piątek, 16 października 2015

ЎЎЎ Роза Скунс. Сумленная лічыльніца Лідуся Ярмошына ды Якуцк. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Лідуся Міхайлаўна Ярмошына - нар. 29 студзеня 1953 г. у раённым месьце Слуцак Менскай вобласьці БССР (СССР), у сям’і вайскоўца. у 1975 г. скончыла юрыдычны факультэт Калінінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, працавала юрысконсультам гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў Калінінграда і Бабруйска (1975-1987), памагатым пракурора Кастрычніцкага раёна Калінінграда (1987-1988), старшынёй юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкама (1988-1996), членша (1992-1996) і старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах ды правядзеньню рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь (з 6 сьнежня 1996 г.), Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2003), мае сына, які памёр.
    Роза Скунс,
    Койданава

                                 ЯРМОШЫНУ - У ЯКУЦК, БАРАДЗІНА – У БАБРУЙСК
    За два дні да галасаваньня на выбарах у ніжнюю палату беларускага парлямэнту ў Менску прайшло супэрмэгапалітычная падзея - галава ЦВК Беларусі Л. Ярмошына сустрэлася з дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы П. Барадзіным.
    Чаго тут скажаш - дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША Б. Абамы і Д. Маккэйна проста блякнуць у параўнаньні з гістарычным значэньнем сустрэчы Ярмошына - Барадзін.
    Вяршыняй мерапрыемства зрабілася ўручэньне Барадзіну пасьведчаньня міжнароднага назіральніка на выбарах, пасьля чаго можна сьмела сьцьвярджаць, што дэмакратычны рэйтынг беларускіх выбараў проста ўзьляцеў да небывалых вышынь. Зараз ужо ЗША і Эўропа ніяк не адкруцяцца - пры такім назіральніку выбары можна прызнаваць датэрмінова.
    Але толькі ўручэньнем пасьведчаньня блазнаваньне не скончылася. Барадзін як заўсёды скарыстаўся магчымасьцю прасунуць у масы свае ідэі:
    “Мы рыхтуем прапановы па канфэдэратыўным укладзе эўразійскай дзяржавы”, - сказаў Барадзін.
    Удакладняць, ці ідзе гаворка пра рэфармаваньне ЕЎРАЗЭС або ў Барадзіна ёсьць іншы плян геапалітычнай часткі двух кантынэнтаў, дзяржсакратар не ўдакладніў. Бо ён стратэг, навошта яму дэталі.
    Памятаючы, што знаходзіцца ў Менску, Барадзін ушанаваў даніну гасьцінным беларускім уладам, заявіўшы пра пасьпяховасьць беларускай эканамічнай мадэлі, якая сьведчыць, што дзяржава можа быць больш эфэктыўным уласьнікам, чым прыватнікі.
    “Нашы (расійскія? ці саюзныя ?) мільярдэры скупляюць заводы і апускаюць вытворчасьць”, - пажаліўся Барадзін.
    У выніку ён дамовіўся да таго, што прапанаваў перанесьці сталіцу саюзнай дзяржавы ў свой родны Якуцк.
    Тут ужо не вытрымала нават Ярмошына, прапанаваўшы ў якасьці альтэрнатывы зрабіць сталіцай саюзнай дзяржавы свой родны горад Бабруйск.
    Ідэя з пераносам у прынцыпе вельмі нядрэнная. Для яе прадметнага разгляду можна было б адправіць галаву ЦВК Ярмошыну ў Якуцк дзеля бесстароньняга вывучэньня сталічных магчымасьцяў гэтага горада, прычым гадоў на пяць не менш - у Беларусі за гэты час пройдуць чарговыя прэзыдэнцкія і наступныя парлямэнцкія (2012 гаду) выбары.
    Барадзіна ж з падобнай місіяй адправіць у Бабруйск.
    Беларускі партызан
    16:41 26. 09. 2008.

    P. S. На вялікі жаль Лідуся Ярмошына не схацела скарыстаць з парады Беларускага Партызана паехаць у Якуцк і ў выніку гэтага ізноў валацуга Карзінкін ня трапіў дахаты...
    Лёдзія Балалайка,
    Койданава








Brak komentarzy:

Prześlij komentarz