środa, 17 września 2014

ЎЎЎ 1. Мінадора Пілігрымка. Паўстанец 1863 году Яська Чэрскі ды Якуцкая вобласьць. Ч. 1. Шлях да Прорвы. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Ян Станіслаў Францішак Чэрскі (Jan Czerski, Jonas Stanislovas Pranas Čerskis, Иван Дементьевич Черский) – нар. 3 (15) траўня 1845 г. у маёнтку Сволна Дрысенскага павету Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі, у беларускай сям’і Дамініка ды Ксеніі, дачкі Якуба з Конанаў, Чэрскіх, гербу Рава.

    У дакумэнтах Віцебскага шляхецкага дэпутацкага сходу удалося адшукаць зьвесткі пра род Чэрскіх, пачынаючы з XVIII стагодзьдзя. Першым згадваецца шляхціц Хрыстафор [Крыштап] Чэрскі (прапрадзед Яна Чэрскага). Сын Хрыстафора – Франц [Пранціш] у 1792 годзе быў уведзены ва ўладаньне маёнткам Сволна (Шыпілаўшчына) з сялянамі. Дзед нашага славутага дасьледніка Іван [Ян] з 1788 па 1797 год служыў засядацелем у Дрысенскім земскім судзе. У 1794 году пастановай Полацкага шляхецкага дэпутацкага сходу ён быў прызнаны ў шляхецтве і занесены ў I-ю частку радаслоўнай кнігі. Сын Івана Дамінік (бацька Яна Чэрскага) быў дэпутатам Віцебскага шляхецкага сходу”. /Пашкевіч У.  “Ліцвін па паходжанню”. // Наша Слова. 28 чэрвеня 1995. С. 4./
    Таксама адзначым, што ў Мазовіі існавала Чэрскае княства, Чэрскае староства ды Чэрскае возера /Czerskie ksiąstwo. // S. Orgelbranda Encyklopedja Powszechna. T. IV. Warszawa. 1899. S. 156./, пра што ппведамляла “Księga ziemi Czerskiej” (Warszawa, 1879).

    У 1834 годзе Дамінік Чэрскі прадаў свой родавы маёнтак Іосіфу Шчыту, а шасьцю гадамі пазьней набыў другі маёнтак – у Корсака. Ён знаходзіўся побач і меў тую ж назву – Сволна. Паводле рэвізіі 1833 года гэты маёнтак налічваў 85 “душ мужчынскага полу” і 92 “душы жаночага полу”. Інвэнтар 1845 года згадвае, што ў маёнтку было 1890 прыгонных, з іх 117 працавала на паншчыне, 6 душ было дворні. Маёнтак меў 644 дзесяціны зямлі, а гадавы прыбытак складаў 1637 рублёў”. /Пашкевіч У.  “Ліцвін па паходжанню”. // Наша Слова. 28 чэрвеня 1995. С. 4./

    У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захаваліся выпіскі з мэтрычных кніг касьцёлаў Себежска-Дрысенскага дэканата за 1845 г. Запіс ад 6 траўня 1846 года Забяльскага касьцёла паведамляе пра хрышчэньне сына Дамініка і Ксеніі Чэрскіх – Яна Станіслава Францішка... Хлопчык нарадзіўся слабенькім таму яго ахрысьцілі не ў касьцёле, а дома, у маёнтку Сволна. Абрад хрышчэньня правёў ксёндз Эразм Баброўскі, хроснымі былі Кацярына Снарская і судзьдзя Тадэвуш Длужнеўскі. Паўторнае хрышчэньне і запіс пра яго былі зроблены 4 жніўня 1945 года. Абрад зноў праводзіўся ў маёнтку Сволна”. /Пашкевіч У.  “Ліцвін па паходжанню”. // Наша Слова. 28 чэрвеня 1995. С. 4./ Таксама ў архіве АН РФ захоўваецца “Копия справки о том, что Витебское дворянское собрание 9 января 1854 г. «причислило к дворянскому роду Ивана Станислава Франца Доминикова сына Черского». Род Черских, в том числе помещик Дризенского уезда Доминик Иванов сын Черский – «признан во дворянстве 18 июля 1841 г.» /Черская М. П.  Воспоминания о Колымской экспедиции 1892 г (Публикация и введение С. В. Обручева). // И. Д. Черский. Неопубликованные статьи, письма и дневники. Статьи о И. Д. Черском и А. И. Черском. Под ред. С. В. Обручева. Иркутск. 1956. С. 317./
    Ян Чэрскі рана застаўся без бацькі, які памёр ў 1853 ці годам пазьней. Паводле бацькавага тастамэнту, які быў складзены у 1849 годзе, маёнтак пераходзіў сыну Яну, а да яго паўналецьця маёнткам павінна была кіраваць яго маці – Ксенія Якаўлеўна. Пасьля ўступленьня сына ва ўладаньне маёнткамі ёй належала выплочваць штогод па 360 рублёў срэбрам. Сястры Яна Чэрскага Міхаліне было вызначана (пасаг) – 2400 рублёў срэбрам /Пашкевіч У.  “Ліцвін па паходжанню”. // Наша Слова. 28 чэрвеня 1995. С. 4./
    Ян Чэрскі ў дзесяцігадовым узросьце страціў бацьку і выхаваньнем яго ды ягонай старэйшай сястры Міхаліны займалася маці, якая дала ім добрую хатнюю адукацыю. Пад час вучобы ў Вільні разам з ім “жылі яго маці і сястра”.
    Дванаццацігадовы Я. Чэрскі прыехаў у Вільню ў 1857 годзе, куды ён прыбыў з роднага Свольнінскага маёнтка...
    Па прыезьдзе ў Вільню Я. Чэрскі пачаў вучыцца ў Віленскай 1-й гімназіі. У Цэнтральным Гістарычным Архіве Летувіскай ССР (далей ЛДЦГА) знойдзеныя клясныя журналы веравызнаньня і нямецкае мовы 1857-1858 навучальнага году. У іх значыцца і прозьвішча з адзнакамі вучобы Яна Чэрскага, вучня другога клясу. Па вышэйзгаданым прадметам у яго чацьвёркі і пяцёркі. У ягоным клясе – 51 вучань. Усяго ў гімназіі было 7 клясаў. Гімназія знаходзілася ў будынку сучаснага Віленскага ўнівэрсытэта, які ў 1979 годзе адзначыў 400-дзе свайго існаваньня.
    Пад час вучобы Чэрскага ў сьценах унівэрсытэту, апошні быў зачынены з-за актыўнага ўдзелу ягоных студэнтаў у паўстаньні 1831 году. Некаторыя з выкладчыкаў пасьля закрыцьця парабіліся настаўнікамі Віленскай 1-й гімназіі. дзе вучылася нямала юнакоў, якія пазьней зрабіліся правадырамі рэвалюцыйнага руху. У 1856 г. гімназія мела нядрэнную па тым часе, бібліятэку: 994 тамоў кніг 509 назваў.
    Як ужо адзначалася, у гімназіі Чэрскі пачаў вучыцца ў другім клясе. У клясных журналах 1856-1857 навучальнага году яго імя няма. Дзе ён атрымаў пачатковую адукацыю і скончыў першы кляс, дагэтуль невядома. У 1858-1859 навучальным годзе Чэрскі – ужо ў трэцім клясе, у першым ягоным аддзяленьні. (Клясы з-за вялікай колькасьці вучняў былі разьдзеленыя на аддзяленьні). Разам з Чэрскім вучыўся А. Бараноўскі, які пазьней таксама зрабіўся паўстанцам 1863 году.
    Вынікі вучобы Я. Чэрскага у трэцім клясе вельмі сьціслыя. У гімназіі выводзілася сярэдняя месячная адзнака. Па закону божаму за кастрычнік – чацьвёрка, студзень – двойка, усе астатнія месяцы – тройкі. Па прыродазнаўчай гісторыі: лістапад – двойка, люты – чацьвёрка, астатнія тройкі. Па ўсеагульнай і расійскай гісторыі – усе двойкі, за выключэньнем лістапада. Расійская мова – за студзень – двойка, астатнія – тройкі, і толькі па нямецкай мове ў Я. Чэрскага пяцёркі. Мабыць прычынай дрэннай пасьпяховасьці было слабае здароўе, бо толькі ў верасьні з-за хваробы прапушчана 7 дзён заняткаў. Столькі ж прапушчана і ў іншыя месяцы, прычыны – тыя ж.
    У сьпісах вучняў 1859-1860 навучальнага году Віленскай 1-й гімназіі Чэрскага ужо няма. Згодна сьцьвярджэньню польскага біяграфічнага слоўніка, пачынаючы з чацьвёртага клясу, ён перайшоў вучыцца ў Віленскі шляхетны інстытут.
    Пасьля закрыцьця Віленскага ўнівэрсытэту ў 1831 годзе былі адчынены шляхетныя школы, у прыватнасьці, у Вільні – шляхетны інстытут тыпу гімназіі. Тут нягледзячы на суровую дысцыпліну сярод вучняў распаўсюджваліся настроі супраць цара, дзейнічалі тайныя гурткі. У інстытуце выкладалі вядомыя прагрэсіўныя людзі таго часу, гэткія, як Станіслаў Манюшка, мастак Канут Русецкі. Інспэктарам школы быў Каліноўскі, бацька Язэпа Каліноўскага, стваральніка вайсковай сэкцыі аддзела, які кіраваў правінцыямі Літвы ў паўстаньні 1863 году. Французскую мову выкладаў італьянец Ахіл Банольдзі – фатограф, настаўнік скокаў, опэрны сьпевак і актыўны ўдзельнік паўстаньня 1863 году.
    У ЛДЦГА няма клясных журналаў і сьпісаў вучняў 1859-1860 ды 1860-1861 навучальных гадоў Віленскага шляхетнага інстытуту. Я. Чэрскі ў гэты час павінен быў вучыцца тут у чацьвёртым і пятым клясах. Клясныя журналы маюцца толькі за 1861-1862 навучальны год. У сьпісах вучняў шостага клясу знаходзіцца і Я. Чэрскі. Калі ў трэцім клясе 1-й Віленскай гімназіі ён вучыўся даволі дрэнна, то тут ён адзін з лепшых вучняў, хаця гадавая адзнака па паводзінах толькі 4. Першы трымэстар – 5, другі – 4, трэці – 3. Магчыма, Я. Чэрскі яшчэ не быў на баку антыўрадавых маніфэстацыяў, якія распачыналіся у горадзе.
    Хаця ў 1861-1862 навучальным годзе паводзіны Я. Чэрскага не выдатныя, вучыцца ён добра. Пасьля заканчэньня навучальнага года ў кожным клясе былі іспыты. Па заканчэньні іх падсумоўваліся гадавыя і атрыманыя на іспытах адзнакі і па кожнаму прадмету выводзілася сярэдняя гадавая адзнака. У гадавым журнале Чэрскаму выведзены наступныя адзнакі: закон божы, катэхізіс, сьвяшчэнная і царкоўная гісторыя – 5, руская мова – 5, руская славеснасьць – 4, усеагульная гісторыя – 5, расійская гісторыя – 4, альгебра – 3, геамэтрыя – 4, фізыка – 4,33, прыродазнаўчая гісторыя – 4,83, лацінская мова – 4,67, польская мова – 5, французская мова – 4,5, нямецкая мова – 4,33. У канцы – заўвага “Варты пераводу”.
    У 1862-1863 навучальным годзе Чэрскі ўжо ў сёмым, апошнім клясе. Ён напярэдадні заканчэньня прывілеяванай школы. Пасьля гэтага ён зможа паступіць ва ўнівэрсытэт або атрымаць дзяржаўную службу. У гэтым годзе ў клясе Я. Чэрскага толькі 17 вучняў. У клясным журнале за першы і другі трымэстар ягоныя адзнакі – амаль адны пяцёркі, за выключэньнем дакладных навук, дзе маюцца тройкі. Паводзіны за першы трымэстар – 4, за другі – 5.
    У клясным журнале за трэці трымэстар Я. Чэрскага ўжо няма. Віленская акруга па адукацыі некалькі разоў патрабавала ад Шляхетнага інстытута зьвестак аб навучэнцах. У адказе інстытута акрузе ад 20 верасьня 1863 года чытаем, што ў пачатку 1863 года ў інстытуце вучылася ўсяго 139 навучэнцаў, а пад час адказу – толькі 86. У сьпісе тых, хто самастойна пакінуў інстытут, сярод 22 іншых навучэнцаў розных клясаў ёсьць і прозьвішча навучэнца сёмага клясу Я. Чэрскага. У гадавой зводцы навучэнцаў сёмага клясу побач з прозьвішчам Чэрскага напісана чырвоным атрамантам заўвага “не вярнуўся пасьля масьленіцы”. У сьпісе навучэнцаў, якія самавольна пакінулі інстытут маецца гэткае растлумачэньне: “Чэрскі Іван, 19 год [узрост паказаны няправільна – Г. І.], бацькі – маці землеўласьніца Віцебскай губэрні, Дрысенскага павету, убыў 13 лютага да бацькоў”. Гэты дзень і трэба лічыць днём уключэньня Чэрскага ў справы паўстаньня.
    З клясу Я. Чэрскага, акрамя яго, выбылі і не закончылі школу яшчэ чацьвёра навучэнцаў: В. Бараноўскі, К. Клімчыцкі, С. Мазуркевіч і Р. Памарніцкі. Побач з іхнімі прозьвішчамі – размаітыя заўвагі, аднак нідзе не напісана, што яны пайшлі ў паўстанцы. У іншых жа справах мы знаходзім дакумэнты аб клясным таварышу Я. Чэрскага Бараноўскім, як аб удзельніку паўстаньня.
    Віленская сьледчая камісія па палітычным справам лістом № 628 ад 20 лютага 1864 года зьвяртаецца да дырэктара Віленскай 1-й гімназіі з запытам, ці не вучыўся ў 1862 або 1863 годзе злоўлены мяцежнік Бараноўскі. Калі вучыўся – як яго клічуць, дзе жывуць бацькі, калі пакінуў гімназію і іншае.
    Школьныя гады ў Вільне засталіся ў памяці Я. Чэрскага на ўсё жыцьцё. Амаль праз трыццаць гадоў, пад час сваёй апошняй экспэдыцыі з “краю сьвету”, якуцкага паселішча Верхня-Калымску 4 лютага (23 студзеня) 1892 года Я. Чэрскі пісаў у Пецярбург акадэміку Ф. Плеске: “Пішыце, калі ласка сёе-тое падрабязьней і аб усіх, прама ці ўскосна прыналежных да Акадэміі ... гэта мяне цікавіць, а таксама зьвесткі аб асобах, якіх я пакінуў пасьля заканчэньня вакацыйнага адпачынку ў інстытуце”.
    Гэтак скончылася вучоба Я. Чэрскага. Калі ён у лясах Віцебскай губэрні біўся з салдатамі царскага войска, дванаццаць, тых хто застаўся, ягоных клясных таварышаў здавалі ў інстытуце заключныя іспыты. Шасьцёра з іх былі ўсяляк ўзнагароджаны за добрыя паводзіны і вучобу. Я. Чэрскі замест атэстату аб заканчэньні інстытута атрымаў рашэньне вайсковага Дынабурскага арданансгаўза быць сасланым у Сібір, рэкрутам у салдаты”. /Илгунас Г.  Юность Черского. // Колымская правда. Черский. 14 июля 1984. C- 2-3./
    “2 лютага 1863 года, калі Я. Д. Чэрскі яшчэ вучыўся ў інстытуце, было ўведзена вайсковае становішча ў Віленскай і Гродзенскай губэрнях. Прычына гэткай меры – паўстаньне, якое пачалося ў Польшчы. Літоўскі правінцыяльны камітэт 1-га лютага абвясьціў на літоўскай ды польскай мовах маніфэст, які прапанаваў усім паўстаць. “Кроў, якая ліецца за Нёманам, заклікае нас да зброі” – пісалася ў маніфэсьце. Віленскія жыхары яшчэ ў студзені натоўпамі пачалі сыходзіць у паўстанцкія атрады. Мясцовая газэта “Виленский вестник” за 26 сакавіка пісала: “Шайкі мяцежнікаў ствараюцца пераважна з моладзі, якая скрытна уцякала з гораду і падпарадкавалася якойсьці таямнічай волі. Школьнікі, якія недавучыліся, масьцеравыя, дробныя чыноўнікі складаюць той зброд, які трымае край у трывожным становішчы і перарывае хаду мірных заняткаў, якія абслугоўвалі ягоны дабрабыт”.
    Здаецца, гэтай “якойсьці таямнічай волі”, па словах царскага карэспандэнта, падпарадкаваўся і Я. Д. Чэрскі.
    Да паўстанцаў Я. Чэрскі прыбыў са сваім таварышам Паўлам Чарвінскім. У атрадзе ён разам з ім змагаўся з царскімі войскамі, разам яны былі ўзяты ў палон. П. Чарвінскі яшчэ ў 1862 годзе абвінавачваўся па Марыенгаўзенскай справе. У Марыенгаўзене дзейнічала тайная друкарня арганізацыі “Зямля і воля”, нарыхтоўвалася зброя, нейкі час друкавалася паўстанцкая газета “Mużyckaja prauda”. Маёнтак Марыенгаўзен знаходзіўся ў Люцінскім павеце Віцебскай губэрні. У ім Я. Чэрскі бываў яшчэ ў дзяцінстве з бацькам у ягонага гаспадара, маршалка губэрні Ліпскага, які прызнаў Я. Чэрскага у 1845 годзе сябрам шляхецкага саслоўя.
    На пачатку красавіка Я. Д. Чэрскі ўступіў у паўстанцкі атрад, які фарміраваўся ў Юхноўскім лесе, на мяжы Дрысенскага і Себежскага паветаў Віцебскай губэрні. Паўстанец П. Чарвінскі, які другі раз быў узяты ў палон 25 сьнежня 1863 года, у пратаколе допыту даў наступныя паказаньні”: /Илгунас Г.  Юность Черского. // Колымская правда. Черский. 21 июля. 1984. С. 2./
    «В эту пору огневым вихрем взметнулось восстание 1863 года и пронеслось из конца в конец по всему царству Польскому. Оно подхватило, зажгло впечатлительного Яна, потрясло его, увлекло беззаветно. Бороться за волю соотечественников, за их счастье, что может быть выше и более свято!? Он оставил институт, Вильно и бежал в повстанческий отряд Николая Витковского, выходца из крестьян». /Голенкова А. И.  Пик Яна Черского. Документально-художественная повесть. Иркутск. 1980. С. 4./


    1863 г. декабря 25. — Показания предводителя повстанческого отряда П. Червинского («Совы») представителям царских властей в гор. Вилкомире о действиях своего отряда
    1863 г. декабря 25 дня, в присутствии помощника военного начальника гор. Вилкомира и уездного штабс-капитана гр. Клейнмихеля, состоящего при виленском военном, гродненском, ковенском и минском ген.-губернаторе капитана Иваницкого [* В тексте капитане Иваницком.] и вилкомирского уездного исправника Винярского, я, будучи спрошен, даю следующие показания:
    Зовут меня Павел Иванов сын Червинский, дворянин Витебской губ., от роду имею 23 года, вероисповедания римско-католического, на исповеди и [у] св. причастия бываю ежегодно, холост, воспитывался сначала в Институте корпуса горных инженеров, потом в С.-П[етер]б[ургском] университете и Технологическом институте, знаю языки русский, польский, французский и немецкий, родители мои: отец Иван Осипов и мать Виктория Павлова Червинские, живут в Могилевской губ. Оршанского у. м. Горках. Из братьев моих один Иван, бывший начальником шайки в Люблинской губ., расстрелян в гор. Киеве, другой Раймунд, бывший также в мятежнической шайке Топора, убит. Под судом был, возвратившись из мятежа перед 1 мая.
    Причиной того, что я пошел в мятеж, было превратное понятие о состоянии общества и страны, некогда польской, кроме того, меня подговаривал Кольчинский [* Так в тексте. Правильно — Кульчицкий.], в шайку которого я первоначально и поступил. Потом с другим товарищем — Черским — отправился я с целью низложения оружия, чтобы воспользоваться всемилостивейшей амнистией 1 мая, но был заключен в Динабургскую кр., где и содержался почти до половины августа, и потом же узнал, что приговорен вместе с прочими к каторжным работам на заводах на 4 года. Это произвело на меня сильное впечатление, и я решился бежать из крепости, что при помощи старой солдатской шинели и переделанного собственноручно штатского кепа мне и удалось [* Свое пребывание в Петербурге после побега Червинский впоследствии отрицал (там же, л. 28).]. Пешком я добрался до Петербурга [* В публикуемых показаниях П. Червинского не упоминается о его участии в подготовке восстания в Витебской губ. («Мариенгаузенское дело»), за что он и был осужден в Динабурге (см. «Русско-польские революционные связи», ч. 2. М., 1963, стр. 257, 259-261). Подробности о побеге из Динабургской крепости см. в его показаниях 2 января 1864 г. (ЦГИА Лит. ССР, ф. 1248, оп. 2, д. 170а, л. 10).], но там не найдя возможности укрыться, не мог остаться. Так как я имел у себя скрытые в галстуке 300 руб., то пустился обратно, пробыв в Петербурге только двое суток, и приехал по железной дороге до первой за Динабургом станции, а оттуда пошел пешком на юг в надежде встретить шайку и действительно близ Чеканц встретил в лесу разъезд из шайки Вржесневской [* Так в тексте.], в которую и был принят за поручительством моих университетских товарищей Дзимишкевича и Михайловского, находившихся в разъезде, самого Вржесневского в разъезде не было.
    Шайка Вржесневского тогда состояла из 80 человек конных мятежников, в числе коих были: кс. Дылевич, дворяне Болеслав Наркевич, Андриан Помарнацкий, Бенедикт Ольшевский, Болеслав Довнарович, Ричард Помарнацкий, Дениско, Гедройц, Барановский, Теофил Киборт, Болеслав Михайловский, Коньча, Гаспер Малецкий, Иосиф Малецкий, Петр Пиотух, Малишевский, Хлюдзинсюий, Дзимишкевич, Глазко и Чайко. Шайка постоянно ходила в лесах Трашкунских, Ланских и Сесицких от одрины до одрины [* Одрина — сеновал (польск.).], на мызы и [в] деревни шайка никогда не заходила. Провизию для шайки доставлял Бенедикт Ольшевский, который из шайки ездил со своей командой, и собирал ее, вероятно, в близлежащих мызах и деревнях. Запас оружия, пороху, одежды и белья я застал в шайке уже приготовленными. Они сохранились в одринке недалеко от дер. Сагиры при дороге, ведущей из лесу в Ланы. Чтобы кто приезжал из помещиков или ксендзов в шайку, я не видал, но когда шайка стояла близ дер. Грубуль в большой одрине, то мне говорили, что приезжали две дамы к пикету, но кто такие дамы и к кому они приезжали, я не знаю. При мне в шайке никого не вешали.
    В шайке Вржесневского я сначала был рядовым, потом унтер-офицером, а в конце сентября месяца из-под Сесик был отправлен в качестве вахмистра с 20 рядовыми для того, чтобы отвлекать в сторону часть войска, ее преследовавшего, и для повешения еврея Гершеля, жившего близ Дусят, и других помогавших русским войскам в разыскивании мятежников, список которых был им лично вручен состоявшему в моей команде Михаилу Ясинскому, жившему до того в этой местности и знавшему других жителей. Одновременно с тем Вржесневский послал крестьянина Казимира Лукашунаса для сформирования пешей шайки в местности между Дусятами и Ушполями, который и собрал более 30 человек и, не присоединившись к шайке Вржесневского, скрывался в Оникштанском лесу, где я его и встретил. После того в половине октября в Трашкунских лесах возле дер. Грубуль в большой одрине я виделся с Вржесневским, от которого получил запасы оружия, белья, амуниции и одежды и получил приказание арестовать Лукашунаса, а шайку его препроводить к ближайшей пешей шайке. Когда я возвратился назад, то Лукашунаса уже не застал, а шайку его повел к Доминику Малецкому, стоявшему с шайкой близ дер. Пуранц, который, недовольный мною за насмешки над его братом, ушел со своей шайкой ночью неожиданно, а меня оставил с пехотою Лукашунаса, которую я вывел из Оникштанского леса и распустил в их деревни, посоветовав избрать себе десятских и ждать под их распоряжением приказаний начальников пеших партий, если они не желают явиться правительственным властям. Сам же я отправился в Трашкунский лес, чтобы видеться с Вржесневским, но его не мог найти и с тех пор о нем никаких сведений не имел, а также ни о ком из других начальников шаек. Забрав оставшиеся в одрине (близ дер. Сагир) запасы одежды (сукна), белья и оружия, с которыми отправился в Новоалександровский у., и в Дусятской пуще раздал их своей команде. С тех пор я распоряжался сам, придерживаясь только данной мне Вржесневским инструкции [* В тексте инструкцией.]. Имел намерение явиться с шайкой в Вилкомир, но, раз сам лично обманувшись в ожидаемом прощении, не решился, предоставив, впрочем, всем полную свободу поступать в этом отношении по собственному усмотрению.
    До разбития моей шайки 22 декабря я постоянно ходил в местности между Андронишками, Оликштами, Уцяной и Ушполем. Когда выпал снег, тогда я с шайкой находился в деревнях Вейткунах, Ромашканцах, Сталинишках, Довейне, Норвейшах и еще в одной деревне, которой названия не помню, но что может дополнить Фортунат Черноцкий, оставленный там на излечение. Также были мы в Жигилишках близ Ованты, в которых живут два семейства шляхты и два крестьянских, и в двух русских застенках недалеко Абель [* В тексте Абыль.], название их не помню. Провизию для шайки я получал из этих же деревень, также доставляли провизию, когда мы стояли в лесах, крестьянин Шинкунас из дер. Нуранцев (Оникштанского общества), того же общества односелец Стокус и крестьянин Антоний (фамилии не знаю, из дер. Калвель). Сукна, порох, свинец и шапки два раза я получал от двух евреев, фамилии которых не знаю и, как мне Вржесневский объяснил, что они из Оникшт. Эти евреи привозили вещи в условленное место в овраге, близ моста на единственном ручье, находящемся по дороге между деревнями Кнебами и Поварами. За это я им платил деньги из числа мне выданных Вржесневским 1200 руб. сер. Во время нашей бытности в Оникштанских лесах пищу им доставлял и был проводником крестьянин Шинкунас. Из ксендзов в моей шайке никого не было. Из дворян были: Теофил Киборт, Владислав и Фортунат Чарноцкие, Эдуард Гласко, Люциан Станкевич, Иосиф Дзимишкевич, Болеслав Михайловский и Александр Чайко. В ноябре месяце, соединившись с шайкой Опаньского, пришли в дер. Вейткуны, где Опаньский со своими людьми задушил неизвестного мне еврея. Помогали ли в этом крестьяне этой деревни, мне неизвестно. У Опаньского было не более 7 человек. Шайкой моей были повешены только те трое евреев, которые, как я объяснил выше, были указаны Михаилу Ясинскому Вржесневским. 22 декабря, пройдя мимо фольв. Лепотри, мы были встречены проживавшим там русским крестьянином, который, приняв нас за русских, требовал, чтобы мы шли ловить мятежников. Я спросил его, кто он таков, солдат или казак или охотник, и, получив в ответ, что нет, сказал ему, что ловить мятежников не его дело, а Михайлу Ясинскому приказал его завесть в лес и повесить. При нем оставил половину шайки, а с другой половиной поехал далее, и уже на дороге был догнан Ясинским, который сказал, что исполнил мое приказание.
    Так как летом и весной я в Литве не был, то и не знаю, кто из лиц, не принадлежащих к составу шаек, помогал в сношениях между предводителями шаек и революционным жондом, но слышал от своего начальства, что все они заарестованы и потому всякая корреспонденция прервана. Способ организования новых шаек мне неизвестен, так как меня весною при их собирании не было. Осенью же поступали в шайки только те, которые были уже прежде в мятеже и потом по разбитии шаек не могли себе найти убежища.
    В каждой шайке, кроме начальника, есть его адъютант или помощник [* В тексте адъютантом или помощником.]. Шайка разделяется на плутон (взвод), далее на десятки, и каждая часть имеет своего начальника. Каждый начальник, хотя наименьшего отдела, не имеет права ничего сообщать своему подчиненному, которые должны без всяких рецензий [* Так в тексте.] исполнять распоряжения начальства.
    22 декабря я был атакован в заст. Соснувка отрядом казаков под начальством есаула Грекова, был разбит, сам легко ранен в голову и, потеряв лошадь, бежал пешком в ближайший лес, где встретил еще двоих из шайки нашей и вместе с ними пробрался до застенка близ м. Покольн. Там оставили мы свое оружие и в крестьянском платье пошли дорогой, чтобы узнать о судьбе, постигшей нашу шайку, но на дороге были встречены и схвачены отрядом солдат.
    К сему показанию дворянин Павел Иванов сын Червинский руку приложил.
    При этом только добавляю, что в шайке я носил название Совы, так как в шайках псевдонимы были в большом употреблении.
    Дворянин Червинский
    Показание отбирал вилкомирский уездный исправник Винярский
    Штабс-капитан гр. Клейнмихель
    ЦГИА Лит. ССР, ф. 1248, оп. 2, д. 170а, лл. 6-9. Заверенная копия.
    /Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. Москва. 1965. С. 256-260./
    “З судовай справы Я. Чэрскага выяўляецца, што ён быў у той частцы атрада Э. Б. Кульчыцкага, што і паўстанец Юліян Лепкоўскі – шляхціц маёнтка Казлова Дрысенскага павету. Апошні, узяты ў палон 29 красавіка 1863 года, даў наступныя паказаньні пра фарміраваньне і дзеяньне атрада”: /Илгунас Г.  Юность Черского. // Колымская правда. Черский. 21 июля. 1984. С. 2./
    1863 г. апреля 29. — Показания дворянина Ю. Лепковского о формировании объединенного Дриссенского и Себежского повстанческого отряда и его действиях
    [* Показания были даны, по-видимому, одному из офицеров воинской команды, захватившей Ю. Лепковского (см. конец документа). Речь идет о повстанческом отряде, сформировавшемся в первых числах апреля на границе Себежского и Дриссенского уездов (в Юхновицких лесах) под предводительством артиллерийского офицера Б. Ф. Кульчицкого (ЦГИА Лит. ССР, ф. 1248, оп. 1, д. 178, лл. 48-53). 24 апреля отряд был разбит, а Кульчицкий, взятый в плен, застрелился. В донесении И. К. Турцевича В. А. Долгорукову 2 мая 1863 г. сообщалось о составе отряда Кульчицкого. Из числа взятых в плен повстанцев Виленской губ. — 2, Ковенской — 1, Курляндской — 2, Августовской — 1 и австрийский подданный — 1, остальные 24 человека исключительно помещики, дворяне и студенты С.-Петербургского университета — уроженцы разных уездов Витебской губ., преимущественно же Себежского и Полоцкого (ЦГАОР СССР, ф. 109-и, 1 эксп., 1863 г., д. 23, ч. 29, л. 129). Имеется список повстанцев части этого отряда, взятых в плен в Зябецких лесах (см. там же, л. 132), а также приговор военно-полевого суда при Динабургском ордонанс-гаузе от 7 июня 1863 г. по делу повстанцев из отряда Кульчицкого (ЦГИА Лит. ССР, ф. 1248, оп. 1, д. 178, лл. 134-144).
    На территории Витебской губ. сформировались и действовали и другие повстанческие отряды: в Динабургском у.— отряд Л. Плятера, см. док. 272: в Бешенковичах возникла, а 24 апреля прекратила деятельность группа повстанцев у. дер. Бочейково, предводитель отряда Дык был сослан на каторгу (ЦГАОР СССР, ф. 109-и, 1 эксп., 1863 г., д. 23, ч. 29, лл. 347-360. См. также док. 267); в апреле окончилась неудачей попытка Дмоховского создать отряд в Лепельском у., отряд был разбит 14 мая на мызе Поречье, Дмоховский был убит (см. там же, л. 155); в ночь на 22 апреля из Витебска вышла группа в 44 человека для присоединения к повстанцам (см. док. 269); была попытка сформировать повстанческий отряд и в Мариенгаузене под предводительством А. Рыка (см. док. 275).]
    1863 г. апреля 29 дня дворянин Юлиан Лепковский, уроженец Курляндской губ. Зельбургского у., по спросу показал следующее:
    Жительство имею в Дриссенском у., в им. Козлово, принадлежащем помещику Лопатинскому, которое арендует моя матушка уже восьмой год.
    Полторы недели тому назад у нас начали передавать друг другу, чтобы собирались в Юхновский лес, и так как я давно решился присоединиться к восставшим, то и отправился немедленно туда со своим младшим братом Августом Лепковским. Вместе с нами собралось с Дриссенского у. до 60 человек; на другой день в том же лесу, но в другом месте собралось еще 60 человек с Себежского у., вскоре мы соединились вместе и выбрали в предводители в ожидании настоящего начальника, который имел быть к нам, двух братьев Ольшевских. По прошествии 3 дней прибыл к нам и главный начальник, молодой человек с русыми волосами, фамилия его мне неизвестна, равно как и неизвестно то, откуда он приехал.
    По прибытии начальника мы начали заниматься фронтовыми ученьями, как-то: поворотам и рассыпному строю, кроме того, каждый день совершали передвижения в Юхновском лесу, который простирается верст на 50. Отряд наш делился па 2 отделения, каждое отделение в 60 человек, в свою очередь отделения эти делились на десятки; как в отделениях, так и в десятках были старшие. При отряде находилась конница числом 16 человек и обоз сперва до 15 повозок, а потом он уменьшился до 5, так как мы, имея в виду движение в Литву, постепенно уменьшали наш обоз, дабы он не затруднял в нашем движении. Конница была вооружена ружьями, револьверами и саблями, пехота же вся имела ружья (были даже запасные ружья), а некоторые, сверх того, имели пистолеты, револьверы и кинжалы. Продовольствие мы имели частью с собой, как, например, солонину, свинину, хлеб, сухари, частью же покупали в деревнях, как, например, скот. Впрочем, подобная покупка была только раз в Себежском у. в каком-то фольварке, названия которого не знаю. Что касается до фуража, то овес имели с собою, сено же покупали по деревням.
    В среду 24 апреля, когда мы остановились для отдыху не более как на 3 часа с тем, чтобы идти далее, к Лепелю, откуда мы надеялись пройти в Дисненский у., в случае же, если бы не встретили там партий, то идти далее в Свенцянский у.; в среду 24 апреля, в часу первом или во втором пополудни, когда мы отдыхали, на нас напало войско; пока мы пришли в порядок, солдаты окружили нас полукругом. Между тем мы рассыпали цепь и нам приказано было лечь, но так как я и некоторые другие, находившиеся на фланге, не расслышали этой команды и продолжали стрелять стоя, то и были наступавшими солдатами отрезаны от своих, которые, лежа врассыпную в густом лесу, были незаметны для солдат.
    Увидя себя, таким образом, совершенно отрезанными, мы решились в числе 13 человек пробраться в Литву около Дисны, шли мы по солнцу, направляя наш путь к Двине. В 5 верстах от Кимнц я оставил в деревне, не знаю какой, своего брата, который был ранен 24 апреля и очень ослабел от этой раны. 27 апреля, в субботу, вечером часов в 10, мы подошли к Борбиловичам и расположились на ночлег около самого имения в лесу. На другой день часу в двенадцатом утра нас окружили в этом лесу солдаты; увидя их, мы бросились бежать, но, пробежав небольшое расстояние, увидели, что лес кончился, а началось поле и сзади поля были мужики; тогда я остановился, вслед за мною остановились и другие, и мы были взяты солдатами.
    К сему показанию прибавить более ничего не имею, а что все сие показал по сущей правде, в том свидетельствую дворянин Юлиан Лепковский [* Военно-полевой суд при Динабургском ордонанс-гаузе 7 июня 1863 г. приговорил Ю. Лепковского за добровольное вступление в отряд Кульчицкого к каторжным работам на заводах в Сибири сроком на 4 года (ЦГИА Лит. ССР, ф. 1248, оп. 1. д. 178 лл. 134-144).].
    ЦГИА Лит. ССР, ф. 1248, оп. 1, д. 832, лл. 74-75. Заверенная копия.
    /Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. Москва. 1965. С. 501-503./


    «№ 47. 22 красавіка 1863 г., м. Асвея Дрысенскага пав. — Рапарт прыстава 2 стану Дрысенскага пав. Б. І. Анкудовіча дрысенскаму павятоваму спраўніку К. Л. Гласку аб дзейнасці паўстанцаў у Дрысенскім пав.
    Получено мною сведение, что 20 апреля шайка мятежников [* Маецца на ўвазе атрад себескіх і дрысенскіх паўстанцаў пад камандаваньнем Баляслава Кульчыцкага і Казіміра Медунецкага.] в числе конных 60 и пеших до 40 человек имела ночлег у крестьянина Андрея дер[евни] Денисенок [* Дзянісенкі.] имения Лисна [* Лісна.] на границе Себежского уезда и после отправилась в Юховичский лес на дер[евню] Рудню [* Рудня.]. Означенная шайка вооружена была в двуствольные ружья и револьверы. При чем насильно брали у крестьянина Андрея сено и молоко, и в вознаграждение оставлено на месте шесть лошадей и две тележки, лошади и тележки доставлены этим крестьянином в Игналинское волостное правление, по описании примет коих будет донесено мною особо. Не могу умолчать, что прописанная шайка в лице своего начальника объявляет между временно-обязанными крестьянами, чтобы не отбывать повинностей владельцам ныне и не вносить оброка. По сделании мною внушения старшинам о ложности распространяемых мятежниками распоряжений спокойствие во 2 стане нарушаемо до сего времени не было.
    Пристав Анкудович
    По случаю нападения на имение Новый-Двор [* Новы Двор.] бытность г[осподина] исправника личная в Замоше [* Замошша.] хотя на три часа с 5 казаками крайне необходима, иначе вспыхнет между крестьянами непослушание открытое.
    Пристав Анкудович [* Дваранін Баляслаў Ігнатавіч Анкудовіч (нар. каля 1837 г.) знаходзіўся на цывільнай і вайсковай службе з 1852 г. і з 21. 10. 1861 быў на пасадзе прыстава 2 стану Дрысенскага пав. у чыне калескага сакратара. 14. 06. 1863 пераведзены на службу ў Віцебскае губэрнскае праўленьне, але ў хуткім часе разам з іншымі 14 асобамі (у т. л. і павятовым спраўнікам Ксаверыем Гласкам) западозраны ў веданьні пра падрыхтоўку паўстаньня і далучэньне некаторых асоб да яго і ў невыкананьні належным чынам службовых абавязкаў ў адносінах да спыненьня паўстаньня ў Асьвеі. У ліпені 1863 г. арыштаваны, спачатку ўтрымліваўся ў дрысенскім турэмным замку, а ў верасьні пераведзены ў Дынабургскую фартэцыю. Паводле канфірмацыі А. Л. Патапава ад 08. 08. 1864 у якасьці пакараньня яму залічвалася знаходжаньне пад арыштам, пасьля чаго вызвалены. У кастрычніку 1864 г. жыў у Себежы, у лютым 1865 г. - у Санкт-Пецярбургу (НГАБ. - Ф. 1416. - Воп. 2. - Спр. 12677; Ф. 2601. - Воп. 1. - Спр. 2. - Арк. 98; Ф. 2601. - Воп. 1. - Спр. 5. - Арк. 7 адв.; Ф. 3046. - Воп. 2. - Спр. 5. - Арк. 1.)]
    НГАБ. - Ф. 3046. - Воп. 2. - Спр. 1. - Арк. 10-10 адв. – Рукапіс”. /Паўстанне 1863-1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губэрнях. Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Мінск. 2014. С. 122-123./
    “24 красавіка, калі паўстанцы спыніліся для адпачынку, зьбіраючыся далей ісьці да літоўскіх паўстанцаў, а першай гадзіне іх выявілі царскія войскі. Зачалася бойка.
    “Пакуль мы прыйшлі ў парадак, - пішацца ў пратаколе, - салдаты акружылі нас паўколам. Між тым мы рассыпалі ланцуг і нам загадана было легчы, але гэтак як і я, некаторыя іншыя, якія знаходзіліся на флянгу, не пачулі гэтай каманды і працягвалі страляць стоячы, то і былі салдатамі, якія наступалі, адрэзаны ад сваіх, якія, лежачы ўрассыпную ў густым лесе, былі непрыкметнымі для салдатаў.
    Убачыўшы сябе, такім чынам, цалкам адрэзанымі, мы адважыліся ў колькасьці 13 чалавек [у тым ліку Я. Чэрскі. - Г. І.] прабрацца ў Літву каля Дзісны. Ішлі мы па сонцу, накіроўваючы наш шлях да Дзьвіны. 27 красавіка, у суботу, увечары а 10 гадзіне мы падышлі да Барбілавічаў і разьмясьцілася на начлег ля самага маёнтку ў лесе. На другі дзень а дванаццатай гадзіне раніцы нас акружылі ў гэтым лесе салдаты; убачыўшы іх, мы кінуліся бегчы, але, калі прабеглі невялікую адлегласьць, убачылі што лес скончыўся, а пачалося поле, і сярод поля былі мужыкі; тады я супыніўся, усьлед за мною супыніліся і іншыя, і мы былі ўзятыя салдатамі”, - дае паказаньне Ю. Лепкоўскі”. /Илгунас Г.  Юность Черского. // Колымская правда. Черский. 21 июля. 1984. С. 2./
    № 48. 27 сакавіка 1863 г. — Данясеньне дрысенскага павятовага спраўніка К. Л. Гласкі Дрысенскаму земскаму суду аб затрыманьні 8 удзельнікаў паўстаньня і знаходжаньні паўстанцаў у Юхавіцкіх і Клясціцкіх лясах.
    Взятых по моему распоряжению при помощи казаков крестьянами Клясицкой волости шесть человек из шайки мятежников и Освейской волости одного мятежника, а именно: 1) Август Иванов Шадурский, 2) Михаил Феодоров фон Галер, 3) Бронислав Осипов Маковецкий, 4) Константин Станиславов Жебровский, 5) Михаил Осипов Александрович; 6) Август Лепковский раненый в руку, 7) Константин Дукальский — под конвоем казаков отсылаю в Дрису [* Тут і ніжэй, а таксама ва ўсіх рапартах К. Гласкі горад называецца “Дриза”, а адпаведны прыметнік ад назвы ўжываецца ў форме “дризенский”.], которых прошу в земском суде подробно допросить, о поимке донести господину начальнику губернии и Его Превосходительству господину военному начальнику Витебской губернии по эстафете с присовокуплением, что разбитая шайка мятежников по несколько человек голодные, дурно одеты, но хорошо вооружены, находятся малыми партиями в лесах Юховичских и Клястицких. Войска нет, а крестьяне трусят брать мятежников с боя.
    Апреля 27 дня 1863 года [* Дрысенскі земскі суд у сваю чаргу 28. 04. 1863 падаў адпаведны рапарт віцебскаму губэрнатару з далучэньнем імяннога сьпісу палонных паўстанцаў (НГАБ. - Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 31164. - Арк. 35-36).]
    Исправник Гласко [* Надворны радца Ксаверы Леанардавіч Гласка служыў дрысенскім земскім спраўнікам з пачатку 1861 г. Яго актыўная (мяркуючы па яго рапартах) дзейнасьць па задушэньні паўстаньня не дапамагла яму ў далейшым. Ён быў западозраны ў веданьні пра падрыхтоўку паўстаньня і далучэньне некаторых асоб да яго і ў невыкананьні належным чынам службовых абавязкаў у адносінах да спыненьня паўстаньня ў Асьвеі (як і Баляслаў Анкудовіч). У ліпені 1863 г. Гласка быў арыштаваны. Спачатку ён утрымліваўся ў Дрысе, у верасьні 1863 г. пераведзены ў Дынабургскую фартэцыю разам з яшчэ 14 асобамі, якія праходзілі па гэтай справе. Паводле распараджэньня А. Л. Патапава ад 08. 08. 1864 падлягаў вызваленьню і вяртаньню на ранейшае месца жыхарства. У далейшым паступіў на службу старшым радцам Яраслаўскага губэрнскага праўленьня (НГАБ. - Ф. 1416. - Воп. 2. - Спр. 12677. - Арк. 32-33 адв., 80-82; Ф. 2601. - Воп. 1. - Спр. 2. - Арк. 98, 143-145, 230, 240, 279-281; Ф. 2601. – Воп. 1. - Спр. 5. - Арк. 7 адв.; Ф. 3046. - Воп. 2. - Спр. 5. - Арк. 10 адв.]
    Еще задержан дворянин Новоалександровского уезда Юлиян Гениуш.
    У взятых мятежников отнято:
    1) у Августа Шадурского двуствольный штуцер, денег 78 руб[лей]
    2) у фон Галера двуствольное ружье и денег 11 руб[лей] 25 коп[еек]
    3) у Маковецкого денег 22 руб[ля]
    4) у Александровича двуствольное ружье
    5) у Жебровского 33 руб[ля] 10 коп[еек]
    6) у Дукольского 30 руб[лей] сер[ебром]
    7) у Лепковского 9 [рублей] 80 коп[еек]
    8) Гениуш 3 [рубля] 48 коп[еек] [* Рапарты К. Гласкі ўжо былі ўжыты ў навуковых дасьледаваньнях Алегам Карповічам, аднак з дастаткова спрэчнай інтэрпрэтацыяй – “на працягу амаль месяца яму ўдавалася вадзіць за нос губэрнскія ўлады, у тым ліку і самога губэрнатара, робячы выгляд актыўнай дзейнасьці па злаўленьні «польскіх мяцежнікаў» у сваім павеце” [Карпович О. В. Состав и деятельность... - С. 63]. Верагодна, падобны погляд вынікае з няведаньня дакумэнтаў пра абставіны арышту Гласкі і яго далейшы лёс.]
    НГАБ. - Ф. 3046. - Воп. 2. - Спр. 1. - Арк. 28-28 адв. - Рукапіс”. /Паўстанне 1863-1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губэрнях. Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Мінск. 2014. С. 123-124./
    № 49. 27 красавіка 1863 г. — Рапарт прыстава 1 стану Дрысенскага пав. І. Ф. Папова Дрысенскаму земскаму суду аб дзеяньнях супраць паўстанцаў і сутычцы ля карчмы Чарапеціца Себескага пав.
    18 числа сего апреля месяца, получив верные сведения, что шайка мятежников, перешедшая из Леснянских лесов [* Гл. папярэдні дак.] 2 стана здешнего уезда, прибыла в дер[евню] Береснюки [* Беразьнюгі.] во вверенном мне стане, где, позавтракав, собрали мятежники крестьян той деревни и читали какую-то возмутительную прокламацию, потом отправились опять в леса, я тотчас же отправился на место. Прибывши того числа в с. Клястицы [* Клясьціцы.], нашел, что по распоряжению Клястицкого волостного старшины народ собран для охранения жителей от безопасности, распорядился собрать более народа, на всех дорогах учредить денные караулы и ночные разъезды, разобрать на речках все мосты, отдал приказ следить за движением мятежницких шаек, взятых казаками Сычевым и Моксимовым принадлежащий к мятежницкой шайке Славинский [* Верагодна, маецца на ўвазе дваранін Дрысенскага ці Аршанскага пав. Вінцэнт Славінскі, які ў далейшым пастановай ваеннага суда быў прысуджаны да пазбаўленьня правоў стану, канфіскацыі маёмасьці і ссылкі на службу шарагоўцам у Сыбірскія лінейныя батальёны (НГАБ. - Ф. 320. - Воп. 1. - Спр. 398. - Арк. 134 адв.; Ф. 1416. - Воп. 3. - Спр. 21048. - Арк. 44 адв.; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 52163. - Арк. 392, 596 адв., 822 адв.; Ф. 2586. - Воп. 1. - Спр. 116. -Арк. 206 адв.; Ф. 2616. - Воп. 1. - Спр. 40. - Арк. 12 адв.; Ф. 3257. - Воп. 2. - Спр. 2. - Арк. 33).] и захваченный мятежниками юховичский еврей Берка Элькин [* Так у тэксьце дак. - апошняя частка сказа зьмяшчае моўную памылку.].
    19 числа вечером г[осподин] подполковник Беляев прибыл с ротою солдат, который командировал меня к дисненскому военно-уездному начальнику г[осподину] полковнику Белявскому, чтобы выслать от себя еще роту солдат. Вследствие сего г[осподин] Белявский к отправлению их до прибытия моего дал еще 12 человек казаков, которых я отправил в Клястицы со ст[анции] Лозовки [* На тэр. Дрысенскага і Дзісенскага паветаў знаходзілася некалькі населеных пунктаў з назвай Лазоўка. Магчыма, маецца на ўвазе в. Дзёрнавіцкай вол. Дрысенскага пав.], а сам отправился в г. Дрису доложить обо всем г[осподину] исправнику и вручить данный мне конверт г[осподином] полковником Белявским. Встретив на дороге исправника, объяснил ему движение мятежницких шаек и вручил означенный конверт. Доехали почти до стан[ции] Сивошина [* Сівошына.], откуда исправник возвратился, а я по приказанию его отправился следить за мятежниками в Клясицы [* У дак. непасьлядоўнасьць - спачатку “Клястицы”, затым – “Клясицы”.], и, прибывши, нашел войска, которые по распоряжению начальства форсированным маршем отправились в г. Полоцк. Поводом распоряжений моих взяты и доставлены ко мне Януш Жарновский [* Дваранін г. Дрысы Януш Жарноўскі вучыўся ў мэдыка-хірургічнай акадэміі. Пасьля арышту быў зьняволены ў Дынабургскай фартэцыі, а затым прысуджаны (да 01. 10. 1864) да пазбаўленьня правоў стану, канфіскацыі маёмасьці і ссылкі на пасяленьне ў “больш аддаленыя месцы Сыбіры” (НГАБ. - Ф. 296. - Воп. 1. - Спр. 25. - Арк. 105; Ф. 319. - Воп. 1. - Спр. 479. - Арк. 12 адв.; Ф. 1416. - Воп. 3. - Спр. 21048. - Арк. 26; Ф. 1416. - Воп. 4. - Спр. 11145. - Арк.8; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 52163. - Арк. 392 адв.; Ф. 2601. - Воп. 1. - Спр. 5. - Арк. 7 адв.).], Михаил Рыцкий [* Дваранін Полацкага пав. Міхал Рыцк (нар. каля 1842 г.) вучыўся ў Полацкім дваранскім павятовым вучылішчы, а яго бацька валодаў маёнткам Казімірава Полацкага пав. У красавіку 1863 г. ён атрымаў распараджэньне выехаць у маёнтак сваёй маці ў Полацкі пав. Па дарозе з Себежа разам з Крыштафам Талвінскім 17. 04. 1863 заехаў у маёнтак Юхавічы. Тут западозраны яўрэем Соркіным у знаходжаньні ў паўстанцкім атрадзе ў Юхавіцкіх лясах і арыштаваны мясцовым пяцісоцкім. Апрача таго, абгавораны дваранінам Аляксандрам Руткевічам у падгаворы яго да паўстаньня. Віцебская сьледчая камісія прызнала яго вінаватым, хаця на сьледзтве і судзе не прызнаваў сваёй віны. Пастановай палявога аўдытарыята ад 17. 07. 1864 і канфірмацыяй М. Мураўёва ад 19. 07. 1864, з прычыны адсутнасьці прамых доказаў удзелу ў паўстаньні, прызнаны “нядобранадзейным у палітычных адносінах для далейшага пражываньня ў тутэйшым краі” і прысуджаны да ссылкі на жыхарства пад строгі нагляд паліцыі ў Енісейскую губ. 30. 07. 1864 адпраўлены з Віцебска на месца ссылкі (НГАБ. - Ф. 1416. - Воп. 3. - Спр. 21048. - Арк. 42; Ф. 1416. - Воп. 4. - Спр. 11400. - Арк. 1-26; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 31259. - Арк. 26-27, 41; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 31602. - Арк. 57-59; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 52163. - Арк. 406, 558; Ф. 2586. - Воп. 1. - Спр. 116. - Арк. 482 адв.; Ф. 2626. - Воп. 1. - Спр. 305. - Арк. 14-18; Ф. 3046. - Воп. 2. - Спр. 3.- Арк. 71 адв - 72; Ф. 3046. - Воп. 2. - Спр. 5. - Арк. 44).], студент Толвинский [* Дваранін Себескага пав. Крыштаф Талвінскі да паўстаньня вучыўся ў Санкт-Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, адкуль звольнены ў 1863 г. Падчас паўстаньня разам з Міхалам Рыцкам выехаў з Себежа ў Полацкі пав., па дарозе 17. 04. 1863 заехаў у маёнтак Юхавічы, дзе западозраны карчмаром у сувязях з паўстанцамі і арыштаваны мясцовым прыставам. Пры вобыску ў яго знойдзены “супрацьурадавыя фатаграфічныя карткі”. Пазьней вызвалены і 15. 06. 1863 выехаў з г. Полацка ў г. Віцебск. Пастановай аўдытарыята ад 17. 07. 1864 за тое, што “прыцягнуў на сябе сумнівы ў палітычнай добранадзейнасьці”, яму быў забаронены “ўезд у тутэйшы край” (жыў на той момант у с. Фёдараўка Маскоўскай губ.). Канфірмацыяй М. Мураўёва ад 19. 07. 1864 прысуд заменены на і ссылку на сталае жыхарства пад нагляд паліцыі ў Табольскую губ. Напачатку 1865 г. арыштаваны ў Валакаламскім пав. Маскоўскай губ. і зьняволены ў маскоўскім перасыльным замку. Падаў прашэньне і атрымаў дазвол на жыхарства пад наглядам паліцыі ў Маскоўскай і Санкт-Пецярбурскай губ. для заканчэньня навучаньня. Ізноў паступіў на вучобу ў акадэмію (НГАБ. - Ф. 1416. - Воп. 3. - Спр. 21048. - Арк. 46 адв.; Ф. 1416. - Воп. 4. - Спр. 11400. - Арк. 1-4, 20-70 і інш.; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 31370. - Арк. 134, 136; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 52163. - Арк. 558; Ф. 2586. - Воп. 1. - Спр. 116. - Арк. 484 адв.).], которых, а также Славинского и еврея Элькина, передал подполковнику Беляеву. 20 и 21 апреля, делая поиски и следя за движениям мятежницких шаек, получил верное сведение, что шайка мятежников около 100 человек находилась в деревне Денисенках [* Дзянісенкі.] от стана в 6 верстах, потом перешла в ф[ольварок] Орловичи [* Арловічы.] помещика Медунецкого, расположилась в Себежском уезде и находится там. Я тотчас о сем сообщил по эстафете за № 681 в г. Полоцк г[осподину] подполковнику Беляеву за № 682, с нарочным дрисенскому исправнику. Не дождавшись ни прибытия войск, ни ответа, не переставая следить за движением мятежников, 22 апреля дал приказы юховицкому соцкому о доставлении ко мне в дер[евню] Волосов [* Валясы.] корчмаря, от которого мог бы получить более верные сведения о силе мятежницких шаек и где они именно скрываются, но получил рапорт юховицкого соцкого, что корчмарь мятежниками захвачен и находится у них, а мятежники скрываются в лесах, о чем в Друю [* Друя.] же послал донесение за № 683 г[осподину] исправнику и за № 684 подполковнику Беляеву. 25 числа прибыл г[осподин] исправник с 9 казаками, которому я лично все передал о действиях и распоряжении моем и того числа вместе с ним и казаками отправились в м. Юховичи [* Юхавічы.], куда прибывши, узнали, что мятежники от этой корчмы расположились в лесу в 3 верстах от корчмы Черепетицы [* Чарапеціца, маёнтак.]. Следовавшая из г. Себежа рота для преследования их под командою капитана Протопова уже отправилась к мятежникам и сей час же послышали[сь] выстрелы, куда поспешили прибыть я, г[осподин] исправник и клясицкий волостной старшина, и бывшие при нас казаки бросились пособлять роте, бывшей в деле. По словам командированной [* У дак. памылкова напісана “командировавшей”.] роты капитана Протопова, у мятежников убито 12 человек, остальные мятежники разбежались по лесу, взят у них весь обоз, оружие, пули, съестные припасы, а с нашей стороны убит один солдат, другой тяжело ранен. После сего дела капитан Протопопов [* У дак. Пішацца непаслядоўна – “Протопов” і “Протопопов”.] отправился с ротою в г. Себеж, а я с исправником в Клясицы, откуда исправник все более в Лиснянские, а я в Юховичские леса для наблюдения за движением мятежников. Следуя в Юховичи, встретил скакавшего на лошади крестьянина, который мне объяснил, что по разбитии мятежники ночью были замечены возвращавшимися то поодиночке, то по несколько человек обратно в Лиснянские леса и переправились чрез реку Черепетицу [* Чарапеціца, р.] вплавь и по заколам, забитым в реке. Ныне же появляются в селениях окрестных и у жителей Юхович и Клясицы.
    Обо всем вышеизложенном земскому суду донести честь имею, что, прибывши сего числа в становую квартиру, получил сведение, что, помещик Черский [* Ян Чэрскі да паўстаньня валодаў маёнткам Свольна Дрысенскага пав. За дачыненьне да паўстаньня пастановай ваеннага суда прысуджаны (да 29. 12. 1863) да пазбаўленьня правоў стану, канфіскацыі маёмасьці і ссылкі на службу шарагоўцам у рас. войска. Свольна 23. 07. 1863 сэквэстраваная, а напрыканцы 1863 г. канфіскаваная. У 1871 г. знаходзіўся ў ссылцы ў Заходняй Сыбіры (НГАБ. - Ф. 320. - Воп. 1. - Спр. 398. - Арк. 134 адв.; Ф. 1416. - Воп. 3. - Спр. 21048. - Арк. 52; Ф. 1416. - Воп. 4. - Спр. 11416. - Арк. 285, 289; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 31275. - Арк. 68; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 52163. - Арк. 213 адв. - 214, 230, 392, 459, 568, 596, 823 адв.; Ф. 2601. - Воп. 1. - Спр. 5. - Арк. 7 адв.; Ф. 2616. - Воп. 1. - Спр. 40. - Арк. 10 адв., 12 адв.; Мулина С. Е. Участники польского восстания... - С. 478).] и бывший писарь Крестовского волостного управления Якубовский [* Дадатковыя зьвесткі пра асобу невядомыя.] со времени нахождения моего в Юховичах и Клясицах неизвестно где скрылись.
    Пристав 1 стана Попов [* Губэрнскі сакратар Іван Васільевіч Папоў у пачаіку 1864 г. таксама зьяўляўся прыставам 1 стану Дрысенскага пав. (Памятная книжка Витебской губернии на 1864 год... - С. 333).]
    НГАБ. - Ф. 3046. - Воп. 2. - Спр. 1. - Арк. 36-37 адв. – Рукапіс”. /Паўстанне 1863-1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губэрнях. Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Мінск. 2014. С. 124-127./
    № 50. 28 красавіка 1863 г. — Данясеньне дрысенскага павятовага спраўніка К. Л. Гласкі Дрысенскаму земскаму суду аб руху паўстанцкіх атрадаў у Дрысенскім пав. і аб паланеньні камандзіра паўстанцкага атрада Казіміра Медунецкага.
    Клясицкий тысяцкий Александр Сергеевич сию минуту доставил в Клясицы [* Клясьціцы.] из шайки мятежников Казимира Медунецкого [* Дваранін Себескага пав. Казімір Медунецкі паходзіў з сям’і багатых памешчыкаў. Ён прыняў актыўны ўдзел у фарміраваньні і дзейнасьці паўстанцкага атрада пад камандаваньнем Баляслава Кульчыцкага ў Себежскім і Дрысенскім пав. За гэта прысуджаны (да 29. 12. 1863) да пазбаўленьня правоў стану, канфіскацыі маёмасьці і ссылкі на катаргу. У 1864 г. знаходзіўся ў г. Кургане, у 1867 г. выехаў з Цюмені ў г. Сяміпалацінск. У ссылцы з ім былі жонка і дзіця. Пасьля выданьня частковай амністыі прыбыў на часовае знаходжаньне ў Віцебскую губ., а ў 1875 г. атрымаў дазвол на сталае жыхарства ў Віцебскай губ. (НГАБ. - Ф. 319. - Воп. 1. - Спр. 479. - Арк. 21, 21 адв.; Ф. 320. - Воп. 1. - Спр. 398. - Арк. 134, 134 адв.; Ф. 1416. - Воп 3. - Спр. 21048. - Арк. 35; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 31750; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 35810. - Арк. 44-45; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 35834. - Арк. 11, 140; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 52163. - Арк. 19 адв., 51, 214 адв. - 215, 230 адв., 391, 415 адв., 418, 437, 474 адв., 568 адв., 596, 666, 824 адв.; Ф. 2601. - Воп. 1. - Спр. 5. - Арк. 7 адв.; Ф. 2616. - Воп. 1. - Спр. 40. - Арк. 12,12 адв.; Мулина С. Е. Участники польского восстания... - С. 420).], взятого им в имении Зябках [* Зябкі.], где его скрывал управляющий имением Бедржицкий [* У паўстаньні ўдзельнічала некалькі асоб з прозьвішчам Бядрыцкі, у т. л. у атрадзе Баляслава Кульчыцкага. З прычыны фрагментарнасьці зьвестак немагчыма ідэнтыфікаваць, каторы з іх зьяўляўся аканомам у Зябках.]. Шайка сего числа имела привал в фольварке Михалове [* Міхалова.] г[оспо]жи Сподорцовой. В имении Зябках для мятежников был приготовлен ужин управляющим Бедржицким — шайка состоит не более как из 20 человек. Тысяцкий клясицкий и вахмистр с 4 казаками посланы мною в Зябки с приказанием собрать народ и не дозволить шайке перейти в другую местность.
    Другая шайка из десяти человек перебралась с Клясицких лесов в Соколище [* Сакалішча.] Полоцкого уезда — немного выше Соколища в челне перебралась 26 числа вечером чрез реку Дрису [* Дрыса - р.], но куда направила путь не знаю. Где же находится в настоящее время командированный мною пристав Попов следить эту шайку еще 26 апреля утром мне решительно неизвестно.
    Завтра два взятых мятежника — Эдвард Тиль [* Аўстрыйскі падданы Эдвард Ціль 17. 04. 1863 выехаў з маёнтка Рыкава Себескага пав. і далучыўся да паўстанцкага атрада. Яго лёс пасьля паланеньня невядомы (НГАБ. - Ф. 1416. - Воп. 3. - Спр. 21048. - Арк.46; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 31535. - Арк. 2).] и Казимир Медунецкий — будут доставлены в Дрису клясицкими крестьянами.
    Казимир Медунецкий, как видно из показаний Юлияна Гениуша [* Дваранін Новааляксандраўскага пав. Юльян Геніюш за ўдзел у паўстаньні пастановай ваеннага суда быў прысуджаны (да 01. 10. 1864) да пазбаўленьня правоў стану, канфіскацыі маёмасьці і ссылкі на службу ў рас. войска шарагоўцам (НГАБ. - Ф. 319. - Воп. 1. - Спр. 479. - Арк. 8 адв.; Ф. 320. - Воп. 1. - Спр. 398. - Арк. 132 адв.; Ф. 1416. - Воп. 3. - Спр. 21048. - Арк. 22 адв.; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 52163. - Арк. 422, 599 адв.).] и Константина Дукельского [* Дваранін Рэжыцкага пав. Канстанцін Дукальскі (нар. каля 1842 г.) да паўстаньня служыў фэльчарам у м. Асвея Дрысенскага пав. У красавіку 1863 г. пакінуў Асьвею і далучыўся да паўстаньня. Канфірмацыяй М. Мураўёва ад 22. 07. 1863 прысуджаны да пазбаўленьня правоў стану, канфіскацыі маёмасьці і ссылкі на службу шарагоўцам у рас. войскі Амурскага краю. 27. 12. 1868 вызвалены ад вайсковай службы і 08. 10. 1869 прыпісаны да Оекскай вол. Іркуцкай губ. Пасьля 1871 г. яму вернуты правы дваранства. У 1877 г. у Іркуцкай губ. атрымаў дазвол вярнуцца ў Віцебскую губ., 29. 05. 1879 выехаў з Іркуцка і каля 03. 07. 1879 прыбыў у г. Рэжыцу (НГАБ. - Ф. 319. - Воп. 1. - Спр. 479. – Арк. 11 адв.; Ф. 320. - Воп. 1. - Спр. 398. - Арк. 134 адв.; Ф. 1416. - Воп. 3. - Спр. 21048. - Арк. 24; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 36031. -Арк. 5-6; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 36386. - Арк. 5-15; Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 52163. - Арк. 421 адв., 596; Ф. 2616. - Воп. 1. - Спр. 40. - Арк. 12 адв.).], приговорил их за намерение бежать из шайки к смерти, и потому в одной камере помещены быть не могут.
    Обо всем этом предлагаю земскому суду донести господину военному начальнику Витебской губернии [* Э. К. Длатоўскаму.] и Его Превосходительству господину начальнику губернии [* А. С. Аголіну.] по эстафете.
    Управляющего Бедржицкого приказано мною вахмистру арестовать и доставить за караулом в Дрису.
    Сколько мне известно, цель обеих шаек перебраться в Лепельский уезд или Литву, и потому не признает ли возможным земский суд сделать распоряжение, поставить преграду их намерениям, а между тем с нарочным уведомить г[осподина] дисенского военно-уездного начальника о намерении мятежников.
    Исправник Гласко
    НГАБ. - Ф. 3046. - Воп. 2. - Спр. 1. - Арк. 33. – Рукапіс”. /Паўстанне 1863-1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губэрнях. Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Мінск. 2014. С. 127-128./
    № 52. 30 красавіка 1863 г. —Данясеньне дрысенскага павятовага спраўніка К. Л. Гласкі Дрысенскаму земскаму суду аб паланеньні паўстанцкіх атрадаў у Дрысенскім пав. і сьпіс 23 паўстанцаў, узятых у палону в. Зябкі Дрысенскага пав.
    Спешу уведомить, что шайка мятежников 23 человека, окруженная в Зябецких лесах крестьянами Княжицкой волости и казаками, сдалась сама и все мятежники взяты [* У артыкуле Алега Карповіча падобныя данясеньні К. Гласкі з незразумелай прычыны інтэрпрэтуюцца як: “ён адрапартаваў вышэйстаячым уладам пра разгром і наступнае паланеньне пад сваім пільным кіраўніцтвам 23 чалавек з паўстанцкага атрада паручніка Баляслава Кульчыцкага” (Карпович О. В. Состав и деятельность... - С. 63).], список которым прилагаю. Другая шайка 12 человек Княжицкими лесами пробралась в Полоцкий уезд. С Полоцкого уезда в Дрисенский около имений Бардзиловичи [* Бардзіловічы.] и Кушлики [* Кушлікі.], где и были задержаны полковником Белявским, начальником военным Дисненского уезда [* Пра намеры дрысенска-себежскага атрада прабрацца ў Лепельскі пав. і Віленскую губ. і ўвогуле пра яго дзейнасьць, пра паланеньне групы ў 12 чалавек на мяжы з Дзісенскім пав. гл. таксама паказаньні Юльяна Ляпкоўскага ад 29. 04. 1863 (Восстание 1863-1864 гг. в Литве и Белоруссии... - С. 501-503).]. Более мятежных шаек в Дрисенском уезде нет, о чем предлагаю земскому суду донести по эстафете господину военному начальнику Витебской губернии и Его Превосходительству витебскому гражданскому губернатору [* Э. К. Длатоўскаму і А. С. Аголіну адпаведна.]. Мятежник Болеслав Пташинский [* У гэты ж дзень Гласка даведаўся пра сапраўднае імя Пташынскага. Ён пісаў у Дрысенскі земскі суд: “...запісаны ў сьпісе мяцежнікаў, арыштаваных у Зябках, пад імем Пташынскага, які трыма стрэламі з рэвальвэра хацеў пазбавіць сябе жыцьця, па ўласным добраахвотным прызнаньні на сьмяротным ложку аказаўся выхаванцам Наўгародзкага кадэцкага корпуса, які потым скончыў курс навук у Артылерыйскай акадэміі, падпаручнік Баляслаў Францавіч Кальчыцкі і ён быў начальнікам себескай мяцежніцкай шайкі” (НГАБ. - Ф. 3046. - Воп. 2. - Спр. 1. - Арк. 46).] в лесу сам себя намеревался лишить жизни тремя выстрелами из револьвера и в настоящее время находится в опасном положении, и спасти ему жизнь нет малейшей надежды. По моему требованию прибывшая рота солдат Муромского пехотного полка под командою штабс-капитана Михаловского застала всех мятежников взятыми, и потому возвращается завтра же в Полоцк.
    Исправник Гласко
    Список мятежникам, арестованным в Зябках [* Зябкі.].
    1. Граф Михаил Густавович Вельгорский.
    2. Граф Мечыслав Густавович Вельгорский.
    3. Казимир [* Пачаткова было напісана «Константин», але потым закрэслена і перапраўлена на «Казимир».] Константинович Медунецкий.
    4. Казимир Осипович Медунецкий [* Верагодна, у гэтым паўторы закралася памылка. Асоба Казіміра Канстанцінавіча Медунецкага невядома сярод тых, хто меў дачыненьне да паўстаньня ў Дрысенскім пав. Магчыма, тут блытаніна з памешчыкам Канстанцінам Медунецкім, які быў западозраны рас. уладамі ў дачыненьні да паўстаньня, арыштаваны і адпраўлены ў г. Дынабург, аднак невядома ні яго імя па бацьку, ні месца паходжаньня (НГАБ. - Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 31307. - Арк. 117; Ф. 3046. - Воп. 2. - Спр. 5. - Арк. 32 адв.).].
    5. Игнатий Осипович Бедржицкий.
    6. Людвиг Троянович Бедржицкий.
    7. Станислав Троянович Бедржицкий [* Насупраць першых сямі прозьвішчаў у сьпісе стаіць пазнака: “Помещики Себежского уезда”.].
    8. Иосиф Корнацевич дворянин Дисненского уезда.
    9. Франц Каетанов Мокич помещик Себежского уезда.
    10. Август Яковлев Вержбицкий дворянин Режицкого уезда.
    11. Иосиф Ксавериев Зябицкий дворянин Режицкого уезда.
    12. Антон Валентиев Корсак дворянин Полоцкого уезда.
    13. Иосиф Юльянов Петровский дворянин Полоцкого уезда.
    14. Станислав Изидоров Бахалович помещик Полоцкого уезда.
    15. Адам Викторов Маленчинский помещик Невельского уезда.
    16. Владислав Иванов фон Зигерн-Корн помещик Люцынского уезда.
    17. Сигизмунд Осипович Озембловский дворянин Виленской губернии.
    18. Северин Феликсов Лобковский курляндский дворянин.
    19. Игнатий Феликсов Лобковский курляндский дворянин.
    20. Адам Осипов Кулак дворянин Велижского уезда.
    21. Казимир Карлович Наркевич дворянин Ковенской губернии.
    22. Едуард Филипов Тиль австрийский подданный.
    23. Болеслав Станиславович Пташинский Мариампольского уезда [* У сваю чаргу Дрысенскі земскі суд 30. 04. 1863 апоўначы падаў адпаведны рапарт з далучэньнем копіі сьпіса палонных паўстанцаў віцебскаму губэрнатару (гл.: НГАБ. - Ф. 1430. - Воп. 1. - Спр. 31255. - Арк. 4-5 адв.).]
    НГАБ. - Ф. 3046. - Воп. 2. - Спр. 1. - Арк. 44-44 адв., 47. - Друк”. /Паўстанне 1863-1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губэрнях. Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Мінск. 2014. С. 131-133./
    Пасьля паразы 24 красавіка камандзір атрада Э. Б. Кульчыцкі быў узяты ў палон, а 30 красавіка ён застрэліўся. Я. Чэрскі са сваім таварышам П. Чарвінскім быў у ліку тых 13 паўстанцаў, пра якіх дае паказаньне Ю. Лепкоўскі. Чэрскаму і Чарвінскаму, калі адзінаццаць іхніх таварышаў трапілі ў палон, яшчэ раз удалося уцячы. Іх узялі ў палон асобна. Гэтае пазьней паказаў пад час сьледзтва П. Чарвінскі. З судовай справы выяўляецца, што Чарвінскага і Чэрскага ўзялі ў палон пазьней, гэтага ж 28 красавіка ў маёнтку Анатоля Корсака.
    1 траўня ўзятых у палон паўстанцаў, у тым ліку і Я. Чэрскага, пасадзілі ў Дынабурскую крэпасьць, а не ў Віцебскую турму, як пішуць усе ягоныя біёграфы.
    Травень Чэрскі правёў у турме Дынабурскай крэпасьці. Паўстаньне працягвалася далей, незалежна ад яго. У траўні новым генэрал-губэрнатарам Паўночна-Заходняга краю (словаЛітватады ўвогуле забаранялася ўжываць) прызначаецца вядомы сваёй жорсткасьцю граф М. М. Мураўёў. Новапрызначаны генэрал-губэрнатар у Вільню з Пецярбургу едзе праз Дынабург у турме якога пакутуюць узятыя ў палон паўстанцы, сярод іх і Я. Чэрскі, а таксама граф Л. Плятэр, які кіраваў атрадам паўстанцаў, што напаў на транспарт са зброяй у Краслаўцы. Тут у Дынабургу М. М. Мураўёў, зацьвердзіў сьмяротны прысуд першай сваёй ахвяры 1863 году – Л. Плятэру. Пачаўся Мураўёўскі тэрор. Народ Літвы назваў генэрал-губэрнатара за ягоныя “працы ў імя Айчыны” Мураўёвым-вешальнікам.
    Не пазьбегла прасьледу і сям’я Чэрскіх.
    На пачатку чэрвеня пачаўся суд над паўстанцамі атрада Кульчыцкага. Дынабурская сьледчая камісія па палітычным справам у сваім рапарце ад 3 чэрвеня 1863 года пісала: “Ваша правасхадзіцельства ад 2, 11 і 25 мінулага мая за № 102, 585 і Дынабургскі камэндант ад 29 чысла гэтага ж месяца за № 265 адправіў у сьледчую камісію, якая знаходзіцца под маім старшынствам паказаньні наступных асоб: Паўла Чарвінскага, Яна Чэрскага, Язэпа Франкевіча..., Юльяна Лепкоўскага, якія пасьля дастаўленьня ў Дынабурскую крэпасьць 1 мая былі ў прысутнасьці камісіі дапытаны і прызналіся ва ўдзеле ў мяцяжы”.
    У канцы ліста – віза генэрал-лейтэнанта Длатоўскага ад 3 чэрвеня 1863 года: “Справу” перадаць палявому вайсковаму суду пры Дынабурскім арданансгаўзу”. У гэтым дакумэнце пералічаныя якраз тыя трынаццаць паўстанцаў, пра якіх распавядае ў сваіх паказаньнях Ю. Лепкоўскі. Чатырнаццаты – Алаіз Корсак, арыштаваны з-за таго, што ў ягоным маёнтку ўзялі ў палон Чэрскага і Чарвінскага.
    У той жа дзень пачаўся суд пад вышэйзгаданымі паўстанцамі. У цэлым жа судзілі з разьбітага атрада Кульчыцкага 61 паўстанца.
    У справе маецца рукою Чэрскага напісанае растлумачэньне суду: “Да адабраных ад мяне пры сьледзтве паказаньням і цяпер, у гэтым судзе прачытаным, прыбавіць і ўбавіць ад іх нічога не маю”.
    Праз чатыры дні паседжаньня суд вынес прысуд: “Аб захопленых 28 красавіка ў лесе паміж Бардзілавым і станцыяй Лазоўскай шляхціцаў: Паўле Чарвінскім, 22 гадоў, Яне Чэрскім, 18 гадоў, прадпісаць: судзіць іх вайсковым судом разам з асобамі, якія ўдзельнічалі ў шайцы мяцежнікаў, разьбітай у Юхнавіцкіх лясах”.
    Падсудныя паказалі: Паўла Чарвінскі, Ян Чэрскі ... паступілі ў шайку Кульчыцкага добраахвотна і пасьля , як яе разьбілі, мелі намер злучыцца з іншай шайкай, але пад маёнткам Бардзіловічы былі сялянамі затрыманы (...) Алаіз Корсак – што ён у паўстаньні ўдзелу не прымаў, а арыштаваны таму, што ў ягоным маёнтку затрыманы шляхціцы, якія былі ў шайцы Кульчыцкага: Чарвінскі і Чэрскі, якія прыйшлі без ягонага, Корсака, ведама”.
    У абвінавачваньні паўстанцаў далей напісана: “Урбановіч, Чэрскі, Франкевіч, якія хоць і не атрымалі належнай адукацыі, а некаторыя нават па адукацыі не вышэй прасталюдзінаў, але добраахвотна ўдзельнічалі са зброяй у руках у мяцяжы і паўстаньні”.
    Суд прысудзіў таварышаў па зброі Я. Чэрскага – Л. Бержыцкага і М. Вельгорскага “Пакараць сьмяротна і расстраляць”. Рашэньне па 19 паўстанцам, ў тым ліку П. Чарвінскаму, Ю. Лепкоўскаму, было гэткае: пазбавіць іх “усіх правоў стану і саслаць у Сыбір у катаржную працу”.
    Астатніх, у тым ліку Я. Чэрскага, “згодна 7 параграфу правілаў прызначыць шараговым у аддаленыя войскі асобных Арэнбурскага і Сыбірскага карпусоў”.
    Асуджаных нейкі час яшчэ трымалі ў Дынабурскай турме. Сябру Я. Чэрскага П. Чарвінскаму з дапамогай жонкі фэльдфэбэля Фралова 17 жніўня 1863 года з турмы ўдалося зьбегчы. Ён ізноў пайшоў у атрад паўстанцаў, камандаваў паўстанцкім атрадам у паўночна-заходняй Літве і напрыканцы 1863 года зрабіўся адным з асноўных кіраўнікоў паўстанцкага руху. Дзейнічаў ён пад псэўданімам “Сава”. Шмат разоў на чале свайго атрада ён біўся з войскамі царскай арміі ў сучасных Анікшчайскім, Уцянскім, Укмергскім раёнах. У канцы 1863 паранены П. Чарвінскі другі раз трапіў у палон, быў асуджаны да сьмяротнага пакараньня і 7 сакавіка 1864 года павешаны ў літоўскім мястэчку Ужпаляй, Уценскага раёну.
    Напрыканцы лета 1863 года Я. Чэрскі разам з іншымі асуджанымі быў адпраўлены ў Сыбір... /Илгунас Г.  Юность Черского. // Колымская правда. Черский. 21 июля. 1984. С. 2-3./
    № 55. 25 студзеня 1864 г. — Рапарт ваеннага начальніка Дрысенскага пав. падпалкоўніка А. Д. Гарайнава сапраўднаму стацкаму радцу Салюшыну са сьпісам асоб, высланых з Дрысенскага пав. за ўдзел у паўстаньні і арыштаваных паводле падазрэньня ў гэтым.
    Вследствие отзыва Вашего Превосходительсва от 20 января за № 11 [* У гэтым распараджэньні выказвалася асьцярога, што “ў інфлянцкіх паветах ёсьць яшчэ значная колькасьць людзей нядобранадзейных, якія спачуваюць польскаму рэвалюцыйнаму руху, і што, калі яны не асьмельваліся да гэтай пары дзейнічаць адкрытаю сілаю супраць ураду, то гэта адзіна паводле таго абароту, які прыняў разьвіцьцё мяцеж ад нечаканага супрацьдзеяньня з боку ўсяго сельскага насельніцтва”. Для пошуку гэтых “нядобранадзейных” і папярэджаньня магчымага выступленьня ваеннаму начальніку і загадвалася сабраць пададзеныя ў рапарце зьвесткі (НГАБ. - Ф. 2601. - Воп. 1. - Спр. 5. - Арк. 4-5).] препровождая при сем списки: а) всем помещикам Дриссенского уезда; б) чиновникам польского происхождения; и в) лицам, высланным из уезда и арестованным, имею [* Батальённы камандзір Петразаводзкага палка падпалкоўнік Аляксей Данілавіч Гарайнаў (нар. каля 1814 г., праваслаўны) зьяўляўся ваенным начальнікам Дрысенскага пав. з 14 ліпеня 1863 г. У верасьні 1864 г. ён яшчэ знаходзіўся на гэтай пасадзе (НГАБ. - Ф. 2601. - Воп. 1. - Спр. 6. - Арк. 167, 686; Памятная книжка Витебской губернии на 1864 год... - С. 340].] честь уведомить, что в Дриссенском уезде костелов 16, монастырей женских один, ксендзов при костелах 21, из них настоятели Освейского и Сарьянского костелов декан Овсяный и ксендз Олехнович содержатся в Динабургской крепости, под надзором же полиции находятся два помещичьих [* У дак. памылкова напісана “помещичьего”.] сына Иван и Генрих Зайковские за неизвестное отсутствие с местожительства в апреле 1863 года и ношение польского национального костюма [* Тут прапускаюцца сьпісы памешчыкаў Дзісенскага пав. з 77 прозьвішчаў і чыноўнікаў – каталікоў з 18 прозьвішчаў.].



    НГАБ. - Ф. 2601. - Воп. 1. - Спр. 5. - Арк. 5 адв. - 7 адв. - Рукапіс, чарнавік”. /Паўстанне 1863-1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губэрнях. Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Мінск. 2014. С. 136-137./




                                                                            [С. 40.]



                                                                          [С. 617.]


    На ягоны маёнтак 12 чэрвеня 1863 года быў накладзены секвестар (арышт). Праз паўгода ён быў канфіскаваны і перададзены ў Віцебскую палату дзяржаўнай маёмасьці... Пасьля канфіскацыі маёнтка маці Яна Чэрскага і яго сястра Міхаліна засталіся без сродкаў на існаваньне. Палата дзяржмаёмасьці Віцебскай губэрні здавала зямлю маёнтка ў арэнду асобам, а жылы дом быў перададзены ў доўгатэрміновую арэнду Дынабургска-Віцебскай чыгунцы, якая адкрыла там сваю кантору. У 1868 годзе маёнтак Сволна быў перададзены Палатаю дзяржмаёмасьці палкоўніку Турцэвічу за 4277 рублёў.
    Ксенія Якаўлеўна Чэрская з дачкою знайшлі часовы прытулак у Алаіза Корсака, у яго маёнтку Кушлікі Дрысенскага павета. Толькі пасьля шматлікіх прашэньняў на імя Віцебскага губэрнатара ўдалося дабіцца выплаты з прыбыткаў канфіскаванага маёнтка грошай, якія належалі ім згодна з духоўнымі завяшчаньнямі Дамініка Чэрскага. Аднак частка гэтых грошаў штогод пералічвалася Віцебскім казначэйствам на выплату даўгоў.
    У 1864 г. Міхаліна Чэрская выйшла замуж за Іосіфа Дугляса. У іх было чацьвёра дзяцей – Генрых, Густаў, Ірына і Марыя. А маці, Ксенія Чэрская, ужо да канца жыцьця не мела свайго кута”. /Пашкевіч У.  “Ліцвін па паходжанню”. // Наша Слова. 28 чэрвеня 1995. С. 4./ “Генрих Осипович Дуглас – сын сестры Черского , Михелины, вышедшей замуж за прусского подданного фон-Дуглас (или, как Черский часто пишет, Дугляс). /Письма И. Д. Черского из Индигирско-Колымской экспедиции 1891-1892 гг. (Публикация, введение и комментарии С. В. Обручева). // И. Д. Черский. Неопубликованные статьи, письма и дневники. Статьи о И. Д. Черском и А. И. Черском. Под ред. С. В. Обручева. Иркутск. 1956. С. 140./
   Бенядзікт Дыбоўскі, які прылічаў Чэрскага, у адрозьненьне ад праваслаўных беларусаў, да католікаў “белаляхітаў” /Dybowski B.  Wspomnienie biograficzne o archeologu i powstańcu polskim Mikołaju Witkowskim. // Światowit. T. XII - 1924/1928. Warszawa. 1928. S. 1./ пісаў: “Як малалетні, ён быў асуджаны на ссылку ў амурскія батальёны ў Благавешчанску “на край сьвету”. У салдацкай апранасе ішоў Чэрскі пешшу да Омска. Тут, маючы трохі грошай, ён здолеў адкупіцца ад далейшага пешага паходу хабарам, вельмі істотным для яго сродкаў. Яго пакінулі ў Омску салдатам у крапасным батальёне.
    Амаль адначасова з залічэньнем Чэрскага вайскоўцам спынілася грашовая дапамога з дому, бо маёнткі паўстанцаў былі канфіскаваны. Ад гэтага часу ён павінен быў утрымоўваць сябе толькі ўласнай працай. Чэрскі не мог ні апрануцца, ні прахарчавацца. Невялікая сума, якая адпускалася ўрадам на ўтрыманьне салдатаў, паменшылася амаль удвая, праходзячы праз шматлікія хцівыя рукі службоўцаў ваеннага ведамства, раней чым даходзіла па прызначэньні”. /Dybowski B.  O Syberji i Kamczatce. Jan Czerski // Tydzień. Dodatek literacki Kurjera Lwowskiego. Nr. 8. Lwów. 1899. S. 58./
    На працягу шасьці гадоў Чэрскі служыў у І Заходне-Сыбірскім лінейным батальёне ў Омску спачатку шараговым, а потым фэльдфэбелем”. /Обручев С. В.  Основные этапы жизни и творчества И. Д. Черского. // И. Д. Черский. Неопубликованные статьи, письма и дневники. Статьи о И. Д. Черском и А. И. Черском. Под ред. С. В. Обручева. Иркутск. 1956. С. 9./
    Рыгор Мікалаевіч Патанін, які улетку 1865 г. быў арыштаваны па справе “Таварыства незалежнасьці Сыбіры” і прыцягнуты да суду па абвінавачваньні ў імкненьні адлучыць Сыбір ад Расіі ды 15 траўня 1868 г. пасьля трохгадовага знаходжаньня ў Омскім астрогу быў падвергнуты грамадзянскаму пакараньню сьмерцю, затым адпраўлены на катаргу, але 1874 г., па хадайніцтве Імпэратарскага Рускага геаграфічнага таварыства быў амніставаны, успамінаў: “Мяне пазнаёмілі з Чэрскім. Гэты малады чалавек, пакінуўшы дваранскі інстытут у Вільні, пайшоў у паўстанцы, быў узяты ў палон, прысуджаны да аддачы ў салдаты і апынуўся ў Омскім батальёне.
    У той час Омск быў напоўнены польскімі паўстанцамі; было шмат польскіх сямейных дамоў, у якіх зьбіралася моладзь, ладзіліся скокі, сьпявалі рэвалюцыйныя песьні. Чэрскі, які атрымаў у дваранскім інстытуце чыста сьвецкую адукацыя, заўзята наведваў польскія вечарынкі, танчыў, цікавіўся жаночым асяроддзям, але потым ягонае адзеньне састарэла да таго, што яму стала сорамна зьяўляцца ў сьвецкім польскім грамадзтве, новага жа завесьці было не на што, атрыманьне грошай з Польшчы зацягнулася, Чэрскі вырашыў не наведваць польскіх дамоў і сядзець бязвыхадна ў казарме датуль, пакуль не дашлюць грошай з радзімы.
    Каб не было ў казарме сумна, ён пачаў браць кнігі ў афіцэрскай бібліятэцы. У дваранскім інстытуце прыродазнаўчая гісторыя зусім не чыталася, перад ім адкрылася зусім новая і шырокая галіна ведаў, бо афіцэрская бібліятэка была складзена пераважна з кніг па прыродазнаўчай гісторыі. Вучэньне Дарвіна было для яго ашаламляльнай навіной, асабліва на яго моцнае ўражаньне вырабіла кніга пецярбургскага прафэсара Кутаргі “Гісторыя зямной кары”. Раней ён не меў ніякага паняцьця пра геалягічныя тэорыі, не ведаў, што такое фармацыя. Ад геалёгіі ён перайшоў да астраноміі: здабыў падзорную трубу і пачаў глядзець з балькону ў неба. За час свайго добраахвотнага зьняволеньня ў казарме ён “праглынуў” цэлы шэраг кніг накшталт Дарвіна, Фохта, Люіса, Малешота, Ціндаве і інш. У рэшце ён зрабіўся ў гэтай літаратуры 60-х гадоў больш дасьведчаным, чым хто-небудзь з афіцэраў Омскага батальёну. Трэба было папаўняць бібліятэку, і афіцэрскае таварыства даручыла Чэрскаму скласьці сьпіс новых кніг.
    Тым часам я зацікавіўся разрэзамі Іртышу каля Омска. Раз у тыдзень мы хадзілі ў гандлёвую лазьню, якая была на беразе Іртышу, на Кадышаве. Часам нам даводзілася чакаць, пакуль вызваляцца нумары. Тым часам я блукаў уздоўж яра і выкопваў з яго рукой ракавіны і дробныя косткі нейкага грызуна. Калі да мяне прывялі Чэрскага, я папытаў яго прайсьці ад Омска ўніз па Іртышу да вёскі Захламіной і ўверх да Чаромхавай і сабраць рэшткі, Якія залягалі на ярах. Ён гэта і зрабіў. Здабычу сваю прыносіў да мяне на гаўпвахту, і ў маёй камэры пачаў расьці палеанталягічны музэй. Калі Катанаеў паехаў у Маскву, каб паступіць у земляробчую Акадэмію, я быў у стане з ім адправіць у Маскоўскі ўнівэрсытэт калекцыю, якая складалася з двух відаў ракавін і аднаго віду грызуна.
    Масква не апынулася на вышыні прад’яўленага ёй патрабаваньня. Яна адказала, што калекцыя гэтая не ўяўляе цікавага. Але ў Омск прыехаў акадэмік Мідэндорф, які ехаў дасьледаваць Барабу. Ён адшукаў Чэрскага, забраў у яго калекцыю ракавін і адправіў бэрлінскаму навукоўцу Мартэнсу. Калекцыя кінула новае сьвятло на геалёгію омскіх навакольляў... Пасьля калекцыі Чэрскага прыйшлося перамятаць погляд на мінулае Омска: тут было не мора, а прэснаводны басэйн”. /Потанин Г.  Воспоминания. // Сибирская жизнь. Томск. 23 марта 1914. С. 3./
    У 1869 годзе, у сувязі з пагаршэньнем здароўя, Чэрскі быў пераведзены са службы ў стан ссыльнапасяленца і яшчэ два гады пражыў у Омску, займаючыся рэпэтытарствам. У 1871 годзе, дзякуючы падтрымцы Мідэндорфа, ён атрымлівае запрашэньне працаваць у Іркуцку, ва Ўсходне-Сыбірскім аддзеле Імпэратарскага Рускага Геаграфічнага таварыства.
    А там на далёкай Радзіме “у 1870 годзе Міхаліна памерла і становішча Ксеніі зрабілася асабліва цяжкім”. /Пашкевіч У.  “Ліцвін па паходжанню”. // Наша Слова. 28 чэрвеня 1995. С. 4./ І ўжо пасьля 1871 г. Чэрскіпишет из Иркутска на родину сестре Михалине «Я тут ужо абрусеў і стаў забывацца роднай беларускай мовы»”. /Предисловие. // Ермоленко В.  Белорусы и Русский Север. Минск. 2009. С. 4./ Сьмешнае тут тое, што рускамоўныя дасьледчыкі, што жывуць у Беларусі, пішучы аб Чэрскім па-руску, заўсёды ўстаўляюць гэты зварот да Міхаліны ў напісаньні “наркомаўкай”, якую Чэрскі, па іхняй верагоднасьці, добра ведаў – “Иван Черский владел не только несколькими иностранными языками, он знал и белорусский. Впоследствии из ссылки он жаловался в письме своей сестре Михалине: «Я тут ужо абрусеў и стаў забывацца роднай беларускай мовы».” /Мытько О.  Иван Черский. // 7 дней. Минск. 13 марта 2014. С. 16./ І як вынік: “До появления белорусского товарищества членам «Огнива» гордиться своим великим земляком, поляком по происхождению, никто и не мешал. Но с 96-го года гордиться вместе с ними начали и белорусы, избравшие своей символикой портрет Яна Черского. Главными оппонентами в назревшем споре от каждой стороны и стали Олег Рудаков и Болеслав Шостакович. Обоюдные доводы их в защиту своих версий ни к чему не привели — тихое противостояние белорусов и поляков продолжалось...
    Итак, еще одно замечание — белорусский для Черского был родным языком. Конечно, письменных работ, оставленных исследователем на белорусском языке, нет, и подлинных фактов, свидетельствующих, что в своей обиходной речи он употреблял белорусские слова, тоже не найдено. Однако руководитель товарищества [Алег Рудакоў, старшыня Іркуцкага таварыства Беларускай культуры імя Я. Д. Чэрскага] не сомневается в этом, ведь где-то в архивных фондах в Витебске хранится письмо Ивана Дементьевича, отправленное из Иркутска Михалине. «Я тут ужо абрусеў и стаў забывацца роднай беларускай мовы», — цитирует Рудаков, и поясняетЧерский жалуется, что уже совсем обрусел и начал забывать родной белорусский язык». Правда, сам Олег Рудаков столь важного документа не видел, так как в Витебске не бывал.
    Справедливо, что, находясь здесь, в далекой Сибири, можно и усомниться в наличии сего документа. Что, собственно, и сделали поляки. «Я эту цитату видел лишь в интернете, в свободной энциклопедии «Википедия», куда может зайти любой пользователь и оставить там любую информацию на условиях анонимности», — парирует вице-президент польской автономии «Огниво» [Баляслаў Шастаковіч, прафэсар Іркуцкага ўнівэрсытэту і па сумяшчальніцтву віцэ-прэзыдэнт Іркуцкай польскай культурнай аўтаноміі “Ogniwo”]. /Павлова А.  Как белорусы и поляки Черского делили. // Восточный формат. Иркутск. 15-21ноября 2011. С. 3./
    Падчас жыцьця ў сталіцы Ўсходняй Сыбіры Чэрскі ажаніўся на дзяўчыне польскага паходжаньня, але праваслаўнай, якая не размаўляла па-польску і ледзь умела чытаць і пісаць па-руску. З гэтай маларазьвітой і вельмі капрызнай жанчыны Чэрскі здолеў стварыць натуралістку з незвычайнымі здольнасьцямі назіраньняў і ўменьнем рабіць навуковыя высновы”. /Dybowski B.  O Syberji i Kamczatce. Jan Czerski // Tydzień. Dodatek literacki Kurjera Lwowskiego. Nr. 10. Lwów. 1899. S. 73./ Марфа Паўлаўна Іванова нарадзілася 1 траўня 1857 г. у сяле Аляксандраўскім Іркуцкай губэрні, у сялянскай сям’і. З-за тога, што Дыбоўскі назваў яе “полкай” высунута дапушчэньне, што Івановы перасяленцы з Віцебскай губэрні. Неўзабаве бацькі Марфы пераехалі ў Іркуцк, дзе набылі невялікі “гатэль” у 5 пакояў. У адным з гэтых пакояў зрабіўся кватарантам Ян Чэрскі, які на той час займаў пасаду бібліятэкара музэю Геаграфічнага таварыства. Як адзначала сама Марфа Паўлаўна “Іван Дзяменцевіч пазнаёміўся са мной яшчэ ў 1878 годзе і да вясельля нарадзіўся ў нас 5 ліпеня 1879 года сын Аляксандр”. / Черская М. П. Воспоминания о Колымской экспедиции 1892 г (Публикация и введение С. В. Обручева). // И. Д. Черский. Неопубликованные статьи, письма и дневники. Статьи о И. Д. Черском и А. И. Черском. Под ред. С. В. Обручева. Иркутск. 1956. С. 302./
    Маці Чэрскага, Ксенія Якаўлеўна, апошнія гады “пражыла на фэрме Пурызы Віцебскага павета, арандатарам якой быў Генрых Дугляс – брат мужа Міхаліны... Як гаварылася ў прашэньні Г. Дугляса ў прашэньні на імя Віцебскага губэрнатара: “Яе пакінулі пазбаўленай усялякай маёмасьці, нават сродкаў на існаваньне, вымушаную шукаць прытулак і пракармленьне ў чужых людзей... Яна пазбаўленая маёнтка, адзінага сына, праз несвоечасовую выдачу ёй з казны грошай пры старасьці год прыведзена да самай крайнасьці”. Апошняя згадка у дакумэнтах пра Ксенію Чэрскую адносіцца да 1876 года”. /Пашкевіч У.  “Ліцвін па паходжанню”. // Наша Слова. 28 чэрвеня 1995. С. 4./
    У 1885 г. Чэрскі быў амніставаны і па запрашэньні Пецярбурскай Акадэміі Навук пераехаў у Санкт-Пецярбург.
    Дрэнныя ўмовы жыцьця, цяжкасьці пройдзенай вайсковай службы, цяжкія ўмовы вандраваньняў, сталая і вельмі напружаная разумовая праца выклікалі ў арганізьме Чэрскага, дагэтуль моцным і цягавітым, цяжкія захворваньні. Ён пакутаваў рэўматызмам цягліц і суставаў, сардэчнай хваробай і часамі паўтаральнымі галаўнымі болямі. Я некалькі разоў быў сьведкай яго пакут. Ён не мог падняцца з месца ці нават пасунуцца ў крэсьле. Перасільваючы боль, поўзаў на карачках, прыкладваў да галавы лёд падчас працы, але заняткаў не спыняў.
    Былі хвіліны, калі мы наогул сумняваліся, ці зможа ён далей займацца разумовай працай. Урэшце, іркуцкія лекары вырашылі, што ён павінен абавязкова зьехаць з гораду. Але на гэта ў Чэрскага не было сродкаў. З крытычнага становішча выратавала яго дапамога цяпер нябожчыка Івана Завішы. Гэты шаноўны чалавек даў неабходныя сродкі, што дало магчымасьць Чэрскаму выехаць у Пецярбург. Падчас доўгага вандраваньня ён акрыяў і змог апісаць геалягічную будову ўздоўж усёй дарогі”. /Dybowski B.  O Syberji i Kamczatce. Jan Czerski // Tydzień. Dodatek literacki Kurjera Lwowskiego. Nr. 10. Lwów. 1899. S. 74./
    У 1889 г. у Акадэмію навук паступіла паведамленьне з Іркуцка аб тым, што ў раёне ракі Анабар былі знойдзеныя два трупы мамантаў. Вырашана было паслаць туды экспэдыцыю пад кіраўніцтвам Чэрскага, але ён прапанаваў разгарнуць працы ў басэйнах рэкаў Яны, Індзігіркі ды Калымы тэрмінам на чатыры гады.
    Іван Чэрскі быў задаволены вынікам сваёй навуковай дзейнасьці ў Пецярбурзе. У сямейным жыцьці таксама ўсталявалася пэўная стабільнасьць. Сын Аляксандр ужо вучыўся ў гімназіі, бацька выхоўваў яго ў спартанскай строгасьць. Два гады пражыла ў Пецярбурзе маці вучонага (памерла яна ў 1889 годзе на руках сына). Улетку 1890 года Чэрскія наведалі Беларусь: пагасьцілі ў зяця – мужа нябожчыцы сястры Міхаліны (вёска Парузы каля Віцебска). З Пецярбурга да Віцебска ехалі цягніком праз Полацак і паўстанак Свольня – былы сямейны маёнтак.”. /Ярмоленка В. А.  За даляглядам Айкумены. Іван Чэрскі. Мінск. 1995. С. 35./
    У лютым 1891 г. Ян Чэрскі, з жонкаю Марфай, сынам Аляксандрам ды племеньнікам Генрыхам Дуглясам, выправіўся ў сваю “сямейную” экспэдыцыю. У Якуцку да іх далучыўся праваднік-якут з вярхоўяў Індзігіркі ды казачы ўраднік Сьцяпан Растаргуеў.Неўзабаве яны дабраліся да Верхня-Калымску, дзе правялі зіму.


                                                            Сьцяпан Растаргуеў
    У Верхня-Калымску паляўнічы-прэпаратар экспэдыцыі Генрых Дугляс закахаўся ў дачку мясцовага сьвятара Кацярыну Папову і быў прагнаны Чэрскім з экспэдыцыі, як “зусім няздатны”. /Письма И. Д. Черского из Индигирско-Колымской экспедиции 1891-1892 гг. (Публикация, введение и комментарии С. В. Обручева). // И. Д. Черский. Неопубликованные статьи, письма и дневники. Статьи о И. Д. Черском и А. И. Черском. Под ред. С. В. Обручева. Иркутск. 1956. С. 240./
 






    У чэрвені 1892 г. экспэдыцыя прыбыла ў горад Сярэдне-Калымск, адміністрацыйна цэнтар Калымскай акругі Якуцкай вобласьці ды рушылі далей.
    У гэты час у Калымскай акрузе Якуцкай вобласьці Шулім Шаргародзкі, сасланы габрэй з Адэсы, займаўся спробамі земляробства ды гародніцтва, нават вырошчваў каноплі. Ян Чэрскі набыў ў яго узоры ячменю, каб адаслаць іх Акадэмію навук. /Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80 годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 235./
    Памёр Ян Дамінікавіч Чэрскі 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1892 года. Як паведамляў той жа Шаргародзкі: “Ів. Дзем. сканаў на рацэ Прорве, куды гадзіны за дзьве да сьмерці жонка яго, прыстала да берагу, прадбачыўшы блізкі скон мужа. Але як толькі ён памёр, паднялася бура, якая перашкодзіла далейшаму плаваньню і затрымала ўвесь экіпаж на гэтым месцы на працягу 3-х сутак. Цела нябожчыка Ів. Дзем. было пакладзена ў адзін з карбасаў і накрытае брызэнтам і карой, каб засьцерагчы яго ад узьдзеяньня дажджу і сьнегу. На чацьвёртыя суткі бура аціхла і экіпаж рушыў далей да Амалёну (30 вёрстаў ад Прорвы), пакінуўшы на месцы скону Ів. Дзем. вялікі драўляны крыж. На Амалёне цела нябожчыка Ів. Дзем. праляжала яшчэ 3-е сутак, пакуль юкагіры, якія насяляюць гэтае месца, капалі магілу і ладзілі труну. 1-го ліпеня ў 4 гадзіны папаўдні быў зьдзейсьнены абрад пахаваньня і цела нябожчыка засыпалася магільнай зямлёй. Жонкаю нябожчыка Ів. Дзем. замоўлена была драўляная агароджа вакол магілы, за пастаноўкай і ўтрыманьнем якой у спраўнасьці абяцаў сачыць сярэдне-калымскі спраўнік Уладзімер Гаўрылавіч Карзін”. /И. Д. Черский. Неопубликованные статьи, письма и дневники. Статьи о И. Д. Черском и А. И. Черском. Иркутск. 1956. С. 347-348./ Каб не заставацца ў тундры, Марфа, Растаргуеў ды Аляксандр, сплавіліся ў Ніжне-Калымск. “Трэба адзначыць, аднак, што праграма дасьледаваньняў экспэдыцыі прапанаваная Акадэміі Чэрскім, не была зьдзейсьненая”. /Ширина Д. А.  Ян Черский и Якутия. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 53./











    Калымскі акруговы спраўнік Каразін 18 жніўня 1892 г. дакладваў з Сярэдне-Калымску якуцкаму губэрнатару Скрыпіцыну:
    У дадатак да данясеньня свайго од 10-га ліпеня гэтага году за № 3-м маю гонар данесьці Вашаму Правасхадзіцельству, што, выехаўшы з м. Сярэдне-Калымску 11 ліпеня дзеля садзейнічаньня экспэдыцыі Імпэратарскай С.-Пецярбурскай Акадэміі Навук, што адбываецца пад начальствам І. Д. Чэрскага, я прыбыў у Ніжне-Калымск 15 таго ж ліпеня.
    Пры асабістым спатканьні з удавою падарожніка І. Д. Чэрскага, М. П. Черскаю, я даведаўся: 1) Нябожчык Чэрскі памёр 25 чэрвеня ў 10 гадзін і 10 хвілін па поўдні на ўрочышчы Прарыў [Прорыв], пры р. Калыме, у 30 вёрстах, не даяжджаючы да Амалёнскай станцыі Ніжне-Калымскага тракту, зьмешчанай на ўрочышчы “Калымскае”. 2) Сьмерць п. Чэрскага была вынікам ягонай хваробы, пра якую мною дакладзена было Вашаму Правасхадзіцельству ў згаданым вышэй данясеньні за № 3. 3) І. Д. Чэрскі пахаваны пры капліцы, зьмешчанай на названым вышэй урочышчы “Калымскае”. 4) Удава Чэрскага, М. П. Чэрская, дакончыла працы экспэдыцыі да Ніжне-Калымска, паводле зробленых ёй яе мужам перадсьмяротных указаньняў і славесных інструкцый. 5) Прад ад’ездам экспэдыцыі сп. Чэрскага з Верхня-Калымска, ім, сп. Чэрскім, быў складзены 25 траўня гэтага году адмысловы адкрыты ліст (пастанова, у копіі пры гэтым прадстаўляецца), па якім у выпадку ягонай сьмерці ён, сп. Чэрскі, ускладаў на сваю жонку заканчэньне спраў экспэдыцыі і дапрацоўку навуковых працаў да Ніжне-Калымску. 6) На моц такой пастановы сп. Чэрская заявіла мне, што рэшту ўсёй маёмасьці экспэдыцыі яна перадасьць мне па вяртаньні сваім у м. Сярэдне-Калымск.
    Зрабіўшы адпаведнае распараджэньне у сэнсе палягчэньня сп. Чэрскай цяжкасьці вяртаньня яе ў Сярэдне-Калымск, куды і прыбыў 28 таго ж ліпеня.
    Сп. Чэрская пасьпяхова вярнулася ў м. Сярэдне-Калымск 16 гэтага жніўня і спынілася ў прыгатаванай для яе кватэры. Пры асабістым спатканьні з ёю, яна перадала, што аніякай патрэбы ані ў чым не адчувае. Здачу маёмасьці экспэдыцыі зробіць па прывядзеньні яе у дакладнае вызначэньне.
    Пры гэтым лічу доўгам дакласьці Вашаму Правасхадзіцельству, што сп. Чэрская намерваецца выехаць ў м. Якуцк па наступленьні зімовага пуці, г. зн. напрыканцы кастрычніка гэтага году”. /Шелехова Р. В., Оконешников Е. Е.  Документы Национального архива РС(Я) об экспедиции И. Д Черского. // Якутский архив. № 3. Якутск. 2001. С. 16./

    /Шелехова Р. В., Оконешников Е. Е.  Документы Национального архива РС(Я) об экспедиции И. Д Черского. // Якутский архив. № 3. Якутск. 2001. С. 17./
    Затым гэтая маёмась была перададзеная на патрэбы габрэю з Вільні Бэньяміну Ёсельсану (1855-1937), удзельніку Сыбіракоўскай (Якуцкай) экспэдыцыі (1894-1897) у Калымскай акрузе Якуцкай вобласьці.


    /Извѣстія Восточно-Сибирскаго Отдѣла Императорскаго Русскаго Географическаго Общества. Т. XXVIII. Иркутскъ. 1897. С. 36./











    /Географы і падарожнікі Беларусі. Альбом – атлас пад рэдакцыяй доктара геаграфічных навук В. А. Ярмоленкі. Мінск. 1999../
    Хаця ў энцыкляпэдыях Расійскай імпэрыі было адзначана, што Чэрскі литвинъ по происхожденiю, уроженецъ Виленской губ.” /Энциклопедическій Словарь. Издатели: Ф. А. Брокгаузъ (Лейпцигъ). И. А Ефронъ (С.-Петербургъ). Т. XXXVIIIA. 1903. С. 697./, але расейскія навукоўцы ды і ненавукоўцы, трактуюць паняцьце “ліцьвін”, кожны па-свойму, у залежнасьці свайго разумовага ўспрыманьня ведаў: “Иван Дементьевич – русское имя Черского, принадлежавшего по происхождению к литовской шляхте, сильно полонизированной. Соответственно у него имелось литовское имя Ионос (Jonas, Domienico s. Cerskis) и польское Ян (Jan, s. Domvinika Czerski), как это и пишется в литовской и польской литературе. /Сипливинский В. Н.  Письма И. Д. Черского в Архиве Г. Н. Потанина. // Известия Забайкальского филиала Географического общества СССР. Т. V. Вып. 5. Чита. 1969. С. 162./ Не адстае і Беларусь: Черский Иван Дементьевич (Ян Доминикович) родился 3 (15) мая 1845 г. в имении «Сволна» Дриссенского уезда Витебской губернии; умер 25 июня (7 июля) 1892 г. Видный геолог, палеонтолог, географ, путешественник, выдающийся исследователь Сибири. Поляк по национальности. Из дворян. /Каропа Г. Н.  История и методология географии: курс лекций для студентов специальности 1-31 02 01 «География». Гомель. 2006. С. 224./




    Імем Яна Чэрскага названы:
    Хрыбет Чэрскага — горная сыстэма ва Ўсходняй Сыбіры ў Рэспубліцы Саха (Якуція) і Магаданскай вобласьці РФ, ад вярхоўя р. Калымы да нізоўя р. Яны.
    Хрыбет Чэрскага — горны хрыбет у Чыцінскай вобласьці РФ.
    [Хрыбты Чэрскага, на мапе знаходзяцца амаль побач, были названыя яго імём з нейких меркантыльных интарэсаў, и было б, мэтазгодна, на одным з их памяняць назоў, каб пазьбегнуць блытанины.]
    Пік Чэрскага – найвышэйшая вяршыня ў Прыбайкальлі РФ, на хрыбце Хамар-Дабан
    “Камень” Черского - гара (назіральная пляцоўка) на Байкальскім узьбярэжжы ля вытоку Ангары у Іркуцкай вобласьці РФ.
    Даліна Чэрскага - старажытная мэзазойская даліна паміж Усходнім Саяном і Енісейскім кражам у РФ.
    Вулькан Чэрскага - ва Ўсходнім Саяне (раён Тункінскай западзіны), у РФ.
    Леднікі Чэрскага - два ледавіка на Байкальскім хрыбце ў РФ.
    Мыс  Чэрскага на Байкале ў РФ.
    Заліў Чэрскага на Байкале ў РФ.
    Стаянка імя Чэрскага - стаянка першабытнага чалавека ў навакольлях Іркуцка, у РФ.

    Пасёлак Чэрскі (былы Ніжне-Калымск) - у ніжнім цячэньні ракі Калымы, за 200 кілямэтраў ад узьбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна”. /Ярмоленка В. А.  За даляглядам Айкумены. Іван Чэрскі. Мінск. 1995. С. 57./ На самой справе цэнтар Ніжне-Калымскага раёну ЯАССР з сяла Ніжнекалымск, якое штогод затаплялася паводкай, у 1942 г. быў перанесены ў сяло Ніжнія Крыжы. /Якутия. Хроника. Факты. События. 1654-1990 гг. Ч. 2. Сост. А. А. Калашников. Якутск. 2004. 215./ “18 студзеня 1963 г. Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету ЯАССР сяло Ніжнія Крыжы Ніжнекалымскага раёну Якуцкай АССР было перайменаванае ў рабочы пасёлак Чэрскі, быў утвораны Чэрскі пасялковы Савет, у склад якога ўвайшлі два мікрараёны: Зялёны Мыс і Пятушкі, дзе з 1962 г. знаходзілася нафтабаза “Ніжнія Крыжы”. /Якутия. Хроника. Факты. События. 1654-1990 гг. Ч. 3. Сост. А. А. Калашников. Якутск. 2006. 88./ Між іншым, 18 сакавіка 1960 г. у п. Ніжнія Крыжы нарадзіўся рускамоўны беларускі сьпявак Уладзімер Ухцінскі. /Скатабаза Т. А. Сьпявак Уладзімер Ухцінскі. Койданава. 2014. 2014. 4 с./

    Сяло Ніжнекалымск, знаходзіцца ў Паходзкім насьлезе (за 35 км ад Паходзка) Ніжнекалымскага ўлуса РС(Я) (за 80 км ад п. Чэрскага). Па зьвесткам на 2001 г. у ім яшчэ пражывала каля 6 чалавек.
    Імя Чэрскага нададзенае выкапнёвым прадстаўнікам жывёльнага сьвету:
    Osteolepis Tscherskii (рыба),
    Leperditia Czerskii (ракападобнае),
    Polyptichites Tscherskii (рыба).
    Таксама існуюць вуліцы імя Чэрскага: у гарадах Верхнядзьвінск РБ, Вільнюс РЛ, Глівіц, Мальбарк і Зялёная Гура РП, Крывы Рог РУ, Масква, Пскоў ды Іркуцк РФ; паселішчах Зыранка ды Калымскае РС(Я).
    У в. Валынцы Верхнядзьвінскага раёна Віцебскай вобласьці Беларусі Дзяржаўны Музэй Чэрского; існуе з траўня 1995 г.; створаны на базе існуючага школьнага музэю Чэрскага, заснаванага ў 1978 г. па ініцыятыве мясцовага настаўніка геаграфіі Шымука і Беларускага геаграфічнага таварыства.


    Ніжнекалымскі музэй гісторыі і культуры ў п. Чэрскім РС(Я), таксама мае гэткую ж экспазыцыю.

    У Верхнякалымскім улусе (цэнтар. п. Зыранка) РС(Я), у сяле Верхнякалымск існуе дом-музэй І. Д. Чэрскага.

    Існуе Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага





    У 1992 годзе ў п. Чэрскім [у 1963 г. п. Нижнія Крыжы атрымаў статус рабочага пасёлка і назву Чэрскі] быў пастаўлены яшчэ адзін помнік Яну Чэрскаму (скульптар М. Нікіцін з Санкт-Пецярбургу).


    У 2001 г. у Якуцку ля касьцёла быў адкрыты Помнік сасланым палякам - ахвярам масавых рэпрэсій і выбітным дасьледчыкам Сыбіры, культуры і мовы якутаў – Вацлаву Серашэўскаму, Эдуарду Пякарскаму, Яну Чэрскому і Аляксандру Чэканоўскому, які быў узьведзены на ахвяраваньні з Польшчы. Прынамсі, на ім было пазначана:


                                                    В Волынецком краеведческом музее
                                          вспоминают историю жизни известного земляка
                                                  Исполнилось 125-лет со дня смерти
                 Ивана Дементьевича Черского — учёного, географа, геолога и палеонтолога.

    В Волынецком краеведческом музее имени И. Д.Черского, филиале Верхнедвинского историко-краеведческого музея, прошёл вечер памяти «Последняя экспедиция…». Мероприятие было подготовлено совместно с библиотекой и СДК. На него приглашались местные жители. Присутствующим была представлена краткая биография нашего знаменитого земляка. Вся она уместилась в 47 лет, а география её – от имения Свольно Дриссенского уезда Витебской губернии до низовьев Колымы, где недалеко от устья реки Омолон похоронен учёный.
    Этот человек совершил действительно великий подвиг: он посвятил всю свою жизнь исследованию Сибирского края. И потомки помнят о нём. В любой обширной литературе (исторические очерки, путеводители, справочники и др.), посвящённой Иркутску, Байкалу, горным массивам и даже всей Восточной Сибири, можно найти упоминание об Иване Черском.
    Учащиеся Волынецкой СШ Карина Гончарёнок и Яна Бобровская под руководством учителя истории и географии Игоря Эдуардовича Пашкевича представили презентацию «Его именем названы».
    Библиотекарь Людмила Владимировна Мордвинцева сделала обзор литературы о И. Д.Черском.
Присутствующим был продемонстрирован видеоролик о посёлке Черский с песней об этом удивительном крае.
    Наградой уроженцу нашего района за его труд стала всемирная известность.
    И вечно будет гореть над его могилой неугасимая Полярная звезда – звезда путешественников и пилигримов, звезда его, Ивана Дементьевича Черского.
    /gomehistory.museum.by›node/42094/
    Мінадора Пілігрымка,
    Койданава.


    Алег Рудакоў
                                                    ПАМЯЦІ ЯНА ЧЭРСКАГА

                                                      Выйшаў Янка да Байкала
                                                      Паглядзеў ён на яго
                                                      Ва ўсім сьвеце ясна стала
                                                      Што тут ёсьць і да чаго.

                                                      Хто такі спадар Ян Чэрскі? –
                                                      Запытаеце мяне,
                                                      Дык скажу я Вам пачэсна –
                                                      Ведаю яго я як сябе.

                                                      Нарадзіўся наш Янук
                                                      У беларускім месцы,
                                                      Але ж вытрываць пакут
                                                      Не зьбіраўся дзесьці.

                                                      Як убачыў, што народ
                                                      Прыгнятаюць каты,
                                                      Дык пайшоў ён у лясок
                                                      Да Кастуся - ў салдаты.

                                                      Той Кастусь вядомы наш
                                                      Барацьбіт за волю,
                                                      Цар баяўся не здарма ж
                                                      Страціць лепшу долю.

                                                      I паслаў ён шмат гармат,
                                                      Ката - Мураўёва,
                                                      Зь ім безьліч сваіх салдат,
                                                      Каб зваяваць Беларусь нанова.

                                                      Доўгі час сьцяг барацьбы
                                                      Бел-чырвона-белы
                                                      Паднімалі ваяры
                                                      Хлопцы касінэры.

                                                      Але ж вораг быў мацней,
                                                      Перамог ён нашых.
                                                      Той ці іншы, хто лацьвей
                                                      Зьбегчы змог, а “вінаватых”...

                                                      Хлапчукоў, дзяцей, старых
                                                      I жанчын даволі,
                                                      Той, хто спачуваў, для ўсіх
                                                      Час прыйшў няволі.

                                                      Мураўёў старанны быў,
                                                      Ведаў сваю працу,
                                                      Столькі шкоды нарабіў,
                                                      Нікому ня даў шанцу.

                                                      Янка меў тады ўсяго
                                                      Васямнаццаць годаў,
                                                      Але не пашкадавалі і яго,
                                                      Далі царскіх “мёдаў”.

                                                      У горад Віцебск ў кайданах
                                                      Прыгналі, як сабаку,
                                                      Зьведаў Янка, ня толькі жах,
                                                      А і царску “абяцанку”.

                                                      Абяцаў тады царок
                                                      Дараваць “заблудшым”,
                                                      А зрабіў жа ўсё знарок
                                                      Як мага “найхудшым”.

                                                      У Сыбір ўсіх пагнаў,
                                                      Ў турмы і за краты.
                                                      А Янук жа наш папаў
                                                      У рэкруты - салдаты.

                                                      У далёкі горад Омск
                                                      Пешшу іх пагналі,
                                                      Па дарозе шмат кагось
                                                      Зь сьпісу выкрасьлялі.

                                                      Але ж Янка нездарма ж
                                                      Беларусам зваўся,
                                                      Годна Рэй трымаў ён наш,
                                                      Лёсу не зракаўся.

                                                      Ён навукі вывучаць
                                                      Моцна ўжо жадае
                                                      I дасьледваньні пачаць
                                                      Сам сябе змушае.

                                                      У хуткім часе “дараваць”
                                                      Цар ўсё ж вырашае,
                                                      Яну ён жыцьцё пачаць
                                                      Нанова дазваляе.

                                                      Жыць, рабіць і нейкі час
                                                      Працай навуковай
                                                      Хоць і зрэдку, цераз раз,
                                                      Заняўся адмыслова.

                                                      У Іркуцк дазвол ён меў
                                                      Пераехаць хутка,
                                                      Бо Байкал даўно хацеў
                                                      Зьведаць не па чутках.

                                                      Да таго ж сябры яго
                                                      Былі тут вядомы,
                                                      I Дыбоўскі, й... шмат тут хто
                                                      Быў яму знаёмы.

                                                      Разам хлопцы пачалі
                                                      Прыбайкальле коўзаць,
                                                      Столькі шмат яны змаглі
                                                      Новага знаходзіць,

                                                      Што ў Вэнэцыю пайшла
                                                      Частка той работы,
                                                      А адтуль назад прыйшлі
                                                      Слава ды “пачоты”!

                                                      Яна Чэрскага, дык вось
                                                      Мапа залунала,
                                                      Да яго раней ніхтось
                                                      Ня ведаў так Байкала.

                                                      Ў Пецярбургу аж урад
                                                      Вымусіў надумаць,
                                                      Як жа ж Чэрскага назад
                                                      У Эўропу “сунуць”.

                                                      Ў Акадэмію навук
                                                      Запрасіць хацелі,
                                                      Але вырашыў Янук
                                                      Хопіць, “надаелі”

                                                      Лепей край Іркуцкі наш
                                                      Зьведаць дасканала,
                                                      Бо вандроўкі трэба аж
                                                      Зладзіць да акіяна

                                                      Да таго і жонка тут,
                                                      Дзеўка маладая,
                                                      Не які-небудзь хамут,
                                                      Добра памагае.

                                                      Маўрай клікалі бацькі,
                                                      Змалку прывучалі
                                                      Працу ведаць і навукі
                                                      Пашыраць казалі.

                                                      Так жылі ўдвох яны,
                                                      Маўра зь Янам разам.
                                                      Грошы ёсьць - ну і ішлі
                                                      У падарожжа часам.

                                                      Хутка радасьць ім прыйшла
                                                      Хлопчык нарадзіўся.
                                                      Змалку яго маць вучыла
                                                      Каб ў навуку ўбіўся.

                                                      Але вось гады ішлі,
                                                      Цяжкасьці змушалі,
                                                      Яна Чэрскага хваробы
                                                      Моцна дакучалі.

                                                      I аднойчы - жах які,
                                                      У час вандроўкі доўгай,
                                                      Калі выйшлі ўсе яны
                                                      Да ракі вядомай.

                                                      Тая рэчка - Калыма
                                                      На поўначы Сыбіры
                                                      Стала труной для земляка
                                                       (Беларус быў шчыры!).

                                                      Ён загінуў... ля ракі,
                                                      Яго пахавалі,
                                                      Але Маўра з сынам ўсё ж змаглі
                                                      Скончыць вандраваньне.

                                                      Чэрскі Ян сыйшоў ў нябыт
                                                     Вельмі ўжо зарана
                                                      Але стаў ён знакаміт
                                                      Працы друкаваны.

                                                      Дзевяноста сем работ
                                                      Напісаў вучоны.
                                                      Кожны скажа: “Не лянот!
                                                      Хлопца працаздольны!”

    /Беларус 2014. New-York. 2014. С. 149-154./




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz