wtorek, 13 września 2016

ЎЎЎ Нарыйня Пянёнзак. Фіндырэктар Ігар Кулічык ды якуцкія дыямэнты. Койданава. "Кальвіна". 2016.


    Ігар Міхайлавіч Кулічык – нар. 5 красавіка 1967 г ў абласным месьце Брэст Беларускай ССР.
    У 1990 г. скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя С. Арджанікідзэ, у 1992 г. Ваенна-паветраную інжынэрную акадэмію імя М. Жукоўскага. У 1992 г. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута грамадзянскай абароны МПС Расіі. У 1992-1996 гг. эканаміст аддзела міжбанкаўскіх разьлікаў, начальнік Кіраваньня банкаўскіх рэсурсаў, начальнік казначэйства, намесьнік дырэктара МФ АКБ “Тверьуниверсалбанк”. У 1996 году прызначаны намесьнікам старшыні кіраваньня КБ “Банк Карпарацыі Рэзэрвовых Фондаў”. У 1998-2002 гг. зьяўляўся прэзыдэнтам-старшынёй кіраваньня КБ “Банк Карпарацыі Рэзэрвовых Фондаў”.
    У 2002-2006 гг. Ігар Кулічык начальнік казначэйства АК “АЛРОСА” (Алмазы Расіі — Саха або ў якуцкай мове Арассыыйа уонна Саха алмаастарын аhыллыбыт аахсыйалардаах холбоhуга) адной з найбуйных алмазаздабыўных кампаній сьвету, дзе пачаў курыраваць пытаньні фінансавай палітыкі кампаніі. Ад 10 жніўня 2009 г. Ігар Кулічык віцэ-прэзыдэнт-фінансавы дырэктар АК “АЛРОСА”.
    Нарыйня  Пянёнзак,
    Койданава








Brak komentarzy:

Prześlij komentarz