Ykt.Ru
ДЗЁНЬНІКІ
Күннэй Такааһай
Kunney
Takaahay
X Міжнародны Фэст
Мастацтва Аповеду ў Варшаве
28 лістапада 2015 г., 12:30 3168
У
Варшаве прайшоў
X Міжнародны Фэст Мастацтва Аповеду,
які ўслаўляў СЛОВА
Тэма фэсту - ЧАС.
18-22 лістапада 2015
Недзе, год назад на IX-ым “Фэсьце Аповеду”,
мне пашчасьціла слухаць жывое выкананьне кіргіскага МАНАС, з уступным словам
д-ра Людзьвікі Ўлодэк. На наступны дзень, па шчасьлівай выпадковасьці, мне было
прапанавана дапамагчы ў якасьці перакладчыка для манасчы на радыё: пераклад з
рускай на польскую мову. Тады і паўстала ідэя: прапанаваць арганізатарам
запрасіць на наступны фэст аланхасута з Якутыі. Фэст штогод праводзіцца
Асацыяцыяй “Grupa Studnia O.” у Варшаве пры падтрымцы Міністэрства Культуры
Польшчы і Мэрыі горада Варшавы. Фэст запрашае вядомых казачнікаў розных
традыцый і стыляў з розных краін, чым заслужыў павагу і сталую публіку.
Сумесна з арганізатарамі было вырашана, што
на X Міжнародны Фэст Мастацтва Аповеду прыедзе аланхасут Кірыла Ніканавіч Нікіфараў
(1938 г. нар.) з Верхневілюйскага ўлусу Якутыі. Кірыла Ніканавіч носьбіт і
аўтар вуснай якуцкай апавядальнай традыцыі, казачнік гераічнага эпасу Аланхо,
тойуксут, алгысчыт і народны майстар па дрэваапрацоўцы, марафонец - рэкардсмэн
Рэспублікі. Зьяўляецца адным з вядомых аланхасутаў Рэспублікі Саха (Якутыя) мае
ўласны рэпэртуар эпічных твораў.
Суладная праца каманды арганізатараў фэсту
і маіх блізкіх, дапамаглі пераадолець усе мажлівыя і неймаверныя перашкоды,
якія былі злучаны з арганізацыйнымі момантамі гэтай паездкі. Падрыхтоўка дакумэнтаў
і атрыманьне шэнгенскай візы, стыкоўкі рэйсаў, сустрэчы і праводзіны госьцяў у
Якуцку, у Маскве і ў Варшаве. Усім, хто дапамог у ажыцьцяўленьні гэтага
праекта, вялікае дзякуй!
У Варшаву госьці прыехалі напярэдадні
Фэсту. Госьцяў разьмясьцілі ў гатэлі “Бэльвэдэрскі” побач з Палацам Бэльведэр і
Каралеўскім паркам, насупраць Амбасады Расеі, усё ў крокавай даступнасьці, што
для састарэлага чалавека немалаважны момант.
Першы дзень Аланхо ў Польшчы быў самым
хвалюючым. З раніцы выступілі ў прамым эфіры польскага радыё - другі канал,
вядомы сваімі перадачамі пра культуру і музыку.
Увечар, заля тэатральнага інстытута была паўнюткая,
квіткі былі загадзя ўсё раскупленыя. Потым ад знаёмых даведалася, што шмат хто
папрыходзіў, паспадзяваўшыся, што набудзе квіткі перад мерапрыемствам у касах і
не змог патрапіць у залю. Для палягчэньня ўспрыманьня і разуменьня якуцкага
эпасу, гледачы на ўваходзе атрымалі кароткае апісаньне на польскай мове аланхо
“Хабыр Киирсиилээх Хабытта Бэргэн”, аўтарскага складаньня самога выканаўцы.
Папярэдне, з арганізатарамі прынялі рашэньне, што не будзем перарываць
аланхасута перакладам, каб паказаць арыгінальнасьць аланхо і даць слухачам
прачуць слоўную арыгінальнасьць апавяданьня, своеасаблівую перадачу выявы мімікай
і інтанацыяй. Павінна прызнацца, што мы не маглі прадбачыць рэакцыі публікі.
Спачатку непадрыхтаванаму гледачу (замежніку) вядома ж было цяжка ўспрымаць
аланхо, але потым дзякуючы разуменьню сытуацыі і даверу да нас з боку
арганізатараў, па меры выступу было вырашана месцамі перарываць аланхасута і перакладаць
на польскую мову зьмест эпасу. Пасьля выступу да нас падыходзілі гледачы,
дзякавалі нам, што атрымалі ўнікальную магчымасьць паслухаць сапраўдны жывы
якуцкі эпас - Аланхо. Па маіх назіраньнях у Польшчы вельмі разьвіта вывучэньне
клясычнай філялёгіі, г.зн. вывучэньне зьместу антычных эпасаў. Іх падабенства з
аланхо, не выклікае ніякага сумневу. На гэтым вечары, знаўцы СЛОВА, мелі
ўнікальную магчымасьць ужывую азнаёміцца і пачуць, як кладзецца склад у эпасе і
параўнаць аланхо з антычнымі эпасамі і польскімі паэмамі.
Дадам, што выбар фону нашага выступу - фота
ад Alexsander Dersu “Якуцкі алас” http://dersu.gallery.ru/, быў вельмі
правільным і меў асобную цікавасьць у гледачоў. Аляксандар, навуковец -
паляўніцтвазнавец і таленавіты фатограф прыроды Якутыі. Я вельмі ўдзячная
свайму брату, што ён падтрымаў нас і даў сваю згоду на выкарыстаньне яго працы.
Без яго фота выступ не быў бы гэтак маляўнічым і відовішчным. Асобная яму
падзяка ад арганізатараў і ад мяне асабіста!
Другі дзень выступу Кірылы Ніканавіча ў
Польшчы было прызначана ў Ложы Масонаў палацу “Pod Błachą”,
каралеўскага замку ў Варшаве. Усё было вельмі ўрачыста і таямніча… Па-першае,
гэта было злучана з месцам правядзеньня выступу: адмысловая камэрнасьць,
ідэальная акустыка, дэкаратыўнасьць… усё надавала вылучны настрой. І
адчувалася, як сам Кірыла Ніканавіч, з адмысловым пранікненьнем, з задавальненьнем
і ад душы выступаў у гэты вечар.
Гэта месца само па сабе наладжвае чалавека
на ўрачыстасьць: памяшканьне без сонечнага сьвятла, з праёмамі ў сьценах для
барокавых скульптур… Характэрна, што гэтую залю вельмі рэдка адкрываюць для
публікі. Гэта адзначылі самі палякі, што падкрэсьлівае важнасьць мерапрыемства.
Як выявілася, ніхто з маіх польскіх знаёмых не ведаў пра існаваньне Ложы
Масонаў. Гісторыя масонаў у Польшчы, таксама вельмі цікавая, але гэта зусім
іншая гісторыя. Хоць асабіста для мяне, як чалавеку, які трохі цікавіўся гэтай
тэмай, гэта супадзеньне (якуцкі эпас і ложа масонаў) здалося вельмі
сымбалічным. Таксама, жадаю адзначыць, што падчас сваёй навуковай працы, з
цікавасьцю адкрыла роля масонства ў вывучэньні культур карэнных народаў Сыбіры
ў Польшчы. Нават набыла кнігу пра польскае масонства, у антыквара.
На гэтым выступленьні, параіўшыся з Кірылам
Ніканавічам, вырашылі ўвесьці пераклад на польскую мову з самага пачатку і
праводзіць вечарыну ў форме жывога дыялёгу з гледачамі. Гэта аказалася ўдалым
рашэньнем. У перапынках паміж гутаркай пра аланхо і пра сёньняшнія справы ў Якутыі,
гледачы пачулі ўрывак з аланхо, алгыс, тойук і гукі хамусу. У выніку ўсё
засталіся вельмі задаволеныя.
Перад выступам, нам далі мажлівасьць
наведаць выстаўныя залі Каралеўскага замка Варшавы. Дзякуючы, ветлівасьці
арганізатараў - мы прайшлі ў замак без чаргі (хоць там была чарга як у
маўзалей). Карціны Рэмбранту і Каналецьці пакінулі незабыўныя ўражаньні.
Польская каралеўская культура сярэднявечча, багацьце польскай шляхты, шпацыр па
адноўленым пасьля II-й сусьветнай войны Старому гораду, не магла пакінуць
абыякавымі нашых госьцяў. Тым больш, да гэтага, яны ніколі не былі ў Польшчы.
Пасьля выступу, увечары адбылася самая
цікавая частка фэсту - закрыцьцё, традыцыйна званае “Ноч Аповеду”. Усе
ўдзельнікі паказваюць урыўкі са сваіх выступаў, з музычным акампанэмэнтам і
песьнямі, такім чынам вечар павольна перацякае ў раніцу, да 4 гадзінаў. Галя-канцэрт
адкрыў Кірыла Ніканавіч, выканаўшы выдатны тойук, які апявае прыроду Якутыі.
Выступілі і іншыя выканаўцы-апавядальнікі,
музыкі з розных краін: Польшчы, Нямеччыны, Англіі, Францыі, Лібіі, Камэруна,
Індыі і Гаяны.
У апошні дзень Фэсту, арганізатары нам
паднесьлі выдатны падарунак - індывідуальную экскурсію з гідам па цэнтры
Варшавы. А ўвечар адбылася разьвітальная вячэра ў прафэсаркі Эвы Навіцкай, якая
шмат разоў бывала ў Якутыі і ласкава запрасіла нас дахаты
Думаю, што ўсе госьці фэсту: як удзельнікі,
гэтак і гледачы ўзбагаціліся і атрымалі велізарнае задавальненьне ад гэтага
мерапрыемства. Загадкавыя гукі старажытнага этнічнага мастацтва народа Саха і
шматграннае яго ўспрыманьне як філязофіі народа, пакінуў для польскіх слухачоў
незабыўны сьлед.
Дзень вылету быў не без прыгод. Зваротны
рэйс у Маскву быў адменены і паўстала пагроза, што госьці могуць спазьніцца на
рэйс з Масквы да Якуцка. Ізноў жа, дзякуючы спрацаванасьці палякаў, мы цудам
пасьпелі на іншы рэйс, крыху ранейшы, з Варшавы. Пан Таксіст, прасякнуўся нашай
сытуацыяй і вельмі хутка, наколькі гэта было магчыма, давёз нас да аэрапорту.
Шчыра суперажываў нам і хваляваўся. Гэта было кранальна! У аэравакзале, ля
ўваходу, нас ужо чакаў работнік аэрафлёту: адразу схапіў наш багаж,
зарэгістраваў квіткі і праводзіў нашых госьцяў праз VIP зону, на борт самалёту.
Усімі гэтымі перасоўваньнямі, кіравала і “трымала руку на пульсе”, па тэлефоне
- старшыня і арганізатар фэсту казачнікаў, сама таленавіты апавядальнік, мілая
пані Малгажата. За гэта ўсім велізарнае дзякуй!
P.S. Дадам, што цікавасьць да нашай рэспублікі
ў Польшчы вельмі вялікая і такія культурныя падзеі заўсёды ўзаемна карысныя і
незабыўныя.
Усяго вам добрага
Күннэй Такааһай (Кюннэй Такасаева)
24/XI/2015,
Warszawa
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz