czwartek, 18 września 2014

ЎЎЎ Рагнедзіньня Глядач. Якуцкая ды беларуская акторка Галіна Плятонава. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Галіна Савічна Плятонова – нар. 27 кастрычніка 1958 г. у пасёлку Марха (зараз у межах места Якуцк) Якуцкай АССР (РСФСР, СССР), у настаўніцкай сям’і.

    Ад дзесяці гадоў пачала займацца ў балетным гурту Якуцкага Палацу піянэраў. Так працягвалася да сёмага клясу, а потым сям’я Галі пераехала ў пасёлак Жатай, што за 15 км ад Якуцку і езьдзіць у сталіцу зрабілася ўжо далекавата. Вучылася Галя добра, з задавальненьнем сьпявала ў школьным хоры і працягвала танчыць у самадзейным калектыве жатайскага Дому культуры.

    Пасьпяхова скончыўшы жатайскую сярэднюю школу Плятонава паступіла Далёкаўсходні пэдагагічны інстытут мастацтваў на акторскі факультэт (пэдагог А. Я. Мамантаў), які скончыла ў 1979 г. па спэцыяльнасьці “акторка драмы”.

    Вярнуўшыся ў Якуцк пачала працаваць у Рускім драматычным тэатры імя А. С. Пушкіна, дзе дэбютавала ў спэктаклях для дзяцей.

 


 

 
    Калі Галіна выканала ролю цыганкі Машы ў спэктаклі “Жывы труп”, які паставіў рэжысёр Вадзім Мухін, яна неўзабаве зрабілася ягонай жонкай.
 

    Вадзім Сямёнавіч Мухин – нар. 23 сьнежня 1940 г. у месьце Пяцігорск Арджанікідзеўскага краю РСФСР (СССР). Ад 1960 г. ён зьвязаў сваё жыцьцё з тэатрам. У 1966 г. скончыў Сьвярдлоўскую тэатральную вучэльню, у 1970 г. рэжысёрскі факультэт Тэатральнай вучэльні імя Шчукіна ў Маскве. У розны час працаваў памагатым рэжысёра ў Сьвярдлоўскім драмтэатры, рэжысёрам-пастаноўшчыкам у тэатрах Яраслаўля, Арэнбурга, Варкуты, Якуцка.

 

 

    Вадзім, як апавядаюць якуцкія тэатралазнаўцы, адразу растлумачыў Галіне, што жонка рэжысёра - роля адмысловая і папрасіў блізкіх сябровак у тэатры не заводзіць, на сходах не выступаць, таму што яе меркаваньне будзе ўспрымацца як ягонае, і не крыўдзіцца, калі ён будзе на рэпэтыцыях гарлаць на яе, каб праз яе іншыя акторы зразумелі, што ад іх патрабуецца...

    Затым яны зьехалі ў Архангельскую вобласьць, працавалі ў драматычным тэатры Котласу, пазьней пераехалі ў Беларусь, дзе працавалі ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камэдыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску.

 


 

    3 ліпеня 1991 г. Вадзім Мухін пад час гастроляў нечакана памёр у Котласе і быў пахаваны на гарадзкіх могілках.


 

    Пасьля сьмерці мужа Галіна з дачкой Машай вярнулася ў Якуцк, дзе ізноў робіцца акторкай Дзяржаўнага Акадэмічнага Рускага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна.

 

 

    У тэатры Галінай Плятоновай згуляна больш за 70 роляў у розных спэктаклях. Ёю створана мноства яркіх запамінальных роляў: Маша ў “Жывым трупе” Л. Талстога, Клеапатра ў “Цэзару і Клеапатры” Б. Шоў, Вікторыя ў “Правінцыйных анэкдотах” А. Вампілава, Алена Андрэеўна ў “Дзядзьку Вані” А. Чэхава, Лідзія Чэбаксарова ў “Шалёных грошах” А. Астроўскага, Вольга ў “Конкурсе” А. Галіна, Памэла ў “№ 13” Р. Куні, Саргы ў “Апостале Гасудараве” У. Фёдарава, Пепіта ў “Блэз” К. Манье, Меліта ў “Эзопе” А. Фегерейда, мадам Іванова ў “Зойкінай кватэры” М. Булгакава, Мамаева ў “На ўсякага мудраца даволі прастаты” А. Астроўскага, Юлісевіч у “Маралі пані Дульскай” Г. Запольскай, Маці ў “Адысею манаха якуцкага” У. Фёдарава і інш. Дарэчы, яе на шматлікія гады закамплексавала “кімсьці” кінутая фраза: “якутка ў рускай клясычнай драме?”, што прымусіла адчуць яе “белай вараной”, не такой, як усё, і не ў лепшым сэнсе...

    Вядомая Плятонава таксама як прафэсійная вядучая канцэртаў і ўрачыстых мерапрыемстваў, Дзён славянскай пісьменнасьці, юбілейных імпрэзаў.

    У складзе дэлегацыі майстроў мастацтваў Якутыі брала ўдзел у правядзеньні Дзён Якутыі ў Маскве (1982) ды Ўльянаўску (1992). Яна ляўрэат рэспубліканскіх конкурсаў чытальнікаў.

    З 2000 г. Плятонава выкладчык на акторскім аддзяленьні факультэту выканальніцкіх мастацтваў Арктычнага дзяржаўнага інстытута мастацтваў і культуры. Намесьнік старшыні Зьвязу тэатральных дзеячаў.

    Яна ўзнагароджаная Ганаровымі граматамі Міністэрстваў культуры ЯАССР, РС(Я), РФ і Расійскага прафзьвязу працаўнікоў культуры, а таксама Граматай Прэзыдэнта Рэспублікі Саха (Якутыя).

    У 2013 г. навіна пра тое, што акторка Рускага тэатра зьяжджае на ПМЖ у Першапрастольную ўскалыхнула ўвесь тэатральны Якуцк, напісаў у сваім блёгу прадусар і кампазытар Валеры Шадрын:

    Заслуженная артистка Республики Саха (Якутия), доцент кафедры «актерское мастерство» Арктического государственного института искусств и культуры Галина Платонова вылетает в середине декабря в Москву.

    Ее творческая жизнь была связана с Государственным академическим драматическим театром имени А. С. Пушкина, но в последнее время, из-за серьезных разногласий с руководством Русского театра, она вынуждена была распрощаться со сценой.

    Хотя дирекция театра любезно предложила по доброй традиции Галине Саввичне провести прощальный спектакль, торжественные проводы и банкет по случаю ее отъезда.

    Актриса сказала всем своим родным, близким и друзьям, что она уезжает в Москву с тяжелым сердцем.

    Обиженная заноза в сердце не дает ей покоя.

    Галина Платонова распродала все свое имущество, попрощалась с родными, которые лежат на якутском кладбище.

    Прощальный банкет ей сделали коллеги по АГИИК.

    В Москве ее ждет любимая дочь, а квартиру актриса приобрела еще летом, в Подмосковье. [ИА SakhaLife.Ru 29. 11. 2013 14:07.]

    Литература:

*    Я так и не сыграла «чистых» героинь... // Горожанин. Якутск. № 1. 1997. С. 14-15.

*    Феоктистова И.  Галина Платонова: Один день и... вся жизнь. // Илин. Якутск. № 2-4 (14-15). 1998.

    Феоктистова И.  Галина Платонова: Один день и... вся жизнь. // Театральная газета. 17 октября 2000. С. 11.

    Шашурина К.  Идем с ощущением собственной красоты... // Она+. Газета не только для женщин. Якутск. 21 ноября 2008.

*    Платонова Галина Саввична. // Энциклопедия культуры и искусства Якутии. Кн. 1. Якутск. 2011. С. 386-387.

    Рогнедзіньня Глядач,

    Койданава.

 

 

 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz