Барысаўскі раён
г. Барысаў
36. ПОМНІК АРДЖНІКІДЗЕ Рыгору Канстанцінавічу (гіст.). На скрыжаваньні
праспэкту Рэвалюцыі і вул. Арджанікідзэ.
У
ліпені 1919 г. краіны Антанты пачалі чарговы паход па маладую Савецкую рэспубліку
сіламі армій Калчака, Дзянікіна, Юдзеніча, Мілера і інш. Цяжкае становішча
склалася на Заходнім фронце. У сувязі з гэтым ЦК РКП(б) пакіраваў у Беларусь Р.
К. Арджанікідзе, які быў прызначаны членам рэўваенсавета 16-й арміі. Ён правёў
вялікую работу па арганізацыі абароны Беларусі, распрацаваў плян контрудару ў
раёне Барысава. У выніку гэтай апэрацыі 25. 5. 1920 г. войскі буржуазнай Польшчы
былі адкінуты за Бярэзіну, горад вызвалены.
У
1936 г. дзяржаўнаму і партыйнаму дзеячу Р. К. Арджанікідзе пастаўлены помнік,
які ў Вялікую Айчынную вайну быў разбураны нямецка-фашысцкімі акупантамі. У
1947 г. тут пастаўлены новы помнік — скульптура Р. К. Арджанікідзе.
У. У. Бянько
/Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская
вобласць. Кн. 1. Мінск. 1987. С. 58-59./
НАРАДЖЭНЬНЕ
Ёсьць
на Каўказе, у Грузіі, маленькае паселішча Гарэша. Яго акружаюць горы. Схілы гор
зарасьлі густым дробным лесам, дзікімі кветкамі і травамі. Высока ў небе блішчаць
пад сонцам горныя вяршыні, пакрытыя вечным сьнегам. З гор бягуць халодныя і
чыстыя ручаі.
Многа
гадоў назад на краі гэтага паселішча было невялікае кукурузнае поле. Пад гарою,
у фруктовым садзе, стаяла нізенькая сакля — бедны дом грузінскага земляроба.
Позьняй
восеньню 1886 года ў гэтым доме зьвінелі вясёлыя песьні, было сьвята: у
гарэскага жыхара Канстанціна Арджанікідзе нарадзіўся сын. Нованароджаны салодка
спаў у сваёй калысцы, а родныя і прыяцелі яго бацькі прыходзілі паглядзець на
маленькага, усьміхаліся яму і гаварылі:
— Будзь
жывы, пакуль сьвет стаіць!
— Будзь
жывы, пакуль нашы горныя рэкі назад не пабягуць!
Маленькая
пляменьніца яго маці — Кацыя, якая больш за ўсіх радавалася хлопчыку і
няньчылася з ім цэлыя дні, назвала яго Сярго. І хоць у кнізе народжаных яго
запісалі Грыгорыем, усе ў Гарэша звалі яго Сярго.
Так
называлі яго ўсё жыцьцё самыя блізкія яму людзі ў сям’і, у партыі, у роднай
краіне.
Так
называў яго Сталін.
У ДЗІЦЯЧЬІЯ ГАДЬІ
Маленькі
Серго быў хворы. Схудалы, ціхі, ляжаў ён зусім без сіл на тахце і цяжка дыхаў.
Ён
хварэў ужо некалькі тыдняў: у яго была скарлятына, ад якой у тыя гады памірала
многа дзяцей у бедных грузінскіх паселішчах. У горле ў яго ўтварыўся нарыў —
хлопчык не мог ні гаварыць, ні есьці, ён задыхаўся.
У
Гарэша не было ні больніцы, ні ўрача. Прыйшла старуха-знахарка, пашаптала над
хворым нешта, паківала галавой і пайшла.
Хлопчыку
рабілася ўсё горш.
Цётка
Эка сядзела ля яго пасьцелі і плакала. Сярго быў сірата. Маці яго памерла, калі
яму было ўсяго паўтара месяца. Перад сьмерцю яна паклікала сваю сястру Эку і
сказала:
— Я
паміраю, сястра. Даручаю табе майго маленькага бічо. Ты павінна яго выхаваць.
Ведаю, што будзе табе цяжка, але не аддавай яго ў чужыя рукі.
Цётка
Эка Таўзарашвілі выканала завяшчаньне сястры: узяла сіротку да сябе, выкарміла
і выхавала. Яна была яму сапраўднай маці.
Калі Сярго падрос, бацька пажадаў, каб сын вярнуўся жыць у родны дом.
Але хлопчык не хацеў пакідаць цётку Эку. Прабыўшы цэлы дзень у бацькаўскім
доме, ён увечары ўсё роўна ўцякаў да цёткі — у яе яму было больш люба.
Потым
ён паступіў у школу ў суседнім паселішчы і жыў там, але ўсе канікулы праводзіў
у сваёй любімай цёткі.
Калі
ён захварэў, яго таксама прывезьлі да яе, і вось ён ляжаў увесь у агні, без
руху, і сьмерць магла ўзяць яго кожную мінуту.
Цётка
Эка горка плакала.
— Можа
быць, жыцьцё вызначыла яму шырокую дарогу, вялікую справу? Хіба можна яму
памерці так рана?
Прыбегла
ўсхваляваная Кацыя, дачка цёткі Экі.
— Суседка
гаворыць зашаптала яна быстра, — калі прарваць нарыў, наш Сярго абавязкова выздаравее...
Але Эка толькі махнула рукой: хто ведае, як гэта зрабіць?
Раптам хлопчык заварушыўся, прыўзьняўся з намаганьнем і сеў на пасьцелі.
—
Што ты, Сярго, што, дарагі мой? — кінулася да яго цётка.
Але
хлопчык адстараніў яе левай рукой і раптам, закрыўшы вочы, з сілай засунуў глыбока
ў рот палец. З горла хлынула кроў. Нарыў прарваўся. Сярго з шумам уцягнуў у
сябе паветра, і вочы яго ажывіліся.
Цётка
Эка з дзяўчынкай, спалоханыя і радасныя, замітусіліся вакол яго.
А
ён сядзеў, прыхіліўшыся да сьцяны, бледны, прагна дыхаў і ўсьміхаўся шчасьліва
і горда.
Часта потым, калі Сярго ўжо выздаравеў, цётка Эка гаварыла суседзям:
—
Вось які малайчына мой Сярго — сам сябе вылечыў! Ён, напэўна, будзе доктарам,
калі вырасьце вялікі...
ПА ДАРОЗЕ Ў ШКОЛУ
Па
горнай дарозе з Гарэша ў Харагаулі весела ішоў невысокі чарнавокі кучаравы
хлопчык. Сумка з кнігамі вісела ў яго на сьпіне, на хаду ён даядаў сухі
кукурузны праснак.
Сярго Арджанікідзе ішоў дванаццаты год. У Гарэша была толькі пачатковая
школа пры царкве, там вучылі чытаць і пісаць ды прымушалі зубрыць напамяць
незразумелыя малітвы. А Сярго хацелася ведаць усё на сьвеце.
Але
вучыцца было занадта дорага для сына беднага гарэскага земляроба. Бацькаўскае
поле прыносіла мала даходу. Кукурузы не хапала да новага ўраджаю — сям’я жыла
вельмі бедна. Бацька месяцамі не бываў дома: ён хадзіў у Чыятуру на марганцавыя
капальні — на заработкі.
Сярго
пасьля сканчэньня гарэскай школы аддалі было ў чыгуначнае вучылішча на станцыі
Хашуры, але хутка прышлося кінуць вучэньне. Ён павінен быў дапамагаць мачысе ў
полі і дома.
Знайшоўся
добры чалавек, народны настаўнік, загадчык школы ў мястэчку Хобі; ён пашкадаваў
здольнага хлопчыка і ўзяў яго вучыцца да сябе. Разам з ім Сярго пераехаў потым
у Харагаулі.
Гэтае
мястэчка было за некалькі кілямэтраў ад Гарэша. Кожны тыдзень, напярэдадні
нядзелі, вучань. харагаульскага двухкляснага вучылішча Грыгорый Арджанікідзе
ішоў пехатой дадому ў Гарэша і ў панядзелак вяртаўся назад.
І
ў гэтую веснавую раніцу ён бадзёра ішоў па дарозе.
Скідваючы
нагой каменьчыкі ў абрыў і майстэрскі падсьвістваючы птушкам, ён думаў аб тым,
што хутка скончыць вучылішча і будзе прасіць цётку Эку ўгаварыць бацьку
адаслаць яго ў Тыфліс у якую-небудзь добрую школу.
Махнатая
чорная хмара ляжала на вяршыні суседняй гары. Як велізарная баранавая скура,
хмара напухвалася, рухалася, як жывая, і раптам папаўзла па схілу ўніз, у цясьніну,
і закрыла сонца.
Птушкі
прыціхлі, вецер пранёсься над дарогай, рвануў з хлопчыка шапку.
Сярго
азірнуўся. Дымчатыя касмыкі селі нізка, амаль над галавой.
Трэба было сьпяшацца. Навальніцы ў гарах небясьпечныя.
Ён
мацней насунуў шапку на самыя бровы і наддаў кроку.
Раптам у баку ад дарогі, пад абрывам, у густым хмызьняку пачуўся
працяглы і жаласны крык асла.
—
Ага, заблудзіўся і баіцца! — усьміхнуўся Сярго і, спрытна чапляючыся за кусты,
пачаў спускацца з абрыву.
Праз некалькі мінут ён зноў зьявіўся на дарозе, ведучы на вяроўцы
маладога восьліка, шэрага і пушыстага, з гладкай шыяй, яшчэ не аблезлай ад
палачных удараў пагоншчыка.
У
гэты час пачуўся ўдар грому — здавалася, што зямля задрыжэла і захісталіся
горы.
—
Хутчэй сюды! — закрычаў хлопчык і пацягнуў асла ўперад па дарозе. Ён ведаў
кожны выгін цясьніны, ён ведаў, што за паваротам ёсьць невялікае паглыбленьне
ўгары — маленечкая пячора, выдзеўбаная кімсьці, можа быць, спэцыяльна для
падарожніка, папаўшага ў непагадзь.
Ледзь пасьпелі яны схавацца ў пячоры, хлынуў аглушальны лівень.
Дажджавыя патокі імкліва панесьліся па цясьніне. Хлопчык бачыў, як яны цягнулі
за сабой камяні, як маленькае дрэўца зламалася і было зьнесена ўніз, у абрыў. А
на неба было страшна і зірнуць!
Шэры вослік, дрыжучы, тыкаўся мордай у рукі хлопчыка, як быццам шукаў у
яго абароны. А хлопчык трапаў яго за доўгія мяккія вушы.
—
Эх ты, даўгавухі палахлівец! Глядзі, вось ужо і канец... Глядзі, вунь ужо і
сонца выглянула... Ух, і дастанецца нам з табой сёньня — табе ад гаспадара, а
мне ад настаўніка!
Тут хлопчык схапіўся за гагавіцу асла і спрытна ўскочыў яму на сьпіну.
—
Ану, паслуга за паслугу: я цябе выручыў, цяпер ты выручай мяне... Уперад!
ЖАНДАР
ЦІКАВІЦЦА ГРЫГОРЬІЕМ АРДЖАНІКІДЗЭ
У
пачатку лета 1905 года ў фэльчарскую школу пры тыфліскай гарадзкой больніцы
зьявіўся жандар.
Заняткі ў школе ўжо скончыліся, вучні разьехаліся. Апошнімі пакінулі
школу вучні выпускнога клясу — маладыя фэльчары, толькі што атрымаўшыя дыплёмы.
У пансіёне пры школе аставаўся толькі адзін стары настаўнік.
Жандар зьвярнуўся да яго:
— У вас вучыўся Грыгорый Арджанікідзэ?
—
Так, гэта адзін з маіх вучняў. Ён у гэтым годзе скончыў школу.
—
Вы добра яго ведаеце?
—
Так, — сказаў настаўнік, — я ведаю яго добра. Гэта вельмі слаўны юнак.
Настаўнік расказаў, як увосень 1900 года чатырнаццацігадовы вясковы
хлопчык з вялікімі сур’ёзнымі вачыма ў першы раз зьявіўся ў больнічнай школе.
Яго прывезьлі ў Тыфліс сваякі. Незадоўга перад тым памёр яго бацька. Хлопчык
быў сірата. Спачатку ён жыў у родных, але хутка ўдалося ўладкаваць яго на
казённы кошт у пансіён пры школе. Ён вучыўся добра, усім цікавіўся, многа
чытаў.
—
Ага! — сказаў жандар. — А адкуль ён даставаў кнігі?
—
Нашай школьнай бібліятэкі яму хапіла не надоўга, — растлумачыў настаўнік. —
Напэўна, ён даставаў сабе кнІгі ў знаёмых...
—
Гм... у знаёмых? — насьцярожыўся жандар. — А з кім ён сустракаўся?
—
О, у яго было многа прыяцеляў! Ён любіць кампанію, вясёлы, вельмі добры
таварыш.
—
Вось як! — сказаў жандар.
Настаўнік запэўняў: Грыгорый Арджанікідзэ — сур’ёзны, сумленны,
спагадлівы юнак, з яго выйшаў бы вельмі добры ўрач, калі б яму ўдалося вучыцца
далей.
Але жандару, відаць, не падабаліся ўсе гэтыя пахвалы.
—
Вы гаворыце, ён такі добры... А чаму ж у нас пра яго зусім іншыя зьвесткі?..
Дарэчы, вы не ведаеце, дзе ён цяпер знаходзіцца?
Настаўнік раптам успомніў: аднойчы ён знайшоў у сябе пад падушкай
праклямацыю. У школе быў рэвалюцыйны гурток. Не было ніякага сумненьня — Грыша
ў ім удзельнічаў...
Настаўнік зразумеў, чаму жандар цікавіўся маладым фэльчарам.
—
Гэта памылка, — сказаў настаўнік жандару цьвёрда. — Грыгорый Арджанікідзэ
заўсёды быў прыкладных паводзін. Нічога іншага я не магу вам пра яго
расказаць... Не, я не ведаю, дзе ён цяпер знаходзіцца... Бывайце.
А
неўзабаве пасьля таго, як жандар распытваў настаўніка, у горадзе Батуме, на
царкоўным дварэ, за каменнай агароджай сабраліся батумскія рабочыя на тайны
начны сход.
На
гэты сход прыйшоў дзевятнаццацігадовы рэвалюцыянэр, які толькі што прыехаў з
Тыфліса. Гэта быў чарнавокі кучаравы юнак, вясёлы і востры на язык. Ён прынёс у
рукаве за падкладкай маленькую кніжачку і чытаў яе рабочым.
Кніжка была напісана маладым грузінскім бальшавіком Іосіфам
Джугашвілі-Сталіным, якога добра ведалі рабочыя на Каўказе.
А
чытаў яе “таварыш Сярго” — так называлі ў партыі Грыгорыя Арджанікідзэ.
У
тыя далёкія і змрочныя гады царская Расія была турмой народаў. Пад уладай
рускага цара цяжка жылося рускаму народу, але яшчэ цяжэй было грузінам,
асэцінам, інгушам і іншым народам Каўказа.
У гэты жорсткі час грузінскі народ вырасьціў
многа адважных і стойкіх людзей, якія ўсе свае сілы аддавалі на барацьбу за
свабоду і шчасьце працоўнага народа.
Адным з гэтых людзей быў таварыш Сярго.
ПЕРШЫ АРЫШТ
Бурнай студзеньскай ноччу вялікая рыбачая фелюга доўга кружылася каля
берага паблізу гудауцкага порта і ніяк не магла прыстаць.
У
гэты час года на Чорным моры бываюць частыя штормы, і ў гэтую ноч бура ледзь не
пагубіла фелюгу. Яна была нагружана цяжкімі скрынкамі, і людзі, плыўшыя на ёй,
не ўсе былі рыбакамі.
На
досьвітку фелюга падышла да сяла Бамборы, высадзіла на бераг аднаго чалавека і
адплыла зноў у мора. Чалавек жа накіраваўся бліжэйшай дарогай у Гудауты.
Гэта быў малады гудауцкі фэльчар Грыгорый Арджанікідзэ.
Усяго некалькі месяцаў ён жыў у Гудаутах і працаваў у больніцы, а ўжо
ўсе партовыя грузчыкі і рабочыя складаў і сяляне вакольных вёсак добра ведалі
яго.
Ішоў 1905 год. У гэты трывожны і слаўны год у Расіі грымнуў гром першай
рускай рэвалюцыі.
Па
ўсёй краіне былі паўстаньні. Сяляне спальвалі памешчыцкія сядзібы і забівалі
сваіх прыгнятальнікаў. Рабочыя кідалі работу і выходзілі на вуліцы са зброяй у
руках. Заводы і фабрыкі не працавалі, паязды не ішлі, тэлеграф маўчаў. Матросы
на ваенных караблях кідалі за борт афіцэраў і паднімалі на мачтах чырвоны фляг.
Народ патрабаваў сабе свабоды.
Перапалоханы цар загадаў надрукаваць урачыстую аб’яву — маніфэст, у якім
абяцаў народу выканаць усе яго патрабаваньні. Але гэта было ашуканства. На
самай справе цар хацеў толькі на час супакоіць народ, каб усе рэвалюцыянэры
перасталі скрывацца і каб паліцыя ўсіх іх арыштавала, — так ён думаў задушыць
рэвалюцыю.
Знайшліся людзі, якія паверылі цару і радаваліся маніфэсту, не
разумеючы, якая страшная небясьпека пагражае ім.
Але не ўсе былі такія даверлівыя.
Калі ў Гудауты прыйшла вестка пра царскі маніфэст, велізарны натоўп
сабраўся на базары чытаць царскую ілжывую паперу.
Раптам малады больнічны фэльчар Грыгорый Арджанікідзэ ўскочыў на арбу і
закрычаў звонка:
—
Не верце цару, таварышы! Цар хоча ашукаць народ. Народ павінен кіраваць сам,
без цара, цар нікому не патрэбны, цар — першы вораг народа. Далоў цара! Свабоду
трэба здабываць са зброяй у руках!
Гэта было ўвосень. Царскае ашуканства хутка выкрылася.
Па
ўсёй краіне бальшавікі сталі падрыхтоўваць узброенае паўстаньне супроць цара.
У
пачатку зімы некалькі скрынак са зброяй былі тайна дастаўлены з-за граніцы ў
Грузію і закапаны ў адным садзе. Хутка гэтая зброя спатрэбілася.
У
ноч на 6 студзеня, у страшэнную буру, Сярго з таварышамі выкапаў яе і перавёз,
каб узброіць гудауцкіх рабочых.
-
Бура не сьціхала ўвесь дзень.
У
сярэдзіне дня, гадзін каля чатырох, бамборскі старшына, выйшаўшы з дому,
убачыў, што па дарозе к мору, дзе ніхто ніколі не езьдзіў, праехалі пустыя
дрогі. У моры, ля самага берага, гойдалася на хвалях незнаёмая фелюга.
Старшына западозрыў нешта нядобрае і, таму што ён заўсёды быў рад
дагадзіць начальству, пабег на край сяла папярэдзіць берагавую варту.
Зараз жа вялікі атрад казакаў выехаў у напрамку, указаным старшыной.
У
гэты час на беразе сьпешна ішла разгрузка. Цяжкія скрынкі былі перанесены з
фелюгі на ўзьбярэжны пясок і ўскрыты. У адных знаходзіліся хуткастрэльныя
вінтоўкі са штыкамі, у другіх — патроны. Але сьмелым рэвалюцыянэрам не ўдалося
вывезьці прывезеную зброю: казакі акружылі бераг.
Пачуўшы тупат казацкіх коней, рэвалюцыянэры закапалі частку вінтовак у
пясок і схаваліся ў хмызьняку, які рос па беразе.
А
Сярго і з ім трое таварышаў селі на дрогі і прабавалі выбрацца на дарогу. Не
пасьпелі яны ад’ехаць пяцісот крокаў ад месца выгрузкі зброі, як сустрэлі
казакаў і вымушаны былі спыніцца. Казакі акружылі іх, абшукалі дрогі і пад
буркай знайшлі некалькі ружжаў.
Тады казакі кінуліся аглядаць бераг і знайшлі скрынкі з вінтоўкамі і
патронамі, якія бальшавікі не пасьпелі схаваць.
Сярго і яго таварышы былі арыштаваны.
Арыштаваныя ні ў чым не прызнаваліся і патрабавалі, каб казакі
адпусьцілі іх. Яны расказвалі доўгую гісторыю пра тое, як хадзілі шукаць
прапаўшую карову і на беразе ўбачылі выгружаную кімсьці зброю, сустрэлі выпадкова
праяжджаўшага фэльчара і падселі да яго на дрогі, каб хутчэй данесьці пра
знойдзеныя ружжы гудауцкаму начальству. Але казакі не слухалі іх. Тады яны
пачалі пагражаць, што народ усёроўна вызваліць іх, а казакаў пераб’е.
Начальства спалохалася і рашыла не пакідаць арыштаваных у Гудаутах.
На
тых жа самых дрогах, моцна зьвязаныя, пад канвоем шасьцідзёсяці казакаў, Сярго
з таварышамі былі перавезены ў Афон, а адтуль ноччу на баркасе па моры ў Сухум
— у турму.
Некалькі месяцаў прасядзеў Серго за кратамі. Яго павінны былі судзіць.
Але Сярго не дачакаўся суда і ўцёк у Тыфліс.
У
Тыфлісе Арджанікідзэ пазнаёміўся з таварышам Сталіным.
У
цёмным падвале аднаго жаночага вучылішча, у маленькім, заваленым кнігамі і
газэтамі пакоі, дзе знаходзілася рэдакцыя бальшавіцкай газэты, сустрэліся ў
першы раз гэтыя два чалавекі. З таго дня пачалася іх дружба.
У ЦАРСКІМ ПАЛОНЕ
Шлісэльбурская крэпасьць — самая страшная з царскіх турмаў.
Крэпасьць стаіць на востраве. Халодныя воды Ладаскага возера б’юцца аб
каменны бераг; высокая каменная сьцяна ідзе вакол вострава; ля нізкіх варот —
паласаты ліхтарны слуп і паласатая будка вартавога.
Вартавы захутаны у шырокі кажух: на востраве
заўсёды холадна — ад ветру, ад сырасьці, ад мёртвай цішыні, ад якой ледзянее
сэрца.
У
даўнія часы гэтую крэпасьць і ўвесь Шлісэльбург рускія людзі называлі
“Ключ-горад”. Пазьней тут царскімі жандарамі былі замкнёны моцна, “на ключ”,
сотні рэвалюцыянэраў, хацеўшых свабоды і шчасьця свайму народу.
У
адным з карпусоў крэпасьці, у маленькай камэры са скляпенчатай стольлю, тры
гады таміўся Сярго Арджанікідзэ.
Шэсьць з лішнім год мінула з часу яго першага арышту ды зьняволеньня ў Шлісэльбург.
Гэта былі трывожныя і вандроўныя гады. Пасьля разгрому першай рускай
рэвалюцыі Сярго разам з таварышам Сталіным вёў тайную рэвалюцыйную работу ў
Баку сярод рабочых нафтавых промыслаў.
Некалькі разоў яго арыштоўвалі, судзілі, нават саслалі ў Сыбір — у сяло
Патаскуй.
—
Адпраўляйся ў Патаскуй — там пасумуй, — зьдзекаваліся з яго царскія слугі.
Але Сярго не любіў сумаваць. Ён уцёк з ссылкі, паехаў у Пэрсію,
удзельнічаў у паўстаньні пэрсыдзкіх беднякоў супроць шаха і ішоў на чале
рэвалюцыйных пэрсыдзкіх войск.
Не
ведаючы ні слова па-француску, ён зьявіўся ў Парыж, знайшоў там Леніна і быў
адным з самых уважлівых вучняў у ленінскай партыйнай школе ў парыскім
прадмесьці Ланжумо.
Потым Ленін паслаў яго зноў у Расію, даручыўшы яму аб’ехаць рад рускіх
гарадоў і падрыхтаваць бальшавікоў да канфэрэнцыі. Сярго пабываў тайна ў Кіеве,
Екацерынаславе, Харкаве, Палтаве, у вялікіх чорнаморскіх партах — Адэсе,
Нікалаеве, быў у Баку і Тыфлісе і выканаў з чэсьцю даручэньне Ўладзімера
Ільіча.
У
пачатку 1912 года бальшавікі з розных мейсцаў Расіі зьехаліся за граніцай у
горадзе Празе на канфэрэнцыю.
Гэтая канфэрэнцыя была важнай падзеяй у жыцьці партыі. Некалькі год ужо
бальшавікі вялі ўпорную барацьбу з меншавікамі, якія здрадзілі справе рабочых і
шкодзілі рэвалюцыйнай рабоце.
На
канфэрэнцыі ў Празе бальшавікі прагналі меншавікоў з партыі.
Сярго ўдзельнічаў у Праскай канфэрэнцыі і быў разам з Леніным і Сталіным
выбраны у Цэнтральны камітэт бальшавіцкай партыі.
Вярнуўшыся ў Расію, Сярго паехаў у Волагду, дзе тады ў ссылцы жыў
таварыш Сталін, і перадаў яму рашэньне канфэрэнцыі. Зараз жа быў арганізаваны
пабег Сталіна з ссылкі, і праз некалькі дзён Сталін і Арджанікідзэ былі ўжо ў
Баку.
Зноў закіпела партыйная работа. У падпольных друкарнях друкаваліся
рэвалюцыйныя бальшавіцкія лістоўкі, ва ўсіх вялікіх гарадах адбываліся тайныя
сходы рабочых, на якіх бальшавікі, што вярнуліся з-за граніцы, расказвалі пра
канфэрэнцыю.
Адзін з такіх сходаў у Пецярбургу павінен быў праводзіць Сярго. Але
паліцыя ўжо даўно сачыла за ім. Сышчыкі праводзілі яго ад горада да горада і
здавалі пад нагляд адзін другому. Пра дзень яго прыезду пецярбурскай паліцыі
паведамілі тэлеграмай.
14
красавіка 1912 года Сярго быў арыштаваны на вуліцы ў Пецярбургу.
Некалькі месяцаў прасядзеў ён у пецярбурскай турме; яго судзілі,
прыгаварылі да трох год зьняволеньня ў крэпасьці і да вечнай ссылкі ў Сыбір.
Восеньню маленькі арыштанцкі параходзік прывёз Сярго з Пецярбурга ў
Шлісэльбургскую крэпасць. Яго называлі «надзвычай небясьпечным злачынцам», і
прадпісана было абыходзіцца з ім асабліва строга.
Сярго быў жыхаром поўдня. Сын грузінскага народа, ён вырас на чыстым
горным паветры, пад яркім сонцам; яму быў неабходны рух, ён любіў звонкія
народныя песьні, быстрыя скокі, гарачыя спрэчкі, жывую справу, ён любіў сваю
сонечную радзіму — Грузію.
А
з маленькага турэмнага акенца відаць быў толькі невялічкі квадрацік бледнага
паўночнага неба. І хадзіць можна было толькі па каменнай дарожцы на турэмнай
падлозе, пратаптанай другім вязьнем за доўгія гады, — ад сьцяны да сьцяны.
Сьцены камэры былі халодныя, як лёд; сырасьць пранізвала вязьня
наскрозь. Сярго захварэў; з жахам заўважаў ён, што глухне.
Ён
напісаў прашэньне:
“Прашу перавесьці мяне ў пецярбурскую турэмную больніцу, каб палячыць
хворае вуха”.
Але яго не пераводзілі.
“Не магу скрыць свайго хваляваньня аб тым, што магу астацца глухім”,
пісаў ён родным.
Сярго думаў пра сваю будучую рэвалюцыйную работу.
У
час кароткіх прагулак ён стараўся пагутарыць з іншымі зьняволенымі. За гэта яго
замыкалі ў карцэр; ён спаў без усякай пасьцелі на каменных нарах, еў сухі хлеб
без солі. Цяжкія кайданы да крыві націралі яму ногі.
Але турма не зламала яго мужнасьці. Ён не скардзіўся, не таміўся ў
дарэмнай журбе. Увесь час у турме ён упарта і прагна вучыўся.
Захаваўся сшытак, выданы яму ў крэпасьці, тоўсты сшытак у адну лінейку,
у чорнай цыратавай вокладцы, з пячаткай Шлісэльбурскай катаржнай турмы.
У
гэтым сшытку Сярго зрабіў сабе каляндар і запісваў усё, што хацеў запомніць.
Цэлыя старонкі поўны запісамі кніг, якія ён патрабаваў з турэмнай бібліятэкі.
Ён
вывучаў сусьветную гісторыю, гаспадарку розных эўрапейскіх краін і параўноўваў
іх з Расіяй — чарціў табліцы, рабіў доўгія выпіскі. Дзе-нідзе на жоўтых
лісточках сшытка пападаюцца слупкі нямецкіх слоў — ён прабаваў вучыць чужую
мову.
Аднойчы ён прачытаў біяграфію Байрана — вялікага англійскага паэта, які
аддаў жыцьцё грэчаскаму народу, паўстаўшаму за сваю незалежнасьць. З
хваляваньнем запісаў Сярго ў сваім сшытку расказ пра сьмерць паэта ў маленькім
грэчаскім гарадку на беразе мора, у паходнай палатцы, сярод байцоў
рэвалюцыйнага атрада.
У
сырой, халоднай каменнай адзіночцы катаржнай турмы бальшавік Сярго Арджанікідзе
паўтараў вершы загінуўшага паэта:
И если ты о юности жалеешь,
Зачем беречь напрасно жизнь свою?
Смерть пред тобой, и ты ли не сумеешь
Со славой пасть в бою?
У СЫБІРЫ
Два маленькія якуцкія конікі, зарослыя густой шэрсьцю, шпарка беглі па
сьнежнай дарозе, пабразгваючы званочкамі.
Уздоўж дарогі сьцяной стаялі высокія чырвона-ствольныя сосны — дзікі і
суровы сыбірскі лес.
Возчык-якут, сагнуўшыся ў тры пагібелі на козлах, раўнадушна пакрыкваў
на коней. Мароз быў жорсткі.
Адзінокі падарожнік сядзеў нерухома ў кутку кібіткі. Ён быў цёпла адзеты
— у доўгі чорны кажух, які закрываў ногі, і зьверху ў даху. Белая футравая
шапка была насунутая нізка на лоб. Вялікія чорныя сумныя вочы, смуглы твар,
характэрны нос — усё выдавала ў ім чалавека нетутэйшых мейсц, ураджэнца
далёкага поўдня. Драўляная скрынка, абцягнутая скурай, стаяла ў яго нагах.
Гэта быў ссыльны пасяленец Сярго Арджанікідзэ.
-
Увосень 1915 года скончыўся тэрмін зьняволеньня Сярго ў Шлісэльбурскай
крэпасьці. Яго выпусьцілі з турмы і адправілі “на вечнае пасяленьне” ў Сыбір.
Амаль год дабіраўся ён да аддаленага месца сваёй ссылкі. Да вясны ён
прасядзеў у Аляксандраўскай перасыльнай турме пад Іркуцкам і толькі ў красавіку
1916 года быў накіраваны ў Якуцк.
Доўга ішоў ён разам з іншымі арыштантамі пехатой па бурацкіх стэпах, па
сыбірскай тайзе, плыў у труме баржы і толькі летам папаў у Якуцк. У Якуцку жыло
тады каля чатырохсот ссыльных, сярод іх было многа бальшавікоў.
Яны дабіліся ад губэрнатара, каб Сярго, як чалавек з мэдыцынскай
адукацыяй, быў пакінуты пры якуцкай больніцы. Але з прыездам Сярго пачалося
такое ажыўленьне сярод ссыльных — тайныя сходы, даклады і спрэчкі, што
начальства спалохалася і як мага хутчэй адправіла яго за дзевяноста кілямэтраў
ад Якуцка, у сяло Пакроўскае.
Шосты месяц служыў Сярго фэльчарам у пакроўскай больніцы. Прыходзілася
часта аб’яжджаць якуцкія пасёлкі — улусы — за пяцьсот кілямэтраў у акружнасьці
і лячыць хворых якутаў.
Больнічны ўрач не жыў пастаянна ў Пакроўскім, і яго замянялі два
фэльчары.
Беднасьць вакол была жахлівая, народ хварэў на страшныя хваробы —
ваўчанку, трахому, паміралі і сьлеплі дзеці. З асаблівай пяшчотнасьцю Сярго
заўсёды абыходзіўся з хворымі дзецьмі. Часта ў якім-небудзь бедным улусе Сярго
сам мыў сваіх маленькіх пацыентаў. Ці, захутаўшы цяжка хворае дзіця ў сваю
шубу, ён вёз яго ў Пакроўскае і там, у больніцы, даглядаў.
Пакроўскія рабяты спачатку пабайваліся яго непрывычнага для сыбіракоў
выгляду.
—
Цыган! — крычалі яны, убачыўшы яго, і хаваліся хто куды. Але вельмі хутка яны
пазнаёміліся з ім бліжэй і палюбілі.
Ён
быў вясёлы і добры, лячыцца ў яго было зусім не страшна. Ён умеў прыдумваць
вясёлыя гульні, расказваў вельмі цікавыя рэчы пра розныя краіны, дзе ён
пабываў, і, калі атрымліваў з Грузіі ад родных пасылку, частаваў сваіх
маленькіх прыяцеляў смачнымі арэхавымі каўбаскамі.
Рабятам было цяжка вымавіць яго непрывычнае прозьвішча, і ў Пакроўскім
хутка пачалі называць яго проста “Грузя”.
Асабліва моцна пасябраваў Сярго з маладой пакроўскай настаўніцай
Зінаідай Гаўрылаўнай. Ён расказаў усё пра сябе, усе свае думы і пляны. Яна
стала яго жонкай, самым блізкім і верным таварышам на ўсё жыцьцё. Яна старалася
палегчыць яму ссылку, пяшчотна клапоцячыся аб ім. Гэта яна ўхутвала яго
клапатліва, калі ён адпраўляўся ў аб’езд па ўчастку за сотні вёрст, — яна
ведала, што чалавеку з поўдня цяжка пераносіць сыбірскія маразы. І гэтая
пяшчота сагравала яго лепш за ўсякія кажухі і шубы...
-
Уперадзе на дарозе нешта зачарнела — нехта ехаў насустрач. Гэта быў
верхавы — мясцовы стражнік.
—
Хто едзе? — закрычаў ён наблізіўшыся.
—
Пэльсер, — адказаў якут, паказваючы пугаўём у кібітку.
—
А, пакроўскі фэльчар! Здароў!
—
Здароў! — сказаў Сярго. — Якія навіны?
—
Навіны важныя, — адказаў верхавы і, пад’ехаўшы бліжэй, сказаў ціха: — У
Петраградзе неспакойна.
—
А што?
—
Кажуць, быццам цар адрокся ад прастолу, Аднак, дакладна нічога не вядома. Ад
начальства наконт гэтага ніякага распараджэньня няма.
Але Серго ўжо не распытваў далей. Усхваляваны, разьвітаўся ён як мага
хутчэй са стражнікам і загадаў возчыку гнаць коней на ўсю моц.
Радасны, шчасьлівы, Сярго паімчаўся назад у Пакроўскае.
Усю дарогу ён сьпяваў, абдымаў возчыка і прасіў яго ехаць хутчэй. Яны
рабілі па сто кілямэтраў у дзень.
На
другія суткі яны ўжо пад’яжджалі да Пакроўскага. На краі сяла ля крамы тоўпіўся
народ. Сярго выскачыў з кібіткі, умяшаўся ў натоўп і пачаў гаварыць пра
рэвалюцыю, якая пачалася. Ён адчуваў сябе ўжо свабодным. Потым ён віхрам
уварваўся ў школу і, як быў, не распранаючыся, у дасе, у кажуху, кінуўся
абдымаць усіх, хто быў у доме..
—
Ура! Рэвалюцыя! — крычаў ён і цалаваў Зінаіду Гаўрылаўну, і яе маці, і старую
якутку-вартаўніцу.
Якут, які вазіў яго, апасьліва паглядзеў на яго і сказаў ціхенька з
жалем:
—
Наш фэльчар, мабыць, звар’яцеў: усю дарогу ён гучна крычаў і сьпяваў. Ці, можа
быць, ён напіўся п’яны?
Сярго сьмяяўся і радаваўся, як дзіця. У той жа вечар наняў ён паштовых
коней, жыва сабраўся і паехаў у Якуцк.
У
Якуцку ён даведаўся, што цара больш няма, што ў Расіі рэвалюцыя. Якуцкія
ссыльныя атрымалі з Петраграда тэлеграму: «Спатканьне з маці дазволена». Гэта
азначала, што рэвалюцыя пачалася.
Сярго разам з іншымі ссыльнымі неадкладна прагналі з Якуцка царскіх чыноўнікаў
і пачалі наладжваць новую, рэвалюцыйную ўладу. Быў скліканы першы зьезд якуцкай
беднаты.
Але Сярго не мог доўга аставацца ў Сыбіры. Як члену бальшавіцкага ЦК яму
трэба было сьпяшацца ў Петраград.
У
канцы мая вялікі параход спыніўся ля сяла Пакроўскага. На параходзе ехалі
ссыльныя з Якуцка са сваімі сем’ямі. Яны вярталіся ў Расію. Разам з імі
адправіліся ў дарогу і Сярго з Зінаідай Гаўрылаўнай.
—
Бывай, краіна выгнаньня!.. Няхай жыве вялікая расійская рэвалюцыя! Няхай жыве
сусьветная рэвалюцыя!.. — так разьвітаўся Сярго з Сыбір’ю.
СЯРГО Ў ЛЕНІНА
Неяк раніцой, у канцы ліпеня 1917 года, Сярго,. выходзячы з дому, сказаў
Зінаідзе Гаўрылаўне:
—
Прыйду ў пяць гадзін. Разам пойдзем абедаць.
З
таго часу як яны, месяц назад, прыехалі ў рэвалюцыйны Петраград, Сярго кожную
раніцу ішоў к Неўскай заставе — у рабочы раён, на заводы, у казармы, дзе ён
праводзіў сходы і мітынгі.
Цар быў арыштаваны і адпраўлены у Сыбір. Краінай кіраваў Часовы ўрад,
але ў гэтым урадзе не было нікога ад рабочых і ад сялян, гэта быў урад,
капіталістаў і памешчыкаў.
Рабочыя, салдаты і сяляне па ўсёй Расіі арганізавалі свае саветы.
Бальшавікі ўсюды змагаліся супроць Часовага ўрада. Ішла барацьба, якая кожны
дзень магла выліцца ва ўзброеную схватку.
Па
Петраграду хадзілі чуткі, што Часовы ўрад рашыў расправіцца з бальшавікамі, што
юнкеры і афіцэры гойсаюць па гораду і хочуць арыштаваць усіх бальшавіцкіх
правадыроў.
Таму
Зінаіда Гаўрылаўна вельмі занепакоілася, калі Сярго не прыйшоў за ёй у пяць
гадзін, як абяцаў. Ён не вярнуўся дадому ні ў шэсьць, ні ў восем, ні ў дзесяць
гадзін.
Устрывожаная не на жарты, яна хацела паехаць шукаць яго; але было позна,
яна дрэнна ведала горад, і невядома, дзе Сярго мог быць.
“Арыштавалі!” думала яна з жахам і не магла заснуць.
А
ў гэты час Сярго ехаў у дачным поезьдзе па Фінляндзкай дарозе. Удзень ён
бачыўся са Сталіным і атрымаў ад яго сакрэтнае даручэньне. Справа была сьпешная
і тайная, — ён нават не мог паведаміць жонцы, што выяжджае.
Ноч ужо надыходзіла, калі Сярго сышоў з поезда на маленькай станцыі
Разьліў, недалёка ад Сестрарэцка. Некаторы час брадзіў ён асьцярожна каля дач,
пакуль не знайшоў указаны яму дом. Сярго пастукаў, дзьверы адчыніла жанчына. Ён
сказаў свой пароль.
—
Мужа дома няма, — сказала жанчына. — Я пашлю сына вас пераводзіць.
Праз некалькі мінут выйшаў хлопчык гадоў дванаццаці, несучы на плячы
вёслы. Сярго ўзяў іх у яго, і яны моўчкі пайшлі па сьцежцы да возера. Ціхенька
сьпіхнулі яны лодку ў ваду. Хлопчык сеў на руль, Сярго гроб. Ціха, ледзь
кранаючы ваду вёсламі, пераправіліся на процілеглы бераг і пачалі прабірацца
праз дробны густы хмызьняк. Месца было балоцістае — над возерам, над сенажацьцю
плыў лёгкі туман.
Нарэшце яны вышлі на невялікую сенажаць, часткова ўжо скошаную, і
спыніліся ля стога сена. Сярго азіраўся па баках.
Раптам нехта падышоў да Сярго ззаду і хлопнуў яго па плячы. Сярго
павярнуўся. Нехта брыты, без вусоў і без барады, у старым палітончыку, падобны
на фінскага касца, весела з ім прывітаўся. Сярго глядзеў і не пазнаваў.
Чалавек засьмяяўся:
—
Што, таварыш Сярго, не пазнаеце?
—
Уладзімер Ільіч! — закрычаў Сярго і пачаў горача ціснуць яму руку.
Гэта быў Ленін.
Калі пачаліся арышты бальшавікоў, група таварышаў на чале са Сталіным
настояла, каб Ленін пакінуў на час Петраград.
Уладзімера Ільіча тайна перавезьлі ў гэтае пустыннае месца, і ён жыў тут
пад выглядам селяніна-касца. Лавіў рыбу сабе на абед, сам кіпяціў на кастры
чайнік, варыў кашу. Ноччу ён спаў у шалашы на сене, укрыўшыся старым драпавым
паліто. Кожны дзень яму дастаўляліся сюды ўсе петраградзкія газэты, ён ведаў
усё, што рабілася ў сталіцы.
Прысеўшы на які-небудзь пянёк і паклаўшы на калені сшытак, ён пісаў
артыкулы і заметкі ў бальшавіцкія газэты і пісьмы петраградзкім бальшавікам —
ён прадаўжаў кіраваць рэвалюцыяй.
Як
ветлівы гаспадар, Ільіч прапанаваў Сярго павячэраць. Вячэра складалася з
селядца з чорным хлебам і была пададзеная пад паўночнымі зоркамі, на сьвежым
паветры, ля кастра, над якім грэўся закопчаны бляшаны чайнік.
Пасьля вячэры Ленін запрасіў госьця ў свой “кабінэт”. Яны ўлезьлі ў стог
сена, і пачалася сур’ёзная гутарка.
Сярго расказаў, што рабілася за апошнія дні ў Петраградзе. Ільіч хацеў
ведаць усе падрабязнасьці: настрой салдат і рабочых, што думаюць партыйныя
таварышы, што прадпрыймаюць ворагі.
Потым ён сказаў:
—
Уладу можна ўзяць цяпер шляхам узброенага паўстаньня, яно не прымусіць чакаць
сябе доўга. Паўстаньне будзе не пазьней верасьня - кастрычніка.
Было дзіўна чуць гэтыя ўпэўненыя і цьвёрдыя словы ў самыя цяжкія дні,
калі, здавалася, бальшавікоў разграмілі, калі многіх арыштавалі, калі правадыр
рэвалюцыі сам вымушан быў скрывацца на гэтым глухім, дзікім балоце.
Сярго слухаў з гарачай увагай: усё гэта ён хацеў перадаць Сталіну.
Ленін сказаў далей, што падрыхтоўку да паўстаньня трэба весьці галоўным
чынам на фабрыках і заводах — паўстаньне павінны ўзьняць рабочыя. Ён падрабязна
і дакладна растлумачыў, што трэба рабіць неадкладна, як стварыць тайную
друкарню, пра што пісаць у лістоўках.
Сьвежае сена пахла цудоўна, было цёпла. Стомлены Сярго нарэшце заснуў,
умовіўшыся назаўтра ўстаць рана, каб пасьпець да ранішняга поезда. Калі ён
прачнуўся, Ленін перадаў яму некалькі маленькіх артыкулаў для газэты, пісьмы да
Сталіна і іншых таварышаў, напісаныя ім у гэтую раніцу. Сярго ўзяў іх,
разьвітаўся і пайшоў. Ён прайшоў на станцыю другой дарогай, у абход, сеў у
поезд і паехаў у Петраград.
-
У
верасні 1917 года Сярго быў пасланы партыяй у Тыфліс і вярнуўся ў Петраград
напярэдадні Кастрычніцкага перавароту.
Увечары Сярго ўваходзіў у зал Смольнага ў той самы момант, калі Ільіч
канчаў сваю прамову на З’ездзе саветаў словамі:
—
Няхай жыве сацыяльная рэвалюцыя!
Ленін быў праў: рабочыя Петраграда пад кіраўніцтвам партыі бальшавікоў
узьнялі паўстаньне і ўзялі ўладу ў свае рукі.
Праз некалькі дзён Сярго пісаў Зінаідзе Гаўрылаўне, якая часова асталася
на Каўказе:
“Мы тут перажываем найвялікшыя дні сусьветнай гісторыі. Барацьба ідзе
самая бязьлітасная. У дваццаці вёрстах ад Петраграда — сапраўдны ваенны лягер.
Ноччу войскі Керанскага, разьбітыя ўшчэнт ля Царскага Сяла, уцяклі... За
Керанскім ідуць часьці казакаў і юнкераў...”
Сярго з іншымі бальшавікамі быў накіраваны партыяй на фронт пад
Петраград і ўдзельнічаў у жорсткіх баях. Контррэвалюцыйныя войскі былі
разьбіты, але франты адкрываліся ўсюды — у Беларусі, на Ўкраіне, і на Каўказе,
і далёка ў Сыбіры.
Пачыналася грамадзянская вайна.
Нядаўні фэльчар стаў байцом і камандаваў рэвалюцыйнымі войскамі.
НАДЗВЫЧАЙНЫ КАМІСАР
Да Растова набліжаліся нямецкія войскі. Белыя
казачыя разьезды ўжо шнырылі вакол горада. Адчуўшы, што чырвоныя ў цяжкім
становішчы, контррэвалюцыйныя бандыцкія шайкі гаспадарылі па начах на
ўскраінах. Па-зьверску быў забіты прадуктовы камісар. Горад быў аб’яўлены на
ваенным становішчы.
Аднойчы ў час начнога аб’езду чырвонаармейскі патруль затрымаў некалькі
бандытаў. На другі дзень раніцой кучка бандытаў зьявілася ў штаб Чырвонай
арміі, які знаходзіўся ў гасьцініцы. Там жа, у адным з нумароў, жыў надзвычайны
камісар поўдня Расіі Сярго Арджанікідзэ, які толькі што прыехаў.
Бандыты паклалі на лесьвіцы ў вэстыбюлі бомбу і патрабавалі камісара.
Здаравенны дзяцюк велізарнага росту ў матроскай бесказырцы, зухавата
насунутай на левае вуха, увесь увешаны бомбамі, з кулямётнай стужкай поперак
грудзей, з гранатай у руках, п’яны і з ухмылкай на твары, хістаючыся, падняўся
па мармуровых прыступках і ўдарам нагі расчыніў дзьверы камісаравага пакою.
Ты
арыштаваў нашых? — закрычаў ён. — Давай адказ!..
Сярго
выйшаў у калідор і паклікаў вартавых. Зьявіліся два чырвонаармейцы.
—
Абяззбройце гэтага малойчыка! — загадаў камісар.
—
Не чапай! — закрычаў бандыт, падымаючы руку з гранатай.
Чырвонаармейцы спыніліся ў нерашучасьці.
Бачачы гэтую замінку, Сярго быстра падышоў ушчыльную да бандыта.
—
Зараз жа раззбройвайся! — закрычаў ён і выхапіў у яго гранату.
Наглае выражэньне на твары бандыта ўмомант зьмянілася страхам. Пасьпешна
пачаў ён зьнімаць з сябе зброю.
Сярго ўпіхнуў яго ў памяшканьне штаба і накіраваўся ў вэстыбюль. Ён
убачыў бомбу, якая ляжала на лесьвіцы, і п‘яных бандытаў вакол яе. Імкліва
зьбег ён па прыступках прама ў натоўп.
—
Зьнімай зброю! — закрычаў ён гнеўна, хапаючы першага, што трапіў пад руку. —
Зараз жа зьняць зброю!
Бандыты, не чакаўшыя такой размовы, разгубіліся, адступілі назад.
Праз мінуту Сярго з чырвонаармейцамі абяззброілі астатніх.
Камісар загадаў аднесьці ў штабны пакой шмат адабранай зброі і пайшоў да
сябе.
—
Яны маглі забіць цябе, — сказала яму ўсхваляваная Зінаіда Гаўрылаўна.
—
Не, — адказаў Сярго спакойна. — Ёсьць пагаворка: “Палахлівы сабака брэша, калі
стаіш да яго сьпіной, а павернесься — ён уцякае”.
ПРАЗ ГОРЫ
Сем дзён і сем начэй біліся батальёны Чырвонай арміі пад Уладзікаўказам.
Ужо не было ні снарадаў, ні патронаў, ні хлеба. Палова байцоў былі хворыя і
раненыя. Прышлося адступіць.
Надзвычайны камісар Сярго Арджанікідзэ пакінуў горад апошнім.
—
Мы яшчэ вернемся! — гаварыў ён.
Была чорная завірушная ноч. У гарах лютаваў вецер, усе сьцежкі былі
занесены сьнегам. Мароз даходзіў да дваццаці градусаў.
Атрад камуністаў ноччу адыходзіў ад белых у горы. Уперадзе ішоў
праваднік, трымаючы высока над галавой запаленую галаўню.
Ледзяны вецер дзьмуў з цясьніны, раздуваў полымя; чырвоныя іскры
разьляталіся вакол. Коні сьлізгалі па крутых абледзянелых сьцежках. Людзі
маўчалі.
Сярго, у кароткім кажусе, з вінтоўкай за плячыма, ехаў уперадзе атрада.
Ён трымаў на руках маленькае дзіця, дачку адной з жанчын, ехаўшых у атрадзе.
Канцамі свайго белага башлыка ён прывязаў да сябе малую, захутаную ў баранавую
шкурку, і часта нахіляўся, клапатліва слухаў: ці дыхае, ці не замерзла?
Чым вышэй у горы, тым дарога рабілася цяжэй. Прыходзілася сьпешвацца і
рухацца павольна, трымаючыся адзін за аднаго, перабірацца з небясьпекай для
жыцьця па вісячых мастах праз горныя рэкі, карабкацца ўверх па стромых
сьцежках.
Людзі змучыліся.
Але назад дарогі не было. Белыя ішлі сьледам.
Раптам з-за скалы пачуліся стрэлы. Гэта інгушы з сустрэчнага паселішча
стралялі па атраду, не ведаючы, хто ідзе.
Камісар загадаў спыніцца і бясстрашна накіраваўся да страляўшых. Гарачыя
словы і сьмеласьць Сярго зьдзівілі нападаўшых, яны спынілі страляніну, і
падарожнікі спакойна дабраліся да бліжэйшага жыльля.
Некалькі дзён атрад падымаўся ўсё вышэй у горы. Сярго хацеў прайсьці
праз Хеўсурскі перавал і прабрацца ў Тыфліс, а адтуль у Расію, зноў сабраць
армію і вярнуцца. Але маленькі атрад таяў, людзі слабелі, аставаліся ў
сустрэчных аулах. К перавалу пайшло толькі некалькі чалавек — жменька самых
адважных і стойкіх. Але і ім не ўдалося прабрацца: на перавале бушавала
мяцеліца, і праваднікі гаварылі, што далей ісьці нельга.
Прышлося зазімаваць у гарах.
У
атрадзе пачаліся захворваньні тыфам. Сярго зноў прышлося ўспомніць сваю старую
прафэсію. Ён стаў лекарам і даглядаў хворых таварышаў.
У
той жа час ён разьяжджаў па вакольных паселішчах, зьбіраў партызанскія атрады,
забясьпечваў іх грашыма і прадуктамі і перапраўляў у Грузію.
Усю вясну Сярго пражыў у гарах. Было голадна. Але Сярго ніколі не траціў
бадзёрасьці і ўмеў падтрымліваць яе ў таварышах.
Часта пад вечар, калі заходзіла сонца, ён зьбіраў дзе-небудзь на горнай
пляцоўцы моладзь, сьпяваў з ёй песьні і любаваўся агнявымі горскімі скокамі.
У
канцы красавіка Сярго з некаторымі таварышамі зноў накіраваўся да Хеўсурскага
перавалу.
Адзін з спадарожнікаў Сярго быў хворы; яго захуталі ў бурку і на вяроўках
спускалі з перавалу. Ён не вынес цяжкай дарогі і памёр. Таварышы пахавалі яго ў
маленькім горным ауле і пайшлі далей.
На
граніцы Хеўсурэтыі іх арыштавалі і замкнулі ў хляву. У Сярго быў з сабой толькі
маленькі браўнінг і складны ножык, і нават гэта ў яго адабралі. Нядаўна тут
былі забіты чырвонаармейцы, якія праходзілі праз перавал. Той жа лёс чакаў
Сярго з таварышамі. Але правадніку ўдалося падкупіць кагосьці, і арыштаваных
адпусьцілі.
Нарэшце, у пачатку мая 1919 года Сярго дабраўся да Тыфлісу.
У
Тыфлісе тады гаспадарылі меншавікі і англічане, і Сярго павінен быў скрывацца і
хавацца. Усё-такі яму ўдалося пабачыцца з тыфліскімі бальшавікамі.
Потым ён тайна паехаў у Баку.
ПРАЗ МОРА Ў ЛОДЦЫ
У
гарачы летні дзень 13 чэрвеня 1919 года дзьве маладыя жанчыны, сьвяточна
апранутыя, гулялі па беразе мора ў бакінскім парту і глядзелі, як пяцёра
рыбакоў на старым баркасе мацавалі парусы, рыхтуючыся да адплыцьця.
—
Вазьміце нас пакатацца, — папрасілі жанчыны, калі ўсё было гатова. — Надвор’е
цудоўнае...
—
Вось як наш штурман скажа, — адказвалі рыбакі.
Малады штурман уважліва агледзеў жанчын і сказаў:
—
Што ж, садзіцеся. Мы адвязем вас к Чорнаму гораду і там высадзім.
Жанчыны ўвайшлі ў лодку і селі на карме. Сьвежы марскі вецер трапаў іх
сьветлыя летнія плацьці. Лодка плаўна аддзялілася ад прыстані пайшла ўздоўж
берага. Яна абагнула гару і накіравалася ў адкрытае мора. Калі горад зусім
схаваўся з вачэй, штурман адкрыў люк, які вёў у трум, і крыкнуў весела:
—
Ну, таварыш Сярго, выходзь, цяпер ужо можна!
З
трума адзін за другім вышлі шэсьць чалавек — Сярго Арджанікідзэ, грузінскі
бальшавік Камо і іншыя. Яшчэ з ночы забраліся яны ў лодку і некалькі гадзін
праляжалі ў труме паміж бочачкамі прэснай вады і мяшочкамі рысу ды сухароў,
нарыхтаваных на дарогу.
Баку быў заняты белымі. Бакінскія бальшавікі з Мікаянам на чале,
скрываліся ў падпольлі.
Калі
Сярго прыехаў у Баку, на тайнай партыйнай нарадзе было вырашана, што ён павінен
адправіцца ў Маскву да Леніна і Сталіна, расказаць ім, што рабілася на Каўказе.
Але ўсе дарогі на Маскву былі адрэзаны белымі, а ў Касьпійскім моры
плавалі белагвардзейскія і англійскія судны, не прапускаючы нікога.
Быў адзін толькі выхад: у маленькай рыбачай лодцы дабрацца да Астрахані.
Астрахань была савецкая, і там працаваў у той час Сяргей Міронавіч Кіраў.
Бакінскія бальшавікі знайшлі пецярых адважных матросаў, якія пад
выглядам рыбакоў вывелі ў мора лодку.
Вясёлыя пасажыркі, якія захацелі пракаціцца па моры, былі Зінаіда
Гаўрылаўна і жонка аднаго з дваццаці шасьці бакінскіх камісараў, расстраляных
англічанамі.
Адважныя падарожнікі разьмясьціліся на палубе і прагна ўдыхалі сьвежае
марское паветра.
Сонца моцна паліла, але ад мора веяла сьвежасьцю. Спадарожны вецер
надзімаў старэнькі парус, лодка шпарка неслася ў марскую прастору.
Хутка ўсе прагаладаліся — трэба было падумаць пра абед. Камо ўзяў на
сябе абавязкі повара. Ён зварыў рысавую кашу - размазьню, а на закуску раздаў
усім па кавалачку чорнай ікры, якую яму ўдалося ўзяць з сабой.
Пасьля абеду адпачывалі на палубе, нястройна, але весела сьпявалі
песьні, якія любіў Сярго.
Раптам наляцеў моцны вецер, неба пацямнела, парус надзьмуўся, гатовы
лопнуць, мачты затрашчалі.
—
Зьнімайце парусы! — закрычаў штурман. — Бура!
Касьпійскае мора здрадлівае: толькі што было ціха, і ў адну мінуту
падняўся шторм. Лодку вельмі гойдала, яна трашчала так, нібы зьбіралася
разваліцца.
Прышлося кінуць якар і аддацца на волю хваляў. Хвалі залівалі стары
баркас, усім прышлося вычэрпваць ваду.
Сярго ніколі раней не быў на моры. Яго ўкачала; цэлыя дні ляжаў ён на
палубе, не мог нічога есьці.
Між тым на моры пасьля буры наступіў штыль. Ні воблачка, ні ветру.
Лодцы ўвесь час прыходзілася мяняць напрамак. Часта на гарызонце
паказваўся белы дымок — па моры ішоў параход, і трэба было прайсьці
незаўважанымі.
Два разы старэнькі баркас перасек Касьпійскае мора. Неяк ноччу папалі ў
мёртвую зыб; зыбучыя пяскі пачалі быстра засмоктваць лодку. Матросы саскочылі
прама ў мора і дружнымі намаганьнямі зрушылі баркас. Запасы ежы хутка
канчаліся, асталіся толькі чорныя сухары. Камо нават прабаваў зварыць суп з
анучкі, у якую была загорнутая ікра. Гарачыня была нясьцерпная, увесь час
хацелася піць, а прэснай вады аставалася мала.
Трынаццаць дзён прадаўжалася падарожжа.
Набліжаючыся да Астрахані, Сярго і яго спадарожнікі сустрэлі ля рэйда
параход з чырвоным флягам, узрадаваліся і пачалі крычаць, каб іх узялі на борт.
Ніхто не ведаў, хто яны такія; капітан загадаў іх узяць на параход і везьці, як
арыштаваных. Пасьля на параходзе нехта пазнаў Сярго; падарожнікаў вызвалілі і
даставілі ў Астрахань, да Кірава.
Праз два дні Сярго з Зінаідай Гаўрылаўнай і іншымі таварышамі ўжо
сядзелі ў цяплушцы маскоўскага поезда. Але Сярго не даехаў да Масквы.
На
адной са станцый ён даведаўся, што фронт зусім побач, што банды генэрала
Мамантава пачалі наступленьне. Заклапочаны, увайшоў Сярго ў вагон да сваіх.
—
Я павінен тут астацца, — сказаў ён: — белыя наступаюць.
І
ён астаўся на фронце.
Толькі праз два тыдні ён папаў у Маскву, але прабыў тут нядоўга. У гэты
час Сталін быў на польскім фронце. Сярго адправіўся да Сталіна.
СЯРГО НА ФРОНЦЕ
Летам 1919 года Шаснаццатая Чырвоная армія ваявала з белапалякамі.
Штаб арміі, куды быў прызначаны Сярго Арджанікідзэ, знаходзіўся на
станцыі Прыяміна, у дваццаці кілямэтрах ад фронту.
Штабны вагон стаяў на запасным пуці. Сярго, адзеты ў старую салдацкую
гімнасьцёрку, з вінтоўкай праз плячо, цэлыя дні разьяжджаў па чырвонаармейскіх
часьцях. Работы было па горла. Справы на фронце ўсю вясну ішлі няважна:
Шаснаццатая армія была дрэнна ўзброеная, байцы хадзілі амаль басанож, харчоў не
хапала.
Палякі наступалі. У сярэдзіне жніўня яны занялі горад Барысаў на рацэ
Бярэзіне. Гэта быў важны ваенны пункт, таму што пад Барысавам была пераправа.
Калі Сярго атрымаў данясеньне пра ўзяцьце Барысава, ён кінуўся сам да
штабнога тэлефона і прабаваў сазваніцца з кім-небудзь з барысаўскіх камуністаў.
Гэта яму не ўдалося, сувязь была перарвана. У хуткім часе ў штаб прыбеглі самі
барысаўцы і пацьвердзілі, што горад у руках палякаў.
—
Барысаў трэба адбіць у што б там ні стала, — сказаў Сярго, — нельга траціць ні
мінуты!
Але ніхто з таварышаў не ведаў, якія сілы меў вораг і колькі польскага
войска ў занятым горадзе. Трэба было пасылаць разьведчыкаў. Сярго рашыў сам
адправіцца ў начную разьведку, таму што справа была вельмі рызыкоўная.
Лета стаяла гарачае, дні былі бязвоблачныя і душныя, але па вечарах
набягалі хмары, і ўсе ночы ішлі праліўныя дажджы.
Было зусім цёмна і, дождж ліў, як з вядра, калі Сярго з дзесяцьцю
чырвонаармейцамі і барысаўскімі таварышамі адправіўся ў дарогу. Яны ішлі густым
лесам, дождж шумеў |у галінах дрэў, ногі гразьлі ў гразі, нічога не было відаць
у двух кроках. Але Сярго гаварыў, што гэта цудоўнае надвор’е для разьведчыка.
Ісьці прышлося доўга — за ноч яны прайшлі каля дваццаці кілямэтраў. Разьведчыкі
шчасьліва мінулі ўсе дазоры і дайшлі да самай ускраіны Барысава.
Усе думалі, што Сярго са сваім маленькім атрадам спыніцца тут, пашле
каго-небудзь у горад і будзе чакаць данясеньня. Але Сярго не спыніўся і ўвайшоў
сам у заняты ворагам горад.
Невялікі ціхі гарадок спаў глыбокім сном. Вуліцы былі пустынныя, акенцы
нізенькіх драўляных домікаў былі цёмныя, толькі чуваць быў сонны брэх сабак; буйныя
кроплі дажджу звонка стукалі па дахах.
Асьцярожна ідучы ўздоўж платоў, Сярго дабраўся да ўказанага яму дома,
дзе жылі барысаўскія рабочыя. Ён распытаў верных людзей, высьветліў дакладна
ўсё, што яму трэба было, і ціха вярнуўся да сваіх.
Праз два дні Барысаў быў узяты чырвонымі войскамі.
Увесь 1919 год Сярго правёў у баях.
Чатырнаццаць замежных дзяржаў ваявалі з маладой Савецкай рэспублікай.
Увесь поўдзень краіны быў заняты белымі — Украіна, Данбас, Данская вобласьць,
Царыцын. Перадавыя атрады белых набліжаліся ўжо да Масквы. Трэба было ратаваць
рэспубліку.
У
гэты цяжкі момант Ленін і ЦК партыі паслалі на паўднёвы фронт таварыша Сталіна.
Па загаду Сталіна, Сярго Орджанікідзе з ударнай Латыскай дывізіяй таксама
адправіўся на паўднёвы фронт. У хуткім часе ўдарнымі групамі чырвоных войск быў
разьбіты лепшы корпус белай арміі. Белыя пачалі адступаць. У пагоню за імі
паімчалася Першая Конная армія на чале з Варашылавым і Будзённым. Гераічная
Чырвоная коньніца канчаткова разграміла ворагаў, вызваліла Украіну і Данбас.
Рэшткі белых армій уцяклі к Чорнаму мору і на Паўночны Каўказ.
У
пачатку 1920 года Сярго быў пасланы Леніным і Сталіным на каўкаскі фронт —
вызваліць ад белых горы і аднавіць на Каўказе савецкую ўладу.
ВЫЗВАЛІЦЕЛЬ АЗЭРБАЙДЖАНА
Роўна праз год Сярго вярнуўся, як абяцаў, у тыя месцы, адкуль з такімі
цяжкасьцямі прышлося яму адыходзіць зімой 1919 года. З радасьцю чакалі горцы звароту
савецкіх войск. Яшчэ да прыходу Чырвонай арміі яны праганялі белых і выбіралі
свае рэвалюцыйныя камітэты. Чырвоныя войскі займалі гарады адзін за другім.
Ула-дзікаўказ зноў стаў савецкім.
Сярго вяртаўся ў родныя горы пераможцам.
—
Народ хоча бачыць вас, — гаварылі старыя інгускія партызаны, — народ хоча
ведаць, што вы зноў з намі...
Сярго і Кіраў былі на зьезьдзе інгускага свабоднага народа. Яны пабывалі
таксама ў аулах, спаленых белымі.
Сярго пісаў Леніну:
“Мы аб’ехалі разбураныя белымі казакамі вялікія аулы... Неабходна
аказаць ім дапамогу... Пасланыя ў маё распараджэньне два мільёны аршын
мануфактуры думаю разьмеркаваць паміж дзецьмі горцаў, якія ходзяць літаральна ў
лахманах”,
У
красавіку 1920 года чырвоныя войскі пад начальствам Арджанікідзэ, Кірава і
Мікаяна набліжаліся да Баку.
Даведаўшыся пра гэта, бакінскія камуністы ўзьнялі паўстаньне рабочых.
30
красавіка Чырвоная армія ўвайшла ў Баку. А Першага мая, у дзень міжнароднага
рабочага сьвята, на бакінскай гарадзкой плошчы быў урачысты парад, і таварыш
Сярго камандаваў парадам.
Уручаючы байцам чырвоны сьцяг, Серго гаварыў:
—
Салдаты Чырвонай Адзінаццатай арміі! Крывёю вы запісалі сваю адданасьць справе
рэвалюцыі і савецкай уладзе. Вашымі цяжкімі баявымі дзеямі дасягнутая бліскучая
перамога. Вашы подзьвігі неўміручы, яны ўвойдуць у гісторыю. Сёньня ж няхай
будуць вашай узнагародай прывітальныя крыкі лікуючых грамадзян роднай нам
Азэрбайджанскай Савецкай рэспублікі, якія; бачаць у вас прыяцеляў і братоў!
З
гэтага дня Азэрбайджан стаў савецкай краінай. Таварыш Сталін назваў Сярго
“вызваліцелем Азэрбайджана”.
—
Ён першы ўвайшоў у Азэрбайджан, — сказаў Сталін.
Дабіўшы апошнія белагвардзейскія атрады, Сярго астаўся працаваць у
Закаўказьзі. Многа працы паклаў ён, многа бяссонных начэй правёў, аднаўляючы
разбураную за гады вайны гаспадарку краіны, умацоўваючы дружбу паміж каўкаскімі
народамі.
Вясной 1921 года ён тэлеграфаваў Леніну і Сталіну:
“Лунае над Тыфлісам чырвоны сьцяг савецкай улады. Няхай жыве Савецкая
Грузія!”
ДРУГ ДЗЯЦЕЙ
Зімой 1922 года ў Тыфлісе было многа беспрытульных. Гэта былі дзеці,
страціўшыя ў гады вайны і разрухі сваіх бацькоў, уцёкшыя з роднага дома, стаўшыя
брадзягамі.
Поўголыя, мурзатыя, худыя і дзікія, як ваўчаняты, галодныя і дзёрзкія,
яны бегалі па вуліцах зграйкамі, начавалі ў катлах, дзе варацца асфальт, у
падваротнях, у цёмных пад’ездах дамоў, папрашайнічалі, кралі.
Сярод белага дня, на вялікай вуліцы, яны акружалі шумным натоўпам
прахожых, выхватвалі сумкі з рук, грэбні з валасоў у разгубленых жанчын.
На
зьмярканьні, працягнуўшы поперак вуліцы вяроўку, яны сядзелі, схаваўшыся за
дрэвамі, як паляўнічыя, і чакалі, каб хто-небудзь зачапіўся і ўпаў на дарозе, —
тады яны наляталі з крыкам, зьнімалі з упаўшых бацінкі, шапкі і разьбягаліся
дзяліць здабычу. Іх лавілі — яны вырываліся; білі — яны лаяліся ці кусаліся.
Ніхто не ведаў, што рабіць з гэтымі дзецьмі.
Кожную раніцу яны дзяжурылі ля будынка тыфліскага камітэта партыі. Яны
чакалі Сярго Арджанікідзэ.
Як
толькі рабяты заўважалі здалёк знаёмую шыракаплечую фігуру ў ваенным шынялі,
яны беглі навыперадкі, моцна крычучы:
—
Дзядзя Сярго ідзе! Дзядзя Сярго ідзе!
І
акружалі яго, выпрошваючы:
—
Дай дзесяць капеек!
Сярго не злаваўся, не адганяў іх і раздаваў ім усе дробныя грошы, якія
былі ў яго. Аднойчы, калі ў яго не асталося ўжо ні капейкі, да яго падышоў ля
самых дзьвярэй зусім маленькі хлопчык, татарын. Яму на выгляд было не больш
дзесяці год, ён быў босы, пераскакваў з нагі на нагу, дрыжучы ад холаду. Ён
хапаў Сярго за рукаў пасінелай бруднай ручонкай і паўтараў упарта:
—
Дай дзесяць капеек!
Сярго ішоў з таварышам. Таварыш гаварыў аб справе, ён сьпяшаўся і хацеў адштурхнуць
дзіця. Але Сярго спыніўся, узяў у таварыша грошы і аддаў маленькаму татарыну.
—
Трэба прыдумаць, што рабіць з гэтымі рабятамі, — сказаў Сярго.
У
гэты дзень у Сярго было многа вялікіх і важных спраў, але ён не забыў
маленькага татарына.
У
цэнтры горада, на адной з лепшых тыфліскіх вуліц, стаяў вялікі шэры дом у тры
паверхі, з бальконамі, з шырокім прыгожым пад’ездам. Гэты дом Сярго загадаў
аддаць беспрытульным дзецям. З запасаў Чырвонай арміі ён дабіўся вагона мукі,
коўдраў, мануфактуры, каб сшыць бялізну і адзеньне.
Калі дом быў адрамантаваны і абсталяваны, некалькі жанчын з аддзела
народнай асьветы па начах аб’яжджалі вуліцы, зьбіралі рабят, мылі іх, стрыглі,
пераадзявалі і прывозілі ў іх новы дом. “Дом дзяцей вуліцы” — называлі яго ў
горадзе,
Дзьвесьце пяцьдзесят рабят пасяліліся ў прасторных і сьветлых пакоях.
Тут былі зусім малыя — трох і чатырох год — і пятнаццацігадовыя падлеткі,
хлопчыкі і дзяўчынкі, грузіны, армяне, татары і рускія.
Сустрэўшы зноў на вуліцы маленькага татарскага хлопчыка, Сярго сам
прывёз яго ў дзіцячы дом.
—
Вазьмі і гэтага хлопца, — сказаў ён Зінаідзе Гаўрылаўне, якая загадвала домам.
Заняты па горла партыйнымі і ваеннымі справамі, Сярго ўсё-такі ніколі не
забываў спытаць, як жывуць у сваім доме быўшыя беспрытульныя, і дапамагаў, чым
мог. Хутка ў дзіцячым доме зусім наладзілася жыцьцё, і быўшыя малагоднія
злодзеі старанна сядзелі над кніжкамі ці працавалі ў майстэрнях. А ў дзень
Першага мая рабяты паставілі самі спэктакль, і таварыш Сярго быў самым
ганаровым і самым вясёлым госьцем на сьвяце.
Рабяты з гэтага дзіцячага дома цяпер даўно вырасьлі. Адзін з іх інжынэр,
другі — малады вучоны, трэці — камандзір Чырвонай арміі...
Яны пішуць Зінаідзе Гаўрылаўне пісьмы, а калі бываюць у Маскве,
заходзяць да яе, успамінаюць Сярго і расказваюць пра сваё шчасьлівае жыцьцё.
КАМАНДАРМ ПРАМЫСЛОВАСЬЦІ
Пад Масквой, на дасьледчым полі, стаялі калёнай новыя бліскучыя машыны.
Гэта былі першыя савецкія трактары.
Яны прыехалі з Харкава і Сталінграда, прама з канвэераў вялікіх савецкіх
заводаў, у Маскву на спаборніцтва і павінны былі паказаць сваю выносьлівасьць,
сілу і скорасьць у рабоце.
Каля іх, заклапочаныя, хадзілі трактарысты, у соты раз правяраючы, ці
ўсё ў парадку. Некалькі інжынэраў і работнікаў цяжкай прамысловасьці ажыўлена
абмяркоўвалі якасьць і недахопы машын, часта пазіраючы на дарогу, якая вядзе ў
Маскву.
Чакалі наркама, які хацеў сам прысутнічаць на спаборніцтве і бачыць, як
працуюць трактары,
Быў цёплы веснавы дзень. Поле было пакрытае кветкамі. Новенькія,
старанна выцертыя машыны блішчэлі пад яркім сонцам.
—
Вось ён, — сказаў адзін з трактарыстаў, і ўсе ўбачылі аўтамабіль, які імчаўся
да месца спаборніцтва.
Мінута — і Сярго, з усьмешкай і таксама крыху ўсхваляваны, прывітальна
ўзьняўшы руку, шпаркім і лёгкім крокам ішоў ужо зялёным полем да трактароў.
Ён
абышоў усіх людзей, чакаўшых яго, кожнаму паціснуў руку, знаёмых прывітаў,
незнаёмым ўважліва зірнуў у твар, як быццам хацеў запомніць надоўга. У яго была
незвычайная памяць — ён памятаў тысячы людзей, з якімі сустракаўся на рабоце. І
ён вельмі добра ведаў людзей, бачыў іх наскрозь, разумеў іх настрой.
—
Ну, паказвайце, што вы прывезьлі, — сказаў ён весела і загадаў пачаць
выпрабаваньне.
—
Няхай харкаўчане ідуць першыя, — сказаў Сярго.
Затрашчалі, захлопалі маторы, і трактары Харкаўскага трактарнага заводу
рушылі па полі. Стальныя бліскучыя нажы лемяшоў глыбока ўразаліся ў зямлю, і з
лёгкім шоргатам мякка клаліся роўнай градкай чорныя вільготныя пласты.
Шпарка ідучы ўздоўж узаранай баразны, Сярго, як на аглядзе, камандаваў:
—
Уключыць другі, трэці корпус!..
Ён
хацеў бачыць усе плугі трактара ў рабоце, прадугледзець усе нечаканасьці,
праверыць усе магчымасьці машыны. Гэта быў строгі і цяжкі экзамэн. Нават людзі,
якія даўно працавалі з Сярго, дзівіліся: адкуль у гэтага чалавека, з адукацыяй мэдыка,
з вопытам вайны і палітычнай работы, такое зоркае тэхнічнае вока?
Раптам у маторы першага трактара пачуліся перабоі, машына рванулася,
выпусьціла струмень густога чорнага дыму і спынілася.
—
Гэтага я і баяўся, — сказаў засмучана Сярго і, падазваўшы канструктараў, пачаў
высьвятляць прычыну аварыі.
Харкаўскі трактар нерухома стаяў пасярод поля, урэзаўшыся ў зямлю, і як
быццам саромеўся свайго правалу.
Сталінградзкія трактары вытрымалі іспыт на выдатна. Сярго быў задаволены
і хваліў канструктараў і рабочых.
—Вам нехапае толькі аднаго, — гаварыў Сярго: — стараннай апрацоўкі.
Трэба добра апрацоўваць кожную ручку, кожнае кола. Машына павінна быць
прыгожая. А самае галоўнае — давайце такіх машын як мага болей.
Зьбіраючыся ад’яжджаць з поля, ён паклікаў з сабой засмучоных харкаўчан.
—
НІчога, — сказаў ён ім, — толькі не хныкаць!
Паедзем да мяне, пагаворым, што вам перашкаджае, чым вам дапамагчы.
Даўно адгрымелі пушкі на франтах, скончылася грамадзянская вайна.
Надышоў час гарачай будоўлі. Па ўсёй Савецкай краіне аднаўляліся і будаваліся
заводы, дарогі, наладжвалася разораная за гады вайны сельская гаспадарка.
—
Мы адсталі ад перадавых краін на пяцьдзесят - сто год, — гаварыў таварыш
Сталін. —Мы павінны прабегчы гэтую адлегласьць у дзесяць год. Або мы зробім
гэта, або нас самнуць... Бальшавікі павінны авалодаць тэхнікай.
Сярго Арджанікідзе прайшоў усю лесьвіцу рэвалюцыйнай работы — ад
падпольнага агітатара да палкаводца рэвалюцыі. Цяпер ён вучыўся авалодваць
тэхнікай, вучыўся быць сапраўдным гаспадаром сваёй краіны і вучыў гаспадарыць
савецкіх людзей.
Партыя і краіна даручылі яму народную гаспадарку, у першую чаргу нашу
цяжкую прамысловасьць.
Рабочыя і інжынэры называлі яго сваім камандармам. Сапраўды, у яго была
цэлая армія — інжынеры, вучоныя, вынаходцы, тэхнікі, майстры, рабочыя.
Гэтая армія здабывала золата, нафту, вугаль будавала паравозы,
аўтамабілі, самалёты, запальвала па ўсёй краіне электрычнасьць, рабіла кулямёты
і танкі.
З
гэтай арміяй ён заваёўваў для Савецкай краіны шчасьлівае жыцьцё, дастойнае
месца сярод іншых дзяржаў сьвету. З кожнай новай перамогай гэтай арміі Савецкі
Саюз станавіўся мацней і багацейшы.
Як
салдаты ў баі сьмялей ідуць у наступленьне, калі адчуваюць прысутнасьць камандарма,
так савецкія заводы, шахты, капальні працавалі больш упэўнена, таму што ведалі,
што Сярго з імі,
На
стале ў яго рабочым кабінэце стаяла чатыры тэлефоны. Позна ноччу раптам
дзе-небудзь, за тысячы кілямэтраў ад Масквы, зьвінеў званок, і чуўся вясёлы ці
ўсхваляваны, заклапочаны ці гнеўны голас Сярго:
—
Ну, як справы?
Кожны начальнік прадпрыемства, і кожны майстар, і нават просты радавы
рабочы мог заўсёды зьвярнуцца да Сярго і прасіць яго парады ці дапамогі.
—
У нас няма малаважных работ, у нас няма безадказных пасад, — гаварыў Сярго, — у
нас не павінна быць і безыніцыятыўных людзей.
І
Сярго страсна любіў людзей сьмелых і вынаходлівых. Усякая новая, жывая справа
знаходзіла ў Сярго водгук, ён любіў падштурхоўваць уперад жыцьцё.
У
1935 годзе радавы данбаскі шахцёр — забойшчык Аляксей Стаханаў, працуючы па
новаму, свайму мэтаду, у адну ноч вырубіў адбойным малатком сто дзьве тоны
вугалю замест сямі, як належала па норме.
Гэта была здабыча, нябачаная ва ўсім сьвеце.
У
той жа дзень ён атрымаў ад Сярго тэлеграму. Камандарм вітаў яго і абяцаў
дапамагчы замацаваць гэты першы бліскучы вопыт. Сярго ўбачыў адразу, што
Стаханаў зрабіў пераварот у вугальнай прамысловасьці, зразумеў, што трэба
навучыць усе савецкія заводы працаваць па-стаханаўску.
Па
закліку партыі тысячы рабочых пайшлі па сьлядах Стаханава, і хутка пра
стаханаўцаў з захапленьнем загаварыў сьвет.
А
Сярго ўжо клапаціўся аб тым, каб на дапамогу рабочым-стаханаўцам прышлі
вучоныя. Ён гаварыў славутаму акадэміку:
—
Стаханаўцы — гэта наша непераможная маладосьць, гэта магутная сіла, якая
разальецца хваляй і пераможа, калі вы, людзі навукі, прыйдзеце на дапамогу
рабочым.
Ён
пасылаў маладых савецкіх інжынэраў вучыцца за граніцу і потым прагна распытваў
іх, як ідзе работа на замежных заводах... І калі яму гаварылі, што нашы новыя
заводы зусім не горш амэрыканскіх, то ў Сярго блішчэлі вочы ад задавальненьня.
Сярго Арджанікідзэ моцна верыў у сілу свайго народа і ганарыўся сваёй
вялікай радзімай. І рабочыя ў самых аддаленых кутках Савецкай краіны ганарыліся
сваім камандармам і называлі яго “наш Сярго”.
ВЯЛІКАЕ СЭРЦА
Дзяўчынка сядзела на дарозе і плакала. Яна ўпала, ударыла каленка, ёй
было балюча, кнігі яе рассыпаліся. Міма праімчаўся аўтамабіль. Раптам шафёр
затармазіў, дзьверцы адчыніліся, з машыны выйшаў невысокі, каранасты чалавек у
шэрым плашчы, у шапцы ахоўнага колеру.
—
Ну, у чым справа? — спытаў ён. — Што-небудзь здарылася? Што ты плачаш?
Вялікія чорныя вочы глядзелі на дзяўчынку спачувальна. Ён нагнуўся і
падабраў кнігі. Дзяўчынцы раптам стала сорамна, што яна плача з-за нейкага
глупства.
—
Нічога, — сказала яна і выцерла сьлёзы.— Гэта я проста так.
Ён
засьмяяўся.
—
Што ж ты сядзіш на дарозе? Дзе ты жывеш? Хочаш, я падвязу цябе?
Дзяўчынка адразу забыла пра хворую нагу. У машыне яны пазнаёміліся.
—
Як цябе завуць? — спытаў ён.
Дзяўчынка сказала сваё імя і прозьвішча.
—
А мяне завуць Сярго, — сказаў ён весела.
Ну, што ж, пакатаць цябе крыху?
Ён
расказаў, што ў яго ёсьць дачка Этэры, яна вучыцца ў шостым клясе, да яе
ходзяць сяброўкі. Яны расказваюць яму пра свае школьныя справы. Пытаўся, ці
добра вучыцца яго новая знаёмая, якія кнігі чытае, кім хоча стаць, калі
вырасьце. З ім можна было гутарыць зусім па-таварыску, ён усё разумеў з
поўслова. Дзяўчынцы шкада было з ім расставацца, калі яны пад’ехалі да яе дома.
—
Ну, да пабачэньня, будзь здаровая. Глядзі, не плач болей! — сказаў ён на
развітаньне.
Сярго ніколі не мог прайсьці міма людзкога гора? дзіцячых сьлёз,
людзкога смутку. Ён любіў разьвесяліць чалавека, падбадзёрыць яго, прымусіць
яго ажывіцца, падцягнуцца, з надзеяй зірнуць на жыцьцё. І на рабоце Сярго
ненавідзеў ляноту, нядбайнасьць, пустую балбатню замест справы, ныцьцё...
Аднойчы, у час сваіх безьлічных паездак па Савецкай краіне, Сярго
прыехаў на вялікі мэталюргічны завод, дзе справы ішлі дрэнна. Дырэктар завода
доўга і грунтоўна, нават як быццам з асобым здавальненьнем, расказваў пра ўсе
недахопы сваёй работы, ныў і скардзіўся на бязвыхаднае становішча. Сярго слухаў
і хмурыўся.
—
Скажыце, таварыш, — раптам перабіў ён гаварыўшага, — вы даўно працуеце ў
мэталюргіі?
—
Дзесяць год, — горда адказаў дырэктар.
—
Я думаю, вам трэба кінуць гэтую справу, — рэзка сказаў Сярго, гледзячы прама ў
вочы разгубленаму балбатуну. — Вы вельмі добра адзначаеце ўсе свае памылкі,
але, відаць, нічога не можаце зрабіць, каб іх выправіць.
І
зараз жа зьняў яго з работы.
Сярго не любіў сумаваць. Па раніцах, калі быў здаровы, ён уставаў са
сьпевамі. Ён любіў вазіцца з дзецьмі, любіў быструю язду, коней, вялікае шумнае
паляваньне ў гарах на кабаноў, любіў пажартаваць, пасьмяяцца. Яго прамовы на
дзелавых пасяджэньнях, яго вялікія даклады былі поўны вострых слоў, жартаў,
вясёлых насьмешак. Ён сьмяяўся так гучна і заразьліва, што міжвольна сьмяяліся
з ім разам нават тыя, хто быў прычынай сьмеху. Але калі ён ведаў, што перад ім
вораг, Сярго быў бязьлітасны.
Сярго Арджанікідзэ быў просты ў абыходжаньні з людзьмі і даступны.
Прыяжджаючы куды-небудзь на завод, ён ішоў прама ў цэх і гутарыў ля станкоў з
рабочымі. Ён ведаў у твар усіх лепшых майстроў Саюза.
Стары ліцейшчык Корабаў успамінае, як, убачыўшы яго на заводзе праз год
пасьля першай сустрэчы, Сярго сказаў яму:
—
Таварыш Корабаў, вы ў мінулы мой прыезд выглядалі старэйшым, а цяпер нешта
памаладзелі.
І
стары адказаў яму:
—
Жыцьцё палепшала, таварыш Сярго... Весялей стала жыць, і старыя маладзеюць.
Сярго ўсьміхаўся, здаволены.
Гэты просты, адкрыты чалавек, якога ніхто не мог папракнуць у
ганарыстасьці і цырымоннасьці, быў такі далікатны, што нават у хуткім часе
пасьля апэрацыі, прымаючы ў сябе па справах людзей, не хацеў прылегчы на канапу
і некалькі гадзін сядзеў за сталом, перамагаючы боль і слабасьць. Між іншым,
працуючы, ён заўсёды забываў пра сябе. Работа была яго адзінай страсьцю, ён
увесь да канца аддаваўся сваёй справе.
Ён
не любіў гаварыць пра сваё здароўе, хоць як мэдык не мог не ведаць, што яму
трэба было берагчыся.
Некалькі год назад яму прышлося перанесьці цяжкую апэрацыю — у яго
выдалілі хворую почку, а другая працавала таксама не зусім спраўна. У яго было
хворае сэрца. Але ён толькі незадаволена адмахваўся ад урачоў.
—
Паслухаеш дактароў, дык ніколі працаваць нельга, — гаварыў ён.
І
працаваў за дзесяцярых. Толькі строгі загад Сталіна мог прымусіць яго ісьці ў
водпуск, адпачываць. Але што гэта быў за адпачынак? Дзе-небудзь на поўдні, у доме
адпачынку, зараз жа каля яго зьбіралася група дырэктараў заводаў, інжынэраў,
таксама “адпачываўшых”, і санаторныя абеды ператвараліся ў дзелавыя нарады.
І
калі Сярго запрашаў каго-небудзь да сябе на дачу ў госьці ў выхадны дзень, гэта
азначала, што ён хацеў пагаварыць аб справе.
Урад Савецкай краіны ўзнагародзіў Сярго Арджанікідзэ за баявыя заслугі
ордэнам Чырвонага Сьцяга; ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга і ордэнам Леніна
— за работу на гаспадарчым фронце.
І
на вайне, і на будоўлі, і ўсюды, ва ўсякай рабоце Сярго заўсёды быў верным
вучнем Леніна, бліжэйшым памочнікам Сталіна, цьвёрдакаменным камуністам, для
якога справа камунізму была мэтай жыцьця, а воля партыі — законам.
З
усёй сваёй страснасьцю Сярго Арджанікідзэ ўсё жыцьцё вёў барацьбу з ворагамі
партыі, з ворагамі народа.
За
гэта Сярго ненавідзелі ворагі. Знайшліся нікчэмныя людзі, здрадзіўшыя радзіме,
шпіёны. Яны прабавалі разбурыць заводы, фабрыкі, узарваць шахты, прадаць
радзіму. Яны хацелі забіць правадыра народаў таварыша Сталіна, яны прабавалі
забіць Сярго.
У
1934 годзе, вясной, Сярго прыехаў у Сыбір — ён хацеў агледзець Пракоп’еўскія
капальні. Ён выйшаў з вагона з двума таварышамі. Іх чакаў аўтамабіль. На месцы
шафёра сядзеў чалавек, які называў сябе камуністам; яму аказалі высокую чэсьць
— яму даверылі везьці камандарма. Ён павёз яго на шахты.
Па
дарозе Сярго хацеў паглядзець зьверху на ўвесь Пракоп’еўск і папрасіў спыніцца
на гары.
Потым яны пачалі спускацца.
Раптоўна шафёр разьвіў вялікую скорасьць — яны стрымгалоў ляцелі з гары.
Унізе, на дарозе, нешта чарнела. Гэта была пастка. Аўтамабіль ляцеў прама на
перашкоду. Шафёру было загадана зрабіць катастрофу.
Але як раней, на вайне, Сярго прымушаў адступаць праціўніка сьмеласьцю,
так цяпер ён прывёў у замяшаньне ворага спакойнасьцю.
Забойца струсіў, затармазіў і аб’ехаў перашкоду.
Праз тры гады, на судзе, гэты шпіён, слуга Троцкага, чалавек без
сумленьня і чэсьці, сазнаўся ў сваім зладзейскім намеры.
Увосень 1936 года таварышу Сярго споўнілася пяцьдзесят год. Уся Савецкая
краіна сьвяткавала пяцідзесяцігодзьдзе свайго любімага сына.
Цэнтральны камітэт партыі ў гэты дзень прыслаў Сярго прывітаньне, у якім
было сказана:
«Беззапаветная адданасьць партыі Леніна, вялікай справе якой Вы аддаеце
свае сілы, Ваша нястомная энэргія і энтузіязм, Ваша сьмеласьць, цьвёрдасьць і
прамата, Вашы клопаты аб людзях, якія працуюць на справу камунізму, Ваша
ўменьне падтрымаць творчую ініцыятыву мас па праву заваявалі Вам любоў партыі,
рабочага кляса, усіх працоўных Савецкай краіны».
У
гэты дзень у таварыша Сярго былі госьці. Велічныя, сівыя старыя інгушы —
калгасьнікі і рабочыя — сядзелі за яго сталом, пілі за яго здароўе і гаварылі
яму, як у першы дзень нараджэньня:
—
Будзь жывы, пакуль сьвет стаіць!
—
Будзь жывы, пакуль нашы горныя рэкі назад не пабягуць!
Усе савецкія газэты віншавалі яго, тысячы заводаў прысылалі яму свае
прывітаньні і жадалі здароўя і доўгага жыцьця.
А
нейкі маленькі хлопчык, зусім незнаёмы, прыслаў Сярго ў падарунак свае рысункі
і напісаў друкаванымі літарамі, каб лягчэй было чытаць:
“Пасылаю Вам гэтыя рысункі — Карла Маркса, Леніна, Сталіна, Вас, дзядзя
Сярго, і двух пісьменьнікаў — Пушкіна і Максіма Горкага. Не ведаю, дзядзя
Сярго, як я Вас нарысаваў — падобна ці не?
Я
вельмі б хацеў паглядзець на Вас... Жадаю Вам пражыць доўгія гады на радасьць
нам і на страх ворагам. Гарачае прывітаньне ад таты, ад мамы і ад маленькай
сястрычкі!..”
І
Сярго паклаў гэты падарунак у свой пісьмовы стол разам з самымі дарагімі і
важнымі пісьмамі.
18 ЛЮТАГА 1937 ГОДА
Напярэдадні ён доўга працаваў у наркамаце. Нарада скончылася а першай
гадзіне ночы.
У
блякноце на яго рабочым стале асталіся паметкі: што трэба было зрабіць у
бліжэйшы час у велізарнай гаспадарцы Савецкай краіны.
Раніцой ён прачнуўся ў звычайны час. Гэта быў выхадны дзень, і нарком
астаўся дома. На другім паверсе невысокага ціхага дома за Крамлёўскай сьцяной,
у прасторным сьветлым пакоі, дзе было спакойна, чыста і проста, ён працаваў усю
раніцу гэтага апошняга дня свайго жыцця.
Акружыўшы сябе кнігамі, выпіскамі, зводкамі, ён рыхтаваўся да
прадстаячага пленума ЦК партыі.
Ён
быў бадзёры, як заўсёды, і не скардзіўся на недамаганьне. Потым ён заснуў.
Набліжалася шостая гадзіна. Сьнежныя прыцемкі былі на дварэ. У кватэры было
ціха, дзьверы ў пакой зачынены. Нехта прыехаў да Сярго, але Зінаіда Гаўрылаўна
не стала яго трывожыць. Няхай ён адпачне...
Раптам у яго сьціснулася сэрца. У першы раз у жыцьці ён адчуў сябе зусім
дрэнна.
Гэта была сьмерць.
Праз гадзіну ён ужо ляжаў на стале, пакрытым белай прасьціной, нерухомы,
у сваім шэрым фрэнчы.
Рукі, якія ўпэўнена трымалі і повад каня, і баявы карабін, і пяро, і
дэталь найскладанейшай машыны, цяпер бездапаможна ляжалі на грудзях.
У
яго галавах цесным кругам стаялі самыя блізкія таварышы яго выдатнага жыцьця:
Сталін, Варашылаў, Молатаў, Кагановіч, Мікаян, верная Зіна — і моўчкі глядзелі
на яго.
Па
тэлеграфных правадах, па паветраных кароткіх і доўгіх хвалях ужо неслася сумная
вестка, і ўвечары ўвесь сьвет даведаўся:
—
Таварыш Сярго памёр.
НАРОД ЯГО НЕ ЗАБУДЗЕ
Па
стэпу бяжыць поезд. Праз кожныя дзесяць кілямэтраў за палатном дарогі ўстаюць
гіганты з шкла і сталі, воданапорныя вежы, вышкі шахт, дымяць высокія трубы
заводаў.
Гэта Данбас. Поезд спыняецца.
—
Якая станцыя? — пытаецца праежджы.
—
Гэта горад Сярго, — адказвае праваднік.
Над высокімі гарамі ляціць самалёт. Вяршыні
гор пакрыты вечным сьнегам, на скалах лепяцца аулы, у далінах ляжаць гарады.
Гэта Каўказ. Далёка ўнізе відаць увесь у зеляніне вялікі горад.
—
Што гэта за горад? Што гэта за край? — пытаецца пасажыр.
—
Гэта горад Арджанікідзэ, гэта Арджанікідзеўскі край, — адказвае пілёт.
Велізарны новы паравоз імчыцца праз усю Сыбір, без зьмены — ад Масквы да
Ўладзівастока — і цягне за сабой доўгую істужку вагонаў. Калі спатрэбіцца, ён
можа адзін перавезьці на Далёкі Ўсход цэлую армію. На грудзях паравоза вялікія
літары: “СО”.
Паравоз носіць слаўнае імя Серго
Орджоникидзе.
Кожны дзень у Маскве, у Харкаве, у Горкім. у Магнітагорску, у Кузьнецку
і ў Сталіна выходзяць на работу вучні Сярго — савецкія шахцёры і доменшчыкі,
сталявары, кавалі, машынабудаўнікі — і даюць Савецкаму Саюзу тысячы тон вугалю,
чыгуну, сталі і тысячы новых машын.
А
ля “Красного солнышка” на Каўказе, у цудоўным палацы-санаторыі, дзе кожны куток
і кожная лаўка абдуманы Сярго, агледжаны яго зоркім вокам, адпачываюць рабочыя,
успамінаючы з любоўю свайго камандарма.
Сярго Арджанікідзэ быў моцны і мужны чалавек, просты ў сваіх прывычках,
рашучы ў мінуту небясьпекі, храбры ў баі, гарачы ў рабоце.
Гэта быў камуніст, да канца адданы партыі, стойкі ленінец, верны таварыш
Сталіна.
Гэта быў сапраўдны бальшавік — вялікі чалавек, адзін з тых, якія
апраўдваюць словы Горкага: “Чалавек — гэта гучыць горда”.
Усё сваё жыцьцё — ад школьнай лаўкі да апошняга дня — ён аддаў барацьбе
за наша шчасьце, ніколі не адступаў з прамой і чэснай дарогі, не думаў ні аб
сваім дабрабыце, ні аб сваёй асабістай славе.
Ён
быў усюды з народам, заўсёды за народ, увесь для народа.
І
савецкі народ яго не забудзе.
У
Маскве, на Краснай плошчы, ля маўзалея Леніна, дзе сівыя ёлкі стаяць у
каравуле, у старадаўняй Крамлёўскай сьцяне замуравана урна з прахам Грыгорыя
Канстанцінавіча Арджанікідзэ.
Але жыцьцё, якое любіў і будаваў таварыш Сярго, шуміць і рухаецца,
паўтараючы на кожным кроку:
—
Ты хочаш ведаць, што ён зрабіў? Паглядзі вакол...
У СЫБІРЫ
Два
маленькія якуцкія конікі, зарослыя густой поўсьцю, жвава беглі па сьнежнай
дарозе, бразгаючы званочкамі.
Удоўж
дарогі сьцяной стаялі высокія сосны з чырвонымі стваламі — дзікі і суровы сыбірскі
лес.
Вазьніца
- якут, скурчыўшыся на козлах, раўнадушна нокаў коней. Мароз быў жорсткі.
Адзінокі спадарожнік сядзеў нерухома ў кутку кібіткі. Ён быў цёпла
апрануты — у доўгі чорны кажух, які закрываў ногі, і зьверху ў даху. Белая
футравая шапка была насунутая нізка на лоб. Вялікія чорныя сумныя вочы, смуглы
твар, характэрны нос — усё сьведчыла аб тым, што гэты чалавек не тутэйшых мейсц,
а жыхар далёкага поўдня. Драўляная скрынка, абцягнутая скурай, стаяла каля яго
ў нагах.
Гэта
быў ссыльнапасяленец Сярго Арджанікідзэ.
Увосень
1915 года скончыўся тэрмін зьняволеньня Сярго ў Шлісэльбурскай крэпасьці. Яго
выпусьцілі з турмы і накіравалі “на вечнае пасяленьне” ў Сыбір.
Амаль
год дабіраўся ён да аддаленага месца сваёй ссылкі. Да вясны ён прасядзеў у Аляксандраўскай
перасыльнай турме пад Іркуцкам і толькі ў красавіку 1916 года быў накіраваны ў
Якуцк.
Доўга
ішоў ён разам з іншымі арыштантамі пехатой па бурацкіх стэпах, па сыбірскай
тайзе, плыў у труме баржы і толькі летам трапіў у Якуцк. У Якуцку жыло тады
каля чатырохсот ссыльных, сярод іх было многа бальшавікоў.
Яны дабіліся ад губэрнатара, каб Сярго, як чалавек з мэдыцынскай
адукацыяй, быў пакінуты пры якуцкай больніцы. Але з прыездам Сярго пачалося
такое ажыўленьне сярод ссыльных — тайныя сходы, даклады і спрэчкі, што
начальства спалохалася і хутчэй накіравала яго за дзевяноста кілямэтраў ад
Якуцка, у сяло Пакроўскае.
Шосты месяц служыў Сярго фэльчарам у пакроўскай больніцы. Прыходзілася
часта аб’яжджаць якуцкія пасёлкі — улусы —
за пяцьсот кілямэтраў навокал і лячыць хворых якутаў.
Больнічны
ўрач не жыў увесь час у Пакроўскім, і яго замянялі два фэльчары.
Беднасьць
вакол была жудасная, лютавалі страшэнныя хваробы —ваўчанка, трахома, паміралі і
сьлеплі дзеці. З асаблівай пяшчотай Сярго заўсёды абыходзіўся з хворымі дзецьмі.
Часта ў якім-небудзь бедным улусе Сярго сам
мыў сваіх маленькіх пацыентаў. Або, захутаўшы цяжка хворае дзіця ў свой кажух,
ён вёз яго ў Пакроўскае і там даглядаў у больніцы.
Пакроўскія
дзеці спачатку баяліся яго, нязвычнага для сыбіракоў выгляду.
— Цыган! — крычалі яны, убачыўшы яго, і хаваліся
хто куды. Але вельмі хутка яны пазнаёміліся з ім бліжэй і палюбілі.
Ён
быў вясёлы і добры, лячыцца ў яго было зусім не страшна. Ён умеў прыдумваць
вясёлыя гульні, расказваў надзвычайныя рэчы пра розныя краіны, дзе ён быў, і,
калі атрымліваў з Грузіі ад сваякоў пасылку, частаваў сваіх маленькіх сяброў
смачнымі арэхавымі кілбаскамі.
Дзецям
было цяжка вымаўляць яго нязвычнае прозьвішча, і ў Пакроўскім хутка пачалі
зваць яго проста „Грузя“.
Асабліва моцна пасябраваў Сярго з маладой пакроўскай настаўніцай
Зінаідай Гаўрылаўнай. Ёй ён расказаў усё пра сябе, усе свае думы і пляны. Яна
стала яго жонкай, самым блізкім і адданым таварышам на ўсё жыцьцё. Яна
старалася аблегчыць яму ссылку, пяшчотна клапоцячыся аб ім. Гэта яна ўхутвала
яго клапатліва, калі ён накіроўваўся ў аб‘езд па ўчастку за сотні вёрст, — яна
ведала, што чалавеку з поўдня цяжка пераносіць сыбірскія маразы. І гэта пяшчота
сагравала яго лепш за ўсякія кажухі...
Сьпераду
на дарозе нешта зачарнела — нехта ехаў насустрач. Гэта быў верхавы — мясцовы
стражнік
— Хто
едзе? — закрычаў ён наблізіўшыся.
—
Пэльсер, — адказваў якут, паказваючы пугаўём у кібітку.
—
А, пакроўскі фэльчар! Здарова!
—
Здарова! — сказаў Сярго. — Якія навіны?
— Навіны
важныя, — адказваў верхавы і, пад’ехаўшы бліжэй, сказаў ціха: — у Петраградзе
неспакойна.
— А
што?
— Кажуць,
быццам цар адмовіўся ад прастолу. Між іншым, сапраўды нічога не вядома. Ад
начальства наконт гэтага ніякага загаду няма.
Але Сярго ўжо не распытваў далей.
Усхваляваны, разьвітаўся ён хутчэй са стражнікам і загадаў вазьніцы гнаць коней
што было сілы.
Радасны,
шчасьлівы, Сярго паімчаўся назад у Пакроўскае.
Усю
дарогу ён сьпяваў, абдымаў вазьніцу і ўпрошваў яго ехаць хутчэй. Яны рабілі па
сто кілямэтраў у дзень.
На
другія суткі яны пад‘яжджалі ўжо да Пакроўскага. На краю сяла ля крамы тоўпіўся
народ. Сярго выскачыў з кібіткі, умяшаўся ў натоўп і пачаў гаварыць аб
пачаўшайся рэвалюцыі. Ён адчуваў сябе ўжо свабодным. Потым ён, як віхор, убег у
школу і, як быў, не распранаючыся, у дасе, у кажуху, кінуўся абдымаць усіх, хто
быў у доме.
—
Ура! Рэвалюцыя! — крычаў ён і цалаваў Зінаіду Гаўрылаўну, і яе маці, і старую
якутку — старажыху.
Якут,
які яго вазіў, з апаскай паглядзеў на яго і сказаў ціха з жалем:
—
Наш фэльчар, напэўна, страціў розум: усю дарогу ён гучна крычаў і сьпяваў. Ці,
магчыма, ён п’яны?
Сярго
рагатаў і радаваўся, як дзіця. У той жа вечар ён наняў паштовых коней, хутка
сабраўся і паехаў у Якуцк.
У
Якуцку ён даведаўся, што цара больш няма, што ў Расіі рэвалюцыя. Якуцкія
ссыльныя атрымалі з Петраграда тэлеграму: “Спатканьне з мацерай дазволена”.
Гэта азначала, што рэвалюцыя пачалася.
Сярго
разам з іншымі ссыльнымі зараз жа прагналі з Якуцка царскіх чыноўнікаў і сталі
наладжваць новую, рэвалюцыйную ўладу. Быў скліканы першы зьезд якуцкай беднаты.
Але
Серго не мог доўга заставацца ў Сыбіры. Як члену бальшавіцкага ЦК яму трэба
было сьпяшацца ў Петраград.
У
канцы траўня вялікі параход спыніўся ля сяла Пакроўскага. На параходзе ехалі ссыльныя
з Якуцка са сваімі сем’ямі. Яны вярталіся ў Расію. Разам з імі паехалі і Сярго
з Зінаідай Гаўрылаўнай.
— Бывай,
краіна выгнаньня!.. Няхай жыве вялікая расійская рэвалюцыя! Няхай жыве сусьветная
рэвалюцыя!.. — Так разьвітаўся Сярго з Сыбір’ю.
/В. Смірнова. Таварыш
Серго. Пераклад Сакалоўскага І. Ф. Мінск. 1947. С. 25-31./
Вера Васільеўна Сьмірнова – нар. ў 1898 г.
у сталіцы расійскай імпэрыі Санкт-Пецярбургу, дзе яе бацька, выхадзец з сялянскай
сям’і, служыў вахцёрам у Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў. Скончыла з залатым
мэдалём Скобелеўскую жаночую гімназію, затым пэдагагічныя курсы, з восені 1914
г. выкладала на працягу двух гадоў у Вышэйшай пачатковай вучэльні. Увосень 1916
г. паступіла ў Петраградзе на гісторыка-філялягічнае аддзяленьне Бястужэўскіх
вышэйшых жаночых курсаў і адначасова наведвала тэатральную студыю Мейерхольда.
У 1925 г. зьехала ў Кіеў да сястры Аляксандры, якая працавала тэатральным
рэжысёрам ды пачала пісаць рэцэнзіі на спэктаклі. У 1929 г. пераехала ў Маскву
і ў 1930 г. пачала працаваць пам. рэдактара ў дзіцячым аддзеле выдавецтва
“Молодая гвардия”. Затым працавала ў рэдакцыі дзіцячага радыёвяшчаньня,
Цэнтральным дзіцячым тэатры, рэдкалегіі часопісаў “Мурзилка” і “Пионер”, вяла
літаратурную студыю ў Маскоўскім доме піянэраў. Па заданьні Детгиза амаль два
гады працавала над кнігай “Рассказы о детстве Иосифа Сталина”, але сам Сталін
кнігу да выданьня забараніў. У 1939 г. выйшла ейная кніга для дзяцей “Товарищ
Серго”, пра абагаўлёнага рэвалюцыянэра Рыгора Арджанікідзэ. У 1943-1945 гг.
была заг. аддзелам прозы ў часопісе “Знамя”, затым заг. катэдрай у Літаратурным
інстытуце імя Горкага, чытала курс па дзіцячай літаратуры, вяла семінар
крытыкі, была чальцом рэдкалегіі часопіса “Пионер”. У 1953 г. выйшла адна з
самых вядомых ейных кніг “Герои Эллады. Из мифов древней Греции”, у пераказе
для дзяцей. [Героі Элады. З міфаў
старажытнай Грэцыі. Расказала для дзяцей В. Смірнова. Пер. З. Петрушэні. Мiнск.
1985.] Была ўзнагароджаная ордэнамі
“Знак пашаны” ды “Працоўнага Чырвонага Сьцяга”, мэдалямі “За доблесную працу ў
Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” ды “800-годдзе Масквы”. Памерла ў 1977 г. у
Маскве.
Адася Кацавейка,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz