Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў – нар. 6 лютага (24 студзеня) 1914 г. у мяст. Саматэвічы Клімавіцкага павету Магілёўскай губэрні Расійскай імпэрыі, у сям’і настаўніка.
У 1921-1928 гг. вучыўся ў Саматэвіцкай сямігадовай школе. У 1928 г. паступіў у Мсьціслаўскі пэдтэхнікум, але незадоўга да дзяржаўных экзамэнаў кідае вучобу ды адпраўляецца ў падарожжа на Каўказ ды ў Крым.
У 1930-1933 гг. вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту ў Менску. Уваходзіў у Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменьнікаў. У 1934 г. быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў, працаваў у рэдакцыі газэты “Чырвоная зьмена”, у 1934-1936 гг. на Беларускім радыё, у 1936-1937 гг. быў літкансультантам, разам з Кузьмой Чорным, у кабінэце маладога аўтара СП БССР беларускіх пісьменьнікаў.
24 чэрвеня 1941 г. уцёк ад войскаў Вэрмахту з Мінску і быў накіраваны ў ваенна-палітычнае вучылішча пад Ноўгарадам. У 1941-1943 гг. працаваў у армейскай газэце “Знамя Советов”, у 1943-1945 гг. у Беларускім штабе партызанскага руху.
У 1945-1946 гг. рэдактар газэты “Літаратура і Мастацтва”, у 1947 г. на творчай працы, у 1958-1967 гг. старшыня сцэнарнага аддзелу, галоўны рэдактар кінастудыі “Беларусьфільм”. Ад 1967 г. на творчай працы, з 1974 г. пэнсіянэр рэспубліканскага значэньня.
Памёр у ноч з 3 на 4 лютага 1978 г. у санаторыі ў раённым цэнтры Нясьвіж Мінскай вобласьці БССР і пахаваны ў Мінску на Ўсходніх могілках.
Аркадзь Куляшоў быў узнагароджаны мэдалём “За баявыя заслугі” (1943), двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сьцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
Ляўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1946). Сталінскай прэміі другой ступені (1949). Народны паэт БССР (1968). Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970). Заслужаны работнік культуры Ўкраінскай ССР (1973).
Імя Аркадзя Куляшова нададзенае Магілёўскаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту, школам ў Мінску і Саматэвічах. У в. Новыя Саматэвічы Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці РБ знаходзіцца літаратурны музэй імя А. Куляшова (самі Саматэвічы знаходзяцца ў зоне адсяленьня з-за Чарнобыльскай катастрофы). Іменем Аркадзя Куляшова названыя вуліцы ў Мінску ды Магілёве. У Менску на доме дзе ён жыў А. Куляшоў усталявалі мэмарыяльную дошку. Ад 1979 г. прысуджаецца літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова. Пра А. Куляшова створаны дакумэнтальны фільм “Край крынічны” (1972).
Мамія Мэталь,
Койданава
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz