wtorek, 13 września 2016

ЎЎЎ Кунягунда Нямчура. Сасланыя асобы нямецкай нацыянальнасьці ў ЯАССР. Койданава. "Кальвіна". 2016.

 
 
                           САСЛАНЫЯ ЯК АСОБЫ НЯМЕЦКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАСЬЦІ
                                                                        Ў ЯАССР
    Бекер Аляксандр Аляксандравіч – 1918, Нова-Барысаў, Мінская, немец, токар, шліфоўшчык, у 1941 высланы з Мінскай БССР, як асоба нямецкай нацыянальнасьці, назаўсёды, ЯАССР, Цімтонскі, Эмельджак, у сьнежні 1954 выбыў у Кемераўскую вобласьць.

    Домке Райнгальд Карлавіч – 1897, Ямільчынскі, Жытомірская, пражываў Ульянаўская, к-с Сака-Ванцэці, немец, н/п, у 1947 узяты на ўлік, ЯАССР, Алдан, Якутзолата, цесьля, у 15 красавіка 1955 выбыў у Паўладарскую вобл.

    Домке Тафілія Райнгальдаўна – 1926, Асіпаўка, Нараўлянскі, немка, ЯАССР, Алдан, 9 лютага 1954 вызваленая.

    Домке Густаў Райнгальдавіч - 1928, Асіпаўка, Нараўлянскі, Палеская, пражываў Тамбоў, высланы як асоба нямецкай нацыянальнасьці навечна, 6 сакавіка 1949, ЯАССР, Алданскі, 9 лютага 1954 вызвалены.

    Домке (Шцібен) Лідзія Райнгольдаўна – 1934, Асіпаўка. Нараўлянскі, Палеская, немка, у 1941 высланая па Указу ПВС СССР ад 28 жніўня 1941 у складзе сям’і высланага на с/п, ЯАССР, Алдан, Алданскі, па спаўненьні 16 гадоў узятая на ўлік с/п, 10 верасьня 1953 зьнятая з уліку с/п (на самастойным уліку с/п не знаходзілася), 8 жніўня 1993 дасланая архіўная даведка, 22 лістапада 1994 МУС РС(Я) рэабілітаваная. /Домке (Штибен) Лидия Райнгольдовна. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005. C. 99./

    Домке Іван Райнгальдавіч – 1937, Асіпаўка, Нараўлянскі, пражываў Тамбоў, немец, вучань, ЯАССР, Алдан, 30 красавіка 1934 зьняты з уліку с/п.

    Ефрэменка Фрыда Аўгустаўна – 1918, Полацк, пражывала Саратаў, немка, н/п, ф-ка імя Самойлавай, ткачыха, выслана як асоба нямецкай нацыянальнасьці, ЯАССР, Алданскі, Алдансьлюда, 17 студзеня 1956 вызваленая.

    Кунт Эльмар Аляксандравіч – 1910, Вільнюс, немец, 7 чэрвеня 1941 высланы, ЯАССР, трактарыст, 3 ліпеня 1954 вызвалены.

    Лангас Антаніна Густаваўна - 1924, Анзельмаўка, Ельскі, Палеская, немка, 2 кл., пражывала
Безыменскі, Саратаўская, Рэспубліка немцаў Паволжа, у 1941 высланая як асоба нямецкай нацыянальнасьці на выснове Пастановы ДКА СССР ад 12 жніўня 1941 года, Алтайскі край, Барнаульскі, у 1942 ЯАССР, Ленскі, Нюя, лесаўчастак Ленскага леспрамгасу. 31 студзеня 1956 вызваленая ад с/п., 28 траўня 1992 рэабілітаваная МУС РС(Я). Справа №1-14060. /Лангас Антонина Густовна. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 180./

    Лангас-Фогель Эрна Густаваўна – 1929, Анзельмаўка, Ельскі, Палеская, пражывала Безыменскі, Саратаўская, немка, 2 кл., б/п, сасланая, ЯАССР, Нюя, лесаўчастак Ленскага леспрамгасу, калгасьніца, узятая на ўлік у 1945 па спаўненьні 16 гадоў, 31 студзеня 1956 вызваленая ад с/п, быў запыт на рэабілітацыю.

    Лангас Адольф Густававіч – 1933, Тугучынскі, Новасыбірская, 2 кл., пражываў Безыменскі, Саратаўская, вучань, ЯАССР, 31 студзеня 1956 вызвалены ад с/п, быў запыт з Саратава на рэабілітацыю.

    Фрыхерт (Фрыкерт) Райнгард Эдуардавіч – 1921, Розы Люксэмбург, Ельскі, Палеская, немец, 7 кл, б/п, к-с імя Розы Люксэмбург, сьлюсар-бляхар, высланы па рашэньні урада СССР як асоба нямецкай нацыянальнасьці навечна па Дырэктыве НКУС СССР, 5 сьнежня 1947 в/т у м. Грейфельвальд асуджаны па арт 58а КК РСФСР на 10 гадоў, Алданскі ППЛ, 4 кастрычніка 1952 вызвалены ад ППЛ і адпраўлены на с/п, ЯАССР, Якутзолата, рабочы, 2 студзеня 1959 убыў у Валагодзкую вобласьць на ўзьяднаньне са сваякамі, маці Фрыкерт Цільза Фрыдрыхаўна, 1893 г. нар, п. Краснаборск.

    Шэфер Андрэй Андрэевіч – 1914, Мінск, немец, 4 кл., б/п, трактарыст, у 1945 рэпатрыіраваны з Польшчы як асоба нямецкай нацыянальнасьці, ЯАССР, Пеледуй, суднавэрф, 1 лютага 1956 вызвалены.

    Шэфер Пётар Генрыхавіч – 1926, Менск, немец, б/п, м/п, пражываў Лодзь, Польшча, у 1945 рэпатрыіраваны як асоба нямецкай нацыянальнасьці, Новасыбірская, ЯАССР, Алдансьлюда, у 1956 убыў на зьяднаньне са сваякамі у Бурат-Мангольскую АССР згодна дырэктывы МДБ СССР № 25 ад 25 лютага 1953 года.

                                                /Паводле былой картатэкі МУС ЯАССР./

 




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz