sobota, 6 grudnia 2014

ЎЎЎ 1. Ядзя Танкетка. Беларускі паэта Яўген Скурка або Максым Танк ды Якутыя. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2014.

 

    Яўген Іванавіч Скурка (Максым Танк) – нар. 4 (17) верасьня 1912 г. у в. Пількаўшчына Вілейскага павету Мінскай губэрні Расійскай імпэрыі, у сялянскай сям’і праваслаўнага веравызнаньня.

    Ягоны бацька Іван Хведаравіч у часе Першай усясьветнай вайны быў мабілізаваны ў войска, а ў 1916 г. з набліжэньнем фронту Яўген разам з маці Домнай Іванаўнай пераязджае ў Маскву.

    Увосень 1922 г. Скуркі вярнуліся ў Пількаўшчыну, якая ў той час ужо знаходзілася ў складзе Польскай дзяржавы.

    У сакавіку 1932 г. за ўдзел у падпольнай камсамольскай працы Яўген Скурка быў арыштаваны і трапіў у віленскую турму Лукішкі, але праз месяц выйшаў на волю. Увосень таго ж году пад уплывам савецкай прапаганды нелегальна перайшоў савецка-польскую мяжу і трапіў у Менск, але быў арыштаваны і пасьля двух тыдняў турэмнага зьняволеньня быў накіраваны назад у Польшчу дзеля ажыцьцяўленьня нелегальнай падрыўной дзейнасьці на карысьць СССР.

    Пасьля далучэньня г. зв. Заходняй Беларусі да БССР – СССР Скурка ў 1939-1940 гг. працаваў у абласной газэце «Вілейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў “Сялянскую газету”. Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школаў пры абласным аддзеле народнай асьветы.

    Пад час вайны з Вэрмахтам працаваў у газеце “За Савецкую Беларусь” ды рэдакцыі газэты-плякату “Раздавім фашысцкую гадзіну”.

    У 1945-1948 гг. працаваў літаратурным рэдактарам часопісу “Вожык”, у 1948-1966 гг. галоўным рэдактарам часопісу “Полымя”, у 1966 г. быў прызначаны першым сакратаром Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, у 1968 г. атрымаў званьне Народны паэт БССР, а ў 1971-1990 гг. быў старшынём праўленьня Саюзу пісьменнікаў БССР.

    Памёр 7 жніўня 1995 г. у Менску, сталіцы Рэспублікі Беларусь і пахаваны на радзіме, у в. Новікі, што побач з Пількаўшчынай, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласьці, побач са сваёй жонкай.

 



 

    Імя Максіма Танка носяць Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, Менскі пэдагагічны каледж, Сваткаўская сярэдняя школа (Мядзельскі раён) і Мядзельская раённая бібліятэка.

    У 2012 г. Белпошта выдала марку “100 гадоў з дня нараджэньня Максіма Танка”, а Нацыянальны банк Беларусі 29 жніўня 2013 г. ўвёў у абарачэньне памятныя манэты — “Максім Танк. 100 гадоў”.

    Літаратура:

*    Рагойша В. П.  Танк Максім. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 6. Мінск. 1995. С. 8-10.

*    Грышкевіч В. М.  Танк Максім. Бібліяграфія. [На рускую мову. В Шушенском: Стихи о В. И. Ленине // Соц. Якутия. 1965. 7 апр.; Русское слово: [Верш] / пер. А. Кленов // Соц. Якутия. 1982. 18 апр.; На камне, железе и золоте: [Верш] / Пер. А. Кленов // Там жа. 1982. 12 сент.: На якуцкую мову. Халаан уута: [Верш] // Эдэр большевик. 1952. Тохсунньу 18 к.; Мин кунээби килиэбим; Сири кытта суруйсуу; Партия; Нуучча тыла; Хиросима дьврбата; Поэзия; Амстердам: [Вершы] // Кыым. 1966. Олунньу 17 к.; Минскэй трактора: [Верш] // Бэлэм буол. 1972. 2 янв.] // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 6. Мінск. 1995. С. 38, 43, 48.

*    Танк М. 3301. [3301. Танк М. Миҥ кыһаллаабын, төрүт буорум: Хоһоон / Н. Дьяконов тылб. // Хотугу сулус. – 1986. – N 11. – С. 4.] // Чолбон (Хотугу сулус) 1926-1992. Дьокуускай. 1994. С. 131, 333.

    Ядзя Танкетка,

    Койданава

 



























































Brak komentarzy:

Prześlij komentarz