Рок-опэра
“Юнона и Авось” адбылася ў Мінску 20 ды 21 траўня 2016
года
Прэм’ера спэктаклю
адбылася 6 сьнежня 2002 года
Сапраўды дзіўная
гісторыя графа Мікалая Пятровіча Разанава, пакладзеная ў аснову сюжэту рок-опэры
“Юнона и Авось”, - гісторыя, якая трагічна абарвалася на паўдарозе…
Апантаны марай пра
ажыцьцяўленьне кругасьветнага плаваньня з мэтай адкрыцьця марскога шляху для
зручнага паведамленьня з новымі рускімі валадарствамі, граф Разанаў падае адно
прашэньне за другім з просьбай дазволіць яму падарожжа да берагоў Каліфорніі, “каб
Расія і Амэрыка маглі квітнець у спакойным і карысным яднаньні”.
Адмовы зламалі яго
волю. У бязьмернай нудзе і роспачы моліцца Разанов Богамаці. На вяршыні свайго
экстатычнага стану Разанаў чуе незямны голас, які бласлаўляе яго. Усьлед за
гэтым, як рэха Чароўнага зьзяньня, ажыцьцяўляецца яго мара наяве - ён атрымлівае дазвол на падарожжа, больш
таго, найвысока на яго ўскладаецца важная дзяржаўная місія.
Пасля найцяжкага
шляху праз Ціхі акіян Разаноў уступае ў кантакт з губэрнатарам Сан-Францыска
Хасэ Дарыё Аргуэльё і знаёміцца з яго дачкой Канчытай. На балі жаніх Канчыты
Фэдэрыка сьпявае санэт пра сумны лёс двух закаханых, а Разанаву бачыцца ў
Канчыце рэальнае ўвасабленьне яго незямнога ідэалу. Ён ужо не ў стане зладзіцца
з пачуцьцём, якое папяліць яго. Таемна пракраўшыся ў пакой да Канчыты, ён
моліць яе пра каханьне… І зноў чуецца сумны, ціхі незямны голас. У душы Канчыты
ў гэты момант зараджаецца зваротнае пачуцьцё, і яна адказвае Разанову ўзаемнасьцю.
Але шчасьлівая
фартуна з гэтага моманту адварочваецца ад Разанава. Жаніх Канчыты выклікае яго
на двубой. Справы Расійска-Амэрыканскай кампаніі ідуць дрэнна. Скандал, выкліканы
ўчынкамі Разанава, прымушае рускіх тэрмінова пакінуць Сан-Францыска.
Зьдзейсьніўшы
таемныя змовіны з Канчытай, Разанаў пускаецца ў зваротны сумны шлях. У Сыбіры
ён захворвае гарачкай і памірае пад Краснаярскам. А Канчыта застаецца вернай
свайму каханьню ўсё астатняе жыцьцё. Прачакаўшы Разанава трыццаць пяць гадоў -
з шаснаццаці да пяцідзесяці дзьвюх, яна пастрыгаецца ў манашкі і ў кельлі
дамініканскага манастыра Сан-Францыска скончвае свае дні жыцьця...
Мікалай Пятровіч Разанаў (Резанов) нарадзіўся 28 сакавіка (8 красавіка) 1764 г. у Санкт-Пецярбургу. Паходзіў з небагатага роду дваранаў Смаленскай губэрні. Служыў
паручнікам лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палка, пазьней займаў пасаду
обэр-сакратара грамадзянскага дэпартамэнта і упраўляючага галоўнага праўленьня
Расійска-Амэрыканскай кампаніі. Меў тытул Камэргера Двара Ягонай Імпэратарскай
Вялікасьці. У 1806 г. распачаў падарожжа на караблях “Юнона” ды “Авось” у
Каліфорнію, дзе садзейнічаў наладжваньню гандлёвых сувязяў паміж Расійска-Амэрыканскай
кампаніяй і іспанскімі асаднікамі. Разанаў пасябраваў з сям’ёй кашталяна
крэпасьці Прэзыдыё Сан-Францыска ды здолеў зачараваць дачку кашталяна выдатную
Кансэпсію дэ Аргуэльё (Канчыту). Паміж імі ўспыхнула каханьне, адбыліся
заручыны. Вясельле не прадвызначалі, бо дасягнута была дамова: жаніх вернецца ў
Пецярбург і папытае хадайніцтвы свайго Імпэратара на свой шлюб з Канчытай перад
папежам рымскім. Мікалай Пятровіч абяцаў Канчыце і яе бацькам, што на гэта цалкам
хопіць два гады, пасьля чаго ён вернецца і яны здабудуць сямейнае шчасьце. Граф
Разанаў пакінуў Амэрыку ў ліпені 1806 г. З Новаархангельску, галоўнага горада
Рускай Амэрыкі, ягоны шлях пралёг праз Ахоцк у Якуцк
па “вельмі цяжкім шляху верхавою яздою”, дзе яго засьпелі маразы і сьнягі, ён застудзіўся і ў
Якуцку лячыўся дзесяць дзён. 1-го сакавіка 1807 г. М. П. Разаноў сканаў
у Краснаярску ва ўзросьце 42 гадоў.
Александр Смоленский-Крафт
Рождённым
на земле Смоленской посвящается
Богата
России земля на таланты,
Смоленщина
даже в тройне потому,
Что
родиной стала таких бриллиантов,
Известных
по миру всему...
Вы
слушали часто «Юнону с Авосем»,
Я
вам расскажу без обмана,
На нашей земле между прочем
Родился
тот самый Резанов...
Літаратура:
Брылон В. Правальная прэм'ера? //
Народная воля. Мінск. 14 снежня 2002.
Берасьцень С. Яшчэ раз пра… // Літаратура
і Мастацтва. Мінск. 10 студзеня 2003.
Гудзей-Каштальян В. Ставім
рок-оперу? // Літаратура і Мастацтва, Мінск. 1 жніўня 2003.
Лёдзя
Твань,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz