sobota, 12 marca 2016

ЎЎЎ 1. Гілярыя Рагатка. Паўстанец 1863 году Ёзапатась Агрызка ды Якуцкая вобласьць. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2016.


                                                    ПАПЯРЭДНІК ЧАРНЫШЭЎСКАГА
    Мне, як і ўсім, на ўроках рускай літаратуры, пад час навучаньня ў сярэдняй школе № 2 г. Дзяржынска Мінскай вобласьці БССР, даводзілася вывучаць творчасьць Мікалая Гаўрылавіча Чарнышэўскага (раман “Что делать?”). Настаўніца рускай мовы і літаратуры Марыя Аляксееўна Біжака, па мянушцы “Гліст”, з замілаваньнем вельмі пранікнёна ды падрабязна апавядала пра жыцьцёвы шлях пісьменьніка, прынамсі, і пра Вілюйскі пэрыяд ягонага жыцьця, прымушаючы захапляцца мужнасьцю рускага рэвалюцыянэра. Але толькі пад час побыту ў Якуціі я даведаўся што папярэднікам Вілюйскага зьняволеньня расейскага пісьменьніка быў наш зямляк Ёзафат Агрызка, прытым знаходзячыся ў больш жахлівых умовах.
    Ёзафат (Ясафат, Іасафат, Иосифат, Иосафатъ, Юзефат, Jozafat, Józefat) Агрызка (Огрызко, Огрицко, Охрызко, Огришко, Ohryzko) “польскі дзеяч, беларус родам” нарадзіўся ў 1826 (1827) годзе, верагодна ў маёнтку Красналучка [так мяркуе маскоўскі літаратар Вячаслаў Агрызка, бо ягоны бацька, як і шмат іншыя вядомыя яму Агрызкі, паходзілі з Красналучкі. /Огрызко В.  В поисках утраченного. Судьба моего однофамильца. // Литературная Россия. Москва. 8 декабря 2000. С. 13./ барысаўскага (Лепельскага) павету Менскай (Віцебскай) губэрні Расейскай імпэрыі, у сям’і зьбяднелага беларускага шляхціца Пётры Агрызкі.

    Таксама лічыцца, што Агрызкі, якія жылі ў ХІХ ст. на Меншчыне, мелі герб Ogończyk (Cauda, Hogon, Ogon, Ogoniec, Powała, Pogończyk) і валодалі маёнткамі Косаўшчына, Відок, Красналучка. /Ohryzko (Ogrizka). // Cziechanowicz J.  Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. V- Rzeszów. 2001. S. 257./



                                                                              [С. 20.]
                                                                 ******************
                                                                 ******************
    Як паведамляў сам Ёзафат Агрызка: “Выхоўваўся я спачатку ў бацькоў, якія трымалі дзеля гэтага выхавацеля, па прозьвішчы Пётух, потым Віцебскай губэрні ў Лепельскім павятовым вучылішчы, куды паступіў ў 1837 годзе, а ў 1841, скончыўшы чатыры клясы павятовай вучэльні, паступіў у пяты кляс Менскай гімназіі, у якой прабыўшы тры гады, скончыў увесь гімназічны курс навук у 1844 годзе; пры выпуску, за посьпехі ў расейскай мове, быў узнагароджаны на права чыну ХІV клясу пры паступленьні ў грамадзянскую службу; знаходзячыся ў павятовай вучэльні і ў гімназіі, у сьвяты Каляд Хрыстовых і Вялікадня, а таксама на вакацыйны час, езьдзіў да бацькоў. Па выпадку недастатковага стану маіх бацькоў, я, знаходзячыся яшчэ ў павятовай вучэльні, быў ужо рэпэтытарам пры дзецях настаўніка нямецкай мовы, па прозьвішчы Бермана; у гімназіі таксама ўтрымоўваў сябе ўрокамі, а менавіта, з 1841 па чэрвень 1842 года быў гувэрнёрам пры сыне былога губэрнскага страпчага Семенкевіча, а з паловы 1842 да заканчэньня гімназіі знаходзіўся пры дзецях Бардзкага, які быў у той час сакратаром менскага дэпутацкага сходу; па заканчэньні гімназічнага курсу, г. з. ад 1844 г., на вакацыйны час 1845 г. я заставаўся ў Менску і па-ранейшаму займаўся выкладаньнем урокаў дзецям Бардзкага і аднаму з сыноў абшарніка Лапіцкага; а ў чэрвені 1845 гада, пабачыўшыся з роднымі, адправіўся ў Пецярбург, дзе ў тым жа годзе паступіў ва ўнівэрсытэт, у якім праз чатыры гады, г. зн. ў 1849 г. скончыў курс навук са ступеньню кандыдата права; за ўсе чатыры гады знаходжаньня ва ўнівэрсытэце і першыя часы па заканчэньні якога, я ўтрымоўваў сябе спачатку пакінутымі ў мяне ад гімназічнага часу грашыма, а потым урокамі ж, якія даваў тым, хто падрыхтоўваўся да паступленьня ва ўнівэрсытэт, у вучэльню правазнаўства, у школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і іншыя навучальныя ўстановы. На службу паступіў я ў 1850 годзе”. /Гогель Н. В.  Іосафатъ Орызко и Петербургскій революціонный ржондъ в дѣлѣ послѣдняго мятежа. 2-е изд. Вильна. 1867. С. 21-22./
    Згодна фармулярнага сьпісу “Па заканчэньні курсу навук у Імпэратарскім С.-Пецярбургскім унівэрсытэце, са ступеньню кандыдата права, па Найвысачэйшаму пажаданьню, якое адбылося ў 20 дзень сакавіка 1852 гада, вызначаны, з прычыны асобага вынятку з агульных правіл, службоўцам канцылярыі (кадыфікацыйнай) камісіі для рэвізіі і складаньні законаў Царства Польскага, з залічэньнем яму ў абавязковую службу і часу заняткаў па гэтай камісіі для выпрабаваньня з 1850 году 13 (25) жніўня; 12 красавіка 1852 гаду зацьверджаны ў чыне калескага сакратара, са старшынствам 1850 году 13 (25) жніўня; 2 сьнежня 1854 году ўзьведзены за выдатнасьць ў тытулярныя саветнікі, са старшынствам 1852 году 13 жніўня; 1-го студзеня 1856 г. узьведзены за выдатнасьць ў калежскія асэсары, са старшынствам 1855 гаду жніўня 13; 11 траўня 1857 г. пераведзены ў дэпартамэнт горных і саляных спраў малодшым столаначальнікам”. /Гогель Н. В.  Іосафатъ Орызко и Петербургскій революціонный ржондъ в дѣлѣ послѣдняго мятежа. 2-е изд. Вильна. 1867. С. 23./
    У 1853 г. Агрызка служыў ад’ютантам у Андрэя Карамзіна (1814-1854), старэйшага сына расійскага гісторыка і быў добра знаёмы з яго жонкай Аўрорай Карлаўнай (1808-1902), у дзявоцтве Эва Аўрора Шарлота Шэрнваль, якая ў 1836 г. выйшла замуж за вядомага багача і мэцэната Паўла Мікалаевіча Дзямідава (1798-1840), а 7 ліпеня 1846 г. пабралася другім шлюбам з Андрэем Мікалаевічам Карамзіным.

    У 1853 г. Андрэй Карамзін адправіўся добраахвотнікам на Крымскую вайну, дзе неўзабаве загінуў. Незадоўга да ад’езду ён пазнаёміў жонку з Ёзафатам Агрызкам. Пасьля сьмерці Андрэя, сяброўскія адносіны Аўроры і яе сакратара Ёзафата неўзабаве перарасьлі, па вызначэньні самой Аўроры ў “сардэчную прыхільнасьць, і нават больш”. Аўрора часта давала грошы на шматлікія пачынаньні Агрызкі.
    Ёзафат таксама быў блізкі да кола лібэральнай Пецярбурскай інтэлігенцыі, такіх як прафэсар Пецярбурскага ўнівэрсытэта Канстанцін Кавелін (вельмі годнага чалавека, бо Ў. І. Ленін назваў яго “адным з самых гнюсных тыпаў лібэральнага хамства”) ды высокапастаўленага чыноўніцтва, такіх як князь А. Сувораў, генэрал-губэрнатар Санкт-Пецярбурга.
    У 1857 г. вярнуўся з выгнаньня сакурсьнік Агрызкі Зыгмунт Серакоўскі. [Чарнышэўскі вывеў Серакоўскага ў рамане “Пралог” пад імем Сакалоўскага ды часткова ў рамане “Што рабіць?” надзяліў рысамі Серакоўскага Рахметава.] Зыгмунд заарганизаваў разам з Я. Дамброўскім ў Пецярбурзе “Літаратурнае таварыства”, куды ўваходзіла вайсковая моладзь, галоўным чынам слухачы Акадэміі генэральнага штабу, Акадэміі інжынэрных войскаў ды Артылерыйскай акадэміі. Разам з ім дзейнічаў і “штацкі” гурток, у які ўваходзілі прафэсары Пецярбурскага ўнівэрсытэту Уладзімер Спасовіч, Балтазар Каліноўскі, Антоні Чайкоўскі ды іншыя.


    7 жніўня 1857 года Агрызка падаў у Цэнзурны камітэт за сваім подпісам “Праграму мяркуемага пачасовага выданьня, пад загалоўкам “Слово” (“Słowo”)”. У 1858 г. Ёзафат ужо заняўся арганізацыяй друкарні. У чэрвені – жніўні 1858 г. Агрызка зьдзейсьніў паездку па замежжы, дзеля, нібыта, неабходнасьці набыцьця абсталяваньня да мяркуемай друкарні., дзе завязвае кантакты з Віленскім камітэтам, у Брусэлі сустракаўся з Яўхімам Лялевелем, які патрымаў ягоны выдавецкі намер.
    31 студзеня 1857 г. Галоўнае упраўленьне Цэнзуры прызнала магчымым дазволіць Ёзафату Агрызку выдаваць у Пецярбурзе на польскай мове штодзённую газэту пад назвай “Слово” са штомесячнымі дадаткамі. Хаця “Агрызка быў чалавекам без сродкаў, але грошы на выданьне без цяжкасьцей знайшліся”. Газэта “Słowo” (Écrit périodique) друкавалася два разы на тыдзень накладам 3400-4000 паасобнікаў на палосах буйнага маштабу, in folio, у памеры, тыповым для салідных грамадзка-палітычных пэрыядычных выданьняў ХІХ стагодзьдзя 40х57 см. Кожны нумар налічваў 4 бачыны.
    № 1 газэты “Słowo” выйшаў 2 (14) студзеня 1959 г. Да № 13 выйшаў дадатак: Słowo. Zeszyt 1. Miesięc styczeń. 1859. 221. 50 s. Але № 15 газэты, які выйшаў 21 (5 сакавіка) лютага 1859 г. нечакана, па асабістаму загаду Аляксандра ІІ быў арыштаваны, выданьне газэты забароненае, а яе рэдактара і цэнзара было загадана зьняволіць ў Петрапаўлаўскую крэпасьць. Повадам для закрыцьці газэты паслужыла тое, што ў ёй былі надрукаваныя лісты Яўхіма Лялевеля, дзе разглядаліся спрэчныя пытаньні гісторыі Рэчы Паспалітай. Але ў той жа дзень, 23 лютага 1859 г., Аляксандр ІІ паведаміў шэфа жандараў Даўгарукага аб прыпыненьні сваёй пастановы адносна арышту Агрызкі. 26 лютага 1859 г. выйшаў ягоны Найвышэйшы загад аб тым, “што “Слово”, якое выдаецца у С.-Пецярбургу п. Агрызкам на польскай мове, забараніць выдаваць”. Адначасова Агрызка быў ўзяты пад варту і зьняволены ў каземат Нікольскай курціны Петрапаўлаўскай крэпасьці тэрмінам на адзін месяц.
    Як пісаў у тыя часы М. Някрасаў:
                                                    Плохо, братцы, беда близко,
                                                    Арестован уж Огрызко.
    Лёс Ёзафата Агрызкі на гэты раз вырашыла шырокае заступніцтва дастаткова вядомых і ўплывовых асоб. 13 сакавіка 1859 г. Далгарукаў паведаміў камэнданту Петрапаўлаўскай крэпасьці, што “гасудар імпэратар высачэйша загадвае калескага асэсара Агрызку, які утрымоўваецца у даверанай Вашаму Правасхадзіцельству крэпасьці, вызваліць ад арышту”.
    Для задавальненьня сваіх падпісчыкаў Агрызка выдаў у сьнежні 1859 г. “Pismo zborowe” у 2-х тамах, ды ў 1859-1860 гг. перадрукаваў “Volumina legum”, які падпісчыкі “Słowo” маглі атрымоўваць замест вяртаньня грошаў пасьля ліквідацыі газэты.



    Першапачаткова друкарня разьмяшчалася ў “Каломне, ля Аларчына маста, у доме Харламава”. Друкарня складалася з 12 чальцоў, Агрызка быў рэдактарам. Памочнікамі Агрызкі ў выдавецкай справе былі паэт Эдвард Жалігоўскі і чалец Таварыства сяброў навукі ў Познані і Археалягічнай камісіі ў Вільні Антоні Бялецкі. Сам Агрызка ў сваю газэту не пісаў. І не толькі таму, што быў моцна заняты справамі ў Горным дэпартамэнце. Як успамінаў Пржэцлаўскі: “Агрызка зусім не быў літаратарам і нават, як прыродны беларус, не ведаў польскай мовы настолькі, каб мог рэдагаваць газэту. Ён... набраў сабе таленавітых пісьменьнікаў, якім плаціў добрыя грошы”
    У 1861 г. Ёзафат Агрызка заарэндаваў новае памяшканьне пад друкарню на скрыжаваньні вуліц Магілёўскай і Кананэрскай [Кананэрская 2 (левая частка)] у доме Петрашэўскага (каля Садовай за Вялікім тэатрам) [Лермантаўскі пр., дом 17, Адміралцейскі р-н.]. Тут жа пасяліўся і ён сам.

    Згодна фармулярнага сьпісу “17 сьнежня 1859 году ўзьведзены ў надворныя саветнікі, са старшынствам 1859 году жніўня 13; 28 кастрычніка 1860 г., за выдатна-руплівую службу, узнагароджаны 400 руб. сэр.; 28 лістапада 1861 гады пераведзены ў дэпартамэнт розных падаткаў і збораў (цяпер дэпартамэнт неакладных збораў); у 1861 году 24 лістапада, за выдатна-руплівую службу, начальствам засьведчаную, атрымаў адначасова 500 р. 4-га лютага 1863 г., з дазволу п. міністра фінансаў, даручана ведаць аддзяленьнямі дэпартамэнта ІІ, ІІІ і V, на правах віцэ-дырэктара, з правам падпісваць і змацоўваць усе выходныя паперы, за выключэньнем тых, якія складаюць у сабе агульныя распараджэньні, ці важнейшыя дазволы; а па канцылярыі - па справах новага піцейна-акцызнага ўпраўленьня падпісваць паперы другараднай важнасьці; 1-го верасьня 1863 гады на тых жа падставах даручана веданьне часавым аддзяленьнем дэпартамэнта; 10 сьнежня 1863 году ўзьведзены ў калежскія саветнікі, са старшынствам 1863 г. жніўня 13-го.” /Гогель Н. В.  Іосафатъ Орызко и Петербургскій революціонный ржондъ в дѣлѣ послѣдняго мятежа. 2-е изд. Вильна. 1867. С. 23-24./
    1 сьнежня 1863 г. Ёзафат Агрызка прадаў сваю друкарню тытулярнаму саветніку В. Рагальскаму і правізару фармацыі Ф. Сушчынскаму, але шэраг выданьняў працягваў выходзіць пад маркай “И. П. Огрызко”, амаль да арышту Ёзафата.
    Увогуле друкарня Агрызкі, з самым найноўшым абсталяваньнем з разнастайнымі шрыфтамі (нават усходнімі), ўяўляла высокадаходнае прадпрыемства. Яе паслугамі карысталіся шмат якія міністэрствы і ведамствы, у тым ліку і Акадэмія навук. У ёй было надрукавана больш за 100 назваў кніг самага размаітага зьместу, што мелі навуковую, агульнаадукацыйную і практычную вартасьць, друкаваўся шэраг вядомых расійскіх часопісаў: “Архитектурный вестник”, “Журнал Министерства народного просвещения”, “Горный журнал” “Народная беседа” и “Солдатская беседа”.
    Вядомы рэвалюцыянэр І. Худзякоў, які быў сасланы ў Якуцкую вобласьць, сьцьвярджаў, што ў друкарні Агрызкі “друкаваліся ўсе праклямацыі, якія адсылаліся ў Вільню”. Таксама Агрызка выдаў для патрэбаў паўстанцаў: O ranach w ogólnośći (Zeszyt pierwszy). Petersburg. 1863. 38 s. ды O ranach w ogólnośći (Zeszyt drugi). Petersburg. 1863. 68 s.
    14 лістапада 1864 г. Ёзафат Агрызка быў арыштаваны ў Санкт-Пецярбурзе ў якасьці абвінавачваемага па справе “Аб пецярбурскай рэвалюцыйнай арганізацыі”. Ён быў скампрамэтаваны дакумэнтамі, знойдзенымі ў Вільне пры арышце асобаў, прыналежных “да польскаму мяцяжу 1863 года, і намаганьнямі M. Мураўёва, арыштаваны, нягледзячы на моцную абарону ў Пецярбурзе, дзе ў яго было шмат сувязяў. 16 лістапада ён быў дастаўлены ў Віленскую крэпасьць, а затым пераведзены ў Дамініканскую сьледчую турму. Міністар фінансаў Рэйтэрн ды шэф жандараў Даўгарукаў хадайнічалі перад Аляксандрам ІІ пра вяртаньне Агрызкі з Вільні каб праводзіць сьледзтва над ім у Пецярбурзе, але безвынікова.
    На той час “Агрызка росту вышэй сярэдняга, дужага і сухога целаскладу, твар трохі асмуглы, валасы на галаве і на шырокай барадзе густыя, цёмна-русыя. зьлёгку кучаравяцца, высокі лоб, высунутыя трохі скулы, даволі вялікі прамы нос, з разадзьмутымі ноздрамі, маленькія шэрыя вочы, якія ён зьлёгку прыжмурвае, нахмурваючы бровы; сьціснутыя вусны, з якіх ніжняя выдалася трохі наперад і надае яго фізіяноміі некалькі нахабны выгляд; тым не менш твар яго, у некаторыя моманты, здаецца даволі прыемным”. “Веравызнаньня рымска-каталіцкага, ад роду 39 гадоў, халасты; мае бронзавы мэдаль у памяць вайны 1853-1856 гадоў на Андрэеўскай стужцы; атрымлівае жалаваньня 3000 руб.” Пры тым Агрызка паказаў што “знаходзіцца на службе ў міністэрстве фінансаў, у якасьці рэвізора пры дэпартамэнце неакладных збораў, ведае некалькімі аддзяленьнямі дэпартамэнта, з правамі віцэ-дырэктара; маю ўчастак зямлі ў Менскай губэрні, Барысаўскага павета”.
    Агрызка упарта адмаўляў сваю прыналежнасьцьда мяцяжу, але адзін з членаў Віленскай асобай сьледчай па палітычным справам камісіі, 3-й артылерыйскай брыгады штабс-капітан Мікалай Гогель (1836-1870), сын магілёўскага губэрнскага паштмайстра, дамогся дабіцца ад яго некаторых важных прызнаньняў. Прызнаючыся асабіста, Агрызка не рабіў ніякіх пабочных паведамленьняў. 
     Аўрора ўсяляк спрабавала палегчыць доля свайго былога хатняга сакратара. Але і яна, як іншыя ўплывовыя заступнікі Агрызкі, натыкнулася на наймоцны супраціў генэрал-губэрнатара Паўночна-Заходняга краю Міхаіла Мураўёва. Дасьледчыкі мяркуюць, што ў Мураўёва на гэты конт былі свае погляды. Па-першае, Агрызка, у пэрыяд сваёй службы ў Міністэрстве фінансаў, неяк публічна абвінаваціў Мураўёва ў казнакрацтве. Мураўёў так і не змог даказаць сваю невінаватасьць, і толькі выпадкова пазьбег суровага пакараньня. Акрамя таго, галоўнай заступніцы Агрызкі, Аўрора Карамзіна, у свой час рашуча запрацівілася таму, каб сын Мураўёва Мікалай заняў месца апекуна пры яе сыне. Не выключана, што менавіта Мураўёў у 1865 г. інсьпіраваў сэрыю ананімных артыкулаў, якія тады шпацыравалі па шматлікіх газэтах Расіі.
    Вайсковы суд прысудзіў Ёзафата Агрызку да сьмяротнага пакараньня. Толькі ў самы апошні момант вышэйшая мера была заменена на дваццаць гадоў катаргі. У вышэйшых пецярбургскіх кругах здагадваліся, што зьмякчэньню долі Агрызкі шмат у чым паспрыяла Аўрора, “якая прасіла пра памілаваньне асабіста Гасудара і атрымала яго”.
    Па загаду М.Мураўёў, які жадаў любой цаной перашкодзіць усялякім спробам вызваліць Агрызку або аблегчыць ягоную долю, Ёзафата, у парушэньне звычайнага парадку, самым пасьпешлівым чынам павезьлі да месца адбываньня катаргі асобна ад астатніх сасланых і па асоба складзенаму на гэты выпадак маршруту.


    Пасьля непрацяглага прыпынку ў Табольску Ёзафат баў дастаўлены ў Нерчынскую акругу Забайкальскай вобласьці, дзе з лютага 1866 г. адбываў катаргу ў Акатуйскай турме Нерчынскай акругі Забайкальскай вобласьці.
    Дарэчы ў плянах расійскіх рэвалюцыянэраў было скарыстаць незьлічоную сьціжму сасланых паўстанцаў у Сыбір, каб адарваць Сыбір ад Расіі і стварыць ў ёй Рэспубліку Свабодаславію. Меркавалася, што у Часовы ўрад увойдуць М. Чарнышэўскі, М. Міхайлаў ды М. Серна-Салаўёвіч, якія павінны будуць падабраць ў ягоны склад “сталых жыхароў Сыбіры”, а “Агрызка павінен быць пры ўрадзе з дарадчым голасам у якасьці прадстаўніка справы палякаў”, як дасьведчаны юрыст.
    У чэрвені 1866 года выбухнула Кругабайкальскае паўстаньне, узьнятае былымі паўстанцамі, якія працавалі на яе будаўніцтве. Але “у тайзе, якая пакрывала скалы, што навісалі над Байкалам, яны блукалі, намагаючыся прабрацца да межаў Кітаю, і ў гэтай жа тайзе іх насьцігалі бураты”.
    18 ліпеня 1866 г. камэндант Нерчынскіх заводаў палкоўнік Варанцоў паведамляў Старшынствуючаму ў Радзе Галоўнага упраўленьня Ўсходняй Сыбіры генэрал-лейтэнанту Шэлашнікаву, што “палітычныя злачынцы”, якія знаходзіліся ў Акатуеўскім рудніку, адмаўляюцца выходзіць на работы ў сьвяточныя дні і што гэтымі дзеяньнямі злачынцаў кіруе Ёзафат Агрызка”. 21 ліпеня 1966 г. Шэлашнікаў прадпісаў ваеннаму губэрнатару Забайкальскай вобласьці правесьці дазнаньне, ці не зьвязанае гэтае непадпарадкаваньне з бунтам на Кругабайкальскай дарозе. Сьледзтва выявіла, што паміж “палітычнымі злачынцамі” на Нерчынскіх заводах існуе тайная перапіска, наладжана таварыства ўзаемнага грашовага дапамогі дзеля розных мэтаў і што яны гатовыя былі правесьці масавыя беспарадкі дзеля дапамогі “бунтаўшчыкам”. Паміж папераў, што выявілі пры ператрусах, аказалася копія статута “Агула выгнанцаў”, што знаходзіліся на Аляксандраўскім заводзе, якому “даў штуршок” Юзаф Двожачак.

    Юзаф (Józef) Двожачак (Dworzaczek) нар. у 1830 г., удзельнічаў у Вялікапольскім паўстаньні ў 1848 г., служыў лекарам шпіталя Сьв. Мікалая ў Ленчыцы, недалёка ад Лодзі, з 1862 грамадзянскі начальнік паўстанцкай арганізацыі Ленчыцкага павета, удзельнічаў 24 лютага 1863 г. у бітве пад Добрай, дзе паўстанцы былі разгромленыя і разагнаныя, быў выдадзены нямецкімі асаднікамі і асуджаны да сьмяротнага пакараньня, замененага 12 гадамі катаржных працаў у Нерчынскіх заводах у Забайкальлі.
     Пры ператрусе ў Акатуі, у каморы, дзе знаходзіўся “палітычны злачынец” Агрызка, была знойдзеная “чарнавая дакладная пісулька”, на 8 старонках, аб правах зьняволеных, напісаная алоўкам рукою Агрызкі. Ёзафат на допыце паказаў, што ён быў “не складальнікам, але рэдактарам гэтай пісулькі”.
    Неўзабаве ў Акатуй, у сувязі з “байкальскім бунтам”, прыйшло распараджэньне аб “выдаленьні уплывовых асоб з агульных турмаў і трыманьні іх у ізаляцыі”. Таму Агрызку, без усялякай на то прычыны, вывезьлі з Акатую і зьняволілі у турме Аляксандраўскага завода Нерчынскай акругі, пад найстражэйшы нагляд, не выводзілі нават на прагулку. Адсюль яго толькі аднойчы вывозілі на сьледзтва, дзе яго дапытваў акружны начальнік Казачэнка, каб выявіць прычыны”байкальскага” паўстаньня. Але Агрызка, які магчыма і нічога ня ведаў пра гэтае паўстаньне, то і аніякіх тлумачэньняў пра яго ня даў.
    Генэрал-губэрнатар Усходняй Сыбіры Карсакоў 15/16 лістапада 1866 г. указваў якуцкаму губэрнатару Лахвіцкаму: “Прызнаючы неабходным мець у г. Вілюйску зусім асобнае турэмнае памяшканьне для ўтрыманьня ў ім каля 20 чалавек тых з ссыльна-катаржных палітычных злачынцаў, якія па свайму складу думак шкодна ўзьдзейнічаюць на сьціжму і падбухторваюць іншых да непадпарадкаваньня ды беспарадкам, я прашу Ваша Правасхадзіцельства неадкладна зрабіць распараджэньне аб пабудове трывалага турэмнага памяшканьня... а таксама памяшканьня для ваеннай каманды і афіцэра; прычым прашу... зьвярнуць асаблівую ўвагу на тое, каб турэмнае памяшканьне было так пабудавана, каб уцёкі з яго былі немагчымыя. На заканчэньне ж лічу патрэбным перадаць Вам, што ў самым непрацяглым часе будзе прыслана ў Якуцк каля пяці чалавек палітычных катаржных, якіх прашу памясьціць у турэмным замку асобна ад іншых і утрымліваць іх пад строгім каравулам і з асаблівай пільнасьцю. Злачынцы гэтыя павінны заставацца ў Якуцку да пабудовы памяшканьня ў г. Вілюйску, потым пераведзеныя ў адзначанае месца”. У лісьце ад 19 лістапада 1866 г. да генэрал-лейтэнанта Шэлашнікава ён пісаў: “Вашаму Правасхадзіцельству вядома, што паміж палітычнымі злачынцамі знаходзяцца і такія, якія падбухторваючы іншых да непадпарадкаваньня, вытвараюць беспарадкі і таму пакіданьне гэткіх злачынцаў з сваім асяродзьдзе нельга не прызнаць асабліва шкодным, так як і пры ўсім дбайным за імі наглядзе і назіраньні не ўяўляецца дастатковым пры сучасным укладзе турмаў. Па гэтаму я прапанаваў такіх злачынцаў зараз жа высылаць з захаваньнем зьдзейсьненай тайны і высылаць на будучы час ў Якуцкую вобласьць, дзе і згуртаваць іх у горадзе Вілюйску... У гэтых відах двое нядобранадзейных палітычных злачынцаў, менавіта: азначаныя пад №№ 11 і 16-м выпатрабаваныя ужо, па распараджэньню майму, з-за Забайкалу і заўтрашняга чысла павінны прыбыць ў Іркуцк”.
    Знаходжаньне Агрызкі і Двожачака у Іркуцку было непрацяглым. У “Памятнай пісульцы” складзенай генэрал-губэрнатарам Ўсходняй Сыбіры Карсаковым казалася, што “палітычных злачынцаў з катаржных, якія адпраўляюцца ў асобнае памяшканьне, называць пад нумарамі, не пасылаючы на іх артыкульных сьпісаў, і трымаць усё гэтае ў вялікай таямніцы. Кожны месяц данасіць аб іх Галоўнаму Начальн. аб стане здароўя і аб паводзінах”. 20 лістапада 1866 года яны былі адпраўленыя з Іркуцка ў Якуцк
    У 5 гадзінаў вечара 7 сьнежня 1866 года сакрэтныя арыштанты № 11 Ёзафат Агрызка ды № 16 Юзаф Двожачак былі дастаўлены канвоем ў горад Якуцк, сталіцу Якуцкай вобласьці. У прадпісаньні ўказвалася. што месцам сталага зьняволеньня абраны новы турэмны замак, які дабудоўваўся ў акруговым горадзе Вілюйску Якуцкай вобласьці, а да заканчэньня будоўлі іх часова пакідаюць ў Якуцку.

    Арыштанты адразу ж былі адпраўленыя ў Якуцкі турэмны замак ды зьмешчаныя ў асобныя каморы ў флігелі для перасыльных арыштантаў. Якуцкае абласное праўленьне, у сваім паведамленьні ў Іркуцк, адзначыла што “арыштант № 16 быў дастаўлены без кайданоў, а у арыштанта № 11 нажныя кайданы свабодна здымаліся”. На гэты конт было праведзена дадатковае расьсьледаваньне, але нічога падазронага выявіць не ўдалося.
    На наступную раніцу, па загаду якуцкага грамадзянскага губэрнатара, “толькі што прыбылыя арыштанты польскага паходжаньня, якія абазначаныя № 11 і 16” былі абсьледаваныя інспэктарам мэдычнай часткі Якуцкай вобласьці. Згодна ягонага данясеньня, арыштант пад № 16 меў “хранічныя сухоты з хранічным катарам лёгкіх, але ў нязначнай ступені разьвіцьця і амаль не патрабуючых лекарскіх асаблівых мераў”. Арыштант пад № 11 “мае задавальняючы стан здароўя, хваляваньне ж крывяноснай сыстэмы ёсьць часовым зьявішчам і зьяўляецца вынікам дарожнага стамленьня ды уражаньняў навага становішча арыштанта, або новых яго абставінаў”.
    Далейшыя мэдычныя абсьледаваньні, што рабіліся ў Якуцкім турэмным замку знаходзілі іх у “адносна” або “амаль задавальняючым стане здароўя”.
    Вясной 1867 г. інспэктар мэдычнай часткі Якуцкай вобласьці адзначаў, што “у № 16 сымптомы шкарбункі ў дадзены момант амаль не прыкметны” ды ўказваў таксама на “звычайныя” для гэтага выгнанца “грудныя прыпадкі”. У данясеньні за ліпень 1867 г. казалася што “пакуты вачэй у № 11 у дадзены момант застаюцца ў самой лёгкай ступені, так што ён можа займацца нават чытаньнем кніг”.
    Дарэчы, Агрызка хадайнічаў аб выпісцы на ягоны собскі рахунак з кнігарні Маўрыкія Вольфа ў Пецярбурзе восем выданьняў, у ліку якіх былі: збор твораў Шылера і “Сыстэма міжнароднага права” (“System des Völkerrechts”), кніга германскага эканаміста Генрыха Бенгарда Апенгайма (Oppenheim) - на нямецкай мове, “Гісторыю Англіі” (“History of England”) Томаса Бабінгтона Макалея /Маcaulay/ - на ангельскай мове, усе творы Байрана у перакладзе на францускую мову, усе творы Адама Міцкевіча, “Гісторыю Польшчы” (“Dzieje Rzeczypospolitej Рolskiej”) Анджэя Марачэўскага – на польскай мове ды іншыя
    У жніўні 1967 г. у данясеньні мэдычнага інспэктара казалася што “№ 11 даволі здавальняючы як у фізычным, так і ў псыхічным стане, толькі зрэдку ў яго паказваюцца прыкметы крывахарканьня ў нязначнай ступені... Стан жа... № 16 даволі дрэнны як у фізычным, так яшчэ больш у маральным стане: ён здаўна пакутуе хранічнаю хваробай дыхальных органаў... да стану свайго здароўя абыякавы; ён маркотны, пануры і наогул у мэлянхалічным настроі духу: пры размовах выказвае большаю часткай прыкметы раздражненьня. Учора, 6 чысла жніўня, пасьля праведзенага ў яго каморы звычайнага астрожнага ператрусу ў 12-й гадзіне раніцы ў першы раз выявіўся ў яго прыступ шаленства, які доўжыўся каля 20 хвілінаў, і калі ён супакоіўся, то відаць нічога не памятаў пра тое, што здарыліся з ім”.
    З далейшых назіраньняў мэдычнага інспэктара бачна, што у № 11 “пакуты вачэй” прынялі “ужо хранічную форму запаленьня злучальнай абалёнкі мігавак”, а № 16 “жаліцца на галаўныя болі, якія часах суправаджаюцца ліхаманкавымі рухамі, паходжаньне якіх можна растлумачыць з некатораю верагоднасьцю пакутай мозгу пасьля нанесенага яму некалькі месяцаў назад удару палкай па галаве адным вар’ятам, сьляды пашкоджаньня ад якога маюцца на пакровах чэрапу ў выглядзе зажывы”.
    20 сакавіка 1968 года Юзаф Двожачак падаў Якуцкаму губэрнатару дакладную пісульку, у якой, спасылаючыся на шэраг афіцыйных пастаноў, даказваў, што тэрмін утрыманьня яго ў астрозе павінен закончыцца вясной або, у крайнім выпадку, летам 1868 года. Пэўна ў яе складаньні прымаў удзел і Агрызка. 14 жніўня 1868 г. на гэтую пісульку прыйшоў адказ, “што злачынцы № 11 і № 16 павінны па ранейшаму утрымлівацца пад строгім прыглядам найдалей да асобага аб іх распараджэньня”.
    22 сакавіка 1868 года Ёзафата Агрызку ды Юзафа Двожачка з Якуцкага турэмнага замка адправілі ў новапабудаваны астрог, у акруговы горад Вілюйск Якуцкай вобласьці, “для ўтрымоўваньня ў тамашнім турэмным памяшканьні”, які быў пабудаваны ў рэкордна кароткі тэрмін.

    Гэты астрог яшчэ ў 90-х гадах ХІХ стагоддзя быў змыты, пад час паводкі, ракой Вілюй, але ў НА РС(Я) захаваўся дакумент пад назвай “Аб скасаваньні Вілюйскага турэмнага замка за выездам дзяржаўнага злачынцы Чарнышэўскага. Пачата 18 кастрычніка 1883 г. скончана 29 сакавіка 1885 г. на 19 аркушах”, які дае ўяўленьне аб гэтай турме, бо ў ім ўтрымліваецца поўны вопіс усіх будынкаў і маёмасьці былога турэмнага замка.

                                                                    Вопіс маёмасьці
                                                зачыненага Вілюйскага Турэмнага замка
                                                                   і пры ім казармаў.
                                                      Складзены 20 студня 1884 года.
    1. На паўночным ускрайку г. Вілюйска будынак драўляны, аднапавярховы, з адным уваходам са двара; у даўжыню 8 саж., у шырыню 7 саж., у вышыню 2 саж.; крыты дошкамі у два рады на 4 скаты; перад уваходнымі дзьвярамі барвяністае, ганак ў тры прыступкі, з дошкавай пляцоўкай з 2-х цалевых дошак; уваходныя дзьверы ў адно палатно; вышынёй у 3 і шырынёй у 1,1/4 арш.; дзьверы прывешаны да вушакоў на 2 парах жалезных крукоў, маюць 2 жалезныя клямары (з вонкавага і ўнутранага боку па аднаму), знутры замыкаюцца жалезнаю засоўкаю з прабоем для замка ў касяку маецца такой ж прабой; па абедзьвюм бокам дзьве па 1 акну; рамы ў іх у адно палатно і кожная рама мае 3 зьвяна 6х5 вярш.; да гэтых вокнаў зімовых рамаў такіх жа са шклом тых ж памераў - 2. Усярэдзіне будынак капітальнымі сьценамі падзеленае на 6 пакояў і калідор; уваход у кожны пакой праз адмысловыя дзьверы; дзьвярэй у адно палатно 6, вышынёй кожныя дзьверы маюць 3 арш., шырынёю 1,1/4 арш., дзьверы навешаныя да вушакоў кожная на 2 парах жалезных крукоў, маюць па 2 жалезныя клямары, (з унутранага і вонкавага боку па аднаму); з вонкавага боку кожныя дзьверы маюць жалезную засаўку з прабоем для замка і да вушакоў па аднаму прабою; у будынку 13 вокнаў, забясьпечаных кожнае жалезнаю рашоткаю; рамаў у кожным па 2, зімовая і летняя, усяго 26 рамаў; кожная ў 6 шкла 7х6 вярш.; з вялікай агульнай каморы ўваход праз калідор у рэціраднае месца, якое прыбудаванае да паўночнай уздоўжнай сьцяны; у калідоры па абедзьвюх баках па 1 акну з жалезнымі кратамі і адзінарнымі летнімі рамамі; кожная рама з 6 шкла ў 7х6 вярш., печак галяндзкіх у будынку 5; да іх поўных пячных прыбораў 5; увесь будынак усярэдзіне выбелены алебастрам, а адна камора абабіта шпалерамі, столь ж яе абцягнутая ленкортам.
    2. Лазьня: будынак драўляны, аднапавярховы, даўжынёю 4, шырынёю 3 і вышынёю 1,1/2 сажні, крыты дошкамі на два скаты, перад уваходам дошкавая пляцоўка, уваходныя дзьверы у адно палатно, вышынёю ў 2,1/2 і шырынёю ў 1,1/4. арш.; дзьверы навешаны на дзьве пары жалезных крукоў, маюць 2 жалезныя клямары (адзін з унутранай і адзін з вонкавага боку); будынак усярэдзіне падзелены капітальнымі сьценамі на 4 пакоі, уваход у кожны пакой замыкаецца дзьвярыма ў адно палатно, падобна ўваходным дзьвярам; дзьве прывешаны да вушакоў кожная на 2 парах жалезных крукоў і маюцца па 2 жалезных клямары ў кожнай дзьверы, у будынку 5 вокнаў, забясьпечаных летнімі і зімовымі рамамі ды жалезнымі рашоткамі, усяго 10 рамаў. Кожная мае па - 6 шклоў у 7х6 вярш.; печак у будынку: паравая 1, камін 1 і ачаг 1, поўных прыбораў у печак 3; у ачагу ўмазаны 2 вялікія чыгунныя катлы, трывалыя.
    3. Кухня: будынак драўляны, аднапавярховы; у даўжыню мае 4, у шырыню 3 і ў вышыню 1,1/2 сажні, крыты дошкамі на два скаты; перад уваходнымі дзьвярыма драўляная пляцоўка; уваходныя дзьверы вышынёю 2,1/2, шырынёю 1,1/4 арш., дзьверы навешаныя на 2 жалезныя клямары (па аднаму з вонкавай і ўнутранага бакоў); усярэдзіне будынак калідорам падзелены на дзьве палавіны; у канцу калідору камора, адгароджаная дошкамі, з дзьвярмі ў адно палатно, прывешаныя на жалезных круках з наметкаю і прабоем для замка; уваход у кухонныя памяшканьня мае па адной дзьверы, прывешаных да вушакоў кожная на 2 парах жалезных крукоў і забясьпечаныя звонку і знутры жалезнымі клямарамі. Вокнаў у будынку забясьпечаных жалезнымі кратамі 4; да іх рамаў зімовых і летніх 8, кожная мае па 6 шклоў у 7х6 вярш., у кожным памяшканьні па 1 рускай печцы і па ачагу, усяго 2 печкі і 2 ачага; пячных прыбораў 2 поўных.
    Усё будынкі зьмешчаныя ва двары, які агароджаны шпаламі, у даўжыню двор мае 25 сажняў 1 арш. і ў шырыню 19 сажняў; для ўезда ва двор у заходнім папярочным боку брама вышынёю ў 1 саж. і шырынёю ў 4 аршына; брама складаецца з двух палотнаў і прывешаная да вушакоў кожным палатном на 3 парах жалезных крукоў; палотны з жалезнага боку скрэпленыя жалезнымі навугольнікамі; замыкаюцца звонку драўлянаю закладкаю з замком; для ўваходу ў адным з палотнаў брамы весьнічкі, прывешаныя 2 парамі жалезных крукоў; весьнічкі замыкаецца з унутранага боку жалезнаю засоўкаю і клямкай, а з вонкавага боку маецца жалезнае колца для паварочваньня клямкі.
    4. Казармы: будынак драўляны аднапавярховы, крыты дошкамі на два скаты, у даўжыню мае 9 сажняў, у шырыню 3 сажні і ў вышыню 2 саж., са двара мае 2 уваходы; калідорам падзелены на дзьве палавіны: асабовае (пярэдняя палавіна) афіцэрскае памяшканьне і надворная (задняя палавіна) казарма для ніжніх чыноў, у ёй у задняй сьцяны нары; вокнаў у будынку 13, да іх рамаў 26; рамы ў шэсьць пераплётаў у кожнай па 6 шклоў 5х6 вярш. Печка руская 1, грубка 1, і камін 1, з поўнымі пячнымі прыборамі; вакол будынку з параднага боку прызба, забраная плахамі у слупы з засыпкаю прамежку зямлёю; уваходы ў абедзьве паловы будынку запіраюцца дзьвярамі, кожныя дзьверы у адно палатно, навешаны на дзьве пары жалезных крукоў і забясьпечаная жалезнаю засоўкаю з прабоем для замка і жалезнымі клямарамі для адпіраньня і запіраньня.
    5. На двары драўляная аднапавярховая клець, крытая дошкамі на 4 скаты; у даўжыню мае 8 саж., у шырыню 2 саж., 2 арш. і ў вышыню 3,1/2 арш.; клець мае тры адлучэньні, падзеленыя капітальнымі сьценамі, уваход у адлучэньне праз дзьверы; дзьверы у адно палатно, навешаныя кожная на дзьве пары жалезных крукоў, забясьпечаныя жалезнымі клямарамі і прабоямі для замкоў; у задняй частцы і куце двара рэціраднае месца, зробленае з плах у паркане на 2 адлучэньні; кожнае мае адмысловыя ўваходныя дзьверы; крытае дошкамі на адзін скат; двор абнесены парканам, з двух бакавых старон і задняй з бярвеньня, а з параднага боку рашотчатым на бярвеністай падрубе; для ўваходу ва двор маецца брама вышынёю 5 і шырынёю 4 арш., замыкаецца створкавымі дзьвярамі; палавіны дзьвярэй прывешаны да слупоў кожная 2 парамі жалезных крукоў; палавінкі брамы замыкаюцца са двара драўлянаю папярэчнаю закладкаю, якая закладваецца ў жалезныя клямары; даўжыня бакоў паркана заходняя папярочная (парадная) 7 сажань з брамай. Усходняя папярочная (задняя) 3,1/2 саж. Паўночная падоўжная 18 сажань, паўднёвая падоўжная 11,1/2 саж.
                                                                   Вопіс рэчам,
                                     прыналежным Вілюйскаму турэмнаму замку
    1.  Абразаў на дошцы                       1
    2.  Гідрапульта                                   1
    3.  Замкаў вісячых                             8, у аднаго няма ключа
    4.  Ложкаў драўляных                      9
    5.  Крэслаў                                         6
    6.  Сталоў, з іх 2 вялікія                    7
    7.  Сякераў                                          1, нягодная
    8.  Чыгунаў вялікіх                            4, з іх 2 разьбітыя
    9.  Заслонак пячных                           2
    10.  Качарэжка жалезная                   1
    11.  Ножык якуцкай работы              1
    12. Жалезная рыдлёўка                      1
    13. Кайданоў нажных і наручных     2
    14. Жалеза-лому і зьвязак                  20 фунтаў”. /НА РС(Я), ф. 12, воп. 12, спр. 87, арк. 10-14./
    Згодна інструкцый, якія прыходзілі з Іркуцка ды Якуцка наконт “асабліва небясьпечных арыштантаў пад нумарамі”, вілюйскія мясцовыя ўлады ўсіх палітычных злачынцаў, якія знаходзіліся ў самым Вілюйску, выслалі ў акругу, каб паміж імі не было аніякіх зносінаў.
    У першых чыслах красавіка 1868 года Ёзафат Агрызка ды Юзаф Двожачак былі дастаўленыя ў Вілюйск. З-за тога што у Вілюйску на той час не мелася лекара, а лекарскі вучань па лекарскіх справах знаходзіўся ў акрузе, арыштанты засталіся без мэдычнага агляду. У інструкцыі прадпісвалася, каб яны павінны былі ўтрымлівацца абавязкова ў нажных і ручных кайданах без права выхаду. Па прадпісаньню генэрал-губэрнатара Усходняй Сыбіры Карсакава спраўнік Вілюйскага акруговага паліцэйскага упраўленьня штомесячна павінен быў прадстаўляў пісьменнае данясеньне аб стане здароўя гэтых двух вязьняў, таму зьявіліся стэрэатыпнае “арыштанты под №№ 11 ды 16 вялі сябе добра і стан іхняга здароўя хаця і палепшыўся, але не зусім”.
    У сьнежні 1868 года вілюйскіх арыштантаў наведаў палкоўнік Кубэ, які зьдзяйсьняў нагляд за палітычнымі злачынцамі. Ён данасіў упраўляючаму Якуцкай вобласьцю, што “прызначаныя згаданым арыштантам кармавыя грошы па 11 к. у суткі не дастатковыя нават на адзін хлеб, а таму ён прызнае неабходным павялічыць гэтае забесьпячэньне, тым больш што сродкі арыштантаў, якія ўтрымліваюцца за свой кошт, на дадзены час зьнясільваюцца”. Лонгін Панцялееў ўспамінае: “Аднаго разу маёр Кубе, які знаходзіўся пры Іркуцкам генэрал-губэрнатару па справах палітычных ссыльных, быў у Енісейску, і я з ім сустрэўся ў доме золатапрамыслоўца І. А. Грыгорава. На маё пытаньне, ці не даводзілася яму бачыць Агрызку і як яму жывецца, Кубе , бог ведае дзеля чаго адказаў відавочнай недарэчнасьцю: “Ды ён жыве ў становішчы, ніколькі не горшай чым тая, у якой мы зараз з вамі знаходзімся”. А трэба сказаць, што дом Грыгорава па становішчы быў самым шыкоўным ў Енісейску”.
    У сакавіку 1869 г. вілюйскіх арыштантаў наведаў Якуцкі губэрнатар Васіль Бадыска, які адзначаў што “злачынец пад № 11 захаваў у поўнай меры ўсю энэргію і сьвежасьць думак, ён пэўна скараецца свайму становішчу, не мае надзеі на памілаваньне, у чым я яго не разупэўніваў... Другі ж пад № 16 нэрвовы, хворы і раздражняльны і па-мойму блізкі да вар’яцтва: настойвае, што яму тэрмін зьняволеньня скончыўся, што яго несправядліва трымаюць і г. д.”. Абодва арыштанты дабіваліся ў губэрнатара каб “злачынцу № 16” быў абвешчаны “тэрмін, на які ён прысуджаны да пакараньня”, указвалі “на заўсёдны недахоп у аптэцы пры турме лекаў, патрэбных ім, а асабліва № 16, па іхных хваробах”, прасілі “павялічыць дапамогу, якая ім адпускаецца ў памеры 11 кап. на суткі, з ўвагі да існуючай у Якуцкай вобласьці дарагоўлі на неабходныя жыцьцёвыя прыпасы” а таксама “даваць ім сродкі на адзежу і лячэньне”, дазволіць ім “часовыя шпацыры па-за агароджай пад канвоем... у летні час займацца агародніцтвам зблізку астрога... пісаць да родных, бо па атрыманых ад іх весткам, яны не пасылаюць ім грошай, не ведаючы дзе яны знаходзяцца і ці жывыя яны”.
    Неўзабаве быў, хаця і нязначна, павялічаны памер казённых сродкаў на іхняе ўтрыманьне. Генэрал Шэлашнікаў “палічыў магчымым дазволіць палітычным арыштантам №№ 11 і 16” прагулкі за агароджай турмы і заняткі агародніцтвам “пад сталым пільным наглядам узброенага канвою”. Аднак на перапіску са сваякамі генэрал-губэрнатар Усходняй Сыбіры Карсакаў дазволу ня даў.
    У сувязі з паўторным запытам аб тэрміне катаржных працаў для “№ 16” Карсакаў загадаў ў адносінах да абаіх арыштантаў кіравацца “існуючымі на гэты прадмет узаканеньнямі”, згодна якім, з улікам красавіцкага маніфэста 1866 гаду, Агрызка павінен быў выйсьці на пасяленьне ў жніўні 1875 году, а Двожачак ў сакавіку 1870 гаду, а ды ўказанага тэрміну прадпісвалася палітычным злачынцам пад №№ 11 і 16 працягваць турэмнае зьняволеньне.
    Вясной 1869 г. Двожачак цяжка захварэў на запаленьне лёгкіх, а з надыходам цяплыні абое зьняволеныя “заняліся агародніцтвам унутры агароджы астрога і пасеялі на 17 градках рознае насеньне гародніны”, і згодна данясеньняў, нязьменна “вялі сябе добра”.

                “МУС                                                                        Зусім сакрэтна
               Якуцкае
    Абласное Праўленьне
          Аддзяленьне І
                 Стол І
        18 сакавіка 1870 г.
                 № 625
                 Якуцк.
                                                                      19 сакавіка 1870 г.
                                                            Якуцкаму Акруговаму Спраўніку
    Па даручэньні п. Выконваючага абавязкі Якуцкага Грамадзянскага Губэрнатара, заснаванага па распараджэньні Яго Высакаправасхадзіцельства Генэрал Губэрнатара Ўсходняй Сыбіры, мною прадпісана п. Вілюйскаму Акруговаму Спраўніку вызваліўшы ад зьняволеньня палітычнага злачынцу Іосіфа Дворжачка (N 16), які ўтрымоўваецца ў тамтэйшым турэмным замку выслаць за наглядам у Якуцк для паселішча ў Якуцкам акрузе.
    Яго Правасхадзіцельства, Віктар Паўлавіч, прызначыў азначанага ссыльнага пасяліць у Паўлаўскае селішча Ўсходне-Кангаласкага ўлусу з тым, каб паводле волі Яго Высакаправасхадзіцельства Міхаіла Сямёнавіча над Дворжачком (N 16) заснаваны быў найстрогі нагляд з мэтай ухіленьня шкоднага ўплыву яго на мясцовае насельніцтва. Пра паводзіны і заняткі Дворжачка на паселішчы дастаўляць да п. які выконвае абавязкі Якуцкага Грамадзянскага Губэрнатара штомесячныя данясеньні.
    Апавяшчаючы пра гэта Ваша Высакародзьдзе, я пакорна прашу па прыбыцьці ў Якуцк палітычнага злачынца (N 16) пасяліць па прызначэньні з прыняцьцем указаных засьцярог і прад’яўленьне штомесячных зьвестак, і між тым данесьці Яго Правасхадзіцельству пра прыбыцьцё і ўсяленьне згаданага ссыльнага.
    Упраўляючы Вобласьцю    /Подпіс/
     Ад 20 сакавіка 1870 г.
    П. В. С. Засядацеля Клімоўскаму № 6.
    Старасьце сялян Аямскага тракту № 5”. /НА РС(Я), ф. 15, воп. 22, спр. 6, арк. 1./ 
    У данясеньні ад 28 сакавіка 1870 года, падпісаным якуцкім губэрнатарам, указвалася, што арыштант пад № 16 па распараджэньні генэрал-губэрнатара Ўсходняй Сыбіры. ад 3 лютага 1870 года, быў “пераведзены на пасяленьне у Паўлаўскае сяло Якуцкай акругі”, амаль насупраць Якуцку, толькі на другім беразе ракі Лены. 
    У данясеньні ад 31 траўня 1870 года Якуцкага губэрнатара ў Галоўнае ўпраўленьне Усходняй Сыбіры, паведамлялася, што палітычны злачынца пад № 16, «27 сакавіка 1870 года быў пераведзены ў с. Паўлаўскае, Якуцкай акругі, а адтуль з-за хваробы, у Якуцк, дзе і памёр 30 траўня гэтага ж году”. /Амгинский В.  Н. Г. Чернышевский в Вилюйской тюрьме. // Ленский водник. Якутск. 24 октября 1939. С. 3/. Застаецца дадаць, што ў Лодзі (Польшча) існуе вуліца паўстанца Юзафа Двожачака. Ці зьявіцца калі-небудзь вуліца у гонар Ёзафата Агрызкі ў Беларусі – невядома.
    Такім чынам Агрызка застаўся ў Вілюйскім турэмным замку адзін.
 
 





    У 1870 годзе, пад час асабістай аўдыенцыі Якуцкага губэрнатара Де-Вітэ ў імпэратара Аляксандра ІІ, ён, нібыта, даў добрую атэстацыю Ёзафату Агрызку і, як мяркуецца, гэтае паслужыла повадам да ягонага вызваленьня.
    Якуцкі губэрнатар Де-Вітэ 2 сьнежня 1871 г. даў прадпісаньне якуцкаму паліцмайстру:
    Пан генэрал-губэрнатар Усходняй Сыбіры ў прапанаваньні да мяне ад 12 мінулага лістапада дазволіў перавесьці ў г. Якуцк дзеля жыхарства пад нагляд паліцыі палітычнага злачынца - Ёзафата Агрызку, які знаходзіцца ў Вілюйску.
    Прадпісаўшы разам з гэтым Вілюйскаму акруговаму спраўніку аб адпраўленьні з Вілюйска ў Якуцк адзначанага Агрызку і паведамляючы аб гэтым Ваша Благародзьдзе, прадпісваю па дастаўленьні ў Якуцк Агрызкі мець за стасункамі ягонага жыцьця і паводзінамі найстражэйшы нагляд, устараняць усялякую магчымасьць да ўцёкаў”.
    18 сьнежня 1871 г. у Якуцк было адпраўленае апошняе данясеньне аб паводзінах і стане здароўя зьняволенага пад № 11.  23 сьнежня 1871 г. вілюйскі акруговы спраўнік паведамляў якуцкаму паліцаймайстару, што “гэтага чысла адправіўшы ў г. Якуцк пад нагляд Вашага Высокаблагародзьдзя палітычнага злачынца Агрызку, за прыглядам казака Мікалая Жыркова, маю гонар пра тое Вам паведаміць, пакорна просячы аб часе прыбыцьця яго мяне паведаміць”.
    29 сьнежня 1871 года Ёзафат Агрызка быў дастаўлены ў абласны горад Якуцк.
    11 студня 1872 года ў Вілюйск, на ягонае месца ў Вілюйскі турэмны замак, быў дастаўлены дзяржаўны злачынца Мікалай Гаўрылавіч Чарнышэўскага, якога ён добра ведаў па Санкт-Пецярбургу.
    У Якуцку Агрызку пераводзяць у разрад “пасяленцаў” і “вяртаюць” імя ды прозьвішча. Там пасябраваў з сасланым Мікалаем Грыгор’евым, які займаўся земляробствам.
    Падпаручнік лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палку Мікалай Аляксеевіч Грыгор’еў, які паходзіў з дваранаў, па абвінавачваньню “у намеры распаўсюдзіць паміж ніжнімі чынамі бунтоўных ідэй супроць Ураду і Вярхоўнай улады” загадам камандзіра Асобнага гвардзейскага корпуса ад 22 чэрвеня 1862 г. быў аддадзены Пецярбурскаму арданансгаўзу, які прыгаварыў яго 11 кастрычніка 1862 года, па пазбаўленьні ўсіх правоў стану ды бронзавага мэдалю “У памяць Крымскай вайны 1853-1856 гг.” ды саслаў на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. Спачатку Грыгор’еў быў паселены ў горадзе Баргузін Забайкальскай вобласьці, аднак праз некалькі месяцаў “за дрэнныя паводзіны” быў адміністратыўным парадкам высланы ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены ў 1863 годзе і паселены 7 кастрычніка 1863 года ў Амгінскай слабадзе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 25 траўня 1868 года яму былі нададзены правы дзяржаўнага селяніна, а ад 17 траўня 1871 года вернутыя былыя правы стану. 8 кастрычніку 1873 года ён быў пераведзены з ў горад Верхаленск Іркуцкай губэрні.
   Агрызка таксама пачынае займацца агародніцтвам. У сакавіку 1874 г. верхаянскі купецкі сын Мікіта Гарохаў атрымаў ад якуцкага акруговага спраўніка для дастаўкі ў акруговы горад Верхаянск размаітыя земляробчыя прылады, насеньне збожжавых ды гароднінных культур. 16 красавіка 1874 г. Гарохаў даставіў у Верхаянск “25 фунтаў проса, 18 пудоў 20 фунтаў ячменю, 17 пудоў 20 фунтаў ярыцы, 8 пудоў пшаніцы, фунт насеньня капусты і прылады працы для земляробства”, што было здадзенае верхаянскаму начальству. Указвалася , што ўвесь гэты цяжар якуцкі акруговы спраўнік набыў у Ёзафата Агрызкі, які быў паселены ў сяле Вялікая Марха, у навакольлях Якуцку, дзе жылі сасланыя скапцы.
    Агрызка пісаў Канстанціну Кавеліну: “Апошнія два гады жыцьця ў Якуцку я... правёў ва ўзмоцненых занятках сельскай гаспадаркай і, магу пахваліцца, пакінуў там пасьля сябе добрую памяць. Пазнаўшы мяне бліжэй, усе пераканаліся, што я не такі страшны зьвер, якім мяне лічыў Карсакаў, прыяцель яго (цяперашні Енісейскі губэрнатар) Лахвіцкі ды іхнія стараныя памочнікі”.
    У 1874 годзе Ёзафат Агрызка, пры хадайніцтве сваіх сяброў, быў пераведзены у акруговы горад Верхаленск Іркуцкай губэрні.
    Пры падтрымцы верхаленскага паліцэйскага спраўніка, які добразычліва адносіўся да яго, Агрызку удалося дабіцца дазволу генэрал-губэрнатара на 4-месячны выезд у Іркуцк дзеля атрыманьня мэдычных парадаў.
    Ёзафат Агрызка прыбыў у Іркуцк у апошніх месяцах 1874 года і пасяліўся ў доме Міхала Касоўскага.
    21 лістапада 1874 года Ёзафат Агрызка пісаў у Пецярбург свайму знаёмаму Канстанціну Кавеліну: “Падумайце, сябры дарагія, ці нельга як-небудзь дапамагчы чалавеку, які заняў маё месца. Хаця, у параўнаньні са мною, ён карыстаецца там шмат большаю свабодай, але адзінота і клімат дзейнічаюць на яго, я гэта ведаю, згубна. Няўжо няма ніякай магчымасьці выклапатаць дзеля яго перавод хоць на адзін градус паўднёвей?”. Мінулае незваротнае, але калі дапусьціць немагчымае, - я не жадаў бы, каб тое, што здарылася са мною паўтарылася зноў, але калі б, не па маёй волі, акалічнасьці гэтыя паўтарыліся, я зноў паступіў бы так, як паступіў і паступаю: сумленьне маё чыстае...
    Пасьля чатырох месяцаў знаходжаньня Агрызкі ў Іркуцку ягоным сябрам удалося падоўжыў тэрмін ягонага там знаходжаньня яго. Аднак нечакана, без якіхсьці бачных прычынаў, Агрызка быў арыштаваны і зьняволены ў турму.
    Па меркаваньні М. Касоўскага, арышт Агрызкі быў справакаваны жандарскім палкоўнікам Купенковым, пра якога сам Агрызка зазначаў ў сваіх лістах: “Ён шмат зрабіў мне злога. Яму я абавязаны і Вілюйскам”.
    Але як мяркуе дасьледчык Б. Шастаковіч з Іркуцку, справа была ў іншым. У пачатку 1875 года Агрызка быў названы ў даносе нейкай асобы, якая вярнулася з эміграцыі ў Расею але раней знаходзілася і ў Сыбіры. Па паведамленьні гэтай асобы, Агрызка разам з П. Ляндоўскім ды В. Левандоўскім стаяў, нібыта, ў гэтую пару на чале польскай змовы ў Сыбіры. Пры дапамозе былога паўстанца Юзафа Шленкера, які праз сваіх сваякоў, уплывовых прамыслоўцаў і банкіраў габрэйскага паходжаньня, змоўшчыкі “завялі зносіны” з Польшчай, а для маскіроўкі завялі гандаль футрам. Дарэчы Юзаф Шленкер, які знаходзіўся на пасяленьні ў Кірэнску, акруговым горадзе Іркуцкай губэрні, па гандлёвым справам зьдзяйсьняў падарожжы па рацэ Лене ад Качуга да Якуцка, займаючыся пры гэтым апэрацыямі па гандлю пушнінай.
    Справа скончылася тым, што Агрызку было загадана пакінуць Іркуцк і вярнуцца ў да месца пасяленьня ў Верхаленск.
    У 1875 г. Агрызка пісаў Кавеліну: “Хоць на маю долю трапілася і нялёгкае жэрабя ад бацькі-лёсу, але ўсё ж я не прамяняў бы яго на самы лепшы з тых, якія дасталіся маім абвінаваўцам, судзьдзям і літаратарам-даносьчыкам, што шмат папрацавалі, дзеля адзнакі або нажывы, на мой рахуна”. Далей Агрызка пісаў: “Прызнаюся, жыць у тутэйшай глухмені без справы, з характарам маім надзвычай цяжка, і калі б не ўпэўненасьць у тым, што мне так ці інакш, а ўсё ж атрымаецца выбрацца адгэтуль, то пры сапраўдным становішчы майго жыцьця такая была б дадатна невыносная. Знаходзячыся шмат гадоў у турме, мне прыйшлося выпрабаваць амаль усё тое, што толькі ў ёй можна выпрабаваць: і ўсякага роду пазбаўленьні, і разнастайныя брыдоты, і варварскі зварот не на працягу якога-небудзь тыдня, а на працягу больш чым за год. Здавалася б, што жыцьцё падобнае - гэта труна, але я прызвычаіўся было з ім: я пагарджаў турэмшчыкамі і вялікімі і малымі, пагарджаў і думаў, што калі б яны паступалі са мной чалавечней, яны не былі б турэмшчыкамі, а людзьмі звычайнымі. У турме я пакутаваў і фізычна, і маральна, але больш фізычна, чым маральна; цяперашняе ж становішча маё прымушае пакутаваць толькі маральна, але затое пакутаваць вельмі моцна. Мяне быццам бы вызвалілі, але я па-ранейшаму ў турме, толькі больш прасторнай. Лічыцца вольным, і заставацца там, дзе загадалі, не маючы права адлучыцца нават за якія-небудзь 9, 10 вёрст; быць пазбаўленым магчымасьці заняцца чым-небудзь, хаця б заняткі гэтыя былі сапраўды карысныя; ведаць, што кожны п’яніца, заўзяты нягоднік на кожным кроку, зусім бяскарна, можа падвергнуць цябе абразам і ўсякага роду зьневажэньням... адчуваць, нарэшце, што ты не чалавек, а рэч... вельмі нялёгка. Вяртаньне правоў - адна толькі фраза, на справе ўсё значыць нагляд паліцыі. Кожны з нас, які знаходзіцца пад гэтай апекаю, ніводнай хвіліны не можа быць упэўнены ў тым, што з ім зробяць, без самай што ні ёсьць да таго нагоды, у п’яным выглядзе напрыклад, якой-небудзь поскудзі, - не вышлюць туды, куды Макар цялятаў не ганяў... мне здаецца, што, пакідаючы нас дзесяткі гадоў у бязвыхадным становішчы, урад не разумее, што робіць, не бачыць да чаго гэта вядзе... Я прагну ўдыхнуць у сябе не турэмнае, а вольнае паветра, і прагну тым з вялікім нецярпеньнем, што я ўжо немалады, здароўе маё моцна надламанае і зразумела таму не разьлічваю жыць доўга, а пажыць сапраўдным жыцьцём, хоць кароткі час, мне жадаецца і, ізноў жа паўтараю, жыць буду і ўсіх Вас, дарагіх майму сэрцу, яшчэ ўбачу”. “Верхоленск (былая вёска), разьмешчаны ў 279 вёрстах ад Іркуцка, знаходзіцца на беразе Лены, адною вуліцаю, на працягу 3 вёрстаў. У ім: Паліцэйскае Ўпраўленьне са спраўнікам, засядацелем, сакратаром і столаначальнікамі; царква (як усюды ў Сыбіры - летняя і зімовая) з двума годнымі сьвятарамі і адным нявартым дыяканам; дзьве вучэльні (для хлопчыкаў і дзяўчынак) з настаўнікам і настаўніцаю, людзьмі добрымі; лякарня без лекаў, з лекарам, якія не жыве у горадзе, і з фэльчарам, вечна п'яным; гарадзкая турма, замест наглядчыка і каравула, з вартаўнікамі з сялян; акушэрка, якую ніхто ніколі не бачыў у парадзіхі; валасное праўленьне з непісьменным галавой і такімі ж чальцамі і з пісьменным, але шэльмай-пісарчуком; нарэшце, паштовая станцыя - з заўсёдным хахлом наглядчыкам. Вось і ўсе выбітнасьці сапраўднай маёй радзімы, калі толькі не лічыць “кабакоў”, якіх зараз 4, а праз тыдзень будзе 6. Жыхароў абедзьвюх полаў каля 800 душ. Усе яны - сяляне, якія займаюцца хлебаробствам і возьніцтвам, ёсьць зрэшты два-тры пасяленцы і пяць-шэсьць палякаў, палітычных ссыльных, большаю часткаю рамесьнікаў, што сьпіліся і якія зьбіліся з толку. ... Дзяржаўных злачынцаў двое - былы афіцэр Ізмайлаўскага палку Грыгор’еў і асуджаны па справе 4 красавіка Нікалаеў”. “Сяляне жывуць хоць і не заможна, але нябедна, не мардуюць сябе працамі, але і не лайдачаць, п’юць толькі па сьвятах, падчас вясельляў і г. п. выпадкаў, але сапраўдных п’яніц пяць-шэсьць чалавек - не больш. Пра п’янства ў Сыбіры шмат кажуць і пішуць. Мала ведаю Сыбір, але з таго, што даводзілася бачыць, усё гэта здаецца мне перабольшаньнем. П’янства і распуста ды адсутнасьць наймалога паняцьця пра законнасьць, гонар і пачуцьцё ўласнай годнасьці разьвіта не столькі ў народзе, колькі ў чынавенстве. Вядома бываюць і тут выключэньні, але толькі выключэньні, і тое большаю часткаю ў  чынавенстве мясцовага паходжаньня, а не ў наежджых шукальніках прыгод і нажывы. Наогул кажучы, тутэйшыя сяляне - народ добры, паваротлівы, разумны і не падхлебнік. Зямля добрая, але апрацоўка яе - дапатопная. Купцоў няма, але ёсьць некалькі чалавек кулакоў, якія займаюцца, між іншым, і гандлем. Хаты, за выключэньнем дзьвюх-трох, - чыста сялянскія - дзьве хаты, падзеленыя сенцамі. Адну такую палову займаю я”.
    Агрызка і ў Верхаленску падумваў заняцца земляробствам але “гэта апынулася рашуча немагчымым: па таннасьці хлеба і дарагоўлі працоўных рук хлебаробства стратна... Усе ж астатнія тут магчымыя заняткі для чалавека, які не мае чалавечых правоў, недаступныя; зрэшты, калі б яны і былі даступныя, то пры маім слабым здароўі, невялікім капітале, які я мог бы рызыкаваць выдаткаваць, і пры маіх перакананьнях, наўрад ці магчыма было б знайсьці штосьці падыходнае”. “Хоць тут, як бачыце, я і не займаўся нічым але, спадзяюся, ніхто не стане памінаць мяне ліхам... Паміж сялянамі ёсьць у мяне шмат прыяцеляў, дзеткі ж іх часта не даюць мне вольна прайсьці па вуліцы, абступаюць мяне ў надзеі атрымаць гасьцінцы”.
    У 1876 годзе Ёзафату, па хадайніцтву сяброў, “найвышэйшым загадам” было дазволенае “жыхарства ў г. Іркуцку з тым, каб ён знаходзіўся там пад строгім наглядам паліцыі і адмысловым назіраньнем генэрал-губэрнатара Усходняй Сыбіры”.
    20 траўня 1876 г. Агрызка прыбыў з Верхаленска ў губэрнскі горад Іркуцк і спыніўся на кватэры ў доме Даржэева, што на вуліцы Вялікая.


    У Агрызкі зьяўляецца надзея на хуткае вызваленьне. Ён шукае сабе занятак, каб палепшыць сваё матэрыяльнае становішча, але няўдачы прасьледуюць яго. Ужо першыя ягоныя пачынаньні прыводзяць да таго што ён аказваецца безнадзейна апутаны даўгамі.

    Жадаючы дапамагчы аднаму “таварышу” Агрызка у выглядзе закладу займеў долю ў Сярэдне-Амурскай золатапрамысловай кампаніі. Па прыезьдзе ў Іркуцк ён набыў у 300 дзесяцін зямлі фэрму (заімку) у навакольлях Іркуцка ў Новаямскам паселішчы ў мясцовасьці Піваварыха (Анкудзінаўка), дзе жыў наездамі. Загадваў на заімцы эканом Ян і ў ёй пражывала да 23 чалавек, якія займаліся земляробствам і трымалі 70 коней. Навакольныя жыхары празвалі гэтую заімку – валоданьнем Месяцавага караля, бо Агрызка, з-за хваробы вачэй выходзіў шпацыраваць заўсёды ў месяцавыя ночы.
    Затым Агрызка ведае золатапрамысловымі справамі сваёй даверніцы купчыхі Хамінавай, а таксама выконвае функцыі паверанага ў справах заможнай удавы Паповай, у доме якой ён пэўны час кватараваў.
    У лісьце да Кавеліна ў лістапада 1879 года Агрызка паведамляе: “З вясны і па цяперашні час я шукаю золата па Іркуцкай акрузе, але на жаль дагэтуль беспасьпяхова, хоць і шукаю на паказаных месцах. Працы не шкадую, сплю вельмі часта на сьнегу, пад голым небам, сілкуюся “цагляным” чаем, сухарамі і мясам разам з работнікамі. Да пошукаў золата многія прыахвочваюцца і робяцца амаль вар’ятамі. Будзьце спакойныя наконт мяне; я гэтага запалу не маю і мець не буду. Шукаю на падставе наяўных у мяне дадзеных з разьлікам. Але само сабою зразумела, што справай гэтым заняўся я толькі з прычыны адчайнага становішча майго”. “Казалі і пісалі шмат пра барбарства туркаў, але я ўпэўнены, што ў Турцыі не знойдзецца падобнага майму прыклада. Няхай мяне называюць пасяленцам, катаржным, ці як ім да смаку, але няхай жа не пазбаўляюць мяне магчымасьці сумленнай працай зарабіць кавалак хлеба... Спадзяюся, аднак, што ім самім надакучыць зьдзекавацца над людзьмі; па гэтаму думаю, што ў непрацяглым часе дадуць мне хоць трошачкі больш свабоды і загадаюць бачыць ва мне чалавека”.
    Таксама ён паведамляе Кавеліну аб сваёй хваробе “ад якой лячыўся 8 месяцаў і скончыў лячэньне суцэльна згубаю правага і паўсьлепатою левага вока... Тутэйшыя дактары сказалі мне, што яны ўсе не разумеюць маёй хваробы і параілі ехаць да вочнага лекара-спэцыяліста. Я намерваўся зьезьдзіць ў Казань, але... мне адмовілі ў гэтым, і я пазбавіўся назаўсёды правага вока”. “Гэта зьвязвае мяне па руках і нагах, і тое што робяць са мной ў вышэйшай ступені нялюдзка: пазбавілі мяне аднаго вока, хочуць пазбавіць другога і замардаваць голадам, але спадзяюся, што ім не удасца гэтае. Я веру ў тое, што яшчэ жыць буду сапраўдным жыцьцём, хаця і пакалечаны”.
    Як успамінаў Л. Панцялееў: “У апошні раз я бачыў Агрызку ў 1884 г. у Іркуцку, вяртаючыся з выпадковай паездкі на Алёкму. Ён тады ўжо быў дрэнны здароўем і вельмі саслабеў зрокам. Цяжка забыцца на наша пажагнаньне. Я выехаў з Іркуцка пад ноч, са мной сеў у каламажку Агрызка і выпраўляў да перавозу праз Ангару. Ноч была месяцаваю; бледны, запалы твар Агрызкі дзівіў сваім сумным выразам. Вось мы спыніліся ля перавозу; слабым, перарывістым галасам казаў ён: “Яшчэ раз прашу вас, пабачце маіх сяброў, хай падтрымаюць маю просьбу ў сэнаце; мне б толькі зірнуць на радзіму, абняць старых сяброў, а затым я зноў вярнуся ў Сыбір. А не выпусьцяць мяне з Сыбіры дабром, я уцяку”, – закончыў Ёзафат Пятровіч”.
    27 студзеня 1887 г. Агрызка пісаў з Іркуцка Л. Панцялееву: Адчуваю заняпад сіл фізычных і ці дачакаюся таго часу, калі мне дазволяць выехаць адгэтуль. У 1884 г. зьявіўся адмысловы найвысачэйшы загад (па дакладзе Аржэўскаго), каб, нягледзячы на ўжываньне да мяне сэнатам маніфэста 1883 г. і суцэльнае памілаваньне, - пакінуць мяне пад галосным наглядам паліцыі і дазволіць пасяліцца толькі ва Ўфімскай губэрні, а калі не пажадаю, то пакінуць да асобага распараджэньня. Распараджэньне гэтае, верагодна, прыйдзе пасьля маёй сьмерці, бо тэрмін не прызначаны, а здароўе маё, тут, з кожным днём станавіцца горш і горш. Па апошніх правілах якія высылаюцца сюды, пад галосны нагляд прызначаецца на 5 гадоў, пасьля чаго яны робяцца зусім вольнымі; мне ж і гэтага не прадстаўлена, ды і самы нагляд, пры маіх занятках, надакучлівы; але няма чаго рабіць, буду чакаць. Балюча адно, што самыя блізкія мне людзі, якіх бы жадалася хоць раз яшчэ ў жыцьці ўбачыць і абняць, адзін за адным паміраюць... Калі атрымаецца пражыць яшчэ 5-6 гадоў, то, мабыць, няма чаго будзе і вяртацца”.
    У 1887 годзе Агрызка атрымліваў дазвол выезду на залатыя промыслы Алёкмінскай сыстэмы. Дарэчы гэтыя дазволы выезду ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці ў 1876-1887 гг, Ёзафат атрымліваў як прылічаны да Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202./, а у 1874 г. да Іркуцкай акругі. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204./ Пры тым Агрызка характарызуе як “вельмі дзейнага, нястомнага і вельмі добрасумленнага чалавека” Пятра Балада, былога рэвалюцыянэра і катаржніка, які ў 1877 г. пражываў у Алекмінскай акрузе Якуцкай вобласьці і служыў на промыслах Ленскага золатапрамысловага таварыства.
     Захаваліся таксама зьвесткі і аб тым, што Ёзафат Агрызка прымаў удзел ў кампаніі, якая праводзіла досьледы ракі Віцім “з мэтай злучэньня, з дапамогай гэтай ракі, Забайкальля з Якуцкай вобласьцю”. 
                      "МУС
            Якуцкае Абласное
              Праўленьне
            Аддзяленьне II
                  Стол І                        
            Пра ўстанаўленьне
     галоснага нагляду за Агрызка
               14 чэрвеня 1888 г.
                       № 625
                   г. Якуцк.
                                                                                    Цыркулярна.
                                                        Якуцкаму Гарадзкому, Алёкмінскаму і
                                                        Якуцкаму акруговым паліцэйскім упраўленьням,
                                                        а таксама горным спраўнікам Якуцкай вобласьці
    Іркуцкае Губэрнскае Праўленьне зрабіла распараджэньне пра выдачу гадавога білета двараніну Ёзафату Пятровічу Агрызка, які знаходзіцца па асобым Найвысачэйшым загадзе ад 5 дня чэрвеня 1884 года, пад галосным наглядам паліцыі, на свабоднае пражываньне і разьезды па Іркуцкай губэрні, Забайкальскай і Якуцкай абласьцям па золатапрамысловым справам яго, і паведамляючы пра гэтае мяне, ад 16 траўня за № 4346, просіць майго распараджэньня аб ўстанаўленьні за названым ссыльным належнага Паліцэйскага Нагляду падчас пражываньня яго ў вобласьці.
    Пра гэта для належнага выкананьня даю знаць Якуцкаму Гарадзкому, Алёкмінскаму і Якуцкаму акруговым паліцэйскім упраўленьням, а таксама горным спраўнікам Якуцкай вобласьці.
    Арыгінал падпісаў губэрнатар Сьвятліцкі         /Подпіс/
    Змацаваў кіраўнік аддзяленьнем Добржыцкі     /Подпіс/
    Дакладна столаначальнік                                      /Подпіс/".  /НА РС(Я). Ф. 20, воп. 5, спр. 48, арк. 2./ 
    Прынамсі, шляхціц Ковенскай губэрні Густаў Воўк-Ланеўскі ў 1888 г. служыў на залатых капальнях Агрызкі на Алёкмінскай сыстэме Якуцкай вобласьці. /Волк (Волк-Ланевский) Густав Юлианович. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. 3. Восьмидесятые годы. Вып. I. Москва. 1933. С. 629./
     Летам 1888 года Агрызка выяжджаў на залатыя капальні Хамінавай, якія знаходзіліся ў Чыцінскай горнай сістэме Чыцінскай акругі Забайкальскай вобласці. 
    17 [18] (30) сакавіка 1890 года Ёзафат Агрызка памёр. У той дзень у яго былі доктар Кернажыцкі, Калусоўскі ды Цымерскі. Да апошняй хвіліны Агрызка размаўляў з імі. Не маючы ужо надзеі убачыць родныя краявіды, ён даручыў прысутным перадаць ад яго імя разьвітальнае прывітаньне сябрам і знаёмым. Пахаваны быў на Ерусалімскіх могілках у Іркуцку. Магіла не захавалася.
    Нэкралёг, які напісаў Баляслаў Шастаковіч, у іркуцкая газэце “Восточное Обозрение” па незалежных ад рэдакцыі абставінах не быў надрукаваны.


    У 1891 годзе Б. П. Шастаковіч пісаў Л. Панцялееву: “Нарэшце вось сабраўся я Вам адказаць шаноўны Лонгін Фёдаравіч. Прабачыце, што не хутка. Вы пыталіся, як у апошні час жыў І. П. Наогул трэба сказаць, што яму жылося незайздросна. Усе яго прамысловыя прадпрыемствы, як Вам здаецца, даволі вядома, урэшце прывялі яго да даўгоў, сума якіх дасягае 30 т. р. Гады і няўдалыя прамысловыя справы, вядома, узялі сваё. Апошнія два гады ён, мабыць, раставаў і руйнаваўся і, нарэшце, ціха сканаў. У апошнія дні нашага знаёмства мы ўмовіліся было, каб я пад яго дыктоўку запісаў яго ўспаміны. Але хвароба так узмоцнена падточвала яго арганізм, што я баяўся стамляць яго гэтай справай. Мяркуючы па некаторых нашых гутарках аповесьць гэта не была б пустой, а ўяўляла б масу цікавых гістарычных дадзеных. Яго паперы апячатаны; прапануецца прызначыць разбор іх; можа быць тут не знойдзецца нічога цікавага... З яго слоў можна было зразумець, што ён не пакідае запісак”.
    Час сьцёр з твару зямлі дачу. Апавядаюць, што гэтую двухпавярховую дачу ў гэтым маляўнічым кутку паставіў яшчэ ў пачатку стагодзьдзя Іркуцкі купец. Яму і належыць частка паэтычнай назвы. Сюды прыяжджалі на тройках шумныя кампаніі і амаль напралёт гулялі ў карты. Там картачны кароль пабраўся з “Луной” у ўяўленьні купецкага саслоўя. А ў савецкі час дача паступова занепадала і развальвалася ды расьцягвалася жыхарамі суседняй Піваварыхі на дровы, пакуль ад яе не засталося сьлядоў. Але народная пагалоска перанесла прыгожую назву на дачы НКУС, якія пазьней паўсталі непадалёк на землях падсобнай гаспадаркі. Вось тут дача “Лунного короля” займела другі сэнс – месца расстрэлу”. /Широбоков И.  Конец тайны «Лунного короля». // Социалистическая индустрия. 12 ноября 1989 года./
    Літаратура:
*    I. Лелевель и Казематы. – Г. Огришко помѣстилъ въ своем журналѣ Слово... // Колоколъ. London.  No 40 & 41. April 15. 1859. C. 338.
*    Іосафатъ Огрызко. (Оттискъ изъ «Вилен. Вѣст.». Вильна. 1866. 50 с.
*    Іосафатъ Огрызко и Петербургскій Революціонный Ржондъ в Дѣлѣ послѣдняго мятежа. Составилъ членъ Виленской Особой Слѣдственной по Политическимъ Дѣламъ Коммиссіи, 3-й Артиллерійской бригады штабсъ-капитанъ Н. В. Гогель. Вильна. 1866. 79 с.
*    Іосафатъ Огрызко и Петербургскій Революціонный Ржондъ в Дѣлѣ послѣдняго мятежа. Составилъ членъ Виленской Особой Слѣдственной по Политическимъ Дѣламъ Коммиссіи, 3-й Артиллерійской бригады штабсъ-капитанъ Н. В. Гогель. Изд. 2-е, значительно дополненое. Вильна. 1867. 221 с.
*    Изъ записокъ Н. В. Берга о послѣднемъ польскомъ возстанiи. // Русскій Архивъ. 10. Москва. 1870. Стлб. 1852, 1854,1857, XXXII.
*    Пржецлавскій О.  Іосафат Огрызко и его польская газета Слово. (Замѣчанія на статью г. Берга в Р. Архивѣ 1870 года. // Русскій Архивъ. 5. Москва. 1872. Стлб. 1031-1053.
*    Пржецлавскій О.  Нѣсколько словъ по поводу «отвѣта» г. Берга на мои замечанія «на его Записки о Польскихъ заговорахъ и возстаніяхъ». // Русскій Архивъ. 7 и 8. Москва. 1872. Стлб. 1553-1555, 1558-1559, LX.
    Z. L. S. [W. Przyborowski].  Historia dwóch lat. 1861-1862. T. I. Cz. Wstępna. 1856-1860. Kraków. 1892. S. 242-260.
*    Кн. Мещерскій В. П.  Мои воспоминанія. Ч. 1. (1850-1865 гг.). С.-Петербургъ. 1897. С. 153-155, 193, 196, 198-199, 227-229, 242, 244-248, 250, 255, 280, 281, 331, 414, ІІ, ІІІ.
*    Огрызко (Іосафатъ Ohryzko). // Энциклопедическій словарь. Т. ХХІа. Издатели: Ф. А. Брокгаузъ (Лейпцигъ). И. А. Ефронъ (С.-Петербургъ). 1897. С. 710.
*    Спасовичъ В.  Константинъ Дмитріевичъ Кавелінъ. Изъ моихъ личныхъ о немъ воспоминаній. // Вѣстникъ Европы. Февраль. Кн. 2. Петербургъ. 1898. С. 594, 601-602.
*    Барсуковъ Н.  Жизнь и труды М. П. Погодина. Кн. 16. С.-Петербургъ. 1902. С. 362-367.
*    Никитенко А. В.  Моя повѣсть о самом себѣ и о томъ, «чему свидѣтель въ жизни былъ». Записки и Дневникъ. (1804-1877 гг.) Изд. 2-е. Т. 1. С.-Петербургъ. (1904.) 1905. С. 557.
*    Петровъ А. А.  Огрызко Іосафатъ Петровичъ (Iózefat Ohryzko). // Русскій Биографическій Словарь. Обезьяниновъ – Очкинъ. С.-Петербургъ. 1905. С. 106-108.
*    Ciechowski W.  J.  I. Józefat Ohryzko. [Na widowni Petersburskiej.] // Kraj. Petersburg. Nr. 16 (1240). 4 maja (21 kwietnia) 1906. S. 3-8.
*    Барсуковъ Н.  Жизнь и труды М. П. Погодина. Кн. 20. С.-Петербургъ. 1906. С. 110.
*    Dybowski B.  Pamięci Józefata Ohryzki. // Biblioteka Warszawska. T. II. (266). Warszawa. 1907. S. 209-260.
*    Николай Гавриловичъ Чернышевскій на каторгѣ и въ ссылкѣ. Воспоминанія В. Н. Шаганова. Посмертное изданіе Э. К. Пекарскаго. С.-Петербургъ. 1907. С. 36.
*    Огрызко I.  2452. // Русскій Архивъ, издаваемый Петромъ Бартеневымъ. 1863-1908. Содержаніе его книжекъ и предметная роспись съ азбучнымъ указателемъ. Москва. 1908. С. 44.
*    Pamiętnik Pułkownika Walentego Lewandowskiego, naczelnika cywilnego i wojennego na wojewodztwa podlaskie i lubelskie. // Sprawozdanie z zarządu Muzeum Narodowego Polskiego w Rapperswilu za rok 1908. Paryż. 1909. S. 84.
*    Барсуковъ Н.  Жизнь и труды М. П. Погодина. Кн. 22. С.-Петербургъ. 1910. С. 253.
*    Dybowski B.  Wspomnienia z przeszłości półwiekowej. Lwów. 1913. S. 19-23, 97
*    Czerniak W.  Pamiętniki weterana 1864 r. Wilno. 1914. S. 68-87.
*    Рѣдкія и цѣнныя изданія, собранныя В. М. Остроглазовымъ. // Русскій Архивъ. 3. Москва 1914. С. 424.
*    Bartkiewicz E.  Polacy w oddali, a kraj. (Szkice z podróży). - Sylwetki zmarłych. - // Polski Kalendarz Piotrogradzki na rok przestępny 1916. Piotrogród. 1915. S. 139.
*    Bartkiewicz E.  Józefat Ohryzko. Redaktor „Słowa”. // Głos Polski. Piotrogród. Nr. 2. 10 (23) stycznia 1916. S. 11-13.
*    Майнов И. И. (Саратовец).  На закате народовольства. Памяти В. Я. Яковлева-Богучарского. // Былое. № 18. Петроград. 1922. С. 95.
*    Janowski J. K.  Pamięniki o Powstaniu Styczniowym. T. I. (Styczeń – Maj 1863 r.) Lwów. 1923. S. 334, 427.
*    Аренд В.  Из воспоминаний о польском восстании 1863 г. Иосафат Огрызко. // Каторга и Cсылка. Кн. 10. № 3. Москва. 1924. С. 56-64.
    Чернышевский М.  Чернышевский в Вилюйске. // Былое. № 25. Ленинград. 1924. С. 35-36.
    Герцен А. И.  Полное собрание сочинений и писем. Т. XXII. 1868-70 гг. Дополнения. Ленинград-Москва. 1925. С. 68, 71.
    Из жизни Н. Г. Чернышевского в Сибири. (Со слов очевидцев). // Тютчев Н. С.  В ссылке и другие воспоминания. Москва. 1925. С. 73, 194.
    Стеклов Ю.  Н. Г. Чернышевский и революционное движение 60-х годов. // Вестник Коммунистической Академии. Кн. XXVII (3). Москва. 1928. С. 176.
*    Janik M.  Dzieje Polaków na Syberii. Kraków. 1928. S. 264, 319, 374, 426, 461.
*    Волк (Волк-Ланевский) Густав Юлианович. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. 3. Восьмидесятые годы. Вып. I. Москва. 1933. С. 628-629.
*    Beynar L.  Działalność Aleksandra Oskierki w Wilnie w latach 1861-1863. // Księga Pamiątkowa Koła Historyków Słuchaczy Uniwersytetu Stefana Batorego w Wilnie. Wilno. 1933. S. 341-342.
*    Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века [Польские повстанцы]. // 100 лет Якутской ссылки. Москва. 1934. С. 102-103, 389.
*    Wojtkowski A.  Jak się drukowały „Volumina Legum” Józefata Ohryzki. // Kwartalnik Historiczny. R. L. Lwów. 1936. S. 446-448.
    Лясковский А. И.  Литва и Бѣлоруссия въ возстанiи 1863 г. (По новымъ архивнымъ матерiаламъ). Арзамазъ [Copyright by Berlin]. 1939. С. 38-44.
*    Wspomnienia o Zygmuncie Sierakowskim, Naczelnym Wódzu Powstania Styczniowego na Litwie i Żmudzy. Wyątki z pamętnika Jana Staniewicza. Opracował i wydał Zygmund Staniewicz. Kaunas. 1939. S. 15, 18-19.
*    Струминский М. Я.  Н. Г. Чернышевский в вилюйской ссылке. (К 50-летию со дня смерти). // Социалистическая Якутия. Якутск. 22 сентября 1939. С. 2.
*    Амгинский В.  Н. Г. Чернышевский в Вилюйской тюрьме. К 50-летию со дня смерти Н. Г. Чернышевского. // Ленский водник. Якутск. 24 октября 1939. С. 3.
*    Струминский М. Я.  Н. Г. Чернышевский в вилюйской ссылке. Якутск. 1939. С. 36.
*    Чернышевский в Сибири 1866-1883 гг. (По материалам архива Корсаковых и Воронцова-Дашкова). Подготовил М. И. Хейфец. // Всесоюзная библиотека имени В. И. Ленина. Записки отдела рукописей. Вып. VI. Н. А. Некрасов, Н. Г. Чернышевский, М. Е. Салтыков-Щедрин. Москва. 1940. С. 58.
    Шкроб С. И.  Восстание 1863 г. и петербургский революционный центр (И. Огрызко). [Рукапіс дысэртацыі.] 1944.
    Выдатныя людзі Беларусі. Ул. Д. Спасовіч. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 22 жніўня 1945. С. 3.
*    Грибановский Н. Н.  Н. Г. Чернышевский в Вилюйской ссылке. Библиографический указатель. Якутск. 1947. С. 42-43.
    Чернышевский Н. Г.  Полное собрание сочинений. Т. XIV. Письма. 1838-1878. Москва. 1949. С. 444, 720, 724, 733, 843.
*    Майский Ф.  Н. Г. Чернышевский в Забайкалье (1864-1871 гг.). // Чита. 1950. 135-136.
    Огрызко И. // Летопись жизни и деятельности Н. Г. Чернышевского. Москва. 1953. С. 666.
    Огрызко, Иосафат. // Чернышевский Н. Г.  Полное собрание сочинений. Т. XVI. (Дополнительный). Статьи, рецензии, письма и другие материалы. 1843-1889. Москва. 1953. С. 900.
    Белявская И. М.  А. И. Герцен и польское освободительное движение 60-х годов ХІХ века. Москва. 1954. С. 180-181.
    Баскаков В. Г.   Мировоззрение Н. Г. Чернышевского. Москва. 1956. С. 148, 150-157, 301.
    Романов И. М.  Н. Г. Чернышевский в Вилюйском заточении. Якутск. 1957. С. 49.
    Пантелеев Л. Ф.  Из воспоминаний прошлого. Москва. 1958.
*    Богданова М.  Крестьянин-декабрист П. Ф. Выгодовский в Вилюйской ссылке. // Ученые записки. Институт языка, литературы и истории. Якутский филиал АН СССР. Вып. 5. 1958. С. 48.
*    Богданова М. М.  Декабрист-крестьянин П. Ф. Дунцов-Выгодовский. Иркутск. 1959. С. 96-97, 101.
    Jewsiewiski W.  Na syberyjskim zesłaniu. Warszawa. 1959. S. 64-69.
*    Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 60-61.
    Герцен А. И.  Полное собрание сочинений в 30 томах. Т. 19. Москва. 1960. С. 72, 384, 387.
*    Дневник П. А. Валуева министра внутренних дел в двух томах. Т. II. 1865-1876. Редакция, введение и комментарий проф. П. А. Зайончковского. Москва. 1961. С. 52, 565.
    Смирнов А. Ф.  Революционные связи народов России и Польши в 30-х – 60-х годах ХІХ века. Москва. 1962. 153.
    Шаблиовский Е. С.  Т. Г. Шевченко и русские революционные демократы 1859-1861. Москва. 1962. С. 67.
    Лейкина-Свирская В. Р., Шидловская В. С.  Польская военная революционная организация в Петербурге (1858-1864 гг.). // Русско-польские революционные связи 60-х годов и восстание 1863 г. Москва. 1962. С. 7-48.
*    Рычкова Г.  Внучка польского революционера. // Дальний Восток. № 3. Хабаровск. 1963. С. 191-192.
*    Смирнов А. Ф.  Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. Москва. 1963. С. 28, 165-168, 286-288, 318, 348, 350, 367, 377, 381-382, 388.
    Ohryzko Józefat. // Kozłowski E.  Bibliografia powstania styczniowego. Warszawa. 1964. S. 582.
*    Баренбаум И. Е.  Иосафат Огрызко (1826-1890). Очерк литературно-издательской деятельности. Москва. 1964. 116 с.
    Смирнов А. Ф.  Зыгмунт Сераковский. // За нашу и вашу свободу. Герои 1863 года. Жизнь замечательных людей. Серия биографий. Вып. 22 (396). Москва. 1964. С. 23-25, 433
*    Мальдзіс А.  Сказ пра забытых герояў. // Маладосць. № 10. Мінск. 1964. С. 140.
    Lorenc E.  Petersburskie „Słowo”. // Rocznik Naukowo-Dydaktyczny WSP. Z. 19. Kraków. 1965. S. 55-67.
    Коваль С. Ф.  Революционная деятельность польских политических ссыльных в Сибири в 60-е годы ХІХ в. // Сибирь периода капитализма (Материалы по истории Сибири). Вып. II. Экономическое и общественно-политическое развитие Сибири в 1861-1917 гг. Новосибирск. 1965. С. 129, 131-132.
    Смирнов А. Ф.  О польском литературном кружке в Петербурге и его органе “Слове”. // История и культура славянских народов. Москва. 1966. С. 14-39.
    Коваль С. Ф.  За правду и волю. Иркутск. 1966. С. 17, 90, 120, 191.
    Мухин  А. А.  Рабочие Восточной Сибири на путях к Октябрю. Иркутск. 1966. С. 30.
*    Харитонов Н.  Юзефат Огрызко сиэнэ. Хабаровскайтан-Танда музейыгар. // Кыым. Якутскай. Муус устар 16 к. 1967.
    Дьяков В. А.  Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии. 1856-1865 гг. Биобиблиографический словарь. Москва. 1967. С. 126.
    Kulczycka-Saloni J.  „Słowo” – Petersburg 1859 rok. // Slavia orientalis. 1968. S. 159-179.
*    Fürst R.  „Słowo” Józefata Ohryzki a carska cenzura. // Rocznik Historii Czasopiśmiennictwa Polskiego. Nr 7. Z. 2. 1968. S. 105-120.
*    Научитель М. В., Тагаров З. Т.  Чернышевский в Сибири. Иркутск. 1969. 141, 167.
    Агрызка Іасафат Пятровіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. І. Мінск. 1969. С. 85.
    Баренбаум И. Е., Давыдова Т. Е.  История книги. Москва. 1971. С. 185-186.
*    Inglot M.  Ohryzko Józefat. // Słownik pracowników książki polskiej. Warszawa-Łódź. 1972. S. 839.
    Тимофеева М. Ю.  Политические ссыльные поляки в революционном движении Забайкалья. // Проблемы краеведения. Вып. 6. /Краткие тезисы докладов к предстоящей VI Забайкальской краеведческой конференции/. Записки Забайкальского филиала географического общества СССР. Вып. LXVIII. Чита. 1972. С. 9.
*    Шостакович Б. С.  Сибирские годы Юзефата Огрызко. // Ссыльные революционеры в Сибири (ХІХ в. – февраль 1917 г.). Вып. 2. Иркутск. 1974. С. 11-53.
    Kieniewicz S.  Ohryzko Jazefat (1827-1890). // Polski słownik biograficzny. T. XXIII/4. Z. 99. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1978. S. 653-655.
    Романов И. М.  Вилюйский узник. Якутск. 1978. С. 15.
*    Секретный узник. // Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 150-151, 162-168.
*    Шалькевіч В.  Першы выдавец твораў Мікалая Дабралюбава. // Голас Радзімы. Мінск. 13 лютага 1986.
*    Шалькевич В.  Первый издатель сочинений Н. А. Добролюбова. // Нёман. № 2. Минск. 1986. С. 169-171.
*    Грицкевич В. П.  С факелом Гиппократа. Из истории белорусской медицины. Минск. 1987. С. 196.
    Юхо І. А.  Валюміна легум. // Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мінск. 1989. С. 467.
    Кісялёў Г. В.  Агрызка Іасафат Пятровіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1993. С. 41.
*    Сказ пра забытых герояў. // Мальдзіс А.  І ажываюць спадчыны старонкі. Выбранае. Мінск. 1994. С. 386.
*    Kempa A.  Książka polska w Petersburgu (1773-1920). // Akta Universitatis Lodziensis. Folia Librorum 6. Lodzia. 1995. S. 25-26.
    Кісялёў Г. В.  Агрызка Іасафат Пятровіч. // Мысліцелі і асветнікі Беларусі Х-ХІХ стагодді. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 1995. С. 340-341.
*    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 204, 472.
*    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. 2-е изд. Якутск. 1996. С. 202, 204, 472.
    Гогель Мікалай Валяр’янавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 55.
*    Агрызка Іасафат Пятровіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т.1. Мінск. 1996. С. 86.
*    Марціновіч А.  Асабісты вораг Мураўёва-Вешальніка. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 19 снежня 1997. С. 13-15.
*    Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 34-35, 168, 170, 240-241, 382, 417, 426, 465.
    Ендрыховская Б., Сливовская В.  Просвитительско-культурная деятельность польских ссыльных в Сибири в ХІХ в. // Культурные связи России и Польши ХІХ-ХХ вв. Москва. 1998. С. 127.
*    Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 19-20.
*    Казарян П. Л.  Итоги и задачи исследования пребывания поляков в Якутской ссылке (XVII – начало ХХ в.). // Ссыльные поляки в Якутии: Итоги, задачи, исследование пребывания. Сборник научных трудов. Якутск. 1999. С. 15-16.
*    Асабісты вораг Мураўёва-Вешальніка. Іасафат Агрызка. // Марціновіч А.  У часе прасветленыя твары. Гістарычныя эсэ, нарысы. Мінск. 1999. С. 380-395.
*    Стэльмах А. У.  Іасафат Пятровіч Агрызка. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. Лепельскі раён. Мінск. 1999. С. 91-93.
*    Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29, 39.
*    Ohryzko Jozafat. // Kijas A.  Polacy w Rosji od XVII wieku do 1917 roku. Słownik biograficzny. Warszawa, Poznań. 2000. S. 241-242.
*    Кісялёў Г.  Агрызка Іасафат Пятровіч. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Мінск. 2000. С. 114.
*    Якутия. Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. Сост. Калашников А. А. Якутск. 2000. 192.
*    Огрызко В.  В поисках утраченного. Судьба моего однофамильца. // Литературная Россия. Москва. 8 декабря, 15 декабря 2000. С. 13.
*    Огрызко В.  В поисках утраченного. Ещё одна судьба. // Литературная Россия. Москва. 22 декабря 2000. С. 13.
*    Огрызко В.  В поисках утраченного. (История третья: московские находки). // Литературная Россия. Москва. 11 мая 2001. С. 13.
*    Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 18.
*    Кароль каралю розніца. Уладзімір Спасовіч. // Марціновіч А.  Элегіі забытых дарог. Гіст. нарысы, эсэ. Мінск. 2001. С. 313, 315.
*    Мятеж в Западном крае. // Воспоминания генерал-фельдмаршала графа Дмитрия Алексеевича Милютина 1863-1864. Под редакцией доктора исторических наук Москва. 2003. С. 146,-147, 153, 649.
    Маракоў Л. У.  Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах. Т. 2. Мінск. 2003.
*    Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 124.
*    Мальдзіс А.  Мінчанеудзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў. // Знакамітыя мінчане. Матэрыялы Беларуска-Польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 9 лістапада 2004 г. Materiały Białorusko-Polskiej konferencji naukowej Mińsk, 9 listopada 2004 r. [Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка] Мінск-Вроцлаў. Wrocław – Mińsk. 2005. С. 15.
    Огрызко Иосифат (Иосафат, Юзефат) Петрович. // Попов Г. А.  Сочинения. Том III. История города Якутска 1632-1917. Якутск. 2007. С. 234-235.
*    Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 242-243, 245.
*    Агрызка І. П. // Нікалаеў М.  Беларускі Пецярбург. Санкт-Пецярбург. 2009. С. 71, 111, 186, 506.
    Троев П. С.  Проблемы изучения ссылки участников польского восстания 1863-1864 гг. в Якутской области. // В мире научных открытий. № 4 (10). Ч. 8. Красноярск.. 2010. С. 2-4.
*    Афанасьев В.  Сакрэтная перапіска. // Краязнаўчая газета. № 29. Жнівень. Мінск. 2011. С. 7.
*    Афанасьева Т. Н.  Вилюйская политическая ссылка. Страницы «пенитенциарной» истории города. // Московский журнал. История государства Российского. № 7 (283). Москва. 2014. С. 22-23. 
*    Янушкевіч К., Янушкевіч Я.  Партрэты паўстаньня. Ракаў. 2014. С. 12-13.
*    Кісялёў Г.  Агрызка (Ohryzko) Іасафат. // Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 6-7.
*    Агрызка Язафат (Огрызко Иосафат). // Матвейчык Д.  Удзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў. Біяграфічны слоўнік. (Паводле матэрыялаў Нацыянальнага Гістарычнага Архіва Беларусі). Мінск. 2016. С. 20.

*    Іясафат Агрызка. // Марціновіч А.  Гісторыя праз лёсы. Т. 11. Кн. 3. З любоўю да Айчыны. [Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.] Мінск. 2021. С. 245-254.

    Гілярыя  Рагатка,
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz