piątek, 24 maja 2019

ЎЎЎ Ютліна Пералаз. Уладзімер Высоцкі ў беларускіх перакладах з Якуцку. Койданава. "Кальвіна". 2019.


    Габрэйскі мешчанін Расейскай імпэрыі Шлема Гершавіч перабраўся недзе ў ХІХ ст. з мястэчка Сялец Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі ў мястэчка Высокае Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, дзе атрымаў прозьвішча Высоцкі. Вольф Шлёмавіч Высоцкі (1889-1962), які нар. у Берасьце Літоўскім ды ажаніўшыся на Дэборы Бранштэйн з цягам часу пераехаў ў Кіеў. Іхні сын Сямён Уладзімеравіч Высоцкі (1915-1997) нар. у Кіеве ды прыняў удзел ў бойцы Вэрмахту з РСЧА на баку апошняй.
     Уладзімер Сямёнавіч Высоцкі - нар. 25 студзеня 1938 г. у сталіцы РСФСР - СССР месьце Масква, у радзільным доме на Трэцяй Мяшчанскай вуліцы. Раньняе дзяцінства ён правёў у маскоўскай камунальнай кватэры на 1-й Мяшчанскай вуліцы. У 1941-1943 гг. жыў з маці ў эвакуацыі ў вёсцы Варанцоўка, у 20 км ад райцэнтра Бузулук Чкалаўскай вобласьці. У 1943 г. вярнуўся ў Маскву. Праз некаторы час пасьля разводу бацькоў, у 1947 г., Уладзімер пераехаў жыць да бацькі, які пражываў ў мяст. Эбэрсвальд у Нямеччыне, па месцу сваёй вайсковай службы. У кастрычніку 1949 г. ён вярнуўся ў Маскву. У гэты час сям’я Высоцкіх жыла ў Вялікім Карэтным завулку, № 15, кв. 4. У 1955 г. Валодзя скончыў сярэднюю школу № 186 і паступіў на мэханічны факультэт Маскоўскага інжэнэрна-будаўнічага інстытута імя Куйбышава, але пакінуў яго пасьля першага ж сэмэстру. У 1956-1960 гг. Высоцкі быў студэнтам акторскага аддзяленьня школы-студыі МХАТ імя Ўладзімера Неміровіча-Данчанкі. Пад час навучаньня на першым курсе Высоцкі пазнаёміўся з Ізай Жукавай, з якой пабраўся шлюбам увесну 1960 г. У 1960-1964 гг. Высоцкі працаваў, з перапынкамі, у Маскоўскім драматычным тэатры імя Пушкіна. У 1961 г. на здымках кінафільма «713-ы просіць пасадку» ён пазнаёміўся зь Людмілай Абрамавай, якая зрабілася ягонай другой жонкай, аднак афіцыйна шлюб быў зарэгістраваны толькі ў 1965 г. У 1964 годзе Высоцкі стварыў свае першыя песьні да кінафільмаў і паступіў на працу ў Маскоўскі тэатар драмы ды камэдыі на Таганцы, дзе працаваў да сканчэньня свайго жыцьця. У ліпені 1967 г. Уладзімер Высоцкі пазнаёміўся з францускай акторкай Марынай Уладзі, якая са сьнежня 1970 г. зрабілася ягонай трэцяй жонкай. У 1975 г. Высоцкі пасяліўся ў каапэратыўнай кватэры на Малой Грузінскай вуліцы ў доме № 28. Сьцьвярджаецца, што Уладзімер Высоцкі пакутаваў ад алькагольнай залежнасьці на працягу многіх гадоў. З цяжкага стану гэтай залежнасьці, калі адказвалі ныркі ды ўзьнікалі праблемы з сэрцам, лекары выводзілі актора з дапамогай наркатычных рэчываў, ды такім чынам “падсадзілі” Уладзімера на наркотыкі. Таму, напрыканцы 1970-х гадоў, алькаголь замяніў марфін, пры чым дозы ўвесь час павялічваліся. 25 ліпеня 1980 г. Уладзімер Высоцкі памёр у сваёй маскоўскай кватэры, а 28 ліпеня 1980 г. быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
    Высоцкі напісаў звыш 100 вершаў, каля 600 песень і паэму для дзяцей у двух частках, ды ў агульнай складанасьці ягонаму пяру належыць прыблізна 700 паэтычных твораў.
    Літаратура:
    Кучумава М.  Марына Уладзі аб беларусах. // Паўночнае зьзяньне. Якуцк. № 2. 1993. С. 3-4.
    Ён ня вярнуўся з бою; Я не люблю. [Пераклаў А. Хатыс] // Паўночнае зьзяньне. № 2. Якуцк. 1993. С. 4-5.
    Беларускі Высоцкі: Дыялог ля тэлевізара; Коні пераборлівыя; Я не люблю. [Пераклаў А. Баркоўскі]  // Чырвоная Змена. Мінск. 16 чэрвеня 1994. С.4
    Памяць: Ён не вярнуўся з бою; Сыны ідуць у бой. [Пераклаў А. Баркоўскі] // Чырвоная Змена. Мінск. 16 ліпеня 1994. С. 3
    Баркоўскі А. Марына Уладзі аб беларусах. // Голас часу. № 6. Лондан. № 6. 1994. Б. 16-17.
    Ён не вярнуўся з бою. [Пераклаў А. Баркоўскі] // Голас часу. № 6. Лондан. 1994.  Б. 17-18.
    Мяльгуй А.  Мерыдыяны і паралелі “Беларускага глёбуса” // Новы Час. Минск. № 17. 26 лютага 2010. С. 22.
    Мельгуй А.  Перекрестки «Беларускага глёбуса». // // Белорусы и рынок. Минск. № 12. 29 марта – 4 апреля 2010. С. 28.
    Кирлик Ольга Александровна.  Перевод песен Владимира Высоцкого на белорусский язык. Дипломная работа. Филологический факультет БГУ. Кафедра теории литературы. Русская филология. Научный руководитель Кенько Михаил Павлович. Минск. 2014. С. 31, 45, 47, 54, 65-66, 71, 76-77.
     Ютліна Пералаз,
    Койданава
                                                                               ***
    Калі з Дзяржынска Мінскай вобласьці пераклад вершаў-песьняў Уладзімера Высоцкага прывёз у газэту “Чырвоная Змена”, то Галіна Айзенштадт не пагадзілася іх друкаваць: “знайшоў што перакладаць – пра Ваню....”. Даслаў з Якуцка з часопіс “Крыніца” але Анатоль Сідарэвіч адказаў што пераклады з расейскай мовы ён лічыць не мэтазгодным друкаваць. Адно іх друкаваць пагадзіўся Вітаўт Мартыненка. Калі Мартыненка, па прыезьдзе майго з Якуцка, даў мне газэту з перакладам, то нейкі дзядзька ў тралейбусе ўсё намагаўся яе падраць: Савсем ахрэнелі – Высоцкага калечат”.
    А. Б.,
    Койданава




    /Паўночнае зьзяньне. Якуцк. № 2. 1993. С. 3-5./





    /Чырвоная зьмена. Мінск. № 65. 16 чэрвеня 1994. С. 4./



    /Чырвоная зьмена. Мінск. № 77. 16 ліпеня 1994. С. 3./




    /Голас часу. Лондан. № 6. 1994. Б. 16-18./

    Аляксей Хадыка
                                                     Па музеях і выставачных залах.
    У дадатак да выключна жывапісных выстаў адзначым дзве мемарыяльныя экспазіцыі. Адна з іх, у бібліятэцы імя Пушкіна, прысвечана адзначанай 25 студзеня 72 гадавіне з дня нараджэння бессмяротнага Уладзіміра Высоцкага. Яго песні, яго паэзія, не толькі не згубілі жыццёвай надзённасці праз 30 год пасля смерці аўтара, але і загучалі зараз па-беларуску ў перакладах Рыгора Барадуліна, Алеся Баркоўскага і Вітаўта Мартыненкі ў выкананні Змітра Бартосіка і Андрэя Плясанава. Можна ўбачыць 20 кампазіцый-інсталяцый мастака Сяргея Шылы, прысвечаных эпосе куміра неафіцыйнай сцэны савецкіх часоў. Радзіма продкаў Высоцкага, Беларусь, у 1979 годзе, за год да смерці агульнасаюзнага барда, прадэманстравала негатоўнасць мясцовага афіцыёзу прыняць яго творчасць. З 25 запланаваных канцэртаў у Мінску адбылося толькі 5, не адбыўся запіс сустрэчы Высоцкага з яго слухачамі на БТ.
    /Новы Час. Мінск. 12 лютага 2010./





    Анатолий Мельгуй
                                                 Перекрестки «Беларускага глёбуса»
    На отечественной музыкальной ниве создание каверов (музыкальных обработок) мелодий всемирно известных исполнителей и звезд рока культивируется не так давно. Это можно объяснить культурной изоляцией и неуверенностью в собственных исполнительских возможностях. Кроме того, на протяжении десятилетий отечественных музыкантов преследовал шок от понимания того, как далеко ушли вперед западные исполнители. Но пришло время и самоуничижительные настроения музыкантов сменились ощущением того, что и они являются частью мирового музыкального процесса, а вместе с этим пришла и уверенность в своих силах.
    Так случилось, что белорусские музыканты (за некоторым исключением) начали пупь с создания каверов на музыкальные произведения наших соотечественников. Поэтому и появились первые трибьюты, которые являются, по сути, сборками каверов определенных исполнителей: «Песнярок» (музыкальная дань «Песнярам»), «Віза Незалежнай Рэспублікі Мроя» (трибьют группе N.R.М.), «Варта Вежы Багоў» (трибьют группе Gоds Тоwеr). Этот довольно удачный опыт вдохновил белорусских музыкантов на обработку песен суперзвезд мировой рок-музыки — группы Dересhе Моdе.
    Удачный пример трибьюта Реrsоnаl Dересhе дал дополнительный стимул тем отечественным музыкантам, которые решили внести свой вклад в культуру создания каверов в Беларуси. Так, проект «Партизанская школа» перепел песню Пола Маккартни Frееdоm, молодая команда Раrаsоn для международного трибьюта Pink Floyd создала кавер на самую знаменитую песню этой супергруппы Аnоther Brick in TheWall, а лидер группы Р.L.А.N. записал и издал на своих сольных дисках каверы на песни британцев Uriah Heep, поляков из Сzerwony Gitary и No То Со, а также спел свою версию песни В. Высоцкого «Кони привередливые» на белорусский текст поэта Алеся Барковского из Якутска. Доходило до того, что медиевальные группы «Стары Ольса» и Теstamentum Terrae взялись аранжировать в средневековом стиле хиты Nirvana, Deep Purple и Iron Maiden...
    /Белорусы и рынок. Минск. № 12 29 марта – 4 апреля 2010. С. 28./

                                                        Чарговы «P.L.A.N.» выкананы
    19 сьнежня ў знаёмай многім мэляманам канфэрэнц-залі офісу БНФ на прашпэкце Машэрава, 8 гурт «P.L.A.N.» прэзэнтаваў свой шосты альбом. Так, заля не належыць да найбуйнейшых у беларускай сталіцы, таму залішне акцэнтаваць увагу, што яна была перапоўнена – такі лёс беларускага року ў сябе на Радзіме. Але тое, што пасьля канцэрту 90% прысутных стаялі ў чарзе па аўтоґрафы на новым дыску, варта адзначыць, бо гэта быў першы дзень продажу новага рэлізу, а значыць, людзі, якія паслухалі паўтара дзесятка новых песень, ня мелі сумненьняў наконт іхняй вартасьці ў далейшым часе.
    А вось тут варта згадаць мае асабістыя адносіны да гурта «P.L.A.N.», бо нават у гасьцёўні парталу «AntiShawBiz» мяне часам папракаюць ананімныя зычліўцы, што я зашмат пішу пра гэты калектыў. Ну што ж, сапраўды, вунь нават два дні таму быў тут мой рэпартаж з прэзэнтацыі першай беларускай бардаўскай складанкі «Вольныя песьні», у якой удзельнічаў і Андржэй Плясанаў. Але ж ці не задача рэпартэра знаёміць з жывой штодзённай творчасьцю, а не пільнаваць нейкія мёртвыя праекты дамарослых летуценьнікаў. А. Плясанаў з тых артыстаў, якія спалучаюць творчую актыўнасьць з непаўторнасьцю. Вось і 19 сьнежня ён быў зусім непадобны на сябе самога 17 сьнежня, таму расказаць пра гэта лічу сваім абавязкам.
    Акурат у праекце «Вольныя песьні» Андрэй пазнаёміўся з краснапольскім бардам Кастусём Герашчанкам, песьні якога спадабаліся яму настолькі, што запрасіў і на сваю рок-прэзэнтацыю. Фінансавыя ўмовы не дазволілі яму зрабіць выступ усяго гурта «P.L.A.N.», але ён вельмі хацеў, каб слухачы пераканаліся, што «P.L.A.N.» нават у акустычным саўндзе зусім не бардаўская песьня. Таму зь яе й вырашыў пачаць.
    І распачаў канцэрт госьць з Краснапольля Кастусь Герашчанка. Многія ягоныя песьні ведае менская публіка, але ён здолеў зьдзівіць нават адданых фэнаў сваіх, выканаўшы сваю песьню «Я застаюся тут» з тэлепраекту ОНТ «Наши песни». За гэты твор улетку мінулага году прагаласавала тысячы наіўных слухачоў дзяржаўнага тэлеканалу, галасы якіх вельмі лёгка скасаваў спадар Кісель, аддаўшы прыз нейкаму сямейнаму клану. Дый як мог перамагчы ў «Наших песнях» твор, які ня толькі зьместам заглыбляецца ў беларускі кантэкст, але й навакольнымі алюзыямі: «Я нарадзіўся тут», «Я жыў», «Толькі я», «Я памру тут» – гэта ж усё забароненыя для масавага ўжытку песьні, а тут яшчэ «Я застаюся тут». Не пройдёт, сказаў Кісель, заварыўшы іншы кампот для даверлівага народу. Затое прэм’ера песьні на Плясанаўскай прэзэнтацыі прайшла на ура!
    Наступны трэк госьця быў па заяўцы гаспадара імпрэзы: Кастусь Герашчанка зноў выканаў неверагодную фантазію сваю на вершы Анатоля Сыса «У гэтай краіне». А мне прыемна было пачуць у гомане публікі, што і яна здагадалася пра Андрэеў выбар. Дый Кастусь падмацаваў іхнія спадзяваньні шчырым вакальным драйвам. І гэта, паверце мне, чарговы гіт беларускай песьні, які будзе ня раз выдавацца і прадавацца.
    Каб не руйнаваць усталяваны бардаўскі настрой, Андрэй Плясанаў выйшаў пасьля таго на сцэну з акустычнай ґітарай. Але паўтору «Вольных песень» не было, бо сьпярша выканаў паўзабыты гіт зь першага альбому «Шукальнікі сэнсу», распавёўшы перад тым, як выконваў яго яшчэ на мяжы 60/70-х на расейскай мове, як намовіў мяне вярнуць у беларускі кантэкст, як быў задаволены вынікам. Дый публіка сталася задаволенай першым акустычным варыянтам гэтай песьні, дзе гучалі ґітара, акустычны гармонік і магутны самаадданы вакал.
    Гэтым сюрпрызы ня скончыліся, бо Андрэй на прэзэнтацыі шостага альбому вырашыў паказаць публіцы папуры з песень... ажно дзевятага. Ён нават абвесьціў ягоную назву «16 сталовых нажэй». Можна здагадацца, што гэта будзе гумарыстычны рэліз, бо ў папуры пазнаваліся знаёмыя мэлёдыі «Надзенькі», «Пташак-канарэек» ды іншых узораў савецкай песеннай клаунады адэскага разьліву.
    Пасьля імпазантнага роспаведу пра свае немузычныя захапленьні (жывапіс, кінарэжысура, калекцыянаваньне), пра нас зь Мяльґуем і нашыя кнігі аб ягонай музыцы, пра свае паэтычныя захапленьні, ён выканаў зусім яшчэ не прэзэнтаваныя нідзе песьні «Моц адвечнага», напісаную ажно ў 1984 годзе на вершы сябры-паэта Міколы Шэлехава, і «Красуй вясна», падрыхтаваную ў трыб’ют ґеніяльнай беларускай паэтцы ў ЗША Натальлі Арсеньневай, які рыхтуецца да 105-годзьдзя.
    На жаль, прамінуў я ў гэтых кароткіх абзацах чульлівае чытаньне вершаў Андрэем, якія яшчэ ня сталі песьнямі, эмацыйныя згадкі жыцьцёвых прыгодаў. І ўсё гэта ўважліва слухала перапоўненая заля. Але акустыка на гэтым скончылася.
    Другое аддзяленьне рыхтавала наватарскі сюрпрыз для рокера. Жадаючы прадставіць паўнавартасны аб’ём альбомнага гучаньня, Андрэй вырашыў сьпяваць пад мінусоўку, а каб падкрэсьліць жывы сьпеў, узброіўся бяздротавым мікрафонам і гуляў па залі, загульваючы з публікай.
    Калі чароўная мэлёдыя «Гафтаваныя карункі», напісаная таксама ў 1968-м, яшчэ не да канца выявіла зь першага разу сваю моц, дык беларусізаваныя «Коні пераборлівыя» Уладзіміра Высоцкага сходу ўзьнялі настрой публікі. А дадатковыя аплядысмэнты Андрэй сарваў і чульлівым роспаведам пра нейкага якуцкага беларуса Алеся Баркоўскага, які зрабіў дасканалы пераклад яшчэ гадоў 15 таму.
    Пэўны сум першага знаёмства разагнаў даволі вядомы ўжо цераз складанкі гіт «Краскі шчасьця» на вершы Сяргея Новіка-Пяюна, пад які ў Андрэя найбольш удаўся выхад да публікі. Гэта былі кадры вартыя якога-небудзь «Блакітнага агеньчыка», каб такі быў на Беларускім тэлебачаньні.
    Далейшая песьня зноў паказала, што ня толькі вясёлыя песьні ўздымаюць настрой публікі, бо трэба было бачыць авацыі, выкліканыя Плясанаўскім выкананьнем рускай народнай песьні «Бадзяга». Жанна Бічэўская сьпявала яе ў Менску па-расейску, Чэслаў Немэн па-польску, а вось Плясанаў засьпяваў па-беларуску, і авацыяў было, бадай, ня менш.
    «Наша спадчына» на верш Алеся Пісарыка, прызнацца, прагучала ў гэтай залі лепш за студыйны варыянт, а пад вядомы украінскі гіт «Два шляхі» Плясанаў нават Фаму-няверуючаму давёў магутнасьць свайго голасу, так ягоны расьпеў натхніла атмасфэра канцэрту.
    Не скажу, што ўсё адбывалася без праблемаў, бо нейкая фатальная нешанцуха напаткала ўлюбёную P.L.A.Nаўскую песьню маёй маці «У горадзе чужых назваў». То дала збой мінусоўка, то Плясанаў паблытаў тэкст, але нават гэта пайшло на карысць, бо ўсе пераканаліся, што перад імі жывыя сьпевы, а не фанаґрама, і падтрымалі жывымі аплядысмэнтамі ў такт музыцы. Яго ўгаварылі нават прэзэнтаваць гэты твор проста пад ґітару (так хацелася яшчэ раз заглыбіцца ў гэты шэдэўр, раскручаны на некалькіх складанках), і ён было згадзіўся, але своечасова спыніўся, каб не бянтэжыць адзінства стылістычнага асэнсаваньня альбому. Але ж і сам збой на канцэрце выглядаў як своеасаблівы спэктакль, калі Плясанаў падчас чарговай спробы заявіў: «Во, сам заслухаўся гэтай чароўнай мэлёдыяй, напісанай маім басістам, дык і тэкст забыў. Відаць, ня ўдасца сёньня».
    Чарговую порцыю бурных аплядысмэнтаў сарвала зноў і «Песьня случчака», і «Скокі ценяў» на верш Яраша Малішэўскага. І гэта ўжо быў увесь альбом, але авацыі так доўга не сьціхалі, што Плясанаў выканаў яшчэ й прызабыты свой кавэр «Маё пакаленьне» з трыб’юту «Viza N.R.M.». Дарэчы тут апынуўся й роспавед пра запрашэньне сябра Піта Паўлава на свой канцэрт сёньня, якое Плясанаў адмовіў, бо зьбіраўся на канцэрт Эміра Кустурыцы, а давялося вось тут стаяць перад вамі і прэзэнтаваць свой новы альбом. Затое прайшла прэзэнтацыя выдатна, калі меркаваць па чарзе за аўтоґрафамі пасьля канцэрту.
    Вітаўт Мартыненка.
     Фота А. Мяльґуя.
     /vmartynenka@gmail.com/

                                                     «P.L.A.N.»-6: энэрґетыка мінору
    «P.L.A.N.unplugged» – «Piosenki samotnego Licvina: У пошуках страчанага», Мн., 2008, «APLrecords»
    Недзе ў інтэрнэце я напаткаў такую ёмістую характарыстыку шостага альбома гурта «P.L.A.N.»: «”У пошуках страчанага” – драйв суцэльнага мінору». Можна здагадацца, што гэты рэліз, як і чацьверты «Зьніч надзеі», належыць да акустычнага цыклю «Piosenki samotnego lićvina» гурта «P.L.A.N.». Але не сьпяшайцеся з завочнай ацэнкай настрою, бо прынамсі мне альбом прынёс нямала нечаканых адкрыцьцяў. Напрыклад, мэханічнага чаргаваньня мінорных і мажорных тэмаў, аказваецца, можна пазьбегнуць. І тут суцэльны мінор, але менавіта ў ім я забыў, што «Piosenki samotnego lićvina» – акустычны цыкл. Энэрґетыка новай праґрамы на ўзроўні найбольш упадабанага мной дыска гэтага калектыву «Вам слова, Джон Ячмень!» (2003). А дасягаецца такое адчуваньне глыбінёй мэлёдыяў.
    Забыўшыся на храналёґію, пачну з найбольш вядомага. Руская народная песьня «Бродяга» здаўна кранала душы ня толькі расейцаў. Найбольш вядомыя вэрсыі ведаем мы ў рэпэртуары Жанны Бічэўскай, Чэслава Немэна. І вось зьявіўся беларускі варыянт – «Бадзяга», які адразу апынуўся найбольш поўным, бо выкарыстаны сюжэтныя лініі розных першакрыніц. Натуральна, вакаліст гурта «P.L.A.N.» Андрэй Плясанаў паглыбіў і беларускі кантэкст песьні. А мне, чый бацька надзвычайна любіў і добра сьпяваў гэты твор, выпала быць перакладчыкам.
    Ня менш славуты мэґа-гіт рускай песьні «Коні пераборлівыя» Уладзіміра Высоцкага таксама гучыць тут у беларускім перакладзе, які зрабіў беларус зь Якуцку Алесь Баркоўскі. Напрыканцы 80-х некалькі дзесяткаў такіх ягоных экспэрымэнтаў друкаваліся ў моладзевай прэсе, адкуль Плясанаў і ўзяў упадабаную песьню. Прызнацца, колькі перапевак Высоцкага чуў я і ад Іосіфа Кабзона, і ад рок-музыкаў, і ад сучасных бардаў, якія абуджалі толькі настальґію па арыґінале. Ці то дастаткова часу прайшло, ці «P.L.A.N.» слушна адмовіўся ад кавэру, спыніўшыся на ўласным асэнсаваньні чужога арыґіналу, але атрымаўся цалкам новы арыґінальны твор.
    Каб завершыць рэестр перакладаў новага альбому, назаву рускую народную «Песьню Случчака», якая захавала зьмест, але набыла беларускі кантэкст менавіта ў перакладзе, і стаўшую ўжо бэстсэлерам песьню «Два шляхі» з рэпэртуару украінскага гурта «Мандри», якая пасьпяхова гучала ад «P.L.A.N.» і на Украіне (Львоўскі фэстываль «BeFree»), і ў Польшчы, куды мастак Плясанаў выязджаў на пленэры, і тут, у Беларусі.
    Арыґінальны матэрыял новага альбому таксама мае нямала знакамітых трэкаў, бо на розных складанках публікаваліся «У горадзе чужых назваў» з музыкай басіста Анатоля Стэцэнкі (улюбёны твор маёй маці), «Наша спадчына» і «Краскі шчасьця», дзе сам Плясанаў пераўвасобіў вершы Алеся Пісарыка і Сяргея Новіка-Пяюна. Перарабіў Андрэй і наш зь ім першы сумесны гіт «Цені гісторыі», які стаў на куплет даўжэйшым. Адмыслова да ягонай музыкі Яраш Малішэўскі напісаў баявіты гістарычны тэкст «Скокі ценяў». Але пачынаецца альбом зусім неверагодным творам «Гафтаваныя карункі». Гэта Плясанаўскі запас яшчэ з 60-х, уласныя словы й музыка, вярнуць беларускае гучаньне якому ён нядоўга намаўляў мяне:
                                        Дзеўчына ў гасьцёўцы гафтам точыць тканкі,
                                        На карунках тонкіх дзіды і крыжы.
                                        Дзеўчына малюе мёртвых на палянцы,
                                        Чырваньню на белі – кветкі на мяжы.
    У сімбіёзе з творамі «Коні пераборлівыя», «Краскі шчасьця», «Бадзяга» яна стварае непаўторны мэлядычны шарм альбому.
    Варта дадаць, што знаёмства з гэтым CD я пачаў, аднак, не з аудыётрэкаў, а з відэаматэрыялу, бо фільм аб прэзэнтацыі кнігі «222 альбомы беларускага року», дзе «P.L.A.N.» выступаў сярод найбольш знакамітых герояў, слушна нагадаў плённасць першай прафэсыйнай адукацыі Плясанава – кінарэжысэр. Здымкі некалькіх камэр у перапоўненай залі з добрым гукам ґарантуюць добры этэрны лёс гэтага рэлізу на тэлеканалах сувэрэннай Беларусі ў лепшыя для беларусаў часы.
    Акрамя таго дыск утрымлівае яшчэ й неверагодны дакумэнтальны кліп «Успамін пра будучыню», дзе ў сюжэце песьні загаварылі ажно менскія помнікі: Багдановічу, Купалу, Коласу, Драздовічу, Буднаму і нават Леніну.
    Асобна варта сказаць пра мастацкую аздобу: нібыта звычайны здымак музыкі каля дрэва, гэткага самотнага ліцьвіна. Але менавіта з-за яго новы альбом адмовіліся прыняць на рэалізацыю многія музычныя крамы. Маўляў, а навошта гэта БНФаўская сымболіка на дрэве? І нікога не турбуе, што нават сымболіка БНФ не зьяўляецца злачынствам, але ж чаму тады ўсе дрэвы ў адной з суседніх краінаў пазначаны сымболікай БНФ? Во, відаць, уплывы мае арґанізацыя! Дый унутраныя здымкі багатага буклету, зробленыя ў Эґіпце, Тайляндзе, Чылі, дэманструюць то бел-чырвона-белую машыну, то такую ж зэбру, то падобны бранзалецік на руцэ арабскага ахоўніка… Мо ўсюды БНФ мае сваіх людзей на зямным шары? Ці проста самотны ліцьвін у пошуках свайго роднага, страчанага, знаходзіць яго ў кожным кутку плянэты. І пакуль знаходзіць, душа ягоная пазьбягае выбуху.
    Вітаўт Мартыненка
                                                                               ***
    Vitaut Martynenka 00:03 | 15.05.2009 ip:82.209.227.83
    P.L.A.N.: Во колькі Мартыненак распладзілі тут пацыенты мясцовых вар’ятняў з тузінскай абоймы! Ну мы ж ведаем, калі сабаку няма чаго рабіць, ён хоць нешта ліжа (як юзер Вітальдзера, несупынна). Так што Андрэй, не зьвяртай увагі (як Брэжнеў: "Ну эта уж сьлішкам, таварышч ґенерал"), лепш замест змаганьня з фэнамэнамі, якія толькі й жывуць гаўканьнем на нас, ґеніяў, распавяду табе пра адну цікавую сустрэчу.
    Быў сёньня ўвечары на пляцы Каліноўскага прыстойны тусьнячок беларускі, арґанізаваны героямі апошняга блёкбастара БТ "Малады Фронт", дык ніколі не здагадаесься, каго там бачыў. Зрэшты, шмат цудоўных людзей (пісьменьнікі, паэты, навукоўцы), але якуцкага беларуса Алеся Баркоўскага, па шчырасьці, не чакаў. Так-так, той самы, якога пераклад вершаў Высоцкага ты выдаў у альбоме "У пошуках страчанага". Я дык і запытаў яго адразу, ці ведае ён пра гэта, а ён кажа: "Набыў той альбом яшчэ ў мінулы прыезд у Беларусь, але ў Якуцку сябры выпрасілі ў сваю калекцыю, дык вось днямі зноў быў у вядомай нам краме, і зноў прыкупіў, бо выканана бездакорна". Я паказваў яму твой дом, прапаноўваў зайсьці, пазнаёміцца, маўляў і Андрэю будзе цікава, але ён так і не рашыўся. Маўляў, няёмка да такіх зорах без запросінаў уламвацца, мо яшчэ калі ўдасца загадзя зтэлефанавацца. А ў мяне зь ім нават зваротнай сувязі няма, бо якуцкі адрас колішняга актывіста выдаванага мной у моладзевай прэсе "Нотнага аркуша" застаўся ў пакінутай ґазэце. А пісаў ён мне колісь нататкі кшталту "Hard-rock па-якуцку", а ў Якутыі перадрукоўваў мае артыкулы пра нацыянальны рок (беларускі, польскі, вугорскі). Гадоў 20 яго ня бачыў, але ў сеціве мяне знаходзіць дагэтуль, адкуль і "P.L.A.N." ведае.
    А найважнейшае: не забудзь, Андрэй, што заўтра чарговая гастроль у Вітэбск, куды таксама запрасілі нашу каронную імпрэзу "M&M-222". Я б прасіў цябе зрабіць праґраму максымальна падобнай на полацкую, бо там прыём быў надзвычайны! І водгукі ў прэсе непараўнальныя з гарадзенскімі ды магілёўскімі. А посьпехі трэба паўтараць. "Citroën «" пададуць к пад’езду.
    А прырастаць будзем Сыбірам, бо "P.L.A.N." там ужо слухаюць.    
    P.L.A.N. 01:21 | 15.05.2009 ip:91.149.178.18
    Vitaut Martynenka
    Эх, шкада, што не зайшлі. Мне вельмі цікава было б з Баркоўскім пазнаёміцца.
    Пераклад Высоцкага ён зрабіў практычна падстрочны.
    На канцэрт у Віцебск я бяру апаратуру і частку рокавых песень прасьпяваю пад мінус.
    Думаю, што публіка будзе задаволена.
    ПровокатоР02:10 | 15.05.2009 ip:72.14.193.68
    РќРµ гостевая, Р° просто фан клуб:)
    P.L.A.N. 09:05 | 15.05.2009 ip:91.149.178.96
    ПровокатоР
    Я згодны толькі з гэтым"...СѓР±:".
    Поклонники 12:21 | 15.05.2009 ip:213.184.242.183
    Напишите что-нибудь из перевода Высоцкого. Интересно. И Барковского заценить не мешало бы.
    Участник 14:02 | 15.05.2009 ip:86.57.242.11
    “что-нибудь из перевода Высоцкого” вы б самі маглі адшукаць у шостым альбоме “P.L.A.N.” “У пошуках страчанага”, а канкрэтна “Коні пераборлівыя”. Ды плюс яшчэ знакаміты “Бадзяга”, “Вось куля праляцела” ды інш. шэдэўры. А дзеля зацэнкі Баркоўскага вось я знайшоў у сваёй калекцыі газэтныя цыклы “Беларускі Высоцкі” ў перакладах Алеся Баркоўскага, г. Якуцк, Рэспубліка Саха. Адзін фрагмэнт такі:
                                            ДЫЯЛОГ ЛЯ ТЭЛЕВІЗАРА
                                         - Вой, Ванька, глянь, якія блазаны,
                                         Рот - хоць завязкі прывяжы.
                                         Дый да чаго, Вань, размалёваны,
                                         І гаманяць, як алкашы.
                                         А той падобны, не, я праўда, Вань,
                                         На швагра, такая ж п'янь.
                                         Ды не, ты глянь, не-не, ты глянь,
                                         Я праўда, Вань.
                                         - Паслухай, Зін, ты кінь пра швагра.
                                         Які ня ёсць, сваяк ён мне.
                                         Сама пракураная швабра,
                                         Глядзі, заенчыш у мяне.
                                         Чым балбатаць, узяла б ты, Зін,
                                         Ў антракт зганяла б ў магазін.
                                         Што, не ідзеш? Ну я адзін,
                                         Пасунься, Зін.
                                         - Вой, Ванька, глянь, якія карліцы!
                                         Джэрсі на ўсіх, не абы што.
                                         На нашай Пятай швачнай фабрыцы
                                         наўрад ці так пашые хто.
                                         А у цябе, дальбог жа, Вань,
                                         Ну ўсе сябры такая рвань,
                                         І п'юць яны ў такую рань такую твань.
                                         - Мае сябры хоць не ў балоніі,
                                         Але не цягнуць жа твае.
                                         Брыдоту ж п'юць ад эканоміі.
                                         Хоць раніцой, ды на свае.
                                         Дый у цябе самой жа, Зін,
                                         У сямідзесятым быў грузін
                                         Дык ён зусім хлябтаў бензін,
                                        Ўзгадай жа, Зін!
                                         - Вой, Вань, глядзі, вось папугайчыкі...
                                        Не, я дальбог жа закрычу.
                                         А гэта хто ў куртатай маечцы?
                                         Я, Вань, такую ж вось хачу.
                                         Ў канцы квартала, праўда, Вань,
                                         Ты мне такую ж згламыздань...
                                        Ну што "адстань", заўжды "адстань",
                                        Мне крыўдна, Вань.
                                         - Ты памаўчы, Зінок, пра маечкі,
                                        Хана ўжо прэміі маёй.
                                         Хто мне пісаў на службу скаргачкі?
                                         Ня ты? Дык іх жа я ўсе чытаў.
                                         А гэту майку, праўда, Зін,
                                         Табе ўсьцягні, дык сьмех адзін.
                                         Табе ж шытва купляць тузін,
                                         Дзе грошы, Зін?
                                         - Вой, Вань, памру ад акрабатыкаў.
                                         Глядзі, адзін скакаць як стаў.
                                         Загцэха наш, таварыш Сацюкаў,
                                         Нядаўна ў клюбе так скакаў.
                                         А ты дахаты прыйдзеш, Вань,
                                         Зьясі ды сядзеш, як цурбан,
                                         Ці вось крычыш, калі не п'ян.
                                         Ты што, Іван?
                                         - Ты, Зін, на грубасць нарываесься,
                                         Ужо ж ніколі не змаўчыш.
                                         За дзень тут так нашкіндыбаесься,
                                         Дадому прыйдзеш - ты сядзіш.
                                         Ну і мяне, вядома ж, Зін,
                                         Адразу цягне ў магазін,
                                         А там сябры... а я дык, Зін,
                                         Ня п'ю адзін.
                                         Ага, аднак жа вунь гімнастаўка,
                                         Глядзі, вось ногі на вінтах!
                                         Хіба ў кавярні нашай “Ластаўка”
                                         Афіцыянтка зможа так?
                                         Ну а твае сяброўкі, Зін,
                                         Што вяжуць шапачкі для зім,
                                         Ад іх панылых абразоў блажэеш зноў.
                                         - Як, Вань, а Лілька Федасеева?
                                         Касірша пры ЦКПА,
                                         Ты да яе ўсё лез на наваселіі,
                                         Яна дык вельмі небрыдка!
                                         А каб ня лаяцца нам, Вань,
                                         Давай у водпуск - ў Ерэвань.
                                         Ну што “адстань”, ізноў “адстань”,
                                         Аж крыўдна, Вань.
    Siamionych 16:33 | 15.05.2009 ip:86.57.242.58
    Шмат перакладаў Уладзіміра Высоцкага друкавалася ў беларускай прэсе ў сярэдзіне 90-х гадоў, але толькі праз 15 гадоў увасабляць гэты досьвед у жыцьцё пачаў гурт "P.L.A.N.", які цяпер абмяркоўвае прапанову выступіць на штогадовым фэсьце памяці Высоцкага ў Маскве. Перакладнога Высоцкага там яшчэ не было, таму ім вельмі цікава.
    P.L.A.N. 17:13 | 15.05.2009 ip:91.149.178.178
    Класны пераклад “Дыялога...” . Ну і я вось кавалак:
                                                 Коні пераборлівыя
                                  Бел. тэкст Алеся Баркоўскага
                                        Ўздоўж абрыву, па-над прорвай, ля самага ля краю
                                         Коней я сваіх нагайкаю сьцябаю-паганяю.
                                        Мне паветра не хапае, вецер п’ю, туман глытаю,
                                        Чую ў згубным захапленні: прападаю, прападаю.
                                         Надта ж хуткія вы коні, надта хуткія!
                                        І спыніць мне ўжо вас не сумець.
                                        Штосьці трапілі мне коні перааборлівыя…
                                         Я дажыць не змагу, дасьпяваць не пасьпець.
                                         Коней я напаю, я куплет дапяю –
                                        Хоць імгненне яшчэ на краі пастаю.
    Астатняе на дыску "У пошуках страчанага" - пад гітару, флейту, скрыпку і кантрабас - fas.
     Дарэчы на дыску ёсьць яшчэ і на відыа гэтая песьня ў маім выкананьні, а ўсего там відыа аж 58 хвілін.
    ВЭРХАЛ - што рэйцінг трэба падняць іхняй гасьцёўні?
    Поклонник 17:53 | 15.05.2009 ip:213.184.242.155
    Стихи Высоцкого сильные и какая разница какой перевод. Не надо вам бездарям на Владимире Семёновиче выезжать! Спасибо, что откликнулись на просьбу.
    P.L.A.N. 18:56 | 15.05.2009 ip:91.149.178.181
    Поклонник (он же Полковник)
    От ужо падзеў, трасцу табе ў бок.
    Можаш сьмела сёньня за півам сваим калегам расказваць як ты падкалоў Мартыненку з Плясанавым. Дачакаешся, мо і ўзнагародзяць пассмертна. Вам рускім на жаль ніколі не зразумець БЕЛАРУСА.
    Genetal 01:08 | 16.05.2009 ip:194.158.213.220
    Апалонік, а ты ім запрэці выезжаць на Владзімірэ Сямёнычэ, строга і кацегарычна. Усё раўно ж нічаво не атрымаецца ад ананімных пляфкоф прафесійнага чма. Ну што, цібе снова крыціка не ндравітца? А факт-та ф чом? А ф том, што твой брэх разварушыў цікавасць да CD "У пошуках страчанага" гурта "P.L.A.N." Дык брэхані ішчо што-небудзь, палкан.
   А Ірэн атдзельнае спасіба за цудоўную хамскую атмасферу, якую яна гасьцінна падтрымлівае на сайце. У ніх жэ на Украіне дземакрыція, кажды можат сраць, колькі захочыт, главнае, штоб пачашчэ на лічнасьці перахадзілі
                                                                               ***
                                                          БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ
    26 января 2010 года Вторник, 21:07
    открылась выставка, посвященная Владимиру Высоцкому
    23. 01 // 10:02 // Культура
    Накануне в минской областной библиотеке имени Пушкина открылась выставка художника Сергея Шило "Штрих-код", посвященная актеру, поэту и музыканту Владимиру Высоцкому. В экспозиции, которая демонстрируется до 7 февраля, представлено 20 холстов-инсталляций с черным фоном и уникальными предметами — свидетелями эпохи Высоцкого, сообщает БелаПАН.
    Автор экспозиции выразил надежду, что черный цвет фона его работ будет восприниматься зрителями не как цвет трагизма, а как позитивный цвет глубины и мудрости Высоцкого, цвет ночного неба и космоса, которым был для многих этот великий мастер.
    Бывший организатор концертов Высоцкого в Минске в 1979 году Лев Лисиц, который за это более пяти лет просидел в тюрьме, отметил, что бард всегда привлекал его своей внутренней свободой.
    Бывший руководитель столичного самодеятельного театра МХЭТ Арнольд Петров обратил внимание на полную отрешенность Высоцкого от окружающих и абсолютную сосредоточенность в себе. "На одной из вечеринок, которая длилась более четырех часов, он ни разу не включился в происходящее. Это был мир в себе", — сказал Петров. Он выразил сожаление, что в 1979 году из-за запрета властей так и не состоялась запись встречи Высоцкого со своими поклонниками на Белорусском телевидении, а вместо запланированных в Минске 25 концертов барда удалось провести только пять.
    Песни на слова Высоцкого в переводах на белорусский язык Рыгора Бородулина, Алеся Барковского и Витовта Мартыненко исполнили барды Змитер Бартосик и Андрей Плясанов.
    В интервью БелаПАН Плясанов отметил, что в советские годы ежедневно пел песни Высоцкого-бунтаря. Белорусский бард выпустил шестой альбом "Песенкі самотнага ліцвіна. У пошуках страчанага", в котором есть песни Высоцкого "Кони привередливые" и "Штрафные батальоны", переведенные на белорусский язык. Как полагает бард, одним из источников мощи творчества Высоцкого является кровь его предков-белорусов.
    25 января в день рождения Высоцкого в минском клубе "Лисья нора" состоится концерт, на котором будет экспонироваться проект Шило. На будущей неделе в Белорусском государственном музее истории Великой Отечественной войны запланировано открытие выставки о Высоцком.
    /http://naviny.by/rubrics/culture/2010/01/23/ic_news_117_324788/
                                                                               ***
    Недзе ў лістападзе 2012 г. Аляксей Невывец a_nezhevets@mail.ru даслаў ліст на электронную пошту каб даслаў яму што маю з перакладаў Высоцкага і ён іх, магчыма прасьпявае. Я іх 7 сьнежня 2012, даслаў яму - але, мусіць, марна...
    От Алексея Нежевца. Концерт 25 июля памяти Высоцкого (с афишками)
    21 ліп. в 00:21
    Алексей Нежевец <a_nezhevets@mail.ru>
    Здравствуйте друзья!
    Просьба распространить информацию!
    25 июля (четверг) в Минске (18.30) в день памяти Высоцкого состоится концерт "Белый Вальс". Песни Владимира Высоцкого исполнит певец Алексей Нежевец.
    Это прекрасная возможность услышать эту уникальную программу в замечательном концертном зале бесплатно и в такой день, тем более, что в Минске для широкой публики мы её показывать больше не планируем.
    Место: Минск, Дом Москвы, ул. Коммунистическая, 86 (Возле гостиницы "Беларусь"). Начало в 18.30.
    Вы можете посодействовать в наполнении зала хорошими людьми... (разослать информацию по своим контактам, распечатать афишу и повесить у себя на работе, службе, где угодно, даже чёрно-белая она хороша).
    На концерте приветствуется приобретение авторских альбомов артиста (Алексея Нежевца)
    Организаторы концерта:
    Центр русской культуры в Минске;
    Минский городской киноклуб Владимира Высоцкого;
    Дом Москвы в Минске.
    Алесь Нізенькі,
    Койданава

                                                                               VV
    7 крас. у 22:38
    Александр Бабенко <master_rem@mail.ru>
    Каму
    alesbarkoysky@mail.ru
    Уважаемый Алесь!
    На сегодняшний день на сайте «Высоцкий на разных языках» http://www.wysotsky.com/index.htm опубликовано 5163 переводов на 66 языков.
    Есть и белорусская страничка. http://www.wysotsky.com/1059.htm?0&a=43. В основном представлен М. Булавацкий с переводами из вышедшей книги.
    Переводы остальных авторов собраны из интернета.
    Много информации о белорусских переводах Высоцкого, которых нет на сайте.
    Паляванне на ваўкоў: [верш] / Уладзімір Высоцкі; [пераклад з рускай мовы Пятра Прыходзькі] Опубликовано в: Роднае слова: штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнік: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. - 2006. - № 1. - С. 111 http://natbookcat.org.by/public/ocipl/full.browse
    Ён ня вярнуўся з бою; Я не люблю. [Пераклаў А. Хатыс] // Паўночнае зьзяньне. № 2. Якуцк. 1993. С. 4-5.
    Лявон Баршчэўскі яшчэ шмат пераклаў Акуджаву і Высоцкага. Пераклады друкаваліся ў 80-ыя гады ў наваполацкай газэце Химик.
    Прыканцы 80-х Сяржук Сокалаў-Воюш пераствараў па-беларуску песьні Высоцкага. http://za-svabodu.org/mt/t.pl?entry=1006
    Бібліяграфія літаратуры пра барда Сяржука Сокалава-Воюша не абмінула ўвагай і нашу газету, якая сустрэла гэтага генія спяванай паэзіі на самым пачатку ягонага творчага шляху: пад № 10 у гэтым спісе значыцца артыкул Ю. Ляшчынскага „Камоцкі і Сокалаў” („Ніва”, 18.10.1987 г.).
„Песні касінэраў” упершыню апублікаваны тут поўнасцю, а вось „Сяброўская скарбонка” (дзе бард спявае не свае песні, а чужыя) абмежавалася, на жаль, толькі двума прыкладамі. Праўда, знакамітымі і сімвалічнымі: „Які ж я беларус?” Зміцера Сідаровіча і „Стары дом” Алега Паўлёнка. Але ж за бортам гэтага выбару засталіся і беларусізаваны У. Высоцкі („Вяршыні”, „Усё было”), і беларусізаваная „Лейся песня” („Птушка шчасця”) — савецкія куміры 1970-1980-х. http://niva.iig.pl/issue/2002/20/art_07.htm
    У аднаго з найстарэйшых сяброў полацкага літаб’яднання “Наддзвінне” Змітрака Куніцкага, які сёлета ў верасні адзначае сваё 75-годдзе, выйшла трэцяя кніга – зборнік паэзіі і перакладаў “У цянётах часу”. У 2000 годзе ветэран полацкага літаратурнага руху выдаў паэтычны зборнік “Рэха трох асін”, а ў 2001 – кнігу мемуарнай прозы “Тое-сёе з куфэрка памяці”. У новай кнізе акрамя ўласных вершаў змешчаны  пераклады паэзіі Сяргея Ясеніна, Аляксандра Блока, Ганны Ахматавай, Уладзіміра Высоцкага . Рэдактарам кнігі выступіла полацкая паэтка і кіраўнік літаб’яднання http://www.epolotsk.com/page.php?id=325&comments=1
    Какие переводы Витовта Мартыненко исполняют барды Змитер Бартосик и Андрей Плясанов?
    При указанном значке ♫ - можно прослушать исполнение перевода.
    Если есть замечания и будут дополнения – примем с благодарностью!
    Ждем Ваших переводов, которых нет на сайте!
    С уважением, Александр Бабенко

     Ігар Карней
                                                 Беларускі сьлед Уладзімера Высоцкага
                                                          25 студзень 2018, 11:34
                                                             Глядзець камэнтары
    Тамаш (Менск)
    25,01,2013 13:08
    Аматарам зрабіць зь яго беларускага героя прапаную ўрывак з інтэрвію Надзеі Высоцкай, беларускім мастацтвазнаўцам, ягонай крэўнай:
    – Интересовало ли Высоцкого то, чем занимаетесь Вы, – средневековое белорусское искусство?
    Н.В. – Нет, совершенно не интересовало. Он говорил, что это вообще не искусство, и у нас были очень жаркие споры. Он говорил, что белорусы – это не нация, а народность, что никакого вклада в мировое искусство белорусы не могли внести, а являются они составной частью огромной русской культуры. Я пыталась ему доказать что-то, а он мне сказал: «Успокойся. Это пуговица, которая всё равно будет пристёгнута на чьём-нибудь пиджаке – либо на польском, либо на русском».
    Яшчэ:
    - А Владимир считал себя белорусом?
    - Помню, как он увидел в моей мастерской картины. «Какая глупость! - сказал он, рассматривая их. - Древнее, белорусское... Неизвестно что!». Белорусом он себя не ощущал.
    Уладзімір Ц (Высокае)
    25,01,2013 16:51
    “НАРОДНАЯ ВОЛЯ” 2.02.2010 г. №16-17
    У Бярозаўскім раёне знайшлі радавое котлішча Уладзіміра Высоцкага
    1 лютага 2010 г.
    Бярозаўскі краязнаўца, настаўнік Сялецкай школы Мікалай Пейган, вывучыўшы архіўныя дакументы, выявіў, што продкі акцёра, паэта і барда Уладзіміра Высоцкага паходзяць з Сяльца.
    Мешчанін Шлома Гершавіч у ХІХ стагоддзі перабраўся з Сяльца ў Высокае пад Брэст. Там ён і атрымаў прозвішча Высоцкі. Сын Шломы Вольф скончыў Люблінскую вучэльню, ажаніўся і пераехаў у Кіеў. Там у Вольфа Высоцкага нарадзіўся сын Сямён. А ўжо 25 студзеня 1938 года пабачыў свет Уладзімір Сямёнавіч Высоцкі — праўнук Шломы Гершавіча.
    /svaboda.org›a/872166.html/



Brak komentarzy:

Prześlij komentarz