Ізраіль
Яфімавіч Драбкін – нар. ў 1907 г. ў мястэчку Копысь Горацкага павету
Магілёўскай губэрні Расійскай імпэрыі [часам
сьцьвярджаюць, мабыць па сугуччы, што ён нарадзіўся ў м. Капыль Слуцкага павету
Менскай губэрні].
Па
заканчэньні музычнага тэхнікуму ў 1930 г. працаваў музыкам. Пасьля службы ў
шэрагах РСЧА паступіў у Ленінградзкі горны інстытут, не скончыўшы які, ў 1935
г. паступіў на працу ў Дальбуд, дзе пачаў сваю дзейнасьць геолягам палявой
партыі Ценькінскага раённага геолягавыведнага ўпраўленьня.
У
1939 г. Драбкін экстэрнам абараніў дыплём і быў прызначаны галоўным геолягам Сеймчанскага
РайГРУ, у 1940 г. Верхне-Калымскага РайГРУ, затым намесьнікам начальніка
горнапрамысловага упраўленьня па геолягавыведцы на Тэнкэ і ў Сеймчане. Зразумела.
Пры актыўным удзеле і непасрэдным кіраўніцтве Ізраіля Драбкіна былі зробленыя
шматлікія буйныя адкрыцьці рассыпнога золата ў раёнах Тэнкэ і Сеймчану. У 1948
г. Ізраіль прызначаецца галоўным інжынэрам ГРУ Дальбуду, намесьнікам начальніка
ўпраўленьня, а з 1959 па 1971 год узначальвае Паўночна-ўсходняе геалягічнае
ўпраўленьне. Неаднаразова бываў у межах Якуцкай АССР.
Шматлікія адкрыцьці радовішчаў золата, цыну, вугалю, нафты і іншых
карысных выкапняў злучаны з імем Ізі Драбкіна. Ён вядомы як адзін з актыўных
арганізатараў волаваздабываючай прамысловасьці на Калыме, пошукава-выведачных
працаў на золата ў раёнах Чукоткі. Ён зьяўляўся галоўным рэдактарам 30-га тому
геалёгіі СССР на Паўночным усходзе, шматлікіх рэгіянальных геалягічных мапаў,
аўтарам шэрагу прагнозаў па рассыпным і рудным золаце, якія мелі вялікае значэньне
для засваеньня нетраў Паўночнага ўсходу.
13
кастрычніка 1971 г. Ізраіль Драбкін выйшаў на пэнсію, а 16 кастрычніка 1971 г. раптоўна
сканаў.
Сярод узнагарод Ізраіля Драбкіна: ордэн Леніна, два ордэны Працоўнага
Чырвонага Сьцягу, знак Пашаны, “Дыплём першаадкрывальніка” СНК СССР, шматлікія
мэдалі; у 1964 г. яму была прысуджаная Ленінская прэмія. Ён кандыдат геоляга-мінэралягічных
навук, аўтар шматлікіх навуковых працаў па геалёгіі і мэталягеніі Паўночнага
ўсходу.
Ізраіль Драбкін - прататып героя рамана Алега Куваева “Тэрыторыя” [1-е выданьне, пасьмяротнае, “Современник”, 1975 г. “У
гэтым сачыненьні сябе маглі пазнаць толькі два чалавека: Ізя Драбкін і Мікалай
Ільліч Чамаданаў. Абодва яны мёртвыя”. /З ліста
Алега Куваева Альбэрту Міфтахутдзінаву ад 1974 г./], які лічыцца
найвышэйшым посьпехам ягонай творчасьці і што апавядае пра пасьпяховае адкрыцьцё
золата на Чукотцы ў канцы 1940-х - пачатку 1950-х гг. Пачынаючы ад 1975 г.
раман вытрымаў больш 30 выданьняў. Выдаваўся ён і за мяжой: на французскай,
нямецкай, гішпанскай, арабскай, ангельскай, японскай і польскай мовах, акрамя
беларускай.
Літаратура:
Жизнь – поиск // Магаданский геолог.
Магадан. 18 ноября 1967.
Драбкин Израиль Ефимович (к 60-летию со дня
рождения). // Колыма. № 11. Магадан. 1967. С. 70.
Ерофеев Б. Н. К шестидесятилетию И. Е. Драбкина. //
Разведка и охрана недр. № 1. Москва. 1968. С. 68.
*
Драбкин Израиль Ефимович. // Хрюкова Г. М. Геологи Колымы и Чукотки.
Биобиблиографический справочник «Помни их имена». Вып. 2. Магадан. 1969. С. 37-38.
Рыгорыя Татачка,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz