Алена Міхайлаўна Брак – нар. у 1947 г. у в. Петрашы Дзятлаўскага раёну
Гарадзенскай вобласьці БССР - СССР.
Скончыла Паўладарскі пэдагагічны інстытут. Настаўнік матэматыкі сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы № 1 імя Кочнева ў г. Нэрунгры Рэспублікі Саха (Якутыя).
Заслужаны настаўнік РС(Я), выдатнік народнай адукацыі.
У
навучаньні матэматыцы выкарыстоўвае эфэктыўныя мэтады: асобасна-арыентаваную
тэхналёгію, прынцып арыентацыі на посьпех кожнага вучня, прынцып
супрацоўніцтва, навучаньне навучэнцаў перайначваньню матэматычных задач, выабражэньне
і відавочнае уяўленьне і навочна вобразнае навучаньне матэматыцы (з 11-13
гадоў), блёкавую сыстэму падачы навучальнага матэрыялу. Карпатліва працуючы з
кожным вучнем, дамагалася якасных вынікаў у навучаньні. Штогод дае сэрыі
адкрытых урокаў, брала ўдзел у конкурсе “60 лепшых урокаў году” (1999 г.). Шмат
гадоў кіруе журы гарадзкой алімпіяды па матэматыцы, намесьнік старшыні камісіі
па зацьвярджэньню мэдальных працаў, чалец гарадзкой атэстацыйнай камісіі. Па
выніках 1995-1996 навучальнага году - валадарка гранту Сораса.
Па
рэйтынгавых апытаньнях вучняў і настаўнікаў школы штогод прызнаецца адным з
лепшых настаўнікаў пэдкалектыву. Шматразова выпускнікі прысвойвалі ёй званьне “Настаўнік,
які ўлюбёны ў свой прадмет”.
Літаратура:
* Бракк Елена
Михайловна. // Педагогическая энциклопедия. Т. I. Якутск. 2000. С. 39.
Маруся Аншлюс,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz