czwartek, 24 grudnia 2015

ЎЎЎ Хлюда Залоўка. Пятрусь Броўка ды якуцкі друк. Койданава. "Кальвіна". 2015.

 



                                                   ПЯТРУСЬ БРОЎКА ПІША ЛОЎКА...

                                                                                                  Беларускі фальклёр

    *

                      РАЗГОРАЕТСЯ ПЛАМЯ ПАРТИЗАНСКОЙ БОРЬБЫ В ТЫЛУ ВРАГА

 

    /Полярный большевик. Якутск. № 100. 1941./

 

 



























 
 















 

    /Алданский рабочий. Алдан. 1 марта 1955. С. 1./

 

 

 



    /Кыым. Якутскай. Муус устар 19 к. 1959. С. 2./



 





















    /Информационный бюллетень. № 3. Якутск. 1962. С. 5-12./

 

 

 

    /Молодежь Якутии. Якутск. № 51-52. 24 апреля 1962. С. 8./





 












    /Хотугу сулус. № 11. Якутскай. 1969. С. 25-28./

    

 

 

                                                     ЛІСТЫ З ПОЛЮСА ХОЛАДУ

                                                                  Бярозы і сосны

    Народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка яшчэ ў час падрыхтоўкі да 50-годдзя БССР і Камуністычнай партыі рэспублікі прыгадаў (у адным з нумароў газеты “Литературная Россия”) асабліва знакамітых беларусаў, у тым ліку і Ульяна Смоліча, што партызаніў у раёне Рэчыцы.

 

 

    Так, беларуская Рэчыца. Далёка ад яе, у адной з добра абсталяваных кватэр залатой капальні “Маршальская”, на полюсе холаду часта чуецца песьня “Ой, бярозы ды сосны”.

    — Люблю гэтую песню сам і люблю яе сынам спяваць, — гаворыць Ульян Смоліч. — І зашумяць тады, здаецца, родныя беларускія лясы. І пабягуць трывожныя партызанскія сцяжынкі. А пасля возьмеш ды і раскажаш сынам пра былое. Падабаецца падшыванцам. А трапіш, часам, да школьнікаў, дык не выбрацца. Хоць цэлы дзень гавары — слухаць будуць. Пра абед і ўрокі забудуць.

    Камандзіру дыверсыйна-падрыўной групы партызанскага атрада імя Варашылава Ульяну Яўменавічу Смолічу ёсць усе падставы цяпер пець песні, як і ёсць аб чым расказваць нашчадкам. 16 фашысцкіх эшалёнаў з баявой тэхнікай і гітлераўскімі ваякамі пусціла яго група пад адхон на Гомельшчыне. Шмат чаго яшчэ не далічыўся вораг.

                                                                                 * * *

    Незадоўга перад XXIV з’ездам КПСС я бачыў Ульяна Смоліча на Усць-Нерскай раённай сцэне. І з чым? З электрагітарай! Ён — заядлы аматар мастацкай самадзейнасці. Артыст. Але гэта адно. І другое: ён геолаг на адным горным участку капальні... Нават цяжка паверыць, што гэты невысокага росту, сціплы і ветлівы чалавек, які так добра валодае некалькімі музычнымі інструмэнтамі і дорыць людзям цудоўныя мелодыі, калісьці быў грозай для ўзброеных да зубоў акупантаў.

    — Усе мае жыццё, — гаворыць Ульян Смоліч, — ідзе побач з выбухамі. Бо цяпер я геоляг. А тады быў дыверсант-падрыўнік. Праўда, выбух выбуху розніца. Зусім інакшыя выбухі я чую цяпер у братняй Якуціі. Тут, на прасторах Залатой Індзігіркі, гэтымі выбухамі на полюсе холаду здабываем золата. Аж граніт басавіта гудзе. Толькі ад гэтых выбухаў мы не ўцякаем. Наадварот. Пасля выбуху мы ідзём туды, дзе яны толькі што прагрымелі. Вывучаем раздробленую скалу, узарваную пароду. Глядзім, у якім напрамку гусцей залягае золата.

    Слухаю я расказ Ульяна Смоліча, а сам думаю:

    “Не, не дарэмна народны паэт Беларусі прыгадаў у ліку асабліва знатных беларусаў Ульяна Яўменавіча Смоліча, які ў час Вялікай Айчыннай вайны быў мужным беларускім партызанам, а цяпер з не меншай мужнасцю і стараннасцю разам з іншымі сваімі таварышамі і сябрамі здабывае золата на полюсе холаду”.

    М. Варанецкі.

    /Беларусь. № 1. Мінск. 1972. С. 19./

 



                               БЫРААТТЫЫ НОРУОТТАР ПОЭТТАРА ХОҺУЙАЛЛАР

 

    /Бэлэм буол. Якутскай. Сэтинньи 7. к. 1972. С. 4./

 

 





     *

                                            Нуучча уонна дойду литературатын генийэ

                                            Л. Н. Толстой төрөөбүтэ 150 сылын туалла

 

    /Кыым. Якутскай. Балаҕан ыйын 9 к. 1978. С. 3./

     *

                                         Юбилей гения русской и мировой литературы

 

    /Социалистическая Якутия. Якутск. 9 сентября 1978. С. 3./

 

    /Социалистическая Якутия. Якутск. 1 мая 1982. С. 1./

 





    /Хотугу сулус. № 11. Якутскай. 1986. С. 3./

 



 




 

    Пятрусь Вусьцінавіч Броўка - нар. 12 (25) чэрвеня 1905 г. у в. Пуцілкавічы Барысаўскага павету Мінскай губэрні Расійскай імпэрыі, у сялянскай сям’і.

    У Лепелі скончыў царкоўнапрыходзкую школу і вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы. Ад 1918 г. пачаў працаваў перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце, потым справаводам валвыканкаму, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газэты. У 1923 г. быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 г. старшынём Маладолецкага сельсавету. У 1925 г. быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ. У 1927-1928 гг. працаваў адказным сакратаром акруговай газэты “Чырвоная Полаччына” (Полацак) ды адначасова быў кіраўніком мясцовай філіі “Маладняку”. У 1928 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931 г. Чалец СП СССР ад 1934 г. Чалец ВКП(б) ад 1940 г. У 1940 г. прызначаны галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”.

    З пачаткам вайны з Вэрмахтам добраахвотна пайшоў у РСЧА. У 1941-1942 гг. быў інструктарам-літаратарам франтавой газэты “За Савецкую Беларусь” на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. Ад 1943 г. адказны сакратар праўленьня СП БССР. Ягоная маці, Алена Сьцяпанаўна, у час нямецкай акупацыі была вывезеная ў Асьвенцым, дзе і загінула, ёй прысьвечана паэма “Голас сэрца” (1960 г.).

    У 1948 г. Пятрусь Броўка быў абраны старшынём праўленьня СП БССР (да 1967 г.). Чалец ЦК КПБ (1952-1980 гг.). У 1959 г. дэлегатам ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. У 1967-1980 гг. галоўны рэдактар БелСЭ (цяпер яе пераемніца “Беларуская Энцыкляпэдыя” носіць імя П. Броўкі).

     Памёр 24 сакавіка 1980 г. і пахаваны на Ўсходніх могілках.

    Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, “Знак Пашаны” і многімі мэдалямі. Народны паэт БССР (1962 г.). Герой Сацыялістычнай Працы (1972 г.). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975 г.). Ганаровы грамадзянін места Мінск (1980 г.). Ляўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму “Хлеб”, вершы “Думы пра Маскву”, “Брат і сястра”, “Народнае дзякуй”, “Каб мне стаяць…”, “Спатканьне” (1947 г.), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў “Дарогі жыцьця” (1950 г.), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман “Калі зьліваюцца рэкі” (1959 г.), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў “А дні ідуць…” (1962 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму “Заўсёды з Леніным” і за кнігу вершаў “Між чырвоных рабін” (1969 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976 г.) за ўдзел у стварэньні Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.

    У Мінску (вул. К. Маркса, 30) створаны літаратурны музэй Петруся Броўкі. На доме, дзе ён апошні час жыў, і ў вёсцы Пуцілкавічы ўстаноўленыя мэмарыяльныя дошкі, у БелЭн і Вялікадолецкай сярэдняй школе Вушацкага раёну адкрытыя мэмарыяльныя пакоі, у Пуцілкавічах хата-музэй, каля якой устаноўлена стэля памяці маці паэта. Імя П. Броўкі нададзенае выдавецтву “Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя”, калгасу “Новае жыцьцё” і Вялікадолецкай школе; яго імем названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі, Бешанковічах, Вушачах.

 

 

    Літаратура:

*    Лауреаты Ленинских премий 1962 г. в области литературы. Петрусь Бровка. // Информационный бюллетень. Якутская республиканская библиотека им. А. С. Пушкина. Методкабинет. № 3. Якутск. 1962. С. 7-12.

*    Устинов Б.  Певец Советской Белоруссии. // Социалистическая Якутия. Якутск. № 148. 25 июня 1965. С. 3.

*    Праздник белорусского искусства. // Алданский рабочий. Алдан. 1 марта 1955. С. 1.

*    Чыгрын І. П.  Броўка Пятрусь. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1992. С. 489-494.

*    Грышкевіч В. М., Шабуня І. У.  Броўка Пятрусь. Бібліяграфія. [На якуцкую мову. Сэттэ дууб: [Верш] // Кыым. 1959. Муус устар 19 к.; Ленинниин мэлдьи бииргэ: [Паэма] // Хотугу сулус. 1969. № 11; Березиннээби заповедник: [Верш] / Бэлэм буол. 1972. Сэтинньи 7 к.] // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1992. С. 342.

*    Бровка П. 1544, 1545. [1544. Бровка П. Ленинныын мэлдьи бииргэ: Поэма / С. Константинов тылб. // Хотугу сулус. – 1969. – N 11. – С. 25-28; 1545 Бровка П.  Ууҥ кэлбэт, уоскуйбат сүрэҕиҥ: Хоһоон / Н. Дьяконов тылб. // Хотугу сулус. – 1986. – N 11. – С. 3.] // Чолбон (Хотугу сулус) 1926-1992. Дьокуускай. 1994. С. 65, 310.

    Хлюда Залоўка,

    Койданава

 






 

 

                                                            МЕНСКАЯ ТУРМА

                                                  (1937 г. 20-годзьдзе Кастрычніка).

 

                                                    Пад дзікі крык нямых разлучын

                                                    Там Цішка Гартны быў замучан

 

                                                    Таўклі чырвоным каты ботам

                                                    Алеся Звонака й Чарота.

 

                                                    Спаткаў таксама лёс свой чорны

                                                    За кратамі паэт Кляшторны.

 

                                                    Далёкі Ўсход, нямы і дзікі,

                                                    Закрыў зямлёй шкілет Хадыкі.

 

                                                    Як языком зьмяла завея

                                                    Александровіча Андрэя.

 

                                                    Даношчык Кучар быў праворны:

                                                    Прапаў Зарэцкі, спасся Чорны.

 

                                                    За недагляд якогась слова,

                                                    Душыў забойца Маракова.

 

                                                    Жыцьцё турмы адведаў кожны:

                                                    Там быў Знаёмы і Дарожны.

 

                                                    Сярод нявольнікаў зямных

                                                    Прысеў Сымон Баранавых.

 

                                                    Калі ўжо секлі з-за пляча,

                                                    Прывалаклі й Галавача.

 

                                                    Прышлося й мне ў юнацкім ранку

                                                    Папрабаваць ,,Амэрыканку“ *).

 

                                                    .......................................................

 

                                                    Застаўся там тавар ,,дзяшовы“:

                                                    То Кучары, то Куляшовы

 

                                                    Яшчэ два дробных недалепкі —

                                                    Якіясь Броўкі, ці то Глебкі.

                                                                                       8. IX 1957 г.

    *) Нутраная турма НКВД у Менску, пабудаваная паводля амэрыканскай сыстэмы. Таму й называлася ,Амэрыканкай‘.

                                    Аўтар.

    Бачына 53-54.

 

 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz