Марыя Аляксандраўна
Гайкоўская - нар. 12 жніўня 1911 г. у м. Полацк Віцебскай губэрні Расійскай
імпэрыі.
Пражывала ў м. Дрыса Полацкай
вобл., беларуска, 8 кл., б/п, хатняя гаспадыня.
У 1945 г. была высланая з
Дрысы, як чалец сям’і здрадніка Радзімы на 5 гадоў у Краснаярскі край, куды
прыбыла 27 кастрычніка 1946 г.
Выпіс з Пратаколу № 40
Асобай Нарады пры
Міністру Ўнутраных Спраў СССР
ад 2 верасьня 1949 г.
Слухалі:
158.
Справа № 329 МУС Беларускай ССР па абвінавачваньні Гайкоўскай Марыі
Аляксандраўны...
Асобай
Нарадай пры НКУС СССР ад 27 /Х-45 г. асуджана ў Краснаярскі край у ссылку
тэрмінам на 5 гадоў. Мае дваіх дзяцей 1930 і 1945 г. нараджэньня.
Да
арышту пражывала ў в. Арда Клецкага р-на Баранавіцкай вобласьці. Абвін. па арт.
82 ч. II КК РСФСР
Пастанавілі:
Гайкоўскую... за ўцёкі з месца ссылкі накіраваць ў выпраўленча-працоўны
лягер тэрмінам на пяць гадоў, лічачы тэрмін з 7 красавіка 1949 г...
[Л.
7.]
Накіравана ў Індзігірскае ППЛ
УПУППЛ МУС.
26 жніўня 1950 г. датэрмінова
вызваленая на с/п.
21 лістапада 1951 г. прыбыла
з Індляга.
19 красавіка 1952 г.
вызвалена са зьняволеньня.
19 крас.
52
№
9/3-11439
...
вызваленую з ППЛ па адбыцьці тэрміну пакараньня Гайкоўскую Марыю Аляксандраўну,
1911 года нараджэньня, ... прашу этапаваць у распараджэньне Рыбінскага РА МДБ
Краснаярскага краю для пасяленьня на месцы яе ранейшага селішча.
[Л.
6.]
Цалк.
Сакрэтна
Літар П
МДБ
13 сьнеж.
1952
№
9/2-39535
м.
Масква
У зьмену
нашага № 9/3-11439 ад 13 красавіка 1952 году вызваленую са зьняволеньня Гайкоўскую
Марыю Аляксандраўну, 1911 году нараджэньня, паводле яе просьбы, просім перадаць
у распараджэньне УМДБ Далёкай Поўначы для пасяленьня на спэцпаселішчы і ўзяцьці
на ўлік...
[Л.
2.]
Вусьць-Нэра, сталовая № 1,
афіцыянтка.
Дачка Галімская Лізавета
Аляксееўна, 1945 г. н. ст. Бігосава, Полацкай вобл.
Сын Галімскі Лявонцій
Аляксеевіч, 1930 г. н., у СА.
Муж Дваракоўскі Пётр Мікітіч,
1902 г. н., в. Уборская-Рудня, асуджаны ў 1938 г., як польскі шпіён-паўстанец,
ва Вусьць-Нэры.
Цалк. Сакрэтна
7 III-54
№19/501
Начальніку аддзелу 1Т УМУС
Краснаярскага краю.
м. Краснаярск.
Намі
прынятая з ППЛ і ўзятая на часовы ўлік спэцпасяленка Гайкоўская Марыя
Аляксандраўна, 1911 года нараджэньня, якая да арышту знаходзілася пад наглядам
органаў МУС у Краснаярскім краі.
Наяўную ў
Вас асабістую справу на спэцпасяленку Гайкоўскую М. Л. просім выслаць у наш
адрас для далейшага апэратыўнага выкарыстаньня.
Начальнік ЛА МУС пры ІДПУ УМУС Магаданскай вобл.
Маёр
Воранаў /подпіс/
[Л.
8.]
Даведка
Гайкоўская
Марыя Аляксандраўна, 1911 г. нар. урадж. м. Полацку асуджаная Асобай Нарадай
пры НКУС СССР 27 Х-1945 году як чалец сям’і здрадніка Радзімы на 5 гадоў ссылкі
ў Краснаярскі край, дзе знаходзіцца арх. сьледчая справа дадзеных не маем...
Нач. 1
с/ад. УМУС Віцебскай вобл.
Анохін /подпіс/.
[Л.
14.]
Пастанова
/пра вызваленьне ад спэцпасяленьня/
21 траўня 1955 г.
г. Якуцк
Я,
начальнік 2 аддзяленьня 4 Спэцаддзела МУС ЯАССР ст. лейтэнант Лясун, разгледзеўшы
матэрыялы ў дачыненьні Гайкоўскай Марыі Аляксандраўны, 1911 года нараджэньня,
ураджэнкі места. Полацку, беларускі, якая пражывае ў пас. Вусьць-Нэра,
Аймяконскага раёна, Якуцкай АССР
Знайшоў:
Гайкоўская М. А., як чалец сям’і здрадніка Радзімы, 27 кастрычніка 1945
году Асобай нарадай пры НКУС СССР была асуджана да 5-ці гадам ссылкі з
Віцебскай вобласьці ў Краснаярскі край.
Знаходзячыся ў ссылцы, на тэрыторыі Краснаярскага краю, Гайкоўская М. А.
у 1949 годзе зьдзейсьніла ўцёкі, завошта 2 верасьня 1949 году Асобай нарадай
пры Міністру Ўнутраных спраў Саюза ССР па арт. 82 ч. II УК РСФСР была асуджана
да 5-ці гадоў ППЛ, адлічаючы тэрмін з 7 красавіка 1949 году. Пакараньне
адбывала ў Індзігірскім ППЛ УПУППЛ МУС.
21
лістапада 1951 году на падставе Указу Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР ад 25
жніўня 1950 году Гайкоўская з ППЛ была вызваленая датэрмінова і па ўказаньнях
былога 9-го Упраўленьня МДБ СССР № 9/3-11439 ад 19 красавіка 1952 году і №
3/2-39535 ад 13 сьнежня 1952 году Упраўленьнем МДБ на Далёкай Поўначы зноў паселеная
на спэцпаселішча, але з прычыны пошуку яе асабістай справы знаходзілася на
часавым уліку.
Улічваючы,
што за ўцёкі з месца ссылкі на падставе арт. 82 ч. II КК РСФСР Гайкоўскай ссылка
была замененая зьняволеньнем у ППЛ і таму пасьля вызваленьня з ППЛ яна паводле
ўказаньня МУС СССР № 64403 пасяленьню ў ссылку не падлягае
Пастанавіў:
1) Зьняць
з часавага ўліку “ссыльныя” Гайкоўскую Марыю Аляксандраўну 1911 года нараджэньня
2) асабіста-ўліковую
справа на Гайкоўскую М. А. здаць у 1 спэцаддзел МУС ЯАССР для захоўваньня ў
архіве...
[Л.
19.]
/На падставе
а/спр. Гайковская Марыя Аляксандраўна № 1-10906./
Эрмітрэя Шпаркая,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz