sobota, 3 września 2016

ЎЎЎ Піліпіна Дэпавяк. Чалец СБМ Аляксей Гардзейка ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2016.



    Аляксей Іванавіч Гардзейка – нар. у 1925 г. у в. Забалацьце Баранавіцкага павету (Powiat baranowicki) Наваградзкага ваяводзтва (Województwo Nowogródzkie) Польскай Рэспублікі (Rzeczpospolita Polska) або “Ново-Мышского р-на Барановичской обл. БССР” беларус, 8 кл, пражываў у м. Баранавічы, вул Локаць № 9, бугальтар-рахункавод дэпо ст. Баранавічы.
    Пасьля выгнаньня Чырвонай Арміяй Вэрмахту, Аляксей Гардзейка быў арыштаваны адпаведнымі ворганамі. Выявілася што Аляксей Гардзейка жанаты, мае маці: Гардзейка Ганна Аляксееўна, 55 гадоў; сястру: Гардзейка Аўгіньню Іванаўну, 1927 г. н.; брата: Гардзейка Мікалай Іванавіч, 1929 г. н., які служыць у СА на Сахаліне; брата: Гардзейка Пятро Іванавіч, 1931 г. н., які служыць у СА у Маскоўскай акрузе.
    Што ў 1942 годзе Аляксей Гардзейка добраахвотна уступіў ў Саюз  беларускай моладзі (СБМ), а да немцаў зямельным фін. агентам ва ўправу: складаў сьпісы на сялянаў і здаваў іх ва ўправу дзеля спагнаньня падаткаў. Насіў форму СБМ, заклікаў уступаць у Беларускую краёвую абарону (БКА), па ягоным даносе са сувязь з партызанамі былі арыштаваныя СД у Забалацьці савецкія патрыёты, але хутка адпушчаныя.
    16  кастрычніка 1946 г. ваенны трыбунал в/МУС па Баранавіцкай вобласьці прыгаварыў яго па арт. 63-1, 76 КК БССР за удзел у антысавецкай арганізацыі да 10 гадоў п/в ды 5 гадоў без п/п.
    23 сьнежня 1952 г. Аляксей Гардзейка з Асоблягу № 5, лягатраду № 7 быў накіраваны ў ссылку: ЯАССР Аймяконскі р-н, п. Нэра, дзе працаваў токарам.
    10 сакавіка 1956 г. Аляксей Гардзейка быў вызвалены ад ссылкі, паводле Ўказу Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР “Аб амністыі савецкіх грамадзянаў, якія супрацоўнічалі з акупантамі ў пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.” ад 17 верасьня 1955 году.
    /Па матэрыялам картатэкі МУС РС(Я)./
    Піліпіна  Дэпавяк,
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz