Адам Бэрнард Міцкевіч (Adam Bernard Mickiewicz) – нар. 24 сьнежня 1798 г ў фальвараку Завосьсе Наваградзкага павету Літоўскай губэрні (па іншых зьвестках у м. Наваградак) Расейскай імпэрыі, у ліцьвінскай (беларускай) шляхецкай сям’і. Бацька Адама, Мікалай Міцкевіч, быў наваградзкім судовым адвакатам, маці, Барбара з Маеўскіх была дачкой аканома з недалёкага Чамброва.
У 1807-1815 гг. Міцкевіч наведваў дамініканскую павятовую школу ў Наваградку. У 1815 г. Міцкевіч выехаў у Вільню вучыцца ў Віленскім унівэрсытэце, дзе вывучаў гуманістычныя навукі. Падчас навучаньня ў Віленскім унівэрсытэце ў кастрычніку 1817 году разам з Тамашам Занам і суполкай сяброў стварыў Таварыства філяматаў, якое было арганізаванае паводле масонскага ўзору і пасьля пераўтварылася ў змоўніцкую нацыянальна-патрыятычную арганізацыю. Складанае матэрыяльнае становішча пасьля сьмерці бацькі схіліла яго да навучаньня ва ўнівэрсытэцкай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1819 г. з тытулам магістра.
У 1819 г. Адам пачаў працаваць настаўнікам у Коўне, дзе напісаў дысэртацыю, за якую ў 1822 г. атрымаў тытул магістра філязофіі. У той самы час быў ініцыяваны да ступені чалядніка ў масонстве. У пэрыяд настаўніцтва ў Коўне Міцкевіч закахаўся ў Марылю Верашчаку з Туганавічаў Наваградзкага павету, зь якой пазнаёміўся ў 1818 г. ў час летніх вакацыяў, калі гасьцяваў у маёнтку Верашчакаў непадалёку ад Наваградку. Нягледзячы на іх узаемныя пачуцьці і прыяцельскія стасункі Міцкевіча з сям’ёй Марылі, ейныя бацькі вымагалі выкананьня раней зробленых заручынаў з графам Путкамэрам. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы Адам Міцкевіч прысьвяціў свайму першаму каханьню. Сьляды гэтага нерэалізаванага каханьня можна знайсьці ў вядомых вершах Міцкевіча “Да М…” і “Да сяброў”, балядах “Сьвіцязь”, “Сьвіцязянка” ды “Рыбка”.
Калі Міцкевіч у кастрычніку 1823 г. паехаў у Вільню, яго арыштавала сьледчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух “польскай моладзі ў Літве” і выслала ў сапраўдную Расею.
8 лістапада 1824 году Міцкевіч прыбыў у Пецярбург за прызначэньнем. У чаканьні прысуду Міцкевіч сышоўся з лістападаўцамі (К. Рылеевым ды А. Бястужавым, які у 1828-1929 гг. знаходзіўся на выгнаньні ў Якуцку і напісаў этнаграфічны нарыс “Сибирские нравы исых” і якуцкую баляду “Саатырь”.) і атрымаў нават даручэньне зблізіць расейскіх рэвалюцыянэраў з патрыётамі Польшчы і Літвы. Ён актыўна ўдзельнічаў у так званых “расейска-польскіх перамовах” паміж лістападзкім “Паўднёвым” і “Польскім патрыятычным” таварыствамі. Вырашэньне з прызначэньнем месца ссылкі зацягнулася, і Міцкевіч паехаў у Крым, дзе напісаў паэтычны цыкль “Крымскія санэты” і шэраг вершаў. У вершы “Марак” ён зноў выклаў свае погляды на жыцьцё:
Нарэшце маскоўскі ваенны генэрал-губэрнатар залічыў Міцкевіча ў сваю канцылярыю. Вясной 1826 г. рэдактар выданьня “Московский телеграф” Н. Палявой увёў Міцкевіча ў маскоўскае літаратурнае асяродзьдзе і ён стаў частым госьцем славутага салёну княгіні-паэтэсы Зінаіды Валконскай, зблізіўся там з Баратынскім, Вяземскім, Пагодзінам, пазнаёміўся з Аляксандрам Пушкіным. Пераклады твораў Міцкевіча на расейскую мову, якія зьявіліся ў выданьні “Московский телеграф” мелі вялікі посьпех у расейскай публікі. Міцкевіч меў намер пачаць выданьне часопіса або газэты на польскай мове, але ўлады адмовілі яму. У гэты час паэт перажыў яшчэ адну драму. У салёне Валконскай ён пазнаёміўся з К. Яніш (пазьней вядомая паэтэса Паўлава) і вырашыў ажаніцца зь ёй, але яе бацькі адмовілі яму.
Нейкі час Адам Міцкевіч пражываў у Адэсе. Сур’ёзнай працай гэтага часу была паэма “Конрад Валенрод”, якую ён пачаў пісаць у Маскве, а скончыў у Пецярбургу. Яго баляды “Ваявода” і “Будрыс і яго сыны” (“Тры Будрысы”) Аляксандар Пушкін пераклаў на расейскую мову.
Пасьля сасланьня і дазволу зьехаць за мяжу Міцкевіч падарожнічаў па Эўропе. Спачатку ў 1829 г. на ангельскім параходзе “Георг IV” ён накіраваўся ў Нямеччыну, наведаў Любэк, Гамбург ды Бэрлін, у якім эмігранты з Рэчы Паспалітай зладзілі яму ўрачыстую сустрэчу. Таксама Міцкевіч наведаў некалькі лекцыяў Гегеля ва ўнівэрсытэце. У Карлсбадэне (Карлавых Варах) выпадкова сустрэў Антонія Эдварда Адынца, які суправаджаў паэта ў ягоных далейшых падарожжах, у тым ліку ў Швайцарыю ды Італію. Разам яны наведалі Гётэ. У 1831 г. прыехаў у Вялікапольшчу з намерам перайсьці мяжу і вярнуцца да ахопленага паўстаньнем Царства Польскага, але ў рэшце рэшт паэт застаўся ў Дрэздэне, адкуль у 1832 г. накіраваўся ў Парыж, дзе пачаў супрацоўнічаць з эміграцыйнымі дзеячамі, пісаў артыкулы і публіцыстычныя лісты.
У 1834 г. Адам Міцкевіч пабраўся шлюбам з Цэлінай Шыманоўскай, якая нарадзіла яму дачок Марыю і Гелену да сыноў Уладзіслава, Юзафа, Аляксандра і Яна.
У 1839-1840 гг. Міцкевіч быў прафэсарам лацінскай літаратуры ў швайцарскай Лязане, а ў 1840 г. ўзначаліў катэдру славянскіх моваў у “Калеж дэ Франс” (Collège de France), дзе праводзіў так званыя парыскія лекцыі. На лекцыі Міцкевіча хадзіла вялікая колькасьць дзеячоў і мысьляроў, у тым ліку і француская літаратарка Жорж Санд. У 1841-1844 гг. Адам быў прэзыдэнтам Гістарычнага факультэту Літаратурнага таварыства ў Парыжы.
У 1841 г. у Парыжы Міцкевіч зьвязаўся з прадстаўніком плыні польскага мэсіянізму Андрэем Тавянскім і зрабіўся яго галоўным прапагандыстам і кіраўніком створанага Тавянскім “Кола Божай справы”. У 1844 г. францускія ўлады абвінавацілі Міцкевіча ў прапагандзе тавянізму з нагоды: палітычнага ўхілу яго лекцыі (усхваленьня Напалеона), у сваіх лекцыях агучваў погляды яўна антыкаталіцкія (4-я лекцыя) — крытыкаваў Каталіцкую Царкву за адыход ад хрысьціянскіх прынцыпаў. У 1847 г. Міцкевіч разарваў стасункі з Тавянскім.
У час “Вясны народаў” (1848) Міцкевіч стварыў у Італіі польскі легіён. Пасьля вяртаньня ў Парыж зрабіўся адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам “Трыбуны народаў” (Tribune des Peuples). У выніку інтэрвэнцыі расейскай амбасады ў Парыжы, часопіс быў зачынены за агучваньне радыкальных грамадзкіх поглядаў. Аднаўленьне Другога Францускага Каралеўства распаліла надзею Міцкевіча на новы канфлікт з Расейскай Імпэрыяй і новую цікавасьць Эўропы да польскай справы. Яго апошні твор магчыма напісаны лацінскай одай у гонар Напалеона ІІІ Банапарта. У 1851 г. ён быў аддадзены пад нагляд паліцыі. Ад 1852 г. Міцкевіч працаваў у Бібліятэцы Арсэналу.
У верасьні 1855 г., падчас Крымскай вайны, выехаў у Канстантынопаль Асманскай імпэрыі, каб ствараць польскія аддзелы Легіёну польскага, а таксама складзены з габрэяў так званы “габрэйскі легіён” дзеля змаганьня з царскай Расеяй.
26 лістапада 1855 г. Адам Міцкевіч раптоўна памёр у Канстантынопалі, падчас эпідэміі халеры (верагодна ад самой хваробы, хоць апошнім часам сустракаюцца вэрсіі, што паэт мог быць атручаны мыш’яком або ў выніку кровазьліцьця ў мозг). Ягонае цела было перавезенае ў Парыж і ў 1855 пахаванае на могілках дэ Шампа ў Манмарсі, а ў 1890 г. ягоныя парэшткі былі перанесеныяў Вавэльскую катэдру ў Кракаве.
“Памёр Арцём Вярыга ў 1884 годзе ў Іркуцку” /Кісялёў Г. Арцём Вярыга-Дарэўскі. З гісторыі літаратурнага Віцебска. // Полымя. № 5. Мінск. 1966. С. 173./, хаця ў Іркуцку “в неполных документальных материалах архивного фонда римско-католического костела г. Иркутска сведений о смерти Вериго А. не обнаружено”. /Кісялёў Г. Ад Чачота да Багушэвіча. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры ХІХ ст. Мінск. 1993. С. 229./ “Последние годы жизни (1881-1884) он провел на золотых приисках, в Витимской тайге [* Иркутский областной архив, ф. 89, оп. 1, д. 361, св.22.]; там, вероятнее всего и умер”. /Борковский С. А., Мальдис А. И. Поэтическое наследие Артемия Вериги-Даревского. // Советское Славяноведение. № 2. Москва. 1971. С. 36./. Некаторыя ж дасьледчыкі схіляюцца да вэрсіі, што сьмерць А. Вярыгі-Дарэўскага ў “якуцкай тайзе” была сфальсыфікаваная і ён нібыта быў вывезены дачкой Габрыэляй з Сыбіры...
У сакавіку 1867 г. сасланы Ян Франкоўскі ў акруговым месьце Якуцкай вобласьці Алёкмінску “под роспись получил высланные ему Якутским губернатором отправленные из Иркутска 8 книг. При этом губернатор отмечал, что «шесть книг на французском языке: сочинение о Сибири и пять писем о России Мицкевича признаны... по содержанию своему не удобными к выдаче Франковскому и оставлены вместе с газетами» в Главном управлении Восточной Сибири».” /Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 119, 459./
У 1867 г. у Якуцкім турэмным замку Юзафат Агрызка хадайнічаў аб выпісцы на асабісты рахунак з кнігарні Вольфа “Усе творы Міцкевіча”. /Шостакович Б. С. Сибирские годы Юзефата Огрызко. // Ссыльные революционеры в Сибири (ХІХ в. – февраль 1917 г.). Вып. 2. Иркутск. 1974. С. 34./
Фелікс Кон, выхадзец з варшаўскай габрэйскай сям’і, гэтак пісаў пра сваю сустрэчу з былым паўстанцам 1863-1864 гг., пад час свайго знаходжаньня (1891-1895 гг.) на пасяленьні ў Якуцкай вобласьці:
“Вы русский? – запытаў мяне лекар.
Нет, поляк!
З пасьпешлівых рухаў лекара, па ўзрушэньню на ягоным твары, я адразу пазнаў, што гэтая вестка не была яму абыякавай. А калі ён наблізіўся да мяне і калі я глянуў на ягоны твар, то з доўгага, пышнага, par excellence, польскага вуса, з вачэй, з усёй паставы я пазнаў ў ім земляка.
- А няхай пана! Ані марыў я, што тут сярод гэтых, з перапрашэньня мовіўшы, малпаў, знайду земляка!
Гаворачы тое, ён падаў мне руку і пайшоў за мною да юрты, дзе ўжо весела патрэсквалі дровы ў камінку.
Але ж тут у пана нічога, пане дабрадзею! – прамовіў ён, аглядаючы юрту, а убачыўшы над ложкам партрэт Касьцюшкі, фамільярна дадаў:
Не спадзяваўся мабыць наш багатыр, што праз колькі гадоў, дзесьці, на якуцкай зямлі, у юрце, выява яго будзе прадметам цікаўных поглядаў якутаў…
Праз колькі хвілінаў, паставіўшы ежу на стале, я перарваў ягоны агляд. Трымаў ён менавіта ў тую хвіліну “Пана Тадэвуша”.
- Як жа гэта пекна, а як праўдзіва, - зьвярнуўся ён да мяне і, адкладваючы кніжку, задэклямаваў:
Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое!
Не цэнім, маючы, а страцім залатое…
Ён трохі насупіўся. Вясёлы ягоны твар набыў выраз нявыказанага смутку. Было зразумела, што ён сумаваў, сумаваў моцна, калі, можа, не па людзях, дык па мясьцінах, “дзе прозеленьню жыта ў полі серабрыцца, і залаціцца поўным коласам пшаніца”, а можа… па магілам”. /W jakuckiej jurcie. // Tydzień. Lwów. 20 marca 1893. S. 91./
У іншым нарысе Фелікс Кон піша:
“Прыгожая ж вясна ў Якуцкім краі… У гэткі час пахілёныя сьцены якуцкае юрты ціснуць, нібы турэмныя сьцены. Цягне ў лес, у поле, на вольную волю. Пацягнула таксама мяне. Закінуўшы на плечы стрэльбу і клікнуўшы сабаку, я накіраваўся ў тайгу. Таямнічы шолах лесу, зялёнасьць лугоў, зіхаценьне на сонцы раўчакоў, блакіт неба, што купаецца ў вазёрах, - выклікалі ў мяне дзіўнае пачуцьцё: мне так і здавалася, што да гэтага аркестру далучаюцца, плывуць здалёк гукі пастуховае жалейкі… у галаве ўваскрасалі малюнкі даўно пакінутае бацькаўшчыны…
“Божа. Што Польшчу радзімую нашу…” нечакана пачулася сьпяваньне недалёка ад мяне… Я здрыгануўся, спыніўся і пачаў прыслухоўвацца. Лес па ранейшаму таямніча шапацеў, птушкі сьпявалі, але чалавечага сьпяваньня не чуваць было… Я вырашыў, што гэта галюцынацыя, і накіраваўся далей, сабака з брэхам кінуўся ў кусты, адкуль пачуўся брэх іншага сабакі, а ўсё гэта пакрыў гучны голас сьпевака:
Халілі, лелеялі столь доўгія годы.
Ня памятаючы сябе, са сьпевам: “Ныне к тебе мы возносим моленья” я кінуўся ў гушчар. Невядомы зямляк са сьпевам, імкнуўся да мяне насустрач і некалькі момантаў мы гэтак беглі, напаўняючы дзікую тайгу гукамі роднага гімну”. /Кон Ф. На пасяленьні ў Якуцкім краі. Менск. 1932. С. 99-100./
Дарэчы, у 1940 г. Фелікс Кон быў у “прэзідыуме урачыстага вечара, наладжанага ў Калоннай зале Дома саюзаў (Масква) з прычыны 85-й гадавіны з дня смерці А. Міцкевіча”. /Кон Фелікс Якаўлевіч. // Янка Купала. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 1986. С. 302./
Як успамінае Любоў Ергіна 4 верасьня 1900 г. “Янович взял из библиотеки «Пана Тадеуша» Мицкевича на польском языке и предложил мне почитать вслух. Мы все, ссыльные колымчане, изучали языки, и польский в числе других. Я начала читать вслух по-польски и переводить. Янович давал дополнительные объяснения, что делало чтение еще интереснее. Яркие, красочные образы старой дворянской Польши, юмористически выведенные талантливым поэтом, завладели моим воображением. Я забыла о Колымске и о всех злоключениях нашей жизни. Громкий выстрел прорезал тишину. Я вспомнила смерть Калашникова, обязательство мужа отомстить за его смерть, припомнила, что, уходя из дому, он о чем-то шептался с Яновичем, и, сопоставивши все это, поняла смысл выстрела. «Это Александр стреляет!», крикнула я Яновичу, и, далеко отбросивши «Пана Тадеуша», выскочила за дверь на улицу. Я побежала по направлению выстрелов. «Да, это он», подтвердил Янович и тоже побежал вслед за мной”. /Ергина Л. Год в Средне-Колымске. (Дело А. Ергина). // В Якутской Неволе. Из истории политической ссылки в Якутской области. Сборник материалов и воспоминаний. Москва. 1927. С. 126./
17 верасьня 1939 г. РСЧА уварвалася ва ўсходнія ваяводзтвы Рэспублікі Польшча. Зразумела, у якуцкамоўнай дзіцячай газэце “Белем Буол” (Будзь Напагатоў), у нататцы “Вильно куорат пионара”, дзе згадваецца вуліца імя Адама Міцкевича, гаворыцца аб сьмелым Петрыку Тарасевічу (стар. 2-3.), ды апавядаецца якуцкім дзеткам, які жывуць у сацыялістычнай краіне, аб зьдзеках польскіх паноў над беларускімі дзеткамі (стар. 4.).
У 1945-1958 гг. у лягерах Дальбуду знаходзіўся беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн, які намаляваў ў 1926 г. “Партрэт Адама Міцкевіча”, і які ўдалося зьберагчы ягонай сястры Марусі. /Жуковіч В. Жывая легенда. //Пралеска. № 8. Мінск. 1996. С. 40./ Сам жа Сяргей Новік, знаны эспэрантыст, знаходзячыся на “вечным пасяленьні” у п. Вусьць-Нэра Аймяконскага раёну ЯАССР, паведамляў мясцовым жыхарам, што “з сусьветнай літаратуры” на мове эспэранта выдадзены таксама і творы “Міцкевіча”. /С. Новик С. Эсперанто – язык дружбы. // Северная заря. Усть-Нера. 30 июля 1958. С. 2-3; С. Новик. Эсперанто – доҕордоhуу тыла. // Хотугу Сардаҥа. Уус-Ньара. От ыйын 30 к. 1958. С. 4./
26 Лістапада /сэтинньи 26 күнэ./ 1950 года газэта “Эдэр большевик” /“Малады бальшавік”/ зьмяшчае на 3-й старонцы верш Адама Міцкевіча, паэта “ужо братняй Польшчы” - “Кэтирии килбэйэр уу үрдүнэн” /“Над воднай прасторай бліскучай”/, які пераклаў з рускай “И. Аргунов”.
У сьнежні 1953 года па каналах ТАСС (ССТА прессклишета) у якуцкай прэсе друкавалася клішэ з выявай Адама Міцкевіча і паведамленьнем, што 24 сьнежня 1953 года польскі народ адзначае 155-годзьдзе яго народзінаў.
/Хотугу сардаҥа. Оймөкөөн. Ахсынньы 25 к. 1953. С. 4./
У 1955 г. па каналах ТАСС на старонках якуцкай прэсы прайшло клішэ, як на рускай гэтак і на якуцкай мове, з выявай Адама Міцкевіча - “Сегодня 100 лет со дня смерти А. Мицкевича”. /Алданский рабочий. Алдан. 26 ноября 1955. С. 4./
27 лістапада 1955 года рэспубліканская газэта “Кыым” (“Іскра”) /№ 280, сэтинньи 27 к./ цалкам адвяла творам Адама Міцкевіча сваю старонку. Акрамя кароткай біяграфіі паэта Сафрона Данилава былі зьмешчаны ягоныя творы ў перакладзе з рускай на якуцкую мову: “Россиятааҕы доҕотторбор” (Да сяброў маскалёў), Матрос. Л. Костровицкая альбомугар ((Матрос. У альбом Л. Кастравіцкай), Суол киһитин ырыата (Песьня падарожніка), Далай уу урдугэр (Над воднай безданьню) - Сямёна Данілава; Марыля булгунньаҕа (Курганок Марылі), Романс литовскай ырыа тематыгар (Задума ўзятая з літоўскай песьні) [Туспа киhи (Чужы чалавек), Кыыс (Дзяўчына). Ясь (Ясь), Ийэ (Маці)], Дьүөгэ кыыс (Сяброўка) - М. Яфімава, Ыарыhах хоруол уонна саhыллар (Хворы кароль і лісы) - А. Бэрыяка, , Уунан устааччы (Плывец) - С. Дзяканава. Таксама было зроблена паведамленьне Улуу поэтка аналлаах выставка – «Кыым» корр., што да 100-годзьдзя ў рэспубліканскай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася выстава ягоных твораў. [Дарэчы ў ёй, цяпер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Саха (Якутыя), акрамя твораў Адама Міцкевіча выдадзеных па расейску, захоўвалася (у залі замежнай літаратуры) пад шыфрам По 13738 кніга: Adam Mickiewicz. Dziady wileńskie /opracował Henryk Schipper./ Część I. Warszawa. Bibljoteka Polska, [1928]. (Wielka bibljoteka № 132), якую, як найвялікшую каштоўнасьць, перадалі ў Новасыбірск, бо “яна ім больш патрэбная”. Таксама “У фондзе замежнай літаратуры бібліятэкі захоўваецца адзінае выданьне знакамітага польскага паэта Адама Міцкевіча „Письма Адама Мицкевича”, том XVIII, выдадзены у Варшаве ў 1858 г. на польскай мове”. /Самсонова В. А. Национальная библиотека Республики Саха (Якутия): ракурс преобразований. Статьи и доклады. Якутск. 2007. С. 104./]
У 1956 г. у Якуцку выйшла таксама і асобным выданьнем кніга выбраных твораў Адама Міцкевіча: Адам Мицкевич. Талыллбыт айымньылар [хомуйан оҥордо И. Е. Федосеев; аан тыл авт. Софр. Данилов]. Якутскай. Саха сиринээҕи кинигэ изд-вота. 1956. 142 с. : ил. ; 21 см.
ЗЬМЕСТ
Сафрон Данілаў. Адам Міцкевіч (прадмова) Стар. 3
Баляды і рамансы
Сьвіцязь пер. І. Гогалеў Стар. 11.
Сьвіцязянка пер. І. Гогалеў Стар. 16.
Рыбка пер. І. Гогалеў Стар. 20.
Курганок Марылі пер. М. Яфімаў Стар. 24
Люблю я пер. І. Гогалеў Стар. 27.
Пані Твардоўская пер. Сям. Данілаў Стар. 31.
Рэнэгат пер. Сям. Данілаў Стар. 34.
Лілеі пер. Сям. Данілаў Стар. 37.
Ваявода пер. Сям. Данілаў Стар. 46.
Уцёкі пер. І. Федасееў Стар. 47.
Паніч і дзяўчына. пер. Сям. Данілаў Стар. 52.
Санэты
Да Лауры пер. М. Яфімаў Стар. 57
Раніца і вечар пер. М. Яфімаў Стар. 57.
Да Нёману пер. Л. Габышаў Стар. 58.
Дарога над прорвай у Чуфут-Кале пер. Л. Габышаў Стар. 58.
На магіле Патоцкай пер. Д. Апросімаў Стар. 59.
Вершы
Зімой у горадзе пер. Л. Габышаў Стар. 63.
Песьня філарэтаў пер. Сям. Данілаў Стар. 65.
Плывец пер. Л. Габышаў Стар. 66.
Да М… пер. Л. Габышаў Стар. 68.
Матрос пер. Сям. Данілаў Стар. 69.
Няўпэўненасьць пер. І. Федасееў І. Стар. 70.
Заляцаньні пер. І. Федасееў Стар. 71.
Да Д. Д. пер. І. Федасееў Стар. 72.
Ноччу пер. І. Федасееў Стар. 72.
Размова пер. І. Федасееў Стар. 73.
Фарыс пер. Ф. Сафронаў Стар. 73.
Сьмерць камандзіра пер. Е. Парнікаў Стар. 77.
У альбом пер. І. Федасееў Стар. 78.
Песьня падарожніка пер. Сям. Данілаў Стар. 78.
Да Адама Сузіна пер. М. Яфімаў Стар. 79.
Над безданьню пер. Сям. Данілаў Стар. 80.
Да Караліны Янішцы пер. С. Дадаскінаў Стар. 80.
Падобны мерцьвяку пер. М. Яфімаў Стар. 81.
Няволя у замку пер. М. Яфімаў Стар. 81
Думы перад ад’ездам пер. І. Федасееў Стар. 82.
Расейскім сябрам пер. Сям. Данілаў Стар. 83
Байкі
Звон і званочкі пер. А. Бэрыяк Стар. 77.
Хворы кароль і лісы пер. А. Бэрыяк Стар. 77.
Брыта-стрыжана пер. Сям. Данілаў Стар. 88.
Паэмы
Конрад Валенрод пер. С. Савін Стар. 27.
Пра гэтае выданьне было паведамлена: “Mickiewicz A. Tallybyt ajymn’ylar 2172. [2172* Tallybyt ajymn’ylar. – Jakutskaj: Sacha Sirinèèni kinige Izdat. 1956. S. 142. Jakuc.]. /Ryll L., Wilgat J. Polska literatura w przekładach. Bibliografia. 1945-1970. Warszawa. 1972. S. 119, 361./ “Wydano tłumaczenia wybranych utworów Mickiewicza na język jakucki (1956)”. /Baranowski W. Syberii narody. // Literatura Polska. Przewodnik encyklopedyczny. T. ІІ. Warszawa. 1985. S. 105./
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz