
паблажліва выракае ён. — Прыйдзецца. Вуткін, табе на маёй “Ракеце” праехацца!
— Хоць на д’ябле, абы дадому, — бурчыць без
настрою Качкін. — У рэйс заўтра.
Дзіўны Зьмей: паўнеба закрыў, а пырскае
па-камарынаму. Пад гэтым дожджыкам Качкін нібыта падрос: устаў! (На таго, хто
стаіць, меней падае.) А Гусец фанабэрыю траціць пачаў, зрэнкі расьпінае.
— Праўду кажаш, тры ўніз нашлі? — прыстае.
— Ды ну цябе! — не церпіць допытаў Качкін.
— Няўжо ў Сангары заначавалі? Але навошта?
Ну, я ім! — не жартуючы грозіцца Гусец.
Сказаў бы Качкін што-небудзь, ды раз узяў
асятроў — маўчы. Толькі ўсьміхаецца не без задавальненьня.
Зьмей дажджавальную прыладу на поўную
магутнасьць — ш-шух! Ды Гусец падрыхтаваўся: у імпартны камбінэзон на маланках
маланкай улез. Стаіць, як слуп эмаліраваны. Качкін падручны сродак у ход
пусьціў: цыратай цешчынай накрыўся. А тут “Ракета” зьнізу.
— Мая! — на паўтара мэ падскоквае Гусец.
— Мая! — уздымае цырату Качкін. Тут
струмень з яе Качкіну ў рот. Буль! — праглынуў Качкін. Перастаў гарлапаніць. А
Гусец сваё:
— Мая! Мая! Мая! — нібыта дваццаць восем
год па востраве праседзеў — як Рабінзон.
— Не твая і не мая,— прыгледзеўшыся,
астуджвае Качкін. — І ўвогуле міма ідзе.
— Міма? А як жа рыба? — узвывае Гусец. —
Пракісьне ж!
— Цукрам насыплеш, — зьясі, — шчэрыцца
Качкін, забыўшыся, што яго двух, што каштуюць трыста пяцьдзесят, таксама
прыйдзецца саладзіць.
— Спыніць! Спыніць! — шалее Гусец, хаця яго
асятры і даліся яму куды таньней.
— Гэта табе не таксі — узьняў руку, і
гатова.
— Ах жа чорт! — чалавечым голасам кажа
Гусец. — З галавы вон. У мяне ж ракета ёсьць.
Ён разьвязвае рукзак і пачынае сноўдаць у
ім рукамі, бы карову доіць. На яго месцы Качкін вываліў бы ўсё, а потым шукаў.
Гусец нізавошта так не зробіць: не хоча, каб Качкін бачыў, што ў яго там
ляжыць.
— Вось яна! Вось! — і дастае ракету. Для
сыгналаў у тумане ў Качкіна таксама валяецца недзе. Не здагадаўся ўзяць,
тэ-тэ-мэ! Бярэ Гусец згодна з інструкцыяй патрон левай рукой, правай за
каўпачок. Качкін сваю долю рашыў у справу ўнесьці: цыратай цешчынай замахаў.
“П-пах!” — узьвілася чырвоная, ды не туды: падвяла рука стралка, убок шыбанула.
Ажно глядзіць Качкін — упала “Ракета”! Упала на корпус — і проста да іх з
Гусьцом. Гусец пусты патрон на далоні падкідвае:
— Гэта табе не цырата.
Зноў
прынізіў Качкіна, зараза.
А чужая “Ракета” — тут яна! Ды якая ж яна
чужая? Няма на Лене для Качкіна чужых (апрача трохсоткі). І на дзьвесьце
дваццаць аднёрцы ўсе свае. Савін сам трап спускае:
— Пацярпелі крушэньне?
— Крушэньне падзей на добрую рыбу, —
чамусьці лжэ Гусец. Ці на посьпехі Качкіна намякае? — Ну, як мая ракета
сьвяціла?
— Я ўвогуле нічога не бачыў, — адказвае
Савін. — Спаў. А здаецца, нас вы нечым іншым спынілі. Сальва кажа, белым
махалі. Ён за рулём сядзеў.
— А ты. значыць, сьпіш з раніцы да вечара?
У пажарныя зьбіраесься? — хавае Качкін за грубаватым жартам цыратную радасьць.
— Пасьпіш тут! Замест прафіляктыкі на
Алдан. Кузьняцоў са Смаляковым па мель учора селі! Вось і пагналі нас па
пасажыраў.
— А! — разумее нарэшце Качкін, куды
падзелася дзьвесьце дваццаць двойка.
— А мая дзе? Вячаслававіч! Дзе мая?
— Трохсотка? Дома. Нешта зламалася на ёй.
— А! — разумее нарэшце і Гусец.
Дзіўная рэч — не ў сваёй рубцы ехаць. Сам,
здаецца, амаль рулюеш — усе піраміды і створы бачыш, усе буі адзначаеш, а ні за
што не адказваеш. Адказвае мэханік Сальва, бо за рулём ён. Відушчы: цырату на
беразе ўгледзеў.
Дрэмле Качкін на прыступцы зьлева ад
Сальвы, а справа Гусец — не дрэмле. Цешыцца, што Качкін папаўся, а ён не.
Шчасьце разам са сьлінай з рота пырскае:
— Так што, Юры Фёдаравіч, раю: лаві па
ліцэнзіях! Выгадна! Адзін недахоп: купляючы, ты павінен засьведчыць, дзе будзеш
рыбачыць. Зловяць у іншым месцы — і ты ўсё адно браканьер. Можна сказаць,
беручы ліцэнзію, сам на сябе наводзіш і месца сваё выкрываеш...
“Ах жа поскудзь!..— уцямлівае Качкін. —
Рыбнагляду чакаў! А мне сказаў, што там іх зусім не бывае... Ах! І асятроў
даў... Падарыў! Ах! А потым... Што сказаў Ігнацьеў? Дрэнна шукаеш, сказаў. У
мяне дакладныя зьвесткі. Адкуль зьвесткі? Ды ўсё ад таго ж Гусьца! Бойся
Гусьцоў, што дары прыносяць! Ах!”
— І як лавілася? — цікавіцца выключна
ветлівы Сальва.
— Нішто сабе! Хаця... Хаця магло і лепш! Ды
яшчэ шчупак цяпнуў.
— Шчупак?!
— Я думаў, заснуў ужо, а ён: храп! З
учорашняга сьвярбіць.
“Малайчына, сьлінявы!” — хваліць не ўголас
джгіра Качкін.
Пасьля рэйса без рэйса
Чэзлы лясок, прапахлы карболкай. Цёмны
пахмурны вечар. На абшарпаны ганак бальнічнага будынка падымаецца здаровы
чалавек з кацялком у правай руцэ. Гэта я, капітан Качкін.
Ён па-зладзейску сьлізгае ў дзьверы, хаця і
не зьбіраецца красьці. Яму няёмка наведваць пікантную лячэбную ўстанову пад
покрывам ночы. Але заўтра ў рэйс, і пакуль вернесься, трохсотпяцідзесяцірэвая
юшка загіне.
Ён заходзіць драўлянае акенца і далікатна
стукае, па-правадніцку. За акенцам маўчаньне. Яшчэ адна спроба — па-мэханіцку.
Той жа вынік. Тады капітан не вытрымлівае і б’е па-капітанску. І акенца
адчыняецца.
— Во! Курапаткінай, — чакае зьдзіўленьня і
нават гневу капітан.
— Бузроблена,— без таго і другога адказвае
юнае, але ўжо абыякавае стварэньне.
— Юшка! Асятрыная! — усё яшчэ чакае
капітан.
— Падобна да хлестакоўскага супу. З Парыжа?
Колькі каштуе?
— Трыста!
— Што ж так мала? Хлестакоўскі семсот
каштаваў. А так ахвота зьдзівіць ці нават разгневаць юнае стварэньне...
— Дзядуля, што за перажываньні? Бузроблена,
самі не зьядзім. Дарэчы, унук ваш у поўным парадку.
І акенца хоп! — зачыняецца.
“Дзядуля?” — не без зьдзіўленьня і гневу
думае Качкін.
Ніжэй вачэй
З інтэрв'’ю рубк-кампаніі
Жмурысься ўвесь час на ваду, на сонца, ну і
зьбіраюцца маршчыны. Трыццаць табе — трыццаць пяць даюць, сорак табе — кажуць,
пяцьдзесят. А ніжэй вачэй мы маладыя ўсе і цалкам!
РЭЙС ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ
(ЦІ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ?).
РУЖОВЫ
Імчыць-ляціць “Ракета-200” курсам з
Хандыгі. З любімай. Дачакаліся нарэшце. Хай дзюрка ў носе, затое вясёлка за
вінтом.
А сонца ад стомы паружавела. І ўсё вакол
такое ружовае: і штыль пад абодвума крыламі, і вузкалістая расьліннасьць на
астравах. Настрой і то паружавеў у капітана, хоць шамаціць у кішэні
папярэджаньне рыбааховы, каб не цягнуў са штрафам.
І ў камандзе ні сварак, ні калатні: няма за
што калаціцца. Мэханік вухам тапчан грэе — не сьпіць, не, машыну слухае.
Матарыст “Шчыт і меч” вылізвае — павышае адукацыю. Правадніца ліст сяброўцы
піша — мацуе сувязі судна са зьнешнім сьветам.
Жыць можпа!
І гоніш судна на ружовы гарызонт, нібы
насустрач бочка плыве з селядцамі.
А і праўда: не бочка, ды ўсё ж плыве — да
“Ракеты” падобнае, толькі праз меру шырокае. Мэханік за бінокль:
— “Ракета”! Відаць, упраўленьне страціла.
Цячэньнем упоперак павярнула.
— Нумар?
— Трохсотка.
— Што? Не памыліўся?
— Двойку з тройкай я б зблытаў яшчэ, але
два нулі? Гэта самае толькі ў нас ды ў яго.
— Эге-гей! — вырываецца з грудзей капітана.
— Хто выхваляўся, што навігацыю без адзінай паломкі адходзіць? Вось ужо другая.
Не ўключай! Не бачым і не чуем.
— Мо дапамога патрэбна? — хістаецца
гуманіст мэханік.
— Пераб’ецца!
— Але ж “Каму” мы абавязаны ўключанай
трымаць!
— Скажам, адмовіла рацыя.
— А што, як яго ды без яго? Іх жа трое.
— Размазьня! Давай пяты канал.
Мэханік націскае там, дзе трэба, і замест
роспачнага голасу Гусьца абодва чуюць зусім іншы:
— “Ракеце-200”. Прашу! Спыніцца і
прышвартавацца. Прапаную! Спыніцца і прышвартавацца. Загадваю! Спыніцца і
прышвартавацца. Папяроскін.
— Што за Цыгарэткін? — не ў трубку жартуе
капітан.
— Як першы раз чуеш. З Установы! Каб не
ўключыліся...
— Ого-го! — трыюмфуе капітан. —
Папаўся-такі гусачок! З кіраўніцтвам на борце падзаляцеў!
І скідае абароты.
І вось — глядзіць капітан — Гусьцовы
матарысты яго “Ракету” да сваёй намёртва, трайнымі вузламі найтуюць. Так
стараюцца — Фінікаў хоць нічога не рабі. Сам Гусец зьверху пакрыквае,
прыдзірлівым вокам аўтаматныя чэргі пускае. “Што б гэта значыла?” — думае
Качкін. Петухоў таксама думае — па ўсім відаць.
— Што ў цябе, Адам? — як у мэгафон, трубіць
Качкін.
— Кляпан заела,— радасна паведамляе Гусец.
— Не дарунак,— не разумее Качкін.
— Вос ён, Папяроскін! — шэпча мэханік.
А Папяроскін з Гусцовай рубкі выплывае —
нашывак да локцяў, значкоў ад пляча да пляча. Погляд — як у Пятра Вялікага.
Сур’ёзная фігура. Такога правезьці — асалода. Нагу пад парэнчу — як у ваду на
пляжы: дрыг і назад. Гусец з паўжэсту разумее: парэнчы і на сваёй і на качкінскай
— убок, трап — шарах! Дарогу начальству. Яно і ідзе.
— Хто капітан?
— Я.
— Прозьвішча?
— Качкін.
— Папяроскін! — на значкі вялікім пальцам.
— Добра, што ты пагадзіўся, Качкін. На базу?
— Угу.
— І мы туды ж. Таварыскую ўзаемавыручку
пакажаш! “Рэванш! Поўны і абсалютны!” — аж засьпявала качкінская душа,
нагадаўшы разгром у Бясьцяху.
— Што ж, — нібы раўнадушна, — прашу ў
рубку! Даставім з ветрыкам. У пас кляпаны ў парадку.
— Аднаго мяне? І гэта ўзаемавыручка, Качкін?
— Можна і пасажыраў. Сорак два свабодныя
месцы ў салёне. Адам! Можаш нават білетаў не перадаваць, — шырэе душа капітана
ад думкі, што вось яно! — пагарэў Гусец па вачах у начальства.
— А экіпаж сяброўскі? Няўжо кінеш? І гэта
ўзаемавыручка, Качкін?
— Можна і экіпаж, калі яму “Ракеты” не
шкада. Я б сваю нізавошта не кінуў, — не здагадаецца Качкін ніяк, куды значкіст
хіліць.
— Што, ніколі пра буксіроўку не чуў? Ну, з
богам! І назад, на трохсотку. Вось гэта маеш!
Нясе плыньню зьвязку “Ракет”, ад рубкі да
рубкі — рукой дастаць, а ці дакрычысься?
— Таварыш Цыгарэткін! — трзба ж: матлялася
на языку, ды і выскачыла: — Тава...
Як высунецца, як гыркне:
— Што за мянушкі? Які я вам Цыгарэткін?
— Да-даруйце, таварыш Цыгаркін! — гэтага
яшчэ не хапала. — Не можа “Ракета” “Ракету” буксіраваць! Тэхнічна немагчыма!
Гэта вам і Гусец скажа.
А Папяроскіп-Цыгарэткін-Цыгаркін у рубку і
дзьверцамі — бразь. Слухаць, маўляў, не жадаю. А з-за пляча ў начальства Гусец
зірк-зірк! Саромеецца, відаць, што на прывязі пойдзе.
На крылах “Ракета” — галубка. На бруху —
бульдозэр з нажом, што ў зямлю на два мэ дваццаць праваліўся. Ну, галубка,
давай, упрагайся ў бульдозэр! Не брыкайся — загадана! Не брыкайся — бо хто мы з
табой?
Сапраўды
— хто мы?
(З аксіём рубк-кампаніі)
Бачыў на Установе рэкляму? “Карыстайцеся
паслугамі рачнога флоту”. “Па” ніколі не гарыць, прыгледзься. Выпадкова, ці
што, над заклікам гэтым “Ракетка” бялее? Вось табе просты і ясны адказ, хто мы.
За сэмэ сэмэ, мэ за мэ — уперад! Як з
кайданамі на нагах. “Хоць берагі разгледзіш, усё няма калі”, — суцяшае сябе
капітан. А мэханіка, відаць, пэйзажам не супакоіш:
—
Філімон! Канчайма зьдзек над маторам!
— Ты ж ведаеш, колькі на мне грахоў. Не мне
з ім спрачацца.
— Тое, што мы зараз робім — не грэх, а
злачынства!
— Папяроскін адкажа.
— А “Ракету” ён адрамантуе? Табе і мне,
экіпажу ўсяму за прастой заплоціць? Пасажыраў пад пахай панясе?
Ідзе-гудзе бязглуздая зьвязка, капітаны
сустрэчных суднаў сьмяшкі ў эфір адпускаюць. Лемзякоў абагнаў — пальцам ля
скроні пакруціў. Во, “Каўказ абставіў. Самы лянівы штурхач ва ўсёй Усходняй
Сыбіры. Адзін дым — па паўсьвету, з-за гарызонту відаць”. Качкін рацыю — шчоўк!
Каб зьдзекаў не чуць. Тут з Гусьцовай матарыст туп-туп.
— Рацыю, — кажа, — уключыце! Бугор
пагаварыць жадае.
Вось жа зараза! Тэ-тэ-мэ! Адчыніў рубку ды
балабонь — дык не ж. Што значыць не свой хлапец.
— Чаму гэтак марудна? Не па-ракетнаму
ідзём! — пачынае Папяроскін.
“Дзём дзём-дзём... Па ўсіх “Ракетах”!” —
уяўляе Качкін.
— Дадаць абаротаў! Падняць на крылы!
— Немагчыма. таварыш Папяроскін! —
адкінуўшы дзьверцы, гарлае Качкін. Сьмешна неяк за тры крокі — па рацыі. А
Папяроскін без сьмеху ў мікрафон:
— Не выдумляйце! Пры жаданьні ўсё магчыма.
Сьмялейшы будзьце, капітан.
“Тан-тан-тан...” — ёкае эфір.
А капітану і самому абрыдла нагу за нагу
перастаўляць. Узяўся ямчэй за рычаг, паціснуў — ды як узвые! Сам узвыў — не
матор. Гэта мэханік яго штангэль-цыркулем па руцэ:
— Ашалеў? Гусьцу патураеш! Ён жа надумаўся
нам матор спаліць!
— Гу... ты лічыш, гэта Гусец? — цьверазее
капітан.
— Хто ж яшчэ? Каб не ён, партфэлю б і да
галавы не прыйшло такое нахабства! Ці ж не ведае Гусец, што нельга буксіраваць?
Ведае! А чаму не скажа Папяроскіну, калі не сам прыдумаў? Яшчэ навуськвае,
глядзіш: не верце Качкіну, ён эгаіст, я з ім хадзіў.
— Бач ты, якім глыбокім робіць мэханіка
клопат пра машыну, — з трывогай іранізуе капітан.
— А ты як дзіця! Нібы не ламаў Гусец табе
“Ракету”, яшчэ седзячы на ёй. Даламаць рашыў з дапамогай Папяроскіна. Адным
словам, праз тры мінуты не спыніш зьдзек — застанесься без мэханіка!
Як у зачараваным сьне, рухаюцца наперад
“Ракеты”, злучаныя брацкімі — куды там брацкім! — марскімі повязямі (вузламі).
Канчаюцца тры мінуты, а капітан усе не спыняе зьдзек: муціць розум яго гіганцкі
цень Папяроскіна. Як жа з сабой канчаць мэханік будзе: за борт сігане ці за
складанчык схопіцца?.. А мэханік хапае рэвэрс і на “стоп” яго. Сам спыніў,
значыць.
Тут Папяроскін, як кажуць, з сябе выйшаў —
з рубкі выскоквае:
— Што за прыпынак?
Узяў упраўленьне — адказвай за ўсё. Ды на
гэта ў мэханіка мужнасьці не хапіла. Сеў — за Качкіна схаваўся.
— Не цягне машына,— вінаваціцца Качкін.
— Машына? А мо капітан не цягне? Хутчэй не
хоча цягнуць? Капітан, капітан! Вы не Гусца па карку ў рай везяце, а
дастаўляеце ў порт дзяржаўнае судна. Не пераносьце асабістых адносін на
вытворчасьць. Жонку гэтым усё адно не вернеш.
Вось гэта аргумэнт! А дзе яго Папяроскін
узяў? Дзе ж яшчэ. У Гусца. Як тады Шулей.
Мэханік капітану — у бок кулачышчам. А ў
капітана аж у роце перасохла.
— Таварыш Махоркін! — гаворыць ён страшным
голасам. — Як жа я “Ракету” вашу на крылы падыму, калі яна за маю цяжэйшая? Хай
пасажыры з трохсоткі на маю пяройдуць. Тады і паляцім.
Як пачуў пра гэта Гусец, у рубцы сваёй
замітусіўся, рукамі махаць пайшоў, даказвае нешта: што — не разабраць. Адно
дзюбай пляскае.
— Не абілечаныя яшчэ! — прарываецца раптам
скрозь шкло.
“Чысты прыбытак!” — пацірае далоні Качкін.
— Няма калі гэтым займацца, — бярэ верх
Папяроскін. — Пасьпееш! Дарога доўгая. Сходзіць касір ды абілеціць. Гані!
Як
шчупак у засадзе, уздрыгвае ад нецярпеньня Качкін. А народ ужо тупаціць з судна
на судна — заседзеліся ў Гусца! Разгарненьне ўсё ж. Дзеці пішчаць, маткі
квохчуць. Над галовамі сумкі. І канца ім не відно.
— Ясна цяпер, што з Гусьцом здарылася? — шэпча
мэханік. — Набраўся, гад, таму і зламаўся. Сквапнасьць адолела!
— Усіх браць не будзем,— з жалем
пастанаўляе Качкін. — Можам самі зламацца. Фінікаў! Лічы гасьцей. Каб не болей
шасьцідзесяці.
— Бяром! — заклікае палка мэханік. —
Ніводнага не пакінем гаду! Чым яны вінаватыя, што на Гусьца нарваліся?
— Гарантуеш матор?
— Не дрэйф!
— Фінікаў! Не лічы. Сачы адно, каб Гусьцова
касірка не пралезла. У нас свая ёсьць. А потым...
І капітан аддае па вуха Фінікаву сакрэтны
загад.
— Ёсьць! — па-марскому адказвае Фінікаў.
Гучыць над сьветам пераможная каманда: —
Сячы канцы!
Гуля і Фінікаў напагатове. Не сякуць —
адвязваюць. Вызваляюць роднае судна.
Капітан адну руку на рэвэрс, другую на
абароты. І “Ракета-200”, як касьмічны снарад, стартуе ў бок Кукуйска, я
трохсотка, як пустая каністра. круць-круць! — з фарватэру. Бывай, Гусак! Рэванш
адбыўся!
І ўсё вакол ружавее зноў. І паркет вадзяны,
на якім скачам, і Кангаласкі камень замест сьцяны, і столь вышыні
звыштэлевышачнай... Ружавее палац сусьвету.
Мо таму, што сонца заходзіць.
Пасьля рэйса
— Ну што з табой рабіць? — пытае Шулей
голасам бацькі (няроднага). —Прыйшло ўказаньне цябе пакараць.
— Заўжды гатовы,— з выклікам салютуе
Качкін. — Не прывыкаць. А Папяроскіна хто караць будзе?
— Не твой клопат,— адбрывае Шулей. І
раптам: — Тэ-тэ-мэ! На Алёкму заўтра пойдзеш. Ясна?
— Ясна,— узьнімае бровы Качкін, хаця яму
зусім няясна, чаму пакараньне такое дзіцячае.
РЭЙС ТРЫЦЦАТЫ
(ЦІ ТРЫЦЦАЦЬ ПЕРШЫ?)
ЧОРНЫ
Толькі ад Вілюйска адьшілі, Андрэй:
— Трымай руль. Філімон. Паляжаць трэба.
І — брык на тапчан. Бачу — справа
сур’ёзная. Мой мэханік у футбол ніколі не гуляў, сымуляваць не навучыўся.
— Што ў цябе? — пытаю.— Здаецца, сонечнага
зацьменьня не было. Мо магнітнае поле жыць не дае?
—
Жывот схапіла,— не стогне, а толькі крывіцца.
— Незразумела. Сёньня нічога не елі, акрамя
шасьцяронак, нічога. Няўжо яны так узьдзейнічаюць?
— Не страўнік. Ныркі.
— Зноў жа незразумела, бо піва кукуйскага
не пілі. Га! Кава! Трэба Гулю дапытаць, з чаго варыла.
— Тут не кава, капітан. Паталёгія.
— Што-што? — не веру сваім вушам. Каб
мэханік раней хоць адно, акрамя машынных, слова вымавіў — ніколі! І вось — на
табе. Зусім з іншай сфэры.
— Ныркі ў мяне такія, — тлумачыць. —
Патрубкі там не стыкуюцца, разумееш. Рэдкая справа, але бывае на сьвеце. А на
гэтай глебе камяні. І вось вынік — час ад часу барахляць мае фільтры. Але раней
так не хапала.
Хоць і на сваёй мове загаварыў Андрэй, ды
лягчэй не стала. Веру, што першы раз схапіла так, бо раней пра паталёгію я ад
яго не чуў. Прыціснула, раз прызнаўся. Умомант я да ўсяго дайшоў: і што нельга
яго ні ў Вілюйску, ні ў Сангары на паўдарозе кідаць; і што ўсе семсот сорак
шэсьць кэмэ мне дрыжаць за рулём без зьмены; і што пятнаццаць гадзін, якія
даюцца раскладам, трэба гнаць не спыняючыся, тады можна выкраіць з іх аж
паўтары... Не, зусім не спыняцца нельга: прыстані, пасажыры...
А Андрэіі быццам думкі чуе мае:
— Не ўздумай сярод пасажыраў шукаць урача.
Мне ніводзін не дапаможа, апаратура патрэбна, а людзей разварушыш. Якая
радасьць ехаць на судне з хворым экіпажам. Рулюй, як звычайна — мо гадзіны праз
дзьве падымуся.
— І даўно ты з паталёгіяй такой? — пытаю.
— Ды гадоў з восем.
— Як жа ты мэдагляды праходзіў?
— А каму на аглядах тых узбрыдзе ў нырках
капацца, калі сам маўчыш?
Ракетчык! Ракетчыкі і не на такое здатныя.
Чарніна ўзяць: пайшоў да ўрачоў узімку скардзіцца — нешта сэрца тахкае. А яму:
“Ты ж улетку інфаркт перанёс! Няўжо не заўважыў?” — “Не было калі, — адказвае,
— заўважаць. Навігацыя!”
Не падняўся Андрэй праз дзьве гадзіны. А
праз тры — заўважаю, хоць і сьпінай сяджу: сіпець пачынае. Плямамі і лініямі—
як дзікун татуіраваны. Хвастаю судна, як мустанга. На прыпынках пасажыраў
толькі выкідваем: селі не селі — не гляджу. Расклад на трэскі паламалі — будзе
ад Шулея? Нічога не будзе, іншым разам і Сідар чалавек.
Гуля-дурніца каву сваю нясе — зноў
наварыла. Як убачыў Андрэй,— узмахнуў рукой, бы шчупак хвастом на беразе ў
першы раз:
— Мачагоннае! — аж уздрыгвае.
Дурань Фінікаў піва пляшку нясе. Як убачыў
мэханік — махнуў рукой, бы карась на беразе ў апошні раз — на шчупачынае
маханьне ўжо сілы няма. Я да Фінікава:
— Дзе ўзяў?
— У пасажыра,— дакладвае, вокам не
міргнуўшы.
Тэ-тэ-мэ!
— Ты
ў якім сьвятле, — рыкаю, — экіпаж выстаўляеш? Каб было на карысьць яно, піва, я
б і слова не сказаў.
Пахваліў бы, канечне. А так — абклаў
матарыста без абрэвіятуры. Заўсьміхаўся Андрэй, насьмяшыла яго, што Качкін
зарок парушыў. Тут мяне і азарыла — на чым пратрымацца можна.
— Марш,— камандую Фінікаву, — у салён, ды
не зялёнага зьмея шукай, а часопісы. З гумарам і сатырай, з клюбам трынаццаць
крэслаў.
— Ясна! — адказвае і “Кракадзіл” дастаўляе.
Разгортвае на старонцы трэцяй: — Карыкатура, Андрэй Барысавіч! Захіхічасься!
— А што там? — прыўзьняўся трошкі мэханік.
— Раскажы.
Сам не хоча зырыць. Ці то вочы не глядзяць,
ці капрыз хворага.
Бюракрат за сталом сядзіць! — паведамляе
Фінікаў. — У руках “Запатрабаваньне на дэфіцытныя матэрыялы” трымае. А побач
тлусты такі, з бародкай, ухмылка ад вуха да вуха: “Якой падпісваць будзеце —
чырвоненькай ці беленькай?”
— Не зразумеў,— уздыхае мэханік.
— Ды ў яго, барадатага, ва ўнутранай кішэні
дзьве пляшкі: чырвоная і белая! Нібыта ручкі: дзьве пляшкі!
— Го-го-го! — іржу я ў якасьці дэтанатара.
— Гэта ж трэба: чырвоненькай ці беленькай!
— І зусім не сьмешна, — цэдзіць бядак
мэханік. — Гэта не гумар, а злачынства. Дача хабару службовай асобе.
Распладзілася іх!
— Вось яшчэ, на старонцы трынаццатай.
Кракадзілінкі, — жыцьцярадасна працягвае Фінікаў. — Тры мужыкі па трох дарогах
з трох капцоў да аднаго каменя рашучым крокам ідуць. А на камені надпіс:
“Шклянка пада мной. Зьлева”.
— А вялікая шклян... э-э-э, камень вялікі?
— цікаўлюся я. — Пад сілу?
— Утрох адолеюць.
— Го-го-го! — зноў спрабую дэтанаваць я. —
Го-го-го! Пад каменем!
— Не гумар, а алькагалізм суцэльны, —
буркае мэханік. Што ён, Фінікаў гэты, усё выбірае, што хвораму нельга. Узяў
часопіс сам, адной рукой гартаю, другой штурвал кручу:
— “Самае вялікае глупства — розум,
накіраваны не ў тон бок. Грэнляндзкая прымаўка». Во! Пра цябе, Фінікаў! Кыш
адсюль! Тое, што тут будзе расказана, но для тваіх вушэй!
Зматаўся Фінікаў, а мэханік быццам супроць:
— Завошта яго? Неблагі хлопец.
— Малады для маіх анэкдотаў.
— Ты што, іх расказваць сабраўся? Няўжо за
дзесяць год, што разам плаваем, хоць адзін сцалеў?
— Пра казла чуў?
— Чуў.
— Пра мядзьведзя малога з вялікай
мядзьведзіцай я табе апавядаў?
— Апавядаў.
— А пра камара ў вядомасьць ставіў?
— Ставіў.
Ну і ну. Як не падумаў пра гэта? Добра, што
сам Андрэй папярэдзіў. Бо ў яго становішчы барадаты анэкдот — усё адно што
сярпом па нырках.
— А пра Качкіна? — хапаюся за саломінку.
— Ці ёсьць такія? — зьдзіўляецца ахвяра
ўласных патрубкаў.
— Цэлая сэрыя.
— А хто выдумляе?
— Ёсьць адзін, — туману напускаю. — Не
ведаеш.
— Аўтар можа?
— Не мае значэньня. Пайшлі Качкін і Гусец
піва піць. Качкін у бары куфель узяў, Гусец пляшку з сабой прынёс. Сядзяць,
гамоняць. Качкін моршчыцца, Гусец квітнее. Спакусіўся Качкін на піва Гусцова,
просіць: “Ліні!” “Чакай, — кажа, — гэтай і аднаму мала, я табе з іншай”. Дастае
з партфэля бутэльку алею, налівае Качкіну поўны куфель. Не разабраўся Качкін.
— Калі гэта вы? — ажывае мэханік.
— Хто мы?
— З Гусьцом.
— А... Гэты Качкін не я, і Гусец не наш.
Пэрсанажы ўмоўныя. Анэкдот жа!
— Ну-ну, далей, — аж па локці прыўзьняўся.
— Качкіну што, пры выпадку ён і саляркі б
каністру змог. Але запамятаў. Пайшлі Качкін і Гусец у буфэт, закуску шукаць.
Гусец пачак халвы купіў, Качкін — мыла дзіцячага. Адвярнуўся Гусец ад партфэля
піву дарогу даць. Качкін пачак Гусцоў раскрыў, халву зьеў, наўзамен мыла сваё
прыладзіў і языком заклеіў. Раніцай Гусьца пытае: “Ці смачная табе ўчора халва
трапілася? Ці дарэмна я шкадаваў пасьля, што не ўзяў?” “Шкадаваў ты, —
адказвае, — недарэмна, і смак, і пах — усё гатунак экстра, а што за ўсё
цікавейшае — як ні плюну, мыльны пухір у неба ўзьнімаецца. Ды такія вялізныя —
як стратастаты. З чаго б?”
— Ах! Ох! Ая-яй! — не зразумееш, сьмяецца
ці стогне. — Стратастаты?
— Пайшлі Качкін і Гусец рыбу лавіць, —
пачынаю нумар другі, а ў самога на рулі кулакі зачасаліся: заўжды чэшуцца, як
асятроў сумесных прыгадаю. — Сядзяць на розныя берагі пратокі. Качкін
цягае-цягае, закапаўся ў акунёў, а Гусец з пустым. Вось крычыць з-за пратокі:
“Ты па што ловіш?” — “На чарвяка”. — “На якога? Дажджавога ці гнаевіка?” — “На
самца!” — “А як пазнаеш, што ён самец?” — “Праз зубы прапускаю: як зачэпіцца
чымсьці, так самец!” Узяў Гусец чарвяка...
— Ох! Ая-яй! Ах! — заходзіцца мэханік, як
здаровы. — Ну і што: знайшоў Гусец чарвяка-мужчыну?
— Не. Відаць, калі капаў, на курсы
правадніц нарваўся. Вось памерлі Качкін і Гусец. Пайшлі да пана бога, а там —
Шулей...
— Ай! — як ускрыкне мэханік. Трэба ж —
гэтак IIIулея баяцца. Ад аднаго імя прытомнасьць страціў. Кінуў я руль — бяжы,
“Ракета”, куды хочаш. Праўда, рэвэрс пасьпеў ірвануць. Нахіліўся — канае
таварыш па рабоце, а я — чым магу дапамагчы? Раптам — расплюшчыў левае вока,
правым вухам варухнуў:
— Навошта судна спыніў? Не арудуй дарэмна
рычагамі!
Вось гэта мэханік!
Канец трэцяй сэрыі
*
ПЕРАМОЖАНЫ І НЕПЕРАМОЖНЫ
КАПІТАН КАЧКІН
У ШМАТСЭРЫЙНЫМ
ШМАТЗНАЧНЫМ ТЭЛЕБАЕВІКУ
“НА ПАДВОДНЫХ КРЫЛАХ”
СЭРЫЯ ЧАЦЬВЁРТАЯ
Елі што ці зусім не елі, што пілі ці зусім
не пілі — не памятаю. Відаць, штосьці пілі ўсё ж, бо душа з рубкі так і
прасілася. Не магу ад руля адарвацца, няма каму перадаць: колькі Фінікава вучыў
— як сыбірскі валёнак, толькі возьме руль — круць, і ўпоперак фарватэру. Зірк у
люстэрка — сам сінею, як Петухоў. На прамым адрэзку руль папружкай прыкручу, як
аўтапілёт, тым і ратаваўся.
А Андрэй трызьніць ужо нібыта. Са сьветам
разьвітвацца пачаў. Бывайце, кажа, хвалі блакітныя, гайкі жалезныя.
— Ты што, мэханік! — ушчуваю. — Будзем
доўга плаваць яшчэ! Я ж радыраваў. Прыйдзе аж да прычала карэта з крыжыкам.
Самому ісьці не спатрэбіцца!
— Жыць, магчыма, і застануся, — ды жаласна
так! — а расстацца нам прыйдзецца, Качкін. Прыпаяюць групу — што за мэханік без
ныркаў?
— Я цябе і без ног вазьму! — суцяшаю.— Абы
рукі твае былі.
— Ну, калі так... — павесялеў.
Усё бліжэй каляска з чырвоным крыжыкам —
кэмэ семдзесят засталося, і раптам трр-рын - званок. Я сюд-туд па панэлі.
—
Масла канчаецца, — кажа мэханік.
— Фінікаў! — крычу, як пры тарпэднай атацы:
не нашай, а супраць нас. — Што з маслам?
Фінікаў у машыну нырк:
— Картэр пацёк!
— Далі з запасу!
І тут мяне сьвіньня гэтае каленвалам на
галаве:
— Няма запасу! — а званок: “Тр-рыннн...
Тр-рр-рынн...”
Бяру за грудзі паганца, гляджу ў нявінныя
шэра-зьмяіныя, прымяраюся, куды біць: у нос ці пад рэбры. Ён, вядома, рэбры
абярэ, бо дзяўчатам падабацца хоча, але і іх закрывае:
— Філімонавіч! Не вінаваты! У Вілюйску
паўсотні кэгэ на дэбаркадэры пакінуў!
— Чаму?!
— Шчэ мінулым летам пазычылі мы — не
аддалі. Шкіпэр з нажом да горла: мо апошнім рэйсам сюды прыйшлі, вада
сыходзіць, аддай! Ці ж я думаць мог, што Барысавіч ляжа?
— А ў Сангары на бункербазе чаму не ўзяў?
— Забыў, што аддаў! Сьпяшаліся!
Так заўжды: калі бяда — бядашка, злачынца
знойдзецца. А калі бяда — бядзішча, ніхто не вінаваты. Дастала тарпэда! Хвошча
вада ў прабоіну... Хто кармою заткне?
— Марш у машыну, — кажу. — Лыжкай з-над
картэра зьбірай і ў маслаправод насі. Чуеш? Не здолееш маслам — смарчкамі
змазвай. Згарыць матор — заб’ю!
Як ён там ухітраўся — не ведаю, ды перастаў
званок на страшны суд склікаць. Ляцім і ляцім. Кангаласкі камень з правай рукі,
з левай Маяк прамільгнулі. Вось-вось Жатай. Тут зноў:
— Тр-ррынн! Трр-рынн! Др-рын!
Не змаўкаючы:
— Трын-дрын! Трын-дрын!
Усе парамэтры ўверх папаўзьлі.
— Фінікаў! — гарлапаню, як у апошні дзень
Пампэі. — Ратуй машыну!
— Няма ратупку,— адгукаецца з картэра, як з
кратэра. Вульканічным попелам заваліла.
Не, думаю, рана лапкі складаць. Жатай! Тут
мы маслам разжывёмся, сьмешна баяцца. І вось яно, выратаваньне! — на зачыстцы
“Ракета”. Убіваю ў бераг сваю:
— Фінікаў! На “Ракету” па масла — жыва!
Фінікаў як зірнуў, так і абвяў.
— Не дасьць ён, — кажа. — Гэта ж наш.
Тэ-тэ-мэ! Трохсотка. І, галоўнае, не без
Гусьца. Вунь ён, на палубе, цешыцца — цешыцца нашай бядой. Бачна ж здалёк, па
сваёй ці па боскай волі судна прыстае. Па сваёй волі прыстаеш дзе прыемней, па
боскай — дзе атрымаецца.
— Мне — дасьць, — сьціскаю зубы і з вядром
сігаю за борт. У тапачках! На стомэўцы той мяне ні Барзоў, ні Сапея б не
дагналі (каб мінут на пяць пазьней стартавалі).
Пясок рыпіць, вядро зьвініць, а я бягу-бягу
— увесь Жатайскі порт з мяне дзівуецца. Падскокваю нарэшце:
— Масла дай!
— Колькі?
— Вядро!
Бачыць жа, гад, што гарым, а тушыць не
сьпяшаецца:
— А ты мне што?
— Два вядры! — першае, што ў галаву
прыйшло.
— Міхаіл! — камандуе.— Налі таварышу
Качкіну вядро масла.
Вось бягу я назад... Не, бегчы нельга!
Кожная кропля — каштоўнасьць накшталт крышталю. Разальеш — што разаб’еш. У
сьвятле дзіравага картэра. Фінікаў з борта лапамі цягнецца: спачатку вядро
бярэ, потым мяне (без трапа). Заліваю масла. Фінікаву на вуха:
— Ду-бу-ду-бу...— каб Гусец не пачуў.
І вось заводжу матор і не адразу на крылы —
згодна з “Рэгістрам”, па брушку... Упрыцірку да трохсоткі — і верны матарыст
шпурляе да ног Гусца два вядры. Іржавыя, дзіравыя — два гады на носе свайго
чакалі. Прыдаліся! Мараль: не выкідвай! Гусец іх добра ведае.
— Трымайце доўг! — крычыць Фінікаў.
У Гусьца — шары на лоб. А я — да Петушка:
— Родны ты мой! На каго ты мяне пакідаеш?
— Вучы Фінікава руляваць, — адказвае. Праз
сілу.
— Ты скажы, як з Гусьцом змагацца!
— Насі, — выракае, — камень за пазухай, а
не на карку. Калі зможаш. Пакуль камень за пазухай, ён табе вагі дадае, а
перакладзеш на карак — штурхель, і гатовы.
Пасьля рэйса
Петухоў па насілках з “Ракеты” — Шулей на
“Ракету” сваімі дваімі. Сеў, маўчыць. Насупіўся. І я маўчу.
— У якім складзе цяпер экіпаж? — пытае,
быццам не ведае.
— Капітан, матарыст і касір. Кожны ў адным
экзэмпляры.
— Ну што ж. Далёка табе пакуль што не
хадзіць. Пойдзеш заўтра на той бок, у Бясьцях. “Аржакова” на Вілюй адправілі
сёньня. Бачыў?
— А пасьлязаўтра?
— І пасьлязаўтра.
— А пасьляпасьлязаўтра?
— І пасьляпасьлязаўтра. Не пашлю ж я цябе
аднаго на Хандыгу.
— Дык дай хоць чорта сукаватага! Адгаблюю!
— Недзе ўзяць, капітан, — уздыхае,
прытвора, бы сапраўды не ведае, дзе ўзяць. — Касіра магу знайсьці, матарыста,
пашукаўшы... А камсастаў — прабач. Дэфіцыт.
— А чаму ў Гусьца дэфіцыту таго — поўны
каўчэг? І сам, і мэханік, і дублёр. Дай аднаго!
— Ну, Гусец... Гэта экіпаж малады, яму і
іншых цяжкасьцей хапае. І ўвогуле, Філімон: няўжо ты лічыш, што ўсім
распараджаюся я?
— Значыць, так і буду з берага на бераг, як
маятнік, да канца навігацыі боўтацца?
— Дажыві яшчэ да канца навігацыі,— устае
Шулей, даючы зразумець, што дэбаты скончаны.
Без ліку. Туды — сюды
Ну і кіно! Глядзець няма чаго. Кукуйскі час
чатыры гадзіны роўна. Адчыніўшы дзьверцы рубкі, пад ранішнія промні выстаўляе
галаву чалавек з калматай прычоскай. Гэта я, капітан Качкін, што прачнуўся
згодна звычцы і цяпер не ведаю, як заснуць.
Сем гадзін трыццаць. Ад прычала нумар два
адчальвае “Амосаў”. Ён ідзе на той бок першы, бо калі першы пайду я, на базу не
вярнуся: пасажыры ў Бясьцяху перакуляць.
“Аржакоў”, якога я замяшчаю, пілуе ў
Бясьцях супроць цячэньня гадзіну пятнаццаць, назад па цячэньні — пяцьдзесят
пяць мінут. Мне ў любы канец паўгадзіны. Таму і расклад аржакоўскі мне не
закон. Лячу, як хачу.
Мне падабаецца прыйсьці ў Бясьцях мінут
праз дзесяць пасьля таго, як адтуль адваліць “Амосаў”. Загрузіцца, зірнуць
налева і направа, пачухаць у патыліцы... а потым як прыпусьціць! І дагнаць яго,
галубка, на ўваходзе ў канал. Кастрамін па рацыі:
— Задавайся болей! Усё адно на цеплаходзіку
лепей. Камбуз у нас, каюты!
Мода ў іх такая, ці што — камбузамі сваімі
хваліцца. Што Молакаў, што Кастрамін.
РЭЙС ЭННЫ ПЛЮС АДЗІН
Падлятаю да Бясьцяха — стаіць. Убаку, як
партфэлі, што тады з-пад носа забраў. Не баіцца застацца за бортам. Рукзак на
плячах і выгляд такі задумлівы. Гадасьць задумвае.
Каралём узышоў. Гулю па мяккім месцы
паляпаў, Фінікава пстрыкнуў у лоб. Што са мной будзе рабіць? — непакоюся. А ён
нічога. Рукзак на тапчан (мог бы і па падлогу. Не абрус!). Разявае дзюбу:
— Парадокс парадоксаў. На былой сваёй
пасажырам. Білет браць но прымусіце? Як свайго.
— Сеў — ну і сядзі,— без жартаў адказвае
Качкін.— А ў радню не лезь.
— Што за дзіўныя гонкі? — не слухае Качкіна
Гусец.— То ўверх несьліся як апантаныя, цяпер уніз.
— Хто?
— Ды вунь тыя маторкі.
Бачыць Качкін — і праўда: імчыцца “Об”, аж
спатыкаецца. А за ёй, як прывязаны, “Прагрэс”. Відаць, маторы аднолькавай сілы.
З пярэдняй крычаць — і з задняй крычаць, што — не чутно.
— Адпачывае народ,— адварочваецца Качкін. —
Час летніх адпачынкаў.
— Ды не, тут штосьці не тое. Даўно
ганяюцца. І ўздоўж, і ўпоперак, і вакол вострава таго. Во зноў за востраў
пайшлі.
— А табе не блюзьніцца? Уверх — адны, уніз
— іншыя.
— Прыкмета ёсьць. На пярэдняй — на носе —
прывязана нешта. Глядзі. глядзі! Зноў паказаліся.
— А што там глядзець, — пазяхае Качкін. —
Нашага брата, браканьера. ловяць. А на носе ў яго невад, мэтраў на пяцьдзесят.
Відаць, выцяг, а тут Ігнацьеў. Ну, і рвануў, не склаўшы.
— Ігнацьеў? Ты што, разгледзеў?
— Усе яны Ігнацьевы.
— Як лічыш: дагоніць?
— Тэ-тэ-мэ! У каго першага бэнзін
скончыцца, той і прайграе. Толькі б сосьлепу на фарватэр не выскачылі.
— Цікава, цікава... — цягне Гусец. —
Ведаеш, Філімонавіч, чаму ў цябе не геройскі настрой? Руль абрыдаў табе. Даўно
ніхто не падменьваў. А я дык наадварот, без руля занудзіўся неяк. Думаў цыбулі
ў Бясьцяху нашчыпаць. Лазіў, лазіў па лузе — а яна пасохла ўжо. З пустым
рукзаком вяртаюся.
“Хоць раз табе дышаль ўпоперак горла стаў”,
— не без ухмылкі думае Качкін.
— Ну добра, патрымайся, — паблажліва
перадае ён свайго вернага памочніка (руль) у прапахлыя дзікай цыбуляй рукі
Гусьца. — Заводзь, заседзеліся мы тут.
Заводзіць Гусец па ўсіх правілах, а
бесклапотны Качкін душой адпачывае. “Гэты Гусец не такі ўжо і Гусец”, — думае.
Зірк налева, паправа. І там, і там прыгажосьць. Зьлева вада з хвалямі, справа
зямля з кустамі. У хвалях рыбы, у кустах птушкі. А сонца бронзавае вінтом
столопасным круціцца, круціцца — да прычала начнога свайго бліжэй, бліжэй...
Залюбаваўся Качкін.
— Безьбілетны праезд адрабляю, — сыпле
жартачкамі Гусец.
Аджартаваўся б Качкін, ды бачыць —
гоншчыкаў даганяем. Узяў бінокль, падкруціў — вось жа нячыстая сіла: праўда
Ігнацьеў! Натапырыўся носам уперад, у руцэ зброя паблісквае: ці то пісталет, ці
то аўтаручка (для складаньня пратаколаў). На маторы Пупоўкін. І ён, здаецца,
так бы і катапультаваў уперад. Уцекачоў жа адзін, таму і ўпіраецца: лодка
лягчэйшая.
— Каб Ігнацьова за борт. дык Пупоўкін,
можа, і дагнаў бы, — уносіць Качкін рацпрапанову.
— Ігнацьеў? — аж ускідаецца Гусец.
— Не пазнаў сябрука?
— Сябрук... Гайдануць бы яго як сьлед,—
сярдзіта дудзіць Гусец. — Не дае льготных ліцэнзій. Я ўжо і сяк і так...
Дарагавата пяць рублёў за хвост! Кажа: зловіш яшчэ двух-трох — парэкамэндую
начальству.
— Каго двух-трох? Асятроў?
— Браканьераў! Рыбаахове падказаць.
— А каго ты ўжо злавіў? — западазрае
Качкін.
— Ужо? Нікога.
— Табе ж
Ігнацьеў кажа: “Зловіш яшчэ...”
— А!
Абмовіўся. Што я, выдатнік — на двоечнікаў нагаворваць... — выкручваецца Гусец,
хаця Качкіна не падманеш. Ведае ён, што хаця б аднаго ўсяго, а падлавіў-такі
Гусец.
— Дай-ка руль, —без удзячнасьці за паслугу
гаворыць Качкін.
— Куды сьпяшаесься? Паварот да канала
выканаю.
— Дай, кажу...— а Гусец не дае, бы
жартуючы. А маторкі імчаць па злом галавы: ні буёў, ні бакёнаў не заўважаюць.
Адно ў галаве — уцячы і дагнаць. Галовы такія. А мы заднюю пераганяем і —
выходзім на паварот.
— Прапусьці! — вішчыць, як сырэна, Качкін,
а Гусец з ухмылкай: “Ф’ю-ф’ю”. Сьвіснуў, значыць, ды руль улева як крутане!
Камікадзы
нашы
(З вечных скаргаў рубк-кампаніі)
Толькі з канала выйшаў, адзін перад носам —
шась! Кілямэтраў праз дзесяць другі — шусь! Фарсілы. Хоць бы хто растлумачыў
ім, камікадзам, што з-за штурвала “Ракеты” пяцьдзесят бліжэйшых мэ не бачыш, а
тармазны шлях з выключаным маторам і заднім рэвэрсам — сто пяцьдзесят!
Крушэньні нашы
(З
бывальшчын рубк-кампаніі)
Калі маторка трапіць пад крыло, то ідзе ў
распыл са страшэннай сілай. А калі, крый божа, у борт яе сатана скіруе, ды яшчэ
з нешчасьлівым вуглом атакі — бяжы за плястырам! Са мной два разы было. Улазіць
у салён: “Дзень добры, я — вашая цётка...” Дзюрка заўжды трохкутная.
Закон за нас!
(З аддушын рубк-кампаніі)
У Сангары стаю сабе, раптам — хрась!
Раскурочыў борт і — ходу. Не тое што пратакол — не пасьпелі нумар заўважыць.
Суткі рамантаваліся. А праз два дні — хто б падумаў? — іск коціць. Маўляў, мы
нешта там яму паламалі. Тут за хобат яго: “Ага! Цябе і шукаем”. Ацанілі
дзюраль-заклёпкі, рэйс скасаваны. Налічылі галубку тысячу шэсьцьсот. На гэтыя
грошы можна дзьве лодкі купіць, з маторамі выдатнымі, ды яшчэ не на адну
паўлітэрку застанецца!
Пакаяньне Качкіна
Стань на калені, Качкін, і кайся перад
“Ракетай” сваёй і экіпажам. Што нарабіў?
Гусьца ў рубцы прыгрэў. Сьвятую сьвятых —
штурвал сонцападобны даверыў чужым валасатым. Што нарабіў?!
Добра, што “Ракеце” жывот не ўспарола;
добра, што рыбнаглядчыкі у непатапляльных былі — паплаўнямі пад бортам скакалі,
аж покуль не вывудзілі іх; добра, што закон за нас... А ўсё астатняе — дрэнь!
Ды і як жа не дрэнь, калі гэта той самы
Ігнацьеў! Усьцягнулі на борт — макрусенькі, бы плюшавы, а як нагамі затупае:
— Дагнаць! Не дагонім — пад суд! Пры
выкананьні службовых!
Якое там дагнаць! Ужо і фарватэр — бы
канькабежная дарожка: разгладзіўся. А ён сваё, як попка:
— Дагнаць! Пад суд! Паспрабаваў Качкін
пужнуць:
— Каго пад суд, таварыш Ігнацьеў,
суднаходная інспэкцыя скажа.
Пазнаў — як затрасецца:
— Ага! Капітан Качкін! Якая дробязнасьць!
За трыста рублёў двух чалавек тапіць!
Вось дзе разьлік. Не Ігнацьеву помсьціў за
нейкія там неільготы, а Качкіну за даверлівасьць. І паспрабуй прыцісьні яго! Ну
хто паверыць, што Качкін Гусьца ў рубку пусьціў, штурвал даў? Вось дзе разьлік!
А пратакол пачалі пісаць — аднекуль
вынырнуў Гусец, уецца міногай. То Ігнацьева падштурхне: “Грамчэй крычы! На
тваім баку праўда”, то Качкіну падміргне: “Лоўка мы яго правучылі!”
А сьведкаў — палова “Ракеты”. Усе ўсё
бачылі: ішлі маторкі, маўляў, паралельным курсам, і раптам... Адна надзея —
закон за нас.
Стань на калені, Качкін!
Сонца як нікеляванае. Порт пацее і млее.
Стаіць Качкін перад “Ракетай” сваёй і экіпажам. Стаіць на каленях: каецца.
Лісьце лазовае зжата. З палубы дождж
вадаспадам. Стаіць Качкін перад “Ракетай” сваёй і экіпажам. Стаіць на каленях:
каецца.
Вецер чатыры балы. Мароз семдзесят
градусаў. Стаіць Качкін перад “Ракетай” сваёй і экіпажам. Не ўстае з каленяў:
каецца.
РЭЙС АПОШНІ
Да рэйса
Дваццаць дзьве гадзіны роўна. Непагасальным
бэнгальскім агнём зьзяюць вокны рачнога вакзала. На “Ракеце-200” цемра. Сядзіць
капітан у рубцы, электрычнасьць эканоміць.
За штурвалам сядзіць, не круцячы. Палажыў
падбародзьдзе на вось, носам хукае. Страшна капітану.
Двое сутак мінула ўжо, як з Ігнацьевым
пацалаваліся, а нешта ні гуку, ні шоламу. І начальства адзінае не чапае: во —
нават з Бясьцяхскай на Соцінскую лінію перавяло. На Соцінцы хадзіць — гэта ўжо
не цэбрам у калодзежы. Семдзесят кэмэ ў адзін капец — амаль па-нашаму.
Прывык Качкін да пакараньняў, а не караюць.
Таму і страшна.
А на прычале нумар два скрыня з шалёўчын. У
тры аршыны даўжынёй. Хто ні пройдзе міма — зачэпіцца, спатыкнецца. мацюкнецца.
— Бачыш. Фінікаў, вунь той кантэйнэр, што
на сьпіне ляжыць?
— Бачу, а што?
— Як ты мяркуеш, што ў ім?
— Халадзільнік, а што?
— Хто ж халадзільнікі кантуе?
— Дык што?
— Пірог.
— Які пірог?
— З тухлым мясам. Труна гэта, Фінікаў!
Цынкавая. Каб не нам прываліла гэткае шчасьце везьці. Тэ-тэ-мэ... Давай спаць,
Фінікаў.
— Ага, пастрашылі ды “давай спаць”. Я цяпер
усю ноч не засну.
Крэкча Качкін, сам не сьпіць. Відаць,
малады яшчэ — у труну не хоча. Асабліва цынкавую. Каб ляжаць на прычале нумар
два, а хто міма ні ішоў, спатыкаўся, чапляўся і мацюкаўся.
Рубк кампанію перабіраць пачаў — весялейшае
шукае.
Сьцеражыся буксіра!
(З сур’ёзьнін рубк-кампаніі)
Загрузіліся белым у Пакроўску, пайшлі.
Экіпаж у каюце клапа душыць, капітан за рулём. РБТ насустрач яму. Разышоўся як
мае быць: распазнавальныя агні запаліў, адмашку зрабіў — ды і пайшоў на
перавалку, да левага берага. А таго недабачыў падпухлымі, што РБТ дзьве баржы
цягне. Ну і ўрэзаў катэр свой у буксір, буль-буль — экіпаж з каюты так і не
выскачыў... Аднаго капітана вылавілі. Як дыхне — усе, хто за тры мэтры стаяў,
пападалі і лапы дагары.
Ф-фу! Знайшоў вясёленькае, нічога не
скажаш.
Багажнік для багажу!
(З асводзін рубк-кампаніі)
Пад Намцамі сямейка на маторцы ў ягады
выправілася. А тут шторм. Прыдумалі — малых дваіх у багажнік, каб, значыць,
дажджом не мачыла. Перакуліла лодку іх. Бацьку з маткай на востраў вынесла, а
дзеці ў багажніку і засталіся. Тэ-тэ-мэ! Яшчэ лепш.
Нічога не бойся!
(З аптымістын рубк-кампаніі)
Гэта яшчэ тады, як я на “чэху” ўпіраўся.
Калупаліся неяк у машыне цэлы дзень. Леглі спаць. Чуем раптам — кашляе недзе.
Хто?! Загадка. Пайшлі гужам па судне шукаць. Нідзе нікога, а кашаль ёсьць.
Цьфу! Матарыст у цыліндар залез ды прыгрэўся. А што? Дыямэтар трыста
шэсьцьдзесят, дазваляе.
Во! Нарэшце.
Рэйс
Кукуйскі час восем гадзін сорак. Не без
пэўнай ганарлівасьці “Ракета-200” з сямюдзесяцьцю пасажырамі на борце
падыходзіць да прыстані Соцінцы (так званы ракетны Кландайк). Адсюль пачынае
свой доўгі шлях пакручастая дарога ў глыб Барагонскага раёна (тэрыторыя — 18,3
тысячы квэ кэмэ). Плоскі бераг за дэбаркадэрам застаўлены аўтобусамі,
грузавікамі, прыватнымі і службовымі, трактарамі, бульдозэрамі, сеялкамі. Усе,
хто на іх прыехаў, вітаюць Качкіна крыкамі радасьці (трывожнай: ці ўлезем
усе?).
— Таварышы пасажыры, прашу захоўваць
спакой. Тых, хто не зьмесьціцца, возьмем наступным рэйсам! — з трывогай
(радаснай: хлебная лінія) надрываецца ў мэгафон Качкін.
Адно яму не падабаецца: дэбаркадэр.
Аблуплены нейкі, шыбы пабітыя. Трап на адным стрыжні вісіць — як па ім людзі
пойдуць?
— Што тут, шкіпэр не прачынаецца? Да такога
баржу давесьці. Дзе ён, дарэчы? Тэ-тэ-мэ. Хто гэты трап трымаць будзе?
— Ці ж вы не ведаеце, капітан? — нечакана
хрысьціцца Фінікаў. — Забілі соцінскага шкіпэра.
— Хто? Калі?
— У першую ж ноч. Сёньня, дапусьцім,
расьцягалі дэбаркадэры па прыстанях, пазаўтра першым рэйсам Літвінцаў сюды. Як
і вы, сярдуе: дзе шкіпэр? Чаму трап не падае? Зьлезьлі, зірнулі, а ён у залі як
вузлом завязаны. Мне Толька з тройкі расказваў — валасы дыбарам!
— Ммм,— саромеецца капітан. — Правільна,
чуў і я, ды за сваімі шчасьцямі забыў. І забойцаў не знайшлі. Пяцьдзесят рублёў
на пахаваньне. Такое шкіпэрскае жыцьцё. Што ж, прыяцель, скачы, забясьпечвай
устойлівасьць трапа. А я зьверху пасажыраў буду страхаваць. Тэ-тэ-мэ! Каб
купацца, чэрці, не прымусілі...
Ці можна ўпасьці за борт?
(З тэхбясьпечын рубк-кампаніі)
Гэта атрымліваецца так: калі па дошцы да
цябе на “Ракету” лезуць чалавек сорак і ты нахіляесься, каб падтрымаць найболей
прыемную, рэштка ўчапляецца ў твае трыко, тузае, і ты, вырываючыся, у адных
трусах валісься за борт. Не падтрымлівай нікога!
Дзевяць гадзін роўна.
— У-уф! — не без палёгкі, з поўным грузам
пасажыраў адчальвае ад страшнаватага дэбаркадэра капітан. — Час зьвязацца з Кукуйскам.
Эх, не люблю ж я з ім размаўляць, за штурвалам седзячы! Шыю выкручваеш.
Фінікаў! Дай трубку. Ого! Чаму гэта шпур удвая падаўжэў?
— Сюрпрыз! — зьзяе Фінікаў.— Учора без вас
Панцялей Пятровіч заходзіў. Ну і выкапаў заяўку.
— Т-так... — не зьзяе капітан. — А ты, між
намі, дзяўчатамі, па белую бегаў?
— Навошта? І без таго ўжо пад ветразем быў.
— Быў ты Фінікаў, Фінікаў і застаўся.
Нявіннае дзіця прыроды! Зараз паглядзім, што тут папанцялеена. Уключай!
Маўчыць рацыя, як вады ў дынамік набраўшы.
Маўчыць і Фінікаў — няма чаго сказаць.
— Распазнавальныя агні не ўключаюцца...
— Днём яны і непатрэбныя, — мармыча
Фінікаў.
— А адмашка? Таксама непатрэбная? Глядзі —
ні левая, ні правая не гараць. Як гэта пашанцавала — семдзесят кэмэ да Соцінцаў
прайшлі і з ніводным суднам не сустрэліся.
Маўчыць матарыст, а капітан закіпае:
— Сам сьцяжком адмашку будзеш даваць!
— Дзе ж іх узяць, сьцяжкі! — усклікае
Фінікаў. — Калі яны ў нас былі!
— Эх, тэ-тэ...— уздыхае капітан.
А
судна ляціць-ляціць, не зважаючы на дыскусію ў экіпажы, і ўжо Кангаласкі камень
— не за астравамі.
— Як жа ён мог? — ледзь не плача матарыст.
— Гэта ж злачынства!
— Злачынства ў рэйс адправіцца, не
праверыўшы сыгналізацыю. Гэта я пра сябе кажу, — не плача капітан.
Расьце-расьце Кангаласкі камень, зацьвілаю
скібкай у сто мільёнаў тон. Грэе сонца яе, а яна халодная. Там, ля каменя,
глыбіня найбольшая, ды капітаны не любяць хадзіць пад самай сьцяной, што
закрывае неба. Качкін — не выключэньне. Бліжэй да сярэдзіны трымаецца.
Дзевяць гадзін дваццаць.
— “Ракета”! “Ракета” насустрач! — спакойна
паведамляе Фінікаў. Сваіх не баіцца.
Не баіцца і капітан. “Ракеты” на Лене — усе
адно што матацыклы-адзінаркі на аўтастрадзе. Праўда, бывае, што і адзінаркі лоб
у лоб.
І рука сама да сабе да няспраўнай адмашкі
цягнецца. Шчоўк! Загарэлася. Толькі ўключыў левую, а загарэлася правая.
Яшчэ раз — з нэрвамі — шчоўк! Зноў уключыў
левую, а правая міргнула. Правай пстрыкнуў правая і загарэлася. Правая зноў!
А “Ракета”, што сама тры разы левай
міргнула і насустрач ішла дэманстратыўна левым бортам, перакладае раптам курс,
каб разысьціся правым, і імчыць напярэймы, як зэнітны снарад, выпушчаны па
самалёце.
— Што ён робіць? Сьляпы, ці што? Пілаваў бы
сваім калідорам! Свабодны ж! — заходзіцца Фінікаў.
— Усё ён бачыць, — праз зубы цэдзіць
капітан. — Гэта ж Гусец!
І на роздум, можа, дзьве, можа, адна
сэкунда, бо да Гусца застаецца мэтраў сто, а сумарная хуткасьць дзьвюх “Ракет”
— сто дваццаць кэмэ.
Усё бачыць Гусец і ўпэўнены, што не
дапусьціць Качкін бяды, а дапусьціць — сам і адкажа: хто адмахваўся правым
бортам?
І ратуючы восемдзесят пасажыраў сваіх, а за
адным махам не ведае колькі Гусьцовых, — тэ-тэ-мэ! Уззз — разганяе ўлева руль, як
прапэлер, няўдачнік Качкін і выкідаецца на пясок.
Праз суткі
Неба цурчыць сьлязой. Лазьнякі разьвітаньне
шэпчуць, хвалі сьпяваюць усьлед палянэз Агінскага.
Сядзяць на палубе СП-332 нязломны Качкін і
ворны Фінікаў. Не плачуць. А пад бортам — такая родная, такая маленькая
“Ракета-200”. Як маці, калі памрэ. Колькі год здавалася дужай і хутканогай.
Яшчэ праз суткі
Кукуйскі порт. Пад “Ракету-200”, як ручнікі
над труну, падводзяць тросы і плыўкранам падымаюць на прычал нумар два.
Капітан Качкін і матарыст Фінікаў
адварочваюцца, хаця менавіта цяпер пажадана глядзець як мага пільней: быў
выпадак, калі тросам ледзь не папалам перарэзала “Мэтэор”.
— Ну, я дадому, — бязрадасна кажа Качкін. —
А ты?
— Я? У інтэрнат.
— Ну, бывай здаровы! Да наступнай
навігацыі!
— Бывайце, капітан!
На мелізьне
Якая
гадзіна — чортведама. Можа, сёмая, можа, восьмая. Кінуў гадзіньнік у кішэню і
не дастае. Хто кінуў? Хто не дастае? Гэта я, капітан Качкін.
Зрэшты, які ён капітан, калі судна на
арангасе. Быў у якутаў такі звычай: шаманаў на дрэве хаваць. Саб’юць памост ды
бедалагу ўсьцягнуць. Дождж яго палівае, вароны дзяўбуць. Як “Ракету-200”.
Проста Качкіным стаў капітан.
Клыпае проста Качкін па дамбе, пад ногі
глядзіць. А галава сама круць! — налева. Да порта. Качкін яе за віхор назад. Ды
ўжо такая непаслухмяная трапілася: круць! — зноў. Качкін яе за вуха і ўправа —
на Луг Зялёны.
А насустрач Качкіну аўтар. З рукзаком ад
пратокі тэпае, аж згінаецца. Шкадуе, відаць, што не на “Ракеце”. І пехатой, і
не ловіцца. Усё на порт глядзіць.
Так і прайшлі б, не заўважыўшы, ды чорны
кот паміж праскакаў. На абодвух мяўкнуў — абодва і азірнуліся.
— Халімон Халімонавіч! Куды курс?
Усе дваццаць восем пабліскваюць (мудрасьці
так і не вырасьлі).
— Ды так — пакутліва ўспамінае Качкін, як
жа яго завуць. — Магу і назад.
— Як жыцьцё?
— Жыцьцё — як кіно.
— А кіно як?
— Не раўнуючы, рыфма.
— Не капітанскі нейкі пэсымізм!
— А што? Ні жонкі, ні сябра, ні судна.
— Пра жонку і сябра я чуў. А што з суднам?
— Хана. Новы матор узімку ставіць буду.
Калі з мацерыка прывязуць.
— А той, што быў? З капітанам парукаўся? —
паказвае пэўную дасьведчанасьць аўтар.
Каб з табой
не рукаўся ніхто, апрача матора!
(З праклёнаў рубк-кампаніі)
Камэнтарый Чарніна: Вось уяві, вада ў тваю
салярку трапіла. Бух! Бух! Узрываюцца кропелькі, узрываюцца, і паверхня
цыліндра робіцца шурпатай. І настае аднойчы момант, калі поршань — раз! —
засеў. А шатун далей пайшоў. Ды без поршня ён ідзе куды хоча. Р-раз! — прапароў
цыліндар, і з яго кулак свой: “Здароў, капітан!” Гэта і называецца ў нас:
працягнуць брацкую руку.
— Не. Яшчэ горш, — уздыхае Качкін. —
Каленвал ад удару скрышыла. І ўвогуле. Не матор, а куча мэталялому. Шулей
вымову з апошнім папярэджаньнем закаціў. Ды ў адпачынак выгнаў. Бачыш. якая
справа. Першы раз у жыцьці адпачынак летам атрымаў.
— Дык разгарняйся!
— Якое там разгарненьне. Ні жонкі, ні
сябра, ні судна. Адна вымова. Ды і тая не адна, — упарта буксуе Качкін.
— А кватэра хоць засталася?
— Ёсьць кватэра. Ды чэрці ў ёй.
— Чэрці?!
— Не магу спаць. Шамаціць. Шастае хтосьці.
Тэ-тэ-мэ!
— Пайшлі ўдвух. Выганім.
— Не-е, голымі рукамі не зможам.
— А хто сказаў, голымі? Узброімся!
І дастае, гад, з кішэні палову цаны!
Няма ў Качкіна мэблі. Цешча сваю вывезла, а
жонка качкінскай не прывезла. І не прывязе, бо сваёй лічыць. Дробязь гэта — у
мікраскоп не бачым. Чамадан звалілі, шыбу на чамадан, на шыбу — зброю сваю
адзіную. І пайшло: дзінь-дзінь-дзінь... Тоненька так.
— Чуеш? — пытае Качкін. — Ці то жартуюць,
ці то папярэджваюць.
— Глупства! — рэжа матэрыяліст аўтар. —
Гэта каленкі твае дрыжаць, а ад іх падлога трасецца. Зьмякчым суставы.
Умазалі — хто хутчэй? Качкін першым
аказаўся. Заеў рукавом.
— Ведаеш, — здуру гаворыць, — як ракетчыкі
п’юць?
— Ну?
— Пакуль піраміда ў створы не ператворыцца.
Аўтар да рукзака! Як пайшоў капацца — закідушкі, блёсны, лахманы — усё птушынай
зграяй адтуль. Бляшанка скумбрыі выкацілася, Качкін яе адразу на прыцэл. А
шукаў, аказалася, блякнот з алоўкам.
— Выдатна! — крычыць. — Толькі ты мне,
Халімонавіч, растлумач: што такое піраміда і што такое створы?
— Памятаеш, мы цябе з вострава здымалі?
— Ну?
— Ты там знака не далічыўся, што летась
стаяў. Піраміда.
— А! Значыць, гэта берагавы ці астраўны
знак. Падпорка трохкутная, сам квадратны, як баскетбольны шчыт... А створы?
— Дзьве піраміды, адна за адной. Ты павінен
так курс трымаць, каб яны зьліваліся. Удасца — ідзеш па восі фарватэру.
— Выдатна! — крычыць.— А за што ракетчыкі
п’юць?
— Ці мала за што? Хаця б за буі. Каб як мае
быць стаялі.
— А растлумач ты мне, Халімонавіч: дзе
стракаты буй і дзе паласаты ставіцца?
— А ты іх бачыў? — спрабуе Качкін да
скумбрыі дацягнуцца.
— Чуў!
— А мог бы і бачыць. Як канал канчаецца,
якраз стракаты. Чатырохсэгмэнтны: два
сэгмэнты белыя, два чырвоныя.
— А чаго ён там плавае?
— Там два суднавыя хады сыходзяцца: канала
і фарватэру.
— Ну і што?
— А тое, што буй канала навінен правы,
чырвоны стаяць, а буй фарватэру — левы, белы. Іх стракаты буй і сумяшчае.
— А паласаты...
— Ды ну іх! Паласаты, валасаты... Навошта
яны табе?
— А як жа! Без ведаў тэхнічных вытворчы
раман не напішаш.
— Раман?
— Ды чорт яго ведае! Не атрымліваецца
нешта. Трэці год вывучаю, а сюжэта не бачу. Дзе наватар? Дзе кансэрватар? Дзе
тэхнічная ідэя, вакол якой бы круцілася ўсё? Дзе праблемы? Вось скажы: якая ў
вас галоўная праблема?
— Каб плян скасавалі.
— Чаму?
— Ці ж ён ад мяне залежыць? Я, ці што,
білеты ў касе прадаю? Сам маршрут выбіраю? Іду, куды гоняць. Ну, адкуль. скажы,
вазьму пасажыраў, калі іх няма? Вакол кожнай прыстані буду з даўбнёй бегаць ды
на борт, хто трапіцца, заганяць? Ты ад мяне патрабуй выкананьня раскладу,
камфорту для пасажыраў. А пра плян сам дбай: рэклямуй “Ракеты” ў друку,
спэцрэйсы наладжвай... Сам за яго і адказвай. Навошта на капітана валіш? Я магу
надвор’е заказаць, га? Летам выдасца пагода экстра. Думаеш, радасьць мне? Якая
там радасьць, калі Аэрафлёт палову пасажыраў перахоплівае. А колькі рэйсаў
увосень зрываецца з-за туману, з-за штормаў? Ты пра гэта напішы, абавязкова.
— Тут, вядома. праблема, але... Прабач.
Халімонавіч, несюжэтная нейкая. Ну, што атрымаецца: Качкін супроць пляна, Шулей
за. На гэтай глебе між імі ўспыхвае спрэчка. Адначасова Шулей зводзіць ад
Качкіна жонку...
— Якую жонку? Даўно не жыву.
— Ну, гэта я так. Фантазірую... Не, не тое.
— Канечне, не тое,— ловіць нарэшце бляшанку
Качкін. — Хочаш, я лепш табе раскажу, як першы раз жаніўся? Вось гэта раман!
Сатырычны.
— Сатырычны? Цікава,— без асаблівай
цікавасьці кажа аўтар. — Давай. Толькі спачатку закусім тое, што яшчэ не
выпілі.
— Вось скажы ты мне, — пачынае выказваць
пакуты сэрца Качкін, — чаму Качкіным так з жанчынамі не шанцуе? З пакаленьня ў
пакаленьне. Нясём і нясём крыж. Вось ад бацькі майго маці мая — тэ-тэ-мэ! —
зьбегла. Я падрос ды ад яе назад, да бацькі. Думаеш, лёгка было нам, двум
Філімонам? Добра летам, ходзім з бацькам на СП...
— Дарэчы, а што такое СП? Расшыфруй,
Халімонавіч! Колькі чую, а не ведаю.
— Сухагруз палубны.
— А СК?
— Сухагруз кантэйнэравоз.
— А СТ?
— Ды ну іх, абрэвіятуры гэтыя. да д’ябла.
Вось паслаў бог паэта. Адзін на ўсю акваторыю, а чалавека паслухаць не ўмее.
— Слухаю, слухаю! — а сам па бутэльку.
— Дык вось, летам кок на СП корміць, а
ўзімку? Самі з бацькам па чарзе гатуем. Адзін перасоліць, у другога падгарыць.
Вечны смурод у кухні. А бацька кожны раз: “Не, Філя! Не ажанюся болей! Хай нам
нават кішкі заверне!” Вось і завярнула. Узяў ды памёр.
— Скажыце, калі ласка,— раўнадушна кідае
аўтар. выграбаючы з бляшанкі скарынкай.
— Я, праўда, лоб ужо здаровы быў, гадоў
семнаццаць. матарыстам на пасажырскім рабіў. Ну, была там буфэтчыца... Гадоў на
няць за мяне старэйшая, але ніжэйшая на паўгалавы. Тым, браце, і спакусіўся
Качкін! Раз, другі, а потым, значыць — калі ты высакародны чалавек і гэтак
далей. Пайшлі расьпісвацца. а ў загсе не хочуць: дачакайся, маўляў, васемнаццаці!
А я: няма калі чакаць, асаблівыя абставіны. Кажу — чырванею, але кажу, бо які ж
я тады высакародны чалавек? Мне б ведаць, што тыя абставіны да мяне старпом
стварыў! Сам прызнаўся пасьля, аж шклянка ў руцэ дрыжала: “Ажаніўся б я, Філя,
з тваёй жонкай, каб сваёй не меў!”
— Збрахаў, можа?
— Такі што-небудзь добрае збрэша, а
нядобрае ў яго заўсёды праўда. Гусец тагачасны.
— Плоціш?
— Тэ-тэ-мэ! Але скончыцца хутка. Недзе праз
год. А як другі раз я ажаніўся...
— З акулай?
— Не. Акула — гэта ўжо трэці раз. На
“Амосаве” мэханікам хадзіў, як цяпер Кастрамін. І вось насустрач шуруе
“Аржакоў”...
— Дарэчы, Халімонавіч, чаму гэта так: для
“Ракет” у Вілюі вады мала, а “Аржакоў” адправілі. “Ракета” ж, лічы, па паветры
ляціць, а ў “Аржакова” асадка...
— Я твой раман чытаць не буду, калі мяне не
слухаеш! — пырскае гневам Качкін. — Ну што мне цяпер да асадкі “Аржакова”, як я
сам на мелізьне? Ні жонкі, ні сябра, ні судна... Даў бы параду лепей, як жыць!
Думаў, паспачуваць ідзеш, а ты? Інфармацыю выцягваеш! Ведаеш, як называецца
гэта? Эканамічны шпіянаж!
— Ну-ну, разышоўся, — не без міралюбства
гаворыць аўтар. — Дам я табе, дам. Параду хочаш? Калі ласка. На першы выпадак
адрамантуй кватэру. Бачыш, тынкоўка валіцца? Я надоечы тым жа самым займаўся.
Цікавая рэч, скажу табе! Спачатку звальваеш тое, што само зваліцца хоча. Мяшаеш
цэмэнт з алебастрам... Дарэчы! У цябе ж і кельня есьць.
— Кельня?
— Ну так! Вось яна, пад батарэяй валяецца.
— А! Сырарэзка гэта, — уздыхае Качкін. —
Некалі цешчу ўмасьліць хацеў, падарункі купіў: рыбачыстку з прыёмнікам для
лускі і гэтую. А цешча: “Які ж ты непрактычны, Філя! I тое, і другое можна
замяніць звычайным нажом”. Практычная. тэ-я-мэ. Бачыш, кінула нават,
пераяжджаючы.
— Тым лепей! Кажу табе — кельня. Самая
сапраўдная. Дык вось. Разьмешваеш цэмэнт з алебастрам і мажаш як мага хутчэй,
пакуль не ўзялося каменем...
— А пад якія словы?
— Словы?
— Усякая справа пад слова робіцца. У
машынным, напрыклад, вельмі дапамагае “тэ-тэ-мэ”.
— А! Зразумеў. Не! Тут слоў не трэба, лепей
песенька. Напрыклад: “Кацілася чорна галка па бару, па бару”. “Кацілася...” —
раз! — “па бар”» — два! І гэтак далей.
— Гэта ты што за песьню завёў?
— Нашу, беларускую.
— Песьню Качкіну не запамятаць. Качкіну
рубленае слова давай! Слухай, пазыч словы два, га? Каб ніхто не разумеў. На
сваёй гэтай мове. Га? Што-небудзь марское. Проста няёмка: па пашпарце беларус,
а ніводнага слова не ведаю,— падлешчваецца Качкін. Мо адтане ды паслухае, як
другі раз жаніўся?
— Слова? Хм...— капаецца ў мазгаўні, аж
глядзець моташна. Напхапы словамі, а не знойдзе. — “Так трымаць” пойдзе?
— Што такое?
— “Так дзяржаць”, значыць. Здаецца,
марское?
— Марское.
— Ну, вось і трымай.
Узяў, на бляшанцы нажом надрапаў. Лістка
блякнотнага пашкадаваў! У такога лёду зімой не дапросісься, пасярод ракі вады
не падасьць! Гэта ж трэба — так і не паслухаў.
— А наконт жыцьця, — кажа, — гэта значыць,
як жыць, — кажа, — ты да Гены Мухіна зьвярніся. Чорт яго ведае, хто яго навучыў
жыць! На міне фашысцкай хлапчуком падарваўся: без нагі, без рукі і без вока,
здаецца, а вось ажаніўся, дзьвюх дачок узгадаваў і ні хвіліны без усьмешкі. Ты
зайдзі да яго, ён у ВОХРы брыгадзірам, — кажа.
На мелізьне (працяг)
Сонца ў пакой зазірае, скалячы зубы. Качкін
з падушкі падымае пахмельную галаву, што перад сном здавалася шар-зондам, а за
ноч ператварылася ў глыбінную бомбу. Ён зьвешвае ногі з раскладушкі, пакутліва
ўспамінае, што трэба рабіць, і ідзе ў ванную. У палове люстэрка, забытай
цешчай, некаторыя свае прыналежнасьці бачыць: увіты маршчынамі лоб, нос тарчма
і пад вухам сярод залатых пасму колеру яйка.
“Вось і сівізна”, — з бяздонным смуткам
думае ён і падымае руку, каб памаладзець. Р-раз! — і, не адчуўшы ніякага болю,
выхоплівае прадвесьніцу старасьці.
“Тэ-тэ-мэ... Гэта ж пяро з падушкі!” — не
без радаснага ўздыму агледжвае ён. Яшчэ пазмагаемся!
“Бум бум-бум”, — чуецца стук у дзьверы.
Адчыняе Качкін, а перад ім — жанчына. Самая сапраўдная. Праўда, не ў бальнай
сукенцы і не духамі пахне — не разьнюхаць: алеем ці газай. У штоніках
камбінэзонных — як клоўн Таня з АБВГДэйкі (першага скліканьня). І такая ўся
размаляваная — як дашкольніца, што ў старэйшага брата акварэльны набор
сьцягнула. А ў астатнім — жанчына, без аніякіх сумненьняў: і ззаду, і сьпераду
курганіцца.
Падцягнуўся Качкін:
— Слухаю вас!
— Гаспадароў шукаю! — не без сердаваньня
абвяшчае госьця. — Што за дом? Ні душы! Нават электрычнасьць не працуе. Званкі
не звоняць!
— Тут гаспадар я,— дакладае Качкін.
— Які з вас гаспадар! — выракае госьця,
пераходзячы з перадпакою ў пакой. — З гэткім гаспадаром — усё адно што без.
Рамантаваць, трэба кватэру!
“Прыліплі з рамонтам сваім, — супіцца
Качкін. — Учора аўтар, а сёньня гэтая”.
— Вы паглядзіце толькі, дзе жывяце! Шпалеры
абадраныя, са столі вапна сыплецца... А магла ж бы быць кватэрка, як цукерка.
Як вас жонка церпіць?
— Ды так... Церпіць неяк, — чамусьці лжэ
Качкін — відаць, з-за закранутага самалюбства.
— Я вам раю шпалеры ўвогуле ліквідаваць.
Рассаднік клапоў. Га? Пафарбаваць алеем. Сьцены і столь. Га?
— Кажуць, вільготна ў алеі, — слаба
абараняецца Качкін.
— Глупства! Вільготна ў Англіі. А ў нас
такі сухі клімат, што трошкі вільгаці зусім не нашкодзіць. Я вам фарбы прынясу.
Вам якой? Выбірайце. Даставім згодна ўзору.
І каленка падымае. А каленка — як палітра:
усё ў мазках. Сагнуўся Качкін, кожны пакратаў. Нічога сабе каленка.
— Кожная — дэфіцыт,— рэкляміруе госьця, —
даўні і надзейны.
— А дзе ж вы возьмеце тады? — сумняваецца
Качкін.
— За дзесяць рублёў любую знойдзем.
Рэдакцыю тут паблізу малюем.
— А! — разумее Качкін. — А тут у вас якая?
— цягнецца ён да другога каленка.
— Без розьніцы. Поўны дубляж.
— Бачу, бачу,— не без задавальненьня
пашчыпвае Качкін.
— Значыць, жоўтай? Пад колер вашых валасоў.
Пойдзе?
— Пойдзе,— згаджаецца Качкін, не без тайнай
падзеі праводзячы жанчыну-палітру да дзьвярэй.
Бум-бум-бум!
— Вось яны. Дзьве! Залатая і срэбная. Будзе
вам не пакой, а палац! — з грукатам згружае тавар у перадпакоі жанчына-вясёлка.
— Прашу прабачыць! — аспрэчвае крыху
занепакоены Качкін. — Мы ж, здаецца, на адну бляшанку дамаўляліся? Ды яшчэ
розныя. Як гэта разумець? Што ж я, адзін кут залаты зраблю, а другі срэбны?
— Ага. Гэта сягоньня модна. Але, калі не
трэба, магу і абедзьве назад. Наша справа прапанаваць, ваша адмовіцца. Дэфіцыт
— не прападзе! За якіх там два чырвонцы.
— Два чырвонцы, вядома, не грошы, — мармыча
Качкіп, ратуючы гонар нашывак. — Добра! Бяру абедзьве. Але з умовай, што
зойдзеце зірнуць, як у мяне атрымаецца. Вокам спэцыяліста.
— Прыняць работу? Можна. Калі?
— Ды так гадзіне а пятай.
— Ударная праца. Шосты разрад. А пакост у
вас ёсьць?
— А
навошта ён?
— Без пакосту нельга. Перш чым алеіць,
пакосьціць трэба. Тады фарба не абсыплецца. Добра. На чырвонец прынясу.
— Раз без яго нельга, прыносьце, —
згаджаецца Качкін, адчуваючы, як панічна варушацца ў кішэні адпускныя.
Бум-бум-бум!
— Вось! Шанцуе вам. Апошняе! — рашуча
ставіць вядро побач з бляшанкамі жапчына-спэктар. — На дзесятку роўна.
— Дык вы ж не забудзьце, — лісьліва
паляпвае па каленку госьцю Качкін. — Буду чакаць.
— Так... — задумваецца тая. — А чым жа вы
будзеце рукі мыць? Ці падлогу, што фарбай заляпаеце?
— Мылам, відаць.
— Мылам не выйдзе. Гэта вам не абы-што —
дэфіцыт. Не адмыецца. Вышэйшы кляс трываласьці. Добра. Ёсьць у нас
растваральнік. Японскі. Літроўку на трохрублёўку.
— Нясіце,— на ўсё згаджаецца Качкін.
Бум-бум-бум!
— Вось! — працягвае Качкіну слоік з
замежнай вадкасьцю рознакаляровая жанчына, ад якой, адчувае Качкін, цягне цяпер
не толькі пакостам, але і немым такім знаёмым і родным, — можа, тым, ад чаго
галава баліць. — Ну, здаецца, мы вас забясьпечылі ўсім. Посьпеху! Пакуль.
— Чакайце! — спрабуе затрымаць шчасьлівае
імгненьне Качкін.— У мяне сустрэчная просьба. Пэндзьля мне, квача! Чым
фарбаваць буду?
— Гэта справа сур'ёзная, — раптам змрачнее
жанчына-вясёлка. — Прылады працы! Не абяцаю. Павінна параіцца з калектывам.
І без усьмешкі выходзіць!
Ляжыць Качкін на раскладушцы адзін,
пэндзьля чакае. Вось і пятая мінула, шостая. сёмая...
“Тэ-тэ-мэ! — лае сябе. — Навошта пра
пэндзаль сказаў? Сапраўды, куды ім без квачоў. Усё адно каб у мяне штурвал
папрасілі. Не просьба, а дывэрсія”.
Устае Качкін, разумее — час за рамонт
брацца. Ёсьць і без пэндзьля занятак — шпалеры абадраць. Ну і шпалеры! Як
пасярод іх цешчы жылося? Адны лахманы. Нібыта загадзя ведала, што з зяцем
мяняцца будзе. Лепш газэтамі абклеіла б, чым на такое штодзень любавацца. Рубля
на паперкі пашкадавала!
Правільна палітра падказвае замест кляповых
угодзьдзяў залатасрэбную прыгажосьць навесьці. Хай сабе будзе вільгаць.
Капітану да вільгаці не прывыкаць.
Да адной сьцяны набліжаецца Качкін, да
другой — з якой пачаць? З той, дзе — добра памятае — партрэт акулін вісеў.
Пасярод шпалеры аж закучаравіліся — як барада лесавіка. Набраў у жменю ды як
тузане!
“Бу-ду-бу-ду-гух!”
Глядзіць Качкін — вачам не верыць: няма
сьцяны! Уся тынкоўка селем кіргіскім абрынулася. Голая цэгла праз пыл чырванее
— відаць, ад сораму, што распранулі.
“Што гэта я такое зрабіў? — разгублена
думае Качкіп. — Адкуль гэтулькі моцы ўзяў, дзень не еўшы? Дзе я цэмэнту вазьму,
каб гэта замазаць? Асьцярожней, Качкін, варушыся. Хоць і кельню маеш”.
Да другой сьцяны падыходзіць. Для пачатку
прастукаць рашыў. Падняў руку — апусьціў: страшна. Пагладзіў мезенчыкам —
нармальна! Расхрабрыўся ды зноў як тузане!
“Бу-ду-бу-ду-гух!”
Зноў тынкоўкі — як не было. Мала таго — па
ўсім доме: ш-шухх! ш-шухх! Дыр-быр! Бур-дур! Па ўсіх шаснаццаці кватэрах.
“Землетрасеньне!” — вызначае маланкава
Качкін і скача ў акно (добра, што расчыненае!).
Стаіць у двары Качкін, дрыжыць, зямля над
нагамі хвалямі. Другога штуршка чакае. Дачакаўся: штурхель у плячо! Не са зла,
а хутчэй па-сяброўску:
— З качагаркі?
— Якое там! З уласнай кватэры.
Землетрасеньне — ты што, не чуеш? Ратуйся, калі можаш!
— Землетрасеньне? — пасьмейваецца прахожы.—
Зірні вакол.
Зірнуў Качкін і бача: няма землетрасеньня —
будынкі не хістаюцца, дзеці не плачуць, сабакі не гаўкаюць.
— А цяпер паглядзі, што з тваім домам
мерзлата нарабіла, — па-вучонаму так. — Падтала пад правым крылом.
Геакрыялягічны працэс!
Глянуў Качкін на дом свой — самлеў. Увесь
другі паверх над’езда яго аддзяліўся і да зямлі ў прымы ідзе. Шыбы з вокнаў
пагубляў, а трэшчын!
— І ўвогуле, што ты тут робіш? — працягвае
геакрыялягічны сусед. — Іншыя з месяц ужо, як павымеліся.
“Вось і кватэры няма”, — надае духам
Качкін.
Кукуйскі порт. Роўна апоўначы. Ваўкаватым
каржакаватым ценем скочваецца па прыступках чалавек з рукзаком. Гэта я,
капітан... Вінаваты. Проста Качкін.
Ён падкрадаецца да вады і доўга плюхае ёю,
ловячы склізкія дошкі. Потым узвальвае іх на правае плячо (лягчэй усё-такі, чым
на левае!) і ідзе на прычал нумар два. Там ён зьвязвае дзьве ў адну падручным
пасам, выцягнутым са штаноў, і ўздымае да носа мёртвай двухсоткі, па трохмэвую
вышыню. Потым шпурляе па нос рукзак і са спрытам слана лезе ўсьлед за сваей
апошняй маёмасьцю.
Дзьверцы на нос замкнутыя, але Качкіна
гэтым не спыніш. Па жалезнай драбінцы ён узьбіраецца яшчэ вышэй — на палубу,
здымае бацінкі і сагнуўшыся рушыць да рубкі. Яго галоўная мэта — каб ніхто не
пабачыў яго і не пачуў.
Вось і рубка... Але перш чым нырнуць у свой
дзюралевы саркафаг, Качкін глядзіць на зоры — у небе і на вадзе. Качкін не
лірык: яго цікавіць надвор’е, бо ў дажджыстую ноч у рубцы без Фінікава будзе
халаднавата.
На мелізьне (працяг,
якому канца не відно)
Можа, раніца, можа, дзень. Сьпякота
трыццаць градусаў. На прасторны пацёмкінскі ганак Установы нерашуча ўзыходзіць
няголены чалавек у непрасаванай капітанскай форме. Гэта я, Качкін.
Ён
далікатна цягне да сябе шкляныя дзьверы ў чыгуннай акантоўцы. Не рыпяць, не
квакаюць. Цягне мацней — мала кашы еў сягоньня, Качкін! Установа табе не рубка,
на пусты жывот не ўвойдзеш.
“Бач ты, як зроблена, — топчацца Качкін
перад шкляной заслонай. — Здаецца, рукой дастанеш! А паспрабуй. На тое і
Установа”.
Ён учапляецца ў ручку, падскоквае і
адштурхваецца ад вушака. Бух! Знутры дапамаглі. Цеплаход-штурхач айчыннага
вырабу. Магутная пасудзіна! Начаддзела, не мсней. Як шурануў — адляпіўся Качкін
ад ручкі, ледзь з ганка не паехаў.
Праплыў міма штурхач — думае Качкін: шлях
свабодны! Абцёрся, паперад рушыў. Аж там — яшчэ дзьверы. Прыгледзеўся — а за
імі трэція! І такія ж празрыстыя.
Ну, ды Качкін ужо вучоны, не стаў сілы
траціць. Стаіўся ў засадзе, штурхачоў чакае. Пух! — за другімі дзьвярыма. Бух!
— за трэцімі.
А яму крычаць:
— Дзьверы! Дзьверы зачыняйце! Колькі разоў
паўтараць!
Хоць і поршы раз пачуў, не ўзяўся даводзіць
Качкін. што не яму паўтаралі. Асьцярожненька дзьверы р-раз! — на сябе. А яны
руку чыгуннымі сківіцамі — гам! Не будзь лопухам. маўляў. Узвыў Качкін, ды
асекся: не на “Ракеце” ж. Завязаў хусьцінкай. Пайшоў па калідорах улады шчасьця
шукаць. А насустрач штурхач за штурхачом: на нашыўках адных — усё золата
сьвету. Звыш таго золата ў іншага і з-над губы блісьне:
— А што такое, у сутнасьці, вал? Галоўнае —
чыстая прадукцыя.
— Калі перакінем тыя сто тысяч з Пелядуя ў
Аляксееўку...
— Бывайце, таварышы! Паляцеў мыліць карак
Жыганску.
Сур’ёзны народ! Не падступіся. Раптам адзін
сам падплывае:
— Качкін! Ці ты гэта?
— Я, — са зьдзіўленьнем пазнае Качкін
мэханіка, што гады са два назад хадзіў на суседняй “Ракеце”.
— Ну што? Усё баранку круціш?
— Кручу,— як на дадзены момант, дык маніць
Качкін.
—
Н-на... Як успомніш — што за работа! Ні сну, ні абеду.
— А тут як? Чым займаесься?
— Угу! Чаго захацеў. Гэта, браце Качкін,
вытворчы сакрэт. Вось перойдзеш сюды, тады і даведаесься, — загадкава
ўсьміхаецца былы мэханік. — Ты чаго тут?
— З кватэрай гісторыя.
— А! Гэта на чацьвёрты паверх, да
Папяроскіна. Пакуль!
“Тэ-тэ-мэ... — думае Качкін. — На самой
справе. Чаму б не перайсьці? Мэханіка ўзялі, возьмуць і капітана!”
А ногі да лесьвіцы, на чацьвёрты паверх, ды
ім Качкін: стой! Успамінаць пачаў: дзе з Папяроскіным сустракаўся. Вось жа чуў
такое прозьвішча, а калі? Тэ-тэ-мэ! Успомніў.
Раззлаваўся, разагнаўся, штурхачоў не
чакаючы, сам тыя дзьверы: бух! бух-бух! — і па вуліцы.
Можа, дзень, можа, вечар. На прычал нумар
два з рысорай дошак на карку спускаецца Качкін. Ля “Ракеты-200” выпростваецца.
Дошкі з грукатам валяцца на жалеза. Потым Качкін казлом скача па іх. Гэта —
тэст. Тыя шалёўкі, што выпрабаваньня не прайшлі, Качкін зьбірае і нясе назад,
на бераг. Яму непатрэбны матэрыял, няздольны вытрымаць цяжар ня друзлага цела.
Ён вяртаецца да “Ракеты”, дастае з кішэні
цьвікі, з-за пазухі малаток, з-за рэменя сякеру.
Крак! Квак! Кляк! — працуе сякера.
Дум! Дым! Дом! — арудуе малаток.
Хочуць не хочуць — злучаюцца дошкі. Качкін
у іх замест загса.
І вось уздымаецца трап да самай рубкі, у
якой намерыўся Качкін не толькі прытулак сабе знайсьці, але і адкрыць
рубк-кампанію.
Усё яшчэ на мелізьне
Калі “Ракета” на баржы стаіць, з рубкі
далёка відаць. Асабліва як рабіць няма чаго.
Вось асілкі ідуць з дзьвесьце другой:
Курдутаў, Даржэевіч, Каваленка. Хаця... Дзе я Даржэевіча бачу? Хварэе, казалі.
Вось экіпаж дзьвесьце пяцьдзесят восьмай:
Карніенка, Гарбачоў... Дзьвесьце трэцяй: Аболкін, Біцура... Таксама трэцяга не
хапае.
А ўсё ж такі іншае ў іх жыцьцё: залезьлі ў
рубкі, падудзелі Качкіну на разьвітаньне і разьляцеліся: адны — на Поўнач,
другія — наадварот.
А ты сядзі ў сваёй галубятні, пакуль
церпіцца. Па зусім плёвай патрэбе і то злазь: у домік з вадой не пойдзеш — не
на вадзе.
Электрычнасьць таксама недасягальная: жыві
сьветлавым днём. А ён усё карацейшы. Зрэшты, навошта яно, сьвятло? Рабіць жа
няма чаго.
Тэ-тэ-мэ... А рукі чэшуцца. Чэшуцца, тэ-тэ-мэ!
Ды рубк-кампанія непахісная. Тэ-тэ-мэ! Не таварыш галоднаму сыты. А іншы раз і
напаўгалодны:
— Не, Качкін, не!
— Не думай нават, Філімон!
— Навошта табе? Ехаў бы ў Сочы, як
большасьць сумленных адпускнікоў.
— Палеантоляг знайшоўся! Па адной рабрыне
дыназаўра рэканструяваць хочаш?
— Няма ў нас нічога, Качкін. Самі з дня на
дзень развалімся.
— Калі ты тут варушыцца пачнеш, я на сваю
“Ракету” сабаку пасаджу. Каб ты ўночы не лазіў.
— Качкін! Што хочаш: стрэльбу, кінжал,
жонку... Толькі не запчасткі!
— Ды не гаруй, Філімонавіч! Прывязуць табе
новы матор. А можа, і новую “Ракету”.
Вось калі аж узаўесься:
— “Ракету”? Новую?
Апошнія дамучваем
(З сумінак
рубк-кампаніі)
Апошнія “Ракеты” дамучваем — болей іх не
выпускаюць! “Мэтэоры” пайшлі, “Усходы”. І каюты на іх, і рубка паперадзе —
лепшы агляд. А не ляжыць да іх душа! Чаму — не разумею. “Мэтэор” кракадзілам
здаецца, “Усход”... “Усход”, вядома, нішто сабе, ды рубка зацесная. Трэці, і то
не ўлезе. А што за рубк-кампанія ўдвух? Уся прыгажосьць рачная ў “Ракету”
ўкладзена. Нідзе яе болей няма!
Пакуль на мелізьне
Па трапе імя Качкіна на “Ракету-200”
узлазіць дзяўчына семнаццаці год. Колер валасоў — залаты, як пясок на Алдане,
колер вачэй — блакітны, як хваля ракі Алёкмы.
— Качкін?
— Я.
— Навіна, Качкін! Табе не трэба болей
плаціць алімэнты.
— А што здарылася? — ад нечаканасьці
спрабуе бялець Качкін. Спроба бескарысная, бо не для таго загараў Качкін у
рэйсах насустрач сонцу. — Няшчасны выпадак?
— Гледзячы для каго! Для Катамаранава —
магчыма.
— Хто такі Катамаранаў?
— Мой муж. Я выйшла замуж, Качкін!
Глядзіць Качкін, глядзіць... Не пазнае. Ды
і як пазнаеш, калі шаснаццаць гадоў не бачыў. Ну, адсылаў чвэрць. Дакладней,
бугальтэрыя адсылала. А што на тыя грошы расьце — не думаў нават.
— Ты... Значыць, ты... Алімпіяда, гэта
самае?
— Я, тата!
— Фу ты, напалохала.
— Дай я цябе пацалую, тата!
— Тэ-тэ... Ды навошта? Ды я няголены тры
дні. Вось куплю мэханічную... — спрабуе вырвацца Качкін з не сказаць, каб зусім
непрыемных абдымкаў. — Ну, чаго прыехала?
— Мяне мама выгнала, — радасна паведамляе
дачка дэ-юрэ. — З-за Катамаранава.
— Як жа ты замужам, калі табе васемнаццаці
няма? Хто вас расьпісваў?
— Тата, якое ў наш час гэта мае значэньне!
— Вось як... — задумліва цягне Качкін. —
Цяпер разумею, чаму ты тут. Калі чакаеш?
— Каго? Катамаранава?
— Катамаранава — тэ-тэ-мэ! — ты, відаць,
цяпер павек не дачакаесься. Калі ў яго ногі такой даўжыні, як прозьвішча, то ён
ужо на другім капцы сьвету. Папаўненьня калі чакаеш?
— Проста закон продкаў — адно нядобрае
думаць. То мама, то ты. А Катамаранаў, між іншым, джэнтэльмэн і рыцар. Інакш ці
паехала б я з ім? Ды яшчэ сюды!
—З ім? Сюды? А дзе ён? — усклікае Качкін з
незразумелым хваляваньнем. нібыта ведае, што гэтая новая дзейная асоба сыграе ў
яго кіно асаблівую ролю.
— Дакумэнты Шулею панёс. Так, здаецца, ваша
начальства клічуць?
— Хто ён, хто?
— Кажа, дыплём такі, што на любых рачных
суднах...
— Ракетчык! — перахоплівае дыханьне ў
фінбацькі. — Няўжо? Чаго ж ён... чаго ж ён да Шулея? Чаму да мяне не адразу?
— А што, ты прызначаеш?
— Джгіроў шчупакамі я прызначаю! Ах ты,
д’ябал, суне ж яго некуды Шулей! На ўсіх “Ракетах” у камсаставе дзюры... На
ламаную не пашле!
— Ну чаго ты так перажываеш? Тата! Глядзі,
вунь ён хадуліць.
І праўда: па такіх жа даўжэзных — далёка
буслу — ідзе і не падае, спускаецца па прычал малады і прыгожы ў мічманцы з
крабам. Падыходзіць да трапа — як па азімуце, без памылкі. Раз-два — і тут.
— Няма Шулея, — без вялікага гора.
А Качкін дык нават:
— Ура!
Аж узвод вераб’ёў з палубы: фр-р...
(Дажыўся Качкін! Сухапутнымі птушкамі абзавёўся.) Памаўчаў імгненьне Качкін,
падшукаў фармулёўкі:
— Ну што ж, дзеці мае. Залічаю вас у экіпаж
двойчы ламанай, тройчы заслужанай “Ракеты-200”! Да спуску на ваду — без акладу,
прэміяльных і пайка. Кватэра ў самога на капрамонце, так што начлежнае месца
сумясьцім з рабочым. Катамаранаву А-Фэ...
— Тата, пакуль што Качкіну! Да
васемнаццаці! — улазіць з папраўкай дачка дэ-юрэ.
— Качкіну А-Фэ прызначаю
касірам-правадніком з ускладаньнем абавязкаў тэхнічкі і кока. Катамаранава...
як там далей?
— Цэ-Цэ. Цімафей Цімафеевіч.
— Катамаранава Цэ-Цэ — другім памочнікам
механіка, капітанам-дублёрам з ускладаньнем абавязкаў слесара-рамонтніка.
— А чаму не мэханікам? — крыўдзіцца Цэ-Цэ.—
Я ж чуў, вакансія на судне ёсьць?
— Няма вакансіі,— разводзіць рукі Качкін. —
Нават для найбліжэйшых родзічаў. Мэханік Петухоў А-Бэ загадам капітана Качкіна
навечна залічаны ў экіпаж. Пярэчаньні не прымаюцца.
— Ну
хаця б часова? Ці ж не ўсё адно: умоўны дублёр, умоўны мэханік? Што вам? А мне
на сэрцы цяплей, — лісьліва зазірае зьверху ўніз у твар капітана новасьпечаны
дублёр.
— Нават умоўна. Памяць мэханіка для
“Ракеты-200” сьвяшчэнная.
— Ну хаця б дзеля майго марскога
прозьвішча! — моліць Катамаранаў.
— Прозьвішча, братка дублёр, справа
коўзкая. — уздыхае капітан. — Вось жывеш і думаеш, што ты — Качкін, а
аказваецца, па бацькавай мове ты... Няварта ўдакладняць. Ты з якога пакаленьня
Катамаранаў?
— З
глыбіні стагоддзяў.
— Брэшаш! Хто ў глыбіні стагоддзяў на
Разаншчыне тваёй пра катамараны чуў? Быў твой продак Катамарылаў, а магчыма, і
яшчэ дзіўнейшы.
— Чорт яго ведае, — мармыча прысаромлены
Катамаранаў.
“Хто сказаў, што Русь на людзей зьбяднела?
Дэфіцыт. дэфіцыт... — разважае не без задавальненьня Качкін. — Вось — на пустым
месцы ўзяў ды расстараўся на дублёра і правадніцу. А гэта ж, лічы, палова
каманды!”
Кукунскі час шостая раніцы. Пайшоў у рэйс
“Мэтэор”, “Усход” пайшоў. Адчаліла дзьвесьце другая, хутка тройка адчаліць... З
“Ракеты-200” чуваць незразумелае бразганьне.
Апоўдзень. Ніводнай “Ракеты” ў порце. З
“Ракеты-200” чуваць незразумелае бразганьне.
Шостая вечара! Прыйшоў з рэйса “Мэтэор”,
“Усход” прыйшоў. Тройка вярнулася з Соцінцаў, дзьвесьце дваццаць другая з
Хандыгі. З “Ракеты-200” чуваць незразумелае бразганьне.
Апоўначы! То задрэмле ракетны флёт, то зноў
натапырыць вуха: з “Ракеты-200” чуваць незразумелае бразганьне.
— Не, гэтак мы да ледаставу не скончым, —
не вытрымлівае Катамаранаў, не ў стане знайсьці капеечную шайбу пры сьвечцы. —
Сьвятло давай, капітан!
— Ідзі бяры, — бурчыць Качкін.
Пайшоў дублёр да слупа з матком дроту,
вярнуўся з электрычнасьцю. Нават драбіны не спатрэбілася — даўжэзны!
“Можа, і праўда Катамаранаў? — з ухвалой
думае Качкін. — Нешта да Катамарылава не падобны”.
— Што за кухня на электраплітцы! —
нястрымана кажа Качкіна, не ў стане згатаваць макароны. Пайшла на бераг з
кавалкам мяса, вогнішча распаліла — вярнулася з шашлыкамі.
“Можа, і праўда Качкіна? — з надзеяй думае
Качкін.— Як я, ад маткі зьбегла, у семнаццаць замуж выйшла... Валасы залатыя,
вочы блакітныя”.
Качкін перад моладзьдзю ў даўгу не
застаецца, дзеліцца з ёю бясцэнным вопытам. Катамаранаву ў галіне тэхнічнай,
Качкінай у кулінарнай парады дае.
— Ты чаго пад “Ракетай” вал хадавы пакінуў?
— папікае Катамаранаву. — Прывалок, дык узвалачы, без валакіты.
— Хто яго возьме? — апраўдваецца
Катамаранаў.— Жалязяка як жалязяка, па-першае. Па-другое, не кручок вязальны!
Толькі мне пад сілу.
— Паромы цэлыя зьнікаюць, не тое што хадавы
вал. Гэта — па-трэцяе.
Як без паромаў застаюцца
(З мэмуарын рубк-кампаніі)
Паслалі мяне ў Асятрова новы паром прымаць.
Папярэдняй навігацыяй не пасьпелі перавесьці, зазімаваў там. Капітанам
прызначылі, значыць. Тры гады марыў. Хоць на пароме, а капітан. Прыбываю.
Пытаюся: дзе? Паказваюць. Узлажу... Які там паром! Ці ж чужое перазімуе? Машыну
— па вінціку, палубу — па дошцы — расьцягалі. Даў я рапарт на інстанцыі, а сам
з гора на “Ракету” перавучвацца найшоў.
— Ведаеш, — кажа Качкінай Качкін, — што
найлепш пасуе да шашлыку? Брусьнічны морс.
— Дзе ж іх узяць, брусьніц?
— Вось паставім судна па крылы, знойдзем!
Нам берагі не чужыя.
Бераг таксама наш!
(З экалёгін рубк-кампаніі)
На
сорак пятым парэчка, па сямідзесятым елкі для Новага года, на дзьвесьце
саракавым шыпшына, а на трыста пятнаццатым пясочак... Вось дзе пясочак — варта
прыстаць, каб пуза пагрэць!
Адгадаваў і згаліў вусы Літвінцаў.
“Ракота-200” бразгае.
Адгадаваў і згаліў бараду Варанкевіч.
“Ракета-200” бразгае.
Гарбачоў з Сангара бочку яльцоў прывёз!
“Ракета-200” бразгае.
Лемзякоў з Ісіці тры пуды белакачаннай
прывёз. “Ракета-200” бразгае.
Вось ужо і зайцы бялець пачалі. Нехта ж
прывозіць іх! А “Ракета-200” бразгае.
— Канца не відно, — скардзіцца Катамаранаў,
выгружаючы з машыны чарговую порцыю мэталялому.
— На,— працягвае Качкін.
— Навошта мне вяроўка? — зьдзіўляецца
Катамаранаў.
— Не вяроўка. а канец. Даю, бо прасіў, —
важна гаворыць Качкін.
— Так усю прыгажосьць страціш, — скардзіцца
Качкіна, зноў запэцкаўшыся ля мужа ў неадмывальна чорнае.
— На трохсотым кэмэ пемзай адчысьціш, —
суцяшае Качкін.
Цягне холадам з поўначы, не цяпло
струменіцца з поўдня. Усё вузейшы агляд — прычал апускаецца. Сыходзіць вада і
болей ужо да вясны не прыбудзе: перамерзьлі вярхоўі.
А “Ракета-200” бразгае.
На дзьвесьце другой матор капітану руку
падаў. Узвалілі бедную на прычал, побач з двухсоткай. Асабіста Курдутаў чахол
на рубку напяў.
А
“Ракета-200” бразгае.
Вось і “Усход” не сваім ходам прыбыў на
адстой. Узвалілі беднага на прычал. Зачахліў рубку Карпаў, пайшоў. Спыніўся,
азірнуўся, рукою махнуў, адвярнуўся.
А “Ракета-200” бразгае.
“Мэтэор” з-за Сангара ўжо зачахлёны прыгналі.
На прычал не месьціцца — кракадзіл. На спэцбаржу ўзвалілі. А “Ракета-200”
бразгае...
Адзін капітан ведае, дзе і за што запчасткі
бярэ. І навігацыя не канчаецца!
Тры-нуль пад канец матча
Па прычале нумар два паміж “Ракетамі” і
“Усходам” прабіраецца паджылаваты, але ўсё роўна хітры азіят. Гэта ён, шкіпэр
Стручкоў. Убачыў, што трап імя Качкіна не для яго сямідзесяцігадовых ног — у
днішча кулаком: бум! Качкін адразу з рубкі — нырк:
— Каму жыць, тэ-тэ-мэ, надакучыла?
— Гэта я, Філя!
І тайменеў хвост з мяшка: злазь, маўляў! А
Качкін яшчэ хітрэйшы: з рубкі рылам шкляным — блісь! Узлазь, маўляў. Перамог
капітан! Згодна з пасадай.
— Ну што, Багылаеч, бабку знайшоў?
— Ёсьць бабка!
— Ды ну? Дзе ўзяў?
— Адам прывёз. Твой. Бабка Алдан-горад да
ўнука ехаў, білет на Алдан-рака браў. Не ведаў, што Алдан-горад не на
Алдан-рака.
— Ну, ну?
— Едзе бабка на Алдан-рака, Алдан-горад
няма. Газіна без білет едзе, другі без білет. Адам пачула, на першая прыстань
бабка — плюх! Рабі бабка, што хочаш. Прыстань мой быў.
— Вось жа Гусак! Не мог на сустрэчную
“Ракету” перасадзіць.
— Цяпер бабка гарод капай, сьвіньня гадуй.
Вельмі задаволены. Шкіпэр ад бабкі вучыся, таксама задаволены.
—
Аддзячыў Гусьцу?
— Аддзячыў, але не ўсьцешыў. Адвёз у месца
адзін. Тайменя на тайменя. Асётры таксама ёсьць. Тайменя не брала, асётры
брала. Ігнацьеў злавіла, нярускі сетка забрала. Трыста рублі каштуе.
— Ого-го! — трыюмфуе Качкін.
— Цяпер Адам на “Ракета” з білетам не
пусьціць. Я павёў, лічыць. Адвязі, Філя, га? Бабка чакае.
— На чым я цябе адвязу?!
— Не бядніся, Філя! Увесь порт ведае:
спусьціць “Ракета” Качкін. Пойдзе Качкін! А я табе тайменя.
— Ну, як спусьцім... Заходзь, цікаўся! —
дабрэе Качкін, а сам думае: “Адзін-нуль! Мы з рыбай, Гусец без сеткі!”
Па прычале нумар два паміж “Ракетамі” і
“Усходам”, як малпа, лавіруе піжон у цяльняшцы. Гэта ён, матарыст Фінікаў.
Цяльняшка для форсу: над блакітнай яе паласатасьцю два аднатонныя сьвітэры.
Ён узьбягае да рубкі і Качкіна ў лоб:
— Філімонавіч! З трохсоткі каманда
разьбеглася!
— Разьбеглася? — не разумее Качкін. — Як?
— Як галяктыкі! Хто куды. Не хочам, кажуць,
Гусец, з табой хадзіць. Усе-ўсе! І мэханік, і дублёр, і правадніцы. Адзін
матарыст застаўся. Я яго ведаю. Таксама гусак.
— Ого-го-го! — трыюмфуе Качкін. — А з-за
чаго сварка?
— З-за сеткі нейкай. Гусьца рыбнагляд
злапаў, ён і рашыў, што экіпаж навёў. Пачаў пілаваць усіх па чарзе, а яны... І
без таго ўсю навігацыю стагналі!
— Тады трохсотцы канец, — прадракае Качкін,
а сам думае: “Два-нуль! Мы з Фінікавым, Гусец без экіпажа!”
Паміж кустоўя ўздоўж канала прабіраюцца два
ў мічманках з крабам і адзін у цяльняшцы. Гэта яны, мужчыны двухсоткі. Наперадзе
нецярплівы Качкін, за ім спартыўна апрануты Фінікаў, трэці — Катамаранаў у
лякіраваных паўбоціках. Шкода яму абутак, лужыны абмінае. Фінікаў наадварот:
ніводнай бляшанкі не прапусьціць, футболіць. Дзе замерзла — як па катку: жжж!
Качкін адзін ні на што не зважае, прэ з паскарэньнем, як бык на тарэадора.
І вось канчаецца лазьняк, і ўжо няўзброеным
вокам відно няўклюдную, як перакуленая чарапаха. такую сьмяртэльна-белую на
чорным заледзянелым пяску “Ракету”. А Качкі” без усялякага спачуваньня:
—
Ого-го-го-го!
Фінікаў, як папуас, тры разы ў сваёй
цяльняшцы падскочыў, далонямі па каленях:
— Ого-го-го!
Катамаранаў не ўсё яшчэ разумее:
— Ого-го?
Пытаецца, у чым справа.
Качкін падводзіць, як гід, замест указкі
мазутным пальцам чэрціць (у паветры):
— Калі каманда яго кінула, я адразу сказаў:
канец трохсотцы. Праўда, Фіпікаў?
— Мікроннай дакладнасьці праўда, — калі
Фінікаў Качкіну не падтакваў.
— Бо што Гусец без каманды? Я і тое, а
ён!.. Не суняўся, адзін з матарыстам пайшоў. І быў гэта яго апошні рэйс у
сёлетнюю навігацыю, бо вада сыходзіць і да вясны яго адсюль не здымуць. І
капейка цана яго выхваляньню, калі казаў, што апошні прыйдзе на адстой. Так
сур’ёзны ракетчык ніколі не скажа, кожны марыць, а прамаўчыць.
І
мічманку далоў. Тэхнікі шкада.
Катамаранаў таксама далоў. Фінікаў патлы
свае тузануў: няма шапкі — скальп у думках далоў.
Стаяць утрох, думу думаюць: пра праўду і
крыўду, подласьць і доблесьць, несумленнасьць і гонар, дабрыню і злосьць.
Ведаюць, што ні без таго, ні без гэтага не бывае жыцьця. І калі чужую “Ракету”
зламаў, сваю не сцалееш.
Стаяць утрох, філязофствуюць, у сэнс жыцьця
дапытлівым вокам глядзяць. Што ж! Падумалі-падумалі — годзе. Рабіць трэба. Тут
яшчэ два — на маторцы. Такой вялізнай — катэрам лічы. Кіраўніцкая. Адзін —
Багацікаў, нам Шулея, а другі ў плашч захінуўся — ні вуха, ні носа: пазнай
паспрабуй.
— Гэй, мужыкі! — крычыць Багацікаў. — Сюды
давай! Размова ёсьць.
Падышлі.
— Ну, капітан, —да Качкіна Багацікаў, — спускаць
час. Ледастаў пачынаецца. Сёньня не пойдзеш — заўтра рака не пусьціць. Сядайце,
ваўкі марскія! Я ўжо плыўкрану каманду даў. Нясецца на поўных сваіх парах.
— А куды, уласна кажучы, ісьці? — нібыта
ўпіраецца Качкін. — I чаму ты распараджаесься? У нас адзінае начальства —
Шулей.
— Вось і пойдзеце на яго. Тыдзень з Алдана
забраць яго не можам, няўжо не чулі? Ды пасажыраў паднабралася. Сьмешна сказаць
— паслаць няма каго. Толькі што Карніенка дзьвесьце пяцьдзесят васьмёрку на
адстой падняў. Кляпаны паляцелі.
— Як жа я пайду на Алдан? — усё яшчэ
ўпіраецца Качкін. — Не дазволена ў гэтакі рэйс аднаму!
— А таварыш Катамаранаў?
— У таварыша Катамаранава допуску няма. Ні
на Алдан, ні на Лену нават. Стажыроўку не прайшоў.
— Філімонавіч, — пад маю адказнасьць! —
упрошвае. Ды чуе Качкін: трымае нейкі казыр у рукаве — усьміхаецца.
— Не, Багацікаў, не! І не думай! Я не Гусец
— адзін хадзіць. ды яшчэ пад ледастаў. Вось знайдзі каго-небудзь, хай Карніенку
таго ж ці Гарбачова, раз у іх адстой.
— А гэты прыдасца? — і на таго, што ў плашч
фарштэвень хавае. пальцам.
— Гэты? Гм... Паглядзець бы бліжэй...
Тут хляміда расхінаецца, вось і нос, і
вушы... Чые? Як узвыюць Качкін і Фінікаў! Не разумее Катамаранаў, што з імі
робіцца:
— Уууу! Аааа!
А той, што ў лодцы, руку Катамаранаву:
— Будзем знаёмыя, Петухоў, Андрэй
Барысавіч. А на прычале, — гэта Качкіну ўжо. — Гуля чакае.
Рэйс не апошні
Туды — капітан нічога не ўспомніць: як у
неба глядзеў. Вось толькі Стручкова даставілі — сумкай сушанага тайменя
аддзячыў, ды міма Шулея прайшлі — кулачышчам з берага памахаў. А ноччу ў
Хандызе сьнег пайшоў. Ды і не ў адной Хандызе — па ўсім Алдане. Ды і не па
адным Алдапе — па ўсіх прытоках. рэчках і ручаях, па акваторыі ўсёй. Як
прачнуліся, зірнулі — белае напералік, воку няма за што зачапіцца. Вада адна
чыгунам чарнее. Як ні стараецца сьнегавей, аніяк яе не засьцеле. Гэтую справу
(нібыта белую, а падумаеш — чорную) трэба ўдвух рабіць, з дзедам-марозам.
Валіць і валіць, як з камбайна. Такія
сьнягі на Лене з Алданам — густыя, разлапістыя — толькі ўвосень. Зімою, калі і
бывае, — сьнег, што мука, парушыць.
Рубку сьлепіць. Прыйдзецца сёньня Фінікаву
паналазіць, панамерзнуць, на поўным хаду ачышчаючы ветравое, “Дворнік” гэтага
не адолее — тэ-тэ-мэ.
Сьлепіць вочы сьвежаю бельлю (дзе чорныя
акуляры?). Ці не так аблізвае зрэнкі ў Беларусі, радзіме продкаў? Нездарма ж,
відаць, Белай Русьсю завецца. Чорт, ніводнага разу не зьезьдзіў. Колькі выездаў
[Выезд— адна з паўночных ільгот: тым, хто працуе на
Поўначы, праз два гады аплочваецца праезд у любы куток краіны. (Заўвага
аўтара.)] пагарэла!
А пасажыры ўсёй чарадой на дыбачкі — не
разумеюць, чаму ім трапа не падаюць. Петухоў далікатна тлумачыць:
— Нельга, таварышы, нельга! Самалётам
ляціце. Самі не ведаем, што з намі будзе. Ніякай гарантыі! Сядзем дзе-небудзь
па мель і прастаім да вясны.
Усё роўна не разумеюць. Раз судна ідзе —
павінна везьці. Узяў мікрафон Качкін — у горле закалола:
— Бывайце, грамадзяне! Дзякуй за любоў! Да
наступнай навігацыі!
Валіць валам — ліпучы, як чаечы памёт,
прыбівае яго сустрэчным ветрам да шкла. Дзе цяплей — цячэ, як марожанае. Але
нас не запалохаеш.
— Так трымаць! — успамінае раптам капітан.
— Так трымаць! — паўтарае ўголас на нікому
не зразумелай мове.
— Так трымаць! — і трымае! І ідзе
“Ракета-200” белым калідорам на палове хуткасьці, а чорная-чорная, як астылая
лава, вада курэе.
— Што, капітан, далоў зарок? — пытае
ўзброены анучкай Фінікаў. То знадворку сьнег ачышчае, то знутры выцірае — пацее
шкло.
— Які зарок?
— Абрэвіятурны! Усё лета змагаліся, а пад
канец на адкрыты тэкст перайшлі?
— Які адкрыты? — не разумее капітан.—Ты што
вярзеш?
— Ну а як жа. Раней “тэ-тэ-мэ” ды
“тэ-тэ-мэ”, а цяпер мацярок трох адразу пускаеце!
— Гм... Не, Фінікаў! Гэта іншае. Гэта, калі
хочаш ведаць, такая расшыфроўка “тэ-тэ-мэ”, якая мне болей за ўсё падабаецца!
Ну, вось і Шулей. Начальству заўжды жыць
прыемней — ні сьнегу над ім, ні дажджу! Куртка на воўчай поўсьці, сам як
Таптыгін — сустрэнеш у тайзе, перахрысьцісься. Аблокі і тыя бачком, бачком.
— Качкін! — кажа. — Гэта ты, Качкін?
— Я.
— Ну, вядома! Хто ж яшчэ б учора міма
прайшоў. Чаму прайшоў міма?
— У зімоўі цяплей начаваць, чым на
“Ракеце”.
— Вядома, цяплей! Я б у Хандыгу і не
павалокся. Ды супакоіць чалавека, што памятаюць пра яго, — няўжо ў цябе,
Качкін, і на гэта сэрца не хапіла? Негуманны ты чалавск, Качкін!
Ухмыляецца Качкін, ведае — цяпер яму сам
чорт не страшны. А начальства за тыдзень барадой абрасло, ніякага шыку.
— Эх, Качкін, — уздыхае, — што з цябе
возьмеш. Добра хоць, што без пасажыраў прытэпаў. Груз у мяне далікатны.
Прыгледзеўся Качкін, аж гэта: не пад дрэвам
начальства стаіць, а трымае дрэва, каб не ўпала. Чарэмха! З духмянымі
лісьцікамі сям-там, з бліскучымі ягадкамі на галінах. З перамерзлага куба
зямлі, як дзіцячыя пальчыкі, пачырванелыя карэньчыкі тырчаць.
— Перад вакзалам пасодзім, — тлумачыць
Шулей. — Што за рачпорт? Ніводнага дрэўца. Ведаеш, як увесну пахне?
Качкін рот разявіў: не чакаў падобнага ад
Шулея.
— Цяжкавата ў салён, — разважае. — Можна
галінкі, паламаць.
— Навошта ў салён? На карме ўладкуем. Ёй у
цяпло і нельга. Растрывожым дарма.
— А рыба твая, зайцы?
— Рыба? Зайцы? — паціскае плячыма Шулей. —
Я ж за чаромхай сюды. Пра зайцоў пытай Яўгенава. Недзе тут, хваліўся, трыццаць
восем за тры гадзіны настраляў.
— А! З сэнсацый рубк-кампаніі, — прыгадвае
Качкін.
І зноў аспідная дарога між кісейных абочын,
дарога бясконцая, калі ідзеш на палове хуткасьці. Не здаецца Фінікаў з анучай,
не сьпіць капітан за штурвалам, хоць і хіліць да сну мільгаценьне назольных
белякоў. І сьпявае басам матор — сыдзі на карму ды паслухай. А мэханік не
адыходзіць — круціць нешта там на хаду, мацае, перастуквае...
Так трымаць!
А во яшчэ адзін няшчасны — стаіць у лодцы,
як млын, сыгналіць. Падруляваў Качкін — цьфу ты, Ігнацьеў! Але ж не кідаць
чалавека.
— Кожны раз на гэтым самым месцы, — скардзіцца.
— То катэр зламаецца, то лодка! Хоць на паветры вусьце Алдана аблятай.
— А лодку кінеш?
— Можа, возьмеце? На буксір.
— Узяў аднойчы Молакаў на буксір маторку (з
анэкдотаў рубк-кампаніі). Ведаеш, што ў маторцы было? Кінаапарат на пяцьсот рэ
і стрэльба на трыста. А ведаеш, што засталося, калі перакулілася?
— Што ж рабіць? — учапляецца інспэктар у
валасы.
— Фінікаў! Катамаранаў! Прынайтовіць лодку
да борта!
Белае судна ў белым сьнезе... Як
прасьцірадлам пакрытае. Ідзе, як прывід, па чорнай вадзе. Праўда, хуткасьць не
для прывіда і вурчыць.
Так трымаць!
— Капітан! Капітан! — адрывае ад цьвёрдых
думак Фінікаў. — Нехта на беразе сьцягам махае.
— Якога колеру сьцяг? — высьвятляе капітан.
— Белы! У сьнезе, відаць.
— А
сам?
— Як сьнегавік. З галавы да пят! Ніколі
такога белага не бачыў.
— Здаецца, значыць. На літасьць. Ну што ж.
Лепш узяць чалавека, чым грэх на душу.
Так трымаць... Дык гэта ж Аўтарсыт! А
сьнегавік? Дзе ён? Ага, ужо і без бінокля добра відаць. Ну і заядлы ж рыбак!
Гэта толькі адзеньне белае. А фізія — хоць аладкі пячы. Намахаўся
калом-флагштокам. Во, урэшце, кінуў пад куст, — паверыў, што будзе жыць.
— Шулей дрэва. Ігнацьеў лодку, а ў цябе
якое дабро? — пытае Качкін. — Грузі, пакуль капітан у гуморы.
— У мяне, Халімонавіч, груз агромністы.
Нават СП не падыме.
— Няўжо перад сьнегам так ловіцца?
— Паспрабуй злаві! Пальца ў ваду не сунеш,
якая там рыба. Ведаеш, Халімонавіч, хоць і супроць фізыкі гэта, ды тут вада
халаднейшая за нуль.
— Дык які груз?
— Востраў, Качкін, востраў!
І вось ужо чарната вады зьліваецца з
чарнатой неба. І мы на сямідзесятым кэмз становімся над высокі бераг,
прывязваемся да перамытых лазовых карнявішчаў і адкрываем рубк-кампанію.
Першае слова, вядома, начальству:
— Хм... Што казаць, капітан Качкін, сам я
калісь на “Ракеце” рабіў і ўпэўнены быў, што глупства пораш, марнуеш адпачынак.
Ды на “Ракеце” жывеш незаконна. Але не чапаў. Хацеў, каб у дурасьці сваёй і сам
ты пераканаўся. А ты мяне ў наадваротным пераканаў. За цябе, Качкін!
Другі слова ахвяра крушэньня бярэ:
— Хм... Як убачыў я, што “Ракета”
качкінская, як успомніў летняе ўсё, сэрца ў матку правалілася і думаю: зімаваць
мне ў кусьціках. А ты мяне, Качкін, пашкадаваў. Дзякуй табе ад імя жыўнасьці
той, якую абараняю. За цябе, Качкін!
Трэці — аднапляменьнік:
І мне дазвольце! Як я трапіў на востраў,
калі — доўга расказваць. Але ўжо распрацоўваў пляны! Першы: пабудаваць плыт і
сплаўляцца да Сангара; другі: як падмерзьне пратока несуднаходная, выйсьці на
бераг і пешкі дамоў... Абодва даволі стамляльныя. За цябе, Качкін!
Лыкнуў тройчы капітан — заганарыўся:
— Вам тостамі ад мяне не адкруціцца! За
заслугі мае перад вамі ты, начальнік, — кажа, — каб дублёра майго нікому не
перадаваў — акрамя што ў капітаны. Ты, інспэктар,— каб закідушкі мае павек не
чапаў. А ты, таварыш паэт, верш пра мяне ў газэце сваёй падрукуеш!
Перазірнуліся ад такога пахабства. А
качкінцы адказу чакаюць, бо ў капітана цяпер як у бога вераць і хто супроць
капітана — супроць іх.
— Я б, вядома, з радасьцю, —асьцярожна
пачынае, — ды, ведаеш, Халімонавіч! Гадоў пяць не пішу вершаў. Рыфма абрыдла!
Давай лепш так дамовімся: ты сам напішаш. Не верш, зразумела, нарыс! Пра сваю
працу. З успамінамі. з роздумам, з эканамічнымі меркаваньнямі. А я табе
апрацаваць дапамагу. Гэта будзе цікава для шырокага чытача. Так сказаць, голас
ракетных мас!
— Я б табе наабяцаў, — працягвае, — ды
пераходжу ў водны нагляд, Філімон Філімонавіч! Буду заводы і фабрыкі кантраляваць.
як яны пра чысьціню нашай Лены дбаюць.
— І мяне, — з уздыхам заканчвае, — у
Пелядуй, брат Качкін, пераводзяць. Так што лёс Катамаранава твайго буду ўжо не
я вырашаць.
Аслупянелі трошкі ўсе: такая навіна! А за
вокнамі — начная цемра стылая. кастрычніцкая цемра кукуйскага градуса як
даўгаты, так і шыраты.
— Што ж гэта робіцца? — не без роспачы кажа
Качкін.— Цэлае лета ў чорнай кашулі хадзіў. І — ніякага прыбытку?
— А ты думаў, — пасьмейваецца начальства,
амаль былое, — што як судна адрамантуеш. Палярны круг Паўднёвым тропікам стане?
Для гэтага не такая праца патрэбна.
— Жывуць жа і на Палярным крузе! Узяць хаця
б Гусьца.
Папярхнуліся, перазірнуліся зноў. Аўтар з
абурэньнем:
— Гэты Гусец — нішто сабе штучка! Больш за
тыдзень з ласкі яго давялося на востраве праседзець. Чуў я, вядома, рознае пра
яго, але што купіла: непітушчы! Такі, думаю, не забудзе! І што ж? Забыў! Міма,
як страла, прасьвістаў. Ды яшчэ нікому не наказаў, каб забралі.
— Гусец — штука, — дзеліцца і інспэктар. —
Усе вы, канечне, чулі, як я сеткі заморскай яго пазбавіў. Аднаго не ведаеце —
як вяртаць прыйшлося. Я на законных падставах рэквізаваў: ліцэнзій дзьве, а
асятроў — трынаццаць. Тут не тое што штраф — тэрмін умоўны. Прывожу сетку з
пратаколам праз тры дні (бывае, і болей шнырым), а мяне выклікаюць і кажуць:
“Ты навошта грамадзяніна сумленнага абрабаваў? Аддай сетку Гусьцу ды не забудзь
перапрасіць”. I ў нос мне карэньчыкі ад трынаццаці ліцэнзій, купленых Гусьцом
за дзень да інцыдэнту. Ільготных, між іншым!..
— Не штучка Гусец і не штука, — папраўляе
начальства (ах жа чорт! Амаль былое). — Шкоднік ён. Ты што. Філімон, думаеш: я
— з заплюшчанымі вачамі, з завязанымі вушамі працую? Усё, браце Качкін, я бачыў
і чуў. Праўда, спачатку паддаўся быў, меркаваў — і на самой справе ты па яго
з-за жонкі коціш, а потым... Калі ж гэта я скумекаў? Пасьля гісторыі з
Папяроскіным. Ясна было, што ў той раз паставіў мэту Гусец тваю “Ракету”
зламаць. А якая карысьць ад таго порту? Мне асабіста якая карысьць? Потым — борт
таварышу Ігнацьеву падставіў. Так-так, дарагі інспэктар, за штурвалам тады
сядзеў Гусец! І ізноў удар па порце, на аддзеле маім... Тут ён, праўда, свайго
не дасяг: “Ракета” не пацярпела, і лодка не пацярпела, нават у суд ніхто ні па
кога не падаў.
— Які
там суд! Я ж таксама не без віны. Імчаў. як апантаны,— саромеецца Ігнацьеў.
— Ну, а калі ён п’янчугу Панцялея навуськаў
адмашку табе сапсаваць, а пасьля, скарыстаўшы гэта, на мель цябе выкінуў — вось
тады і вырашыў я: ці я, ці ён. Нам двум не працаваць побач!
— Дык чаго ж мы з ім няньчымся! — усклікае
на поўныя грудзі Качкін. — Ты, начальнік, з порта яго гані. Прычын жа вышэй
галавы і яшчэ вышэй! Ты, інспэктар, яго ў нарсуд валачы. Ведаеш, колькі ён
асятроў за лета ўзяў? Ты, паэт, фэльетонам гахні. Прынайтуй да слупа ганьбы!
Перазірнуліся зноў. Каму ахвота гусей
дражніць?
— Нельга мне на яго фэльетон. З-за
асабістай непрыязі, скажуць. Маўляў, за тое, што з вострава зьняць не змог.
— Як павалачэш? Не злоўлены — не злодзей.
Вось і злавіў нібы, ды не далі злавіць.
— Запамятай, Качкін: фармальна Гусец нічым
не вінаваты! Бо бюракрат. Што, лічыце, бюракрат абавязкова за сталом з гару
Мамантавую сядзіць? Бюракрат і за штурвалам можа хавацца. Вось каманда яго
разьбеглася. Скажаш, Гусец разагнаў? Паспрабуй дакажы. Так што змагацца з
Гусьцом бескарысна. Гэта не чалавск, а зьява! Я ў час зразумеў і пераводжуся ў
Пелядуй. Не сеньня-заўтра буду Скачко справы здаваць.
— А мне што рабіць? Таксама перавесьціся?
Але ж у Пелядуі “Ракет” не трымаюць.
— Табе... Табе, дарагі Філімон Філімонавіч,
вось што магу сказаць: на тое і Гусец на Лене, каб Качкін не драмаў. Не сьпі ў
шапку, як у нас па Палесьсі кажуць — і будзеш здаровы да самай сьмерці. І як бы
нават Гусец на маё месца стаў, табе баяцца няма чаго. На вадзіцеляў
транспартных сродкаў у нас на Русі т-а-а-кейны дэфіцыт! Хяй ад Гусьцоў мае
калегі трасуцца, а ты, браце Качкін, на сваёй пасадзе непатапляльны!
“Правільна!” — думае капітан Качкін, і
сэрца яго поўніцца радасьцю.
— Гаворыць “Ракета-200”! Гаворыць
“Ракета-200”! Выклікаем порт. Выклікаем порт! Прашу дазволу на ўваход у канал.
— Псыхі нейкія гэтыя ракетчыкі, — чуецца з
рацыі. — Цэлае лета хоць бы адзін, заходзячы ў порт, абазваўся. А цяпер, калі ў
канале нічога не рухаецца, на табе: “Прашу дазволу!”
Слухае Качкін, сьмяецца ў душы з уласнага
жарту. А па карме сьпелае дрэва — чаромха. Хто ні працісьнецца міма — ягадку
адшчыкне. А канал шарошам забіты.
Мы ідзём, уздымаючы хвалю, і льдзінкі
зьвіняць-зьвіняць, выплюхваючыся на бераг.
КА...
Стоп-стоп! Затрымайцеся крышку. Прашу вас!
Не выключайце! Слова бярэ аўтар. Дзьве-тры заўвагі!
Дарагія сябры, мы глядзелі з вамі
тэлебаявік па непрафэсійным сцэнарыі вузкага спэцыяліста. І я пабойваюся, што
сёе-тое для вас засталося незразумелым.
Шчыра кажучы, я і сам не ўсё да канца
разумею. Напрыклад: як даведаўся Шулей, што “Ракету” пад лодку Ігнацьева
падставіў Гусец? Качкін жа не казаў нікому. Ці мо Фінікаву прагаварыўся?
Але вось што ўдалося высьветліць дадаткова.
На пытаньне, чаму наш усесаюзна вядомы
горад ён называе Кукуйскам, капітан Качкін сказаў:
— А што? Кукуеш усю навігацыю...
Транцавая карма
— абразная. Часьцей бывае карма тыпу “ложка”. Транец ужываюць тады, калі
абцякальнасьць кармы не павялічвае хуткасьць (на “Ракетах”, катэрах) ці,
наадварот, на вельмі марудных суднах. За транцавай кармой утвараецца
завіхрэньне. Калі пустую бочку кінуць за транцавай кармой маруднага транспарту,
яна дзякуючы гэтаму завіхрэньню можа ісьці, як прывязаная, за суднам дзесяткі
кэмэ (тлумачэньне Літвінцава). А чаму не зьніжае транец хуткасьць “Ракеты”? Бо
калі “Ракета” на крылах, карма над вадой.
ДМ —
дэбаркадэр мэталічны (тлумачэньне Савіна).
Паласаты буй
(белы з чырвонай ці чорнай паласой) — паказвае рэзкі паварот фарватэру
(тлумачэньне Літвінцава).
СТ —
сухагруз тэнтавы (крыты).
РТ —
рэйдавы цеплаход (па-руску “теплоход”).
РБТ —
рэйдавы буксірны цеплаход.
РТТ — рэйдавы цеплаход-штурхач (па-руску
“толкач”. Тлумачэньні Судакова).
Сапраўды, “Ракета” на крылах ляціць амаль
па паветры, а ў цеплаходаў тыпу “Амосава” і “Аржакова” асадка мэ шэсьцьдзесят.
Але калі “Ракета” спыняе рух, яе крылы пагружаюцца на два мэ дваццаць. Таму і
бывае, што туды, дзе “Амосаў” і “Аржакоў” пройдуць, “Ракету” пасылаць рызыкоўна
(тлумачэньне Кастраміна).
Даведка.
За рэйс у фінансавым пляне экіпаж справаздачу дае грашамі, выручанымі па
дарозе, і даведкай касы папярэдняга продажу.
Турбіна.
Дызэль “Ракеты” заводзіцца сьціснутым паветрам (два балёны па 150 атмасфэр).
Пасьля гэтага матор пераходзіць на самаабслугоўваньне: паветра ў цыліндры
пампуе турбіна, якую круцяць выхлапныя газы.
Упраўленьне.
Ракетны руль не колы круціць, як на аўтамашыне, а перапампоўвае ў гідрасыстэме
масла з борта па борт. Таму і прыходзіцца іншы раз разганяць яго, як прапэлер.
Чорная кашуля.
“Хадзіць у чорнай кашулі” — займацца рамонтам. “Мы сёлета ўсю навігацыю ў белых
кашулях адхадзілі”, — такое выхваляньне чуеш рэдка.
Ну, здаецца, усё. Калі знойдзецца яшчэ
што-небудзь гэткае, папрасіце ў Чарніна “Даведнік суднавадзіцеля”. Не верце,
калі скажа, што я яго не аддаў. А калі і “Даведнік” не дапаможа, пішыце Качкіну
ці мне.
Дарэчы! Трыццаць восем зайцоў за тры
гадзіны без загону здабыць можна толькі ў рубк-кампаніі. Гэтая лічба дутая!
1979-1980
Аўтар
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz