Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт катэдры дзяржаўнага, працоўнага і
сельскагаспадарчага права Ірына
Антонаўна Бялова нарадзілася 7 траўня 1969 года ў абласным
месьце Горадня Беларускай ССР у СССР, полька.
У
1976 годзе пачала вучобу ў школе № 5 Горадні. У 1986 годзе скончыла з
сярэбраным мэдалём сярэднюю школу ў п. Батагай
Верхаянскага раёну Якуцкай АССР.
Працоўную дзейнасьць пачала ў якасьці
сакратара судовых пасяджэньняў народнага суда Ленінскага раёна Горадні.
У 1986-1987 гг. працавала
справаводам у народным судзе Кастрычніцкага раёна Горадні. У 1987-1992 гг.
навучалася на факультэце правазнаўства Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
імя Янкі Купалы, які скончыла з адзнакай і атрымала кваліфікацыю “юрыст”.
Была разьмеркаваная на катэдру дзяржаўнага,
працоўнага і сельскагаспадарчага права выкладчыкам-стажорам. У 1992-1995 гг.
навучалася ў асьпірантуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі
Купалы па спэцыяльнасьці 12.00.06 – зямельнае, аграрнае і прыродарэсурснае
права пад кіраўніцтвам прафэсара, доктара юрыдычных навук Івана Вітальевіча
Гушчына. Пасьля вучобы ў асьпірантуры працавала асыстэнтам катэдры дзяржаўнага,
працоўнага і сельскагаспадарчага права. Кандыдацкую дысэртацыю на тэму
“Прававое рэгуляваньне дадатковага сацыяльнага забесьпячэньня работнікаў
сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь” абараніла ў 1999 годзе ў Інстытуце
дзяржавы і права НАН Беларусі. 27 студзеня 1999 года была абрана на пасаду
старшага выкладчыка, 30 чэрвеня 2000 года – дацэнта катэдры дзяржаўнага,
працоўнага і сельскагаспадарчага права.
Ад
4 сьнежня 2001 года па ўласнаму жаданьню пераведзеная на працу ў Гарадзенскі
філіял Беларускага інстытута правазнаўства на пасаду загадчыка катэдры тэорыі і
гісторыі дзяржавы і права, дзе працавала да 2008 года. Ад красавіка 2008 года
па чэрвень 2010 года – дэкан юрыдычнага факультэту ўстановы адукацыі “Гарадзенскі
дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы”.
Азарыяна Вязьніца,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz