ЗОРНЫ ЧАС ДЗЬМІТРЫЯ МІЛЬЛЕРА
З Дзьмітрыем Мільлерам мы сустрэліся на
здымачнай пляцоўцы містычнага трылера “Масакра”, дзе ён іграе адну з галоўных
роляў. У маляўнічай дуброве ля векавога дуба (в. Зачэпічы) здымалася сцэна высьвятленьня
адносін графа-пярэваратня Уладзіміра Пазуркевіча і яго нявесты Ганны.
Чарнавалосы прыгажун арыстакратычнай зьнешнасьці гойдаў на арэлях сваю каханую.
І глядзеў на яе так пранізьліва, з такім нявыказаным болем і запалам…
- Зьнята! - гучыць голас рэжысёра-пастаноўшчыка карціны Андрэя
Кудзіненкі.
Камэра выключана, і халодна-напышлівая прыгажосць графа (Дзмітрыя Міллера) набывае зусім іншую якасьць. Ад яго вее цеплынёй. І
чымсьці вельмі блізкім. Нібы ты ведаеш гэтага чалавека сто гадоў. А, зрэшты, мы
сапраўды яго ведаем. Рамантычны бясстрашны француз з карціны “Слуга государев”,
спакусьнік чужой жонкі з сэрыяла “Монтекристо”, клапатлівы палюбоўнік з
моладзевай камэдыі “Весельчаки”, а таксама чалавек, які даказаў у шоў
“Ледніковы пэрыяд”, што ён, апроч усяго іншага, выдатны фігурыст, - усё гэта Дзьмітрый
Мільлер. Яму шмат дадзена. І гэтым ён шчодра дзеліцца з намі…
- Так атрымалася,
што я жыву цяпер паміж Кіевам, Мінскам і Масквой, - усьміхаецца Дзьмітрый. -
Пасьля фільма “Слуга государев” на мяне абрынулася мноства прапаноў, і цяпер я
ўдзельнічаю адначасова ў некалькіх праектах. На “Беларусьфільме” здымаюся ў
містэрыі “Масакра” і казцы “Рыжык”, у Кіеве - у чатырох сэрыйнай сацыяльнай
карціне для канала РТР. А ў Маскву, дамоў, заяжджаю сям’ю пабачыць…
- Што Вас прыцягвае ў “Масакры”?
- Прачытаўшы сцэнарый, я
нават не сумняваўся: зьняцца ў містычным трылеры, ды яшчэ ў ролі
графа-пярэваратня, - гэта ж так цікава! Новы досьвед, новыя ўмовы. Касьцюмны
фільм, сярэдзіна XIX стагодзьдзя…
- У
Вашым выкананьні Ваш герой - асуджаны пакутнік і мучыцель - верагодна, выкліча
сымпатыі гледачоў. І асабліва глядачак…
- Пабачым. Трагедыя
графа ў тым, што ён прагне стаць звычайным зямным чалавекам, зьвязаць жыцьцё з
каханай жанчынай, але яго цёмны, містычны бок замінае шчасьцю і ажыцьцяўленьню
жаданьняў. І парваць з гэтай цёмнай сутнасьцю немагчыма, радавы праклён мацней…
- У
сэрыяле “Монтекристо”, які, дарэчы зараз ідзе па канале АНТ, Вы сыгралі
чалавека, які, патрапіўшы ў нялёгкія акалічнасьці, учыняе подласьць…
- Мы заўсёды самі
робім свой выбар. І хаваемся за фразай “нас вымусілі акалічнасьці”. Мой герой
Максім Арлоў апраўдвае сябе тым, што на яго цісьне аўтарытэт бацькі, якому ён
не ў сілах супрацівіцца. Плюс мацнейшае, паталягічнае пачуцьцё каханьня, якое
штурхае яго на неадэкватныя ўчынкі. Мне шкада майго героя. Ён спрабуе вырвацца
з павуціньня, у якое патрапіў, змагаецца з сабой, але гэта шлях у нікуды. У
канцы фільма Максім гіне. Інакш быць не магло. Зло не можа быць бяскарным…
- Вы
лічыце, што ў кіно дабро павінна перамагаць зло?
- Так, дабро павінна
перамагаць, хаця б у кіно. Бо мастацтва - вялікі падман, які тонка ўзьдзейнічае
на духоўную сфэру. І калі ў жыцьці шмат негатыву, цяжкасьцей, болю, то няхай
хоць у фільмах будзе шчасьлівы фінал.
- А як Вам працавалася побач з такім
мэтрам, як Веніямін Сьмехаў, які, па фільме, Ваш родны бацька?
- Яшчэ ў дзяцінстве,
захапляючыся “Мушкецёрамі”, марыў з ім сустрэцца. І калі мы апынуліся побач на
здымачнай пляцоўцы, адчуў моцнае хваляваньне. Вялікі актор аказаўся вельмі сьветлым
чалавекам з цудоўным пачуцьцём гумару: жартаваў, ствараў добрую атмасфэру, калі
трэба, тактоўна падказваў і раіў.
- Чым для Вас цікавая роля
шэвалье Шарля дэ Брэзе ў фільме Алега Раскова “Слуга государев”?
- Мой герой - не
прамалінейны мушкецёр, які крышыць ворагаў, - гэта стрыманы, высакародны і
думаючы чалавек. Ён вельмі адрозьніваецца ад галоўнага героя фільма -
расійскага афіцэра Рыгора Воранава, які нясе ў сабе рускую ідэю - аддаць жыцьцё
за цара. Сутыкнуўшыся на сваім шляху з сотнямі бессэнсоўных сьмерцяў, Шарль дэ
Брэзе адмаўляецца далей служыць каралю Людовіку. Наогул, гаворка ў карціне ідзе
пра рознасьць мэнталітэтаў - расійскага і эўрапейскага. Роля ў фільме “Слуга
государев” была для мяне падарункам лёсу…
- Скакаць на кані,
арудаваць шпагай - усяму гэтаму Вы навучыліся падчас здымак?
- Спэцыяльна для
гэтага фільма мне прыйшлося некалькі месяцаў вучыцца езьдзіць вярхом. Я
ганаруся, што пераадолеў унутраны страх. А з фэхтаваньнем прасьцей: я
прафэсійна займаюся тэатральным фэхтаваньнем - ёсьць такі напрамак у гэтым родзе
спорту. І наогул, я чалавек даволі спартыўны…
- І рознабаковы… Ці
праўда, што Ваш шлях да акцёрскай прафэсіі быў даволі доўгім?
- Гэта так. Пасьля
школы я захапіўся мэдыцынай, анатоміяй, фізіялёгіяй і хіміяй. Паступіў у мэдыцынскае
вучылішча, атрымаў дыплём “мэдсястры шырокага профілю” (там так і запісана - сьмяецца Мільлер), адслужыў у арміі, потым
некалькі курсаў мэдінстытута скончыў. І раптам адчуў вострае жаданьне … іграць.
Таму даволі позна паступіў у тэатральнае вучылішча імя Шчэпкіна.
- Што вабіць Вас у прафесіі акцёра?
- Ты можаш
прайграць, пражыць нейкія імгненьні, пачуцьці, якія ў жыцьці табе выпрабаваць
не наканавана. Эмацыянальны напал, самавыяўленьне, новыя знаёмствы, новыя
людзі, узрушаючыя гісторыі. Мне ўсё гэта вельмі цікава. Прафэсія выдатная. Я яе
знайшоў. Ці яна мяне? Адчуваю, што займаюся сваёй справай. Дзякуй Богу, што так
здарылася…
- А чым яшчэ Вы маглі б
займацца па жыцьці?
- Напэўна, мог быць
выратавальнікам. Мне падабаюцца экстрэмальныя заняткі, у свой час мы з сябрамі
езьдзілі тушыць пажары ў Якуцію.
- Ці існуе нейкае хобі, якое грэе Вам
душу?
- Гэта музыка! Я
іграю на гітары, сьпяваю, займаюся сачыненьнем песень у рок-н-рольным стылі.
Мару стварыць невялікую ўласную музычную групу, якая будзе выконваць жыцьцярадасную
музыку. На жаль, на гэта пакуль бракуе часу.
- Кажуць, шчасьлівы той,
хто шчасьлівы дома. Ці ёсць у Вашым жыцці людзі, якія Вас любяць, разумеюць і
чакаюць?
- У мяне выдатная
сям’я. Мае бацькі - пэнсіянэры, жывуць у Мыцішчах (Падмаскоўе),
сочаць за маёй творчасьцю, заўжды гатовы падтрымаць і зразумець. У Маскве
чакаюць жонка і сын. Жонка Юлія Дэльлас - цудоўная актрыса, прадусар,
сцэнарыст, арт-дырэктар дызайн-студыі. Мы разам ужо больш за дзесяць гадоў.
Імкнёмся захоўваць трапяткія адносіны. Цяпер у нас ізноў мядовы месяц. Я яе
рэдка бачу і вельмі па ёй сумую. Сыну Даніілу 18 гадоў, студэнт журфаку (гэта сын Юліі ад першага шлюбу - заўв. аўтара).
Заўсёды спяшаюся дадому, для мяне вельмі важна адчуваць падтрымку сям’і.
- У чым жа сакрэт Вашага
сямейнага шчасця? Што для Вас у жанчыне важней за ўсё?
- Сакрэт сямейнага
шчасьця ў тым, каб мужчыне заўжды хацелася вяртацца дамоў, дзе яго чакае
прыгожая, кахаючая, разумеючая жанчына. Мне пашанцавала: у мяне менавіта такая
жонка. Вельмі важна, калі жанчына цябе разумее. І калі ёй можна даверыцца. Калі
разам можна і пасьмяяцца над чымсьці, і паплакаць…
- Вы - людзі публічныя ці
дамаседы?
- Дамаседы. Вельмі
шануем пачуцьцё дома. Я бываю ў сям’і нячаста, таму нам за шчасьце разам паглядзець
кіно на канапе, пасьнедаць, абмеркаваць навіны... Калі выдаецца больш часу, -
падарожнічаем. Вось езьдзілі ў Фінляндыю на аўтамабілі (Юля за рулём), рыбу лавілі. Узімку былі на астравах у Індыйскім
акіяне.
- А якім стравам аддаяце
перавагу?
- Я вельмі люблю бліны. Прычым, сам іх
гатую. Наогул, я ласун, таму круасаны, розная выпечка - гэта маё…
- А што б Вы пажадалі
нашым чытачам?
- Жадаю каханьня і
веры ў сябе. А калі сустрэнуцца цяжкасьці, не сьпяшайцеся панікаваць і ўсё
перакрэсьліваць. Паспрабуйце быць больш памяркоўнымі, мудрымі, асабліва гэта
тычыцца адносін мужчыны і жанчыны…
Ала
Бібікава.
Фота Аляксея Бібікава.
Наша дасье:
Дзьмітрый Мільлер.
Нарадзіўся 2 красавіка 1972 года ў подмаскоўным г. Мыцішчы. У 2001 годзе
скончыў Тэатральнае вучылішча імя М. Шчэпкіна (майстэрня В. Сафронава). Пасьля
вучылішча чатыры гады праслужыў у музычным тэатры “На Басманнай”. Зьняўся ў сэрыялах
“Марш Турецкого: Последний маршал”, “Next”, “Бальзаковский возраст или Все
мужики сво…”, фільме “Антикиллер”. Шырокую вядомасьць атрымаў пасьля
прыгодніцкага фільма “Слуга государев” (2007), сэрыялаў “ Две судьбы-3. Новая
жизнь” (2008), “Счастливого пути” (2008), “Монтекристо “ (2008). На сёньняшні
дзень вельмі запатрабаваны актор
/Дзянніца. Шчучын.
№ 99. 15
снежня 2009. С. 5./
“Масакра”— расейскамоўны містычны
трылер, зьняты ў 2010 годзе рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам на кінастудыі “Беларусьфільм”.
Дзеяньне “Масакры” адбываецца
на беларускіх землях у 60-я гады XIX стагодзьдзя, пасьля жорсткага задушэньня паўстаньня
1863-1864 гадоў. За сцэнарную аснову ўзятая навэла “Локіс” Праспэра Мэрымэ пра
мядзьведзя-пярэваратня і матывы старабеларускіх легендаў.
Большая частка фільму
здымалася ў палацава-паркавым комплексе Сьвятаполкаў-Чацьвярцінскіх у мястэчку Жалудок
(Шчучынскі р-н, Гарадзенская вобл. РБ).
Слова “Масакра” (massacre)
зьяўляецца запазычаньнем з ангельскай мовы і мае сынанімічнае значэньне са
словамі “кровапраліцьце”, “забойства”, “разьня”, “вынішчэньне”, “бойня”.
Паводле словаў Андрэя
Кудзіненка: “Масакра — гэта азначае «крывавая
бойка», што было заўсёды на тэрыторыі Беларусі, ва ўсе часы. Заўсёды
партызаншчына, акупацыя… Тэрыторыя крыві тут была заўсёды. І вось такая
мэтафара — барацьбы і за зямлю, і за каханьне. Заўсёды ўсе фільмы — пра любоў:
любоў да жанчыны, любоў да зброі”.
Мастак і авантурыст з Санкт-Пецярбургу
Мікалай Казанцаў з мэтай зарабіць грошай на адукацыю ў Італіі прыяжджае пад
выглядам навукоўца ў таемны маёнтак старажытнага графскага роду Пазуркевічаў
каталягізаваць рэдкую бібліятэку. Граф Уладзімер рыхтуецца да шлюбу. У маёнтку
зьбіраюцца госьці, прычым у кожнага ёсьць свае прэтэнзіі да гаспадара. Пры
гэтым Ганна, нявеста графа Ўладзімера Пазуркевіча, апынаецца каханкай Казанцава.
Ролі выконвалі:
Дзьмітры Мільлер — граф
Уладзімер Пазуркевіч;
Андрэй Назімаў — Мікалай
Казанцаў, мастак-авантурыст;
Марыя Курдзяневіч — Ганна,
нявеста пярэваратня, закаханка авантурыста;
Аляксандар Кашпераў — Ільля
Фаміч Белазёрскі, генэрал;
Сьвятлана Зелянкоўская —
памешчыца Астроўская;
Аляксандар Колбышаў — сьвяты
айцец.
Першапачаткова здымкі фільму
мусілі адбывацца сумесна з польскімі і расейскімі кінавытворцамі ў Польшчы, але
з-за эканамічнага крызысу рэжысёр фільму Андрэй Кудзіненка быў вымушаны
адмовіцца ад гэтай ідэі. Новай пляцоўкай для кіназдымкаў стала вёска Жалудок.
Як адзначае мастак-пастаноўшчык Артур Клінаў, маёнтак Чацьвярынскіх у Жалудку
быў абраны пасьля наведваньня больш за дзесятак аб’ектаў па ўсёй Беларусі.
Стваральнікам фільму нават прыйшлося часткова ўмацоўваць будынак. Дадатковым
здымачным месцам таксама стала вёска Грушаўка Ляхавіцкага раёну. Большая частка
стужкі здымалася ў лістападзе - сьнежні 2009 году.
Хандыгіньня
Прашпэкт,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz