Прырода. Б. ч. тэр. займаюць горы і пласкагор’і. На 3 Сярэднесыбірскае пласкагор’е, у цэнтры Янскае пласкагор’е, хрыбты Верхаянскі, Чэрскага (выш. да 3147 м) і інш. На Ў Аймяконскае нагор’е і Юкагірскае пласкагор’е, на Пд Алданскае нагор’е, Станавы хрыбет, Прыленскае плято. На ПнУ Яна-Індыгірская і Калымская нізіны. На ПнЗ Паўн.-Сыбірская нізіна, у цэнтры Цэнтральнаякуцкая раўніна. Карысныя выкапні: алмазы, золата, волава, жал. руда, руды каляровых мэталяў, кам. вугаль, нафта, прыродны газ, апатыты. Клімат рэзка кантынэнтальны. Сярэдняя т-ра студз. ад -34 да -50 (у раёне Аймякона «полюс холаду» паўн. паўшар’я, да -71°С), ліп. ад 13 да 20°С. Ападкаў 140—280 мм за год, на Пд і ПдЗ 400-600 мм. Вегет. пэрыяд 120-130 дзён. Гал. рэкі: Лена з прытокамі Алдан, Вілюй і інш., Яна. Індыгірка, Калыма. Шматгадовая мерзлата. Глебы падзолістыя, мярзлотна-таежныя, алювіяльныя, тундравыя глеевыя. Пад лесам (тайга) каля 1/2 тэр. Пераважае лістоўніца.
Насельніцтва. Паводле перапісу 1970 у Я. жывуць якуты (43,0%), рускія (47,3%), украінцы (3,0%), эвенкі (1,4%) і інш. Сярэдняя шчыльн. 2,4 чал. на 10 км2. Больш густа заселены паўд. раёны. Гарадзкога нас. 60%. Найб. гарады: Якуцк, Мірны, Алдан.
Гістарычны нарыс. Тэр. Я. заселена чалавекам з верхняга палеаліту. У 6-10 ст. н. э. на Сярэднюю Лену праніклі з Прыбайкальля цюркамоўныя плямёны, якія асыміляваліся з мясц. насельніцтвам і стварылі ядро якуцкага народа (сфарміраваўся ў 13-15 ст.). У 17 ст. ў першабытнаабшчынным ладзе якутаў, якія займаліся жывёлагадоўляй, паляваньнем і рыбацтвам, зараджаюцца элемэнты фэад. адносін. Да прыходу рускіх (20—30-я г. 17 ст.) якуты насялялі сярэдняе цячэньне Лены, нізоўе Вілюя і вярхоўе Яны; у 2-й пал. 17 ст. іх паселішчы ўзьніклі па нізоўях Лены, Яны, на Алянёку, Індыгірцы, Алазеі і Калыме. У 1632 якуты добраахвотна далучыліся да Расіі, што мела прагрэс. значэньне: спыніла міжусобіцы, паскорыла фэадалізацыю, прывучыла якутаў да земляробства, уцягвала іх эканоміку ва ўсерас. рынак. У 1638 створана Якуцкае ваяводзтва. У 17—18 ст. якуты плацілі ясак. У 60-я г. 18 ст. забаронены купля і продаж зямлі, за валасьцямі замацаваны зямельныя ўчасткі, склалася т. зв. клясная абшчынная сыстэма землекарыстаньня (існавала да 1920). Паводле «Статута аб кіраваньні іншародцаў» 1822 якуты прылічаны да «качавых іншародцаў». У сярэдзіне 19 ст. ў бас. р. Алёкма і Віцім знойдзена золата. Буд-ва Сыбірскай чыг., узьнікненьне золатаздабыўной прамысловасьці і суднаходзтва па Лене спрыялі разьвіцьцю ў Я. з канца 19 ст. элемэнтаў капіталіст. адносін, фарміраваньню нац. буржуазіі. З 19 ст. царызм выкарыстоўваў Я. як месца паліт. ссылкі. У Я. адбывалі ссылку дзекабрысты, народнікі, М. Г. Чарнышэўскі, У. Г. Караленка, П. А. Аляксееў, I. В. Бабушкін, Р. К. Арджанікідзе, Р. I. Пятроўскі і інш., у т. л. беларусы Р. А. Васільеў, А. А. Касьцюшка-Валюжаніч і інш. Паліт. ссыльныя садзейнічалі культ. і паліт. разьвіцьцю якутаў, дасьледаваньню краю.
У рэв. 1905-07 у Я. ўзьніклі дэмакр. саюзы і с-д. арг-цыі. Вясной 1917 у Якуцку створаны к-т РСДРП, Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, прафсаюзы. Увосень 1917 уладу ў Я. захапіў контррэвалюц. «Якуцкі абласны савет». Працоўныя Я. з дапамогай атрада Чырв. Арміі скінулі контррэвалюц. ўрад і 1. 7. 1918 аднавілі Сав. ўладу. У жн. 1918 тэр. Я. захапілі калчакоўцы. У выніку ўзбр. паўстаньня рабочых і салдат пад кіраўніцтвам Якуцкай падпольнай бальшавіцкай арг-цыі ў сьнеж. 1919 белагвардз. войскі выгнаны з Якуцка, да сак. 1920 — з усёй тэрыторыі. 27. 4. 1922 утворана Якуцкая АССР у складзе РСФСР. 27. 12. 1922 1-ы Усеякуцкі ўстаноўчы зьезд Саветаў выбраў ЦВК і СНК рэспублікі. Паводле зямельнай рэформы 1929 сяляне атрымалі каля 150 тыс. га канфіскаванай у кулакоў зямлі. Да 1940 калгасы Я. аб’ядноўвалі 93,2% пасяўной плошчы, працавала 13 МТС (1941). За гады даваен. пяцігодак створаны лясная, вугальная, рыбная, гарбарная, палігр. і інш. галіны прамысловасьці, ліквідавана эканам. і культ. адсталасьць. Якуцкі народ кансалідаваўся ў сацыяліст. нацыю. У Вял. Айч. вайну ў Я. пабудаваны новыя прамысл. прадпрыемствы; тысячы ўраджэнцаў Я. змагаліся на франтах, 11 з іх прысвоена званьне Героя Сав. Саюза, больш за 2 тыс. ўзнаг. ордэнамі і мэдалямі СССР. Пасьля вайны ў Я. створаны новыя індустр. раёны, пачата здабыча алмазаў, далей на Пн пашырылася земляробства. Як. АССР узнаг. ордэнам Леніна (1. 10. 1957), ордэнам Кастр. Рэв. (26. 6. 1972) і ордэнам Дружбы Народаў (29. 12. 1972).
Народная гаспадарка. Я. вылучаецца горна-здабыўной прамысловасьцю. Аб'ём прамысл. прадукцыі ў 1972 перавысіў узровень 1922 у 914 разоў. Прамысловасьць дае 80% валавой прадукцыі гаспадаркі рэспублікі. Здабыча алмазаў у Мірным (горна-абагачальны камбінат) і Айхале, золата ў бас. Алдана і Індыгіркі, волава ў бас. Яны (Эсэ-Хая) і Індыгіркі, сьлюды (Тамот, Эмельджак, Канкунскі). Здабыча каменнага (Сангар, Джэбарыкі-Хая) і бурага (Кангаласы) вугалю, прыроднага газу (Тас-Тумус). Вілюйская ГЭС і Якуцкая ДРЭС. Машынабудаваньне і мэталяапрацоўка (з-ды рамонтна-мех. ў Якуцку, машынарамонтны ў Алдане, суднарамонтны ў Жатаі. Дрэваапрацоўка ў Якуцку (лесакамбінат), Пеледуі, Ленску. Прамысловасьць буд. матэрыялаў (Якуцк, Мірны, Ленск, Тыксі, Пакроўск і інш.). Гарбарна-абутковы камбінат і швейная ф-ка ў Якуцку. Харч. прамысловасьць у Якуцку, Алдане і інш. Гал. галіна с. гасп.— мяса-малочная жывёлагадоўля. У Я. 58 саўгасаў і 16 калгасаў (1974). На 1. 1. 1974 (тыс. галоў): буйн. раг. жывёлы 366,1 (у т. л. кароў 141,7), аленяў 380,7. Пасяўная пл. (тыс. га, 1973) 82,7, з іх пад збожжавымі 59,3, бульбай 6,7, агароднінай 1,0, кармавымі 15,7. Са збожжавых вырошчваюць ячмень і пшаніцу, авёс. Пушны промысел, зьверагадоўля. Вял. значэньне для Я. маюць Паўночны марскі шлях (гал. порт. Тыксі), суднаходзтва па Лене, Алдане, Вілюі, Анабары і інш. Аўтамаб. дарог 12,1 тыс. кмч у т. л. з цьв. пакрыцьцём 1,4 тыс. км (1974). Гал. аўтамаб. дарогі: Амура-Якуцкая магістраль, Калымскі тракт, магістраль Ленск — Мірны — Чарнышэўскі. Часовыя дарогі (аўтазімнікі). Газаправод Тас-Тумус — Якуцк. Рэгулярныя паветр. зносіны з Масквой, Іркуцкам, Магаданам.
Ахова здароўя. У 1913 на тэр. сучаснай Як. АССР было 13 бальнічных устаноў, 22 урачы. У 1940 працавала 84 бальнічныя ўстановы на 582 ложкі (45,3 на 10 тыс. ж.), 311 урачоў усіх спэцыяльнасьцей (6,7 на 10 тыс. ж.), 1546 чал. сярэдняга мэд. пэрсаналу (37,3 на 10 тыс. ж.). На пач. 1973 - 235 бальнічных устаноў на 11 070 ложкаў (157,1 на 10 тыс. ж.), 2099 урачоў усіх спэцыяльнасьцей (29,8 на 10 тыс. ж.), 8967 чал. сярэдняга мэд. пэрсаналу (127,3 на 10 тыс. ж.), НДІ тубэркулёзу, мэд. вучылішча, 14 санаторыяў на 960 ложкаў, 2 дамы адпачынку на 302 ложкі. Курорты: Кемпендзяй, Абалах.
Культура. Да Кастр. рэвалюцыі якуты не мелі сваёй пісьменнасьці. Толькі 0,7% карэннага насельніцтва было пісьменным. У 1917 у Я. 173 агульнаадук. школы (4,7 тыс. дзяцей), сярэдніх спэц. і ВНУ не было. За гады Сав. улады непісьменнасьць у Я. ліквідавана, ажыццёўлена ўсеаг. абавязковае навучаньне на роднай мове. У 1973/74 навуч. г. ў Я. 677 агульнаадук. школ усіх тыпаў (174,3 тыс. вучняў), 18 сярэдніх спэц. навуч. устаноў (10,2 тыс. навучэнцаў), Якуцкі унівэрсытэт (6 тыс. студэнтаў). У рэспубліцы (на 1. 1. 1974) 8 музэяў, 572 масавыя б-кі, 689 клубных устаноў, 849 кінаўстановак. Працуюць: Якуцкі філіял Сыбірскага аддз. АН СССР (мае 8 НДІ), акрамя таго 12 н.-д. устаноў, у т. л. аддзяленьне Усесаюзнага ін-та паляўнічай гаспадаркі і зьверагадоўлі, ін-т с. гасп. і інш. Працуе кніжнае выдавецтва, выходзяць 44 газэты, у т. л. рэсп.: “Кыым” (“Іскра”), «Эдэр коммунист» (“Малады камуніст”), “Социалистическая Якутия”. Тэлецэнтар у Якуцку (з 1969). Радыёвяшчаньне на якуцкай і рус. мовах.
Самы папулярны від якуцкага фальклёру — гераічны эпас “Аланхо”. Пашыраны казкі, легенды, паданьні. Маст. л-ра зарадзілася пасьля рэв. 1905-07. У творах А. Кулакоўскага, А. Сафронава, М. Няўстроева паказаны дарэвалюц. побыт якутаў, іх цяжкае жыцьцё. Заснавальнік якуцкай сав. л-ры П. Айунскі (П. Сьляпцоў). У 20-30-я г. паэты Эляй (С. Кулачыкаў), А. Абагінскі (Кудрын), Кюндэ (А. Іваноў), Урастыраў Кюнюк (У. Новікаў), празаікі Ама Ачыгыя (М. Мордзінаў), Эрылік Эрысьцін (С. Якаўлеў), драматург Суарун Амалаон (Дз. Сіўцаў), байкапісец Кюн Джырыбінэ (С. Савін) з творамі пра героіку рэвалюцыі, сацыяліст. перабудову жыцьця народа. У Айч. вайну былі вядомы патрыят. творы Эрыліка Эрысьціна, Мордзінава, С. Васільева, Новікава, Эляя і інш. У сучаснай л-ры вядомы паэты I. Гогалеў, П. Табурокаў, С. Васільеў, Сямён Данілаў, Л. Папоў, М. Яфімаў, празаікі М. Якуцкі, Сафрон Данілаў, М. Габышаў, А. Сырамятнікава, драматургі Сіўцаў, В. Пратадзьяканаў і інш. На якуцкую мову перакл. творы Я. Коласа, М. Танка, аповесьць В. Быкава “Трэцяя ракета” (1964). На бел. мову перакл. творы Эляя, Сафрона Данілава, Табурокава і інш.
На тэр. Я. знойдзены арнамэнтаваная кераміка, маст. вырабы з мэталю, наскальныя выявы (жывёлы, сцэны паляваньня) часоў нэаліту і бронзы. Стараж. жыльлё якутаў — прамавугольная ў пляне юрта, з 19 ст. — драўляныя хаты (перанятыя ў рус. пасяленцаў). Традыц. віды нар. мастацтва: разьба па дрэве і косьці, чаканка і гравіроўка па мэтале, дробная плястыка, выраб футравага адзеньня аздобленага мазаікай і аплікацыяй. У разьвіцьці прафэс. мастацтва ў сав. час вял. роля належала І. Папову, М. Носаву. У 20—30-я г. працуюць першыя мастакі-якуты П. Раманаў, Г. Туралысаў П. Дабрынін. Сярод мастакоў пасьляваеннага часу жывапісцы А. Осіпаў, М. Лукін, В. Пятроў, Л. Габышаў, графікі Э. Сіўцаў, В. Васільеў, разьбяры па косьці Дз. Нікіфараў, I. Мамаеў і інш.
Асн. жанры як. нар. музыкі — працяжныя мерныя песьні. У працяжных (асн. эпізоды эпасу “Аланхо”, некаторыя патрыятычныя песьні) свабодная форма, пераменны метар, лад, што паддаецца фіксацыі. Мэлёдыі мерных песень (лірыч., танц., а таксама т. зв. паднябенныя, выконваюцца з характэрным прыцмокваньнем) рытмічна выразныя і ладава акрэсленыя. З танцаў— асуахай, з інструмэнтаў — хамуз (варган) і самаробная скрыпка. Прафэс. муз. культура фарміруецца ў сав. час. У 1927 выд. першы зборнік песень (у ім зьмешчаны апрацоўкі М. Аладава). Разам з як. музыкантамі Ф. Карнілавым, А. Скрабіным, М. Жырковым, З. Вінакуравым у яе стварэнні ўдзельнічалі маскоўскія: Г. Ліцінскі (першыя нац. опэра і балет разам з М. Жырковым), М. Пяйко, Г. Грыгаран, С. Кандрацьеў (сімф. і камер, творы). Працуюць Муз.-драм. т-р імя П. Айунскага (1925), муз. вучылішча, сімф. аркестар і хор радыё, муз. школы.
Элементы тэатр. мастацтва меліся ў як. фальклёры, эпасе “Аланхо”. Пачатак тэатр. паказаў на як. мове — інсцэніроўкі “Аланхо”. У 1905-07 узьнікла тэатр. самадзейнасьць. Першы спэктакль на як. мове адбыўся ў 1909 у Якуцку. У 1919 драм. сэкцыя т-ва “Манчары” паставіла як. п’есу “Хваля жыцьця” П. Айунскага. У 1920 у Якуцку заснаваны рус. прафэс. даярж. нар. т-р, у 1925 пры ім арганізавана як. нац. трупа. У 1930 створаны дзярж. тэатар-студыя, які ў 1942 аб’яднаўся з Рус. т-рам (з 1948 Як. муз.-драм. т-р імя Айунскага). Дзейнічалі калг.-саўг. т-ры ў Мегіна-Кангаласкім р-не (засн. ў 1936), Нюрбе (засн. ў 1940). У Я. (1974) 4 т-ры. У рэпэртуары пераважаюць творы — п’есы Айунскага, С. П. Данілава, I. Находкіна, І. Ізбекава і інш. Як. рус. драм. т-р паставіў бел. п’есы «Канстанцін Заслонаў» (1949) і “Пад адным небам» (1964) А. Маўзона.
Літ.: Российская Федерация. Восточная Сибирь, М., 1969 (Советскнй Союз); История Якутской АССР, т. 1-3, М.-Л., 1955-63; Петров П. У. Революционная деятельность большевиков в якутской ссылке, М., 1964; Борьба за установление и упрочение Советской власти в Якутни. [Зб. докумэнтаў і матэрыялаў], ч. 1-2, Якутск, 1957-62; Новгородов А. И. Октябрьская социалистическая революция и гражданская война в Якутии, Новосибирск, 1969; Петров Д. Д. Якутяне на фронтах Великой Отечественной войны Советского Союза, Якутск, 1965; 325 лет вместе с русским народом. 1632-1957, Якутск, 1957; Очерк истории якутской советской литературы, М., 1970; Протодьяконов В. А. и Алексеев Н. М. Писатели Якутии. Краткий биобиблиогр. справочник, 2 изд., Якутск, 1972; Потапов Н. А. Изобразительное искусство Советской Якутии, Л., 1960; Кондратьев С. А. Якутская народная песня, М., 1963; Якутская советская литература и искусство, Якутск, 1964; История музыки народов СССР, т. 1-4, М., 1970-73; История советского драматического театра, т. 2-6, М., 1966-71.
В. Н. Мазоўка (прырода), Н. У. Капранава (гістар. нарыс), В. С. Шаплыка (нар. гаспадарка). Мінск; В. П. Міронаў (ахова здароўя, нар. асьвета). Якуцк.
ЯКУЦК, горад, сталіца Якуцкай АССР. Прыстань на р. Лена. Аэрапорт. 133 тыс. ж. (1974). Прамысловы і культ. цэнтар рэспублікі.
З-ды: рамонтна-мэханічны, жалезабэтонных канструкцый, піваварны, вінны; лесакамбінат, гарбарна-абутковы камбінат; прадпрыемствы харч., палігр. прамысловасьці. Філіял Сыб. аддзяленьня АН СССР. Якуцкі унівэрсытэт, 11 сярэдніх спэц. навуч. устаноў. 3 т-ры (Якуцкі музычны, Рускі і Якуцкі драматычныя). 2 музэі (краязнаўчы і выяўл. мастацтва).
Засн. ў 80-я г. 17 ст. Апорны пункт рускіх на Д. Усходзе. З 1708 у Сыбірскай, з канца 18 ст. ў Іркуцкай губ., з 1851 цэнтар Якуцкай вобл. Месца паліт. ссылкі ў царскай Расіі. Сав. ўлада ўстаноўлена 1. 7. 1918. З 22. 8. 1918 да 15. 12. 1919 захоплены белагвардзейцамі. З 27. 4. 1922 сталіца Якуцкай АССР.
ЯКУЦКАЯ МОВА, мова карэннага насельніцтва Якуцкай АССР, часткі нас. Краснаярскага краю, Магаданскай, Сахалінскай і Амурскай абл. РСФСР. На ёй гаворыць 290 тыс. чал. Належыць да уйгура-агузскай групы ўсх. галіны цюрскіх моў. Літ. мова створана ў сав. час. Графіка да 1939 на лацінскай, потым на рус. аснове.
Вылучаюцца 3 дыялектныя групы Я. м.: заходняя (вілюйская), усходняя і далганская (таймырская). Асн. асаблівасьці Я. м.: у фанэтыцы — гармонія слова, ёсьць дыфтонгі; у марфалёгіі — аглюцінацыя, часта выкарыстоўваецца падваеньне асновы слова; у лексыцы — шмат запазычаньняў з рус., манг., эвенкскай моў.
Літ.: Языки народов СССР, т. 2, М., 1966.
А. Я. Супрун. Мінск.
ЯКУЦКІ УНІВЭРСЫТЭТ, вышэйшая навуч. установа. Засн. ў 1956 на базе Якуцкага пэд. ін-та (з 1934).
Ф-ты ў 1973/74 навуч. г.: гісторыка-філял., замежных моў, фізыка-матэм., біёлага-геагр., мэд., інж.-тэхн., с.-г. Навучаньне дзённае, вячэрняе і завочнае. Асьпірантура; прымае да абароны канд. дысэртацыі. Лябараторыі, выліч. цэнтр, матэм. школа, геал. і заалягічны музэі, студэнцкая карцінная галерэя, б-ка.
Дз. Е. Данскі. Якуцк.
/Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. ХІ. Мінск. 1974. С. 535-539./
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz