środa, 10 grudnia 2014

ЎЎЎ 1. Насташа Лудзінская. Вайсковец Ян Строд у Якутыі. Сш. 1. Койданава. "Кальвіна". 2014.




    Ян [Jānis, Ivans, Иван, Янис], сын Якаба [Екабе, Якуба, Яковлевич], Строд [Strods, Стродс, Штродс] – нар. 29 сакавіка /10 красавіка/ 1894 г. у павятовым месьце Люцын (па-латыску: Ludza, па-нямецку: Ludsen) Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, ў сямі вэтэрынара /вайсковага фэльчара, селяніна-бядняка/ і хатняй гаспадыні - “латыша і палячкі. Але на самой справе – яны былі мясцовымі беларусамі. 
     Закончыў царкоўнапрыходзкую школу, затым трохклясную гарадзкую школу. Працаваў рознарабочым. Лічыў польскую мову сваёй роднай, заўсёдна цытаваў Адама Міцкевіча.
    У 1914–1916 гг. удзельнічае ў І-й Усясьветнай вайне на Заходнім фронце ў складзе каманды пешых выведнікаў II-га Фінляндзкага палку удзельнічаў у баях ва Ўсходняй Прусіі, на Паўднёва-Заходнім фронце ў Галіцыі, быў два разы паранены, кантужаны, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі.
    Лютаўская рэвалюцыя засьпела Строда ў Закаўказьзі на Каўкаскім фронце, дзе ён служыў у 7 роце 81 запаснога палку ў Ерэване ды знаходзіўся пад уплывам анархістаў.
    Ад ліпеня 1917 г. Строд ваяваў у складзе батальёна сьмерці Турманісцкага палка 38 пяхотнай дывізіі на Паўночным фронце. Урад Керанскага ўзнагародзіў яго 4-м Георгіеўскім крыжам і надаў званьне прапаршчыка.
    Пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 г. Строд дэмабілізаваўся і вярнуўся ў Люцын.
    У 1918 г., пасьля акупацыі Люцына немцамі Строд сыходзіць у Савецкую Расею. Ад 20 красавіка 1918 г. ён ужо баец 1-га Іркуцкага кавалерыйскага палку, з якім выяжджае на Забайкальскі фронт, дзе разам з анархістам Нестарам Каляндарышвілі б’е белагвардзейцаў у даліне ракі Анон ды на ст. Алавянная. У дні белачэхаславацкага мяцяжу знаходзіцца ў Іркуцку, адкуль адступае ў Забайкальле.
    У кастрычніку 1918 г. разам з групай дзеячаў Цэнтрасыбіры (17 чал.) на чале з Мікалаем Якаўлевым спрабуе з м. Свабодны прабіцца праз Алёкмінскую тайгу на Захад але 6 лістапада 1918 г. былі схопленыя карным атрадам Сыбірскага ўраду І. Захаранкі. 11 чалавек, разам з Якаўлевым расстралялі, а 6, разам са Стродам, зьняволілі ў Алёкмінскую турму Якуцкай губэрні, дзе ён знаходзіўся з 10 лістапада 1918 г. па 17 сьнежня 1919 г.
    Пасьля падзеньня ўлады Калчака выйшаў на волю і ўзначаліў Алёкмінскі добраахвотны чырвонаармейскі аддзел. У пачатку 1920 г. удзельнічае па заданьні Якуцкага рэвалюцыйнага штаба ў аднаўленьні савецкай улады ў Сунтарскім улусе Якуцкай губэрні РСФСР. У лютым 1920 г. суправаджае з Алёкмінска ў Якуцкую турму арыштаваных “верхаводаў контррэвалюцыі”.
    У сакавіку 1920 г. выяжджае за межы Якуцкага раёну Іркуцкай губэрні РСФСР. У раёне Верхне-Ленскага тракту ён сустрэў Таежныя палкі Каляндарышвілі і быў прызначаны камандзірам 1-га эскадрона Каўкаскага палку М. П. Асацыяні.
    У красавіку 1920 г. Каляндарышвільцаў перакідваюць ваяваць ў буфэрную Далёкаўсходнюю рэспубліку. Асабліва Строд адзначыўся ў баях 20 кастрычніка 1920 г. за станцыю Верхне-Ульхунскую, дзе камандаваў кавалерыйскім атрадам у 400 шабляў. За гэты бой Строд быў ўзнагароджаны 1-м ордэнам Чырвонага Сьцяга.


    У 1921 г. змагаецца супраць капелеўцаў, сямёнаўцаў і японцаў у якасьці камандзіра батальёна, памочніка камандзіра 26-га Амурскага стралковага палка 9-й брыгады, камандзіра эскадрона 6-га кавалерыйскага Гангоцкага палка імя дзядулі Каляндарышвілі.


    У сьнежні 1921 г. Рэўваенсавет 5 арміі прызначыў Н. Каляндарышвілі камандуючым узброенымі сіламі Якуцкай губэрні Паўночнага краю. Строд быў прызначаны камандзірам галаўнога эшалёну 2-га Паўночнага атрада.
    2-3 сакавіка 1921 г. Строд прыбыў у Якуцк. 6-10 сакавіка ён выяжджае на месца пагібелі Каляндарышвілі, які трапіў у засаду. 18 сакавіка 1922 г. ён прызначаецца камандзірам 2-га Паўночнага атрада (потым імя дзядулі Каляндарышвілі) замест загінуўшага М. Асацыяні.
    Ягоны аддзел у сярэдзіне сакавіка 1922 г. захапіў маёнтак “кулака” С. Ягорава (Хаптагайскі бой), 26-27 сакавіка 1922 г. захапіў маёнтак Эверстава у Тулагіна-Кільдземскай даліне, разблякаваў Ленскі тракт ад с. Пакроўск да паштовай станцыі Ціт-Ары.
    27 красавіка 1922 г. была утворана Якуцкая АССР.
    28 красавіка – 18 траўня 1922 г. Строд удзельнічае ў апэрацыі па вызваленьні з аблогі ў с. Амга аддзела Котруса, затым у абароне с. Паўлаўска.
    У пачатку ліпеня 1922 г. зводны экспэдыцыйны атрад Строда вырушыў на параплаве “Дыктатар”, ў Вілюйскую акругу і 8 ліпеня увайшоў у м. Вілюйск. “Хэўра” С. Каніна разьбеглася. Затым Строд зьліквідаваў “хэўру” П. Паўлава, што дзейнічала ў Сунтарскім ды Хочынскім улусах.
    У сьнежні 1922 г. Строд быў накіраваны ў Амгінскі улус дзеля спыненьня наступу “Сыбірскай добраахвотнай дружыны” генэрала Пепяляева.


    13- лютага – 3 сакавіка 1923 г. зводны Петрапаўлаўскі аддзел пад камандай Строда трымаў аблогу ва алясе Сасыл-Сысы /Сасыл-Сысыы/ (Лісіная паляна) ад пепяляеўцаў да падыходу аддзелу Курашова. 8 сакавіка 1923 г. Строд прызначаны начальнікам гарнізона ў с. Амга.





    21 сакавіка 1923 г. Якуцк урачыста сустракаў герояў Сасыл-Сысы на чале са Стродам, якога называлі “чырвоным героем Якутыі” ды “якуцкім Чапаевым”.
    Рэўваенсавет ЯАССР ўзнагародзіў Івана Строда 2-м баявым ордэнам Чырвонага Сьцяга ды срэбнай шашкай з надпісам “герою Якутыі”, яму было нададзенае ганаровае званьне “Якуцкі”.



    Улетку 1923 г. Строд выехаў на вучобу у Ваенную акадэмію. Камандуючы Войскамі ЯАССР і чалец Прэзыдыюму ЯЦВК Карл Карлавіч Байкалаў [латыш Карл Некундэ з-пад Рыгі, былы грузчык у Качугу Іркуцкай губэрні] даў наступную характарыстыку Строду: “...Палітычны ідэаліст – рамантык і анархіст. Жадае ўступіць ў РКП(б)... Мае хваравітае самалюбства і самаўзвышэньне... Заўзяты да сьпірту, але не алькаголік, хутка п’янее і схільны да буйства ды дэбошаў. Палітычна адданы. Займаемай пасадзе неадпавядае, асабліва ў мірны час”.
    З Новасыбірску Строда накіравалі, на чале 7 батальёна 103 Сыбірскага стралковага палка, на ліквідацыю “хэўры” Д. П. Данскога, які дзейнічаў у Ангара-Ленскім раёне Ўсходняй Сыбіры.


    Дзьмітры Данскі, ураджэнец Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні, удзельнік І Усясьветнай вайны, унтэр-афіцэр, узначальваў незадаволеных харчразьвёрсткай сялян.
    18 лістапада 1923 г. атрад Строда разьбіў “хэўру” Данскога, быў забіты і сам Данскі. За гэты учынак Строд быў узнагароджаны трэцім баявым ордэнам Чырвонага Сьцяга.



    Ад 1 сакавіка 1924 г. Строд зьяўляўся слухачом Вышэйшых тактычных курсаў РСЧА “Стрэл” у Маскве. Пабываўшы на курсах Строд вярнуўся на службу ў 103 стралковы Сыбірскі полк, на пасаду камандзіра батальёна. У 1924 г. прымае ўдзел у баях на Туркестанскім фронце супраць басмачоў у складзе 4-га Акцюбінскага кавалерыйскага палку пад камандаваньнем А. Лучынскага у якасьці памочніка камандзіра эскадрона.
    Напрыканцы 1924 г. – пачатку 1925 г. камандуе Амгіна-Нельканскай групай войск ЯАССР, ліквідуе “хэўру” свайго былога сябра М. Арцемьева, задушвае Тунгускае паўстаньне. У студзені 1925 г. падае заяву на прыняцьце ў чальцы УКП(б) [Прыняты 27 ліпеня 1927 г.]
    Тады ж Строд жаніўся на 20-ці гадаваў Клаўдзіі Андрыянавай, якая нарадзілася ў паселішчы Віцім на рацэ Лена ды служыла фэльчаркай у ягоным атрадзе.


    1 жніўня 1925 г. Строд пакідае Якуцк і ў верасьні 1926 г. заканчвае поўны курс Вышэйшай тактычнай стралковай школы імя ІІІ Інтэрнацыянала ў Маскве.
    31 жніўня 1927 г. Строд быў звольнены па хваробе ў запас, але ў кастрычніку 1927 г. – студзені 1928 г. ён ліквідуе узброеныя выступы “якуцкіх буржуазных нацыяналістаў-канфэдэралістаў” (Ксенафонтаўшчына), якія праходзілі пад лёзунгамі “Якутыя для якутаў”, “Савецкая ўлада без бальшавікоў”.




                                                                 Некундэ ды Строд

    28 ліпеня 1928 г. Строд выехаў у Маскву, але восеньню 1928 г., пэрсанальны пэнсіянэр РСЧА, праяжджае ў Томск, дзе працуе сакратаром Томскага акруговага Савета Асаавіяхіму.



    У 1930 г. сям’я Стродаў ізноў пераяжджае ў Маскву, дзе ён займаецца літаратурнай творчасьцю. Аўтар успамінаў аб Грамадзянскай вайне. Дарэчы у Аўтабіяграфічных дадатках да “Доўгай дарогі дадому” Васіль Быкаў успамінаў: “Прачытаў і доўга ня мог забыць ваеннага трагізму кніжкі “У якуцкай тайзе” І. Строда” /Дзеяслоў. № 4 (23). 2006. С. 185./.



    Улетку 1932 г. Строд-Якуцкі прыяжджаў на запрашэньне ўрада ЯАССР на урачыстасьці прысьвечаныя 10 гадавіне утварэньня ЯАССР, дзе быў узнагароджаны ганаровай граматай імя 10-годзьдзя ЯАССР. Іван Стод у сваіх палымяных прамовах прызываў якуцкі народ бароцца з кулачаствам і зьніштажаць яго як кляс усімі магчымымі сродкамі.



    Аднойчы Іван Строд са сваёй сям’ёй прыйшлі ў госьці да роднай сястры ягонай жонкі Ніне, і яе мужу, Якаву Ахізарову. Пакуль дарослыя сядзелі за сталом, сямігадовы Новамір гуляў са стрыечным братам, сваім аднагодкам. Тады вось, нібыта, Ніна і пачула, як пляменьнік заявіў яе сыну: “Майму таце ўсё нізашто. Хоць Сталін і галоўны, але тата яго заб’е”. Неўзабаве Ахізаровы далі сьведчаньні ў ДПУ ды дадалі што Іван у п’яным выглядзе прадказваў хуткі канец савецкай улады ды нават пагражаў застрэліць Сталіна, са свайго імяннога рэвальвэру.
    1 лістапада 1933 г. Строда арыштавалі і пасадзілі ў адзіночную камэру сьледчага ізалятара ДПУ. На допыце ён сказаў, што, можа быць, у хмелю штосьці такое і казаў, але нічога не памятае. Ён паабяцаў Ягодзе, што кіне піць і зноў зоймецца літаратурнай працай. Пасьля трох месяцаў зьняволеньня Строда вызвалілі, але пакінулі пад сьледзтвам.



    4 лютага 1937 г. Іван Строд быў ізноў арыштаваны у Маскве (Басманны туп., д. 10/12, кв. 50). Ён ізноў вёў сябе мужна і віны не прызнаў. 19 жніўня 1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР па арт.арт. 58-8, 58-11 КК РСФСР (“Удзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі”) быў асуджаны да ВМП. Расстраляны ў той жа дзень (па іншым зьвесткам 13 лютага 1938 г.) ў Маскве. Месца пахаваньня: Данское. Рэабілітаваны 23 ліпеня 1957 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.







                                                    К. Байкалава (Некундэ) ды І. Строда

    Сьвятлана Ерамеева ўспамінае:
    Сын І. Я. Строда Навамир Іванавіч быў лекарам, а яго жонка Галіна (Сяргееўна?) была лекарам-экспэртам паліклінікі МУС. З абодвума па жыцьці сутыкалася. Я вучылася ў 8 клясе ў Казачынскай школе (Вусьць-Янскі рён ЯАССР), калі прыехала брыгада мэдыкаў, сярод іх быў Навамір Іванавіч, пэўна, быў рэўматолягам. А я зьбіралася на раённыя спаборніцтвы па лыжах. Навамір Іванавіч катэгарычна забараніў займацца спортам, на спаборніцтвы не пусьціў. Я была вельмі засмучаная. Ужо пасьля ЯДУ па камсамольскай пуцёўцы ГК ВЛКСМ была накіравана на працу ў МУС. І тут я патрапіла ў рукі Строд, жонкі Н. І. Строда, якая не прапусьціла мяне па зроку ў афіцэрскі склад. Так што вось такія мае сумныя сустрэчы з сынам і нявесткай героя Грамадзянскай вайны ў Якутыі”.

    Імя Івана Строда у г. Якуцку спачатку было нададзенае вул. Прэабражэнскай, у 1937 г. яе перайменавалі ў вул. Кірава. Пасьля рэабілітацыі Строда якуцкія бальшавікі ізноў наперагонкі пачалі хваліць Строда, які вынішчыў лепшых прадстаўнікоў іхняга народу. У 1958 г. вул. Інтэрнацыянальную перайменавалі ў вул. Строда. Вуліцы Строда зьявіліся у гарадах: Алёкмінск Вілюйск, Ленск ды Пакроўск, пасёлках і сёлах: Алмазны, Абаза, Амга, Бердзігесьцях, Вусьць-Мая, Дзікімдя, Жатай, Марха, Мая, Паўлаўск, Петрапаўлаўск, Сунтар, Тойбахой, Тулагіна, Хандыга ды сяле Нелькан Аяна-Майскага раёну Хабараўскага краю і сяле Каменка Боханскага раёну Іркуцкай вобласьці.
    Бронзавыя бюсты зьявіліся ў Амзе і Абазе. Ягоным імем названы саўгас і школа ў Амгінскім раёне ЯАССР, у Сасыл Сысы пачаў дзейнічаць мэмарыяльны музэй пад адкрытым небам (помнік Строду скульптара П. А. Захарава, 1973 г.), на плошчы Марата ў Якуцку усталяваны мэмарыяльныя дошкі з прозьвішчамі удзельнікаў абароны Сасыл-Сысы,  кінэматаграфісты Латвіі на Рыскай кінастудыі, з удзелам якуцян, у 1968 г. стварылі мастацкі фільм “Раніца доўгага дню”. існуе Алёкмінскі музэй гісторыі земляробства імя І. Я. Строда. У Якуцкім дзяржаўным драматычным тэатры ішла п’еса “Сасыл Сысы”. Кінастудыяй Грузія–фільм (рэж. Г. М. Калатазішвілі) у 1973 г. быў зьняты фільм “Сыбірскі дзед” (ციმბირელი პაპა) дзе вобраз Строда стварыў латыскі актор Улдзіс Пуціціс). 1 сьнежня 1983 г. якуцкі алмаз у 117,50 карат атрымаў назву “Іван Строд". Таксама Строду-Якуцкаму шмат якія якуцкія літаратары, мастакі ды музыкі прысьвяцілі свае творы.
    А яшчэ праз нейкі час, ты ж самыя “шчырыя” людзі занядбалі Строда ды пачалі ўжо ўхваляць геройства Пепяляева...

                                                        Мастак. Ф.П. Усыпенка. 1968 г.







    У горадзе Лудза (Латвія), на хаце, дзе нарадзіўся Строд, за савецкім часам усталявалі мэмарыяльную шыльду з надпісам пра яго на латыскай і на рускай мовах, і ў красавіку 1984 г. на вуліцы перад ёй правялі прысьвечаную 90-годзьдзю з дня нараджэньня героя-земляка піянэрскую лінейку. Новы гаспадар хаты ў цяперашні час ашаляваў яе сайдынгам ды зьняў “часова” мэмарыяльную шыльду.




                                                           Помнік ў п. Жатай пад Якуцка
                                                                            1977 г.
                                     У ягонай аколіцы мясьцілася заімка Эверестава - Тулагінцы
                                                    Слава павшим за власть Советов!
                               Здесь 27 марта 1922 года 2 Северным отрядом Красной Армии
                      под командованием легендарного героя гражданской войны И. Я. Строда
                                         был начат разгром белых банд под г. Якутском”.










                                                              Вуліца Строда ў Якуцку





    Цеплаход “Іван Строд” (порт прыпіскі — Ціксі), які быў пабудаваны 1980-х гадох, набыў вядомасьць тым, што на ягоным борце ў траўні 2008 г. памерлі маракі ад атручэньня гарэлкай набытай у Шанхаі (Кітай).

















    Творы:
    Из эпохи гражданской войны в Восточной Сибири. // Пролетарская революция. № 5. 1926. С. 74-93.
    Унгеровщина и семеновщина (1920-1921 гг.) // Пролетарская революция. № 9. 1926. С. 98-150.
    В тайге. Москва-Ленинград. 1928. 165 с. [Рэц. В. Вегман, «Сибирские огни», 1928, № 1, с. 278.]
    В якутской тайге. Москва-Ленинград. 1930. 227 с.
    В тайге. Москва-Ленинград. 1931. 174 с.
    Преследование Пепеляева. // Автономная Якутия. 18 июня 1931.
    Не сдавайтесь! // Автономная Якутия. 23 февраля 1932.
    Трюк полковника Хутоярова. // Автономная Якутия. 17 июля 1932.
    В восточно-сибирской тайге. // Борьба за Советы на Дальнем Востоке. Сборник Дальневосточного землячества. Москва. 1932.
    В якутской тайге. Москва. 1932. 204 с.
    В якутской тайге. Москва. 1932. 238 с. 
    Ва ўсходнясібірскай тайзе. // Барацьба за саветы на Далёкім Усходзе. Зборнік Далёкаўсходняга зямляцтва пры музэі РСЧА. Пад рэдакцыяй П. М. Нікіфарава, І. В. Сьлінкіна, Б. Н. Мельнікава. Вып. І. Перакладчык Э. Жывіца. Менск. 1933. С. 41-48. 
    У якуцкай тайзе. Пераклад з рускай мовы М. Стагановіч. Менск. 1933. 164 с.
    Civil War in the Taiga. А story of guerrilla warfare in the forests of Eastern Siberia. (Transl. Falkova.). Moscow - Leningrad. 1933. 152 p.
    Saqa sirin urukkuta, Biluņņite. /Якутыя ў мінулым і сучасным/. Çireejep B tьlbaaha /Пераклад У. Чыраева/ Çоkuuskaj. 1933. 40 s.
    В якутской тайге. Москва. 1934. 232 с.
    Civil War in the Taiga. A story of guerilla warfare in the forests of Eastern Siberia. Omnibus. International Omnibus. vol. 2. 1935. 8º.
    «Сысыл-Сысы» (Из воспоминаний). // Молодежь Якутии. 17, 19, 22 июня 1958.
    В якутской тайге. Якутск. 1959. 224 с.
    В тайге. Якутск. 1961. 126 с.
    В якутской тайге. Москва. 1961. 128 с.
    Саха сирин тыатыгар. /У якуцкай тайзе/ В. Н. Чемезов тылбаасттаан. /Пераклад У. М. Чэмезава/ Якутскай. 1962. 312 с.
    Jakutijas taigā. Тulk. A. Ābele. Rīga. 1962. 335 lpp.
    В якутской тайге. [В тайгу, В якутской тайге, Унгерновщина и семеновщина.] Якутск. 1973. 360 с.
    Босхолонуу. /Вызваленьне/ // Кыым. Якутскай. Муус устар 10 к. 1974 с.
    Літаратура:
    Борис Ш.  Встреча отряда т. Строда. // Автономная Якутия. Якутск. 5 июня 1925.
    В. Томский и Пестун.  «Сасыл-сысы» (эпизод из героической борьбы с пепеляевщиной красных отрядов под командой т. Строда). Якутск. 1925. 37 c.
    b. tuomskaj. piestu:n  sahɯl sɯhɯ: (kepse:n, qajtaq kɯhɯl etere:te t. struod bahɯlɯktanan, pepele:jebi qɯtta uotta:q seri:ni seri:lespite). зɔku:skaj. 1925. 37 s.
    Cireejep B. Ç.  Cahьl Sьhьь. 4 tіgylleeq, 5 qartььnalaaq bij iese.Çоkuuskaj. 1930. 38 s.
    Строд Иван Яковлевич. // Потапов С.  Герои Гражданской войны в Якутии. Якутск. 1931. С. 50-51.
    Крумин Я.  Ледяная осада. Отрывки из неоконченной повести. Ростов-на-Дону. 1932. 136 с.
    Петров П.  Разгром пепеляевской авантюры. Якутск. 1955.
    Чемезов В.  Албан ааттаах герой. // Кыым. Якутскай. Муус устар 10 к. 1959.
    Кириллин Д.  31 сыл буолан баран... // Кыым. Якутскай. От ыйын 25 к. 1959.
    Биир мэтириэт туhунан. // Кыым. Якутскай. От ыйын 26 к. 1959.
    Виллахов Е.  Иван Строд. // Ленский водник. Якутск. 7 января 1961.
    Корпачев М.  Предисловие. // Строд И.  В якутской тайге. Москва. 1961. С. 3-4.
    Виллахов Е.  Встреча с якутским Чапаевым. // Социалистическая Якутия. Якутск. 21 февраля 1962.
    Чемезов В.  Иван Строд. // Хотугу сулус. № 1. Якутскай. 1962. С. 141-147.
    Кропачев М.  Ледовая осада. // Социалистическая Якутия. Якутск. 4 марта 1962.
    Пестун Е.  Народный герой. // Социалистическая Якутия. Якутск. 9 марта 1962.
    Karnīša A.  Leģendārais varonis. // Strods I.  Jakutijas taigā. Rīga. 1962.
    Карнит А.  На родине героя. // Социалистическая Якутия. Якутск. 23 февраля 1963.
    Капустин М.  Редакция ыалдьыта. // Кыым. Якутскай. Кулун тутар 24 к. 1963 с.
    Вычужин А. М.  Не забыть дыма сражений. // Молодежь Якутии. Якутск. 21, 23, 26 февраля 1963.
    Пологрудов Н.  Герой Якутии. // Военно-исторический журнал. № 4. 1963. С. 106-109.
    История Якутской АССР. Т. 3. Якутск. 1963. С. 60-63, 74.
*    Чемезов В.  Герой гражданской войны в Якутии И. Я. Строд (К 70-летию со дня рождения). // Календарь знаменательных и памятных дат ЯАССР на 1964 год. Якутск. 1964. С. 43-44 (44-46 – библиография).
    Сизых С.  В память о якутском Чапаеве. // Социалистическая Якутия. Якутск. 8 апреля 1964.
    Кыhы командир. // Эдэр коммунист. Якутскай. Муус устар 8 к. 1964 с.
    Васильев А. Иван Строд Сунтаарга уонна Хочоҕо. // Кыым. Якутскай. Муус устар 9 к. 1964 с.
    Петров П.  «Якутский Чапай». // Социалистическая Якутия. Якутск. 9 апреля 1964.
    Мальчиков А.  Народный герой. // Социалистическая Якутия. Якутск. 10 апреля 1964.
    Романовский В. З., Кравчук Ф. А.  Саха сирин Чапаева. // Кыым. Якутскай. Муус устар 10 к. 1964 с.
    Пологрудов И. А.  Иван Строд Томскайга. // Кыым. Якутскай. Муус устар 10 к. 1964 с.
    Стродка памятник туруоруллунна. // Кыым. Якутскай. Муус устар 18 к. 1964 с.
    Саввин Г.  И. Я. Строду ччэстээһин. // Кыым. Якутскай. Муус устар 24 к. 1964 с.
    Тарский Г.  На родине якутского Чапая. // Социалистическая Якутия. Якутск. 23 мая 1964.
*    Сыновья легендарных героев. // Социалистическая Якутия. Якутск. 8 июля 1965. С. 4.
    Виллахов Е.  Редкие снимки героев. // Социалистическая Якутия. Якутск. 13 июня 1967. С. 4.
    Захаров А.  Герои алмазного края. // Ригас Балсс /Голос Риги/. Рига. 22 сентября 1967.
    Конкин П.  В ледовой осаде. // Молодежь Якутии. Якутск. 25 ноября 1967.
    Строд Иван Яковлевич. // Военно-исторический журнал. № 2. 1967. С. 49-50.
    Татаринов В.  Они из ленинской гвардии. // Социалистическая Якутия. Якутск. 17 мая 1968.
    Строд Иван Яковлевич (1894–1938) // Герои гражданской войны. Комплект из 36 портретов. Москва. 1968. С. 25.
    Виллахов Е.  Адресаты установлены. // Социалистическая Якутия. Якутск. 15 января 1969.
    Виллахов Е.  Вместе с героем по следу героя. // Социалистическая Якутия. Якутск. 30 января 1969.
    Петров В.  Строд - Якутский. // Социалистическая Якутия. Якутск. 9 апреля 1969.
    Виллахов Е.  Бойцы вспоминают минувшие дни... // Социалистическая Якутия. Якутск. 15 апреля 1969.
    Сизых С.  Легендарному Строду посвящается. // Социалистическая Якутия. Якутск. 16 апреля 1969.
    Струлевич А. А. Встречи пламенных лет. // Мирнинский рабочий. Мирный. 21 августа 1971.
    Виллахов Е., Карнит А.  Легендарная быль. Рига. 1971.
    Чемезов В. Н.  Строд. Якутск. 1972. 230 с.
*    Чемезов В. Н.  И. Я. Строд (Биографическая справка). // И. Строд.  В якутской тайге. Якутск. 1973. С. 346-358.
    Петров И.  И. Я. Строду ким сэрэппитэй? // Коммунизм тутуутугар. Амма. Кулун тутар 27 к. 1973 с.
    Харитонов Н.  Саха «Чапайын» догоро. // Эдэр коммунист. Якутскай. Кулун тутар 8 к. 1974 с.
    Чиряев В.  Хотойго холоонноох кыhыл командир. // Эдэр коммунист. Якутскай. Муус устар 10 к. 1974 с.
    Красное знамя и гармошка. // Бэлэм буол. Якутскай. Муус устар 18 1974
    Горохов С.  «Красный командир на горячем коне...». // Социалистическая Якутия. Якутск. 10 апреля 1974.
    Саха сирин Чапаева. // Кыым. Якутскай. Муус устар 10 к. 1974 с.
    Якутский Чапаев. // Молодежь Якутии. Якутск. 11 апреля 1974.
    Герой гражданской войны в Якутии. // Знамя коммунизма. Солнечный. 11 апреля 1974.
    Хаенко Л.  Легендарный герой. // Колымская правда. Черский. 13 апреля 1974.
    И. Я. Строд бойобуой суола. // Коммунизм тутуутугар. Амма. № 41. 1974 с.
    Садыков Ф.  Кыргыс толоонун кыhыл командира. // Коммунизм тутуутугар. Амма. № 41. 1974 с.
    Горохов С.  Книга о легендарном герое. // Полярная звезда. № 5. Якутск. 1974. С. 11-113.
*    Алдан-Семенов А. И.  Поход за последним «тигром». Об И. Я. Строде и С. С. Вострецове. Москва. 1975. 112 с.
    Герасимов Г.  Эмиэ биһигини кытта. // Арктика маяга. Тиксии. Балаҕан ыйа 7. 1975 с.
    Герасимов Г.  Снова с нами. // Маяк Арктики. Тикси. 7 сентября 1975.
    Козаев Ф.  Рассказ об отце. // Маяк Арктики. Тикси. 28 августа 1976.
    Лонгинов Д.  Номоххо киирбит герой төрөөбүт дойдутугар. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Сэтинньи 4 к. 1976 с.
    Титов Г. Т.  Мохсоҕоллох хайаҕа кыргыһыы. // Коммунист. Ытык-Кюель. Олунньу 7 к. 1978 с.
    Лонгинов Д.  Саха сирин Чапаайа. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Муус устар 10 к 1979 с.
    Винокурова Е.  Иван Строд. // Колымская правда. Черский. 12 апреля 1979.
    Ксенофонтова Е.  Строд бипиэхэ эмтэммитэ. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Балаҕан ыйа 13 к 1980 с.
    Антропов П.  У истории хорошая память... // Горизонт. № 6. Рига. 1980. С. 10-12. (Рус.)
    Антропов П.  У истории хорошая память... // Горизонт. № 6. Рига. 1980. С. 10-12. (Латыш.)
    Кравчук Ф.  Саха сирин Чапаева. // Кыым. Якутскай. Балаҕан ыйа 9 к. 1981 с.
    Антропов П.  Мечта якутского героя. // Советская Латвия. Рига. 17 января 1982.
    Копырин А.  Памяти Героя. // Молодежь Якутии. Якутск. 27 марта 1982.
    Шишигин С.  И. Я. Строд Табаҕанан ааспыта. // Ленинскэй знамя. Майа. Ыам ыйа 20 к. 1982 с.
    Чиряев В.  Албан ааттаммыт кыhыл командир. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Муус устар 26 к 1983 с.
    Саввин С.  И. Я. Строд Чөркөөххө. // Коммунист. Ытык-Кюель. Атырдьах ыйа 23 к. 1983 с.
    Павлов А.  Саҥаттан саҥа ситиһиилэргэ. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Кулун тутар 22 к 1984 с.
    Легендарнай командир. // Эдэр коммунист. Якутскай. Муус устар 8 к 1984 с.
    Чиряев В.  Строд геройдарын хорсун быhыылара// Эдэр коммунист. Якутскай. Муус устар 8 к 1984 с.
    Лонгинов Д.  Строд – Якутскай. // Бэлэм буол. Якутскай. Муус устар 8 к 1984 с.
    Сизых С.  Легендарный командир. // Социалистическая Якутия. Якутск. 8 апреля 1984.
    Иванов И.  Иван Яковлевич Строд. // Коммунизм суола. Ньурба. Муус устар 10 к. 1984 с.
    Мохначевскай И.  Үтүө аатын самыыллар. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Муус устар 10 к 1984 с.
    Ороуснский И.  Строд дойдутугар. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Муус устар 10 к 1984 с.
    Саха сирин Чапаева. // Октябрь знамята. Олуохумэ. Муус устар 11 к. 1984 с.
    Макаров Г. Г.  И. Я. Строд – гражданскай сэрии геройа. // Хотугу сулус. № 4. Якутскай. 1984. С. 84-88.
    Саха сирин Чапайа. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Муус устар 10 к. 1985 с.
    Сизых С.  Посланцы дружбы. // Социалистическая Якутия. Якутск. 7 ноября 1985.
    Грузных Ф.  Легендарная личность. // Ленинец. Сангар. 11 февраля 1986.
    Подгалова И.  Иван Строд – герой Якутии. // Колымская правда. Черский. 19 марта 1987.
    Бревнов А.  Иван Строд. [Люди и корабли.] // Маяк Арктики. Тикси. 26 сентября 1987. С.2-3
    Захаров А.  «Саха Чапаева». // Знамя. Кулун тутар 20 к. 1987 с.
    Торговгина А.  И. Я. Строд аатынан. // Октябрь знамята. Олуохумэ. Сэтиньи 21 к. 1987 с.
    Торговкина А.  Имени И. Я. Строда. // Знамя Октября. Олекминск. 21 ноября 1987.
*    Алексеев Е.  Кто Вы, Артемьев? // Илин. № 3. Якутск. 1991.
    Гаврильев Д. И.  Строд мемуарыгар кимнээҕи суруйбутай? // Кыым. Дьокуускай. Кулун тутар 2 к. 1993 с. С. 2.
    Иван Яковлевич Строд. // Саха Сирэ. Дьокуускай. Муус устар. 12 к. 1994 с.
    Строд И. Я. (5809, 7411). // Чолбон (Хотугу сулус) 1926-1992. Дьокуускай. 1994. С. 234, 299, 332.
    Чемезов В.  Саха сиирин Чапаева. Кыым. Дьокуускай. Муус устар 10 к. 1996 с.
    Никифоров-Кюлюмнюр В.В.  Вторжение Пепеляева в Якутию.  // Полярная звезда. № 5. Якутск. 1996.  С. 64-73.
    Башарин Г. П.  Общественно-политическая обстановка в Якутии в 1921-1925 гг. Якутск. 1996. 328 с.
    Дементьев В.  Смена календарей. Дневник писателя. // Литературная Россия. Москва. 24 января 1997. С. 5.
*    Гражданская война в Якутии в документах и фотографиях. // Илин. № 1. Якутск. 1998. С. 28-38.
*    Гражданская война в Якутии. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 214.
*    Вторжение «Сибирской добровольческой дружины» генерала Пепеляева и его разгром (сентябрь 1922-г. – июнь 1923 г.). // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 215-216.
*    Восточный боевой участок. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 216-217.
*    Амгинский бой. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 217-218.
*    Оборона Сасыл-Сысы. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 218.
*    Бой у заимки Эверстова. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 219-220.
*    Вилюйский экспедиционный отряд И. Я. Строда. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 220.
*    Строд Иван Яковлевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 396.
    Пестерев В. И.  История Якутии в лицах. Якутск: 2001. С. 207—209.
*    Последний поход. // Шамбаров В.  Белогвардейщина. Москва. 2002. С. 610-614.
*    Строд Иван Яковлевич. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005. С. 322-323.
*    Быкаў В. Аўтабіяграфічныя дадаткі да “Доўгай дарогі дадому”. // Дзеяслоў. № 4 (23). Мінск. 2006. С. 185..
*    Строд Иван Яковлевич. // Большая энциклопедия в шестидесяти двух томах. Т. 48. Москва. 2006. С. 411.
    Арбугин Я.  Белые и красные: противостояние. Часть 2: Каландаришвили и Строд. // Молодежь Якутии. Якутск. 15 ноября 2007. С. 22.
*    Евтюхина О.  Нестор Каландаришвили. // Молодежь Якутии. Якутск. 29 января 2009.
    Евтюхина О.  Красногвардеец с литературным талантом. // Молодежь Якутии. Якутск. . 5 февраля 2009. С. 22.
*    Строд И. Я. (57, 218), 440. // Саха Кинигэтэ (1917-1957) Ретроспективнай национальнай библиографическай ыйынньык. Дьокуускай. 2009. С. 599.
*    Андрианов В.  Безвестные жертвы известной войны. //Наше время. Якутск. 11 сентября 2009.
*    Прогулки по старому кладбищу. // Якутск вечерний. Якутск. 23 апреля 2010. С. 57.
    Мироненко Е.  Кому поставлен памятник на Эверстовой заимке. // Якутск вечерний. Якутск. 6 августа 2010. С. 15.
*    Кротова Т., Конкин П.  В поисках «золота партии». // Якутск вечерний. Якутск. 27 мая 2011. С. 62-63.
    Лебедев А.  Расстрел в Олекминской тайге. // Наше время. Якутск. 14-20 февраля 2014. С. 41.
*    Калашников А. А.  Трагическая судьба героя Гражданской войны. // Якутский архив. № 1. Якутск. 2014. С. 104-110.
    Цивилев Н.  Иван Строд. Есть в пос. Жатай улица Строда. // Жатайский вестник. Жатай. 28 марта 2014.  С. 14.
    Кириллин К.  Жизнь и смерть Ивана Строда. Из рассекреченных материалов. // Наше время. Якутск. 18-24 марта; 28 марта - 3 апреля; 24 апреля - 1 мая 2014. С. 41.
    Арбугин Я.  Красный командир. // Наше время. Якутск. 11-17 апреля 2014. С. 42.
    Калашников А.  Якутский Чапай. // Якутск вечерний. Якутск. 1 августа 2014. С. 56.
    Кириллин К.  Неизвестные страницы биографии Ивана Строда. // Наше время. Якутск. 12 декабря 2014. С. 42.
    Нестерова Л.  Сабля Строда. // Забота-Арчы. Якутск. 18 июня 2015. С. 4.
    Ларионова, Т.  Памятник центросибирцам. // Олекма. Олекминск. 20 ноября 2015. С. 9.
*    Юзефович Л.  Зимняя дорога. Генерал А. Н. Пепеляев и анархист И. Я. Строд в Якутии. 1922–1923.Документальный роман. Москва 2015. 430 с.
    Насташа Лудзінская,
    Койданава






Brak komentarzy:

Prześlij komentarz