niedziela, 14 sierpnia 2016

ЎЎЎ Маргарыта Аляшкевіч. Якуцкі беларус Іван Ласкоў. Койданава. "Кальвіна". 2016.




 

                                                                   ЯКУЦКІ БЕЛАРУС

    Мінулае стагодзьдзе расьсеяла беларусаў па сьвеце - а цяперашняе зьбірае. Найбольш тут шанцуе літаратарам: з аднаго боку, эміграцыя дае бясцэнны досьвед жыцьця ў іншай культуры, настальгію як крыніцу натхненьня; з іншага - публічнасьць прафэсіі спрыяе таму, што імёны нашых землякоў не зьнікаюць, а напісанае імі з цягам часу вяртаецца і папаўняе нашу культурную спадчыну. Праўда, для гэтага патрэбныя намаганьні сваякоў, сяброў, неабыякавых людзей, якія захоўваюць памяць пра яшчэ аднаго слаўнага беларуса.

    Такія людзі знайшліся і ў БДУ - супрацоўнікі Фундамэнтальнай бібліятэкі сумесна з выкладчыкамі і выпускнікамі хімічнага факультэта працуюць разам, каб вярнуць у абшар нашай літаратуры пісьменьніка Івана Ласкова.

    Гэты паэт, празаік, перакладчык, літаратурны крытык палову свайго жыцьця правёў у Якуціі і нават стаў там кшталту героя - дапамог апрацаваць і выдаць якуцкі народны эпас, за што ўзнагароджаны Ганаровай граматай Якуціі і любоўю тамтэйшых рыбакоў. А нарадзіўся Іван Ласкоў у Гомелі, закончыў хімфак БДУ (1964), працаваў па разьмеркаваньні пад Дзяржынскам, затым на Беларускім радыё і ў газэце “Зорька” - любоў да хіміі ў яго заўжды спалучалася і нават спаборнічала з любоўю да слова. Адсюль і вучоба дыплямаванага хіміка ў маскоўскім Літінстытуце (скончыў у 1971 г.), дзе Іван Ласкоў знайшоў жонку, а з ёй і новую радзіму. Якутка Валянціна Гаўрыльева, празаік і сябар СП СССР з 1973 г, магчыма, і стала той “прысухай”, з-за якой наш зямляк паехаў на край сьвету.

    Творчасьць I. Ласкова надзвычай разнастайная, выдадзена 11 яго кніг. Тут і зборнікі паэзіі на рускай і беларускай мовах, прытым грамадзянскі патас вершаў часта скіраваны супраць хібаў савецкай рэчаіснасьці. Тут і аповесьць “Пішчальнікі не пішчаць”, у якой паказаны гвалт пры далучэньні Якуціі да Расіі. Тут і лінгвістычныя, і этнаграфічныя дасьледаваньні - напэўна, у далечыні ад роднай старонкі абвастраецца цікаўнасьць да пытаньняў нацыянальнай сьвядомасьці, беларускіх каранёў. Тут і пераклады - з якуцкай, рускай, беларускай ва ўсіх магчымых спалучэньнях. Тут і такая, здавалася б, дробязь, як гімн хімфака БДУ...

    Ініцыятарам вечарыны памяці I. Ласкова 31 мая стаў выкладчык Канстанцін Лапко з дапамогай ФБ і Дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва. Дырэктар апошняга Ганна Запартыка прадэманстравала фондавы вопіс І. Ласкова, дзе больш за 800 дакумэнтаў. Спадзяёмся, фонд будзе папаўняцца, бо шмат хто з прысутных на вечарыне меў унікальныя зьвесткі пра жыцьцё і творчасьць Івана Ласкова.

    Маргарыта Аляшкевіч

    [Стар. 6.]  



 

    Іван Антонавіч ЛАСКОЎ (19 чэрвеня 1941, Гомель — 29 ліпеня 1994) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжання беларусаў. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзідыуму Вярхоўнага Савету ЯАССР. Сябар СП СССР (1973), таксама сябар СП ЯАССР і БССР.

        Паходжанне

    Бацька — Ласкавы Антон Іванавіч, недзе 1901 г. н., украінец з Палтаўшчыны, земляроб. У Гомель уцёк у 1933 ратуючыся ад галадамору, ад якога ў яго памерла ўся сям’я і сваякі (апроч брата Пятра). Працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы «Спартак», адсюль у чэрвені 1941 быў мабілізаваны ў РСЧА і знік без вестак. Маці, Казлоўская Юлія Апанасаўна, нарадзілася ў вёсцы каля станцыі Красны Бераг (цяпер Пухавіцкі р-н) тагачаснай Мінскай губерні ў 1909. У 1914 некалькі сем’яў з гэтай вёскі, у асноўным крэўныя, набылі па кавалку зямлі каля вёскі Беразякі Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губерні. Зямля была бедная, таму прадавалася танна нейкім абшарнікам (нібыта з прозвішчам Стошын). Так, Казлоўскі (прадзед Івана), які на Міншчыне меў 6 дзесяцін, прадаўшы іх, купіў 75 дзесяцін (большай часткай балот, хмызнякоў і лесу). Тады ж адбылося перасяленне. Зямлю прадзед падзяліў пароўну між трыма сынамі. Адзін з іх быў Апанас. Юлія Апанасаўна літаральна збегла з вёскі ў Гомель, зусім дзяўчынкай, дзе працавала ў самых розных месцах (найчасцей прыбіральшчыцай), нарэшце стала ўладкавалася на пошце, працавала тэлеграфісткай. Скончыла ў вячэрняй школе 4-5 класаў, але пісала даволі непісьменна. У пасведчанні аб нараджэнні, што было выдадзенае ў Гомелі ў чэрвені 1941, І. Ласкоў быў запісаны пад дзявочым прозвішчам маці — «Казлоўскі Іван», з прочыркам у графе «па бацьку». Увесну 1942 Юлія Апанасаўна перабралася ў в. Беразякі (Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці БССР), дзе працавала калгасніцай, памерла ў 1963 г. Юлія Казлоўская і Антон Ласкавы зарэгістраваныя ня былі, але Юлія Апанасаўна пісалася Ласкавай і вымаўляла сваё прозвішча з націскам на першым складзе, што не вельмі падабалася малому Івану, таму, пайшоўшы ў школу, ён сваё прозвішча «зрусіфікаваў» на Ласкоў.

        Біяграфічныя звесткі

    У тры гад Іван навучыўся чытаць, але з прычыны матэрыяльных цяжкасцяў пайшоў у школу толькі ў восем гадоў. У 1952, пасля заканчэння 3-га класу, самастойна здаў іспыты за 4-ы клас і быў адразу пераведзены ў 5-ы. З Беразякоў, у якіх ён жыў да 1952, дасылаў свае вершы ў піянерскую газету «Зорька», хаця іх не друкавалі, але на лісты адказвалі. Па ініцыятыве Анастасіі Феакцістаўны Мазуравай, рэдактара «Зоркі» яго у 1952 адправілі ва Усесаюзны піянеркі лагер «Артэк» імя У. І. Леніна, дзе ён правучыўся з лістапада па сакавік 1953. Затам выхоўваўся ў Магілёўскім спецыяльным дзіцячым доме № 1, потым у школе № 2, якую скончыў у 1958 з залатым медалём і паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэту, які скончыў у 1964. Пры размеркаванні выказаў жаданне паехаць у г. Дзяржынск Горкаўскай вобл. РСФСР, дзе працаваў у Дзяржынскім філіяле Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытуту прамысловай і санітарнай ачысткі газаў /НДІАГаз/. З 1966 навучаўся на аддзяленні перакладу ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве. Па час вакацыяў працаваў у студэнцкім будатрадзе ў Заходняй Сібіры, наведаў Польскую Народную Рэспубліку, Сярэднюю Азію. У 1971 пасля заканчэнні з чырвоным дыпломам пераехаў у Якуцкую АССР, на радзіму сваёй жонкі, якуцкай пісьменніцы Гаўрыльевай Валянціны Мікалаеўны (на беларускай мове, у перакладзе С. Міхальчука, выходзіла яе кніга: Краіна Уот-Джулістана. Мн. 1981). З верасня 1971 да лютага 1972 працаваў у газеце «Молодежь Якутии», спачатку ўлічвальнікам лістоў, потым загадчыкам адзела рабочай моладзі. З лютага 1972 да лета 1977 працаваў у Якуцкім кніжным выдавецтве старшым рэдактарам аддзелу масава-палітычнай літаратуры. З лета 1977 працаваў старшым літаратурным рэдактарам, з 1993 — загадчыкам аддзелу крытыкі і навукі часопіса «Полярная звезда» (Якуцк). За палемічныя артыкулы пра бацькоў-заснавальнікаў АССР вясной 1993 быў звольнены з працы і ашальмаваны прадстаўнікамі якуцкай «інтэлігенцыі». Падрабляў выпадковай працай. Апошняе месцы працы — загадчык аддзелу прозы і публіцыстыкі ў двухмоўным дзіцячым часопісе «Колокольчик» // «Чуораанчык», які узначальваў Рафаэль Багатаеўскі. 29 чэрвеня 1994 г. знойдзены мёртвым «у лесе ў Племгаса» [прыгарад Якуцка па Вілюйскаму тракту за Птушкафабрыкай]. Пахаваны ў Якуцку на прывілеяваных г. з «Чыраеўскіх могілках» [Невялікі кавалак могілкаў па Маганскаму тракту для больш «значных» чалавекаў, якія адгароджаны ад астатніх металёвай адгароджай]. На помніку напісана: "Ласков Иван Антонович 1942—1994. Писатель. Редактор якутского эпоса «Нюргун Боотур — Стремительный».

        Літаратурная творчасць

    Першыя вершы апублікаваў у 1956 у газеце «Чырвоная змена» (першая публікацыя: Сталь. [Верш] // Чырвоная змена. Мінск. № 202. 14 кастрычніка 1956). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Літаратурная спадчына вызначаецца жанравай разнастайнасцю: вершы і паэмы, апавяданні і аповесці, нарысы, эсэ, артыкулы, рэцэнзіі.

    Аўтар зборнікаў паэзіі «Стыхія» (1966), «Белае неба» (1969), «Кружное лета» (1973), паэм «Жывыя галасы» (1964), «Трыццаць» (1973), «Храмец» (1975), «Кульга» (1985); зборнікаў апавяданняў «Івановы» (1979), «Чароўны камень» (1983), аповесці «Вяртанне Адысея» (1973). Дзецям адрасавана апавяданне «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» (1978). Яго творам уласціва панарамнае бачанне прастору — ад палёў і садоў Беларусі да тундры з яе вечнай мерзлатой. Выразнасць грамадзянскай пазіцыі выяўляецца ў роздуме над гісторыяй і сучаснасцю, у заклапочанасці лёсам роднай зямлі і яе насельнікаў.

        Гіпотэза этнагенезу ўсходніх славян

    У апошнія гады жыцця Іван Ласкоў напісаў шэраг артыкулаў, у якіх на аснове этымалагічнай тыпалогіі, вылучэння адпаведнікаў у мовах розных народаў распрацоўваў гіпотэзу пра угра-фінскія карані ўсходніх славян, прыйшоў да высновы, што літва не была балцкім племем («Племя пяці родаў», 1989; «Нашчадкі таямнічае літвы», 1991; «Дагістарычныя блуканні: Літва і Жамойць», «Жамойцкі тупік», «3 маўклівых прадонняў», усе 1993).

        Бібліяграфія

Стихия. Лирика. Минск. «Беларусь». 1966. 80 с. [На грамадскіх пачатках кнігу адрэдагаваў Браніслаў Спрынчан. Рэдактар Хв. Жычка. Мастак Г. Скамарохава.];

Белое небо. Стихи. Минск. «Беларусь» 1969. 72 с. [Рэдактар А. Масарэнка. Мастак Л. Дубавіцкая.];

Кружное лета. Вершы. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1973. 104 с. [Рэдактар Хв. Чэрня. Мастак М. Лазавы.];

Хромец. Поэма. Якутск. Якутское книжное издательство. 1975. 160 с. [Редактор Л. Озеров. Художник Г. Полищук.];

Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду. Маленькая аповесць. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1978. 32 с. [Рэдактар Ул. Машкоў. Мастак В. Бароўка.];

Ивановы. Рассказы. Якутск. Якутское книжное издательство. 1979. 208 с. [Редактор В. И. Шеметов. Художник Г. Полищук.];

Чароўны камень. Апавяданні. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1983. 207 с. [Рэцэнзент М. Тычына. Рэдактар Я. Курто. Мастак В. Бароўка.];

Кульга. Паэма. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1985. 126 с. [Рэцэнзенты: прафесар, доктар філалагічных навук Л. І. Клімовіч, С. Марчанка. Рэдактар Л. Дранько-Майсюк. Мастак М. Будавей.];

Лето циклонов. Повести, рассказы. Москва. Перевод с белорусского автора. Москва. «Советский писатель». 1987. 432 с. [Редактор Е. А. Метченко. Художник Е. Скакальский];

На падводных крылах. Аповесці. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1990. 248 с. [Рэцэнзент Я. Лецка. Рэдактар М. Герчык. Мастак А. Кажаноўскі.];

Пищальники не пищат. Повести. Якутск. Якутское книжное издательство. 1990. 320 с. [Заведующий редакцией В. Т. Сивцев. Наблюдала за выпуском М. М. Аржакова. Художник Е. Шапошникова.];

Летапісная Літва: сваяцтва і лёс. Кніга-пошук. Койданава-Амма-Якуцк. Прыватнае таварыства «Згода» А. Баркоўскі. В. Пятрушкіна. 2000. 330 с.;

Пішчальнікі не пішчаць: стралецкая быліна. Койданава. 2009. 119 с.;

Аўтабіяграфія. Дзённікі. Койданава. «Кальвіна». 2010. 74 с.

Эпілог. Раман. Койданава. «Кальвіна». 2010. 44 с.

        Літаратура

Иван Ласков // А. Егоров, В. Протодьяконов, В. Павлова. Писатели Якутии. Библиографический справочник. Якутск. 1981. С. 139—140;

Е. Е. Алексеев. Обреченные. (По поводу статей И. Ласкова о М. К. Аммосове и П. А. Ойунском). Намцы. [РС(Я)] 1993. 111(1) с;

Ласкоў Іван Антонавіч // Пісьменнікі Магілёўшчыны. Бібліяграфічны паказальнік. Магілёў. 1993. С. 141—142;

Іван Ласкоў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990). Даведнік. /Склад. А. К. Гарадзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей./ Мінск. 1994. С. 327;

Т. М. Махнач. Ласкоў Іван. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Пад рэдакцыяй прафесара А. В. Мальдзіса. Т. 4. Лазарук-Перкін. Мінск. 1994. С. 14-16;

Л. М. Гарэлік. Ласкоў Іван [Біяграфія] // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Пад рэдакцыяй прафесара А. В. Мальдзіса. Т. 4. Лазарук-Перкін. Мінск.1994. С. 14;

Иван Ласков // Писатели земли Олонхо. Биобиблиографический справочник. [Сост. Д. В Кириллин, В. Н. Павлова, С. Д. Шевков.] Якутск. 1995. С. 176;

Борис Казанов. [Барыс Лапіцкі] Роман о себе. Тель-Авив [Ізраіль] Библиотека Матвея Черного. 1998. С. ?;

Л. М. Гарэлік. Ласкоў Іван Антонавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля ў 2-х тамах. Кніга 2-я. Мінск. 1999. С. 450;

Л. М. Гарэлік. Ласкоў Іван Антонавіч… // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 143;

Ласков Иван Антонович. // Северная энциклопедия. Москва. 2004. С. 492;

Огрызко В. В. Ласков Иван Антонович. // Огрызко В. В. Русские писатели. Современная эпоха. Лексикон. Эскиз будущей энциклопедии. Москва. 2004. С. 287—288;

Любоў Гарэлік. Ласкоў Іван Антонавіч. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Т. 2. Мінск. 2006. С. 183;

Уладзімер Арлоў. Іван Ласкоў // Уладзімер Арлоў. Імёны свабоды. Выданьне другое. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. 2009. С. 468—469;

Алесь Баркоўскі. Іван Антонавіч Ласкоў /Спроба Бібліяграфіі/. Койданава. «Кальвіна», 2010. 130 с.

  



 

                                            Вечер памяти Ивана Антоновича Ласкова

    31 мая в 15.00 в читальном зале химического факультета (ул. Ленинградская, 14, к. 401) состоялся вечер памяти выпускника химического факультета, поэта, прозаика, литературного критика, переводчика Ивана Антоновича Ласкова, которому в этом году исполнилось бы 70 лет.

 

 

    Для того, чтобы вечер получился интересным, познавательным и эмоционально насыщенным, библиотекой был составлен сценарий, который объединил студентов и преподавателей химического факультета, писателей и издателей, соратников и друзей Ивана Ласкова.

    В исполнении студентов химического факультета Анатолия Бутько и Анастасии Лишай прозвучали стихи юбиляра, посвященные химии. Студентки Анна Вабищевич и Анастасия Кутынко исполнили гимн химиков, написанный Иваном Ласковым почти 50 лет назад.

 


 

    Студентка филологического факультета Виктория Бежелева, постоянная участница мероприятий, проводимых библиотекой, проникновенно прочитала одно из ностальгических стихов поэта, жившего вдали от родины — в Якутии.

    Основную часть присутствующих на вечере составили химики-преподаватели, большинство из которых были знакомы с Иваном Ласковым со студенческой скамьи.

 


 

    На вечере выступили кандидат экономических наук Тадэуш Иванович Адамович, профессор, доктор химических наук Виктор Нестерович Макатун, доктор психологических наук, издатель Анатолий Иосифович Тарас, кандидат химических наук, доцент Александр Семёнович Тихонов, директор Белорусского государственного архива-музея литературы и искусства Запартыко Анна Вячеславовна. Тепло и задушевно вёл вечер памяти, инициатор его проведения на химическом факультете, преподаватель, кандидат химических наук Константин Николаевич Лапко.

 

 

    Сокурсники и друзья вспоминали студенческие годы и последующие встречи, наизусть читали его стихи. Издатели А.И. Тарас и Е.Г. Лецка говорили о немалом и бесспорном вкладе, который внёс И. Ласков в развитие белорусской литературы и истории.

 


 

    Директор музея обратила внимание собравшихся на выставку документов из личного архива поэта. Евгений Лецка, который многие годы знал, дружил, бывал у Ивана Ласкова в Якутии, подробно рассказал непростую биографию писателя. Благодаря Е. Лецка, главному инициатору празднования юбилея поэта на родине, вышла в свет книга Ивана Ласкова «Летописная Литва». Опыт лингвистического исследования писателя будет интересен всем, кто интересуется историей Беларуси.

                                           Отдел гуманитарно-просветительской работы

                                                            Дизайн: Sawko Anton A.

                                          © Фундаментальная библиотека БГУ, 2006–2011

                                                220050, г. Минск, пр-т Независимости, 4

                                         тел.: (+375 17) 209-52-47, факс: (+375 17) 209-50-37

                                                             эл. почта: library@bsu.by

*

                               Вечер памяти Ивана Антоновича Ласкова / Новости / О ...

                                         www.library.bsu.by/?vpath=about/news/2011/06/08/

                               8 июня 2011 – Вечер памяти Ивана Антоновича Ласкова.

              31 мая в 15.00 в читальном зале химического факультета (ул. Ленинградская, 14,

 





 

                                                        ІВАН АНТОНАВІЧ ЛАСКОЎ

                (19 чэрвеня 1941, Гомель, БССР [СССР] - 29 чэрвеня 1994, Якуцк. [РС(Я) РФ])

    Іван Антонавіч Ласкоў - паэт, пісьменьнік, перакладчык, крытык, гісторык, аўтар г. зв. “угра-фінскай” канцэпцыі паходжаньня беларусаў. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюма Вярхоўнай Рады ЯАССР. Чалец СП СССР з 1973 г. [Таксама чалец СП ЯАССР ды БССР]

    Бацька - Ласкавы Антон Іванавіч, недзе 1901 г. нар., украінец, земляроб з Палтаўшчыны, які ўцёк ад галадамору, ад якога памерла ўся яго сям’я і блізкія /акрамя брата Пятра/, у Гомель; працаваў на гомельскай цукерачнай фабрыцы “Спартак”, адкуль у чэрвені 1941 г. быў пакліканы ў РСЧА і прапаў без зьвестак. Ніякіх рэчаў і дакумэнтаў ад бацькі не захавалася, бо іх хата ў Гомелі, на Нова-Палескай 18, у вайну згарэла. Маці, Казлоўская Юлія Апанасаўна, нар. ў вёсцы каля станцыі Красны Бераг /цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласьці/, тагачаснай Менскай губэрні ў 1909 г. У 1914 г. некалькі сем’яў з гэтае вёскі, галоўным чынам сваякі, набылі па вучастку зямлі каля вёскі Беразякі Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні. Зямлю прадзед падзяліў пароўну паміж трыма сынамі, адным з якіх быў Апанас. Юлія Апанасаўна, з-за сямейных сварак зусім яшчэ дзяўчынкай, літаральна зьбегла з вёскі ў Гомель, дзе працавала ў самых розных месцах, часьцей за ўсё прыбіральшчыцай, нарэшце, уладкавалася на пошце, скончыла ў вячэрняй школе 4 або 5 клясаў, але пісала даволі непісьменна. Увесну 1942 г. Юлія Апанасаўна перабралася ў вёску Беразякі /Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці БССР/, дзе працавала калгасьніцай; памерла ў 1963 г. Юлія Казлоўская і Антон Ласкавы зарэгістраваныя небылі, але Юлія Апанасаўна пісалася Ласкавай і вымаўляла сваё прозьвішча з націскам на першым складзе, што не вельмі падабалася маленькаму Вані. Справа ў тым, што ў пасьведчаньні аб нараджэньні, што было выдадзена ў Гомелі ў чэрвені 1941 г., ён быў запісаны пад дзявочым прозьвішчам маці – “Казлоўскі Іван”, з прочыркам у графе “па бацьку”, але яно не захавалася і ён зрабіўся Ласкавым. Калі пайшоў у школу то “русіфікаваў” сваё прозьвішча ў Ласкоў, а пры атрыманьні пашпарту яно замацавалася. [Як усё гэтае атрымалася з прозьвішчамі ў Савецкія часы, ведае толькі Магілёўскі ЗАГС.]. У тры гады Ваня самастойна навучыўся чытаць, але з прычыны матэрыяльных цяжкасьцяў пайшоў у школу толькі ў восем гадоў. У 1952 г., пасьля заканчэньня 3-й клясы, самастойна здаў іспыты за 4-ы кляс і быў адразу пераведзены ў 5-ы. Яшчэ з Беразякоў, у якіх ён жыў да 1952 г., дасылаў свае допісы ў піянэрскую газэту “Зорька” , хаця вершы і не друкавалі, але на лісты адказвалі. Па ініцыятыве Анастасіі Феакцістаўны Мазуравай, рэактара газэты “Зорька”, у 1952 г. яго адправілі ва Усесаюзны піянэрскі лягер“Артэк” імя Ў. І Леніна, дзе ён правучыўся з лістапада 1953 г. па сакавік 1953 г. Затым выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме № 1, потым у школе № 2 г. Магілёва, якую скончыў у 1958 г. з залатым мэдалём. Паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Працаваў літсупрацоўнікам газэты “Зорька”. Унівэрсытэт скончыў у 1964 г. і пры разьмеркаваньні пажадаў паехаць у г. Дзяржынск Горкаўскай вобласьці, дзе працаваў у Дзяржынскім філіяле Дзяржаўнага навукова-дасьледчага інстытуту прамысловай і санітарнай ачысткі газаў /НДІАГаз/. У чэрвені 1966 г. звольніўся з працы і вярнуўся ў Мінск. Ад 1966 г. навучаўся на аддзяленьні перакладу ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве. Пад час вакацыяў працаваў у студэнцкім будатрадзе ў Заходняй Сыбіры. У 1971 г., пасьля заканчэньня інстытуту з чырвоным дыплёмам, пераехаў у Якуцкую АССР, на радзіму сваёй жонкі, якуцкай пісьменьніцы Валянціны Мікалаеўны Гаўрыльевай. Ад верасьня 1971 г. да лютага 1972 г. працаваў у газэце “Молодежь Якутии”, спачатку ўлічвальнікам лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі. Ад лютага 1972 г. да лета 1977 г. працаваў у Якуцкім кніжным выдавецтве старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры. Ад лета 1977 г. працаваў старшым літаратурным рэдактарам часопіса “Полярная звезда”, ад 1993 г. - загадчык аддзелам крытыкі і навукі часопіса “Полярная звезда”. За палемічныя артыкулы пра бацькоў-заснавальнікаў ЯАССР вясной 1993 г. быў звольнены з працы і ашальмаваны прадстаўнікамі якуцкай “інтэлігенцыі”. Падрабляў выпадковай працай. Апошняе месцы працы – загадчык аддзелу прозы і публіцыстыкі ў двухмоўным дзіцячым часопісе “Колокольчик” // “Чуораанчык”, які узначальваў Рафаэль Багатаеўскі. 29 чэрвеня 1994 г. быў знойдзены мёртвым “у лесе ў Племгаса” [прыгарад Якуцка па Вілюйскаму тракту за Птушкафабрыкай]. Пахаваны ў Якуцку каля прывілеяваных г. зв “Чыраеўскіх могілках”. [Невялікі кавалак могілкаў па Маганскаму тракту для больш “значных” чалавекаў, якія адгароджаны ад астатніх мэталёвай адгароджай] На помніку напісана: “Ласков Иван Антонович 1942-1994. Писатель. Редактор якутского эпосаНюргун Боотур – Стремительный”.

    Даркылахія Краснапольская,

    Койданава

 




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz