Сьвятлана [Светлана] Мікалаеўна [Николаевна]
Ерамеева [Еремеева] – нар. 20 сакавіка 1950
г. у ЯАССР.
Вучылася на філялягічным
факультэце (французскае аддзяленьне) Якуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта.
Працавала ў Музэі музыкі і
фальклёру народаў Якутыі, які распачаў сваю дзейнасьць у 1990 г. са збору
экспанатаў, а у 1991 г. загадам № 24 Міністэрства культуры РС (Я) быў
ператвораны ў рэспубліканскі музэй. Прынамсі, ідэя стварэньня музэю належыць
вядомай заслужанай працаўніцы культуры РФ, заслужанай артыстцы РС (Я), ляўрэату
залатога мэдалю фонду Ірыны Архіпавай Аізе Пятроўне Рашэтнікавай.
Вяртаючыся
з Францыі на цягніку, Сьвятлана Ерамеева праяжджала праз Беларусь і, нават, у
Менску праінспэктавала жаночую прыбіральню ў будынку вакзалу...
Жыве ў Якуцку, у сучасным
гмаху, які пабудаваны на месцы павеці беларускага пісьменьніка Івана Ласкова.
Ацарайка Сануннар,
Койданава
Сьвятлана Ерамеева ўспамінае:
“Сын І. Я. Строда Навамир Іванавіч
быў лекарам, а яго жонка Галіна (Сяргееўна?) была лекарам-экспэртам паліклінікі
МУС. З абодвума па жыцьці сутыкалася. Я вучылася ў 8 клясе ў Казачынскай школе
(Вусьць-Янскі
рён ЯАССР),
калі прыехала брыгада мэдыкаў, сярод іх быў Навамір Іванавіч, пэўна, быў
рэўматолягам. А я зьбіралася на раённыя спаборніцтвы па лыжах. Навамір Іванавіч
катэгарычна забараніў займацца спортам, на спаборніцтвы не пусьціў. Я была
вельмі засмучаная. Ужо пасьля ЯДУ па камсамольскай пуцёўцы ГК ВЛКСМ была
накіравана на працу ў МУС. І тут я патрапіла ў рукі Строд, жонкі Н. І. Строда,
якая не прапусьціла мяне па зроку ў афіцэрскі склад. Так што вось такія мае
сумныя сустрэчы з сынам і нявесткай героя Грамадзянскай вайны ў Якутыі”.
Імя Івана Строда у г. Якуцку спачатку было
нададзенае вул. Прэабражэнскай, у 1937 г. яе перайменавалі ў вул. Кірава.
Пасьля рэабілітацыі Строда якуцкія бальшавікі ізноў наперагонкі пачалі хваліць
Строда, які вынішчыў лепшых прадстаўнікоў іхняга народу. У 1958 г. вул.
Інтэрнацыянальную перайменавалі ў вул. Строда. Вуліцы Строда зьявіліся у
гарадах: Алёкмінск Вілюйск, Ленск ды Пакроўск, пасёлках і сёлах: Алмазны,
Абаза, Амга, Бердзігесьцях, Вусьць-Мая, Дзікімдя, Жатай, Марха, Мая, Паўлаўск, Петрапаўлаўск,
Сунтар, Тойбахой, Тулагіна,
Хандыга ды сяле Нелькан Аяна-Майскага раёну Хабараўскага краю і сяле Каменка Боханскага раёну Іркуцкай
вобласьці.
Бронзавыя бюсты зьявіліся ў Амзе і Абазе.
Ягоным імем названы саўгас і школа ў Амгінскім раёне ЯАССР, у Сасыл Сысы пачаў
дзейнічаць мэмарыяльны музэй пад адкрытым небам (помнік Строду скульптара П. А.
Захарава, 1973 г.), на плошчы Марата ў Якуцку усталяваны мэмарыяльныя дошкі з прозьвішчамі
удзельнікаў абароны Сасыл-Сысы,
кінэматаграфісты Латвіі на Рыскай кінастудыі, з удзелам якуцян, у 1968
г. стварылі мастацкі фільм “Раніца доўгага дню”. існуе Алёкмінскі музэй
гісторыі земляробства імя І. Я. Строда. У Якуцкім дзяржаўным драматычным тэатры
ішла п’еса “Сасыл Сысы”. Кінастудыяй Грузія–фільм (рэж. Г. М. Калатазішвілі) у
1973 г. быў зьняты фільм “Сыбірскі дзед” (ციმბირელი პაპა) дзе вобраз Строда стварыў латыскі актор
Улдзіс Пуціціс). 1 сьнежня 1983 г. якуцкі алмаз у 117,50 карат атрымаў назву
“Іван Строд” Таксама Строду-Якуцкаму шмат якія якуцкія літаратары, мастакі ды музыкі
прысьвяцілі свае творы.
А яшчэ праз нейкі час, ты ж самыя “шчырыя”
людзі занядбалі Строда ды пачалі ўжо ўхваляць геройства Пепяляева...
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz