БЫРААТТЫЫ НОРУОТТАР ПОЭТТАРА ХОҺУЙАЛЛАР
Василь Витка
ЧАЧЧЫГЫНЫАР
Эт арэ, чаччыгыныар. эн
Улааттаҕыҥ түрганин?
— Витаминнааҕын билэммин —
Рябина отонун сиэммин.
КҮН УОННА АРДАХ
Ардах
Куннүүн иккиэн
Сэбирдахтэрн
Сингиртилар.
Мин циркэҕа
Барыам ата,
Ону ардах миэхэ
Цирк, цирк түстэ
Мас күлүгэр түстүм,
Ардах астыан күүттүм.
/Бэлэм буол. Якутскай. № 89. Сэтинньи 7 к. 1972. С. 4./
ДРОЗД
Отвечай скорее, дрозд,
Почему ты так подрос? —
Каждый день клевал рябину,
А ведь это — витамины.
ДОЖДИК С СОЛНЦЕМ
Дождик
С солнцем пополам
По листам
Залопотал.
Я идти
Собрался в цирк,
Он из тучки —
Цирк, цирк, цирк.
Я под липкой подожду,
Не пойду по дождю.
/Зорька. Минск. 11 августа 1972. С. 4./
ДРОЗД
Адкажы, чаму ты, дрозд,
Гэтак здорава падрос?
— Шмат увосень еў рабіны,
Ну, а гэта ж — вітаміны.
ДОЖДЖЫК З СОНЦАМ
Дожджык
З сонцам папалам
Па лісьці
Залапатаў.
Я ісьці
Сабраўся ў цырк,
А ён з хмаркі —
Цырк, цырк, цырк.
Пад ліпкаю падажду,
Не пайду па дажджу.
/Васіль Вітка. Чытанка – Маляванка. Мінск. 1971. С. 22, 89./
Цімох Васільлевіч Крыська (Васіль Вітка) – нар. 3 (16) траўня 1911 г. у в. Еўлічы Слуцкага павета Мінскай губэрні Расейскай імпэрыі.
Ад 1912 г. сям’я жыла ў Омску, скуль пасьля Кастрычніцкага перавароту вярнуліся ў Еўлічы.
Пасьля сканчэньня Слуцкай прафтэхшколы у 1928 г. Цімох працаваў сьлюсарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, супрацоўнічаў у заводзкай шматтыражцы (1929-1930), рэдакцыях газэтаў “Камуніст” (Бабруйск, 1930-1933), “Ударнік” (Жлобін, 1933-1935), “Чырвоная зьмена” (1935-1937), “Літаратура і мастацтва” (1937-1938) і часопісу “Полымя рэвалюцыі” (1938-1939).
У 1939 г. Цімох камсорг асобнага аўтабатальёна 2-й стралковай дывізіі, удзельнічаў у шэрагах РСЧА ў вайне супраць Польшчы за Заходнюю Беларусь. Быў сакратаром Беластоцкага аддзяленьня Саюза савецкіх пісьменьнікаў БССР (1940-1941) ды адначасова карэспандэнтам “Литературной газеты” па заходніх абласьцях БССР. Ад 1942 г. ў аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КП(б) Беларусі рэдактарам масавых выданьняў для акупаваных тэрыторый. На працягу 1944-1947 гг быў адказным сакратаром, потым намесьнікам рэдактара часопіса “Беларусь. Чалец КПСС з 1947 г. Ад 1948 г. намесьнік рэдактара, потым галоўны рэдактар газэты “Літаратура і Мастацтва. Ад 1957 г. галоўны рэдактар дзіцячага часопіса “Вясёлка”. Ад 1974 г. чалец сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі “Беларусьфільм”
Памёр 5 ліпеня 1996 года.
Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, мэдалём Францішка Скарыны, граматамі Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972). Ляўрэат Міжнароднага ганаровага дыплёму імя Андэрсэна з занясеньнем у Ганаровы сьпіс (1978).
Літаратура:
* Шаўлоўская М. Ф. Вітка Васіль. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1993. С. 15-16.
* Ларчанка У. М. Вітка Васіль. Бібліяграфія. [На якуцкую мову. Чаччыгыныар; Кун уонна ардах: [Вершы] // Бэлэм буол. 1972. Сэттиньи 7 к.] // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1993. С. 25.
Малуша Дзетка,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz