wtorek, 3 listopada 2015

ЎЎЎ Міхась Лынькоў. З падарожжа ў Амэрыку праз Якутыю. Койданава. "Кальвіна". 2015.


 


    Міхась Лынькоў
                                                         З ПАДАРОЖЖА Ў АМЭРЫКУ
    Першага траўня 1945 года пачалося наша далёкае падарожжа ў Амэрыку.
    Мы вылецелі раніцой з Мінска і праз якіх тры гадзіны былі ў сьвяточнай першамайскай Маскве. Сьвяткаваць нам аднак было некалі, кожная гадзіна была разьлічана на дакладную падрыхтоўку да вялікага пералёту, на афармленьне замежных дакумэнтаў і на ўсякія іншыя дарожныя клопаты. А пятай гадзіне раніцы другога траўня наш самалёт адарваўся ад зямлі, і мы на колькі дзён ператварыліся да некаторай ступені ў сапраўдных насельнікаў паветраных стыхій. Сярод нашай дэлегацыі, якая складалася з васьмі чалавек, не было ніводнага, хто б мог пахваліцца значным “лётніцкім” стажам, некаторыя ж апынуліся ў паветры першы раз у сваім жыцьці, так што асаблівага паветранага спрыту ці энтузіязму ніхто задужа і не праяўляў. Першыя тры тысячы кілямэтраў выдаліся асабліва цяжкімі, надвор’е было дажджлівым, неспрыяючым палёту, ляцелі мы ўсьляпую ў густой белай імгле і да самага Новасыбірска не бачылі ні кавалачка зямлі. А так жа хацелася пабачыць і Уральскія горы і шмат якія гарады, якія ляжалі на трасе нашага палёту.
    Як жа мы былі рады магчымасьці прызямліцца на Новасібірскім аэрадроме, ізноў адчуць пад нагамі цьвёрдую надзейную зямлю, сустрэцца з прадстаўнікамі Новасыбірскага Аблвыканкаму і Абкаму партыі, якія наладзілі нам цёплую таварыскую сустрэчу і ў часе якой мы ўрэшце змаглі аддаць належную даніну і нашаму сьветламу Першамаю.
    А ледзь толькі пачало разьвідняцца, мы ізноў апынуліся ў сваім самалёце, які імчаў нас насустрач сонцу са скорасьцю да трохсот кілямэтраў у гадзіну. Усяго мы праляцелі да Сан-Францыска да шаснаццаці тысяч кілямэтраў. Акрамя Новасыбірска, спыняліся ў Кірэнску, у Якутску, у Маркаве на Чукотцы і потым ўжо на Алясцы, у горадзе Фэрбэнкс і ў канадзкім горадзе Эдмантоне. За час палёту бачылі буйнейшыя рэкі нашай радзімы, як Дняпро, Волга, Іртыш, Об. Ангара, Енісей, Лена і багата другіх. З буйных амэрыканскіх рэк, якія мы пераляцелі, назаву Юкон, Фрэйер і Калюмбію. Ляцелі мы над раўнінамі, над стэпамі. над сыбірскай тайгой, над тундрамі, над горнымі хрыбтамі, над Берынгавым пралівам, над Ціхім акіянам. Мы праляталі ў Сыбіры над атрогамі Саянскіх гор, атрогамі Байкальскіх гор, а за Якутскам над Верхаянскім хрыбтом, хрыбтом Чэрскага, Калымскім хрыбтом і гарамі Чукоткі. Ад Берынгава праліва і да Сан-Францыска нам давялося праляцець над Берагавым хрыбтом, Скалістымі і Каскаднымі гарамі і хрыбтамі Сіера-Нявады. Паасобныя вяршыні Аляскінскіх гор маюць вялізарныя вышыні па шасьці і болей кілямэтраў (вяршыня Логан — 5950 мэтраў і пік Мак-Кінлей 6239 мэтраў). Не дзіва, што часам лётнікі ўзьнімалі наш карабель на такія вышыні. што трэба было брацца за кіслародныя маскі. У такія хвіліны нават самыя заўзятыя сярод нашай дэлегацыі аматары прэфэранса, якім у часе ігры ні па чым былі ні горы, ні тайга, ні славутыя паветраныя ямы і боўтанка, сядзелі панура і маўкліва, цярпліва чакаючы, пакуль наш самалёт знойдзе магчымым зьнізіцца кілямэтраў на пару бліжэй да зямлі. Сапраўды, на вялікіх вышынях адчувалі мы сябе даволі кепска. Разрэджанае паветра адчуваецца вельмі дрэнна: баляць вушы, ломіць суставы. Твары, асабліва вусны. сінеюць, кожны, самы нязначны рух прычыняе боль, нават гутаркі і тыя спыняюцца самі сабой.
    Туды мы ляцелі звычайна днём, а назад ляцелі толькі па начах, унікаючы дзённых навальніц і ўраганаў у гарах, якія пачынаюцца там у цёплыя летнія часы.
    За час палёту мы сустракаліся з некаторымі цікавымі прыроднымі, зьявішчамі, якія пакідаюць моцнае ўражаньне для кожнага, хто сустракаецца з імі ўпершыню. Так, калі мы 5 траўня паляцелі з Чукоткі праз Берынгаў праліў. дык у Аляску мы прыляцелі ў самы сапраўдны ўчарашні дзень, а іменна — 4 траўня. Калі ж ляцелі назад праз Берынгаў праліў, дык назіралі адваротнае зьявішча: з Аляскі мы выляцелі 1 ліпеня, праляцелі якіх гадзін дзевяць, а селі на Чукотцы 3 ліпеня, згубіўшы такім чынам немаведама дзе панядзелак 2 ліпеня. Раніцой 3 ліпеня выляцелі з Маркава, ляцелі гадзін дзевяць, дзесяць, а прыляцелі ў Якутск ізноў такі той жа раніцай 3 ліпеня, якая, як бачыце, непамерна расьцягнулася. Усе гэтыя. незразумелыя на першы погляд зьявішчы, тлумачацца розьніцай у часе ў розных мясцовасьцях, якія знаходзяцца на далёкіх адлегласьцях адна ад другой. Так, у Сан-Францыска розьніца часу у параўнаньні з нашым дасягае чатырнаццаці гадзін.
    Назіралі мы ў раёне Аляскі, Берынгава праліва і Чукоткі і такое цікавае зьявішча, як доўгі палярны дзень з незаходзячым сонцам. Гэтае “ненармальнае” сонца ўнесла сякую-такую дэзарганізацыю ў наш паветраны быт, зблытаўшы ўсякі распарадак нашых вячэраў і сьняданьняў на самалёце і зусім заблытаўшы ўсякае звычайнае ўяўленьне аб часе. І мы былі яўна задаволены, калі сонца на нашай дарозе на Якутск вярнулася да свайго “нармальнага” стану і пачало ізноў заходзіць і ўсходзіць, як і належыць гэтаму добрапарадачнаму і дысцыплінаванаму сьвяцілу.
    У гэтым невялікім артыкуле я немаю магчымасьці расказаць падрабязна і аб Сан-Францыскай канфэрэнцыі і аб усім, што нам давялося бачыць і назіраць у Амэрыцы. Спынюся толькі на некаторых паасобных пытаньнях. Што ўяўляе сабой самы горад Сан-Францыска? Гэта вялікі і прыгожы горад, разьмешчаны на паўвысьпе паміж Ціхім акіянам і Сан-Францыскай затокай. У горадзе налічваецца да мільёна чалавек жыхароў. Насельніцтва самай рознай нацыянальнасьці. Тут можаце сустрэць выхадцаў з розных краін Эўропы, есьць цэлыя раёны, дзе жывуць людзі толькі адной якой-небудзь нацыянальнасьці. Мы бачылі раёны рускія, кітайскія, нэгрыцянскія, мэксіканскія, армянскія, югаслаўскія і г. д. У кожным раёне свае звычаі, свой побыт, свае нацыянальныя рэстараны, свае храмы, свае магазыны і нават свой своеасаблівы выгляд вуліц, дамоў, рэклямы і інш. У афіцыйным ужытку пераважае ангельская мова, як дзяржаўная мова ўсіх штатаў Амэрыкі. Горад сам заснаваны, дарэчы. выхадцамі з Расіі, рускімі малаканамі. З часу яго заснаваньня засталася і захоўваецца, як гарадзкая рэліквія, невялічкая руская капліца. У 1906 годзе горад быў ператвораны ў руіны ў часе вялікага землетрасеньня, калі за якія тры хвіліны загінула больш паўтараста тысяч жыхароў. З таго часу горад ізноў адбудаваўся і на сёньняшні дзень ен зьяўляецца адным з буйнейшых і прыгажэйшых гарадоў Амэрыкі. Амэрыканцы называюць яго меншым братам Нью-Ёрка, а яшчэ называюць яго залатымі варотамі Амэрыкі. Апошняя назва абавязана сваім узьнікненьнем часам залатой ліхаманкі ў Каліфорніі, калі сюды нахлынулі велізарныя масы народа ў пагоні за залатой здабычай. Дамы ў горадзе параўнальна новай сучаснай архітэктуры. У цэнтры горада трапляюцца паасобныя небаскробы, якія маюць па дваццаці, трыццаці і болей паверхаў. Большасьць жа дамоў не перавышае трох, чатырох паверхаў, а бліжэй да ўскраіны вуліцы запоўнены двухпавярховымі і аднапавярховымі катэджамі. Вуліцы, кварталы — простай пляніроўкі, толькі ва ўзгорыстай частцы горада вуліцы і завулкі крывыя. У горадзе багата зеляніны. Амаль ля кожнага дома ёсьць невялікі кветнік з клюмбамі, газонамі, а таксама невялічкі садок. Праўда, у дзелавой частцы горада вы асаблівай зеляніны, акрамя паасобных дрэў, розных пальм і невялічкіх сквэраў, не знойдзеце. Але ж астатняя, большая частка горада багата аздоблена зелянінай. Акрамя безьлічы сквэраў, бульвараў Сан-Францыска мае агромністы парк, які цягнецца ў даўжыню больш чым на пяцьдзесят кварталаў і мае ўшыркі да трох-чатырох кілямэтраў. У парку сабрана самая разнастайная расьліннасьць Амэрыкі, у ім свае азёры, рачулкі, вадаспады, дарогі і дарожкі. Адным канцом парк падыходзіць да ўзьбярэжжа акіяна, на якім разьмешчаны вялізны пляж. Парк і акіянскі пляж — аблюбаваныя мясьціны санфранцысканцаў у дзень нядзельнага адпачынку. Праўда, наведвальнікі пляжа — а іх бываюць дзесяткі тысяч у нядзелю — больш загараюць на сонцы, чымся купаюцца. Трэба мець сапраўды адвагу, ці правільней — спрактыкаванасьць, каб купацца ў акіяне ля гэтага горада. Да берагоў Сан-Францыска даходзіць халоднае японскае цячэньне, якое вельмі ахалоджвае ваду і робіць яе не досыць зручнай для звычайнага купальшчыка. І гэта бывае нават у самыя гарачыя дні, калі тэмпэратура паветра ў горадзе дасягае дзевяноста трох градусаў цяплыні па Фарэнгейту. Халодная тэмпэратура вады спрыяе жыцьцю розных марскіх, нават палярных жывёлін — марскіх коцікаў, марскіх сланоў і іншых, якія вялікімі статкамі плаваюць ля ўзьбярэжжа і выпаўзаюць на тры скалістыя выспы, недалёка ад берага.
    Горад мае самы разнастайны транспарт. Ідуць звычайныя трамваі, па ўзгорыстых вуліцах праходзіць канатны трамвай. Сетка тралейбусаў. аўтобусаў, таксі і звычайных аўтамашын дапаўняе гарадзкі аўтатранспарт. Безьліч рэклям — сьветлавых, гукавых, дымавых і ўсякіх іншых надае гораду своеасаблівае аблічча.
    На берагах Сан-Францыскай затокі разьмешчана багата пірсаў — параходных прыстаней і прычалаў, а таксама суднабудаўнічыя вэрфі, нафтаперагонныя заводы і розныя другія прадпрыемствы.
    Сама затока зьяўляецца выдатнейшым рэйдам, як для гандлёвага. так і для ваеннага флёту. І ў ёй заўсёды стаяць сотні самых разнастайных акіянскіх суднаў, сярод якіх мы сустракалі і цеплаходы пад нашым родным савецкім сьцягам.
    Праз затоку перакінуты два вялізныя масты. Меншы носіць назву залатых варот і знаходзіцца ў гарлавіне затокі. Славуты ён тым, што мае самы даўжэйшы на сьвеце падвесны пралёт, які мае даўжыню ў адзін кілямэтар. Другі мост, двухпавярховы, які вядзе ў гарады Оклэнд і Берклі, мае даўжыню дзесяць кілямэтраў і складаецца са зьмешаных канструкцый: тут ёсьць і тры падвесныя пралёты, ёсьць і звычайныя фэрмы чыгуначнага тыпа. Па ніжнім паверсе праходзіць электрычная чыгунка, верхні прызначаны для аўтамабільнага руху. На высачэзных устоях пастаўлены сыгнальныя маякі, якія відаць здалёк, калі ноччу падлятаеш да горада ці адлятаеш ад яго.
    Мы сустрэліся ў Сан-Францыска з багатай тэхнікай, як у прамысловасьці, тах і ў жыцьці самога горада, а таксама і ў штодзённым быце амэрыканскага грамадзяніна. На фабрыках, на вэрфях, на заводах будаўнічых матэрыялаў мы бачылі дасканалыя машыны і станкі і рознае дакладнае тэхнічнае абсталяваньне. У дамах, катэджах мы назіралі дасьціпна вырашаныя сыстэмы ліфтаў, ацяпленьня, мэбліроўкі, нядрэнную арганізацыю санітарна-гігіенічнага абслугоўваньня, газавыя ці электрычныя хатнія халадзільнікі, узорнае абсталяваньне кухань, партатыўныя машыны для мыцьця бялізны і безьліч дробных машын і прыладаў хатняга ўжытку, як пыласосы, сьмецьцезьнішчальнікі, прыстасаваньні для мыцьця і сушкі посуду і г. д. Добра пастаўлена мэханізацыя бытавога абслугоўваньня ў гасьцініцах, сталовых, кафэтэрыях, рэстаранах, амэрыканках па рамонту абутку, у магазынах, у невялічкіх закусачных, у цырульнях і ў іншых месцах масавага грамадзкага карыстаньня.
    У гэтай справе мэханізацыі бытавога абслугоўваньня, як і ў справе пляніроўкі і азеляненьня гарадоў. мы можам сапраўды шмат чаму павучыцца ў амэрыканцаў.
    Нядрэнныя амэрыканскія шасэйныя дарогі, асабліва дарогі дзяржаўнага значэньня. Роўныя, з добрым насьцілам, падзеленыя на некалькі палос белымі рыскамі. аздобленыя зелянінай — часам па сярэдзіне, асабліва паблізу населеных пунктаў, цягнуцца бясконцыя клюмбы, газоны, квітнеючыя кусты — гэтыя дарогі сапраўды вельмі зручныя для аўтамашын, не псуюць, не вельмі зношваюць іх. Добрыя дарогі даюць магчымасьць сярэдняй якасьці машыне разьвіваць хуткасьць да ста дваццаці. а то і болей кілямэтраў у гадзіну. Нават на крутых і завілістых дарогах у высокіх гарах машыны, на якіх нам даводзілася езьдзіць, дасягалі часам хуткасьці да шасьцідзесяці, сямідзесяці кілямэтраў у гадзіну. Гэтая хуткая язда забясьпечвалася добрай дарогай і, зразумела. і добра дагледжанай машынай.
    Дарэчы. амэрыканскія шасэйныя дарогі не маюць нідзе простых скрыжаваньняў. Звычайна, адна дарога перасякае другую альбо праз віядук, альбо праз тунэль, прычым гэтае скрыжаваньне забясьпечана зручнай сеткай зьездаў, пад’ездаў і пераходаў. Каб не загружаць залішне транспартам вуліцы Сан Францыска пры ўваходзе на асноўныя масты праз затоку тут таксама збудавана складаная сеткі вулічных віядукаў-пад’ездў, якія веерам разыходзяцца ва ўсе бакі, не парушаючы нармальнага вулічнага руху. На гарадзкой плошчы перад прычаламі-прыстанямі асноўны паток грузавых машын ідзе па тунэлю.
    На шасэйных дарогах мы назіралі ажыўлены рух і цяжкіх грузавых машын, якія ідуць звычайна з адным або з двума цяжкімі прычэпамі (па дзесяць, пятнаццаць тон кожны). Прычэпы па начах асьветлены з усіх бакоў шматлікімі элемэнтычнымі лямпкамі, каб пазьбегнуць сутычкі з сустрэчнымі машынамі.
    Падыходы шасэйных дарог да буйных гарадоў, як правіла, ярка асьветлены спэцыяльнымі ліхтарамі. Яны заліваюць палатно дарогі поўным жоўтым сьвятлом, якое зусім не сьлепіць вадзіцеля машыны.
    На крутых паваротах дарогі, асабліва ў гарах, зьнешняя завіліна дарогі, якая ідзе над краем бездані, багата аздоблена люстранымі сыгнальнымі блёсткамі. Сьвятло ад фараў машыны прымушае іх ярка блішчаць і такім чынам папярэджваць шафёра аб небясьпецы
    Яшчэ пару слоў аб гарадах. Яны не маюць стандартнага выгляду, не падобны адзін на другі. Я быў у другім буйным горадзе, у Лос-Анжэлесе. Гэта — поўная процілегласьць Сан-Францыску. Гэта тая аднапавярховая Амэрыка, аб якой у свой час пісалі Ільф і Пятроў. Праўда і тут у цэнтральнай частцы горада вы знойдзеце некалькі небаскробаў, але на ўсіх астатніх вуліцах Лос-Анжэлеса, які расьцягнуўся больш чым на сто кілямэтраў па ўзьбярэжжу акіяна, вы сустрэнеце толькі аднапавярховыя, альбо двухпавярховыя катэджы. У Лос-Анжэлесе столькі зеляніны, столькі самых разнастайных дрэў, што ўвесь горад падобны на велізарны бясконцы парк. У горадзе і навокал яго знаходзяцца нафтавыя промыслы, нафтаперагонныя заводы. За час вайны ў горадзе разьвілася суднабудаўнічая і авіяцыйная прамысловасьць. Лос-Анжэлес вядомы таксама тым, што ў ім разьмешчана ўся амэрыканская кінэматаграфічная прамысловасьць. У самым горадзе ёсьць своеасаблівы гарадок Галівуд, у якім сканцэнтраваны асноўныя амэрыканскія фірмы па выпуску кінафільмаў. Усяго тут працуе да трох дзесяткаў розных кінастудый, якія належаць розным прадпрыемцам. У Галівудзе жывуць і працуюць асноўныя кадры кінарэжысуры, кінаартыстаў, пісьменьнікаў-сцэнарыстаў і тэхнічна-здымачнага пэрсаналу. Здымкі карцін праводзяцца ў спэцыяльных будынках студый, якія ўяўляюць сабой велізарныя памяшканьні, багата абстаўленыя розным тэхнічным абсталяваньнем. Усе патрэбныя дэкарацыі студыі імкнуцца будаваць тут жа, на месцы, уключна да самых разнастайных пэйзажаў. На вуліцах Галівуда вы можаце сустрэць цэлыя бутафорскія кварталы — копіі сапраўдных кварталаў ці паасобных будынкаў з розных гарадоў усяго сьвету. Тут вы можаце знайсьці і кітайскую вуліцу і вуліцу Парыжа, і вуліцу з якога-небудзь нашага савецкага горада. Над такімі бутафорскімі вуліцамі працягнута складаная сетка розных правадоў і рознага іншага абсталяваньня, якое ў выпадку патрэбы можа стварыць пры здымках карціны поўную ілюзію дажджу, сьнегавой завеі альбо буйнай навальніцы.
    У адной з кінастудый мы знаёміліся з непасрэдным працэсам здымкаў паасобных сцэн фільма “Сыгнал небясьпекі”. Здымаліся вядомыя амэрыканскія кінаартысты Захарыя Скат і Тэй Эмерсон — нявестка нябожчыка Рузьвельта.
    Некалькі слоў аб характары і якасьці амэрыканскіх кінафільмаў. У кінатэатрах гарадоў мы прагледзелі больш сотні самых разнастайных кінакарцін. Запомнілі ж не больш паўдзесятка, і іменна: фільм аб Шапэну, фільм “Партрэт Дарыяна Грэя” па аднайменнай аповесьці Оскара Уайльда, фільм аб вучоных мэдыках-экспэрымэнтатарах, фільм аб лётніках-вынаходцах і яшчэ і пару фільмаў, прысьвечаных вайне ў Эўропе і на Ціхім акіяне. Гэтыя фільмы вылучаюцца з дзесяткаў другіх сваімі сапраўды высокімі ідэйнымі і мастацкімі якасьцямі. Усе астатнія фільмы, не гледзячы на сваю тэхнічную дасканаласьць, могуць задаволіць хіба толькі вельмі непатрабавальнага гледача. Іх зьмест, іх ідэйны ўзровень задужа нізкія і не могуць ісьці ні ў якое параўнаньне з прадукцыяй нашай савецкай кінэматаграфіі.
    Кіно — самае распаўсюджанае, самае масавае відовішча ў Амэрыцы. Тэатар і іншыя віды мастацтва пашыраны вельмі слаба. У такіх буйных гарадах як Сан-Францыска і Лос-Анжэлесе вы не знойдзеце стацыянарных драматычных тэатраў. Ёсьць добрыя тэатры толькі ў Нью-Ёрку, але з іх пастаноўкамі мы не сустракаліся.
    Амэрыка зьяўляецца багатай краінай і на сёньняшні дзень яна мае высокі ўзровень матэрыяльнага дабрабыту сваіх грамадзян.
    І калі мы прыглядваліся да амэрыканскай сучаснасьці, да жыцьця і побыту амэрыканцаў, да іх утульных катэджаў і дамоў, да іх квітнеючых паркаў і садоў, да прыгожых плошчаў і вуліц іх гарадоў, да іх дзівосных дарог, да іх выдатнай тэхнікі, мы з болем у сэрцы ўспаміналі сьвятыя руіны нашых разбураных гарадоў і нашу спакучаную зямлю. За якую чвэрць века яна два разы траплялі пад спапяляючае дыханьне вайны. На працягу колькіх год палала наша зямля ў самым лютым пекле вайны. На працягу колькіх год зьнішчаліся здабыткі народа, здабыткі цэлых пакаленьняў. І мы думалі: не было б гэтых войнаў — наш народ, нашы гарады, наша зямля выглядалі б багацей амэрыканскіх.
    Трэба, між іншым, сказаць і аб тым, што сёньняшні высокі ўзровень дабрабыту ў Амэрыцы не зьяўляецца стабільным, ён не мае пад сабой моцнага грунту і ў любую хвіліну можа стаць вельмі хісткім. За гады вайны Амэрыкі параўнальна не ведала беспрацоўя, патрэбны былі масы рабочых у ваеннай прамысловасьці. Фэрмэр меў высокія прыбыткі, бо ўвесь ураджай з яго палёў і садоў знаходзіў поўную рэалізацыю на патрэбы арміі, а таксама ён ішоў і на вываз для задавольваньня патрэб саюзьнікаў, а пасьля завяршэньня вайны з Германіяй — і на патрэбы зьбяднелых і згаладалых краін Эўропы. Але кожны, з кім нам даводзілася гаварыць, ці то служачы, ці то рабочы, ці то фэрмэр, — усе яны ў адзін голас выказвалі сваю боязьнь у дачыненьні да свайго бліжэйшага будучага. Здань крызысу, беспрацоўя, так знаёмая нам у старыя гады, здань чорнага дню вісіць над імі штодня дамоклавым мечам.
    Так, адзін з фэрмэраў у багацейшай даліне Санта-Клара, якая славіцца ўрадлівасьцю сваёй глебы і зьяўляецца жытніцай Каліфорніі, гаварыў нам:
    — Апошнія гады я меў прыбытак, і не малы: я зарабіў тысячы даляраў. Але мы, фэрмэры, зьбіраем гэтыя грошы толькі для таго, каб у чорныя гады крызысу і беспрацоўя жыць напаўгалоднымі. Мы можам вырасьціць тады любы ўраджай, але гэты ўраджай згніе на полі і ў садзе, бо ў нас не купяць тады ні фунта пшаніцы, ні фунта нашых абрыкосаў і апэльсінаў...
    І гэтыя словы маюць пад сабой пэўныя падставы. За адзін толькі месяц травень у ваеннай прамысловасьці было звольнена паўмільёна жанчын-работніц. Паводле апошніх паведамленьняў прэсы, з ваеннай прамысловасьці звольнены зараз мільёны рабочых. І гэта толькі ў гарадах Дэтройце, Лос-Анжэлесе, Чыкага і Нью-Ёрку... Здань беспрацоўя гэтага страшнейшага зла амэрыканскай рэчаіснасьці. стаіць перад кожным амэрыканцам і прымушае яго са страхам пазіраць у заўтрашні дзень.
    Хто з савецкіх грамадзян, бліжэй пазнаёміўшыся з гэтымі зьявамі, не адчуе вялікага гонару за нашу краіну, якая не ведала і ніколі не будзе ведаць беспрацоўя, крызысаў, гэтых страшнейшых ворагаў шырокіх працоўных мас пры капіталістычнай рэчаіснасьці.
    Такі вось матэрыяльны бок жыцьця амэрыканца. Калі ж гаварыць аб духоўным жыцьці, дык у любога нашага савецкага грамадзяніна духоўныя запатрабаваньні, духоўныя інтарэсы куды вышэй і больш складаней, чым у амэрыканца. Ён часам далёка стаіць ад палітычнага жыцьця і сваёй краіны і другіх краін, амаль што не мае дачыненьня да грамадзкіх спраў і інтарэсаў, мала цікавіцца справамі мастацтва, літаратуры і наогул здабыткамі сапраўднай высокай культуры, абмяжоўваючыся толькі здабыткамі цывілізацыі: добрай ваннай, электрычным більярдам і халадзільнікам, аўтамашынай, мэханізаваным кафэтэрыем, добра вымытымі і выпрасаванымі каўнерыкамі... усім тым, што, завецца сэрвісам, добра наладжаным, абслугоўваньнем, якое стаіць на вышыні сучаснай тэхнікі. Часам гэтыя здабыткі цывілізацыі і вельмі цьмянага характару, напрыклад шматтысячныя тыражы безьлічы розных херстаўскіх, мак-кормікаўскіх і іншых газэт і часопісаў, якія сваёй шматлікасьцю і параўнальнай таннасьцю форменным чынам атакуюць амэрыканца, аплятаюць мозг звычайнага амэрыканца рознай трухлінай.
    Не шырокае і кола інтарэсаў звычайнага амэрыканца. Зарабіць паболей, каб найлепш забясьпечыць сябе на чорны дзень, — вось аснова ўсяго распарадку жыцьця і побыту звычайнага амэрыканца. Наогул, даляр зьяўляецца ледзь не богам для многіх і многіх амэрыканцаў. Даляр цісьне на ўсе праявы жыцьця, даляр стандартызуе гэтае жыцьцё, даляр груба ўмешваецца ў справы культуры, зьбядняе мастацтва, зводзячы яго да звычайнага рамесьніцтва, даляр бэсьціць мараль, ён да непазнавальнасьці мяняе некаторыя разуменьні, як, скажам, свабода, свабода друку, зводзячы іх часам да фармальных катэгорый, да голых фікцый.
    Адным словам, вучыцца нам тут у амэрыканцаў не прыходзіцца.
    Як ставіліся да нас амэрыканцы ў часе нашага тут прабываньня? Трэба проста сказаць, што з боку большасьці насельніцтва мы адчувалі самыя прыязныя і сяброўскія да нас адносіны. Амэрыканская інтэлігенцыя, — я не кажу ўжо аб рабочых, — бачыць у нас сапраўдных саюзьнікаў па дэмакратыі, вельмі цікавіцца ўсім, што адбываецца ў нашай краіне, нашымі посьпехамі, нашым будаўніцтвам, нашымі перамогамі над ворагам. Амэрыканскія вучоныя праяўляюць выключную цікавасьць да нашай культуры, да нашай навукі. Назіраецца павышаная цікавасьць сярод вучоных і студэнцкай моладзі да вывучэньня рускай мовы, як добрага сродку больш цеснага ўзаемнага азнаямленьня. Наша навука, літаратура карыстаюцца пэўнай пашанай і павагай. Афіцэры і салдаты амэрыканскай арміі, якім даводзілася ваяваць у Эўропе, гавораць з захапленьнем аб нашых афіцэрах і чырвонаармейцах і наогул аб нашым народзе, яго маральных якасьцях. І ў прэсе можна знайсьці багата артыкулаў, у якіх аўтары стараюцца ўстанавіць пэўнае падабенства, блізкасьць амэрыканскага салдата да нашага. Гаворыцца аб кемлівасьці, аб сьмеласьці, аб агульным аптымізьме, жыцьцярадаснасьці і духоўным благародзтве салдат абодвух армій. Пачынаючы з салдата і канчаючы маршалам Эйзэнхаўэрам, прадстаўнікі амэрыканскай арміі пасылаюць к чорту ўсякія выступленьні прафашысцкай прэсы, якая імкнецца выставіць Савецкі Саюз, як галоўнага ворага амэрыканскага народа.
    Сярод амэрыканскіх грамадзян мы сустракалі і выхадцаў з нашых краін. Асабліва многа эмігрантаў з Беларусі, Украіны, з Літвы, Латвіі, Эстоніі. Ёсьць выхадны і з Расіі. Большасьць выхадцаў — гэта людзі, якія імігравалі ў свой час з царскай Расіі, пасьля з заходняй Украіны, з Заходняй Беларусі ў пошуках звычайнага кавалка хлеба, магчымасьцей зарабіць на гаспадарку і г. д. Усе яны надзвычай цёпла сустракалі нашы савецкія дэлегацыі, наперабой распытвалі ў нас аб усіх надзеях у нашай краіне, расказвалі нам аб сваіх намаганьнях па арганізацыі шырокай дапамогі савецкаму народу, які пацярпеў ад гітлераўскіх разбойнікаў. Многія з іх выказвалі шчырыя пажаданьні вярнуцца на радзіму і прасілі патрэбнай падтрымкі ў гэтай справе. Беларусы з Чыкага, з Нью-Ёрка і з другіх гарадоў вельмі прасілі нас дапамагчы ім пазнаёміцца з усімі дасягненьнямі нашага народа, прасілі дасылаць ім нашы газэты, мастацкую літаратуру і ўсё, што можа даць уяўленьне аб культурным жыцьці беларускага народа. Чым займаюцца нашы амэрыканскія беларусы? Большасьць з іх рабочыя розных прадпрыемстваў. Частка працуе на зямлі, займаецца фэрмэрствам. Трапляюцца і прадстаўнікі інтэлігенцкай працы — дактары, адвакаты, служачыя розных кантор, навуковыя працаўнікі. Так, адным з аддзелаў Амэрыканска-Рускага інстытута ў Сан-Францыска кіруе прафэсар-беларус, які іміграваў з горада Вільні яшчэ ў 1911 годзе, аўтар шэрагу прац па ахове расьлін. З яго асобнымі артыкуламі можна пазнаёміцца ў нашых савецкіх энцыкляпэдыях. Сын яго — малады вучоны іхтыёляг.
    Трапляецца ў амэрыканскіх гарадах і белая іміграцыя. Сярод іх ёсьць самыя разнастайныя групоўкі і праслойкі. Самая рэакцыйная частка гэтай іміграцыі — рэшткі манархістаў, чарнасоценцаў —спрабавалі рабіць сякія-такія выступленьні супроць савецкага народа, іле атрымалі рашучы адпор з боку амэрыканскай грамадзкасьці і спынілі ўсе свае марныя патугі зрываць альбо дэзарганізоўваць працу прыязных да нас арганізацый, перашкаджаць якім-небудзь пачынаньням па аказаньню дапамогі савецкім людзям, пацярпеўшым ад фашысцкіх захопнікаў.
    Пабылі мы ў Амэрыцы два месяцы. За гэты час мы шмат чаго пабачылі, больш-менш блізка пазнаёміліся з амэрыканскім жыцьцём, з амэрыканскай эканомікай, культурай, мастацтвам. Але, зразумела, што ў адным артыкуле аб усім гэтым не раскажаш.
    /Беларусь. № 9. Мінск. 1945. С. 20-23./



 




 

    Ігар Аўласенка
                                     САН-ФРАНЦЫСКІ ДЗЁНЬНІК МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
    За два гады да заканчэння Другой сусьветнай вайны, калі ўжо вызначыўся карэнны пералом на франтах, перад вядучымі дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі паўстала пытаньне аб будучым пасьляваенным уладкаваньні сьвету. Праблема абмяркоўвалася неаднойчы, падчас сустрэч паміж лідарамі СССР, Злучаных Штатаў і Вялікабрытаніі ці кіраўнікамі зьнешнепалітычных ведамстваў гэтых краін. Ключавымі вехамі на гэтым шляху варта назваць канфэрэнцыі ў Тэгеране (лістапад - сьнежань 1943 г.), Думбартан-Оксе (жнівень - кастрычнік 1944 г.), Ялце (люты 1945 г.) і Сан-Францыска (красавік - чэрвень 1945 г.). Было прынятае рашэньне аб стварэньні новай міжнароднай структуры — Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, названай так паводле Дэклярацыі, да якой далучыліся краіны, што супрацьстаялі Германіі, Італіі, Японіі і іх сатэлітам. ААН павінна была прыйсьці на зьмену Лізе Нацый, што не апраўдала сябе ў якасьці мэханізму папярэджаньня новага сусьветнага канфлікту.
    Агульнавядома, што Беларуская ССР увайшла ў лік краін-заснавальніц ААН і была прадстаўленая ў 1945 г. на канфэрэнцыі ў Сан-Францыска, дзе распрацоўваўся статут Арганізацыі. Значна менш упамінаюцца гістарычныя абставіны, дзякуючы якім рэспубліка атрымала такі статус. Рэдка ўзгадваецца і тое, што ў складзе беларускай дэлегацыі прымаў удзел Міхась Лынькоў (на той момант — старшыня Саюза пісьменьнікаў БССР). І ўрэшце, амаль невядомым застаецца той факт, што ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва захаваўся ўнікальны дакумэнт — яго дзёньнік, дзе занатаваны асабістыя ўражаньні пісьменьніка ад удзелу ў канфэрэнцыі і назіраньні за амерыканскім ладам жыцьця. Публікацыі гэтай крыніцы невядомыя, а архіўны аркуш выкарыстаньня дакумэнта сьведчыць пра тое, што за апошнія гады ніхто з дасьледчыкаў да яго не зьвяртаўся. З гэтай прычыны падаецца мэтазгодным упершыню ажыцьцявіць публікацыю дзёньніка. Але папярэдне варта даць невялікі гістарычны і літаратуразнаўчы камэнтарый.
    На працягу 1944-1945 гг. Сталін плянаваў уключыць у лік членаў будучай ААН шэраг саюзных рэспублік. Першым крокам стала стварэньне наркаматаў замежных спраў рэспубліканскага ўзроўню. 1 лютага 1944 г. на 10-й сэсіі Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты Закон “Аб прадстаўленьні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне зьнешніх зносін і пераўтварэньні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі Народны камісарыят”. На рэспубліканскім узроўні рашэньне было зацьверджана 21-24 сакавіка 1944 г. падчас 6-й сэсіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га скліканьня ў Гомелі, ужо вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У абмеркаваньні даклада старшыні Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Нічыпара Наталевіча, дзе прапаноўвалася стварыць рэспубліканскія наркаматы замежных спраў і абароны, прыняў удзел і дэпутат Міхась Лынькоў, які на той момант, апроч старшыні Саюза пісьменьнікаў БССР, займаў пасаду дырэктара Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук БССР і меў званьне члена-карэспандэнта. У сваім выступленьні ён адзначыў, што ўтварэньне зьнешнепалітычнага ведамства савецкай рэспублікі “выводзіць наш народ на шырокую арэну міжнароднага жыцьця, далучаючы яго да непасрэднага ўдзелу ў гэтым жыцьці і нашага законнага ўплыву на гэтае жыцьцё”. Такім чынам, Міхась Лынькоў яшчэ ў сярэдзіне 1940-х гг. увайшоў у лік тых грамадзкіх дзеячаў, якія стаялі ля вытокаў дыпляматыі Беларускай ССР.
    Уваходжаньню БССР у шэраг краін-заснавальніц ААН папярэднічалі малавядомыя, але цяжкія і драматычныя перамовы паміж саюзьнікамі. Прэзыдэнт ЗША Рузьвельт пасьлядоўна адхіляў прапанову СССР уключыць у лік членаў ААН шэраг асобных савецкіх рэспублік, пагражаючы ў адказ дабіцца, каб у склад членаў ААН увайшлі ўсе 48 амэрыканскіх штатаў [* На той момант у складзе ЗША было 48 штатаў.]. Членства Беларўскай і Украінскай ССР таксама апынулася пад пытаньнем. Але гэтая праблема вырашылася пазытыўна ў апошні момант перад правядзеньнем устаноўчай канфэрэнцыі ў Сан-Францыска. Паводле дамоўленасьцей паміж лідэрамі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, у лік краін-заснавальніц павінны былі быць уключаныя тыя дзяржавы, што абвясьцілі вайну Германіі да 1 сакавіка 1945 г. У гэты шэраг не патрапіла Аргенціна, урад якой савецкае кіраўніцтва падазравала ў сымпатыях да гітлераўскага рэжыму. У выніку закулісных дамоўленасьцей ЗША і Вялікабрытанія пагадзіліся з членствам БССР і УССР, а Савецкі Саюз — з уключэньнем Аргенціны ў лік краін-заснавальніц. Тым не менш, нават калі беларускае пытаньне ў рэшце рэшт вырашылася станоўча, дэлегацыя Беларускай ССР прыбыла толькі праз два тыдні пасьля пачатку работы самой канфэрэнцыі, у маі 1945 г., таму што ўдзел беларускай і ўкраінскай дэлегацый да апошняга моманту заставаўся пад пытаньнем з-за супраціўленьня Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў. Ў прыватнасьці, дзяржсакратар ЗША Эдвард Стэцініус у сваім лісьце да кіраўніцтва СССР зьвяртаў увагу, што ў Ялце была дасягнутая дамоўленасьць аб уключэньні БССР і УССР у лік краін-заснавальніц ААН, але не было пагадненьня пра тое, што іх дэлегацыі будуць удзельнічаць у Сан-Францыскай канфэрэнцыі. Але ў апошні момант і гэтая перашкода была зьнятая.
    Беларускую дэлегацыю на ўстаноўчай канфэрэнцыі ААН у Сан-Францыска ўзначальваў наркам замежных спраў БССР Кузьма Кісялёў. У яе лік увайшлі супрацоўнікі НКЗС Ф. Шмыгаў і Р. Байдакоў, а таксама прадстаўнікі навуковай і пэдагагічнай сфэры: гісторык У. Перцаў і біёлаг А. Жэбрак. Акрамя паўнамоцных членаў дэлегацыі, у яе склад уваходзілі і члены адміністрацыйна-тэхнічнага пэрсаналу: экспэрт, карэспандэнт, тэхнічны сакратар. У лік удзельнікаў дэлегацыі ўвайшоў і пісьменьнік Міхась Лынькоў, але не ў якасьці паўнамоцнага члена, а ў якасьці карэспандэнта. Падчас работы канфэрэнцыі галоўнай задачай Лынькова было тэрмінова рабіць паведамленьні для беларускага чытача. Яго артыкулы апэратыўна накіроўваліся ў Беларусь для публікацыі ў газэтах “Звязда”, “Советская Белоруссия” ды інш. Як правіла, матэрыялы Лынькова насілі справаздачны характар, але дзякуючы ім можна даволі падрабязна азнаёміцца з работай дэлегатаў. У прыватнасьці, знайшлі адлюстраваньне такія знакавыя падзеі, як прэс-канферэнцыя наркама замежных спраў Кісялёва, наведваньне дэлегатамі Руска-амэрыканскага інстытута, цырымонія падпісаньня Статута ААН. Варта адзначыць, што ў артыкулах Міхася Лынькова 1945 г. не так шмат крытычных заўваг у дачыненьні да амэрыканскага сацыяльнага і палітычнага ладу, бо вясна і лета гэтага года ўвайшлі ў гісторыю як нядоўгі пэрыяд супрацоўніцтва паміж Савецкім Саюзам і краінамі Захаду.
    Дзёньнік Міхася Лынькова зьяўляецца істотным дадаткам да афіцыйных паведамленьняў артыкулаў. Пісьменьнік вёў яго на працягу 12 дзён, з вечара 30 красавіка па 12 мая. Першая палова дакумэнта адлюстроўвае тыднёвы пералёт у Злучаныя Штаты: з-за таго, што Другая сусьветная вайна на пачатку мая 1945 г. яшчэ працягвалася, дэлегаты БССР дабіраліся на ціхаакеанскае ўзьбярэжжа Злучаных Штатаў на ваенным самалёце праз Маскву, Новасыбірск, Якуцк, Фэйрбэнкс (Аляска), Эдмантан (Канада). Другая палова, прысьвечаная падзеям 7-12 мая, адлюстроўвае непасрэдныя ўражаньні пісьменьніка ад канфэрэнцыі ў Сан-Францыска і ад убачанага ў Злучаных Штатах.
    Варта адзначыць, што дадзены дзёньнік — не адзіная крыніца асабістага паходжаньня, з якой можна даведацца пра доўгі пералёт з Масквы ў Сан-Францыска, а таксама пра работу канфэрэнцыі. Гэтыя зьвесткі маюцца ў мэмуарах міністра замежных спраў БССР Кузьмы Кісялёва — у кнізе “Запіскі савецкага дыплямата” (1974). Але гэтыя ўспаміны цяжка параўнаць з дзёньнікам Міхася Лынькова і па аб’ёме, і па якасьці матэрыялу. Мэмуары Кісялёва — гэта тэкст, падрыхтаваны да друку, што прайшоў як праз тагачасную савецкую цэнзуру, так і, відавочна, праз самацэнзуру аўтара: наўрад ці былы міністар замежных спраў дазволіў бы сабе ўзгадаць тыя моманты, якія выходзілі па-за афіцыйныя рамкі. Дзёньнік жа не быў закрануты рэдактарамі і захаваўся ў сваёй аўтэнтычнай форме. Пісьменьнік узгадаў і побытавыя ўмовы, і асабістыя цяжкасьці, і камічныя эпізоды, і нават гульню ў дурня паміж членамі дэлегацыі, — адным словам, усё тое, што нельга прачытаць у мэмуарах, апублікаваных у савецкія часы. Менавіта таму дзёньнік можна разглядаць не проста як важную крыніцу па афіцыйнай гісторыі беларускай дыпляматыі, а таксама як адлюстраваньне паўсядзённага жыцьця савецкіх дыпляматаў і савецкай мэнтальнасьці.
     Аналізуючы тэкст, варта адзначыць некалькі цікавых аспэктаў. Па-першае, аўтар адзначаў істотны дыскамфорт з-за няведаньня англійскай мовы, з-за чаго неаднаразова патрапляў у нязручныя і нават камічныя сытуацыі: у атэлі, у рэстаране, у кінатэатры. Прычым Лынькоў узгадвае і іншых членаў дэлегацыі, якія сутыкаліся з такімі ж цяжкасьцямі. У асобных радках дзёньніка таксама сустракаецца блытаніна штатаў і найбуйнейшых амэрыканскіх рэк. Праўда, трэба адзначыць, што пазьней, у 1950-я гг., Міхась Лынькоў прыкладаў намаганьні для вывучэньня англійскай мовы.
    Па-другое, знайшлі адлюстраваньне абмежаваньні, якія накладваліся на магчымасьці выказваньня дэлегатаў. Гэта добра паказана на прыкладзе стасункаў дэлегатаў з замежнымі журналістамі. Так, у прыватнасьці, апісваючы кантакты з прадстаўнікамі амэрыканскай прэсы, Міхась Лынькоў узгадаў, што Фармашову было нададзена амплуа прэс-аташэ. Любы самавольны камэнтарый мог стаць падставай для дысцыплінарнага пакараньня. Апісаны адзін такі выпадак на сустрэчы з прадстаўніком часопіса “Тіmе”: «Карэспандэнт Тайма ад асабовага склада дэлегацыі непрыкметна пераходзіць да канфэрэнцыі: “ці не занадта марудныя тэмкі?” і г. д. Дыпляматычна замоўчваем. Адзін Байдакоў крыху прагаварыўся. Вечарам з-за гэтага шум і гам».
    Па-трэцяе, пісьменьнік зьвяртаў увагу на асаблівасьці амэрыканскага ладу жыцьця, і найперш на тыя аспэкты, якія адрозьніваліся ад савецкай рэчаіснасьці. Напрыклад, выказваў зьдзіўленьне высокім узроўнем матэрыяльнага камфорту ў атэлі “Піквік” у Сан-Францыска: “Асаблівасьць унітаза — вада заўсёды. Па кавалачку мыла на дзень. Ванна. Па рушніку на дзень. Коўрык. Бялізна — па заказу атэля, з яго назвай. Падлогі ў пакоях і карыдорах — саламяныя каўры. Сьвет гарыць і днём, надзвычай яркі”. З іншага боку, ён адзначаў ашчаднасьць амэрыканцаў, а таксама прадпрымальнасьць, імкненьне зарабіць грошы на ўсім: “Умывальнік — краны наладжаны так, што лішняй вады ня пойдзе (трэба ўмывацца з ракавіны). ... У кафэтэрыях хочаш музыкі, апусьці 5 сэнтаў у аўтамат на тваім століку, дзе пералічаны нумары пласьцінак, пастаў стрэлку на пэўны нумар і слухай музыку... да стомы”. Зьвяртае ён увагу і на значна большую свабоду нораваў і паводзін амэрыканцаў, у параўнаньні з савецкімі рэаліямі, у прыватнасьці, паказваючы гэта на прыкладзе кінатэатра: “У кіно ўваход і выхад у любую хвіліну. У зале ўвесь час гарыць чырвоны сьвет. Кураць. Закладваюць ногі на пярэднюю сьпінку, бесцарамонна абдымаюць суседку (матросы)”.
    Па-чацьвёртае, ужо ў дзёньніку назіраецца сьхільнасьць Міхася Лынькова адлюстроўваць навакольную рэчаіснасьць з іроніяй і нават самаіроніяй. Вось як, напрыклад, апісаны кур’ёз, які здарыўся з дэлегатамі ў атэлі: “Пераблыталі чамаданы. Перцаў «об’ясняется» на сямі мовах з прадстаўніком дэпартамэнта аб загінуўшым чамадане. Абодва не разумеюць. Чамадан благапалучна прадстае прад ясныя вочы расьсеянага акадэміка”. А так пераказаў пісьменьнік сваю спробу пахарчавацца ў амэрыканскім кафэ: “Прыгоды ў вялізным кафэтэрыі, дзе мне з маімі ведамі ангельскай мовы давялося задаволіцца трыма кампотамі і чашкай кавы. Праклінаў увесь «сэрвіс». Тое ж самае здарылася з Новічэнка”. У гэтых радках ужо ўгадваюцца гумарыстычныя ноткі, тыповыя для лынькоўскага літаратурнага стылю. На працягу 1950-х — на пачатку 1960-х гг. пісьменьнік стварыў цэлы шэраг нарысаў і апавяданьняў, прысьвечаных назіраньням за амэрыканскім ладам жыцьця і ходам пасяджэньняў Генэральнай Асамблеі ААН, у якіх ён прымаў удзел. Няма сумненьня, што сюжэтам да іх паслужылі асабістыя назіраньні аўтара. У якасьці прыкладу можна ўзгадаць апавяданьні “Чорная пляма” і “Бізнесмены”, дзеяньне якіх адбываецца непасрэдна ў Сан-Францыска. Гэтыя і іншыя творы амэрыканскага цыкла былі аб’яднаныя ў кнігу Міхася Лынькова “За акіянам” (1962).
    На жаль, дзёньнік перарываецца 12 мая, у той час як сама канфэрэнцыя скончылася толькі 26 чэрвеня. Амаль паўтара месяца асабістых уражаньняў засталіся незанатаванымі. Прычыны гэтаму невядомыя, але можна прывесьці два магчымыя варыянты для тлумачэньня: па-першае, занятасьць Міхася Лынькова, які прыступіў да сваёй асноўнай працы — напісаньня матэрыялаў для беларускіх газэт; па-другое, пісьменьнік мог адысьці ад такой формы занатаваньня ўражаньняў, як дзёньнік, і запісваць іх у іншы блякнот, каб выкарыстоўваць для газэтных артыкулаў. Застаецца спадзявацца, што іншыя крыніцы асабістага паходжаньня яшчэ чакаюць свайго дасьледчыка. Пра тое, што падарожжа ў Сан-Францыска аказалася надзвычай багатым на ўражаньні, сьведчаць такія словы з ліста пісьменьніка да Мацільды Юфіт (лістапад 1945 г.): “Нагледзеўся на многае, пазнаёміўся з зусім іншым сьветам, іншымі людзьмі, іншай краінай. Калі-небудзь пры сустрэчы распавяду падрабязна. Паездка, дакладней, палёт — выключна цікавыя. <...> Расказаць ёсьць пра што”. Варта адзначыць, што пазьней, у 1952-1955 гг., Лынькоў наведаў Злучаныя Штаты (але ўжо Нью-Ёрк) яшчэ чатыры разы, у якасьці дэлегата Беларускай ССР на сэсіях Генэральнай Асамблеі ААН.
    Дзёньнік запісаны ў блякноце, на першых 11 аркушах (з абодвух бакоў). Ён занатаваны дробным, цяжкім (часам — вельмі цяжкім) для разбору почыркам, рознымі атрамантамі і перапоўнены скарачэньнямі. На гэта паўплывалі “палявыя” ўмовы вядзеньня дакумэнта: значная частка была запісаная на борце самалёта. Тэкст дакумэнта ніжэй прыводзіцца цалкам, з захаваньнем аўтарскай стылістыкі і арфаграфіі, нягледзячы на тое, што яна часта не адпавядае сучасным нормам беларускай літаратурнай мовы. Думаецца, што публікацыя дзёньніка ў вэрсіі, максымальна набліжанай да арыгінала, будзе цікавай літаратуразнаўцам, гісторыкам, а таксама чытачам, што цікавяцца мінулым зьнешняй палітыкі Беларусі. Таму пры падрыхтоўцы публікацыі мы прытрымліваліся наступных правіл:
    • У друкаваным варыянце захаваныя аўтарскія асаблівасьці артаграфіі і сынтаксісу: “з пад”, “тыя-ж”, “па беларускі”, “ня відна”, “ня гледзячы”, “відаць зямля”, “гадзін дню” і шэраг іншых;
    • у шэрагу выпадкаў адны і тыя ж словы пішуцца ў тэксьце па-рознаму: “цэнтаў” і “сэнтаў”, “азёры” і “вазёры”, “Сан-Францыска” і “Сан Францыска”. Гэтая асаблівасьць адлюстравана ў публікацыі;
    • нягледзячы на тое, што дзёньнік у асноўным напісаны па-беларуску, у шэрагу выпадкаў трапляюцца асобныя рускамоўныя сказы і радкі. Іх арыгінальнасьць таксама захаваная.
    Выключэнне склалі наступныя выпадкі:
    • у тэксьце літара “ў” адноўленая ва ўсіх выпадках, якія патрабуюць сучасныя правілы артаграфіі (у арыгінальным тэксьце дзёньніка літара “ў” пасьля галосных ужываецца не заўсёды, спарадычна, без відавочнай заканамернасьці); такім жа чынам паўсюль у тэксьце адноўленая літара “ё” (у дзёньнікавых запісах яна ўжываецца факультатыўна);
    • падвоены апостраф (”) заменены на адзіночны (’);
    • у асобных выпадках аўтарская пунктуацыя арыгінала дапоўненая для таго, каб тэкст лягчэй успрымаўся чытачом: адноўленыя асобныя коскі ці кропкі, прапушчаныя аўтарам;
    • арыгінальны тэкст напоўнены скарачэньнямі, большасьць з іх раскрытая (у квадратных дужках), дзе гэта магчыма зрабіць; выключэньне склалі наступныя скарачэньні, шырока выкарыстаныя ў тэксьце: г./гадз. — гадзін, ч. — часов, хв./ хвіл. — хвілін., м. — мінут, клм — кіламетраў, т./т.т. — таварыш/таварышы.
                                                                            ****
                                                             Мінск — Сан Францыска
                                                                     1/V 1945 г. —
                                                                    Міхась Лынькоў*
                                           [* Надпіс на тытульнай старонцы блякноту.]
    30 красавіка.
    6 г.[адзін] вечара. Пазванілі, што раніцой трэба ляцець у Маскву.
    Першамайскі вечар. Чытаў прывіт.[анне] Сталіну. Ездзілі ў бібліятэку.
    Усю ноч сабіраўся ў дарогу. Быў П. Броўка.
    У 8 гадзін падняўся. Спаў 1 гадзіну. Прышлі Танк, Куляшоў, Броўка.
    Прыехала машына. Развіталісь. На вуліцах сабіраецца народ святкаваць 1 мая. Аэрадром. Самалёт. Дэлегацыя — Байдакоў, Перцаў, Шмыгаў, Петрова (перакладчык).
    Палёт добры, хоць раніца была хмурная. Унукава. Адлёт 10 гадзін. Перцаў паранен. Масква 1 гадз.[іна] дню. Экіпіроўка. Прыём у Вышынскага. Мытарствы з натк-гам [* Незразумелае скарачэньне.]. Ноч. Масква светлая. Зборы да трох гадзін ночы. Гісторыя з бутылкай каньяка. У чатыры на цэнтр.[альны] аэрадром. Украінцы паляцелі. Мы крыху спазнілісь. Кісялёў, Жэбрак. Адлятаем у 5. Камфартаб.[ельны] самалёт. Мягк.[ія] крылы, бархатн.[ыя] сцены. Ляцім — 3-4 тыс. метр[аў]. На зямлі сям там снег. Хутка трапляем у сплашную воблачнасць і ляцім над воблакамі. Зямлі ня відаць. 4-4½ тыс. метр[аў]. Некатор.[ыя] цяжка пераносяць вышыню. Дыхаюць праз кіслародны апарат. Баляць вушы, страшна баліць галава. Ледзь дыхаем, змораны да крайнасці. Ляцім 11 гадзін. Толькі перад Новасіб.[ірскам] пачынаюцца прасветы. Ляцім ніжэй. Багата дробн.[ых] вазёр, рачулкі. Снег па аўрагах. Об [* Маецца на ўвазе буйная сыбірская рака Об (рус. — Обь).]. Бачым Новасібірск. Пасадка.
    4 гадзіны, вечар. Абагналі украінцаў. Тыя селі ў Томску. Прылятаюць. Жарты, смех. Лажусь і сплю як забіты пасля двух бяссон.[ных] начэй. Будзяць на банкет. У залі аэрадрома. Кулагін Міх.[аіл] Васільевіч. Грышын Ів.[ан] Цімафеевіч [* М. В. Кулагін — першы сакратар Новасыбірскага абкама ВКП(б); I. Ц. Грышын — старшыня выканкама Новасыбірскага абласнога Савета.]. Расказы аб сібірскай вёсцы — поле за 30-40 клм, паскоціна [* Напэўна, маецца наўвазе «паскоціна» — выган для жывёлы.] — за 70 клм.
    3/V. Спаць. Сняданне у ½  2га ночы. Адлёт у 2 гадзіны ночы (па маск.[оўскім] часу, тут 6). Усходзіць сонца.
    Палёт добры. Відаць зямля. Рака Том. Горад Кемероў. Пачынаецца тайга. Халмы. Ізноў воблачнасць. Садзімся іграць у дурня: Кіселёў, я, Сенчанка і Бандарчук (геолог з Харкава, з намі два украінцы). Кіселёў і Банд-[арчу]к абыгрываюць нас. Кажам, возьмем рэванш, калі нашых супр-[аціўні]каў укачае. Самалёт ідзе вышэй і вышэй. 4-4 ½ тысячы. Ізноў цяжка. Сінеем. Не выратоўвае і піва — скрыню захапілі ў Новасіб-[ірс]ку. Наш маршрут — Мінск — Масква — Новасібірск — Краснаярск — Кірэнск — Олекмінск — Якутск — Оймякон — Семчан — Марково — Уэлькаль [* Кірэнск, Алёкмінск, Якуцк, Оймякон, Сеймчан, Маркава, Уэлькаль, Ном — пасёлкі з ваеннымі аэрадромамі на трасе “Аляска—Сыбір”, праз якую ажыцьцяўляліся пастаўкі па ленд-лізе падчас Другой сусьветнай вайны.].
    5 гадзін (маск.[оўскі] час). Ляцім над Сібірск.[ім] пласкагор’ем. Ізноў відаць зямля. Крыху лягчэй.
    ½ 6-га. Пералятаем Ангару. Дзес[ь]ці паўднёвей Байкала. Зямля відаць. Добра. Разуўся нават, цёпла.
    Без ¼ 6. Справа відаць нейкія невысокія хрыбты, укрытыя снегам.
    6 гадзін — Справа бачым Лену. Рэкі пада льдом. Зрэдку чыстая вада.
    Без ¼ 8. Тайга пад снегам. Таежныя рачулкі. Вышыня метраў 700-800. Моцная балтанка. Як на качэлях. Маласць перакусілі — я, Навічэнка [* Л. Н. Навічэнка — карэспандэнт у складзе дэлегацыі Украінскай ССР.], Бандарчук. Балтанка перашкодзіла іграць у дурня.
    Злева відаць прыісковыя пасёлкі.
    8 гадзін. Лена. Бачым горад на востраве. Спускаемся на запраўку. Гор.[ад] Кірэнск (район.[ны] горад Іркуцк.[ай] вобл.[асці], ад чыгункі 650 клм.). На Лене ледаход. Крутыя берагі. Высокія сопкі з хвойным лесам. Украінцы селі ў Краснаярску, яшчэ не праляталі. Едзем да лётчыкаў абедаць у іх дом адпачынку. Варэнікі. Шампанскае. Буратка.
    ½ 10-га. Вылятаем з Кірэнска. Справа відаць Верхаянскі хрыбет, пакрыты снегам (некалькі сот кіламетраў). Пад намі тайга.
    11 гадзін — пралятаем над Віцімскім пласкагор’ем, Байкальскія горы, праз рэкі Чуя, Б.[ольшой] Патом [* Большой Патом (Вялікі Патам) — рака ў Іркуцкай вобласьці, правы прыток ракі Лены.]. Горы — з акруглымі, мяккімі контурамі, з атрогамі, пакрыты снегам. Дрэвы, нібы трава з пад снега. Снежныя увалы. Ад пал.[овы] дванаццатага да паловы другога спаў. Кажуць — нічога не страціў, бо ішлі ў сплашной малочнай імгле.
    2 гадзіны. Ляцім над роўнай мясцінай. Відаць, забалочаныя лясы. Азярыны. Увалы, пакрытыя лесам. Усё пад снегам. Карычневыя, жаўтаватыя плямы. На іх часам прасвечвае вада. Пазначаем, што гэта. Аказваецца — лесатундра.
    3 гадзіны (па маск.[оўскаму] часу, па мясцоваму 9 вечара — 6 гадзін розніцы, у Новасібірску 4). Гор.[ад] Якуцк на Лене. Температура — 0. Тут Лена яшчэ пада льдом, чакаюць ледаходу сутак праз 13. Холадна. Начуем у котэджы. Старшыня Соўнаркому Вінакураў, ген.[ерал]-л-[ейтэнан]т герой Сов. Саюза палярнік Шэвелеў. Амерык.[анскія] рэпрадуктары. Ангельск.[ія] песні. Насельніцтва — рускія, якуты, эвенкі. Ад чыгункі 1000 клм. Банкет. Ананасы. Кароткі адпачын[ак].
    3/V. 9 г. 30 [* Першапачаткова было напісана “10 г.”, потым закрэсьлена.] вечара (па мясцов.[аму] 4/V 4 г. 30 [* Апошняя лічба закрэсьлена.] раніцы) слухалі загад т. Сталіна аб узяцці Цешына [* Цешын — горад, цэнтар гістарычнай правінцыі Цешынская Сылезія, якая пасьля Першай сусьветнай вайны зьяўлялася прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Польшчай і Чэхаславакіяй.].
    9-30 адлятаем [* Зьлева пазьней чорным атрамантам падпісана: 4/V.]. Першай узнімаецца укр.[аінская] машына, хвілін праз 10 наша. Сёння трэба пераляцець багата гор.[ных] хрыбтоў. Адразу трапляем у малочную імглу.
    20 мінут 1-га (20 м. 7-га). Шлі ўвесь час у малочнай імгле. Праглянула сонца. Праз замерзлае вакно ўбачылі ў нізу снежныя хрыбты, сплашны снежн.[ы] хаос — хаос міраздання. Трохі страшнавата — самалёту тут недзе [* Тут і ў шэрагу выпадкаў далей: калька з рускага “негде”; маецца на ўвазе “няма дзе”.] сесць, яўная гібель, калі здадуць маторы. Дай божа ім здароўя! Няхай вывозяць, іначай і касцей не сабярэш.
    Правім прамову, прызначаную для Конферэнцыі.
    Ізноў малочная імгла. Балтанкі аднак няма. Без 20-ці хвілін 1 гадзіна. Відаць ізноў «зямля» — тыя-ж самыя хрыбты, награмаджэнне гор. Нів[од]най [* Не разабраць з-за чарнільнай плямы.] чорнай лапінкі. Наш геолог Бандарчук кажа, што гэта магчыма Чэрскі хрыбет. Відаць даліна ракі. Магчыма Індыгіркі [* Индыгірка — буйная рака на Паўночным Усходзе Якуціі.]. З Навічэнкам кажам, што мы ўпершыню скажам па белар.[уску] і украінск.[у] слова пра гэтыя мясціны.
    1 гадзіна. Імгла.
    35 хвілін 2-й — Усё тыя-ж горы. Заснеж.[аныя] даліны рачулак.
    2 гадз. 5 хвілін — Усё тыя-ж горы. Застаецца хвілін 35 да Семчана. Томік Жукоўскага. Яго думкі аб міры і вайне.
    3 гадзіны (па маск.[оўскім часе] ноч, па мясц.[овым] 9 гадз. дню).
    Пад намі ўрэшце раўніна — умоўна.
    20 хв. 4-га — ізноў горы, праўда, крыху ніжэйшыя.
    ½ 6-га — горы, вышыні, снег, сонца, усё нясцерпна блішчыць.
    Іграем, грэшным дзелам, у дурня.
    Без 10 — 6 — горы.
    5 хвілін 7-ай — ідзем на пасадку [* Закрэслена: “зьніжэньне”.], зямлі ня відаць.
    8 хвіл. 7-ай — відаць праз воблакі заснежаную зямлю.
    12 хвіл. на 7 — зямлі ня відна. Працуе радыёперадатчык.
    13 — . Відаць зямля. Нейкая рэчка.
    17... на 7. Блізка зямля. Безліч заснежаных рачных руслаў, нейкая большая рэчка.
    20 на 7. Пашлі на рашуч.[ае] зніжэнне. Справа відаць горн.[ы] хрыбет.
    24 — 7. Селі. Двац. [* Незразумелае скарачэньне; магчыма “дваццаты”. Літара “Д” напісана адасоблена.] аэрадром. Марково, Чукотка. Невялікі населены пункт. Рускія. Камчадалы. Вячэра: аленіна, с...зкі [* Незразумела, што маецца на ўвазе. Падобнае на “спозкі”. Магчыма, сыбірскае дыялектнае слова.], бліны, омуль [* Рыба сямейства ласасёвых.] з Анадыра. Праверка паспартаў. Паслаў адвітальную радыёграму ў Мінск.
    Сняданне. Аленіна.
    4/V [* Пазьней закрэсьлена і перапраўлена чорным атрамантам на “5/V.]. 7 ч. 17 м. (вечар па маск. часу, па мясц. 4 ч. 17 м. утра 5/V). Украінская машына адрываецца ад зямлі. Наша заводзіць маторы. Да Берынгава праліва 3½ гадзіны лёта. Уся даліна ў віхлястых руслах рэк. Справа Карацкі хрыбет.
    7 ч. 17 хв. [* Так у тэксьце.] оторвались от земли.
    Увесь час ідзем над воблачным роўным морам. Цікавыя трапляюцца ў ім упадзіны, як русло нейкай ракі.
    9 ч. 5 хвілін — Заўважаем злева украінскую машыну, якая ідзе ніжэй нас.
    10 ч. 5 хвілін. Украінская машына злева пад крылом, значна ніжэй нас. Пачынаюцца невялікія прасветы, відаць зямля, невялікія горы.
    Справа відаць уперадзе на гарызонце нейкі высокі хрыбет. Здаецца, Чукоцкі. Камчатка [* У тэксьце закрэсьлена.]. Па разліках хвілін праз 25 будзем ляцець праз Берынгаў праліў. Ляцім праз хрыбет. Воблачнае мора рассеялась.
    10.20 — Ляцім над снежнай раўнінай. Украінцы адстаюць.
    10 ч. 23 хвіл. Ляцім над морам. Берынгаў праліў. Льды. Агромныя льдзіны ў разводдзях і трэшчынах. На льду рэдкія снежн.[ыя] кучкі — плямы. Вада пад самалётам цёмна-галубая, нават сіняватая і далей і на гарызонце шэра-галубая. Льдзіны нагадваюць застыўшае растопленае сала на вадзе.
    У адзнаку пералёту праз мора ліквідавалі пляшку токая [* Напэўна, маецца на ўвазе такайскае віно — дэсэртнае віно, вырабленае ў Такайскім рэгіёне (Вэнгрыя).] (расказкаваў [* Так у тэксьце.] Навічэнка).
    Трапляюцца цэлыя лядовыя палі. Сустракаюцца старыя льдзіны, белыя, з верхняй жылаватай вузлаватай структурай (як белыя жылы).
    Сям там над льдзінамі плывуць лёгкія хмурынкі.
    11 г. 5 хвілін. — Злева невялікі востраў — крутыя, абрывістыя берагі. На гарызонце за ім відаць горныя хрыбты Аляскі.
    11 г. 25 хвіл. Застаецца ляцець над морам хвілін 10. Белыя малочныя хмары пачынаюць закрываць усё. Аляскі хрыбты падагнуліся блізка злева. Самалёт падымаецца вышэй.
    11-45 Некалькі хвілін назад праляцелі над Номам [* Ном — горад у амэрыканскім штаце Аляска, разьмешчаны на беразе Берынгава мора.] (не бачылі). Цяпер воблакі рассеялісь. Справа мора, злева Аляска.
    Устаўка зьлева на паляхI. А.: Над Берынгавым пралівам «згубілі» дзень, вылецелі 5/V прыляцелі 4/V.
    (0 час. 5 хвіл. 5/V — 12 час. 5 хв. 5/V (Разніца 12 гадзін. Аказваецца па амерык.[анску] сёння 4/V)).
    12 г. 5 хв. Ляцім над Аляскай. Лясныя сопкі, пакрытыя снегам. Справа ізноў мора.
    12-35 Ляцім над сплашной грамадай гор.
    14-05 Да гэтай хвіліны праспаў гадзіны паўтары. Адчуваеш цяпер значна лепш. Ляцім далінай нейкай ракі. Злева відаць горы. (Рака — Юкон).
    14-35 Даліна ракі. Увалы, нізкія горы, пакрытыя лесам. Пералятаем над лентай чыгункі. Справа горны снежн.[ы] хрыбет. Багата сонца. Балтанка. Злева відаць горад. Скора на пасадку.
    4/V. Без 10 — 3 гадзіны. Садзімся на аэрадром у Бернксе.
    Вялізн.[ы] эарадр.[ом] [* Так слова напісана ў гэтым месцы ў арыгінале. Відавочна, маецца на ўвазе “аэрадром”.]. Наконт сустрэчы асобна. Падалі не на ўрадавую дарожку. Сустракалі, кажуць, другарадныя чыноўнікі. Ва ўсякім разе віталі нас амер.[ыканскія] афіцэры, засняліся разам перад самалётамі. Павезлі на машынах у афіцэрск.[ае] абшчажыцце. Тут апамагалі нам нашы хлопцы — афіцэры. Ст.[аршы] лейтэнант Камар з Крупскага р-[аё]на, тут некалькі год. № 11. Абед у афіцэрскай сталовай. Сталы сэрвіраваны загадзя. Першае блюда ў чашках, накшталт піалы. Суп — пара дробных кавалачкаў бульбы, цыбулі. Камар.[ыная] порцыя. Падаюць другое — вялізнае авальнае блюда з ялавічынай, порцыя ў лапаць. Ніхто адолець не змог. На стале сэльдэрэй, масліны, нарэзаныя агуркі, масла, спецыі (тамат, уксус, соль, перац і г. д.). Вада ў белых глінян.[ых] куўшынах. На трэцяе кофе з пірожным. Кофе ў шклян.[ой] кафейніцэ. Малако. Чай заварвае кожны ў стакане — спецыяльныя порцыі чая ў мяшэчках з ніткай. Папера для выцір.[ання] рук. Кожны заварвае па густу. Падаюць бравыя хлопцы, усе ў белым. Вайскоўцы. Абед каштуе 1 дол.[ар] 75 ц.[энтаў]. Нязручна адчувалі ў касы, ня ведаючы, што казаць, як пытаць, колькі плаціць.
    У нумарах абшчажыцця жал.[езныя] ложкі, спрунжыновыя, зялён.[ыя] вайсков.[ыя] адзеялы. У нумары па 2 ложкі, па 2 нумары уборная. Гарач.[ая] вада, ванна. Асаблівасці ракавін. У пакоях горача. Можна па жаданні ўстанаўліваць тэмпературу. Ня гледзячы на славуты сэрвіс, недзе пагладзіць касцюм. Выручаюць нашы вайскоўцы, нясуць нашы касцюмы да свайго краўца.
    Розніца ў часе — 12 гадзін.
    Вячэра ½ долара — катлета, жус, кофе. Жус [* Відавочна, ад англ. “juice” — сок.] — фрукт.[овы] сок — ананасы. Пілі віскі «4 ружы».
    Былі ў кіно. Хроніка: Італія, Рузвельт. Каляровая карціна, багатая па тэхніцы колеру, але да сэнсу яе не дабраўся.
    Аддалі пагладзіць касцюмы — каштуе па 2½ долары. Вайскоўцы нашы прынеслі скрынку яблык і апельсінаў.
    5/V. 4-30 раніцы (мясц. час). Сняданне. Яечня, нешта з кукурузы («атрушанка», нібы дробная маца [* Маца — паводле яўрэйскай традыцыі, тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі.], насыпаецца ў чашку з малаком), кофе. Кошт — 45 цэнт.[аў]
    Без чвэрці 8 вылятаем. Ляцім далінай прытока Юкона. Справа востр.[ыя] вяршыні Аляск.[інскага] хрыбта, злева другі хрыбет.
    Без 10 хвіл. 11. Справа горы, злева горы. Даўно абагналі укр.[аінскую] машыну. З намі амерык.[анскі] штурман. Прымаем радыёграмы з Масквы.
    Учора атрымалі мы долары. «Эге, мая ж світка засталася ў пакоі, а ў ёй грошы». «Тут добрыя цацкі; завязу дзецям». «Што ж нам дадуць — суп ці боршч?» — пытаецца Бандарчук, глытаючы першае блюда, камарыную порцыю, не падазраваючы, што з першым ён ужо канчае.
    На дварэ ў Фербэнксе халадней, чымся ў Якутску. (Апошнія два абзацы акрэсьлены лініяй зьлева на палях, пазначаючы тое, што яны адносяцца да мінулага дняI. А.).
    12 гадзін — Ляцім паверх воблакаў. Перакулілі па чарцы белар.[ускага] спірту. Гэта вельмі прыемна, калі бачыш пад сабой воблакі і снежн.[ыя] вяршыні. Сонечна.
    Накачалі перакл-[адчы]ка, адразу пачаў гаварыць па нашаму. Сержант Бляйхман, родам з Украіны.
    1 гадзіна. Над воблакамі. Прасветы. Перакладчыца адчувае кепска. Перцаву параіў не карыстацца кіслародам. Запрасілі к сталу лётчыка і штурмана. Пачаставалі белар.[ускай] каўбасой і «беларускай гарэлкай» (мінск-спірт). Усё ў парадку.
    1 г. 20 хв. Стараемся прабіцца праз воблакі. 4½ тыс., да 5 тыс. метраў. Хлопцы пасінелі, дыхаць цяжка. Папіроса штосэкундна тухне. Баляць вушы, губы сінеюць і баляць. Баляць і кісці рук, калі пішаш [* Гэты абзац насамрэч напісаны дробным дрыжачым почыркам.].
    1 г. 45 хв. Жэбрак дыхае кісл.[ародным] балонам. Усе дрэмяць. Маладзец Байдакоў, не паддаецца вышыні. Іду ў камандзірскую рубку. Самалёт вядзе амерыканец, наш лётчык сядзіць радам, адпачывае. 2 штурвалы, некалькі ручак упраўлення маторамі. Налічыў каля 100 цыферблатаў, каля сотні розн.[ых] выключацелей, пераключацелей. А колькі яшчэ розных рычагоў у задняй рубцы, дзе размяшчаецца і радыё. Надзвычай цікава быць у камандз.[ірскай] рубцы і бачыць, як уразаецца самалёт у хмары, у імглу, якая часам насоўваецца як сцяна. Унізе вялікая рака, падвясн.[ы] мост.
    Моцная балтанка, страшна пакалвае вушы.
    2 гадзіны. Ляцім урэшце над раўнінай, пры чым распаханай. Снег толькі па лясах. Вельмі часта налятаюць шквалістыя хмаркі. Тады самалёт робіць салідныя... [* Незразумелае слова.]. Зямля падзелена на квадраты. Домікі. Зверху не разбярэш размешчаныя сядзібы, гаспадаркі. Кавалак возера прыпадае на другі квадрат. Ачышчан.[ая] рэшта не.
    2 г. 17 хв. Толькі што выбілісь са мглы. Унізе ізноў дзікая зямля — лясы, балоты, вазёры. Рака — шырынёй елак на чатыры, на пяць.
    3 гадзіны. Унізе зноў культурная зямля. Гарыць лес на вучастках. Рака — шырынёй у тры елі, некалькі пажараў. Азёры.
    5/V. ½ 4-га. Пасадка на аэрадром гор.[ада] Эдмонтон. Вялізн.[ы] аэрапорт. Самалёты прышлі адзін за другім. Выступаў пачотны караул ад амерык.[анскіх] войск. Сустракалі генералы Фостэр — канадскі і Гафні — амерыканскі, к-[амандзі]р злучэння, рабіўшага перакідку самалётаў у Сав.[ецкі] Саюз. Сов.[етский] полковник Ковалёв. Амер.[ыканскі] і сав.[ецкі] сцяг трымаў сцяганосец. Размясцілісь у абшчажыцці афіцэрскага аэрадрома. Вечарам невялікі банкет. Закускі, стэйг [* Напэўна, маецца на ўвазе “стэйк” — тоўсты кавалак абсмажанага мяса.], віскі, тосты. На англ.[ійскай] выступаў і Жэбрак.
    З Навічэнкам праводзілі інтэрв’ю з Фостэр і Гафні. Корэсподэнцыю накіравалі ў СССР у Фербенкс для перадачы у СССР. Генералы захацелі навучыцца сяму такі [* Так у тэксьце.]. Камічн.[ыя] эпізоды.
    4 часа банкета іграла самадзеяцельн.[ае] трыо — акардыён, віолончэль (без смычка) й нешта падобн.[ае] на гітару. Вайскоўцы. Амерык.[анскі] джаз і сов.[ецкія] песні. «Во саду ли в огороде» і інш.[ыя]
    Ноччу пісалі карэспадэнцыі. У гадзіну ночы пад’ём. Снеданне з генераламі. Яшчэ цёмна.
    Запіс на паляхI. А.: Выпадак з полісмэнам: ноччу ў карыдоры пытаемся ў яго, дзе № 24. Успамінаем усе языкі міра, каб перадаць №. Ён пачасаў патыліцу і на чыстай рускай мове сказаў: «Добра, то я атвяду Вас...». Оф-кі — полькі.
    Збоку ўпісана і потым закрэсленаI. А.: Гафні — «мяне ў першую чаргу цікав.[іць] Сав.[ецкі] Саюз. У нас «юг» запаў [* Вельмі дробны тэкст, амаль немагчыма разабраць.], але мы гаворым пра ЗША».
    6/V. ½ 2-га (па Эдмонтону ½ 5-га, разніца 15 гадзін) узлятаем пры агнях у паветра. Аэрадр.[ом] у безлічы агнёў. З вышыні бачым мора агней над горадам.
    Наступныя 3 абзацы пазначаныя як ўстаўка, з падзей папярэдняга дняI. А.: У гутарцы з генералам Фостэрам — «беларусы таксама ёсць у Канадзе, але іх меней, чым украінцаў. Украінцы — добр.[ыя] грамадзяне і добр.[ыя] воіны. Тое самае магу сказаць і аб беларусах, але іх значна меней.
    Калі спыталі ў Гафні, як ён расцэньвае ўклад укр.[аінскай] і белар.[ускай] нацыі ў агул.[ьнай] бар[аць]бе аб’ядн.[аных] нац.[ый], ён адказаў, што ён заўсёды мае на ўвазе Сав.[ецкі] Саюз. Як у нас ёсць усход і захад, поўнач. і агул.[ьныя] правінцыі, але мы заўсёды гаворым аб Злуч.[аных] Штатах Амерыкі. Тут ён выступаў, можна сказаць, з пункту гледж.[ання] рус.[кага] вялікадзяржаўн.[ага] шовініста».
    Дэталі: не было блакнота, з ручкі выйшаў атрамант. Рахункі маскоўскага... [* Незразумелае слова.], аловак. Раблю толькі від, што пішу, шапнуўшы Навічэнка, каб запісваў акуратней. У таго таксама агрызак паперы.
    На палях насупраць апошніх трох абзацаў пазнакаI. А.: Вялікая на 12 старонках газэта «Edmonton Bulletin».
    Без 5 мін. 6 (з гэтага часу даю толькі мясцовы час). Развідняе. Сонца яшчэ не відна. Ляцім над сплашн.[ым] роўным воблачн.[ым] морам. Вокны яшчэ замерзлыя — прахукваю дзірачкі. Наогул, вокны амаль заўсёды замерзлыя, адтайваюць на сонечным баку, дзе я сляжу ў цэнтраплан над крылом — адсюль зручны абзор.
    6 г. 12 хвілін. Справа і ўнізе агромныя скаліст.[ыя] хрыбты з снегав.[ымі] вяршынямі — нагадвае Каўк.[азскі] хрыбет.
    6 г. 15 хв. — Узышло сонца. Адзаду, злева. Пазалаціла маё крыло.
    6-25 Усе востр.[ыя] вяршыні пазалочаны сонцам. Правалы, даліны, міжгор’і ў змроку.
    6-35 Справа даліна ракі, азёры, вялік.[ае] возера паміж гор.
    7 гадз. Унізе рака. Справа, злева — горы. Злева ўкраінскі самалёт.
    7-10. Справа город Спокен [* Спакэн (Спакан) — горад у амэрыканскім штаце Вашынгтон (на захадзе ЗША).]. Большой. Река. Мосты. Виадуки через ущелье. Прямая планировка как у всех виденн.[ых] канатск.[их] [* Так у тэксце. Відаць, маецца на ўвазе “канадзкіх”.] городах. Р. м. А. [* Незразумела, што гэта азначае.] Справа горы. Злева горы. Шырокая даліна.
    Справа яшчэ гарадок. Лясы. Успаханыя палі, бугрыстыя, з востр.[ымі] гранямі.
    7-25 — Узгорыстая, халмістая зямля, успахана [і] падзелена на квадраты. У складках фермы, на роўных мясцінах невял.[ікія] пасёлкі, гарадкі. Мясцовасць нагадвае падстыўшае цеста, з маршчынамі, упадзінамі.
    7-35. Рака ... (слова закрэсьлена, складана разабраць, але першапачаткова было, відаць, “Місуры”I. А.)
    8-10 Рака Колумбія (паміж штат Ларыгон і Флорыда) [* Так у тэксьце. Відавочна, маецца на ўвазе штат Арэгон на ўзьбярэжжы Ціхага акіяна. Штат Фларыда знаходзіцца на процілеглым, атлянтычным, узьбярэжжы ЗША, не мае агульнай мяжы з Арыгонам і ўзгадваецца аўтарам памылкова, як і рака Місуры, назва якой закрэсьлена ў папярэднім радку.].
    9. Справа хрыбты, злева хрыбты. Справа дзве вяршыні: злева блізка адна агромн.[істая] вяршыня, уся ў снягах з вострымі лініямі. Далей другая. Злева таксама дзве, здалёк крыху нагадвалі Эльбрус. А пад крылом самалёта каньёны Калумбіі.
    Справа каля вяршыні ляціць машына ўкраінцаў. Вяршыня цудоўна, проста Казбек. А далей відаць яшчэ вяршыні. Мы ляцім над снежн.[ымі] хрыбтамі. Уражанні нібы ў сне, нібы слухаем казкі.
    Каньёны Калумбіі. Агромная плаціна. Відзен след пены на рацэ, вышэй плаціны, ператворанай у доўгае возера.
    9 г. 15 — Портлэнд — гор.[ад] вялікі, дзе садзіўся Чкалаў [* В. П. Чкалаў (1904-1938) — выдатны савецкі лёгчык-выпрабавацель, які ў 1937 г. першым у сьвеце ажыцьцявіў беспасадачны палёт праз Паўночны полюс з Масквы ў амэрыканскі горад Ванкувер (у штаце Вашынгтон на ціхаакіянскім узьбярэжжы, праз які ў гэты час і пралятаў М. Ц. Лынькоў).]. Усё гэта справа. Рака Калумбія. Далей відаць Ціхі акіян [* Апошні сказ перакрэсьлены ў тэксьце.].
    9-30 «На лужайке детский крик».
    Оторвали капитана от штурвала, рюмку потрвейна. Нават Вл.[аднмнр] Нікалаевіч [* Маецца на ўвазе акадэмік Уладзімір Мікалаевіч Перцаў, член дэлегацыі БССР.] спакусіўся і як дрэўні эллін развёў вадой паўрумкі віна.
    10 гадзін. Унізе больш лясоў. Зялёныя плямы. Домікі фермераў. Да Ціхага Акіяна праз 2 гадзіны. Частуем лётчыка амерыканца. Нема сеў за штурвал. Хлопцы дрэмяць.
    10 г. 5 хвілін. — Унізе парожыстая рака. Відаць некалькі парогаў, альбо вадаспадаў. Узгоркі, напалову пакрытыя лесам. Укр.[аінская] машына сёння набралася рэзкасці, заходзіць то злева, то справа, то вісне ў нас на хвасце.
    10 г. 7 хв. Мясцовасць дзічэе — сплашныя лясы. Праўда, відаць дарогі.
    6 V. Заснуў ад ўтомы гадзіны на паўтары. Прачнуўся — убачыў культурныя палі і сады, паліўныя вучасткі (арашаемыя).
    Гадзіне а 12-й падлятаем да Сан-Францыска. Ляцім праз заліў. Бачым славутыя масты, ... [* Незразумелае слова.] востраў (Сако і Ванцэці) [* Магчыма, тут узгадваюцца Нікола Сака і Барталамеа Ванцэці — двое амэрыканскіх рабочых італьянскага паходжаньня, анархісты, асуджаныя да сьмяротнага пакараньня ў 1927 г. У Савецкім Саюзе працэс па справе Сака і Ванцэці атрымаў шырокі рэзананс, у іх гонар назвы атрымалі вуліцы ў розных гарадах. Тым не менш, яны пражывалі ў штаце Масачусэтс, на Атлянтычным беразе ЗША.].
    Прызямляемся на вялізным аэрадроме. Сустракае В. М. Молатаў і здароваецца з усімі. Здымкі. Садзімся на машыны, едзем у горад. Мясцовасць крыху нагадвае Грузію. Але вялізныя пальмы, расліннасць зусім невядомая. Усё цвіце і зелянее. Едзем клм 30. Уперадзе полісмэны на матацыклах, завывае ў іх сірэна. Імчым з вялікай хуткасцю. Усё нова, незвычайна, нязвыкла. Вялізны горад. Небаскробы. Рэкламы. Атэль Піквік. Пераблыталі чамаданы. Перцаў «об‘ясняется» на сямі мовах з прадстаўн.[іком] дэпартамента аб загінуўшым чамадане. Абодва не разумеюць. Чамадан благапалучна прадстае прад ясныя вочы рассеянага акадэміка. Пераблытаныя чамаданы. Страшэнная ўтома — смяртэльна хочацца спаць. «Загінуў» мой партфель. Знаходжу яго ў Кісялёва.
    7/V. Вечарам хлопцы ідуць на абед да Молатава. Паколькі я не член дэлегацыі, мяне пакідаюць дома «на растерзанне» амерыканцам. Кладуся спаць і прасыпаюся досыць раптоўна: за гэты час мяне шукалі і будзілі, бо Молатаў загадаў прывезці мяне на абед. Ніхто не знайшоў.
    8/V. Патрошку ачуньваем ад дарогі. Ніяк не магу прывыкнуць да ангельскай мовы. Мы ў атэлі Піквік, мой № 509. Поўная бездапаможнасць спачатку (не ведаем, як звязацца па тэлефоне і г. д.).
    Прыгоды ў вялізным кафетэрыі, дзе мне з маімі ведамі ангельскай мовы давялося задаволіцца трыма кампотамі і чашкай кавы. Праклінаў увесь «сэрвіс». Тое ж самае здарылася з Новічэнка.
    Раніцой былі на прэсконференцыі. В. М. Молатаў.
    Ад 5 да 6 вечара прыём у Молатава (гасц.[ініца] Сан-Францыска) у гонар нашых дэлегацый. Каго, каго толькі не пабачылі. Пазнаёміліся з віскі, з са...амі [* Незразумелае слова.] і кока-кола (з ромам). Пілі франц.[узскае] шампанскае і нашу гарэлку. Накачалі гарэлкай прадстаўн.[іка] дэпартармента, юркага хлопца.
    Былі: Стэцыніус, Ідэн, Сунг, Бідо і г. д. [* Э. Стэцыніус, Э. Ідэн, Сун Цзы-вэнь, Ж. Бідо — кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Злучаных Штатаў Амэрыкі, Злучанага Каралеўства, Кітайскай Рэспублікі, Францускай Рэспублікі.]
    Пасля прыёма вечарам былі на абедзе ў В. М. Молатава — Кісялёў, Жэбрак і я. Ад Украіны — Мануільскі, Сенін, Палладзін [* Д. З. Мануільскі (старшыня), А. У. Паладзін, I. С. Сенін — члены дэлегацыі Украінскай ССР на канфэрэнцыі ў Сан-Францыска.]. Сказалі па тосту. Я — за сов.[ецкі] народ, па беларўскі. Следуючы майму прыкладу, Палладзін па украінску. Была ўся сов. дэлегацыя, Грамыка [* Грамыка Андрэй Андрэевіч — міністар замежных спраў СССР (1957-1985 гг.), ураджэнец Гомельскай вобласьці. На той момант (1945 г.) — пасол СССР у ЗША.] і інш.
    Вечарам дачуліся аб гістарычнай перамозе над немцам.
    9 V. Раніцой гадзін у 10 едзем да т. Молатава. На аэрадром. 11 час. 15 мінут. Лятаючая крэпасць адарвалася ад зямлі. В. М. Молатаў вельмі цёпла развітаўся з кожным з дэлегацыі. Я пажадаў яму шчаслівай дарогі. Едзем назад. Абедаем у невялікім кафетэрыі, дзе няма гвалту, дзе можна спакойна выбраць што-небудзь паесці. Абед — 68 цэнтаў.
    Пішу тэлеграму аб учорашніх і сённяшніх падзеях. Прывітальныя тэлеграмы з перамогай т.т. Панамарэнка, Наталевічу, Кісялёву [* Маюцца на ўвазе вышэйшыя партыўныя і дзяржаўныя асобы БССР таго часу: 1-ы сакратар КП(б)Б П. К. Панамарэнка, старшыня Вярхоўнага Савета БССР Н. Я. Наталевіч і наркам замежных спраў К. В. Кісялёў, старшыня дэлегацыі БССР на Сан-Францыскай канфэрэнцыі.].
    Хлопцы пачынаюць працаваць у Камісіях.
    1/2 7-й Звоніць прадстаўнік Тайма. Назначаем аудыенцыю на заўтра на 12 гадзін дню.
    Номер у Піквіку. Два вялізных ложкі, на два матрацы. ... [* Незразумела напісанае слова з-за плямы атраманта, але, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе радыёпрыёмнік ці радыёла.] — усунь 10 сэнтаў, паіграе 30 хвілін. Умывальнік — краны наладжаны так, што лішняй вады ня пойдзе (трэба ўмывацца з ракавіны). Асаблівасць унітаза — вада заўсёды. Па кавалачку мыла на дзень. Ванна. Па рушніку на дзень. Коўрык. Бялізна — па заказу атэля, з яго назвай. Падлогі у пакоях і карыдорах — саламян. [* Скарачэньне, паводле свайго напісаньня найбольш падобнае на слова “саламяныя”.] каўры. Свет гарыць і днём, надзвыч.[ай] яркі.
    У кафетэрыях хочаш музыкі, апусці 5 сэнтаў у аўтамат на тваім століку, дзе пералічаны нумары пласцінак, пастаў стрэлку на пэўны нумар і слухай музыку... да стомы.
    Сёння раніцой гутарыў з шоферам сэржантам гадзіны паўтары. Гаварылі мімікай, жэстамі, спасылкай на нямецк.[ія] і польск.[ія] словы і ўсякімі іншымі спосабамі. Даволі такі зразумелі адзін другога, асвоіў нават некалькі слоў.
    10 V. А 12-й гадзіне падышоў прадстаўнік Тайма. Запрасіў на ўсякі выпадак Фармашова (яму надалі амплуа прэсаташэ) і завялі карэспандэнта ў наш офіс. Былі Байдакоў, Шмыгаў, Жэбрак. Пагутарылі. Пр-[адстаўні]к Тайма высмеяў карэспандэнта «Нью-Йорк Пост», які задаваў Молатаву пытанні аб «вуодке» [* Такім чынам М. Ц. Лынькоў, відавочна, адлюстроўвае асаблівасьці вымаўленьня амэрыканцамі слова “водка”.] і «водке». К-[арэспандэн]т Тайма ад асабовага склада дэлегацыі непрыкметна пераходзіць да канферэнцыі: «ці не занадта марудныя тэмкі?» і г. д. Дыпламатычна замоўчваем. Адзін Байдакоў крыху прагаварыўся. Вечарам з-за гэтага шум і гам.
    Ад 2-45 да 5 быў на канферэнцыі ў Камісіі, дзе быў Шмыгаў. Глядзеў запісную кніжку ад 10/V. Туды і назад пайшлі пешкі, каб крыху арыентавацца ў горадзе. Вялізныя рэкламы; матрос курыць сігарэтку. Пыхкае сапраўдным дымам. Вечарам з Жэбракам зайшлі ў кіно. Глядзелі дзве карціны, нічога не зразумелі і стаміўшыся пашлі да хаты. Дарэмна зглумілі па 85 сэнтаў. У кіно ўваход і выхад у любую хвіліну. У зале ўвесь час гарыць чырвоны свет. Кураць. Закладваюць ногі на пярэднюю спінку, бесцарамонна абдымаюць суседку (матросы). <...>
    11/V. Пераехалі ў Сэн-Фрэнсіс (лепшы атэль у С.[ан] Фр.[анцыска]). Абедалі ў рэсгаране. Уляцела на 5 долараў. ... [* Два незразумелыя словы.] Нават не ведалі, што рабіць з вадой, якую падалі ў спец.[ыяльных] сасудах. I смех і грэх.
    У 8-30 я, Кісялёў, Жэбрак паехалі на канцэрт у Дом Оперы. Зал тысяч на 15. Спявачка францужанка Лілі Піну, дырыжор Кастанянеў [* Прозьвішчы разабраць цяжка.]. Перад пачаткам амер.[ыканскі] гімн. Усе ўстаюць. Дырыжор кіруе, стоячы тварам да публікі. Звычайныя рэчы выконвае тварам да оркестра. Аўтографы.
    12/V. Купіў касцюм за 39 дол.[араў] з чымсьці. Папраўка у партнога ў магазіне 1 долар.
    На вуліцах няма ўрнаў. Калі за абедам наліваюць віно, то перш жанчыне трохі (альбо старэйшаму), потым поўн.[ыя] чаркі астатнім і толькі пасля гэтага даліваюць астатнім.
    Сёння атрымаў на экіпіроўку 200 долараў і камандыров.[ачныя] за 16 д[зён] па 12 дол.[араў]. 192 долара. З вылікам аванса і панхр. [* Незразумелае скарачэньне.] выдаткаў атрымаў 317 долараў. Вельмі сумна. Хочацца ўрэшце на свае руіны, дзе неяк усё чалавечней, больш палюдзкі.
    БДАМЛМ. Ф. 191. Воп. 1. Спр. 200. Л. 1-11аб.
    Падрыхтоўка тэксту да публікацыі і каментарыі Ігара Аўласенкі.
    /Полымя. Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс. № 5. Мінск. 2019./

 



    /Социалистическая Якутия. Якутск. № 163. 12 июля 1957. С. 4./
    *
    «18 мая. В центральном клубе поселка Усть-Нера царит большое оживление. Торжественная линейка. 36 годовщина пионерской организации им. Ленина.
    Никогда не забудут они имя Павлика Морозова, отдавшего свою жизнь в борьбе с кулаками...
    Затем ребята с большим интересом смотрели картину «Миколка-паровоз»...
    /Северная заря. Усть-Нера. Оймяконский район ЯАССР. 21 мая 1958. С. 3./

    *

                                                                             СССР 50

                              КӨҤУЛ ТЭҤ РЭСПУБЛИКАЛАР НЬЫГЫЛ БИР СОЮЗТАРА

 


                                                                           СССР 50
    Белорусскай ССР 1919 с. кохсуиньу 1 күнүгэр тэриллнбитэ...
    Республика нэһилнэнньэтин 80 бырыһыана Октябрь иннинэ үөрэҕэ суоҕа. Билигин хас үһүс үлэһит орто уонна үрдүк үөрэхтээх. Культура, наука, искусство, литература чэлгийэ сайынна. Янко Купала, Якуб Колас, Кондрат Крапива, Мехась Лыньков, Максим Танк, Аркадий Кулешов — республика киэн туттар сурунааччылара, поэттара.
    /Бэлэм буол. Якутскай. № 103. Ахсынньы 28 к. 1972. С. 3./


    Міхась Ціханавіч Лынькоў - нар. 18 (30) лістапада 1899 г. у в. Зазыбы Віцебскага павету Віцебскай губэрні Расійскай імпэрыі, у сям’і чыгуначнікаў – бацька, рамонтны рабочы, маці, вартаўніца на пераезьдзе (трапіла пад састаў).
    Дзіцячыя гады Міхася прайшлі ў казарме на перагоне паміж станцыямі Магілёў – Лотва, потым Тошчыцы-Рагачоў. Вучыўся ў двухкляснай школе пры Рагачоўскай настаўніцкай сэмінарыі, а ў 1917 г. скончыў і Рагачоўскую настаўніцкую сэмінарыю.
    Настаўнічаў у в. Ліпінічы, прымаў актыўны ўдзел у працы сельсавета. Па прыходзе нямецкага войска ў 1918 г. браў удзел у партызанскім руху. У 1919-1922 гг. служыў у Чырвоным войску, удзельнічаў у паходзе на Варшаву, у разгроме аддзелаў Булак-Булаховіча, служыў у атрадзе па барацьбе з голадам у Паволжы, на Урале і ў Заходняй Сыбіры.
   Са жніўня 1922 г. настаўнічаў у школе в. Сьвержань Рагачоўскага павету Гомельскай губэрні. Быў актыўным селькарам. Улетку 1925 г. зрабіўся сакратаром рэдакцыі бабруйскай газэты “Камуніст”, а неўзабаве яе адказным рэдактарам. У 1926 г. уступіў у шэрагі партыі бальшавікоў і пачаў пісаць свае першыя апавяданьні. У 1930 г. пераехаў у Менск і заняў пасаду галоўнага рэдактара Дзяржаўнага выдавецтва БССР ды далучыўся да Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў. У 1933-1941 гг. быў рэдактарам часопіса “Полымя рэвалюцыі”. У 1938-1948 гг. узначальваў Саюз пісьменьнікаў БССР. У 1937 г. для дзяцей выдаў аповесьць “Міколка-паравоз”, якая была экранізаваная ў 1957 г.
    У 1939 г. удзельнічаў у “вызвольным паходзе РСЧА у Заходнюю Беларусь”, рэдагаваў газэту «Беларуская звязда», орган палітупраўленьня Беларускага фронту. Ад часу нямецкага нападу на СССР рэдагаваў газэту “За Савецкую Беларусь”. Сям’я Міхася Лынькова (жонка і сын) была расстраляная немцамі ў верасьні 1941 г. у Старадароскім раёне.
    У складзе урадавая дэлегацыя Беларускай ССР (кіраўнік К. Кісялёў), раніцай 2 траўня 1945 г. выляцеў з Масквы на самалёце “Дугляс” на канфэрэнцыю у Сан-Францыска (ЗША). Пасьля кароткага прыпынку ў Якуцку ўвечары 4 траўня дэлегацыя выляцела ў горад Фэрбенкс (Аляска).
    У 1943-1946 гг, а таксама ў 1949-1952 гг Лынькоў працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва.
    Памёр 21 верасьня 1975 г. у Мінску і пахаваны на Ўсходніх могілках.
 

    Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940-1975 гг. Акадэмік АН БССР. Народны пісьменьнік БССР (1962). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968). Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1949, 1955, 1969), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1939, 1959, 1967), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), шматлікімі мэдалямі.
    12 студзеня 1976 г. Пастановай Савета Міністраў БССР Крынкаўскай школе (Лёзьненскі раён Віцебскай вобласьці) было нададзена імя М. Лынькова. У школе створаны музэй, які налічвае больш за 600 экспанатаў, у тым ліку каля 300 арыгінальных. Сярод іх асабістыя рэчы пісьменьніка — кепка, гальштук, значок “Выдатнік народнай асьветы БССР”, дэпутацкі білет. Імя Міхася Лынькова носіць вуліца ў Мінску.
 

    Літаратура:

*    Чыгрын І. П.  Лынькоў Міхась. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 117.

*    Смольская В. У.  Лынькоў Міхась. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 118-130.

    Джоля Зьлінялая,

    Койданава


 







Brak komentarzy:

Prześlij komentarz